НАША СЛОВА № 1 (1256), 6 студзеня 2016 г.

Панядзелак, Студзень 11, 2016 0

З Калядамі, шаноўныя беларусы!

2016-ы год абвешчаны  ў Беларусі

Годам культуры

2016 год у Беларусі абвешчаны Годам культуры. Адпаведны ўказ № 522 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 снежня.

Указ, як перадае БелаПАН, прыняты з мэтай «аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятываў».

Урад разам з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў на гэты год. Яны павінны закранаць усе сферы дзейнасці — культуру вытворчасці і земляробства, культуру сямейных адносін і побыту, культуру ўладкавання населеных пунктаў. Значная ўвага будзе надавацца таксама мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры. Плануецца правесці шэраг імпрэзаў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.

Еўрарадыё.

70 гадоў “Настаўніцкай газеце”

“Настаўніцкая газета” — выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з 20 сне-жня 1945 года ў Менску на бе-ларускай мове (да 1957 года — 1 раз, з 1958 года — 2 разы, з 1998 года — 3 разы на тыдзень).

Асвятляе праблемы адукацыі і выхавання, пытанні педагагічнай навукі і практыкі, аналізуе развіццё педагагічнай думкі ў Беларусі, інфармуе аб правядзенні рэформы агуль-наадукацыйнай школы, пера-ўладкаванні прафесійнай і вы-шэйшай школы, пра сістэму адукацыі ў краінах замежжа.

Адрасавана настаўні-кам, выкладчыкам, навукоў-цам, навучэнцам, студэнтам, а таксама бацькам..

Газета мае шэраг што-месячных дадаткаў: «Партфо-ліа», «Абітурыент», «Сацыяль-ны ракурс», «Шосты дзень», «Адукацыя: дакументы і каме-нтарыі», «Утульная хатка», «Рэй», «Форум», «Адукацый-ная прастора». Да асаблівых дат і мерапрыемстваў выходзяць спецвыпускі.

Вікіпедыя.

Тадэвушу Кандрусевічу – 70

Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ нарадзіўся 3 студзеня 1946, мяст. Адэльск, Гарадзенскі раён — каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Сын Ігнацыя (1906-1985) і Ганны з Шустаў (1911-1999) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху (1949-1997).

У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэ-матычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год вымушаны быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў рэгулярным на-ведванні касцёла і ўдзеле ў набажэнствах. У 1964 годзе паступіў на энергамашынабудаўнічы фа-культэт Ленінградскага політэхнічнага інсты-тута, які скончыў ў 1970 на «выдатна», атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «Гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі».

У 1976-1981 навучаўся ў Духоўнай се-мінарыі ў Коўне. 31 траўня 1981 прыняў святар-скае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павіло-ніса. У 1981-1986 быў вікарыем у віленскім кас-цёле св. Тарэсы пры Вострай Браме, у 1986-1987 — парафіі Маці Божай Шкаплернай у Дру-скеніках, у 1987-1988 — у віленскім касцёле Свя-тога Духа. 13 лютага 1988 прызначаны проба-шчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёль-скай і святога Францішка Ксаверыя (катэдра).

25 ліпеня 1989 года Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Зарыцкім і апостальскім адміністратарам Мен-скай дыяцэзіі.

13 красавіка 1991 менаваны арцыбіску-пам і прызначаны Апостальскім адміністрата-рам для католікаў лацінскага абраду Еўрапей-скай часткі Расіі. 21 верасня 2007 папа Бенедыкт XVI вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці ў Маскве і прызначыў яго арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім.

Вікіпедыя.

«Я мяркую, што з усіх канфесій, якія існуюць у краіне, Каталіцкі Касцёл зрабіў вель-мі шмат [для беларускай мовы]. У нас пера-кладзены і выдадзены ўсе літургічныя кнігі, фундаментальныя тэксты, дакументы Друго-га Ватыканскага Сабору. Падчас падрыхтоў-кі апошняга з’явілася новая тэрміналогія, бо падчас перакладу многіх слоў не існавала ў бела-рускай мове. Вельмі хутка ў нас перакладаюцца энцыклікі, што з’яўляецца ўкладам не толькі ў жыццё Касцёлу, але і ў беларускую культуру, бо гэтая культура абагачаецца рэлігійным зместам.

Як успрымае беларускую мову грамад-ства — іншая справа. Мы бачым, што ў краіне існуе не такая вялікая колькасць беларуска-моўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размовы з якімі магу заўва-жыць, што існуе недахоп у выкладанні прад-метаў на беларускай мове. Але з боку Касцёлу мы робім усё магчымае, бо, напрыклад, наба-жэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове.»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праект

Парадак дня

чарговай Рады ТБМ 24 студзеня 2016 г.

 

Рэгістрацыя сяброў Рады з 10.30 да 11.30.

Пачатак працы — 11.30.

 

  1. Справаздача старшыні ТБМ аб дзейнасці арганізацыі за 2015 год.
  2. Абмеркаванне і прыняцце плана дзейнасці ТБМ на 2016 год.
  3. Аб удзеле сяброў ТБМ парламенцкіх выбарах 2016 года.
  4. Аб стане помніка «Ў» у г. Полацку.
  5. Рознае.

 

Беларускі народны каляндар на 2016 год

Народны каляндар — гэта сістэма сталых ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гу-льняў, звычаяў, што замацава-ны ў быце і фальклоры. Уяўляе пераважна спалучэнне языч-ніцкай і хрысціянскай культу-ры. Гэта — фальклорны калян-дар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці бе-ларусаў і ўключае традыцый-ныя арыенціры на сельскагас-падарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месяч-ным і іншых цыклах-рытмах. Утрымлівае традыцыйныя фе-налагічныя, метэаралагічныя, агранамічныя, астранамічныя, астралагічныя і іншыя калян-дарныя веды, атрыманыя пера-важна шматгадовым вопытам.

У народным календары на 2016, высакосны, год прад-стаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлума-чэннямі, прыкметамі і г. д. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. У праваслаўных яны замацаваны за старым, юліян-скім, календаром, што мае 13 лішніх дзён. Зорачкай /*/ па-значаны святы «рухомай» ца-ркоўнай пасхаліі.

У наступным, 2017-м, годзе праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень прыпадаюць на адзін дзень — 16 красавіка.

Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Даў-жыня дня і моманты ўсходу і заходу сонца падаюцца для Менска. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашай кні-зе «Беларускі народны калян-дар» (Мінск, 2002).

 

Студзень

 

  1. пт. Новы год. ВКЛ перайш-ло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія — з 1700 г.
  2. с. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. “Які дзень, такі і год”. Тры Каралі. Католікі праводзілі маскаваны абрад «Тры каралі», або «Гэ-роды».
  3. ч. Нараджэнне Хрыстова. Пачатак Каляд. «Ой, Каля-дачкі, бліны-ладачкі…». Каля-давалі. Насілі «зорку». Паказ-валі батлейку. На Каляды пра-водзілі ігрышчы («вадзілі ка-зу», «жанілі Цярэшку», «пяклі ката», гулялі ў «Яшчура» і інш.).
  4. сб. Сцяпан. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана».
  5. с. Шчодрая куцця. Пача-так Шчодрага тыдня. «Мароз, хадзі куццю есці».
  6. ч. Васілле. Новы год па правасл. календары. «Сею, сею пасяваю, з Новым годам вас вітаю».
  7. п. Трэцяя, Галодная, Ва-дапосная куцця. Апошнія дні Каляд. «Каляда ад’язджае».
  8. а. Вадохрышча (Кшчэн-не). «Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла», «На Вадохры-шча завіруха — на Вялікдзень таксама».
  9. с. Прывадохрышча — за-канчэнне Каляд. Пачатак Ма-лой вясельніцы (да посту).
  10. ч. Аксіння. «Аксіння да-рогу перамяце, а корм падмя-це». Фядос. «На Фядоса цё-пла».
  11. пт. Таццяна. Свята сту-дэнтаў. Павел. «Вее вецер — будзе вайна».
  12. н. Апанас. Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Ха-вай нос у апанасаўскі мароз».

 

Люты

 

  1. п. Ігнат. «На святога Іг-ната зіма багата».
  2. а. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», «Грам-ніца — хлебу палавіца…».
  3. пт. Агата. Каровіна свята. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».
  4. сб. Паўзіміца Аксіння. «На Аксіні мяце». Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце».
  5. с. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў като-лікаў).
  6. ч. Ігнат. «Ігнат Грамніцам рад».
  7. н. Трыфан. «На Трыфана зорна — вясна позняя». Ва-лянцін. Свята закаханых.
  8. п. Грамніцы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракала-ся…», «На Грамніцы палавіна зіміцы».
  9. ч. Агата. Каровіна свята.
  10. 24. с. Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас». Мацей. «На Мацея дарога пацее», «На Мацея адліга — будзе мароз».
  11. пт. Фаціння. Заступніца ад хвароб.
  12. п. *Памінальніца. Памі-нальны тыдзень. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзе-лак — то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер — то пакідалі «дзеся-цінкі дзве».

 

Сакавік

 

  1. пт. *Дзедава пятніца. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець».
  2. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі».
  3. н. *Рабы тыдзень, Малая вясельніца, Развітальны, Сырапусны тыдзень. Ты-дзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленным тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам.
  4. с. *Лысая серада. Прата-ліны-залысіны. Янка, Паўра-ценне. Мядзведзь паварочва-ецца ў бярлозе на другі бок.
  5. ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Ва-лосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі».
  6. сб. Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора «.
  7. н. *Масленіца. «Масленіца ў «вятху» (пасля поўні) — дзя-ржы пшаніцу ў мяху, сей пша-ніцу на ўсю руку». *Гуканне вясны. «Дабраславі, Божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
  8. пн. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту. Пала-скалі зубы гарэлкаю. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03 Новы год у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль).
  9. а. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».
  10. с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскаквалі цераз пень.
  11. ч. Вясновае раўнадзен-ства. Усход 7.17, захад 19.18. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».
  12. 19. сб. *Зборава субота. Абрад «споведзі дзежкі». Язэп. «Свя-ты Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту». «На Язэпа пагода — год ураджайны».
  13. н. *Вербніца, Пальмовая нядзеля. «Вярба б’е, не я б’ю». *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага лета-злічэння. Пачатак збору ў поле. «А святы Ізбор — бяжыць вада з гор».
  14. а. Саракі. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Свя-тыя Саракі ў поле саху вала-клі». Прыска. «На святога Прыску праб’е лёд і пліска».
  15. пт. Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора». Дабраве-шчанне, Звеставанне. «І пту-шка гнязда не ўе». Прылёт бусла. Гуканне вясны.
  16. сб. Міждабравешчыны (да 7 красавіка). Забарона на «запасванне» кароў.
  17. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ (у като-лікаў).
  18. с. Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. «На Цёплага Аляк-сея рыба ідзе на нераст, каро-ва на верас, а бортнік на хвою».

 

Красавік

 

  1. пт. Дар’я Вясенняя. Ад-бельвалі палотны.
  2. п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі «храсты». Засеў-кі. Абрад «жаніцьбы коміна».
  3. а. Арына. «На Арыну сей капусту ў расадніках».
  4. с. *Серадапосце. Выпякалі «храстцы». Камаедзіца. Свята мядзведзя. Дабравеснік. Пяк-лі пірагі «буславы лапы».
  5. ч. Дабравешчанне. «Да-бравешчанне без ластавак — халоднае лета». Абрад «Стра-ла».
  6. пт. Благуста. «На Благус-ту сей капусту».
  7. сб. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае».
  8. п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. «Дзікая качка яйцом пахваліцца».
  9. ч. Прабуджэнне хатніка. Мар’я. Калі ў ясную ноч пры-бывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
  10. пт. *Пахвальная пятні-ца. Мыццё дзежак. Палікарп. Пачатак бясхлебіцы.
  11. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў. Мікіта. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам».
  12. п. Пачатак *Вербнага ты-дня.
  13. ч. Руф. Руф рушыць снягі.
  14. сб. Юры. (Новы год па задыяку). «Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла». Вой-цах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».
  15. н. *Вербніца. Анціп — ахоўнік зубоў.
  16. п. Пачатак *Белага, Вялі-кага, тыдня. *Чысты паня-дзелак. Бялілі і мылі ў хаце. Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як шкварка».
  17. а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і «гаўядо» не напала «парша», трэба ўсё мыць.
  18. с. *Дравяная жарсць. Мыюць усё дравяное.
  19. ч. *Чысты чацвер. Лазня. Абрад мыцця дзежкі. Пуд. «Пуд снег пужне».
  20. пт. *Чырвоная, Велікод-ная, пятніца. Сеялі гарох. Арына. «На Арыну сей капу-сту».
  21. сб. *Вялікая, Чырвоная, субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту. Зосім — ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Анд-рэй. Ноч дзявочай варажбы і чараўніцтва.

 

Травень

 

  1. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ (у пра-васлаўных). «Хрыстос уваск-рос! — Сапраўды ўваскрос!». Кузьма. «Май Кузьма з морк-вінай сустракае, а Пахом з гурком».
  2. п. Працяг *Велікоднага тыдня. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуляюць, а апошні дзень выпраўляюць». Свята сена (Тураўшчына).
  3. с. *Градавая серада. Пра-водны, Мёртвы, тыдзень. «Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула».
  4. ч. *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Ляльнік. Свята Лялі — дачкі Лады.
  5. пт. Юр’е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». Абрад «Стра-ла».
  6. сб. Алісей. «Прыйшоў Алі-сей — авёс пасей». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і ка-чанне па зямлі дзеля ўрадлі-васці.
  7. н. *Праводная нядзеля. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла». Марк. «Дождж на святога Марка — дык зямля, як шкварка». Ста-ніслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава».
  8. п. *Радаўнічныя Дзяды.
  9. а. *Радаўніца. «На Ра-даўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару ска-чуць». Ярылавіца. Свята Яры-лы.
  10. пт. Якуб. «На Якуба грэе люба».
  11. сб. Макарэй. Абрады ля вады.
  12. н. *Сёмуха, Зыход Св. Духа. Свята зелені. Барыс. Апякун поля і жывёлы.
  13. с. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Па-азер’і.
  14. пт. Антоній. «На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца».
  15. сб. Іван Веснавы. Апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».
  16. н. *Міраносцы. «На Міра-носця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця». Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена».
  17. 23. п. Пачатак *Пераплаўна-га, Чарвівага, тыдня. Не трэ-ба садзіць, бо заядуць чэрві. Зілот. «Сей пшаніцу на Зіло-та, і яна будзе як злата».
  18. а. Макей. «Мокра на Макея — і лета не прасушыць». Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры — і лета будзе мокра.
  19. с. *Градавая, Пераплаў-ная, серада. Засцярогі ад гра-ду і дажджу. Епіфан. «На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю — гарачае лета».
  20. ч. *Божае цела, Дзявят-нік.
  21. пт. Сідары. «Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы».
  22. сб. Пахом. «Святы Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом».
  23. н. Магдалена. Зязюльку прысылае.
  24. а. Шэсць дзеў. «Лён сей позні». Канапелька Матру-на. «У зямлю махнула«. Фя-дот. «Як на дубе апушка — у Фядота аўсу поўна кадушка».

 

Чэрвень

 

  1. ч. Тры пакутнікі. «Няма лета, але пасля іх не бывае зімы».
  2. 3. пт. *Градабойны, Ледаві-ты дзень. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.
  3. сб. Васіліск. «Ад Васіліска і салавей блізка».
  4. н. Дзень Ефрасінні Полац-кай. Хадзілі пакланіцца і аб-ракацца.
  5. а. Ян. «Рой перад Янам — пчаляр панам».
  6. ч. *Ушэсце. Абрад «Стра-ла».
  7. с. Перавод уніятаў у пра-васлаўе.
  8. п. Ерамей. Антоні. «Ан-тоні, аддай коні».
  9. а. Юстын і Харытон. «Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон — лён».
  10. с. *Градавая серада.
  11. а. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна — на добры ўраджай яравых.
  12. сб. *Сёмушныя Дзяды. Духавая субота, Зялёная су-бота.
  13. н. *Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. «Павя-дзём Куста пад гай зялё-ненькі…».
  14. п.*Святы дух. «На Духа будзе цёпла і суха». Русальні-ца, Іван ды Мар’я. Праводзі-ны вясны. «На Граннай ня-дзелі Русалкі сядзелі…». Лет-няе сонцастаянне (з 17.06 да 23). Даўжыня дня — 17.07. Усход — 4.38, захад — 21.45.
  15. а. *Конскі Вялікдзень. Свята коней.Тодар. «На Тода-ра раса — канапель паласа».
  16. с. *Градабой, Серада Ру-саль. Здабывалі з ясеня святы агонь. Кірыла. Пачыналі каса-віцу ў Паазер’і.
  17. ч. *Наўская Тройца. Па-мінанне. Абліваха. Купала. «Дзень адбаўленне, ночы пры-баўленне». У старажытн. — Новы год/лета.
  18. пт. Ян Купальны. «Сонца грае».
  19. сб. Анапрэй. «Хто на Ну-прэя пасее грэч, той будзе блі-ны печ».
  20. н. *Русальчыны розыгры. Засцерагаліся рос. Акуліна Грачышніца. Сеялі грэчку. Задзярыхвост.
  21. п. *Пятроўка да 11 ліп. Пятроўскі пост. Пятроўка-га-ладоўка.
  22. а. Амос. «Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс».
  23. с. Ціхан. «Пеўчыя птушкі заціхаюць». Пятрок. «Да Пя-тра зязюльцы кукаваці». «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйдзе Ілья — ападуць і два».
  24. ч. *Дзявятнік. «Дзеўяць ягодзін на ветцы».

Ліпень

 

  1. пт. *Дзевятуха. Дзень ад навальніцы.
  2. с. Купалле. Свята Сонца і кахання.
  3. ч. *Дзясятнік. «Дзесятнік гнаі возіць». Іван Купала. «Учора была Купала, а сёння Іван».
  4. пт. *Дзясятка. «Косы то-чыць». «Жыта паспявае».
  5. н. Самсон. «На Самсона дождж — сем тыдняў то ж». Сем братоў. «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў па-годы».
  6. а. Пятро. Свята заканчэння Купалля.
  7. с. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. «На Сымана й Юды конь баіцца груды».
  8. ч. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. «Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе».
  9. н. Андрэй. «Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма». «Андрэй усіх мудрэй».
  10. п. Свята Месяца. «Месяц гуляе».
  11. ч. Казанская. Пракоп. “Пракоп бок прыпёк”. Данат. «Святы Данат коскі то-чыць».
  12. п. Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос. Якуб. «На Якуба хлеба поўна губа».
  13. а. Гаўрылей. Засцеражэн-не ад граду. Ганна. “Снапы кладзе”.
  14. пт. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
  15. 31. н. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллёю). Дзень «зазубрывання» сярпоў.

 

Жнівень

 

  1. п. Макрыны. «Глядзі восень па Макрыні».
  2. а. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. «Ілля нарабіў гніл-ля», «Укінуў у воду кусок ільда».
  3. ч. Мар’я. «Магдалена — вады па калена».
  4. сб. Барыс Палікоп. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб».
  5. н. Ганны. «Святы Ганны бабкі стаўляюць».
  6. а. Палікоп. Паліць копы. Панцеляймон. Сцаляў ад хва-роб галавы.
  7. ч. Лаўрын. «На Лаўрына спяшай да млына».
  8. пт. Сіла. Жыта сей.
  9. н. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня.
  10. п. Базыль. «Базыль авеч-кам воўну дае». Прачыстая, Зельная. «Прыйшла Прачыс-та — стала поле чыста».
  11. а. Антоны Віхравеі. Рох. «Кірмаш на паненак».
  12. с. Еўдакія. Агуркі збірае.
  13. пт. Яблычны Спас. Свята садавіны.
  14. а. Лаўрэн — свята млынара.
  15. с. Баўтрамей. «Св. Баўт-рамей высылае буслоў па дзя-цей». «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей».
  16. сб. Міхей. Выспяваюць брусніцы.
  17. н. Прачыстая. Свята ўра-джаю.
  18. п. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».
  19. а. Міроны Ветрагоны. «Пыл па дарозе гоняць, па пры-гожым леце стогнуць».
  20. с. Флор і Лаўр. Свята ко-ней. Арабінавыя дзень і ноч. «Сухая» навальніца, дождж.

Верасень

 

  1. п. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа».
  2. с. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей».
  3. ч. Другая Прачыстая. Ба-гач. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста».
  4. сб. Мацей. Абаронца ад п’янства.
  5. н. Калінавік, Іван Кры-ваўнік.
  6. а. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
  7. с. Сымон. Абрад «жаніць-бы коміна». (Асенняе Навалец-це з 1493 г.). Закрыванне зямлі. Бабіна лета. Узвіжанне.
  8. п. Цуды, Міхал. «Міхал з поля спіхаў».
  9. с. Багач, Нараджэнне Бо-жае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.
  10. сб. Асенняе раўнадзенст-ва. Усход — 7.00, заход — 19.02. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканчваецца».
  11. п. Стаўроўскія Дзяды.
  12. а. Узвіжанне. Свята за-крывання зямлі на зіму. Гадзю-кі — у кучу.
  13. ч. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян да ляны па-сцілаў».

 

Кастрычнік

 

  1. н. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Па-кровы ўдарыць.
  2. п. Астап, Астаф’я. Прыкме-ты па ветру.
  3. а. Пранцішак, Францішак. «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».
  4. сб. Сяргей. Жалезны ты-дзень.
  5. н. Іван Шаптун, Іван Кура-ед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест.
  6. пт. Пакровы, Трэцяя Пра-чыстая. Вясельная пара. «Свя-та Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяноч-кам». «Пакровы — зарыкалі каровы«. Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак.
  7. пт. Трыфан, Палагея. «Золкім ветрам вее». Зміцер.
  8. а. Марцін — свята млына-роў.
  9. пт. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая. Забарона на пра-дзенне.
  10. сб. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.
  11. н. Паклоны. Дзень адбі-вання паклонаў.
  12. п. Лука. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.

 

Лістапад

 

  1. а. Усе святыя. Памінальны дзень.
  2. с. Задушны дзень. Дзяды. Памінальны дзень. «Святыя дзяды, завём вас…».
  3. пт. Казанская. Дождж ці снег.
  4. сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды.
  5. п. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.
  6. а. Тодар. «На Тадора поўна камора».
  7. с. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
  8. ч. Настуся. “Настуся стрыжэ авечкі”. Марцін. «Мядзведзь кладзецца ў бяр-логу».
  9. пт. Артошка. Пачатак прадзення.
  10. н. Кузьма-Дзям’ян. Апя-кун земляробства, кавалёў і вяселля.
  11. пн. Міхайлаў дзень. Аба-ронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.
  12. 22. а. Матрона. «З Матроны становіцца зіма».
  13. ч. Хвёдар Студзянец. «Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць».
  14. пт. Іван Міласцівы. Дзень падарункаў. Кацярыны. «Ка-цярына забрала лета».
  15. н. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Ад-вент. Перадкалядны пост. Піліп. Пярэдадзень Піліпаў-скага посту (да 7 студзеня).
  16. п. Піліпаўка — перад-калядны пост.
  17. а. Мацей. «На Мацея зіма пацее».
  18. с. Андрэй. Дзявочае свята.

 

Снежань

 

  1. н. Увядзенне. Водзяцца ваўкі. Барбара.
  2. п. Пракоп. Савы. «Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».
  3. а. Матрыхваны. Не пралі. Мікола. «Хвалі зіму па Міко-ле».
  4. с. Кацярыны.
  5. пт. Юр’е Зімовы. “Юра мосціць”. Ганны. «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».
  6. а. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
  7. 14. с. Навум. “Наставіць на вум”.
  8. сб. Варвары. «Мікола і Варвара ноч урвалі». «Варвара ноч урвала, а дзень надта-чыла».
  9. н. Сава, Міколін бацька. «Сава мосце, а Мікола гвоз-дзе».
  10. п. Мікола Зімовы. «Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоз-дзіць». Зімовае сонцастаянне з 19.12 да 22.12. Усход 9.25, заход 16.49.
  11. ч. Ганны. «Ганкі — сядайце на санкі».
  12. сб. Посная куцця. Вігілія. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
  13. н. Спірыдон Сонцаварот. Божае Нараджэнне.
  14. п. Сцяпан. «Кожны сабе пан».
  15. сб. Марк. «Марка да Вар-ка — няхай будзе парка». Бага-тая куцця. Шчадрэц. Сіль-вестр. Варажылі дзяўчаты.

Алесь ЛОЗКА.

 

 

 

 

 

 

Іна Студзінская

Беларуская мова ў 2015 годзе

Выкарыстанне бела-рускай мовы ў афіцыйным ужытку працягвае зніжац-ца, затое родная мова робіц-ца больш папулярнай у сферы нефармальнай адукацыі і гра-мадскіх праектаў.

 

Беларускамоўных школьнікаў усё меней

 

Паводле статыстыч-нага зборніка «Образование в Республике Беларусь, 2015″, у дашкольных установах — дзіця-чых садках — на беларускай мо-ве выхоўваюцца 43 тысячы дзяцей (10%).

Колькасць школьнікаў, якія вывучаюць усе прадметы на беларускай мове ў школе, за апошнія чатыры гады знізі-лася з 19% да 14%.

Таксама скарачаецца колькасць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэ-нтральным тэставанні. У 2015 годзе беларускую мову здава-лі толькі 24% выпускнікоў, 76% — расейскую. У 2007 го-дзе суадносіны былі раўней-шымі: 42% выпускнікоў здава-лі тэст па беларускай мове і 58% па расейскай.

Старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч кажа, што ў сферы фармальнай адукацыі сітуацыі з беларускай мовай ужо няма куды пагаршацца. Але ўжы-ванне беларускай мовы пашы-рылася ў сферы нефармальнай адукацыі, у першую чаргу, на-стаўнікаў:

— Фактычна ўсе такія праграмы, якія вядуцца не-дзяржаўнымі арганізацыямі, ТБШ — гэта праграмы «Актыў-ная ацэнка», «Медыяадука-цыя» — усе вядуцца на бела-рускай мове, настаўнікі ўспры-маюць гэта пазітыўна, і не тое, што пярэчанняў не ўзнікае, наадварот, толькі пазітыўныя эмоцыі.

Зразумела, што ў тых сферах, на якія не могуць уп-лываць ні самі настаўнікі, ні грамадскія арганізацыі, ні ба-цькі — гэта сфера фармальнай адукацыі — там сітуацыя не па-лепшылася, а наадварот, па-горшылася. Можна сказаць, што ўжо няма куды пагар-шацца.

У гэтым годзе, як і ў мінулым, закрылася каля 100 школ, у асноўным сельскіх, малакамплектных.

З іншага боку, у Бара-навічах узнікла асяроддзе бе-ларускамоўнае бацькоўскае, таксама ў Лідзе. Не здаюць па-зіцый 5 беларускамоўных мен-скіх гімназій, там вельмі вялікія конкурсы на паступленне. Гэта сведчыць пра тое, што калі б дзяржава дазволіла стварыць не 5, а 25 беларускамоўных гімназій, туды б таксама былі б конкурсы. І гэта — падстава для аптымізму: не ўсё ў нас стра-чана.

Зараз у Менску 5 бела-рускамоўных гімназій (нумары 4, 9, 14, 23 і 28), 2 школы (ну-мары 60 і 190), 1 беларуска-моўны клас — у 68-й школе.

Ні ў адным з абласных цэнтраў беларускамоўных школ няма. З 36 тысяч шко-льнікаў Берасця толькі чацвёра навучаюцца ў беларуска-моўным класе — 5 «Г» 29-й ся-рэдняй школы.

Бацькі дзвюх школьніц з Баранавіч паўтара года дабі-валіся адкрыцця беларуска-моўнага класа ў адной з га-радскіх гімназій. Для гэтага ім давялося напісаць дзясяткі ліс-тоў у розныя інстанцыі — гар-выканкам, аблвыканкам, Міні-стэрства адукацыі, пракура-туру і нават сустрэцца з на-меснікам міністра адукацыі.

Адзіны ў горадзе бела-рускамоўны клас — 6 «Г» — пачаў працаваць у гімназіі № 4 толькі з другой чвэрці. Спачатку ў ім вучыліся толькі дзве дзяўчын-кі — Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. Зусім нядаўна да іх далучыўся трэці вучань — Ар-сень Пісарчык.

 

Вышэйшая адукацыя: выключна на беларускай мове навучаецца

0,1% студэнтаў

 

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у вышэйшых навуча-льных установах Беларусі на расейскай і беларускай мове, хоць гэта мог быць адзін прад-мет з ўсяго навучальнага цы-клу, у 2014 — 2015 гадах наву-чаліся больш за 149 тысяч сту-дэнтаў (41%), на расейскай мове каля 212 тысяч (58%).

Чыста на беларускай мове ў краіне навучаліся 300 студэнтаў — гэта 0,1% ад агуль-най колькасці, у 2013 — 2014 іх было 600, то бок, удвая больш — 0,2%.

Гэтыя лічбы супада-юць і з дадзенымі Таварыства беларускай мовы, сцвярджае старшыня грамадскага аб’яд-нання Алег Трусаў:

— Мы зрабілі маніто-рынг ВНУ. На некаторых фа-культэтах 25 — 30% прадметаў выкладаецца па-беларуску. Я ніколі не ведаў, што на нека-торых факультэтах Берасцей-скага ўніверсітэта выкладаюць 25% прадметаў на беларускай мове, на журналістыцы — 60%. У тым жа ўніверсітэце куль-туры, дзе я працую, на пэўных факультэтах і 30, і 40% прад-метаў выкладаюць па-бела-руску.

На гістфаку ёсць бела-рускамоўная плынь, якая на-вучаецца па-беларуску. У Га-радзенскім медуніверсітэце многія выкладчыкі таксама вы-кладаюць прадметы па-бела-руску. Так што, казаць, што ў нашых універсітэтах беларус-кая мова не гучыць — гэта ня-праўда. Гучыць. І мы ніяк не дзячым выкладчыкам, якія прынцыпова выкладаюць па-беларуску. А іх не адна сотня. Так што не ўсё страчана.

Пры канцы года арга-нізавана ініцыятыўная група па стварэнні беларускамоўнага ўніверсітэта. Абраныя тры су-старшыні — Аляксандар Мілін-кевіч, Уладзімір Колас і я. І мы думаем на пачатку года падаць на рэгістрацыю — як прыват-нага беларускамоўнага ўнівер-сітэта.

20 год таму Тавары-ства беларускай мовы з дапа-могай экспертаў распрацавала канцэпцыю нацыянальнага ўніверсітэта, дзе выкладанне вялося б выключна на бела-рускай мове, і сабрала 50 тысяч подпісаў у падтрымку. Аднак гэтая ініцыятыва дагэтуль не была падтрымана на дзяржаў-ным узроўні.

 

 Страты: набор на беларускую філалогію скараціўся ўдвая

 

За апошнія 5 гадоў больш, як у два разы, скара-ціўся набор на беларускую фі-лалогію. У 2010 годзе Бел-дзяржуніверсітэт на дзённую форму навучання набіраў 60 студэнтаў (48 бюджэт і 12 на платнай аснове). У 2015 годзе — ужо толькі 20 і толькі на бю-джэт. У абласных цэнтрах сіту-ацыя яшчэ горшая — аддзяленні беларускай філалогіі проста закрываюць.

І яшчэ адно параўнан-не: у 2015 годзе на кітайскую філалогію ў БДУ набор вы-шэйшы за беларускую — 30 месцаў.

 

Законаў па-беларуску няма, карыстайцеся аўтаперакладам!

 

Пры канцы года па-бе-ларуску нарэшце загаварылі дэпутаты. Беларускамоўная дыскусія ў Палаце прадстаў-нікоў адбылася пры абмерка-ванні праекту Кодэксу аб ку-льтуры.

Намеснік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Віктар Фясак сказаў 3 снежня Радыё Сва-бода, што для таго, каб родная мова часцей гучала паўсюдна, у тым ліку і ў Авальнай зале, трэба прытрымлівацца аднаго абавязковага правіла:

— Неабходна проста га-варыць на беларускай мове. І больш нічога не патрэбна. Я карыстаюся беларускай мовай. Калі хтосьці са мной пачынае гаварыць па-беларуску, я аба-вязкова адказваю яму таксама на роднай мове. І дзе можна ініцыяваць размову па-бела-руску, я заўжды гэта раблю.

 

За апошнія 10 гадоў на беларускай мове Палатай прадстаўнікоў быў прыняты толькі адзін заканадаўчы акт па-беларуску — у 2008 годзе «Закон аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфано-віч звяртаўся ў Канстытуцый-ны суд Беларусі, Палату прад-стаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гас-падарчы суд, Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэзідэнта — са зваротам выдаваць усе нар-матыўна-прававыя акты на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і расейскай.

Адказ начальніка га-лоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Мa-цельскага ўразіў: чыноўнік прапануе карыстацца перакла-дам на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. А ў Савеце Рэспублікі ўвогуле мяркуюць, што дзяржава мае права выбару, на якой мове вы-даваць нарматыўна-прававыя акты.

Начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай ра-боты Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Натал-ля Судзілоўская адказала, што на сайце прававой сістэмы «Эталон» прадугледжваецца аўтаматычны пераклад законаў на беларускую мову. Аднак гэ-тыя пераклады не з’яўляюцца афіцыйнымі, у іх шмат памылак і недарэчнасцяў. Да таго ж, анлайн сістэма «Эталон» плат-ная. Калі ж у грамадзяніна на гэта сродкаў няма, Наталля Судзілоўская раіць запісацца ў публічную бібліятэку, дзе сер-вісам можна скарыстацца бяс-платна.

 

Мову папулярызуюць энтузіясты

 

Грамадскія ініцыятывы па вывучэнні, папулярызацыі беларускай мовы растуць, як грыбы пасля дажджу, перака-наны старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

— Цікавасць да мовы розных пластоў насельніцтва рэзка павялічылася. Лакмуса-вая паперка — гэта курсы, спар-тоўцы, іншыя, хто раней ціка-васці да мовы не выяўляў. У цэлым у Менску і вялікіх гара-дах цікавасць да мовы павялі-чылася. Гэта станоўча.

 

Беларуская кампанія Gurtam, што мае шырокую ге-аграфію партнёраў па ўсім свеце, падрыхтавала да Міжна-роднага дня роднай мовы ві-дэаролік «32 акцэнты беларус-кай мовы». Людзі з розных кропак планеты чытаюць па-беларуску верш Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край».

Застаюцца папуляр-нымі шматлікія курсы бела-рускай мовы. «МОВА НАНО-ВА» істотна пашырыла геагра-фію. Акрамя сталіцы, бясплат-ныя заняткі праводзяцца ў Астраўцы, Бабруйску, Барана-вічах, Берасці, Віцебску, Га-родні, Гомелі, Магілёве і Ма-ладзечне.

Штотыдзень курсы на-ведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года вы-дадзена больш за 1400 студэн-цкіх білетаў.

У верасні Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу аргані-завала курсы дзелавой белару-скай мовы. Цяпер у новым фа-рмаце: за кубачкам духмянай кавы ва ўтульнай кавярні Cafе del Parco.

І тая ж Асацыяцыя Еў-рапейскага Бізнесу ініцыявала стварэнне працоўнай групы па перакладзе на беларускую мо-ву пакета тыпавых дакументаў, неабходных для вядзення біз-несу. Адмыслоўцы падрых-тавалі беларускамоўныя шаб-лоны дзесяці найбольш ужыва-льных дакументаў: акта выка-наных работ, даверанасці, да-мовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загаду аб прыёме на працу, пратаколу, працоўнай дамовы, рахунку-фактуры і статуту.

 

Беларускія спартоўцы загаварылі на беларускай мове

 

Журналісты склалі Топ-10 вядомых беларускамоўных спартоўцаў: гэта баскетбаліст Аляксандар Куль, баксёры Віталь Гуркоў, Зміцер Ва-лент і Юрась Булат, легка-атлетка Аліна Талай, плыўчы-ха Аляксандра Герасіменя, яхтсмэнка Таццяна Драздоў-ская, футбаліст Віталь Радзі-вонаў.

Бягуння з бар’ерамі Аліна Талай распавяла:

— У мяне былі вельмі добрыя выкладчыкі беларус-кай мовы, літаратуры, гісто-рыі Беларусі, мы размаўлялі па-беларуску пастаянна. Так што, гэта ў мяне са школы. Я прачытала шмат твораў па-беларуску, і з дзяцінства мая маці вучыла чытаць па-бела-руску. Мне падаецца, кожны адукаваны чалавек ведае мову, але з-за недахопу практыкі гэта забываецца. Мне падаецца, гэта, як і здаровы лад жыцьця, павінен быць трэнд, каб мова стала моднай. Тады адраджэн-не пачнецца крок за крокам. Я чула, што зараз нават гісторыя і геаграфія Беларусі выклада-юцца па-расейску. Хацелася, каб больш было беларускай мовы. З іншага боку, добра, што мы можам размаўляць і па-расейску, мы можам быць такімі «яднальнікамі» Расеі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Ук-раіны. Клёва, калі нацыя ведае не адну мову.

 

Таксама складзены і Топ-10 беларускамоўных клу-баў, куды ўвайшлі і «Цмокі» з «Крумкачамі».

 

Мабільныя сеткі «ствараюць надзейныя сувязі»

 

На працягу трох меся-цаў больш за 3 тысячы менскіх школьнікаў сталі ўдзельнікамі акцыі «Чытаем па-беларуску з Velcom». Праект ахапіў 32 агу-льнаадукацыйныя школы бе-ларускай сталіцы, а таксама дзве школы для дзяцей з асаб-лівасцямі развіцця. Школьнікі сустрэліся з дзіцячымі пісьмен-нікамі, лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Ліпскім і Раісай Баравіковай, акцёрам і тэле-вядоўцам Юрыем Жыгамон-там, публіцысткай і паэткай Таццянай Сівец, музыкам, лідэрам гурта Recha Андрусём Такіндангам.

Апошняя акцыя — пе-радкалядны ўрок у 59-й школе правёў вядомы баскетбаліст, дырэктар па маркетынгу БК «Цмокі — Менск» Аляксандар Куль і пісьменьніца-казачніца Алена Масла.

Начальнік аддзела кар-паратыўных камунікацый кам-паніі Velcom Вячаслаў Смір-ноў адзначыў:

— Сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з Vel-com» ярка прадэманстраваў вялікую цікавасць, самае га-лоўнае, саміх вучняў да такога фармату вывучэння беларус-кай мовы і літаратуры. Гэты праект атрымаўся ўдвая больш паспяховым, паколькі аб’яднаў галоўныя кірункі кар-паратыўнай сацыяльнай адказ-насці нашай кампаніі — падтры-мку беларускай нацыянальнай культуры і дапамогу дзецям.

 

А беларускі аператар МТС распрацаваў эксклюзіў-ны сервіс па вывучэнні бела-рускай мовы. У лістападзе ён разаслаў абанентам рэкламу паслугі па вывучэнні беларус-кай мовы: «Будзь свядомым — размаўляй па-беларуску! На-бірай *888# і падключы экс-клюзіўны сэрвіс па вывучэнні беларускай мовы».

 

Рэклама

 

І хоць многія ўсясвет-ныя і айчынныя брэнды пачалі выкарыстоўваць у рэкламе сваіх тавараў і паслуг беларус-кую мову, па некаторых падлі-ках доля беларускамоўнай рэ-кламы ў нашай краіне не пера-вышае 3%.

У той жа час паводле даследавання міжнароднага агенцтва сацыяльных і марке-тынгавых даследаванняў, за-моўленага грамадскай кампа-ніяй «Будзьма беларусамі!», 56% беларусаў пазітыўна ацэ-ньваюць беларускую мову ў рэкламе, 60% падтрымліваюць выкарыстанне роднай мовы ў афармленні гарадоў і вітрын.

Сёлета ўжо ў шосты раз праводзіўся Фестываль бела-рускамоўнай рэкламы «Ad.nak». Усяго ў конкурсе было 23 намінацыі — ад стрыт-арту і віруснай рэкламы да прынтоў і сацыяльнай рэк-ламы.

Кіраўнік праекту Marketing.by, арганізатар фес-тываляў беларускамоўнай рэ-кламы «Ad.nak» Сяргей Ска-раход заўважае:

— Скажу так: пакуль бе-ларускасць, а не беларуская мова запатрабаваная сярод брэндаў, і больш па візуалі-зацыі з ужываннем беларускіх сімвалаў (вышыванкі, арна-менты ды іншыя элементы). Мова, на жаль, застаецца на другім плане пасля візуальных выяваў, якія выкарыстоўва-юць брэнды. Што да мовы, сі-туацыя амаль не мяняецца, не так шмат беларускамоўнай рэ-кламы. Але ва ўладальнікаў брэндаў стала больш свядома-сці, асэнсаванасці. Раней гэта было, каб вылучыцца сярод расейскамоўнай рэкламы, а зараз ужыванне ўсяго бела-рускага — гэта ўнутраная запа-трабаванасць уладальнікаў бізнесу, маркетолагаў. І гэта такі асэнсаваны крок, які абна-дзейвае.

 

 ІТ-сфера

 

Пашырэнне беларус-кай мовы ў ІТ-сферы (і не толь-кі ў ёй) адбываецца ў асноўным дзякуючы высілкам асобных людзей, то бок, ініцыятывы знізу.

Тры энтузіясты збіра-юцца стварыць анлайн-гульню і мабільную праграму MovaCup.BY, дзеля гэтага яны распачалі збор грошай на сайце Uley.by. Ініцыятар праекту Зміцер Ключко распавёў:

— Мы хочам стварыць вэб-платформу і iOS-прагра-му, дзе можна будзе ў форме гульні адгадаць пераклад сло-ваў і праўдзівасць гістарычных фактаў. Праект выйшаў у фі-нал конкурсу Social Weekend.

За два месяцы трэба са-браць паўтары тысячы даля-раў.

Першую кампутар-ную гульню на беларускай мове сёлета пачала прадаваць найбуйнейшая амерыканская крама. Гульня пра рыцараў «Легенды Айзэнвальду» ад менскіх праграмістаў стала пер-шай RPG, што ў афіцыйным рэлізе мае беларускамоўную версію.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы, навуковы супрацоўнік Інсты-тута мовазнаўства Нацыяналь-най Акадэміі Навук Алена Анісім кажа, што беларуская мова ўсё часцей з’яўляецца ў сацыяльных сетках, фэйсбуку, экспертка сцвярджае, што гра-мадства стала больш прыхіль-ным да беларускай мовы ў самых розных сферах:

— З нашага супрацоў-ніцтва з фірмай «Новы пава-рот» з’явіўся чарговы дыск па правілах дарожнага руху з ве-рсіяй на беларускай мове. Гэта значыць, што, рыхтуючыся да атрымання правоў кіроўцы, можна выкарыстоўваць бела-рускую мову. І гэтыя прадук-ты ёсць ужо ў многіх аўташко-лах. Застаецца толькі, каб наша Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла гэ-тую версію з беларускай мо-вай у экзаменацыйных кампу-тарах.

 

Слоўнікі, пераклады

 

Паводле дадзеных Бел-стату ў 2014 годзе ў Беларусі на расейскай мове было выда-дзена 82,8 % кніг і брашур, на беларускай — 10,1%.

Тым не менш, сёлета з’явілася некалькі ўнікальных перакладаў усясветных шэдэў-раў на беларускую мову.

Славуты карэла-фінскі эпас «Калевала» перакладзены непасрэдна з фінскай, мовы арыгіналу. Гэта самы вялікі друкаваны паэтычны твор на беларускай мове за ўсю гіс-торыю — каля 600 старонак. Пераклад зрабіў Якуб Лапа-тка:

— Скажу наўпрост: гэта галоўная праца майго жыцьця. Па-першае, велізарны верша-ваны аб’ём, па-другое, праца-ваў я без замовы і нават без спадзеву, што гэта калі-не-будзь пабачыць свет. Ідэя не-калі ўзнікла паміж намі трыма — Змітром Коласам, Лявонам Баршчэўскім і мной. Можа, не надта сур’ёзна, але я ўсё ж пра-цаваў. І вось праз колькі гадоў сказаў: мальцы, ну вось вам пераклад. Толькі, кажу, я ўжо болей пальцам не варухну, шу-кайце самі, як выдаць. Лявон пагадзіўся: добра, давай я адрэ-дагую. І зрабіў, праўда, паў-года пакутаваў. А я, калі ўзяць чыста тэхнічна, рабіў пераклад 2,5 гады. Толькі сам пераклад, бо да гэтага была падрыхтоўка — настройваўся, чытаў, спра-баваў. Пералапаціў вялізную колькасць рознай навуковай літаратуры, хоць ні чорта яна мне не дапамагла. Праца, вядо-ма, зроблена, каласальная, ня-ма чаго саромецца.

 

З’явіўся пераклад ра-мана Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра». Пераклад з нямецкай на беларускую зра-біў Васіль Сёмуха. Па-бела-руску выйшла і другая кніга «Нататак пра Шэрлака Холм-са» Артура Конан Дойля, збе-ларушчаная перакладчыцамі і перакладчыкам, якія аб’ядна-ліся вакол анлайн-часопіса «ПрайдзіСвет». Гэта народны праект, людзі талакой збіралі праз краўдфандынг-платфор-му грошы на выданне.

Дзякуючы супрацоў-ніцтву са шведскай амбасадай, у дзіцячай серыі «Каляровы ровар» акурат перад Калядамі па-беларуску выйшла кніжка «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» шведскага пісьмен-ніка і ілюстратара Свэна Нурд-квіста, а таксама кніга пра чар-говыя прыгоды самастойнай і вынаходлівай каровы і яе сяб-ра, хвалька і нахабы Крумкача «Мама Му ў басейне» Юі Віс-ландэр. Перакладчыца — На-дзея Кандрусевіч.

 

Што да слоўнікаў, не мае прэцэдэнту ў беларускай даведачнай літаратуры англа-расейска-беларускі слоўнік «Хакейная лексіка». Гэта пер-шая спроба падаць беларус-кую тэрміналогію хакею ў су-пастаўленні з ангельскай і расейскай. Складальнік аб’ё-містага збору хакейнай тэрмі-налогіі — Мікола Касцюкевіч, які паспяхова ўвасабляе ня-звыклы сімбіёз «паэта і куль-турыста».

Радыё Свабода.

 

60 гадоў Уладзіміру Кароткаму

Уладзімір Георгіевіч КАРОТКІ (н. 2.1.1956, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гара- дзенскай вобл.), беларускі лі-таратуразнавец. Канд. філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1978) Настаўнічаў. З 1982 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1987 у БДУ (з 1990 нам. дэкана філал. ф-та). Даследуе шляхі развіцця і стан стараж. бел., укр. і поль- скай л-р 16-17 ст., у т.л. праб-лемы тагачаснай палемічнай публіцыстыкі, пытанні ўсх.-слав. кнігадрукавання бел.-ўкр. літ. сувязі (кн. «Творчы шлях Мялеція Сматрыцкага», 1987). Навук. рэдактар выдан-ня твораў Сімяона Полацкага («Вирши», 1990), складальнік кн. «Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны» (1991). Адзін з аў-тараў падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры. Стара-жытны перыяд» (4-е выд., 1998).

Л.М.Гарэлік.

Беларусы маюць тры эпасы

 

… Ёсць такі момант, як разгляд элітарнай літаратуры Беларусі. Бо мы, усё такі, пры-звычаіліся да разумення яе на-роднасці, мужыцкасці. Памя-таеце, быццам галоўны герой быў захавальнікам беларускай мовы? Ён не ведаў іншых моваў, таму яму прыйшлося. А вось, каб казаць пра элітарную літа-ратуру на лацінскай ці поль-скай мовах, трэба падвесці ра-зуменне нашага сучасніка да таго, што гэта наша літаратура таксама.

Паглядзіце, стагоддзе нам «спявалі», што Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы — палякі, лі-тоўцы, марсіяне, але не бела-русы. А стваралася-та літара-тура тут, апісваліся ў ёй падзеі нашыя, але іншай мовай. І трэ-ба разумець, што ў нашай літа-ратуры мажлівыя пэўныя «го-ры», гэта паказальнік інтэлек-туальнага багацця народа. Іс-панцы, італьянцы і немцы, якія ў нас былі, таксама тварылі тут на лацінскай мове.

Больш за тое, менавіта ў XVI стагоддзі беларусы ства-рылі тры творы гераічнага эпа-су. Грэкі, дзякуй Богу, два ма-юць. Рымляне — адзін. А мы ма-ем адразу тры: «Прускую вай-ну» (1516, Ян Вісліцкі), «Радзі-віліаду» (1592, Ян Радван) і «Кароламахію» (1606, Хрыста-фор Завіша). Два з гэтых тво-раў ужо цалкам перакладзе-ныя на беларускую мову…

Уладзімір Кароткі.

 

ТБМ прапануе ўшанаваць памяць Тадэвуша Касцюшкі

 

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» звярнулася ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам з прапановай годна ўшанаваць памяць Тадэвуша Касцюшкі.

 

Б.У. Святлову,

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь,

пр. Пераможцаў, 11,

220004, г. Мінск

 

Шаноўны Барыс Уладзіміравіч!

У гэтым годзе 4 лютага споўніцца 270 гадоў з дня народзін нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі, імя якога шануюць акрамя Беларусі ў ЗША, Польшчы, Францыі і Расіі.

У сувязі з гэтым просім Вас аб’явіць конкурс на выраб коннай скульптуры Касцюшкі, якую можна ўстанавіць у Мінску, а таксама на яго малой радзіме ў г. Косава Брэсцкай вобласці.

З павагай,

старшыня ТБМ                                                       А. Трусаў.

 

А.В. Шорцу,

старшыні

Мінскага гарвыканкама,

220030, г. Мінск,

пр-т Незалежнасці, 8

Аб ушанаванні памяці

Тадэвуша Касцюшкі

 

 

Шаноўны Андрэй Віктаравіч!

У гэтым годзе 4 лютага споўніцца 270 гадоў з дня народзін нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Кракаве, Вільнюсе і іншых гарадах замежжа і нашай краіны. Аднак у сталіцы Беларусі, краіны, дзе нарадзіўся і вырас Тадэвуш Касцюшка, такой вуліцы пакуль што няма.

У сувязі з гэтым ТБМ прапануе ў гэтым годзе назваць у гонар Касцюшкі адну з вялікіх і прыгожых вуліц нашай сталіцы.

Існуе думка, што гэта імя можна надаць праспекту Дзяржынскага, альбо той яго частцы, якая знаходзіцца бліжэй да гістарычнага цэнтра нашай сталіцы.

З павагай,

старшыня ТБМ                                                       А. Трусаў.

 

У Ізраілі ўстаноўлены помнік Янку Купалу

29 снежня ў ізраільскім горадзе Ашдодзе на плошчы Янкі Купалы ўрачыста адкрылі помнік класіку беларускай лі-таратуры Янку Купалу.

Устаноўка помніка і на-зва плошчы імем беларускага пісьменніка стала магчымай дзякуючы цэламу шэрагу лю-дзей і арганізацый — Пасольству Беларусі ў Ізраілі, муніцыпа-літэту Ашдода,  ашдодскому аддзелу беларускага зямляц-тва ў Ізраілі, фінансавалі пра-ект ізраільскія мецэнаты.

Помнік Янку Купалу з надпісамі на іўрыце і на бела-рускай мове стварыў з марму-ру і бронзы ізраіль-скі скульптар Уладзі-мір Паін, выхадзец з Беларусі.

Варта адзна-чыць, што Ашдод з’яўляецца горадам пабрацімам Берасця, дзе ў 2013 году быў устаноўлены помнік выхадцу з горада, із-раільскаму прэм’ер-міністру Менахему Бегіну.

Паводле СМІ.

 

 

 

 

Дзейнасць Гомельскага ТБМ за 2105 год

У Гомелі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Старшыня Марыя Булавінская ды намеснік Юры Крышнёў прадставілі справаздачу дзейнасці арганізацыі за апошнія два гады:

Арганізавалі першы ў Гомелі рэгулярны гурток бе-ларускай мовы — гурток краса-моўства «Лемантар», у межах якога было праведзена 25 су-стрэч.

Распачалі краязнаўчы праект «Пошукі старога Гоме-ля», у межах якога ладзілі ад-наўленне будынка па вул. Но-вапалесская, 17 ды стварылі кінастужку-экскурсію па гіс-тарычным цэнтры Гомеля, дзе ў 3-D аднавілі гістарычныя будынкі.

Выступалі з прапано-вай у Міністэрства культуры па наданні статусу гістарычна-культурнай каштоўнасці за-будове па вул. Камісарава, падрыхтаваўшы неабходныя дакументы.

Гомельскае ТБМ ства-рыла мапу «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны», за якую атры-мала ўзнагароду фестывалю беларускай рэкламы «Аднак!». На тым жа фестывалі сябры ТБМ уганарваныя дыпломам за «Беларускую мову ў дзей-насці кафедры тэхнічнага кі-рунку вышэйшай навучальнай установы».

У тоеснасці з дзейна-сцю ТБМ-Гомель спецыялі-стамі ГДТУ імя П.В. Сухога за апошнія 2 гады выдадзена 14 навукова-тэхнічных публіка-цый рознага ўзроўню на бела-рускай мове, заключана 12 фі-нансавых дагавораў на бела-рускай мове.

Развівалі ўнікальныя ў беларускім інтэрнэце суполь-насці «Мова дзяцей»(сабралі базу з амаль 2000 чалавек), дзе акумулююцца цікавыя для бе-ларускамоўнага выхавання ма-тэрыялы ды «Смачна есці» — адзіны ў Беларусі праект, які стала займаецца стварэннем кулінарных рэцэптаў на бела-рускай мове, у межах якога ўжо маецца больш за 800 рэцэптаў, блогі праекта ў сацыяльных сетках у Вконтакте і Facebook чытаюць больш за 4000 ча-лавек.

Адзначалі дзень наро-дзінаў Уладзіміра Караткевіча, зладзіўшы ў гэты дзень кан-цэрт Зміцера Вайцюшкевіча.

Апроч таго, рэгулярна падтрымлівалася работа сайта Гомельскага моладзевага ін-фармацыйнага рэсурсу Kli4nik.info.

Яшчэ распачалі праект “Дзякуй за мову”, у межах якога заклікалі гамельчукоў фатаграфаваць прысутнасць беларускай мовы на вуліцах горада ды выкладываць у са-цыяльныя сеткі з аднайменным хэштэгам у мэтах падтрымкі прадпрымальнікаў і ўстаноў, якія выкарыстоўваюць бела-рускую мову.

Праект стартаваў зу-сім нядаўна, таму маем толькі каля 25 зафіксаваных фактаў.

На канферэнцыі абралі новае кіраўніцтва, раду ды рэвізійную камсіію. Новай старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ стала Алеся Аўласевіч (на здымку), якая падзялілася сваім бачаннем развіцця арганізацыі, падкрэсліла, што ў дадатак да падаўжэння працы па вядомых тэмах, маецца неабходнасць узмацнення гарызантальных сувязяў арганізацыі і развіцця дзейнасці па арганізацыі беларускамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі ў Гомелі.

Наш кар.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Ніжанкоўская Ірына — 100 000 р.,

г. Радашковічы

  1. Віцень Вадзюш — 500 000 р., г. Менск
  2. Панамароў Сяргей — 150 000 р., г. Менск
  3. Давыдоўскі Ігар — 200 000 р., г. Менск
  4. Раманюк Таццяна — 120 000., г. Менск
  5. Аніскевіч Ганна — 100 000 р., г. Баранавічы
  6. Фрыдрых Міхаіл — 100 000 р., г. Менск
  7. Ляўшун Дзяніс — 140 000 р., г. Менск
  8. Браты Мяцельскія — 1 000 000 р., г. Менск
  9. Валошчык Мікола — 100 000 р.,

г. Белаазёрск

  1. Бушкова Т.Е. — 210 000 р., г. Магілёў
  2. Юфераў Васіль — 100 000 р., г. Менск
  3. Бойса І.Б. — 149 000 р., г. Ліда
  4. Кукавенка Іван — 100 000 р., г. Менск
  5. Грыцкевіч Аляк-дра — 100 000 р., г. Менск
  6. Плакса Уладзімір — 100 000 р., г. Менск
  7. Рабека Мікола — 100 000 р., г. Менск
  8. Невядомая — 100 дол. ЗША, Беларусь
  9. Казлоўская Іна — 30 000 р., г. Менск
  10. Верабей Валянціна — 50 000 р., г. Менск
  11. Місевіч Мар’ян — 600 000 р.,

м. Падсвілле, Глыбоччына

22 Другакова Марыя — 80 000 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.

 

Валер Санько

Нечаканыя карыдныя скачкі

Скарочаная аповесць. Не выдуманая

І

 

Лёс кіруе выпадкам і вопытам, але вопыт часцяком выбірае. Доктар Аляксей Бя-лько не быў узорным чалаве-кам, тым болей святым. Пры ўсёй грэшнасці і жыцейскай пракідлівасці, уменні ладзіць з начальствам і асабліва падна-чаленымі, сябрамі і знаёмцамі доктар не разлічваў на паў-торную камандзіроўку ў го-рад, які свабодна ўмесціць насельніцтва ўсёй Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі.

Марыць не мог, у сненнях такое ўбачыць не долеў. Снарад у адну кропку двойчы не трапляе, у самы вялікі горад планеты, Мехіка, доктару зноў не прыехаць. Ніколі. Ды і фі-нансаў няма на дарогу. У пер-шай паездцы, пазалеташняй камандзіроўцы, таксама ўсе з групы плацілі за дарогу.

Краіна Саветаў бедная, ахвотных у такія паездкі шмат, рашайце, толькі хуценька, за-ўтра, крайне пазаўтра дайце ад-каз, заявілі пазалетась у Міні-стэрстве аховы здароўя БССР і Дзяржспорткамітэце. Калегі  і прыяцелі, асабліва глебазна-вец Ігар Бадановіч сумненні Аляксея Бялько ўспрынялі ро-зыгрышам. Такая ўдача рэдкім выпадае, згаджайся  не заўтра, сёння звані пра згоду.

Тым не меней доктар Бялько ў кабінеце міністра, вы-датнага кіраўніка і чалавека Мікалая Аўсеевіча Саўчанкі яшчэ не вызначыўся:

— Купіла прытупіла, бі-лет дарагі…, — толькі пра-маўляў ён, а ўжо заняты па-спешны акадэмік стаў дзелавіта развітвацца.

Розныя гадамі мужчы-ны ва ўзросце хуткай рашаль-насці. Ні ўгавораў, ні патлу-мачванняў ад міністра навед-ніку. Працягнуў паперку:

— Дзевяць прозвішчаў, кожны са спісу просіцца ў па-ездку. Другім стаіць  Сушке-віч. Ваш начальнік пакрыўдзіў-ся на міністэрства. Ці бачыце, мы пракідваем галоўнага ўрача клінікі, — міністр падняў тру-бку, «хвілінку пачакайце». — Яны ўсе ездзілі, Сушкевіч шматразова. Вы не меней ро-біце. Вы дадаткова капаеце народнае лекарства і абярэгі.

Баішся пылу млына, не вязі да яго жыта, не шукай мукі. Шмат доктару марылася пра паездку…

— Сушкевіч мяне трой-чы пераконваў. Усе камандзі-руюцца бясплатна, а беларусам выкідай за тысячу рублёў на білеты. Адмаўляйся. Цябе не паважаюць, уключаюць у еру-ндовую дэлегацыю. Будуць у цябе ездкі за кардон. Спярша ў гэдээр з’ездзі.

Дабрак Мікалай Саў-чанка свеціцца разуменнем і ласкаю.

— Адгаворваў Сушке-віч вас ад мексіканскай паездкі, бо хаця аб’ехаў увесь свет,  у Мексіцы ён яшчэ не быў. — Мі-ністр рашуча крэсліць астатнія прозвішчы ў спісе. — Па вас бачу, распетрылі парады да-радцаў.

Аляксей Бялько вы-дзякваецца Мікалаю Аўсееві-чу. Усюды праблемкі, паднож-кі і паддзёўкі; не галава ў Су-шкевіча, калі не ведае, што язык пляце. Мудры, хто не мудруецца, вы за хвіліну рас-плюшчылі мне вочы на многае.

— Камандзіроўка прак-тычна бясплатная. Васямнац-цаць дзён канферэнцыяў, па-ездак, жыллё ў найлепшых га-тэлях. Плойма фінансаў патра-буецца на ўсё. Вы, як расійцы, украінцы, прыбалты, аплач-ваеце ўсяго дарогу. Тысячу дзвесце рублёў знойдзеце, — за-бівае цвікі міністр. — Віншую. Адзіна правільнае рашэнне.

Міністр прамаўляе ў трубку, развітныя пашанотныя словы доктара Бялько як не чуе.

Што мексіканская фіе-ста стане казкаю, Аляксей Бя-лько ацаніў пасля вяртання  ў мілую Беларусь. Як да Уладзі-міра Пятровіча Сазановіча, так да Мікалая Аўсеевіча Саўчанкі ў сэрцы  Аляксея Бялько жыла і вечна жыцьме падзяка за тую паездку.

 

Свечкаю гарыць мексі-канская карыда, шуміць, уз-гудвае, гарланіць. Сустрэча з старадаўнім  народным абрад-ствам, аформленым у карыд-ную фіесту, на тым жа выса-чэнным парыве ўзнёсласці вы-плыла на старонкі дзённіка, у аповесць.

Паўзла доўга, выспява-ла цяжка, кожнае слова дзясят-кі разоў правілася, падганяла-ся. Вывяралася ў слоўніках і, асноўнае, у слуцкага роднага люду. Спяшаеш — перарабля-еш, Аляксей Бялько не спяшаў, усё роўна перарабляў. Асягаў цяжар хады, пералазіў, не пера-скокваў.

Доктар бываў у роз-ных спецыялістаў, раіўся. Пры-клад больш карысны за паву-чанні. Прапаноўваў свой выс-тагн ва ўсе дзяржаўныя і веда-масныя беларускія выданні. Упартага ведуна вяла ідэя.

Нідзе не надрукавалі. Спатыкнуўся, то ўстанеш, аб-гаварыў — не паправіш; доктар Бялько не абгаворваў, цярпеў. Для беларусаў карыда нязвы-чная, таму не друкуюць.

У глуздоўні і вантро-бах ціхаю свечачкаю, іскры-стым сонейкам жыццедайніла мара: як бы зноў пабываць у Мехіка. Хоць турыстам.

Пасузіраць хараство горада, захапляцца карыдай, пабачыць ветлівы непітушчы мексіканскі люд. Пабываць у славутым мексіканскім сабо-ры, сем тысяч месцаў для ся-дзення, перажыць вышнія ўзрухі душы ад нязвычнага ва ўсім.

…Цудаў не бывае.

Хлусня, бываюць, паў-сюдна страсаюцца. Уваскраса-юць цуды. Калі ты працуеш, не адно молішся, папрашайні-чаеш і вымагаешся ў Неба.

Для ўзнову пачуцця карыднага святаянства доктар Бялько ў другую паездку ў дваццаці-адна-мільённы горад Мехіка захапіў свой тэкст пра карыду. Ад чыткі твора ў сама-лёце даўнейшая радасць напі-сання роўнілася слодычы пра-святлення ад кальхеоннай на-візны.

Ах, як добра, што не слухаў умелых дарадцаў у клі-ніцы і міністэрстве, у часопісах і выдавецтвах пра дадаткі ў аповесць таго ці гэтага, змену абзацаў, радкоў, слоў. Зцэмен-таванае, выплаканае дзяўбаць не трэба, як раілі дабрадзей-ныя  няздатнікі ў карыдных схватках.

Быць не можа, каб у Мехіка рускасць выяўлялася толькі ў музеі імя Льва Троц-кага, на асобных медыцынскіх кафедрах і клініках, ёсць у гмахкім не толькі рускамоўная газета. Трэба знайсці часопіс, выдавецтва. Тут ацэняць гор-кую і высокую  праўду апове-сці «Карыды вогненныя іск-ры». Балазе памер яе невялікі, трыццаць старонак.

У дзень прыезду рас-пытвацца Аляксею Бялько не давялося. Гасцінны рускамоў-ны гід супыніў шыкоўны ту-рысцкі аўтобус, ёсць тэлевізар, буфет, туалет, папрасіў сустрэ-тага паліцэйскага афіцэра з ра-цыяй для советуніон турыста выясніць — ці ёсць рускамоўнае выданне ў горадзе, калі ёсць, як даехаць.

Няёмкасць Аляксея Бялько за затрымку ў групе не прызналі. Кожны турыст ула-сныя просьбы таксама выра-шаў цераз гіда ці гатэль.

— Добра, што прыехалі да нас. Захапілі рускамоўны тэкст аповесці, яшчэ лепей. — Абодва гасцінныя супрацоў-нікі мексіканскага выдавецтва пашкадавалі, што ведаюць уся-го іспанскую і ангельскую мо-вы. — Але вам пашанцавала. У нас ёсць перакладчык, выдат-ны пісьменнік Андрэ Фэ. Ён асягае многія славянскія мовы, рускую і ўкраінскую, бела-рускую і сербскую. Пад яго рэдакцыяй выходзяць кнігі.

Сустрэча з мовазнаў-цам мяккая, ледзь не сардэч-ная. Унук беларуска-рускіх эмігрантаў пан Андрэ Фэ нека-лькімі фразамі расказаў пра сябе, сям’ю, пераезд з ЗША сю-ды, паказаў выдадзеныя ім кнігі, папытаў беларускага доктара пра жыццё ў далёкай Беларусі. Запэўніў, адставанне доктара ад групы будзе нядоў-гім, яны ўправяцца хутка, на абед у сваім гатэлі ён паспее.

— Вам лепей чытаць рускі тэкст ці беларускі?

— Усё адно. Буду абодва чытаць, звяраць.

— Маэстра Андрэ глы-бокі даследчык, пісьменнік. Рускамоўныя кнігі  дабраслаў-ляе. Карыду не ведае, не хо-дзіць, але мы, калі прыдзецца, ваш твор пра карыду выдадзім на іспанскай. — Кіраўнік вы-давецтва і часопіса ласкава ўса-дзіў беларускага аўтара на асо-бную канапу, падсунуў бліжэй прынесеную сакратаркаю ка-ву. — Чытае Андрэ хутка. Усё трапна схоплівае і ацэньвае, па-бачыце. Яго праца спадабаецца.

Не спадабалася, абса-лютна не спадабалася. Ганебнае напачатку не выправіцца з ча-сам, такіх памочнікаў дай Божа пазбягаць. Аляксей Бялько за-ціснуты абставінамі, шаснац-цаць разоў у беларускіх дзяр-жаўных канторах адхілілі апо-весць, адна надзея на гэтае не-залежнае выданне. У вялікіх Івана Буніна, Кузьмы Чорнага, Тэадора Драйзера лекар пера-няў выдатную завядзёнку, за-пісваў, калі, каму даваў на пра-чытку твор, з колькасцю бела-рускіх літаратурных вяртан-няў аповесці не памыліўся. Слухае, церпіць.

Вопытны Аляксей Бя-лько нічым не выдаваў з’яўных думак. Пахваліў асобныя вус-ныя заўвагі літстаранніка, асаб-ліва «іспанцы ведаюць, хто і як успяваў карыдныя фіесты. Як у вас — ні ў кога не было. Бела-русу ўдалося што не здолелі іспанцы».

Разгляд трыццаці ста-ронак не зацягнуўся. Чым бо-лей памоўчваў на заўвагі госця Андрэ Фэ, выкрутліва ўхіляў-ся ад прамых яго пытанняў, тым мацней хмурыўся прысут-ны пра разборы кіраўнік часо-піса.

Мінулае вяртаецца не толькі ва ўспамінах пра зям-ляцкую абыякавую заскаруз-лую шэрасць. Паўтаралася бе-ларуская літслабасць. Як ал-каш-запойнік увесь час мокнуў бы ў гарэлцы, так незалежны мексіканскі літзнавец увесь час таптаўся на адной-двух праў-ках, выказваў нямогласць улас-ных заўваг, пажаданняў.

Пры развітанні кіраў-нік чуўся, што безагаворачнаю падтрымкаю супрацоўніка на-шкодзіў справе, вінавата вы-мэкваў «наступным разам схо-ду надрукуем», прапаноўваў беларусу пячэнне, каву.

Не да ветлівасці Аляк-сею Бялько. Колькі не мыцца чорнай вароне, усё роўна за-станецца чорнай; слабасць рэ-дактарская і стылістычная ў мексіканца Андрэ Фэ ўторы-лася ў горшым беларускім варыянце.

Агаломшаны Аляксей Бялько доўга не браўся на пе-рачытку аповесці.

Мусіў. Ісціна, як вада, заўжды праб’е дарогу. Ніхто не мае права таіць адкрытае, вы-гараванае; чалавек жыве пры-кладам, асабліва ўзорным. До-ктар абавязаны давесці мала-дым чытачам няпраўду вопыт-нага літстаранца Андрэ Фэ ў незалежным часопісе.

Напісаў ліст у Мексіку. Стараўся далікатнічаць.

 

ІІ

 

Не можаш набіць дзіця — пахвалі, прамаўчы, або падка-жы. Мудрасць гэтай беларус-кай высновы памагае мне ў жыцці. Стараюся ўсюды быць мяккім і праўдзівым. Наколькі мажліва хачу быць далікатным у сённяшнім пісьме да вас, шаноўныя мексіканцы.

  1. Дзён колькі не мог ачухацца пасля дэталёвага аз-наямлення з праўкамі Андрэ Фэ маёй аповесці «Карыды вогненныя іскры». Разумею мэтра, яго старанне паказаць здольнасці і ўменне, жаданне памагчы школьніку, студэнту, маладому літаратару, старому няўмеку.

Заўжды адабраю скіра-ваныя на палепшанне тэксту высілкі любога праўшчыка/падказчыка. Аргументоўная станоўчасць ці адмоўнасць пра-вак заўжды бачная, як правіла, не выклікае пярэчанняў у лю-бога абмежаванага пачаткоўца ці графамана.

Хачу і я знайсці станоў-чае ў выстарваннях пана Ан-дрэ.

Не магу. Мажліва праз некаторы час абцяміце зроб-ленае глупства, мажліва. Няўжо вам, мудрыя, таленавітыя, на-столькі засціла вочы прадузя-тасць, што выдаваць святло цеменню стала нормаю? Не ра-зумею вас.

Бачу недалёкасць пана Андрэ Фэ.

Усільваюся апраўдаць яго праўкі і заўвагі, ніяк не до-лею, і зараджаецца непрыемная думка: а такіх жа рэдняздат-нікаў у дзяржаўных і недзяр-жаўных літканторках свету мноства. Яны аўтару не паса-бляюць/падказваюць, яны глу-мяць яго твор, гнюсоцяць літа-ратуру. Пякуць аўтару і сабе, бо любая няпраўда да другога — найперш на сябе.

У пана Андрэ няма здо-льнасці сапраўднага пісьмен-ніка да ацэначных вывадаў, рэ-дактарскай аб’ектыўнасцю не пахне. Да якой ступені пану Ан-дрэ трэба не паважаць прафе-сію, рэдакцыйны калектыў, не-залежны часопіс, каб падво-дзіць усіх. Вы аплявалі не мяне — сябе, часопіс.

Усё бачыць Наймагут-ны, Велізарны, Найдобры, пе-рад Якім любая істота, у тым ліку двуногая, мільённая доля казюркі, Ён супраць паскуд-ных думак і ўчынкаў, не да-зваляе беспакарана самаўпраў-ніць міністрам і ўладнікам, тым болей экстрасэнсам і ведунам, рэдактарам і райшчыкам, шап-тунам і каўдунам.

  1. Буду гаварыць без эўфемізмаў, начыстату.

а) Асобны хрысціянін, мусульманін, габрэй, канфу-цыянін, буддзіст… часам думае: мая вера дазваляе зняпраў-дзіць, а то і спадлячыць інша-верцу; не сам напаскуджу, дык некага падвучу. — Памыляецца, узнагароду атрымлівае аба-вязкова.

Асобны мяркуе, яго асвета, беднасць, пасада, бага-цтва, сітуацыя… дазваляюць круціць, няпраўдзіць, не даць неўпадабанцу святло ведаў. — Пралічыцца груба і рэзка, належную ўзнагароду атрым-вае. Кара будзе тым мацней-шая, чым болей ты асветны, чым свядомей паскудзіш сам ці дазваляеш няўцямцу паску-дзіць. Шмат табе дадзена, ня-мала ўзваліў на плечы абавяз-каў, працы, адказнасці, грошай — тым болей падзенняў, бедаў і стратаў чакае цябе пры няпра-вільных дзеях. Закон Космасу.

Бог найлепей справяд-лівіць сваёй любай найразум-най мошцы — чалавеку. Менаві-та таму багатыя і пасадныя, як бы не фіглярнілі ў поспехах і грашоўнасці, адзін перад адным і грамадствам, плачуць гэту-лькі, як і бедныя, неразвітыя. Зачастую мацней.

б) Вы адхілілі аповесць «Карыды вогненныя іскры». Ваша права, праўда, неспра-вядлівасць. Канчатковую ацэ-нку адхіленняў, на шчасце, даю не я, тым болей не вы.

Да вас сэнс прыкмета-васці карыды, глыбіня сюжэту і філасофіі твору, навізна літ-прыёмаў, чысціня незашоранай беларускай моўнай стыхіі не дайшлі. Малайчынкі… Шчас-ліўцеся. Выглядаць памяркоў-нымі, саліднымі хочацца. «На-ступны раз пашанцуе», — меў ласку з’іранізаваць прысаром-лены кіраўнік, калі я забіраў «Карыду».

в) Нечаканым беларус-кім словам, тым болей нава-творам трэба радавацца, свят-ліць дарогу, а не пішчаць пра іх непрыймальнасць. Ах-ах, слесар не разбярэ.

Не грашыце, панства. Вышыня ў вас хоць і невялі-чкая, але вышыня, бойцеся са-маўпэўніць, спатыкняцеся, упа-дзеце — балецьме;

г) атрымалі арыгіналь-ную доказную своеасаблівую аповесць, упершыню ладам, арыгінальна сістэматызавана фактура пра карыду, паказана часовае абурэнне ею ў героя, наступнае трывалае захапленне — і не разабраліся. Хуценька далі адбой аўтару. Смяхоцце;

д) варта перапрацаваць «Карыду». — Тое ж чуў раней. — Дзякуй за парады, без вас я не ведаў такога ходу. Даіснаваўся, мексіканскія ацэншчыкі матэ-рыялу, беларускай мовы і на-роднага язычніцтва будуць падказваць, што два на два — чатыры. Паўтараю, не лезьце з няпрошанствам парадаў. Чытайце творы адзін аднаго, дарадчыцеся, выпраўляйце-ся… У вас меней перапрацоўкаў радкоў пры напісанні, чым у мяне; я свае праўкі зберагаю, магу паказаць, а вы — сумня-ваюся.

  1. Чытаеце гэту маю праўду і вас абодвух працінае лагічная думка: «А чаго, здат-нік, аддаеш нам свой твор? Упэ-ўнены ў яго вартнасці — шлі ў іншыя выданні».

Адказ такі ж лагічны. Не да кіраўніцтва мексіканскага часопіса я тупаў. Хадзіў і буду хадзіць да яго чытачоў, разум-нейшых за мяне і вас, трэба думаць. А вы, кіраўнічкі, ра-шайце, даць чытачам і суседзям веды карыдаўства, язычніцтва, прыкметы, ці ўзваліць асабіста на сябе яшчэ адзін грэх адмовы дабра.

(Працяг у наступным нумары.)

 

САТЭЛІТЫ

Нядаўна прэзідэнт су-седняй Украіны Пётр Пара-шэнка ў час уручэння ўзнага-род пераможцам 15-га Міжна-роднага конкурсу па ўкраін-скай мове імя П. Яцыка ў Кіеве заявіў: «Што зараз яднае на-шу нацыю, дзяржаву? Мова… Выбар украінскай мовы быў выбарам маладога пакалення. Менавіта моладзь зрабіла  гэты выбар і зараз дэман-струе яго і абараняе.»

Родная мова стала для нашых суседзяў тым сцягам барацьбы, які іх паяднаў, скан-салідаваў і прымусіў дружна выступіць у абарону свайго суверэнітэту і  незалежнасці. У нас, на жаль, на вялікі жаль, беларуская  мова амаль разду-шана і апынулася на мяжы поў-нага вынішчэння. Маштабная русіфікацыя прыняла глабаль-ныя памеры і павісла смярот-най пятлёй над беларусамі. Вя-лізная віна за нацыянальна-ду-хоўнае раз’яднанне і тупіковую сітуацыю ў працэсах адраджэн-ня, я ўпэўнены, ляжыць на лі-дэрах нашай так званай апазі-цыі. Бо тая да канца не здолела разабрацца ў хітрараскруча-най і прыхаванай стратэгіі ўла-днікаў на асіміляцыю народа, толкам так і не дацяміўшы ролю нацыянальнай мовы ў на-шым выжыванні. Нездарма кіраўнік краіны ўжо некалькі разоў ў апошні час задаволена заўважыў, што такая апазіцыя яго цалкам задавальняе.

Некалі дэмакратычныя  партыі дапусцілі недараваль-ную і ракавую памылку, не вызначыўшы і не ажыццявіў-шы комплексу рашучых мер па  асноўных лёсавызначальных  для краіны задачах  — аднаўлен-ні роднай мовы і беларусіза-цыі. Тады, гадоў пятнаццаць-дваццаць  назад, аднаўленнем роднай мовы і прапагандай прынцыпаў нацыянальнай ідэі ім займацца ніхто не забараняў, больш таго, падобнае сярод моладзі прымалася на «Ура!» і  выклікала  ажыўленне ў жыцці грамадства.

Вось пра што апазіцыі  неабходна было весці паста-янныя гутаркі сярод насельні-цтва краіны — студэнтаў і шко-льнікаў, рабочых і сялян, слу-жбоўцаў і інтэлігенцыі. Да-сціпна патлумачыўшы, што та-кое нацыянальная ідэя  і што ў выніку родная мова падорыць  і прынясе кожнаму чалавеку, асобна ўзятаму. Бо ў нашай краіне, як зараз зразумелі мно-гія, рух за беларускую мову аб’ектыўна ёсць рухам за неза-лежнасць і дэмакратызацыю беларускага грамадства.

Але ж апазіцыя апанта-на і самааддана занялася іншымі сваімі справамі, напэўна, вы-гаднымі ёй, але ж не нацыя-нальнаму адраджэнню. Гэтым пытанням ніхто асаблівай увагі не ўдзяляў, яны лічыліся дру-гасортнымі і зусім не актуаль-нымі. Такім чынам, мы  ахала-дзілі душэўныя парывы  вяліз-най часткі свядомай  беларус-кай інтэлігенцыі, якая, разаб-раўшыся ў сітуацыі і паназі-раўшы за «мудрымі» выкрута-самі і дзеямі лідэраў апазіцыі,  адцуралася падобных грамад-скіх аб’яднанняў і пакінула ні-шу культурнага адраджэння…

Улады мову ледзь не адкрыта дабівалі, а апазіцыя амаль не звяртала на русіфіка-цыю  краіны аніякай увагі — так яны фактычна сталі сатэлітамі ў моўным пытанні. Як не дзіўна, але нават лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры і лі-дэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, на людзях разважаючы пра пытанні гара-чай вады ў трубах і цяпла ў ха-цінах, ніводнага разу не разгар-нуў капанію па абароне роднай мовы і не давёў чыстую  праў-ду пра тое, у якім гаротным становішчы тая апынулася….

Некаторыя «змагары» тлумачылі, быццам не варта кіпяціцца і перагружаць свой арганізм — спачатку трэба рас-круціць палітычныя рэформы і пераўтварэнні, затым дойдзе чарга і да мовы…Але ж тут яны памыліліся і моцна пра-йгралі. Зараз даводзіцца кан-статаваць паніклы блеклы вы-гляд так званых  дэмакратыч-ных партый. Сёння «змагары-лідэры» амаль з нулявым аўта-рытэтам у вачах грамадскасці яшчэ быццам нешта твораць і круцяцца, але ж «для сябе і пад сябе», масы стараюцца не звяр-таць на іх аніякай увагі. Ці ж гэта для іх не страшэннае гань-бішча, што на Чарнобыльскі шлях у двухмільённым Менс-ку яны сабралі… 300-400 ча-лавек. У выніку партбосы са сваімі заклікамі адчужана за-сталіся існаваць у адзіноце, то-лькі на словах дэманструючы любоў да пераўтварэнняў і ма-цуючы сваю дзейнасць заявамі і рознымі праграмамі, не больш таго, а людзі жывуць у сваіх праблемах, не праяўляючы ніякай цікавасці да іх заклікаў і дзейнасці. Зараз, горка пры-знаемся, розныя апазіцыйныя партыі дэ-факта моўчкі ледзь кільгаюць на адной назе, да таго ж апіраючыся на  палама-ныя скрыпучыя мыліцы 90-ых гадоў мінулага стагоддзя, калі тут жыў і дзейнічаў у друж-ным гурце БНФ неўтаймаваны Зянон Пазьняк.

Фактычна ў лістападзе 1996-га быў пакладзены на ка-рту лёс цэлага еўрапейскага на-рода. Тады нацыянальнай ідэ-яй і вяртаннем роднай мовы неабходна было ўзрушыць і захапіць  прасторы беларускай зямлі, як некалі адважна і шы-рока закруцілі нашы славутыя дзеячы паслярэвалюцыйнага нацыянальнага руху і, трэба прыпомніць, дабіліся сенса-цыйных вынікаў.   Перш за ўсё, людзям, стаяўшым за стырном новых партый, варта было стаў-ку зрабіць  на маладое і падра-стаючае пакаленне, узнёслае  і нястомнае, сэрцы якога гарэлі адданасцю сваёй Радзіме, а ду-шы праглі дэмакратыі і свабо-ды, волі і перамен.

Але ж ніякай талковай ініцыятывы і абсалютна новага падыходу да адносін з уладамі,  заклікаў да ажыццяўлення на-цыянальнай ідэі масы не пачулі і не ўбачылі.

Бяззубасць апазіцыі і яе беспрынцыповасць у адносінах да нацыянальнага адраджэння дазваляе ўладам пляваць на мову і не адчуваць ніякай ад-казнасці і страху за свае анты-беларускія раскруткі.  Сёння цэлая Еўропа паядналася ў не-жаданні прапускаць на свае зе-млі  эмігрантаў, нават загаласілі беларускія гастарбайтэры ў Ра-сіі: каб атрымаць патэнт на пра-цу, там з 2015 года працоўныя эмігранты павінны здавать эк-замен па рускай мове. Яны аба-вязаны вытрымаць комплек-сны экзамен па рускай мове, гісторыі і асновах заканадаў-ства. Тэст па рускай мове ўключае заданне па лексіцы, граматыцы, чытанні, праверку пісьмовай і вуснай мовы.

Толькі ў нас усё не так, як у людзей — падобнага неаб-ходнага і суровага іспыту не існуе ў Беларусі. Тут мы суст-ракаем усіх запар, цалуючы ў шчокі  і абдымаючы, засяляю-чы землі карэннага этнасу тур-кменамі, таджыкамі, кіргізамі і г.д., крычучы налева-направа, нібы ў стане запоўніць Бацькаў-шчыну народам у трыццаць мільёнаў, зусім не мазгуючы пра ідэнтычнасць нацыі  і лёс тутэйшага люду.

Нават у далёкія двац-цатыя гады мінулага стагоддзя цёмныя, неадукаваныя  і затур-каныя масы, дзіва дзіўнае,  на-цыянальная ідэя падняла з ка-леняў, натхніла і прапітала,  яны  ўхапіліся за яе ў дзве рукі  і ў сярмяжнай зблочанай краіне да 1927 года на беларускую мову амаль цалкам перавялі справаводства ў  дзяржаўных і партыйных органах, а ў 1928-ым гэтай  мовай у цэнтральных дзяржустановах валодала 80 % чынавенства.  З канца 1925-га паседжанні, пратаколы бюро ЦК і акруговых камітэтаў КП(б)Б вяліся толькі на бела-рускай мове, на ёй жа друка-валіся і дзяржаўныя рашэнні. Тады краіна ачуняла, задыхала на поўныя грудзі і імкліва з ве-рай у сэрцы рухалася наперад.

Такія паводзіны апазі-цыі і стратэгія ейных кіраўні-коў сыгралі на руку ўладам. За  апошніх дваццаць гадоў на гэтай зямлі  вырасла практычна  цэлае пакаленне адрынутых ад нацыянальнай ідэі маладых людзей з выхалашчанымі і апу-сцелымі душамі, далёкае ад роднай мовы,  якое зусім не ра-зумее яе трактоўкі. За гэты час  асноўныя прынцыпы нацыя-нальнай ідэі  ўладнікі свядома перакруцілі, пранырліва пата-піўшы яе ў вязкай багне і пу-стазвонствам народу задурыў-шы галовы. Ход даўно праду-маны —   быццам яна, так званая нацыянальная ідэя, пакуль не-вядомая нікому, і тут патрабу-ецца шматгадовая  і крапатлівая навуковая распрацоўка ледзь не цэлай акадэміі навук. «Капай-цеся і шукайце сваю нацыяна-льную ідэю, вы нам яе прапа-ноўваеце, а мы традыцыйна не пагаджаемся і «заразаем», так будзе цягнуцца бясконца, бо нам яна не патрэбна, і мы яе не-навідзім,  а пакуль  знойдзеце — пройдзе шмат часу, працэс ру-сіфікацыі завяршыцца,  і лясне-цеся вы са сваімі нацыяналь-нымі  помкненнямі».

За апошнія  амаль двац-цаць гадоў беларускія нацыяна-льныя рухі і партыі страцілі цэ-лую энергічную і дзелавую армію новага пакалення,  якая магла б зараз скласці іхні касцяк і з душэўнай апантанасцю зай-мацца нацыянальным адра-джэннем. Але ж падобнага не атрымалася, аддадзеныя свя-той справе  людзі фактычна  не з’явіліся, такі рэзерв у нас  спляжылі, а іхнія душы афі-цыйныя ідэолагі, не трацячы часу, адкрыта знявечылі. Фак-тычна без усялякага прымусу мы перадалі  ў рукі антыбе-ларускім сілам шматлікую  ар-мію моладзі, прыняўшым іх з вялікай радасцю, закулісна ўхмыльнуўшыся ды сказаўшы апазіцыі: «Дзякуй!»

Праўда, час ад часу мо-ладзь сама жадае зразумець, у якім духоўным вакууме яна апынулася. Вось ужо амаль дваццаць гадоў мы жадаем адкрыць свой нацыянальны ўніверсітэт. За стварэнне такой установы ўзяліся, як вядома, сябры недзяржаўнага грамад-скага аб’яднання Інстытута ма-тэматыкі і кібернэтыкі. У яго ўваходзяць навукоўцы, якія  імкнуцца развіваць свае дыс-цыпліны ў Беларусі на роднай мове. Вось слухаю каардыната-ра праграмы Змітрака Канап-лянікава і думаю: колькі ў нас было падобных дзелавітых нат-хнёных энтузіястаў, якія, не ад-чуваючы ніякай падтрымкі з боку кіраўнікоў апазіцыі, так і загінулі ў зародкавым стане! А гэта ж разумныя шчырыя пат-рыёты, якія маглі прынесці сто-лькі карысці для роднай зямлі.

Павальнае ажыўленне ў грамадска-палітычным  жыц-ці рэспублікі ў паслярэвалю-цыйныя 30-ыя гады  выклікана толькі беларускім нацыяналь-ным рухам, ідэямі беларускага нацыянальнага паяднання, сфармуляваных у праграмах  адраджэнцаў і   дэмакратычных  партый. Такія славутыя шыро-ка вядомыя дзеячы, як Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Цішка Гартны, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч, Сцяпан Некрашэвіч, Алесь Гарун і шмат-шмат іншых у тыя далё-кія часы разабраліся ў тонкас-цях карэннага  этнасу, вывучы-лі нацыянальны характар бела-русаў і прапанавалі свае канк-рэтныя захады па кансалідацыі народных мас і пабудове неза-лежнай суверэннай дзяржавы. Вось што, напрыклад, пісаў  той жа славуты Язэп Лёсік:

 «Хто хоча працаваць на карысць народа нашага, той павінен звяртацца да яго на яго роднай мове, дбаць пра развіццё нашай культуры, па-шыраць нашу літаратуру і абуджаць у беларусаў яго свя-домасць нацыянальную і гра-мадзянскую. Хто гэтага не разумее або не хоча разумець, той вораг наш і вораг прагрэ-су агульначалавечага.»

«Народ…Што зна-чыць народ? Народ цёмны, не-культурны, яго трэба наву-чыць. Як ён можа захацець сваёй  беларускай школы, калі ён яе ніколі ў жыцці не бачыў? Як ён можа захацець вучыцца на сваёй мове, калі за яе яго лаялі, бэсцілі, крыўдзілі і за лю-дзей не лічылі? Калі ён паста-янна бачыў, што калі хто гаворыць па-беларуску, той бедны, цёмны, галодны, а хто гаворыць іначай, той багаты, асвечаны і сыты? Народ трэ-ба навучыць, яму трэба пака-заць, што покі не запануе ў краі яго наша родная  беларус-кая мова, да таго часу ён будзе бедны, цёмны і галодны. (Вы-дзелена мною. — Аўтар). — Толькі дэмагог і палітычны шарлатан можа пасылацца на народную цемнату і кары-стаць з яе дзеля сваіх поглядаў або інтарэсаў.»

Пятро ВЫСПА, Менск.

 

80 гадоў з дня нараджэння

Анатоля Кудраўца

Анатоль Паўлавіч КУД-РАВЕЦ (нар. 1 студзеня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён — 8 траўня 2014) — беларускі пісьменнік,

Скончыў Слуцкае педву-чылішча (1955), аддзяленне журна-лістыкі БДУ (1963). Член Саю-за пісьменнікаў СССР (1969). Пра-цаваў настаўні-кам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літара-тура і мастацтва», рэдактарам выда-вецтва «Бела-русь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоў-ным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1974), інструктарам, загад-чыкам сектара мастацкай лі-таратуры ЦК КПБ (1974-1978), на працягу 20 гадоў га-лоўным рэдактарам часопіса «Нёман» (1978-1997). Займаўся перакладамі.

Асноўныя творы: «На зялёнай дарозе» (1968); «Рада-ніца» (1971); «Дзень перад святам» (1975); «Зімы і вёсны» (1976); «На балоце скрыпелі драчы» (1979); «За чужымі далямі» (1981); «Сачыненне на вольную тэму» (1985); Выбра-ныя творы ў 2 тамах (1986-1987); «Блакітны вярблюд» (1990); «Смерць нацыяналіста» (1992) і інш.

Узнагароджаны ордэ-нам Дружбы народаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за ра-ман «Сачыненне на вольную тэму» (1986)

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012).

Вікіпедыя.

 

Да 125 годдзя з дня нараджэння

Макара Краўцова

У 2016 годзе спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова. З нагоды памятнай даты ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” выпусціла мастацкую паштоўку.

Наш кар.

 

Спадчына

Народны гумар ад Гальяша Леўчыка

У другой палове 1920-х гадоў беларускі паэт, калекцыянер, мастак і музыкант Гальяш Леўчык (1880-1944) шмат друкаваўся ў заходнебе-ларускіх часопісах «Авадзень» і «Ма-ланка». Ён збіраў беларускі народны гумар, апрацоўваў яго, а лепшыя смя-шынкі дасылаў у віленскія выданні. Некалькі яго апрацовак народнай творчасці ўключыў Янка Саламевіч у кнігу выбраных твораў Гальяша Леўчыка «Доля і хлеб » (Мінск, 1980). Але не шмат. Таму я прапаную чыта-чам «Нашага слова» ў гэтыя Навагод-нія і Калядныя дні ўсміхнуцца і па-знаёміцца з беларускім гумарам 1925-1927 гадоў, які сабраў і апрацаваў тады Гальяш Леўчык.

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

 

Жывы лепш за нябожчыка

 

Служанка да палкоўніцы:

— Ваш муж-нябожчык, які меў чын?

— Палкоўнік, а чаму?

— А, бо і я хутка буду «пал-кавой» дамай.

— Ты, як жа гэта?

— Я іду замуж за ваеннага вахмістра…

— Ну і нашла за каго ісці!

— А што? Жывы вахмістр лепшы за нябожчыка-палкоўніка.

 

Дзеля эканоміі

 

Раз у рэчцы тапіўся жыд, па-чаў крычаць:

— Гвалт! Ратуйце!

Людзі збегліся ды выцягнулі з вады яго. Ачуняўшы ён да ўсіх кажа:

— Ну… трэба было троху пачакаць, а то за хутка выратавалі. Я б сабе з вадою падплыў бы да самай хаты, а вось цяпер трэба купляць на чыгунку білет.

 

Марыля і арганіст

 

Марыля выходзіла замуж. Вось яна просіць арганіста:

— Паночку залаценькі, зай-грайце мне на арганах, калі я з дзя-вочым вянком на галаве буду ісці да шлюбу.

Арганіст любіў падсмяяцца ды ёй кажа:

— Добра, але вось бачыш што, калі твой вянок не чысты дзявочы, дык мае органы будуць скрыпець, а людзі дадумаюцца, што гэта…

Марыля падумала ды кажа:

— Ну, то можа і не грайце, па-ночку, бо крыху будуць і скрыпець.

 

Перад вяселлем

 

Ксёндз да маладой:

— Ну, заўтра ваш шлюб. Ці вы добра прыгатаваліся да такой важнай рэчы?

Маладая:

— Але, ксёнжа-дабрадзею, маці напякла хлеба і пірагоў, а бацька за-калоў парсючка і купіў гарэлкі.

Не меў маткі

 

Лёкай:

— Прыняслі нейкую паперу і хочуць, каб пан падпісаў і даў складку на «бедных матак».

Купец:

— Гані іх вон к чорту! Я маткі зусім не меў і, каб не цётка, дык мяне саўсім на свеце не было б.

 

Людзі жывуць і на месяцы

 

Ідуць два суседы, а на небе све-ціць поўны месяц, дык адзін з іх кажа другому:

— Кажуць, што і на месяцы жывуць людзі.

— Але, і я чуў, толькі я ім не веру.

— А вось я чытаў, быццам на месяцы больш людзей, як нават на зямлі.

— Махлюеш, быць гэтага не мо-жа! Цяпер, як поўня, то можа, але што ж тады з імі будзе, як настане маладзік, — тады месяц зробіцца, як малы ражок, дык дзе ж тыя людзі там падзенуцца.

 

Хто больш часу мае

 

— Лявон! Ці б’юць цябе бацькі?

— Ай, б’юць.

— А каторы з іх больш б’е: бацька ці маці?

— Хто больш часу мае.

 

Да гусей

 

Жонка да мужа:

— Ах, ты сякі-такі. Калі яшчэ раз прыедзеш позна дахаты — не вы-трымаюся — кінуся ў возера.

— Нічога, жартуеш… Тамака і так ужо шмат гусей плавае.

 

Вельмі чуткі

 

Начальнік крычыць на свайго пісара, хаця ён гэта не заслужыў. Той маўчыць і нічога не кажа.

— Што вы не разумееце? Вам жа ясным языком гавораць?

— Я, пане, маю вельмі тонкі слух, — кажа пісар, — і ўсё ж добра чую і разумею, калі мне хто ціха кажа, але нічагусенькі не чую і не разумею, калі на мяне хто крычыць.

 

За трох ажно…

 

— Ведаеш, суседка, Максім сваю дачку выдае замуж: каваль, слесар, гаспадар…

— За трох адразу хоча выдаць?

 

Нікога няма

 

Госць:

— Ці пан у хаце?

Лёкай:

— Не, няма.

— То мо пані ёсць?

— І пані няма.

— Я чуў, што гэтай ноччу ў вас быў пажар.

— Быў, але і яго ўжо няма.

Страхоўка на выпадак

 

Страхавы агент:

— Вось калі вы памрэце, дык тады мы выплацім сорак тысяч злотых.

— Слаўна, слаўна. Вось тады, прынамсі, буду жыць па-панску.

 

Новая хвароба

 

На вуліцы вязуць труну з нябожчыкам; шмат людзей і вай-скоўцы з музыкай. Ідзе сабе бабулька і пытаецца ў аднаго ваеннага:

— Хто гэта памёр?

— Генерал… ад інфанцеры… — кажа той.

— А божачкі мой! — кажа, шкадуючы, бабулька. — Ад інфан-церы…І колькі гэтых хвароб развя-лося на свеце…

 

Палітыкі

 

— Але ж я кажу табе, калі Францыя таго, дык Нямеччына гэтага, й годзе!

— Э, што ты ведаеш! Я лепш ведаю: бо калі Англія нібыта так сабе, а Нямеччына так ці сяк, дык тагды Францыя ні тое ні сёе, а пра Польшчу і казаць няма чаго!

 

На следстве

 

Следчы суддзя робіць агляд месца, дзе было зроблена злачынства, а яго пісар запісвае ў пратакол: «… на стале знайшлі бутэльку з «Зуброў-кай»…».

— Э, пачакайце, — кажа следчы, — трэба ж пакаштаваць, ці тут са-праўдная «Зуброўка»? Гэта вельмі ва-жна для справы. Пакаштаваў і кажа:

— Пішыце, што ў бутэльцы была «Зуброўка».

— Не, гэта, здаецца, не «Зуб-роўка», а «Пярцоўка», — кажа пісар і глытае з бутэлькі.

— Не можа быць?! — здзівіўся следчы і яшчэ раз прылажыўся да пітва.

— А што? «Пярцоўка», — ста-раўся пераканаць яго пісар і яшчэ раз глынуў са смакам.

Паціснуў плячыма следчы ды кажа:

— Пішыце ў пратакол, што на стале знайшлі парожнюю бутэльку і ніяк не маглі даведацца, што ў ёй было.

 

Сам бы не ўтапіўся

 

Паліцыянт, пішучы пратакол:

— Як вы думаеце, з якой пры-чыны ўтапіўся Мацей Тачыла?

— Ён сам не ўтапіўся, яго нехта ўтапіў, — кажа сведка.

— Чаму вы так думаеце?

— Бо як яго выцягнулі, дык пры ім знайшлі бутэльку з гарэлкай. Ён бы яе выпіў спярша, а тагды б тапіўся.

Падрыхтаваў да друку

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

80 гадоў з дня нараджэння

Генадзя Каханоўскага

Генадзь КАХАНОЎСКІ — беларускі гісторык, археолаг, фальк-ларыст, літаратуразнавец, краязна-вец, які ўсё жыццё прысвяціў роднаму Маладзечанскаму краю.

Нарадзіўся 8 студзеня 1936 у Дамашах каля Маладзечна. Юначыя гады правёў у Маскве, дзе ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва, су-стракаўся там з Уладзімірам Дубоў-кам і Міколам Улашчыкам. Там у 1963 годзе скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут.

Па заканчэнні вучобы вяр-нуўся ў Маладзечна, дзе з 1964 пра-цаваў ў абласным краязнаўчым музеі, дзе стварыў экспазіцыю, за якую яго абвінавацілі ў нацыяналізме. У 1969 атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка-патрыёта шкод-най для камуністычнага выхавання савецкіх людзей. Звольненага Каха-ноўскага аднавілі на працы, дзякуючы заступніцтву Максіма Танка і Янкі Брыля, але нападкі на вучонага не спы-няліся. Не гледзячы на перашкоды з боку камуністычных уладаў, стаў спа-чатку намеснікам, а потым і дырэк-тарам Менскага абласнога краязнаў-чага музея ў Маладзечне. З 1981 года Генадзь Каханоўскі стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фа-льклору АН Беларусі, з 1991 ста-рэйшы навуковы супрацоўнік, загад-чык аддзела Нацыянальнага навуко-ва-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны.

У 1989 спрычыніўся да за-снавання Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым стар-шынём. У 1992 абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысертацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры нашага народа. На-пісаў і выдаў шэраг кніг па фалькла-рыстыцы і археалогіі, даследаванні, прысвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору, Максіму Багданові-чу. Вывучаў муры Койданаўскага ка-львінскага збору.

Даследаваў гісторыю археало-гіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у дру-ку пад псеўданімамі Габрук, Вера-сень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-кра-язнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Яна Баршчэў-скага, Адама Гурыновіча, Фелікса Тапчэўскага, Міхася Чарота, гістары-чна-эканамічных нарысаў «Вілейка» (1974), «Маладзечна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладзечаншчыне.

Памёр 10 студзеня 1994 г. у Маладзечне ва ўзросце 58 гадоў.

Вікіпедыя.

 

Каляндар беларусаў Прыбайкалля

Іркуцкі

моладзе-вы клуб “Крыві-чы” выдаў

дзвюх-моўны каляндар на 2016 год з апорай на беларускія народныя і рэлігій-ныя святы.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *