НАША СЛОВА № 21 (1224), 27 траўня 2015 г.

Панядзелак, Чэрвень 1, 2015 0

НАША СЛОВА № 21 (1224), 27 траўня 2015 г.

VI МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСІСТАЎ

27-29 траўня 2015 года

27 траўня ў Менску пачаў працу VI Міжнародны кангрэс беларусістаў (МАБ).

У складзе аркамітэту кангрэс рыхтавалі:

Міхаіл Касцюк, стар-шыня МАБ, Інстытут гісторыі НАН Беларусі;

Адам Мальдзіс, гана-ровы старшыня МАБ;

Ірына Багдановіч, член камітэта МАБ, старшыня Рэспубліканскага аддзялення МАБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

Сяргей Гаранін, Ін-стытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі;

Герд Генчэль, Аль-дэнбургскі ўніверсітэт імя Кар-ла фон Асецкі (Германія);

Сяргей Запрудскі, член камітэта МАБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

Ігар Капылоў, Інсты-тут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі;

Юрый Лабынцаў, Ра-сійская акадэмія навук (Расія);

Вольга Міцкевіч, на-вуковы сакратар Рэспублікан-скага аддзялення МАБ, Інсты-тут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі;

Павел Навойчык, Бе-ларускі дзяржаўны ўнівер-сітэт;

Рыгор Піўтарак, член камітэта МАБ, НАН Украіны (Украіна);

Мікалай Прыгодзіч, член камітэта МАБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

Вячаслаў Рагойша, член камітэта МАБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

Ірына Савіцкая, на-вуковы сакратар МАБ, Бела-рускі дзяржаўны ўніверсітэт;

Міхал Саевіч, Уні-версітэт імя Марыі Складоў-скай-Кюры ў Любліне (Поль-шча);

Марына Свістунова, Беларускі дзяржаўны ўнівер-сітэт;

Алесь Суша, намеснік старшыні МАБ, Нацыяналь-ная бібліятэка Беларусі;

Генадзь Цыхун, член камітэта МАБ, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі;

Сяргей Важнік, На-цыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспу-блікі Беларусь;

Фёдар Шаўко, Інсты-тут гісторыі НАН Беларусі.

 

На кангрэсе прадугле-джны вялікі шэраг выступаў найвыбітнейшых беларусістаў свету.

На кангрэсе будзе пры-сутнічаць спецыяльны карэс-пандэнт “Нашага слова”, ін-фармацыя пра яго працу будзе публікавацца ў наступных нумарах “Нашага слова”.

Наш кар. 

ПАЛАНЭЗ – 2015

У суботу, 23 траўня, у Слоніме адбыўся адзінаццаты фестываль «Паланэз-2015″. У ім прынялі ўдзел музычныя і танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі, а таксам адзін калектыў з Поль-шчы. Гэта ансамбль танцу і песні «Васілёчкі» з Бельска. Праўда, у мінулыя гады на «Паланэз» прыязджала шмат гасцей з Польшчы, Літвы, Расіі. Але сёлета многія калектывы ў Слонім не даехалі па розных прычынах. Фестываль  пачаўся традыцыйна ад пажарнай вежы, а потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па цэнтраль-най вуліцы да мясцовага Цэнтра ку-льтуры, дзе адбылася конкурсная праграма. Кожны з удзельнікаў прадставіў свой варыянт выканання пала-нэзу. Месца фестывалю выб-рана было не выпадкова. Ме-навіта ў Слоніме прайшло дзя-цінства кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Разві-танне з радзімай». У горадзе пражываў ягоны дзядзька Мі-хал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гід-ратэхнікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага. Побач з ка-налам Агінскі ў 1775 годзе па-будаваў і славуты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа складаў музыку. Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар, і некалькі будынкаў той эпохі, а таксама мемарыяльная шыльда, адкрытая нядаўна на будынку Слонімскага драма-тычнага тэатра. А да 1939 года ў Слоніме аркестр мясцовай пажарнай каманды два разы на дзень іграў паланэз, як сігнал дакладнага часу.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара. 

180 гадоў з дня нараджэння Антона Трусава

Антон Данілавіч ТРУСАЎ (паўстанцкая мяну-шка Цітус) нарадзіўся 15 (27) траўня 1835 года ў Барысаве ў сям’і службоўца. Навучаўся ў Менскай гімназіі з 1845 па 1853 год. У 1860 годзе аднавіў навучанне на медыцынскім фа-культэце Маскоўскага ўнівер-сітэта, у якім правучыўся ра-ней два гады з 1854 па 1856 гг. У 1861 годзе ў Менску ўзнікла паўстацская арганізацыя, якая ўвайшла ў склад Літоўскага ка-мітэта ў Вільні. У гэтую аргані-зацыю ўвайшоў Антон Трусаў.

Паўстанне ў Менску пачалося 19 красавіка (1 траў-ня). Кіраўніком паўстання быў паручнік Станіслаў Ляскоўскі. Антон Трусаў узначаліў ство-раны пад Менскам з службоў-цаў, студэнтаў, гімназістаў, ра-меснікаў партызанскі аддзел. 28 красавіка (10 траўня) ля вёскі Пятровічы (Пятроўшчы-на, ці пад Бараўлянамі, дакла-дна не вядома) паўстанцкі ад-дзел сутыкнуўся з царскімі войскамі, 3 паўстанцы патрапі-лі ў палон. 30 красавіка (12 траўня) каля вёскі Сініла паў-станцкі аддзел выпадкова вый-шаў на расейскі лагер, 8 паў-станцаў патрапіла ў палон. Рэш-ткі аддзела Трусаў адвёў у Ігуменскую пушчу да аддзела Ляскоўскага. У канцы чэрвеня царскія ўлады накіравалі амаль усе войскі Менскай губерніі на антыпартызанскую аперацыю на Ігуменшчыну. Партызанскі лагер расейцы з усіх бакоў абкружылі. Падзяліўшыся на некалькі асобных аддзелаў, партызаны выйшлі з аблогі. Адзін звяз 13 (25) чэрвеня прыняў бой пад Лочынам. 23 ліпеня (4 жніўня) паблізу Ігу-мена паўстанцы захапілі ў палон царскага генерала Грунта, на-чальніка 3-й рэзервовай пяхот-най дывізіі, якога яны потым выпусцілі на волю пад слова гонару, што генерал больш не будзе ваяваць супраць паў-станцаў. Восенню 1863 года Трусаў распусціў партызанскі аддзел і з’ехаў у Францыю. У Парыжы працаваў наборшчы-кам. Адзін з саарганізатараў друкарні часопіса «Народное дело», з 1873 года яе ўлада-льнік. Друкаваў рэвалюцый-ную літаратуру. На Беларусь Антон Данілавіч вярнуўся то-лькі ў 1884-м, дзе памёр у 1886 годзе.

У гонар Антона Дані-лавіча Трусава ў горадзе Ба-рысаве названа вуліца.

Ліцвінскае войска.

 

85 гадоў з дня нараджэння Івана Цішчанкі

ЦІШЧАНКА Іван Кі-рылавіч (22.05.1930 — 22.02.2001), беларускі фаль-кларыст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1969), прафесар (1994). Нара-дзіўся ў в. Улукі Слаўгарад-скага раёна. Да вайны І. Ціш-чанка скончыў 3 класы Улуц-кай пачатковай школы. У гады вайны за дапамогу партызанам быў схоплены карнікамі, цудам выратаваўся ад расстрэлу.

Пасля вайны вучыўся ў Слаўгарадскай СШ. У 1956 г. скончыў філалагічны факу-льтэт БДУ і выкладаў мову і літаратуру ў Менскім тэхніку-ме харчовай прамысловасці (1956-1957). З моманту засна-вання Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору АН Бе-ларусі (1957) працуе ў ім ма-лодшым, а з 1971 г. старшым навуковым супрацоўнікам. З 1992 г. — дацэнт, загадчык кафедры фальклору Беларус-кага ўніверсітэта культуры. У 1968 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Штогод прымаў удзел у фальклорных экспедыцыях па зборы вуснай народнай паэ-зіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы першага навуковага выдання «Беларускі эпас». Ім запісаны сотні твораў розных фальк-лорных жанраў.

Упершыню ў друку І. Цішчанка выступіў з фельето-нам «Маўклівая размова» ў Слаўгарадскай раённай газеце «Ленінскае слова» ў 1951 г. Пад псеўданімамі І. Улукскі і Ц. Цагельны выступаў у раённым друку. Першыя яго публіка-цыі па пытаннях фальклары-стыкі і гісторыі літаратуры ў рэспубліканскай перыёдыцы датуюцца 1956 г. Даследуе праблемы гісторыі беларускай фалькларыстыкі, жанры фаль-клору, міфалогію. З 1965 г. удзельнічае ў падрыхтоўцы шматтомнага акадэмічнага збо-ру беларускага фальклору.

Выдаў манаграфіі «Бе-ларуская частушка. Пытанні генезісу жанру», «Жыццё пес-ні», «Да народных вытокаў». У серыі БНТ падрыхтаваў тамы «Жартоўныя песні» (адбор, сістэматызацыя тэкстаў, усту-пы артыкул, каментарыі), «Пес-ні пра каханне», «Сямейна-бы-тавыя песні», «Прыпеўкі», «Са-цыяльна-бытавыя песні» (ра-зам з В. Скіданам). Удзельнічаў у складанні многіх зборнікаў.

Яго пяру належыць апавяданне «Склезень» (Мала-досць. 1988, № 4). Напісаў сцэнарый дакументальных фі-льмаў «Бывайце здаровы» (1981, пра А. Русака), «Песня на ўсё жыццё» (1986, пра Р. Шырму, сааўтар А. Ліс), «Вяр-танне Міхася Забэйды» (1990, сааўтар П. Марчук).

Выступаў з навуковымі дакладамі на розных міжна-родных кангрэсах. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Бела-руская народная творчасць»). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі, медалём. Быў ак-тыўным сябрам ТБМ.

Вікіпедыя.

Маніторынг моўнай сітуацыі на Гарадзеншчыне ад ТБМ (2014-2015)

 ( Дадзеныя на першы квартал 2015 г.)

1) Мясцова ўлада. Грамадства і выбары. Сацыяэканамічная сфера

Маніторынг ад  сп. Місцюкевіча А.І.

Аналіз выкарыстання беларускай мовы пры правя-дзенні выбараў Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь 19.03.2006 г. і 19.12.2010 г., а таксама ў Па-лату Прадстаўнікоў 27.10.2008 г. і 23.09.2012 г. паказаў:

1. Агітацыйных плака-таў па выбарах Прэзідэнта ў 2010 па-беларуску па параў-нанні з 2006 значна зменшы-лася.

2. На выбарчых уча-стках ЖЭС-13 Дзевятоўка і гі-мназіі № 6 у 2010 г. вялікія пла-каты былі па-руску.

3. Агітацыйныя пла-каты ўсіх кандыдатаў у Палату былі рускамоўныя.

4. На выбарчым участ-ку ў каледжы хімікаў пры паў-торных выбарах (С. Маскеві-ча) ўся дакументацыя была ру-скамоўная. Старшыня выбар-чай камісіі паясніў: «В кампью-тере нет белоруской програм-мы».

У апошні час рэзка ска-рацілася візуальная інфарма-цыя на беларускай мове. Уве-дзеныя ў эксплуатацыю новыя будынкі арганізацый і перае-хаўшыя у іншыя будынкі забя-спечаны толькі рускамоўнымі шыльдамі з назвай арганізацыі, а пра назвы кабінетаў і гава-рыць няма чаго — усюды па- руску.

Асабіста заўважыў, што ў цяперашні час стараюц-ца вычысціць усё беларускае праціўнікі ранейшай белару-сізацыі. Пры асабістых су-стрэчах яны прыкідваюцца та-кімі вялікімі рускамоўнымі па-трыётамі Беларусі, а на маю за-ўвагу, чаму шыльда на дзвярах рускамоўная, адказ просты: «Да это наш художник так нари-совал».

2) Адукацыя

Маніторынг ад сп. Крапоцінай В.І.

Ва ўсе раённыя аддзе-лы адукацыі вобласці былі дасланы эл. лісты наступнага зместу:

1. Ці існуюць у раёне адукацыйныя ўстановы з бела-рускай мовай навучання?

2. Ці сапраўды выка-рыстоўваецца беларуская мо-ва на занятках у гэтых адука-цыйных установах?

3. Ці выкарыстоўваец-ца беларуская мова па-за ўро-камі.

4. Ва ўсіх адукацыйных установах раёна: ступень вало-дання мовай школьнымі наста-ўнікамі, выкладчыкамі ВНУ, ПТНУ, Д/С (ад 5 балаў да 0).

5. Ці выкарыстоўваец-ца беларуская мова ў афарм-ленні і працы? Працэнт бела-рускамоўных запісаў на шыль-дах, стэндах ды інш. у адука-цыйных установах раёна.

Прайшло каля месяца, і нарэшце атрымалі першы ліст  з Ліды.

Пазней атрымалі ліст з Бераставіцы.

3) Адукацыя

Маніторынг ад сп. Кроя А.І.

У аддзеле адукацыі горада ёсць план мерапрыем-стваў па папулярызацыі і па-шырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2010 і наступныя гады. Абласная ГА ТБМ актыўна дапамагала ме-тадыстам у яго стварэнні. Аб-ласны ТБМ фармальна ўвахо-дзіць ( з 2013 года не запрашалі на паседжанні) у каардына-цыйную раду па папулярыза-цыі мовы пры аддзеле адука-цыі гарвыканкама.

Штогод абласная і га-радская рады ТБМ прымае ак-тыўны ўдзел з дазволу нач. ад-дзела адукацыі і адміністрацый кожнай школы (часам не  дазва-ляюць нам выступаць некато-рыя кіраўнікі школ, але пасля званка ў аддзел адукацыі спра-ва хутка вырашаецца) на баць-коўскіх сходах будучых перша-класнікаў школ горада. У 2010 г. з-за цвёрдай пазіцыі бацькоў і нашай дапамогі ў Гародні зноў з’явілася першая вучаніца, якая пачала вучыцца па-бела-руску (С. Астроўская).

У 2013 г. у Гародні ву-чылася 13 чалавек па-беларус-ку. У верасні 2014 г. упер-шыню ў 21 ст. былі адкрыты адразу два першыя беларускія класы (Ленінскі і Кастрычніцкі раёны), дзе ўсе прадметы вы-кладаюцца па-беларуску. Так-сама ўпершыню ў горадзе для абодвух вучняў, якія паступілі ў 5 кл. гімназіі № 10 былі ство-раны ўмовы для навучання пе-раважнай большасці прадметаў па-беларуску. Агулам (восень 2014 г.) у Гародні вучыцца па-беларуску 26 дзяцей.

У Гарадзенскім раёне і ў горадзе Гародні ў рускамоў-ных школах усяго вучыцца 167 дзяцей. Пакуль гэта найлепшы паказчык па вобласці.

Па перапісу насельніц-тва 2009 г. 34% жыхароў гора-да лічаць беларускую мову роднай (кожны трэці жыхар), а 23 тыс. чал. размаўляюць на ёй штодня дома. Таму патэнцыял для пашырэння беларускага навучання ёсць дастаткова вя-лікі.

Двадцаць гадоў назад у Гародні каля 80 % вучняў го-рада вучыліся па-беларуку. Некалькі год, з другой паловы першага дзесяцігоддзя 21 ст. у Гародні не было ніводнага бе-ларускага класа да 2010 года.

На сёння ёсць таксама 2 беларускія рознаўзроставыя групы дзяцей у д/с № 45. Ад-дзел адукацыі звычайна паве-дамляе і пра д/с № 54 і прыво-дзіць агульную лічбу дзяцей, якія вучацца па-беларуску ў 8 групах агульнай колькасцю  138 дзетак. Бацькі з беларускіх груп садка № 45 кажуць, што насамрэч беларускае навучан-не ў д\с № 54 фармальнае і стараюцца аддаваць дзяцей у д/с № 45, дзе ствараюць асоб-ныя беларускія групы. Нека-лькі бацькоў таксама выхоўва-юць сваіх дзетак некалькі ра-зоў на тыдзень у прыватным  дзіцячым цэнтры, дзе знайшлі беларускамоўную выхаваце-льку і сфармавалі асобную бе-ларускамоўную групу.

У горадзе Ліда, па афі-цыйных звестках аддзела аду-кацыі ў 4 (№ 12, № 15, № 16, № 17) установах горада адкрыты 7 беларускіх класаў у пачат-ковай школе. Усяго навучаецца ў беларускіх класах рускамоў-ных школ Лідскага раёна  і  ў горадзе Лідзе 165 дзяцей.

У дашкольных навуча-льных установах горада Ліды створаны дзве беларускія гру-пы ў садках № 26 і №3 5.

Пакуль не вядома сіту-ацыя пра Астравецкі раён. Чакаем інфармацыю ад края-знаўцаў, бо ёсць звесткі пра значнае змяншэнне беларускіх класаў.  Таму агульная лічба за 2014/2015 годы знаходзіцца ў дынаміцы. Самыя лепшыя раёны Гарадзеншчыны:

1. Гарадзенскі-167.

2. Лідскі-165.

3. Слонімскі-121.

Удвух раёнах Гара-дзенскай вобласці не адкрылі за апошнія 5 гадоў ніводнага беларускага класа ў рускіх школах: Воранаўскі (самы «польскі» раён па перапісу 2009 г.) і Бераставіцкі. Недалёка адстаў Карэліцкі (самы «бела-рускі» раён Гар. вобласці па перапісу нас-ва 2009 г.)і Дзят-лаўскі. На жаль з апошніх 5 га-доў 2014 год! стаў для Гара-дзеншчыны самым слабым па колькасці дзяцей, якія пайшлі ў першыя беларускія класы ў Гарадзенскай вобласці ў рус-камоўныя школы. Нават пасля такіх гучных выступаў кіраўні-цтва краіны ў СМІ ў раёнах не была праведзена адпаведная праца па папулярызацыі бела-рускага навучання. Калі ў мі-нулыя гады звычайна не набі-ралі ў першыя беларускія кла-сы ў 5-8 раёнах вобласці, то ў 2014 г. — у 9 раёнах з 17+2 (Гародня). Усяго пайшло вуч-няў у першыя класы вобласці ва ўсе тыпы школ з рознымі мо-вамі навучання 11969 чал.

У васьмі раёнах Гара-дзенскай вобласці ў беларускіх школах вучыцца менш за 1000 чалавек — Бераставіцкі, Гара-дзенскі, Дзятлаўскі і інш. (таб-ліца 3) У Гарадзенскім раёне засталіся  4  беларускія школы — гэта самы вялікі ў Гарадз. во-бласці раён. Але (павольна) назіраецца адваротны працэс у гарадах раёна і іншых паселі-шчах, дзе ў 2014 г. працавалі ў рускіх школах беларускія кла-сы (12 класаў — 141 чал. і 26 дзяцей у Гародні)

З пісьмовага адказу нам. старшыні гарвыканкама Кулешы З.В. ад 25.12.2013  К-493/ пасля візіту з прапано-вамі па папулярызацыі бела-рускай мовы да старшыні гарвыканкама  Худыка Анд-рэя Паўлавіча (адказ цалкам на асобным файле).

Адукацыя.…План ме-рапрыемстваў па папуляры-зацыі і пашырэнні сферы выка-рыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі на 2010 і на-ступныя гады паступова вы-конваецца.

Аб’явы на сайце аддзе-лаў адукацыі, спорту і туры-зму пра набор вучняў у класы з беларускай мовай навучання будуць размешчаны пасля Новага года (не з’явіліся, хоць і нагадвалі некалькі разоў. Заўвага К.А.).

Візуальная інфарма-цыя для педагогаў, вучняў і бацькоў часткова прадстаў-ляецца на беларускай мове: ін-фармацыя па правядзенні ты-дняў беларускай мовы і літара-туры, да юбілейных дат дзе-ячоў беларускай літаратуры і культуры, аб’явы, выпуск га-зет, афармленне розных вы-стаў. Новыя шыльды выконва-юцца таксама і на беларускай мове. На беларускай мове практыкуецца правядзенне педсаветаў, сходаў у гімназіях № 5, 6, Ліцэі № 1, СШ № 2, 26, 32. У службовай перапісцы і вядзенні справаводства бела-руская мова выкарыстоўва-ецца часткова: матэрыялы -прадстаўленыя для ўзнагаро-джання настаўнікаў і па пат-рабаваннях. У СШ № 2, 32 Кні-га пратаколаў педагагічных саветаў вядзецца на беларус-кай мове. У ДУА № 54, 101 справаводства вядзецца па-беларуску.

Табліца 1

Адукацыя.  Гарадзенская вобласць.

Колькасць беларускіх класаў і вучняў у гарадскіх рускамоўных школах

 

2011-2012             2012-2013           2013-2014                2011-2013

№          Раён                    Колькасць            Колькасць            Колькасць                   Усяго

п/п                                  класаў           вучняў        класаў    вучняў   класаў    вучняў       класаў   вучняў

 

1            Астравецкі             ——-     ———             1                 1512              116               13             131

2            Ашмянскі                   2             25                2                 22  1                19                 5               66

3            Бераставіцкі           ——-     ———         ———      ———    —————-          ——-     ——-

4            Ваўкавыскі                 3             26                4                 50  2                22                 9               98

5            Воранаўскі             ——-     ———         ———      ———    —————-           ——-    ——-

6            Гродзенскі                   1             6                  1                  7  2                14                 4               27

7            Дзятлаўскі             ——-     ———         ———        ——-                 1                  6                 1                6

8            Зельвенскі                   1            14                2                  27                 1                  9                 4              50

9            Іўеўскі                      1               10                1                  13        ——-    ———                        2              23

10           Карэліцкі

(г.п.Мір)          1             8           ———        ———     —————               1               8

11           Лідскі                        2               7                 3                  24                 1                  9                  6             40

12           Мастоўскі              ——-     ———             2                  10       ———             ———               2             10

13           Наваградскі                 2             7                 2                    8                 3                14                 7             29

14           Свіслацкі                     2            11                1                    6       ———             ———               3             17

15           Слонімскі                    2            41                2                  39                 2                45                  6            125

16           Смаргонскі                  1            11                1                  12       ———             ———               2             23

17           Шчучынскі            ———     ———             3                  31                 3                37                  6             68

Гародня:

18           Кастрычніцкі               1             2             ——            ———               1                  5                   2           7

19           Ленінскі                       1             1                  1                    1      ———             ——-                 2           2

        УСЯГО:                    20           169               26                265              29               296                75       630?

 

Табліца 2

Колькасць беларускіх класаў і вучняў у  2014/2015 гг.

Па Гарадзенскай вобласці ў рускамоўных школах

 

№              Раён                                        2011-2014                                         2014/2015

п/п                                                  класы                  вучні                             класы                 вучні

 

1            Астравецкі                                 13                  131                                 1                          14???

2            Ашмянскі                                     5                   66                                   7                         90

3            Бераставіцкі                                0                      0                                   0                             0

4            Ваўкавыскі                                    9                 98                                 10                       104

5            Воранаўскі                                     0                  0                                     0                           0

6            Гродзенскі                                     4                       27                            12                        141

Гарадзенскі +Гародня                                                                                                          167

7            Дзятлаўскі                                     1                   6                                  1                              6

8            Зельвенскі                                     4                 50                                  8                            99

9            Іўеўскі                                           2                  23                                  3                            34

10           Карэліцкі                                       1                   8                                  1                        8 (Мір)

11           Лідскі+Ліда                                   6                 40                          13+2 змеш.    165

12           Мастоўскі                                      2                  10                                3                               8

13           Наваградскі                                   7                  29                               10                            50

14           Свіслацкі                                       3                  17                                3                             21

15           Слонімскі                                      6                125                                8                           121

16           Смаргонскі                                    2                  23                                5                             72

17           Шчучынскі                                    6                  68                               10                           117

Гародня:

18           Кастрычніцкі                                2                     7                                 3                            12

19           Ленінскі                                        2                      2                                5                              14

20        УСЯГО:                                     75                   630?                           104                         1075?

 

Табліца 3.

Колькасць беларускіх школаў і вучняў ў беларус-кіх школах Гарадзенкай вобласці (2014/2015)

 

Астравецкі             12            1350

Ашмянскі              10            1155

Бераставіцкі           9              677

Ваўкавыскі            11            1030

Воранаўскі             14            1626

Гарадзенскі            4              769

Дзятлаўскі             11            620

Зельвенскі             9              665

Іўеўскі                10               1299

Карэліцкі               11            866

Лідскі                  15              1814

Мастоўскі              11            1060

Навагрудскі           11            961

Свіслацкі               10            720

Слонімскі              13            1177

Смаргонскі            12            1033

Шчучынскі            7           180

Усяго:            729       17551               

 

З пісьмовага адказу нам. старшыні гарвыканкама Кулешы З.В. ад 09.12.2014 Кол-339/  пасля візіту з пра-пановамі па папулярызацыі беларускай мовы да стар-шыні гарвыканкама Гоя Ме-чыслава Браніслававіча. (ад-каз цалкам на асобным фай-ле).

Адукацыя. … План ме-рапрыемстваў па папуляры-зацыі і пашырэнні сферы вы-карыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі на 2010 і наступныя гады паступова выконваецца.

У 2014/2015 навучаль-ным годзе працуюць 8 класаў з беларускай мовай навучан-ня(сярэднія школы №№ 32, 34,  гімназія № 10), у якіх навуча-ецца 26 вучняў. Акрамя таго, у дзіцячых садках №№ 45,54 адкрыты 8 груп з беларускай мовай навучання, у якіх зна-ходзіцца 138 выхаванцаў.

Візуальная інфарма-цыя для педагогаў, вучняў і ба-цькоў часткова прадстаўляец-ца на беларускай мове: інфар-мацыя аб правядзенні тыдняў беларуская мовы і літаратуры, да юбілейных дат дзеячоў беларускай літаратуры і куль-туры, аб’явы, выпуск газет, афармленне розных выстаў.

Аб’явы на сайце аддзе-лаў адукацыі,спорту і туры-зму пра набор вучняў у класы з беларускай мовай навучання будуць размешчаны ў ІІ квар-тале 2015 года.

Нам. старшыні гарвы-канкаму         Кулеша З.В.

 

Табліца 4.

Геаграфія беларускай мовы (Гарадзенская вобласць)

 

Раён             Коль-        Колькасць      Беларус-    Белару-     Беларуская          Коль-

касць        нас-ва ў          кую             ская           (родная)               касць

нас-ва       працэнтах       назвалі       (родная)    на якой                  нас-ва

падчас      па вобласці     роднай       ў працэ-     звычайна              на 1.09.

перапісу    (першая                            нтах            размаўляюць       2013 г.

(2009)                   лічба                                  ад  нас-ва   дома (у лічбах

Дзярж-                              раёна          і працэнтах) ад

стата)                                                    нас-ва раёна

 

1            Астравецкі               24266          2,21 (2,26)              20733               85,44           17988(74,12)     24024

2            Ашмянскі                32411      2,94 (3,02)                 26594               82,0             20239(62,44)     31456

3            Бераставіцкі             18017         1,66 (1,68)               13256               73,57            10816(60,03)     16409

4            Ваўкавыскі              75329         7 (7,02)                    44806               59,48            24533(32,56)     72273

5            Воранаўскі               30477         2,79 (2,84)               22419               73,56            20682(67,86)     27617

6            Гродзенскі               54525         5,11 (5,08)               27921               51,2              15039(27,58)     50373

7            Дзятлаўскі               29703         2,8 ( 2,77)                25916               87,25            20583(69,29)     26820

8            Зельвенскі               19119         1,8 (1,78)                 16214               84,8              14540(76,05)     16870

9            Іўеўскі                   28891           2,67(2,69)                27060               93,66            24330(84,21)     25734

10           Карэліцкі                 24130         2,3 (2,25)                 21636               89,66            10742(44,51)     21847

11           Лідскі                     135096        12,58 (12,59)           72256               53,48            41622(30,80)   133269

12           Мастоўскі                33883         3,14 (3,15)               27393               80,84            17641(52,06)     30367

13           Навагрудскі             49107         4,68 (4,57)               39969               81,39            26958(54,89)     46375

14           Свіслацкі                 19539         1,83 (1,82)               17319               88,63              7670(39,25)     17233

15           Слонімскі                67288         6,29 (6,27)               42361               62,95            22569(33,54)     65712

16           Смаргонскі              55296         5,17 (5.16)               42375               76,63            29032(52,50)     53804

17           Шчучынскі              47764         4,49 (4,45)               34555               72,34            27854(58,31)     43357

18            Гародня                  327540        30,54 (30,54)         111953               34,17              23082(7,04)    353025

19            Гарадзенская

вобласць                    1 072 381  100(102,2)               634736               68,96             (51,5;             1056565

без Гародні

54,1)

Дадзеныя з сайту Дзяржстаткамітэта (у дужках і слупок №6 —  падлікі Кроя А.І. у працэнтах з афіцыйных дадзеных. )

 

4) Культура і СМІ і іншае

Маніторынг ад сп. Кроя А.І.

За апошні год (са сне-жня 2013) двойчы былі на прыёме ў старшынь гарвыкан-кама (Худыка А.П. і Гоя М.Б.).

На нашы звароты з прапановамі аб папулярызацыі і пашырэнні сферы ўжытку бе-ларускай мовы атрымлівалі ад-казы. Агульны стан наступны:

Візуальная інфар-мацыя. У новым мікрараёне «Вішнявец»назвы новых вуліц пішуцца па-руску, на вул. Су-ворава і іншых на асобных дамах пасля рамонтаў мацу-юцца новыя назвы таксама толькі па-руску.

Шапікі «Белсаюз-друку» раней усе былі па-бе-ларуску. З’явіліся новыя фор-мы шапікаў, якія размясцілі найперш у цэнтры горада -ка-нешне надпісы толькі па-руску.

Амаль на ўсіх замеж-ных таварах у нашых магазі-нах інфармацыя падаецца то-лькі па руску, апошнім часам ужо нават назву краіны BY на некаторых харчовых і іншых таварах не пішуць, бо дастат-кова напісаць  RU. Вытворцы маянэзу з РФ «Махееў» шмат гадоў друкаваў вялікімі літа-рамі BY і складнікі па-бела-руску, але ў гэтым годзе ўжо не друкуюць нават назву на-шай краіны. Амаль усе гара-дзенскія прадпрыемcтвы, так-сама не карыстаюцца дзвюмя дзяржаўнымі мовамі (толькі адной, канешне, другой). Нека-торыя карыстаюцца часткова — пад адну назву, напрыклад, хлебакамбінат (хадзіў да іх у госці, хваліў за хлеб «Спадар», які яны нават ў Менск вазілі і ў Лідзе пачалі выпускаць). У іншых прадпрыемстваў і гэтага няма.

З’явіліся прыватныя магазіны і прапрыемствы, якія свае шыльды пішуць па-бела-руску, рэкламу ў газеты і ін-тэрнэт даюць і па-беларуску: «Юрась», «Ашэр-мэбля», «Крыга», «Кубік»і інш.

Гукавая інфарма-цыя.  У транспарце па-бела-руску назвы прыпынкаў. Не-калькі год «змагаліся» за гэта -найперш трэба пахваліць сп. Місцюкевіча з ТБМ, які пер-шы гэта пачаў рабіць.

СМІ-Інтэрнэт. Тэле-бачанне.  Іншае. Газеты «Гро-дзенская праўда»,»Вячэрні Гродна», іншыя газеты мала, ці амаль не друкуюць матэрыя-лаў па-беларуску,  часам спасы-лаючыся на малую колькасць дасланых матэрыялаў на бела-рускай мове чытачамі, ці не фармат.  У снежні 2014г. месяц рабіўся маніторынг гэтых газе-таў. На 40 старонкавай (з пра-грамай ТБ) «ГП» адзін артыкул быў па-беларуску на палову старонкі. У «ВГ» звычайна таксама адзін артыкул на ўсю газету. З’явілася тут толькі адна невялікая калонка В. Шалке-віча па-беларуску. Але і яго ар-тыкулы часам не друкуюцца. На сустрэчы ў Гоя М.Б. гал. рэдактарка сп. Максімчык абя-цала пашырыць выкарыстанне мовы. Пазней асабіста давялося наведаць рэдакцыю. Але па-куль пэўных зрухаў не бачна, як і ў дзяржаўнай «ГП».

Інтэрнэт. 25 снежня 2013 года на свой зварот у гар-выканкам мы атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама З.В. Кулешы, дзе было абяцана дапрацаваць сай-ты горада і двух гарадскіх раё-наў і выказана надзея  на да-лейшае супрацоўніцтва. Сёння  мы вымушаны былі зноў звяр-нуцца з тымі ж самымі прапа-новамі ўжо да новага старшыні гарвыканкама. Гэта датычыць найперш афіцыйных сайтаў гар-выканкама і сайтаў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў гора-да Гародні. Фактычна твар го-рада мае толькі добрую рус-кую версію, беларуская вер-сія нашмат карацейшая.У час прагляду сайтаў 21 лістапада 2014 г. левая калонка па-руску мела 28 найменняў, апошнія навіны за 20 лістапада, афіша аднаўляецца. Левая калонка па-беларуску мела 17 найменняў, апошнія навіны двухмесячнай даўніны за 17 верасня, афіша тэатрав і кіно яшчэ за 2013 год. Нават інфармацыя пра прыём грамадзян да старшыні гарвы-канкама паказвана была з проз-вішчам мінулага старшыні Ху-дыка А.П. Сайты Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў выка-наны толькі на рускай мове, беларускай і англійскай версій, як на сайтах гарвыканкама і аблвыканкама няма ўвогуле. Пасля наведвання старшыні гарвыканкама начальнікам ад-дзела культуры сп. Мамачкі-ным было абяцана (другі раз) дапрацаваць беларускія версіі афіцыйных сайтаў гарвыкан-кама і раёнаў горада.

У сакавіку 2015 года сітуацыя амаль не змянілася. Пры вусным звароце началь-нік аддзела культуры сп. Ма-мачкін і яго намеснік сп. Вай-туляніс адказвалі па-руску.

Тэатр. У Гарадзенскім драмтэатры ў год бывае не больш аднаго спектакля  па-бе-ларуску, астатнія па-руску.  На добра пастаўлены спектакль па выдатным творы пісьменнікаў на беларускай мове прыхо-дзіць не менш людзей, чым на спектаклі па-руску. У 90-я га-ды так і было. Артысты слаба валодаюць мовай? Дык можна арганізаваць ва ўстановах ку-льтуры курсы беларускай мо-вы для тых, хто яе забыў. На пачатак 2015 года запланаваны спектакль вядомага рэжысёра Г. Мушперта па-беларуску.

Ва ўстановах культу-ры, у прыватнасці работнікі бібліятэк на пытанні па-бела-руску ў большасці не перахо-дзяць на мову чытача, хоць у адказе аддзела культуры гар-выканкама паведамляецца пра валоданне беларускай мовай усімі супрацоўнікамі гэтай га-ліны. Калі ўсе супрацоўнікі ку-льтуры валодаюць беларус-кай мовай, то чаму  не карыс-таюцца, калі чытач звяртаецца па-беларуску? (выбарачнае апытанне праводзілася ў 2013-2014 гг. у  абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і ў бібліятэцы імя Макаёнка), дарэчы, сам начальнік аддзела культуры гарвыканкама ў час размовы не пераходзіць на мову наведва-льніка, які звяртаецца па-бе-ларуску.

Тэлебачанне. На га-радзенскім тэлебачанні з’яві-лася  версія «навін» па-белару-ску з выдатным дыктарам, але недастаткова праграм па папу-лярызацыі мовы, мала запра-шаюцца маладыя паэты, музы-кі, студэнты, выкладчыкі, якія размаўляюць, спяваюць па-бе-ларуску. Выдатная праграма аб лёсах вядомых гарадзенцаў па праекту М. Мельнічэнкі здаецца толькі набыла б дадат-ковай папулярнасці, калі б больш выходзіла на беларус-кай мове.

Кніжныя крамы. М-н «Раніца» найбуйнейшы ў цэн-тры горада. Па ўласным назі-ранні  мае да 5 % беларускамоў-ных кніг. Знаёмая  супрацоўні-ца гэтай крамы сказала што больш, ад 5 да 10%. Невяліч-кія аддзелы ёсць і ў «Праметэі» і іншых крамах горада. Астат-няе па-руску і  на іншых мовах.

Аблвыканкам. Пасля наведвання ў красавіку 2015 года ідэалагічнага аддзела абл-выканкама сябры ТБМ заў-важылі наступнае: пасля сыхо-ду С. Шапіры шыльды на ка-бінетах сталі рускамоўныя, ін-фармацыя на першым паверсе таксама. Галоўны ідэолаг во-бласці  сп. Скрабко пагадзіўся з крытыкай, што шыльды на будынках з дзяржаўным гер-бам краіны павінны выконвац-ца на дзвюх мовах. На іншыя важныя пытанні не прагучала абнадзейвальнай інфармацыі. Для будучага музея Быкава прыдатнага будынка пакуль не знайшлі, але пошукі працяг-ваюцца.

 

Ці добра слову ў » Мове»?

Кнігу  «Мова» Віктара Марціновіча мне падаравала  адна  апантаная беларушчынай маладая сям’я. З даверам да ся-броў  я паглыбілася ў чытанне  разрэкламаванага лінгвістыч-нага баевіка. Дзеянне  ў ірані-чнай антыўтопіі адбываецца ў Саюзнай дзяржаве Кітая і Расіі  ў 4741 годзе па кітайскім ка-лендары. Мова стала наркоты-кам, які распаўсюджваюць у скрутках і цыдулках. Галоўныя героі Барыга і Джанкі ( з анг. «дрэнны», «сапсаваны») рас-паўсюджваюць і спажываюць  моўны наркотык.

Прачытаўшы твор, ад-значыла шэраг небяспечных тэндэнцый:

1. Звышмернае ўжы-ванне ненарматыўнай лексікі. Сіндром Эдуарда Лімонава.

2. Маргіналізацыя сфе-ры дзеяння герояў.

3. Знявага народа, як  носьбіта каштоўнасцяў, і г.д.

Выклікае трывогу празмернае ўжыванне ў кнізе  ненарматыўнай лексікі.

Вялікай заганай сёння-шняга часу стала шырокае ка-рыстанне  рускамоўнай нецэн-зурнай лаянкай. Матам гаво-раць па-тэлефонах і на вуліцах. Расейская мова страціла літа-ратурную прыгажосць і густ, яна сапсавана паўсюднай лаян-кай, згубіла аўтарытэт мовы Пушкіна, Лермантава і Чэхава.

Беларусы яшчэ нядаў-на падкрэслівалі:  «У нашай мове брыдкіх слоў няма! Мы не ўжываем мацерных словаў!» (Асабліва, калі актывістам вы-пісвалі сфальсіфікаваныя пра-таколы  ў РАУСах за ўдзел у грамадскіх мерапрыемтствах: «Лаяўся матам.»).

Сапраўды, беларуская літаратурная мова спрадвеку  захоўвала чысціню і перша-родны яе стан. Хаця класікі беларускай літаратуры не цу-раліся час ад часу ўжываць на-родныя і пабытовыя выразы, але толькі там, дзе гэта да рэчы, не праз меру, далікатна і з гу-марам.

І вось з’яўляецца твор, які прэтэндуе на тое, каб уз-няць каштоўнасць мовы, пад-крэсліць яе неўміручы харак-тар, уплыў на свядомасць, і ра-птам сам тэкст спрэс забруджа-ны брыдкімі словамі!

Адзін з герояў дзеян-ня, Джанкі, у прыбіральні дзе-ліць сваю «дозу» з дзяўчынай.  Яны чытаюць разам на скру-тку верш:

«Ты пойдзеш у бой,

                     а я плуг пакірую,

Каня накармлю, напаю.

І так абаронім,

                      засеем, збудуем,

Беларусь дарагую сваю…»

 

Ці хацелі б унукі Лары-сы Геніюш прачытаць верш сваёй бабулі ў такім кантэкце? Ці дазволена  аўтарскім правам выкарыстанне такім чынам вы-датных узораў паэзіі?

Джанкі, між іншым, мае навуковую ступень у гумані-тарных навуках, атрыманую у прэстыжным універсітэце, ма-неры, дыплом і валоданне мо-вамі. Ён — «стала заняты інтэ-лектуальнай дзейнасцю». «Бы-дла ходзіць на працу з дзевяці да пяці, а я шмат вучыўся, каб быць уладаром самому сабе», — разважае герой.

«Мне цікава знаёміцца з творамі нашых маладзей-шых паэтаў, празаікаў, драма-тургаў, у тым ліку, вытры-маным у межах эстэтыкі абсурду. Але апошнім часам «голы абсурд» у такіх творах перастае не тое што кранаць, а папросту быць цікавым», — адзначыў нядаўна ў артыкуле Лявон Баршчэўскі.

Перабіраючы стосы кніг у «Кніжным салоне»  знай-шла на паліцы трохтомнік  гіс-тарычных нарысаў і эсэ аўтара з аднолькавым прозвішчам Алеся Марціновіча  » Хто мы, адкуль мы…» , выдадзены ў 2008-ым годзе. З захапленнем праглынула  старонкі пра паў-ночную экспедыцыю ледакола       «Сібіракоў», якую здзяйсняў  Ота Шміт, выхадзец з Магілё-ва, з трапятаннем душы чытала пра кніжную дзейнасць князя Юрыя Алелькавіча, з узнятым настроем — пра перамогі гетма-на  К. Астрожскага. Чаму не бягуць аматары беларускага слова выкупіць апошнія асоб-нікі гістарычных хронік, напі-саных з гонарам і красой? Чаму каштуюць і смакуюць  «Мову» трэцяга гатунку?

Эла Дзвінская.

 

Ад рэдакцыі.

Гэты артыкул нашага сталага карэспандэнта Элы Дзвінскай са згоды аўтаркі надрукаваны з вялікімі скара-чэннямі. З артыкула выразаны амаль усе цытаты, узятыя з кнігі “Мова” сп. Марціновіча. Выразаныя, бо “Наша слова” ніколі не друкавала і не будзе друкаваць недрукаваную лек-сіку. На тое яна і “недрука-ваная”, каб яе не друкаваць.

Спадзяюся, што сэнс артыкула не страціўся, і чытач зразумее, што хацела сказаць аўтарка.

“Наша слова” не дру-куе ўсякія натуралізмы і фізі-ялагізмы, наогул, пазбягае сло-ваў нізкага (“подлага”) стылю.

У беларускай мове — пяць мільёнаў слоў і словафор-маў, дык што з пяці мільёнаў нельга выбраць колькі тысяч, з якіх, як звыкла, складаецца любая сучасная кніга. Можна ўсё на свеце выказаць беларус-кімі словамі, выказаць прыго-жа, высакародна, шляхетна.

Калі нашыя пісьменнікі пачынаюць грэбці з чужой мо-вы недрукаваную лексіку, то парада ім адна і вельмі прос-тая: перш, чым здаць такую кнігу ў друк, сядзь і пачытай яе сваёй маці, калі ты малады, пачытай унучцы, калі ты ста-ры. А яшчэ: схадзі да ксендза і пакайся за кожнае “брыдкае” слова і пакайся столькі раз, у колькі асобнікаў будзе наклад тваёй кнігі.

Станіслаў Суднік.

 

Каб мова родная гучала

Нататкі з урачыстага сходу, прысвечанага 25-годдзю Салігорскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Дата заснавання — 11 траўня 1990 года.

Без мовы жыць

                       нельга на свеце,

Аб гэтым вядома і дзецям.

Няхай жа гучыць адмыслова

Купалы і Коласа мова,

Мая беларуская мова.

Ніна Ярмалінская.

 

11 траўня 2015 года ў горадзе Салігорску ў Доме ку-льтуры «Будаўнік» ААТ «Буд-трэст № 3…» адбыўся ўрачы-сты сход з нагоды 25-ай гада-віны з дня стварэння Салігор-скай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны».

Сцэна залы Дома куль-туры «Будаўнік была ўпрыго-жана плакатамі «МОВА — ДЗЯ-РЖАВЫ АСНОВА» і «Салі-горскай арганізацыі ТБМ — 25. 1990 -2015.»

На сценцы, уздоўж пра-хода залы, быў вывешаны ін-фармацыйны матэрыял «ТБМ у друку» перыяду са стварэн-ня першай салігорскай суполкі ТБМ на ЗРУ вытворчага аб’яд-нання «Беларускалій”, з 1989 года па 2015 год, надрукаваны у салігорскіх газетах «Шахцёр» і «Калійшчык Салігорска», у інфармацыйным бюлетні». «Салідарнасць” Беларускага незалежнага прафсаюза і ў рэспубліканскай газеце ТБМ «Наша слова». Тут жа былі вы-вешаны фотастэнды «Мера-прыемствы ТБМ», «Гістарыч-ны пачатак горада Салігорска», «Мой Салігорск», а таксама ма-тэрыялы газет «Шахцёр» і «Лидер-пресс», з фотакартка-мі, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На 1 траўня 2015 года на ўліку ў Салігорскай гарад-ской арганізацыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» стаіць 38 чалавек. Удзел у сходзе  разам з гасцямі, прынялі 30 чалавек. У ліку гас-цей — першы намеснік старшыні АК «ТБМ імя Ф. Скарыны» Алена Анісім і старшыня Мен-скай абласной і Слуцкай га-радской арганізацый ТБМ Мі-калай Курыльчык.

У прэзідыум урачы-стага сходу былі абраны Ўла-дзімір Масакоўскі — старшыня сходу, Мікола Шаравар, Ніна Ярмалінская — сакратар сходу і запрошана Алена Анісім.

Удзельнікі сходу хвілі-най маўчання ўшанавалі па-мяць 14 рупліўцаў нацыяналь-нага Адраджэння,  якія актыўна працавалі дзеля росквіты род-най мовы і культуры на пры-канцы 80-ых і пачатку 90-ых гадоў 20-га стагоддзя і зарань пайшлі з жыцця. У іх ліку і  старшыня Салігорскай рэгія-нальнай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны з 1990 па 2003 гады Марыя Мацюкевіч і яе сын Сцяпан, сябар ТБМ, які трагічна загінуў 9 траўня 2000 года ля фантана ў Цэнтральным скверы Салігорска (быў смя-ротна збіты групоўкай мола-дзі), а таксама і былы старшыня салігорскай арганізацыі ТБМ Алег Борын, мастак, удзельнік дэмакратычных акцый у Мен-ску.

Удзельнікі ўрачыстага сходу Уладзімір Амяльчэня, журналіст-пенсіянер, Вадзім Лялькін, эканаміст — пенсіянер і Сяргей Чаркасаў, старшыня незалежнага прафсаюза гарня-коў ААТ «Беларуськалій» Бе-ларускага незалежнага праф-саюза, былі прыняты ў шэрагі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны».

Алена Анісім перадала салігорскім сябрам ТБМ пры-вітанне ад  старшыні ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны Алега Труса-ва, які не змог прыехаць у Са-лігорск з нагоды паездкі на ме-рапрыемства ў Польшчу.

Алена Анісім павінша-вала ўдзельнікаў  сходу з 25-ай гадавінай Салігорскай арга-нізацыі ТБМ, пажадала поспе-хаў у здзяйсненні намечаных спраў,  а актывістам ТБМ Віта-лю Дзінгілеўскаму і Міколу Шаравару ўручыла лісты з па-дзякай “за адраджэнне і па-шырэнне беларускай мовы ў духоўным і грамадскім жыцці народа…».

Экскурс у гісторыю  станаўлення і дзейнасці Салі-горскай гарадской арганізацыі ТБМ зрабіў яе старшыня Ўладзімір Масакоўскі (ў шэ-рагах ТБМ з 1 снежня 1989 го-да, быў выбраны старшынём першай у  Салігорску суполкі ТБМ ЗРУ ВА «Беларуська-лій»,  якая ў траўні 1990 года ўвайшла ў склад створанай Салігорскай рэгіянальнай ар-ганізацыі ТБМ імя Ф. Ска-рыны).

Сваімі ўспамінамі аб працы Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ падзяліліся яе былыя старшыні Віталь Дзі-нгілеўскі і Мікола Шаравар, а таксама новы сябар ТБМ, удзельнік амаль усіх мерапры-емстваў, якія праводзяцца Са-лігорскай арганізацыяй ТБМ, журналіст слуцкай незалежнай газеты  «Альфа-Кур’ер». Ула-дзімір Амяльчэня. Мікалай Ку-рыльчык распавядаў аб зада-чах,  якія стаяць перад сябрамі ТБМ і патрабуюць выканан-ня.

У выступленнях было закранута пытанне аб падпісцы сябрамі ТБМ газеты «Наша слова».

Алена Анісім сябрам ТБМ Святлане Шыла і Алене Лявончык уручыла пасвед-чанні, значкі і календары ТБМ.

Свае вершы для удзе-льнікаў урачыстага сходу пра-чыталі, сябар Саюза беларус-кіх пісьменнікаў Мікола Ша-равар, салігорскія паэтэса Ніна Ярмалінская і госця сходу Ва-лянціна Бабко — Аляшкевіч.

На завяршэнне ўдзель-нікі сходу прынялі заяву ў ад-рас старшыні Палаты Прад-стаўнікоў Народнага Сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Анд-рэйчанкі і прэм’ер — міністра Рэспублікі Беларусь А.У.  Ка-бякова з патрабаваннем аб пры-вядзенні ў Беларусі статусу дзяржаўнай беларускай мовы ў роўнасць з другой дзяржаў-най мовай — рускай згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона  «Аб мовах у Рэспубліцы Бела-русь», якія не выконваюцца, ці выконваюцца з парушэннямі дзейнага заканадаўства.

Колькасць сяброў Са-лігорскай гарадской арганіза-цыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны складала на 1.05.1999 года — 25, на 1.07.2001 года — 36, на 1.10.2003 года — 34, на 1.12. 2007 года — 27, на 1.01.2012 года — 35, на 11.05.2015 года -41 чалавек.

Старшынямі Салігор-скай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны” з’яўля-ліся:

Марыя Сцяпанаўна Мацюкевіч: 1990 — 2003 гг.,

Алег Мікалаевіч Бо-рын: 2003 — 2006 гг.,

Віталь Віктаравіч Дзін-гілеўскі: 2011 — 2015 гг.,

Уладзімір Генадзьевіч Масакоўскі з 20 лютага 2015 года.

Уладзімір Масакоўскі,

г. Салігорск.

 

Створаны макет Лідскай ратушы

17 верасня г.г. споўніцца 425 гадоў з дня атрымання горадам Лідай Магдэбургскага права. З гэтай нагоды лідскія ўла-дныя структуры і грамад-скасць раёна плануюць шэ-раг мерапрыемстваў.

Два тыдні назад ад-былася нарада ў намесніка старшыні райвыканкама з удзелам зацікваўленых асоб ад уладаў і грамадскасці раёна. На нарадзе было спланавана склікаць арг-камітэт у больш шырокім складзе, каб абмеркаваць комплекс мерапрыемстваў, якія мэтазгодна правесці з нагоды гэтай даты.

Лідскі гістарычна-мастацкі музей спланаваў на восень навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную ўгодкам надання гораду Лідзе Магдэбургскага права.

У сваю чаргу грамад-скасць горада даўно выношвае ідэю аднавіць Лідскую рату-шу.

У Лідзе было некалькі ратуш, але ні адна з іх не да-йшла да 20-га стагоддзя. У Лідскім музеі ёсць план і чар-цёж фасада Лідскай ратушы за 1802 год. Вырашана было зрабіць макет. Да гэтай справы руку прыклалі краязнаўцы Станіслаў Суднік і Сяргей Трафімчык, скульптар і мастак Вадзім Вераб’ёў, а сам макет па ўсіх канонах вырабіў скульптар з Бярозаўкі Яўген Лукашэвіч.

Нагадаем, сёлета Яўген Лукашэвіч зрабіў для Лідскай бібліятэкі бюст Янкі Купалы.

Безумоўна, можна па-дысці да макета крытычна, можна крытычна падысці і да ідэі аднаўлення ратушы, але па-першае ніхто не збіраецца пра-панаваным макетам абмяжоў-ваць канструктараў і будаў-нікоў. Гэта хутчэй ідэя, тым больш, калі гаворка пойдзе пра практычнае прымяненне.

А па-другое, а чаму не аднавіць ратушу, скажам, да 2023 года — да 700-годдзя Ліды?

У ходзе падрыхтоўкі да 425-годдзя Магдэбургскага права для г. Ліды грамадскасць будзе выносіць ідэю аднаўлен-ня ратушы на разгляд кіраўні-цтва раёна. У прынцыпе ўжо сёння нейкага негатыўнага стаўлення да ідэі няма, ды і ма-кет падабаецца, але патрэбна рашэнне райвыканкама на ад-наўленне гэтага знакавага аб’е-кта, а можа яго і мала будзе.

Такім чынам мы маем грамадскую ініцыятыву, за-сталося яе рэалізаваць, але для таго некалі горад і атрымоўваў Магдэбургскае права, каб са-мому дбаць пра сваё і жыццё, і развіццё.

Яраслаў Грынкевіч.

 

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў чэрвені

Абужынская Ганна Аляксанд.

Ажар Таццяна Мікалаеўна

Акудовіч Валянцін Васільевіч

Алёшка Вячаслаў Часлававіч

Аляхновіч Леанід Адамавіч

Аляхновіч Ніна Паўлаўна

Анапрыенка Юры

Анацка Ганна

Анацка Яўген

Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч

Асмыковіч Міхась Мікалаевіч

Афанассева Раіса Іванаўна

Баеў Дзмітры Ўладзіміравіч

Баеў Павел Віктаравіч

Базык Вольга

Балашоў Аляксей Анатольевіч

Барнюк Аляксей Сяргеевіч

Барцэвіч Іван Васільевіч

Барысава Сафія Міхайлаўна

Белавусава Валянціна Валянц.

Бельская Ірына Казіміраўна

Біза Юльян Сцяпанавіч

Бурачонак Аляксандр Вячасл.

Бязмацерных Дар’я Аляксанд.

Бязмен Васіль Канстанцінавіч

Бяласін Яўген Аляксандравіч

Вайтовіч Сяргей Уладзіміравіч

Валошчык Лідзія Рыгораўна

Валынец Таццяна Сяргееўна

Варонік Святлана Аркадзеўна

Васілевіч Наталля Мікалаеўна

Васілеўскі Пётр Пятровіч

Васільева Анастасія Вячасл.

Гайдук Ірына Эдуардаўна

Галіч Аляксей Эдуардавіч

Гашко Ірына Аляксееўна

Глушко Аляксей Віктаравіч

Грыгор’ева Ірына Людвігаўна

Грышко Людміла

Гудкова Дар’я Уладзіміраўна

Давыдчук Сяржук

Данільчык Зінаіда Пятроўна

Дземідовіч Ганна

Дзічкоўская Настасся

Дзюсекаў Павел Аляксандр.

Дробыш Вадзім Міхайлавіч

Дрожджына Ала

Дуброўскі Валер Леанідавіч

Жалдака Васіль Станіслававіч

Жамойда Алена

Жарнасек Вітаўт

Ждановіч Таццяна Міхайлаўна

Жук Ігар Васільевіч

Жук Яўген Віктаравіч

Заблоцкая Алена Аляксандр.

Завадская Алена Аляксандр.

Запалянская Вольга Васіл.

Золаў Юры Георгіевіч

Іваноў Сяргей

Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна

Ігнатовіч Яўген

Ільіна Анастасія Аляксандр.

Ішуціна Таццяна Вікенцьеўна

Кавалёва Кацярына

Кавалеўская Наталля Леанід.

Кавалеўская Стэфанія Сярг.

Кальчугін Віктар

Канкоўская Святлана

Капціловіч Іван

Карашчанка Ігар Віктаравіч

Каўко Зміцер

Кашуба Мікалай Ануфрыевіч

Кісель Сяргей Леанідавіч

Кісляк Васіль Сяргеевіч

Кляпкоў Дзмітры

Кобрусеў Дзяніс Аляксандр.

Комар Юры Мікалаевіч

Конік Юлія Андрэеўна

Косава Ганна Валер’еўна

Кочман Тарэса

Красоціна Тамара Іванаўна

Краўчук Зміцер

Краўчук Ірына

Крол Аляксандр Уладзіміравіч

Крываротаў Міхаіл Юр’евіч

Кудрашова Лілея

Кузікевіч Алена

Кукуць Алена Аляксандраўна

Кукуць Уладзімір Часлававіч

Куляшоў Дзмітры Віктаравіч

Куніцкая Ганна Уладзіміраўна

Курдо Павел Аляксандравіч

Курловіч Ганна Аляксандр.

Кутас Святлана

Кухарчык Людміла

Лабаты Алег Анатольевіч

Ларын Іван Юр’евіч

Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч

Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч

Лендзянкоў Ігар

Лыскавец Ігар

Ляўковіч Анатоль Іосіфавіч

Магонаў Сяргей Аляксандр.

Майсяёнак Андрэй Георгіевіч

Макарэвіч Іна

Макрыцкі Яраслаў Янавіч

Максімава Наталля

Малашчанка Аляксей Юр’евіч

Маневіч Аляксей

Манкевіч Таццяна Пятроўна

Маркевіч Мікалай Мікалаевіч

Мароз Кацярына Мікалаеўна

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Марозава Людміла Уладзімір.

Мархотка Леанід Андрэевіч

Махлай Кастусь

Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна

Машкала Іосіф

Мельнічук Сяргей

Міхайлоўская Данута Канст.

Міхальчук Вераніка Пятроўна

Міхноўская Наталля Вячасл.

Мішчанкоў Уладзімір Алякс.

Нішчык Алесь Уладзіміравіч

Носаў Андрэй

Няганаў Яўген Сяргеевіч

Палухін Уладзімір Мікалаевіч

Палянскі Андрэй Валер’евіч

Панкевіч Юлія Аляксандраўна

Парчынскі Яўген

Патапава Дзіяна Сяргееўна

Паўловіч Анатоль

Петрашэвіч Яўген

Праневіч Кацярына Генадзеўна

Пукель Алена Адамаўна

Рабчэня Таццяна Васільеўна

Радзюк Валянціна

Радэнка Кацярына Уладзімір.

Раеўскі Аляксандр

Разжалавец Іван

Разжалавец Сяргей

Разумава Галіна Уладзіміраўна

Рак Вольга Рыгораўна

Раманава Ганна Аляксееўна

Раманішка Вікторыя Уладзіл.

Раманчук Анатоль Анатол.

Ролік Міхаіл Міхайлавіч

Рудак Наста Юр’еўна

Русць Максім Часлававіч

Рэўтовіч Кірыла Васільевіч

Савіч Сяржук

Сакава Ніна Леанідаўна

Сакалова Ніна

Сакун Алена Васільеўна

Салаўёва Людміла Мікалаеўна

Салоха Надзея

Самстыка Сяргей Алегавіч

Саўка Юстына

Свізуноў Вячаслаў

Свірко Наталля

Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч

Сідляр Андрэй

Сіліч Аляксандр Анатольевіч

Сільнова Ніна

Сіманаў Канстанцін Яўгенавіч

Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна

Славута Ніна

Спасюк Рыгор Віктаравіч

Станько Галіна

Старавойтава Надзея

Студзінская Інэса Анатольеўна

Сямашка Ала Уладзіміраўна

Сяменас Генадзь Мар’янавіч

Сянкевіч Святлана Анатол.

Сярова Зося

Таўгень Людвіка

Трухан Л

Траццяк Дзмітры Вітальевіч

Туровіч Ірына Уладзіміраўна

Урбан Аляксандр

Філічонак Ларыса

Фурс Юры Антонавіч

Хадзінскі Павел Сяргеевіч

Харужая Вера

Хашылёва Таццяна Аляксан.

Хвацік Іван Міхайлавіч

Хевук Ігар

Цімафеева Ядзвіга В.

Цімошак Зінаіда Вячаславаўна

Ціханаў Аляксандр Валер’евіч

Ціхановіч Вольга Віктараўна

Чабатарэўскі Барыс Дзмітр.

Чавусаў Юры Віктаравіч

Чагаева Ірына Вільданаўна

Чарановіч Ніна Мікалаеўна

Чаркасава Галіна Ільінічна

Чашчына Вольга Мікалаеўна

Шабетнік Алег Васільевіч

Шандроха Нона Эдмундаўна

Шарман Аліна

Шаўкун Васіль

Шаўцоў Генадзь Уладзіміравіч

Шахлевіч Юлія Віктараўна

Шпілеўскі Вячаслаў Віктар.

Шубіна Дар’я Алегаўна

Шумская Ірына Антонаўна

Шчарбачэня Вячаслаў Сярг.

Шыпіла Ўладзімір Аляксанд.

Юркевіч Сяргей Іванавіч

Юшкевіч Андрэй Андрэевіч

Якаўлеў Юры Генадзевіч

Якубовіч Ю.А.

Янукевіч Аляксей Антонавіч

Яскевіч Алесь Юр’евіч

Яшкіна Надзея Алегаўна

 

Да 20-годдзя “Белпошты”

20 верасня 1995 г. у адпаведнасці з загадам Міні-стэрства сувязі і інфарматы-зацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.09.1995 г. № 18 было ство-рана рэспубліканскае дзяржаў-нае аб’яднанне «Белпошта», якое з 1 жніўня 2004 г. пера-ўтворана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паш-товай сувязі «Белпошта».

Прадпрыемства з’яў-ляецца нацыянальным апера-тарам паштовай сувязі і аказ-вае больш за 60 найменняў розных паслуг, а таксама мае выключнае права на выраб і распаўсюджванне дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспу-блікі Беларусь.

Да свайго 20-годдзя “Белпошта” выпусціла марка-ваны мастацкі канверт.

Наш кар.

 

У Баранавічах адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня»

Як казаў не-вядомы амерыкаец: «Вокладка — самая прываблівая частка многіх кніг». На во-кладцы новай кнігі Паўла Севярынца мы бачым глыбо-кую студню, у якой відаць дрэвы і неба. Усё вельмі сімвалічна: шукай беларускую глыбі-ню і знойдзеш Неба!

Вядомы бе-ларускі пісьменнік і грамадска-палітычны дзеяч Павел Севя-рынец 23 траўня прэзентаваў у Баранавічах сваю кнігу «Бе-ларуская глыбіня». Творчая сустрэча адбылася ў вёсцы Русіны (Баранавіцкі раён) на сядзібе Таварыства беларус-кай мовы (вуліца Сасновая, д. 5). Людзі прыйшлі на сустрэ-чу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітвязнем, які адбыў тры гады «хіміі» за ўдзел у пра-тэстнай акцыі супраць фальсі-фікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Найперш, Павел Севя-рынец распавёў пра тое, што такое беларуская глыбіня і як яна дазваляе лепш вывучыць Беларусь і беларусаў. Ён гава-рыў пра людзей, якія былі яго сукамернікамі, адбывалі разам пакаранне ў спецкамендатуры № 7 вёскі Купліна (Пружанскі раён), наведвалі яго там. Спа-дар Севярынец выказаў шчы-рую падзяку баранавіцкім сяб-рам Алесю Беламу, Таццяне Малашчанка, Галіне Ярашэвіч, Анжэле Камбалавай, Віктару Сырыцу, Сяргею Гоўшу, якія неаднаразова наведвалі яго на «хіміі». Гаварыў Севярынец і пра тых, з кім сустракаўся на прымусовай працы, пра верні-каў цэркваў, сяброў і адна-думцаў — герояў яго «Беларус-кай глыбіні». Не абмінуў Севя-рынец гісторыю Пружанш-чыны ды і наогул Берасцейш-чыны, што выклікала асаблі-вую цікавасць да яго кнігі.

— Мне вельмі спадаба-лася гісторыя напісання гэтай кнігі, з якой і пачаў прэзента-цыю аўтар. На судзе з боку адваката прагучаў аргумент: у чым сэнс зняволення адукава-нага чалавека, які ўжо адбыў пакаранне і нават кнігу напісаў у турме? На гэта пракурор ві-давочна хацеў запярэчыць, але стрымаўся, толькі ягоная ўсме-шка выкрыла думкі дзяржаў-нага чыноўніка, маўляў, нічога, пасядзіць, яшчэ кнігу напіша. Вось, такім чынам, з усмешкі пракурора і пачалася кніга «Беларуская глыбіня». А кож-нае эсэ кнігі пачынаецца з біб-лейскай цытаты, і змест слу-жыць доказам Боскай прысут-насці на нашай зямлі. Павел Севярынец шчыра дзяліўся сваім жыццёвым досведам, ён імкнуўся пераканаць прысут-ных, што праваслаўныя, като-лікі і пратэстанты разам робяць вялікую справу, кожны трохі іначай, але аднолькава славяць Бога і працуюць на карысць Бацькаўшчыны. Прыгожым сімвалам гэтага яднання ёсць Тры Крыжы на гары Гедыміна ў Вільні. Праўда і спакой за-пануюць на нашай зямлі, калі мы ўсе навучымся паважаць адзін аднаго і шчыра дзяліцца хлебам і радасцю, — паведаміла Анжэла Камбалава.

Прыйшоўшых на суст-рэчу цікавілі не толькі факты знаходжання былога палітвяз-ня на «хіміі». Людзі жадалі па-слухаць меркаванні былога па-літвязня Севярынца пра тое, што рабіць далей, якія патрэбна правесці рэформы, каб жыццё беларусаў змянілася да леп-шага.

У канцы творчай суст-рэчы ахвотныя маглі атрымаць «Беларускую глыбіню» з аўто-графам аўтара.

Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай

Рады ТБМ.

 

Новая кніга са Слаўгарада

30 красавіка 2015 года Фелікс Уладзіміравіч Шкір-манкоў падараваў бібліятэцы цэнтральнай сядзібы ТБМ імя Ф. Скарыны сваю апошнюю кнігу «Нашчадкам» у гонар 70 — годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Літаратурна-мастацкае выданне з’явілася ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Яго наклад 99 асобнікаў. У мастацкім афармленні вокладкі выкары-станы фрагмент карціны С.Р. Раманава «Прывал пад Быха-вым» 1985 г. Чырвоным рад-ком праходзіць думка: мы па-вінны заўсёды помніць тых, хто адстаяў родную Беларусь у крывавай барацьбе з фашысц-кімі захопнікамі… Асабіста мне спадабаліся вершы спадара Фелікса «Са святам, ветэраны- пабрацімы!», «Начная ванд-роўка», «Ветэран», «Ля брац-кай магілы», «Вам, хто загінуў у той вайне…», і  іншыя.

Трэба адзначыць, што спадар Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 г. у мястэчку Прапойск — цяпер горад Слаў-гарад. У пятнаццаць гадоў — ба-ец знішчальнага батальёна г.п. Глуск. У красавіку 1943 года пасля цяжкага ранення з Бяго-мльскага партызанскага аэра-дрома вывезены ў савецкі тыл на лячэнне ў шпіталь! У краса-віку 1944 года Беларускім шта-бам партызанскага руху накі-раваны на вучобу ў маскоў-скае Чырвонасцяжнае ваенна-інжынернае вучылішча. Пасля заканчэння вучобы ў  студзені 1945 г. накіраваны на 4-ы Ук-раінскі фронт камандзірам асо-бнага звяза інжынернай вывед-кі. Яшчэ раз паранены ў лю-тым 1945 года. Узнагароджаны ордэнам «Чырвонага сцяга», двума ордэнамі «Айчыннай вайны» 1 ступені, медалём «За адвагу».

Пасля дэмабілізацыі ў траўні 1951 г. па працоўнай да-мове паехаў у Магадан, дзе па-сля заканчэння курсаў тэхні-каў-геолагаў працаваў у геала-гічных партыях на пашуках ра-довішч урану, а потым золата…

Закончыў горны факу-льтэт Усесаюзнага завочнага палітэхнічнага інстытута і ат-рымаў кваліфікацыю горнага інжынера-геолага…

Пасля выхаду на пен-сію вярнуўся на радзіму ў Слаўгарад у 1979 годзе, дзе быў абраны дэпутатам і  стар-шынём гарадскога Савета дэ-путатаў. На гэтай пасадзе ад-працаваў чатыры гады. Сябар ТБМ імя Ф. Скарыны. Адзін з фундатраў ТБМ.

Аляксей Шалахоўскі.

 

Леанід Лыч,

доктар гістарычных навук, прафесар

З практыкі дзяржаўнай моўнай палітыкі: міжваенная беларусізацыя і сучаснае беларуска-рускае афіцыйнае двухмоўе

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Многае з таго, што ў культурна-моўнай сферы ра-білася адразу ж пасля ўтварэн-ня БССР, яшчэ з большай па-слядоўнасцю і эфектыўнасцю праводзілася ў наступныя га-ды, чаму садзейнічала і сама палітыка Маскоўскага Крамля. Яго партыйныя і савецкія орга-ны прынялі шэраг прынцыпо-ва важных нарматыўных актаў па пераадоленні ў нацыяналь-ных рэспубліках, краях і абла-сцях цяжкіх наступстваў цар-скай русіфікатарскай палітыкі. Калі не цэнтральнае, дык вельмі блізкае да гэтага месца ў тых актах займала моўнае пытанне. Такі курс ў нацыянальнай па-літыцы бальшавіцкай партыі лёгка зразумець: без забеспя-чэння прэстыжнасці роднаму слову карэннага насельніцтва рэспублік немагчымы яго на-цыянальна-культурнае адра-джэнне, духоўны росквіт, заха-ванне этнакультурнай сама-бытнасці. Для развязвання да-дзенай праблемы шмат было зроблена і ў БССР. У пэўным   сэнсе слова 20-я гады ХХ ста-годдзя, асабліва іх другая па-лова, могуць быць названымі залатым дзесяцігоддзем у яе няпростай гісторыі. Зазначыў «другая палова», бо гэта якраз той час, калі з удзелам усяго беларускага народа вялося ак-тыўнае змаганне за ажыццяў-ленне буйнамаштабных мера-прыемстваў нацыянальна-ад-раджэнцкага кшталту. На такое змаганне скіроўвала людзей прынятая ў ліпені 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР самая прагрэсіўная для 1920-х гадоў пастанова «Аб практычных мерапрыемствах па правядзен-ні нацыянальнай палітыкі». Га-лоўная сутнасць яе заключала-ся ў тым, каб Беларусь зрабі-лася беларускай і па форме, і па змесце. Дзеля гэтага ўжо ня-мала папрацавалі і ў папярэднія гады, прычым у значнай ступе-ні самачынным шляхам, па іні-цыятыве нацыянальна-прагрэ-сіўных колаў грамадства. Ніхто не збіраўся адхіляць іх ад гэтай надзвычай важнай нацыяства-ральнай працы і пасля прыняц-ця памянённай пастановы. Але ўсё ж галоўную функцыю па беларусізацыі грамадскага жыцця ў рэспубліцы брала на сябе дзяржава. Ідэалагічнае забеспячэнне беларусізацыі, як і нацыянальнай палітыкі ўвогу-ле, ажыццяўляла Камуністыч-ная партыя (бальшавікоў) Бела-русі. У такім партыйна-савец-кім тандэме падуладным было паспяховае развязванне самых складаных пытанняў беларусі-зацыі, у тым ліку і моўнага.

Моўнае пытанне з’яў-лялася стрыжнёвым і ў дзей-насці створанай у адпаведнасці са згаданай вышэй пастановай Камісіі па ажыццяўленні нацы-янальнай палітыкі ЦВК БССР. Аналагічныя камісіі функцыя-валі пры ўсіх акруговых выка-наўчых камітэтах рэспублікі. Штатнымі работнікамі, як цэнт-ральнай (рэспубліканскай), так і акруговых камісій былі толькі іх адказныя сакратары. Выка-нанне ж усёй бягучай работы такіх камісій ускладвалася на апараты адпаведных выканаў-чых камітэтаў. Сваімі дасягнен-нямі ў моўнай галіне міжваен-ная беларусізацыя шмат у чым абавязана плённай дзейнасці такіх камісій.

Затое нічым хоць трохі набліжаным да тых даваенных камісій па ажыццяўленні нацы-янальнай палітыкі не можа па-хваліцца прэзідэнцкая верты-каль Рэспублікі Беларусь. І гэ-та ў варунках, калі зрусіфіка-ванасць яе культурна-моўнай сферы набыло такі катастра-фічны характар, калі яна амаль цалкам ідэнтычная з такой сфе-рай Расійскай Федэрацыі!

Калі б у нас было сёння нешта накшталт разгледжаных камісій гадоў міжваеннай бе-ларусізацыі, упэўнены, моўная сфера не знаходзілася б у такім страшэнным запусценні. Рэ-дактары беларускамоўных рэспубліканскіх, абласных, раённых (гарадскіх) газет не дазвалялі б сабе больш за пало-ву іх плошчы аддаваць пад рускамоўныя матэрыялы. А як нахабна парушаецца моўны рэжым у вясковых агульна-адукацыйных беларускамоў-ных школах! Новае пакаленне настаўнікаў, атрымаўшы аду-кацыю ў рускамоўных ВНУ, гадамі выкладае свае прадметы на рускай мове, з чым не вя-дуць аніякай барацьбы кіраўні-кі школ, бо часта і самі не ў ла-дах з прыроднай нацыянальнай мовай Бацькаўшчыны. Стра-шэнна зрусіфікаваныя ў сучас-ных вясковых школах пазакла-сныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы, з чым у 1920-я гады не мелася аніякіх праб-лем, бо адпаведныя афіцыйныя органы пільна сачылі за гэтым, імкнуліся пры патрэбе ўсяляк дапамагаць работнікам народ-най адукацыі. У нашыя дні на варце беларускай мовы стаіць толькі крайне бедная паводле сваіх фінансавых магчымасцяў, кадравага патэнцыялу грамад-ская арганізацыя — Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны. Усталяваная ў 1994 годзе ў Беларусі прэзідэн-цкая сістэма кіравання не па-лічыла патрэбным захаваць нават тыя рычагі па ўрэгуля-ванні нацыянальных дачынен-няў, якія выкарыстоўваліся ў нас у першыя тры з паловай гады пасля развалу СССР.

Дарэчы, да ўвядзення прэзідэнцтва ў Беларусі яе ўла-ды больш-менш дбалі пра на-цыянальную мову свайго дзя-ржаўнага народа, пра што све-дчаць стварэнне ў 1986 годзе і плённая дзейнасць Камісіі па нацыянальных пытаннях і між-нацыянальных адносінах Вяр-хоўнага Савета БССР. Узнача-льваў яе добра вядомы ў рэс-публіцы пісьменнік Іван Чыг-рынаў. Пад яго кіраўніцтвам Камісія зрабіла вялікі ўнёсак у распрацоўку Закона «Аб мовах у Беларускай ССР», усяляк спрыяла яго ўкараненню ў практыку. З прычыны сучас-най амаль нулявой запатраба-ванасці беларускай мовы яна гіне на вачах дзяржаўнага апа-рату, а вось якіх-небудзь канк-рэтных захадаў па прадухіленні гэтай усенароднай катастрофы ён (апарат) не робіць. Яго цал-кам задавальняе панаванне дзі-кіх законаў стыхіі ў моўнай сфе-ры, што немінуча прывядзе да поўнай перамогі той мовы, якая ўжо не першы год з’яўляецца рабочай для ўладаў Рэспублікі Беларусь — рускай.

А вось за 1920-я гады практычна не магчыма адшу-каць такога з’езду і пленуму ЦК КП(б)Б, такога з’езду і такой сесіі вышэйшых дзяржаўных органаў улады рэспублікі, на парадак дня якіх не выносілася б звязанае з беларускай мовай пытанне. Ушчыльную займалі-ся ім і мясцовыя савецкія, пар-тыйныя органы. Здавалася, іх нішто так не цікавіла так, як бе-ларуская мова. І пры развяз-ванні гэтага і сапраўды найвя-лікшай важнасці пытання на-цыянальна-культурнага адра-джэння беларускага народа ніхто не баяўся публічна зая-віць (і часта пад апладысменты) аб неабходнасці надання мена-віта яго мове галоўнай ролі ў абслугоўванні афіцыйнага жыцця. І такое станавілася рэ-альнасцю, прычым не ў выніку прыняцця якіх-небудзь суро-вых адміністрацыйных захадаў да адкрытых і патаемных пра-ціўнікаў нацыянальна-куль-турнага адраджэння нашага краю, а, наадварот, праз глыбо-кае перакананне іх у гістарыч-най неабходнасці зрабіць Бела-русь беларускай, што магчыма толькі ў выніку поўнамаштаб-нага панавання яе роднай мовы ў грамадскім жыцці рэспублікі. Калі ж і накладваліся спагнанні на праціўнікаў беларусізацыі, дык гэта толькі ў дачыненні да наменклатурных чыноўнікаў. Сярод жа іх аж залішне было беларусафобаў, да таго ж яшчэ і беларускай нацыянальнасці. Гэта ў першую чаргу такога шэрагу чыноўнікаў датычылі сказаныя ў студзені 1927 года на Х з’ездзе КП(б)Б яе партый-ным лідарам Аляксандрам Крыніцкім (пасланец Масквы, не беларус па нацыянальнасці) словы: «…мы павінны право-дзіць беларусізацыю ў парадку цвёрдай дырэктывы і зваль-няць тых супрацоўнікаў, якія не хочуць, або не здольны яе выконваць». Такую практыку даводзілася вельмі рэдка ўжы-ваць, бо высокае чынавенства разумела значэнне беларусіза-цыі. У авалодванні беларускай мовай яно ішло паперадзе чы-ноўнікаў, занятых у акруговых і раённых савецкіх апаратах: паводле дадзеных за 1927 год у першым выпадку такі паказ-чык склаў 80, у другім — 70 працэнтаў ад агульнай колька-сці супрацоўнікаў.

Сёння, калі прэзідэнц-кай сістэме кіравання споўніла-ся ўжо больш за два дзясяткі гадоў, такое валоданне чына-венствам беларускай мовай падаецца зусім неверагоднай з’явай і не таму, што яны, маў-ляў, уступаюць сваім калегам 1920-х гадоў паводле філала-гічных здольнасцяў. Галоўная прычына тут — неўтаймаваны нацыянальны нігілізм. Нельга не згадаць і такі факт: шэраг пасланцоў Крамля, у тым ліку і на пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, не будучы белару-самі па нацыянальнасці, паспя-валі за два-тры гады так авало-даць беларускай мовай, што толькі ёю карысталіся пры вы-кананні сваіх службовых аба-вязкаў. У наш час такое неда-сягальна для абсалютнай баль-шыні беларускай нацыянальна-сці, народжаных, узгадаваных на беларускай зямлі дзяржаў-ных дзеячоў і афіцыйных ідэо-лагаў самых высокіх рангаў. І ў дадзеным выпадку трэба зды-маць шапку, нізка кланяцца пе-рад усемагутным нацыяналь-ным нігілізмам, моцна ўзбуя-лым у выніку франтальнага адрыву тытульнага народа краіны ад яе спрадвечнай ку-льтуры, роднай мовы. Даво-дзіца напоўніцу есці тое, што самі пасеялі і сеем.

Эпахальныя дасягненні мела міжваенная беларусіза-цыя ў стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі. Не ў малой ступені асаблівых праблем з гэтым не было толькі дзяку-ючы таму, што сама педага-гічная інтэлігенцыя, студэнты вышэйшых, навучэнцы сярэд-ніх спецыяльных навучальных устаноў, бацькі школьнікаў і самі вучні старэйшых класаў мелі цвёрдую перакананасць у светлай перспектыве, непахі-снасці пазіцый беларускай мовы, пра што так па-бацькоў-ску дбала сама дзяржава. Ах-вотна пасылалі дзяцей у школы з беларускай мовай навучання з рускіх, яўрэйскіх, польскіх і    ўсіх астатніх іншамоўных сем’яў, бо разумелі, што на сваёй баць-коўскай зямлі яна такой паша-ны, такога аўтарытэту заслу-гоўвае. Мінула толькі два гады пасля надання палітыцы бела-русізацыі дзяржаўнага стату-су, а ўжо з агульнага ліку пра-цоўных школ чатырох- і сямі-годак на беларускія прыпадала адпаведна 85 і 67 працэнтаў (дадзеныя на 1926/27 н. г.). А вось што было дасягнута ў гэ-тым звяне народнай адукацыі ў 1928/29 н. г.: усіх школ ча-тырохгодак 5818, з іх беларус-кіх — 5456, адпаведна па сямі-годках — 372 і 279. Апантанае прагрэсіўным духам белару-сізацыі насельніцтва не дазво-ліла асабліва падарваць пазіцыі нацыянальнага патэнцыялу пе-дагагічнага працэсу агульна-адукацыйнай школы нават пасля неверагодна цяжкіх па-водле сваіх наступстваў маса-вых фізічных рэпрэсій 1937 — 1938 гадоў.

Жыццё склалася так, што педагагічнай інтэлігенцыі давялося яшчэ раз праявіць незвычайную па маштабнасці актыўнасць, але ўжо адварот-нага характару, з антыбела-рускай начынкай. Адбылося такое пасля травеньскага 1995 года рэферэндуму, якім нашы дарэшты абруселыя чыноўнікі загітавалі выбаршчыкаў пага-дзіцца на наданне статусу дзяр-жаўнай, акрамя беларускай, яшчэ і рускай мове. Людзі, усё ж больш-менш адукаваныя, зразумелі, што адарванае ад роднага слова тытульнага на-рода чынавенства, абапіраючы-ся на вынікі травеньскага рэфе-рэндуму, абавязкова выкіне беларускую мову на задворкі. Таму, не бачачы аніякай перс-пектывы для яе, бацькі дзяцей беларускамоўных школ кіну-ліся абіваць парогі адпаведных дзяржаўных устаноў з прось-бай даць ім (дзецям) магчы-масць атрымаць адукацыю на рускай мове. Такое сталася па душы абсалютнай бальшыні на-стаўнікаў, бо адукацыю ж мно-гія з іх атрымалі ў рускамоўных навучальных установах і як вынік кепска валодалі беларус-кай мовай. Словам, у шэрагах праціўнікаў беларускай мовы, акрамя адарваных ад яе апара-тчыкаў, прагматычна настрое-ных бацькоў вучняў, з’явіліся яшчэ і іх настаўнікі. Пазіцыю пералічаных катэгорый людзей падзялялі і школьнікі старэй-шых класаў, добра разумеючы, наколькі ўскладніць ім вучобу ў рускамоўных сярэдніх спецы-яльных і вышэйшых навучаль-ных установах атрыманая на матчынай мове ў беларускіх школах адукацыя. Прыхільнікі апошняй — а гэта ж  нешматлікія нацыянальнай арыентацыі ко-лы грамадства — не ў стане былі абараніць яе ад ненажэрнай русіфікацыі. Ніколі яна яшчэ так бязлітасна не калечыла на-цыянальную сістэму адукацыі Беларусі, як у першыя 10 — 15  гадоў пасля майскага рэферэн-думу. Руйнуецца яна і зараз, але  ў непараўнальна меншых маштабах, чым раней. Пры-чына: няма чаго руйнаваць.

У беларускамоўных школах навучаецца прыкладна 15 працэнтаў агульнага вуч-нёўскага кантынгенту. Нацыя-нальная катастрофа!

Кожны народ, узваліў-шы на свае плечы цяжкую но-шу нацыянальна-культурнага адраджэння, не столькі робіць гэта для самога сябе, як для сва-іх маладых пакаленняў, бо не хоча, каб любой формы асімі-ляцыя звяла іх са свету. Выра-таванне ад яе больш-менш па-спяхова ідзе, калі ёй усяляк су-праціўляюцца такія пакаленні. Міжваеннай беларусізацыі ўдалося мабілізаваць іх на ак-тыўны ўдзел у нацыянальна-культурным будаўніцтве, вы-хаваць павагу, любоў да матчы-нага слова, з якім яны добра пасябравалі ў школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых на-вучальных установах, з якіх вынеслі яго ў самастойнае жыц-цё. Вядома нямала прыкладаў, калі моладзь, найперш камса-мольцы, з’яўлялася галоўным застрэльшчыкам беларусіза-цыі таго ці іншага працоўнага калектыву, дзе пераважалі асо-бы зусім не маладога ўзросту. Вось чаму ідэолагі, непасрэд-ныя праваднікі ў жыццё палі-тыкі беларусізацыі так імкну-ліся далучыць да яе маладыя сілы.

Моладзь і сёння не за-стаецца па-за ўвагай дзяржаў-ных структур, толькі ніхто з іх не збіраецца гэтую перспек-тыўную ва ўсе часы і для ўсіх народаў, у тым ліку і беларус-кага, узроставую групу насе-льніцтва схіліць да актыўнага ўдзелу ў нацыянальна-куль-турным адраджэнні. Наадва-рот, дзяржава ўсяляк перашка-джае далучэнню яе да гэтай святой справы, што асабліва датычыць афіцыйнага стаўлен-ня да Маладога фронту «Адра-джэнне». Створаны ж па ініцы-ятыве ўладаў Беларусі рэспуб-ліканскі саюз моладзі (БРСМ) зусім не з’яўляецца носьбітам культурна-моўных традыцый Бацькаўшчыны. У сваёй працы ён ніколькі не выкарыстоўвае яе прыроднай нацыянальнай мовы, усе свае культурна-ма-савыя мерапрыемствы ладзіць выключна на рускамоўнай ас-нове. У гэтым плане ён на нека-лькі парадкаў уступае камсамо-лу і несаюзнай моладзі 1920-х гадоў, для якой беларускае было даражэй за любое інша-нацыянальнае, дзякуючы чаму яны ўнеслі такі важкі ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнай па-літыкі беларусізацыі. Асабліва неапраўданымі, шкоднымі з’яў-ляюцца настойлівыя намаганні сучасных уладных структур зрабіць БРСМ актыўным зма-гаром за стварэнне саюзнай ра-сійска-беларускай дзяржавы. Якіх толькі мерапрыемстваў не праводзіцца дзеля гэтага?! І мо-ладзь актыўна, з вялікай рада-сцю ўдзельнічае ў іх, таго не разумеючы, што такая дзяржа-ва можа стаць магілай для да-рэшты зрусіфікаванага бела-рускага народа. У сваёй неза-лежнай краіне ў яго ёсць хоць самы мінімальны шанец на заха-ванне сябе ў якасці этнічнай адзінкі. У саюзнай з усходнім народам дзяржаве ён вельмі хутка захлынецца ў рускай ку-льтурна-моўнай стыхіі.

Афіцыйным ідэолагам трэба вучыць моладзь, але то-лькі не таму, пра што няма яс-нага ўяўлення нават у высокага рангу палітыкаў.

Саюзная з Расіяй дзяр-жава — гэта вельмі складаная для беларусаў рэч. Невы-падкова так марудна яна ства-раецца. Я ж галоўную мэту БРСМ бачу ў схіленні моладзі да актыўнага ўдзелу ў бела-рускай нацыянальна-культур-най працы. Нам цывілізаваны свет не даруе, калі мы не вы-звалім свой народ з-пад пры-гнёту русіфікацыі, не створым такіх умоў, каб ён жыў паводле ўласных культурна-моўных стандартаў, забяспечваў род-най краіне адметнае, характэр-нае ёй этнічнае аблічча, не руй-наваў яго чужымі культурны-мі каштоўнасцямі. І каму ж, як не моладзі, ставіць перад сабой і рашуча ажыццяўляць гэтую  высакародную мэту?!

На першым часе ў ідэ-олагаў, непасрэдных кіраў-нікоў у цэнтры і на месцах дзя-ржаўнай палітыкай міжваеннай беларусізацыі не ўзнікала нія-кіх праблем у супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой — колі-шнім самым надзейным саюзні-кам царызму ў правядзенні яго курсу па русіфікацыі Белару-сі. На шчасце, абставіны карэн-ным чынам змяніліся. Паколь-кі пасля ўтварэння БССР такая палітыка ўжо была зусім не ў модзе, праваслаўнае духавен-ства пачало шукаць шляхі су-польнага супрацоўніцтва з уладамі на ніве нацыянальна-культурнага Адраджэння. Із-ноў, ужо каторы раз, усплыла на паверхню ідэя Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што дазволіла б вы-зваліцца з-пад улады Маскоў-скага патрыярхату — нязменнага правадніка русіфікатарскай палітыкі ў нашым краі. Але распачатая ў канцы 1920-х га-доў ў СССР барацьба з рэлі-гіяй, а ў БССР у дадатак да гэтага яшчэ і змаганне з наду-маным буржуазным нацыянал-дэмакратызмам не дазволілі ўвесці беларускую мову ў на-бажэнства, казанні праваслаў-най царквы. Гэтая архіважная праблема застаецца неразвяза-най і па сёння, прычым можа не так па віне самой царквы, як свецкіх уладаў Рэспублікі Бела-русь, — зацятых   праціўнікаў допуску беларускай мовы ў афіцыйнае жыццё. Іх крайне негатыўнае стаўленне да самай дарагой духоўнай каштоўнасці беларускага народа вядома не толькі іерархам праваслаўнай царквы нашай краіны, але і Маскоўскаму патрыярхату. Пры іншым стаўленні прэзі-дэнцкай вертыкалі да беларус-кай мовы ён не дазволіў бы са-бе накіроўваць у Беларусь на заняцце пасады мітрапалітаў асобаў, не прыналежных да яе карэннага насельніцтва, зусім не інтэграваных у яе культур-на-моўныя традыцыі. І ў дадзе-ным выпадку ў нас маюцца ўсе падставы сцвярджаць пра не-дасканаласць, яўную неадпа-веднасць нацыянальнаму ідэ-алу сучаснага дзяржаўнага рэ-гулявання моўнага працэсу, што нам удавалася рабіць куды лепш у гады міжваеннай бе-ларусізацыі. Таму ўладам, калі яны хочуць быць выразнікам беларускага нацыянальнага духу, трэба не маўчаць, а весці грунтоўную гаворку з наро-дам пра неабходнасць новай беларусізацыі, каб выклікаць у яго магутнае жаданне ўзяцца за сваё нацыянальна-куль-турнае адраджэнне па прыкла-дзе нашых даваенных пакален-няў. Сённяшнім беларусам яны ў разы ўступалі паводле сваёй адукацыі, а вось да роднай мо-вы, культуры, увогуле да ўся-го свайго роднага ставіліся ку-ды з большай павагай, у чым, несумненна, вялікую ролю адыгрывала і прагрэсіўная па-літыка самой дзяржавы ва ўсіх найважнейшых нацыяствара-льных сферах.

Праведзены параўна-льны аналіз практыкі дзяржаў-нага рэгулявання моўнага пра-цэсу ў гады міжваеннай бела-русізацыі і на сучасным этапе пераканаўча сведчыць пра дыяметральна процілеглыя падыходы ўладаў да такога рэгулявання. У першым вы-падку яны цалкам адпавядалі карэнным інтарэсам тытуль-нага народа БССР і як вынік, на зыходзе 1920-х гадоў на яе тэрыторыі занядбаная за цар-скім часам беларуская мова ўжо поўнамаштабна абслугоўвала службовае справаводства дзя-ржаўных і партыйных, гаспа-дарча-адміністрацыйных орга-наў, грамадскіх арганізацый, працу ўсіх тыпаў выхаваўчых і навучальных устаноў, сферу культуры, выдавецкую спра-ву, культурна-масавыя мера-прыемствы сярод насельніц-тва, дзякуючы чаму і стала ак-тыўным сродкам зносін паміж людзьмі. Пасля ўсталявання ў Рэспубліцы Беларусь прэзі-дэнцкай сістэмы кіравання яе ўлады не прынялі аніводнага нарматыўнага акта ў падтры-мку роднай мовы свайго дзяр-жаўнага народа, затое рабілі ўсё, што толькі было ў іх сілах, дзеля інтарэсаў роднай мовы Расіі — рускай і дамагліся ў гэ-тым так чаканага «вялікага плё-ну». Ужо не першы дзясятак гадоў, як толькі адна руская мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця Рэспублікі Беларусь. Падобнага роду ан-тынацыянальная практыка ў галіне мовы асабліва вялікую шкоду прыносіць такім этна-ўтваральным сферам, як куль-тура (у самай небяспечнай сту-пені гэта датычыць і яе мас-тацкага пласту) і адукацыя. З прычыны амаль поўнай дэна-цыяналізацыі яе маладыя пака-ленні беларусаў уступаюць у самастойнае жыццё зусім ня-здольнымі жыць і працаваць згодна з культурна-моўнымі традыцыямі сваёй краіны. У гэтым плане яны чужыя для яе. Створаная ў нас аднолькавая з Расійскай Федэрацыяй куль-турна-моўная прастора ўяўляе сабой вялікую пагрозу для дзяржаўнага суверэнітэту Рэс-публікі Беларусь. Тэрміновае ўнясенне адпаведных яе нацыя-нальным інтарэсам карэнных змен у дзяржаўнае рэгуляванне моўнага працэсу ў краіне — пер-шачарговая задача не толькі ўладаў, але і ўсяго беларускага народа.

 

Сакрэты поспеху творчых сямей

19 траўня ў бібліятэцы імя Цёткі ў Менску адбылася вечарына «У- зорныя сем’і» з удзелам Віктара Шніпа і Люд-мілы Рублеўскай, Максіма і Ірыны Клімковічаў, Яраша Ма-лішэўскага, Аксаны і Альж-бэты Спрынчан, прысвечаная Дню сям’і. Творчыя радзіны падзяліліся ўспамінамі пра пер-шыя спатканні, падарожжы і вяселле, а таксама — моманты творчага супрацоўніцтва ў га-ліне культуры і літаратуры.

 

У сям’і Максіма, які быў названы ў гонар Багдано-віча, дзед і бацька былі пісьмен-нікамі. Дзед Максіма, Міхась Клімковіч быў старшынём Са-юзу пісьменнікаў БССР і аўта-рам словаў дзяржаўнага гімну Беларусі, бацька — Алесь Мах-нач, удзельнік Вялікай Айчын-най вайны, аўтар дакумента-льнай аповесці «Дзеці крэпасці» і шэрагу іншых.

Максім Клімковіч на-радзіўся ў 1958 годзе.Спачатку ён не думаў, што звяжа лёс  з мастацкім словам і скончыў Беларускі палітэхнічны інсты-тут. Некаторы час ён працаваў геадэзістам, начальнікам уча-стка на будаўніцтве аўтамабі-льных дарог.

Ён з’яўляецца аўтарам п’ес :»Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве з Міраславам Ада-мчыкам), дэтэктыўных аповес-цяў і раманаў «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіран-ка», кінарамана-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»                   (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам) і апавяданняў.

Яго жонка Ірына Клім-ковіч, журналіст, публіцыст, аматар вандровак. Яе сфера даследаванняў — традыцыйная культурная спадчына і дахры-сціянскія вераванні старажыт-ных беларусаў, яна — укла-дальнік энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфа-логія.»

Максім з Ірынай пасту-пілі ў 1975 годзе ў Беларускі політэхнічны інстытут і пася-бравалі на бульбе. Іх курс накі-равалі працаваць у вёску Баг-данава Валожынскага раёна, на радзіму Фердынанда Рушчы-ца. У другі раз яны выправі-ліся ў сельскагаспадарчы атрад на збор памідораў у Малдавіі. Студэнцкая рамантыка 70-тых гадоў дапамагла ім стварыць сям’ю. Да літаратурнай дзей-насці яны далучыліся пазней. Максім удзельнічаў у дзей-насці суполкі » Семінар», Ірына працавала ў рэдакцыі часопіса                  «Крыніца». Ім даводзілася наведваць Уладзіміра Каратке-віча і іншых творцаў, якія жылі ў доме па вул. К. Маркса і гу-тарыць з імі. Максім  з Ірынай ў тыя часы прызвычаіліся ез-дзіць у Вільню ранішнім цягні-ком, і такія вандроўкі духоўна і культурна ўзбагацілі іх.

 

Віктар Шніп нарадзіў-ся ў 1960-тым годзе. Ён скон-чыў Менскі архітэктурна-бу-даўнічы тэхнікум ў 1978 годзе, працаваў літкансультантам у часопісе «Нёман» і ў газеце «Вя-чэрні Мінск». Малады паэт дэ-бютаваў вершамі 17 жніўня 1977 ў газеце «Чырвоная зме-на».

У 1987 годзе Віктар скончыў Вышэйшыя літара-турныя курсы Літаратурнага інстытута імя Горкага ў Ма-скве. Віктар і Лю-дміла пазнаёмі-ліся ў Маскве, дзе Людміла вучы-лася ў Літаратур-ным інстытуце. У Людмілы выклі-кала павагу тое, што Віктар піша беларускамоў-ныя вершы, і яны былі зусім не са-вецкімі па змесце. Разам яны навед-валі Цэнтральны дом літаратараў.

— Ён скі-роўваў мяне на тыя сцяжынкі, якімі ўжо сам прайшоў, раіў, у якую рэдакцыю варта занесці вер-шы,быў маім менеджарам,- узгадвае Людміла Рублеўская.

Незадоўга да вяселля, каб зарабіць на пярсцёнкі, Вік-тар паехаў у творчую каман-дзіроўку на Берасцейшчыну разам з Міколам Мятліцкімі і іншымі пісьменнікамі. За пяць дзён трэба было выступіць 20 раз у розных гарадах і вёсках.  Перад самым шлюбам маладо-му паэту прышло запрашэнне на паездку ў Грузію, дзе ён му-сіў атрымаць Усесаюзную прэмію імя Маякоўскага. Шчырыя грузіны цёпла пры-малі беларуса, але нявеста тым часам хвалявалася… На вясел-ле  24 ліпеня 1987 года павін-шаваць маладых прыйшлі па-эты і мастакі.

Віктар Шніп працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Бела-русь» у 1987-1991гадах, у га-зетах «Наша слова»  і «Літара-тура і мастацтва». У 2003-2008 гадах ён быў намеснікам галоў-нага рэдактара, з 2008 года — галоўным рэдактарам у выда-вецтве «Мастацкая літара-тура».

Ён — аўтар кніг паэзіі «Гронка святла» (1983), «По-шук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, лю-бові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоў-скі цырульнік» (2013), «Тутэй-шая туга» (2014), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Ве-ранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: Гу!» (1999).

 

Людміла Рублеўская, паэт, празаік, драматург, аўтар гістарычных аповесцяў і кніг для дзяцей, нарадзілася  ў Менску ў 1965 годзе. Як і яе муж, яна таксама  скончыла архiтэктурна-будаўнiчы тэхнi-кум на аддзяленні архiтэктуры, вучылася ў Маскве ў Літара-турным інстытуце.

Людміла Рублеўская — лаўрэат прэміі » Залаты апо-страф» за кнігу » Золата забы-тых магіл». Выклікалі ціка-васць чытачоў яе раманы  «За-бiць нягоднiка, альбо Гульня ў Альбарутэнiю ,»Сутарэнні Ромула», аповесць»Ночы на Плябанскіх млынах»  і іншыя. У сужонцаў двое дзяцей.

Для гасцей вечарыны заспявалі Яраш Малішэўскі і яго шасцігадовая дачка Альж-бэта. Вяла сустрэчу Аксана Спрынчан —  беларуская пісь-менніца і паэтка, дырэктарка паэтычнага тэатра «Арт. С.». Яна паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан  (1928 г.н., родам з Украіны) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г.) — таксама паэты. Бабуля Святлана і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкра-інскай мове.

Муж, Яраш Малішэў-скі — музыка, гісторык і калек-цыянер музычных інструмен-таў. Уся сям’я пастянна ўдзель-нічае ў беларускамоўных імп-рэзах, канцэртах, выдае кнігі для дарослых і дзетак. Героі ве-чарыны пачаставалі гасцей сва-імі кулінарнымі вырабамі.

Эла Дзвінская.

 

На здымках аўтара:

1. Люміла Рублеўская і Віктар Шніп.

2. Ірына і Максім Клім-ковіч.

3. Альжбэта, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрын-чан.

4. Альжбэта і Аксана Спрынчан на Свяце роднай мовы.

 

Літаратурныя сустрэчы

Спатканне з малой радзімай праз дзесяцігоддзі

У рамках чар-говага паседжання лі-таратурнага аб’яднан-ня «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай га-зеты» адбылася суст-рэча мясцовых літа-ратараў і навучэнцаў з пісьменнікам, майст-рам дэтэктыўнага жа-нру Віктарам Праў-дзіным, нараджэнцам горада Ліды, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, які нядаўна адзначыў 60-гадовы юбілей.

Віктар Аляксандравіч Праўдзін скончыў Менскую вышэйшую школу Міністэр-ства ўнутраных спраў СССР, працаваў у праваахоўных орга-нах. Маёр міліцыі ў запасе. Яшчэ ў час службы ў міліцыі пачаў пісаць кнігі, сюжэты для твораў браліся з жыцця. Паз-ней працаваў намеснікам га-лоўнага рэдактара літаратур-ных часопісаў «Нёман» і «По-лымя», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літа-ратура». Узнагароджаны меда-лём Францыска Скарыны.

Пяць гадоў назад, у час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Смаргоні, Віктар Праўдзін сустрэўся з маладым лідскім літаратарам Алесем Хітруном, які зараз з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Лідскага гістарычна-мастацка-га музея і кіраўніком літара-турнага аб’яднання «Суквец-це» пры рэдакцыі «Лідскай га-зеты».  І вось пісьменнік сам прыехаў у Ліду. Дарэчы, у наш горад Віктар Праўдзін прые-хаў упершыню пасля таго, як у далёкім 1957 годзе пакінуў яго двухгадовым дзіцём. Пры-ехаў сюды разам з жонкай Люд-мілай Іванаўнай.

— У Лідзе пачынаўся мой жыццёвы шлях, — гаворыць Віктар Аляксандравіч. — Але калі мне было ўсяго два гады, бацькі (а рос я ў сям’і вайскоў-ца) пераехалі жыць у Віцеб-скую вобласць. Аднак усве-дамленне таго, што нарадзіўся ў Лідзе, я нясу праз усё жыццё, хоць і прыехаў сюды толькі ця-пер. І як толькі прыехаў — усё ў маёй душы ўскалыхнулася, ні-быта адчуў нябачную нітачку сувязі з родным горадам.

Віктар Праўдзін — май-стар дэтэктываў, раманаў, апа-вяданняў. Калі з’явіліся ўнукі, пачаў пісаць і казкі. Любіць пі-саць таксама аб прыродзе, ад-нак адзін з асноўных яго жан-раў — дэтэктыў. Як прызнаўся Віктар Аляксандравіч, у га-лоўных герояў кожнага яго дэтэктыва прысутнічаюць пэ-ўныя рысы характару аўтара, сярод якіх — авантурызм. Пісь-меннік расказаў прысутным аб некаторых сваіх кнігах прозы («Візіцёр з Поўначы», «Боль» («Споведзь міліцыянера»), «Вяртанне з апраметнай», «Шлях на Галгофу», «Нелюбі-мыя гінуць» і іншых), распавёў звязаныя з імі цікавыя гісторыі.

Прысутныя таксама дазналіся, што піша Віктар Аляксандравіч звычайна рані-цай, а затым, як і многія звы-чайныя людзі, любіць папраца-ваць на агародзе. Ёсць у яго пчаліная пасека, як і многія му-жчыны, Віктар Праўдзін — заў-зяты паляўнічы і рыбак.

Як адзначыў пісьмен-нік напрыканцы сустрэчы, гэтая сустрэча — пакуль толькі яго першаснае знаёмства з род-ным горадам і мясцовымі літа-ратарамі, моладдзю. Магчыма, будуць і новыя сустрэчы з ім у Лідзе. У фонд літаратурнага аддзела гістарычна-мастацкага музея Віктар Праўдзін пера-даў шэраг сваіх кніг, а таксама рукапісы, фотаздымкі.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі адкрыў

ў Менску сваю чарговую выставу

Фотавыстава «Эпоха Агінскага: ад-наўленне памяці» з’яў-ляецца творчым праек-там, прысвечаным 250-годдзю з дня нара-джэння знакамітага кампазітара М.Кл. Агі-нскага.

Дадзеная вы-става адлюстроўвае помнік гістарычна-ку-льтурнай спадчыны «Ансамбль былога па-лаца Агінскіх пачатку ХІХ ст.» у Залессі Смаргонскага раёна. На гэты раз фотамастак выра-шыў прэзентаваць сваю твор-чую выставу ў сталіцы Бела-русі, куды яна прыехала ў кан-цы красавіка 2015 года з радзі-мы М.Кл. Агінскага, дзе  зна-ходзілася паўтара месяца.

І вось наступіла 6 траў-ня, калі ва ўрачыстай атма-сферы а 16-ай гадзіне ў біблі-ятэцы імя Талстога адбылося чарговае адкрыццё названай фотавыставы. З прывітальным словам да гасцей звярнулася загадчыца бібліятэкі Таццяна Маткоўская, перадаўшы затым слова старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміру Гілепу і яго намесніку Тадэ-вушу Стружэцкаму, які з’яўля-ецца каардынатарам культур-нага праекту «Ад Залесся да Парыжа». Абодва выступоўцы адзначылі, што Беларускі фонд культуры пачаў у 2015 г. рэалі-зацыю названага праекту су-месна з Беларускай дзяржаў-най філармоніяй. У планах гэ-тага праекту цэлы тэматычны цыкл канцэртаў ансамбля  салі-стаў Белдзяржфілармоніі «Класік — авангард» на чале з яго мастацкім кіраўніком Ула-дзімірам Байдавым. Выступоў-цы падкрэслілі, што згодна з дадзеным праектам, многія беларускія музычныя і іншыя творчыя калектывы падрыхта-валі да 250 — годдзя М. Кл. Агінскага свае творчыя пра-грамы.

Пасля іх выступіў пера-кладчык і выкладчык герман-скіх моў Васіль Ермаловіч, які коратка нагадаў прысутным гасцям аб нялёгкім жыццёвым і творчым шляху нашага сла-вутага кампазітара і палітыч-нага дзеяча ВКЛ М. Кл. Агін-скага,  які ў 1802 г. пасяліўся ў Залессі, дзе пражыў амаль 20 гадоў у маёнтку, атрымаўшы яго ў падарунак ад свайго ма-ладзечанскага родзіча — графа Францішка Ксаверыя Агін-скага. Менавіта ў Залессі кам-пазітар напісаў свой вядомы ва ўсім свеце і знакаміты ля-мі-норны паланез, які чамусьці прынята называць «Развітанне з Радзімай». Лепш за ўсё яго было б назваць “Сустрэча з Радзімай”, на якую ён вярнуў-ся з далёкіх замежных шляхоў. У 1822 г. ён зноў адправіўся ў далёкі замежны шлях, пакінуў-шы назаўсёды Залессе, пасяліў-шыся ў Фларэнцыі, дзе ён пра-цягваў пісаць новыя  музыч-ныя творы, дзе і памёр у каст-рычніку 1833 г. Са свайго далё-кага замежнага шляху ён так больш і не вярнуўся ў сваё мі-лае і любае Залессе, у свае «Паўночныя Афіны», але вяр-нулася яго чароўная музыка, аб чым нагадвае верш Таісы Трафімавай:

Ён вярнуўся

            з далёкай Фларэнцыі —

Кампазітар,

                  паўстанец, паэт…

Хай у бронзе арлінае сэрца —

Яно б’ецца на цэлы  сусвет.

 

Затым выступоўца Ва-сіль Ермаловіч расказаў пры-сутным гасцям пра любімыя тэмы фотамастака і яго фата-графіі: краявіды, старадаўняя і сучасная архітэктура, флора, жанчына, прырода і г.д. Міхаіл Крыжаноўскі з’яўляецца май-страм партрэтнага і мастацкага здымкаў. Ён — удзельнік гарад-скіх фотавыстаў і конкурсаў, праводзіць персанальныя вы-ставы і творчыя вечары ў біб-ліятэках і каледжах. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Бела-русі, Расіі, Украіны, Літвы, По-льшчы і іншых краін.

На прадстаўленых фа-таграфіях прысутнічаюць сю-жэты, прысвяченыя мясцінам Агінскіх па тэрыторыі  сучас-най Літвы: Вільня, Рэтавас, Трокі, Плунге і іншыя мяс-ціны.

На фатаграфіях можна ўбачыць досвітак і вечаровы захад, усмешку чалавека і шмат чаго іншага, што прымушае нас углядацца ў іх і задумвацца аб сэнсе жыцця. Неабходна адчу-ваць пульс жыцця вакол сябе. Тады і будзе давер да фота як да мастацкага твора.

Дадзеную выставу-фо-тапраект мяркуецца паказаць у беларусі, Літве, Польшчы і ў тых мясцінах, дзе жыў і тва-рыў М. Кл. Агінскі і яго ро-дзічы…

І бачыць бог —

           ёсць музыка над намі…

і хоць няўмольна адплывае час,

лунае дух Агінскага вякамі

і як анёл аберагае нас.

Таіса Трафімава.

 

У заключэнне Васіль Ермаловіч павіншаваў Міхаіла Крыжаноўскага з чарговым ад-крыццём ягонага творчага пра-екту і пажадаў  яму новых твор-чых поспехаў, калі ён і надалей будзе натхняцца музыкай М. Кл. Агінскага і дзейнічаць зго-дна з прынцыпам і дэвізам «Фота існуе для нас і тых, хто будзе жыць пасля нас». Наве-даць фотавыставу можна бяс-платна.

Выстава будзе праца-ваць два тыдні. Адрас: вул. Маскоўская, 18.

Васіль Ермаловіч,

краязнавец, перакладчык

і выкладчык германскіх

моў.

Аляксей Шалахоўскі, краязнавец, журналіст. 

 

«Будзьма!»          

1 чэрвеня (панядзелак) адбудуцца заняткі гістарычнай школы з Алегам Трусавым  «Гісторыя ў падзеях і малюнках»

Пачатак — 18.30 гадзін.

Румянцава, 13                                     

Уваход вольны.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *