Як немцы прасоўваюць новыя тэхналогіі, і што робяць беларусы

Аўторак, Жнівень 2, 2016 0

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

Якія яны, нямецкія аграгарадкі

 

Нямецкая вёска і беларуская — кардынальна розныя. Там няма калгасаў і «начальства». Кожны сам пра сябе дбае, але кожны і добра мае.

Немагчыма ўявіць, каб па нямецкай вёсцы боўталіся п’яныя рабочыя.

Тут вёска — гэта месца для жыцця. Шмат хто працуе ў горадзе, але багата і фермераў.

У кожнай вёсцы ёсць свой бар і гатэльчык, дзе ёсць і вай-фай, і зычлівыя супрацоўнікі, і нумары, да якіх яшчэ не кожны гатэль у беларускім райцэнтры дацягне.

пакойк

Імкліва развіваецца агратурызм. І не сказаць, што ўсе нямецкія краявіды прыгажэйшыя за нашыя. Проста немцы бяруць сэрвісам і павагай да кліента.

 Граф

 

У Германіі не было пагалоўнага вынішчэння арыстакратычных родаў і іх уласнасці. Таму зайсці ў госці да сапраўднага графа ў ягоны маёнтак — звычайная справа. Прынамсі, аўтар пабываў у такіх гасцях.

палацк

Вядома, сёння арыстакратычны тытул не дае ніякіх выгадаў у жыцці, а побыт сучаснага арыстакрата не розніцца ад суседскага. Зрэшты, звычайны немец з сярэднім заробкам можа пабудаваць сабе дом раскошнейшы за старую сядзібку XVIII ст. Але справа тут у іншым — спадчынным духу. Прыналежнасць да роду ўскладае на ўсіх яго прадстаўнікоў адказнасць за лёс зямлі, дзе гадаваліся і працавалі іхнія продкі. Прынамсі, так мне казаў сам граф. А гэта тое, чаго вельмі бракуе беларусам.

 

Гарадское жыццё

 

Параўноўваючы дзве сталіцы — Менск і Берлін — можна сказаць, што яны нечым падобныя. Перадусім архітэктурна — невысокія будынкі ў цэнтры, жылыя кварталы на ўскрайках.

Што цікава, немцы так перарабляюць старыя савецкія хрушчоўкі, пабудаваныя за ГДР, што сёння яны добра ўпісваюцца ў гарадскую архітэктуру — іх прыгожа перафарбавалі ці змянілі планіроўку і дабудавалі звонку празрыстыя ліфты.

Такі падыход да горадабудаўніцтва і адсутнасць казарменнага мыслення і робяць Берлін прывабным. Тут ніхто не стане замалёўваць прыго-жыя графіці, як гэта робяць у Менску.

Агулам жа маё ўражанне: Берлін і Германія па-ранейшаму квітнеюць. Усе росказні пра іх праблемы на нашым тэлебачанні — лухта. Немцы вельмі разумна і з думкай пра будучыню вырашаюць праблемы, якія перад імі паўстаюць.

Арцём Гарбацэвіч,

http://nn.by.

 

У Іванаве ўстаноўлены сонечныя батарэі

На будынках раённай бальніцы і дзіцячай кансультацыі ў Іванаве ўстаноўлены сонечныя батарэі «Камфорт», якія прызначаны для падагрэву вады. Геліяводанагравальная сістэма куплена за мяжой, а вось манціравалі яе спецыялісты пінскага прадпрыемства «Аграмашдэталь».

батарк

Пры выхадзе на поўную магутнасць сістэма будзе поўнасцю забяспечваць бальніцу і паліклініку гарачай вадой. Батарэі, прыма-цаваныя на даху, экалагічныя і энергазберагальныя. Устаноўка выкарыстоўвае сонечную энергію для нагрэву цепланосьбіту, ад якога награваецца вада ў ёмістасцях.

Як расказалі ў бальніцы, праект рэалізаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы энергазберажэння. Са сродкаў раённага і рэспубліканскага бюджэтаў на ўстаноўку затрачана крыху больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Чакаецца, што сістэма акупіцца за пяць гадоў. Цяпер людзі, якія будуць кантраляваць работу абсталявання, праходзяць падрыхтоўку.

Святлана Яскевiч,

Звязда.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *