НАША СЛОВА № 34 (1237), 26 жніўня 2015 г.

Панядзелак, Жнівень 31, 2015 0

НАША СЛОВА № 34 (1237), 26 жніўня 2015 г.

100 гадоў беларускамоўнай адукацыі новага часу

70 гадоў часопісу “Вожык”

У разнастайным шэра-гу літаратурна-мастацкіх і пу-бліцыстычных выданняў Бела-русі асаблівае месца займае адзіны ў краіне ілюстраваны часопіс сатыры і гумару «Во-жык», слаўная гісторыя якога пачалася ў далёкім 1941-м годзе з выхаду газеты-плаката «Раз-давім фашысцкую гадзіну».

Са жніўня 1945 выдан-не атрымала статус часопіса пад назвай «Вожык». Першы ну-мар выйшаў накладам у 13 ты-сяч асобнікаў. Выходзіў на бе-ларускай мове, у Менску, 2 разы на тыдзень. З 1957 выда-ваў «Бібліятэку «Вожыка»».

У кастрычніку 2009 “Вожык” ператварыўся ў аль-манах і выходзіў раз на паўго-да. З 2011 года выходзіць раз у тры месяцы (штокварта-льна). Да 2012 году ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Ма-стацтва». Цяпер у складзе Вы-давецкага дома «Звязда».

На старонках часопіса друкаваліся лепшыя творы бе-ларускіх паэтаў, празаікаў (Якуб Колас, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Анатоль Ас-трэйка), мастакоў-карыкату-рыстаў, закліканыя не толькі паляпшаць настрой чытачам, але і адмысловымі сродкамі сатыры і гумару змагацца з не-гатыўнымі з’явамі ў жыцці гра-мадства. Традыцыі, закладзе-ныя за шматгадовую гісторыю рэдактарамі выдання (а сярод іх — вядомыя людзі Кандрат Крапіва, Міхась Чавускі, Па-вел Кавалёў, Уладзімір Кор-бан, Аляксандар Раманаў, Ва-лянцін Блакіт, Міхась Пазня-коў, Алесь Пісьмянкоў, Ула-дзімір Саламаха), працягва-юцца і сёння. А побач з тра-дыцыямі на старонках часопіса з’яўляюцца арыгінальныя аў-тарскія знаходкі — ілюстрава-ныя казкі і фельетоны, верша-ваныя гумарэскі, маляваныя іранескі… І ўсё гэта — на най-лепшым літаратурна-мастац-кім узроўні, ярка і з густам аформленае, каб кожны раз пры сустрэчы з «Вожыкам» на-ват самы патрабавальны чытач атрымліваў сапраўднае зада-вальненне.

Вікіпедыя.

Ганненскі кірмаш у Зэльве

Свята «Ганненскі кір-маш» пачалося з раніцы ў су-боту, 22 жніўся, а скончылася кірмашовай дыскатэкай у 4 га-дзіны раніцы ў нядзелю, 23 жніўня. Ужо не першы год у Зэльве «Ганненскі кірмаш» збірае зэльвенцаў і многіх іншых жыхароў Гарадзенш-чыны, каб адпачыць, павеся-ліцца, нагадаць той час, калі Зэльва славілася сваім «Ган-ненскім кірмашом». Як свед-чыць гісторыя, менавіта дзяку-ючы кірмашу Зэльва была вя-дома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвен-скія кірмашы былі  найбуйней-шымі ў Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знака-мітым ляйпцыгскім. З 2001 года «Ганненскі кірмаш» у Зэльве атрымаў новае дыханне. Раён-нае свята стала адным з самых масавых і жаданых для жы-хароў і гасцей Зэльвеншчыны. І сёлета свята пачалося ў цэн-тры Зэльвы. Пасля ўрачыс-тага адкрыцця яно праходзіла на цэнтральнай плошчы па-сёлка. А потым кірмаш рада-ваў і здзіўляў зэльвенцаў і гасцей раённага цэнтра эстрад-нымі выступленнямі. Парале-льна праходзілі конкурсы на лепшае ўпрыгожванне балко-наў, на лепшую працу дэка-ратыўна-прыкладнога мастац-тва,  лепшую павозку. .. А пад раніцу ў нядзелю, у якасці заключнага акорда, удзельнікі кірмашу былі ў захапленні ад вогненнага і пеніста-лазернага шоу, а таксама змаглі патан-чыць сучасныя танцы, вальсы і мазуркі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

100 гадоў з дня нараджэння Янкі Казекі

Янка (Іван Дарафеевіч) КАЗЕКА (31.08.1915, в. Кост-рычы Кіраўскага раёна — 03.03.2000) нарадзіўся ў ся-лянскай сям’і. Скончыў Любо-ніцкую сямігодку, вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнікуме. Працаваў шчытабойцам на дрэваапрацоўчым камбінаце (1931), інструктарам-масаві-ком у рэдакцыі бабруйскай газеты «За ўдарныя тэмпы» (1933-1934). Скончыў літара-турны факультэт Менскага пе-дагагічнага інстытута (1938). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай СШ Пухавіцкага раёна.

Служыў у шэрагах Са-вецкай арміі (1939-1954). З 1942 г. і да канца службы — армейскім палітработнікам, выкладчыкам у ваенных наву-чальных установах. Цяжка паранены ў баях пад Ельняй (1941).

Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастац-тва». Галоўны рэдактар Дзяр-жаўнага выдавецтва БССР (пазней «Беларусь») (1957-1967). З 1967 г. — загадчык рэ-дакцыі народнай асветы і дру-ку, намеснік галоўнага рэдак-тара Беларускай Савецкай Эн-цыклапедыі (1969-1979), старшы навуковы рэдактар (1980-1991).

Першую карэспандэн-цыю змясціў у «Чырвонай зме-не» (1933). Як крытык у дру-ку заявіў пра сябе рэцэнзіяй на кнігу С. Знаёмага «Біяграфія майго героя» (1935). Важней-шыя жанры творчай дзейнасці пісьменніка: крытычны арты-кул, рэцэнзія, літаратурны партрэт, манаграфія, нарыс. У цэнтры ўвагі пытанні гісторыі дакастрычніцкай і беларускай савецкай літаратуры. Дасле-даваў  прозу, байку, сатыру. Аўтар манаграфіі «Беларуская байка», крытыка-біяграфіч-нага нарыса «Кандрат Крапіва», кнігі «Кузьма Чорны: старонкі творчасці», зборнікаў літара-турна-крытычных артыкулаў «З невычэрпных крыніц», «На-тхненне і майстэрства» і інш. Падрыхтаваў і выдаў аўта-біяграфіі беларускіх пісьмен-нікаў: «Пяцьдзесят чатыры дарогі», «Пра час і пра сябе», «Вытокі песні».

Сябар СП Беларусі (1954), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976). Узнага-роджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, пяццю Гана-ровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай гра-матай Вярхоўнага Савета Лі-тоўскай ССР, медалямі. Заслу-жаны работнік культуры Бела-русі (1975).

Вікіпедыя.

 

100 гадоў з дня нараджэння Часлава Найдзюка

Часлаў НАЙДЗЮК (28.08.1915, в. Бойдаты (сёння Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.03.1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША), грамадскі дзеяч, брат Я. Найдзюка. Ад-вакат паводле адукацыі. Вучы-ўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927-1935). Скончыў юрыдычны факультэт Універ-сітэта Стэфана Баторыя (1940), чалец Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Паводле палі-тычных перакананьняў быў хадэкам. Падчас нямецкай аку-пацыі працаваў у Вялейцы на пасадзе міравога суддзі, узна-чальваў акруговую ўправу БНС. Ад лета 1944 г. — на эмі-грацыі ў Нямеччыне. У 1950 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Лос-Анжалесе, узначальваў мяс-цовы аддзел ЗБАДК, быў прад-стаўніком БККА на штат Калі-форнія. Быў жанаты з Юзэфай Брэчкай.

Вікіпедыя.

Да 100-годдзя беларускай школы

У ходзе нямецкага на-ступлення 1915 года значная частка беларускіх зямель ака-залася пад германскай акупа-цыяй. На акупаваных землях была арганізавана акруга Обер-Ост (Ober-Ost). Нямецкі га-лоўнакамандуючы ўсходнім фронтам Гіндэнбург выдаў загад пра арганізацыю школ, у тым ліку ў немцаў не выклікала пярэчання адкрыццё беларус-кіх школ.

Першая беларуская школа ў зоне Обер-Ост была адкрыта 13 лістапада 1915 г. у Вільні на Юр’еўскай (Георгіеў-скай) вуліцы, дзякуючы ста-ранням А. Пашкевіч-Кайрыс (Цёткі) і Б. Пачобкі.

На працягу зімы 1915-1916 гг. у Вільні былі адкрыты яшчэ 5 беларускіх школ (на Антокалі, у Звярынцы — ля Знаменскай праваслаўнай цар-квы, Зарэччы, на Артылерый-скай і Вастрабрамскай вуліцах). Усе яны былі «аднакласавыя»(з 2-гадовым тэрмінам навучан-ня), у якіх мелася 1-3 школьныя камплекты (аддзелы) і адзін штатны настаўнік. Пры нямец-кай фінансавай падтрымцы з кастрычніка 1916 г. па красавік 1918 г. колькасць беларускіх казённых школ у генеральнай акрузе «Беласток-Гародня» ўзрасла з 3 да 79. Адпаведна лік беларускіх школьнікаў уз-рос з 497 да звыш 3 тыс. Агу-льная колькасць беларускіх школ у зоне Обер-Ост, паводле звестак X. Земке, дасягнула 89. Доля беларускіх школ у агуль-най колькасці навучальных устаноў у зоне Обер-Ост на першую палову 1918 г. склала 6,5%, у той час як у генера-льнай акрузе «Беласток-Гаро-дня» яна ўзрасла да 21,2%. 13 лістапада 1915 г. — дзень ут-варэння першай беларускай школы ў Вільні — мусіць стаць днём свята беларускай школы.

Вікіпедыя.

 

Леанід Лаўрэш

Пачаткі беларускамоўнай адукацыі на Лідчыне

У кастрычніку 1907 г. «Наша Ніва» паведаміла, што ў Вільні хутка адчыніцца пачат-ковае двухкласнае вучылішча для летувісаў, а праз два меся-цы павінна пачаць працаваць школа, дзе дзетак будуць ву-чыць таксама і беларускай мове.

У карэспандэнцыі сты-лізаванай пад сялянскую гу-тарку пад загалоўкам «З Лід-скага павета» ў газеце «Наша Ніва» на пачатку 1908 г. аўтар пад псеўданімам «Калодка» па-казваў, што сяляне ўжо добра зразумелі неабходнасць навукі для дзетак на сваёй мове: «У вадной вёсцы надумаліся му-жыкі наняць настаўніка … ця-пер нам усім дрэнна, а без наву-кі яшчэ горш будзе. Зямлі, брат, сваёй няшмат, дома сыны век не будуць сядзець, трэба будзе выхіляцца ў свет, а як чалавек невучоны, дык бяда: усюды папіхваюць і за дурня маюць!  … Антось Кум-пяк (сказаў)

— Трэба нам наняць ву-чыцяля, ды такога, каб вучыў па нашаму, у такой мове, як самі гаворым; гэта на сам пе-рад, а пасля хай вучыць дзяцей па польску і па расейску. Калі не будзе так, як я кажу, дык дальбог, і капейкі не дам на якога іншага вучыцяля! Я шчыра раджу наняць вучыцеля Юзіка Кавальчука: ён, браты, усюды па гарадох, усё ведае, на ўсім-усякім чытанні знаец-ца, а сваёй мовы не цураецца, ад яе не адракаецца! Такі нам і патрэбны …».

 

Той жа аўтар праз нека-лькі месяцаў пісаў: «Устаюць па малу беларусы на свае ногі і самі працуюць, каб падняць культуру. Толькі бядуюць, што няма гдзе вучыць дзяцей, школак ў воласці толькі адна — народная, а дзяцей для навукі ў кожнай вёсцы будзе па 30, прыйдзе зіма, і вясковыя дзеці замест навукі будуць сабак га-няць … Але мужыкі стараюцца і самі наймаюць вучыцялёў на зіму. Школкі такія добра ву-чаць і па руску, і па польску, і тлумачыць ім вучыцель усё ў роднай беларускай мове. Кры-ўда толькі дзецям ў тым, што такія школкі называюць «та-йнымі» і закрываюць. У 1908 гаду начальства закрыла 4 такія школы ў Ганчарскай воласці, у вёсках Фалькавічах, Мінойтах, Песках і Заборцах, дык яшчэ 2 школкі ў Беліцкай воласці ў в. Нецяч і Чаплічы».

 

Як бачым, сяляне Лід-чыны гатовыя былі вучыць сва-іх дзяцей за свае кроўныя гро-шы, але расійская ўлада пера-следавала непадкантрольную её адукацыю. Газеты таго часу рэгулярна змяшчалі інфарма-цыю з усёй Беларусі пра за-крыццё «тайных» школ і су-довы пераслед іх арганізатараў.

У 1909 г. паведамля-лася, што ў мястэчку Астрына Лідскага павета, «мужыкі збі-раюцца адкрыць гарадзкое вучылішча» (Наша Ніва № 5, 29 (11) январа 1909). У тым жа годзе ў мястэчку Новы Двор «з вучылішчам у нас ізноў бяда. Толькі паставілі новы будынак вучылішча, выходзіць, што дабрацца да яго нельга, хіба лётаючы па паветры. Зямля перад вучылішчам належыць быццам да купца Бершчад-скага, і Бершчадскі не дае ні праходу, ні праезду ў вучы-лішча. Судзіліся мы адзін раз аб той кавалак зямлі перад Земскім і атсудзілі зямлю ад Бершчадскага. А на з’ездзе зноў нашы пісар і старшына паехалі без сведкаў і папераў, Бершчадскі і выіграў, і цяпер хоча за кавалак зямлі даўжыні 14 сажняў і шырыні 10 саж. — 300 руб. Старшына маніцца падаць яшчэ ў губернскае прысутствіе» (Наша Ніва № 31-32, 6 (19) аўгуста 1909).

 

У вёсцы Фалькавічы пастаноўка справы народнай адукацыі збольшага задаваль-няла сялян: «В. Фалькавічы, Лідскага павета, Ганчарскай воласці. Ёсць ў нас вучылішча Любарскага обчэства. Усе на-шы сяляне цешацца і з вучы-лішча, і з вучыцеля, каторы вельмі добра абходзіцца з дзе-ткамі. Не саўсім толькі зда-волены каталікі тым, што ім прыходзіцца вучыцца па ра-сейску. Хаця усе тут беларусы, але цёмныя людзі хочуць ву-чыцца пацяроў не па беларуску, а па польску, бо думаюць, што як каталік, то ўжо і палякам стаўся» (Наша Ніва № 12, 18 (31) сакавіка 1910.).

 

Але моўнае пытанне сялянская грамада магла выра-шыць па сваім разуменні, бо беларуская мова задавальняла ўсіх: «У Лідскім павеце гас-падары пачалі кратацца каля прасветы сваіх дзетак. У ад-нэй вёсцы зрабілі прыгавор аб вучылішчу, але агледзяліся, што у гэтым вучылішчу адра-зу вучаць па расейску, дык першы год дзеці толькі час трацяць, бо дрэнна разумеюць гэту мову, вось і сяляне наду-малі з самых пачаткаў вучыць сваіх дзяцей дома. Нанялі та-кога вучыцеля, каторы ўмее добра іхнюю беларускую род-ную мову, і пераканаліся, што гэтак шмат болей карысці для дзяцей, бо ім усё што вучыцель да іх кажа, зразумела, і пасля ў школі ляхчэй вучыцца» (Наша Ніва № 13, 25(7) сакавіка 1910).

 

Пра прагу сялян даць адукацыю дзецям пісаў народ-ны карэспандэнт пад псеўда-німам «Тутэйшы» з толькі што адбудаванага пасля пажару мястэчка Беняконі: «У нашым народным вучылішчу было заўсёды ня больш 50-60 вучняў, а ў гэтым годзе ўсе сунуліся да наукі, і ўжо вучанікоў больш 100 і яшчэ просяцца, але не прымаюць. На гвалт патрэб-на тут двухкласнае вучылі-шча, але ніхто аб гэтым не дбаець» (Наша Ніва № 50, 15 (28) лістапада 1911).

Ахвочых вучыцца і на-самрэч было болей, чым маглі прыняць школы, нейкі «А.С.» пісаў з Бутрыманцаў Лідскага павета (цяпер Літва): «… асве-та сялян тут па вёсках ідзе не праз школы, бо ўрадавая шко-ла ўсяго адна на цэлую воласць — і воласць не малую. Хадзіць у тую школку ня кожнаму спад-ручна, ды і школка малая: усе месцы заняты, а жадаючых навукі шмат, дзеля гэтага ся-ляне прымушаны самі вучыць сваіх дзяцей і вучаць: бо уцямілі патрэбу навукі. Усюды добра граматнаму — ці дзе паехаў, ці пайшоў. Чытаць умеюць ня толькі мужчыны але і ўсе бліз-ка кабеты, кабеты ж і вучаць чытаць дзяцей, сабраўшы па якіх 2-3, — больш ня можна, бо пацягнуць… Галоўная мэта гэтай навукі чытанне на малі-тоўніку. На малітоўніку дзеці і чытаць вучацца, ён і аста-ецца ў іх на заўсёды адзінай літаратурай, якую чытае ту-тэйшы грамацей. Гэтыя кні-жкі малітоўнікі, друкаваны ў польскай мове і дзеля гэтага прывык тутэйшы беларус вя-заць сваю веру з польшчынай. А праз цемнату сваю ён веру лічыць за нацыянальнасць і дзе-ля гэтага называе сабе паля-камі. І гэта адбіваецца на жыцці» (Наша Ніва № 2, 13 (26) студзеня 1912).

 

Як бачым, на пачатку ХХ ст., неабходнасць адукацыі ўжо была ўспрынятая сялянамі Лідчыны як адзін з галоўных фактараў жыццёвага поспеху сваіх дзяцей. Так сама пачала ўсведамляцца неабходнасць і мэтазгоднасць вучобы мена-віта на роднай мове.

 

Пачалася Першая су-светная вайна.

Немцы увайшлі у Ліду 22 верасня 1915 г.

 

На акупаваных землях была арганізавана акруга Обер-Ост (Ober-Ost). Лідскі павет для больш надзейнага кантро-лю за тэрыторыяй быў падзе-лены на чатыры меншыя: Лід-скі, Радуньскі, Васілішскі і Шчучынскі.

Першая беларуская школа ў зоне Обер-Ост была адкрыта 13 лістапада 1915 года ў Вільні на Юр’еўскай вуліцы дзякуючы намаганням нашай зямлячкі А. Пашкевіч (Цёткі) і Б. Пачобкі.

На пачатку сакавіка 1916 года газета «Гоман» паве-даміла, што нямецкі галоўнака-мандуючы ўсходнім фронтам Гіндэнбург выдаў загад пра арганізацыю школ. Сярод ін-шага ў дакуменце гаворыцца: «Беларуская мова, як адмен-ная ад расейскай, дапускаецца да ужытку без ніякіх пера-шкод. Аб навуцы рэлігіі ска-зана, што яна павінна выкла-дацца ў матчынай мове вуч-няў, — значыць, у тэй мове, у якой бацькі гавораць з дзяця-мі» (Homan № 8, 10 marca 1916).

 

Найважнейшай прабле-май быў недахоп настаўнікаў, большай часткаю мабілізава-ных ці эвакуяваных у Расію. Аднак беларусы скарысталіся з загаду Гіндэнбурга, і ў ліста-падзе 1916 года газета паведа-міла, што ў Лідзе «для тутэй-шых настаўнікаў і настаўніц наладжаны педагагічныя кур-сы. На іх пакуль што вучыцца 26 душ» (Homan № 79, 14 listapada 1916.).

Улады Обэр-Оста пры-нялі рашэнне адкрыць бела-рускую настаўніцкую семіна-рыю ў Свіслачы, дзе на месяч-ных курсах павінны былі атры-маць падрыхтоўку новыя кад-ры. Цяжка аказалася знайсці выкладчыкаў, таму заняткі ў семінарыі пачаліся толькі 15.10.1916 і працягваліся да 15.11.1918. Дырэктарам семі-нарыі быў анямечаны сілезец Бэндзеха, а выкладчыкамі Б. Пачобка і Квяцінскі, часова — прафесар Рудольф Абіхт з Уроцлаўскага ўніверсітэта. У выніку тут атрымалі падрых-тоўку 144 настаўнікі беларус-кіх школ.

У Свіслачы вучылася і моладзь з Лідчыны: «У тутэй-шай беларускай вучыцельскай семінарыі навукі ідуць поўным ходам. Работа ідзе ахвоча, бо ўсе курсісты — гэта шчырыя беларусы, сыны беларускай вё-скі, з’ехаўшыеся з розных ва-коліц: з-пад Васілішак, Плянт, Гродна, Беластока і г. д. Хаця курс навук толькі трохмесяч-ны, аднак пры акуратна нала-джанай рабоце яго праходзяць як мае быць, і ў снежні месяцы вучні пачнуць практыку ў ад-крытай пры семінарыі пачат-ковай беларускай школе. У се-мінарыі варункі навукі надта выгодныя. Вучні жывуць у самой семінарыі і маюць тут поўнае ўтрыманне. Кормяць добра: на абед ёсць мяса, а на вячэру даюць гарачую страву. І за гэта — разам з платай за вучэнне — бяруць з іх у месяц 41 марку, за ўвесь курс — 123 мар-кі. Гэткія грошы лёгка можа сабраць кожная вёска ці гра-мада і за гэта можа выхаваць сабе свайго настаўніка — ад-наго паміж сваіх сыноў, абы ён скончыў народную школу. 1 лютага курс навукі будзе за-кончаны і пачнецца новы курс, на каторы можна запісацца. Хай жа людзі загадзя падума-юць аб тым, каб сваіх дзяцей выправіць на навуку і гэтак зусім невялікім коштам даць ім магчымасць зарабіць сабе на хлеб і служыць свайму народу» ( Homan № 85, 5 snie-znia 1916).

На пачатку 1917 года паведамлялася пра новы набор у семінарыю: «Запісвацца на новы трохмесячны курс у Сві-слацкай Беларускай Вучыце-льскай Сэмінарыі, каторы пач-нецца 1 лютага, трэба ў Вільні не пазней за 10 студзеня ў Stadschulrata, Дамініканская 3, пакой 55. Варункі навукі: за навучанне — 5 марак у месяц, за поўнае ўтрыманне — 36 м., разам 41 м. у месяц і за ўвесь курс 123 м. Плаціць можна памесячна — напярод. Хто ха-цеў бы ехаць вучыцца з вёскі, можа заявіць аб гэтым у сва-ім Крэйсамце (Kreisamt — павет), дзе яму дадуць усе па-трэбныя ведамасці» (Гоман № 2, 5 студзеня 1917 г.).

 

Першай афіцыйнай беларускай школай на Лід-чыне была школа ў вёсцы Збляны. У 1914 годзе ў Збля-нах згарэў будынак старой школы і да пачатку Першай сусветнай вайны сяляне атры-малі страхоўку ды купілі будаў-нічыя матэрыялы. Пры канцы 1915 года новы будынак быў пабудаваны, а вяскоўцы, ска-рыстаўшыся сваім правам, ад-крылі беларускую школу. Яна існавала тут да сярэдзіны 1920-х гг. (Беларуская Ніва. № 17 (30), 27 лютага 1926 г.)

У 1923 г. дзейнасць найстарэйшай на Лідчыне бе-ларускай школы ў Зблянах была прыпынена. «Усе нашыя людзі былі рады, што дзеці неяк шыбка навучаліся і чы-таць, і арытмэтыкі. Але ху-тка здарылася няшчасьце: нашага вучыцеля інспэктар Лідскага павету, пан Вайто-віч прымусіў паехаць на поль-скія курсы ў Кракаў, а другога вучыцеля-беларуса на яго ме-сца не прызначыў, і замёрла наша беларуская школа» (Наш Сьцяг № 3, 13 чэрвеня 1923).

Вясной 1925 г. жыхары вёскі Збляны падпісалі да па-вятовага школьнага інспектара дэкларацыю за беларускую школу, а потым не гледзячы на ціск, дружна патрабавалі свай-го (Беларуская Ніва № 17 (30), 27 лютага 1926.). Тады ўлады вырашылі перанесці будынак зблянскай школы ў Беліцу. Ся-ляне, высілкамі якіх гэтая шко-ла будавалася, пісалі пратэсты ў Міністэрства асветы і да мясцовых уладаў. Аднак адка-зу не атрымалі. У лютым 1926 г. «ад староства прыехалі тэхнікі ўжо разьбіраць гэты будынак. На дамаганьне кі-раўнікоў разбору, каб сяляне далі рабочых і падводы, усе жыхары в. Збляны катэга-рычна адмовіліся і на сходзе вырашылі зрабіць яшчэ адпа-ведныя крокі, каб уратаваць з такім трудом збудаваную іхнімі рукамі для сваіх дзетак школу, для чаго праз дэлега-цыю зьвярнуліся да Пасольска-га Клюбу Беларускай Сялян-ска-Работніцкай Грамады аб атрыманьні іх дамаганьняў» (Беларуская Ніва № 15(28), 24 лютага 1926).

Па справе школы дэле-гацыя зблянскіх сялян адмы-слова сустрэлася ў Вільні з бе-ларускім паслом у Сойм Сы-монам Рак-Міхайлоўскім, які як раз у гэты час лячыўся ў Вільні. Рак-Міхайлоўскі, не могучы асабіста выехаць у Ва-ршаву, 17.01. 1926 г. даслаў тэлеграмы ў міністэрствы Ас-веты і Унутраных спраў гэткага зместу: «Назначаны праз Лідз-кага Старасту супраць волі гміннай рады войт Беліцкай гміны Вадэйка пад намовамі ксяндза з фальварку Няцеча проці волі ўсяе люднасьсці пе-раносіць з дазволу Старасты школьны будынак, збудаваны мяйсцовай люднасьцю з вёскі Збляны да мястэчка Беліца Лідзкага павету. Пратэсту-ючы проці бяспраўя і пагвал-чаньня правоў беларускай люд-насьці, прашу аб безадклад-ным затрыманні разборкі бу-дынку да часу належнага вы-рашэння гэтае справы паводле скаргі сялян вёскі Збляны, пе-расланай Беларускім Клюбам да Міністэрства Асьветы ў красавіку леташняга году.

Рак-Міхайлоўскі, дэ-путат» (Беларуская Ніва №17(30), 27 лютага 1926).

Абараніць сваю школу беларускія  сяляне не змаглі.

 

13 лістапада 1925 г. па усёй Заходняй Беларусі бела-руская грамадскасць святка-вала 10-я ўгодкі існавання бе-ларускай школы (Жыццё Бе-ларуса №18, 7 лістапада 1925).

 

Сёлета мы можам і па-вінны годна адсвяткаваць 100-гадовы юбілей першай афі-цыйнай беларускай школы на Лідчыне.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі. Частка IV. Найменні знакамітых людзей

(паводле беларускага друку)

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

 

Кашуцкі (Эдвард К.) — вытвор з фармантам -скі ( -цкі) ад антрапоніма Кашута і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы’ або як шляхетнае ўтва-рэнне: Кашут-скі — Кашуцкі. ФП : кашута (‘перхаць’ — Сло-ўнік народнай мовы Зэльвенш-чыны) — Кашута (мянушка, за-тым прозвішча) — Кашуцкі.

Квасоўка (Ганна К.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва квасоўка ‘квас грушавы’ (квас-оўка).

Кебіч (Станіслаў К.) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -іч ад антрапоніма Кеба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кеб-іч. ФП: кеба (‘здо-льнасць, уменне’ (украінск.) — Кеба ( мянушка, затым про-звішча) — Кебіч.

Кіт / Кіта (Барыс К.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кіта (‘сноп бобу, гаро-ху, саломы’ (Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак).

Красней (Віктар К.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва красней ‘прыгажун’ (ад краса — красны — красн-ей; па-раўнаем: красько ‘чырвона-шчокі здаравяк’ (Слоўнік на-роднай мовы Зэльвеншчыны).

Кудырчык (Кастусь К.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кудыр-чык ‘дзежачка’ (Матэрыялы да слоўніка Магі-лёўшчыны).

Кухта (Адам К.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва кухта ‘кухар’. Слоўнікі пад-аюць вытвор ад гэтага слова кухцік ‘кухарчык’ (= руск. по-варёнок (БРС — 88).

Лавейка (Стэфан Л.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва лавейка, які матывуецца двума словамі: лава — лав-ейка (памян.-ласк.) і лавіць — лав-ейка ‘той, хто ловіць’ (параў-наем: варажыць — вараж-эйка, сячы — сячэйка, туляцца — ту-лейка ( П. Сцяцко. Беларускае народнае словаўтварэнне).

Лазавік (Пётр Л.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лазавік ‘той, хто знаходзіцца ў лазе, лазняку’, ці ‘тое, што зроблена з лазы’. Або: Лазавік ‘міфічная істота’ (як і Дамавік, Лесавік і пад.).

Лапеза (Ніна Л.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лапеза ‘чалавек з аляпава-тым шырокім тварам, асабліва з шырокім носам’, ‘непрыгожы’ (дэрыват ад лапа: лап-еза).

Латушка (Павел Л.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва латушка ‘невялікая гліня-ная місачка з загнутамі ўнутр краямі’, ‘місачка з дрэва’.

Лаша (Галіна Л.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лоша ‘жарабя’.

Лепешанкоў (Алег Л.) — форма прыметніка з суфіксам -оў ад антрапоніма Лепешанко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лепешанк-оў. ФП: ле-пеш (‘праснак’) — Лепеш (мяну-шка) — Лепеш (прозвішча) — Лепяшэнка ( > Лепешанко) ‘нашчадак Лепеша’ (з суф. —энк-/-анк) — Лепешанкоў / Лепя-шэнкаў.

Лесік (Адам Л.) — семан-тычны вытвор ад апелятыва ле-сік ‘невялікі лес; лясок’. Ад гэ-тага антрапоніма магла ўзнік-нуць і форма Лёсік (Параўн.: Лёвін і Левін — ад Лёва (< Лявон, Леў).

Ліманоўскі (Канстан-цін Л.) — вытвор з фармантам —оўскі/-скі ад тапоніма Лімоны / Лімонаўка і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясці-ны, паселішча': Ліман-оўск і Ліманоў-скі.

Лован (Сідар Л.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва лов-ан ‘той, хто ўдзельні-чае ў ловах’ (утварэнне: ловы-лован).

Лугоўскі (Сяргей Л.) — утварэнне з фармантам -оўскі ад тапоніма Лугі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Луг-оўскі.

Ляпеш (Іван Л.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва ляпеш ‘праснак’. Ад асновы гэтага слова і дэрываты Ля-пешаў ( > Лепешаў), Ляпешкаў і інш. Гл. Лепешанкоў.

Ляўкоў (Эрнест Л.) — форма прыметніка з прынале-жным суфіксам -оў ад антрапо-німа Ляўко і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Ляўк-оў. ФП: левы (‘размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэ-рца’, а таксама ‘ўвогуле разме-шчаны з гэтага боку’, а таксама ‘пра пабочны або незаконны заробак’) — Ляўко (‘ляўша’, ‘злодзей’) — Ляўко (мянушка) — Ляўко (прозвішча) — Ляўкоў.

Мадзейка (Адам М.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва мадзейка ‘той, хто жыве ў цяжкіх умовах’ (мадзець — ма-дзейка).

Мадзейкін (Ігар М.) — вытвор з суфіксам прыналеж-насці -ін ад антрапоніма Ма-дзейка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мадзейк-ін. (гл. вышэй: Мадзейка). Нека-торыя намінанты змяняюць форму гэтага прозвішча на Мадэйкін (паводле моды?!).

Малання (Еўдакія М.) — уласнае асабовае жаночае імя набыло ролю прозвішча. Як і Кузьма, Барыс (>Борыс) і пад.

Малец (Яраслаў М.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва малец ‘малады чалавек, хлопец’ (утварэнне мал(ы)-ец), параўнаем рус. малыш (мал-ыш).

Мальцаў (Аляксандр М.) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -аў ад антрапоніма Малец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маль-цаў. Прыплюсоўванне суфікса -оў(-аў,-еў) — нярэд-каснае ў афіцыйных зносінах з расійскамоўным людам (вой-скі, служба ў адпаведных уста-новах Расіі і пад). Ёсць нямала сведчанняў, калі беларусаў ра-білі расіянамі: Машэраў (< Машэра), Мазураў (< Мазур), Кісялёў (< Кісель), Краўцоў (< Кравец) і пад.

Мамоніч (Эдвард М.) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -іч ад антрапоніма Ма-моня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мамон-іч. ФП: мама (‘маці’) — мамоня (экспрэс. з суфіксам -оня) — Мамоня (мянушка) — Мамоня (прозвішча) — Мамоніч.

Мармыль (Сцяпан М.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва мармыль ‘буркун, заўсё-ды незадаволены чалавек’ (На-совіч І.).

Марцэвіч (Люба М.) — вытвор з суфіксам бацькаймен-ня -эвіч ад антрапоніма Марац і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Марц-эвіч. ФП: марац (‘сакавік — месяц’, а таксама ‘час марцавання’, ‘той, хто марцуе'; параўн: марцовы кавалер ‘ста-ры валацуга, які любіць заля-цацца да жанчын’) — Марац (мянушка) — Марац (прозві-шча) — Марцэвіч.

Маслыка (Георг М.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва маслыка ‘той, хто любіць масліць — намазваць вялікай ко-лькасцю масла’ (утварэнне масл-ыка, параўнаем хадыка (< хада, хадзіць), грамыка (< грымець). Або як паралельнае найменне да антрапонімаў Ма-сла, Маслюк.

Меляшчэня (Аляк-сандр М.) — вытвор з фарман-там -эня ад антрапоніма Мяле-шка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Меляшч(к/ч)-эня. ФП: Емельян (імя) — Мелех — Мялешка — Меляшчэня.

Мігун (Іван М.) — семан-тычны вытвор ад апелятыва мігун ‘тое, што маргае («мі-гае»): святлафор, маяк і пад.)’. Або ўтварэнне ад мігі (‘жэсты’) — мігун ‘чалавек — (нямы), які разумее мігі, карыстаецца імі’.

Мірончык (Ягор М.) — вытвор з суфіксам -чык ад ант-рапоніма Мірон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мірончык. Або як ласк. да Мі-рон. Не выключаны і семанты-чны вытвор ад мірончык (мі-рон) ‘рыба сямейства карпа-вых’.

Міхно (Уладзімір М.) — гутарковая форма кананіч-нага імя Міхаіл набыла ролю прозвішча.

Мокуць (Іван М.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва мокуць ‘забалочанае месца’ (Матэрыял для слоўніка мін-ска-маладзечанскіх гаворак).

Мсціславец (Раман М.) вытвор з суффіксам -ец ад та-поніма Мсціслаўль, Мсціслаўе і значэннем ‘народзінец, жыхар названнага паселішча': Мсці-слав-ец.

Мякіш (Ніна М.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва мякіш ‘мяккая частка пе-чанага хлеба'; ‘мякаць’.

Налепка (Ніна А.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва налепка ‘нітка, парваная і прыпраная зноў’ (Л. Шаталава. Беларускае дыялектнае слова).

Наскавец (Фёдар Н.) — вытвор з суфіксам -ец ад тапо-німа Наскава і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названага паселі-шча': Наскав-ец. ФП: нос (‘ор-ган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жы-вёлы’) — наско (‘насаты чалавек, насач’) — Наско (мянушка, за-тым прозвішча) — Наскоў (‘на-шчадак асобы Наско‘, з суф. —оў) — Насковец — Наскавец.

Наскоў (Ігар Н.) — фор-ма прыналежнага прыметніка з суфіксам -оў ад антрапоніма Наско і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Наск-оў. Гл. Наскавец.

Падліпская (Зоя П.) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Падліпкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясціны, паселішча): Падліп-ская. ФП: ліпа (дрэва) — Ліпы (тапонім) — Падліпы (тапонім) — Падліпская.

Падрэз (Іван П.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва падрэз (‘няпоўнасцю ка-стрыраваны жарабец, кныр’ (Матэрыялы да слоўніка Магі-лёўшчыны).

Палубінскі (Васіль П.) — вытвор з фармантам -інскі ад тапоніма Палуба і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча’): Палуб-інскі. ФП: палуба (‘гарызан-тальнае перакрыццё ў корпусе судна’) — Палубы (тапонім) — Палубінскі.

Пальчынскі (Аляк-сандр П.) — вытвор з фарман-там -ынскі ад антрапоніма Пальчык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пальч(ык)-ынскі. Або дэрыват ад тапоніма Пальчыкі ці Пальцы і значэн-нем ‘народзінец, жыхар назва-най мясціны, паселішча': Пальч-ынскі.

Пастаялка (Ніна П.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва пастаялка (‘адстоенае ма-лако з вяршкамі, знятымі з вер-хняй яго часткі’, або ‘квата-рантка’.

Пацей (Іпацій П.) — гу-таркова-народная форма кана-нічнага імені Ипатий (Іпат, Пацей, Пацейка і інш.) набыла ролю прозвішча.

Перапяліца (Іван П.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва перапяліца — адэквата нармаванага перапёлка ‘мале-нькая палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і карот-кім хвастом’. Першасна — вы-твор з суфіксам -іца ад перапел (< рус. перепел) і значэннем ‘самка перапела’.

Пісарык (Адам П.) — вытвор з суфіксам -ык ад ант-рапоніма Пісар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пісар-ык. Або семантычны вы-твор ад апелятыва пісарык ‘памочнік пісара’ ці экспрэсіў ад пісар.

Плакс (Федар П.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва плакса (рэкунструяванага пад мужчынскі род — (без фіналі -а) ‘плаксун — хто многа і часта плача ці скардзіццца на свой лёс, стан’.

Поленька (Ніна П.) — вытвор з фармантам -енька ад антрапоніма Пол (< Полей < Полиен) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пол-енька. Або семантычны вытвор ад апелятыва поленька (пол (е)-енька; як і рэчанька) ‘поле’ (фалькл.-экспрэсіўнае).

Пракапцоў (Фёдар П.) — вытвор з суфіксам прынале-жнасці -оў ад антрапоніма Пра-капец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пракапц-оў. ФП: Пракоп (імя) — Пракапец (‘нашчадак яго’, суф. -ец) — Пракапцоў.

Пратасовіч (Ян П.) — вытвор з суфіксам бацькаймен-ня -овіч ад антрапоніма Пра-тас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пратас-овіч. ФП: Пратас ( < Протасий — даўнейшае імя) — Пратасавіч  — Пратасовіч.

Прыгода (Павел П.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва прыгода ‘нечаканы выпа-дак’, ‘нежаданая, непрыемная, небяспечная для каго-небудзь падзея’, ‘тое, што парушае звы-чайны парадак чаго-нубедзь’, а таксама ‘патрэба’.

Прычэпна (Ян П.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва прычэпна ‘той, хто звычайна чапляецца, прыдзіраецца'; ‘прыдзіра’.

Пузей (Іван П.) — семан-тычны вытвор ад апелятыва пузей ‘пузаты чалавек, пузач’ (утварэнне: пуз-ей; як і пуз-ач).

Пац (Станіслаў П.) — скарочаная форма кананічнага даўнейшага імя Ипатий (быта-вала ў 16-18 стагоддзях у фор-мах Іпат, Пацей, Пацейка, Пац, Пацка, Пацай, Пацэй, Пацэйка, Пацыян і інш. (М.В. Бірыла), якая набыла ролю прозвішча.

Пушка і Пушко (Анд-рэй П., Якаў П.) — семантычны вытвор ад апелятыва пушка, які мае розныя значэнні: 1) аг-нястрэльная зброя, 2) каробка (‘невялікая скрынка (з картону, дрэва, пластмасы і пад.)’, а так-сама ‘такая ж скрынка з якім-небудзь таварам, наборам прадметаў’. Для адмежавання прозвішча ад апелятыва звы-чайна першае набывае канца-вое : Пушко. Антрапонім можа матывавацца і прымет-нікам пушысты і быць вытво-рам ад яго з фармантам -ко: пушко — Пушко.

Пянткоўскі (Адам П., Каспар П.) — вытвор з фар-мантам -оўскі ад тапоніма Пён-ткі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны': Пян-тк-оўскі (этымон пёнты < польск. piaty ‘пяты’.

Пячкур (Іван П.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва пячкур ‘невялікая рачная рыба сямейства карпавых’, а таксама ‘пячнік’.

Рабей (Абрам Ф.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва рабей ‘рабін’ (Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзе-чанскіх гаворак).

Рагін (Андрэй Р.) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Рага і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Раг-ін. ФП: рага (‘стру-меньчык чаго-небудзь вадкага на якой-небудзь паверхні’) — Рага (мянушка) — Рага (про-звішча) — Рагін.

Рагоза (Мiхаiл Р.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва рагоза ‘вiд балотняй раслi-ны: сiтнiк, рагожа’, а таксама ‘рагачы, рагаццё’ (утварэнне: рог-оза).

Ражына (Антанiна Р.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва ражына, якi матывуец-ца дваяка: 1) ‘кветка ружы’ (рас. роза => рож(з/ж)-ына. 2)вялiкая рага (‘струмень вадкасцi на якой-небудзь па-верхнi’).

Разумок (Антон Р.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва разумок (iран.) ‘мудрэц, хiтрэц’ (утварэнне з памянш. суфiксам -ок ад розум: разум-ок).

Рыбiцкая (Алена Р.) — вытвор з фармантам -ская ад тапонiма Рыбiца i значэннем ‘народзiнка, жыхарка названай мясцiны, паселiшча': Рыбiц-ская — Рыбiцкая.

Рэмiсь (Антон Р.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва рэмicь ‘горны стрыж’ (пту-шка).

Сапега (Аркадзь С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сапега ‘той, хто сапе — цяжка дахаючы, утварае гукi з прысвiстам’ (утварэнне з рэд-каўжыв. фармантам -ега: сап-ега; параўнаем чапега (чапаць — чапега). Параўн. слоўнiкавае сап ‘гукi сапення, цяжкага ды-хання’. Ад сап з выкарыстаннем фарманта -ега таксама ўзнiкла вытворнае слова сапега для абазначэння хваравiтага чала-века, якому ўласцiвы сап — ‘ця-жкое дыханне, з сапеннем’.

Сiвец (Наталля С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сiвец ‘шматгадовая травя-нiстая раслiна сямейства злакаў з цвёрдым шчацiнападобным сцяблом, якая сустракаецца на дрэннай пашы, лузе’.

Сiвуч (Андрэй С.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва сiвуч ‘млекакормная жы-вёлiна сямейства вушатых цю-леняў’.

Сiч (Iван С. ) — семан-тычны вытвор ад апелятыва сiч ‘паўночная праснаводная (пра-мысловая) рыба сямейства ла-сасёвых’.

Сiгалоў (Кузьма С. ) — семантычны вытвор ад апеля-тыва ciгалоў ‘рыба сямейства ласасёвых’, а таксама ‘час, калi сiгi лепш ловяцца i бываюць большымi’.

Сiняўскi (Алег С.) — вытвор з фармантам -скi ад тапонiма Сiняўка i значэннем ‘народзiнец, жыхар названага паселiшча': Сiняў(ка)-скi.

Скарга (Пётр С.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва скарга ‘выражэнне незада-воленасцi, нараканне з пры-чыны пэўных непрыемнасцяў, болю i пад., а таксама афiцый-ная заява пра незаконнае дзеян-не пэўнай асобы цi ўстановы’.

(Заканчэнне ў наст. нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў верасні

Анацка Лявон Яўгенавіч

Анісім Алена Мікалаеўна

Анішчанка М. І.

Арэх Мікалай Уладзіміравіч

Асіпенка Аляксандр Георг.

Багдановіч Алена Іванаўна

Барада Людміла

Барадаўкіна Ірына Сяргееўна

Баран Павел

Баршчун Валянціна Дзмітр.

Баршчэўская Алеся

Барысенка Аляксандр Анат.

Барэйка Юры Мікалаевіч

Батура Людміла Віктараўна

Баярэвіч Ксенія Аляксандр.

Белакоз Алесь

Бізгень Людміла

Блажэй Дзмітры Сяргеевіч

Бондар Юлія Сяргееўна

Бубновіч Ніна

Булатава Зоя Міхайлаўна

Булаўская Марына

Булыга Анастасія

Ваніслаўчык Дзмітры

Варановіч Крысціна

Васілеўскі Валянцін

Васільева Галіна Іванаўна

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч

Вінакурава Кацярына

Войніч Вікторыя Іосіфаўна

Волкаў Міхаіл Уладзіміравіч

Вочка Ірына Пятроўна

Высоцкая Таццяна Валянцін.

Вяргей Валянціна Сяргееўна

Габрусевіч Сяргей

Гадзюка Юрась Аляксандр.

Гайдучэнка Алег Сяргеевіч

Галубовіч Зміцер

Галянкова Альбіна Валер’еўна

Ганачарова Наталля Анатол.

Ганчар Марыя Іосіфаўна

Гарбузова Аліна Канстанцін.

Гідлеўская Людміла

Гілевіч Ніл Сымонавіч

Грыб Мечыслаў Іванавіч

Грынько Вольга Ігараўна

Гуркоў Алесь Уладзіміравіч

Данілюк Алег Іванавіч

Даўгашэй Франц

Дземідовіч Андрэй

Дземянцей Наталля Ермал.

Дзіско Уладзімір Антонавіч

Дзмітрыева Зося

Дзягілеў Лявон

Дзям’яненка Ванда Баляслав.

Дранец Алена

Дробыш Алёна Сяргееўна

Дрык Юлія

Дубоўская Кацярына

Дуганаў Алег Міхайлавіч

Дэц Аксана Аляксандраўна

Еўстратоўскі Уладзімір Парф.

Ехілеўская Кацярына Леанід.

Жбанкова-Стрыганкова

Вікторыя Генадзьеўна

Жолудзеў Анатоль Пятровіч

Жук Мікалай Мікалаевіч

Жукоўскі Барыс

Жылач Таццяна Міхайлаўна

Жышкевіч Людміла

Зайка Антаніна Іванаўна

Занкевіч Зміцер Сяргеевіч

Збірэнка Алена

Зімін Мікалай Васільевіч

Зяновіч Ганна Аляксандраўна

Іванова Вольга Аляксандраўна

Івашка Ірына Алегаўна

Івашкевіч Іна

Ісаевіч Наталля Анатольеўна

Ісенава Марыя

Ісмаілава Тамара Якаўлеўна

Казак Мікалай Мікалаевіч

Казлоўская Іна Іосіфаўна

Каладынская Вольга Эдвард.

Калбасіна Ірына

Канановіч Алена

Кандраценка Артур Сяргеевіч

Кануннікаў Дзмітры Сярг.

Капусціна Святлана Валянцін.

Карпека Андрэй Валер’евіч

Карповіч Сямён Іванавіч

Карценька Алена

Карэнька Зінаіда Іванаўна

Кашчэеў Алесь

Квандзель Таццяна Уладзімір.

Кіенка Генадзь

Кляўцэвіч Іван Віктаравіч

Колас Уладзімір Георгіевіч

Корбут Віктар Андрэевіч

Котчанка Уладзімір

Коўзель Ян Уладзіміравіч

Кошчанка Уладзімір Алякс.

Краснагір Аляксей Рыгоравіч

Краўцоў Андрэй

Краўчанка Ала

Крот Кацярына Міхайлаўна

Круглік Юлія Віктараўна

Крэнць Максім

Кудзелька Віктар Яўхімавіч

Кузьміна Галіна

Кузьміч Вольга Аляксандр.

Купчык Мікола

Курган Дзяніс Аляксандравіч

Курдзя Антаніна Юр’еўна

Курдо Антон Васільевіч

Лагун Таццяна

Лазко Любоў Іванаўна

Лапухова Часлава Чаславаўна

Лапцік Валянціна

Ліпскі Міхаіл Аляксандравіч

Лісай Уладзімір Аляксеевіч

Літвін Уладзімір

Ліхашэрст Макар Васільевіч

Ліцьвінчук Алена

Лобан Ірына Фёдараўна

Лужкоўская Юлія Юр’еўна

Лукашэнка Любоў Яўгенаўна

Лунёва Настасся

Лызо Дмітры Сяргеевіч

Лысюк Марыя

Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч

Малочка Таццяна

Маляўка Андрэй Фёдаравіч

Мандрык Канстанцін Алякс.

Марзалюк Ігар Аляксандравіч

Маркелаў Валер Анатольевіч

Марозаў Валеры Уладзімір.

Марук Мікалай Анатольевіч

Марцінкевіч Ганна

Масла Марыя

Мацкевіч Васіль Васільевіч

Мацулёў Мікалай Пракопавіч

Мельнікава Зоя Пятроўна

Мельнікаў Мікалай Аляксеев.

Міхайлоўская Вікторыя Люд.

Міхалоўская Вольга

Міхалькова Алена

Мудрова Таццяна

Мудроў Вінцэсь Леанідавіч

Мурашка Надзея

Мусік Святлана Валянцінаўна

Навумік Зінаіда

Наздрына Ларыса Паўлаўна

Новік Дзіяна

Новік Марыя Іванаўна

Пабірушка Таццяна Валер.

Палухіна Марыя Аляксандр.

Панкрат Пётр Аляксеевіч

Парфененка Вітаўт Васільевіч

Пархамовіч Мікалай Сямён.

Паўлініч Ліза

Паўловіч Наталля Юр’еўна

Паўлоўская Марыя Ігараўна

Пацялежка Андрэй

Петрыкевіч Валеры Міхайл.

Петрычэнка Аніта Аляксандр.

Півавар Кацярына Сяргееўна

Піваварчык Ірына Вайцехаўна

Пінчук Мікалай Фёдаравіч

Піткевіч Алесь

Пранікава Тамара

Прасольная Вольга Анатол.

Прыстаўка Яніна Ігараўна

Птушка Алена Міхайлаўна

Пузанкевіч Вікенці

Пянкрат Пётр Аляксеевіч

Пяткевіч Тамара Сымонаўна

Пятроў Дзяніс Валер’евіч

Рабкоўскі Валянцін

Разжалавец Ніна

Рамашэўскі Барыс Іванавіч

Савостава Наталля Юр’еўна

Салавей Лія Мацвееўна

Саламевіч Кацярына Аляксан.

Салдатава Аліса Сяргееўна

Сарока Надзея

Свяколкін Антон Віктаравіч

Севярынец Канстанцін Паўл.

Севярынец Таццяна Яўгенаўна

Сенчанка Наталля

Сідар Павел

Сідарчук Яўгенія

Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч

Сметаненка Александр

Смольнік Вольга Георгіеўна

Станілевіч Б.А.

Станкевіч Вячка

Суднік Алена Вячаславаўна

Суднік Арцём Станіслававіч

Сусла Мікалай Валянцінавіч

Сухаверхая Кацярына Мінаўна

Сцяжко Канстанцін Ігаравіч

Сцяцэнка Яўгенія Валер’еўна

Сяльверстава Святлана Яўген.

Тарасевіч Пётр Пятровіч

Ткачоў Максім

Трапашка Аляксей

Трафімчук Наталля Мікал.

Тычына Андрэй Уладзіміравіч

Уласюк Юры

Усеня Уладзімір Мікалаевіч

Усцімчук Мікалай Мікалаевіч

Фёдарава Ірына Пятроўна

Флярко Сяргей Аляксандравіч

Хляба Ігар Вітальевіч

Цімохаў Сяргей

Цыбулька Аляксандр Георг.

Чайкова Ірына Аляксандраўна

Чаркасаў Л. І.

Чэчат Лілія Пятроўна

Шаміёнка Сяргей Эдуардавіч

Шпірыч Раіса Сяргееўна

Штанюк Наталля Аляксандр.

Шульчанка Вольга Анатол.

Шутаў Аляксандр Эдуардавіч

Шыбкоўскі Сяргей Георгіевіч

Шэметава Вікторыя

Якавец Т. Я.

Якіменка Кацярына Мікал.

Янкоў Дзмітры Уладзіслав.

Ярмушчык Антаніна

Яфрэмаў Алег Анатольевіч

Яшкін Уладзімір Уладзіміравіч

 

«Будзьма!»

31 жніўня (панядзелак) на сядзібе ТБМ адбудуцца чарговыя заняткі ў гістарычнай школе «Гісторыя ў падзеях і малюнках»

з Алегам Трусавым.

Пачатак 18.00.                       Уваход вольны.

 

У Прыбайкаллі з’явілася шыльда ў гонар сасланых у Сібір удзельнікаў паўстання 1863 года

Намаганнямі актыві-стаў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага на адной з вяршыняў горнай сістэмы Хамар-Дабан у Прыбайкаллі з’явілася шы-льда ў гонар сасланых у Сібір удзельнікаў паўстання 1863 г. і асабіста аднаго з іх — Яна Чэр-скага.

Шыльда была ўсталя-вана падчас традыцыйнага паходу беларусаў Іркуцка на пік Чэрскага — адну з найвы-шэйшых кропак хрыбта Ха-мар-Дабан і аднаго з папу-лярных турыстычных марш-рутаў Прыбайкалля.

Паход прымеркаваны да 170-годдзя славутага дас-ледчыка і прайшоў ужо трэці раз — першы паход адбыўся 10 гадоў таму, другі — 5 гадоў. У тэксце шыльды на дзвюх мо-вах — расейскай і беларускай — згадваюцца паўстанне, высы-лка асуджаных на катаргу ўдзельнікаў, іхні ўплыў на жыццё Сібіры, а таксама ас-ноўныя факты з біяграфіі Чэр-скага. Побач месціцца ягоны партрэт, паўстанцкі герб і схе-матычныя выявы, якія адлю-строўваюць лёс навукоўца — ад паўстанцкай зброі да навуко-вых дасягненняў.

Паход адбыўся 11-14-га жніўня, адразу па заканчэння Фестывалю беларусаў свету на Байкале 3-9 жніўня.

Радыё Свабода,

Іркуцк.

 

У Лучаі паставяць помнік аўтару знакамітага «Паланеза»

Размовы аб тым, што ў Лучаі (Пастаўскі раён) паста-вяць помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму, чуліся даўно. Нават яны ўжо і падзабыліся… А тут, раптам, дадаючы здымкі гіста-рычных будынкаў на сайт radzima.org, бачу здымак, які падпісаны «Праект помніка Агінскаму». То бок, гэта ўжо не тое што размовы, а намеры, якія ўжо ўвасобленыя ў макет.

Самы лепшы спосаб спраўдзіць інфармацыю — па-тэлефанаваць тамтэйшаму кся-ндзу Мікалаю Ліпскаму, які паступова, пакрысе, пераўтва-рае прыкасцельную тэрыто-рыю, а разам з тым і Лучай у такі турыстычны брэнд, як «Паланез над блакітнымі азё-рамі». Лучаю пашанцавала з ксяндзом! Можна сказаць — мясцовы ўраджэнец (з Шар-коўшчыны). Штораз арганізоў-вае ў сваёй парафіі розныя фэсты, а на культурніцкую праграму запрашае ТОПавых беларускіх музыкаў. Хто тут толькі не быў! А Андрусь Та-кінданг і гурт «Рэха» тут ледзве не «прапісаліся», прыязджаюць па некалькі разоў на год! Лявон Вольскі адзначыўся, музыкант віртуоз Зміцер Корсак, Зміцер Вайцюшкевіч, Зміцер Барто-сік, Таццяна Матафонава…

— А што ўжо макет пом-ніка Агінскаму ёсць у інтэр-неце?- ператытвае ксёндз Міка-лай. — Аператыўна! Няхай бы так аператыўна дапамагалі шукаць спонсараў, — жартуе ксёндз Мікалай. — Так! Цяпер ідзе працэс узгаднення уста-ноўкі помніка. Яго адкрыццё прымеркавана на 13 верасня.

Ці наведваў, насамрэч, Міхал Клеафас Агінскі Лучай? Тут можна задаць і падобнае пытанне: ці быў у Глыбокім Францішак Скарына? То тады зноў — пытанне на пытанне: А як ён ехаў з Полацка на Вільню! Іншай жа дарогі на Вільню, як праз Глыбокае, няма. Дарэчы, на гэтай жа дарозе — Альгерда-вым шляху — таксама і Лучай! То бок, гіпатэтычна, і Міхал Клеафас Агінскі са свайго ма-ёнтка Залессе на Смаргонш-чыне, мог, цягам дня (сутак) даехаць да Лучая.

А што там у Лучаі? У Лучаі — касцёл святога Тадэву-ша. Фундатарамі касцёла былі Тадэвуш і Эльжбэта Агінскія. Касцёл змураваны ў 1766-1777 гг. Эльжбета Агінская (з Пузы-наў), наогул — слынная асоба на Беларусі-Літве. Заснавала аст-ранамічную абсерваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэ-рыяльна. Знакаміты паэт Адам Міцкевіч ўвасобіў Э. Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твору — пан Пад-каморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучання ў Віленскай езуіц-кай акадэміі:

«Я сам у курсе

Астранамічных ведаў

быў у бурсе

Галоўнай школы ў Вільні.

Там за сродкі

Пузынінай, багатай патрыёткі,

Мы мелі тэлескоп (усе выдаткі

былі збалансаваны за падаткі

З двухсот двароў халопскіх —

з рук у рукі),

Падтрымлівала пані

храм навукі».

 

Партрэт Эльжбэты Агінскай доўгі час знаходзіўся ў Лучайскім касцёле. Цяпер ў Віцебскім мастацкім музеі (1992). Нажаль, да нашага часу, пасля вайны, не дайшоў шы-коўны лучайскі палац Мастоў-скіх, якога так цяпер не хапае Лучаю!

Уладзімір Скрабатун.

 

На здымках: 1. Пра-ект помніка М.К. Агінскаму; 2.  Палац Мастоўскіх у Лучаі. Не захаваўся. Малюнак Ул. Скра-батуна; 3. Партрэт Эльжбэты Агінскай, які да 1992 года за-хоўваўся ў Лучайскім касцёле св. Тадэвуша.

На радзіму Аляксея Пысіна

Я вельмі люблю края-знаўчыя вандроўкі. Яны ната-ляюць жыццёвай сілай, нара-джаюць новыя думкі і даюць матэрыялы для творчасці. У Магілёве Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Ска-рыны (кіраўнік Алег Дзьяч-коў) раз на месяц распрацоў-вае і ладзіць экскурсіі па вель-мі цікавых маршрутах (склада-юць самі) і якасна праводзіць іх.

16 жніўня 2015 г. адбы-лася вандроўка ў музей Пысіна (юбілейны год пісьменніка) у вёску Палуж Краснапольскага раёна. Гэта школа, дзе вучыўся ў свой час Аляксей Пысін.

Кораценька апішу кра-язнаўчы маршрут для таго, каб вы мелі ўяўленне аб каштоў-насці гэтай вандроўкі.

Чэрыкаў. Экскурса-вод — Максіменка Васіль напі-саў кнігу аб гістарычных каш-тоўнасцях гэтага краю (настаў-нік гісторыі), шмат цікавага распавёў аб горадзе і завёў у гістарычна-краязнаўчы музей з вядомымі сёння лялькамі-абярэгамі. Кожная з іх утрымлі-вае ў сябе лекавыя расліны (кошт 30 тысяч рублёў) і выка-рыстоўваецца для пэўнай ролі: лялька-апякунка сям’і, лялька кахання і г. д. Вельмі значны і цікавы музей для такога раён-нага горада.

Наведалі магілў князёў Абаленскіх (палац зруйнаваны за гады савецкай улады, парк у занядбаным стане). Найпры-гажэйшая мясціна ля ракі Сож! Затым наведалі прыватны му-зей у вёсцы  Мірагошч Дубягі Сяргея Мікалаевіча, які распа-вёў аб караблеходнай рацэ Сож з часоў Пятра I і паказаў калек-цыю якараў, якіх ужо набрала-ся каля 20-ці адзінак. А самы старажытны — аж з 17-га стагод-дзя! Гэтыя якары прыйшлося выцягваць з ракі ўласнымі ру-камі на працягу многіх гадоў. Гаспадар павазіў нас на мале-нькім катэры, які сабраў улас-нымі рукамі, пачаставаў усіх смачнай гарбатай з адварамі лекавых зёлак і прапанаваў усім ахвотным смачнае печыва. А таксама падзяліўся планамі па пашырэнні аграсядзібы. Бы-ло ў гэты дзень дужа спякотна, і многія кінуліся купацца ў чы-сцютка-празрыстую ваду Со-жа. Адпачыўшы, паехалі да сваёй мэты: у музей Пысіна.

З хваляваннем увахо-дзілі ў дзверы школы, дзе калі-сьці навучаўся вядомы паэт. Яго вершы, душэўныя і прос-тыя, сагравалі ў цяжкія хвіліны ўсіх людзей. Невялічкі школь-ны музей здзівіў нас чысцінёй і нейкай асаблівай аўрай. Дзве вучаніцы 10-га класа з цеплы-нёй распавядалі пра паэта і яго сваякоў. Гонар за школу, зям-лю, вёску, дзе нарадзіўся паэт, гучаў у іх словах.

І вось наш апошні пры-пынак у маршруце. «Іванаў хутар», — чытаю на маленькай шыльдзе на сетчатай брамцы. Зусім недалёка ад школы Пы-сіна.

Тое, што я пабачыла і пачула, кранула мяне і ўсіх прысутных да глыбіні душы. Пяць гектараў дэндрапарку (або можа батанічнага саду)! Заснавальнік гэтай, зараз ужо дзікай прыгажосці, Іван Зота-віч, (так па-прасцецку назы-ваюць яго ўсе ў ваколіцы) усё сваё жыццё акліматызоўваў дрэвы і кустарнікі, якія ў сваім заплечніку прывозіў з розных краін і вырошчываў у нашых кліматычных умовах. Вялікая справа, справа ўсяго жыцця, як я зразумела «Дэндралагічны парк «Іванаў хутар» назвала бы я гэтую мясціну. Прыгажэн-ныя лістоўніцы розных гатун-каў, магутныя кедры, канадскія сосны, манчжурскія арэхі. 40 гатункаў туй, рэдкія гатункі пладовых дрэваў, высахлыя сажалкі з-за гарачыні (было бачна, што раней яны былі да-гледжаныя), асаблівае паветра, занядбаная хата, альтанка ў глыбіні парку — усё мне нагад-вала нейкі цуд.

— Не хапае сіл, — кажа Іван Зотавіч, — спрабаваў касіць траву. Ды дужа цяжка.

— Запрасілі б валанцё-раў, — кажу я.

— Запрашаў, — а яны ўвесь мой посуд расцягнулі і бялізну, добра што хоць ёсць святло і мабільная сувязь.

— А дзе Вы бярыце ва-ду?

— У крыніцы

— А ўзімку?

— Раней з’язджаў ад-сюль у горад, але зараз давя-дзецца быць тутака. Гады…

Я прачытала боль у яго вачах.

— А каму пакінеце сваю справу?

— Няма каму, няма ні дзяцей, ні жонкі, ні памагатых.

Ніякавата стала ад яго слоў, я зразумела, што гэта боль за справу ўсяго яго жыц-ця, таму і звяртаюся да ўсіх.

Такія справы і такія людзі павінны быць дзяржаў-ным клопатам. Даведалася, што парку нададзены статус помніка прыроды. Чаму ж мя-сцовыя ўлады не дапамогуць хаця б у элементарным — ска-сіць, напрыклад, высачэзную траву і крапіву? Дапамагчы на-быць скрадзены інвентар, да-памагчы ў арганізацыі экску-рсій для студэнтаў і шкаляроў, што паспрыяе ў папуляры-зацыі гэтага ўнікальнага куточ-ка і захаванні яго для нашча-дкаў.

Краснапольскаму раё-ну, мясцовай школе можна вы-карыстоўваць парк як практы-чны даведнік, як унікальны прыклад суіснавання розных раслін і дрэваў з розных куткоў планеты. Многае можа заціка-віць і навукоўцаў і звычайных наведвальнікаў  у якасці прыго-жага і непаўторнага асяродка прыроды нашай Радзімы.

Іван Зотавіч з болем распавядаў, што калі быў Саюз, сіл у яго было шмат, яго досве-дам цікавіліся многія, прыяз-джалі адпачываць, але далей за абяцанні справа не рухалася. Зараз сіл ужо няма, бо гаспа-дару ўжо 85 год!

Улічваючы, што раней гэта была Зона адсялення, я ра-зумею, што дапамагчы тут ах-вочых будзе не шмат, але хаце-лася б, каб мясцовыя ўлады прыклалі пэўныя намаганні для таго, каб захаваць гэты куток. Мы ведаем, што радыяцыя па-мяншаецца з цягам часу. А гэ-тыя ўнікальныя дрэвы будуць расці стагоддзямі. Дапамажыце ВЫРАТАВАЦЬ ГЭТЫ ДЭНД-РАПАРК!

Людміла Хлімановіч.

 

Сымон Барыс

Плошча Незалежнасці

(Менск у дні жнівенскага путчу ГКЧП, 1991 года)

У 1991 годзе ў буйных гарадах СССР склалася рэва-люцыйная сітуацыя, калі нізы (народ) не хацелі жыць па-старому, а вярхі не маглі кіра-ваць па-старому, бо трэба было праводзіць эканамічныя і палі-тычныя рэформы. КПСС рас-калолася амаль на тры часткі: адны падтрымлівалі рашучага аратара-рэвалюцыянера Ба-рыса Ельцына, другія памяр-коўныя былі задаволены рэ-формамі Міхаіла Гарбачова, а трэція — згрупаваліся вакол Ягора Лігачова і Ніны Андрэ-евай, якая выступіла ў газеце «Советсткая Россия» з пра-грамным антыперабудовачным артыкулам «Не могу посту-питься принципами». Ідэала-гічная барацьба ў КПСС не спынялася. Камуністы пачалі масава пакідаць партыю, а па-сля выхаду з КПСС Б.М. Ель-цына гэты працэс набыў ката-страфічны характар. Утвара-ліся дэмакратычныя партыі. Узнікла некалькі і ў Беларусі. На аснове дэмакратычнай пла-тформы КПБ утварылася Аб’я-днаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ). На адным з мітынгаў улетку 1991 года на плошчы Леніна ў Менску, не-падалёку ад помніка правады-ру і заснавальніку савецкай дзяржавы, стаяў механік М. з творамі У.І. Леніна (адзін том са збору ПЗТ У.І. Леніна, 41-ы ці нейкі іншы, і брашура «Как организовать соцсоревнова-ние»). Я падышоў да яго і за-пытаўся, чаму ён агітуе за Кампартыю. «А я не агітую. Я тлумачу людзям: хто такі Ленін і чым ён праславіўся. Вось па-чытайце, што я падкрэсліў», — сказаў ён. Я пачаў чытаць і не верыў таму, што там было на-пісана: «Наказывать священ-ников и проституток вплоть до расстрела». Спачатку я не па-верыў, што такое можа быць напісана Леніным. Я нават во-кладкі кніг праверыў. Сапраў-ды, гэта творы У. І. Ленініна. Гэтыя ленінскія работы я не раз чытаў, але не звяртаў увагі на такую жорсткаць юрыста, ад-ваката У. Ульянава, які сам фактычна нідзе не працаваў, а як стаў кіраўніком дзяржавы дазволіў без суда расстрэль-ваць папоў і дзевак, якія вы-мушаны, ганьбуючы сабой, за-рабляць сабе на пражытак. Так я тады канчаткова развітаўся з Леніным і ідэалогіяй ленінізму. І той механік шмат людзей пе-раканаў такім шляхам. Я пра-панаваў яму ўсе падкрэсленыя цытаты надрукаваць у газеце. Праз пару гадоў ён гэта і зра-біў. Здаецца, тыя ленінскія цы-таты былі надрукаваны ў «На-роднай газеце», якую тады рэ-дагаваў Іосіф Сярэдзіч.

У 1990 годзе кансер-ватыўныя камуністы ўтварылі сваю партыю ВКП(б). Яе са-кратаром стала Ніна Аляксанд-раўна Андрэева. Заручыўшы-ся падтрымкай КДБ СССР і Ягора Лігачова, камуністы ВКП(б) рашылі адкрыта вы-ступіць супраць М.С. Гарба-чова і А. Якаўлева, А. Адамо-віча і іншых. Такім чынам, 13 ліпеня 1991 года, у Менску, у Доме палітычнай асветы (па вул. Кастрычніцкай, цяпер там канцэртная зала «Мінск»), ад-былася ўсесаюзная канферэн-цыя прыхільнікаў ВКП(б). Яе правяла сакратар ЦК ВКП(б) Н.А. Андрэева. На гэтую кан-ферэнцыю я трапіў як журна-ліст і па фіктыўным запра-шэнні. Запрашэнне мне даў нейкі мужчына (прыезджы з Сярэдняй Азіі, які погляды ба-льшавікоў не падзяляў, але хацеў паглядзець). Ён мне і аформіў тое запрашэнне. Безу-моўна, мой учынак амаральны, але я, як журналіст і гісторык, даведаўся аб тым, што іншыя не ведалі. Рэгістравацца я не стаў, але ў залу мяне прапу-сцілі. На той канферэнцыі кры-тыкавалі М. Гарбачова, А. Якаўлева і А. Адамовіча. Пасля дакладу аб’явілі перапынак на хвілін 15. Працаваў і буфет. Беларускай дэлегацыі прапа-навалі падняцца на трэці паверх і зайсці ў аўдыторыю № (нумар ужо не памятаю). Пры ўвахо-дзе туды пыталіся: «Вы з Бела-русі?» Атрымаўшы станоўчы адказ, давалі дакументы з адра-самі і тэлефонамі, па якіх трэба тэлефанаваць, калі наступіць час Х. Гаварылі, каб дома па-чыталі іх. Прачытаўшы іх дома, я зразумеў, што  М.С. Гарба-чову засталося няшмат часу кі-раваць, яго здымуць. Для таго і правялі канферэнцыю баль-шавікоў, на якой я прысутнічаў. Гэта і была ідэйная падрых-тоўка да путчу. Дзіўным было тое, што ніякай нарады з дэле-гатамі беларускай ці менскай дэлегацыі ў той аўдыторыі не правялі. За сталом прэзідыуму аказаўся Адам Іосіфавіч Зале-скі, вядомы гісторык, які абві-наваціў жанчыну, якая ў гэтай аўдыторыі сабрала беларус-кую дэлегацыю, што яе пада-слаў М. Гарбачоў. Ён прапа-наваў усім разыйсціся. Усе ад-туль выйшлі, але з дакумен-тамі. «Спектакль» там скончы-ўся. Дзе ж давалі запрашэнні? Мне вядома, што мой знаёмы гісторык Будчук атрымаў у рэдакцыі газеты «Вечерний Минск». Давалі іх  і ў Менскім гаркаме КПСС ці нейкім рай-каме КПСС горада Менска.

На той канферэнцыі cа шчырых беларусаў былі мае знаёмыя —  гісторык Адам Зале-скі і работнік культуры Ула-дак.  Уладак уступіў у члены КПСС у 1991 годзе, калі іншыя выходзілі. Ён быў прыхільнікам Ягора Ліхачова і хацеў мяне з канферэнцыі вывесці, але я знаходліва сумеў апраўдацца. Выратаваў мяне членскі білет КПСС, які я захаваў сабе на памяць.  «Чаму ж ты не зарэ-гістраваўся пры ўваходзе, у ве-стыбюлі?» — пытаўся ён. «Чарга была. Пайду і зарэгіструюся?» Пайшоў і запісаўся (замальда-ваўся). Цяпер і я — дэлегат і жу-рналіст. Пры рэгістрацыі ў мя-не пыталіся: «Хто даў запра-шэнне?» Давялося схлусіць. Дзе я мог  як журналіст атры-маць запрашэнне? Безумоўна, у рэдакцыі «Вячэрняга Мін-ска». А ў каго, прозвішча я не пытаўся. Мне паверылі, што так і было.

 

19 жніўня 1991 года быў панядзелак. У гэты дзень праваслаўныя вернікі адзнача-юць Яблычны Спас (Праабра-жэнне Божае). Я прыйшоў на работу ў рэдакцыю часопіса «Роднае слова». З радыёпра-дуктара даносілася музыка з оперы «Лебядзінае возера», ка-лі музыка заціхала дыктар па-ведамляў аб складзе ГКЧП (Го-сударственный комитет по чрезвычайному положению) і загад аб увядзенні ваеннага становішча па ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. Паведамля-лася, што Гарбачоў хворы і кі-раваць дзяржавай ужо не мо-жа. Уся ўлада ў Савецкім Саюзе перайшла да намесніка Прэзі-дэнта СССР Генадзя Янаева. Узнікала пытанне: «Навошта ўводзіцца надзвычайнае стано-вішча?» Беларускія ўлады, зда-ецца, не давалі ніякіх камента-роў. Уся інфармацыя паступала толькі з Масквы. У рэдакцыі часопіса «Роднае слова» толькі пра гэта і гаварылі. Ніхто не ведаў, як разгорнуцца падзеі далей. На душы было трывож-на. У сярэдзіне дня мне нехта патэлефанаваў (сваё прозвішча не назваў) і прапанаваў мне прыйсці пасля работы ў Мен-скі гарадскі выканкам і чакаць у вестыбюлі, каля вартавога міліцыянера. Было зусім незра-зумела, навошта мне туды пры-ходзіць. Я быў актывістам АДПБ (Аб’яднанай дэмакра-тычнай партыі Беларусі), адзін з яе заснавальнікаў. Цяпер гэта АГП. Апрача таго я быў сяб-рам БНФ. Адкуль тэлефана-валі? Мне было невядома. А можа з міліцыі? Як прыйду ў будынак гарвыканкама, надзе-нуць кайданкі і ў аўтазак («ва-ранок»). Далей ужо працаваць не хацелася. Акуратна склаў паперы. Можа іх будуць разбі-раць ужо без мяне.

Пасля работы я адпра-віўся ў гарвыканкам. Каля Менскага паштамта я сустрэў члена АДПБ Афанасьева. Паві-таліся. І ён ішоў таксама ў гар-выканкам па выкліку. Не ведаў і ён, чаго і хто нас туды выклі-кае.

На плошчы Леніна бы-ло няшмат людзей з бела-чыр-вона-белымі сцягамі, але яны былі, і іх ніхто не праганяў, не затрымліваў. Войска і міліцыі не было відаць. Гэта нас абна-дзеіла і, крыху пахваляваў-шыся, мы зайшлі ў будынак Менскага гарадскога выкан-кама. Каранасты міліцыянер з нейкім грамадзянінам так за-хапіўся гутаркай, што на нас не звярнуў аніякай увагі. І хоць ужо было пасля 18 гадзін, мы змаглі б свабодна падняцца і вышэй, дзе знаходзяцца кіраў-нікі выканкама. Мы пачалі ча-каць. Што будзе далей? Мілі-цыянер зноў не звяртаў на нас увагі. Пасля па нас нехта пры-йшоў. Магчыма, гэта быў дэ-путат Менскага гарадскога Cа-вета Андрэй Завадскі, які быў прыхільнікам дэмакратыі і М.С. Гарбачова. Нам сказалі, што трэба ісці на Рабкораўскі завулак, у хатку Змітрака Бя-дулі (філіял музея Максіма Багдановіча). Пайшлі туды ўтраіх. Там ужо былі людзі. Па сярэдзіне хаты стаяў столік, і той, хто прыходзіў павінен быў запісаць сябе і напісаць свой адрас. Гэта я зрабіў. Запісаўся сёмым ці восьмым. Зянон Пазь-няк прыйшоў пазней і запісаўся напэўна ў межах 13 — 15. Усяго сабралася ад 20 да 30 чалавек. Усе самі запісаліся ў спіс палі-тычных праціўнікаў ГКЧП. Сход вялі Зянон Пазьняк (ста-ршыня БНФ), Юрась  Хадыка (намеснік старшыні БНФ), Анатоль Гурыновіч (намеснік старшыні Менскага гарвыкан-кама). З. Пазьняк адзначыў, што члены ГКЧП не перамо-гуць, бо ўпусцілі момант.  Ба-рыс Ельцын на свабодзе, і мы таксама на свабодзе. «Нешта ў іх там не атрымалася. Значыць, у нас ёсць шансы перамагчы. Яны марудзяць. Мы дзейні-чаем», — сказаў ён і прапанаваў зрабіць заяву і паслаць тэле-граму ад сходу грамадскасці Менска М.С. Гарбачову ў Фа-рос і Б.М. Ельцыну ў Маскву. Там я пачуў, што С.С. Шушке-віч за тыдзень да гэтага пакінуў шэрагі КПСС. Можа, ён цяпер і шкадуе, што так паступіў. Удзельнікі сходу аднагалосна прынялі заяву і прывітанні М.С. Гарбачову і Б.М. Ельцы-ну. Зараз я не магу ўспомніць усіх, хто тады быў у беларус-кай хатцы Зм. Бядулі, але нека-торых магу. Гаспадаром хаткі быў паэт Эдуард Акулін. Ён нас і прымаў. Я не памятаю, ці быў дырэктар Музея Максіма Багдановіча Алесь Беляцкі, але без яго згоды  сход беларускіх палітыкаў у тым філіяле не мог адбыцца, бо ён быў тады ды-рэктарам музея. Быў там паэт Яўген Гучок, актывіст БНФ Станіслаў Гусак, сябра АДПБ Аляксандар Дабравольскі, дэпутат СССР ад Серабранкі. Я іх запомніў, бо калі быў аб’яў-лены перапынак, я з імі развіт-ваўся і прасіў схаваць спіс удзе-льнікаў сходу, бо ён небяспечна ляжаў на стале. Я сам яго хацеў забраць з сабой, але не  забраў, бо падумаў, што калі мяне ноч-чу забяруць з тым спісам, дык акажыцца, што я ўсіх і здаў. І на мне застанецца пляма ў гісто-рыі, што рэдактар часопіса «Ро-днае слова» здаў беларускую апазіцыю. А дамоў я пайшоў раней таму, што ў мяне пачаў балець бок. І дома боль яшчэ ўзмацніўся. Мая жонка лекар выявіла, што гэта міжрэбравая неўралгія, бо перажываў і нер-ваваўся. Пасля боль прыціх, а ноччу я доўга слухаў рэпар-тажы радыёстанцыі «Свабода» з Масквы. Перадача вялася ўсю ноч. Хацеў дома не нача-ваць, але падумалася, што калі не забяруць ноччу, дык заўтра могуць узяць на рабоце. Чаго тады ноччу хавацца?

20 жніўня на рабоце ўвесь час мы слухалі радыё. Час ад часу дыктар перадаваў супарэчлівыя звесткі з Маск-вы. У Менску была цішыня: ні войскі, ні міліцыя, ні КДБ ніякіх мер не прымалі і глядзелі, чака-лі, што там будзе ў Маскве. У Менску знайшлася група лю-дзей, якія падтрымлівалі дзеян-ні ГКЧП, але рабілі гэта толькі на словах. Да такіх адносіўся Старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей, са-кратар парткама Менскага га-дзіннікавага завода Віктар Чы-кін ды іншыя. Старшыня КДБ БССР Эдуард Шаркоўскі паз-ней прызнаўся, што заявіў Ста-ршыні КДБ СССР У.А. Круч-кову, што ён будзе падпарад-коўвацца Вярхоўнаму Савету БССР, які  прызначыў яго на гэтую пасаду. Старшыня Саве-та Міністраў БССР Вячаслаў Кебіч і Міністр замежных спраў БССР Пётр Краўчанка на той час былі ў адпачынку і ніяк не адрэагавалі на дзейнасць ГКЧП. Кебіч параіў Краўчан-ку знаходзіцца ў адпачынку і не рабіць ніякіх заяў. Беларусы паступілі па-сялянску, па-ту-тэйшаму: «Хай у Маскве самі паміж сабой разбіраюцца. Чаго нам лезці ў іх бойку. Мая хата з краю, і я нічога не ведаю».

Пасля работы я пай-шоў на плошчу Леніна, што пе-рад Домам Ураду. Там было шмат народу. Ішоў мітынг. Падпалкоўнік Мікола Статке-віч (выкладчык Менскага зе-нітна-ракетнага вучылішча), які быў у вайсковай форме, за-клікаў запісвацца ў батальён добраахвотнікаў, які адправіц-ца, калі спатрэбіцца, дапама-гаць Б. М. Ельцыну ва ўзброе-най барацьбе. Ён сказаў, што з Менска батальён паедзе ў Ма-скву са зброяй. Зброі хопіць усім. Пасярод плошчы на лаў-цы вёўся запіс у батальён ва-ланцёраў. Запісваліся толькі хлопцы і дзяўчаты. Запісацца ў такі спіс я не рызыкнуў. Вая-ваць мне не хацелася. Хопіць таго, што ўчора падставіўся. Як мне сказалі, запіс змагароў супраць ГКЧП пачаўся яшчэ ўчора. У беларускай хатцы Мі-колы Статкевіча ўчора не бы-ло… Аднак на плошчы ён здзе-йсніў гераічны подзвіг. За такі заклік у час ваеннага станові-шча яго маглі расстраляць, без судовага разбору.

Вярнуўшыся позна ўвечары дамоў, я зноў уклю-чыў радыёпрыёмнік і да дзвюх гадзін ночы слухаў і запісваў навіны з Масквы. А пасля па-ставіў друкарскую машынку на стол і аддрукаваў каля дзе-сяці ўлётак і вырашыў  раздаць іх  армейскім афіцэрам і пажа-дана ў штаб Беларускай вай-сковай акругі. Недзе ў сярэ-дзіне дня 21 жніўня я сустрэў каля прадуктовага магазіна, што пад шпілем, на рагу вуліц Камуністычнай і Чырвонай, падпалкоўніка ці палкоўніка са штаба БВА і ўручыў яму ўлё-тку, якая заканчвалася такім сказам: «Падумайце, з кім Вы — з народам ці са злачынцамі з ГКЧП?» Афіцэр прачытаў мой зварот, усміхнуўся і сказаў мне: «Вы спазніліся з інфармацыяй. У нас болей свежая — Ваенны Савет Міністэрства абароны СССР вырашыў вывесці войскі з Масквы ў казармы. Міністр Дз. Ц. Язаў ужо аддаў загад. Войскі выводзяцца, а без вой-ска ГКЧП нічога не зможа». Ён падзякаваў мяне за адвагу і па-трыятызм. Навіна была ціка-вая, але я паставіў усё пад су-мніў, бо ведаў, што ёсць яшчэ войскі Міністэрства ўнутра-ных спраў (міністр Б. К. Пуга) і войскі КДБ СССР, якіх хопіць, каб арыштаваць апазіцыю ў Маскве. Аднак члены ГКЧП пасля вываду з Масквы армей-скіх частак зразумелі, што не варта пачынаць грамадзян-скую вайну, бо яны прайгра-юць і будуць расстраляныя.  Тут яны паступілі мудра, таму і пакаранне атрымалі лёгкае. Пасля пісалі, што на пазіцыю Міністра абароны Язава моцна паўплывала рашучае непры-няцце ГКЧП маладым каман-дуючым Ваенна-паветраных сілаў Я. І. Шапашнікавым, які заявіў, што ён не прызнае ГКЧП і верны Прэзідэнту М.С. Гарбачову і «ні адзін самалёт без яго дазволу не па-дымецца з аэрадрома». А ка-мандуючага Шапашнікава ва-енныя лётчыкі любілі. Раскол Саветскай Арміі аказаў вялікі ўплыў на Дз. Ц. Язава. І Язаў прыняў правільнае рашэнне — вывесці войскі з маскоўскіх ву-ліц. Такім чынам, афіцэры Са-вецкай Арміі і КДБ СССР не захацелі развязваць грамадзян-скую вайну. А што яна магла б быць няма ніякага сумнення. Народы Прыбалтыкі, Украі-ны, Заходняй Беларусі і Каў-каза ваявалі б за дэмакратыю і незалежнасць.

21 жніўня на плошчы перад Домам Ураду ў Менску зноў быў мітынг. Знаёмыя він-шавалі адзін аднаго з перамо-гай. Шматразова гучаў заклік «Жыве Беларусь!», затым — «Незалежнасць!» Было шмат бела-чырвона-белых сцягоў. Трэба сказаць, што ўсе мітынгі апазіцыі адбываліся і адбыва-юцца толькі пад нацыяналь-нымі сцягамі — бела-чырвона-белымі. На гэты раз я доўга не затрымаўся. Пайшоў дадому, каб паглядзець па тэлевізары, што там робіцца ў Маскве. У Менску становішча стабіліза-валася.

Увечары, 22 — 23 жніў-ня 1991 года, на плошчы Лені-на перад Домам Ураду, збіра-ліся людзі з бела-чырвона-бе-лымі сцягамі. Ніякага дазволу не патрабавалася. Ідучы з ра-боты, людзі ішлі спачатку да Дома Ураду, каб заявіць, што яны за дэмакратыю і незалеж-насць. 22 жніўня Міністр уну-траных спраў СССР  застрэліў сваю жонку Валянціну Іванаў-ну і сябе, пакінуўшы запіску, у якой напісаў, што ён дапусціў памылку.

У суботу, 24 жніўня, адкрылася нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. Яе правядзенне пачалі трансля-ваць на плошчу. Людзі слухалі дэпутатаў. На плошчу часам выходзілі дэпутаты з фракцыі БНФ і некаторыя іншыя, каб падтрымаць маральны дух тых, хто стаіць на плошчы. Зрэдку прыходзіў на плошчу і А.Р. Лукашэнка.Такім чынам, пло-шча падтрымоўвала апазіцыю ў Вярхоўным Савеце БССР. Вярхоўны Савет БССР прыпы-ніў дзейнасць КПБ і ЛКСМБ. Сакратарам ЦК КПБ было страшна  ісці праз плошчу. Гаварылі, што аднаго аплявалі на Савецкай вуліцы, каля кас-цёла.

Нядзеля, 25 жніўня, у будынку Дома Ураду прадоў-жыла работу нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. На плошчу прыйшлі прыхільнікі З. Пазьняка і дэмакратыі з са-май раніцы. Прыехалі палітыч-ныя дзеячы і з іншых гарадоў Беларусі. Над плошчай луналі бела-чырвона-белыя сцягі. Гу-чалі заклікі: «Незалежнасць!» «Жыве Беларусь!» З рэдакцыі часопіса «Роднае слова» на мі-тынг прыходзіў, апрача мяне, яшчэ рэдактар Здзіслаў Сіцька, які спачатку пісаўся Сіцько (па-руску), а пасля я яго пера-канаў, што беларускае про-звішча — Сіцька.

У другой палове таго дня з плошчы Леніна група ўдзельнікаў мітынгу са сцягамі накіравалася на вуліцу К. Мар-кса, 38, да будынка ЦК КПБ і акружыла яго з усіх бакоў. З імі пайшоў і я. Напэўна такі загад паступіў ад З. Пазьняка. Калі ад яго, дык  ён выконваў указ Прэзідэнта СССР  М.С. Гарбачова ад 24 жніўня 1991 года «Аб маёмасці Камуністы-чнай партыі Савецкага Саюза». У ім было сказана: «1. Саветам народных дэпутатаў узяць пад ахову маёмасць КПСС».

З будынка ЦК КПБ да-звалялася толькі выходзіць, але нічога не выносіць. Усім забаранялася ў яго ўваходзіць. Такім чынам, дэманстранты пад кіраўніцтвам Мікалая Ра-зумава (актывіста АДПБ з Ор-шы) узялі пад ахову будынак ЦК КПБ. (Разумава я добра ведаў па дзейнасці ў АДПБ. Ён  у красавіку 1991 года падчас масавых забастовак па ўсёй краіне (былі выкліканы павы-шэннем цэн) праславіўся ў Оршы тым, што на 12 гадзін спыніў рух цягнікоў праз стан-цыю Орша. Супраць яго завя-лі крымінальную справу і, каб не жнівеньскія падзеі 1991 го-да, яму б не пазбегнуць па-праўчай калоніі.У той дзень каля будынка ЦК КПБ я паці-кавіўся ў яго, як з крыміналь-най справай, а ён сказаў, што пакуль вісіць незакрытая. Па-сля жнівеньскага путчу кры-мінальную справу аршанскага героя закрылі.)

Кіраваў аховай будын-ка ЦК КПБ не адзін М. Разу-маў. Напэўна, старшыня КДБ БССР Шаркоўскі ці нехта іншы даручыў маладому афіцэру, лейтэнанту КДБ у форме (про-звішча яго я не запісаў, а таму не памятаю) дапамагаць Разу-маву. Такім чынам, актывіст АДПБ Мікалай Разумаў і лей-тэнант КДБ узялі пад ахову бу-дынак ЦК КПБ. А я, былы ка-муніст з 30-гадовым стажам, навязаўся ім у памочнікі. Цэн-тральны ўваход быў з вуліцы К. Маркса, ад Аляксандраў-скага скверу. Пры ўваходзе ў будынак ЦК КПБ стаялі на падстаўках дзве гіпсавыя фігу-ры камуністычных правады-роў: злева — Карла Маркса, справа — Уладзіміра Леніна. Ленін у гэты дзень плакаў: з яго вачэй яўна выступалі слё-зы. Гэта пастараліся нашы мастакі. Яны празрыстым ла-кам так пакрылі твар Леніну, што ён ад сораму заплакаў. І была для таго важкая прычына. Каля Леніна ўнізе стаяла труна, пакрытая чырвоным палот-нішчам, на якім былі зроблены надпісы:

“ВКП(б)      КПSS”.

Пасля апошнюю абрэ-віятуру замянілі на “КПСС”. Труну з надпісамі:

“ВКП(б)    КПСС”

год ці два таму (у 2009 ці ў 2010 гадах) надрукавала газета «Народная воля». Да-кладна не ведаю, хто, але, пада-ецца, той парфоменс з труной і бюстам арганізаваў мастак Аляксей Марачкін. Ва ўсякім разе я яго тады там бачыў. Без яго ўдзелу там не абышлося.

А 17 гадзіне з Масквы прыляцеў былы сакратар ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Са-вета СССР Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў з жонкай і хацеў пра-йсці ў ЦК КПБ. Я яго не пра-пусціў у будынак ЦК і сустрэў яго агрэсіўна, пачаў з ім  ды-скусію. Але ён мяне супакоіў і нават са мной і Разумавым да-волі карэктна пагаварыў. Мы нават знайшлі аб чым пагава-рыць. У будынак ён адмовіўся заходзіць. І сказаў, што М. Гарбачоў сам дапусціў памыл-ку, што сабе ўзяў у віцэ-прэзі-дэнты Г. І.  Янаева. Гэты былы камсамольскі работнік, ама-тар выпіць, ніяк на гэтую пасаду не гадзіўся. Мы добра ведалі яго, а Гарбачоў кепска і чаму-сьці хацеў зрабіць сваім намес-нікам. Дэпутаты тройчы прака-цілі Янаева, але Гарбачоў на-стаяў на сваім, і вось вынік. Сакалоў таксама сказаў, што ён не супраць незалежнасці БССР. Так, напрыклад, пры яго кіраў-ніцтве ў Беларусі ўвялі паясны час (аднолькавы з Прыбал-тыкай і Украінай). Мы не абві-нялі яго ў разгоне мітынгу «Дзяды» ў 1988 года. А калі б і сказалі, а можа нават  і сказалі, дык вінаваты быў Міністр унутраных спраў БССР Віктар Піскароў, але кроў тады не пралілася, бо вадой разганялі людзей каля Усходніх могілкаў у Менску.

Да лейтэнанта КДБ падышоў рабочы і паведаміў, што з будынка ЦК КПБ ёсць падземны выхад па другі бок вуліцы, каля будынка Рэспу-бліканскай бібліятэкі імя У. Леніна. Каля таго лазу таксама выставілі ахову. Каля 19 гадзін я адправіўся дадому. І толькі дома пачуў, што Вярхоўны Са-вет БССР прыняў законы аб палітычнай і эканамічнай неза-лежнасці БССР. У аўторак, 27 жніўня 1991 года,  газета «Звя-зда» выйшла з крыклівым над-пісам над загалоўкам газеты:

1991 год. 25 жніўня.

20 г. 08 мін.

Беларусь  незалежная!

На той жа старонцы надрукаваны фотаздымкі Я. Пясецкага з плошчы. На адным плакаце напісана:

Людзі, мае людзі!

Чаго ж Вы нарабілі?

Здраднікаў на шыю

Сабе пасадзілі.

На другім транспа-ранце намалявана свастыка, а пад ёй напісана: “Фашысты”.

Мне расказвалі, што ў той вечар, калі прынялі Закон аб незалежнасці — Дэкларацыі аб сувярэнітэце Беларускай ССР надалі статус Канстыту-цыйнага закона — народ рада-ваўся: грымелі апладысменты, воклічы: «Ура! Жыве Бела-русь». У тыя дні ўсе падзеі фа-таграфаваў былы вайсковец Уладзімір Кармілкін, прыхіль-нік і актывіст БНФ.

А назву дзяржавы «Рэ-спубліка Беларусь» яна атры-мала ў чацвер, 19 верасня 1991 года. На галасаванне, апрача прынятай назвы, ставіліся Ні-лам Гілевічам яшчэ такія:  “Крывія”, “Ліцвінія”, якія не прайшлі. У той жа дзень дэпу-таты зацвердзілі ў якасці дзяр-жаўных сімвалаў герб «Паго-ня» і нацыянальны сцяг. Дарэ-чы, у будынак Дома Ураду з плошчы яго прынеслі дэпутаты Уладзімір Кавалёнак, Аляк-сандр Лукашэнка і Інэса Дра-бышэўская і паставілі яго ў калідоры. А калі зацвярджалі дзяржаўную сімволіку, у залу пасяджэнняў на сесію Вярхоў-нага Савета бела-чырвона-бе-лы сцяг прынеслі дэпутаты Ва-лянцін Голубеў, Галіна Сямдзя-нава і Вольга Галубовіч.

10 снежня 1991 года ў будынку Вялікага тэатра опе-ры і балета была вечарына, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Багда-новіча. На той вечар прыйшлі Ніл Гілевіч і Старшыня Вяр-хоўнага Савета БССР Стані-слаў Шушкевіч. Я здзівіўся, што прыйшоў Шушкевіч, бо паведамлялася, што ён паедзе ў Маскву. Тады мы яшчэ не разумелі, што ўжо ў Маскве яму няма чаго рабіць, бо мы сапраўды сталі незалежныя. Тады ж у тэатры народны дэ-путат Менскага гарадскога Савета Андрэй  Завадскі паве-даміў мне, што сесія Менскага гарадскога Савета плошчу каля Дома Ураду назвала плошчай Незалежнасці, вуліцу М. Гор-кага перайменавала ў вуліцу Максіма Багдановіча, Ленінскі праспект — у праспект Фран-цішка Скарыны.

У той жа дзень Вярхоў-ны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Белавежскія пагад-ненні. Супраць прагаласаваў толькі адзін дэпутат, сакратар ЦК КПБ В.Г. Ціхіня. А.Р. Лу-кашэнка і яшчэ некалькі дэпу-таў вырашылі не ўдзельнічаць у галасаванні. Беларусь кан-чаткова набыла незалежнасць. Менск станавіўся сталіцай СНД.

Пасля правалу путчу на Менскім гадзіннікавым за-водзе выпусцілі тысячу муж-чынскіх гадзіннікаў з гербам «Пагоня», які 19 верасня 1991 года стаў дзяржаўным. Я на-быў у тым годзе такі гадзіннік за адну тысячу рублёў. Ён до-бра ідзе і сёння. А цяпер такі гадзіннік нідзе не купіш. У нас чамусьці баяцца беларускага «конніка». Нават на гадзінніках у нас не ўмеюць зарабіць ці можа баяцца некага.

Вось так у 1991 годзе стваралася незалежная дзяр-жава Рэспубліка Беларусь.

Лічу, што 25 жніўня па-вінна стаць святам Дня Неза-лежнасці Беларусі. 3 ліпеня — гэта Дзень Вызвалення Бела-русі. Зразумела, трэба нам ад-значаць і 25 сакавіка — Дзень Волі. Няма ніякага сумнення ў тым, што ў незалежнай дзяр-жаве Рэспубліка Беларусь бу-дуць вернутыя дзяржаўныя сімвалы — яе нацыянальныя сцяг і герб «Пагоня». А разам з імі стане Дзяржаўным гімнам і песня «Пагоня» Максіма Баг-дановіча ці  марш «Мы вый-дзем шчыльнымі радамі» Ма-кара Краўцова. Наша задача, каб кожны школьнік ведаў іх, як малітву, напамяць, бо гэта нашы святыні, як «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай.

Гэты артыкул напіса-ны 4 гады таму для музея-архіва М.С. Гарбачова ў сувязі з яго зваротам напісаць успа-міны ў сувязі 20-й гадавінай ГКЧП.

Міхал Шымялевіч

Стары дакумент

Ксёндз Казімір Нар-бут, які быў 20 гадоў лідскім пробашчам, стала жыў у Вар-шаве і Радзіміне. На ягоным душпастырскім месцы, яго за-мянялі найманыя святары — звычайныя ці законныя, часцей гэта былі кармеліты Лідскага канвенту. Пры гэтым пробаст-вам фактычна кіраваў наняты эканом «Загадчык плябані» (Zawiadowca plebanii), якім з 1783 г. быў Павел Багінскі, пад-даны пана Вайцеха Нарбута, Лідскага войскага — брата ксян-дза-пробашча. Ніжэй пададзе-ны дакумент (у маёй літаратур-най апрацоўцы) знаходзіцца ў мяне. Гэты дакумент — цікавае адлюстраванне гаспадарчых стасункаў у нашым краі пры канцы XVIII ст.

Ніжэй пададзены даку-мент — інструкцыя Паўлу Багін-скаму, «фінансаваму загадчы-ку» лідскай плябані.

  1. Павел Багінскі пра ўсё будзе павінен дакладаць ягамосці Нарбуту, Лідскаму войскаму і грошы з даходаў за квіткі аддаваць яму.
  2. Прыме гаспадарку са згоды грамады.
  3. Будзе весці ўлік пад-даных з зямлёй і прыладамі, з павіннасцямі, чыншамі, пабудо-вамі і публічнымі падаткамі.
  4. Будзе весці спіс вё-сак, зямлі, лугоў і г.д. а таксама межаў і іншых важкіх рэчаў.
  5. Будзе весці ўлік быд-ла, коней, свіней, птушак, а так-сама земляробчых прыстаса-ванняў.
  6. Кантраляваць стан усялякіх пабудоў, корчмаў, юрыдык і г.д.
  7. Сее азімыя і яравыя, таксама апіша.
  8. Розныя даходы з працэнтаў, выдэркафаў, зсы-пак, дзесяцін, парубак з лясоў і г.д. запіша.
  9. Будзе старацца пра даўнія рахункі шынкоў.
  10. Будзе весці ўлік усялякіх выдаткаў, як публіч-ных гэтак і на ксяндзоў, чэ-лядзь і г.д.
  11. Будзе сам кіраваць цагельняй і заўсёды мець запас цэглы.
  12. Загадзя рыхтаваць вапну.
  13. З цяжкімі пытання-мі межаў звяртаецца да яга-мосці войскага Нарбута.
  14. Для ксендза тры-маць пару коней, фурманку, чалавека, хлопца і кухара ці старую гаспадыню. З ксяндзом дамаўляецца пра фураж для коней.
  15. Касцельныя даходы забіраць у ксяндза штомесяц, падпісваць рэестры, і перада-ваць да ягамосці войскага На-рбута, у войскага за здадзеныя грошы браць квіткі.
  16. Шынкарам за раз шмат трункаў даваць, зводзіць з імі рахункі і забіраць грошы ў суботу.
  17. Зрабіць лядоўню. Мець добрае піва ў бутэльках і добрую гарэлку. Піва зва-рыць у сакавіку і захоўваць у лядоўні.
  18. Трымаць значную колькасць кароў, збіраць масла на сойм, бітую птушку таксама дасылаць у Гародню.
  19. Ахвяраванні касцё-лу, палотны, воск і г.д. забіраць сябе і запісваць.
  20. Задавальняць па-трэбы касцёла: рамонты, свеч-кі, лямпы.
  21. Заўсёды, асабліва ў плябані і ў фальварку, мець бочкі для вады, драбіны, па-жарныя бусакі і іншыя пажар-ныя прыставанні. Коміны тры-маць чыстымі, падрыхтаваць ліхтары для касцёла і фаль-варка.
  22. Трымаць рэестр усіх рэчаў.
  23. Клапаціцца пра пад-даных, пры неабходнасці вы-клікаць лекара і плаціць, ве-даць патрэбы кожнага. У карах быць асцярожным, пільнаваць, каб часта на гандаль не ездзілі і не прадавалі свайго збожжа.
  24. Пры адсутнасці ягамосці войскага звяртацца па параду да ягамосці Нарбута — стольніка.
  25. Мне пісаць кожны тыдзень і адразу паведамляць, што пра справы, а потым — што робіцца, таксама нагадваць ксяндзу, каб паведамляў аб справах касцёла.
  26. Усё пераняўшы, скласці спіс служак як у фаль-варку, так і ў касцёле, колькі будзе.
  27. Плату людзям вы-мяраць паводле звычаяў гэтага краю; гэтак жа і з шынкарамі; мець інфармацыю, што ім да-ецца за гандаль.
  28. Па меры магчыма-сці ашчаджаць грошы.
  29. Калі нехта будзе збываць прыпасы па патрэбе ці з шынкоў, дык вывозіць на продаж у Вільню. Але ніколі не пакідаць дом без прыпасаў, лепей мець больш, асабліва ўвесну, калі людзям патрэбна дапамога.
  30. Ведаць памеры аб-шараў палёў і лугоў, пры неаб-ходнасці трымаць парабкаў, быкоў і коней для работы, мець 4 коней і добрыя вазы для вы-вазу збожжа з поля і на продаж.
  31. Дамовіцца з ягамо-сцю войскім пра соль, ці куп-ляць яе ў Вільні, ці зімой пры-везці з Рыгі для людзей, дамо-віцца пра цану.
  32. Каб не забыць, усё для памяці сваёй запісваць, каб мноства рэчаў на пачатку не прывяло да памылкі.
  33. Будзеш інфарма-ваць, ці не трэба прывезці фра-нцузскага віна для касцёла і ў шынок.
  34. Можа б не пера-шкаджала для ўласнай патрэбы ўжываць мёд.
  35. Калі пры бровары можна будзе карміць быкоў і свіней, дык гэта выкарыстаць.

 

Усе гэтыя пункты п. Багінскі пакажа ягамосці вой-скаму, і дамову з ім падпіша, і будзе выконваць.

Дня 10 ліпеня 1783 у Радзыміне.

Кс. Казімір Нарбут.

 

Багінскаму я дазволіў мець уласнага каня, каб мець зручнасці і заробак.

У 1784 г. 22 жніўня таму ж Багінскаму дазволіў трымаць другога каня.

Кс. Казімір Нарбут.

 

*   *   *

1785 год. 15 ліпеня. У Радзыміне.

Распараджэнне, дадзе-нае пану Паўлу Багінскаму, за-гадчыку Лідскай плябані.

Прагледзеўшы рахункі і тлумачэнні, я заўважаю над-звычайныя выдаткі на ўсё, шмат пазычана грошай і збож-жа, пропускі ў запісе кожнай рэчы. Таму раблю наступныя распараджэнні:

  1. Каб кожная рэч была запісана ў прыход і расход, гэта значыць прыход збожжа ў сна-пе і ў зерні, прыход быдла, аве-чак, свіней, коней і птушак з прыплодам, прыход масла, сы-ру, сена, мёду, воску, алею, ільну, канопляў і г.д. Расход збожжа на пасеў і продаж, хлеб, асабліва для ксяндзоў, сябе і чэлядзі, расход кашы, сала, ма-сла, сыроў, палатна, валовых скур, авечых скурак, свіней, птушкі і г.д., якія былі прада-дзены ці спажытыя.
  2. Грошай не выдат-коўваць без парады з ягамос-цю войскім Лідскім, да якога звяртацца па кожнай справе, слухацца яго рад і штомесяц аддаваць яму рахункі ці тады, калі ён захоча.
  3. У свіран сам або жон-ка павінны хадзіць і ключы ха-ваць у сябе, але ніколі не давя-раць іх цівуну.
  4. Навучыцца падлі-чыць колькасць мукі для хлеба і сала, каб без лішку чэлядзь мела неабходнае.
  5. Касцельныя даходы ў грашах і воску ў ксяндзоў па-вінен забіраць; грошы адда-ваць ягамосці войскаму, а воск забіраць на патрэбы касцёла, за збожжа і іншыя рэчы, адда-дзеныя як правіянт, даваць ксяндзам квіткі, а сабраны як ахвяраванне хлеб аддаваць ча-сткова лідскім а часткова кру-паўскім жабракам, а рэшту выдаткоўваць на чэлядзь аш-чадна, каб не было лішку.
  6. Грошай ані збожжа нікому не пазычаць без дазво-лу ягамосці войскага, апрача сваіх падданых, якім насамрэч патрэбна, а што каму пазыча-ецца, адразу запісваць і вызна-чыць тэрмін, калі павінен ад-даць.
  7. Запісваць таксама звезеныя цэглу і вапну.
  8. Ад арандатараў не браць грошай па частках а то-лькі ў тэрмін.
  9. Прыход і расход га-рэлкі запісваць, чэлядзі даваць толькі на святы, цівунам — калі верныя і пільныя, дык можна часцей; іншым, толькі калі была вельмі важная работа дапазна.
  10. Не дазваляю анія-кіх экстраардынарных выдат-каў, напрыклад падчас судоў, сходаў або іншых з’ездаў. Ніхто з маіх братоў не мае права за-гадваць, таксама як і ксяндзы, якія жывуць на плябані, толькі сам ягамосьць войскі Лідскі мае ўладу і права распараджац-ца, без яго выразнага загаду нікому нічога не даваць, нават маім родным.
  11. Мураванага дома на могілках нікому не наймаць, а чакаць распараджэння ягамо-сці войскага.
  12. Каб уберагчыся ад празмерных выдаткаў, на ўсё скласці табліцу расходаў для сябе і чэлядзі, якую ягамосць войскі павінен зацвердзіць.

Радзымін, год 1785, 21 ліпеня.

Кс. Казімір Нарбут, Лідскі пробашч.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

Легіянер і Лірнік,

або Вяртанне на Бацькаўшчыну Антона Гарэцкага

Развагі над кнігаю Ганны Шаўчэнкі “Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя”, Мінск, Кнігазбор, 2015.

Кніга Ганны Шаўчэнкі вяртае яе героя, калісьці зму-шанага стаць выгнанцам з ра-дзімы, у Беларусь. А герой гэ-тай кнігі — паэт і паўстанец Ан-тон Гарэцкі (1787-1861), асоба легендарнан і знакавая для свайго часу, для беларуска-ліцвінскага і польскага «краё-вага» культурнага кантэкстаў XIX стагоддзя. Ён варты таго, каб і сёння не быць забытым у імклівым бегу часу, паколькі быу сапраўдным Легіянерам і Лірнікам з вялікай літары ў вы-сокім патрыятычным і духоў-ным напаўненні гэтых паняц-цяў.

Аўтар кнігі ўпершыню ў беларускім літаратуразнаў-стве раскрывае глыбіню і змя-стоўнасць паэтычнай творчасці ўраджэнца Вільні, актыўнага дзеяча моладзевых літаратур-на-грамадскіх таварыстваў, а пасля паўстання 1830-1831 гадоў эмігранта, змагара за вы-зваленне Айчыны і яркага паэта-наватара свайго часу Ан-тона Гарэцкага. Гэта вынік шматгадовай карпатлівай пра-цы маладой даследчыцы, якая рупліва збірала крыніцы, іх удумліва асэнсоўвала ў сувязі з асаблівасцямі літаратурнага кантэксту беларуска-поль-скага культурна-гістарычнага памежжа першай паловы XIX стагоддзя. Ганна Шаўчэнка таксама з таленавітым май-стэрствам пераклала многія паэтычныя творы Антона Га-рэцкага на беларускую мову, і яе пераклады паспяхова ўвай- шлі ў найноўшыя хрэстаматыі і анталогіі літаратуры Беларусі XIX стагоддзя, з цікавасцю ўспрымаюцца сучасным чы-тачом

Актуальнасць гэтай кнігі, таксама як і яе навізна, тлумачыцца той акалічнасцю, што літаратура Беларусі XIX стагоддзя працягвала заставац-ца шматмоўнай, а польскамоў-ная плынь была яе неад’емнай часткай, праз якую выяўляліся асаблівасці нацыянальнага мен-талітэту, гісторыі і традыцый, што на сёння складае агульную культурную спадчыну наро-даў былой Рэчы Паспалітай: у дадзеным выпадку польскага і беларускага (у кантэксце XIX стагоддзя паняцце «беларускі» ўключала ў сябе таксама паняц-це «ліцвінскі») народаў. Над-звычай красамоўным фактам у такіх варунках з’яўляецца тое, што першы свой зборнік вер-шаў, які адразу прынёс яму па-этычную славу і шырокае прызнанне, Антон Гарэцкі на-зваў «Паэзія ліцвіна» (Парыж, 1834).

Важна адзначыць так-сама, што славуты беларускі мастак Валенці Ваньковіч (1800-1842) быў родным пля-меннікам Антона Гарэцкага па лініі маці Схаластыкі Гарэцкай (Ваньковіч), і сярод найвыбіт-нейшых партрэтаў яго пэндзля (а гэта найперш партрэты Ада-ма Міцкевіча) ёсць таксама партрэт яго дзядзькі, у якім мастак здолеў перадаць узнё-сласць духу і эстэтычную эле- гантнасць шанаванага паэта і свайго крэўнага. Зрабіць на гэ-тым акцэнт бачыцца сёння аса-бліва важным, паколькі постаць мастака Валенція Ваньковіча трывала замацавалася ў свядо-масці сучаснікаў як прыналеж-ная да беларускага мастацтва (пры гэтым. зразумела, ён не адлучаны і ад мастацтва поль-скага). Такога ж падыходу і за-мацавання вымагае таксама постаць Антона Гарэцкага, па-колькі і мастак, і пісьменнік — гэта прадстаўнікі адной сям’і, і іх жыццёвыя ды творчыя бія-графіі ў многім падобныя і ты-повыя для прадстаўнікоў ку-льтурна-інтэлектуальнай элі-ты таго часу, сваім паходжан-нем звязанай з Беларуссю.

Да з’яўлення кнігі Ган-ны Шаўчэнкі постаць Антона Гарэцкага ў беларускім літа-ратуразнаўстве толькі эпізады-чна згадвалася пераважна ў су-вязі з жыццяпісам і творчасцю Адама Міцкевіча, і былі вядо-мымі толькі некалькі яго вер-шаў у перакладах Уладзіміра Мархеля і Кастуся Цвіркі. Ад-нак ні гэтыя творы, ні біягра-фічныя згадкі не давалі поў-нага ўяўлення пра значнасць творчай асобы Антона Гарэц-кага і ролю, якую ён адыграў у развіцці літаратурнага руху Беларусі XIX стагоддзя, у ста-наўленні рамантычнага кірун-ку ў ім. Былі невядомымі і мала асветленымі таксама творчыя стасункі, якія лучылі яго з та-гачаснымі літаратурнымі ася-родкамі (напрыклад, тавары-ствамі шубраўцаў і філама- таў), пісьменнікамі-папярэд-нікамі і наступнікамі (Ф. Князь-ніным, Ю. Нямцэвічам, А. Міц-кевічам, У. Сыракомлем ды інш.). А таксама заставаліся па-за ўвагай беларускіх даслед-чыкаў абсягі творчай спадчы-ны пісьменніка, яе праблема-тыка, жанравыя асаблівасці, глыбокая духоўнасць і яскра-вы патрыятычны («ліцвінскі») пафас. Дзякуючы грунтоўна-му даследаванню Ганны Шаў-чэнкі постаць Антона Гарэцка-га не толькі застаецца адной з ключавых у перадрамантыч-ным руху польскай літарату-ры ў шырокім сэнсе слова (як літаратуры ўсёй былой Рэчы Паспалітай), але і паўнавар-тасна ўпісваецца ў літаратурны рух Беларусі XIX стагоддзя, што істотна дапаўняе і пашырае межы інтэрпрэтацыі творчасці гэтага пісьменніка: не толькі ў кантэксце літаратуры поль-скай, але ў кірунку прыналеж-насці яе да шматмоўнай літа-ратуры Беларусі як культур-нага феномена XIX стагоддзя.

Трэба мець на ўвазе і тое, што для XIX стагоддзя паняцці польская літаратура і шматмоўная літаратура Бела-русі судакранаюцца і перакры-жоўваюцца, маюць амбівален-тны характар, утвараюць тое асаблівае рэгіянальнае поль-ска-беларускае (і «ліцвінскае») памежжа, якое і дазваляе па-добнага роду працы (прысве-чаныя творчасці Адама Міцке-віча, Антона Гарэцкага, Ула-дзіслава Сыракомлі, Габрыэлі Пузынінай і многіх іншых пі- сьменнікаў) разглядаць у рэ-чышчы дзвюх літаратур: бела-рускай і польскай, а не абмя-жоўвацца адной з іх, што было б неапраўдана з пункту гле-джання літаратурнай сітуацыі XIX стагоддзя для Беларусі.

У працы Ганны Шаўчэ-нкі гучаць грунтоўныя і кам-петэнтныя адказы на ўсе клю-чавыя пытанні, што тычыцца стасункаў Антона Гарэцкага з пісьменніцкім асяроддзем сва-йго часу, яго ўплыву на літа-ратурны працэс, яго ролі ў вы-спяванні рамантызму ў тага- часным літаратурным руху. У кнізе глыбока даследаваны жанравыя, ідэйна-тэматычныя, вобразна-стылёвыя асаблівасці багатай творчай спадчыны Ан-тона Гарэцкага, перададзены яе наватарскі дух, бо паэт быў у многім першапраходцам на літаратурным полі свайго часу: аб гэтым сведчыць як яго «ва-ярская» патрыятычная паэзія, так і сатырычная байкапісная творчасць. Варта таксама да-даць, што кніга Ганны Шаў-чэнкі мае прадуманую лагіч-ную кампазіцыю, вызначаецца высокай культурай пісьма, а яе навуковы стыль працягвае леп-шыя традыцыі айчыннай ака-дэмічнай філалагічнай навукі, дзе даходлівасць і яснасць вы-кладання думак і разважанняў спалучаецца з навуковай вы-веранасцю і дакладнасцю фак-таў і высноў. Кніга прываблівае багаццем выкарыстанага ў ёй фактычнага матэрыялу, боль-шая частка якога была практы-чна недаступная ў Беларусі і над збіраннем якога аўтар пра-цавала пераважна ў бібліятэках Літвы і Польшчы.

Запатрабаванасць да-следавання, прысвечанага тво-рчасці Антона Гарэцкага, тлу-мачыцца таксама тым, што імя гэтага аўтара ўведзена ў сучас-ныя навучальныя праграмы і адукацыйны працэс пры выву-чэнні культурнай і літаратур-най спадчыны Беларусі XIX стагоддзя .

Такім чынам, гэтая кні-га з’яўляецца першым, праве-дзеным у Беларусі, грунтоў-ным даследаваннем творчасці Антона Гарэцкага і ўводзіць яго постаць у кантэкст літара-туры Беларусі XIX стагоддзя як паэта — прадвесніка раман-тызму, стваральніка «новага» стылю, чыя творчасць была ў цэнтры тагачасных гарачых ды-скусій і дзякуючы гэтаму ак-тыўна ўплывала на літаратур-ны працэс, агульны на той час для беларускай і польскай лі-таратур. Творчасць Антона Гарэцкага спрыяла ўмацаван-ню ў літаратурным працэсе рамантычных тэндэнцый, а сён-ня дапамагае больш поўна і глыбока асэнсаваць яго канк-рэтныя праявы.

У кнізе Ганны Шаўчэн-кі падрабязна аналізуецца «вай-сковая» паэзія Антона Гарэц-кага, тэматычна прысвечаная напалеонаўскім войнам і Ліста-падаўскаму паўстанню 1830 года. Паэт быў непасрэдным удзельнікам і сведкам гэтых па-дзей, маючы свядомасць па-трыёта свайго краю, паняволе-нага ў канцы XVIII стагоддзя ў выніку трох падзелаў Рэчы Па-спалітай чужой імперскай пра-гавітасцю, ён стаў змагаром за вызваленне Айчыны з-пад улады Расійскай імперыі і зму-шаны быў прыняць пазней на сябе як і тысячы суайчыннікаў, лёс эмігранта. Таму ваенныя «спевы» і «гімны» сталіся на пэўны час тэматычнай і на-страёвай дамінантай яго твор-часці, яны абуджалі ў суайчын-ніках патрыятычныя пачуцці і змагарны дух. Даследчыца па-раўноўвае паэзію Гарэцкага з творамі Ю.У. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, выяў-ляе падабенства праблемнага поля ў духоўных і патрыятыч- ных матывах. Вызначальнымі жанравымі формамі становяц-ца тут гістарычны спеў і дума. Творы насычаны біблійнай сімволікай, у іх створаны ад-метны вобраз героя-патрыёта (ад славутага «легіянера» да «безыменнага невядомага ге-роя» і да таямнічага «героя ў масцы»), характэрнага для ра-мантычнай літаратуры ў тага-часным беларуска-польскім гістарычна-культурным ды-скурсе.

У кнізе Ганны Шаўчэн-кі зроблены таксама грунтоў-ны і ўсебаковы аналіз сатырыч-най байкапіснай творчасці Ан-тона Гарэцкага ў кантэксце бай-капіснай традыцыі перадра-мантызму (Ф. Князьніна, Ю. Нямцэвіча) і ў цэлым у кан-тэксце еўрапейскай байкапіснай традыцыі. Аўтар вызначае на-ватарства Гарэцкага — байка-пісца і яго ўплыў на эвалюцыю жанру байкі (напрыклад, у творчасці А. Міцкевіча), што выявілася ў напаўненні вядо-мых сюжэтаў актуальным для таго часу сацыяльным і грамад-ска — палітычным зместам, звя-заным з падзелам Рэчы Па-спалітай і яго наступствамі.

Праз творчасць Анто-на Гарэцкага даследаванне Ганны Шаўчэнкі глыбока і сутнасна характарызуе спе-цыфіку такой пераходнай эстэ-тычнай з’явы, як перадра-мантызм, што ў беларускім лі-таратуразнаўстве дагэтуль практычна амаль не разгляда-лася. Таксама як наватарскі варта адзначыць праведзены ўпершыню ў беларускім і по-льскім літаратуразнаўстве па-раўнальна-тыпалагічны аналіз твораў Антона Гарэцкага з творамі яго сучаснікаў, папя-рэднікаў і наступнікаў (Фран-цішка Князьніна, Адама Нару-шэвіча, Юльяна Нямцэвіча, Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі ды інш.), што дае магчымасць уяўляць літара-турны працэс у той паўнаце і ўзаемазлучанасці з’яў, якія мо-гуць губляцца пры аднамер-ным падыходзе.

Ірына Багдановіч,

канд. філ. навук.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *