Каляндар “Нашага слова”

Панядзелак, Снежань 5, 2016 0

Рада ТБМ 27 лістапада ўнесла ў свой план на 2017 год дату 20-х угодкаў выхаду адноўленай газеты “Наша слова” ў Лідзе 1 лістапада 1997 года.

Сябрам Рады быў прадстаўлены каляндар на 2017 год, прысвечаны гісторыі “Нашага слова”. Пададзены выявы першых старонак газеты часоў бюлетэня, калі рэдактарам быў Ніл Гілевіч, часоў, калі рэдактарам быў Эрнестт Ялугін, і сучасны выгляд. Пададзены партрэт першага рэдактара Ніла Гілевіча і выява адноўленага помніка “Ў” у Полацку, да справы аднаўлення якога спрычыніліся і ТБМ, і “Наша слова”.

Ідзе 27 год выдання “Нашага слова” наогул і 20-ты год выдання ў г. Лідзе. Сітуацыя на медыйным полі з кожным годам становіцца ўсё больш складанай. Многія выданні пераходзяць у электронную форму цалкам або пераносяць туды большую частку кантэнту.

Прадстаўленая гісторыя “Нашага слова” запатрабавала паглядзець на яго будычыню. Разгляд сітуацыі з газетай на Радзе ТБМ высветліў наступныя пазіцыі:

— папяровая версія газеты будзе захоўвацца любой цаной;

— кіраўніцтва ТБМ звернецца ў Міністэрства адукацыі з прапановай уключыць “Наша слова” ў спіс рэкамендаваных СМІ для настаўнікаў беларускай мовы;

— неабходна развіваць электронную складовую газеты, павінен удасканальвацца сайт naszaslowa.by, трэба ствараць мабільную версію сайта naszaslowa.mobi, адаптаваную да мабільных электронных сродкаў інфармацыі;

— неабходна павялічыць частату абнаўлення сайта.

Календары выдадзены ў фармаце А-3 і А-4.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *