НАША СЛОВА № 22 (1225), 3 чэрвеня 2015 г.

Аўторак, Чэрвень 9, 2015 0

НАША СЛОВА № 22 (1225), 3 чэрвеня 2015 г.

VI МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСІСТАЎ

27-29 траўня 2015 года

VI  Міжнародны кан-грэс беларусістаў, які прахо-дзіў у Менску 27-29 траўня  быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Хаця гэтую дату мы будзем адзначаць ў 2017 годзе, але, паколькі Кангрэсы праходзяць раз на 4-5 гадоў, то ўжо зараз, пад эгідай юбілею, быў пачаты цэлы шэраг мерапрыемстваў. Адпаведна гэтая тэма гучала і на пленарным паседжанні, і на круглым стале. Прыехалі прадстаўнікі 12 краінаў, якія прадстаўляюць беларусазнаў-чыя даследванні за мяжой. Гэта не толькі краіны-суседзі, але і госці з Вялікабрытаніі, Кана-ды, Германіі, Японіі…

29 траўня дэлегаты VI Міжнароднага кангрэсу бела-русістаў аднагалосна абралі новым старшынём Міжнарод-най асацыяцыі беларусістаў (МАБ) намесніка дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай біб-ліятэкі Беларусі, кандыдата ку-льтуралогіі Алеся Сушу.

На гэтай пасадзе Суша змяніў ранейшага кіраўніка асацыяцыі — акадэміка Нацыя-нальнай акадэміі навук Бела-русі, гісторыка Міхаіла Кас-цюка.

Звяртаючыся да дэле-гатаў форуму, Суша з упэў-ненасцю заявіў, што «на пра-цягу наступных пяці гадоў аса-цыяцыі трэба будзе мяняцца». МАБ, сказаў новаабраны стар-шыня арганізацыі, неабходна пашыраць геаграфію дзейнасці і «амалоджваць свае шэрагі», а таксама «наладзіць супрацоў-ніцтва з дыпламатычнымі і ку-льтурнымі цэнтрамі Беларусі за мяжой».

— Мы павінны паказаць сваю неабходнасць для бела-рускай дзяржавы і партнёраў, — падкрэсліў Суша. — Трэба аб-грунтаваць сваю важнасць і быць цікавымі для тых, хто га-товы нам дапамагаць.

Унутраная камуніка-цыя сяброў МАБ, лічыць ён, таксама павінна зазнаць пера-мены.

— Трэба ўваходзіць у сацыяльныя сеткі, праводзіць сустрэчы членаў камісіі ды-станцыйна ў рэжыме вэб-кан-ферэнцыяў… …Карыстаючыся сучаснымі тэхналогіямі, аса-цыяцыя можа пашырыць кан-такты з маладымі даследчыка-мі за мяжой, — дадаў Суша.

Новы кіраўнік асацыя-цыі беларусістаў адзначыў, што менавіта МАБ павінна стаць ініцыятарам правядзення шматлікіх значных праектаў. Так, асацыяцыя павінна сама выйсці з прапановамі, як ад-значыць знакавыя даты блі-жэйшага часу, сярод якіх 25-годдзе МАБ, 500-годдзе бе-ларускага кнігадрукавання і інш.

Сакратарыят ГА «Таварыства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны» віншуе спадара Алеся Сушу з абраннем на такую ганаро-вую пасаду і спадзяецца на плённае супрацоўніцтва па-між МАБ і ТБМ.

Паводле СМІ.

На здымку: старшыня МАБ Алесь Суша.

(Пра кангрэс чытайце яшчэ на ст. 2-3.)

Віншаванне ўдзельнікам VI кангрэсу беларусістаў ад сяброў

ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны»

 

Шаноўнае спадарства!

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны сардэчна віншуе вас з адкрыццём VI кангрэсу беларусістаў. Наша арганізацыя, якая ў мінулым годзе адзначыла сваё 25-годдзе, на сённяшні дзень з’яўляецца заснавальнікам дзвюх беларускамоўных газет «Наша слова» і «Новы час» і двух часопісаў «Лідскі летапісец» і «Верасень». Таксама мы маем свой партал з беларускай і англійскай версіяй tbm-mova.by. У апошнія гады мы выдалі англа-беларускі і шведска-беларускі размоўнікі, працуем над стварэннем французска-беларускага, а таксама хочам зрабіць фінска-беларускі размоўнік.

Улічваючы асаблівыя адносіны Беларусі з Кітаем, было б добра зрабіць і кітайска-беларускі размоўнік. Мы рэгулярна праводзім міжнародныя канферэнцыі, у якіх актыўны ўдзел бяруць і сябры МАБа. Зараз рыхтуюцца да друку матэрыялы нашай канферэнцыі «Моўныя правы і іх абарона», што адбылася ў сакавіку гэтага года.

У мінулым годзе пад кіраўніцтвам ТБМ выйшлі пробныя тэсты па 6 узроўнях для ацэнкі ведаў беларускай мовы як замежнай. Нас вельмі цешыць той факт, што ў межах працы кангрэсу адбудзецца абмеркаванне гэтай працы. Усе ахвочыя могуць атрымаць набор гэтых тэстаў сёння ў сядзібе ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13 з 18.30 да 19.00.

Шаноўныя сябры!

Мы вельмі рады, што вас зацікавіла наша беларуская мова, карэнні якой сягаюць у другое тысячагоддзе да н. э. Не выпадкова яна захавала нека-торыя прыкметы старажыт-нага санскрыту, найперш слова веды. І пакуль вы збіраеце веды пра Беларусь, яе культуру і мову, яна застаецца на мапе Еўропы і свету як незалежная дзяржава.

Беларуская мова зазна-ла ў розныя перыяды свайго існавання як перамогі, так і паразы. У 14-16 стст. назіраўся яе росквіт як дзяржаўнай мовы ВКЛ і мовы міжнацыянальных зносін усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аднак па-сля стварэння Рэчы Паспалітай пачалася шматгадовая палані-зацыя, якая прывяла да таго, што з 1697 года дзяржаўнай мовай у ВКЛ стала польская. Пасля падзелу Рэчы Паспалі-тай у канцы 18 і асабліва ў пачатку 19 ст. з дапамогай рус-кіх уладаў паланізацыя пачала праяўляцца яшчэ больш. Бо ўся сістэма адукацыі на Бела-русі, пачынаючы з Віленскага ўніверсітэта, вялася на поль-скай мове.

Пасля паўстання 1863-1864 гг. надышла пара таталь-най русіфікацыі, што доўжы-лася да рэвалюцыі 1905 г. Тым не менш у гэтых надзвычай неспрыяльных умовах бела-руская мова не загінула, але развівалася, неўзабаве стала мовай навучання і набыла ста-тус сучаснай літаратурнай мо-вы. У мінулым 20 ст. назіра-ліся дзве хвалі нацыянальнага адраджэння, калі беларуская мова атрымала статус дзяржаў-най. Гэта 20-я і 90-я гады мі-нулага стагоддзя.

Аднак 20 гадоў назад адбыўся сумнавядомы рэфе-рэндум, на якім 52 % грамадзян Беларусі прагаласавалі за роў-ны статус беларускай і рускай моў, якія пасля гэтага былі аб-вешчаны дзяржаўнымі. І зараз праз 20 гадоў вы можаце спы-таць у беларускіх уладаў, дзе тая гарантаваная роўнасць, за якую выказаўся талерантны беларускі народ. Колькі мы маем беларускамоўных школ у вялікіх беларускіх гарадах, і колькі беларускіх універсітэ-таў працуюць на дзяржаўнай беларускай мове? Пры гэтым хачу паведаміць, што 80 % гра-мадзян Беларусі з’яўляюцца беларусамі паводле апошняга перапісу.

І тым не менш, наша справа развіваецца вельмі ак-тыўна. Зараз фармуецца мадэ-рновая гарадская беларуская нацыя, у якой беларуская мова становіцца прэстыжнай, най-перш сярод моладзі. Пра гэта сведчаць шматлікія моўныя курсы, два варыянты Вікіпе-дыі (на наркамаўцы і тараш-кевіцы), актыўная дзейнасць беларускіх пісьменнікаў і гра-мадскіх дзеячаў, а таксама гіс-торыкаў і краязнаўцаў. Пасля сумнавядомых падзей ва Укра-іне кансалідацыя беларускай нацыі на глебе нацыянальнай гісторыі, мовы і культуры па-скорылася. І ў гэты працэсе вы, шаноўнае спадарства, бярэце непасрэдны ўдзел.

За гэта вам шчыры дзя-куй. Жадаем плёну ў вашай працы.

80 гадоў Васілю Зуёнку

Васіль ЗУЁНАК, на-радзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1954 г. скончыў Бары-саўскую педагагічную навуча-льню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Менск), з 1960 да 1966 г. — у газеце «Пія-нер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 гг. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 гг. — галоўны рэ-дактар часопіса «Маладосць». У 1982-1989 гг. — сакратар, у 1989-1990 гг. — першы сакра-тар, з 1990 г. — старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагіч-ных навук. Сябар СП СССР з 1966 г. Ганаровы сябар Нацы-янальнай акадэміі навук Бела-русі (2000 г.). Сябар Беларус-кага ПЭН-цэнтра. Сябар рэс-публіканскай Рады ТБМ.

Выступае ў друку з вершамі з 1952 г.

Перакладае з расей-скай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Бара-дуліным пераклаў кніжку вер-шаў У. Лучука «Возера-Буль-дозера» (1978).

Лаўрэат прэміі Ленін-скага камсамолу Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Ку-палы (1982) за паэму «Ма-ўчанне травы».

Выдаў кнігі: «Вясё-лы калаўрот». Вершы. Мн., 1965 г.; «Kpэciвa». Лiрыка. Мн., 1966 г.; «Крутаяр». Вершы. Мн., 1969 г.; «Сонечны клубо-чак». Загадкі. Мн., 1972 г.  «Качан на п’едэстале». Гу-марыстычныя вершы. Мн., 1973 г. «Сяліба». Вершы i паэма. Мн., 1973 г. «Будзем сілы набірацца». Вершы. Мн., 1974 г. «Нача». Лiрыка. Мн., 1975 г.; «Маў-чанне травы». Паэма лёсу. Мн., 1980 г.; «Світальныя птушкі». Вершы i паэма. Мн., 1982 г.;  «Шапка-усёвідзімка». Вершы. Мн., 1983 г.; «Лукам’е». Вершы i паэма. Мн., 1984 г.; «Вы-значэнне». Вершы. Мн., 1987 г.; «Хата, поўная гасцей». Вер-шы, казкі, жарты, загадкі. Мн., 1987 г.; «Лета трывожных дажджоў». Вершы. Мн., 1990 г.; «Знічкі сямі нябёс». Вы-браныя пераклады. Мн., 1992 г.; «Чорная лесвіца». Вершы, паэма. Мн., 1992 г.; «Пісьмы з гэтага свету». Вершы. Мн., 1995 г.; «Бадзірог». Карагод вясёлых прыгод — i рыфмай звязаных i проста расказаных. Мн., 1995 г.; «Па ельнічку, па бярэзнічку. Беларускія грыбы ў вершах i малюнках». Мн., 1996 г.; Выбраныя творы ў двух тамах: т. 1 -«Гронка ці-шыні», вершы; т. 2 — «Пяці-рэчча», Kнiгa паэм. Мн., 1996 г, 1998 г.; «Рэха». Вершы, загадкі, пацешкі. Мн., 2003 г. і інш.

 

Сакратарыят ГА «Таварыства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны» віншуе спадара Васіля Зуёнка з выдатным юбілеем.

Жадаем Вам, шаноў-ны Васіль Васільевіч і далей шчыра служыць Беларусі, з гонарам несці высокае зван-не Паэта ў краіне, дзе паэт заўсёды больш, чым паэт. Здароўя і сілаў на 9-м дзя-сятку.

 

Аляксею Каралю – 70

Аляксей КАРОЛЬ на-радзіўся ў 1945 годзе ў мястэ-чку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька пасля фронту працаваў пар-тыйным сакратаром і старшы-нём выканкамаў у розных ра-ёнах Беларусі. Маці была на-стаўніцай. Школу Аляксей ско-нчыў у Маладзечне, потым — Менскі педінстытут у 1971 годзе.

Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Кан-дыдацкую дысертацыю абараніў па тэме паваен-най акупацыі Нямеччы-ны ў 1945-47 гадах. Пра-цаваў у Інстытуце гісто-рыі АН БССР, Інстыту-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Пер-шую расейскую рэва-люцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі з’езд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоў-скага.

У канцы 80-х пісаў да-ведкі на рэабілітацыю Змітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігна-тоўскага, а таксама іншых «нац-дэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады 20 ст.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Нека-лькі разоў быў ініцыятарам аб’яднання сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балатаваўся ў па-рламент у Маладзечне. У часе выбараў 2006 года быў давера-най асобай Аляксандра Казу-ліна.

З 1992 году выдаваў незалежную газету «Згода», якую закрылі за два дні да вы-бараў 17 сакавіка 2006 года.

З 2010 года Аляксей Кароль — галоўны рэдактар га-зеты “Новы час”.

 

Сакратарыят ГА «Таварыства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны» віншуе спадара Аляксея Кара-ля з выдатным юбілеем.

Жадаем спадару Аляк-сею бадзёрасці, настраёва-сці, творчага і жыццёвага імпэту, новых зацікаўленых падпісчыкаў і чытачоў.

Дзякуй Вам за Вашу працу па выданні адметнай сапраўднай беларускай га-зеты.

(Інтэрвію А. Караля карэспандэнту Радыё Свабода чытайце на ст. 5.)

 

Духоўную спадчыну беларусаў цэняць у свеце

27-29 траўня ў Менску праходзіў VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. Такія форумы ладзяцца раз на чаты-ры гады, вырашаюцца на іх навуковыя, арганізацыйныя і статутныя праблемы.

Міжнародная асацыя-цыя беларусістаў была ўтво-раная ў траўні 1991 года. Яна аб’ядноўвае 600 сяброў, у тым ліку больш за 200 — з 23-х за-межных краінаў. Ганаровы старшыня Міжнароднай аса-цыяцыі беларусістаў — доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс.

Грамадская арганіза-цыя падтрымлівае кантакты і сувязі з беларусістамі, абмень-ваецца з імі інфармацыяй, кні-гамі, мае базу дадзеных па бе-ларусістыцы і пра беларусістаў свету. Асацыяцыя бярэ ўдзел у арганізацыі і правядзенні «круглых сталоў», выдае ін-фармацыйна-аналітычны і ку-льтуралагічны бюлетэнь «Кан-такты і дыялёгі», зборнік «Бе-ларусіка — Albaruthenica».

VI Міжнародны кан-грэс пачаўся з вітанняў яго ўдзельнікаў і гасцей ад імя ар-ганізатараў і прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства культуры і Міні-стэрства адукацыі.

— Мы цёпла вітаем за-межных калег, чыімі намаган-нямі распрацоўваюцца і пра-гандуюцца духоўныя здабыткі беларускага народа разам з намі, прадстаўнікамі рэспублікі Беларусь, — адначыў сябар аргкамітэта кангрэса Міхаіл Касцюк, старшыня МАБ. — Мы ўдзячныя Нацыянальнай Акадэміі навук, у чыіх памяш-каннях адбываецца кангрэс, міністэрствам культуры і за-межных спраў. Разам з Тавары-стам беларускай мовы, Бела-рускім фондам культуры і ін-шымі грамадскімі агранізацы-ямі мы прапагандуем ў Рэс-публіцы Беларусь і за яе ме-жамі беларускую культуру і ўсю духоўную спадчыну, зда-бытую многімі пакаленнямі на-шых продкаў. Мы маем задачу — памнажаць і ўдасканальваць нашыя духоўныя здабыткі.

— Вучонымі Нацыяна-льнай акадэміі навук выдадзена за апошні перяд 157 кніг, у тым ліку 57 манаграфій, 1357 наву-ковых артыкулаў, — адзначыў у выступленні прадстаўнік НАН А.А. Каваленя. — Навукоўцы даследуюць эстэтычныя кан-цэпцыі Паўлюка Багрыма, Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Кастуся Каліноў-скага, Францішка Багушэвіча, раскрываюць агульна-еўра-пейскія архетыпы іх творчасці. Значныя дасягненні маюць вучоныя-гісторыкі.

Ад імя ТБМ выступіў Алег Анатольевіч Трусаў. Ён адзначыў, што грамадская ар-ганізацыя аб’ядноўвае гісто-рыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, журналістаў і студэнтаў, пры-хільнікаў беларушчыны, якія наведваюць семінары, моўныя курсы, ладзіць творчыя суст-рэчы, выдаюе кнігі і дзве рэс-публіканскія газеты «Наша слова» і » Новы час». Але вы-клікае занепакоенасць змян-шэнне ў краіне колькасці бела-рускамоўных школ, адсутнасць Нацыянальнага ўніверсітэта. Старшыня ТБМ пажадаў удзе-льнікам поспехаў у дзейнасці кангрэсу.

Чарговы навуковы фо-рум сабраў вядучых лінгвістаў з розных краін. У Менск прыехалі прафесар Гум-Брыт Колер і Герд Генчэль з Альдэнбургскага ўнівер-сітэта, Багуміл Астроўскі з Польскай акадэміі навук, Рышард Радзік з Люблін-скага ўніверсітэта, Анд-раш Золтан з  Венгрыі, Джым Дынглі, прадстаўнік Скрынаўскай бібіліятэкі ў Лондане і Арнольд Мак-мілін з Лонданскага ўнівер-сітэта. З дакладамі высту-пілі беларускія навукоўцы: Аляксандр Бразгуноў з Нацыянальнай акадэміі на-вук, Сяргей Запрудскі і Павел Навуменка з БДУ, і іншыя.

Шмат навуковых і гра-мадска-культурных сюжэтаў было разгледжана на двух пле-нарных пасяджэннях і ў працы тэматычных блокаў. Абмяркоў-валіся тэмы: «Беларуская літа-ратурная гісторыя сёння. Пра-блемы і перспектывы», «Гіс-торыя мовы: беларусістыка — украіністыка»,  «Беларускае — іншанацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне»,  «Беларуская мова як замежная»,» Нацыяна-льная самасвядомасць і маста-цкая літаратура». На працягу двух дзён дзейнічаў круглы стол  «Францішак Скарына і яго час».

На кангрэсе ў цэнтры ўвагі былі пытанні нацыяналь-най самасвядомасці і самаідэн-тыфікацыі беларусаў. Змястоў-най была дыскусія аб рэлігій-ным складніку тоеснасці бела-русаў. Выступоўцы  падкрэс-лілі ролю Каталіцкага касцёла на Беларусі і цэркваў хрысціян веры евангельскай у выхаванні хрысціянскіх каштоўнасцяў у звязку з прыхільнасцю да бе-ларускай мовы.

На заключным пленар-ным паседжанні з грунтоўным навуковым і моцным эмацый-ным дакладам «Беларускасць як модус фармавання патрыя-тычнай свядомасці ў айчынным гістарычна-культурным ды-скурсе» выступіла Жанна Не-крашэвіч-Кароткая з БДУ. Праграма кангрэсу была ціка-вая і насычаная.

У ёй узяло ўдзел шмат маладых даследчыкаў: Анд-русь Унучак з БДУ, Таццяна Касатая з Гародні, Томаш На-стульчык з Кракава і іншыя.

Эла Оліна.

Фота аўтара.

На здымках: 1. Удзе-льнікі VI Міжнароднага кан-грэсу беларусістаў.

 

 

 

Даследчыкі беларушчыны падзяліліся здабыткамі

27-29 траўня ў Менску праходзіў VI Міжнародны кан-грэс беларусістаў, на які прыехалі больш за 130 навукоўцаў з Польшчы, Нямеч-чыны, Вялікай Бры-таніі, Вугоршчыны, Літвы, Украіны, Ра-сіі, Беларусі. Сёлетні кангрэс прайшоў пад знакам Францішка Скарыны — у 2017 годзе будзе адзна-чацца 500-годдзе выхаду Бібліі, якую беларускі перша-друкар пераклаў на мову, набліжаную да мовы ста-рабеларускага пісьменства, пракаментаваў і надрукаваў у Празе.

Падчас кангрэсу адбы-ваўся круглы стол, на якім аб-мяркоўваўся шырокі спектр пытанняў пра скарыназнаў-ства. Пра гэтую падзею распа-вёў старшыня Аргкамітэта кангрэсу прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша.

— Алесь Суша, супра-цоўнік Нацыянальнай біблія-тэкі Беларусі прадстаўляў 5 тамоў Скарынаўскай Бібліі з 21-го, якія выйшлі з друку. Да 2017 года будуць выдадзены ўсе кнігі асобна. Навуковы су-працоўнік Нацыянальнай ака-дэміі навук Алесь Бразгуноў прымае ўдзел у падрыхтоўцы гэтага выдання. Ён спыніўся на некаторых тэксталагічных пра-блемах, якія ён развязваў. У прыватнатнасці, ён перакладае тэксты Ф. Скарыны на суча-сную беларускую, рускую і англійскую мову. Джым Дын-глі з Вялікабрытаніі распавёў пра лёс Скарынаўскай біблія-тэкі ў Лондане пасля смерці айца Аляксандра Надсана. Пайшлі чуткі пра тое, што яна можа перастаць існаваць. Але паводле англійскіх законаў яна не можа зачыніцца, паколькі ёй кіруе апякунская рада. Апя-кунская рада будзе шукаць сродкі на рамонт і аднаўленне бібліятэкі. Сябры рады дзяжу-раць у будынку бібліятэкі па 4 гадзіны. У Лондане працуе ня-дзельная школка для дзяцей. Сам Джым Дынглі жанаты на беларусцы, выпускніцы філ-фака, у іх тры дачкі. Так што новыя чытачы заўсёды будуць у бібліятэцы.

Выступаў таксама і Георгій Галенчанка, наш гіс-торык, які займаецца старажыт-насцю, беларускім кнігадрука-ваннем XVI-XVIII стагодзя. Ён паказаў праблемы, звязаныя з біяграфіяй Скарыны: мы да-кладна не ведаем дату нара-джэння асветніка, не ведаем, дзе знаходзіцца яго магіла. Гэтыя праблемы давядзецца развяз-ваць маладым даследчыкам, ве-даць мовы, ездзіць па свеце, звяртацца ў Ватыкан.

З дакладамі выступілі вядомыя славяназнаўцы Юры Лабынцаў і Ларыса Шчавінская з Расійскай акадэміі навук, славісты, якія займаюцца бела-рускай праблематыкай. Яны распавялі пра ўклад Джона Сіменса ( 1915-2005) у апісанне і даследванне беларускіх кніг, у тым ліку кніг Францішка Ска-рыны.

— Вы былі з самага пачатку сярод заснаваль-нікаў Міжнароднай асацыя-цыі беларусістаў?

— Так. Мы пачыналі справу з прафесарам Адамам Мальдзісам. Я быў яго намес-нікам у Скарынаўскім цэнтры. Па сутнасці, з канца 80-тых га-доў скарыназнацы працавалі ў будынку Акадэміі навук, тра-плялі пад эгіду Міністэрства асветы і Міністэрства замеж-ных спраў. Тады мы пачалі пра-водзіць Скарынаўскія канфе-рэнцыі. Адам Іосіфавіч прапа-наваў стварыць Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, і гэта адбылося ў 1991 годзе. Кан-грэсы беларусістаў праходзілі ў Гародні, у Маладзечне, у Менску.

Кангрэс у Менску ад-бываўся ў 1995 годзе ў бу-дынку Тэатра лялек, калі пра-водзіўся Рэферэндум па пы-таннях мовы і аб змене сімво-лікі. Многія беларусісты былі азмрочаны вынікамі рэферэн-думу. Але справа  беларуса-знаўства працягваецца. Справа развіваецца, а гэта значыць, што ў свеце даведваюцца пра Беларусь, пра яе гісторыю, мову, культуру. Ёсць кафедры беларусістыкі ў Польшчы, Славакіі, там вывучаюць бела-рускую мову як спецыяль-насць. Ёсць і маладыя сілы, якія будуць працягваць тое, што запалілі мы.

— Вячаслаў Пятровіч, Вы вельмі даўно працуеце ў БДУ, выкладаеце студэнтам-філолагам і журналістам, выдаеце даведнікі, падруч-нікі.

— З Беларускім дзяр-жаўным універсітэтам я звя-заны з 1958 года. Я паступіў у аспірантуру, але вучоба была перапынена службай у войску, служыў у роце гранатамётчы-кам. Потым вярнуўся ва ўні-версітэт, з 1967 года выкладаў гісторыю беларускай літара-туры, методыку, фа-льклор, тэорыю лі-таратуры. У 1968 годзе я стаў канды-датам навук. З 1994 года, вось ужо 21 год, я загадваю ка-федрай тэорыі літа-ратуры на філфаку БДУ. Усе члены маёй кафедры працуюць актыўна, пішуць, выдаюць кнігі, га-дуюць маладое пака-ленне.

— Вы, напэў-на, сябруеце аса-біста з даследчыкамі з роз-ных краін?

— Мы сустракаемся на канферэнцыях, абменьваемся кніжкамі. І ў гэты раз суст-рэліся і абняліся. Джым Дынглі прыязджаў да нас з 90-тых га-доў. Айцец Аляксандар Надсан бываў неаднаразова на Купа-лаўскіх чытаннях, таксама і Вітаўт Кіпель з ЗША. Мы аб-меньваемся паштоўкамі і тэле-фанаваннямі.

Гутарыла

Эла Дзвінская, фота аўтара.

На здымку:

1. Прафесар Вячаслаў Рагойша, Алесь Суша, Юры Лабынцаў і Ларыса Шчавін-ская. 2.  Паседжанне адной з секцый у музеі.

 

Моўная сітуацыя ва Ўкраіне

У форуме беларусі-стаў удзельнічалі госці з Укра-іны: Рыгор Піўтарак з Кіева, Віктар Майсіенка з Жытоміра, Мая Гарбузюк са Львова і ін-шыя. Мы пагутарылі з Віталём Масненкам, выкладчыкам Чар-каскага нацыянальнага ўнівер-сітэта імя Багдана Хмяльніц-кага.

Якое месца займае ўкраінская мова ў грамадскім жыцці, у сферы адукацыі і культуры?

— Па афіцыйных звест-ках мы маем 90 адсоткаў школ з украінскай мовай ў сферы ас-веты. Галоўнае, каб школы бы-лі па духу ўкраінскімі. А бывае, што выкладаюць па-ўкраінску, а дзеці выходзяць у калідор і пачынаюць размаўляць па-расейску. На захадзе Ўкраіны школы суцэльна ўкраінамоў-ныя. У Чаркасах з 40 школ 1 расейская. У Чаркаскім на-цыянальным універсітэце, дзе я працую, 100 адсоткаў укра-інскай мовы.  Гэты працэс па-чаўся з пачатакам незалежна-сці, ішоў паступова і зараз на-быў завершаную форму. У Харкаўскім універсітэце, дзе я вучыўся, частка выкладання вядзецца па-расейску.

— Якая сітуацыя назі-раецца ў дзіцячых садках?

— Садкі суцэльна ўкра-інамоўныя. У нашым рэгіёне няма расейскамоўных садкоў.

У грамадскім жыцці склалася новая сітуацыя. У су-вязі з падзеямі ў Крыме і на Данбасе пачаў фармавацца яш-чэ адзін такі пласт украінскага патрыятызму- расейскамоўны. У цэлым будзе знойдзены моў-ны кансэнсус. У жніўні 2012 года ў часы кіравання Януко-віча быў прыняты «Закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», прапанаваны  Кале-снічэнкам і Ківалавым. Ён да-ваў большыя правы рэгіяналь-ным мовам, але пераважна расі-йскай. У 2014 годзе яго хацелі адразу скасаваць, але стрыма-ліся, бо гэта выклікала пратэ-сты органаў самакіравання ў рэгіёнах. Рыхтуецца новы закон аб мовах, дзе будзе, я спадзя-юся, дакладна прапісана адзі-ная дзяржаўная ўкраінская мова. Будзе развівацца ідэя ўкраінскай дзяржаўнасці.

— Што новага ў суча-сным літаратурным працэсе Ўкраіны?

— Маладыя аўтары ўжо становяцца класікамі. Напры-клад, Віктар Небарак са Льво-ва, паэт, празаік,эсэіст, кары-стаецца папулярнасцю. Мы маем актыўную сучасную літа-ратуру з рысамі мадэрну і постмадэрну.

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Віталь Масненка (Украіна).

 

Беларуская мова ў беларускіх універсітэтах

Старшыні ГА «Таварыства беларускай

мовы імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.

220034, г. Мінск,

вул. Румянцава, 13

Паважаны спадар Трусаў!

 

У адказ на Ваш ліст аб арганізацыі ўсебаковага развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» накіроўваем наступную інфармацыю.

ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» з’яўляецца міждзяржаўнай вышэйшай наву-чальнай установай Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ва ўніверсітэце атрымоўваюць вышэйшую адукацыю грамадзяне Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, а таксама каля 300 грамадзян замежных краін: Сірыі, Лівана, Кітая, Тайваня, Туркменістана і інш. У сувязі з гэтым навучанне ў асноўным вядзецца на рускай мове.

Беларуская мова вывучаецца ў рамках дысцыплін «Беларуская мова», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», «Беларуская мова (культура мовы)», замацаваных за кафедрай «Беларуская, руская і замежныя мовы». Беларускую мову вывучаюць студэнты 1 курса дзённага і завочнага аддзяленняў усіх спецыяльнасцяў. Штогод ажыццяўляецца набор абітурыентаў на курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Ва ўніверсітэце створаны неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай мовы. Маюцца тэхнічныя сродкі навучання (інтэрактыўныя дошкі, камп’ютары), абсталяваны кабінет беларускай мовы. Выкладчыкі кафедры «Беларуская, руская і замежныя мовы» распрацавалі рабочыя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах. Бібліятэка мае неабходную вучэбна-метадычную і даведачную літаратуру па беларускай мове. Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў рамках штогадовага «Тыдня моў»: алімпіяда па беларускай мове, фотаконкурс «Мая Радзіма — Беларусь», конкурс на лепшае сачыненне «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», чытацкія канферэнцыі і кніжныя выставы, дыспуты, віктарыны, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Акрамя таго, дысцыпліна «Гісторыя Беларусі» выкладаецца на беларускай мове.

Ва ўніверсітэцкай газеце «Паралель» рэгулярна друкуюцца матэрыялы на беларускай мове: № 2 (145) — 25.04.2014 г. «Трасцы табе ў бок, або якія словы па-беларуску ўзгадвалі ў дзень роднай мовы», (артыкул прысвечаны Дню роднай мовы); № 8 (151) — 5.12.2014 г. «Студэнцкі савет вучыў першакурсніка прагнуцца пад абставіны і выразна гаварыць у любых умовах», (артыкул прысвечаны Міжнароднаму дню студэнтаў); № 9 (152) — 29.12.2014г. «Студэнцкае віншаванне з надыходзячым Новым годам і Калядамі»; № 1 (153) — 16.02.2015 г. «Моладзь — надзея і будучыня Беларусі» (аб выніках Рэспубліканскага маладзёжнага студэнцкага форуму «Моладзь — надзея і будучыня Беларусі»). Студэнтка ўніверсітэта Кісялёва Аліна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці «Аўтограф» з творчай студэнцкай працай «Чаму я не размаўляю па-беларуску» і атрымала дыплом другой ступені. Студэнты прымаюць удзел у студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі, якая праводзіцца ва ўніверсітэце (выступленне з дакладамі на беларускай мове).

З мэтай вывучэння гісторыі і культуры Беларусі ва ўніверсітэце арганізуюцца экскурсіі па гістарычных мясцінах краіны.

Рэктар універсітэта                    І.С. Сазонаў.

 

Чацвёртакласнікі менскай гімназіі прыйшлі на апошні званок у вышыванках

Выпускнікі 4-га класа менскай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання на апошні дзень заняткаў прыйшлі ў вышыванках.

Пасля апошняга званка іх чакаюць яшчэ экзамены для паступлення ў 5-ты клас.

Еўрарадыё.

 

Гадавіна з дня смерці Паэта

30 траўня, у гадавіну па Генадзю Бураўкіну — паэту, грамадскаму дзеячу, класіку беларускай літаратуры, песні на вершы якога ўвайшлі ў за-латы фонд нашай культуры — адбылося ўскладанне кветак на Ўсходніх могілках у Менску, дзе пахаваны пісьменнік.

Ушанаваць памяць Ге-надзя Мікалаевіча прыйшлі родныя і блізкія, а таксама сяб-ры і калегі, аднадумцы і пры-хільнікі яго творчасці. Былі ўскладзеныя кветкі і ад арга-нізацый — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА ЗБС «Ба-цькаўшчына».

Са словамі-ўспамінамі пра Генадзя Бураўкіна высту-пілі: старшыня Віцебскай абла-сной філіі ТБМ Іосіф Навум-чык, пісьменнікі Ўладзімір Ня-кляеў, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла. Даследчык Сяргей Шапран зачытаў ліст-зварот, перададзены Аляксандрам Фя-дутам, які, на жаль, не змог аса-біста прысутнічаць.

У прамовах прагучалі вершы спадара Генадзя, любі-мыя яго сябрамі і цытаваныя на памяць, згадвалася літара-турнае пакаленне шасцідзясят-нікаў, што зрабіла значны ўнё-сак у станаўленне беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай культуры на пачатку 1990-х гадоў. Генадзь Мікалаевіч як адзін з найярчэйшых прад-стаўнікоў гэтага пакалення да апошніх дзён свайго жыцця рупіўся пра Беларусь і яе бу-дучыню.

На завяршэнне Юлія Якаўлеўна Бураўкіна падзя-кавала ўсім тым, хто шануе і памятае Паэта.

Тэкст і фота: ВТ.

 

*   *   *

 

Споўніўся год з дня смерці паэта, грамадскага, культурнага і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Я ўсепаглынальна і назаўжды паверыў Настаўніку, якім лі-чыў і лічу майго былога кіраў-ніка, яшчэ ў 1986. Набліжалася 19 канферэнцыя КПСС. Сярод іншага на ёй чакалася і згорт-ванне распачатай «перабудо-вы». Напярэдадні на тагачаснай радыёстанцыі «Беларуская ма-ладзёжная» я зладзіў круглы стол, у якім упершыню ўзялі ўдзел лідары «Талакі», будучай апазіцыі і нават інструктар Менскага абкама КПБ. Імёны іх сёння вядомы ўсім — не буду пералічваць. Упершыню ж былі ўзнятыя пытанні аб ска-саванні «кіруючай і накіроўва-ючай» ролі КПСС, дэмакраты-зацыі, галоснасці ды дзяржаў-насці (нахабства! ) беларускай мовы. У эфіры, каб умясціцца ў «фармаце», усё мусіла пра-йсці цягам двух дзён запар. І калі прагучала першая частка, пачаўся вэрхал у вярхах КПБ, дзе праграма-«злачынца» была надрукаваная, казалі, у 100 асобніках. Галоўны рэдактар Жана Літвіна сядзела збялелая паміж выклікамі на «дываны». Можна ўявіць, што і як казалі тагачаснаму кіраўніку Дзярж-тэлерадыё Бураўкіну. Але та-ды яшчэ не навучыліся проста і нахабна здымаць заяўленыя праграмы з эфіру. І непапу-лярнае рашэнне ўсклалі на Генадзя Мікалаевіча. Я прар-ваўся да яго і па-юнацку палка даводзіў мудраму беларусу, што гэта можа быць першай і апошняй спробай публічна вы-казацца маладзёваму нацыяна-льнаму руху, які толькі нара-джаецца. Што праз якія дні можа ізноў наступіць сталінш-чына, і «пытанні» ўжо ніколі не ўздымуцца. Краем вока бачыў, як пашыраюцца зрэнкі сураз-моўцы, які раптам вывеў мяне ў «прылазнік» і цвёрда прамо-віў: «Дык няхай яны падаюць у суд на Краўчанку!» (тагачас-нага галоўнага «душыцеля» «Талакі» з гаркама КПБ). Пра-грама выйшла ў эфір…

…У дзень гадавіны паховінаў мы прыехалі на Ус-ходнія могілкі ўвечары, бадай, апошнімі. Разам з рэжысёрам некалі найпапулярнейшай тэ-лепраграмы «Крок», апошнімі гадамі добрым знаёмцам Гена-дзя Мікалаевіча, Уладзімірам Міхарскім. Дарэчы, зрабіў пра яго кіно на «Белсаце». Моўчкі пастаялі ля знаёмага насыпа-нага капца з мноствам свежых кветак і яшчэ палаючымі свеч-камі. Накацілі ўспаміны пра «лепшага» і «стварыўшага на-цыянальнае ТБ кіраўніка».

МІХАРСКІ: “Калі Бу-раўкін, як творца, рабіў стылі-стычныя, сэнсавыя заўвагі, ні-хто з самых упартых тэлевізій-шчыкаў не сумняваўся — так і трэба. Такім быў узровень яго нефармальнага аўтарытэту. Шматграннага — і калі ён казаў пра кіно, і пра песні, музыку, драматургію, спектаклі. Між іншым, пры ім было вельмі шмат таленавітых пастановак і тэлеверсій самага папулярнага, што ішло ў тэатрах. Яго і не хапае, як апошняга з самых творчых міністраў.”

РР: “Вы шмат год ве-далі спадара Генадзя. Якім запоўніўся, як асоба?”

МІХАРСКІ: “І мяккім, і суворым. У жыцці ён не быў лагодным ды памяркоўным лірыкам. Таму з падачы Машэ-рава і стаў вышэйшым — патра-бавальным і жорсткім — кіраў-ніком. Потым, калі год 10 таму мы бліжэй сышліся, гэта быў вельмі дружалюбны, імпэтны чалавек.”

РР: “У вас у руках апошні паэтычны зборнік Гена-дзя Мікалаевіча «Нагаварыцца з зоркамі», які разам з ім па-клалі ў труну. Кажуць, чакаю-чы яго выхаду, ён вытрымаў пражыць «лішнія» тыдні…”

МІХАРСКІ: “Мушу працытаваць некалькі радкоў:

Думаў, закіну вершы,

засяду за мемуары.

Буду для ўсіх развешваць

згадкі, сакрэты, мары…”

РР: “Не спраўдзіла-ся…”

МІХАРСКІ: “Бязмеж-на шкада, што гэтага «будуча-га» не прачытаем, не пачуем. А якая ў яго найцікавейшая бія-графія — ад вясковага хлопца да грамадскага дзеяча, паэта, ам-басадара Беларусі ў ААН! Да-рэчы, казаў, што трохгадовая вандроўка ў Нью-Ёрк кашта-вала яму звання народнага па-эта. Гэтым часам сябру Рыгору Барадуліну, Нілу Гілевічу далі «народных». Бураўкіну — не…”

РР: “Але «народным» ён застанецца ў нашай свядома-сці на гады і вякі…”

МІХАРСКІ: “Не забу-дзем, што ён быў выдатным па-этам-песеннікам — узгадаць хоць «Белы снег», «Завіруху»., «Мы з табой вечаруем». Ён назаў-жды запамінальны, шматгран-ны. І не сыдзе вобраз Бураў-кіна з нашага зямнога жыц-ця…”

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя.

НА СВЕТЛУЮ ЗГАДКУ

Вясна дае надзею, ната-ляе цяплом і святлом душу і сэрца, абуджае ў чалавеку Ча-лавека…

У сакавіку 16-га дня 1927 года ў в. Ставы (на той час Высокаўскага, а сёння Ка-мянецкага раёна Берасцейскай вобласці) дзявятым дзіцём у вялікай і дружнай сям’і Саха-рукоў прыйшла на свет дзяў-чынка, якую ўганаравалі імем Марыя.

У красавіку 20-га дня 2015 года Марыя Пракопаўна Лукашук (па мужу) пакінула гэты свет, асіраціла сябрыну па-плечнікаў і аднадумцаў.

Травень месяц апош-німі днямі ўзнёс светлую душу спадарыні Марыі ў адвечны вы-Рай.

Амаль 40 гадоў праца-вала Марыя Пракопаўна ў Бе-расцейскім дзяржаўным ін-стытуце-ўніверсітэце імя А.С. Пушкіна, прайшоўшы шлях ад асістэнта да загадчыка кафе-дры. У свой час закончыла Бе-расцейскае педагагічнае вучы-лішча (1948), Берасцейскі дзяржаўны педагагічны інсты-тут імя А.С. Пушкіна (1960). Шчыравала з дзецьмі як  на-стаўніца пачатковых класаў, настаўніца беларускай мовы ў сярэдняй школе № 9 г. Берасця (1948-1951), беларускай і рус-кай мовы і літаратуры ў Бера-сцейскім раёне (1952-1962). А з 1962 года прыйшла на працу ў Берасцейскі дзяржаўны пе-дагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна (цяпер БрДУ імя А.С. Пушкіна) асістэнтам (1962-1965). Па заканчэнні аспірантуры і паспяховай аба-роны дысертацыі «Адпрымет-нікавыя назоўнікі ў сучаснай беларускай мове» — кандыдат філалагічных навук (1973).  І пайшла па жыцці з родным сло-вам у сэрцы — старшы выклад-чык (1965-1975), дацэнт кафе-дры педагогікі і методыкі пача-тковага навучання (1975-1976), загадчык кафедры беларускай мовы (1976-1981), дацэнт ка-федры педагогікі і методыкі па-чатковага навучання (1981-1984), загадчык кафедры бела-рускай мовы (1984-1990), да-цэнт кафедры беларускай і ру-скай моў з методыкай выкла-дання (1990-1995), дацэнт ка-федры беларускага мовазнаў-ства (1995-2001).

Спадарыня Марыя згадвала, што настаўніцай яна пачала працаваць 16-цігадо-вым дзяўчом яшчэ ў час акупа-цыі, з 1943 года, навучаючы вясковых дзетак пісьму і чытан-ню ў адкрытай немцамі школе (была прызначана дырэктар-кай), за што ёй быў вынесены суровы па ваенным часе пры-суд — ад выканання прысуду ўратавала выпадковасць.

Дзясяткі грунтоўных навуковых і навукова-прак-тычных апублікаваных матэ-рыялаў па сучаснай беларус-кай мове, па методыцы выкла-дання роднай мовы дапамаглі і дапамагаюць настаўнікам-су-часнікам глыбей асэнсаваць сутнасць роднага слова, род-най мовы.

Марыя Пракопаўна за-ўсёды аддавала ўсе свае сілы, веды і багаты жыццёвы вопыт выхаванню студэнцкай мола-дзі. Яе адрознівалі высокая працаздольнасць, прынцы-повая грамадзянская пазіцыя, багатыя душэўныя якасці.

«Наша слова»  з пер-шых выпускаў — адно з самых дарагіх выданняў для Марыі Пракопаўны. Колькі і як магла падтрымлівала і прапаган-давала, заўсёды мела з сабой як  самае неабходнае, зачытвала і цытавала студэнтам, калегам, сябрам.

Чалавек творчага палё-ту, Марыя Пракопаўна ў жыц-ці была абаяльнай, мудрай, так-тоўнай жанчынай. Яе абаяль-насць, дабрыня заўсёды знахо-дзілі ўдзячны водгук у сэрцах студэнтаў і калег. Гэта быў не проста выкладчык, гэта быў сапраўдны чалавек, спагадлівы і чулы.

Марыя Пракопаўна была адной з тых, каго заўсёды будзе не хапаць калегам, сяб-рам, усім, хто яе ведаў.

Ад імя сяброў-папле-чнікаў і аднадумцаў —

Мікола Аляхновіч, кандыдат філалагічных

навук.

 

 

Подых Люблінскай уніі

З вялікай цікавасцю прачытаў артыкул Алега Тру-сава «Лёс беларускай мовы пасля Люблінскай уніі» ў ня-даўнім нумары газеты. Таму, у сваю чаргу, таксама хочацца нагадаць чытачам, што адчуць подых Люблінскай уніі мне да-вялося ў 2007 годзе, калі фун-дацыя «Panadgranicami» за-прасіла мяне ў горад Люблін на сустрэчу пад назвай «Demo-kracianaWschozie?».

Мерапрыемства пра-ходзіла ў будынку старажыт-нага кляштара каталіцкага ор-дэна Дамініканаў. Манахі-да-мінікане сардэчна сустрэлі мяне, пачаставалі і пасялілі ў гасцявым пакоі кляштара. Пер-шую ноч, знаходзячыся пад старажытнымі скляпенямі, я доўга не мог заснуць. У свядо-масці мроіліся неверагодныя падзеі, якія тут нібыта павінны былі адбывацца ў мінулым.

На другі дзень мясцо-вы святар Іосіф Клімурчык, які апекаваў мяне пад час знахо-джання ў Любліне, распавядаў пра гісторыю старажытнай ба-зылікі і кляштара, якая пача-лася яшчэ ў 1342 годзе. Пама-ліўшыся да Усемагутнага Бога і агледзеўшы прыгажосць кас-цёла, святар павёў мяне скла-данымі пераходамі, і мы не-ўзабаве апынуліся ў даволі прасторным памяшканні. Ай-цец Іосіф  паведаміў, што гэта «Зала Люблінскай уніі», дзе ў 1569 годзе праходзіла пася-джэнне паслоў дзвюх дзяржаў і была абвешчана «Люблінская унія». Далей суразмоўца рас-павядаў, што доўгі час гіста-рычнае месца было ў занядба-ным стане і ніяк не выкары-стоўвалася. Але, дзякуй Богу, рэстаўрацыйныя работы скон-чыліся, і запланаваная на сёння сустрэча будзе першым мера-прыемствам у адноўленным памяшканні.

Сваё паведамленне на згаданай сустрэчы я рабіў па па-беларуску. Потым пераклад на польскую мову добразыч-ліва выконвала пані Моніка Вянчлаўская, выкладчыца бе-ларускай мовы і літаратуры з Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай.

Як і заўсёды, мера-прыемства скончылася шмат-лікімі пытаннямі, прапановамі і разнастайнымі думкамі. Але сярод усяго пачутага мяне най-больш кранула меркаванне ад-наго з удзельнікаў сустрэчы: «Напэўна сёння ўпершыню з часоў Люблінскай уніі ў гэтым зале зноў прагучала беларус-кая мова».

За некалькі дзён у Лю-бліне я наведаў шмат разна-стайных памятных мясцін, вы-датныя музеі, цудоўныя пом-нікі старажытнай архітэктуры. І дзе б я не знаходзіўся, ці ў ся-рэневечным замку, ці ў славу-тым Каталіцкім універсітэце, або проста шпацыруючы вуз-кімі вулачкамі «Starego Miasta», думка пра мінулыя гістарыч-ныя падзеі з удзелам прад-стаўнікоў беларускіх зямель ніколі не пакідала мяне.

Прыйшоў час разві-тання з Люблінам і асяродкам айцоў-дамініканаў, старадаўнім духоўным кутком, які гіста-рычна яднае беларусаў і паля-каў. З 1569 года і да гэтага часу айцы-дамінікане беражна за-хоўваюць найкаштоўнейшную сваю рэліквію — «Крыж Лю-блінскай уніі», якім і была да-браслаўлёна тая падзея. Безу-моўна, пад час гістарычнай падзеі, свае малітвы да крыжа скіроўвалі і беларусы-ліцвіны з надзеяй аб лепшай долі для сваёй дзяржавы. І вельмі хо-чацца спадзявацца, што і нада-лей беларусы будуць узно-сіць малітвы да «Крыжа Люб-ліскай уніі», як агульнай Свя-той рэліквіі.

Алесь Грудзіна,

г. Шклоў.

 

Аляксею Каралю – 70

З інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода

У дзень свайго 70-год-дзя галоўны рэдактар газеты «Новы час», паплечнік Генадзя Карпенкі, палітык, журналіст і гісторык Аляксей Кароль рас-павёў Свабодзе пра «самы ці-кавы перыяд свайго жыцьця» — 90-я гады, калі Беларусь дама-глася незалежнасці, а пасля страціла амаль усе набыткі на-цыянальнага Адраджэння.

— Спадар Аляксей, вы нарадзіліся ў мястэчку Копысь Аршанскага раёна, там жа, дзе і Аляксандар Лукашэнка. Ці ёсць нейкія дзіцячыя ўспа-міны, якія звязваюць вас і бу-дучага прэзідэнта?

— У Копысі я знаходзіў-ся толькі першы год свайго жыцця. Нарадзіўся я там з той прычыны, што калі пачалася вайна, мая маці ўцякла тыламі з Беластока ў Копысь, дзе жыў яе бацька. А бацька мой удзе-льнічаў у аперацыі «Баграты-ён», вызваляў Беларусь, атры-маў адпачынак і прыехаў у Копысь з-пад Кёнігсберга. Вось так і атрымаўся я. У 1946 годзе бацька мой вярнуўся з фронту, і жыццё пайшло па-ін-шаму — мы жылі ў Касцюко-вічах, да сёмага класа я хадзіў у школу ў Смаргоні, дзе баць-ка ўзначальваў райвыканкам, затым — у Маладзечне, а сама-стойнае жыццё ўжо праходзіла ў Менску.

— Ваш бацька быў пар-тыйным сакратаром. Як ён ставіўся да вашых незалежні-цкіх поглядаў?

— У мяне з ім складва-ліся цудоўныя адносіны. Спра-ва ў тым, што ў 1937 годзе ён ледзь не быў рэпрэсаваны на апошняй стадыі. Я нават знай-шоў дакументы ў архіве, якія сведчаць пра тое, якія яму да-валі вымовы ў часы рэпрэсіяў, за што выключалі з партыі. Апошняй стадыяй была б Ка-лыма, але ў 1938 годзе, калі сі-стэма пераступала з нагі на нагу, калі замест Яжова прыйшоў Бе-рыя, была частковая рэабіліта-цыя, што і выратавала бацьку ад высылкі. Ён пайшоў на фронт добраахвотнікам, пра-йшоў усю вайну на перадавой. Таму маё выхаванне не было ў дагматах. Калі ішла перабудо-ва, я пытаў у бацькі, ці адчуваў ён і яго паплечнікі ў 30-я гады, што нешта не так. Ён адказваў, што так, адчувалі, асабліва, ка-лі па Прыпяці ішлі баржы з зэ-камі, якія вывозілі ў высылку нявінных людзей.

— То ваша вальнадум-ства магло праявіцца ўжо ў вельмі маладым узросьце?

— Так. Першы такі вы-падак быў у першым клясе. Я напісаў слова «Сталін» з малой літары і атрымаў за гэта «кол». Бацькоў нават выклікалі ў шко-лу. Правялі гутарку, даводзілі нешта. Быў шум вакол мяне, але ніякіх сур’ёзных наступстваў ні для мяне, ні для бацькі не бы-ло — ішоў 1954 год.

— Вы кандыдат гіста-рычных навук і аўтар трох кніг і манаграфіяў: пра Пер-шую расейскую рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі з’езд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага. Адну з іх вы пі-салі пад доктарскую дысерта-цыю. Чаму не абараніліся?

— Таму што пачалася перабудова, і я пайшоў у палі-тыку, кіруючыся тым, што яе цікавей рабіць, чым апісваць. А там ужо ўсё абрынулася — і вучоныя саветы, і ўсё іншае, таму мяне гэта ўжо не цікавіла. Вучоныя ступені важныя ў на-вуцы тады, калі ты ёй непасрэ-дна займаешся ці калі жывеш у гэтай установе. А калі ўжо ры-нуліся мы ўсе ў палітыку, нат-хнёныя перспектывай дэмакра-тызацыі, гэта быў, па сутнасці, парыў, які ахапіў на той час пра-цэнтаў на 70 усе навуковыя ко-лы. Іншая справа, што пасля та-го, як пачаўся адкат, бальшыня вярнулася на ранейшыя мес-цы, але частка засталася актыў-нымі праціўнікамі аўтарытар-нага рэжыму.

— Вы ў дэмакратычным руху з першых гадоў аднаўлен-ня Незалежнасьці. Але гэты час быў нядоўгі. На ваш по-гляд — якая падзея зрабілася тым самым «пунктам невяр-тання», пасля якога дэмакра-тычныя сілы ўжо не маглі кар-дынальна паўплываць на сі-туацыю? Забарона рэферэн-думу ў 1992-м? Прэзідэнцкія выбары 1994-га? Нешта яш-чэ?

— Не, гэты момант быў пазней. І дакладна, на мой по-гляд, яго вызначыў Генадзь Ка-рпенка, калі ў 1999 годзе мы былі з ім у Празе. Тады ён вы-рашаў для сябе балючае пы-танне — ісці на віртуальныя прэ-зідэнцкія выбары 1999 года ці пакінуць сябе для ўдзелу ў са-праўдных выбарах 2001 года. Ён вельмі напружана пра гэта думаў, мы размаўлялі ўсю ноч, едучы ў адным купэ. І сказаў ён такую фразу: «Выбары 2001 года яшчэ рэальна вы-йграць, потым сістэма ўмацуец-ца настолькі, што будзе бессэн-соўна нешта рабіць». Я пага-джаюся з Карпенкам — на вы-барах 2001 года яшчэ быў ша-нец для дэмакратычных сілаў, гэты і быў «пункт невяртання». Мая ацэнка — на тых выбарах ён мог бы стаць адзіным кан-дыдатам ад апазіцыі, бо ўсе полюсы дэмакратаў яго б ус-прынялі і прынялі. Ну, і вядо-ма, што Генадзь Карпенка да тых выбараў не дажыў…

— Вы сказалі, што пункт невяртання — 2001 год. Разам з тым менавіта рэфе-рэндум 1995 году часта назы-ваюць смяротным ударам па апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння. Як вы думаеце — ці рэальна тады было яго па-збегнуць, прадухіліць? Што павінны былі зрабіць дэма-кратычныя сілы, каб атры-маць іншы вынік? І ці ўвогуле такі іншы вынік быў маг-чымы?

— Я згодны з тым, што гэта быў смяротны ўдар па на-цыянальным Адраджэнні. Ці была дэмакратычная альтэрна-тыва — пра гэта ідзе спрэчка да гэтага часу. Мой адказ — была, калі б не было шэрагу памылак, якія былі зроблены яшчэ да гэтага рэферэндуму. Трэба было прыняць больш істотны закон аб партыях. Калі ў 1995 годзе ўлада была ў руках Лу-кашэнкі, было цяжка супраць-стаяць. Таксама ў 1995-м нават сярод дэмакратычных сілаў не было агульнага плану дзеян-няў. Шэраг гэтых памылак аб’я-днаўся ў ланцужок і вызначыў вынік рэфэрэндуму. Я думаю, што яшчэ раней памылкай было тое, што апазіцыя пага-дзілася на ўвядзенне пасады прэзідэнта (пры прыняцці Кан-стытуцыі 1994 года дэпутаты апазыцыі БНФ галасавалі су-праць. — Рэд.). Калі трэба ска-заць двума словамі, то я скажу наступнае — адкат адбыўся праз слабасць нацыянальнай эліты, менавіта яе няспеласць не да-зволіла нам выйсці на свайго Гаўла, а прывяла да зусім ін-шай фігуры.

— Як палітолаг ці дапу-скаеце вы даследаванні кшта-лту «што было б, калі б…» — або гэта бессэнсоўна і гісто-рыя сапраўды не мае ўмоўнага ладу?

— На жаль, гісторыя са-праўды не мае ўмоўнага ладу. Але як адзін са спосабаў выву-чэння мінулага з фармуляван-нем лініі сваіх паводзінаў у сучасным — гэта цудоўны метад. Іншая справа, што часамі не хо-чацца адказваць на такія пы-танні, бо ў іх закладзенае ўка-занне на пэўныя памылкі. Але як аналіз, як спосаб ацаніць тую сітуацыю гэта цалкам мае права на існаванне. Тым больш, калі ўзяць нашу сітуацыю з 20-га-довым адкатам ад дэмакратыі, то зразумела, што далёка не ўсе памылкі асэнсаваныя аналіты-камі і палітыкамі. Ёсць мему-ары — і гэта цудоўная дапамога. Але аналітычная праца, мана-графіі, доктарскія дысертацыі пра гэты перыяд — яны яшчэ наперадзе.

— Цяпер вы журналіст і рэдактар. Раней узначальвалі газету «Згода», цяпер — «Но-вы час». Падзяліцеся рэцэп-там выжывання незалежнага выдання ў залежным і недэ-макратычным асяроддзі.

— Ідэал аўтарытарнага і таталітарнага рэжымаў — адсу-тнасць любой альтэрнатыўнай апазіцыйнай прэсы. На суча-сным этапе такі ідэал аказаўся не пад сілу аўтарытарнаму рэ-жыму ў Беларусі. Таму пра-водзіцца іншая палітыка — трымаць незалежныя СМІ ў звужаным да нельга варыянце, у гета. Гэта дае магчымасць апазіцыйным незалежным сілам выдаваць СМІ, якія прытрым-ліваюцца прынцыпаў аб’ектыў-насці. А другая частка рэцэпту вельмі простая — працаваць, не здавацца, імкнуцца рабіць сваю справу.

 

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНІВЕРСІТЭТ  КУЛЬТУРЬІ  I  МАСТАЦТВАЎ

ФАКУЛЬТЭТ  ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ  КАМУНІКАЦЫЙ

КАФЕДРА  ГІСТОРЫІ  БЕЛАРУСІ  I  МУЗЕЯЗНАЎСТВА

 

Напрамак «культурная спадчына і турызм»

ЗАПРАШАЕ ВАС АТРЫМАЦЬ ВЫШЭЙШУЮ АДУКАЦЫЮ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ «МУЗЕЙНАЯ СПРАВА І АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ,

НАПРАМАК «КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА I ТУРЫЗМ»

 

Падрыхтоўка кадраў па гэтым напрамку спецыяльнасці пачалася ў 2012 годзе. Зместам яго з’яўляецца вывучэнне гісторыі і геаграфіі турызму, арганізацыі і эканомікі турызму, а таксама турыстычнага патэнцыялу Беларусі і найбольш актуальных пытанняў уключэння музеяў у турыстычную дзейнасць.

Напрамак «культурная спадчына і турызм» патрабуе глыбокіх і разнастайных ведаў, таму студэнты вывучаюць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, гісторыю і тэорыю культуры, агульнае і рэгіянальнае краязнаўства, дадаткова да класічных замежных моў — лацінскую і польскую, а таксама спецтэрміналогію на замежнай мове.

З трэцяга курса пачынаецца самае цеснае знаёмства з напрамкам спецыяльнасці. Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны як інфармацыйная дзейнасць у турызме, менеджмент і маркетынг у турызме, тэорыя і практыка экскурсійнай работы, турыстычная анімацыя, тураперэйтынг, рэклама і інфраструктура турызму, нарматыўна-прававое забеспячэнне турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца падчас менеджарскай, экскурсійнай і іншых відаў практыкі.

Працяг адукацыі магчымы для тых, хто праявіць жаданне і здольнасць да навуковай дзейнасці. Для такіх студэнтаў існуе магчымасць удзельнічаць у навуковых студэнцкіх канферэнцыях, пасля заканчэння навучання паступіць у магістратуру. затым аспірантуру, абараніць кандыдацкую дысертацыю ў савеце ўніверсітэта.

Уступныя іспыты (ЦТ):

Беларуская (ці руская) мова;

Гісторыя Беларусі;

Усеагульная гісторыя (найноўшы час).

Тэрмін навучання на дзённай форме — 4 гады. Тэрміны прыёму дакументаў у 2015 г. — у адпаведнасчі з пунктам 15 Правілаў прыёму ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны для даведак:

+375 (017) 2094997 (кафедра);

+375 (017) 222 83 06 (прыёмная камісія).

Парадак і правілы прыёму на сайце ўніверсітэта.

Дні адкрытых дзвярэй на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый: 21.02.2015, 21.03.2015, 18.04.2015.

 

Ахвяраванні на ТБМ

1. Касцюкевіч Зміцер — 40000 р., г. Чэрвень

2. Пляшко Мікола  — 100000 р., г. Менск

3. Зылькоў С.П. — 400000 р., г. Гародня

4. Андрэева Галіна — 40000 р., г. Менск

5. Івашук Павел — 200000 р., г. Менск

6. Несцераў Віктар — 500000 р., г. Менск

7. Кукавенка Іван — 100000 р., г. Менск

8. Шашкель Ніка — 400000 р., г. Менск

9. Восіпава Аляксандра — 100000 р., г. Гомель

10. Рымач Мікола — 100000 р., г. Івацэвічы

11. Грышан Мікола — 20000 р., г. Мазыр

12. Невядомы — 100000 р., г. Менск

13. Шарэйка Вольга — 270000 р., г. Заслаўе

14. Касцюкевіч Зміцер — 100000 р., г. Чэрвень

15. Рабека Мікола — 200000 р., г. Менск

16. Шынкевіч Уладзімір — 390000 р., г. Менск

17. Шкірманкоў Фелікс — 100000 р., г. Слаўгарад

18. Шарлан Казімір — 500000 р., г. Ліда

19. Панамароў Сяргей — 150000 р., г. Менск

20. Лабыка Зміцер — 250000 р., г. Менск

21. Лазарук Тамара — 50000 р., г. Менск

22. Несцераў Віктар — 500000 р., г. Менск

23. Раманюк Таццяна — 100000 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.

 

Слова да чытача

Беларускі паэт Яўген Гучок, які нарадзіўся ў Слуцку, стварыў паэму-эсэ пра свайго зямляка і майго дзядзьку прафесара педагогікі Фаму Бельскага (1890-1952) да 125-годдзя з дня яго нараджэння. Напісаў яе, не буду ўтойваць гэта, па маёй замове. Тут можна згадаць добра вядомую літаратурную ана-логію. Калісьці ў Рыме папа Леў Х звярнуўся да паэта Міколы Гусоўскага з просьбай, каб той напісаў твор пра паляванне на зубра. Прыкладаў замовы, у тым ліку сацыяльнай, у літаратуры нямала. Мы памятаем, што Гусоўскі ў сваім творы не толькі яскрава намаляваў вобраз зубра, але і стварыў пранік-нёную патрыятычную песню пра наш беларускі край, асэнсаваў значныя праблемы свайго часу. Пасля знаёмства з паэмай-эсэ «Пакутнік-пілігрым» я пераканаўся, што паэт Яўген Гучок распавёў не толькі пра драматычны лёс вучонага-асветніка Фамы Бельскага, але і здолеў выйсці на ёмістыя і глыбокія сацыяльна-філасофскія абагульненні пра радзіму і повязь з роднай зямлёй, чалавека і час, асобу вучонага і яго пазіцыю, прызначэнне педагогікі і навукі, яе адносіны з уладай і палітыкай, ролю школы і настаўніка, адукацыі і культуры ў жыцці грамадства.

Хто ж ён, Фама Бельскі, якому прысвяціў цэлую паэму Яўген Гучок?

Фама Бельскі — філолаг, вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі, краязнавец, музеёлаг, педагог. Ён нарадзіўся ў славу-тым мястэчку Цімкавічы Слуцкага павета (цяпер гэта Капыльскі раён). Яго дзед Сі-львестр быў выпускніком літаратурнага факультэта Віленскага ўніверсітэта, ву-чыўся ў адзін час з Адамам Міцкевічам, Ігнатам Дамейкам і іншымі філаматамі ды філарэтамі. Са срэбным медалём Ф. Бельскі скончыў Слуцкую гімназію (1909), Кіеўскі ўніверсітэт з дыпломам першай ступені (1913). З 1925 года — прафесар педагагіч-ных навук. Ён стаў першым значным вучоным з мястэчка Цімкавічы і Капыль-шчыны ў ХХ стагоддзі. Працаваў ва Украіне, у Беларусі, Расіі, Узбекістане. У даваенны час у Магілёўскім педінстытуце ён быў стваральнікам кафедры педагогікі і псіхалогіі, яе загадчыкам.

Усе свае лепшыя працы Ф. Бельскі напісаў на ўкраінскай мове ў 1920-я гг. Ён добра валодаў некалькімі замежнымі мо-вамі, але заўсёды ў лістках па ўліку кадраў пазначаў сваю родную — беларускую. Дарэчы, у Магілёве будучым настаўнікам і маладым літаратарам лекцыі ён чытаў па-беларуску. Многае ў біяграфіі і творчай дзейнасці Ф. Бельскага пазначана словамі «першы» ці «ўпершыню». Ён быў адным з першых прафесараў Данецкага інстытута народнай адукацыі і Магілёўскага пед-інстытута, пачынальнікам музейнай справы і краязнаўчага руху на Луганшчыне, іні-цыятарам стварэння першых навуковых таварыстваў на Данеччыне, школ для таленавітых дзяцей і інш. Вельмі шмат часу аддаваў працы з літаратурна адоранымі дзецьмі і студэнтамі. Гэта ён надрукаваў першы пераклад з французскай мовы будучага славутага паэта Украіны Міколы Зэрава, з якім разам вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, а затым працаваў у Златапальскай гімназіі.

У 1932 г. прафесар на вучоным савеце Херсонскага педінстытута выступіў з крытыкай метаду політэхнізацыі, і гэтае яго выступленне і пазіцыя была расцэнены як ідэалагічна нявытрыманыя, варожыя. Фаму Антонавічу пагражалі пазбаўленнем права выкладаць у ВНУ, рыхтаваліся даку-менты на арышт. З гэтага часу і пачынаюцца ўцёкі, вандраванні вучонага па Савецкім Саюзе. Усе цяжкасці і нягоды з ім раздзяліла яго жонка, верная спадарожніца жыцця Кацярына Міхайлаўна. На жаль, Фама Бельскі сталінскую ўладу не перажыў, да апошніх дзён жыцця марыў вярнуцца ў родныя Цімкавічы. Не стала яго ў 1952 годзе. З 1932 па 1943 г. вучоны не надрукаваў ніводнай працы, якая нейкім чынам скампраметавала б яго. Гэта быў свядомы і сумленны выбар вучонага. І толькі ў гады вайны з’явіўся яго артыкул з красамоўнай назвай «Фронту культуры і асветы патрэбны высока-кваліфікаваныя кадры настаўнікаў» (1943).

Пра жыццё і дзейнасць Ф. Бельскага апавядае кніга «І прызванне, і лёс» (2012), а таксама дзясяткі артыкулаў у беларускім і ўкраінскім друку, яго імя фігуруе ў шматлікіх энцыклапедычных і даведачных выданнях: «Беларуская энцыклапедыя», «Беларускае замежжа», «Сузор’е беларускага памежжа» і інш.

Неардынарнай асобе і лёсу вучонага прысвяцілі свае вершы С. Пані-зьнік, В. Стралко, Л. Забалоцкая, С. Чыгрын, А. Петрушкевіч, В. Рагаўцоў, А. Гібок-Гібкоўскі і інш. Мне імпануе ўдумлівае, разважлівае інтэлектуальна-філасофскае слова Я. Гучка, таму яго паэму-эсэ з прыемнасцю прапаную ўвазе чытачоў «Нашага слова».

Алесь Бельскі,

доктар філалагічных навук, прафесар,

лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа.

 

Яўген ГУЧОК

Пакутнік-пілігрым

(паэма-эсэ)

Светлай памяцi вучонага-педагога

прафесара Фамы Антонавіча Бельскага (1890-1952 гг.)

 

І

 

*  *  *

Вучонага веравызнанне — веды,

А храм яго —

Ўвесь Божы свет.

 

*  *  *

Канон і рытуал сапраўднае навукі

Закладзены на перспектыву —

На святло.

 

*  *  *

I ў навукі вочы ёсць,

А колер іх — нябесны,

І ў глыбіню нябесную

яны ўзіраюцца.

 

*  *  *

Не ўсё ў чалавеку сапсавана,

Заўжды ў яго станоўчая ёсць рыса;

Галоўнае — яе заўважыць

навукоўцу-педагогу.

 

*  *  *

Заўжды навука — шчодрая…

Ў залежнасці ад шчодрасці

Тваёй істоты.

 

*  *  *

Калі вучоны — не паэт,

Вядома, у пэўным сэнсе,

Дык будзе мець ён крылы пеўня.

 

ІІ

 

*  *  *

Наваградак, Мсціслаў, Капыль

І іншыя мясціны Беларусі

Сваім рэльефам

да Швейцарыі падобны.

 

*  *  *

А княства Слуцкае ў ВКЛ

З зямлі Капыльскай

Пачыналася.

 

*  *  *

Зямля Капыльская

Як складнік Случчыны і Беларусі

Заўжды была на таленты багата.

 

*  *  *

Хіба абыдзем памяццю Малевіча,

І Цішку Гартнага,

і Чорнага, і іншых?!.

Лёс і да іх не літасцівы быў.

 

*  *  *

Як добра родны край пазнаеш,

Дык і планета, і Сусвет

Табе чужынцамі не будуць.

 

ІІІ

 

*  *  *

У Слуцак, у «Афіны Слуцкія» 1,

У Слуцкую гімназію

Кіруецца Фама —

Антонаў сын вучыцца.

 

*  *  *

Ліцэя Слуцкага статут

З’явіўся імпульсам стваральным

«Вялікае дыдактыкі» ў чэшскім краі.

 

*  *  *

Пад дахам Слуцкае вучэльні

Лунаў над педагогамі і вучнямі

Дух Лока, Песталоцы і Русо.

*  *  *

Сіньёры2  беларускія

ўзгадвалі сабе і навучэнцам

Кірылу з Турава, Ефрасінню

і Францішка з Полацка,

Сафію Слуцкую, Цяпінскага,

Лышчынскага і іншых.

 

*  *  *

З аўдыторый знакамітай

той вучэльні

Сярод выпускнікоў яе вядомых

Былі і Капіевіч, і Абуховіч,

і Цэраскі…

 

*  *  *

Медалёвае срэбра «Слуцкіх Афін»

Фаму-юнака цімкавіцкага

Паклікала ў Кіеўскі ўніверсітэт.

…………………………….

 

ІV

 

*  *  *

Як час ляціць! О аlma mater!

Бывай, прасветлая

карміцелька духоўная!

Цяпер — у свет, у людзі, у школу.

 

*  *  *

Спадзвіжнік таленту,

Вядома, — праца, праца

І яшчэ раз — праца,

свабодная, натхнёная.

 

*  *  *

Што без маральнага

падмурка веды?!.

Што?!.

Яны вядуць да хітраванства

і прыстасаванства.

 

*  *  *

Як педагог — палоннік

розуму і сэрца,

Такімі ж будуць яго вучні

І адэпты.

 

*  *  *

Па адным і ўсе разам адначасова

Вучні твае — аранжарэя нібыта;

Ты ж — руплівы

для кожнага кветкавод.

 

*  *  *

Заўжды: і ў вучэльні, і дома —

Нябачна душа настаўніка

Апякуецца постаццю вучня.

 

*  *  *

Сапраўдны педагог!..

Ён і сабе, і настаўнікам —

Настаўнік.

 

*  *  *

Хай навучэнцы ведаюць,

Што і спіны педагогаў —

Надзейны і выратавальны шчыт.

 

*  *  *

Калі ж, нібы мякіна, мяккі педагог,

Граніт навукі да сябе

Мякіністых не падпускае

навучэнцаў.

 

*  *  *

І прыкладам у яго рабоце

Былі заўжды

Таксама і «Слуцкія Афіны».

 

*  *  *

Музей — не маўзалей…

У музеі навуковым

Жывой гісторыі сляды адбіты.

*  *  *

А што асоба ёсць?!.

То шырыня і дабрыня душы

І светлы розум адначасна.

 

*  *  *

Грамадства без эліты —

не грамадства,

Без вучняў звышадораных

Няма эліты.

 

*  *  *

Няма асобы — няма грамадства,

Няма грамадства —

Няма поўнакаштоўнага жыцця.

 

*  *  *

І механізатару быць робатам —

Не годна;

Ён, да ўсяго, асобай быць павінен.

 

*  *  *

І фізкультурнік будзе

Пераважна больш культурнік,

Калі яго асобу настояць на святле.

 

*  *  *

Даволі пра бар’еры!

Даволі пра заслоны!

А ў грамадстве быць эліце!

 

V

 

*  *  *

Не, педагог флюгаркай

быць не можа;

Калі ж інакш,

Тады ён — проста прыслугач.

 

*  *  *

Такім быць, як усе, —

То лёс манкурта

і духоўнага кастрата…

Авохці мне! Авохці мне!

 

*  *  *

І чым святлейшыя пасылы ў навукі,

Тым болей цёмных перашкод

Ёй на шляхах яе рыхтуюць.

 

*  *  *

Хіба навука можа

Крылы мець і распраўляць іх,

Калі жыццё вучонага ў небяспецы?!.

 

*  *  *

Зрываюць светлыя галовы

з месца і з жыцця

Зайздроснікі, і цікуны,

і даносчыкі…

А сёння безліч іх наўкол.

 

*  *  *

Падкоп пад навуку,

Яе зневажанне —

Калясмяротны прысуд вучонаму.

 

*  *  *

Калі замест сур’ёзнасці ў жыцці —

Страх арышту, а то і расстрэлу,

Прабачце, пра які прагрэс

тут можа быць гаворка?!.

 

*  *  *

Грамадства спіць… не проста спіць,

А, да ўсяго, пахропвае магутна…

Навука і вучоны

сабе такое не дазволяць.

 

*  *  *

Куды на абавязках ты заедзеш,

Калі ў цябе правоў няма?!.

Вядома, — у нікуды.

*  *  *

Так, пры ўладзе блуднай

Сябе адчуеш ты міжвольна

Выгнаннікам,

вандроўнікам гаротным.

 

*  *  *

ГадзІць такой уладзе —

Душы уласнай і навуцы

Толькі гАдзіць.

 

*  *  *

І гора, і бяда краіны,

Калі ратуецца-вандруе безупынна

На ўласнае выратаванне педагог.

 

*  *  *

Беззаконне трывожнага часу

Пазбаўляе маёмасці і жытла

І ў страху ганяе людзей па свеце.

 

*  *  *

Уцёкі, уцёкі…

Кіеў, Херсон, Магілёў,

Бухара, Ленінград…

Вось табе і «этапы большого пути».

 

*  *  *

Вучоны ў загоне! Куды падацца?!.

У загоне і Радзіма яго…

Бяда! Гора!

 

 

*  *  *

І па архівах шнараць-шукаюць,

І допыты ладзяць наўкола

У незалежных адносна

настаўнікаў сёння.

 

*  *  *

І дзесьці побач — у Казахстане

і ва Узбекістане

Ратуецца Сцяпан Ліхадзіеўскі —

Паэт, літаратуразнавец,

перакладчык.

 

*  *  *

Схіляйма нізка галаву

Перад сябрамі вернымі

і жонкамі адданымі

Вандроўнікаў-пакутнікаў-вучоных.

 

VІІ

 

*  *  *

У брудную палітыку

Навуку выхавання

Імкнуцца брудныя

палітыкі ўцягнуць.

 

*  *  *

Падмацаванае вучэнне зброяй

У хуткім часе ператворыцца

Ў заканурак зачухмыраны.

 

*  *  *

Што можа ўзвышацца

над навукай?!.

Жыцця падацель — Творца

Ці часам — нечысць сацыяльная.

 

*  *  *

На воз навукі, фігуральна кажучы,

Сягоння, годных адпіхаючы,

Шчымліва лезуць невукі

і інтрыганы.

 

*  *  *

Хто пнецца дзецям затлуміць мазгі,

Той — не настаўнік,

А без забрала назіральнік

у ролі карніка.

 

*  *  *

Калі мундзір з навукі робяць,

Дык лепей быць у кацавейцы

ці ватоўцы

Незалежным.

 

*  *  *

Якое тут мора думак,

Калі ўсё зведзена да міскі хлёбава

Для навукоўца,

для паэта, педагога?!.

 

*  *  *

Рэктар — прабіральшчык…

Прарэктар — прапрабіральшчык…

І такія пасады сёння ёсць у ВНУ.

*  *  *

«Люди холопского звания…»

Сёння іх значна болей,

Чымся калісь было.

 

*  *  *

Калі навука мае загароджу,

Яна, вядома, — не навука,

А загон.

 

*  *  *

Хтось светлую навуку

акармляе талентам сваім,

А хтосьці корміцца-жыруе з яе,

Калі ёй дыхаецца ледзь.

 

*  *  *

Вучэнне, што ўцэнкі патрабуе,

Не мае права на жыццё,

Тым больш — на распаўсюд.

 

*  *  *

Калі навука і навукоўцы

маршыруюць,

Вядома, куды дамаршыруюцца

Яны.

 

*  *  *

А хто купіруе навуку,

Той выбухоўку пад сябе

Падкладвае.

 

*  *  *

Вы выгналі навуку ў дзверы,

Да вас яна ў вашы вокны

не палезе…

Гібейце ў котлішчы сваім.

 

*  *  *

І як ні заганяй навуку ў стойла,

Яна над гэтым стойлам

З цягам часу пасмяецца.

 

VІІІ

 

*  *  *

У далечыні ад роднай Беларусі

Шчэ больш сябе ты беларусам

Адчуваеш.

 

*  *  *

Азяблую душу вучонага-

пакутніка-вандроўніка

Адаграе шчэ і памяць аб Радзіме,

Адкуль пачаўся шлях яго ў навуку.

 

*  *  *

Каб не нялюдская ўлада,

не аблудная,

Няўжо б не жыў я ў Беларусі

І для Беларусі?!.

 

*  *  *

І Случчына, а ў ёй Капыльшчына,

А ў іх і Цімкавічы, як і Беларусь,

Былі калісь адкрытымі,

адданымі сябрамі.

 

*  *  *

Такі ўжо лёс у нас, у беларусаў —

Вяртаемся дамоў,

Каб зноў свой дом пакінуць.

 

*  *  *

«Люблю Отчизну я,

но странною любовью…»;

«Слишком мало Родину любить,

Надо, чтоб и она тебя любила…»

 

ІХ

 

*  *  *

І між украінскіх сяброў

Так многа беларускага

Пачатку.

 

*  *  *

Як быць не ўдзячным Украіне?!.

Там распраўлялі свае крылы

Сам Багушэвіч

і сама Пашкевічанка — Цётка.

 

*  *  *

Беларусізацыя! Украінізацыя! —

То планетарнага маштабу

правакацыі,

Каб дух нацыянальны

ў народаў вынішчыць.

*  *  *

Дзе сябра мой,

універсітэцкі аднакашнік,

Украінскі паэт і навуковец

Мікола Зэраў?!.

Як і многіх іншых,

яго жыцця пазбавіў НКУС.

 

*  *  *

Як падрахунак тых «працэсаў»,

Ды яшчэ ў прыдачу —

І Курапаты, і галадамор.

 

*  *  *

Так многа горычы

ў тых шляхах выратавальных,

Але яны жывая повязь

Між народамі.

 

*  *  *

На могільніку Байкавым у Кіеве,

Дзе спачывае геніяльны

і трагічны Палуян,

Знайшоў прытулак вечны

вучоны з Беларусі Бельскі.

 

*  *  *

А дальш на поўдзень, у Крыме

Спіць вечным сном зямным

Краса і гонар Беларусі — Багдановіч.

 

Х

 

*  *  *

Навука — не мода і не фарсуха,

Але заўсёды цемрашалы

Яе імкнуцца асядлаць-перафарсіць.

 

*  *  *

Так, ёсць яшчэ навука —

бы прыгожая фіранка,

Што не дае пабачыць

Велічы Сусвету.

 

*  *  *

Паміж навукай і жыццём —

канва жывая,

А між навукай і дактрынай —

Непераходная канава.

 

*  *  *

Праз далягляд, што далучае

неба да зямлі,

А не праз проразь

дагматычных установак

Патрэбна навучэнцаў разглядаць.

 

*  *  *

Калі навуку грэе сонца,

Дык і дарога ёй да сонца;

Калі ж дайшла да аўтагена —

яе чакае газавы балон.

 

*  *  *

Як добра, што дагматыкам не ўдасца

Цяпло і святло

Ад сонца адключыць.

 

*  *  *

Нябесная жыхарка на зямлі! —

Навука! Заўжды яе служыцелям

Было нялёгка.

 

*  *  *

Не носіць такую фуражку

настаўнік,

Якая тулляй сваёй

Заўжды засланяе сонца.

 

*  *  *

Свядома шлях абраны на зямлі

І пры варунках неспрыяльных

між людзьмі

Не будзе кабалой здавацца.

 

*  *  *

У сапраўднай навукі

І лямкі, і стропы

Працуюць заўжды на ўздым.

 

*  *  *

Навуцы — светлы помнік,

А догме і дактрыне —

Вараннём упрыгожаны надгробак.

2015 г.

1 «Слуцкімі Афінамі», «узорнай Слуцкай гімназіяй» называлі за рэгламентаванае жыццё школы, парадкі і сістэму навучання, выпрацаваныя там яе статутам.

2 Так звалі настаўнікаў і выхавальнікаў Слуцкага ліцэя-гімназіі.

 

Падарункі

Алы Петрушкевіч

Ала Мікалаеўна Барэйка на-радзілася 27 лютага 1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна ў сям’і селяніна і настаўніцы, сёння яна вя-дома пад прозвішчам Петрушкевіч і як беларуская пісьменніца (паэт, кры-тык, літаратуразнаўца), як кандыдат філалагічных навук з 1993 г.

Вучобу будучы мастак пры-гожага пісьменства пачала ў роднай вёсцы. Неўзабаве сям’я перабіраецца ў вёску Баранавічы свайго ж раёна, вучылася ў васьмігодцы ў в. Машэ-вічы, а сярэднюю школу скончыла ў в. Райцы.

Паступіла, вучылася і атры-мала дыплом на аддзяленні бела-рускай мовы і літаратуры філфака Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1981 г. Вучыла дзетак у школах в. Амбілеўцы на Шчучын-шчыне, в. Вялікая Слабада і в. Райца Карэліцкага раёна, паступіла ў аспі-рантуру акадэмічнага Інстытута літа-ратуры імя Янкі Купалы (1989 — 1992), пасля яе заканчэння пачала выкладаць на кафедры беларускай літаратуры Гарадзенскага ўніверсітэта.

Як піша вучоны і пісьменнік Аляксей Пяткевіч у даведніку «Людзі культуры з Гродзеншчыны» (2000 г.): «Друкуецца з 1990. вывучае сучас-ную паэзію, праблемы гісторыі бела-рускай літаратуры ХХст. Выдала зборнік літаратуразнаўчых артыку-лаў і эсэ «Іду па слядах»( Гродна, 1997 г.), кнігу лірыкі «Пярсцёнак» (Гродна, 1997 г.)”.

Несумненна, што з адбыў-шымся 55-годдзем у лютым,  я аса-біста павітаў Алу Мікалаеўну, бо за-помнілася яна мне сваім віншава-льным словам у клубе в. Чамяры, Слонімскі раён, дзе ладзілася 85-год-дзе паэта Анатоля Іверса — Івана Дара-феевіча Міско, а працяг урачыстасці адбыўся ва ўтульным і гасцінным дамку творцы ў г. Слоніме 18 траўня 1997 г., аб чым сведчыць і здымак у кнізе «Жыццё і творчасць Анатоля Іверса» (Мінск, «Кнігазбор», 2012). У той дзень я прыехаў са сваіх Бара-навічаў да Іверсаў раней за ўсіх, і мне паэт і  яго жонка Ніна цёпла і радасна  сказалі, што будзе на ўрачыстасці шмат гасцей, у тым ліку і з Гародні Ала Петрушкевіч і паказаў мне яе некалькі выданняў. Ва ўзгаданай кнізе пра славутага сланімчаніна маю ўвагу і зацікаўленнасць прыцягнулі публі-кацыі і Алы Мікалаеўна «Згадкі пра Анатоля Іверса», «Перапіска Анатоля Іверса з Алай Петрушкевіч», «Слова пра «Травень» — апошнюю кнігу Ана-толя Іверса».

Пра выданне «Травень» і я пі-саў у газеце «ЛіМ». Працытую з ар-тыкула аўтаркі толькі два абзацы:

«Паэтычная гісторыя бела-рускага краю, пададзеная з добрай доляй гумару, праз які аднак жа пра-біваецца боль, крыўда з-за спрадвеч-нага чакання беларусаў на добрага  суседа — брата, чаканне, вядома ж, марнае, што не раз ужо было дака-зана ў мінулым:

Ішоў Пілсудскі — абяцаў

Свабоду беларусам.

А як рассеяўся, нібы цар,

Нат не крануў і вусам.

І дарэмныя спадзяванне на «святло з усходу». «Свабода… Плач або канай зімою ці ў прыпарку». Але найвялікшая прыкрасць ад таго, што гэты люд усё яшчэ чакае,  спадзяецца не на сябе, не на сваю сілу, сілу са-праўдных гаспадароў гэтага краю:

«Чакаюць людзі: ну калі

Мінецца лёс сабачы?».

 

Ала Мікалаеўна — вялікі і здо-льны працалюб на літаратурнай ніве. Дастаткова тут упамянуць яе і іншыя здабыткі — «Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа» (2001 г.), «Пра творы і творцаў» (2002 г.), у су-аўтарстве «Матыўная прастора бела-рускай літаратуры» (2009 г.), «Нека-торыя старонкі беларускай літара-туры пачатку ХХ стагоддзя” (2010 г.), «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах» (2010 г.), «Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі» (2013 г.).

Сябра Саюза беларускіх пісь-меннікаў Ала Петрушкевіч — шчыры і ўдзячны чалавек, пасля  яе юбілею атрымаў тоўстае дасланне ад яе, а ў ім цёплую ад яе слоў паштоўку: «… Міла мне было атрымаць Ваша такое прыгожае віншаванне. Дзякую! Кнігу (маецца на ўвазе яе навукова-папу-лярнае выданне «Старонкі Гарадзен-шчыны літаратурнай», Гродна, ЮрСаПрынт, 2015, 369 стар. — М.У.) атрымала напярэдадні развітальнай вечарыны, дасылаю Вам разам з «Пярсцёнкамі». Спадзяюся, маеце каму падараваць іх. Подпіс. 2.03.2015 г.»

Кніжачкі лірыкі «Пярсцёнак» атрымалі мае верныя, надзейныя ся-бры-паэты Алесь Корнеў, Галіна Ліс, Людміла Шувалава, Анастасія Жук, Раіса Раманчук і збіральнік унікаль-нага збору літаратуры Юрый Сака-лоў.

А на «Старонках Гродзен-шчыны літаратурнай. Дапаможнік да вывучэння курсаў: «Літаратурнае краязнаўства», «Гісторыя беларускай літаратуры», «Псіхалогія літаратур-най творчасці» зіхаціць і грэе мяне аўтограф Алы Петрушкевіч: «Ша-ноўнаму Міхасю Міхайласічу з па-вагай і ўдзячнасцю — подпіс. 27.02.2015 г.».

Прадмову да выдання «Ста-ронкі творчасці і лёсаў» напісалі Алена Руцкая, Мікалай Грынько, рэцэнзен-тамі выступілі доктар філалагічных навук, прафесар з. П. Маеўнікава і кандыдат філалагічных навук А.А. Брусевіч. Аб чым кніга, то найлепш пра яе сведчыць анатацыя: «..вынік шматгадовай працы аўтаркі, дасле-дчыцы літаратурнай Гарадзенш-чыны, першая старонка  якое — спад-чына філаматаў, узгадаваных у гэ-тым Краі, апошняя прысвечана з’яў-ленню сучаснага альманаха «Новы замак». Творчасць Э. Ажэшкі, А. Па-шкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш, А. Ка-рпюка, В. Быкава, Д. Бічэль і многіх іншых пісьменнікаў даследуецца ў кнізе. Адлюстравана і повязь з Га-родняй нашаніўскіх класікаў Я. Ку-палы і М. Багдановіча.

Адрасавана студэнтам, на-стаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства».

На адным подыху прачытаў і зачараваўся творчасцю Алы Петру-шкевіч:

Пакаціўся пярсцёнак —

Маё жыццё —

Праз зіму і вясну

Да гарачага лета.

Ды чамусьці заўсёды

Вяртаецца ў восень...

(З кнігі лірыкі «Пярсцёнак»).

 

Міхась Угрынскі,

г. Баранавічы.

 

Яднанне ў веры

Вялікая Еўхарыстыч-ная працэсія па галоўным праспекце сталіцы адбылася  ў Менску 31 траўня. У ёй узялі ўдзел каля трох тысяч вернікаў з розных парафій Беларусі, людзі стала веку, навучэнцы нядзельніх школ, семінарый, беларускія скаў-ты. У свяце ўдзельнічала ве-льмі шмат дзяцей з баць-камі.

Каталіцкая працэсія Божага Цела традыцыйна праводзіцца ў гонар свята Цела і Крыві Хрыстовых, якое сёлета выпадае на 4 чэрвеня. На галоўных плош-чах горада былі ўсталяваны алтары. Першае набажэн-ства ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбі-скуп Клаўдыя Гуджэроці. Пасол Ватыкана чытаў тэкст на беларускай мове. Вернікі маліліся за Беларусь, за ед-насць, узаемапаразуменне і спакой паміж людзьмі і на-родамі ў Духу Святым.

Шэсце скончылася прамовай Мітрапаліта Тадэ-вуша Кандрусевіча каля ар-хікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Ма-рыі на плошчы Свабоды.

Праваслаўныя верні-кі ўрачыстымі набажэнства-мі адзначалі ў нядзелю Дзень Святой Троіцы.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Дзеля ўзрастання ў веры з болем пра Беларусь

Нядаўна ў Менскую рэфармацкую цар-кву наведаў хрысціянскі гурт «Спадзяванне» з Берасцейшчыны. Імпрэза пачалася з гімна «Чакаем цябе, наш Ісус», што адпавядае назве кружэлкі гурта “Зямля бацькоў”:

Малітва за беларускі край

Чакаем Цябе, наш Ісус,

І молім Цябе: нас пачуй,

Мы любім сваю Беларусь

І просім: яе Ты ўратуй.

Прыйдзі на яе Ты двары,

У вёскі прыйдзі, гарады.

Жыві ў яе сэрцы, Ісус,

Чакае Цябе Беларусь.

Засмучана моцна яна,

Нялёгкі дастаўся ёй лёс.

І колькі ўжо слёз праліла,

Шкадуй Ты яе, мой Хрыстос.

У грахах сваіх гіне народ,

Няпраўда, як цемень, лягла,

Знімі з яе Ты, Ісус, гэты гнёт

І вызваль ад лютага зла.

Як добра з Табою, Ісус,

Як хораша там, дзе Ты ёсць,

Няхай Табе ўся Беларусь

Аддасць сваё сэрца і лёс.

 

“Бог стварыў чалавека на сваё падабен-ства”, — чытаем у Бібліі, — “Стварыў Ён мужчыну і жанчыну. І дабраславіў іх, кажучы: «Будзьце пладавітыя і размнажайцеся. Аддаю вам зямлю. Вы большыя за рыб, птушак, звяроў і расліны. Апякуйцеся і валодайце імі. Расліны будуць ежою для вас і для звяроў”. У гэтым, на маю думку, ёсць катэгорыя ўзнёслага, якая абзначае не толькі атрыбут Бога, але і духоўную ці гра-мадзянскую веліч чалавека.

Не толькі Бог «возводитъ смиренныя па высокасть и немощныя прыводитъ к поякому здравию» кн.»Іоў», але і мудрасць, духоўны подзвіг «узносіць паніжанага», паказваючы «высокасць сваю і славу» (анатацыя да кн. «Ісус Сірахаў»).

Любоў да Радзімы — самае першае і высокае духоўнае пачуццё: «Понеже от при-рожения звери, ходящие в пустыни, знаютъ ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведаютъ гнезда своя; рыбы, плавающие по морю и в реках, чуютъ виры своя; пчелы и тым подобныя боронятъ ульев своих, тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имаюць». (Ф. Скарына.)

Няхай цесна будуць зліты ідэі адзінства і прымату хрысціянскай і этнінай свядомасці ў роднай Беларусі.

Яднаемся, будзьма разам!

Лідзія Зіза.

 

ГАСЦІНЕЦ

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы трактуе слова дваяка. Першае — гэта гасцінец як падарунак ці па-частунак дзецям. Другі сэнс — вялікая праезджая дарога, звычайна абсаджаная дрэва-мі. Сінонімы гэтага слова — бальшак альбо тракт. У да-дзеным выпадку размова по-йдзе пра дарогу, якая яшчэ з часоў стварэння першай на-шай дзяржавы, Вялікага Кня-ства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага звязвала яе ста-ліцу, горад Наваградак, са значным на той час паселіш-чам Зецель (цяпер Дзятлава).

 

Праходзіць гэтая даро-га праз Мітраполь, Кміцянку, Мукінічы, Негрымава ў Нава-градскім рёне і Боцкавічы, Ахонава, санаторый «Радон», Курпяшы — у Дзятлаўскім. Да Наваградка ад «Радона» — 22 кіламетры, а ад Дзятлава — каля 30.

Калі ў тыя далёкія часы Наваградак быў адміністра-цыйным цэнтрам дзяржавы, то Дзятлава за ваенныя заслугі было падаравана вялікім кня-зем літоўскім Аляксандрам ге-тману, князю Канстанціну Іва-навічу Астрожскаму і з тых часоў стала прыватным паселі-шчам. Пазней уладальнікамі Дзятлава былі Сапегі, Папубін-скія, Радзівілы і апошні — Ста-ніслаў Солтан.

Але не толькі магнаты і абшарнікі, а і мясцовы сялян-скі люд актыўна карысталіся гэтай дарогай як сродкам зно-сін, ездзілі на кірмашы і адзін да аднаго ў госці, можа, таму яна і называлася гасцінцам. Яшчэ перад апошняй вайной абапал яго стаялі магутныя бя-розы, ліпы і таполі. Па гэтай дарозе з Наваградка ў верасні 1939 года прыйшла як вызва-ліцель Чырвоная Армія, па ёй 8 ліпеня 1944-га рушылі танкі Ракасоўскага, выганяючы ня-мецкіх акупантаў з майго Ахо-нава і ўсёй Беларусі.

Ішоў час, вёскі, што прылягалі да гэтай дарогі, прыходзілі ў заняпад, па гас-цінцы менш сталі ездзіць. I то-лькі з уводам магутнага азда-раўленчага цэнтра — санаторыя «Радон» — становішча пачало выпраўляцца. Спрыяе гэтаму і турыстычная прывабнасць Наваградка, Любчы, Шчорсаў, Уселюба, Налібоцкай пушчы, а таксама аграсядзіб, што з’яў-ляюцца ў гэтым райскім кутку для адпачынку і аздараўлення.

Зараз магутнасць ку-рортнай зоны «Радон» павялі-чана да прыкладна адной ты-сячы санаторных месцаў. На працягу года тут паляпшаюць здароўе і адпачываюць каля 20 тысяч нашых землякоў і гасцей з замежжа, што ў сваю чаргу стварае выдатныя магчымасці для развіцця экскурсійна-ту-рысцкай справы.

Дык вось, увесь гэты гасцінец мае даўжыню каля 30 кіламетраў, і на сёння ён ужо ў Дзятлаўскім раёне заасфальта-ваны і часткова знаходзіцца ў статусе рэспубліканскай даро-гі. А каля 10 кіламетраў старой гравейкі ў Наваградскім раёне амаль гатовы для пакрыцця асфальтам. Спадзяюся, недалё-кі той час, калі ўвесь гасцінец стане добрай дарогай рэспублі-канскага значэння з вялікай карысцю для двух раёнаў Га-радзеншчыны і ўсёй краіны. Лічу сябе патрыётам свайго краю і гэтыя нататкі пішу, каб наблізіць той час.

Уладзімір ЛОГАШ, інжынер-будаўнік.

 

Ад рэдакцыі.

Уладзіміру Логашу ба-ліць душа за гасцінец, які пра-ходзіць цераз яго родную вёс-ку Ахонава. Ён справядліва спадзяецца, што большы рух па гасцінцы ажывіць апусце-лыя вёскі, дапаможа ім ацалець, акрыяць.

А такіх жа гасцінцаў на Беларусі сотні. Кожны з іх сам па сабе помнік гісторыі і куль-туры. Кожны нешта ажывіў бы, прывёў бы людзей, гасцей. Адзін з такіх гасцінцаў — стара-жытны гасцінец Нясвіж — Магі-льнае, які ідзе цераз Ганусаў-шчыну — Сейлавічы — Бузуны Нясвіжскага раёна, цераз кава-лачак Капыльскага раёна і ад-паведна на Магільнае Уздзен-скага раёна. Цудоўныя мясці-ны, адзін Куль чаго варты, Ма-сявіцкае возера. Гасцінец пера-стаў функцыяваць у 1920 го-дзе, пасля ўстанаўлення по-льска-савецкай мяжы. Сёння трэба пабудаваць недзе 10-15 кіламетраў дарогі, і адкрыюцца выдатныя турыстычныя мар-шруты з Нясвіжа ў самае Верх-няе Панямонне. Але ні нясвіж-скім, ні уздзенскім і, тым больш, ні капыльскім уладам галава за гэта не баліць. 95 га-доў няма дарогі і не трэба. Прыцярпеліся. Чуць што: “На Бабоўню аб’едзем.” А тыя ж Бузуны выміраюць, ды і ін-шым вёскам не надта весела.

 

У Полацку знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай

Старадаўнюю актавую пячатку Еўфрасінні Полацкай знайшлі на раскопках Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, паведамілі ў райвы-канкаме.

Напярэдадні святка-вання Дня горада Полацка і Дня памяці прэпадобнай Еўф-расінні Полацкай (5 чэрвеня) на тэрыторыі Спаса-Еўфра-сіннеўскага манастыра завяр-шыліся раскопкі, у якіх пры-малі ўдзел як беларускія, так і расійскія навукоўцы. Яны і выявілі ўнікальны артэфакт.

“Гэтая знаходка чар-говы раз падкрэслівае знач-насць і ўнікальнасць асобы свя-той і сведчыць пра тое, што манастыр у ХII ст. быў не толькі буйным духоўным і куль-турным, але і грамадска-палі-тычным цэнтрам, дзе актыў-на вялася перапіска, і Еўфра-сіння Полацкая змацоўвала дакументы сваёй пячаткай”, — падкрэслілі ў райвыканкаме.

Плануецца, што знахо-дка будзе дададзеная ў экспа-зіцыю сценапісу, знятага са сцен Спаса-Праабражэнскага храма, у Мастацкай галерэі По-лацка.

Прэзентацыя артэфак-та адбудзецца ў Мастацкай галерэі 4 чэрвеня ў 10.00. Пя-чатка будзе экспанавацца тут на працягу чатырох дзён (4, 5, 6, 7 чэрвеня).

БелТА.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *