НАША СЛОВА № 32 (1235), 12 жніўня 2015 г.

Панядзелак, Жнівень 17, 2015 0

105 — я ўгодкі з дня нараджэння Ларысы Геніюш

8 жніўня традыцыйныя ўрачыстасці да дня нараджэння Ларысы Геніюш распачаліся ў Зэльвенскай царкве. Адмы-слова, як і штогод, адбылася служба ў гонар паэткі. А затым у дворыку царквы побач з по-мнікам Ларысы Геніюш сабра-ліся ўсе, хто прыехаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, каб ушанаваць яе памяць.

Міхась Скобла распа-вёў пра новую кнігу ў якой змешчнаныя непублікаваныя раней геніюшаўскія вершы, успаміны пра яе тых, з кім да-вялося прайсці няпростыя жыццёвыя шляхі, і ўдзячнасьці ад людзей пісьменніцы і гра-мадзянцы.

Атмасфера ў дворыку панавала несамавітая, дружа-любная, цёплая, Тацяна Мата-фонава праспявала песню на словы Дубоўкі, ў якія дадаліся словы Ларысы Геніюш.

Выступіла паэтка Да-нута Бічэль, узгадала як першы раз прыехала да Ларысы Ге-ніюш:

— Усё шчаслівае, што было ў маім жыцці, згадваецца тут у Зэльве. Была ў мяне тут духоўная мама, і калі я патра-піла да яе, жыццё маё змянілася цалкам і стала аграмадным, прыгожым. Тут у мяне з’яві-лася неабсяжная прастора і вечнасць, гэта з’явілася, калі я прытулілася да Ларысы Гені-юш. І гэтае падарожжа ў мяне прадаўжаецца, нават не гледзя-чы на тое, што яе побач з намі ўжо няма. Вось, калі ласка, друкуюць і цяпер яе кніжкі. Я задавала сабе пытанне — ці па-дабаецца ёй, што яе кнігі пачалі друкаваць пасля смерці? А цяпер я зразумела, што ў чала-века ёсць лёс, паміж якім ёсць смерць, але гэтая смерць — яна як бы і не існуе. Ёсць жыццё і паэт у ім вечны, ён не памірае.

З Палтавы прыехала ў Зэльву паэтэса Іна Снарская, якая прачытала верш Ларысы Геніюш у сваім перакладзе па-ўкраінску, а потым свой верш па-беларуску, бо сама Іна ро-дам з Полацка.

Прагучалі песні на ве-ршы Ларысы Геніюш у выка-нанні Вальжыны Цярэшчанкі, а таксама дуэт Таццяны Мата-фонавай і Вальжыны Цярэш-чанкі.

Слонімскі пісьменнік, краязнаўца і журналіст Сяргей Чыгрын узгадаў, як святкава-лі сотыя ўгодкі Ларысы Гені-юш, як улады не пусцілі лю-дзей у Дом культуры і давя-лося чытаць вершы Геніюш проста на прыступках.

— Думаю, што мы і на-далей будзем тут збірацца, а магчыма прыйдзе час, калі гэта стане сапраўдным нацыяналь-ным святам народнай паэткі, паэткі-змагаркі, якая жыла ад-ной Беларуссю і малілася за яе.

Гарадзенскі паэт Юрка Голуб, які сам паходзіць з Зэ-львеншчыны, таксама ўзгадваў пра Ларысу Геніюш, яе сям’ю, праўда, сказаў, што даволі няпроста сёння яму пра гэта гаварыць. Узгадалася вось што:

— Пра Ларысу Геніюш можна шмат казаць, бо гэта быў чалавек пра якога нельга за-быцца. Я вось гляджу на іх хату з паперці Зэльвенскай царквы, дзе мяне хрысцілі, і мне чамусці ўзгадалася тое, як яна разам з мужам, Янкам Геніюшам, пры-йшлі да нас у Зэльвенскую школу на выпускны вечар, і Ларыса Антонаўна падаравала мне санеты Шэкспіра ў пера-кладзе Уладзіміра Дубоўкі. У мяне гэтая кніга і цяпер у біблі-ятэцы, як рэлікт…

Дзятлаўскаму края-знаўцу Валеру Петрыкевічу цяжка хадзіць, баляць ногі, у яго з сабой кулі. Ён кажа, што ў такі дзень папросту не мог не прыехаць у Зэльву, ён імк-нецца рабіць гэта штогод.

— Я адчуваю і разумею, што такіх людзей, як Ларыса Геніюш, мы ўсе павінны ўша-ноўваць. І я раблю гэта кожны год, заўсёды некага прывожу. Вось раней былі дзеці, унукі, а сёння прывёз жонку і мала-дую настаўніцу, каб аддаць даніну павагі нашай геніяльнай паэтэсе.

Завяршаў мастацку ча-стку каля царквы лідскі бард Сяржук Чарняк.

Ад царквы ўсе аргані-завана накіраваліся на могілкі дзе пахаваная Ларыса Геніюш і яе муж — Янка Геніюш. На магіле ўсклалі кветкі і запалілі знічы. Былі разгорнуты бел-чырвона-белыя сцягі.

Памаліўся за спакой душы Ларысы і Янкі Геніюшаў  айцец Іяан з Жыровічаў, больш вядомы ўсім, як слынны змагар за беларушчыну і слынны паэт Зьніч.

Пасля могілак уся сяб-рына сабралася на беразе Зэ-львенскага вадасховішча, дзе ізноў загучалі песні на словы Ларысы Геніюш, а таксама і іншыя, у большасці патрыя-тычныя песні ды вершы.

Прагучалі тры версіі Паланеза Агінскага — у выка-нанні Вальжыны Цярэшчанкі, Таццяны Матафонавай на сло-вы Сержука Сокалава-Воюша. Трэцюю версію — верш паме-рам Паланеза — прачытаў айцец Іяан (Зьніч).

Такім чынам чарговыя ўгодкі з дня народзінаў Лары-сы Геніюш сталіся чарговым святам беларускага нацыяна-льнага духу.

Не так шмат сабралася людзей сёлета ў Зэльву, але Гарадзеншчына была прад-стаўлена даволі грунтоўна: Гародня, Ліда, Слонім, Дзят-лава, Масты… І трэба вялікі дзякуй сказаць Міхасю Скоб-лу, які штогод ахвярна шчы-руе над арганізацыяй у Зэльве імпрэзаў па ўшанаванні памяці вялікай беларускі. Дзякуючы такім рупліўцам, як Міхась, не пагасне зніч памяці, не зарасце сцяжына ў Зэльву, і дух Бела-рушчыны будзе ўзлятаць над Зэльвай і разлятацца па-над усёй краінай.

Паводле СМІ.

 

80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Падлужнага

Аляксандр Іосіфавіч ПАДЛУЖНЫ (16.08.1935, в.  Залессе Мсціслаўскага раёна — 21.11.2005, г. Менск)     нара-дзіўся ў сялянскай сям’і. Скон-чыў Мсціслаўскае педагагіч-нае вучылішча (1954), філала-гічны факультэт БДУ (1959). Працаваў настаўнікам бела-рускай мовы і літаратуры ў Раснянскай СШ Дрыбінскага раёна.

Вучыўся ў аспіранту-ры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа (1962-1964). Пачаў навуковы шлях з пасады ма-лодшага навуковага супрацоў-ніка, вырас да акадэміка-сакра-тара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў (1997-2002). Кіраваў Інстытутам мовазнаў-ства: намеснік  дырэктара па на-вуковай рабоце (1983-1989), дырэктар (1989-2003).

Абараніў кандыдац-кую (1967) і доктарскую (1981) дысертацыі. Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік АН Беларусі (1994).

Заснавальнік навуко-вай фанетычнай школы ў Бела-русі. Намеснік старшыні Дзяр-жаўнай камісіі па ўдаскана-ленні беларускага правапісу. Пад яго кіраўніцтвам быў падрыхтаваны праект но-вай рэдакцыі «Правіл бе-ларускай арфаграфіі і пунтктуацыі». Адзін з ак-тыўных стваральнікаў «Закона аб мовах у Рэс-публіцы Беларусь». Пад-рыхтаваў 12 кандытаў на-вук, сярод яго вучняў не-калькі дактароў навук.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій. Асноўныя працы: «Фана-лагічная сістэма беларус-кай літаратурнай мовы» (1969), «Нарыс акустыч-най фанетыкі беларускай мовы» (1977), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), су-аўтар кнігі «Фанетыка белару-скай літаратурнай мовы» (1989), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (1990), «Падручнік беларус-кай мовы. Для самаадукацыі» (1994), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990), збор-нік «Пытанні культуры пісь-мовай мовы» (1991), вучэбны дапаможнік «Фанетыка бела-рускай мовы» (1984), суаўтар і навуковы рэдактар «Беларус-кай граматыкі» (Ч. 1, 1985) і інш. Галоўны рэдактар штогод-ніка «Беларуская лінгвістыка» (з 1989) і часопіса «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук» (з 1997).

Прысуджана ганаровае званне «Заслужаны дзеяч наву-кі Рэспублікі Беларусь» (1999). Узнагароджаны ордэ-нам «Знак Пашаны» і шматлі-кімі Ганаровымі граматамі Прэзідыума НАН Беларусі.

Вікіпедыя.

 

(Пра А. Падлужнага чытайце на ст. 2.)

Супольная малітва беларусаў і японцаў

9 жніўня ў Менскім Чырвоным касцёле на святой імшы прысутнічаў амбасадар Японіі Цікахіта Харада і ўдзе-льнічаў у сумеснай малітве бе-ларускага і японскага народаў аб ахвярах, пацярпелых у Хірасіме, Нагасакі, Фукусіме і  на Чарнобыльскай АЭС.

Ксёндз-пробашч Ула-дзіслаў Завальнюк заклікаў прысутных да малітвы за ўсіх людзей, якія пацярпелі ад ядзе-рных выбухаў і выпрабаван-няў, ад наступстваў радыяцыі, якія перажываюць новыя пака-ленні людзей ў Японіі і Белару-сі. Амбасадар Японіі Цікахіта Харада ўзгадаў аб трагедыі японскага народа, калі за нека-лькі хвілін загінулі каля 70.000 чалавек. Ён падкрэсліў неаб-ходнасць захавання міру на планеце і супольнай малітвы за мір у свеце. Японія прытрым-ліваецца трох неядзерных пры-нцыпаў:  не мець, не рабіць і не ўвозіць ядзернай зброі.

6 і 9 жніўня адзнача-лася 70- годзе бамбардзіровак японскіх гарадоў Хірасімы і Нагасакі. 9 жніўня ў Нагасакі званіў звон аб ахвярах выбу-ху. У гэты ж дзень у Менску ля Чырвонага касцёла таксама гучаў памінальны звон.

У 2000 г. каля касцёла быў устаноўлены помнік «Звон Нагасакі» (які зрабіў японскі архітэктар Марыяма) у памяць ахвяр Хірасімы, Нагасакі і Чар-нобыля, дакладная копія звона «Анёл», уцалелага пасля атам-най бамбардзіроўкі. Такі пада-рунак гораду быў зроблены японскім каталіцкім біскупст-вам Нагасакі. Кожны год 26 красавіка у дзень катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Менску «Звон Нагасакі» адна-часова звоніць са званамі ў Нагасакі — ва ўшанаванне ахвяр радыяцыі.

29 жніўня 2001 года ля касцёла св. Сымона і Алены была ўсталявана капсула з зям-лёй з вёскі Грушаўка Нараў-лянскага раёна Гомельскай вобласці.«Няхай звон званіць па нашых душах», — папрасілі жыхары вёскі.  29 жніўня (гэты дзень з’яўляецца Міжнарод-ным днём дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў) 2011 года на тым жа месцы была прымацавана капсула з зямлёй з Сяміпалацінскага палігона. 12 снежня 2013 года ў Менск была дастаўлена зям-ля з Аламагорда, штат Нью -Мексіка, дзе выпрабоўвалася першая атамная бомба.

У Токіа родныя пацяр-пелых і тыя людзі, якія пера-жылі бамбардзіроўкі, таксама сабраліся 9 жніўня на жа-лобныя мерапрыемтствы а 11 гадзіне.

 

15 жніўня ў касцёле адзначаецца памяць польскага святога Максіміліяна Марыя Кольбе. Ён некаторы час вёў місіянерскую дзейнасць у Японіі, заснаваў манастыр ля горада Нагасакі, семінарыю і газету на японскай мове. Ён заснаваў кляштар не ў лепшым месцы, бо ад неселенага пункта будынак аддзяляла гара. Але калі ў 1945 годзе горад быў разбураны атамнай бомбай, кляштар не пацярпеў, бо быў з іншага боку гары, і браты-хрысціяне засталіся цэлыя.

Эла Дзвінская.

 

 

Аляксандр Іосіфавіч Падлужны

16 жніўня 2015 г. спаў-няецца 80 гадоў з дня нара-джэння Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, вя-домага беларускага лінгвіста, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Аляк-сандра Іосіфавіча Падлуж-нага.

 

А.I. Падлужны нара-дзіўся 16 жніўня 1935 г. у в. Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1954 г. скончыў Мсціслаўскае пед-вучылішча, у 1959 г. — аддзя-ленне беларускай мовы і літа-ратуры Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння БДУ праца-ваў настаўнікам у сельскай школе, у 1982 г. абараніў док-тарскую дысертацыю, у 1989 г. стаў прафесарам, у 1994 г. — акадэмікам НАН Беларусі.

З 1962  г. А.I. Падлужны назаўсёды звязвае сваё жыццё і дзейнасць з Інстытутам мова-знаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і беларускім мова-знаўствам. Тут у 1964 г. ён скончыў аспірантуру пад кі-раўніцтвам вядомага ленін-градскага лінгвіста Р.Р. Пят-роўскага і абараніў кандыда-цкую дысертацыю на тэму «Фаналагічная сістэма бела-рускай літаратурнай мовы», затым працаваў на пасадзе малодшага навуковага супра-цоўніка інстытута. З 1969 г. А.I. Падлужны працуе загадчыкам лабараторыі эксперыменталь-най фанетыкі (з 1990 года — аддзел эксперыментальнай фа-нетыкі), з 1992 г. узначальвае аддзел сучаснай беларускай мовы, з 1983 г., працуе на па-садзе намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце, з 1989 па 2003 г., з’яўляецца дырэктарам Інстытута мова-знаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Адначасова з 1997 па 2002 г. А.I. Падлужны быў акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных на-вук і мастацтваў НАН Бела-русі.

 

А.I. Падлужны — аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій па розных праблемах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, грама-тыкі, правапісу і культуры мо-вы, моўнай палітыкі, з’яўляецца заснавальнікам беларускай фа-нетычнай школы. Ён стварыў у Інстытуце мовазнаўства ла-бараторыю эксперыменталь-най фанетыкі, у якой пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэд-ным удзеле праведзены дасле-даванні вуснай беларускай мо-вы. У манаграфіі «Фаналагіч-ная сістэма беларускай мовы» (1969) вучоны ўпершыню да-следаваў фанемны склад бела-рускай мовы і разгледзеў меха-нізм функцыянавання гукаў, які не паддаецца непасрэднаму назіранню. Гэта даследаванне з’явілася тэарэтычнай асновай для эксперыментальнага вы-вучэння гукаў беларускай мо-вы. У кнізе «Гукі беларускай мовы» (сумесна з В.М. Чэк-манам, 1973) ім разгледжаны асаблівасці ўтварэння галосных і зычных гукаў беларускай мо-вы. Такое апісанне ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве ажыццёўлена на эксперымен-тальным матэрыяле (рэнтгена-грам, палатаграм, лінгваграм, адантаграм дыктараў, якія ва-лодаюць літаратурнымі нор-мамі вымаўлення). У манаграфіі даследаваны месца і спосаб утварэння гукаў паводле да-ных палатаграфіі і кінарэнт-генаграфіі, прапанавана арты-куляцыйна-фізіялагічная кла-сіфікацыя зычных і галосных гукаў, дадзена апісанне асноў-ных характарыстык артыкуля-цыйнай базы беларускай мовы. Кніга дала пачатак стварэнню навуковай апісальнай фанетыкі сучаснай беларускай літара-турнай мовы, якая да сённяш-няга дня з’яўляецца базай усёй вучэбнай літаратуры па фане-тыцы і фаналогіі беларускай мовы.

У манафафіі «Нарыс акустычнай фанетыкі беларус-кай мовы» (1977) на аснове да-дзеных самых новых на той час электронна-акустычных пры-бораў прааналізаваны ўласці-васці вуснай беларускай мовы, якія абумоўліваюць яе падзел на гукі і дазваляюць ажыцця-віць фанемную класіфікацыю. У доктарскай дысертацыі А.I. Падлужнага «Фанетычная сі-стэма беларускай мовы» (1981) упершыню ў беларускім мова-знаўстве прыведзены атры-маныя эксперыментальным шляхам звесткі пра акустыч-ную будову маўлення і асаблі-васці яго ўспрымання, зробле-на іерархічная класіфікацыя акустычных прымет маўлен-чага сігналу, устаноўлена сег-ментная структура беларус-кага маўлення і прапанавана акустычная класіфікацыя гу-каў на аснове гэтай структуры. Пад кіраўніцтвам і пры непа-срэдным удзеле А.I. Падлуж-нага ў Інстытуце мовазнаўства праведзены буйныя даследа-ванні фанетычнай сістэмы бела-рускай мовы, вынікі якіх аба-гульнены ў манаграфіях «Фа-нетыка слова ў беларускай мо-ве» (1983), «Фанетыка беларус-кай літаратурнай мовы» (1989), а таксама ў шэрагу артыкулаў, прысвечаных тэа-рэтычным праблемам беларус-кай фанетыкі і фаналогіі.

Значнае месца ў навуко-вай дзейнасці А.I. Падлужнага займаюць праблемы нармалі-зацыі беларускага літаратур-нага маўлення. Ён з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі і адным з аўтараў нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэн-туацыя, словазмяненне» (1987), а таксама аўтарам раз-дзелаў «Фаналогія» і «Арфа-эпія» (сумесна з акадэмікам М.В. Бірылам) у акадэмічнай «Беларускай Граматыцы» (ч. 1, 1985). Менавіта гэтыя фунда-ментальныя працы да сённяш-няга дня застаюцца найбольш аўтарытэтнымі даведнікамі па беларускай мове, дзякуючы якім удалося стрымаць дэст-руктыўныя тэндэнцыі ў сістэ-ме беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX ст. і захаваць адносную стабільнасць норм беларускай літаратурнай мовы і яе функцыянаванне ў грамад-стве.

У 90-я гады мінулага стагоддзя акадэмік А.I. Пад-лужны фактычна ўзначаліў працу ў краіне па ўдаскана-ленні беларускага правапісу. Ён быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдаска-наленні беларускага правапісу, вынікам дзейнасці якой сталі «Высновы», дзе былі сфарму-ляваны асноўныя падыходы да падрыхтоўкі змяненняў існых правапісных норм. А.I. Падлу-жны ўзначаліў і рабочую гру-пу па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правіл бела-рускай арфаграфіі і пунктуа-цыі». У выніку напружанай і карпатлівай працы рабочая група падрыхтавала такі пра-ект, які з’яўляецца больш па-слядоўным і кампактным у параўнанні з існым тады і які пасля ўвядзення ў дзеянне па-вінен быў забяспечыць адзін-ства правапісных норм суча-снай беларускай літаратурнай мовы і яе паспяховае выву-чэнне перш за ўсё ў сферы школьнай адукацыі. Аднача-сова А. І. Падлужны як кіраў-нік рабочай групы і аўтары-тэтны спецыяліст у гэтай галіне праводзіў вялікую прапаган-дысцкую работу па растлума-чэнні сутнасці і зместу прапа-наваных змен у беларускім правапісе, пра што сведчылі яго рэгулярныя публікацыі ў перыядычным друку, у пры-ватнасці ў «Настаўніцкай га-зеце» за 2005 год.

Шэраг прац А.I. Падлу-жнага непасрэдна адрасаваны тым, хто практычна вывучае беларускую мову. Ён адзін з аўтараў кнігі «Беларуская мова для небеларусаў» (1973; 2-е выд. 1978, на рускай мове). (Менавіта гэтая кніга была пе-ршым падручнікам беларус-кай мовы ў нядзельнай бела-рускай школе г. Прыазёрск у Казахстане ў 1990 г., рэд.) Трэцяе істотна перапрацаванае і дапоўненае выданне гэтай кнігі выйшла пад назвай «Бела-руская мова для тых, хто гаво-рыць па-руску» (1990). А.I. Падлужны — навуковы рэдак-тар і адзін з аўтараў кнігі «Бела-руская мова: Цяжкія выпадкі фанетыкі, арфаграфіі, грама-тыкі» (1987), хрэстаматыі «Вус-ная беларуская мова» (1990), зборніка «Пытанні культуры пісьмовай мовы» (1991). У су-аўтарстве ім напісаны вучэбны дапаможнік «Фанетыка бела-рускай мовы» (1984), а таксама «Практыкум па фанетыцы бе-ларускай мовы» (1989) і інш. А.I. Падлужны быў членам рэд-калегіі і адным з найболып ак-тыўных аўтараў энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994), якая дагэтуль з’яўляецца найбольш поўным і аўтарытэтным давед-нікам па самых разнастайных пытаннях сучаснай беларускай мовы.

У сферы навуковых за-цікаўленняў акадэміка А.I. Падлужнага знаходзяцца так-сама праблемы беларускай лек-сікалогіі і беларускай навуко-вай тэрміналогіі. Пад яго рэда-кцыяй апублікавана манагра-фія «Пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміна-логіі». Вялікую практычную, у тым ліку і кансультацыйную, работу ён ажыццяўляў як ста-ршыня Рэспубліканскай тэрмі-налагічнай камісіі пры Нацыя-нальнай акадэміі навук Бела-русі.

Шырока вядома наву-ковая дзейнасць А.I. Падлуж-нага і за межамі нашай краіны. На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся членам Камісіі па фанетыцы і фаналогіі пры Між-народным камітэце славістаў, членам рабочай групы Міжна-роднай камісіі па «Агульна-славянскім лінгвістычным ат-ласе», кіраўніком беларускай нацыянальнай групы АЛА, прымаў актыўны ўдзел у рас-працоўцы гэтага буйнейшага славістычнага праекту XX-XXI стст.

Сваю шматгранную на-вуковую работу А.I. Падлуж-ны спалучаў з вялікай навуко-ва-арганізацыйнай дзейнасцю. Працуючы на працягу 20 га-доў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і дырэкта-рам Інстытута мовазнаўста імя Якуба Коласа НАН Беларусі, А.I. Падлужны фактычна ажыццяўляў каардынацыю ўсёй лінгвістычнай навукі ў Беларусі, а на пасадзе акадэ-міка-сакратара Аддзялення гу-манітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі вызначаў кіру-нкі даследаванняў у галіне ўсёй гуманітарнай навукі ў краіне.

Адначасова ў дзейнасці акадэміка А.I. Падлужнага вя-лікае месца займала работа па падрыхтоўцы філалагічных кадраў вышэйшай кваліфіка-цыі. Ён падрыхтаваў 12 канды-датаў навук, сярод яго вучняў некалькі дактароў навук. Акра-мя таго, на працягу многіх га-доў А.I. Падлужны чытаў лек-цыі па беларускай мове для студэнтаў філалагічнага факу-льтэта БДУ, працаваў старшы-нём ДЭК, быў членам Прэзіды-ума навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пад-ручніках, узначальваў савет па абароне доктарскіх дысерта-цый пры Інстытуце мовазнаў-ства, з’яўляўся членам савета па абароне дысертацый пры БДУ.

Навуковая, навукова-арганізацыйная дзейнасць і работа па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галі-не беларускага мовазнаўства А.I. Падлужнага атрымалі вы-сокую адзнаку грамадскасці і дзяржавы. У 1989 г. ён абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1994 г. — акадэмікам НАН Бе-ларусі. Як таленавіты арганіза-тар мовазнаўчай навукі ў Бела-русі А.I. Падлужны ўзнага-роджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР (1983), ордэнам «Знак Паша-ны» (1986), яму прысвоена званне Заслужаны дзеяч наву-кі Рэспублікі Беларусь (1999).

Паводле

А.А. Лукашанца.

 

VIA SCIENTIARUM

(З гісторыі беларускай адукацыі)

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкры-лася выстава «VIA SCIENTIARUM. (З гісторыі беларускай адука-цыі)», дзе прадстаўлены матэрыялы, якія захоўваюцца ў аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў.

Рэтраспектыва экспазіцыі дае магчымасць прасачыць складаны і цікавы працэс развіцця адукацыі на беларускіх землях ад даўніх часоў  да саракавых гадоў ХХ стагоддзя.

На выставе  прадстаўлены выданні, дзе асэнсоўваецца  шматграннае значэнне асветніцкай  дзейнасці Е. Полацкай, Ф. Скарыны, С. Полацкага не толькі для нашых зямель, але і для сусветнай гісторыі і культуры.

Сярод экспанатаў выставы — «Памятная кніжка Магілёў-скай дырэкцыі народных  вучылішчаў», якая датуецца 1890 г.,  навукова-педагагічныя працы вядомых аўтараў, даведачныя выданні аб адукацыйных установах, часопісы і інш.

Наведвальнікі экспазіцыі маюць унікальную магчымасць убачыць разам шэраг матэрыялаў, якія на сённяшні дзень з’яўля-юцца бібліяграфічнай рэдкасцю і маюць гістарычную каштоў-насць.

Святлана Паўлавіцкая,

галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаў

і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі

Рэспублікі Беларусь.

 

АБ’ЯВА

З 3 па 21 жніўня сядзіба ТБМ працуе па летнім раскладзе:

штодня з панядзелка па пятніцу з 17 да 19 гадзін.

Субота і нядзеля не працуем.

Кніжная выстава пачынае працаваць

 з 24 жніўня з 15.00 да 19.00.

 

З  ШАНАВАННЕМ  РОДНАГА  СЛОВА

Сапраўдны пісьменнік тонка адчувае не толькі слова, але і ўласцівыя яму адценні, рупіцца, дбае пра самабытнасць мовы. Гэта датычыць і Алеся Ветаха, пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Ён аўтар кніг прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999). Яго-ныя творы друкаваліся ў ка-лектыўных зборніках «Карані», «Вальс пад журлівымі таполя-мі», «У Храме зямнога кахан-ня», «Самая чароўная кветка», «Пакуль б’ецца сэрца…», часо-пісах «Полымя», «Маладосць», «Першацвет», газетах «Літара-тура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы» і інш.

Псеўданім Алесь Ветах абраў для сябе Алесь Бельскі, знакаміты беларускі літарату-разнавец і крытык, доктар фі-лалагічных навук, прафесар БДУ, аўтар шматлікіх навуко-вых і навукова-метадычных прац пра беларускую літара-туру ХХ — пачатку ХХІ ста-годдзя. Прац, якія характары-зуюцца не толькі глыбінёй ана-лізу мастацкіх твораў, але і тон-кім разуменнем адметнасцяў, якія маюць дачыненне да архі-тэктонікі твора, яго вобразнай сістэмы і моўна-выяўленчых сродкаў.

І вось новая, прыемная сустрэча з Алесем Ветахам. На гэта раз — з ягонымі кнігамі про-зы «Сны дзяцінства: апове-сці, апавяданні» (Мінск: Вы-давец Зміцер Колас, 2014. 259 с.) і «Хрыстос між нас: апавя-данні, аповесці» (Мінск: Вы-давец Зміцер Колас, 2015. 223 с.). Трэба адзначыць, што тво-ры вызначаюцца майстэрствам пабудовы сюжэтаў, глыбінёю псіхалагізму. А яшчэ — сама-бытнаю моваю (слова- і форма-ўжываннем, адмысловым сін-таксісам). Бясспрэчнай аздобаю ягоных твораў з’яўляецца «па-заслоўнікавая» лексіка — словы, не ўключаныя ў пяцітомны «Тлумачальны слоўнік бела-рускай мовы» (1977-1984). Гэтыя «бяздомныя» словы, якія ўжываюцца ў мастацкіх і на-вуковых тэкстах, у мове срод-каў масавай інфармацыі, нарэ-шце знайшлі надзейны прыту-лак — пададзены ў працы А. Каўруса «Словаклад: слоўнік адметнай лексікі» (Мінск: Вы-давецкі дом «Звязда», 2013. 328 с.). Некаторыя з гэтых слоў увайшлі ў найноўшыя слоўні-кі, у тым ліку — у такі аўтары-тэтны даведнік, як «Слоўнік беларускай мовы» (Мінск: Бе-ларуская навука, 2012. 916 с.), навуковымі рэдактарамі якога з’яўляюцца дактары філала-гічных навук А.А. Лукашанец і В.П. Русак. Пра мэтазгод-насць ужывання ў беларускай мове шмат якіх лексічных адзі-нак, у тым ліку і «пазаслоў-нікавых», пісаў знаны мовазна-вец, доктар філалагічных на-вук, прафесар П. Сцяцко ў кнізе «Культура мовы» (Мінск, 2002. 444 с.).

Думаецца, мэтазгодна будзе пазнаёміць чытача з «пазаслоўнікавымі» словамі, якія ўжываюцца ў празаічных творах Алеся Ветаха. У іх гэтыя словы пачуваюць сябе натура-льна, паколькі ўжытыя дарэчы і таму з’яўляюцца несумненнай акрасаю ягоных твораў.

Большасць гэтых слоў словаўтваральна суадносяцца з літаратурнымі лексічнымі адзінкамі: варажнеча — варага-ванне, варожасць: Ад таго часу пралегла між імі мяжа раз’я-днанасці, пачаліся лютая вара-жнеча і вайна; жахотныя — жахлівыя: У тыя жахотныя хвіліны мне жадалася хутчэй упасці на калені перад покуц-цю…; ваяр — воін: Сапраўдны воўк-ваяр ніколі не будзе дбаць пра слабых і ўбогіх, шкадаваць асуджаных на гібель і вымі-ранне; звязак — сувязь: Яна згадвалася цяпер найперш у звязку з тым цудоўным куточ-кам…; затэлефанаваць — пага-варыць праз тэлефон: З кухні Ксеня перайшла ў вітальню і затэлефанавала ў паліклініку, каб выклікаць доктара на дом; землятрус — землетрасенне: Перш здавалася, быццам па-чаўся магутны землятрус, пра які яшчэ не так даўно Ка-цярына чула ў школе.

Так, напрыклад, да ну-льсуфіксавых вытвораў адно-сяццца: аповед — тое, што апавя-даецца: А яшчэ пазней, як я па-сталеў, дык пачуў бабулін апо-вед пра іншыя зоркі; спадзеў — спадзяванне: Яно і зразумела: нямоглы чалавек зазвычай мае таемны спадзеў на раптоўвае выздараўленне. Назоўнік за-плечнік («рэчмяшок») утвора-ны конфіксавым спосабам ад асновы назоўніка плеч-ы: адна-часовым далучэннем пры-стаўкі за- і суфікса -нік-: Значыць, і мне трэба браць за-плечнік і ісці на чыгунку, каб ехаць у горад, туды, дзе мяне чакаюць праца і клопаты. Ві-тальня («пярэдні пакой») ут-ворана ад асновы інфінітыва віта-ць пры дапамозе суфікса -льн-: Сяргея таксама непа-коіла самаадчуванне сына, і ён моўчкі падаўся ў вітальню да тэлефона, каб звязацца з Гер-мановічам… Унёсак («унесе-ныя грошы на што-н.; узнос») словаўтваральна матывуецца дзеясловам унес-ці (да асновы далучаецца суфікс -ак-): Матэ-рыяльна дапамаглі з першым унёскам бацькі, асабліва яго, Мікіты, бо сума патрабава-лася немалая, а Мікітаў баць-ка добра зарабляў, працуючы ў сферы прыватнага гандлю.

У творах ужываюцца натуральныя формы назоўні-каў і прыметнікаў замест дзее-прыметнікавых формаў з не-ўласцівымі беларускай мове суфіксамі -ач-, -уч- (-юч-): выступоўца — той, хто высту-пае; прамоўца: …якія [людзі] пільна ўзіраліся ў яго і, зда-валася, зараз таксама паў-стануць у ролі выступоўцаў; вернік — той, хто верыць у існаванне Бога: …хутка прае-халі рэшту дарогі да месца паломніцтва вернікаў і экс-курсій цікаўнага люду; кіраў-нічы — які ўласцівы кіраўніку: Буйская мела неблагія аргані-зацыйныя здольнасці і сякі-такі досвед адміністрацыйна-кіраўнічай працы… Параўн., напрыклад: бел. вернік і веру-ючы (ТСБМ, т. 1, с. 480), кіраўнічы — кіруючы (ТСБМ, т. 2, с. 689).

Выкарыстоўваюцца назоўнікі з суфіксамі -оўц-, -яр- (замест нехарактэрнага для беларускай мовы суфікса -цель): кіроўца — вадзіцель, шафёр: Уяўляючы сябе кіроў-цамі, мы па чарзе з незвы-чайным імпэтам круцілі руль…; мысляр — мысліцель: …потым [Іваніцкі] уваходзіў у вобраз глыбакадумнага мы-сляра і прапаноўваў: «Давай, чалавеча, пра наша жыццё-быццё паталкуем…»

Са сваямоўнага матэ-рыялу ўтворана прыслоўе зрэдзькалі — часам, час ад часу: Праўдачка, зрэдзькалі сякія-такія госці, як у раён прыяз-джаюць, дык яны да нас навед-ваюцца…

Некаторыя словы заха-валі марфемную будову асно-вы, ад якой яны ўтвораныя, інакш кажучы, ужываюцца без чаргавання апошняга зычнага гэтай асновы: грахоўны — грэ-шны: І я грахоўны; народзіны — нараджэнне: — Мой дзень народзінаў будзе толькі ў наступным годзе, — засмучана адказаў я; лекаваць — лячыць: …і лекавала яго сына, клапа-цілася, каб ён перадужаў хва-робу, выздаравеў; лекаванне — дзеянне паводле значэння дзея-слова лекаваць: З братам мы заняліся лекаваннем звярка; лекавацца — лячыцца: Цяжка хварэла і доўга лекавалася.

Ужываюцца словы без фіналі -ый, якая «супярэчыць марфалагічнай і словаўтва-ральнай сістэмам беларускай нацыянальнай мовы» (П. Сця-цко): Каментар — каментарый: …і адразу без лішніх адступ-ленняў і каментароў выказаў сваю заклапочанасць…

Аддаецца перавага больш дакладным (беларус-кім) назвам рэлігійных святаў, напрыклад: Дабравесце — Бла-гавешчанне, звеставанне: На-бліжаўся красавік, на пачатак якога, як вядома, прыпадае Дабравесце.

Сустракаюцца словы, якія выкарыстоўваюцца замест апісальных назваў: звечарэлы — такі, які ахутаны вечарам: Зда-валася, нябесная зорка-іскры-нка вось-вось загарыцца яркім агеньчыкам і напоўніць свят-лом звечарэлае сутонне; мала-дзён — малады чалавек: А, га-лоўнае, дзякуючы прынцыпо-вай пазіцыі Ніны Васільеўны, змаглі супольна адрэагаваць на абразу, пыху і хамства ма-ладзёна; напоўніцу — на поўны рот: Цыгарэтны дым уцягваў прагна і напоўніцу; наступства — тое, што з’яўляец-ца ў выніку чаго-н.: І маці з бацькам, мабыць, спалохаліся пагроз, а мо проста пера-страхаваліся ад магчымых на-ступстваў; падпарадкаванец — той, хто падпарадкоўваецца каму-н.: Многія радаваліся, што зніклі панаванне і ўлада людзей, якія хто хітрасцю, а хто прынукай падпрадкоўвалі іх волю і нораў, выдрэсіроўвалі іх [сабак] у бездакорных падпа-радкаванцаў…; святар — назва служкаў рэлігійнага культу: Айцец Андрэй — адзін з тых святароў, хто несправядліва пацярпеў і быў незаслужана пакараны; слухаўка — тэлефон-ная трубка: Пасля гэтых слоў у слухаўцы гучна запіпікала…

Сярод слоў ёсць такія, што не толькі называюць пэў-ную рэалію, але і вобразна ха-рактарызуюць яе: лецішча — дача: Таму, калі Даніла Грыб у чарговы раз завітаў, каб за-прасіць пагасцяваць на леці-шчы, пагадзіўся. Стылёва нейтральны назоўнік слова-ўтваральна звязаны з словамі лета і летаваць (утвораны су-фіксам -ішч-).

Замест штучнага для беларускай мовы прыметніка маладзёжны ўжываецца ўтво-раны паводле актыўнай слова-ўтваральнай мадэлі прыметнік моладзевы: Гэтым Копаць і карыстаўся, каб паказаць у моладзевай аўдыторыі сваю значнасць і веліч. Як слушна адзначае П. Сцяцко, «няма ў нас такога прыметнікавага суфікса -ёжн-ы).

Выкарыстоўваецца су-бстантываваны дзеепрыметнік з суфіксам -л- (замест неўла-сцівай формы з суфіксам -ўш-; гл. ТСБМ, т. 4, с. 138): пацярпелы — той, хто пацярпеў: Яму здавалася, што з боку пацярпелага абавязкова будзе пэўная рэакцыя альбо нейкая спроба, але нічога падобнага не дачакаўся.

Са значэннем «той, хто прымае ўдзел у размове» вы-карыстоўваецца натуральны назоўнік суразмоўца: …толькі трэба адчуваць свайго сураз-моўцу ці проста маўклівага спадарожніка.

Замест двухслоўнага назову ўжываецца аднаслоўны з выразнай марфемнай будо-вай: напрыканцы — пад канец (прыназоўнік для выражэння часавых адносін): Напрыканцы сталавання Люпус закрануў моўнае пытанне, сказаў пра яго важнасць і значнасць…

Як натуральнае ўспры-маецца слова перамовы (замест перагаворы): Сюды людзі ў ас-ноўным сыходзіліся на тэле-фонныя перамовы са сваімі дзецьмі ці родзічамі.

Адмысловікам да на-зоўніка страсць з’яўляецца жарсць: …і кіпела непрад-казальная жарсць…; Асабліва моцна распальваліся жарсці

Паколькі слова паўна-кроўна функцыянуе («жыве»), самавыяўляецца толькі ў кан-тэксце, у дадзеным выпадку — мастацкім, прывядзём яшчэ прыклады адметных слоў (без каментару іх утварэння): за-цікаўленне — інтарэс: У адно-сінах да цябе быў цвярозы разлік, карыслівыя мэты і зацікаўленні, таму ты меў справу з людзьмі-маскамі; кепства — кепскае, благое: …Жыгалаў Павел і Дубінаў Ан-дрэй рабілі розныя кепствы, не давалі ёй [суседцы] спакойна жыць; ліставанне — абмен ліс-тамі, перапіска: Пасля праця-гваў: — З аўтарам мы паста-янна трымалі сувязь, падклю-чыліся да ліставання праз інтэрнэт; насамрэч — у са-праўднасці, па праўдзе: На-самрэч дзень той быў незвы-чайны: упершыню інстытут святкаваў інаўгурацыю — ус-тупленне на пасаду новага дырэктара; профільны — ас-ноўны, вызначальны для якой-н. спецыяльнасці: Ён наш, яго, як я казаў, рэкамендавала на-ша ўпраўленне, профільнае міністэрства і тры творчыя саюзы — літаратараў, кампазі-тараў і тэатральных крыты-каў; распавесці — расказаць: Тут дастаткова распавесці хаця б адну гісторыю; стэле-фаноўвацца —  гаварылі праз тэлефон: — Мы стэлефаноў-валіся з Феліксам па некалькі разоў на дзень, учора сядзелі, абмяркоўвалі; шторанку — штораніцы: Шторанку гу-чалі на новыя лады птушыныя спевы…; упросліва — з прось-баю: — Жэнечка, галубка мая, — стараючыся гаварыць цішэй і вельмі лагодна, Ляксейчыха ўпросліва зірнула ў вочы маёй маці…

Такім чынам, ужытыя ў празаічных творах Алеся Ветаха адметныя словы яшчэ раз пераканаўча сведчаць, што яны паўнавартасныя моўныя адзінкі, якія маюць усе пад-ставы заняць годнае месца ў новым шматтомным (і аднатом-ным) тлумачальным слоўніку беларускай мовы, а таксама ў перакладным БРС і інш.

Васіль Рагаўцоў.

 

Беларуская мова ў гандлёвай прасторы Беластока

Беларуская мова што-раз часцей выкарыстоўваецца ў гандлёвай прасторы Бела-стока. У адным з рыбных рэс-таранаў, які знаходзіцца ў буйным гандлёвым цэнтры горада, з’явілася меню на польскай і беларускай мовах. Гэта прыемная нечаканасць для пакупнікоў з Беларусі.

Супрацоўніца рэста-рана:

— Мы маем вельмі шмат кліентаў з-за ўсходняй мяжы, таму робім меню па-бе-ларуску, каб было лягчэй вы-браць. Беларускае меню можа заахвоціць кліентаў прыхо-дзіць да нас. Некаторыя, маж-ліва, саромеюцца падыйсці і спытаць назву стравы.

Наведвальнікі:

— Я не вельмі добра раз-умею польскую мову, таму ве-льмі прыемна, што палякі не забываюцца пра нас, беларусаў. Пра нас ўсюды ўжо забыліся, а палякі — не, дзякуй ім за гэта!

— Гэта вельмі добра, бо зразумела для турыстаў-бе-ларусаў, ды і расейцаў, бо яны таксама разумеюць беларус-кую мову. Дзякуй, што бела-руская мова ёсць у вас у По-льшчы!

З увагі на шматлікасць пакупнікоў з Беларусі, улас-нікі гандлёвых цэнтраў выхо-дзяць насустрач запатраба-ванням. Нікога ўжо не здзіў-ляюць надпісы на расейскай мове, аднак на беларускай — гэта адно з нешматлікіх вы-ключэнняў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.

Адпіскі, як стыль працы чыноўнікаў усіх рангаў

Народным дэпутатам,

Старшыні Палаты Прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Уладзіміру Паўлавічу Андрэйчанка

 

Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь

Андрэю Уладзіміравічу Кабякову

 

ЗАЯВА.

 

У Рэспубліцы Беларусь існуе негатыўнае стаўленне да развіцця роднай мовы. Адсутнічае роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў — беларускай і рускай. Паўсюдна мова тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь павінна быць на першым месцы, а руская — на другім. А ў нашай краіне робіцца ўсё наадварот. Паўсюль, амаль ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, пануе руская мова.

У гарадах рэспублікі адсутнічаюць беларускамоўныя садкі і школы. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ў сферы адукацыі на вёсцы. Амаль паўсюль у сферы грамадскага жыцця кіраўніцтвам выканкамаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў не выконваюцца, ці выконваюцца з парушэннем артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», што з’яўляецца парушэннем правоў чапавека на карыстанне роднай мовай у нашай краіне.

Мы, удзельнікі сходу Салігорскай гарадской суполкі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», занепакоены станам роднай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і патрабуем:

  1. Надаць, згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларускай мове не дэкларатыўны, а сапраўдны дзяржаўны статус і ва ўсіх сферах грамадскага жыцця краіны паставіць у роўнасць дзве дзяржаўныя мовы.
  2. Вырашыць пытанне аб увядзенні з боку выканаўчай улады на ўсіх узроўнях жорсткага кантролю за выкананнем артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».
  3. Адказ выслаць на імя Уладзіміра Генадзьевіча Масакоўскага па адрасу: 223710, г. Салігорск, вул. К. Заслонава, д. 54, кв. 18. Тэл. 8(0174)31-43-97.

Старшыня сходу                    Уладзімір Масакоўскі

Сакратар сходу                          Ніна Ярмалінская

223710, г. Салігорск,

вул. К. Заслонава, 54-18,

Масакоўскаму У.Г.

 

Паважаны Уладзімір Генадзьевіч!

 

У Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы разгледжана заява ўдзельнікаў сходу Салігорскай гарадской суполкі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» па пытанні функцыянавання дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Па сутнасці звароту мяркуем магчымым адзначыць наступнае.

У адпаведнасці з артыкуламі 17 і 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы, і кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін.

Дзяржава гарантуе свабоду выбару мовы выхавання і навучання, забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, праяўляе клопат аб забеспячэнні фактычнай роўнасці дзяржаўных моў. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права свабодна карыстацца іх нацыянальнай мовай, звяртацца ў дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове. З мэтай рэалізацыі права грамадзян на свабоднае карыстанне дзяржаўнымі мовамі заканадаўства абавязвае кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў валодаць беларускай і рускай мовамі. Заканадаўствам не рэгламентуецца ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой.

Асноўным нарматыўным прававым актам у сферы заканадаўства аб мовах з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1998 года). Дадзены акт замацоўвае асновы выкарыстання моў у найбольш важных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Да таго ж Законам урэгуляваны пытанні развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, а таксама пытанні аховы правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў дадзенай сферы.

Артыкулам 6 Закона асобна замацавана норма, згодна з якой усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя.

Як ужо адзначалася намі вышэй, дзеючае заканадаўства не абмяжоўвае права грамадзян Рэспублікі Беларусь карыстацца той або іншай дзяржаўнай мовай, а таксама іншымі мовамі, якімі карыстаецца насельніцтва нашай краіны, і стварае для гэтага шырокія магчымасці.

Такім чынам, пытанні развіцця і ўжывання беларускай і рускай моў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян у моўнай сферы, на наш погляд, дастаткова поўна ўрэгуляваны дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Старшыня камісіі                    А.І. Сягоднік.

Масакоўскаму У.Г.,

вул. К. Заслонава, д. 54, кв. 18,

г. Салігорск,

Салігорскі р-н,

Мінская вобласць

 

Ваш зварот, які паступіў у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, накіраваны для разгляду ў Міністэрства адукацыі з просьбай паведаміць Вам аб выніках.

Намеснік начальніка аддзела па рабоце са зваротамі

грамадзян і юрыдычных асоб Апарату

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь              Т.Г. Майаровіч.

Масакоўскаму У.Г.

вул. К. Заслонова, д.54, кв. 18,

223710, г. Салігорск

 

Паважаны Уладзімір Генадзьевіч!

 

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш зварот, які паступіў з Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі паведамляем наступнае.

Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Гэта замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законе Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам жаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў). У заяве законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў вызначаецца пажаданая мова навучання дзіцяці.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі дзеці далучаюцца да багацця беларускай мовы, фарміруюцца каштоўнасныя адносіны да яе. Ва ўсіх узроставых групах ажыццяўляецца знаёмства з беларускімі народнымі святамі, звычаямі, творамі беларускіх пісьменнікаў і кампазітараў, выхоўваецца пачуццё этнічнай прыналежнасці, фарміруюцца ўяўленні аб роднай краіне, устойлівая цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы. У розных відах дзіцячай дзейнасці развіваецца культура маўленчых зносін, фарміруецца актыўны і пасіўны слоўнік, граматычны лад маўлення, правільнае вымаўленне гукаў, дыялагічнае і маналагічнае маўленне як сродак зносін.

Вывучэнне беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пачынаецца з першага класа. У І-ХІ класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс па ўсіх вучэбных прадметах здзяйсняецца на беларускай мове, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання — на рускай мове.

З агульнай колькасці 3 074 ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе ў 1 547 здзяйсняецца адукацыйны працэс на беларускай мове, 1 523 — на рускай мове.

У адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі беларуская мова вывучаецца з першага класа.

З 2013/2014 навучальнага года ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў сярэдняй школе, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2013 № 06-19/28, па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў і рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі магчыма вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на павышаным узроўні ў X, XI класах у аб’ёме трох вучэбных гадзін.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўведзены абавязковы выпускны экзамен па беларускай і рускай мовах за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжаны выпускны экзамен па адной з дзяржаўных моў на выбар вучняў — рускай або беларускай.

Выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі забяспечана права выбару тэстаў на рускай або беларускай мове пры праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання.

Штогод 21 лютага з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У межах правядзення свята праводзяцца навуковыя канферэнцыі, Дні і Тыдні беларускай мовы, алімпіяды, конкурсы, тэматычныя выхаваўчыя гадзіны, урокі-падарожжы, лекцыі, семінары, літаратурныя гасцёўні; арганізуюцца выставы мастацкай літаратуры, творчыя сустрэчы дзяцей і моладзі з народнымі майстрамі, фалькларыстамі, навукоў-цамі, пісьменнікамі, дзеячамі мастацтва і іншымі прадстаўнікамі беларускай культуры.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца сістэмная работа, накіраваная на далейшае паглыбленне выкарыстання беларускай мовы і яе папулярызацыі ва ўстановах адукацыі краіны.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц» у выпадку нязгоды з адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў суд.

Намеснік Міністра   Р.С. Сідарэнка.

 

У магілёўскім гуртку ТБМ

6 жніўня на бела-рускім гуртку сябры ТБМ абмеркавалі праблемы і стан сучаснай беларускай тапанімікі. Архітэктар спа-дарыня Алена Асмакоўская распавяла пра асноўныя мэты і задачы тапанімікі ў жыцці любога грамадства, краіны, населенага пункту і больш падрабязна ўзняла пытанні нашых гарадскіх тапанімічных праблемаў, якія не толькі датычацца кожнага мяшканца, але і ствараюць імідж гораду ( і не заўсёды спрыяльны). Увогуле назовы гарадскіх аб’ектаў — гэта не проста па-штовыя адрасы, гэта наша гісторыя, наша спадчына, культурная каштоўнасць, і таму да гэтага пытання трэ-ба падыходзіць вельмі ўзва-жана, прыслухоўвацца ў першую чаргу да адмы-слоўцаў і гісторыкаў, а не прыдумляць адсябечыну з нейкіх палітычна-каньюк-турных нагод.

Аляксандр Сабалеўскі,

Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ

імя Ф. Скарыны.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Прылішч Ірына — 50000 р., г. Менск
  2. Беларускі патрыёт- 300 дол. ЗША, г. Менск
  3. Бамбіза Мікола — 600000 р., г. Менск
  4. Шырвель Андрэй — 70000 р., г. Менск
  5. Сасонка Людміла — 200000 р., г. Менск
  6. Вяргей Валянціна — 110000 р. г., Менск
  7. Кукавенка Іван — 100000 р., г. Менск
  8. Грышан Мікола — 50000 р., г. Мазыр
  9. Несцераў Віктар — 500000 р., г. Менск
  10. Шумскі Ягор — 150000 р., г. Менск
  11. Восіпава Аляксандра- 100000 р., г. Гомель

12.Прыгожыны Вольга і Аркадзь

— 5000  рас. руб., г. Масква

  1. Шкірманкоў Фел. — 100000 р., г. Слаўгарад
  2. Мяхеўка Аляксей — 30000 р.,

в. Цесны, Вілейскі р-н

  1. Сымон Барыс — 30000 р., г. Менск
  2. Бамбіза Мікола — 600000 р., г. Менск
  3. Пухоўская Ю.А. — 50000 р., г. Менск
  4. Чыгір Я. А. — 50000 р., г. Гродна
  5. Рабека М.М. — 150000 р., г. Менск
  6. Прылішч Ірына — 50000 р., г. Менск
  7. Кухаронак А. Д. — 50000 р.,

г. Смілавічы, Чэрвенскі р-н

  1. Анікееў Міхаіл — 200000 р., г. Менск
  2. Лягушаў Алег — 100000 р.,

ст. Ясень, Асіповіцкі р-н

  1. Ляўшун Дзяніс — 190000 р., г. Менск
  2. Касяк Канстанцін — 30000 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.

Цікава пра літаратурнае жыццё

Кнігу «Сучаснае бе-ларускае літаратурнае жыц-цё», 2015, 280 стар., 99 экз., не абыдзе ўвагаю ніводзін зна-ны ў літаратуры чытач. Бо ні-колі не знікне ў грамадстве ці-кавасць да культуры і асветы, медыцыны, літаратуры і спо-рту.

Так мне думаецца. Аў-тар Валер Санько гаворыць пра колішнія і цяперашнія адносіны да творчасці пісьмен-ніка ў рэдакцыйных калекты-вах. Тэксты абедзвюх частак кнігі падкупляюць пранізлівай праўдзівасцю. Такой кнігі ў Беларусі не было.

Нестандартная кніга змушвае пачаць яе ацэнку так-сама нестандартна.

Спярша поўнасцю прывяду анатацыю і пасля-слоўе.

 

Анатацыя (стар. 2): Упершыню доказна і аргумен-тавана гаворыцца пра парад-кі/непарадкі ў беларускіх рэ-дакцыйных калектывах, у тых самых, якія зачастую любяць крытыкаваць іншых, вучыць, маралізаваць. Не крытыку-юцца палітычныя партыі, эканамічныя і сацыяльныя праблемы Беларусі, Адмініст-рацыя Прэзідэнта.

Першая частка кнігі — параўнальна нядаўняя перапі-ска пісьменніка з рэдакцыя-   мі — паказвае праўду/няпраўду абодвух бакоў, другая частка высвечвае годнасць аўтарскіх твораў, справядлівасць/неспра-вядлівасць узаемных ацэнак (прыдзірак, апраўданняў). Раз-мова тычыцца дзяржаўных і недзяржаўных выданняў, рэс-публіканскіх і раённых. Зачэп-лівае апошнія гады, хаця 50-гадовыя ўціскі дазваляюць В.А. Санько весці размову значна шырэй.

Знаёмства з паддыва-новымі рэдакцыйнымі гульня-мі, даўнейшымі і цяперашнімі парадкамі на беларускіх літа-ратурных і газетных гонях за-цікавіць філолагаў, вопытных і маладых журналістаў, пісь-меннікаў.

 

Пасляслоўе Анатоля Грыцкевіча: Так не можа быць. Але так было, ёсць (стар. 275-278).

“Даўнавата я хварэю. Ціснуць гады ўсё мацней. Чы-таю дакументы і кніжкі то-лькі крайне неабходныя для ўласнай працы.

Чужыя тэксты, кнігі не чытаю, нават не прагляд-ваю. Выключэнні рэдкія. На ру-капіс Валера Санько «Беларус-кае літаратурнае самаед-ства», 278 стар., не магу ада-звацца падрабязным аналізам, вялікай рэцэнзіяй.

Яго сумненні — ці варта выносіць на вочы любога чы-тача дзесяцігоддзямі твора-ную беларускую літаратурную нізасць — я катэгарычна ад-рынуў. Неабходна. Чытаеш перапіску паміж В.А. Санько і рэдакцыямі, поўную гора, бю-ракратычных вывертаў, намё-каў, узаемнай з’едлівасці — і асяляецца ў душы лагічны вы-вад. Так не можа быць.

Пры усёй павазе да зе-мляка і працалюба закрадва-лася і такое: у рэдакцыі Санько прадстаўляў творы слабыя, а то і наўпрост нікчэмныя. До-казнасць яго цяперашніх кры-ўдаў не мае рэальнай асновы.

Так падумвалася. Ад-нак пасля часопісна-газетных узгадкаў пра лёс твора (у ас-ноўным аргументоўнічае В. А. Санько) ў «Адхіленых творах» знаёмішся з разгляданым тэ-кстам, плюсамі мінусамі сю-жэту, характарыстыкамі герояў, моваю аўтара і адразу пераконваешся: мякка піша Валер Санько пра беларускае літаратурнае самаедства, надта далікатнічае.

Яму нельга было цяр-пець футбольную беларускую літаратурную нізоту пяцьдзя-сят гадоў. Даўно патрэбна было расказаць пра гэта наро-ду. Толькі святло праўды вы-жане цемру невытлумача-льнай з’едлівай прадузятасці і неасветнасці з нашых рэдак-цыйных падвалаў, закуткоў. Усеагульны паказ злыбедстваў В.А. Санько паможа не дапу-сціць такога з маладымі рас-ткамі. Яны стануць хутчэй прабівацца на шырокі прасцяг.

…Перапіску чытаю і не веру вачам. Так не павінна быць. Але так было, на жаль, ёсць.

Не раз аналізуюцца ў краіне справы ў сельскай гас-падарцы, медыцыне, навуцы, міліцыі… З глыбокай крытыч-насцю літаратурныя пытанні практычна не зачэпліваліся. Калі што і кратаецца, то бегла, адзінкава — часопіс, твор, артыкул.

Для эканоміі часу і нер-ваў прыводжу невялічкія ад-рыўкі з маіх прадмовы і заклю-чэння да двух кніг В. Санько.

Кніга «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве», 1993:

На Беларусі няшмат твораў гістарычнай тэма-тыкі. Асабліва ў параўнанні з літаратураю народаў-сусе-дзяў. Таму асабліва прыемна чыталася аповесць Валера Са-нько «Усё скончана: мы пра-йшлі па Маскве» (яна не на-друкавана ні ў адным дзяр-жаўным выдавецтве).

Ствараецца ўражан-не, аўтар  сапраўды таемнымі пуцявінамі ўведаў штосьці зна-чнае з касмічных ведаў, калі расказвае, як задоўга да вайны прафесар Карл Гаўсгофер па-пярэджваў Адольфа Гітлера аб праходзе нямецкіх войск па Маскве. Сюжэты ў аўтара не проста займальныя, яны вы-варочваюць, перакаўмлычва-юць душу, прымушаюць сці-нацца ад таямніцаў, што ві-таюць вакол нас.

…Вопыт празаіка і рэ-дактара (аўтар доўгі час за-гадваў рэдакцыямі ў выдавец-твах) дапамог яму выйсці на рэдкую містычна-гістарыч-ную тэму. Мажліва, яму вар-та ад гістарычнай фанта-стыкі, аздобленай выключна праўдзівымі канкрэтнымі дэ-талямі, не ўхіляцца і надалей. Тады лягчэйшы шлях будзе ягоных твораў.

Кніга «Грэх на іх ня-змыўны», 2013:

Прыцягваюць у апове-сці-ўяве глыбінныя філасоф-скія разважанні, гістарычная дакументальная фактура, ба-дай, упершыню шырока пада-дзеная ў невялікім мастацкім творы (146 стар.).

Справядлівы паказ ма-стаком адчуванняў усіх слаёў грамадства, як у рамане «Зві-няць жаўрукі ў Чарнобыль-скім небе», радство перажы-ванняў герояў яднаюць белару-са і рускага, паляка і немца.

… Гісторыя хлусні, вы-думак, замоўчванняў вакол гібелі Янкі Купалы не мае ла-гічнага канца. Угадаў аўтар ці выведаў у нябесных таемных сіл, прадбачыў ці, як Роберт Конквест, даследчыцкі пры-йшоў да падрабязнай дэталі-зацыі падзеяў у аповесці — неіс-тотна. Галоўнае, поўная сілы празорная праўдзівасць. Адчу-ванні душы чалавека (хоць і вы-ключна грэшнага) на Тым све-це наогул ніколі нікому не былі дасяжныя, нікім не апісваліся, тым болей так яўна, доказна.

Творчасць аўтара рэ-льефная, цэльная, самабыт-ная, вялікай энергіі. Я пісаў пра гэта ва ўводзінах да яго кнігі «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), з радаснай упэўненасцю паўтараю цяпер. Магутная заклікальнасць пра-ўдзівасці, заглыбленая філа-софскасць, моўныя знаходкі Валера Санько ўзраслі ў апо-весці.

Абавязаны прывесці яшчэ адну думку — з заключэн-ня пісьменніка і доктара філа-лагічных навук Алеся Яскевіча  ў кнізе В. Санько «Не плач, маці», 1995:

Ён (аўтар) даўно зра-зумеў свае хібы. Праполвае, а то і дапаўняе былыя тэксты, друкаваныя і недрукаваныя. Часам мне прыходзіць крамо-льная думка: яму не крыўда-ваць патрэбна на прыкарыт-нікаў (ягоная тэрміналогія, так загневаны кажа пра мно-гіх супрацоўнікаў часопісаў, выдавецтваў), а дзякаваць ім… Браце-коце, не сярдуй на бюра-кратную літаратурную бела-рускую сістэму і тупых яе сы-ноў. Так,  білі цябе па-дурному і несправядліва, на палях тваіх твораў пісалі дурноцце, — але яны памаглі табе зараз не са-рамаціцца слабізною надрука-ваных кніжкаў. Памаглі паў-стаць перад цяперашнім раз-дураным і адначасова патра-бавальным чытачом пісьмен-нікам чысценькім, не замаза-ным згодніцтвам, выдыган-нем перад сістэмаю.

Пакутнік-недрукава-нец, свядомы і несвядомы зма-гар з прыкарытнікамі ад лі-таратуры  няхай дзякуе Богу і жыццю.

 

…Чытаеш творы ў другой частцы дадзенай кнігі і паўстае пытанне: “Чаго вы хочаце, паньства?” Мяркую, яно ўзнікае ў кожнага чыта-ча, хоць трохі знаёмага з бела-рускаю «цудоўнаю літарату-раю, яшчэ вышэйшай кры-тыкай».

Правільна робіць пісь-меннік Санько, калі паказвае беларускую рэдакцыйную сла-басць, вышыню, нізасць. Даў-но пара. Годзі хваліцца, пускаць бурбалкі.

У рэдакцыях абавяза-ны не адвяргаць, а дапамагаць старому і маладому. У нас на-адварот. Чытайце главу «Ка-му молімся»! Досыць пагуль-вацца ў значнасць, велічыню і таўшчыню.

Жыццё любога чалаве-ка — боль, у творчага ў дада-так — шчырасць агалення ду-шы і духу. Крыўдна за бела-рускую літаратурную струк-туру, дзяржаўную і незалеж-ную, калі яе прадстаўнікі па асобнасці і ў цэлым гадамі не разумеюць, не прымаюць наві-зну і нестандарт Валера Са-нько.

Чаго болей у жвавай плыні адхіленняў — злосці, дро-бнатварнасці ці элементарнай зайздроснай тупасці… — вы-значыць не магу. Перачыт-ваць тэкст кнігі другі раз, каб вызначыцца з канкрэтыкай ацэнкі, няма здароўя, сілы. Ня-хай гэта зробіць чытач, спа-дзяюся не на добразычлівага і лагоднага чытача — на аб’ек-тыўнага, праўдзівага. Кры-тыкі будуць шукаць у суцэль-ных замоўчваннях і адпісках цяпло і сардэчнасць, узважа-насць ацэнак, жаданне дапа-магчы беларускай літарату-ры і аднаму з бядачных яе творцаў.  Не знойдуць. Так мне думаецца.

Правільна піша Сань-ко: ні ў адной дзяржаве няма, не можа быць кіраўніком Са-юза літаратурных арганіза-цыяў пісьменнік, які піша на мове чужой нацыі. На Беларусі ёсць.

Гэта норма? усе сля-пыя? такі кіраўнік ўцішыць боль пісьменніка-патрыёта? стане разбірацца ў яго прабле-мах? Нізашта. Не здолее, ды яго і не паслухаюць.

У якой бы мантыі рус-камоўны пісьменнік Мікалай Чаргінец не хадзіў, генераль-скай ці сенатарскай, яго слова для рэдактара часопіса, выда-вецтва не будзе істотным. Як і слова Алеся Карлюкевіча.

…Даўнавата  я моцна хварэю. Ціснуць гады, моцна. Дэталёва разбіраць кнігу В. А. Санько не магу. Выказаў ас-ноўнае. Спадзяюся, трэцяя мая рэцэнзія на яго чарговую нечаканую кнігу будзе станоў-чай для яго і дзяржавы.

Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар. Снежань, 2014.”

 

Я, рэцэнзент, думаю, правільна зрабіў аўтар, калі замяніў назву кнігі на «Суча-снае беларускае літаратурнае жыццё». Яна суцішная, меней кідкая, чым «Беларускае літа-ратурнае самаедства». Хаця практычна сэнс не мяняе.

Хоць бы не хацеў, не магу абысціся без цытавання асобных урыўкаў з першай ча-сткі. Яны красамоўныя, жыц-цёва яркія. Звязваць адзін ад-рывак з другім  не буду, не ба-чу сэнсу.

 

Стар. 3-4:

“Перакананы, ва ўсіх газетах і часопісах, радыё і тэлестудыях, выдавецтвах працуюць старанныя талко-выя спецыялісты. Усе хочуць, каб іх выданне, перадача, кніга прыносілі карысць народу, аў-тарытэтнічалася ў маладых і старых чытачоў, слухачоў.

Браткоў-журналістаў і пісьменнікаў бараніў я заўж-ды. Ні адно выданне ці рэдка-лектыў не закранаў раней, не хачу пакрыўдзіць цяпер. На-падкам на рэдакцыі даваў ад-пор.

Нават у справядліва (на мой погляд) і несправядліва (на іншы погляд) раскрыты-каваных цяпер рэдакцыйных калектывах, думаю, ёсць ня-мала станоўчага.

Размова ў кнізе ў ас-ноўным пойдзе пра местачко-васць літаратурнага мыслен-ня ў рэспубліканскіх літара-турных выданнях, іх прад-узятасць, закасцянеласць. За-мест дапамогі аўтару ў літ-установах і газетах адкры-тым і закамуфляваным пато-кам ідзе суцэльнае цэнзарства, «асадзі назад», шэрасць, уся-рэдненасць.

Пяцьдзясят чатыры гады зведанага літаратур-нага ўціску дазваляюць мне так сцвярджаць.

Як араты і вадзіцель мэтанакіравана ці бессвядома перадаюць вопыт падлетку, так паэт і мастак, пісьменнік вучыць дарослых. Прынамсі павінны вучыць. Атрымліва-ецца не заўжды, не ва ўсіх.

Мноства люду жыве ў спакойнай паспяховасці працы і бытавання. Асабліва чуюцца такімі высокапрафесійныя ін-тэлігенты, хаця зачастую ме-навіта яны элементарныя вер-хагляды, нават у непасрэднай прафесіі. Разумныя з такіх ус-ведамляюць немажлівасць па-стаяннага настаўніцтва і аб’ектывізму, абмежаваныя і зашораныя — не. Надта пры-кра, калі верхаглядная звужа-насць распаўсюджана сярод так званых настаўнікаў жыц-ця — філосафаў, пісьменнікаў, адміністратараў. Тлумачэнне простае, хітрулеціць у пра-фесіі знаўцу лёгка, як маніць адвечнаму круцялю.

Хібы пісьменніцкай па-вярхоўнасці грамадствам найменей заўважныя, хаця яны найболей агідныя, бо рабацяга і медык, настаўнік і школьнік верыць напісанаму, прамоўленаму пасаднымі ўме-камі і стараннікамі.

Незадаволеныя сабою і ваколлем святыя і вялікія тво-рцы, у чым бы іх творчасць не выяўлялася, а сярод цяпераш-ніх прыдзяржаўленых пісьмен-нікаў Беларусі вельмі часта — усё хакей, цёпла, добра, уежна. Дзяржава звыклася з іх павяр-хоўнасцю, значыць ёй патра-буецца менавіта такая шэ-расць, выгадна недалёкасць і самазахвальванне.

Аб’ектыўным паказам быцця пісьменнік, калі ён ства-ральнік, абавязаны вучыць чытача, якую б пасаду той не займаў. Большасць беларускіх пісьменнікаў, думаецца, за-стылі на этапе фатаграфа-вання, павярхоўнага мараліза-тарства.

Што карысна, неаб-ходна токару і медсястры з цяперашняй беларускай літа-ратуры, без чаго ў сённяшнім прыгожым пісьменніцтве яны не змогуць абысціся, якія бела-рускія кнігі запатрабуюць у штодзённы ўжытак? Такія кнігі напералік. Слізгатня па тэме, а не распрацоўка яе не прывабіць кніжніка, тым бо-лей трывала занятага ў кру-гаверці існавання чытача.

Пра такое не раз га-варыў я разумным беларускім літсядзельцам вусна і пісьмова. Асобныя крыкі душы прыве-дзены тут. Пісьмова іх атры-малі ў рэдакцыях. Ніхто не мог запратэставаць на праўду маіх мяккіх/завышаных ацэнак беларускага літаратурнага самаедства раней (кніга «Не-надрукаванае. У белдзярж-літструктурах», 2009). На па-знейшыя мае творы і звароты ў рэдакцыях таксама нуль увагі.”

 

Стар. 5-8:

“Як дзеці з прагі быць пачутымі перакрыкваюцца адзін з адным, так занадта часта стварае ўражанне поў-накроўнасці і рознафарбнасці цяперашняе беларускае пісь-менніцкае брацтва: пахваль-вае, інфармуе, зрэдзь крыты-куе…, каб саміх пахвальвалі, да-равалі. Такія не церпяць най-малую з імі нязгоду, выпыт-насць. Крытыку прымаюць ўдазаваную.

На пытанні «Чаму та-кая праўка? Навошта мяняць правільнае на правільнае?» адказу ад іх няма. На прос-ценькі запыт зрэдзь дадуць спасылку на статут, распа-раджэнне міністра (правілы саюзнай дзяржавы). Ты ім пра неба і грэх, яны — пра воблакі, туман. Ці адмоўчваюцца. Што іх чакае кара, як любых круцялёў і нязнакаў, не трыво-жыць. Не ведаюць, не задум-ваюцца; калі тое напаткае.

Элементарныя пы-танні этыкі і маралі самыя разумныя з літустаноўнікаў (не ў адной Беларусі) часта зводзяць да Бібліі. Вышэй не паднімаюцца. Заўвагі да такіх — яны самі павінны значыць грамадства, вышыніць/нізіць яго шляхі — выклікаюць праст-рацыю. Дзяржаўныя факто-графы і прырэдакцыйныя зна-ўцы і дасведнікі, пры якіх бы высокіх сталах і столях не ся-дзелі, такое не асягаюць. Сяр-дуюць за нязгоду з іхнімі ад-настайнымі ацэнкамі з’явы, чалавека, твора. Доказніцца не могуць — часцей адмоўч-ваюцца, балазе цяперашняя ўнармаванасць дазваляе абы-якаўнічаць да ваколля і вако-льных.

Асабліва не прымаюц-ца зашоранымі дыялекты, новае нечаканае слова. У кож-ным маім тэксце яны правяц-ца, выполваюцца, імі папра-каюць аўтара.

Нібы забылі выпакута-ванае беларускай навукай і практыкай наступнае, класна зсумаванае ў «Вялікім слоўніку беларускай мовы: Арфагра-фія, акцэнтуацыя, парадыг-матыка» таленавітым Фёда-рам Антонавічам Піскуновым (Мінск, «Зміцер Колас», 2012, 1262 стар.).

 

Аб’ектыўка:

…Ад такой нармалiза-цыi, якая ўрэшце абярнулася мумiфiкацыяй, блакаваннем натуральнага доступу мовы, надта вялiкiя страты зазнала сфера навукова-тэхнiчнай i гра-мадска-палiтычнай камунiка-цыi, дзе заўжды патрэбныя адэ-кватныя i асаблiва дакладныя лексiчныя сродкi, пiльная ўва-га да зменаў.

Да такога вартага жалю становiшча дадалiся яшчэ палi-тычныя i суб’ектыўныя замiны ва ўжываннi роднай мовы, якiя прывялi да яе без мала поўнага выштурхоўвання з народнага жыцця. Канстатацыяй гэтых глыбокiх разбуральных працэ-саў стала занясенне арганiза-цыяй ЮНЕСКА беларускай мовы ў групу моваў, што ста-яць пад пагрозай знiкнення (Атлас «Мовы свету ў небяс-пецы». ЮНЕСКА. 2009).

…Для роднай мовы на-стаў час не выключаць «са свай-го арсеналу ўсё непатрэбнае, што раней служыла для адлю-стравання жывых рэалiй, а пасля знiкнення iх з жыцця страцiла сэнс» (Слоўнік бела-рускай мовы. Пад рэд. М. Бі-рылы. — Мн., 1987, стар. 3), i не забараняць цi абмяжоўваць «пранiкненне ў мову непатрэ-бных паралельных сродкаў» (тамсама), што фактычна аз-начае навязванне суб’ектыў-ных поглядаў пэўных кадыфi-катараў-аўтарытэтаў i штучна стрымлiвае развiццё роднай мовы, нiшчыць яе адметнасць і сінанiмiчна-вобразную разна-стайнасць.

…У сучасным беларус-кiм маўленчым узусе рэгiяна-льныя народна-гутарковыя формы практычна спынiлi iс-наванне, страцiўшы сваiх нось-бiтаў пад прэсам маштабных працэсаў мiграцыi i ўрбанi-зацыi, паўсюднага ўкаранення гранiчна зрусiфiкаваных фор-маў змешанага маўлення.

…Асаблiвы акцэнт на-даецца адлюстраванню слоў фальклорна-этнаграфiчнага складу, якiя характарызавалi лад жыцця беларускага наро-да, яго гаспадарчую дзейнасць, абрады, вераваннi. Большая частка такiх слоў раней не пада-валася ў слоўнiках унiверсаль-нага тыпу.

(Ф.А. Піскуноў. Вялікі слоўнік беларускай мовы…, стар. ІІІ, V, VI, VII.)

 

Як паказваюць пасылкі маіх гарэтных твораў на пра-чытку рэдталентам, у іх вы-клікае незадаволю не твор і не аўтар, а турбота — што ён хоча, чаго дабіваецца. Мы ве-даем беларускую абмежава-насць і слабасць, ён ведае, што Саньку тлумачыць. Нас саміх мала друкуюць, слухаюць, пра-пагандуюць.

У Беларусі на 01.01. 2015 зарэгістравана 1577 дру-каваных сродкаў масавай ін-фармацыі. Рускамоўных 684, беларускамоўных 33, друку-юць матэрыялы на рускай і беларускай — 649.

Заснавальнікі выраша-лі выбар мовы сваіх СМІ. Іна-чай не выпадала. Яны малень-кія, невінаваценькія, толечы ўзбіваліся на ногі і грошы, пра якую там беларускасць ду-маць, абы выжыць…

Вось і атрымалася, у раўнапраўнай двухмоўнай дзя-ржаве на асноваўтваральнай мове нацыі, на беларускай — усяго 33 выданні, 2,09%. Два і адна дзясятая працэнта! Скажыце каму пра такое раў-напраўства — доўга смяяцца будуць, і плявацца.

Няправільныя падлікі, няправільныя, тут жа запярэ-чаць. Астатнія не рускамоў-ныя, такіх усяго 684. Яны не ў 49 разоў перавышаюць бела-рускамоўныя, а ў 20,71 разоў.

Вось цяпер дакладныя падлікі, рускамоўныя перавы-шаюць беларускамоўныя… усяго у 21 раз.

Жахлівая няроўнасць!

Які з рускамоўных ка-лектываў у дзяржаве Беларусь хоць раз устурбаваўся ад та-кой роўнасці? Не ведаю такіх.

А часопісна-газетныя беларускамоўныя ўсхваля-валіся ад такой роўнасці? Не ведаю я такіх. Тэма закратва-лася на ўзроўні ахаў, пажа-данняў, а хто з іх афіцыйна ставіў пытанне перад афіцый-нымі? Не чуў я пра такія рэд-калектывы, не чуў.”

 

Стар. 58:

“Як сведчаць былыя і цяперашнія тэлефанаванні і пісьмы ў рэдакцыі, тры мае звароты да старшыні і гене-рала СПБ Мікалая Чаргінца, постукі ў іхнія дзверы беска-рысныя. Людзі паўссядаліся на дзяржаўныя зарплаты, поўна-сцю свой абавязак не выкон-ваюць. Няславяць дзяржаву Беларусь перад маладымі аў-тарамі і вопытнымі.

Ніякім членам рэдка-легій творы не аддавалі на прагляд, прынамсі мне копій іх рэцэнзій не далі. А я прасіў. У заказных пісьмах. Наогул, пісь-мовага заключэння ні ад адной рэдакцыі ў мяне дасюль няма. Не лічыць жа такім разбо-рам-заключэннем электрон-ную пісулю Бадака.

Савецкія і цяперашнія ДАСТы для беларускіх рэдак-цыйных літумельцаў не існуюць ці што. Вераемна, мяркуюць, пра іх ціхае ачамуральскае «ўмельства» ніхто не будзе ведаць.

Памыліліся. Мне аго-рчла беларускае літаратурнае самаедства, абыякаўства, прыдзіры.”

 

Стар. 9-10:

“З мною могуць не зга-джацца, крытыкаваць, адвяр-гаць, даказваць уласную праў-ду і логіку здатнікі на ста-ронках любых выданняў. Толькі дазволіце пасля мне на вашых жа старонках надрукаваць маю праўду, доказы, аргумен-таваць Вашы і мае ўзаемныя памылкі, свядомыя ці несвядо-мыя. Дазволіце самі. Вашы аргументы пяцьдзясят гадоў я слухаю, паслухаеце цяпер мае.

Не баюся вашай аб’ек-тыўнай/неаб’ектыўнай кры-тыкі на паласе, аднак вы, калі з нечым доказна не згаджуся, надрукуеце маю нязгоду з вашай крытыкай. У тым жа выданні. У тэрмін, вызначаны калегіяльна вамі, мною. Ці судом.

Так гаворыць закон. Не ваш ці мой — нашай дзяр-жавы, аднолькава дарагой вам і мне, аўтарскае права бе-ларускае і міжнароднае.”

 

Чытаць просьбы (даты стаяць) В. Санько ў рэдкале-ктывы горычна. Яшчэ маркот-ней знаёміцца з высновамі аўта-ра на рэагаванні на іх, у асноў-ным адмоўчванні дзяржлітста-ранцаў (яго лексіка). Дзівіць футбольства і абсалютнае абы-якаўства кіраўнікоў да літара-турных справаў у дзяржаве. У адпісках, замоўчваннях скраз-нячыць адно — сённяшнасць, прыдзірства, нежаданне ду-маць пра той народ, які яны афіцыйна любяць, абавязаны памагаць.

Падумаць толькі, пры-кметаўска-фаталістычнае апа-вяданне (скарачалася да 5 стар.) пра грэх самазабойства, яно захоўвае жыцці людзей, за пяць гадоў не надрукавала ні-воднае дзяржаўнае выданне. 44 (!) разы «Самазабойства — грэх апраметны» адхілілі дзяржаў-ныя і недзяржаўныя рэдакцый-ныя таленты. Так пазначана на стар. 126, хаця, па словах аў-тара,  практычна адхілялі бо-лей. У яго ўсё запісана. Доктару народнай медыцыны з нябес-ных высяў, кніжных схронаў, ад ведуноў і проста жыццёва да-сведчаных людзей удалося са-браць абярэжныя прыкметы, удала згрупаваць, а ратоўна-абярэжны фаталізм у рэдак-цыях не патрэбны.

Амаль тры тысячы ча-лавек за год самазабойнічае ў Беларусі, робяць спробу на такое дурноцце (у Расіі звыш пяцідзесяці тысяч), а ў высока-асветных рэспубліканскіх вы-даннях гэта на дзясятым месцы. Абласныя, так-так, і абласныя, асобныя раённыя, кшталту «Слуцкі край», «Маладзечан-ская газета», «Прынёманскія весці», таксама не трывожыць бяда і згубная накіраванасць мажлівых самазабойцаў. Што іх цісне — тэма, аўтар, слова, памер апавядання, абыякаўства — вы-казаць не могуць.

 

Не пакінуць абыякавы-мі  стасункі аўтара з часопісамі «Полымя», «Дзеяслоў», «Ма-ладосць», «Беларуская думка», «Нёман».

Узгадваць пра дачы-ненні аўтара з газетамі «Літа-ратура і Мастацтва», «СБ-Бе-ларусь сегодня», «Звязда», «Наша Ніва», «Женская газета», «Тайны души», «СН-плюс. Свабодныя навіны плюс», «Рэспубліка», «Народная газе-та», гомельскімі рэдакцыямі… (стар. 61-116) не проста цікава — павучальна. І горка.

Як бы ні было магнітна знаёміцца з беларускім літа-ратурным самаедствам, упер-шыню так шчыра выплаканым аўтарам, самае  значнае ў тале-навітай смелай  кніжцы — літара-турныя творы, змешчаныя ў другой частцы (стар. 116 — 273). Чытаць  іх захапляльна, кары-сна сталаму і маладому.

Крыўда пасяляецца ў сэрцы, калі чытаеш артыкул «Не трэба байкі пра цяжкасці з ажыўленнем мовы» (стар. 242-246). У ім яскрава паказана, як няшчасную беларускую мову стагоддзямі гнялі беларусы, рускія, палякі, ні разу не пама-глі ёй каталіцызм, праваслаўе, юдаізм, мусульманства.

У яго канцы закурсіў-лена: «За пяць гадоў поўны і скарочаны варыянты най-важнага для гарэтнай бела-рускай мовы артыкула 12 ра-зоў аўтар пасылаў у рэдакцыі. Нідзе не надрукавалі. Усе рэ-дакцыі ў Беларусі аб’ектыў-ныя, смелыя, усе за народ і мо-ву беларускую, а надрука-ваць… ім усё нешта муляе, не дазваляе» (с. 246).

Цытаваць В. Санько болей не магу. Варта было б азнаёміць чытачоў з характэр-нымі раздзеламі з першай часткі кнігі — пра ўзаемаадносіны аўтара з часопісамі «Полымя» ці «Дзеяслоў», «Маладосць» ці «Беларуская думка», газетамі. З беглага агляду-рэцэнзіі чытач не ўбачыць «справядлівасць» абодвух бакоў — рэдкалектываў і аўтара, — не зможа ацаніць горкую яву сучаснага бела-рускага літаратурнага жыцця.

Анатоль Валахановіч,

 пісьменнік.

 

Міхал Шымелевіч

Алхімік з Шайбакполя

Тэадор Нарбут, аўтар “Гісторыі літоўскага народа” ў Pomniejszych Pismach Historycznych (Wilno, 1856. S. 165-170.) апублікаваў некаторыя факты з жыцця віленскага біскупа Андрэя Васілы, узятыя з невядомага рукапісу невядомага аўтара XVII ст. Рукапіс гэты ён атрымаў ад «пана Якімовіча, які трымаў маёнтак па францішканах Шайбакоўскага кляштара ў Лідскім павеце і жыў у саміх кляштарных пабудовах, дзе і знайшоў, як ён сам казаў «завалы старых папераў, ад рукі напісаных». У сваёй кнізе гісторык Літвы пераказвае цікавосткі з жыцця пана Якімовіча як алхіміка, які я дазволю сабе тут перадрукаваць:

«Ён (Якімовіч)  пасля закрыцця кляштара Францішка-наў у Шайбакполі Лідскага павета, атрымаў у валоданне ад скарбу фальварак з сялянамі і гаспадарскія пабудовы былога кляштара, дзе і жыў. Падобна, што рамантуючы будынкі, ён знайшоў на кляштарным паддашшу, заваленыя рознай непат-рэбнай мэбляй, старыя паперы і стосы друкаваных кніг. Кнігі і паперы былі ўжо збуцвелыя і паедзеныя мышамі. З гэтых крыніц і быў напісаны біяграфічны нарыс біскупа. Так сама быў там збор рэцэптаў і сакрэтаў алхімічных, але гаспадар мне іх не паказваў. Згодна з нейкім рэцэптам (Якімовіч) хацеў зрабіць нейкі бальзам. Для гэтага, як патрабаваў рэцэпт, ён знайшоў цнатлівую дзяўчыну ва ўзросце 18 гадоў. Уважліва вывучыўшы паперы, алхімік развёў агонь у пустых склепах пад былым кас-цёлам, пры гэтым агні прыставіў флягу ці шкляную колбу, а сам разам з дзяўчынай раздзеліся да гала і пільнавалі начынне колбы, якое складалася з гаручых матэрыялаў. Хутка колба лопнула, адбыўся моцны выбух агню, ад чаго сам алхімік і дзяў-чына атрымалі апёкі, ад якіх хутка памерлі. Гэта было ў 1837 г. Якімовіч у гэты час меў 35 ці 37 гадоў узросту.”

 

Шайбакполе, маёнтак і вёска ў Васілішскай гміне, за 20 км на поўнач ад мястэчка Шчучын. Згодна з традыцыяй, Шайбак-поле быццам бы было аддадзена Альгердам (але не Альгерд а Кейстут валодаў гэтай часткай краю) нейкаму Сумілу, нашчадкі якога атрымалі прозвішча «Шайбакоўскія», і апошняя з гэтага роду Зоф’я Шайбакоўская, як пасаг, прынесла Шайбакполе у дом Александровічаў пасля шлюбу з Юрыем Александровічам у 1530 г. (Narbutt. Krotki rys dziejow litew., S. 74.). Згодна з Попісам войска літоўскага ў 1567 г. ў харунжастве Астрынскім удава Юрыя Александровіча з маёнтка Шайбакполе выстаўляла 2 кані, з Лычкава, Верцялкоўшчыны і Балтрамееўшчыны па 1 кані, разам 5 коней (РГБ. Т. 33. С. 792.). Александровічы валодалі Шайбак-полем 270 гадоў. Тарэса Александровіч 15 лістапада 1801 г. запі-сала Шайбакполе свайму мужу, харунжаму Яну Расудоўскаму. Пасля іх маёнткам валодаў Мірон Расудоўскі. У 1878 г. маёнтак Шайбакполе набыў з аўкцыёну падпалкоўнік Фама Ціханавіч Кандраценка. Згодна з рэвізіей 1826 г. да Шайбакполя разам з маёнткам Нявіша належалі вёскі з падданымі: Шайбакполе, Краснае, Русачкі, Карэвічы, Шляхтоўшчына, Вінтаўшчына і Хадэлі, разам 26 дымоў, 202 душы.

Уладальнік Шайбакполя Лукаш Александровіч у 1737 г. фундаваў францішканскі драўляны кляштар з драўляным кас-цёлам пад тытулам Св. Бенедыкта. Казімір Александровіч, пад-чашы Лідскі, тастамантам ад 5 чэрвеня 1754 г. запісаў франціш-канам ў Шайбакполі лугі «Драцілішкі» на рацэ Дзітва (можа Лебядзе?) і загадаў сваім нашчадкам пабудаваць капліцу ў маёнтку Пеляса, якую як філію ахвяраваў тым жа францішканам. Згодна з люстрацыяй 1796 г. францішкане-шайбакпольцы ат-рымалі фундушовы фальварак Старадворцы з вёскай у 7 дымоў. У 1825 г. Шайбакпольскі канфент меў склад: гвардыян кс. Базыль Рудзкі, канцыанатар кс. Лукаш Невяроўскі, Тамаш Шалевіч, манахі — Андрыян Невяроўскі, Тамаш Шалевіч, Антон Вітвіцкі і клерык Венцаслаў Ілгевіч. Кляштар быў скасаваны ў 1832 г., а яго фундуш перададзены ў дзяржаўны скарб.

Той жа Тэадор Нарбут у Т. IV. С. 96-98 Dziejow Narody Litewskiego (Wilmo, 1838.) быццам бы на падставе тэксту з нейкай рукапіснай хронікі, знойдзенай ў зборы рукапісаў Вярцінскага, каморніка Лідскага павета, памёрлага пры канцы XVIII ст., склаў цэлую аповесць пра тое, як у 1242 г. князь Эрдзівіл у Лідскім павеце, на раўнінах, у месце якое да гэтага часу называецца Шай-бакполе, разбіў татарскага хана Шайбака, які тут і загінуў. Гэты ж аповед Нарбут паўтарыў у Кароткім нарысе дзеяў Літоўскіх (С. 72-74.), дадаўшы: «Як памяць пра бой паміж Шайбакполем і Лебёдкай Францкевіча, каля фальварка Курган, ляжыць надма-гільны камень з славянскім надпісам, з якога чытаецца слова “Шайбак”. Адам Кіркор запэўніваў, што быў на тым месцы і сам асабіста бачыў гэты найстарэйшы і найцікавейшы ў краі камень-помнік, на якім ён прачытаў дату «15 чэрвеня 1242 г.», гэты аўтар пакінуў апісанне гэтага каменя (Известия Императорского Археалогического Обш. 1857 г. I. С. 124., Виленский Вестник 1864 г. № 46.). Гэты камень як быццам меў 4 футы і 10 цалей даўжыні і 2 футы шырыні і каля 8 — 10 цалей таўшчыні. Не гледзячы на такія малыя памеры каменя  (бо тут жа на палях, ляжаць надта вялікія камяні), невядомы нам уладальнік Лябёдкі, пасля знішчэння на гэтым помніку малюнкаў і надпісаў, ужыў яго як надмагілле на магілу сваёй жонкі.

Так што і крыніцы Віленскага каморніка і само існаванне магільнага каменя са славянскім надпісам і хрысціянскай дадай пахавання татарскага хана — па меншай меры сумніўныя, тым больш, што аповед Нарбута не знаходзіць у вядомых гістарычных крыніцах ніякага пацверджання, і таму увесь аповед пра бітву ў Шайбакполі неабходна лічыць выдумкай Нарбута і Кіркора і выкрасліць з гісторыі.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Мова дзіўная твая птушкало лунае…

Шаркоўшчынскі «Світанак»: Міледзій Кукуць

Пра родную мову га-вораць, пішуць, спрачаюцца шмат: як павярнуць да яе бе-ларуса, і ці ёсць у тым патрэба. Назіраецца, і гэта не сакрэт, пе-равага русіфікацыі мовы. Не-хта бярэ на сябе адказнасць прагназаваць, што яна наогул хутка, знікне, таму што пасту-пова вымірае. Становіцца балю-ча і трывожна: няўжо мы на-столькі глухія, што не чуем з глыбінь вякоў запавет — мальбу Францішка  Багушэвіча: «Бра-тцы мілыя, дзеці зямлі — ма-ткі маёй!.. Не пакідайце ж мовы нашай, каб не ўмёрлі!».

Але іншы раз, калі па-шчасціць апынуцца ў творчым асяроддзі пісьменнікаў, мас-такоў, музыкаў і проста амата-раў роднага слова — прыхільні-каў беларушчыны, разумееш, што не так ўсё дрэнна. Носьбі-таў і абаронцаў роднай мовы — прыгожай, самабытнай, ласка-вай, пяшчотнай, далікатнай — дастаткова, каб яна жыла і гу-чала. Вялікая роля ў гэтай справе належыць пісьменнікам. У буйных гарадах яны збіра-юць вялікія аўдыторыі слуха-чоў, ладзяць канферэнцыі чы-тачоў у бібліятэках, літаратур-ныя гасцёўлі. Ім лягчэй выдаць свае кнігі, друкавацца ў часо-пісах, арганізоўваць кніжныя выставы.

Мэта майго допісу-  расказаць пра тое, як працу-юць пісьменнікі ў глыбінцы. У адным з нумароў «Нашага слова» шаноўны чытач пазнаё-міўся з жывой народнай мовай твораў самабытнага майстра слова Віктара Лагуна.

Сёння я прапаную па-знаёміцца з творчым партрэ-там яшчэ аднаго сябра народ-нага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» (г.п. Шаркаўшчына) — Міледзіем Кукуцём.

Ён — паэт і празаік,  сябар СПБ. На ягоным твор-чым рахунку некалькі зборні-каў вершаў і апавяданняў («Адзін дзень і ўсё жыццё», “Чысціня душы», «Сялянскі лёс», удзел у зборніку «Шар-коўшчынскаму краю».

За аповесць «На  сёмым небе» пісьменнік атрымаў уз-нагароду «Сярэбраны Купі-дон» у намінацыі «Лепшая кніга года» на свяце «Дня беларус-кага пісьменства» ў 2014 г.

Прадстаўлю творцу — зямляка перш за ўсё як паэта-лірыка.

Міледзій Кукуць пры-йшоў у літаратуру са сталым вопытам і веданнем жыцця, паўнавартаснай ацэнкай агуль-началавечых каштоўнасцяў, папрацаваўшы электрыкам, інжынерам-механікам, стар-шынём калгаса. Прырода на-дзяліла яго паэтычным дарам, таму пачаў пісаць вершы. Каб падзяліцца з людзьмі сваім све-таўспрыманнем, выказаць свае пачуцці, паказаць пры дапамозе роднага слова хараство прыро-ды роднага краю, раскрыць та-лент і характар беларуса-пра-цаўніка.

Беларуская мова загу-чала ў вершах мясцовага паэта зразумела, ясна, сціпла, пяш-чотна,  спеўна.

Шаркоўшчынскі пісь-меннік, творчасць якога лю-бяць землякі, ведаюць у Бела-русі і за яе межамі, належыць да кагорты тых творцаў, жыццё якіх  непарыўна звязана з род-най землёй,  яны — ад родных ніў.

Будучы паэт нарадзіў-ся ў простай працавітай сялян-скай сям’і, дзе з ранняга ўзро-сту дзяцей прывучалі да пра-цы. Луг, поле, жытнёвая ніва, лес, рака, аблокі ў небнай вы-сі — вось асяроддзе дзіцяці і падлетка. Адвечнае, крыху та-ямнічае і цалкам неспазнамае яно фармавала натуру будуча-га паэта. Пазней ён напіша:

Як роднай нівы каласок,

Я прабіваўся праз пясок.

Я прабіваўся праз жарству.

 

Толькі шчырая чыстая душа можа заглядзецца на пры-гожую кветку і закахацца ў  яе:

Побач з чыстаю крынічкай

Над крыштальнаю вадой

Твар пяшчотная лілея

Мые ліпельскай расой.

…………………………………..

Закахаўся я ў лілею,

Што вачэй не адарваць.

(«Лілея»)

 

Толькі чулае сэрца мо-жа трывожыць адлёт журавоў у вырай:

Важак у неба чараду ўздымае,

І чутны клікі поўныя журбы.

Трывога жалем

                     сэрца напаўняе…

(«Журавы»)

 

Яго цешыць чыстая крынічка, якая бруіць у лузе:

І хораша, цёпла і весела з ёй —

З цудоўнай крынічкай,

                       з гаючай вадой.

(«Крынічка»)

 

Радуюць бярозкі каля ракі, якім «нізка б’юць паклоны гнуткія лозы».

На сэрцы суцешна:

                        красуні-бярозы

Стаяць па-над рэчкай

                         ля самай вады.

(«Бярозкі»)

 

«Душа мая прагне пра-стору,» — прызнаецца паэт:

У вершах лунаю за хмарамі я

Над сінімі хвалямі бору.

У іх  я жыву…

 

Самотны дуб на ўскра-йку вымершай роднай вёскі, “адзіны яе вартавы і дзядоў ма-гіл», бусляня,  якое ўзнімаецца на крыло, вясёлка ў небе над духмянымі ліпельскімі прако-самі, спелае зерне, што “ў жні-во сыплецца ў жменю», — нішто не выпадае з пільнага зроку мастака слова і падаецца то пранізліва шчымліва, то светла, радасна і ўрачыста.

У паэта шмат вершаў, прысвечаных каханню, іншы раз мройнаму і нязбытнаму, светламу і шчасліваму, адда-наму і вернаму.

Шчасліва сэрца пачынае біцца.

Ты чым абуджана, душа мая?

Чаму начамі летнімі не спіцца?

 

Паэзія Міледзія Куку-ця ўслаўляе жанчыну — маці, чыя «пяшчота памагае сагрэць душу, каб чэрствай не была», жанчыну — гаспадыню, каха-ную і жонку:

Давайце шанаваць жанчын,

Бо шчасце нам яны вяшчуюць.

(«Давайце шанаваць жанчын»)

 

Паэт таксама паспяхова спрабуе пяро ў гумарыстыч-ным і сатырычным жанры.

І ўсё ж галоўнымі стры-жнямі тэматыкі паэзіі Міледзія Кукуця з’ўляюцца тры іпаста-сі, вызначаныя ў вершы глы-боцкага паэта Алеся Жыгу-нова:

Нам у  спадчыну

                         словы дадзены:

Жыта. Бацькаўшчына, Народ.

 

Надзейны падмурак, на  якім будуе свой паэтычны храм паэт-шаркаўчанін, — гэта спад-чыннасць продкаў: родная зям-ля з спрадвечнай і святой хлеб-най нівай, мова бацькоў, народ, прадстаўніком якога з’яўляецца беларус — селянін. Ён — «на зям-лі гаспадар, не батрак», і гэта радуе сэрца паэта, які не ўтой-вае сваёй роднасці з лёсам му-жыка:

Я з лёсам мужыка знаёмы,

Бо з першых крокаў на зямлі,

Жыцця сялянскага законы

Чытаў на свежае раллі.

(«Бо я мужык»)

 

Зямля, хлеб, колас, зер-не, жніво, збажына, ніва, жыта, ураджай, поле, мазалі, сялянскі лёс — лексемы, якія часта су-стракаюцца ў вершах. Гэта моцна звязаныя і галоўныя паняцці, без якіх усё астатняе — нішто, таму што вызначаюць жыццё як існаванне чалавека: «Будзе хлеб, будзе і песня».

«Цалуючы колас, жыц-цё  я цалую», — піша паэт. Не-здарма славяне ў глыбокай старажытнасці называлі жыт-нёвую палоску-ніўку «жыц-цём»,   якая ва ўсе часы палітая потам селяніна-хлебароба.

З зямлёю навекі

                    звязаўшы свой лёс,

Я не цураюся, а ганаруся,

Што  я селянін,

                    Беларусам завуся.

(«Успаміны, успаміны»)

 

Не на слых ведаючы ця-жкую працу селяніна, з павагай піша пра людзей працы і шчы-ра жадае:

Каб сілы набраўся

               наш люд працавіты,

Усімі забыты,

               ды толькі не Богам.

……………………………….

Таму услаўляю у вершах зямлю

І тых, хто на ёй сее жыта.

 

Прыдзісненшчына — ма-лая радзіма паэта, «край бла-кітных азёр і духмяных лугоў, і шматлікіх балот, і цяністых лясоў» — Бацькаўшчына. З аса-блівай любоўю і ласкавасцю ён піша пра раку Дзісну («Дзісён-ку” па-мясцоваму). Светлая і павольная ў атачэнні маляў-нічых берагоў,  якую паэт Вік-тар Лагун назваў «паняй Ваб-най», а дзе вірлівая і разліўная ў паводку, рака апаэтызавана ў многіх вершах Міледзія Ку-куця.

Азёрны і бярозавы ро-дны край — адзіны зямны рай для паэта, якому не трэба шу-каць лепшай красы, тут ён ад-пачывае душой «пасля стомы дня».

Я вельмі рад, што вырас тут,

Што край бяроз —

                            мая Радзіма.

(«Бярозавы край»)

 

Верш «Шаркоўшчын-скі край» пакладзены на музы-ку віцебскім кампазітарам А. Яцкевічам і выконваецца на раённых урачыстасцыях як гімн хорам «Спадчына» Раён-нага цэнтра культуры. Паэт ус-лавіў у вершы родны край, дзе квітнеюць Сікоравы сады, дзе складаў вершы Міхась Маша-ра, вандраваў Язэп Драздовіч і маляваў мясцовым жыхарам двываны, макаткі, карціны:

Майстэрства людзям,

                     талент ён дарыў

За хлеб і соль

                і не жадаў другога.

(«Вандроўнік»)

 

Хтосьці з творчых лю-дзей выказаў думку, што душа паэта павінна быць такой, як у дзіцяці: непасрэднай, чыстай, даверлівай, шчырай, добрай, захапляльнай, летуценнай. Ад гэтага залежыць: ці павераць табе, ці прымуць сэрцам тое, аб чым ты пішаш. Вершы Мі-ледзія Кукуця не пакідаюць чытача абыякавым: кранаюць, радуюць, захапляюць, здзіўля-юць. Ён не заканчваў Літара-турнага інстытута. За яго пля-чыма — Беларуская сельскагас-падарчая акадэмія і праца на зямлі. Але хіба можна наву-чыць таму, чаго не адчувае ду-ша, без чаго не б’ецца сэрца. Без гэтага паэзія ператвараецца ў рамяство.

Лірык і рамантык ён:

Сабраў я свае вершы

                        ў самы квецень.

Каб людзям падарыць

                            у зорны май.

…………………………………..

Бы краскі заплятаў  я

                                  ў вяночак

Свае радкі, што веялі вясной

(«Душа паэта»)

 

Мова вершаў паэта — адлюстраванне яго душы. Яна зразумелая і сціплая без залі-шняй мажлівасці і ў той жа час багатая мастацкімі сродкамі (эпітэтамі, метафарамі, параў-наннямі), якія надаюць ёй пры-гожасць і самабытнасць. У вер-шы «Распраў жа плечы, бела-рус” паэт заклікае:

І май свой гонар,

                       мовай даражы.

 

Зараз Міледзій Кукуць працуе начальнікам аддзела дзяржтэхнагляду Шаркоў-шчынскага райвыканкама. У вольны час у складзе «Світан-ка» і асабіста сустракаецца з чытачамі бібліятэк, з вучнямі школ, удзельнічае ў розных культурных мерапрыемствах раёна. Лічыць, што справа паэта — «узносіцца спевам кры-латым».

Цячэ па Шаркаўшчын-скай зямлі Дзісёнка, «гартае старонкі жыцця» паэта і яго гады. А ён жыве, каб «ніву араць, сеяць зерне ў зямлю», шчыраваць на паэтычнай ніве і даносіць у вершах да людзей родную мову, якую передалі нам у спадчыну продкі.

Не кожны

          да гэтага часу дажыў,

Хто потам зямельку 

                            сваю акрапіў.

Ды я застаюся,

                    каб вершы пісаць,

Каб людзям пра гэты

                   свой час расказаць.

(«Успаміны. Успаміны»)

 

У добры час!

Людміла Ардынская,

сябар народнага літаратурнага-музычнага аб’яднання «Світанак»,

г.п. Шаркаўшчына.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *