НАША СЛОВА № 24 (1227), 17 чэрвеня 2015 г.

Аўторак, Чэрвень 23, 2015 0

 

НАША СЛОВА № 24 (1227), 17 чэрвеня 2015 г.

Ведаць мову – абавязак

14 чэрвеня прайшло Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, на якое прыйшлі 24 % абітурыентаў, што менш, чым у папярэднія гады.

8 чэрвеня 2015 г.  № 154

Адкрыты ліст

Спадару А.У. Кабякову

Прэм’ер-міністру

Рэспублікі Беларусь,

220010, г. Мінск,

вул. Савецкая, 11,

Дом Ураду

Аб мерах па пашырэнні ўжывання

дзяржаўнай беларускай мовы

ў сістэме адукацыі

 

Паважаны Андрэй Уладзіміравіч!

 

У пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. № 714 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання» (апошняя рэдакцыя ад 17.04. 2014 № 363) запісана, што абітурыент мае права выбару для праходжання тэсціравання адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Абыякавае стаўленне Міністэрства адукацыі да пашырэння ў грамадстве беларускай мовы прывяло да таго, што з кожным годам колькасць абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову на ЦТ, увесь час змяншаецца. Цяпер гэтая лічба ў тры разы меншая, чым на іспытах па рускай мове. У 2014 годзе рускую мову абралі 78 тыс. абітурыентаў, а беларускую — толькі 26 тыс.

Сёлета тэсты па беларускай мове збіраюцца здаваць усяго 24 тыс. чалавек. (Рускую мову абрала 74 тыс. чалавек.) За пяць апошніх год колькасць абітурыентаў, якія абралі тэсціраванне па беларускай мове, зменшылася амаль утрая — з 67 да 24 тысяч. Толькі 3% абітурыентаў у мінулым годзе здавалі матэматыку па-беларуску. Гэта звязана з тым, што Міністэрства адукацыі мэтана-кіравана знішчае навучанне на дзяржаўнай беларускай мове, асабліва ў вясковай мясцовасці пад выглядам ліквідацыі малакамплектных школ, а дзяцей, якія вучыліся па-беларуску, накіроўваюць у рускамоўныя школы, як мы бачым на прыкладзе г. Баранавічы.

У гэтым годзе колькасць абітурыентаў, якія збіраюцца пісаць тэсты па-беларуску па розных прадметах, вагаецца ад 1,3 % (па грамадазнаўству) да 11 % (па гісторыі Беларусі).

У сувязі з гэтым, мы прапануем унесці змены ў вышэйзгаданую Пастанову Савета Міністраў і ўвесці з наступнага года абавязковую здачу абітурыентамі экзамена на ЦТ па дзяржаўнай беларускай мове. Гэта будзе цалкам адпавядаць выказванню Кіраўніка беларускай дзяржавы, якое прагучала на ІV Усебеларускім народным сходзе: «Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам».

З павагай,

старшыня ТБМ                                             А. Трусаў.

 

120 гадоў з дня нараджэння Леапольда Родзевіча

Леапольд Іванавіч РОДЗЕВІЧ (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур’янаўшчына, Вілей-скі павет, цяпер Лагойскі раён, Менская вобласць — 1938) — бе-ларускі драматург, тэатраль-ны і нацыянальны дзеяч.

Паходзіў з шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат Ч. Родзевіча.

У 1909 скончыў гарад-ское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад на-ступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у Менску, у 1921 зноў вяр-нуўся ў Вільню. Рэдагаваў бе-ларускія газеты ў Вільні: «Бе-ларускі звон», «Наша будучы-ня» (1922-1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гара-дзенскага падпольнага акруж-кама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраў-ся ў Менск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаў-ніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэ-дактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і ча-сопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18.7. 1933 па справе т. зв. «Беларускага нацыя-нальнага цэнтра». Адпраўлены ў Сара-таў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.

Друкавўся з 1912. Аў-тар п’ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саў-ка», «Пасланец», «Багаты і бед-ны», «Досвіткі», «Кавалі», «Ко-нскі партрэт», зборнікаў вер-шаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэва-люцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930).

Многія творы Леапо-льда Родзевіча, асабліва «Збян-тэжаны Саўка», ставяцца тэат-ральнымі калектывамі Бела-русі.

Вікіпедыя.

Валянціну Голубеву – 60

Валянцін Фёдаравіч ГОЛУБЕЎ (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепра-пятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Прафесар (2014). Загадчык аддзела гіс-торыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інсты-тута гісторыі Нацыянальнай акадэміі

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Го-мельскай вобласці, служыў у войску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта (1981). Праходзіў навуковыя стажы-роўкі ў Жэнеўскім, Беластоц-кім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Познаньскім уні-версітэтах, Віленскім педага-гічным універсітэце.

Доктар гістарычных навук (тэма дысертацыі — «Се-льская абшчына ў Беларусі XVI-XVIII стст.»). У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў уз-нагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковаю працай і выкладаць у 5 польскіх універ-сітэтах. Мае вялікі досвед вы-кладання гістарычных дыс-цыплін у Беларускім дзяр-жаўным універсі-тэце, Беларускім дзяржаўным экана-мічным універсі-тэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

На запра-шэнне Зянона Паз-няка ўступіў у Бела-рускі Народны Фронт і балатаваўся ад БНФ у дэпутаты на паўднёвым заха-дзе Менска. З 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікан-ня, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і экана-мічных сувязях. Адзін з аўта-раў Дэкларацыі аб дзяржаў-ным суверэнітэце Беларусі. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991-1995 гадах — на-меснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэ-путатаў Апазіцыі БНФ у кра-савіку 1995 г. супраць  рэфе-рэндуму.

Жанаты, мае двух сы-ноў, унучку і двух унукаў.

Вікіпедыя.

 

Заява Рады Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць

 

Суверэнітэт — наша галоўная каштоўнасць

 

2015 год — год чарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мяркуючы па ўсім, гэта важная палітычная кампанія ў нашай краіне будзе зноў ператвораная ў імітацыю «народнай падтрымкі» існуючай улады.

Унутры Беларусі развіваецца палітычны крызіс, працягваецца супрацьстаянне паміж апазіцыяй і ўладай. Не наладжаны дыялог паміж рознымі структурамі грамадства: уладай, грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі партыямі. Няма механізму пераемнасці ўлады, што ў звязку з названымі абставінамі перашкаджае нармальнаму развіццю нашай краіны і яе канкурэнтаздольнасці на міжнародным узроўні. Назіраецца вялікі разрыў паміж сучасным узроўнем развіцця ў цыві-лізаваных краінах і ўмовамі, у якія пастаўлены грамадзяне Беларусі. Усё гэта ўзмацняецца знешнімі пагрозамі, калі высокапастаўленымі чыноўнікамі суседняй краіны праводзіцца адкрытая імперская палітыка і вядзецца размова пра страту незалежнасці Беларусі, пра яе анексію і ліквідацыю як самастойнай краіны.

Мы лічым, што дзеля захавання Беларусі як самастойнай суверэннай краіны неабходна зрабіць наступнае.

— Правесці дэмакратычныя выбары Прэзідэнта Беларусі, гарантуючы ўсім суб’ектам выбарчай кампаніі магчымасць свабодна выказаць сваю пазіцыю і сваё бачанне развіцця нашай краіны, забяспечыўшы роўны  доступ палітычных партый, рухаў і іншых прадстаўнікоў апазіцыі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;

— Распачаць шырокі дыялог у грамадстве з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і ўлады па правядзенні эканамічных і палітычных рэформаў;

Мы заклікаем грамадзян Беларусі далучыцца да нашых патрабаванняў.

Разам мы зможам захаваць незалежнасць нашай краіны і забяспечыць цывілізаваны шлях развіцця.

 

 

Заява Рады Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць

па зменах у выбарчай сістэме Беларусі

 

Рэспубліка Беларусь існуе як самастойная краіна з 1991 года. За гэты час адбылося шмат выбарчых кампаній. Нашу занепакоенасць выклікае той факт, што з 1996 г. выбары, што праходзілі ў Беларусі, як парламенцкія, так і прэзідэнцкія, не былі прызнаныя легітымнымі міжнароднай супольнасцю. У сувязі з гэтым у беларускім грамадстве існуе недавер да сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі, што не спрыяе кансалідацыі і пагражае нестабільнасцю.

Мы, разумеючы ўсю небяспеку такога стану, заклікаем органы ўлады правесці сумленныя і свабодныя выбары.

Для гэтага мы патрабуем:

1) Неадкладна правесці перавыбранне цяперашняга складу Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспу-бліканскіх рэферэндумаў;

2) Даць магчымасць кандыдатам у Прэзідэнты дэлегаваць па адным прадстаўніку ва ўсе выбарчыя камісіі;

3) Пры прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў абмеркаваць пытанне аб магчымасці ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата ў Прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы;

4) Даць магчымасць усім кандыдатам у Прэзідэнты спакойна і без дыскрымінацыі збіраць галасы сваіх прыхільнікаў і праводзіць сваю перадвыбарчую агітацыю.

5) Праводзіць галасаванне ў адзін дзень, адмяніўшы датэрміновае галасаванне;

6)  Весці ўлік бюлетэняў на выбарчых участках у пры-сутнасці назіральнікаў;

7) Весці адкрыты падлік галасоў выбаршчыкаў за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты.

8) Спыніць ціск на незалежныя СМІ, журналістаў і інтэрнэт рэсурсы. Зняць усе абмежаванні ў сферы распаўсюду і друку незалежных СМІ. Правесці рэгістрацыю і выдачу неабходных ліцэнзій, акрэдытацый недзяржаўным і незалежным сродкам масавай інфармацыі. Гэтыя захады істотна павысяць інфармацыйную бяспеку Беларусі.

Мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў у Прэзі-дэнты далучыцца да нашых патрабаванняў і падтрымаць кампанію «За свабодныя і справядлівыя выбары».

 

Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове

14 чэрвеня прайшло Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове, на якое прыйшлі 24 % абітурыентаў, што менш, чым у папярэднія гады.

Гэтыя факты каментуе намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:

— Сапраў-днае становішча такое, што бела-рускамоўныя кла-сы і школы закан-чваюць не больш за 5% вучняў, а беларускую мову ў тэставанні абі-раюць 25%. У гэт-кіх умовах гэтая лічба  зусім не ма-лая. Акрамя таго, сфера ўжытку бе-ларускай мовы ўсё больш звужаецца і ўсё менш прэ-стыжнымі становяцца прафесіі, звязаныя з беларускай мовай. Усё менш прафесійна падрых-таваных спецыялістаў, якія мо-гуць даць грунтоўныя асновы беларускай мовы, малая запа-трабаванасць мовы. Калі б хоць крыху змянілася і палепшы-лася становішча не тое, што ў матэрыяльным, нават мара-льным плане, то сітуацыя змя-нілася б. У дзяцей спрацоўвае нават фактар страху: ім зда-ецца, што, калі яны не будуць сябрамі БРСМ, то будуць мець значна меншыя шанцы паступіць у ВНУ. Таксама, што калі будуць абіраць бела-рускую мову для паступлен-ня, то таксама шанцы будуць змяншацца.

Такая сітуацыя паўта-раецца штогод, але беларуская мова ўсё ж родная і яе лягчэй вывучыць, бо яна ў генах бе-ларусаў. А расейская мова, як бы ні казалі нам, што яна род-ная — яна чужая і цяжэйшая для навучання і тэставання. Таму шмат хто і выбірае родную мову. А чаму дзеці не размаў-ляюць па-беларуску? Мне падаецца, таму, што ў грамад-стве складзеная такая сітуацыя, калі «не прынята» размаўляць па-беларуску на вуліцы і ў роз-ных установах. Такая атма-сфера склалася  — родную мову выціскаюць з паўсядзённасці. Ва ўмовах беларускамоўнага асяродку ўсе гэтыя дзеці раз-маўлялі б па-беларуску праз дзень-два. Мне падаецца, што нічога мы яшчэ не згубілі, але вельмі ўжо доўга трывае цяпе-рашняя сітуацыя і штучна перашкаджае натуральнаму развіццю мовы, культуры і грамадства Беларусі».

Радыё Свабода.

 

Ці загучыць латынь у беларускіх школах?

М. А. Жураўкову,

Міністру адукацыі

Рэспублікі Беларусь

 

Аб выкладанні польскай

і лацінскай моваў

 

Паважаны Міхаіл Анатольевіч!

З мэтай павышэння кваліфікацыі беларускіх гісторыкаў прапануем Вам уключыць у вучэбныя планы падрыхтоўкі беларускіх гісторыкаў абавязковае вывучэнне польскай мовы на першым курсе. Справа ў тым, што польская мова на працягу XVIII ст. была адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі і кожны гісторык, які працуе з першакрыніцамі, павінен яе ведаць у дастатковым аб’ёме.

Пры гэтым польскую мову трэба вывучаць праз бела-рускую мову, бо яна значна бліжэй да польскай, чым руская.

Таксама прапануем у старэйшых класах увесці факу-льтатыўныя заняткі па вывучэнні лацінскай мовы, што дапаможа будучым студэнтам — медыкам, біёлагам, гісторыкам і іншым.

З павагай,

старшыня ТБМ          Алег Трусаў.

 

Старшыні

грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

 

Паважаны Алег Анатольевіч!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь разгледзела Ваш зварот аб вывучэнні на гістарычных факультэтах устаноў вышэйшай адукацыі польскай мовы, аб арганізацыі вывучэння на факультатыўных занятках у старэйшых класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі лацінскай мовы і паведамляе наступнае.

На гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» польская мова вывучаецца ў якасці абавязковай дысцыпліны з 1992 года. На спецыяльнасці «Дакументазнаўства» студэнты маюць магчымасць вывучаць польскую мову ў якасці курса на выбар. Акрамя гэтага ў БДУ існуюць курсы польскай мовы.

На гістарычных факультэтах іншых універсітэтаў рых-туюць у асноўным выкладчыкаў гісторыі і сацыяльна-гумані-тарных дысцыплін. Па жаданні яны могуць вывучаць польскую мову на курсах, якія існуюць у Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце і іншых гарадах.

Пытанне, закранутае ў Вашым звароце, аб увядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі факультатыўных заняткаў па вывучэнні лацінскай мовы будзе разгледжана з зацікаўленымі.

Першы намеснік Міністра                В.А. Богуш.

 

З бяздоннай скарбонкі

Я збіраю словы, якія я чуў яшчэ, калі я жыў у Бела-русі — 71 год таму назад.

Я не ўпэўнены, што гэ-тыя словы ёсць у слоўніку бе-ларускай мовы. Магчыма, гэ-тыя словы вялікай важнасці не маюць, але для мяне гэта словы, якія я чуў ад бацькоў і знаёмых, і мне яны дарагія.

Вось словы наступныя:

 

Улюбіцца — закахацца.

1. Укляпацца — у абы якую асобу;

2. Улюлюскацца — у каго;

3. Уняхацца — у каго- небудзь;

4. Упадабаць — якую асобу;

5. Упадаць — за кім;

6. Урэзацца — у каго- небудзь.

7. Утрэскацца — у каго.

Вось сем слоў з пачат-кавай літарай у ў значэнні любіць — кахаць, але з трохі іншым адценнем.

Магчыма ёсць іншыя словы, але гэтыя запамяталіся мне, і я іх запісаў не ведаю: ці гэта народныя словы, ці яны ёсць у кніжнай мове.

 

Слова «заставаць»

Гэтае слова я чуў у за-гадным ладзе: «Не застуй!» Гэта было, калі хто-небудзь стаяў пры акне і засланяў  сонечнае святло, якое асвятляла пакой. Тут асоба патрабавала болей святла, каб выканаць работу, дык і казалі: “Не застуй!” Мне слова “заставаць” не мае ні-чога да словаў «стой», «ста-яць», бо табе паяснялі: “Ты не застаўка прахіліся, а то я нічога не бачу, як мне шыць. Вось ёсць застаўка на ваду, а ты тут ёсць застаўка ад сонца”.   Як я бачу слова “не застуй” азначае: не будзь застаўкай, або заслан-кай.

Гэта маё зразуменне слова «застуй».

 

Я хачу сказаць

Мова гэта гучанне слоў-гукаў, якія пэўная пер-сона вымаўляе адрозным тонам гучання. Калі мы слухаем, як тая асоба вымаўляе словы прыемным тонам, нам надхо-дзіць радасць і ў душы атрым-ліваем пацеху. Калі бывае асоба вымаўляе словы тонам раздра-жлівым, тады адпадае ў нас ах-вота траціць час на гэты бес-сэнсовы выгук. Пэўная асоба  вымаўляе словы тонагучаннем лагодна з пасіяй і мілагуч-насцю, тады словы гучаць як добра наведзяныя стуны на струнным інструменце, і мы слухаем з вялікай ахвотай, з прыемнасцю, з асалодай, а ўжо на гучанне раслабленых стру-наў інструмента паўстае неза-даволенасць. Трэба нам тры-мацца такога права, каб мова была мілагучная, лагодная, павабная, прыемная, каб у суразмоўцы ўзбудзіла ціка-васць і жаданне слухаць без-упынна. Трэба імкнуцца ўда-сканаліць сябе ў веданні бела-рускай мовы.

Кастусь Верабей,

ЗША.

 

Беларуская мова ў Міністэрстве юстыцыі

ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

вул. Румянцава, 13,

220034, г. Мінск

 

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь разгледзела зварот грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» па пытаннях забеспячэння ўсебаковага развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў сферы сваёй кампетэнцыі і паведамляе наступнае.

1. У дачыненні да першага пытання.

Міністэрства юстыцыі распрацоўвае праекты нарматыў-ных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Бе-ларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і па ўласнай ініцыятыве.

У адпаведнасці з часткай другой артыкула 54 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўны прававы акт прымаецца (выдаецца) ўпаўнаважаным на тое органам (службовай асобай) на беларускай і (або) рускай мовах.

Такім чынам, адзначаем, што Міністэрства юстыцыі пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў выкары-стоўвае рускую або беларускую мову.

У цяперашні час працэнт падрыхтаваных Міністэрствам юстыцыі праектаў нарматыўных прававых актаў на беларускай мове невялікі. Аднак праводзіцца работа па значна большым ўжыванні беларускай мовы ў нарматворчым працэсе.

Так, распрацоўка нарматыўных прававых актаў у розных сферах, у прыватнасці, у адукацыі, навуцы, культуры, рэлігійных і нацыянальных зносін ажыццяўляецца пераважна на беларускай мове.

Адначасова звяртаем увагу на тое, што на дадзены момант большая частка нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Бела-русь распрацавана і апублікавана на рускай мове.

У сувязі з чым пры ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у гэтыя нарматыўныя прававыя акты з улікам патрабаванняў нар-матворчай тэхнікі выкарыстоўваецца руская мова.

2. У дачыненні да другога пытання.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 10 Палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацвер-джанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1. Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і інды-відуальных прадпрымальнікаў (далей — АДР) вядзецца ў парадку, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2009 г. № 229 «Аб Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў» (далей — пастанова).

Пастанова не змяшчае якіх-небудзь патрабаванняў да мовы вядзення АДР.

Неабходна адзначыць, што фарміраванне электроннай базы дадзеных АДР ажыццяўлялася шляхам аб’яднання інфар-мацыйных рэсурсаў рэгіструючых, падатковых органаў і органаў дзяржаўнай статыстыкі, якія былі на момант стварэння АДР (2001-2003 гг.) і якія, у сваю чаргу, вяліся на рускай мове.

Беларускамоўнай версіі АДР ў цяперашні час не існуе.

Разам з тым АДР змяшчае палі, абавязковыя ці магчымыя для запаўнення на беларускай мове.

Так, паколькі ўзгадненню ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае назва юрыдычнай асобы як на рускай, так і на беларускай мовах, беларускамоўны варыянт назвы абавязковы для ўнясення ў АДР.

Прозвішча, імя і імя па бацьку (калі такое маецца) інды-відуальнага прадпрымальніка таксама могуць быць унесены ў АДР на беларускай мове.

Указаныя звесткі адлюстроўваюцца ў адпаведных палях выпісак з АДР аб юрыдычнай асобе і індывідуальным прад-прымальніку, форма якіх ўстаноўлена пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2009 г. № 25 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення Адзінага дзяр-жаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прад-прымальнікаў», і прадстаўляюцца зацікаўленым асобам.

Аднак сама выпіска з АДР усталявана на рускай мове.

Пры гэтым адзначаем, што пры дзяржаўнай рэгістрацыі як юрыдычнай асобы, так і індывідуальнага прадпрымальніка заяўнік мае права запоўніць заяву на беларускай мове. У такім выпадку інфармацыя будзе ўнесена ў АДР на беларускай мове, што дазволіць рэгіструючаму органу пасля даць выпіску з АДР аб дадзеным суб’екце на беларускай мове.

У адваротным выпадку орган, які прадстаўляе інфар-мацыю з АДР, не мае права самастойна ажыццяўляць пераклад з рускай на беларускую мову звестак, прадугледжаных выпіскай з АДР, паколькі яны змяшчаюць уласныя імёны фізічных асоб, у тым ліку замежных, назвы юрыдычных асоб, у тым ліку замеж-ных, адрасы і г.д.

3. У дачыненні да трэцяга пытання.

Другім дадаткам да Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», вызначаны бланк ліцэнзіі на права ажыццяўлення юрыдычнай дзейнасці і на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Бланк выдаецца на рускай мове. На беларускай мове бланкаў ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай і юры-дычнай дзейнасці не існуе.

4. У дачыненні да чацвёртага пытання.

Узоры заяў на ліцэнзаванне адвакацкай і рыэлтарскай дзейнасці змешчаны ў дадатку 1 да Інструкцыі аб парадку выдачы пасведчанняў аб атэстацыі юрыста, аб атэстацыі рыэлтара, уня-сення ў іх змяненняў, падаўжэння тэрміну дзеяння і спынення дзеяння сведчанняў, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2014 г. № 58 «Аб не-каторых пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юры-дычных паслуг». Узор заявы зацверджаны на рускай мове.

5. У дачыненні да пятага пытання.

Як правіла, дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістра-цыяй грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, іншых нека-мерцыйных арганізацый, афармляюцца на беларускай мове. У прыватнасці, заключэнні, пастановы, пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацый і іх сімволікі. Рэквізіты бланкаў пасвед-чанняў таксама выкананы на беларускай мове.

На беларускай мове вядуцца Дзяржаўныя рэестры гра-мадскіх аб’яднанняў, прафесіянальных саюзаў, палітычных партый, іх саюзаў (асацыяцый).

Частка дакументаў унутранага карыстання (даведкі, журналы і інш.) таксама афармляюцца на беларускай мове.

6. У дачыненні да шостага пытання.

11 студзеня 2015 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь ад 4 снежня 2014 г. № 566 «Аб пытаннях ажыц-цяўлення адміністрацыйных працэдур», у адпаведнасці з якім у падпункт 18.19.1 пункта 18.19 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны Ўказам Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, уне-сены змяненні, паводле якіх прастаўленне апостыля на шэрагу афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з 11 студзеня 2015 г. выключана з кампетэнцыі Міні-стэрства юстыцыі.

Разам з тым мяркуем магчымым праінфармаваць, што раней ажыццяўляемая вышэйназваная адміністрацыйная пра-цэдура заключалася ў прастаўленні на дакументах спецыяльнага штампа апостылю ў адпаведнасці з палажэннямі Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г., якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Бела-русь ад 15 снежня 1992 г. № 754 «Аб мерах па рэалізацыі пала-жэнняў Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г., якія адмя-няюць неабходнасць легалізацыі замежных афіцыйных даку-ментаў» на штампе апостылю выкарыстоўваюцца дзве дзяр-жаўныя мовы: руская і беларуская. У адпаведнасці са зваротам грамадзяніна апостыль запаўняўся Міністэрствам юстыціі на адной з дзяржаўных моў: рускай або беларускай.

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2012 года № 293 «Аб устанаўленні форм рэестраў для рэгістрацыі натарыяльных дзеянняў, натарыяльных пасвед-чанняў, пасведчых і выканаўчых надпісаў, пратэстаў вэксаляў і распараджэння аб пакрыцці выдаткаў за кошт спадчыны» ўста-ноўлены формы натарыяльных пасведчанняў, засведчвальных і выканаўчых надпісаў, пратэстаў вэксаляў і распараджэння аб пакрьгцці выдаткаў за кошт спадчыны на беларускай мове, што забяспечвае магчымасць грамадзянам звяртацца да натарыўса і атрымліваць натарыяльныя дакументы на беларускай мове.

Акрамя таго, пастановай Міністэрства юстыцыі ад 31 кастрычніка 2001 г. № 23 «Аб зацвярджэнні форм бланкаў пасвед-чанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану» формы па-сведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану зацвер-джаны на беларускай мове.

Такім чынам, грамадзяне атрымліваюць дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, на дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай.

7. У дачыненні да сёмага пытання.

У Міністэрстве юстыцыі мовамі справаводства і даку-ментацыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што ў Міністэрстве юстыцыі выкарыстоўваецца двухмоўе. Пры гэтым значная частка перапіскі з арганізацыямі, установамі, грамадзянамі ажыццяў-ляецца на беларускай мове ў адпаведнасці, у тым ліку, з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

8. У дачыненні да восьмага пытання.

У часопісе «Юстыцыя Беларусі» за 2014 год усяго было апублікавана 10 (дзесяць) публікацый на беларускай мове, у тым ліку:

Нумар               Аўтар                       Назва публікацыі

  часо-

  піса

3          Вадзім Самарын       Крымінальны працэс Японіі

4          Мікалай Сільчанка   Практыкаарыентаваная

падрыхтоўка юрыдычных

кадраў на юрыдычным

факультэце Гродзенскага

дзяржаўнага ўніверсітэта

4          Марыя Бялых,          Рэгіянальная канстытуцыйная

Ганна Бакун              юстыцыя ў Расійскай

Федэрацыі

5         Іван Басюк                Гістарычная спрэчка: Статут

1588 года быў прыняты

соймам ці рэферэндумам?

6         Дзмітрый Жук          А. Валовіч — дзяржаўны і

грамадскі дзеяч, правазнаўца,

выдатны мысліцель Вялікага

Княства Літоўскага

7         Іван Саракавік          Вышэйшая завочная

юрыдычная адукацыя ў

Беларусі: даваенны і

пасляваенны час

7         Ягор Лапо                  Асноўныя этапы ўдасканалення

патронаў (боепрыпасаў) да

ручной агнястрэльнай зброі і

іх крыміналістычнага

даследавання: гістарычны

вопыт Беларусі і Расіі

8         Мікалай Сільчанка   Праблемы кадыфікацыі

праватворчай дзейнасці і

юрыдычнай тэхнікі

10         Іван Саракавік          Асоба з вялікай літары (да 70-

годдзя з дня нараджэння

Таісіі Іванаўны Доўнар)

10         Вадзім Самарын        Медыяцыя ў крымінальным

працэсе Польшчы: прававое

рэгуляванне і досвед

 

Таксама паведамляем, што ў дадзены момант распра-цоўваецца новы сайт часопіса «Юстыцыя Беларусі», на.якім будзе прадугледжана магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі дадзенага сайта.

9. У дачыненні да стварэння беларускамоўнай версіі інтэрнэт-сайта Міністэрства юстыцыі паведамляем, што белару-скамоўная версія Web- партала «Мінюст» дапрацоўваецца і будзе ўвсдзена ў дзеянне ў першым паўгоддзі 2015 года.

Першы намеснік Міністра                     П.Л. Кулакоўскі.

 

 

ТБМ запрашае далучыцца да важнай ініцыятывы — збору ўзораў почыркаў!

Сябры, ТБМ працягвае збіраць узоры почыркаў! Неабходна сабраць каля 200 узораў, пакуль сабрана толькі некалькі дзясяткаў. Некаторыя іншыя краіны за пару дзён завяршылі гэтую працу. Літоўцы, напрыклад, за 5 дзён справіліся. А за колькі дзён справімся мы?

Запрашаем далучыцца да цікавай ініцыятывы канадскай фірмы — збору ўзораў почыркаў з напісаннем тэкстаў на беларускай мове (для стварэння ў далейшым праграмы распазнавання пісьмовых тэкстаў).

Запісацца на любы дзень наступнага тыдня можна па тэлефоне (8029) 109 18 33 (сп. Уладзь).

Першы Беларуска-літоўскі слоўнік

У Інстытуце літоўскай мовы (Вільня) падрыхтаваны першы Беларуска-літоўскі слоўнік. Яго аўтары — Ларыса Станкевіч і Рычардас Пяткявічус. Электронны слоўнік можна знайсці на сайце Інстытута ў раздзеле Лічбавыя рэсурсы (SKAITMENINIAIISTEKLIAI). Слоўнік падрыхтаваны пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Ларыса Станкевіч, Рычардас Пяткявічус. Беларуска-літоўскі слоўнік = Baltarusiu-lietuviukalbuzodynas (LarisaStankevic, RicardasPetkevicius). Праграміст Эвалдас Ажэрайціс. Вільня: Інстытут літоўскай мовы, 2014; http://bylt.lki.lt.

Свет блізкі – непаўторны

На Беларусі, як і за яе небасхілам, людзі, шчыра ўлю-бёныя ў сардэчную лірычную песню, добра ведаюць Яўгена Канстанцінавіча Петрашэвіча як адаронага, таленавітага кам-пазітара. У яго вячыстых ду-шэўна пранізлівых песнях аса-блівы, як пералівы цёплай нё-манскай хвалі, ласкавы голас арганічна зліваецца з мяккім, зычлівым, пяшчотным голасам народнай песні. Гэты пясняр задушэўных рытмаў і гукаў вы-рас у народзе, таму так блізка ідзе сваёй песняй ад сэрца да  сэрца. Мастацкі скарб яго ба-гаты, невычарпальны, жыцця-радасны і светлы, бо асвечаны маляўнічымі краявідамі Пры-нямоння, лёсам і гісторыяй роднай Бадцькаўшчыны.

Багацце творчай нату-ры кампазітара шчодра   пра-яўляецца ў песнях, мелодыях і рытмах лірычнага, гумары-стычнага жанраў. На словы гарадзенскіх паэтаў створаны песні каляндарна-абрадавага складу. А таксама песні для дзяцей рознага ўзросту (вясня-нкі, купальскія, калядкі, жар-тоўна-забаўляльныя).

На высокай хвалі хут-каплыннага часу, як свежыя купальскія вянкі, жывуць  яго мілагучныя песні, бо мастак апантана дыхае імі і дорыць іх зычлівым, простым людзям.

Яшчэ багацейшым ста-новіцца ў нашым уяўленні і сэрцы нацыянальны ўраджай, калі хлебаробаў штогод кара-нуе на свяце дажынак яго за-душэўная музычная кампазі-цыя «Залатыя каласы». Любы беларускі хлебадар успрымае яе  як сваю, сардэчна вынаша-ную ў  спёку і ў калючы хо-лад. Хай яно будзе, добрыя людзі, гэтак і надалей, пакуль мы кланяемся надзённаму хле-бу і залатым чалавечым рукам.

У асобе Яўгена Кан-станцінавіча даўно нам патрэ-бна бачыць удумлівага, разва-жальнага паэта, пранікнёнага лірыка, бо многія яго цудоўныя песні напісаны на ўласныя вер-шы. Кранальна легла паэзія на мелодыі му-зыкі з Прынямоння. Прыйшло да чытача адчуванне свята да-крануцца розумам і сэрцам да  выпешча-най ім паэтычнай кнігі з цікавай асацыятыў-най назвай «Пасынкі», кожны раздзел кнігі валодае самабытнай назвай і актыўна працуе на выяўленне аўтарскай ідэі вернага служэння радзіме, лю-дзям, мастацтву. Тут і лірыка родных мясцін, і творы спрад-вечнай тэмы — шчырага кахання і вернай дружбы.

Глыбока ўражвае чыта-ча і медытатыўная, філасофская лірыка. Паэзія пачуцця і думкі  арганічна зліваюцца ў адзінае душэўнае пачуццё  людскога нялёгкага шчасця, самаадда-нага служэння людзям і мас-тацтву.

Гераічная тэма, веліч-ныя постаці нашых землякоў кранаюць суровасцю простых, някідкіх радкоў.

На гэты шчаслівы раз Яўген Канстанцінавіч парада-ваў нас сваімі светлымі душэў-нымі «Віншаванкамі». Яны адрасаваны вядомым дзеячам мастацтва і культуры, блізкім людзям. Глыбокі, пранікнёны лірызм хораша гарманіруе ў іх з тонкім здаровым народным гумарам. Кранаюць нас такія светлыя, сардэчныя радкі, прысвечаныя любімаму чала-веку, вернай спадарожніцы жыцця:

Ты весні вырай,

Натхнення крылы,

А ў песні шчырай

Твой вобраз мілы.

 

У розных краінах  све-ту пашчасціла быць Яўгену Петрашэвічу з яго ансамблем «Гарадзенскія Дударыкі»,  які прымалі і па-сапраўднаму па-любілі гасцінныя іншаземцы.

Знаёмства з цікавым,  самабытным ансамблем глы-бока і змястоўна пашырыла іх уяўленне пра здаровы, светлы беларускі характар, пра нашу радзіму — ветлівую, хлебасоль-ную, дружалюбную. Вершы пра заморскія краіны імгнена і плённа прарасталі ў светлай, абаяльнай душы паэта, грама-дзяніна.

А ў гэтай паэтычнай стыні і ўлюбёнасці ў люлзей іншага свету яшчэ паўней паў-ставаў, вырысоўваўся дарагі, моцна прывязаны да сэрца паэта і кампазітара вобраз род-най Беларусі. Ён жа і ёсць ні-што іншае, як запаветная плоць і душа яго народна — песеннай лірыкі.

Зусім нядаўна пабачылі  свет і цікавыя творы гумары-стычнага складу — «Байкі — не-пазяхайкі».

Яўген Петрашэвіч на-тхнёна выкрасае агонь мастац-тва і хараства не толькі ў музы-цы і ў паэзіі, але і ў такім нялёг-кім пластычным жанры, як скульптура.

Светламу таленту ўда-ецца  многае для больш поўнага пазнання сябе, свету і людзей, і гэта ёсць рэдкае, хваляўнічае праяўленне высакароднай, жыццястойкай натуры. 18 чэр-веня Яўгену Канстанцінавічу спаўняецца 85 год, з чым яго і віншуем, жадаем моцнага зда-роўя і творчых поспехаў.

Міхась Губернатараў,

кандыдат філалагічных

навук.

 

Родная мова

Беларуская мова святочная

Нам ад продкаў дасталася

ў спадчыну,

Як духмянасць

дрэва адвечнага,

Як матуліна песня сардэчная.

Беларуская мова так шчырая,

Ты на крылах буслоў

леціш з выраю

Дарагі мой край жаваронкавы, Праслаўляем цябе

песняй звонкаю.

Беларуская мова пявучая

Да спадобы нам так мілагучная. Гаманіць на ёй —

сэрца цешыца…

Як гаворыцца ў нас,

так і пішацца.

 

Мы перамаглі! І ў Дзярэчыне,

і ў Галынцы

(Рэпартаж з трох канцэртаў у адзін дзень)

Людзі; словы, словы, людзі:

Усё сплялося між сабой.

Толькі сэрца не забудзе:

На Радзіме мой спакой.

Генадзь Коўш.

 

Паэтэсы Раіса Раман-чук і Галіна Ліс, бард Сяргей Карповіч і краязнавец Міхась Маліноўскі стварылі квартэт і з праграмай «Мы перамаглі!», прысвечанай 70-годдзю Вялі-кай Перамогі і 71-й гадавіне вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкай навалы, выехалі на Зэльвеншчыну.

Першы прыпынак і канцэрт адбыўся ў мястэчку Дзярэчын, які зараз лічаць аг-рарадком, і дзе ёсць сельвы-канкам, але дзе нават няма сель-скай бібліятэкі (некалькі гадоў таму назад яе спецыяльна ска-савалі).

Спачатку слова меў выдатнік друку Беларусі Мі-хась Маліноўскі.  Ён прысвяціў сваё выступленне бацьку Мі-хаілу Емяльянавічу Маліноў-скаму, які загінуў на фронце 30 сакавіка 1945 г, а сам Міхась нарадзіўся праз некалькі ме-сяцаў пасля смерці свайго гера-ічнага родзіча. У канцы ўсёй дзеі ён разыграў віктарыну: «Дзярэчын і дзярэчынцы ў ге-раічнай славе і нашай памяці» з узнагародамі пераможцаў бе-ларускімі кнігамі і паштоўкамі.

Асабліва шчымлівым яго было пытанне і расказ аб беларускім паэце Леанідзе Гаў-рылаве, які на пачатку вайны служыў у танкавых войсках ме-ханікам-кіроўцам, нарадзіўся ён 2.2.1918 г. у вёсцы Бердыж Чэрыкаўскага раёна, а загінуў 29 чэрвеня 1941 г. пад Дзярэ-чынам. У 1967 г. выйшла па-смяротная кніжка паэта-танкі-ста «Вернасць», гэтыя радкі яго:

Я ворага першым

                        спаткаю ў баю,

Аддам галаву за Радзіму сваю.

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Мы перамаглі!» дуэта паэтэсы і мастачкі Галіны Ліс і барда Сяргея Карповіча была складзена найболей з іх твораў, хронікі, з творчасці вядомых паэтаў і кампазітараў, але цэнтрам іх быў адзін з самых трагічных і мужных вершаў народнага паэта БССР Арка-дзя Куляшова «Камсамольскі білет». У шмат каго з слухачоў мне прыходзілася бачыць слё-зы — такім моцным і хваляўнічым было іх выступленне. Кожны іхні верш, кожная іхняя песня пад уласны акампанемент су-праваджаліся авацыямі. Амаль гадзіну дружны дуэт трымаў дзярэчынцаў у напружанні  славы, доблесці, гераізму на-шага народа ў Вялікую Ай-чынную вайну.

Сябар Саюза беларус-кіх пісьменнікаў Раіса Раман-чук, яна ж ганаровы піянер сва-ёй роднай Варанчанскай сярэд-няй школы, свае песні і вершы прысвяціла мужнасці людзей у вайну і свайму бацьку-франта-віку. Адзін з сваіх твораў яна прысвяціла Міхасю Маліноў-скаму да  яго 70-годдзя, арга-нізатару гэтай паездкі на сваю Бацькаўшчыну, таму, хто пры-свяціў сваё жыццё праўдзе і бе-ларушчыне. Незвычайна цёп-ла, пяшчотна дзярэчынцы ві-талі сваіх гасцей, якіх сустрэлі сяброўскім частаваннем, а пра-водзілі фатаграфаваннем і са-мымі прыгожымі кветкамі і прасілі яшчэ, як мага болей прыязджаць і з творчымі суст-рэчамі, і проста з канцэртамі. Ад імя дзярэчынцаў гэта ўсхва-лявана сказала працаўніца ку-льтуры мястэчка (аграгарад-ка) Валянціна Уладзіміраўна Лапа.

 

Другі канцэрт «Мы пе-рамаглі!» адбыўся ў Дзярэчыне ў доме сям’і і родных паэта Ге-надзя Каўша:

Буду моўчкі стаяць

Я адзін на пазгорку.

Будуць доўга міргаць

Над Дзярэчынам зоркі.

 

Пасля слоў гасцей, іх песень і вершаў быў цікавы расповед гаспадара сям’і пра сваё мястэчка, пра крэмень, якім багата мясціна, прычым кожны з прыезджых атрымаў яго ў падарунак, з вялікай аса-лодай была агледжана і хатняя карцінная галерэя творцы з гіс-торыі Літоўскай Русі.

А ўрачысты абед з на-цыянальным беларускімі стра-вамі зладзіла жонка паэта Ва-лянціна Коўш і іх пляменніца Дар’я з г. Шчучына.

З Дзярэчына творчы дэсант вырашыў даехаць да зніклага хутара Равеста, з  якога партызан Міхаіл Емяльянавіч Маліноўскі, і дзе нарадзіўся яго апошні сын Міхась, пайшоў на працяг вайны з фашыстамі, але там уся зямля была заарана. У Угрыне Малым, які ўлада пераназвала ў Малую Угрынь далучылася ў машыну да гас-цей мясцовы краязнавец Ва-лянціна Боцька, пасля чаго ма-ршрут пралёг да вёскі Востра-ва, у якой па ўспамінах адбы-лося хрышчэнне Міхася Малі-ноўскага…

 

Трэцяя культурна-пятрыятычная дзея была пра-цягнута ў аграгарадку Галын-ка ў сям’і паэта і ганчара ды на-стаўніцы Сяргея і Марыі Ху-дзяевых разам з В. Боцька і ма-туляй Сяргея, былой медся-строй.

І. Гётэ пісаў у свой час: «Дабро страціш — не шмат страціш, гонар страціш — шмат страціш, мужнасць страціш — усё страціш». Як важна, мена-віта нам, беларусам, не  стра-ціць сваю мужнасць, калі мута-цыя авалодвае нашымі душамі, калі мы адракаемся нашай ад-метнасці, нашай самаідэтыфі-кацыі — роднай мовы, гісторыі і кальтуры.

У першую чаргу Сяр-гей Худзяеў прадэманстраваў у сваёй ганчарнай майстэрні экстра — клас, як за некалькі хві-лін па-майстэрску зрабіць звычайны — не, незвычайны беларускі збанок… Пасля чаго адарыў сваіх гасцей сваімі дзі-восна-чароўнымі вырабамі:

А потым гасцінны стол Худзяевых прыняў канцэрт «Мы перамаглі!» з песнямі і вершамі аб вайне, не  стрымаўся і сам гаспадар Сяргей, ён узяў гітару, і ўслед паліліся, паля-целі ўвысь родныя гукі пра тых, пра лёсы якіх пісаў вялікі іспан-скі драматург П. Кальдзерон: «Лёс заўсёды стаіць за храб-рых!»

Незаўважна пачало ця-мнець, і гасцям трэба было вяр-тацца ў Баранавічы, на дарозе ў квеце была родная зямля, магутна спявалі яе птушыныя насельнікі. Родныя мае, вам выступаць толькі ў Вялікім тэ-атры  оперы і балета і для нас!

Міхась Угрынскі,

г. Баранавічы.

 

Пад Баранавічамі адбыўся фэст беларускай вышыванкі

Я апрану вышыванку,

Сустрэну хлопца на ганку,

І будзем мы каля рэчкі,

Гуляць да самага ранку.

 

Кашуля-вышыванка,

Гарыць на мне маланкай,

Ляжыць

         за крыжыкам крыжык,

Нідзе не дзенецца Янка.

Галіна Ярашэвіч.

 

На Русінаўскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 6 чэрвеня адбыўся фэст «Барана-віцкая вышыванка», у якім прынялі ўдзел аматары нацыя-нальных строяў. Напрыклад, грамадскі актывіст Рыгор Грык прыйшоў на фэст у ка-шулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці. Ларысе Гоўшы таксама вышыванку падарыла мама, а Вячаславу Болбату — жонка. Апрануў сына Мікалая і ўнукаў Паўла і Андрэя ў зробленыя сваімі ру-камі кашулі і мясцовы прад-прымальнік Мікалай Чарна-вус. Адзін з арганізатараў ку-рсаў «Мовананова» Алесь Гі-зун прывёз прыгожую вышы-ванку з суседняй Украіны. Цу-доўны ўбор для сябе падчас фэсту беларускай вышыванкі прадэманстравала Анжэла Ка-мбалава. Грамадская актыві-стка Таццяна Малашчанка зрабіла вышыванкі для сваёй сям’і сама. А майстрыца Галіна Ярашэвіч пашыла асабістыя каляровыя вышыванкі для ак-тывістаў ТБМ Віктара Сыры-цы і Сяргея Гоўшы.

Усяго сабралася каля ста чалавек, трыццаць з якіх былі ў вышыванках. І няхай не ва ўсіх былі адмысловыя ўбо-ры, вышытыя па палатне (нека-торыя былі ў кашулях з нама-ляваным беларускім арнамен-там), але было прыемна назі-раць, як людзі ганарацца тым, што яны апрануліся ў каля-ровыя кашулі з беларускім ар-наментам, і як па-добраму зай-здросцяць ім тыя, у каго на гэ-ты раз прыйсці ў вышыванцы пакуль не атрымалася.

Напачатку ўдзельнікі і госці святочнай імпрэзы пра-глядзелі фільмы прысвечаныя вышыванкам, якія нядаўна транслявалі па Белсаце. І ў фі-льмах, і ў выступах акцэнт ра-біўся на тое, што вышыванка — гэта не проста прыгожая кашу-ля, гэтак чалавек абазначаў раней і цяпер сваю прынале-жнасць да беларускай суполь-насці. Старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ прадэманстраваў старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях, рас-павёў пра гісторыю вышыўкі і паказаў адзенне аматараў вы-шыванкі розных часоў. Было адзначана, што ў вышыванцы хадзіла Элаіза Пашкевіч, на-цыянальнай кашулі не цураліся Янка Купала, Якуб Колас, Ула-дзіслаў Галубок, у вышыван-ках былі пахаваныя Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін.

Адзін са старэйшых сяброў Баранавіцкай гарад-ской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Часлаў Суха-рэбскі лічыць, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы, таму заклі-каў актыўней паказваць сваю беларускую адметнасць і больш ахвотна падпісвацца на газету ТБМ «Наша слова».

З дакладам пра сімвалы на вышыванках выступіў Ула-дзімір Гундар, які адзначыў, што вышыванка — гэта ў нейкай ступені абярэг, у ёй чалавек ад-чувае сябе абароненым. Спа-дар Уладзімір падсумаваў, што беларуская вышыванка і наша мова — гэта наша адметнасць, гэта тое, што вызначае нас ся-род іншых народаў.

Сябра Баранавіцкай Рады ТБМ Галіна Ярашэвіч расказала ўдзельнікам імпрэзы пра выставу вышыванкі, асаб-лівасці святочнага жаночага і мужчынскага адзення. На ме-рапрыемстве яна прадставіла шмат іншых вырабаў з вышыў-кай: ручнікі, карціны, сурвэткі. А жыхарка вёскі Падлессе Ган-на Ганчарык прадэманстравала вышытыя сваімі рукамі ўзоры і распавяла пра адметнасць беларускай вышыўкі Ляхавіц-кага рэгіёна.

Сябра Цэнтральнай Ра-ды ТБМ Анжэла Камбалава арганізавала для прысутных дзяцей мастацкі пленэр, падчас якога маладзёны малявалі ка-ляровыя вышыванкі. Перамо-жцамі мастацкага конкурсу сталі Юля Гоўша, Яся Малаш-чанка і Варвара Галушка.

Прысутныя паглядзелі святочны канцэрт, што далі ўдзельнікі імпрэзы, а таксама пакаштавалі аладкі і варэнікі, якія ўдала прыгатаваў Мікалай Чарнавус-старэйшы.

Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай

рады ТБМ

 

Выйшаў «Верасень» № 12

Выйшаў з друку чарговы, два-наццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Ка-цярыны Ваданосавай, Аляксея Курэ-тава, Вікторыі Смолкі, Марыі Магда-лены Палхоўскай, Дар’і Дарошкі, Але-ны Масцеравай, Сяргея Сурыновіча, Наталлі Галавач, Уладзіміра Сіўчыкава.

Раздзел «Проза» складаюць апавяданні Надзеі Філон, Лявона Ва-ласюка, Вінцэся Мудрова а таксама аповесці Паўла Ляхновіча і Алены Масла.

У раздзеле «Пераклады» дру-куюцца вершы Ліны Кастэнка і апа-вяданне Стэфана Грабіньскага, на беларускую мову пераствораныя Дзмітром Шчарбінай і Аленай Нія-коўскай.

Раздзел «Крытыка» адкрыва-ецца артыкулам Таццяны Мацюхінай, прысвечаным паэзіі Наталлі Арсен-невай. Аб праве на рызыку ў творчасці і жыцці ў сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае маладая  паэтка Валерыя Кустава. Запісамі розных гадоў дзеліцца Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Пра тое, як «адкрыць у сабе Беларусь» —  гутарка  з папулярнай спявачкай і музыкай Таццянай Гры-невіч-Матафонавай. Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з паэтычнай спадчынай свайго земляка Леаніда Клёна. Пра вытокі сцэнічнай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з кіраўніком гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзянісам Тарасенкам.  «Спробу аўтавівісекцыі» ў новай кнізе Анатоля Кудласевіча разглядае ў сваёй  рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Па тра-дыцыі заканчваецца нумар «дыскаграфіяй» музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пытайце «Верасень» № 12 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайтах: kamunikat.org і tbm-mova.by.

Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com.

 

Наш кар.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на трэці квартал 2015 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Цана змянілася нязначна. У 2015 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Вяртанне традыцыі

Трылогія «Пакутны век» пад  увагай чытачоў

Адсвяткавалі ўрад і людзі сямідзесяцігоддзе пера-могі ў 2-й Сусветнай вайне. Многа слоў і шмат хваляўнічых песень прагучала на нашай прасторы. Я дадам яшчэ, што па тэме «Трагедыя Беларусі ў 2-й Сусветнай вайне» прайшла чытацкая канферэнцыя па кні-зе, пра якую гавораць, што гэ-та высокі і годны твор, якім  беларуская літаратура  можа толькі  ганарыцца.

У сучасным паўсядзён-ным вірлівым жыцці сталічнага горада ёсць асяродак, дзе час як бы спыніўся. Гэта аднапа-вярховы дом на дзве палавіны па вуліцы Сухой. Там месціцца Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, якая падпарад-коўваецца Менскаму міжна-роднаму адукацыйнаму цэнт-ру. Жахлівыя падзеі вайны ад-люстраваны на стэндах музея.

У гасціннай зале з бе-лымі і чорнымі крэсламі там адбылася падзея —  міжнародная чытацкая канферэнцыя (пад знакам юбілею Перамогі і за-вяршэння 2-й Сусветнай вай-ны) па трылогіі Васіля Яка-венкі «Пакутны век». У імпрэзе у якасці гасцей бралі ўдзел на-меснік чэшскага пасла Дагмар Наваградская  і нямецкі педа-гог Юрген Эберхардт.

Другая кніга трылогіі мае назву «Надлом». Менавіта ў ёй адлюстравана трагедыя беларусаў у 2-й Сусветнай вайне.

Выступленні распачаў з разважанняў пра паводзіны чалавека на вайне гаспадар  Гістарычнай майстэрні, кан-дыдат гістарычных навук Ку-зьма Козак.

Выступоўца   Пётр Краўчанка, былы міністр за-межных спраў, спыніўся на ге-роях трылогіі   «Пакутны век» з якімі быў асабіста знаёмы:

— Калі чытаў кнігу, я быў уражаны, як хораша, апа-сродкавана, паслядоўна, ад са-мых ранніх гадоў пададзена ў кнізе Марыя Дзямковіч, ста-наўленне яе  характару пад уп-лывам дзеда Пятра і бацькоў. Асабліва плённай стала яе дзейнасць па дапамозе ахвярам чарнобыльскай трагедыі.

Прамоўца пашукаў аналогіі для трылогіі «Пакутны век» у расійскай класіцы і не мог не супаставіць твор з рама-нам «Хождение по мукам» Аляксея Талстога, ён таксама зазначыў, што наш знакаміты філолаг, прафесар і паэт Алег Лойка зу-сім не дарэмна параў-ноўваў  гэты твор  з «Войной и миром» Льва Талстога.

Не пакінуў слухачоў абыякавымі ўсхваляваны выступ пісьменніцы Веры Буланды, якая казала пра веліч праўды ў трылогіі, пра тое, што ў жыцці як бы чалавек ні стараўся адасобіцца ад палітыкі, «ад яе, назолы, не можна было адысці, яна сама ўточвалася ці то ўсямейныя, ці то ў гаспадарчыя клопаты». Выступоўца адзначыла, што твор Васіля Якавенкі праўдзі-вы, «пабудаваны на рэалістыч-ных фактах», яго героі — жывыя людзі рэальных падзей.

Літаратурны і музыч-ны крытык Вітаўт Мартынен-ка  ўзнёсла, і разам з тым  пера-канаўча зрабіў параўнаўчы аналіз супастаўных, на яго думку, нацыянальных раманаў «Пакутны век» В. Якавенкі і трылогіі К. Акулы «Гарават-ка». Даследуючы манеру пісь-ма, пачуцці і стыль гэтых тво-раў, выступоўца зазначыў, што не гледзячы на тое, што аўтары ўзялі для разгляду адныя тэмы, іх творы вельмі розныя і — пера-важна — па закладзенай у іх  ат-масферы. Аўтарская атмасфе-ра ў пісьменніка Якавенкі да-бразычлівая, спагадлівая, пра-чулая ў дачыненні да чалавека і прыроды, але яна збедненая на каларыт і гармонію фарбаў, пачуццяў, прасякнутая няна-вісцю — у Акулы, хоць абодва творы, дадаў ён, напісаныя майстрамі і вартыя ўвагі чы-тачоў.

Характэрным было выступленне Юргена Эберхар-дта, нямецкага педагога, які працуе выкладчыкам у Мен-ску. Ён выказаў сваё станоўчае  стаўленне да эпічнага гмаха В. Якавенкі, зазначыў, аднак, што гэта стаўленне будзе не адэк-ватным  з нямецкага боку. Гэта для немцаў складаная тэма, ска-заў ён. Тыя, хто хадзіў у папле-чніках Гітлера, немцамі адна-значна асуджаныя…Тады ад слухачоў было пытанне да Юргена: «Ці будзе магчымасць зрабіць пераклад трылогіі на нямецкую мову?». І ён адказаў, што нямецкі народ у нацыя-нальным развіцці прайшоў тыя этапы, вырашыў тыя задачы, што стаяць зараз перад бела-русамі, і ў беларусаў, маўляў,  немцам ужо няма чаму паву-чыцца. Таму цікавасць да Бе-ларусі слабая.

Самабытны, яркі вы-ступоўца Генадзь Шары, пра-фесійны архітэктар, а разам і краязнаўца, і эстэтык — рас-павёў пра стылёвыя асаблівасці «Пакутнага веку»і  зазначыў, што тэксты трылогіі добра ўспрымаюцца гукава і ў фар-бах, і што ўвесь твор для яго гучыць як сімфонія жыцця, пакут, мрой і спадзяванняў.

Падзяліўся  сваімі мер-каваннямі  аб творы «Пакутны век» і старшыня Беларускага звязу «Рэха вайны» Уладзімір Шакуцін, на долю якога вы-пала быць малагадовым  вяз-нем фашысцкіх канцэнтрацый-ных лагераў. Ён як ветэран-сведка і ўдзельнік гістарычных падзей  з задавальненнем ад-значыў яскравае нацыянальнае гучанне трылогіі і не мог не зрабіць закід у бок улад, маў-ляў, там, на  розных паверхах у іх адсутнічае цікавасць да такога ўдалага і маштабнага твора, бракуе клопату аб пат-рыятычным выхаванні на па-добных творах  дзяцей і мола-дзі.

З вялікай цікавасцю слухачы сачылі за выступлен-нем Нікі Грэсь, доктара, што петуецца з чарнобыльскімі ўплывамі і захворваннямі ў дзяцей.  Яна асабіста знаёмая з галоўнай гераіняй трылогіі Ма-рыяй Дзямковіч-Рамановіч, якая цяпер  жыве ў ЗША. Грэсь сказала: вось як у нас праводзяць штогод конкурсы на званне лепшага прадстаўніка пра-фесіі, так і ў ЗША… Марыя Дзямковіч была ў ліку трох лепшых дзіцячых лекараў краіны. Ніка Грэсь з аднаго і   Марыя Дзямко-віч з другога бо-ку багата чаго зрабілі, каб дапа-мога лекамі і ме-дычным абсталяваннем пры-йшла на Беларусь. Аўтарытэт доктара Марыі Дзямковіч ад-назначна спрыяў  вырашэнню пытанняў па зборы ў ЗША і перасылцы на Бацькаўшчыну лекаў.

Ніка Грэсь выказала ўдзячнасць за запрашэнне і магчымасць прыняць удзел у  чытацкай канферэнцыі, сказа-ла, што гэта аднаўленне даўніх добрых традыцый у культур-ным жыцці краіны.

Ад сябе дадам: калі  пачула гэтыя словы, была ўсце-шаная, што нехта яшчэ памятае той час ладавання падобных сустрэч, калі паэты выступалі ў поўных залах. Добрыя, праў-дзівыя словы аўтараў знахо-дзілі водгук у сэрцах людзей.

Калі ж я першы раз прачытала трылогію, то была вельмі ўсцешаная, бо такой праўдзівай, глыбокай і добрай кнігі не сустракала даўно.

Трылогія перакладзе-на на рускую мову пад назвай «Надлом. Кручина вековая». У гэтым жа  годзе ў Санкт-Пе-цярбургу адбылося ўжо дзве прэзентацыі. У Менску, у музеі Янкі Купалы  таксама прайшла яе прэзентацыя, і нехта з высту-поўцаў зноў жа параўнаў кнігу «Надлом» з «Войной и миром» Л. Талстога і нават сказаў, што В. Якавенка напісаў пра рас-стрэл Пятра Рамановіча і яго сына Паўлюка, сваякоў Паўла і Мікалая Міховічаў не менш яскрава і кранальна, чым напі-саны роздум Андрэя Балкон-скага перад смерцю.

Яшчэ варта адзначыць, што ў «Войне и мире» Балкон-скі як смяротнік адзін, а на Бе-ларусі смерць касіла шырэй: чатырох цывільных невінава-тых людзей у рамане вядуць на расстрэл. Балконскі гіне ад стрэлу чужынца, а ў Рамано-віча з родзічамі страляюць «свае». У гэтым трагедыя бе-ларускага народа.

Спадзяюся, што водгу-кі пра трылогію пойдуць шы-рэйшай хваляй. Трылогія «Па-кутны век» вартая гэтага.

Ядвіга Рай,   бібліятэкар, Менск.

На  фотаздымках Уладзіміра Джэйгалы

1. Выступае Вера Бу-ланда, сядзяць В. Якавенка і Я. Рай.

2. Выступае Пётр Кра-ўчанка.

Паэтычнае Палессе

Сташанская знакамітасць

Вёска Сташаны.  Яна згубілася ў глыбіні Пінскага Палесся. Лес і балоты ахопліва-юць ваколіцы вёскі. Сёння яна адна з тых вёсак роднага краю, якія павольна паміраюць. Тра-гічны лёс вёскі — гэта трагедыя людзей, якія тут нарадзіліся, якія тут дажываюць свой век.

Але памяць аб ёй будзе жыць да той пары, пакуль будзе жыць паэзія Анатоля Шушко. Ён не толькі гонар Сташан, але і ўсёй Піншчыны. Ён шана Палесся. У яго ёсць нават збор-нік вершаў, які носіць назву «Шаны». Але давайце бліжэй пазнаёмім чытача з маім зем-ляком, паэтам Палесся, шаноў-ным сташанцам Анатолем Шу-шко. Анатоль Шушко нара-дзіўся летам 1954 года ў вёсцы Сташаны, што непадалёку ад мястэчка Лагішын Пінскага ра-ёна. Заўважце, вёска з такім гу-чным нозавам «Ста-Шаны». Сто разоў шаноўная. Да гэтай ша-ноўнасці далучаецца і імя Ана-толя — паэта. У гэтай вёсцы прайшлі дзіцячыя і школьныя гада Анатоля Шушко. Тут ён скончыў дзесяцігодку, дзе настаўніцай гісторыі і геаграфіі працавала маці будучага паэта Ганна Рыгораўна. Бацька паэта Іван Канстанцінавіч і сёння жыве ў Саташанах. Сюды часта наведваецца з Пінска і Анатоль які дапамагае бацьку ўпраў-ляцца па гаспадарцы. Анатоль шчыра прызнаецца, што цікаў-насць да літаратуры прывіў яму беларускі пісьменнік Мі-кола Купрэеў, які працаваў у школе выкладчыкам беларус-кай славеснасці. У 1976 годзе Анатоль скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта. Настаўні-чаў на Піншчыне : Свіслач-чыне.

Першы верш быў на-друкаваны ў газеце «Піянер Беларусі» у 1969 годзе. Яшчэ ў школьныя гады яго вершы выходзілі ў свет ў часопісе «Бя-розка»; газеце «Чырвоная Зме-на». У жніўні 1971 года газета «ЛіМ» надрукавала вершы Анатоля Шушко. Варлен Бе-чык у 1981 годзе адзначыў: «Якой важнай і цікавай твор-чай заяўкай здаліся вершы гэ-тага юнака! Былі ў іх і мала-дая ўсхваляванасць жыццём, і разважлівая дапытлівасць, і назіральнасць, і псіхалагічная чуйнасць. Праглядвалі даволі выразныя рысы асабістасці, уласнага светаадчування… Заставалася толькі памно-жыць здабыткі, ісці па гэтак удала распачатым шляху…»

За свае 60 гадоў Ана-толь Шушко не толькі скончыў дзесяцігодку і філфак БДУ. Ён працаваў рабочым, але і на-стаўнічаў у палескіх школах, дзе выкладаў родную мову і літаратуру. Зараз паэт жыве ў Пінску.

Яшчэ хачу нагадаць чытачам пра тое, што ў прад-мове да зборніка паэзіі «Ша-ны»,   які з’явіўся ў 2012 годзе,  сказаў Віктар Гардзей: «Зыхо-дзячы з вызначанага для збор-ніка арыенціра, паэту ёсць што клапатліва засцерагаць, шанаваць, берагчы ад усяляка-га ліха, згрызот, напасці, і пра гэты, ці не галоўны, у ягонай творчасці арыенцір вельмі пераканаўча сведчыць верш «Сто шан для Сташан».

Кожны раздзел верша пачынаецца падзякай-шана-ваннем.

Сто шан табе, мой кут

З калінамі ля хаты!

Дзе ж адпачну, калі не тут,

Як птушанё, крылаты.

 

Сто шан табе,

                     сташанскі хлеб!

Стазыкая падзяка!

Ты і сягоння на стале

Ка мне неабыякі.

 

Сто шан і вам, браткі мае,

Палешукі-рупліўцы!

Хай усяго для Вас стае

І ў садку, й на ніўцы.

 

Анатоль Шушко дру-каваў свае вершы ў часопісах «Маладосці», «Полымя» «Бела-русь», «Беларуская  думка», «Нёман». Яго вершы друкава-ліся ў калектыўных зборніках «Люблю будзённы дзень» і інш.

Трэба нагадаць, што за зборнік вершаў «Шаны» паэт атрымаў Дыплом ІІ ступені Рэспубліканскага літаратурна-га конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі».

Анатоль Шушко ў мінулым годзе адсвяткаваў свой 60-гадовы юбілей. Можна сказаць, чалавек у росквіце сваіх сіл. Ён плённа працуе на паэтычнай ніве, вядзе актыў-ную грамадскую работу, часта сустракаецца з студэнцкай і школьнай моладдзю.

Прапануем чытачу адзін верш з творчай спадчыны паэта:

Нарэшце згублены радок

Не ашукае!

Імкне ка мне мой  саладок,

К сабе гукае.

Ён перапоўнены сабой,

Што пчолка кветам,

Неўтаймаванаю журбой

Аб неапетым.

Такуе марнае гурма.

Мне ж — не да болю.

Жыву табою нездарма —

Жывы табою.

Напрыканцы хачу звя-рнуцца зноў да слоў Віктара Гардзея пра творчасць Анато-ля Шушко: «Жывапісную па малюнку: багатую  на трап-ныя дэталі паэзію Анатоля Шушко, хоць і друкаваўся ён да крыўднага мала, не адзін раз згадвалі Ўладзімр Калес-нік, Алесь Марціновіч, Алесь Бельскі… але прытым яго вершы заўважыў выдатны беларускі крытык і літарату-разнавец Варлен Бечык»…

Шасцідзесят гадоў для паэта — гэта самы плённы ўзрост… будзем спадзявацца, што чытачы, усе аматары паэ-зіі, дачакаюцца новых верашаў, новых зборнікаў паэзіі Аното-ля Шушко. І пажадаем яму плённых гадоў працы ў ягонай крылатай і непаўторнай паэзіі.

Уладзімір Гук,

удзячны зямляк паэта.

 

Валер Санько

Грэх рушыць помнікі

Пліта з выжальботным Ісусам Хрыстом ляжала на зя-млі. Поруч зрушаныя, а то і разбітыя помнікі з партрэтамі памерлых — маладых, сталых, пажылых. На многіх пабітых помніках агатавая зямля, смец-це, шрамы ад удараў. На зару-дзелай бронзе вымытай снегам лістоты роспачна адблісквае бронза паваленых літараў. Прасвятая Марыя з пранізлі-вай дабрачнай самотнасцю азі-рае ваколле з нярушнага пом-ніка.

Ціхая спакойная журба прыбраных у бель халодных узімненых кладоў Вялікай Іг-рушы парушылася ўначы дзі-кунамі. Кашчуннікамі, свята-татамі.

Калі б паваленых пом-нікаў было некалькі, замазаных партрэтаў нябожчыкаў два-тры, усім яснела б — пагнюсё-цілі хаты адыйшлых тупары-лыя п’яныя маладзёны. Нявы-хаваныя бесталанныя рабацягі выгадавалі такое ж патомства, навучаныя ўжываць піўцо і вінцо падлеткі па-дурному вы-казвалі ўдаласць, самастой-насць. А тут пабітыя надма-гільныя пліты не проста ўкве-цаныя ў зямлю і прэль леташ-няй лістоты, а менавіта пакус-каваныя. Вываратнаму дурню ясна — мэтанакіравана зла-шчаснілі дарослыя, зараней усё абдумалі, запасліся малаткамі, ламамі. Выбралі прыдатную цемрыўную зімовую гадзіну. Прыехалі аднекуль уночы. Мя-сцовыя вяскоўцы не маглі ра-шыцца на подлае гідоцце.

— Не хрысціянцы раз-бойнічалі. Не падшпаркі ці ал-кашы. У іх не хопіць сілы і часу нагадзіць на столькіх магіль-ных радах, — уранку выказ-ваўся поп з Вялікай Ігрушы Хвядос Сарока. — Якія нашыя часам ёлупні, а граху баяцца.

Люд з Вялікай і Малой Ігрушаў, Казловічаў, Валатоў, Лясішча, Працавічаў, Іграва, Нежаўкі прыспешваў на раз-бітыя магілкі, роспачна абмяр-коўваў вандальства.

— Заплацілі вялікія гро-шы нехрысцям, каб нам у ду-шы напляваць. Ахову пры ван-дальстве, нябойсь, выставілі, — выказваецца дабрачачка на-стаўніца Вера Нічыпараўна Ярашэвіч, сагненая прыветлі-вая жанчынка, калісьці ў мала-досці і сталасці ярка блакіт-навокая, а цяпер проста свет-лавокая.

Яе б падтрымалі былыя калегі, таксама дабракі і  філа-софскія мудрацы Андрэй Зміт-равіч Бялько, Марыя Сапро-наўна Глебка, Нэла Лявонаўна Груздзеўская, Іван Іванавіч Радзюкевіч, Сяргей Фёдаравіч Ярашэвіч, Цімох Васільевіч Самусевіч, Іван Хвядосавіч Чыжык, Аляксандр Яўхімавіч Лысы.

Да месца і не да месца яны часта ўспамінаюць дырэк-тараў школы Змітра Васіль-евіча Пігулеўскага, рупліўца, матэматыка, Вілю Іванавіча Івашкевіча, фізіка, філосафа.

— Гэта не сектанты, на Случчыне яны — мышы пад мётламі. Хай міліцыя апытвае люд алкашны і падлеткаў. Ней-дзе выкажацца, чыя работа, — падагульняе Сяргей Качур, шавец і механізатар, былы лік-відатар. Трымае на руках пліту з вывернутым Хрыстом, выці-рае медальён з партрэтам сва-яка на пліце.

Адзін з удзельнікаў спальвання Слуцкага суда ў 1967 годзе, за што падлеткам дзень у дзень адседзеў пяць гадоў, Сяргей Качур абяцае дапамогу ўчастковаму.

Іван і Хрысціна Нямко-вічы прыехалі ў Казловічы, чарговы раз сямейнікі выбіра-юць прыдатнейшае месца пра-цы і жыцця. З Нараўляншчыны пераехалі на Мазыршчыну, а цяпер мажуць лыжы і адтуль. Усё вырашана, вернуцца на Случчыну, радзіму Хрысціны, у Казловічы. Дачуліся пра ван-дальства на кладах Вялікай Іг-рушы, роднай Ігару Бадано-вічу, Антаніне Макарэня і Та-мары Пакрова вёскі, прыля-целі сюды з Казловічаў, балазе два кэмэ для легкавіка не кру-галь.

— На Мазыршчыне і На-раўляншчыне такіх ідыётаў ня-ма, — вышэптваюць абое.

Пра рашэнне ўсына-віць увесну Лёньку Некраша, апрача сямейнікаў, нікому яшчэ не казалі.

— Ведаеш, не трэба пе-рарэшваць, — сузірае рэзрух, кратае жонку за рукаў Іван Нямковіч. — Лубня лепша, наша Лубня.

Пражылыя сумесна ча-тырнаццаць гадоў сямейнікі паразумваюцца з напаўнамёку.

— Таксама думнуласа.

Мужык і жонка Ням-ковічавыя ідуць, азіраюць по-мнікі. Частыя прозвішчы Са-мусевіч, Лысы, Курдзюк, Яра-шэвіч, Кудзелька, Чыжык, рэд-кія Прышчэп і Прышчэпа, Ба-дановіч, Макарэня, Славашэ-віч, Бялько, Трухан, Тупік, Краўчанка, Куневіч, Івашкевіч, Клязовіч, Левановіч, Арабіна, Валатовіч, Казляк, Пышнік, Хартановіч.

— На Гомельшчыне та-кое варварства не стрэнеш.

— І ў нас пяршынка, — растурбочаная жанчына абара-няе Случчыну. — Дык што?

Ні слова не вылецела пра галоўнае паміж дваімі, а рашэнне ўжо прынята — не паедуць нікуды з роднай Гоме-льшчыны. Будуць жыць з сва-ім людам, нараўлянцамі, ма-зырцамі.

— Прывыкаць да новага лёгка дзетсадаўцам.

— У Лубні ўсё знаёмае. Мы ведаем, нас ведаюць.

На кладах Вялікай Іг-рушы ў дзень ціхай вечнай спо-гадзі па адыйшлых у Тага-свецце адна пераселеная з чар-нобыльскай зоны сям’я нечака-на для старонніх, не для сябе, прыняла канчатковае рашэнне. Нікуды ад чарнобыльцаў бо-лей не паедзе. Выехалі з абра-дыяцыйнай вёскі Нараўлян-шчыны, досыць. Будуць несці крыж жыццёвых пакутаў з сва-імі людзьмі, на Мазыршчыне.

— Што ўсім, тое і нам, застанемся.

— Ты ў мяне залаты быў, застанешся навекі залатым, клянуся.

Хрысціна Нямковіч казала няправільна. Некалькі гадоў таму яе зямлячка Анта-ніна Макарэня гэтаксама ўто-рыла навекі дарагому Раману Кавалёву. Ні адна жанчына не ведала адно з вялікіх правілаў космасу: не кажы клятву напе-рад, не здзіві шчасце ці ўдачу, не абмяжоўвай сябе ў павевах радасці/няўдачы; дала — бойся святую і неадменную пару-шыць.

— Застанемся ў Лубні. Нас Вера адобрыць.

— Калі паспее, — з сухой звычнасцю нацярпелай выказ-ваецца Хрысціна Нямковіч. Маці ведала пра ўсё горшы стан старэйшай дачушкі ў ба-льніцы.

Славутая варажбітка старая Марта Захарэвіч і па-раўнальна малады вядун Аля-ксей Бялько перамаўляюцца ўводдаль, павольняць паміж агароджаў, магілаў. Разгубле-ныя злыя вяскоўцы загаварва-юць на кладах не да рэзкага па іхніх мерках маладога лекара Бялько, а да прывычнай ім старой Захарэвічыхі, пытаюць, перапытваюць.

Бабуля Марта стараец-ца памоўчваць, зрэдзь божкае. Яна — своеасаблівы абярэг ва-кольных людзей, прадказаль-ніца многіх падзеяў, выратава-льніца з воўчых зубоў малю-сенькай Вольгі Панцырэвіч, каторая з ласкі і наводкі старой шаптухі цяпер жонка Сяргея Качура. Сонечны няветраны дзень зімы для сухенькай бабу-лі зменлівы, сіберны, калючы.

Каштоўнасць разбура-ных помнікаў не толькі ў па-мяці, матэрыяльных стратах. Яна ў нікім не адмененай непа-збежнай помсце смяртэльна аб-ражаных Тагасветных нелю-дзям-разбуральнікам. Марта Захарэвіч не сумняваецца, будзе вядома, хто ўчыніў ка-шчунства. Хутка расплацяцца падбухторшчыкі на святатац-тва, яго выканальнікі. Лягуць у магілы самі і блізкія. Не про-ста лягуць. Здыхотна-хварабіт-нымі ўкладуцца. А мо і зусім не будзе ў бязмозглых магілаў. Згніюць падлаю, далёка ад Ай-чыны, крэўных. Незалежна ад веры і канфесіі атрымаюць гнюсотнікі кару Таго свету на зямлі.

— Мёртвыя памагаюць і помсцяць мацней, чым дума-юць цяперашнія, — не ўсім зра-зумела перашэптваюцца вя-лікаігрушаўскія ведуны, ста-рая і малады, сялянка і выпу-скнік медінстытута, доктар на-роднай медыцыны.

У старажытных Грэцыі і Рыме за здзекі з мёртвых ці сапсаванне помнікаў на магілах землякоў, крэўных, месцічаў апаганніку была адна кара: смерць. Прышлым здзекнікам і чужаверцам — хуткая і ня-простая смерць.

Выключэнне адно — дзеці, іх бацькі каралі сваёй уладаю, адначасова выплачвалі штрафы і страты. Мясцовых ганьбоўшчыкаў магілаў, сла-вутых родамі або доблеснымі справамі продкаў за Айчыну, таксама не забівалі, высылалі пажыццёва на астравы. У ва-енны час адзывалі, давалі маж-лівасць выкупіць грэх свята-тацтва ў бітвах, не меней трох. Які б ні быў радавіты шляхціц, тройчы ішоў у першых шарэн-гах кагорты, легіёна. Поруч з адважнымі наймітамі скіфамі і германцамі — іх легіёны ў арміях Аляксандра Македонскага, Сулы, абодвух Пампеяў заўж-ды самыя лепшыя, трывалыя, перамаганосныя.

На пахаваннях свята-татаў, што няславілі клады і магілы, не прамаўляліся высо-кія словы, на плітах не выбі-валіся эпітафіі, помнікаў вы-радкам зусім не было, як бы цудоўна невукі пасля не паво-дзіліся. Як рабам, усім несва-бодным.

Гэта з той даўніны, ад Грэцыі і Рыма, ад праваслаўных Егіпта і Сірыі, пайшоў славуты выраз — «Пра мёртвых нічога, толькі праўду». Яго дзе-нідзе за стагоддзі паскудная хітрая чэрнь і немаёмаснікі хлусліва перакаўмлычылі на «Пра мёр-твых нічога, толькі добрае».

Дзесяцігоддзямі святое язычніцтва намаганнямі хры-сціянства і мусульманства, іудзейства і буддзізму пнуцца зваць паганьствам, а інтэліген-тныя няведкі тупату паўтара-юць, паганьствам абзываюць святое, высокае і непераходнае язычніцтва. Рымскую назву селяніна пераносяць на замі-льённую ранейшую даўніну.

Менавіта з бояззі пом-сты і няславы багата помнікаў і магілаў тагачасся, за дзве з па-ловай тысячы гадоў, ацалелі да сёння. Баяліся малахольныя, немаёмасныя і няздатнікі ру-шыць чужую вечнасць, калі сваёй не заслужылі, калі не ма-юць кроплі ўявы пра бязмер-ныя вышыні Тагаіснасці.

Адкуль да старой вя-дункі і маладога прыйшлі ўве-ды асобных касмічных законаў, не адкажуць, хаця выказваюць іх беспамылкова.

Асветнае і абмежаванае грамадства вакольных вёсак, самога Слуцка ў тым перака-наецца неўзабаве. Плакаць ад разбурэння помнікаў вяскоўцы будуць мала, адновяць іх на сабраныя з кожнай хаты і сель-савецкія грошы хутка, а пад-вучальнікі і выканаўцы га-небшчыны будуць рыдма ры-даць шмат і доўга.

Разгубленасць у Ням-ковічавых прайшла. Рашэнне з працаю прынята. З радзімнай Івану і Хрысціне Гомельш-чыны нікуды не паедуць, за-стануцца ў Лубні пад Мазы-ром.

Мацней утрамбава-лася: грэх нізіць язычніцкую даўніну, грэх рушыць помнікі, аплёўваць клады.

 

Пад крылом багіні Жывы

На персанальнай выставе Алега Раманоўскага, прысве-чанай 65-годдзю аўтара, у Івянецкім музеі традыцыйнай куль-туры прадстаўлены жывапіс, графіка, кераміка і тэксты з перы-ядычнага друку.

Творы вызначаюцца любоўю да роднага краю і маюць Івянецкі каларыт. Ад паганскай багіні Жывы (апякунка паселішча), адлюстраванай у графіцы і керамічнай скульптуры, акварэ-льнага трыпціха «Мікола Гусоўскі» (ураджэнец ваколіц Івянца) да жывапісных краявідаў і алоўкавых замалёвак з натуры местачкоўцаў — ілюстрацый да паэтычных твораў сябра Івана Вальчэўскага, ляпнога дэкаратыўнага посуду і міфалагічных гліняных цацак — свістулек, графічных рэканструкцый зніклых архітэктурных помнікаў — такі творчы дыяпазон майстра.

Выпускнік мастацка — графічнага факультэта Віцебскага педінстытута, кіраўнік Народнай выяўленчай студыі Івянецкай СШ, былы дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, старшыня Івянецкай суполкі ТБМ, аўтар краязнаўчых і мастацтвазнаўчых артыкулаў Алег Раманоўскі знаходзіцца ў пошуку новых творчых здзяйсненняў.

Валянціна Адамовіч.

На здымках: 1. Багіня Жыва; 2. М. Гусоўскі на радзіме.

 

Літаратурна-музычныя сустрэчы на Лідчыне

Мінулы тыдзень у Лі-дзе быў ангажаваны як Ты-дзень культуры Лідчыны. У рамках тыдня Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла на чэрвеня паэта, перакладчыка, эсэіста Міхася Скоблу і спявачку Бел-дзяржфілармоніі Таццяну Ма-тафонаву.

Аднак першую суст-рэчу госці з Менска правялі ў пасёлку Дзітва ў летніку “Эру-дыт” для асабліва адораных дзяцей, выдатнікаў, перамож-цаў алімпіядаў і г.д.

У сілу асаблівасці слу-хачоў кожнае паэтычнае слова і кожны гук песень падалі на ўрадлівыю глебу.

Як адзначыла началь-нік летніка Галіна Станісла-ваўна Зубрыцкая дзеці ў ім вы-значаюцца высокім патрыя-тызмам і любоўю да Беларусі.  Таму не дзіўна, што калі ў кан-цы імпрэзы дзецям раздалі па-штоўкі ад “Будзьма беларуса-мі”, і яны захацелі атрымаць аўтографы, то адна дзяўчынка на пытанне, што ёй напісаць, адказала:

— Напішыце мне “Жыве Беларусь”.

 

На сустрэчу ў біблія-тэку былі запрошаны біблія-тэчныя работнікі і наведва-льнікі бібліятэкі.

Дарэчы, і Міхась Ско-бла, і Таццяна Матафонава прыехалі ў наш горад не ўпер-шыню. Спявачка Белдзярж-філармоніі раней дала некалькі канцэртаў у Лідскім дзяржаў-ным музычным каледжы. На гэты раз песні пад гі-тару ў яе выкананні — на словы Якуба Кола-са, Максіма Багдано-віча, Уладзіміра Ду-боўкі, Генадзя Бураў-кіна і іншых класікаў беларускай паэзіі — прагучалі ў канфе-рэнц-зале бібліятэкі. У памяць аб суст-рэчы Таццяна Мата-фонава перадала біб-ліятэцы ў электрон-ным выглядзе запісы беларускіх песень у яе выкананні.

Міхась Ско-бла, у сваю чаргу, чы-таў перад прысутны-мі свае вершы і вер-шы некаторых іншых аўтараў. Міхась Уладзіміравіч таксама гутарыў з аўдыторыяй аб бе-ларускім фальклоры, аб ад-люстраваных у ім гасціннасці, міралюбівасці і талерантнасці беларускага народа (нагадаем, што Тыдзень культуры Лідчы-ны праходзіў у рамках рэспу-бліканскай грамадска-куль-турнай акцыі «Мы, беларусы, мірныя людзі»). «Беларусь — талерантная краіна, дзе званы праваслаўных і каталіцкіх храмаў дружна і згодна пера-звоньваюцца паміж сабой», — адзначыў паэт напрыканцы сустрэчы.

Пасля сустрэчы Мі-хась Скобла, які прыязджаў разам з сынам Вячкам наведаў Лідскі замак, Домік Таўлая.

У канцы сп. Міхась сказаў:

— У Лідзе мы ўбачылі тую Беларусь, якую вельмі ха-целася б мець паўсюль.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Ушанавалі Міхала Валовіча і паўстанцаў 1830-1833 гадоў

У нядзелю, 14 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося мерапрыем-ства па ўшанаванні аднаго з кі-раўнікоў паўстання 1830-1833 гадоў супраць Расейскай імпе-рыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў. Каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які знаходзіцца на Парэцкіх могіл-ках, адбыўся імправізаваны мі-тынг, перад пачаткам якога ўдзельнікі прачыталі малітву «Ойча наш». Мерапрыемства адкрыў слонімскі гісторык і літаратар Сяргей Чыгрын, які распавёў пра змагарны шлях Міхала Валовіча і яго паплеч-нікаў. Ён, у прыватнасці, ад-значыў, што Міхал Валовіч нарадзіўся ў вёсцы Парэчча Слонімскага павета, дзе меў маёнтак і ўласную зямлю. Ско-нчыў Віленскі ўніверсітэт. Па-сля паразы паўстання Валовіч быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю, дзе зблізіўся з дэ-макратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў. Пад уп-лывам Ю. Заліўскага вырашыў прыняць удзел у ваеннай экс-педыцыі на тэрыторыю Бела-русі і Літвы, каб узняць там сялянскае паўстанне, паколькі паўстанне 1830 — 1831 гадоў было больш шляхецкім. Мер-кавалася, што карбанарыі За-ходняй Еўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. Па рашэнні Ю. Заліўскага, Ва-ловіч узначаліў Слонімска-на-ваградскую акругу. 19 сакаві-ка 1833 года паўстанцы пера-йшлі расейскую мяжу і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад Ва-ловіча прыйшлі сяляне з вёсак Парэчча, Вострава і Бардашоў. Каб здабыць грошы, паўстан-цы напалі на пошту. Меркава-лася ўзяць штурмам турму ў Слоніме з тым, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстан-цаў. Але такія дзеянні ўстрыво-жылі ўладу. Гарадзенскі губер-натар Мураўёў даў загад акру-жыць над Шчарай атрад. Вало-віч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але пісталет даў асечку. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчы-не было арыштавана звыш 150 чалавек. На допыце Валовіч сведчыў, што «хацеў выкары-стаць мяркаванае паўстанне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян». 11 чэрвеня 1833 года ў Гародні пачаўся су-довы працэс. Побач з Валові-чам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян. Міхал Валовіч быў прысуджаны да пакарання сме-рцю праз чацвертаванне, ад-нак князь Далгарукаў «змяк-чыў» прысуд — Валовіча паве-сілі ў Гародні 2 жніўня 1833 года. Астатнія паўстанцы былі сасланы ў Сібір на катаржныя работы, у арыштанцкія роты, на пасяленне… Літаратар і гра-мадскі дзеяч з Менска Уладзі-мір Някляеў дапоўніў Сяргея Чыгрына і выказаў думку, што Міхал Валовіч у свой час быў вялікім рамантыкам, адважным ліцвінам, подзвіг якога заслу-гоўвае сёння нашай памяці не толькі ў межах Слонімшчыны ці Гарадзеншчыны, але і ўсёй Беларусі. Спыніўся Уладзімір Някляеў і на агульнанацы-янальным руху «За дзяржаў-насць і незалежнасць Бела-русі», за што некалі і змагаўся Міхал Валовіч. Пасля Парэчча ўсе ўдзельнікі мерапрыемства завіталі на адну з аграсядзіб Слонімшчыны, дзе працягва-лася імпрэза, прысвечаная памяці паўстанцаў 1830-1833 гадоў. Уладзімір Някляеў чы-таў свае патрыятычныя вер-шы, Таццяна Матафонава-Грыневіч спявала песні на сло-вы Максіма Багдановіча, Гена-дзя Бураўкіна, Зянона Пазьня-ка, Уладзіміра Някляева і ін-шых аўтараў. Пра любоў да Ба-цькаўшчыны, да роднай мовы і свайго народа казалі ў сваіх выступленнях мастак Мікола Бушчык, грамадскі актывіст са Слонімшчыны Іван Шэга і ін-шыя выступоўцы.

 

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *