Герб Ліды ў шатландскай царкве ў Чыкага

Серада, Травень 14, 2014 0

Царква прэсвітарыянцаў у цэнтры Чыкага, якую на- зываюць «белая» — адна з самых багатых у горадзе. Святыня мае нават свайго менеджара, які, працуючы на поўную стаўку, дбае пра парадак у святыні. Мясцовыя вернікі маюць пераважна шатландскае паходжанне, але, як ні дзіўна, у іхняй царкве на адной з фрэсак анёл трымае Пагоню, на сценах красу- юць назвы беларускіх гарадоў — Ліды і Гародні, а з вітражоў разам з евангельскімі постацямі пазірае Адам Міцкевіч.

Адам Міцкевіч на вітражы

Адам Міцкевіч на вітражы

— Будынак царквы раней належаў Польскаму нацыя- нальнаму касцёлу, вернікі якога аддзяліліся ад рыма-каталі- коў напрыканцы XIX стагоддзя, пасварыўшыся з духавен- ствам, — патлумачыў даследчык гісторыі Чыкага Дэн Пагажэльскі. У тагачасны канфлікт вернікаў са святарамі ў Чыкага мусіла ўмяшацца нават паліцыя, бо ксяндзы не маглі самастойна абараніцца ад раз’юшанага натоўпу з малаткамі ды патэльнямі. Паліцыянты мусілі выкарыстаць зброю і адкрылі агонь па натоўпе, у выніку чаго пацярпелі некалькі дзесяткаў чалавек.

Пасля канфлікту пакрыўджаныя на духавенства вернікі сышлі з Рымска-каталіцкага касцёла і заснавалі сваю супольнасць, якая пазней сталася часткаю Польскага нацыя- нальнага касцёла.
У 30-ыя гады XX стагоддзя польска-каталіцкія верні- кі збудавалі новую святыню, якая пазней стала кафедраю Усіх Святых.

— Магчыма, тады было вельмі шмат шчодрых вернікаў з Гародні і Ліды, таму назвы гэтых гарадоў было вырашана ўвекавечыць на фрэсках, — мяркуе спадар Пагажэльскі.

Пагоня ж з’явілася ў святыні як гістарычны сімвал Гарадзенскай зямлі. Ахвярадаўцы з Гародні і Ліды не лічылі сябе беларусамі, падкрэсліў адмысловец, бо былі часткаю польскай супольнасці з выразным нацыяналістычным ухілам.

Адама Міцкевіча, паводле спадара Пагажэльскага, паставілі ў адзін шэраг са святымі, бо гэтак вернікі Польскага нацыянальнага касцёла хацелі ўганараваць талент выбітнага паэта.

У 1993 годзе вернікаў стала замала, каб утрымліваць гмах касцёла, таму будынак прадалі прэсвітарыянцам, якія з вялікаю пашанаю ставяцца да ўсяго, што засталося ад папярэдніх гаспадароў, у тым ліку да Пагоні.

http://news.tut.by/culture/372551.html.
Фота: www.belsat.eu

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *