«І зорка гарыць, і не вяне вянок»

Панядзелак, Снежань 5, 2016 0

23 лістапада Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы арганізавала сустрэчу з самымі вядомымі творамі Максіма Багдановіча.

«І зорка гарыць, і не вяне вянок» — пад такой назвай прайшлі Лідскія літаратурна-музычныя зазімкі, падчас якіх радкі несмяротных і такіх любімых твораў беларускага класіка гучна і меладычна гучалі ў бібліятэцы.

zalakdyplomk

Пачалася імпрэза з падвядзення вынікаў літаратурнага конкурсу «Чытаем разам Багдановіча». Сутнасць праекту заключалася ў тым, што канкурсанты чыталі любімыя вершы М. Багдановіча на камеру на фоне гістарычных помнікаў г. Ліды. Пераможцамі былі абвешчаны Алесь Хітрун — навуковы супрацоўнік літаратурнага аддзела ДУ «Лідскі гістарычна-мастацкі музей” з вершам “Як толькі закрыю я вочы”, Габіс Марыя Іванаўна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА»СШ№ 12 г. Ліды» з вершам “Завіруха”, Габіс Уладзіслаў — вучань 2 класа ДУА “СШ № 12 г. Ліды» з вершам “Возера”, Міхно Маргарыта — 8 кл. Тарноўскай СШ з вершам “Пагоня”, Курыла Людміла Тадэвушаўна — агр. Дворышча з вершам «Падымі ў гару сваё вока», Русецкі Іван Станіслававіч — лідскі паэт з санетам «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). Усе перамож-цы атрымалі дыпло-мы і чыталі конкурсныя творы ўжо ў жывую, на залу, якая была запоўнена ў асноўным вучнямі трох класаў СШ № 1 г. Ліды.

vershknastaunitsak

Разам з канкурсантамі чыталі вершы М. Багдановіча, а таксама свае вершы і дзяліліся думкамі пра Багдановіча гарадзенскія пісьменнікі: старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, паэты Юрка Голуб і Рычард Бялячыц.

Паміж выступамі ішла дэманстрацыя песень на вершы М. Багдановіча ў выкананні ў асноўным “Песняроў”.

Аднак жа і ўжывую прагучалі песні на словы Максіма ў выкананні Сяржука Чарняка. Першай была песня “Пісанка”, напісаная і выкананая ўпершыню 35 гадоў назад на імпрэзе ў Гарадзенскім замку да 90-х угодкаў з дня нараджэння Багдановіча.

Затым пад кіраўніцтвам С. Чарняка ўся зала спявала “Зорку Венеру”. І не блага спявала.

Чарговыя Лідскія зазімкі сталі знакавай падзеяй ў культурным жыцці г. Ліды. Але галоўнае, што да творчасці класіка беларускай літаратуры яшчэ раз дакрануліся маладыя лідзяне, і хоць нехта панясе з сабой несмяротныя радкі  паэта, каб ніколі не забыць.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *