КУПАЛЛЕ КРОЧЫЦЬ ПА ПЛАНЕЦЕ

Нядзеля, Ліпень 12, 2015 0

Беларусы расейскай Сібіры адзначылі Купалле. Імпрэзу арганізаваў Іркуцкі моладзевы клуб «Крывiчы», дзе адным з завадатараў — вядомы прапагандыст беларускай культуры Алег Рудакоў. На свята ў вёску беларускіх перасяленцаў Ахіны, што месціцца на адвечнай бурацкай зямлі ў Эхірыт-Булагацкім раёне, сабралася блізу паўтысячы чалавек.

іркуцкк

У гутарцы з мясцовымі журналістамі Алег Рудакоў патлумачыў, што захаванне беларускіх традыцый у вёсцы Ахіны, дзе больш за 100 гадоў таму атабарыліся выхадцы з Беларусі падчас Сталыпінскай аграрнай рэформы, — важная частка культурнага жыцця: «Мы спяваем нашыя старыя беларускія песні, многім з іх ужо па 300-400 гадоў. Збіраем гэтыя песні ў этнаграфічных экспедыцыях і з сябрамі клуба «Крывічы» даём ім новае жыццё. Гэтак сама намагаемся адрадзіць архаічнае свята Купалля, якое нашы продкі святкавалі раней».

Аўтэнтычнае Купалле ў Вялікім Поўсвіжы, што на Лепельшчыне, зладзілі мясцовыя язычнікі. Каб прыняць удзел у гэтым свяце і акунуцца ў даўніну, акрамя мясцовых жыхароў, сюды завітала каля сарака беларускамоўных турыстаў з Наваградка, якія ўваходзяць у клуб «Беларускае кола».

касцёрккупаллек

Масавае Купалле прайшло ў Ракаве.

ракаўк

Традыцыйныя купальскія гульні, вянкі на вадзе, карагоды і вогнішча — гэта толькі некаторыя элементы святкавання Купалля ў Саколцы. Сотні жыхароў гэтага гарадка і паўночнай Беласточчыны сабраліся на мясцовым вадасховішчы, каб адзначыць адно з самых старажытных славянскіх святаў.

Пусканне вянкоў па рацэ Супрасль, пошукі папараць-кветкі і канцэрты калектываў — усё гэта адбывалася ў час «Купальночкі», якая прайшла ў Залуках у гміне Гарадок.

купк

Паволі ўсё становіцца на месца. Беларусы пачынаюць святкаваць два Купальскія тыдні ад сонцастаяння па новым стылі да яго ж па старым.

Паводле СМІ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *