Беларуская мова павінна быць асноўнай

Серада, Травень 28, 2014 2

13 траўня падчас прэсканферэнцыі мітрапаліт Павел выказаўся адносна беларускай мовы: «Наведваючы агульна-адукацыйныя школы, я бачыў, што там ёсць класы беларускай мовы, ёсць класы рускай мовы, — сказаў кіраўнік БПЦ. — Зусім нядаўна я быў у Слоніме, спытаў, на якой мове ідзе асноўнае выкладанне. Кажуць, што асноўнае выкладанне ідзе на беларускай мове, але ёсць і кнігі на рускай мове. Гэта існуе ва ўсіх епархіях, дзе я быў, і гэта звычайна».

«Я думаю, гэта правільна, у Беларусі, безумоўна, асноўнай мовай павінна быць беларуская»,

— падкрэсліў мітрапаліт Павел.

Патрыяршы экзарх, па яго словах, беларускую гаворку разумее, але пакуль не валодае мовай настолькі, каб размаўляць на ёй. Ён паведаміў, што набыў дапаможнік па беларускай мове і «некалькі разоў яго адкрываў», аднак часу на падрабязнае знаёмства, да прыкладу, з беларускай літаратурай у яго не шмат.

У праваслаўнай царкве няма такога паняцця, як кананічная мова, таму набажэнствы і пропаведзі могуць ісці на любой даступнай пастве мове. «Усе місіянеры вывучалі мясцовую мову, потым рабілі на яе пераклад Евангелля, малітоўніка і прапаведавалі, гэта звычайна», — запэўніў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што раней адзін менскі святар ужо спрабаваў праводзіць набажэнствы выключна на беларускай мове, аднак гэта адпудзіла тую частку вернікаў, якая яе недастаткова разумела. Тым не менш, калі праваслаўныя вернікі Беларусі захочуць маліцца на роднай мове, то ўладыка падтрымае гэтую ідэю.

«Пачалі прапаноўваць раннюю літургію на адной мове, познюю — на другой. Мы гэтаму таксама перашка- джаць не будзем», — дадаў праваслаўны іерарх.

Еўрарадыё.

Каментары: 2
  • alexander
    Травень 28, 2014

    Выдатна!

  • alexander
    Травень 28, 2014

    Усе місіянеры вывучалі мясцовую мову, потым рабілі на яе пераклад Евангелля, малітоўніка і прапаведавалі, гэта звычайна

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *