Прэзентацыі ў Магілёве

Чацвер, Верасень 10, 2015 0

29 жніўня ў Магілёве адбылася прэзентацыя тома «Беларускага кнігазбору», прысвечанага творчасці беларускага паэта і празаіка Міхася Стральцова, а таксама зборніка «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах». На гэты раз Магілёўская суполка ТБМ сустракала адразу трох гасцей: паэта Міхася Скоблу, гісторыка і дзеяча сацыял-дэмакратыі Анатоля Сідарэвіча, а таксама спявачку і музыку Таццяну Матафонаву. Прысутныя пачулі гісторыю стварэння прэзентаванага тома і разам з тым  атрымалі невялікі экскурс у не такое далёкае савецкае мінулае і ў біяграфію Міхася Стральцова, які так і не стаў цалкам «афіцыйным» паэтам і не займаўся ўсхваленнем «роднай партыі».

маг2кмаг3к

 

Пра паэта шмат расказаў блізка знаёмы з ім  Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч. Выданне збору твораў  Міхася Стральцова мела на мэце запоўніць пустэчу ў кніжнай серыі «Беларускага кнігазбору», дзе і дагэтуль чакаюць з’яўлення тамы, прысвечаныя многім іншым беларускім творцам. Таксама ў зале прагучалі і песні на словы беларускай класічнай паэзіі ў выкананні Таццяны Матафонавай, і, натуральна, магілёўская грамада не магла абысціся без танцаў.  Пасля імпрэзы гасцей чакала  развітальная экскурсія на горадзе.

Аляксей Карпенка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *