Навіны Германіі. Немец вывучыў беларускую і рамантуе школу пад Ракавам

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

Адкуль такая матывацыя?

— Гэта вынік маёй цікавасці да Беларусі, дзе я апынуўся выпадкова, — тлумачыць Бэньямін Гаўзнер.

Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён не хацеў адразу паступаць ва ўніверсітэт, каб папрацаваць валанцёрам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэта будзе цікавы досвед, таму што гэта — «невядомая краіна», якая знаходзіцца зусім недалёка ад Германіі. Бэн валанцёрыў 10 месяцаў.

— Гэта быў цудоўны час, і краіна мяне вельмі ўразіла. Упершыню я пачуў беларускую мову (калі не ў метро) на культурным імпрэзе ў Менску. Тады я нічога не разумеў, таму што вучыў толькі расейскую, — узгадвае Бэн.

Два гады таму ён зноў наведаў Беларусь, тады і вырашыў вывучыць мову, каб лепш разумець краіну:

— Купіў падручнік у Менску і, як толькі прыехаў дадому, пачаў.

Бэн вучыўся ў Польшчы і Літве, а цяпер вывучае сацыялінгвістыку ў Германіі. У свае 23 ён валодае 8-мю мовамі, у тым ліку літоўскаю, польскаю ды расейскаю. Ён цікавіцца сувяззю паміж імі, а таксама тапонімамі нашага рэгіёна.

— У беларускай мове ёсць значны ўплыў іншых моваў, што бачна і ў тапонімах. Шмат якія беларускія тапоні-мы маюць балтыйскае паходжанне, напрыклад, Жодзішкі або Ашмяны. Да таго ж, мне проста падабаецца, як тапонімы гучаць. Напрыклад Шышчыцы, Іўе, — тлумачыць ён.

— Ці ведаеш, што беларусаў называюць славянскімі немцамі? — пытаю.

— Не, але я насамрэч сам часам так гавару. Я быў у суседніх з Беларуссю краінах і лічу, што беларусы спакайнейшыя і сціплейшыя, чым, напрыклад, украінцы ці расейцы. Такія рысы характару асацыююць звычайна і з немцамі. Парадак і добрая інфраструктура ў Беларусі напамінаюць мне таксама пра маю радзіму.

Гэтым летам Бэн зноў прыехаў у Беларусь, каб рамантаваць школу на Меншчыне.

Інга Астраўцова, belsat.eu.

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

5 жніўня ў былым фальварку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года.

Сёлета споўнілася 155 гадоў ад пачатку паўстання, да гэтай даты актывісты лідскіх грамадскіх арганізацый закончылі афармленне мемарыялу “Невядомым паўстанцам”, паколькі дакладна вядома, што тут пахаваны паўстанцы, а вось, хто, выявіць не ўдалося.

Сабраліся людзі з многіх месцаў Беларусі: з Менска, Слоніма, Дзятлава, нават Гомеля, ну і, канешне, з Лідчыны.

Фэст-рэквіем пачаўся з чытання спіскаў паўстанцаў Лідскага павета. На сёння ў гэтых спісках 424 імені. Гонар чытаць спісы быў аказаны ад Лідскага раёна старшыні Ёдкаўскай суполкі ТБМ Валерыю Мінцу, ад Ліды — сябру Лідскай гарадской рады ТБМ Алегу Лазоўскаму, ад г. Бярозаўкі — кіраўніку Бярозаўскай суполкі Партыі БНФ Вітольду Ашурку.

Чытанне спіскаў доўжылася амаль гадзіну. За гэты час паспеў пайсці і перастаць летні дождж. Як сказаў прысутны тут старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў само неба заплакала над трагічнымі лёсамі ўдзельнікаў паўстання і ўсяго нашага народа.

Пасля чытання спісаў адбылася памінальная служба, акую адправілі святары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцы Леанід Акаловіч і Вікенцій Кавалькоў. Яны ж асвяцілі камень мемарыялу і крыжы пасля рэстаўрацыі.

спіскіксвятарыкзахарэвічк

Пасля малітвы прагучалі патрыятычныя песні ў выкананні слынных беларускіх бардаў Андрэя Мельнікава, Таццяны Матафонавай, Зміцера Захарэвіча і Сержука Чарняка. Алег Лазоўскі прачытаў верш Станіслава Судніка “Кроў Франціішка”, памяці паўстанца Францішка Багушэвіча, які ваяваў і быў паранены на Лідчыне.

Фэст-рэквіем прайшоў з дазволу лідскіх уладаў. Цяпер ад іхняй добрай волі залежыць унесці мемарыял у спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў раёна.

Яраслаў Грынкевіч.

«Беларусь — мая Радзіма, Лідчына — мой родны кут!»

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

Праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў Год малой радзімы — адна з актуальных. Сёння перад дарослымі стаіць складаная задача: раскрыць у дзіцяці непаўторнасць, багацце і хараство роднага краю, узрасціць у дзіцячай душы насенне любові да роднай прыроды, гісторыі і культуры краіны, створанай працай родных і блізкіх людзей, супрацоўнікаў.

Чым больш змястоўнымі будуць веды аб родным краі, яго людзях, мінулым і сучасным, тым больш эфектыўна будзе вырашацца задача выхавання грамадзяніна-патрыёта.

У Дзяржаўнай ўстанове адукацыі  «Лідскі спецыяльны яслі-сад №16 для дзяцей з парушэннямі зроку» педагогі вялікую ўвагу ўдзяляюць далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванню ў іх пачуцця любові да роднай Лідчыны і гонару за яе. Так, з мэтай маўленчага і эстэтычнага развіцця дашкольнікаў ў спецыяльнай дашкольнай установе рашэннем педагагічнай нарады адзін дзень ў тыдзень (серада) прызнаны беларускамоўным.

Эфектыўным сродкам вырашэння гэтых задач з’яўляецца выкарыстаннне прадметна-прасторавага асяроддзя як сродку выхавання гонару і павагі да гісторыі і культуры роднага горада. Летні перыяд спрыяе арганізацыі падарожжаў і экскурсій па родным горадзе, якія садзейнічаюць фар-міраванню ў выхаванцаў уяўленняў пра выдатныя мясціны і помнікі архітэктуры Лідчыны, выхаванню пачуцця любові да роднай прыроды, культурнай спадчыны свайго народа.

У межах правядзення Дзён беларускай мовы з выхаванцамі спецыяльнай дашкольнай установы арганізаваны штотыднёвыя гульні-падарожжы па родным горадзе  на тэму «Беларусь — мая Радзіма, Лідчына-мой родны кут!», падчас якіх  педагогі разам з дзецьмі наведалі Лідскі замак, Лідскі гістарычна-мастацкі музей, прынялі ўдзел у тэатралізаванай пастаноўцы народнага лялечнага тэатра «Батлейка», азнаёміліся з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў, раслінным і жывёльным светам Лідскага краю.

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб выдатных мясцінах горада Ліды арганізаваны пешыя прагулкі з выхаванцамі да помнікаў Ф. Скарыну, А. Міцкевічу «Па старонках гісторыі», да аб’ектаў малых архітэктурных форм:  «Сонечны гадзіннік», «Ключы ад горада», дзе  хлопчыкі і дзяўчынкі  атрымалі шмат цікавых ўражанняў.

гадзіннікк

У ліпені нашы выхаванцы наведалі ўтульныя пакоі Дома Валянціна Таўлая па вуліцы Замкавай, дзе навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун правёў з дзецьмі вельмі цікавы інтэрактыўны музейны занятак «Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам».

алеськ

У выніку праведзеных  мерапрыемстваў можна зрабіць высновы аб іх эфектыўнасці: у выхаванцаў узрасла цікавасць да гісторыі і культуры Лідчыны, значна пашырыўся слоўнікавы запас, дзеці пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

І самае галоўнае, ім падабаецца знаёміцца з прыгажосцю родных краявідаў і пазнаваць свет малой Радзімы.

Будзем вандраваць  разам і вывучаць родную мову!

Ала Васільеўна Ганчар,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.   

Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

Новым старшынём Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стаў Валеры Петрыкевіч. Сход прайшоў падчас другога Гарадзенскага абласнога свята мовы і паэзіі  4-га жніўня.  Былая старшыняАлена Абрамчык папрасілася ў адстаўку, і яе прсьбу задаволілі. Валеры Петрыкевіч да таго быў намеснікам, ён з даўніх часоў вядзе актыўную працу ў ТБМ.

Намеснікам старшыні Дзятлаўскай раённай суполкі ТБМ выбрана Наталля Ляўкевіч — старшыня найбуйнейшай суполкі ТБМ з вёскі Дварэц. Суполцы ў Дварцы штогод удаецца падпісваць 10-12  асобнікаў газеты «Наша слова».

На сходзе раённай арганізацыі прысутнічалі намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Гарадзенскай абласной рады ТБМ Віктар Парфёненка.

Задача, якая стаіць у найбліжэйшы час: прыцягненне да працы ў ТБМ моладзі. Яе істотна бракуе ва ўсіх структурах Таварыства: ад раёнаў да сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя.

НАША СЛОВА № 32 (1391), 8 жніўня 2018 г.

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

5 жніўня ў былым фальварку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбылося ўшана-ванне памяці паўстанцаў 1863 года.

Сёлета споўнілася 155 гадоў ад пачатку паў-стання, да гэтай даты актывісты лідскіх грамадскіх арга-нізацый закончылі афармленне мемарыялу “Невядо-мым паўстанцам”, паколькі дакладна вядома, што тут пахаваны паўстанцы, а вось, хто, выявіць не ўдалося.

Сабраліся людзі з многіх месцаў Беларусі: з Мен-ска, Слоніма, Дзятлава, нават Гомеля, ну і, канешне, з Лід-чыны.

Фэст-рэквіем пачаўся з чытання спіскаў паўстанцаў Лідскага павета. На сёння ў гэ-тых спісках 424 імені. Гонар чы-таць спісы быў аказаны ад Лід-скага раёна старшыні Ёдкаў-скай суполкі ТБМ Валерыю Мінцу, ад Ліды — сябру Лід-скай гарадской рады ТБМ Алегу Лазоўскаму, ад г. Бяро-заўкі — кіраўніку Бярозаўскай суполкі Партыі БНФ Вітольду Ашурку.

Чытанне спіскаў доў-жылася амаль гадзіну. За гэты час паспеў пайсці і перастаць летні дождж. Як сказаў пры-сутны тут старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў само неба заплакала над трагічнымі лёсамі ўдзельнікаў паўстання і ўсяго нашага народа.

Пасля чытання спісаў адбылася памінальная служба, акую адправілі святары Бела-рускай Аўтакефальнай Права-слаўнай Царквы айцы Леанід Акаловіч і Вікенцій Кавалькоў. Яны ж асвяцілі камень мема-рыялу і крыжы пасля рэстаў-рацыі.

Пасля малітвы прагу-чалі патрыятычныя песні ў выкананні слынных беларускіх бардаў Андрэя Мельнікава, Таццяны Матафонавай, Змі-цера Захарэвіча і Сержука Чар-няка. Алег Лазоўскі прачытаў верш Станіслава Судніка “Кроў Франціішка”, памяці паўстанца Францішка Багу-шэвіча, які ваяваў і быў пара-нены на Лідчыне.

Фэст-рэквіем прай-шоў з дазволу лідскіх уладаў. Цяпер ад іхняй добрай волі залежыць унесці мемарыял у спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў раёна.

Яраслаў Грынкевіч.

Навіны Германіі. Беларусь і Германія ў гэтым годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

Беларусь і Германія ў 2018 годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1″ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, паведамляе БЕЛТА.

— У эканамічным плане дынаміка нашых адносін вельмі і вельмі пазітыўная. Мы бачым, што ў гэтым годзе зможам, хутчэй за ўсё, выйсці на ўзровень $3 млрд у гандлі паміж краінамі, — сказаў Дзяніс Сідарэнка.

У ліку беларускіх тавараў, якія шырока вядомы ў Германіі, ён назваў тэхніку Менскага трактарнага завода.

— Традыцыйна ва ўсходніх землях, у невялікіх фермерскіх гаспадарках наш трактар даволі актыўна выкарыстоўваўся і па-ранейшаму мае вельмі добрую рэпутацыю. У нямецкай тэрміналогіі асноўная характарыстыка гучыць як «яго нельга зламаць», — адзначыў пасол, дадаўшы, што менавіта надзейнасць выпусканай прадукцыі ставіцца ў аснову пры пашырэнні беларускіх тавараў на рынак ЕС.

Дыпламат з задавальненнем канстатаваў і значную інтэнсіфікацыю палітычных кантактаў. Так, важнай гістарычнай падзеяй стаў афіцыйны візіт у канцы чэрвеня ў Беларусь Федэральнага Прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера.

БЕЛТА.

Навіны Германіі. Дзіцячы лагер «Брэменскія музыкі»

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

У лідскай  СШ № 1 для дзяцей ад 6 да 14 гадоў у ліпені адчыніў свае дзверы лагер «Брэменскія музыкі». Як сапраўдныя трубадуры, кожны дзень яны вандруюць па незнаёмых вуліцах, бульварах, завулках казачнага горада Брэмена. Хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, а хтосьці навучыўся не засмучацца пры маленькiх няўдачах. Кожны наступны дзень непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Дзеці сталі ўдзельнікамі пазнавальных і спартыўных мерапрыемстваў, конкурсных, забаўляльных праграм і віктарын.

У лагеры ў выхаванцаў шмат спраў: яны ходзяць на экскурсіі, глядзяць фільмы ў кінатэатры. А таксама малююць, гуляюць у рухомыя і настольныя гульні.

Вялікая ўвага тут надаецца прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, замацаванню Правіл дарожнага руху і пажарнай бяспекі. Усё гэта праходзіць у ненадакучлівай, цікавай і займальнай для дзяцей форме. Кожны дзень праводзіцца хвілінка бяспекі.

Лагер «Брэменскія музыкі» цесна супрацоўнічае з Лідскім раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, Лідскім раённым экалагічным цэнтрам, Лідакінавідэасеткай, АДАІ Лідскага РАУС, Лідскім раённым аддзелам па НС, Лідскім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства, Лідскім раённым цэнтрам тэхнічнай творчасці. Працаўнікі гэтых устаноў праводзяць з выхаванцамі лагера майстар-класы, квэст-гульні, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстэрні, экскурсіі, практыкумы.

Вядома, гатовага рэцэпту выдатнага лета не існуе. Але педагогі школ перакананы, што паразуменне і добры настрой — сакрэт поспеху. Дарослыя імкнуцца, каб дзецям было весела, а кожны дзень стаў незабыўным.

Л. Шаўчук,

дырэктар лагера «Брэменскія музыкі».

У Лідскім замку адкрылася карчма «Львiная хата»

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

Тут можна паспрабаваць шляхецкую кухню, настойку з ядлоўцу ўласнага вырабу, «падыхаць» XIV стагоддзем і прыемна правесці час. Пра ўстанову агульхарчу ўсярэдзіне галоўнай славутасці горада даўно прасілі лідзяне. Пажаданні выказвалі і шматлікія турысты. І вось мара збылася!

Зараз на тэрыторыі замка — у бярвеннай хатцы — знаходзіцца невялікі рэстаранчык. У аб’екта адразу тры сузаснавальнікі — Зміцер Бабарык, Вольга Біга і Ігар Коц. Усе гэтыя людзі маюць досвед працы ў гандлі. Усярэдзіне «Львiная хата» разлічана на 30 чалавек, яшчэ 60 могуць размясціцца на тэрасе.

леўкунутрыкключык

Пра тэматыку рэстаранчыка разважаць не прыйшлося. Якой яшчэ можа быць тут атмасфера, калі не гістарычнай?! Фармат установы таксама ў стылі мінулага часу — карчма.

А вось з назвай прыйшлося паламаць галаву.

— У нас было каля 50 варыянтаў, — адзначае адзін з уладальнікаў карчмы Зміцер. — У выніку спыніліся на назве «Львіная хата». Леў, як вядома, знак нашага горада.

Дарэчы, на адной са сцен рэстаранчыка мы заўважылі ключы. «А ці не тыя са-мыя, ад нашага горада, якія па легендзе захоўвае леў? Можа, невыпадкова яны тут?» — мільганула думка.

Ва ўстанове адразу адчуваецца гістарычны дух. Акцэнт на дрэва — з гэтага матэрыялу шырокія сталы і крэслы, паліцы, барная стойка. Усё прадумана да дробязяў: масіўныя кованые жырандолі, свяцільні ў выглядзе падпаленых паходняў, ільняныя занавесы, перавязаныя аборкай, посуд — гліняны і чыгунны, слоікі з хатнімі нарыхтоўкамі і многае іншае.

У «Львiную хату» ўжо сёння з задавальненнем прыходзяць і лідзяне, і турысты. Дарэчы, нядаўна тут абедалі госці з Кубы і Бразіліі. «Вельмі вясёлыя маладзёны, нахвальвалі нашы збанкі з дранікамі, свінінай, грыбамі, вяршкамі і духмянай травой», — адзначаюць у карчме.

Стравы, і праўда, вельмі смачныя. Зрэшты, як і ўся астатняя кухня. Тут вам і мачанка з мясам і блінамі, і вясковая патэльня з каўбасой, і смажаніна з вэнджанай курыцай…

У далейшым асартымент будзе толькі папаўняцца. Акцэнт — на шляхецкую кухню. Яшчэ адна разыначка ўстановы — настойкі ўласнай падрыхтоўкі з розных ягад. З ядлоўцу — ужо ў меню!

У перспектыве — уласная пякарня!

Задумак у гаспадароў карчмы «Львiная хата» шмат. Так, тут можна будзе паспрабаваць дзівосную каву. Ужо набыта італьянскае абсталяван-не. А таксама ў планах добрая лінейка вінаў, і, вядома, усе гатункі «Лідскага піва». У панадворку змесціцца пякарня — свежая выпечка, хлеб уласнага вырабу…

Што больш за ўсё не любяць кліенты? Чакаць! У «Львiной хаце» прадумалі, як прыхарашыць наведвальнікам гэты час. Спачатку аперытыў за кошт установы. А затым невялікая забаўка ў гістарычным стылі.

Цяпер наведаць карчму можна, пакуль адкрыты замак — з 10.00 да 19.00. Аднак плануецца, што ўжо з верасня рэстаранчык будзе працаваць да гадзіны ночы!

Вольга Ніканенка,

0154.by.

Па чыстым Нёмане песня плыве

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

22 ліпеня ў аграгарадку Беліца адбылося (брэндавае) экалагічнае свята «Па чыстаму Нёману песня плыве»

Аграгарадок Беліца — адзін з самых маляўнічых куточкаў Лідскага раёна, стаіць на беразе Нёмана — буйнейшай ракі ў Еўропе. У чацвёрты раз у Беліцы святкуецца экалагічнае свята «Па чыстаму Нёману песня плыве».

З прывітальнымі словамі ў час адкрыцця свята выступіў старшыня Беліцкага выканаўчага камітэта — Сяргей Станіслававіч Кулеш. Шмат цікавага чакала гледачоў у гэты дзень, а іх, дарэчы, было нямала: і дарослыя, і дзеці завітвалі сюды, каб паслухаць меладычныя песні і паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах. Нават буслы, пачуўшы прыгожыя мелодыі, прыляцелі да сцэны і некалькі хвілін кружылі карагод у небе.

вядоўцыклюдзіклялькак

Напярэдадні мерапрыемства быў абвешчаны конкурс на самую вялікую рыбіну, злоўленую дазволеным спосабам — вудай ці спінінгам. Кон-курс выклікаў у гледачоў шмат эмоцый. На сцэну выйшлі рыбакі з рыбаю, якую яны злавілі ў Нёмане. Гэта былі, вядома, мужчыны — Вадзім Малец, Анатоль Рудзевіч і Яўген Кракоўскі. Больш за ўсіх «пацягнуў» язь, якога злавіў Вадзім Малец: рыба заважыла 1,3 кг. Рыбак выйграў білет на рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка».

Экалагічная квэст-гульня прыйшлася даспадобы дзіцячай аўдыторыі. Хутчэй за ўсіх выканаў заданне — па прапанаванай карт-схеме  знайшоў на геаграфічных пікетах усе літары і склаў зашыфраванае слова «Экалогія» — Аляксей Мілюць, які і стаў пераможцам квэст-гульні. Дарэчы, хлопчык прыехаў на лета да бабулі ў госці. Адпачынак яму запомніцца — Аляксей таксама выйграў білет на рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка».

На імправізаванай святочнай сцэне выступалі калектывы і артысты мастацкай творчасці з Пескаўскага, Ходараўскага, Мажэйкаўскага, Ганчарскага Дамоў культуры.

Народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра прадставіў прэм’ерную мініяцюру «Лялькі-шоў», а Святлана Чайко (кіраўнік тэатра) захапіла гледачоў сваім талентам і аповедам прыгожай старажытнай легенды пра Нёман і Лошу.

На свяце была прадстаўлена выстаўка вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а пасля свята для ўсіх ахвочых была прапанавана экскурсія ў Беліцкі Дом культуры ў этнаграфічны пакой «Вяртанне да вытокаў».

Калектыў Беліцкага Дома культуры з адданасцю рыхтаваў брэндавае мерапрыемства «Па чыстаму Нёману песня плыве», якое ўсім прыйшлося даспадобы і пакінула самыя лепшыя ўражанні.

Падводзячы вынікі свята, неабходна сказаць, што прырода — наш агульны дом, і ў нас з вамі ёсць агульны абавязак — зберагчы яе ў цэласнасці і захаванасці!

Алена Габіс,

ДУ ЛЦКНТ.

НАША СЛОВА № 31 (1390), 1 жніўня 2018 г.

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

Дзень абвяшчэння незалежнасці адзначылі бардаўскім фэстам

Рэгіянальны фэст бар-даўскай песні «Пад ліпамі» на аграсядзібе Вайцюшкі сабраў  27-28 ліпеня шчырых прыхіль-нікаў беларускай песні з Нава-градка, Ліды, Бярозаўкі, а так-сама з Віцебска і Менска. Арга-нізатар спеўнага свята і дырэк-тар фестывалю Зміцер Вайцю-шкевіч прадаставіў выдатную магчымасць выступіць на сваёй пляцоўцы як вядомым і папу-лярным выканаўцам: Віктару Шалкевічу, Алесю Камоцкаму і гурту Dzivasil, Сяржуку Чар-няку з Ліды, так і маладым лаў-рэатам «Бардаўскай восені»: Максіму Знаку і Міхасю Ру-біну.

Госці з прыемнацю за-ўважалі, што за прайшоўшы год на сядзібе стараннямі гас-падыні пашырыліся клубмы з ружамі. Як ў еўрапейскіх га-радках заквітнемі бальзамінкі і пятунні ў вазонах ля вокнаў  і ў кошыках на пляцоўцы, з’яві-ўся новы арт-аб’ект «Гітара» з хваёвых дошак і вялікая ску-льптурная кампазіцыя Ігара Засімовіча з камянёў.

Адкрыў фестываль лі-пеньскім вечарам сам Зміцер Вайцюшкевіч  песняй з новага альбома на вершы Уладзіміра Някляева «Зорка дзіва». «Нам усім патрэбна святло, якое б нас натхняла і вяло па жыцці»,- сказаў артыст. На ўлонні пры-роды, пад вялізнымі старымі ліпамі душэўна прагучалі тво-ры на  вершы Адама Русака, Генадзя Бураўкіна, песні з рэ-пертуара чэшскага спевака Яраміра Нагавіцы.

Сяржук Чарняк з Лі-ды падбадзёрыў грамаду тво-рамі на вершы Уладзіміра Ка-раткевіча і Станіслава Судніка. Грамада з радасцю заспявала супольна песню «Ліпень»:

«А над краем вольным смелым

У Лідзе, Песках, Вайцюшках

Рэе бел-чырвона-белы

Старажытны слаўны сцяг.»