На Беласточчыне ўсталявалі помнік Кастусю Каліноўскаму

Панядзелак, Ліпень 20, 2015 0

У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

вёскакпомніккдошкак

Як зазначае дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук, такім чынам аддаецца пашана Кастусю Каліноўскаму:

— Гэта падтрымка памяці, якая ёсць у народзе. Вядома, будуць ім захапляцца людзі, і тыя, якія не ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, напэўна, запытаюць, напэўна, прачытаюць пра яго жыццё і даведаюцца. І праз гэта Кастусь Каліноўскі будзе жыць.

Аўтарам праекту помніка з’яўляецца Януш Талуць з Беластока.

Уля Шубзда,

 Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *