10 гадоў з дня нараджэння Адама Русака

Чацвер, Травень 15, 2014 0

Адам Герасімавіч РУСАК (11(24).05.1904, в. Пясочнае Ігуменскага павета Менскай губерні, цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці- 21.3.1987, г. Менск, пахаваны ў в. Пясочнае Капыльскага раёна), паэт-песеннік. Член СП Беларусі з 1939. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1964).

Бацька, Герасім Сямёнавіч, і маці, Марыя Ігнатаўна, не мелі сваёй зямлі, парабкавалі ў паноў і вясковых багацеяў. Дзед, па бацькавай лініі, Сымон Русак адслужыў 15 гадоў у царскай арміі, атрымаў надзел — дзесяціну зямлі, пабудаваў хату, ажаніўся з цыганкай Марыяй. Адсюль і пайшла вясковая мянушка «цыганы». Бацька быў скрыпачом-самавукам, іграў полькі і кадрылі. Музычныя здольнасці бабулі-цыганкі і бацькі ўнаследаваў і Адам.

У 1914 годзе Адам Русак скончыў Пясочнаўскую пачатковую школу. Працаваў на гаспадарцы. У 1922 г. паступіў у Менскі будаўнічы тэхнікум.

1925-30 гг. вучыўся ў Менскім музычным тэхнікуме, іграў у сімфанічным аркестры Беларускага радыё і адначасова служыў музыкантам у Чырвонай Арміі (1928-30). У 1930-34 вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі па класе скрыпкі і валторны. Адначасова з 1932 года і пасля заканчэння кансерваторыі працаваў салістам аркестра Ленін- градскага малога ака-дэмічнага тэатра оперы і балета. У 1942-44 гг. разам з тэатрам эвакуяваны ў Арэнбург. З 1949 года працаваў салістам аркестра Белдзяржфілармоніі. З 1959 года пенсіянер рэспубліканскага значэння.

Першы верш А. Русака «Мая песня» апублікаваны 27 траўня 1927 года ў часопісе «Чырвоны сейбіт». Больш рэгулярна пачаў друкавацца з 1932 года ў часопісах «Полымя рэвалюцыі», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва». У 1940 годзе быў падрыхтаваны да друку першы яго зборнік вершы», «Песні» (на рускай мове), «Пад голас баяна», «Толькі з табою», «Звонкія крыніцы», «Закрасуйся, Нёман», «Песні на словы А. Русака», «Засцілайце сталы», «Песні радасці» і інш. Выдаў кнігі вершаў для дзяцей «У Буслаўцы», «Добра ведаю ўрок». У пачатку творчага шляху А. Русак не ставіў за мэту пісаць песні, але кампазітары самі звярталі ўвагу на яго вершы. Паступова ён стаў прафесійным паэтам-песеннікам.

Абяссмерціла імя Адама Русака песня “Бывайце здаровы, жывіце багата…”, напісаная І. Лобанам на яго словы.

Вікіпедыя

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *