НАША СЛОВА № 35 (1238), 2 верасня 2015 г.

Аўторак, Верасень 8, 2015 0

Да Дня беларускага пісьменства

Святкаванне Дня бела-рускага пісьменства стане маш-табным яркім дзействам, пля-цоўкай для якога два дні — 5 і 6 верасня — будзе горад Шчучын Гарадзенскай вобласці. Аб гэ-тым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ін-фармацыі Рэспублікі Бела-русь.

Урачыстае адкрыццё свята ў XXII літаратурнай ста-ліцы адбудзецца 6 верасня, але ўжо напярэдадні, 5 верасня, запланавана шмат мерапрыем-стваў. Так, прыемнай падзеяй стане адкрыццё пасля капіта-льнага рамонту Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі. У гэты дзень про-йдзе міжнародны круглы стол «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства» з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў. Навукова-прак-тычная канферэнцыя «Шчучы-нскія чытанні — 2015″, што ар-ганізуюцца Нацыянальнай ака-дэміяй навук Беларусі і іншымі структурамі, таксама ў прагра-ме Дня беларускага пісьмен-ства 5 верасня. Цікавым мера-прыемствам стане конкурс чы-тальнікаў «Жывая класіка».

Вечар першага святоч-нага дня завершыць «Тэатра-льны ўік-энд». Заслужаны ка-лектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр бела-рускай драматургіі» пакажа спектакль «Ціхі шэпат сыхо-дзячых крокаў» Дзмітрыя Ба-гаслаўскага.

Рэспубліканская наву-кова-асветная экспедыцыя «Да-рога да святынь», арганізаваная напярэдадні Дня беларускага пісьменства, стартуе 2 верасня ў Менску. Канцавым пунктам назначэння стане Шчучын.

Першымі мерапрыем-ствамі літаратурнага свята 6 верасня стануць пасадка Саду Малітвы каля храма Святога Міхаіла Архангела, хрэсны ход да храма Богаяўлення і боская літургія ў храме. Потым госці змогуць прысутнічаць на ад-крыцці адрэстаўрыраванага палаца князёў Друцкіх-Лю-бецкіх.

У час урачыстай цы-рымоніі адкрыцця Дня бела-рускага пісьменства 6 верасня будзе ўручана першая Нацыя-нальная літаратурная прэмія. Сем беларускіх пісьменнікаў стануць уладальнікамі першых узнагарод. Затым адбудзецца памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Для гасцей свята пад-рыхтавана шмат выставачных праектаў. Так, дзяржаўны літа-ратурны музей Янкі Купалы прадставіць перасовачную вы-ставу «Клічу вас я на перамо-гу», прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады, а Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе перасовачную выставу «Якуб Колас. Дарогамі вайны», якая таксама прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Якуба Коласа ў перыяд вайны. Акрамя таго, на свяце будуць працаваць вы-ставачныя праекты «Дзяды Адама Міцкевіча. Гісторыя душы» да 160-годдзя з дня смерці пісьменніка і «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду» аб жыцці і творчасці пісьмен-ніка.

На фестывалі кнігі і прэсы, які разгорнецца на пло-шчы Свабоды на працягу двух дзён, госці свята змогуць азнаё-міцца з экспазіцыяй плакатаў-пераможцаў міжнароднага конкурсу патрыятычнага пла-ката моладзі краін СНД «Нам дарагі мір» і плакатаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа будзе працаваць тэматыч-ная кніжная выстава «Да 500-годдзя беларускага кнігадру-кавання», а таксама выстава газет, што выдаваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны пар-тызанамі і падпольшчыкамі.

Падагульняючая вы-става рэспубліканскага кон-курсу «Фота Беларусі» прад-ставіць лепшыя здымкі яго ўдзельнікаў. Разгорнецца так-сама экспазіцыя кніг-пера-можцаў нацыянальнага і між-народнага конкурсаў «Мас-тацтва кнігі».

На свяце адбудзецца прэзентацыя факсімільных вы-данняў Францішка Скарыны і цырымонія іх перадачы Шчу-чынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

У праграме таксама маладзёжнае літаратурнае спа-борніцтва, флэш-моб, спар-тыўныя спаборніцтвы, работа горада майстроў, майстар-класы па выцінанцы і шмат іншых мерапрыемстваў. Гас-цям свята будзе цікава ўба-чыць самаробныя кнігі, друка-рскі станок і станок для сушкі газет, якія будуць экспанавацца ў гэтыя вераснёўскія дні ў Шчучыне.

Завершыць XXII Дзень беларускага пісьменства цырымонія перадачы эстафеты свята, канцэрт майстроў мас-тацтваў і маляўнічы феерверк.

БелТА.

 

160 гадоў з дня нараджэння Ігната Грынявіцкага

Ігнат Яўхімавіч ГРЫНЯВІЦКІ (жнівень 1855, паводле інш. звестак восень 1856, в. Калінаўка, цяпер Клі-чаўскага раёна — 1 сакавіка 1881) — рэвалюцыянер-нара-даволец.

Нарадзіўся ў сям’і дро-бнамаёнткавага шляхціца. Сту-дэнтам Пецярбурскага тэхна-лагічнага інстытута (1875-1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэва-люцыйных гуртках, вёў пра-паганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэва-люцыянерам. З 1879 года ся-бар партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе бе-ларускай фракцыі, нацыяналь-ная праграма якой надрука-вана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2).

У траўні 1880 года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельні-кава. Разам з А.І. Жалябавым, С.Л. Пяроўскай і іншымі ўва-ходзіць у цэнтральны нара-давольскі гурток прапаганды-стаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нара-давольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты зе-мляка А. С. Барэйшу. Увахо-дзіў у групу, якая ўсю зіму 1880-1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара Аля-ксандра II. Грынявіцкі стаў ад-ным з 4 выканаўцаў, якім «На-родная воля» даручыла тэра-рыстычную аперацыю. У сва-ім запавеце напісаў: «Аляк-сандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гіс-торыя сведчыць, што раскош-нае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…»

1 сакавіка 1881 года бомбай, якую кінуў Ігнат Гры-нявіцкі, забіты цар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна па-ранены.

Вікіпедыя.

 

На Ўсходніх могілках адкрылі помнік паэту Генадзю Бураўкіну

У дзень нара-джэння славутага бе-ларускага паэта, стар-шыні ТБМ у 1997-1999 гг. Генадзя Бураўкіна на ягонай магіле на Ўсходніх могілках сталіцы адкрылі помнік. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэ-рнік.

Помнік мае вы-гляд разгорнутай кнігі. На адной старонцы — ба-рэльеф і надпіс «Генадзь Бураўкін, паэт», а на другой — радкі з ягоных вершаў: «Ты, мой народ, мяне не папракнеш, я ўсё табе аддаў — жыццё і сілы…»

Сын паэта Аляксей Бу-раўкін патлумачыў, што напі-саць гэтыя словы на помніку быў запавет самога Генадзя Мікалаевіча.

На цырымонію ад-крыцця помніка прыйшлі род-ныя паэта — жонка, дзеці і ўнукі, вядомыя беларускія літара-тары, паплечнікі — Сяргей За-коннікаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Ра-дзім Гарэцкі ды іншыя.

Хоць Генадзь Бураўкін цягам доўгіх гадоў быў вядо-мым дзяржаўным дзеячам — па-стаянным прадстаўніком Бела-русі ў ААН, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом, дэпу-татам Вярхоўнага Савету БССР 10 і 11 склікання, стар-шынём Дзяржтэлерадыёкам-паніі, нікога з афіцыйных асобаў на адкрыцьці помніка не было. Цырымонія была цалкам не-фармальная, зладзілі яе вы-ключна родныя і сябры.

Многія людзі пры-йшлі з бел-чырвона-белымі кветкамі, запалілі свечкі, усе разам праспявалі «Магутны Божа».

Генадзь Бураўкін на-радзіўся 28 жніўня 1936 года, памёр 30 траўня 2014 года.

Радыё

Свабода.

 

175 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Мінейкі

Зыгмунт Станіслава-віч МІНЕЙКА-ГАЗДАВА (псеўданім Баравы; 1840, Бал-ванішкі, Ашмянскі павет, Вілен-ская губерня, цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі раён, Гарадзен-ская вобласць — 27 снежня 1925, Афіны, Грэцыя) — грамадскі дзеяч, вайсковец, навуковец, рэвалюцыянер, удзельнік паў-стання 1863-1864 гадоў. З шля-хецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Станіслава і Ца-цыліі са Шчановічаў.

У 1858 паступіў у Вай-сковую Акадэмію ў Санкт-Пе-цярбургу. Па вяртанні на Бела-русь далучыўся да вызволь-нага руху. Пераапрануўшыся селянінам, разносіў па вёсках «Гутарку старога дзеда». Быў змушаны выехаць у Італію, ад 1861 выкладаў правілы фарты-фікацыі ў Вайсковай школе ў Генуі (заснаваная Джузэпе Га-рыбальдзі). З пачаткам паў-стання ў 1863 вярнуўся дадо-му. 18 сакавіка 1863 пад кі-раўніцтвам Мар’яна Лянгевіча ўзяў удзел у бітве пад Грахо-вішкамі. Хоць бітва была вы-йграная, кампанія была няўда-лая. Праз Прусію Зыгмунт зноў прыбыў на Беларусь, дзе зарганізаваў аддзел з 28 пар-тызанаў. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета. Але аддзел у першым жа баі 3 чэрвеня 1863 з расейскімі рэ-гулярнымі войскамі ля Расолі-шкаў быў разбіты. Зыгмунт му-сіў хавацца, але быў здраджа-ны. Ён быў арыштаваны і паса-джаны ў Віленскі астрог. Суд прыгаварыў яго да павешання. Але Весялецкі і Мураўёў, пад-купленыя 9.000-мі рублёў маці Зыгмунта Цацыліяй, замянілі павешанне на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.

На шляху паміж Табо-льскам і Томскам памёр сябар Зыгмунта Струміла, які меў найменшы тэрмін адбыцця і быў знешне вельмі падобны да яго. Скарыстаўшыся гэтым, Мінейка выдаў сябе за Струмі-лу і застаўся ў Томску як воль-ны пасяленец. Тут ён пачаў ган-дляваць, вырабляючы шапкі, падушкі і штучныя кветкі, а неўзабаве пачаў аздабляць да-мы горад. Набыўшы на зароб-леныя грошы вазы, коней і пра-віянт, Зыгмунт разам з вязня-мі Акінчыцам і Вашкевічам уцёк у Заходнюю Еўропу, узя-ўшы прозвішча графа фон Мэберта.

Спачатку жыў у Галан-дыі, адкуль перабраўся ў Па-рыж. Тут ён сустрэўся з імпе-ратарам Напалеонам ІІІ, якому расказаў пра французаў-удзе-льнікаў паўстання 1863, што адбывалі пакаранне ў Сібіры. Пасля сустрэчы ў 1868 Напа-леона ІІІ і Аляксандра ІІ вязні былі вызваленыя, а Мінейка атрымаў ва ўзнагароду магчы-масць дармавога навучання ў Вайсковай Акадэміі. Будаваў масты і чыгункі ў Балгарыі, Турэччыне і Грэцыі. У 1870 удзельнічаў у франка-прускай вайне, пасля ў часе Парыжскай Камуны змагаўся на баку ка-мунараў. Пасля перабраўся ў Турэччыну, а адтуль — у Грэ-цыю.

Займаўся археалогіяй, у 1878 знайшоў храм Зеўса ў Дадоне. Склаў этналагічную карту Эпіра, напісаў шматлікія работы па тапаграфіі, за што грэцкі парламент у 1910 надаў яму званне ганаровага грама-дзяніна краіны. У 1891 перае-хаў у Афіны, дзе ўзначаліў дэ-партамент пры міністэрстве публічных работ Грэцыі. Да-кладна вядома, што ўдзель-нічаў у будаўніцтве і ўзнаў-ленні алімпійскіх аб’ектаў, у тым ліку легендарнага Мар-муровага стадыёна — сімвала Алімпійскіх гульняў. У 1896 падчас Алімпіяды ў Афінах быў спартовым карэспандэн-там «Dziennika Polskiego» і «Czasu».

Удзельнічаў у грэка-турэцкіх войнах у 1896, 1897 і 1912, падрыхтаваў планы зда-быцця Салонікаў і Яніны. За гэта атрымаў узнагароды ад ка-раля Канстанціна І у 1917 і 1922 (у т. л. і Залаты крыж за-слугі). Працаваў у дзяржаў-най адміністрацыі, быў кіраўні-ком інжынернага аддзела грэц-кай арміі.

У 1921 і 1922 наведаў Беларусь.

Быў актыўным масон-скім дзеячам. Уваходзіў у склад ложаў Grand Orient de France, Grand Orient d’Italie і ложаў Panhellenion і Pythagoras (нале-жалі да Grande Loge de Grece). Уваходзіў у кіраўніцтва грэц-кіх ложаў Massonic Old and Accepted Scottish Rites. На яго-нае пахаванне прыбыло шмат масонаў.

У 1880 ажаніўся з Пра-зерпінай Манарыс, дачкой ды-рэктара гімназіі ў Яніне. Меў 9 дзяцей: Андрамаху (жонка Караля Патоцкага), Зоф’ю (жо-нка будучага прэм’ер-міністра Грэцыі Георгіеса Папандрэў), Станіслава, Марыю, Ядвігу (жонка Станіслава Ябланоў-скага), Вітольда (памёр малым падчас землятрусу), Цацылію (жонка Джона Ўільяма Куіна), Альдону Сафо, Эўтыміяса Ка-сіміра

Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэцкі палітык, кіраўнік Уся-грэцкага сацыялістычнага ру-ху, Георгіяс Папандрэў-малод-шы.

Напісаў успаміны “Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848-1868. Warszawa, 1971”.

Вікіпедыя.

 

Жыхар Магілёва прымусіў «Прыёрбанк» прызнаць беларускія «ў» ды «і»

Жыхар Магілёва Анд-рэй Кавалёў абараніў бела-рускую мову ў акцыянерным таварыстве «Прыёрбанк». Яму падзякавалі за ўвагу ды піль-насць да працы ўстановы і вы-правілі хібы ў электронным аб-слугоўванні беларускамоўных кліентаў.

Андрэй Кавалёў кажа, што ён, кліент банка, не змог запоўніць на беларускай мове электронны бланк звароту. Сі-стэма выдала яму памылку. За-паўненне ж бланка па-расейску такой памылкі не выдавала. Не-ўзабаве пасля скаргі ў банк моўную хібу выправілі.

— Мне прыйшоў адказ, у якім выбачаліся за тэхнічную памылку. Мяне ён задаволіў. Сапраўды выглядала ўсё на тэхнічны збой праграмы. Яна не ўспрымала нашы адметныя беларускія літары «ў» і «і». А на ангельскую мову праграма рэагавала нармальна», — заўва-жае Андрэй Кавалёў. — Наогул гэтая сітуацыя паказальная, — працягвае кліент банка. — Нашы дзяржаўныя і не-дзяржаўныя ўстановы лічаць беларускую мо-ву другаснай і не звяр-таюць на яе ўвагі, калі нешта ствараюць, на-прыклад, пра-грамнае забеспячэнне. Многія проста не думаюць, што бу-дуць скаргі па моўных праб-лемах.

Андрэй Кавалёў пага-джаецца, што першапрычынай такой сітуацыі ёсць малая коль-касць носьбітаў беларускай мовы, а таксама патрабаван-няў, каб яна прысутнічала ў галіне абслугоўвання.

— У Прыёрбанк, відаць, ніхто і не звяртаўся з такімі ска-ргамі, — кажа ён. — Тыя адзінкі, якія запаўнялі бланк на бела-рускай мове і ў іх не выйшла, хуценька пераходзілі на расей-скую мову, і праблема знікала. Калі я запаўняю бланк, а мне сістэма адпісваюць, што я маю няправільнае прозвішча, то гэта вельмі непрыемна.

У адказе з Прыёрбанка зазначаецца, што яго кіраў-ніцтва і супрацоўнікі з павагай ставяцца да абедзвюх дзяржаў-ных моваў Беларусі. Адпісалі Кавалёву з банка на беларус-кай мове.

Радыё Свабода.

 

Лявон Анацка першы моўны суд супроць “Лідскага піва” пакуль прайграў

28 жніўня ў Лідзе адбы-лося судовае паседжанне па позве старшыні Лідскай аргані-зацыі ТБМ Лявона Анацкі да ААТ “Лідскае піва” з нагоды негатыўнага стаўлення на прад-прыемстве да беларускай мо-вы.

Лявон Анацка патра-баваў матэрыяльнай кампен-сацыі за маральную шкоду, якую наносіць яму ААТ “Лід-скае піва” ігнараваннем бела-рускай мовы. Найбольш абу-рае пазіцыя кіраўніцтва “Лід-скага піва”, якое не збіраецца ісці ні на якія саступкі.

Што праўда, прадпры-емства пасля пяці гадоў зма-гання пачало такі даваць адказы па-беларуску. Па патрабаванні Л. Анацкі яму нават выдалі тэх-налагічныя звесткі па трох га-тунках квасу на беларускай мове, але ў адказе па асноўным пытанні пішуць:

“Анацка Л.Я.

231300, г. Ліда,

вул. Хім-гарадок, 3-7

 

Шаноўны Лявон Яўгенавіч!

ААТ «Лідскае піва» атрымала і разгледзела Ваш зварот, таксама выражае Вам удзячнасць за цікавасць да нашага прадпрыемства.

Паведамляем Вам на-ступнае: беларуская мова ў 2014 годзе на прадпрыемстве не выкарыстоўвалася, і не плануецца яе выкарыстанне ў 2015 годзе.

У сваю чаргу адзнача-ем, што выкарыстанне рус-кай мовы не супярэчыць дзею-чаму законадаўству Рэспублікі Беларусь.

Так, адпаведна стацці 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мо-вамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы, а гэта азначае, што існуе свабода ў выбары мовы.

Сапраўдны адказ на звяртанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звяртаннях грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-3 Вы маеце права абскардзіць у Судзе ў парадку, які ўстаноўлены законадаў-ствам.

З павагай

Генеральны дырэктар                          А. Мікшыс.

ААТ “Лідскае піва”

2 ліпеня 2015 г.”

 

Г. зн. яны абсалютна не плануюць ужываць беларус-кую мову.

У адказе на зварот ста-ршыні Лідскай гарадской ар-ганізацыі ТБМ Станіслава Судніка завод настойвае на сваім:

Суднік С.В.

231282, г. Ліда,

вул. Лётная, д. 14, кв. 21

 

Шаноўны Станіслаў Вацлававіч!

ААТ «Лідскае піва» разгледзела Ваш зварот і паведамляе Вам наступнае: адпаведна стацці 17 Кансты-туцыі Рэспублікі Беларусь, дзя-ржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларус-кая і руская мовы, а гэта азна-чае, што існуе свабода ў выба-ры мовы.

Таму, адзначаем, што выкарыстанне рускай мовы пры маркіраванні прадукцыі прадпрыемства не супярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэс-публікі Беларусь і ні ў якім чыне не парушае правы спажыўца.

Сапраўдны адказ на звяртанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звяртаннях грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 Вы маеце права абскардзіць у Судзе ў парадку, які ўстаноўлены законадаў-ствам.

З павагай,

Кіраўнік службы персаналу

ААТ “Лідскае піва”

 Л.Т. Гарлінская.

20 жніўня 2015 г.

 

Лідскі суд не знайшоў магчымым задаволіць пазоў сп. Анацкі, фармальна не маючы магчымасці вызначыць велі-чыню шкоды, якую нанёс за-вод сваёй рускай мовай па-зыўніку. Каб сп. Анацка атру-ціўся тым півам ці квасам, то іншая справа, а пакуль не ат-руціўся, то і шкоды няма.

 

Піўзавод настойвае на сваім праве выбару мовы, ад-нак жа свабода аднаго закан-чваецца менавіта там, дзе пачы-наецца свабода другога. Сва-бода выбару мовы прадпры-емствам на карысць адной рускай мовы пазбаўляе права выбару беларускамоўных спа-жыўцоў. У іх застаецца толькі выбар не купляць лідскае піва. А калі хочаш купіць, то што рабіць?

Гэтае пытанне сп. Ана-цка збіраецца задаць ужо ў  абласным судзе, але і без суда відавочна, што калі Закон аб мовах прадугледжвае роўнасць моваў, то на этыкетцы павінны быць дзве, і беларуская мова павінна быць першай.

Усюды ў законе стаіць: “на беларускай і (або) рускай”, а не наадварот.

Аднак юрыст завода трымаўся сваёй пазіцыі: мар-кетынгавы план прадпры-емства ўжывання беларус-кай мовы не прадугледжвае. Разам з тым, ніхто з тых марке-толагаў і не падумаў палічыць, колькі яны трацяць ігнаруючы беларускую мову, бо многія жыхары і Ліды, і астатняй Бе-ларусі не купляюць лідскае піва толькі з прычыны руска-моўнай этыкеткі, аддаючы тут перавагу “Аліварыі” і “Кры-ніцы”.

Што тычыць самога суда, то тут усе нормы былі вытрыманыя. Суддзя вёў пасе-джанне на дзвюх мовах, але быў і перакладчык, то пытання з мовай не ўзнікала.

Яраслаў Грынкевіч.

 

 

Ад трасянкі да сучаснай беларускай мовы

У апошніх нумарах не-дзяржаўнай «БелГазеты», якая выдаецца з 1995 г., з’явіліся цікавыя цалкам беларускамоў-ныя матэрыялы. Гэта асабліва цешыць, бо раней шырока практыкаваліся ў некаторых публікацыях розныя «трасян-кавыя» загалоўкі з прэтэнзіяй на народны гумар.

Асабліва добрай якас-цю і беларускай мовай вылу-чаюцца матэрыялы Вадзіма Мажэйкі «Ляпіс не воўк» і «Мі-сія без камісіі», што з’явіліся ў 31-ым і 32-ім нумарах за 2015 год. Будзем спадзявацца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца на старонках газеты. Таксама за-клікаю прыхільнікаў беларус-касці падтрымаць гэтую з’яву сваімі лістамі і водгукамі.

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў.

 

«Будзьма!»

8 верасня (аўторак) на сядзібе ТБМ адбудуцца чарговыя заняткі ў гістарычнай школе

«Гісторыя ў падзеях і малюнках» з Алегам Трусавым

Пачатак 18.00.                       Уваход вольны.

 

Польскі лінгвіст:

Палякі Віленшчыны дагэтуль размаўляюць па-беларуску

У Літве на Віленшчыне жыве шмат людзей, якія лічаць сябе палякамі, але размаўля-юць пры гэтым «па-просту». Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Zw.lt польскі лінгвіст, супра-цоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Міра-слаў Янкавяк.

— Я беларусіст і ведаю беларускую дыялекталогію, і «простая мова» для мяне з’яў-ляецца сінонімам беларускай», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што польская мова для гэтых людзей ёсць мовай «культур-най, высокай і мовай інтэлі-генцыі».

Навуковец паведаміў таксама пра рознасць бела-рускіх гаворак у Літве. Так, у Рымшанах (Ігналінскі раён) моцныя ўплывы паўночных беларускіх гаворак і шмат рус-кіх словаў, тады як у астатніх раёнах Літвы пераважаюць цэ-нтральныя беларускія га-воркі.

Міраслаў Янкавяк ад-значыў таксама, што ў розных мясцовасцях Віленшчыны лю-дзі размаўляюць па-рознаму. Так, у Падброддзі, Нямянчыне і Свянцянах дамінуе польская мова, а найбольш беларускімі з’яўляюцца Дзевянішкі і іншыя памежныя з Беларуссю раёны. «Людзі, якія перад вайной ха-дзілі да польскай школы, больш пачуваюцца палякамі, і ў іх простай мове будзе больш па-ланізмаў», — сказаў ён.

— Што цікава, аўтар першай граматыкі беларускай мовы Браніслаў Тарашкевіч паходзіў з-пад Лаварышак, і можна казаць, што яго гаворка, ці яго «простая мова», стала ў вялікай ступені падставай для кадыфікацыі беларускай літа-ратурнай мовы. Памятаю, як першы раз прыехаў на Вілен-шчыну ў 2009 годзе і папрасіў, каб людзі размаўлялі са мной часткова па-польску, а часткова «па-просту», дык здзівіўся, навошта гэтыя людзі размаўля-юць са мной беларускай літа-ратурнай мовай, — дадаў лін-гвіст.

Міраслаў Янкавяк ад-значыў, што 90 % яго сураз-моўцаў называлі сябе палякамі, віленскімі палякамі ці «піл-судскімі палякамі». Пры гэтым ён дадаў, што с аповедаў мяс-цовых людзей вынікае, што «па-просту» людзі тут размаўлялі прынамсі з другой паловы ХІХ стагоддзя.

Існаванне беларускай мовы ў Літве навуковец назваў феноменам, бо паводле розных моўных тэорый беларускія га-воркі мусілі знікнуць за дзяся-ткі год паланізацыі, дзвесце га-доў русіфікацыі, а пазней і лі-туанізацыі. «Але маем ХХІ стагоддзе, стагоддзе глабаліза-цыі, бярэм дыктафон, ідзём у вёску і маем паўсюль чыстую беларускую гаворку з добра захаванай структурай. Мяр-кую, што ў значнай ступені гэта вынікае з таго, што мова гэтая, добра зразумелая іншымі на-роднасцямі, з’яўляецца вельмі добрым сродкам камунікацыі», — падкрэсліў лінгвіст.

krynica.info

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі. Частка IV. Найменні знакамітых людзей (паводле беларускага друку)

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

Смяюн (Антон С.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва смяюн ‘той, хто смяецца’ (утварэнне смяй-ун. Параў-наем: пяюн.

Спас (Галiна С.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва спас ‘ратунак’. А найчас-   цей — назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят: Спас мядовы, Спас яблычны, Спас палатняны, як адна з назваў Хрыста — Спас ‘збаўца’, ‘абраз з вобразам Хрыста’.

Спорка (Іван. С.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва спорка ‘спрэчка’ (Матэры-ялы для слоўніка мінска-мала-дзечанскіх гаворак).

Стаднік (Ігнат С.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва стаднік ‘бугай, бык’ (Там-сама).

Стрыйкоўскі (Мацей С.) — вытвор з фарматывам —оўскі ад тапоніма Стрыйкі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны': Стрыйк-оўскі.

Стырня (Фёдар С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва стырня ‘іржышча’ (Там-сама).

Стырнік (Адам С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва стырнік ‘іржышча’. Або вытвор з суфіксам -нік ад сты-рно ‘руль’ і значэннем ‘той, хто кіруе стырном’ (шофер, авія-тар, трактарыст): стыр-нік (накладанне суфікса -нік на фіналь асновы). Апелятыў пе-раасэнсаваўся, набыў ролю мя-нушкі, затым стаў прозвішчам.

Сувалка (Ніна С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сувалка ‘вяроўка’ (Матэ-рыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак).

Субар (Валянцін С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва субар ‘адыходы збожжа (мелюць для жывёлы)’ (Л. Ша-талава. Беларускае дыялек-тнае слова).

Сурмачэнка (Алена С.) — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Сурмач і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Сурмач-энка. ФП: сурма (‘хі-мічны элемент, серабрыста-бе-лы метал, які ўжываецца ў роз-ных сплавах у тэхніцы, у дру-карскай справе і пад.’, а таксама ‘фарба для чарнення валасоў, броваў і пад.)’ — Сурма (мяну-шка, затым прозвішча) — Сур-мачэнка.

Суромля (Адам С.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва суромля ‘сырасць’ (Матэ-рыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак).

Сялецкі (Фёдар С.) — вытвор з суфіксам -скі ад та-поніма Сяльцо і значэннем ‘на-родзінец, жыхар названага паселішча': Сялец-скіСялецкі.

Сярэбранікаў (Сяргей С.) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сярэбранік і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Сярэб-ранік-аў. ФП: сярэбранікі (ка-тэгорыя феадальна залежнага насельніцтва ў Расійскай дзяр-жаве 14-16 стст.; вытвор ад серабро ‘пазыка ў феадала для адпрацоўкі — серабрэннем рэ-чаў’. Або ад апелятыва сярэ-бранік ‘спецыяліст па сярэб-ранні’. Узніклая мянушка стала прозвішчам Сярэбранік, ад яго — Сярэбранікаў.

Талан (Якуб Т.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва талан ‘званок, якi чапляец-ца на шыю карове’ (Слоўнiк белар. гав. паўн.-зах. Беларусi i яе пагран.), ‘тоўсты, поўны чалавек’ (КСЧ), ‘лёс, шчасце’.

Талмачоў (Аляксей Т.) — вытвор з прыналежным су-фiксам -оў ад антрапонiма Тал-мач i значэннем ‘нашчадак названай асобы': Талмач-оў. ФП: талмач (‘тлумач, пера-кладчык’) — Талмач (мянушка) — Талмач (прозвiшча) — Тал-мачоў.

Тамарын (Iгор Т.) — вы-твор з прыналежным суфiксам -ын ад антрапонiма Тамара i значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тамар-ын.

Тарановiч (Уладзiмiр Т.) — вытвор з акцэнтаваным суфiксам бацькаймення -овiч ад антрапонiма Таран i значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Таран-овiч. ФП: таран (‘пра-мысловая рыба сямейства кар-павых, разнавiднасць плоткi’, а таксама ‘старажытная прылада — бервяно для разбурэння крэ-пасцi’ ‘выступ у баявой лодцы’ i iнш.) — Таран (мянушка) — Та-ран (прозвiшча) — Тарановiч.

Таўстуха (Мiкалай Т.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва таўстуха ‘грыб кабыл-ка’, а таксама ‘тоўстая, поўная жанчына’.

Тумар (Дзянic Т.) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва тумар ‘багацей, багатыр’ (Насовiч).

Тушынскi (Дзянic Т.) — вытвор з фармантам -скi ад та-понiма Тушына i значэннем ‘народзiнец, жыхар названай мясцiны, паселiшча': Тушын-скi.

Тэж (Адам Т.) — семан-тычны вытвор ад апелятыва тэж ‘таксама’ (Слоўнiк белар. гаворак паўн.-зах. Беларусi i яе пагранiчча). Параўнаем польск. tez, укр. теж, белар. рэг. тыж (Грабава, Зельв. р-н).

Фядута (Аляксандр Ф.) — народна-гутарковая фор-ма з фармантам -ута ад Фёдар (Федзя): Фяд-ута. Параўнаем Данута (жан. ад Дан: Дан-ута).

Ханок (Эдуард Х.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва ханок ‘невялiкi хан’, пагардл. ‘хан (тытул манарха, феадальны правiцель у цюрскix i манго-льскiх народаў)’.

Хвалега (Iгар Х.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва хвалега ‘хвалько’. Параўн. сапега, чапега.

Хвалека (Дзянic Х.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва хвалека ‘хвалько’.

Цалко (Дзмітры Ц.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва цалко ‘той, хто метка трап-ляе ў цэль; цалок‘.

Царык (Яўген Ц.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва царык (памянш.-ласк. ці зневаж.) ‘цар’.

Цюпа (Фёдар Ц.) — се-мантычны  вытвор ад апеляты-ва цюпа ‘страва, прыгатаваная з вады, цукру ці солі і хлеба’, ‘перапечка з сумесі рознай му-кі’, ‘кепская страва, мешаніна’, а таксама ‘недасведчаная асоба’ (Слоўнік беларускіх гаворак паўн.-зах. Беларусі і яе пагран.).

Цяпінскі (Васіль Ц.) — вытвор з фармантам -скі ад та-поніма Цяпіна і значэннем ‘на-родзінец ці жыхар названай мясцовасці': Цяпін-скі.

Чакан (Васіль Ч.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва чакан, які мае шмат зна-чэнняў: 1) ‘птушка сямейства драздовых’ 2) ‘старажытная зброя ў выглядзе молата на доўгім дзяржанні’ 3) ‘інстру-мент для чаканкі’ 4) ‘штэмпель для выбівання відарысаў на па-верхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.)’ Не вы-ключана і ўтварэнне з суфік-сам -ан ад чакаць: чак-ан ‘той, якога чакалі, хацелі, каб ён на-радзіўся’. У апошнім значэнні апелятыў чакан дае два онімы: Чакан і Чэкан (для адмежа-вання ад апелятыва).

Чарноцкі (Адам Ч.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва чарноцкі, які адпавядае рас. монашеский (М. Байкоў і С. Некрашэвіч. Беларуска-ра-сійскі слоўнік). Або вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Чарноты і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясці-ны': Чарнот-скі — Чарноцкі.

Часнок (Фёдар Ч.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва часнок ‘агароднінная рас-ліна’ і ‘ядомая цыбуліна гэтай расліны’.

Чаховіц (Марцін Ч.) — другасная форма, першасная Чаховіч — вытвор з суфіксам —овіч ад антрапоніма Чэх і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Чэх-овіч — Чэхавіч — Ча-ховіч. ФП: чэх (мн. чэхі ‘заход-неславянскі народ, які складае нацыю Чэхіі’) — Чэх (мянушка, затым прозвішча) — ЧэхавічЧаховіч.

Чулейка (Маргарыта Ч.) — семантычны вытвор ад апелятыва чулейка ‘цёплая ка-мізэлька’ (Л. Шаталава. Бела-рускае дыялектнае слова). Або вытвор з фармантам -ейка ад чуллівы ‘кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаван-не, добрае пачуццё’, ‘здольны тонка адчуваць, востра рэага-ваць’.

Чэпікава (Ірына Ч.) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Чэпік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чэпік-ава. ФП : чэпік (птушка бакас) — Чэпік (мянушка, затым прозвішча) — Чэпікава.

Шадуха (Іван Ш.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва шадуха ‘трава сівец’ (Л. Шаталава. Беларускае дыялек-тнае слова).

Шаліхін (Аляксандр Ш.) — вытвор з фармантам -ін ад антрапоніма Шаліха  і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Шаліх-ін. ФП: шаль (‘доўгая вузкая вязаная або тканая хустка’) — Шаль (мяну-шка, затым прозвішча) — Шалі-ха (‘жонка асобы з прозв. Шаль‘) — Шаліхін.

Шарон (Адам Ш.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва шарон ‘абледзянелая ска-рынка на паверхні снегу'; ‘ша-рпак’.

Шастак (Андрэй Ш.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шастак ‘сярэбраная манета Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага вартасцю шэсць грошаў’. Або ‘шостае па ліку дзіця ў сям’і’. Для адмежа-вання оніма ад апелятыва (шля-хам акцэнтавання) узнікае фор-ма Шостак.

Шахрай (Кузьма Ш.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шахрай ‘жулік, чалавек які любіць пажывіцца за кошт іншых’ (ТСБМ, т. 5, кн. 2).

Шкадоба (Кароль Ш.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шкадоба ‘жаль, шкада-ванне’ (утварэнне: шкад (аваць)-об-а).

Шкадобін (Ігар Ш.) — вытвор з суфіксам -ін ад ант-рапоніма Шкадоба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шкадоб-ін. ФП: шкадаваць — шкадоба — Шкадоба — Шка-добін.

Шкіленда (Яраслаў Ш.) — семантычны вытвор ад апелятыва шкіленда ‘каўбаса вантрабянка’ (Л. Шаталава. Бе-ларускае дыялектнае слова).

Шляк (Васіль Ш.) — се-мантычны  вытвор ад апеляты-ва  шляк ‘палоска па краі тка-ніны іншага колеру або іншага ўзору’.

Шорац (Васіль Ш.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва шорац ‘з народнасці шор-цы, што жывуць у Кемераў-скай вобласці Расіі і Ханскай аўтаномнай вобласці’ (ТСБМ, т. 5, кн. 2, с. 384, 385).

Шпакевіч (Валяцін Ш.) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Шпак і семан-тыкай ‘нашчадак названай асо-бы': Шпак-евіч. ФП: шпак  (‘пералётная пеўчая птушка ат-рада вераб’іных з чорным апя-рэннем’) — Шпак (мянушка, затым прозвішча) — Шпаковіч.

Шпакоўскі (Вітольд Ш.) — вытвор з фармантам -оўскі ад антрапоніма Шпак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шпак-оўскі. Або як прэстыжнае найменне ад Шпак з семантыкай шляхетнасці. Ма-жлівы і дэрыват ад тапоніма Шпакі з фармантам -оўскі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Шпак-оўскі.

Шпонка (Дзяніс Ш.) — семантычны вытвор ад апеля-тыва шпонка  ‘дэталь у механі-зме, машыне (засцерагае ад уза-емнага перамяшчэння злуча-ных ёю частак’ або ‘драўляны пруток, палачка, якая засоўва-ецца ў рыбу праз рот уздоўж цела’, а таксама ‘запанка ў адзенні’.

Штыкля (Макар Ш.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва штыкля ‘худы чалавек, жывёла’ (Л. Шаталава. Бела-рускае дыялектнае слова).

Штэйнер (Іван Ш.) — прозвішча германскага похо-джання; як сведчыць яго намі-нант доктар філалогіі, прафе-сар, загадчык кафедры бела-рускай літаратуры Гомельска-га ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Іван Фёдаравіч Штэйнер, яно перайшло ад продкаў, што пра-цавалі на прадпрыемствах Зямлі беларускай, якімі кіра-валі спецыялісты-замежнікі з германскімі найменнямі. Штэ-йнер — семантычны дэрыват ад апелятыва штэйнер < нямецк. Stein ‘камень’ і + суфікс —er, што перадае значэнне ‘спецыяліст у апрацоўцы прадметаў, назва-ных утваральным словам’. Або ад нямецк. steinern ‘каменны’, ‘мураваны’ (‘мур’); па-народ-наму ‘муляр’ (< мураль).

Шуляк (Канстанцін Ш.) — семантычны вытвор ад апелятыва шуляк, які мае два значэнні : 1) ‘каршун’, 2) ‘шула’ (брус ці слуп, на які падвешва-юцца вароты).

Шур (Васіль Ш.) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва шур ‘швагер’ (Романов. Бе-ларус. сборник.; Гомельск. вобл.). Ад гэтага царкоўна-славянскага шурь (М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Том 4, 1973,с. 488) утворана (з суфіксам -ін) сучаснае руск. і ўкр. шурин, якому адпавядае белар. шва-гер. Або ад апелятыва шур ‘птушка стрыж’ (Даль.)

Шурпа (Уладзімір Ш.) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шурпа ‘кучаравы'; (пра кучаравае дзіця: Ф.А. Піску-ноў. Вялікі слоўнік беларускай мовы. — 2012, с. 1108), а таксама шурпа (пра вельмі старую асобу) (Тамсама). Апелятыў шурпа — пазычанне з літоўск. siurpis ‘узлахмачаны, ускудла-чаны, натапыраны’ (М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка).

Шушкевіч (Міхась Ш.) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -евіч ад антрапоніма Шушко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шушк-евіч. ФП: шушкаць (‘хутаць, добра ўкрываць’) — шушко (‘той, хто хутае — добра ўкрывае’) — Шуш-ко (мянушка) — Шушко (проз-вішча) — Шушкевіч.

Шэін (Павел Ш.) — вы-твор з суфіксам -ін ад антра-поніма Шэя (рас.) ‘шыя’ і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Шэй-ін.

Шчогла (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва шчогла ‘сошка калодзежнага жураўля’ (Матэрыялы да слоўніка Магілёўшчыны).

 

Жнівеньская дзясятка — краязнаўчая вандроўка Магілёўскай суполкі ТБМ

Краязнаўчую вандро-ўку ў Баранавіцкі раён зладзілі 22 і 23 жніўня сябры Магілёў-скай суполкі ТБМ. Асноўнай мэтай двухдзённага падарожжа былі сядзіба Рэйтанаў у Гру-шаўцы і музей Адама Міцкеві-ча ў Завоссі. Але і акрамя гэтага мы спланавалі наведаць нямала мясцін, звязаных з імёнамі ін-шых знакамітых землякоў, з ці-кавымі падзеямі нашай гісторыі ды са шматлікімі помнікамі ай-чыннага дойлідства.

Першым пунктам на-шай вандроўкі сталася мястэч-ка Крошын (Крашын) — даўняе мястэчка гістарычнай Навагра-дчыны, дзе нарадзіўся і паха-ваны беларускі пісьменнік і каваль-ювелір Паўлюк Баг-рым. Тут, у касцёле Божага Це-ла знаходзіцца выкаваная ім жырандоля, і сам Паўлюк па-хаваны на касцельных могілках. Цікавая адметнасць гэтага кас-цёла яшчэ і ў тым, што пад час Першай сусветнай вайны гэ-тыя могілкі патрапілі пад шчы-льны агонь артылерыі, і было пашкоджана і раскідана шмат старых надмагільных пліт, якія пасля гэтага ўмуравалі непа-срэдна ў гранітныя падмуркі храма, а на некаторых мета-лічных надмагільных крыжах засталася памяць аб той вайне ў выглядзе кулявых адтулін.

Яшчэ ў Крошыне зна-ходзіцца парк былой сядзібы вялікага роду Завадскіх, якія вялі свой радавод ад Рурыкаві-чаў і былі сваякамі Радзівілаў. У гэтым парку захавалася і ўсыпальніца роду Завадскіх, дакладней тое, што ад яе заста-лося пасля савецкай улады, за-раз яна выглядае як звычайны пагорак. У свае часы  Завадскія прымалі ў сябе розных знакамі-тых асобаў, у тым ліку, напры-клад, у іх гасцяваў па вяртанні на Радзіму Ігнат Дамейка, які нават пасадзіў у парку дуб.

На месцы былой сядзі-бы зараз знаходзіцца крошын-скі Дом культуры, каля якога да нашае грамады нечакана падыйшоў прыгожы дзядзька ў вышыванцы, як аказалася, гэта дырэктар Дома культуы і кіраўнік мясцовага музычнага народнага калектыву Юры Пшэўлоцкі, вельмі цікавы і раз-набокі чалавек. Спадар Юры сабраў у сваім ДК вялікую ка-лекцыю канцэртных строяў розных беларускіх фальклор-ных калектываў яшчэ савецкіх часоў, народных музычных ін-струментаў, а якраз у час на-шага наведвання парку ён са сваім калектывам сустракаў вяселле — тут жа ў ДК ёсць магчымасць прыгожа і запамі-нальна замацаваць стварэнне новай беларускай сям’і. Вось такое, здавалася, маленькае мя-стэчка, а ў наш час і ўвогуле — вёска, а колькі можна адшукаць цікавага і пазнавальнага.

Наступным месцам на шляху нашай ТБМ-аўскай ван-дроўкі быў ужо параўнальна вялікі населены пункт, раённы цэнтр і буйны чыгуначны ву-зел, ды яшчэ і з дзейнай вайско-вай авіябазай, горад Баранаві-чы. Калі адмыслова наведаць яго з экскурсіяй, то тут можна застацца і на цэлы дзень, а можа і болей, але ж не ён быў нашай мэтай і таму мы спыніліся то-лькі на двух аб’ектах — Свята-Пакроўскай царкве і касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа.

Пад гукі безупынна пралятаўшых недзе ў аблоках знішчальнікаў Алег Дзьячкоў распавёў цікавую гісторыю шэдэўру беларускага неакласі-цызму Свята-Пакроўскага са-бора, які быў адбудаваны яшчэ за польскімі часамі ў 20-х гадах на месцы былой драўлянай цар-квы, што згарэла ў 1921 годзе. Апроч такога не звыклага зне-шняга выгляду праваслаўнага храма, ды і пабудаванага тады, калі на ўсходзе Беларусі цэрк-вы ўжо пачалі руйнаваць, яго яшчэ і ўпрыгожваюць унікаль-ныя мазаічныя смальтавыя па-но. Затым мы наведалі драўля-ны касцёл Узвышэння Святога Крыжа, які паўстаў толькі на некалькі год раней за ўзгаданы вышэй праваслаўны храм, хоць мясцовыя католікі і прасілі да-зволу на будаўніцтва яшчэ ў часы Расейскай імперыі, але тады на гэтым месцы толькі да-зволілі ў 1904 годзе збудаваць склеп для памерлай жонкі гра-фа Яна Развадоўскага, а крыху пазней — невялікую драўляную капліцу. Двор касцёла ўпрыго-жваюць нязвыкла вялікія туі, адну з якіх ледзь абхапіў сваймі доўгімі рукамі спадар Алег. Ка-сцёл у гэты дзень быў зачыне-ны, таму ўнутранае аздабленне яго мы не пабачылі і рушылі далей.

Невялікі салодкі пера-пынак нас чакаў на лецішчы мясцовага байкера-пчаляра Анатоля, з якім наш нязменны кіраўнік Алег Дзьячкоў пазнаё-міўся пад час экскурсіі, што правёў гэтым летам для бай-керскага клубу па Берасцейш-чыне, а спадар Анатоль, у знак падзякі за цікавыя расповеды пра гісторыю роднага краю, запрасіў Алега ў госці. Тут мы добра пачаставаліся гарбатай з мёдам ды іншымі прысмакамі, пафоткаліся на вялізным байку і пасябравалі з няўрымслівымі хлапчукамі-двайняшкамі, дзе-цьмі спадара Анатоля. З новымі сіламі мы выправіліся далей — гэтым разам ужо ў адзін з ас-ноўных пунктаў вандроўкі, Грушаўку, на сядзібу Тадэву-ша Рэйтана.

У другой палове дня наша краязнаўчая экспедыцыя наблізілася да Грушаўкі, дзе знаходзіцца сядзіба Рэйтанаў, адзін з прадстаўнікоў роду якіх — Тадэвуш Рэйтан праз апан-таную барацьбу за еднасць сва-ёй краіны ў часы падзелаў Рэ-чы Паспалітай стаў сапраўд-ным героем Польшчы, ды і ў нашай краіне паступова пачы-нае ўспрымацца з гэткай жа па-вагай. Яшчэ па дарозе да Гру-шаўкі падрабязны і змястоўны расповед пра жыццё Тадэвуша Рэйтана распачала спадарыня Ніна Восіпава. Па прыездзе мы наведалі капліцу, што  пабуда-валі ў пачатку 20-га стагоддзя ў неагатычным стылі для апош-няга з прадстаўнікоў роду — Юзафа Рэйтана, і куды былі пе-ранесены парэшткі самога Та-дэвуша Рэйтана. Калі пасля мы патрапілі да былой сядзібы, то яшчэ заспелі фэст-пленэр, які там ладзіла ў той дзень арт-су-полка імя Тадэвуша Рэйтана з нагоды 275 угодкаў знакамітага земляка. Тут мы патанчылі пад гукі скрыпкі, падгледзелі за працай мастакоў ды ацанілі іхнія работы, паназіралі за вы-язнымі заняткамі курсаў «Мо-ва-нанова, Баранавічы» і фех-тавальнымі практыкаваннямі хлопцаў-рэканструктараў, аг-ледзелі пабудовы сядзібы, якія захаваліся да нашага часу, ну а аматары водных працэдур на-плаваліся ў мясцовым возеры. Далейшы наш шлях ляжаў у мястэчка з загадкавай назвай Ястрэмбль…

Ужо надвячоркам ТБМ-аўская дапытлівая кампа-нія дабралася да вёскі Яст-рэмбль, якая ўпершыню ўзгад-валася за 1507 год і адносілася да Наваградскага ваяводства ВКЛ. У свае часы яна належала розным шляхецкім родам Вя-лікага Княства, апошнімі гаспа-дарамі маёнтка з 1851 і да 1939 года былі Котлубы — род шлях-ціцаў татарскага паходжання, пры якіх у самым канцы 19 ста-годдзя на месцы старога буды-нка быў пабудаваны раскошны палац. Яго пакоі былі багата аз-доблены прыгожымі роспісамі на антычную тэму, разнастай-най ляпнінай, тут была сабрана немалая калекцыя твораў мас-тацтва, але ўсё гэта было стра-чана з прыходам савецкай ула-ды, гаспадар згінуў у турме, а палац перадалі пад дзіцячы дом. Практычна не захавалася і іншых пабудоў палацавага комплексу, акрамя будынка бровара, які літаральна нека-лькі год таму яшчэ выкары-стоўвалі па сваім прызначэнні. У 90-я гады для дзяцей пабу-давалі новыя карпусы (зараз тут размешчана кадэцкая ву-чэльня), а сам палац быў «за-кансерваваны» — забіты дош-камі, але гэта зусім не перашка-джае дрэвам і іншай расліннасці добра пачувацца на карнізах і даху будынку.

Сфоткаўшыся на па-мяць, мы адправіліся ў апошні на сёння пункт — Завоссе.

У рэшце, з невялікім спазненнем адносна плану мар-шруту, магілёўцы дабраліся да галоўнай часткі нашай ванд-роўкі — да музея-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі. Тут ужо болей спяшацца было не трэба, і ўсім хапіла часу, каб агледзець пабудовы адноўленага на бы-лых падмурках фальварка, ма-ляўнічыя завоскія краявіды, паплёскацца ў прысядзібнай са-жалцы… Ну і галоўнае, дзяжу-рныя згатавалі смачную вячэ-ру, нават з рыбным супам, так што ніхто не застаўся галодны пасля напружанага падарож-нага дня, а позні вечар бавілі ў расповедах аб жыцці, спевах ды разумова-моўных гульнях, смакуючы (у невялікіх дозах) гарачы духмяны крупнік.

Ноч праляцела хутка, з раніцы традыцыйныя дзяжур-ныя прыгатавалі сняданак, і па-сля прыборкі ды водных пра-цэдураў нас ужо чакала са-праўдная экскурсія па музеі Міцкевіча, якую сцісла — на тры гадзіны, правёў яго дырэктар, найцікавейшы чалавек і рас-казчык, Анатоль Еўмянькоў. Мала які іншы гід ці супрацоў-нік нейкага музея зможа рас-павесці аб сваіх уладаннях, ды і не толькі, гэтак жа захапляльна, як тое робіць спадар Анатоль, гэта трэба пачуць і пабачыць, тут неабходна пабываць кожна-му сапраўднаму беларусу, каб прасякнуцца духам патрыяты-зму, любові і гонару за сваю зямлю і людзей.

Хутка праляцеў час, і, шчыра падзякаваўшы спадару Анатолю, мы выправіліся да іншых мясцін гістарычнай Літвы…

 

У другі дзень няўрым-слівыя сябры ТБМ працягнулі сваё бесперапыннае падарожжа па гістарычным цэнтры нашай былой дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. З вокнаў аўтобуса мы аглядалі цудоў-ныя краявіды, праязджалі праз старажытныя вёскі, са шчыль-на пастаўленымі адна ля адной невялікімі ліцвінскімі хаткамі, на жаль, шмат дзе ўжо закіну-тымі ды зарослымі пустазел-лем, урэшце як і шматлікія па-лацы ды храмы па ўсёй Бела-русі.

Першым помнікам дой-лідства, што мы наведалі ў гэты дзень, сталася невялічкая драў-ляная царква 1764 года ў вёсцы Гарадзішча. Царква будавала-ся як уніяцкая, але за расейскім часам яе перадалі праваслаў-ным, а ў 1900-м годзе перабу-давалі ў неамаскоўскім стылі.

Далей, у вёсцы Вялікая Сваротва, пабачылі вельмі не-звычайную — трохкутную ў плане, царкву Святой Троіцы, якую адносна нядаўна адрэста-ўравалі. Вельмі цікавая гісто-рыя яе з’яўлення, непарыўна звязаная з менталітэтам бела-русаў. У 1747 годзе на гэтым месцы пабудавалі драўляную царкву, якая мела тры ўваходы, па адным з кожнага боку, алтар размяшчаўся ў цэнтры памяш-кання, і ўсё дзеля таго, каб ма-ліцца ў ёй маглі адразу прад-стаўнікі трох канфесій — права-слаўныя, католікі і ўніяты. Дра-ўляная царква не захавалася, а ў 1823 на тым жа месцы адбу-давалі трохкутны храм з бута-вага каменю, які цалкам паўта-раў архітэктурныя асаблівасці папярэдніка. Трэба яшчэ да-даць, што сучасная новая клад-ка, зробленая пад час рэстаўра-цыі на ўзор старой «разынка-вай», вельмі саступае арыгіна-льнай. Ну і, на жаль, не атры-малася патрапіць непасрэдна ўнутр храма, ён быў зачынены ў нядзелю, а шукаць святара мы не мелі часу.

У наступным мястэчку з прыгожай назвай Вольна (а раней яно і ўвогуле называлася Вольнае), на беразе невялічка-га возерца пад каронамі двух-сотгадовых вязаў наша кампа-нія архатурыстаў зрабіла абе-дзенны прывал. Возера, каля якога мы спыніліся, было част-кай старадаўняга парку пры былой сядзібе Слізняў. Сам па-лац, які перабудоўваўся і ўда-сканальваўся з 17 па 19 ст., быў разбураны пад час апошняй вайны, на яго месцы зараз зна-ходзіцца даволі арыгінальнага выгляду драўляны мясцовы клуб, на якім усталявана па-мятная дошка ў гонар аднаго з найбольш вядомых прадстаў-нікоў роду былых уладальні-каў сядзібы, архітэктара і ску-льптара Рафала Слізня.

Затое цудоўна захава-лася іншая гістарычна-куль-турная каштоўнасць Вольна, уніяцкая царква Святой Троі-цы 1768 года, якая знаходзіцца з другога боку старога парку. Зразумела, што царква была ў 19 стагоддзі перахрышчана ў праваслаўную, і яна да сёння з’яўляецца дзейнай, але, што цікава, амаль не змяніла свой вонкавы выгляд, уяўляючы са-бой вельмі выразны ўзор так званага віленскага барока. Зноў такі, царква ў гэты дзень была зачынена, і ўнутр мы не патра-пілі, толькі агледзелі старыя пахаванні ля яе.

Далей на шляху была вёска Паланэчка, адметная па-лацам Радзівілаў канца 18 — па-чатку 19 стагоддзяў з арыгіна-льнымі калонамі на ўваходзе. Як і ўсе гэткія пабудовы, палац мае звыкла-занядбаны выгляд, праўда, некалькі год таму яго прыватызавалі, але пакуль аб гэтым сведчаць толькі таблічкі з адпаведным надпісам.

Непадалёк знаходзіцца яшчэ больш стары драўляны касцёл Святога Юр’я, ён быў пабудаваны ажно ў 1751 годзе, але і сёння выглядае велічна і прыгожа, характэрна ўпарад-каваны і прылеглы падворак, што даволі звычайна для дзей-нага каталіцкага храма. А на выездзе з вёскі можна паба-чыць маляўнічыя руіны вадзя-нога млына з выкладзеным у муры годам пабудовы — 1819.

Як бы не было цікава падарожнічаць, усяму ўрэшце наканавана скончыцца. Вось мы і дабраліся да апошняй кропкі нашага краязнаўча-пазнаваль-нага маршруту — вёскі Іш-калдзь. Тут знаходзіцца адзін з найбольш старажытных касцё-лаў Беларусі. Сярод убачаных намі за гэтыя дні помнікаў дой-лідства ён стаўся сапраўдным маленькім дыяментам, нават цяжка ўявіць, што такі просты на першы погляд, але вельмі гарманічны і дасканала-пры-гожы храм быў тут пабудаваны ў сярэдзіне 15 стагоддзя. Не мінулі касцёл і наступствы паў-стання 1863 года, перададзены праваслаўнай царкве, ён нават атрымаў «украшения» ў выгля-дзе цыбулін, але ў 1921 годзе католікі вярнулі яго і гэтыя не-дарэчнасці прыбралі. З 1945 года касцёл стаяў зачынены, але яшчэ пры СССР, у самым кан-цы 70-х быў зноў перададзены каталіцкай царкве і адрэстаў-раваны.

Вось і завяршылася на-ша вандроўка выходнага дня, як і заўсёды, яна пакінула безліч уражанняў і ўспамінаў. Адзі-нае, што засмучае з вынікаў гэткіх падарожжаў, гэта тое, што на ўсходзе Беларусі было знішчана, ды і зараз бяздушна руйнуецца, значна болей нашай «нерухомай» гістарычнай спад-чыны . Цяжка адказаць, ці гэта такі ўплыў усходняга права-слаўя, ці адгукнуліся тыя дзе-сяцігоддзі, на якія мы пабылі болей, чым заходняя частка Беларусі, пад саветамі, бо на-род усё-такі адзін, і гісторыя агульная, за вельмі непрацяг-лым, узгаданым ужо, часам? Але трэба спадзявацца на леп-шае, можа незалежнасць краі-ны дасць вынікі, і мы ўсе станем аднолькава паважаць і шана-ваць нашу гісторыю ды клапа-ціцца аб спадчыне, што заста-лася нам спакон вякоў ад пра-дзедаў.

Алесь Сабалеўскі.

Фота аўтара.

 

Да 80-годдзя Iллi Копыла

Так атрымалася, што Iлля Копыл ад-значае свой юбiлей  на працягу 2-х гадоў. Справа ў тым, што хоць ён i нарадзiўcя 2-га жнiўня 1934 года, але па пашпарту дзень яго народзiнаў па-значаны 1935 годам. Пасля Вялiкaй Айчыннай вайны, калi аднаўлялi страчаныя дакументы, яму зменшылi ўзрост на 1 год.

Нарадзiўcя Iлля Копыл у вёсцы Нябы-шына Бягомльскага раёна Менскай вобласцi, зараз гэта Докшыцкi раён Вiцебскай вобласцi. Бацька Iллi, Копыл Пiлiп да вайны працаваў старшынём мясцовага калгаса. У часы вайны сям’я жыла пад нямецкай акупацыяй. Старэйшы брат Мiкaлай у 1943 годзе пайшоў у партызаны, дзе ў 1944 годзе загiнуў. Сярэднi брат Сяргей памёр з голаду ў блакадным Ленiнградзе. Бацька Копыл Пiлiп пасля вызвалення ў 1944 годзе быў мабiлiзаваны на фронт, загiнуў у 1945 годзе. У 1944 годзе Iлля Копыл паступiў y 1-шы клас Нябышынскай сямiгадовай школы, якую закон-чыў у 1951 годзе. У 1954 годзе закончыў Бягом-льскую сярэднюю школу. У 1954 годзе паступiў, a ў 1957 годзе закончыў Менскае артылерый-ска-мiнамётнае вучылiшча. З 1957 па 1961 год нёс службу ў артылерыi Прыволжскай вайско-вай акругi. У 1961 годзе пераведзены ў Ракет-ныя войскi стратэгiчнага прызначэння — РВСП. У 1965 годзе паступiў, a ў 1970 годзе закончыў Растоўскае вышэйшае камандна-iнжынернае вучылiшча. У снежнi 1981 года звольнены ў запас па выслузе i па ўзросту ў званнi маёра. З 1983 па 1997 год працаваў на iнжынерных пасадах у Ваенным прадстаўнiцтве Менскага электра — механiчнага завода. Прымаў удзел амаль ва ўсix мерапрыемствах апазiцыi, за што ў студзенi 1990 года працоўным калектывам быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты  Менгарсаве-та. Перадвыбарчую агiтацыю правёў пад бел-чырвона-белым сцягам. Заняў 3-е месца з 6-цi.  1-га чэрвеня 1990 года выйшаў з шэрагаў КПСС. Друкаваўся ў газетах “Свабода”, “Навiны”, “На-родная Воля” больш за 60 разоў. Больш за 100 лiстоў адаслаў на Радыё Свабода. У 2009 годзе выдаў кнiгу «Нябышына. Вайна. (Акупацыя вачамi падлетка). У 2014 годзе вышла 2-е дапоўненае выданне кнiгi. Кнiга мела шырокi рэзананс — частка  яе чытачоў  была ў захапленнi, другая частка абуралася. Кнiгу прачыталi ў блiзкiм i далёкiм замежжы. Цалкам друкавалася ў часопicе «Беларуская думка» , Нью- Ёрк. Iлля Копыл — сябар ТБМ.

Матэрыял падрыхтаваў сябар ТБМ, паэт  Яўген  Гучок.

 

Да 80-годдзя Іллі Копыла,

былога кадравага вайскоўца,

гарачага патрыёта Беларусі.

 

А каб быў я прэзідэнтам,

Дык міністрам абароны

Іллю Копыла прызначыў,

Каб сваёю ён персонай

Без усякіх сантыментаў

Бездакорна і бясстрашна

І пры штабе, і на маршы

З падначальным кантынгентам

І замежным элементам

На карысць Айчыны нашай

Вырашаў усе задачы.

Яўген Гучок.

 

«Мастацкая літаратура» выдала карысную кнігу для дзетак

Прыемна, што кніга з вершамі Алены Церашковай «Англійская мова: слова за словам» не толькі карысная для малых, якія пачнуць вывучаць англійскую мову, але і выдатна аздоблена ілюстрацыямі Вольгі Раманюк.

У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапа-можа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.

Спяшайцеся ў кнігарні горада, бо наклад усяго 1500 асобнікаў!

knihi.by

 

Генадзю Краўцову – 60

31 жніўня 2015 года споўнілася 60 гадоў Генадзю Сямёнавічу Краўцову, шчы-раму беларусу, мастаку па пра-цы з металам, творчаму і на-тхнёнаму грамадзяніну Рэспу-блікі Беларусь, які працуе то-карам на ААТ «Лідская абу-тковая фабрыка» і з’яўляецца старшынём суполкі Грамад-скага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны» прадпрыемства. У зна-ёмых і сяброў карыстаецца не-пахісным аўтарытэтам і пава-гаю за сціпласць, працавітасць і павагу да іншых людзей.

За два гады службы пешшу прайшоў каля 30000 км, добрасумленна выконва-ючы ўсе даручэнні, якія на  яго ўскладаліся. Уласнымі рукамі пабудаваў лецішча і аздобіў яго мастацкімі творамі, вырабле-нымі ўласнымі рукамі, у тым ліку гістарычнымі гербамі г. Ліды і Беларусі.

Ён, працуючы далёка за межамі нашай Беларусі гана-рыўся тым, што з’яўляецца бе-ларусам, прапагандаваў і пашыраў беларускую мову як мог.

Спадар Генадзь стаў адным з пераможцаў конкурсу, які раней пра-водзіла ААТ «Лідскае піва». Назва гатунку піва «Князь Гедымін» была прынятая ў свой час па  яго прапанове.

Усё, да чаго да-кранаюцца яго рукі і сэрца, прыгажэе і набы-вае больш прывабны вы-гляд.

Не дзіўна, што 14 траўня 2015 года ў 20-ю гадавіну рэферэндуму 1995 года на ўстаноўчым сходзе суполкі ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны» на ААТ «Лідская абутковая фабрыка» яго аднагалосна аб-ралі старшынём.

Усё жыццё, робячы Сусвет лепшым, выпраменьва-ючы святло сваёй душы на ін-шых людзей, ён заставаўся вы-датным сямейнікам і разам з жо-нкаю выхаваў сына і дачку.

Калі б у нашай краіне было большасць такіх грама-дзян,  як спадар Генадзь, мы жылі б у больш цывілізаванай, экалагічна чыстай і дэмакра-тычнай дзяржаве, дзе больш бы паважаліся наша мова, ку-льтура і гісторыя.

Лявон Анацка,

старшыня Лідскай

арганізацыі ТБМ.

 

Прэзентацыі ў Магілёве

29 жніўня ў Магілёве адбылася прэзентацыя тома «Беларускага кнігазбору», прысвечанага творчасці бела-рускага паэта і празаіка Міхася Стральцова, а таксама зборніка «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах». На гэты раз Магілёўская суполка ТБМ сустракала адразу трох гасцей: паэта Міхася Скоблу, гі-сторыка і дзеяча сацыял-дэма-кратыі Анатоля Сідарэвіча, а таксама спявачку і музыку Таццяну Матафонаву. Прысу-тныя пачулі гісторыю стварэн-ня прэзентаванага тома і разам з тым  атрымалі невялікі экс-курс у не такое далёкае савец-кае мінулае і ў біяграфію Міха-ся Стральцова, які так і не стаў цалкам «афіцыйным» паэтам і не займаўся ўсхваленнем «род-най партыі». Пра паэта шмат расказаў блізка знаёмы з ім  Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч. Выданне збору твораў  Міхася Стральцова мела на мэце за-поўніць пустэчу ў кніжнай се-рыі «Беларускага кнігазбору», дзе і дагэтуль чакаюць з’яўлен-ня тамы, прысвечаныя многім іншым беларускім творцам. Таксама ў зале прагучалі і песні на словы беларускай класічнай паэзіі ў выкананні Таццяны Матафонавай, і, натуральна, магілёўская грамада не магла абысціся без танцаў.  Пасля імп-рэзы гасцей чакала  развіталь-ная экскурсія на горадзе.

Аляксей Карпенка.

 

Да дня беларускага пісьменства

Ганна Шаўчэнка

Жыццёвы шлях Антонія Гарэцкага

Існуе некалькі ўзаема-звязаных прычын на тое, каб далучыць да даследавання творчасці А. Гарэцкага апісан-не яго жыццёвага шляху. Па-першае, пасля таго, як у 1998-1999 гадах асоба паэта была ўведзена ў гісторыю літарату-ры Беларусі праз пераклад з польскай мовы некалькіх яго вершаў, зроблены У. Мархе-лем і К. Цвіркам, узнікае ла-гічная неабходнасць даць бе-ларускаму чытачу кароткі на-рыс яго жыццёвага шляху, які дагэтуль не асвятляўся ў бе-ларускім літаратуразнаўстве. Па-другое, А. Гарэцкі з’яўля- ецца значнаю і цікаваю постац-цю ў літаратурным жыцці XIX стагоддзя. Па-трэцяе, жыццё-вы шлях паэта вельмі моцна звязаны з найважнейшымі мо-мантамі айчыннай гісторыі па-сля падзелаў Рэчы Паспалітай, гэтаксама як яго творчасць — з барацьбой за незалежнасць бы-лой вялікай канфедэратыўнай дзяржавы. Таму без знаёмства з лёсам А. Гарэцкага немагчыма дастаткова глыбока зразумець яго творчы шлях, у дадзеным выпадку заўсёды «адчуваецца < ..> цень асобы над паэзіяй і выпраменьванне паэзіі над асобаю».

Антоні Гарэцкі (поўнае імя — Францішак Ксавэры Ан-тоні Мікалай Гарэцкі) нара-дзіўся 1 снежня 1787 года ў Ві-льні як самае малодшае, чац-вёртае дзіця ў сям’і. Бацька Ан-тонія, Валенці Гарэцкі, нале-жаў да старажытнага шляхец-кага герба «Даленга» і славіўся як вопытны адвакат Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, браў чынны ўдзел у паўстанні Тадэвуша Касцю-шкі і памёр даволі рана, каля 1812 года. Маці будучага паэта, Ганна з дому Рэўтаў, пакінула па сабе яскравы след ва ўспа-мінах сучаснікаў як заўзятая патрыётка. Станіслаў Мараўскі згадвае, што «яна ў 1792 годзе і пазней, маючы яшчэ малых сыноў, выносіла іх на двор на руках, хоць ужо былі яны цяж-кімі, і наймала маскальскіх жаўнераў, плоцячы кожнаму па рублю, каб тыя дазвалялі гэтым дзеткам біць сябе ў твар. А сама ўвесь час шэптам заклікала гэтых дзеткаў: «Бі маскаля, бі маскаля!». У доме Гарэцкіх, што і цяпер стаіць у Вільні на вуліцы Дамініканскай пад нумарам 15, часта збіраліся прадстаўнікі ліцвінскай інтэ-лігенцыі. Ва ўспамінах сучас-ніка чытаем, што «дом пані войскай Гарэцкай быў адным з самых паважаных у Вільні. Дом старапольскі, з якім нава-модныя тагачасныя афранцу-жаныя дамы іншых паноў і побач не стаялі…». Аб тым, якое выхаванне мог атрымаць будучы паэт, падрастаючы ў та-кой атмасферы, сведчаць і ўспаміны Г. Пузынінай пра маці А. Гарэцкага: «Яна славілася як старасвецкая дама Літвы і гарачая патрыётка. Наву-чаная і прызвычаеная горача любіць Айчыну, а таксама сме-ла і голасна пра гэта казаць у спрыяльныя часы, яна не маг-ла і не хацела адвучыцца ад гэтага, не гледзячы на змену кіраўніцтва. Праўда, пры Аля-ксандры I не каралі за кожнае слова, але досыць таго, што былі такія, як Навасільцаў і Байкоў, якім пані Гарэцкая ў вочы рэзала праўду…». Паэт эпохі Асветніцтва Францішак Карпінскі ў сваіх «Pamietni-kach» («Успамінах») распавядае пра тое, як падчас балю ў Віль-ні, дадзенага камендантам го-рада пасля паражэння паўстан-ня пад кіраўніцтвам Т. Касцю-шкі, адна толькі пані Гарэцкая ўстрымалася ад танцаў: «Па-дышоў да яе генерал [камен-дант горада. — Г. Ш.] і, бачачы, што яна ні з кім не хоча тан-цаваць, просіць, каб яна хоць яму аказала гэты гонар і пра-танцавала з ім адзін танец. Яна ж, заліўшыся слязьмі, з ус-хпіпамі кажа яму: «Няўжо ты, васпане, хочаш, каб я на пахаванні сваёй Айчыны-маці танцавала?» Усе грамадзяне засаромеліся, і танцы скончы-ліся». Відавочна, сын пераняў ад маці гэтыя нязломныя па-трыятычныя якасці, пра што сведчаць яго пазнейшыя тво-ры.

Пісаць вершы А. Гарэ-цкі пачаў падчас вучобы на лі-таратурным факультэце Вілен-скага ўніверсітэта (1802-1806), куды паступіў пасля несістэ-матычнай хатняй адукацыі. Яго паэтычным дэбютам стаў пера-клад Першай элегіі Тыбула, апублікаваны ў «Dzienniku Wilenskim» у 1805 годзе.

Можна з упэўненасцю меркаваць, што вучоба ва ўні-версітэце аказала вялікі ўплыў на станаўленне маладога паэта А. Гарэцкага. Па-першае, ме-навіта на пачатку XIX стагод-дзя з асяроддзя віленскіх сту-дэнтаў сфармавалася «першае пакаленне моладзі ў сучасным значэнні гэтага слова, г. зн. як самастойная і своеасаб-лівая частка грамадства. З гэ-тай пары яно становіцца най-больш адчувальным рэцэпта-рам нацыянальнага арганіз-му, натуральным правадні-ком і трансфарматарам уся-лякіх ідэй і кірункаў». Па-другое, сярод віленскай акадэ-мічнай моладзі ў 1805-1808 га-дах дзейнічала Таварыства на-вук і мастацтваў (на працягу свайго існавання яно некалькі разоў мяняла назву, спыніў-шыся ў рэшце рэшт на папу-лярным у той час найменні Та-варыства філаматаў). У склад гэтага аб’яднання ўваходзіў і А. Гарэцкі, прапаноўваючы свае першыя вершы для крытыкі ў коле сяброў і аднадумцаў. За-канамерна, што асветніцкая праграма дзейнасці Тавары-ства навук і мастацтваў паўплы-вала на эстэтыку і паэтыку тво-рчасці А. Гарэцкага.

Пасля ўтварэння Вар-шаўскага княства  малады паэт, як і многія іншыя ліцвіны, якім быў неабыякавы лёс Рэчы Па-спалітай. тайком перабраўся цераз Нёман, каб далучыцца да напалеонаўскага войска. З гэта-га часу ў жыцці і творчасці А. Гарэцкага распачынаецца яка-сна новы этап, звязаны з вай-сковаю кар’ераю. Як падае «Polski Slownik Biograficzny» («Польскі біяграфічны слоў-нік»), паэт служыў у трэцім пя-хотным палку на чале з Калік-стам Закрэўскім, затым — у пят-наццатым пяхотным палку. Быў ад’ютантам генерала брыгады Станіслава Мяльжынскага, удзельнічаў у бітвах пад Сма-ленскам, Мажайскам, Таруці-нам, у пераправе цераз Бярэзі-ну. Пра апошнюю падзею з ці-кавымі акцэнтамі распавядае С. Шумскі ва ўспамінах пад на-зваю «У баях і вязніцах». Рых-туючыся да пераправы разам з аўтарам гэтых успамінаў і зносячы з ім розныя вайско-выя цяжкасці, А. Гарэцкі вы-падкова напаткаў конюха С. Шумскага, што фігуруе ў тво-ры пад іменем Талочка. Той жа вёз з сабою два пакункі капіта-на Юзафа Гарэцкага (роднага брата Антонія), лаючыся з-за таго, што мае толькі лішнія клопаты з-за гэтых таямнічых цяжкіх «пачкаў». Як выявілася, у адным з іх былі чатыры багата аздобленыя абразы, «нараба-ваныя або ў царкве, або ў спа-льнях магнатаў, якія звычайна трымаюць такія абразы ў ку-тах сваіх спальных пакояў; па традыцыі яны ў маскалёў да-юцца ў пасаг. Кожны такі абраз, напэўна, можна было б ацаніць у пяць або шэсць ты-сяч дукатаў». Антон Гарэцкі быў моцна ўгневаны братавым учынкам. Яго наступныя сло-вы нагадваюць пра тое, што і ў сітуацыі вайны не павінна быць месца рабунку і подласці, нават у адносінах да супраціўніка: «Што французы рабуюць, то гэта не навіна, але паляку пу-скацца на такую подласць — не-даравальна, гэта ганьба. Бяру цябе за сведку, Станіславе, што, як толькі прыедзем у Вільню, я адразу ахвярую ўсё гэта ў Вострую Браму, бо не хачу пэцкаць рук гэтым няго-дна набытым багаццем».

Вартасці і ідэалы, за якія А. Гарэцкі вёў змаганне ў напалеонаўскай вайне, знайшлі сваё ўвасабленне ў яго вай-сковай лірыцы, якую асабліва высока цаніў А. Міцкевіч. Та-гачасная паэзія А. Гарэцкага, як і іншых паэтаў-легіянераў, з’яўляецца ўнікальнаю з’яваю ў гісторыі літаратуры народаў былой Рэчы Паспалітай, стаў-шы часткаю еўрапейскай «напа-леонаўскай эпапеі», якая выяў-ляла вялікія надзеі і цяжкія рас-чараванні, уся афарбаваная не-пазбежным «адценнем смут-ку».

Падчас службы ў напа-леонаўскім войску А. Гарэцкі быў узнагароджаны Крыжам Ганаровага Легіёна. Паранены, пасля кампаніі 1812 года ён па-кінуў войска, пэўны час зна- ходзіўся на лячэнні ў Кракаве, а затым вярнуўся ў сямейны маёнтак Дусіненты (Дусіняты) паблізу Вільні. На радзіме паэт працягваў займацца літаратур-наю творчасцю, адначасова актыўна ўдзельнічаючы ў гра-мадскім жыцці.

У 1815 годзе А. Гарэ-цкі выехаў у падарожжа па Еў-ропе, наведаў Вену, Падую, Фларэнцыю, Балонню, Рым, Пізу. У адным з лістоў ён дзя-ліўся з сябрам сваімі творчымі задумамі і справамі: «.. Як ма-гу, заканчваю «Паэму пра Фі-шара». Наш час няпэўны. Ця-жка мне было б паміраць, не аддаўшы пашаны праху сябра, нашага героя Панятоўска-га». На жаль, гэтая паэма не захавалася (акрамя адрыўкаў). Паводле адной з версій, А. Га-рэцкі сам яе знішчыў пасля та-го, як у друку з’явілася сатыра Ф. Мараўскага «Новы Пар-нас». З. Цеханоўская сцвяр-джае, што па гэтай жа прычыне паэт «нібыта спаліў збор сваіх твораў, які рыхтаваўся да вы-дання, хоць больш праўдапа-добным з’яўляецца пазнейшае сведчанне Міцкевіча, што да друку [гэтыя творы] не дапу-сціла цэнзура». Так ці інакш, але паэт надоўга замаўчаў у друку пасля нядобразычлівай сатыры Ф. Мараўскага.

У 1818 годзе А. Гарэ-цкі быў урачыста прыняты ў віленскае Таварыства шубраў-цаў, асноўным друкаваным ор- ганам якога была газета «Wia-domosci Brukowe». Паводле «Kodexu szubrawskiego» («Шу-браўскага кодэксу»), кожны новы сябар павінен быў пры-мацца ў таварыства толькі па рэкамендацыі іншага сталага ўдзельніка аб’яднання. У вы-падку з А. Гарэцкім пася-рэднікам паміж паэтам і тава-рыствам стаў Міхал Балінскі, які ў шубраўскім друку кары-стаўся псеўданімам Аўшлявіс. Пра гэта даведваемся з «Mowy Dygnitarza Szubrawissymusa Okopirnosa z powodu przyjen-cia dо Szubrawstwa nowego czlonka» («Прамовы Саноўніка Шубравісімуса Акапірноса з нагоды прыняцця ў шубраў-ства новага сябра [г. зн. А. Гарэцкага. — Г. Ш.]»), апубліка- ванай у 89-м нумары «Wia-domosci Brukowych»: «Шаноў-ны наш калега Аўшлявіс, які рэкамендаваў нам вяльмож-нага пана, Вартаўнік пачэснай лапаты і менаваны Саноўнік, пры рэкамендаванні прыносіў, згодна з нашымі правіламі, твор вяльможнага пана, скла-дзены вершам у байцы пад на-зваю «Авечка і вол». Дух шуб-раўскі, які можна было ў ім заў-важыць, схіліў галасы ўсіх [сяброў таварыства. — Г. Ш.] да аднадушнага прыняцця вяль-можнага пана ў нашае кола». Але, як падкрэслівае Рудольф Отман у артыкуле «Да пы- тання пра гісторыю Тавары-ства шубраўцаў. На аснове на- таткаў з архіва Міхала Балін-скага», А. Гарэцкі не знайшоў спажытку для сваёй ваярскай душы ў клубе жартаўнікоў і «пенсіянераў-прафесараў», таму ўжо праз некалькі меся- цаў пакінуў таварыства. Поль-ская даследчыца Я. Коваль акцэнтуе ўвагу на тым, што жа-данне пакінуць таварыства ўзнікла ў А. Гарэцкага тады, калі ён «зарыентаваўся, што ўсё часцей галоўнаю формаю выступленняў шубраўцаў ста-навіўся пасквіль, а гэта, на яго думку, было яўным парушэн-нем асноўных прынцыпаў гу-манізму» . Пасля выхаду паэта з таварыства ў «Wiadomosci Brukowуch» з’явіўся «надма-гільны верш» былому шубраў-цу Гарэцкаму:

“Мінак! Ля магілы той

                     затрымай крокі,

Беднага Літваніса

          ляжаць тут парэшткі,

За тое, што ў шубраўцаў

                ўвайшоўшы грамаду

Хацеў без працы карыстацца

                     слаўным імем…”

 

Цяжка пагадзіцца з гэ-тай «эпітафіяй», таму што А. Гарэцкі амаль што адзін забяс-печваў «Wiadomosci Brukowe» паэтычнымі творамі «ў шуб-раўскім духу». І, не гледзячы на ананімнасць друкаваных там твораў, папулярнасць А. Га-рэцкага як аўтара «вольналю-бівых» баек толькі ўзрастала, вершы яго разыходзіліся ў ру-капісах, перапісваліся і захоў-валіся ў асабістых архівах. «Хто ж з нас у сваім таемным архіве, дзе, на жаль, знаходзі-лася шмат атрутнага плёну, не раз пакрытага шаноўнымі прозвішчамі паэтаў мінулага стагоддзя, не меў перапіса-нага верша «Смерць здрадніка Айчыны» або «Байкі пра фур-манаў»» , — пісаў Л. Рэталь. Акурат за гэтую «Байку пра фурманаў» у 1828 годзе А. Га-рэцкі быў арыштаваны ў сваім вясковым доме, вывезены ў Варшаву і там зняволены. Праз пэўны час паэт выйшаў з вязніцы пры той умове, што дасць распіску з наступным зместам: «Я, ніжэйпадпісаны… даю наступную распіску аб тым, што ў далейшым часе не буду займацца складаннем вершаў, у якіх утрымліваліся б вольныя думкі і згадкі пра ваенныя дзеянні супраць Расіі, а таксама з’едлівыя словы ў адрас навуковага кіраўніцтва, якія выклікаюць у моладзі шко-дныя думкі, …і што ў далей-шым буду паводзіць сябе ціха і спакойна…». Але, як падае «Польскі біяграфічны слоў-нік», гэтая карная мера яшчэ больш узмацніла папуляр-насць А. Гарэцкага.

Пераломнымі ў лёсе і творчасці паэта сталі 1830- 1831 гады. Пасля паражэння ў напалеонаўскай вайне паў- станне 1830-1831 гадоў давала новую надзею на вызваленне і аднаўленне Рэчы Паспалітай. таму А. Гарэцкі ўзяў у ім чын-ны ўдзел і быў нават сябрам Віленскага камітэта па пад-рыхтоўцы паўстання на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Гучны рэзананс ва ўспамінах і мастацкіх творах атрымала спроба здабывання паўстанцамі Вільні з-пад расій- скай улады. Пра непасрэдны ўдзел А. Гарэцкага ў гэтай вы-праве засталіся згадкі ў  («Успа-мінах жыхара Упіцкага паве-та»). А. Гарэцкі з’яўляўся на-чальнікам штаба Караля Залу-скага, які кіраваў усёй экспе-дыцыяй, і ўдзельнічаў у бітве пад Каўганамі. Паэт працягваў тварыць нават у кароткіх пра-межках паміж баямі. Відавочна, ён бачыў у гэтым сваю місію як паэта. Вершы гэтай пары насілі прынагодны характар і не з’яўляліся шэдэўрамі павод-ле крытэрыяў класіцысцкай паэтыкі, бо яны ўжо пісаліся не для літаратурных салонаў, а для стомленых і параненых жаўнераў, якія ледзь не штод-ня глядзелі ў вочы смерці і мелі патрэбу ва ўмацаванні духу. «Назаўтра, добра ўпэўніўшы-ся ў кірунку непрыяцеля, — піша аўтар «Успамінаў», згадваючы пра бітву пад Каўганамі, — па-трыёты прынялі ўдзел ва ўра-чыстым набажэнстве, а ў ве-ршах, імправізаваных Гарэц-кім, захавалася памяць пра некалькіх палеглых».

Калі здабыванне «гу-бернскага горада» было ад-кладзена на няпэўны, больш удалы час, Гарэцкі пакінуў штаб К. Залускага і разам з Зам-бжыцкім і варшаўскімі эміса-рамі прыняў удзел у паўстанні Цяльшэйскага павета. Змагаў-ся ў бітвах пад Дарбянамі, Па-лангаю і Таўраге. Для выка-нання пэўнай місіі паэт быў вы-сланы за мяжу, і, дзякуючы гэ-таму, яму ўдалося пазбегнуць арышту. Перш чым А. Гарэц-кага павінны былі схапіць у Шчэціне, ён уцёк на ангельскі карабель «Реnelоре» і праз некаторы час дабраўся да Па-рыжа як эмісар ліцвінскага паў-стання. Тут паэт сустрэўся з А. Міцкевічам. Маючы намер пе-рабрацца ў Польшчу, прыкла-дна 20 ліпеня 1831 года яны разам адправіліся ў Дрэздан, куды прыехалі на пачатку вера-сня. Падчас гэтага падарожжа А. Гарэцкім быў створаны верш-прысвячэнне («Да Адама Міцкевіча, майго спадарожніка ў 1831 годзе, у дарозе паміж Нансі і Шалон»), у якім у адно настальгічнае пачуццё зліліся і туга па адабранай Радзіме, і сяброўская прывязанасць да адрасата верша, які падзяляе з ім лёс выгнанца, і няўпэўне-насць у заўтрашнім дні. Заў-важым, што гэтыя тры склад-нікі вызначалі асноўную аса-блівасць літаратурнай творча-сці ліцвінска-польскіх эмігран-таў, што, відавочна, было ад-ным з фактараў, якія паўплы-валі на вылучэнне даследчы-камі асобнага тыпу раманты-зму, адрознага ад «краёвага», — т зв. рамантызму «эміграцый-нага».

Аблічча лірычнага ге-роя А. Гарэцкага ў выгнан-ніцкі перыяд жыцця паэта так-сама стала істотна змяняцца, хоць, на думку многіх даслед-чыкаў, А. Гарэцкі пасля паў-стання 1830-1831 гадоў не эва-люцыянаваў як творца, застаў-ся на тым жа самым узроўні, паўтараючы старыя матывы і ідэі. Але змены, якія адбыва-ліся ў яго паэзіі ў гэты перы- яд, заключаліся ў набыцці пэўнага містычнага рэлігійнага досведу аўтара, злучанага з яго патрыятычнымі перажывання-мі. Адсюль паглыбленыя месі-янскія матывы ў яго творчасці і, верагодна, тыя рэлігійныя шуканні, з-за якіх паэта не ра-зумелі нават блізкія сябры.

Вяртаючыся да апісан-ня падарожжа А. Гарэцкага, праведзенага разам з А. Міцке-вічам, дадамо, што з Дрэздана апошні адправіўся ў Пазнан-скае княства, а Гарэцкі затры- маўся там з-за хваробы. Няма дакладных звестак пра тое, ці ўдалося паэту ў той час яшчэ хоць раз наведаць Радзіму. Вя-дома толькі, што вясною 1832 года ён зноў сустрэўся з Міц-кевічам у Дрэздане і адтуль вырушыў у Парыж, дзе пася-ліўся на сталае жыхарства.

У асяроддзі ліцвінскай і польскай эміграцыі, якая пры- бывала ў Францыю пасля пара-жэння паўстання, пачало ства-рацца мноства патрыятычных аб’яднанняў. Іх сябры не толькі падтрымлівалі адзін аднаго ма-тэрыяльна, каб мець магчы-масць уладкавацца і выжыць на чужыне, але і ставілі перад сабою самыя разнастайныя палітычныя, сацыяльныя, ду-хоўна-рэлігійныя задачы. Ад-ным з першых у Парыжы быў свораны Нацыянальны камітэт Польшчы і захопленых зямель (Камітэт польскай эміграцыі, Камітэт Дварніцкага), у склад якога было прапанавана ўвайсці і А. Гарэцкаму. Але, пакрыў-джаны з-за таго, што на яго месца неўзабаве быў абраны ксёндз Аляксандр Ялавіцкі, паэт адмовіўся ўвогуле пры-маць удзел у якіх-кольвек эмі-гранцкіх палітычных аб’яднан-нях.

Тым часам ён захапіўся рэлігійнай практыкай і ў снежні 1834 года разам з Багданам Ян-скім, Адамам Міцкевічам. Іг-натам Дамейкам, Стэфанам Віт-віцкім, Янам і Багданам Зале-скімі падпісаў акт заснавання Таварыства з’яднаных братоў. Утварэнне гэтай арганізацыі стала плёнам сяброўскіх і твор-чых сустрэч эмігрантаў і фран-цузскіх інтэлектуалаў, што рэ-гулярна адбываліся ў Парыжы з 1832 года. Сам А. Гарэцкі ў гэты перыяд перажываў глыбо-кае рэлігійнае навяртанне, кі-нуў азартныя гульні і вызна-чаўся асабліваю пабожнасцю. З цягам часу ён далучыўся да т. зв. «Дома Янскага» — рэлі-гійнай супольнасці, утворанай 17 лютага 1836 года, браты якой на чале з Багданам Янскім (Братам Старэйшым) далі абе-ты пажыццёвай братэрскай еднасці. Аднак А. Гарэцкі не вытрымаў цвёрдай дысцыплі-ны, якая патрабавалася ад ся-броў супольнасці, і выйшаў з яе.

Пакінуўшы «Дом Ян-скага», праз пэўны час паэт сутыкнуўся са спакусаю заха-піцца новым рэлігійным рухам на эміграцыі, звязаным з асо-баю Андрэя Тавянскага — «пра- рока», «які прыбыў з Літвы». Каб як мага дакладней прад-ставіць духоўныя пошукі А. Гарэцкага, звязаныя з сектаю Тавянскага, працытуем адры-вак з ліста Яна Казьмяна да кс. Пятра Семяненкі ад 30 верасня 1841 года: «…Я сустрэў Га-рэцкага. Той казаў мне, што Бог злітаваўся над народам славянскім і над народам габ-рэйскім; над габрэйскім наро-дам за тое, што той вытры-ваў у законе. Калі габрэі, казаў ён, прызнаюць Месію — скон-чыцца іх нядоля; праз народы славянскія, асабліва праз паля-каў, Бог здзейсніць вялікія рэ-чы. Прыйшоў час. калі Еван-гелле будзе ўведзена ў жыццё, у грамадскія адносіны. Касцёл заснуў, Папа Рымскі не выкон-вае сваіх абавязкаў, але праўда толькі ў Касцёле. З’явіцца муж вялікі з мячом у руцэ, які будзе ваяваць за праўду, прарокі ўжо прадвяшчаюць яго. Святары будуць працівіцца і прароцтву, і яму самому, а скончыцца тым, што Святы Айцец да-браславіць [яго]. Тавянскі ведае пра душы многіх папаў і свя-тароў, якія пакутуюць з-за не- выканання абавязкаў. Хрысці-яне выпраўляюцца ў далёкія місіі, хочуць навяртаць паган-цаў, а самі, не выправіўшыся. падаюць ім прыклад зла».

Як бачым з гэтага фраг-мента, на пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя А. Гарэцкі стаў надзвычай моцна захапляцца месіянствам, бачачы прарока і вызваліцеля былой Рэчы Па-спалітай у асобе А. Тавянскага. З гэтай жа сітуацыі бярэ пачатак і яго антыклерыкалізм, звяза-ны з недаверам да касцельнай іерархіі (не да самога Касцёла!). Ліст Я. Казьмяна пацвярджае, што А. Гарэцкі быў чалавекам моцнай, нязломнай веры, а вы-йсце з выпрабаванняў і ро- спачы шукаў у містычным до-сведзе — як сваім, так і іншых сваіх суайчыннікаў. Такім чы-нам, разам з А. Міцкевічам ён стаў адным з першых прыхіль-нікаў тавянізму.

Але адным з першых паэт і пакінуў кола Тавянскага, хутка расчараваўшыся ў аўтэн-тычнасці містычных перажы- ванняў і бачанняў «прарока». Пра гэты канфлікт настолькі каларытна распавядаецца ў «Аlbumie Рszonki», што да- дзены эпізод з жыцця А. Га-рэцкага набыў своеасаблівы «міфічны» арэол і пераказва-ецца ў многіх біяграфічных крыніцах: «Пра адступленне аднаго з двух найпершых па-слядоўнікаў Тавянскага (паэ-та Гарэцкага) ходзіць такая чутка. Аднойчы Тавянскі чы-таў яму Акт веры, які — па яго словах — Пан Бог яму прадык-таваў. Гарэцкі слухаў гэты Акт уважліва і пабожна, але калі назаўтра Тавянскі выклі-каў яго для падпісання Акта, а той заўважыў на ім густыя папраўкі, зробленыя пасля ўча-рашняга дня, то сказаў: «О Настаўнік, Пан Бог непамы-льны і што адзін раз учыніць — ніколі не папраўляе; значыць, не Пан Бог табе ўчора Акт дыктаваў, калі сёння я бачу ў ім столькі паправак». I не падпісаў Акта».

Разрыў А. Гарэцкага з асяроддзем Тавянскага пацяг-нуў за сабою і непаразуменні ў адносінах з А. Міцкевічам, які па-ранейшаму заставаўся вер-ным вучэнню новага «праро- ка Літвы». Не пагадзіла паэтаў і каханне, што зарадзілася па-між прыбылым у Парыж сы-нам А. Гарэцкага Тадэвушам і дачкою А. Міцкевіча Марыяй. 17-гадовая дзяўчына да знаём-ства з Тадэвушам ужо мела нарачонага — бацькавага сакра-тара Арманда Лера, але адмо-вілася ад шлюбу з ім і ў 1857 годзе выйшла замуж за Тадэ-вуша Гарэцкага.

Верагодна, да смерці А. Міцкевіча паэты так і не знай- шлі паразумення, хоць А. Га-рэцкі неаднойчы рабіў спробы прымірэння з былым блізкім сябрам.

Разрыў з сектаю Тавя-нскага і рознымі іншымі ліцвін-ска-польскімі арганізацыямі ўсё ж не прывёў да поўнай ада-рванасці А. Гарэцкага ад удзе-лу ў культурным і грамадскім жыцці «Вялікай эміграцыі». Ён па-ранейшаму заставаўся ад-крытаю і абаяльнаю асобаю, якая прываблівала да сябе ін-шых. Адзін з эмігрантаў, Ю. Зялінскі, згадваў пра яго на- ступным чынам: «На твары … відаць былі сляды моцных перажыванняў. I гэта была сапраўды дзіўная мешаніна дабрадушнасці, досціпу, бага-бойнасці, знешняй палахліва-сці, сапраўднай адвагі, роздуму і неразважнасці, нястрымнай жарсці да гульні, невычэрпнай пачцівасці. <…> Звычайна ён заікаўся, меў ліцвінскі акцэнт, але міла было яго слухаць, калі ён чытаў які-небудзь свой верш». I сапраўды, без чытання вершаў А. Гарэцкага не абыхо-дзілася амаль ніводная гадавіна 29 лістапада, што заўжды ўра-чыста святкавалася ў асяроддзі «Вялікай эміграцыі».

Тым часам здароўе па-эта ўсё больш слабела. Ім апе- кавалася сям’я Тадэвуша і Ма-рыі Гарэцкіх, што жылі такса-ма ў Парыжы. Апошнія гады жыцця А. Гарэцкі правёў у до-ме здароўя Маіson Мunicipalе dе Santе Dubois, дзе яму асаб-лівую радасць прыносілі адве-дзіны сяброў і знаёмых. Б. Лі-маноўскі ўспамінае пра адзін з такіх візітаў, звязаны таксама з гадавінаю паўстання 1830-1831 гадоў: «Не гледзячы на хваробу, ён не ляжаў у ложку і быў цалкам апрануты. Мы за-спелі яго ў таварыстве нейка-га эмігранта. Бадзёры і га-манкі, ён сустрэў нас вельмі пачціва, распытваў пра Літву, Інфлянты; сам апавядаў нам разнастайныя падрабязнасці пра паўстанне 1831 года і пра-чытаў некаторыя са сваіх вер-шаў. Ён выказваў вялікае зада-вальненне ад таго, што мы яго наведалі».

У гэтым жа доме, 18 верасня 1861 года, А. Гарэцкі скончыў шлях зямных пакутаў і змаганняў. Пахаваны ён быў спачатку ў 15-асабовай калек-тыўнай магіле на могілках Ман-мартр у Парыжы. Толькі праз некаторы час яго парэшткі бы-лі перанесены ў сямейны склеп Гарэцкіх на могільніку ў Ман-марансі, дзе знайшлі спачынак самыя выбітныя прадстаўнікі ліцвінскай эміграцыі, у тым ліку А. Міцкевіч і Ю. У. Ням-цэвіч.

Творчая спадчына, якую пакінуў пасля сябе А. Гарэцкі, дастаткова вялікая, хоць, на думку крытыкаў, не ўсё ў ёй вартае пільнай увагі чытача і даследчыка. Усе кнігі паэта выходзілі па-за межамі Айчыны, на эміграцыі, і варта заўважыць, што, не гледзячы на ранні літаратурны дэбют у перыёдыцы, складаць вершы ў паэтычныя зборнікі А. Гарэцкі пачаў ужо ў зусім не маладым узросце: першая яго кніга — «Роеzyie Litwina» («Паэзія ліцвіна») — выйшла ў Парыжы ў 1834 годзе. Пасля новыя зборнікі пачалі з’яўляцца да- волі часта: «Ваjkі і роеzjе nowе» («Байкі і новыя вершы», 1839), «Klosek Роlskі, сzylі Nоwу tоmіk роеzуі» («Каласок Поль-шчы, або Новы томік вершаў», 1843), «Wolny glos, сzуlі Nowу tomik pism» («Вольны голас, або Новы томік твораў», 1850), «Siewbа, сzуlі Nowу tomik pism» («Сяўба, або Новы томік твораў», 1857), «Nowу zbіоrеk wіеrszу» («Новы зборнік вер-шаў», 1858), «Jeszczе tоmіk ріsm» («Яшчэ адзін томік тво-раў», 1859), «Nowе ріsеmkо» («Новая кніжачка», 1860), «Rozmaitosсі» («Рознае», 1861).

Пасля смерці паэта ўкладаннем яго твораў заняўся Л. Рэталь, падрыхтаваўшы да друку зборнік выбранага пад назваю «Ріеsnі» («Песні», 1868), а затым — двухтомнік «Ріsmа» («Творы», 1886), куды ўвайш-лі ўсе выдадзеныя паэтам кнігі ў храналагічным парадку.

Перавыданне выбра-ных твораў А. Гарэцкага ў XX стагоддзі было ажыццёўлена толькі аднойчы: у 1950 годзе ў Варшаве выйшла кніга «Djabel і zbozе» («Чорт і збожжа»), пад-рыхтаваная Я. Шэлёнгам. У той жа час на тэрыторыі было-га Вялікага Княства Літоўска-га, у тым ліку цяперашняй Бе-ларусі, яшчэ ніводнага разу асобнаю кнігаю не выходзіла «паэзія ліцвіна», хоць патрэба ў гэтым усё больш узрастае ў культурным жыцці краіны.

Як бачым, жыццёвы шлях А. Гарэцкага працякаў у адзін з самых складаных перыя-даў айчыннай гісторыі. Атры-маўшы патрыятычнае выхаван-не ў бацькоўскім доме, на па-чатку XIX стагоддзя ён увай-шоў у культурнае і грамадскае жыццё зямель былога Вялікага Княства Літоўскага як гарачы барацьбіт за вызваленне Ай-чыны. Удзел у напалеонаўскіх войнах, затым — у паўстанні 1830-1831 гадоў, а таксама жыццё ліцвінскай эміграцыі паўплывалі на тэматыку і пра- блематыку яго творчасці. Аў-тар шматлікіх зборнікаў, пры- свечаных паэтычнаму роздуму пра лёс Літвы-Беларусі, ён яш-чэ чакае свайго вяртання да беларускага чытача.

 

 

Памерла Ала Канапелька. У Менску развіталіся з пісьменніцай

 

Пасля цяжкай хваробы ад нас сышла беларуская па-этка Ала Канапелька. Ёй было 55 гадоў.

Ала Іванаўна нарадзі-лася 14 лютага 1960 года ў вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Была зямляч-кай Івана Мележа, Барыса Са-чанкі, Барыса Пятровіча.

У 1978 г. скончыла Ло-еўскую педагагічную наву-чальню і паступіла на філала-гічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэ-та (1983) працавала метады-стам у Доме літаратара, а з 1990 — загадчык арганізацый-на-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры.

Першыя вершы апуб-лікавала ў 1974 у хойніцкай раёнцы «Ленінскі сцяг», у 1977 яе апублікаваў часопіс «Мала-досць». У 1985 г. выйшаў зборнік вершаў «Цвет але-шыны».

nn.by.

 

25 жніўня з 10.00 да 12.00 у мемарыяльнай зале на вул. Альшэўскага, 12 у Мен-ску адбылося развітанне з пісьменніцай. Ушанаваць па-мяць спадарыні Алы прыйшлі родныя і блізкія, калегі. Паха-валі Алу Іванаўну на гарадскіх могілках у Смалявічах.

 

***

Зашапчы гэты боль,

                    дождж лістоты.

Залаты лівень,

                       лівень барвяны.

У травы познія

                        падаюць ноты

Музыкі невяртання.

 

Невяртанне без слова,

                                    пагляду,

Проста так —

                не вярнуся аднойчы.

А на памяць —

                     святло зарападу

I халодныя восені вочы.

 

Зашапчы гэты боль,

                    дождж лістоты,

Ноччу ззяблай,

                      парою світання.

У далонях барвяныя ноты

Цішыні невяртання.

Ала Канапелька.

 

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» смуткуе і спачу-вае родным і блізкім Алы Іванаўны.

 

Ходзіць выстаўка па крузе, бо ўсім патрэбная яна

Фотамастак Міхась Крыжаноўскі арганізаваў у гэтым сезоне ў трэці раз свой фотапраект, прысвечаны на-шаму знакамітаму земляку Міхалу Клеафасу Агінскаму.

 

17 жніўня 2015 года а 16.00 гадзіне ў Вілейскім края-знаўчым музеі адбылося ад-крыццё фотавыставы вядомага мінскага фотамастака Міхася Крыжаноўскага пад назвай «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці». Дадзеная выстава ад-былася дзякуючы садзейні-чанню Беларускага фонду ку-льтуры на чале з яго старшы-нём Уладзімірам Гілепам і яго намеснікам Тадэвушам Стру-жэцкім, а таксама пры значнай дапамозе кіраўніцтва Вілей-скага краязнаўчага музея ў асо-бе дырэктара Сяргея Ганчара і старшага навуковага супра-цоўніка музея Вольгі Коласа-вай, якія ласкава згадзіліся на правядзенне выставы і цёпла сустрэлі нас у дзень урачы-стага адкрыцця фотапраекту.

Першая і другая вы-ставы адбыліся ў Залессі і ў Менску. На гэты раз Міхась Крыжаноўскі вырашыў пака-заць свой чарговы фотапраект зноў бліжэй да Залесся, каб адд-аць даніну павагі і пашаны на-шаму славутаму земляку — кам-пазітару і выдатнаму палітыч-наму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Міхаілу Клеафасу Агінскаму і яго ўдзячным на-шчадкам, жыхарам Вілейскага краю.

Пралогам усёй выста-вачнай урачыстасці стала вы-ступленне перад гледачамі юнага музыкі Андрэя Бара-ноўскага, які выканаў на гітары знакаміты ля-мінорны паланез М. Кл. Агінскага «Развітанне з Радзімай». Выставу адкрыла ст. навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава, якая ў сваім слове адзначыла, што ў гэтым годзе шырока адзначаецца 250-годдзе з дня нараджэння М. Кл. Агінскага. З гэтай нагоды Вілейскі краязнаўчы музей таксама актыўна ўключыўся ў выставачную дзейнасць, звяза-ную з іменем і юбіленай датай кампазітара, які, на думку Вольгі Коласавай і супрацоў-нікаў музея, стварыў свой цу-доўны паланез менавіта ў ма-ёнтку Ганута (цяпер Ручыца), дзе ў былыя часы знаходзіўся палац ваяводы Троцкага, кня-зя Тадэвуша Агінскага. Згада-ны палац быў пабудаваны прыкладна ў 1765 годзе, калі з’явіўся на свет божы сам М. Кл. Агінскі.

Да выступлення вядоў-цы далучылася тройца мала-дых хлопцаў з Вілейкі на чале са старшынём мясцовага аддзя-лення Таварыства аховы пом-нікаў Дзяніса Канецкага — ві-лейскага краязнаўца — і яго калег, якія на дабрачыннай ас-нове зрабілі і ўстанавілі дах над былой Гануцкай капліцай, па-казаўшы сваім добрым пры-кладам нашым беларускім прадпрымальнікам, як неаб-ходна любіць сваю Айчыну і актыўна дзейнічаць у справе аднаўлення забытых і разбу-раных гістарычных помнікаў.

Затым Вольга Коласава дала слова сваёй супрацоўніцы Алене Мацюшонак, якая з за-хапленнем расказвала пра на-шых дзядоў і прадзедаў, ства-рыўшых гістарычныя помнікі, якія неабходна адраджаць і ад-наўляць па фотаздымках і кар-цінах, якія ствараюць нашы сучаснікі, такія як Міхась Кры-жаноўскі і Эдуард Мацюшо-нак. У цэнтры арыгінальных фатаграфій фотамастака знахо-дзіцца карціна мастака Эдуарда Мацюшонка «Гукі паланеза» (1999 г.), якая вельмі ўдала ўпі-салася ў шэрагі фатаграфій Міхася Крыжаноўскага.

Услед за Аленай Ма-цюшонак выступіла маладая паэтка і перакладчыца, настаў-ніца Ільянскай СШ Аксана Ярашонак, якая парадавала гасцей сваімі вершамі, напіса-нымі ёй у Ільі, месцы, якім ка-лісьці валодалі Агінскія і якое натхняла на творчасць самаго М. Кл. Агінскага.

Даволі цікавым моман-там трэцяй фотавыставы Міха-ся Крыжаноўскага была экс-курсія, якую правёў па ўсёй экспазіцыйнай зале сам фота-мастак, расказаўшы пра кожнае фота. Сярод ужо знаёмых фа-таграфій дзвюх папярэдніх вы-ставак у новай экспазіцыі з’яві-лася пяць новых фатаграфій з выявамі капліцы і царквы ў Гануце і чатыры фота работы з відамі музычнай лаўкі каля Менскай ратушы, устаноўле-най у гонар 250-годдзя з дня нараджэння М. Кл. Агінскага, лаўкі, якая, для сеўшых на яе, гучыць хваляўнічымі гукамі ля-мінорнага паланезу. Як вя-дома, аўтарам гэтага незвычай-нага арт-аб’екта з’яўляецца та-ленавіты малады скульптар Ва-дзім Мацкевіч, які на працягу цэлага году ствараў дадзены музычны шэдэўр, а сродкі на яго стварэнне ахвяравала стар-шыня праўлення Менскага са-цыяльна-эканамічнага фонду «Чыстае дзеянне», сябар клуба «Ротары Менск» Юлія Бары-севіч — Свірко, з якой нам усім неабходна браць добры пры-клад.

Карыстаючыся спры-яльнай магчымасцю, мне (аў-тару дадзенага артыкула Васіл-ю Ермаловічу, далей па тэксту В.Е.) так і хочацца задаць не-калькі пытанняў віноўніку ўра-чыстасці.

В. Е.: Міхась, чаму Вы вырашылі якраз летам, падчас летніх вакацый, наладзіць сваю выставу?

М. К.: Справа ў тым, што ў летні час і неабходна пра-водзіць такія імпрызы па-за межамі сталіцы і буйных гара-доў, якія становяцца амаль бяз-люднымі.

В. Е.: А чаму выстаў-ляецеся менавіта ў Вілейцы?

М. К.: Вілейка знахо-дзіцца недалёка ад Залесся і Маладзечна, якія непасрэдным чынам звязаны з іменем М. Кл. Агінскага, якому я прысвячаю сваю фотавыставу. Акрамя таго Маладзечна вядомае тым фактам, што тут у свой час жыў і тварыў родзіч Міхала Клеа-фаса граф Францішак Ксаверы Агінскі, які перадаў у дар Мі-халу Клеафасу свой маёнтак у Залессі. Як вядома, у свой час род Агінскіх валодаў многімі землямі, у тым ліку і на Вілейш-чыне. Акрамя маёнтка ў Гану-це яму належалі і землі Ільі. А Вілейшчына была заўсёды крыніцай натхнення для многіх творцаў.

В. Е.: Такім чынам, атрымліваецца, што ходзіць выстава па крузе, таму што неабходная яна. А колькі каш-туе білет?

М. К.: Наведванне вы-ставы бясплатнае. Я проста хачу, каб як мага болей людзей наведалі выставу і даведаліся пра асобу М. Кл. Агінскага і яго жыццёвы і творчы шлях.

В. Е.: Гледзячы на Ва-шыя фатаграфіі і карціну Эдуарда Мацюшонка «Гукі па-ланеза», на якой адлюстрава-ны былы палац князя Тадэвуша Агінскага, становіцца сумна на душы ад таго, што палац не захаваўся, а хто і калі яго зможа аднавіць і ці магчыма такое наогул?

М. К.: Своечасова Вы задалі гэтае пытанне. Я вось таксама думаю: вось дзе са-праднае поле дзейнасці для на-шых прадпрымальнікаў, якім варта было б узяць добры пры-клад з тройкі вілейскіх хлопцаў, якія агарадзілі, як толькі маглі, капліцу ў былым маёнтку Га-нута.

В. Е.: Над чым Вы працуеце ў дадзены час? Якую выставу рыхтуеце зараз?

М. К.: У гэты час у мя-не некалькі выстаў: адны абнаў-ляю, іншыя рыхтую. Назаву некалькі новых, напррыклад «Янка Купала і сучаснікі», «Мая Беларусь», па іміджу Беларусі, па экалогіі, хрыс-ціянству і г.д.

В. Е.: Міхась, на вашых фатаграфіях можна ўбачыць замкі, палацы, краявіды і лю-дзей, якія абагульняюць эпоху Агінскага і цікавяцца яго тво-рчасцю, ці не праўда?

М. К.: Так яно і ёсць! Вось чаму вельмі важнае месца ў гэтай выставе належыць лю-дзям, далучаным да справы адраджэння ўнікальнай куль-турнай спадчыны, створанай родам Агінскіх.

В. Е.: Дзякуй за грун-тоўныя адказы на каверзныя пытанні.

 

Падчас адкрыцця фо-тапректу быў паказаны невялі-кі фільм пра жыццёвы шлях кампазітара, а ў заключэнне ўсёй імпрэзы таленавіты наву-чэнец Вілейскай музычнай школы Андрэй Бараноўскі вы-канаў пару музычных твораў, якія міжвольна засталіся ў ду-шы і памяці кожнага госця, наведаўшага ў гэты сонечны вечар цікавую і арыгінальную фотавыставу.

Сонца праменне

                     стужкай вузкай

Ператкала помны вечар.

Край бацькоўскі,

                 край мой беларускі,

Я табе кажу на развітанне:

«Да спаткання, да сустрэчы!»

 

Васіль Ермаловіч, краязнавец, перакладчык

і выкладчык германскіх моваў.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *