НАША СЛОВА № 48 (1303), 30 лістапада 2016 г.

Панядзелак, Снежань 5, 2016 0

Рада ТБМ

27 лістапада ў Менску ў сядзібе ТБМ прайшла чарго-вая Рада ТБМ. На павестку дня былі вынесены пытанні:

  1. Інфармацыя аб удзе-ле ТБМ у парламенцкіх вы-барах у 2016 годзе.
  2. Абмеркаванне плана дзейнасці ТБМ на 2017 год.
  3. Аб зменах у складзе Сакратарыяту ТБМ.
  4. Аб падпісцы і далей-шым лёсе газеты ТБМ «Наша слова».
  5. Аб фінансавым ста-новішчы ТБМ.
  6. Рознае.

 

Пачалося паседжанне з хвіліны маўчання ў памяць адышоўшых у лепшы свет сяброў ТБМ, у тым ліку і спачыўшага колькі дзён таму Анатоля Валахановіча.

Наступным пунктам былі ўручаны падзякі ТБМ за актыўную працу ў арганізацыі юбілярам 2016 года Генадзю Цыхуну, Анатолю Вярцінска-му, Эрнесту Ялугіну. Нажаль, асабіста атрымаць падзяку змог толькі Генадзь Цыхун.

Па павестцы дня вы-ступалі Алена Анісім, Алег Трусаў, Станіслаў Суднік.

7 кастрычніка, высту-паючы са зваротам да дэпу-татаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савету Рэспублікі На-цыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў, Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Беларусі варта забыцца пра паняцце «вораг» ці «свой», не адмаўляцца ад рускай куль-туры, але і памятаць пра тое, што мы беларусы і ў нас ёсць свая мова».

«Некаторыя дама-рослыя знаўцы на ўсходзе па-чынаюць нас папракаць у залі-шняй беларускасці. Што за глупства? Мы нацыя, а ў кож-най нацыі ёсць свае прыкме-ты. І галоўнае, акрамя тэры-тарыяльнай цэласнасці і суве-рэннасці, — гэта мова. Чаму мы павінны адмовіцца ад бела-рускай мовы?» — спытаў тады Лукашэнка.

Абапіраючыся на пазі-цыю Кіраўніка краіны і дзей-нічаючы ў рамках перадвы-барчай платформы ТБМ Рада прыняла зварот да міністра адукацыі пра стварэнне гім-назій з беларускай мовай наву-чання ў кожным раёне нашай краіны.

Прыняты праект плана дзейнасці ТБМ на 2017 год, у які сябры ТБМ мусяць уно-сіць змены і дапаўненні да канца года з тым, каб канчаткова план быў зацверджаны на студзень-скай Радзе ТБМ, якая папя-рэдне мае адбыцца 22 студзеня.

Прыняты зварот з на-годы цяжкага фінансавага ста-новішча ў ТБМ і разгледжана пажаданне сяброў ТБМ пра публікацыю ў газеце “Наша слова” раздзелаў кнігі Алега Трусава “Гісторыя сярэдня-вечнай Еўропы …”.

Са складу Сакратары-яту выведзены Ўладзімір Ко-шчанка па яго просьбе і ўве-дзены  Ўладзімір Азёма.

Рада абавязала сваіх сяброў падпісаць па два асоб-нікі “Нашага слова”. Добра Янку і плотка.

На завяршэнне новы кіраўнік творчай суполкі “Па-гоня” Ігар Марачкін падарыў старшыні ТБМ мастацкі ка-талог суполкі.

Даклад Алены Анісім і дакументы Рады чытайце на ст. 2, 3, 4, 5.

Наш кар.

 

96-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

26 лістапада актывісты партыі БНФ, Маладога фрон-ту, грамадскага руху «За сва-боду» і Руху салідарнасьці «Ра-зам» правялі на Случчыне ме-рапрыемствы з нагоды 96-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

У лістападзе-снежні 1920 года вайсковыя часткі, сфармаваныя з жыхароў Слуц-кага павета аказалі ўпарты су-праціў Чырвонай Арміі, якая прасоўвала ўладу бальшавіц-кай Расеі на Беларусь. Напярэ-дадні случчакі прысягнулі на вернасць Беларускай Народ-най Рэспубліцы і мужна за яе змагаліся, але ўтрымаць уладу БНР на гэтых зем-лях больш як на ме-сяц ім не ўдалося. І ўсё ж, лічаць удзе-льнікі святочных мерапрыемстваў, змаганне на Случ-чыне засведчыла прагу беларусаў да волі і незалежнасці, а таму застанецца прыкладам для бу-дучых пакаленняў беларусаў.

Тэма зма-гання за незалеж-ную Беларусь стала галоўнай і на міты-нгу, які адбыўся ў Слуцку. Выступоўцы на акцыі казалі пра чарговую небяспеку Беларусі з боку Крамля, кры-тыкавалі беларускі палітычны рэжым за згортванне дэма-кратыі і ўзурпацыю ўлады, за-клікалі беларусаў быць гато-вымі да адстойвання незалеж-насці краіны, у тым ліку і са зброяй у руках.

Урачыстыя акцыі на Дзень герояў — гэтак актывісты называюць 26 лістапада, калі пачаўся Слуцкі збройны чын — адбыліся таксама на месцах баёў у мястэчках Грозаў, Семе-жаў і вёсцы Чырвоная Слаба-да. Там былі ўскладзеныя квет-кі да памятных крыжоў. Па-мяць ваяроў за незалежнасць Беларусі ўшанавалі хвілінай маўчання, былі праведзеныя маленні. Пабываўшы ў гэтых памятных мясцінах, актывісты вырашылі да наступных угод-каў адрамантаваць мемарыяль-ныя крыжы.

— Праз год будзе 25-годдзе, як у гэтых вёсках з’я-віліся крыжы ў памяць пра слуцкіх паўстанцаў. І што мы ўбачылі? У Грозаве з крыжа знікла Пагоня, у Семежаве да помніка гэтак і не пракладзена дарога, у Чырвонай Слабадзе ўвогуле крыж знішчылі нека-лькі гадоў таму ды так і не адна-вілі. Таму мы вырашылі за год аднавіць крыжы, а ў Вызне (Чырвоная Слабада) паставіць новы. Памяць пра случчакоў, якія змагаліся за незалежную Беларусь, мы мусім ушаноў-ваць і захоўваць, — сказаў удзельнік мерапрыемстваў на Случчыне Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасці «Разам».

Напярэдадні мітынгу актывісты «Маладога фронту» прынялі прысягу на адда-насць арганізацыі і Беларусі. Падчас акцыі праходзіў збор подпісаў за ўсталяванне ў Слу-цку помніку ўдзельнікам Слу-цкага збройнага чыну. Дагэ-туль мясцовыя ўлады нічога не зрабілі для ўшанавання сваіх загінулых землякоў.

Гісторыя Слуцкага па-ўстання замоўчвалася ў савец-кія часы, не нашмат больш пра яго ведаюць у Слуцку і цяпер. Удзельнікі акцыі асобна згад-валі імя гісторыка Анатоля Грыцкевіча, намаганнямі якога пра Слуцкі збройны чын стала шырока вядома ў канцы 1990-ых гадоў.

Таксама ўдзельнікі мі-тынгу ў Слуцку ўсклалі кветкі да помніку Тарасу Шаўчэнку ў мясцовым парку.

Радыё Свабода,

г. Слуцк.

 

Праект

План дзейнасці

Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» на 2017 год

 

№                                  Назва мерапрыемства                                   Тэрмін              Адказны

                                                                                                               выканання   за правядзенне

  1. Асветніцкая і педагагічна-псіхалагічная праца

— з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя

класы ў 2017-2018 навучальным годзе;

— з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і

беларускамоўных адукацыйных установах;

— з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларус-

кай мовы і літаратуры;

— правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;

— звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў

па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.

  1.    Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і  

         адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў:

збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.

 

 

 

 

  1.  Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні

выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы, у тым ліку

з мэтай захавання і пашырэння беларускай тапанімікі,

з Міністэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларуска-

моўнай прадукцыі.

  1.    Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях

афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і

іншай банкаўскай прадукцыі.

 

  1. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоў-

нага афармлення выпусканай прадукцыі.

 

 

  1.     Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на

«Наша слова», «Новы час «, «Верасень» і іншыя беларус-

камоўныя газеты і часопісы.

  1. Правядзенне гістарычных і літаратурных  сустрэч

 

  1.    Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

Правядзенне круглых сталоў, сустрэч з чытачамі (разам

з пісьменнікамі і журналістамі).

Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі — 21 лютага,

2-і этап — 15 сакавіка, 3-і этап — 25 сакавіка.

 

 

  1.    Забеспячэнне дзейнасці інтэрнет-партала ТБМ.          

 

 

  1. Выданне паштоўкі і кішэннага каляндарыка да

         юбілею Янкі Брыля      

  1.  Прыняць удзел у святкаванні 500-годдзя беларускага               

          кнігадрукавання.    

  1. Прыняць удзел у Дні беларускага пісьменства.

 

 

  1.  Адзначыць Еўрапейскі дзень моў

 

 

  1.   Адзначыць Дзень беларускай школы

 

 

  1. Адзначыць 100-годдзе 1-га Ўсебеларускага кангрэсу

 

  1. Адзначыць 800-годдзе першага ўжывання слова

          Albaruthenia да тэрыторыі Беларусі.  

  1. Адзначыць наступныя даты:

50 гадоў з часу заснавання   выдавецтва «Беларуская

энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» (Менск, 1967 г.).

80 гадоў з дня нараджэння Васіля Гігевіча, беларускага

пісьменніка.

125 гадоў з дня нараджэння Адама Станкевіча, беларус-

кага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка,

публіцыста, літаратуразнаўца, каталіцкага святара.

80 гадоў з дня нараджэння Міхася Верацілы,

калекцыянера, краязнаўца, мастака, паэта.

125 гадоў з дня нараджэння Браніслава  Тарашкевіча

(1892-1938), грамадскага палітычнага дзеяча,

літаратара, акадэміка.

125 гадоў з дня нараджэння Рыгора  Шырмы (1892 —

1978), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча,

хормайстра, народнага артыста БССР і СССР, Героя

Сацыялістычнай працы.

130 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Шантыра (1887-

1920), пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча.

75 гадоў з дня нараджэння Міколы Жылінскага,

беларускага журналіста, пісьменніка, гісторыка,

кандыдата гістарычных навук.

210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды,беларус-

кага мастака, кампазітара. Зрабіў замалёўкі Гародні,

Наваградка, Ліды, Міра і інш. Памёр  у 1883 г.

80 гадоў з пачатку выдання газеты «ЛіМ» — органа Саюза

беларускіх пісьменнікаў у 1932- 2002 гадах.

80 гадоў з дня нараджэння Георгія Галенчанкі (1937,

г. Петразаводск), гісторыка-медыявіста, доктара

гістарычных навук.

950  гадоў ад першага ўпамінання пра Менск у «Аповесці

мінулых гадоў».

80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра  Крукоўскага,

мастака — плакатыста.

75 гадоў з дня нараджэння  Міхася Ткачова (1942-1992),

беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка,

археолага, доктара гістарычных навук, прафесара.

130 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна (1887-1920),

пісьменніка  і  дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху.

 

Дзень Волі.       

        100 гадоў Нацыянальнаму беларускаму сцягу

 

       30 гадоў з часу стварэння Беларускага фонду культуры

(БФК) (Менск, 1987 г.).

80  гадоў з дня  нараджэння Міхаіла Біча (1937-1999),

доктара гістарычных навук.

90 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля, гісторыка,

грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага інстытута

навукі і мастацтва ў Нью-Ерку.

150 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-

        Запольскага, беларускага гісторыка, доктара

гістарычных навук, прафесара.

135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882-1942),

Народнага паэта Беларусі.

40 гадоў з часу заснавання Музея старажытна-

беларускай культуры  ІМЭФ НАНБ (Менск, 1977 г.,

адкрыты 15 траўня 1979 г.).

215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802-1889),

геолага, мінеролага, даследчыка Чылі, аўтара мемуараў.

100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля, Народнага

пісьменніка Беларусі.

70 гадоў з дня нараджэння  Віталя Скалабана, беларус-

кага гісторыка, культуролага, архівіста, кандыдата

гістарычных навук.  Памёр у 2011 г.

100 гадоў з дня нараджэння Язэпа Сажыча, беларускага

грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча на эміграцыі.

Памёр у 2007 г.

220 гадоў з дня народзінаў Івана Грыгаровіча (1792-1862),

археографа, гісторыка, краязнаўца, пісьменніка.

80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Содаля,

пісьменніка, літаратуразнаўца, краязнаўца.

125 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (1892-1991),

беларускай грамадска-культурнай дзяячкі, пісьменніцы.

80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Куліка (1937-2002 ),

графіка.

20 гадоў таму назад у Лідзе выйшаў 1-шы нумар

адноўленай газеты «Наша слова».

135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956),

Народнага пісьменніка Беларусі, вучонага, акадэміка

НАН Беларусі.

130 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (1887-1937),

пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі, палітычнага і

дзяржаўнага дзеяча БССР.

30 гадоў з часу заснавання Дзяржаўнага музея гісторыі

беларускай літаратуры (Менск, 1987, адкрыты ў

лістападзе 1991 г.)

180 гадоў з дня нараджэння Міхала Эльвіра Андрыёлі

(1837-1893), мастака, удзельніка паўстання 1863 года.

80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Талерчыка,

беларускага краязнаўца. Памёр у 2016 г.

 

  1. Адзначыць юбілейныя даты сяброў ТБМ:

60 гадоў з дня нараджэння Алеся Астроўскага, доктара

медыцынскіх наву, прафесара.

80 гадоў з дня нараджэння Івана Будніка, беларускага

педагога, краязнаўца.

70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мілінкевіча,

беларускага палітыка, кандыдата фізіка-матэматычных

навук.

85 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса, доктара

філалагічных навук, літаратуразнаўца, празаіка.

80 гадоў з дня нараджэння Аляксея Каўкі, маскоўскага

гісторыка, літаратуразнаўца.

80 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль, беларускай

паэтэсы.

 

Выступ першага намесніка старшыні Алены Анісім

на Радзе ТБМ 27 лістапада 2016 г.

 

Паважаныя сябры!

Завяршаецца яшчэ адзін год нашай дзейнасці. Для кожнай з нашых структурных суполак ён быў розны: адны працавалі па сваім кірунку традыцыйна, хтосьці апрабоў-ваў новыя формы, іншыя да-лучаліся да новых ініцыятыў. І мы можам сказаць з упэўнена-сцю: там, дзе мы працавалі, ма-ем вынік.

Безумоўна, нас не можа задавальняць агульная сітуа-цыя з рэальным станам бела-рускай мовы як дзяржаўнай, але, лічу, трэба на гэтыя рэчы глядзець вельмі канкрэтна, з выразным усведамленнем, што і як рабіць далей.

Сёлетні год найперш вызначальны тым, што ўпер-шыню за многія гады наша арганізацыя брала актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Сябры ТБМ як самастойна, так і ў супрацы з рознымі пар-тыйнымі структурамі вылу-чалі свае кандыдатуры для аб-рання дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў.

Мэтай нашага ўдзелу і падчас збору подпісаў, і непа-срэдна ў агітацыйнай кампаніі, было публічнае выкарыстанне беларускай мовы. Таму кам-панію мы вялі цалкам на бела-рускай мове: уся вырабленая прадукцыя, выступы на тэле-візіі і на радыё, а таксама не-пасрэдна перад выбаршчыкамі гучалі на роднай мове.

Як удзельнік ініцыя-тыўнай групы аднаго з актыў-ных сяброў нашай арганізацыі, і як удзельнік пікетаў, магу за-сведчыць наступнае: людзі ў значнай большасці станоўча рэ-агавалі на беларускую мову, ахвотна ставілі подпісы за на-шага маладога вылучэнца. А гэта значыць, што патэнцыял і запатрабаванасць беларускай мовы ў грамадстве ёсць. Такім чынам, першая мэта была ажыццёўлена.

Другой мэтай было, вядома ж, атрыманне дэпута-цкіх мандатаў.

На жаль, не ўсе сябры змаглі зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Пры-чыны гэтага найперш аб’ектыў-ныя, бо сабраць у летні час за адзін месяц тысячу подпісаў, не маючы значных рэсурсаў і напрацовак, даволі складана. Але хачу адзначыць датычна кіраўніцтва нашай арганізацыі: мы працавалі зладжана і пад-трымлівалі адзін аднаго, як і належыць згуртаванай каман-дзе. Вельмі прыемна адзначыць і той факт, што да нашай працы падключаліся самыя адданыя сябры ТБМ, якія дапамагалі ў зборы подпісаў, арганізацыі і правядзенні пікетаў, а таксама ахвяравалі свае сродкі на пра-вядзенне агітацыйнай кампаніі. І за гэта ім усім я шчыра ўдзя-чная.

Я лічу, што месца ў пар-ламенце, якое мае ТБМ — гэта безумоўны поспех усёй аргані-зацыі і заслуга найперш тых яе сяброў, хто на гэта працаваў і хто шчыра жадае рэальна змя-ніць сітуацыю з беларускай мовай да лепшага, выкары-стоўваючы ўсе магчымасці для гэтага.

Другая мэта нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі, таксама была дасягнута, хоць мы не можам сказаць, што нас цалкам задавальняе гэты вы-нік. Тым не менш, сёння, маючы свой голас у Палаце прадстаў-нікоў, мы можам і павінны ставіць перад сабой далейшыя мэты.

І першае, на чым, як мне падаецца, трэба сканцэн-траваць нашы намаганні, гэта дамагчыся таго, каб закона-праекты рыхтаваліся на дзяр-жаўнай беларускай мове. Па-куль што яны маюць толькі ве-рсію на рускай мове, за вы-ключэннем асобных закана-даўчых актаў. І як паказваюць апошнія падзеі, змяняць гэтую сітуацыю, нягледзячы на на-шыя захады, ніхто не збіраецца. Таму нам трэба прадэманстра-ваць выключную зацікаўле-насць, згуртаванасць і настой-лівасць у выкананні гэтай задачы.

Паважаныя сябры!

Мы можам спрачацца па многіх пытаннях, крытыка-ваць адзін аднаго. Гэта нарма-льна, калі мы, безумоўна, не пе-раходзім межаў прыстойнасці і не становімся на бок нашых апанентаў, гуляючы на іх інта-рэсы, выклікаючы ў шэрагах арганізацыі раскол.  Думаю, што наспеў час нам зразумець, што сітуацыя вымагае ад нас выключнай сканцэнтраванасці і згуртаванай працы па ўсіх кірунках, далучаючы ўсіх пры-хільнікаў і паплечнікаў.

Што датычыць маёй да-лейшай дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў, то я бачу яе ў тым, каб актыўна прасоўваць беларускую мову і праз гэта павышаць аўтарытэт нашай арганізацыі. У гэтым я чакаю і вашай падтрымкі і дапамогі. Важнай справай таксама лічу стварэнне Нацыянальнага ўні-версітэта з беларускай мовай навучання, таму буду рабіць усё, што магчыма, каб давесці яе да рэальнага ўвасаблення.

За апошнія некалькі гадоў сітуацыя ў свеце і ўну-тры нашай краіны моцна змя-нілася. На першы план для мно-гіх грамадзян краіны ўпершы-ню ў якасці каштоўнасці па-ўстала пытанне захавання неза-лежнасці. І гэта сапраўды так. У той жа час мы з вамі цудоўна разумеем, у адрозненне ад ін-шых, што ключавое пытанне незалежнасці Беларусі — гэта рэальны статус дзяржаўнасці беларускай мовы. Бо без бела-рускай мовы наша краіна як самастойны суб’ект міжнарод-най палітыкі не здольная заха-вацца. І мы проста абавязаныя зрабіць усё, што ад нас зале-жыць, каб гэтую думку даве-сці да кожнага грамадзяніна Беларусі. Трэба выкарыстоў-ваць для гэтага ўсе магчымасці. Маю на ўвазе ў тым ліку і бу-дучыя выбары ў мясцовыя са-веты. Ужо сёння можна і трэба нашым актыўным сябрам рых-тавацца да таго, каб браць удзел у гэтай выбарчай кампа-ніі на ўсіх узроўнях і па ўсіх мясцовасцях. Калі мы хочам вызначаць кірункі развіцця на-шай краіны, мы павінны і па-водзіць сябе як сапраўдныя гаспадары, прэтэндуючы мена-віта на такое месца. Бо ад таго, якой мы хочам бачыць сваю краіну, колькі часу, як і з кім мы гатовы працаваць на гэта, залежыць і вынік нашай працы.

Я лічу, што мы павінны голасна заявіць пра сваё права браць удзел у прыняцці важ-ных рашэнняў датычна развіц-ця Беларусі і прапаную ўсім сябрам арганізацыі сваю дзей-насць планаваць з улікам гэтай мэты.

 

Як «малодшы» брат стаў «старэйшым»?

24 лістапада на першым Расійскім канале наладзілі абмеркаванне маёй кнігі «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.» Яно ішло вельмі цікава, бо вядоўцы перадачы абмяркоў-валі кнігу, якую не чыталі і нават не трымалі ў руках, а паказвалі гледачам толькі яе вокладку, узятую з інтэрнету. Як тут не ўспомніць абмер-каванне ў СССР кніг Салжаніцына, якіх людзі не чыталі, але вельмі абураліся іх зместам.

Замест тэксту гледачы агучвалі ў рускім перакладзе некаторыя мае выказванні на аб-меркаванні маёй кнігі ў Гародні, прычым яны былі жартаўлівыя і крыху іранічныя. Аднак зразумець беларускі гумар, не ведаючы бела-рускай мовы, вельмі складана. Асабліва закра-нула гонар вядоўца праграмы, што ён прад-стаўнік не «старэйшага», а толькі «малодшага» брата. Бо я лічу, што вытокі ўкраінскай нацыі сягаюць у ІХ ст., беларускай у Х ст., а рускай — толькі ў ХІІ ст.

Дык у якім жа стагоддзі пачалося фар-маванне сучаснага рускага этнасу?

Адкрыем адзін з лепшых падручнікаў па рускай гісторыі, напісаны акадэмікам Пла-тонавым у 1909-1910 гадах і перавыдадзены ў 1994 г. у Санкт-Пецярбургу. На стар. 62-64 ён піша, што да канца ХІ ст. паўночна-ўсходняя частка Кіеўскай Русі «представляла собою глухой и слабо населенный край, в лесах кото-рого разбросаны были финские поселки. Меря и мурома не строили городов, не имели никако-го гражданского устройства и не были по-литически объединены». Пад ціскам славянаў «финские инородцы или покидали свои места, уступая их русским пришельцам, или же подвер-гались обрусению и постепенно утрачивали свой язык и своё обличье». «Однако слияние русских поселенцев с финскими туземцами не прошло бесследно для русских.» «Изменился их чисто славянский тип и характер; получилось как бы новое славянское племя. Это племя, в состав которого вошли русские славяне разных областей и племён и некоторая примесь финнов, называется «великорусским» племенем.»

Што датычыць Беларусі, акадэмік Плат-онаў (ст. 43) піша: «В Полоцке со времен Владимира Св. сидела особая (беларуская — А.Т.) княжеская ветвь, родоначальником которой был сын Владимира и его языческой жены Рогнеды князь Изяслав». А гэта Х ст.! Таму вытокі беларускай нацыі сягаюць не ў ХІІ ст., як у рускіх, а ў ІХ-Х стст., што раней на 200-300 гадоў.

Датычна слова «рускі» трэба сказаць, што яно з ХІV ст. уваходзіць у назву нашай краіны Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, а вось сённяшнія расіяне ці расей-цы ў ХІV ст. сваёй дзяржавы не мелі, а былі васаламі Залатой Арды, насельнікаў якой на-зывалі татарамі альбо ардынцамі.

Толькі набыўшы ў 1480 г. незалежнасць, іх кіраўнік вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ стаў карыстацца новым «тытулам»: «Государь всея Руси и великий князь».

Падручнік Платонава даводзіў гісто-рыю Расіі да канца кіравання ёю Аляксандрам ІІІ. На апошняй старонцы гэтай кнігі адзначаецца, што ён у сваёй дзяржаве быў носьбітам нацы-янальнай ідэі. «Он стремился к тесному объе-динению инородческих русских окраин с госу-дарственным центром и к возможному обру-сению инородцев».

Відаць, што вядовец вышэйзгаданай перадачы зблытаў Расію канца ХІХ ст. з Расіяй пачатку ХХІ ст., і настойлівае імкненне пра-водзіць палітыку «обрусения инородцев» у Беларусі і Украіне ні да чаго добрага не пры-вядзе.

Алег Трусаў,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

Папулярную кнігу Алега Трусава  «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.» можна будзе прачытаць у газеце «Наша слова» на працягу першага квартала наступнага года

У сувязі з тым, што ў ТБМ звяртаюцца шматлікія грамадзяне Беларусі і замежжа з просьбай набыць вышэйзгаданую кнігу, Рада ТБМ на сваім пасяджэнні 27 лістапада звярнулася да сп. Станіслава Судніка з прапановай пачаць друкаваць са студзеня 2017 г. папулярны падручнік А. Трусава «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.»

Таму ўсе ахвотныя азнаёміцца з гэтай кнігай могуць выпісаць на наступны год газету «Наша слова», кошт якой на паўгода складае ўсяго 7 руб. 44 кап. (паштовы індэкс 63865).

27 лістапада 2016 г.                                                     Сакратарыят ТБМ.

 

 

ЗВАРОТ

Рады ТБМ да Міністэрства адукацыі

Паважаны спадар Міністр!

На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Кіраўнік нашай краіны заявіў пра неабходнасць паляпшэння сітуацыі з беларускай мовай у галіне адукацыі.

У сувязі з гэтым прапануем Вам прыняць рашэнне аб стварэнні гімназій з беларускай мовай навучання ў кожным раёне нашай краіны. Гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама павысіць узровень адукацыі вучняў.

Пачаць гэтую справу можна з нашых цэнтральных раёнаў Менскай вобласці: Стаўбцоўскага, мясціны якога звязаныя з жыццём і дзейнасцю класіка нашай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гістарычна-культурная спадчына.

27 лістапада 2016 г.

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў снежні

Абдулаева Святлана Іосіфаўна

Агуновіч Эдуард

Адамоніс Валянцін Канстанц.

Аксючыц Галіна Уладзімір.

Аксючыц Ганна Аляксандр.

Алейнік Віталь

Алексяюк Дар’я Аляксандр.

Андрасовіч Таццяна Валянцін.

Андрэенка Яўген Барысавіч

Аношка Любоў Іосіфаўна

Антаноўская Людміла

Анцыповіч Мікалай

Ардынская Людміла Іосіфаўна

Арцюшэнка Вікторыя Ўладз.

Асадчая Алена Вадзімаўна

Асіповіч Ананій Канстанц.

Атрахімовіч Вячаслаў

Аўласка Ала

Афанасенка Кацярына Ўладз.

Багінская Аўгіння Ніна Рыгор.

Багнюк Любоў

Баеў Канстанцін Генадзевіч

Бандарчык Вікторыя Ігараўна

Бараноўскі Аляксандр Уладз.

Бартошык Наталля Пятроўна

Батура Міхаіл Пятровіч

Бацян Валянціна

Бацяноўскі Аляксандр Рыгор.

Баярчук Алена

Бедка Іван

Белая Алена Іванаўна

Белка Сяргей Мікалаевіч

Белы Аляксей Ільіч

Берняковіч Іна

Бойка Валянцін Юр’евіч

Буданаў Зміцер Львовіч

Букачова Алена Уладзіміраўна

Бурак Жанна Генадзеўна

Бурносаў Раман Генадзевіч

Бусловіч Святлана Анатол.

Вабішчэвіч Аляксандр Мікал.

Вайдашэвіч Жанна Пятроўна

Верабей Янка Міхайлавіч

Водзіч Наталля

Воўкава Ала

Гагуліна Юлія Аляксандраўна

Гайдаровіч Анжэліка

Галіноўская Ніна Васільеўна

Галкоўскі Аляксандр Алякс.

Гарох Мікалай Андрэевіч

Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч

Гацкі Ўладзімір Венядзімавіч

Герэра Менгана Ідаэль Ідаэл.

Гінько Марыя Уладзіміраўна

Гнятуля Алег Аляксандравіч

Гракун Валянціна Іосіфаўна

Грамыка Алена Віктараўна

Гром Ігар Віктаравіч

Груздзеў Аляксандр Ігаравіч

Грыгаровіч Вітаўт Іванавіч

Грыневіч Ганна Васільеўна

Грыцаў Тарас

Грэйт Таццяна Міхайлаўна

Грэская Браніслава

Гук Уладзімір Пятровіч

Гурыновіч Генадзь Аркадз.

Дабрынец Аляксей Васільевіч

Давідовіч Дзмітры

Даманава Лідзія Дзмітрыеўна

Дамарацкі Аляксандр Уладзім.

Дарафей Іна Сцяпанаўна

Дашкевіч Вікторыя Віктараўна

Дашкевіч Галіна С.

Двілянская Бэла

Дземідовіч Ігар Славаміравіч

Дзем’яновіч Таццяна А.

Дзяменцева Ірына

Донаў Павел Пятровіч

Доўжык Андрэй Ігаравіч

Дрозд Юля

Дунецкі Тадэвуш Віктаравіч

Дучыц Людміла Ўладзіміраўна

Егіпцава Таццяна Уладзімір.

Ермалёнак Марыя Георгіеўна

Еўдакіменка Святлана

Жаўнярчук Ларыса Васіл.

Жучкова Наталля Яўгенаўна

Захарэвіч Андрэй Леанідавіч

Зелянко Вольга Уладзіміраўна

Зімніцкая Ірына

Зорка Ірына Аляксандраўна

Змушка Валерыя Аляксандр.

Зусько Сяргей

Зылеў Дзяніс Уладзіміравіч

Ільініч Дар’я Сяргееўна

Каваленка Святлана Пятроўна

Кавалеўскі Сяргей Мікалаевіч

Кажан Анатоль Лазаравіч

Казачок Ларыса

Каласоўскі Юрась Уладзімір.

Калбанёў Віталь Васільевіч

Калыска Ірына

Каляда Ірына

Камароўская Зінаіда Іванаўна

Камароўскі Андрэй Уладзімір.

Кардаш Глеб

Каржэўскі Віктар Мікалаевіч

Каркота Анэліка

Карпенка Аляксей Аляксеевіч

Касатая Таццяна Ўладзімір.

Каспяровіч Паліна Ўладзімір.

Кастанаў Аляксандр

Кашчэеў Аляксандр

Кім Таццяна Андрэеўна

Кліменка Наталля Віктараўна

Клімковіч Ірына Яўгенаўна

Клок Валянціна

Клютчэня Андрэй

Колабава Ірына Навумаўна

Конан Генадзь

Краўчук Сяргей

Ксянзова Святлана Пятроўна

Курневіч Лізавета Васільеўна

Курчынскі Браніслаў Бранісл.

Курыльчык Мікалай Пятровіч

Кутасаў Аляксандр Аляксанд.

Кутырло Віталь Эдуардавіч

Кухарчык Вольга Сяргееўна

Лабковіч Мікалай Мікалаевіч

Лапцэвіч Зміцер

Лашук Міхаіл

Лемцюгова Валянціна Пятр.

Літвінаў Мікалай Сяргеевіч

Логвінава Вольга Іванаўна

Лозка Алесь Юр’евіч

Лукашэвіч Алена

Лук’янцаў Алег

Луцковіч Алена Сяргееўна

Лявіцкі Ягор Вацлававіч

Ляшковіч Дзмітры Іосіфавіч

Макарэвіч Нікадзім Аляксан.

Макарэвіч Рыгор Арсеньевіч

Малахаў Зміцер

Мамай Часлава Чаславаўна

Мамчыц Раман Эдуардавіч

Марговіч Людміла Васільеўна

Мароз Аляксей Уладзіміравіч

Мароз Валянціна Іванаўна

Матчэня Алег

Мікалаеў Андрусь Васільевіч

Мілаш Валеры Уладзіслававіч

Міткавец Аляксандр

Мішкевіч Інэса Вітольдаўна

Мядзведзева Валянціна

Мядзюта Аляксандр

Нікіціна Зінаіда

Новік Мікалай Аляксандравіч

Новік Таццяна

Падгол Уладзімір

Паляшчук Наталля

Папека Мікалай

Пантус Сяргей Іванавіч

Панцялей Аляксандр Уладзім.

Пархімовіч Сяргей Аляксанд.

Патоцкі Генадзь Мікалаевіч

Паўлавіцкі Станіслаў

Пахолак Раман Аляксандравіч

Пахлопка Ніна Аляксееўна

Пека Зоя Пятроўна

Півавар Мікалай Васільевіч

Піменава Алена Анатольеўна

Пішчулёнак Марына

Плакса Ўладзімір

Поцька Віталь Станіслававіч

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч

Пракопчык Ірына Міхайлаўна

Прыбыльская Наталля

Пудаў Дзмітры Леанідавіч

Пятроўская Алена Аляксанд.

Рагацэвіч Вольга Анатольеўна

Раеўскі Аляксандр Аляксан.

Рамашкевіч Алег Аляксандр.

Русецкая Ала

Рыбачкін Віктар Барькавіч

Рыжая Аляксандра Васільеўна

Рыжыкава Людміла

Савіцкая Тэрэза Міраславаўна

Сагідуліна Лідзія Дзмітрыеўна

Садовіч Юры Аляксандравіч

Сакалоў Багдан Анатольевіч

Салаш Вольга

Свідуновіч Галіна

Севярынец Павел Канстанцін.

Семяненка Таццяна Леанід.

Сівы Сяргей

Скуратовіч Аляксей Анатол.

Слінько Аляксандр Віктаравіч

Сныткіна Вольга Анатольеўна

Станкевіч Наталля Аляксанд.

Станішэўскі Віталь Валянцін.

Стралко Валер Васільевіч

Стральцоў Аляксандр Віктар.

Супаненка Павел Ігаравіч

Сугака Лявон

Сыраід Яна

Сярадзюк Дзіяна Эдуардаўна

Трафімчык Таццяна Уладзім.

Трушко Ўладзімір

Туліжанава Марыся Алякс.

Урублеўская Лізавета Мікал.

Федаровіч Святлана Іванаўна

Фунт Аляксандра Сяргееўна

Халезіна Дзіяна

Хальпукова Вольга

Харак Анастасія Уладзімір.

Хітрыкава Галіна Уладзімір.

Худанёнак Ірына

Цівончык Мікалай Канстанц.

Цыганкова Таіса Мікалаеўна

Ціханчук Алена Ігараўна

Цыва Андрэй Вітальевіч

Цыцыліна Таццяна Міхайл.

Чуйко Аляўціна Аляксееўна

Шалкоўская Людміла Віктар.

Шалахоўскі Аляксей Леанід.

Шаравар Мікалай Лазаравіч

Шаршун Алена Сяргееўна

Швед Аляксандр Аляксандр.

Шушкевіч Станіслаў Станісл.

Шыловіч Дзмітры Мікалаевіч

Шыманец Віржыня

Шымук Марыя Дзмітраўна

Шыцёнак Наталля

Шчарбакова Марта Алякс.

Шчарбіцкі Андрэй Віктаравіч

Шчэрбік Зміцер Васільевіч

Шынкевіч Сяргей Іванавіч

Шышко Вальдэмара Альберт.

Шышко Іван Валянцінавіч

Шэпетаў Мікалай Васільевіч

Юданаў Віктар Канстанцінавіч

Юшкевіч Міхаіл Валянцінавіч

Яголда Марына Ўладзіслав.

Янкін Ігар Андрэевіч

Ярошкіна Ірына Фёдараўна

Яўменаў Альберт Піліпавіч

 

У сядзібе ТБМ

06.12 аўторак                       17.00-18.00

Прэзентацыя кнігі В. Санько «Карыды вогненныя іскры»

 

Навіны Германіі

Новы амбасадар Беларусі ў ФРГ:

«Мы не павінны балансаваць паміж Расіяй і Еўразвязам. Важныя абодва кірункі»

Месяц таму, 25 каст-рычніка 2016 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў амба-садарам Рэспублікі Беларусь у Германіі 40-гадовага Дзяніса Сідарэнку. Да гэтага Сіда-рэнка ачольваў Упраўленне агульнаеўрапейскага супра-цоўніцтва МЗС.

Новы амбасадар пра-працаваў у Берліне на новай па-садзе 5 дзён і прыехаў у Бела-русь на XIV Менскі форум. Дзя-ніс Сідарэнка на адкрыцці Форуму ўдзельнічаў у дыскусіі «Беларусь — Германія — Еўра-звяз: перспектывы еўрапей-скага суседства і бяспекі», а потым даў эксклюзіўнае інтэ-рвію Радыё Свабода.

 

— Я толькі ў мінулую пятніцу з’ехаў у Германію на новую працу, але праз пяць дзён вымушаны быў вярнуцца ў Беларусь, таму што Менскі форум — гэта вельмі сур’ёзнае, уплывовае мерапрыемства, дзе ёсць магчымасць паразмаўляць з усімі ўплывовымі асобамі, хто цікавіцца беларуска-нямецкімі дачыненнямі, і хутчэй уліцца ў мой новы мандат, які зусім ня-даўна атрымаў, і стварыць сво-еасаблівую мапу працы на бу-дучыню.

— Чым асаблівыя адно-сіны Беларусі з Германіяй?

— Так, нашы адносіны з Германіяй — гэта стасункі са стратэгічным партнёрам, які сёння з’яўляецца адным з лі-дараў Еўразвязу. Таму для нас гэтыя адносіны вельмі важная і патрэбныя. Я не магу сказаць, што на новай пасадзе я пачы-наю з нуля. Ёсць шмат плыняў, шмат вектараў, шмат кірункаў, дзе мы працуем не толькі на дзяржаўным узроўні, але і па-між эканамічнымі суб’ектамі, паміж прадпрыемствамі, паміж людзьмі. Я як амбасадар Бела-русі ў Германіі зраблю ўсё магчымае, каб падтрымаць, на-даць нашым узаемаадносінам паскарэнне. Так, нашы адно-сіны сёння развіваюцца, але патэнцыял іх у поўнай меры яшчэ не выкарыстаны. Я так-сама сканцэнтруюся, каб пры-весці ў Беларусь яшчэ больш інвестараў.

— На вашу думку, Бела-русь павінна балансаваць па-між Захадам і Ўсходам, па-між Расеяй і Еўразвязам, ці ўсё ж такі больш канкрэтна вызначыцца, так бы мовіць, да якога берага яна пры-плыве?

— Я перакананы, што і нашы адносіны з Расіяй, і нашы адносіны з краінамі Еўразвязу, і ў прыватнасці з Германіяй, вельмі важныя ў абодвух кі-рунках. І гэта не пытанне ба-лансу, гэта пытанне выбудоў-вання нармальных канструк-тыўных і прагматычных адно-сінаў з усімі партнёрамі і су-седзямі, бо і Расія, і краіны Еўразвязу — гэта нашы непа-срэдныя суседзі, з якімі непа-срэдна нам давядзецца выбу-доўваць адносіны ў пазітыў-ным кантэксце.

Радыё Свабода.

 

Каляндар “Нашага слова”

Рада ТБМ 27 лістапада ўнесла ў свой план на 2017 год дату 20-х угодкаў выхаду ад-ноўленай газеты “Наша слова” ў Лідзе 1 лістапада 1997 года.

Сябрам Рады быў прадстаўлены каляндар на 2017 год, прысвечаны гісторыі “Нашага слова”. Пададзены выявы першых старонак газе-ты часоў бюлетэня, калі рэдак-тарам быў Ніл Гілевіч, часоў, калі рэдактарам быў Эрнестт Ялугін, і сучасны выгляд. Па-дадзены партрэт першага рэда-ктара Ніла Гілевіча і выява адноўленага помніка “Ў” у Полацку, да справы аднаўлен-ня якога спрычыніліся і ТБМ, і “Наша слова”.

Ідзе 27 год выдання “Нашага слова” наогул і 20-ты год выдання ў г. Лідзе. Сіту-ацыя на медыйным полі з кож-ным годам становіцца ўсё больш складанай. Многія вы-данні пераходзяць у элект-ронную форму цалкам або пераносяць туды большую ча-стку кантэнту.

Прадстаўленая гісто-рыя “Нашага слова” запатра-бавала паглядзець на яго буды-чыню. Разгляд сітуацыі з газе-тай на Радзе ТБМ высветліў наступныя пазіцыі:

— папяровая версія га-зеты будзе захоўвацца любой цаной;

— кіраўніцтва ТБМ зве-рнецца ў Міністэрства адука-цыі з прапановай уключыць “Наша слова” ў спіс рэкамен-даваных СМІ для настаўнікаў беларускай мовы;

— неабходна развіваць электронную складовую га-зеты, павінен удасканальвацца сайт naszaslowa.by, трэба ства-раць мабільную версію сайта naszaslowa.mobi, адаптаваную да мабільных электронных сро-дкаў інфармацыі;

— неабходна павялічыць частату абнаўлення сайта.

Календары выдадзены ў фармаце А-3 і А-4.

Наш кар.

 

Бывайце, Анатоль Іосіфавіч!

23 лістапада 2016 года ў 12-40 у выніку інсульту па-йшоў з жыцця выбітны бела-рускі пісьменнік еўрапейскага ўзроўню, гісторык, журна-ліст, культуролаг, краязнавец, акадэмік і педагог Анатоль Іосіфавіч Валахановіч…

Яму было 77 гадоў. Лі-таратар  з’яўляўся вучнем Фё-дара Янкоўскага. Сябар Ры-гора Барадуліна, ён у маладыя гады працаваў дырэктарам школы, а пасля — у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Быў падначаленым Петруся Броў-кі. Напісаў кнігу пра Валянціну Менскую. Яе наклад — 1000 асо-бнікаў. Спадар Анатоль сяб-раваў з мітрапалітам Філа-рэтам і нават ўлетку яго адведваў. Пісьменнік быў рэлі-гійным чалавекам і свецкім ад-начасова. Ён казаў, што на пенсіі не мае часу.Амаль кож-ны дзень удзельнічаў у веча-рынах, прэзентацыях, канфе-рэнцыях, семінарах і імпрэзах. Быў сябрам ТБМ. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Быў сябрам клуба «Спадчы-на». Быў  сябрам суполкі прыхі-льнікаў Беларускай Аўтаке-фальнай Праваслаўнай Царк-вы.  Таксама трэба адзна-чыць, што мела вялікі поспех яго кніга пра Вільгельма Кубэ.

Асабіста я ведаў яго ў твар 20 гадоў, але пазнаё-міліся ў 2009 годзе. Даведаў-шыся, што я друкуюся, спадар Анатоль далучыў мяне да ку-льтпаходу ў цырк, які арга-нізавала Менская арганізацыя Саюза журналістаў. Таксама прыгадваецца імпрэза з наго-ды яго 75-годовага юбілею і банкет на радзіме пісьменніка ў раённай бібліятэцы, які пра-цягваўся 5 гадзін. Было заў-важана як з павагай ставяцца да жывога класіка яго зем-лякі!

Амаль кожны тыдзень мы са спадаром Валаханові-чам стэлефаноўваліся, абме-ньваліся думкамі, абмяркоўвалі гістарычныя пытанні.  Гэта быў добры апавядальнік і ара-тар. Заўсёды тактоўны і ўважлівы, ён ні з кім не сварыў-ся. Любіў і паважаў людзей! Меў вялікі аўтарытэт у наву-ковых колах.

Развітацца з Анато-лем Валахановічам прыйшло каля 50 чалавек. Гэта  народ-ная артыстка Беларусі Зінаі-да Бандарэнка, мастак Міко-ла Несцярэўскі, паэт Усевалад Сцебурака, святар менскай Ефрасінінскай парафіі БАПЦ Леанід Акаловіч, гісторыкі Ігар Кузняцоў і Леанід Лыч, Ільяс Хусаінаў, удава Уладзі-міра Содаля Клара Барысаўна, журналіст Уладзімір Ліпскі і іншыя…

Трэба адзначыць, што спадар Валахановіч друкаваўся не толькі ў айчынных СМІ, але і ў газеце «Беларус» (ЗША). Ён маў планы творчыя і наву-ковыя…

Бывайце, наш сябра і настаўнік!.. Бывайце, Анатоль Іосіфавіч!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст.

 

Анатоль Iосіфавіч Валахановіч нарадзіўся 17 красавіка 1939 года ў горадзе Менску ў сям’і службоўца. Ба-цька Іосіф Іванавіч (1901-1987) да выхаду на пенсію працаваў машыністам Менскага пара-вознага дэпо, маці Ванда Фла-рыянаўна (1913-1994) была хатняй гаспадыняй.

А. I. Валахановіч скон-чыў гістарычна-філалагічны факультэт Менскага дзяржаў-нага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (1961). Член Саюза журналістаў Беларусі (1975). У 1961-1962 гг. настаў-нік гісторыі Бараўской СШ, з траўня 1962 г. адначасова ды-рэктар Паланевіцкай ПСШ Дзяржынскага раёна Менскай вобл. У 1962-1964 гг. служыў у Савецкай Арміі (Группа Савецкіх Войск у Германіі). З 1964 г. дырэктар Ракашыцкай 8-гадовай школы Дзяржын-скага раёна, са жніўня 1966 г. дырэктар Зенькавіцкай СШ Уздзенскага раёна Менскай вобл. Пісаць і друкавацца па-чаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 г.

З верасня 1968 г. — рэда-ктар у БелСЭ, з лютага 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з траўня 1996 г. па 2002 г. стар-шы навуковы супрацоўнік Бе-ларускага навукова-даслед-чага інстытута дакумента-знаўства і архіўнай справы.

Даследаваў праблемы гісторыі, літаратуры, культу-ры і краязнаўства Беларусі, распрацоўваў пытанні палі-тычных рэпрэсій 20 — пачатку 50-х гадоў XX ст., займаўся гісторыяй хрысціянства на Беларусі. Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг: «Дзяржынск: Гісторыка-эка-намічны нарыс» (1977), «Дзер-жинск: Историко-экономи-ческий очерк» (1982), буклета «Первая в Белоруссии: К 50-летию организации Койданов-ской МТС. 1930-1980″  (1980), «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (у суаўт. з А. М. Кулагіным, 1986), «Кличевщи-на: Историко-экономический очерк» (у суаўт. з І.І. Саўчан-кам, 1989), «Партызанскі гене-рал з Амерыкі (пра начдыва I.Я. Траццяка)» (1995), «Фе-ликс Эдмундович Дзержин-ский: Краткий очерк жизни и деятельности» (1997), «Спо-ведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Та-рашкевіча» (у суаўт. з У. М. Міхнюком, 1999) , «Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі» (2003), адзін з аўтараў, рэдак-тараў і складальнікаў кнігі «Кто есть кто в Республике Бела-русь» (1999), адзін з аўтараў кнігі «Белоруский государст-венный университет инфор-матики и радиоэлектроники: История в биографиях рек-торов, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докто-ров наук: 40 лет (1964-2004)», Мн. (2004), артыкулаў пра Ян-ку Купалу, Якуба Коласа, Ар-кадзя Куляшова, паэта і свя-тара Андрэя Зязюлю (А.А. Ас-трамовіча) і інш.

Аўтар звыш 350 наву-ковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапеды-чных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах наву-ковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах «Памяць» Дзяр-жынскага, Клічаўскага, Чаш-ніцкага, Бабруйскага, Барана-віцкага, Кобрынскага і іншых раёнаў Беларусі. Аўтар шмат-лікіх артыкулаў па гісторыі на-селеных пунктаў Беларусі. Апублікаваў нарысы пра Ста-ніслава Шушкевіча, Міколу Ермаловіча, Мікалая Улаш-чыка, Каруся Каганца, Уладзі-міра Крыловіча, Браніслава Тарашкевіча, М.I. Пушчына, Максіма Горкага, Уладзіміра Маякоўскага, М.М. Літвінава, Гая Гая, Данілу Набароўскага і інш. Пісаў аповесці, апавя-данні, эсэ, дакументальныя на-рысы, казкі.

Узнагароджаны знакам «Отличник печати», медалямі,  ганаровымі граматамі.

Па матэрыялах СМІ.

Зварот Рады ТБМ

ТБМ звяртаецца па дапамогу

Шаноўныя прыхільнікі роднага слова!

Просім Вас у сувязі з павелічэннем са студзеня 2017 арэнднай платы за памяшканне сядзібы ТБМ (зараз яна складае 1435,00 руб.) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты «Наша слова» (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна) падтрымаць нас сваімі ахвяраваннямі.

Грашовыя сродкі можна прыносіць у сядзібу ТБМ штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00 альбо пералічыць на рахунак ТБМ — УНП ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 100129705, р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Менску і Менскай вобласці ААТ «Белінвестбанк», код 739.

Спісы ахвярадаўцаў рэгулярна друкуюцца ў «НС», змяшчаюцца на партале ТБМ.

27 лістапада 2016 г.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Анісім Алена — 100 р., г. Менск
  2. Восіпава Аляксандра — 10 р., г. Гомель
  3. Васілючак Міхась — 20 р., г. Гародня
  4. Бойса І.Б. — 15 р., г. Ліда
  5. Ляскоўскі Ўладзіслаў — 25 р.,

Шаркаўшчына

  1. Рэбека Мікола — 20 р., г. Менск
  2. Гарбацэвіч Валер — 10 р., г. Салігорск
  3. Сільнова Людміла — 10 р., г. Менск
  4. Сутулаў Глеб 5 р., г. Менск
  5. Стадуб Іван — 10 р., г. Менск
  6. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  7. Ніжанкоўская Ірына — 20 р., Радашковічы
  8. Лаўнікевіч Дзяніс — 10 р., г. Менск
  9. Трусаў Алег — 100 р., г. Менск

 

Г. Наваполацк:

  1. Фарнэль Кастусь — 10 р.
  2. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.

3 Мельнікаў Юрась — 10 р.

4 Мельнікаў Алесь — 10 р.

  1. Рымша Алесь — 45 р.
  2. Цвяцінскі Антось — 10 р.
  3. Кунцэвіч Уладзя — 10 р.
  4. Паўловіч Віктар — 10 р.
  5. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  6. Мудроў Алег — 10 р.
  7. Гняткоў Валеры — 10 р.
  8. Сідараў Сяргей — 10 р.
  9. Гацкі Ўладзімір — 10 р.
  10. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  11. Кулік Анатоль — 10 р.
  12. Недзялкоў Яраслаў — 5 р.
  13. Пожанька Ігар — 5 р.

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.

 

Адукацыйныя паслугі

Школа асобаснага росту «ШАР»

Псіхолаг Людміла Дзіцэвіч

Семінар -трэнінг «Прафілактыка пакінутасці»

02.12.2016 а 18-ай

Калі ты хочаш даведацца, як папярэдзіць сваю траўму пакінутасці, каб цябе і тваіх блізкіх — дзяцей, унукаў, іншых сямей-нікаў — не наведвалі  думкі пра тое, што ты ахвяра жыцця, адзінокі, нікому не патрэбен, каб цябе не пакідалі блізкія людзі, каб калегі не адварочваліся ад цябе і не «з’ядалі» на рабоце, каб табе не было шкада сябе, каб не было нясцерпнага дзіцячага жадання , каб цябе абнялі, прытулілі, «узялі на ручкі», любілі і былі побач, каб тваё цела, мускулы не абвісалі, а шыйныя пазванкі не сагнуліся пры остэахандрозе,  то запрашаем наведаць семінар-трэнінг «Прафілактыка пакінутасці», які адбудзецца 25.11.2016 з 18.00 па 21.00 па адрасе: вул. Румянцава, 13 (ст.метро пл. Перамогі).

Для кантактаў:

МТС (+375 29) 769-29-78

velcom (+375 29) 960-14-53

e-mail spadarl@yandex.ru

Заняткі ў Школе асобаснага росту «ШАР» праходзяць кожную пятніцу а 18-ай гадзіне (звяраць з абвесткамі)  ў сядзібе ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13. Наступныя заняткі —  09.12.16.

 

Што ёсць для беларусаў 3 ліпеня і 25 жніўня?

Вось ужо мінуў не адзін месяц, як мы ў чарговы раз развіталіся з гэтымі знакавымі ў айчыннай гісторыі датамі. І сёлета стаўленне да іх было зусім не падобным адно да аднаго. У першым выпадку развітваліся на са-мым высокім дзяржаўным узроўні: меў адмысловую прамову Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, па вы-значаных уладамі вуліцах сталіцы прамчаліся танкі і яшчэ нешта з вай-сковай тэхнікі, у небе кружыліся аэра-планы. Знайшлося нямала ахвочых патанчыць, паспяваць. Хапала людзей і на добрым падпітку. Познім жа ве-чарам Менск аглушыў магутны пра-цяглы салют. Словам, ладзілася са-праўднае свята, чаго ніяк не скажаш пра 25 жніўня.

Чым жа заслужыў да сябе такой увагі Дзень 3 ліпеня? Афіцыйна тым, што ён праводзіўся як Дзень аб-вяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь, хаця адсутнічаюць усяля-кія прававыя дакументы пра наданне ёй менавіта ў гэты дзень такога высо-кага ганаровага статусу. Заканамерна паўстае пытанне: «Калі няма адпа-веднага дакумента, дык ці можа 3 ліпеня быць Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь?» З юрыдычнага пункту гледжання: адназначна — «Не!»

Магчыма, у нас не ўсе веда-юць, чаму так атрымалася? Мінула ж амаль два дзесяцігоддзі, як давялося сутыкнуцца з такой з’явай, тым больш, што і пераканаўчага тлумачэння ёй не пажадалі даць афіцыйныя ідэолагі. Таму не ўсе ведаюць, што ініцыятарам перанясення Дня незалежнасці Рэспу-блікі Беларусь з сапраўднай даты аб-вяшчэння яе (назаву пазней) на 3 ліпеня адбылося па  ўласнай волі са-мога Прэзідэнта А. Лукашэнкі. Пра-панаваў такое неўзабаве пасля таго, як у лістападзе 1996 года адбыўся чарговы рэферэндум. Першы, як вядома, правялі ў траўні 1995 года, што дало ўладам магчымасць пусціць пад нож беларускую мову і зрабіць асноўным сродкам абслугоўвання афіцыйнага жыцця рускую мову. Такі здзек з нашага роднага слова нельга назваць інакш, як нейкім д’ябальскім пакараннем беларускага народа, чаго ён нічым не заслужыў.

Як вядома, той лістападаўскі рэферэндум даў шмат — аж залішне! — правоў палітычнаму лідару краіны. Для яго зрабіць 3 ліпеня Днём неза-лежнасці з’яўлялася элементарнай справай, хаця і рабіўся гэтым самым недаравальны замах на вельмі важ-ную, прэстыжную для нашага народа дату: Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Да лістападаўскага рэферэндуму 1996 года мы ўжо больш за 50 разоў ад-значалі яго і заўсёды досыць ура-чыста, узнёсла, масава, не скрыжоў-ваючы ні з ніякім  іншым святам! А колькі ў Беларусь на гэтае свята з’яз-джалася ўдзельнікаў вызвалення яе ад акупантаў! Не будзем забывацца, што ў той час, калі прэзідэнцкая вер-тыкаль займалася адвольным перапіс-ваннем гісторыі Бацькаўшчыны і на свята яе вызвалення ад нямецкіх акупантаў механічна накінула Дзень незалежнасці, тады жыло яшчэ шмат непасрэдных удзельнікаў той крова-пралітнай барацьбы з ворагам. Улады ж не палічыліся з тым, як гэта адмоўна паўплывае на іх настрой з-за ўчы-ненага прыніжэння аўтарытэту да-рагога ім свята — Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. А не палічыліся хутчэй за ўсё таму, бо мелі глыбокую ўпэў-ненасць: ніхто — у тым ліку і ўдзельнікі вайны! — не асмеляцца запярэчыць таму, што робіць маладая прэзідэн-цкая сістэма кіравання з добрай да-мешкай да яе ўладных структур рэ-прэсіўных механізмаў. Але не будзем так строга судзіць гэтую адарваную ад народа сістэму. Валюнтарысцкае перапісванне гісторыі ўласціва амаль усім такога кшталту палітычным рэ-жымам, асабліва ў першыя гады іх функцыянавання. Чаму б тады і на-шаму не пастарацца стаць на такі шлях?

І раней, і зараз палітычная, афіцыйнай арыентацыі інтэлекту-альная эліта ў вялікую заслугу ста-віць прарабам лістападаўскага рэфе-рэндуму, што дзякуючы атрыманым ад яго вынікам, удалося надаць статус дзяржаўнай і рускай мове. Да гэтага ж ім, як вядома, цалкам заканамерна карысталася (праўда, на паперы) толькі беларуская мова. А іншага падыходу і быць не магло, бо ў межах нашай краіны жыве толькі адзін тытульны народ — беларусы. Усе, ап-роч іх, гэта этнічныя групы. І хаця нават самаму цёмнаму чалавеку было зразумела, што ўзвядзеннем у статус дзяржаўнай мовы і рускай мы, як зла-чынцы, абавязкова загубім беларус-кую мову, паставім пад рэальную пагрозу далейшае самабытнае існа-ванне беларускай нацыі, уся чыноў-ніцкая брація разам з паслухмянымі ёй ідэолагамі і пасёння працягваюць маліцца на лістападаўскі рэферэндум. Добра, што хоць апазіцыйныя ўладам рухі, партыі глядзяць на яго, як на страшэнную нацыянальную катаст-рофу. Вось бы адным і другім сабрац-ца ды супольна паразважаць, што гэта і на самай справе за з’явішча для беларускай нацыі лістападаўскі рэфе-рэндум. Сёлета ж яму дваццаць!

Сапраўдным жа прававым Днём незалежнасці Рэспублікі Бела-русь неабходна лічыць — і так яно лічылася да лістападаўскага рэфе-рэндуму — толькі 25 ЖНІЎНЯ, на што ёсць адмысловы калектыўны заканадаўчы акт, а не воля якой-небудзь адной дзяржаўнай асобы, няхай сабе і самай высокай катэгорыі. Назаву яго: прыняты ў гэты дзень 5-й нечарговай сесіяй Вярхоўнага Савета БССР Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Бела-рускай ССР аб дзяржаўным суверэ-нітэце Беларускай Савецкай Сацыя-лістычнай Рэспублікі». У гэты ж дзень на згаданай сесіі прынялі яшчэ і па-станову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Бела-рускай ССР». Як бачым, усё рабілася салідна, канстытуцыйна, чаго менавіта і патрабаваў ад дэпутатаў гэты лёса-вызначальны для беларускага народа Закон.

У гэтага Закона, як бачым, ёсць свой бацька ці свая маці (кожны мае права выбіраць адно з прыведзе-ных слоў). Гэта прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэ-нітэце Беларускай Савецкай Сацыя-лістычнай Рэспублікі, бо каб не было такога нарматыўнага акта, 5-й нечар-говай сесіі Вярхоўнага Савета БССР яго  патрэбна было тэрмінова распра-цаваць і прыняць. А час жа, калі Дэ-кларацыі надалі статус канстытуцый-нага закона, быў надзвычай скла-даным, непрадбачлівым з-за злачын-ных дзеянняў арганізатараў путчу ў Маскве. Шкада, што сёлета апазіцый-ныя партыі і рухі не палічылі патрэб-ным па-належнаму аднавіць у памяці людзей таго, што адбывалася ў Бела-русі 25 гадоў таму падчас прыняцця без перабольшвання сапраўды гіста-рычнага Закона. Сфармуляваныя ў ім палажэнні і датычна пытанняў нацы-янальна-культурнага, моўнага раз-віцця беларускага народа не падля-гаюць крытыцы. Гэта зусім не тое, што рабіла і робіць сёння прэзідэн-цкая вертыкаль у гэтай выключнай важнасці нацыястваральнай сферы. Ніхто іншы, як сама гэтая вертыкаль, прывяла свой дзяржаўны народ на мяжу этнічнага вымірання.

Дзякуючы прынятаму Закону ў нас ужо з 1992 года сталі на афі-цыйным узроўні адзначаць Дні неза-лежнасці. Праўда, праходзілі яны без належнай урачыстасці і масавасці галоўным чынам з-за таго, што ў іх меліся сур’ёзныя апаненты з боку нашых прамаскоўскай арыентацыі палітыкаў і інтэлігенцыі. Яны рабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб толькі ў народа, не дай бог, не абуджалася нацыянальна-дзяржаўная свядо-масць, каб ён не імкнуўся быць гас-падаром на бацькоўскай зямлі, а цягнуўся да супольнага жыцця з усходнім суседам. Менавіта такіх по-глядаў палітыкі і прыйшлі да ўлады ўлетку 1994 года. Шмат хто з іх ігна-раваў і 27 ліпеня, і 25 жніўня, калі былі прыняты сапраўднай гістарыч-най важнасці для суверэннага развіц-ця краіны дакументы, як разгляданыя мною Дэкларацыя і Закон, г. зн. прыняты без удзелу тых, хто пазней засеў ва ўладных структурах прэзі-дэнцкай вертыкалі. Каб штогод не згадваць пра ролю тых, дзякуючы якім з’явіўся на свет апошні з названых нарматыўных актаў, думаецца, і было прынята рашэнне аб штучным, ала-гічным пераносе святкавання дня не-залежнасці Рэспублікі Беларусь з 25 жніўня на 3 ліпеня. Такую механіч-ную ператасоўку датаў святкавання можна яшчэ ў пэўнай ступені патлу-мачыць свядомай недаацэнкай высо-кім палітычным кіраўніцтвам краіны самога факту надання ёй статусу незалежнай. Мы добра ведаем, як яно насілася з крайне небяспечнай для беларускага народа ідэяй аб розных формах палітычнага аб’яднання іх маладой дзяржавы з выдатна спрак-тыкаваным у гэтай справе ўсходнім суседам. Каб не дапусціць росту прэ-стыжнасці ўласнай дзяржавы ў вачах яе законных гаспадароў-беларусаў, улады так адвольна  і маніпулявалі з выбарам дня абвяшчэння незалеж-насці Рэспублікі Беларусь.

Палітыкам не ўдалося ўтаіць небяспеку такой гульні. Асабліва ўсё гэта вельмі добра ўяўлялі сабе нацы-янальнай арыентацыі колы беларус-кага грамадства. Адстойванне свайго законнага права на суверэнную дзяр-жаву было альфай і амегай іх што-дзённага жыцця. Затое прапанову ма-ладога Прэзідэнта нашай краіны аб штучным, неправамерным пераня-сенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 25 жніўня на 3 ліпеня падтрымалі амаль усе адарваныя ад нацыянальнай глебы дэпутаты. Су-праць галасавалі толькі асобы цвё-рдай нацыянальна-дзяржаўнай свя-домасці. Але іх было крайне мала. Заўважу, што ў сусветнай практыцы не заўсёды апраўдваецца навязванне волі бальшыні людзей тымі, хто знахо-дзіцца ў меншыні. Такога роду палі-тыкі, тэарэтыкі былі нават і ў самой царскай Расіі. Так, вядомы прагрэ-сіўны юрыст П.І. Новагародцаў у выдадзенай ім у 1909 годзе ў Маскве кнізе «Кризис современного право-сознания» пісаў: «Если 99 прину-ждают к чему-либо одного, совер-шается не меншее нарушение спра-ведливости, чем если один при-нуждает 99″ (с. 225). Як усё гэта часта назіралася і назіраецца ў Беларусі!

Як і меркавалася многімі, 3 ліпеня 1997 года (у гэтым годзе яно адзначалася ўпершыню) не стала сапраўдным святам незалежнасці Рэс-публікі Беларусь. У ім мелася непа-раўнальна больш таго, што было ха-рактэрна для дадзенай даты, калі ад-значаўся Дзень вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў. Дарэчы, такая з’ява была для спадобы і бальшыні палітыкаў, якія да канца не вызна-чыліся з тым, што ж рабіць далей з нацыянальным суверэнітэтам краіны. Адсутнасць належнай папулярнасці яго ў асяроддзі палітычнай эліты Рэспублікі Беларусь цешыла і Маск-ву, у якой было шмат праціўнікаў сапраўднай суверэнізацыі створаных на постсавецкай прасторы краін. Гэта толькі шмат гадоў пазней, калі паліты-чная эліта РБ, як след уцяміла, што лепш быць гаспадаром у невялікай хатцы, чым прыслугоўваць уладарам багатых харомаў, яна (эліта) пачала мяняць у лепшы бок сваё стаўленне да правядзення Дня незалежнасці. Ужо не першы год яно з’яўляецца галоўным для палітычнага кіраўніцтва краіны, у тым ліку і самога Прэзідэн-та. Толькі вось нелагічна, насцяро-жвае, што ў святкаванні бяруць удзел і войскі Расійскай Федэрацыі.

Сёлета мы павінны адзначыць юбілейную гадавіну і яшчэ адной знакавай для Беларусі даты: 25-годдзе ад часу падпісання 8 снежня 1991 года ў Віскулях пагаднення аб спы-ненні існавання СССР. Пішу «зна-кавай» таму, бо каб такога не здары-лася, не было б і незалежнай Рэс-публікі Беларусь. Вялікі мінус Віску-лёў — гэта фармаванне нечуванага па колькасці высокааплатнага бюракра-тычнага чыноўніцкага апарату. Дый і карупцыянеры, галоўным чынам занятыя ва ўладных структурах, не так бы прывольна сябе адчувалі, на непараўнальна меншае зладзейства замахваліся б, і не была б іх такая процьма. Усё-такі вядомая за савецкім часам служба пад рускай абрэвія-турай ОБХСС куды эфектыўней зма-галася з эканамічнымі злачынствамі, чым сёння назіраецца ў нас.

Вось такімі мне падаюцца 3 ліпеня і 25 жніўня. Дзяржава, грамад-скасць не павінны абмінуць сваёй увагай і 7-8 снежня, на якія ў нас існуюць дыяметральна процілеглыя погляды, на што ёсць свае важкія прычыны.

 

Леанід Лыч,

доктар гістарычных навук, прафесар.

Навуковая вандроўка

 

18 лістапада 2016 года ў тэат-ральнай гасцёўні Нацыянальнага  ака-дэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася навукова- практычная канференцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, по-шук, эксперымент».

Арганізатарамі мерапрыем-ства былі: Нацыянальны акадэмічны тэатр  імя  Якуба Коласа, Віцебскі  аб-ласны краязнаўчы музей і  Дзяржаў-ны архіў Віцебскай вобласці. У кан-ференцыі прынялі удзел 16 даслед-чыкаў.

З прывітальнымі словамі вы-ступаў мастацкі кіраўнік Нацыяналь-нага акадэмічнага тэатра  імя Якуба Коласа, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Валеры Анісеенка.

Потым вельмі змястоўна рас-павядала доктар мастацтвазнаўства, прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Катовіч. Яе да-клад меў назву «Трылогія аб мастаках Віталя Баркоўскага ў Коласаўскім тэатры».

Перад прысутнымі вельмі ці-кава выступалі  менскія даследчыцы  кандыдыты навук: Наталля Валан-цэвіч, Ксенія Дубоўская, Крысціна Смольская і Кацярына Яроміна. Да-клад апошняў выклікаў бурныя спрэ-чкі і абмеркаванні. Мне вельмі спа-дабаўся даклад Ксеніі Дубоўскай.

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі тэатра: Андрэй Жыгур, магістр мастацтвазнаўства, мастак «коласаўцаў», а таксама тэатразнаўца і літаратурны рэдактар «коласаўцаў» Юрась Іваноўскі… Спадар Юрась вельмі цікава распавёў пра рэжысёр-скія пошукі на Коласаўскай сцэне канца XX — пачатку XXI стагоддзя! Не абмінулі ўвагай канференцыю віцебскія архівісты — Аляксандр Ба-раноўскі распавёў пра жыццёвы і творчы шлях Зінаіды Канапелькі (1918-1997), а Святлана Мясаедава распавяла пра «Гісторыі партыйных чыстак 1929-1930 гадоў у БДТ-2″…

Не меньш цікава было паслу-хаць Ігара Падлівальчава, артыста, які атрымоўвае адукацыю рэжысёра, з новага драматычнага тэатра (г. Менск).

Малады даследчык з Менска, мастацкі кіраўнік навучальнага цэнтра сучасных мастацтваў, магістр маста-цтвазнаўства Ўладзімір Галак распа-вёў пра  «Сацыяльны тэатр у  Рэспуб-ліцы Беларусь». Удзельнікам канфе-ренцыі было зададзена шмат пы-танняў.

Мерапрыемства ўпрыгожлі студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, будучыя заг-літы. Але  я даведаўся, што публіку-юцца яны толькі пакуль у інтэрнэце.

З заключным словам выступіў кіраўнік літаратурна — драматычнай часткі тэатра Алесь Замкоўскі. На-огул, усё было вельмі цікавым.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Бунтоўны дух мысляра

Я ведаю  паэта  Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыван-няў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр… А ў той жа час  вочы бачаць, а душа не радуецца рэчаіснасці. І, назіра-ючы за ходам падзей у грамад-скім жыцці, паэт-ваяр набыў скепсіс і паняверку… Таму з ці-кавасцю, не пазбаўленай, праў-да, і зразумелай  тут насцярогі, я прачытаў яго мастацка-пуб-ліцыстычны твор «Законы неба не адмяняюцца» (Нябесная Бе-ларусь)», яго надрукавалі ў га-зеце «Наша слова» ў №№ 22 — 30 за чэрвень —  ліпень  2016 г.

Форму ягонаму твору прыдае трохрадкоўе слупкоў, або  змыслых строф, якія  паэт узяў сабе на ўцеху, на ўзбраен-не, адштурхнуўшыся ад япон-скага хоку, і не здраджвае  аб-любаванаму прыёму, ладу,   фо-рме ад самага пачатку сваёй творчай біяграфіі. Па сутнасці выкладзенае ў яго паэме-эсэ,  можна  назваць яшчэ паэмай-маналогам, бадай што… Аўтар свядома выбраў жанр паэмы без сюжэту, а каб быў сюжэт ды былі дзеі-падзеі, вобразы,  характары — яны самі па сабе ўжо разгортваліся б і зава-стралі  цікавасць чытача.

Наватарства  паэта, калі хочаце, у тым, што ён кінуў вы-клік класічнай паэме і замест сюжэту рызыкнуў падаць свой мыслярскі одум, набытак, клёк, афарбаваны аўтарскімі пачуццямі. І тут мы маем кіпен-не пачуццяў замест сюжэту.

Пералічым  раздзелы твора, якія ў пэўнай меры вы-яўляюць змест паэмы-эсэ. За-значым, дарэчы: усе раздзелы працяты пякучым болем аўта-ра за краіну сваіх мар — Радзіму. Толькі ж  гэты боль і гняце, і ўзвышае, бо за ім — бачанне Ня-беснай Беларусі. Праўда, гэта адзіны станоўчы і ўзвышаны вобраз, на якія відочна бракуе паэме.

Ну  дык вось, шаноў-ныя  чытачы, чытайма разам: 1. А хлеб духоўны — без чаргі. 2. Зямная (Беларусь, — Э.Я.), яна на ахвярах трымаецца. 3. Бойся каўтуна ў галаве. 4. Га-ньба сваім і чужым. 5. Хто мову Айчыны сваёй не пакінуў. 6. У небе, у самым небе.  7. Дык бу-дзьма ж, як сонца! 8. Замест «Не бойся» — «Смялей!» 9. І сэрцы, і думкі, і воля… 10. Радзіма  і Творца — вось жа ў гэтым усё.

Душа!

Што можа

               ў неба ўзняць душа,

Калі не ў спаемстве

яна з жыццём беларуса?! 

 

Бачачы паратунак (для годных таго паратунку) суай-чыннікаў у міфічнай Нябеснай Беларусі як мары, аўтар тым не менш кліча да дзеі — ства-рыць, зрабіць, дасягнуць  на роднай зямлі тоеснасці з той  ідылічнай, нябеснай краінай. А пакуль што, да здзяйснення гэткай запаветнай мары яму  і нам, грэшным,  далёка, бо дух народа, ёй-ёй,  — наш дух нямоц-ны. І ёсць горкая праўда, і ёсць  аўтарскае папярэджванне ў наступных радках:

Янку Купалу забілі б і сёння,

Толькі ўжо не ў Маскве,

А ў Мінску.

У падобным сцвяр-джэнні, дарэчы, уся драма, калі не трагедыя  нашага жыцця тут, на спрадвечнай зямлі беларус-кай. А вось вытокі бездухоў-насці, ліха на яе:

У каго няма айчыны на зямлі,

Сваю гаротнасць аніколькі

Ён не ўяўляе.

 

Сям’я без культу Айчыны

Зямной і нябеснай —

Пустая ячэйка.

 

У паэме «Законы неба не адмяняюцца» сказана  шмат  горкай і непамыснай праўды. Толькі  ж,  калі да сэнсу, ёсць там і спрэчныя альбо знаро-чыста грубыя радкі і, можа па-казацца нават, што празмерна згушчаюцца невясёлыя фарбы. Нехта ахвотна  залічыць аўтара ў апазіцыянеры. Дарэмна, ад-нак!..

Гучок — сам па сабе, і крытыка ў яго — падчас жорст-кая крытыка ладу  — распаўсю-джваецца ва ўсе бакі, на  сваіх і чужых, на ніякіх, адпетых, на грамадства ў цэлым, бо, людцы мілыя, набліжаецца катастрофа — гібель нацыі, і больш няма су-мненняў — страты  панясуць усе!

Тут прыгадваецца па-добнае  ж непрыняцце карціны жыцця і нягод у грамадзе ды горыч Васіля Цяпінскага ў сярэднявечча: «Хіба не кара божая — лад, што ўсталяваўся ў нас у доме?!»

Дык страты панясуць усе… і  свядомыя, і несвядомыя грамадзяне, прычым разам з уладамі. І, калі шчыра, у мяне  сёння ўзнікае парадаксальная думка: паэт Гучок у сваіх кло-патах, верагодна, стаіць ужо бліжэй да ўладаў, чымся да апазіцыі, прынамсі, у разумен-ні неабходнасці  павароту краі-ны да неадкладнага вырашэн-ня нацыянальных пытанняў.

У галовах высокіх па-волі і тым не менш абгрунта-вана, натуральна і прыкметна адбываецца ледзьве азначаны тут паварот. Зрэдзь з’яўляюц-ца публікацыі ўладных людзей, у якіх трактуецца неабходнасць шанаваць сваю гісторыю, ку-льтуру,  духоўныя і маральныя каштоўнасці, урэшце — мову, і гэтая задача бачыцца ўсеагу-льнаю, калі не сказаць, абавяз-коваю, для ўсіх. Па крайняй меры так, як гэта рабілася і ро-біцца ў іншых краінах, якія да-сягнулі свайго развіцця. Пры-намсі, падобная задача павінна аб’яднаць  намаганні дзяржаў-ных структур і грамадства. У вырашэнні гэтай задачы — вы-шэйшы сэнс утворанага дзяр-жаўнага арганізму. Прычым, клопат пра дабрабыт народа не адмяняецца, а, наадварот,  уз-мацняецца.

Жалю варта, але даво-дзіцца прызнаць, што піраміда палітычнай апазіцыі за апошнія 20 гадоў перакулілася, і кіраў-нікі палітычных партый і рухаў, як чорт ладану, баяцца ўзды-маць і вырашаць нацыяналь-ныя пытанні на сваёй зямлі, а яшчэ больш — за яе межамі, у ЕС, да прыкладу… Разам з тым у Еўропе, па прычыне не-далужных і прадузятых лібера-льных стандартаў страчваюць людзі сваё аблічча, каларыт, ранейшы творчы дух.  Нясуць страты народы і нацыі. Замест годнасці, досціпу, прыгажосці, велічы  той ці іншай нацыі вя-дуцца бясконцыя размовы аб правах індывіда — чалавека, які разглядаецца ў адрыве ад сваёй зямлі, роду, радзіны. І тыя сла-вутыя і развесістыя «правы ча-лавека» ўсё часцей паруша-юцца, і раз-пораз гучаць тэр-акты. Западаючы ў бок  адна-полых шлюбаў і дызарыента-цыі грамадства,  гібее выпеста-ваная стагоддзямі  мараль.

Бароняць правы інды-віда… Вось толькі ніхто нідзе не бароніць правы нацый на развіццё і трываласць, на са-мую іх будучыню, што, мусі-быць, не менш важна за абаро-ну правоў пэўнай  асобы. Нацыі ж заўжды вянчаюць развіццё духу чалавечага. Як, зрэшты, і творчасці. Матэрыяльнай і ду-хоўнай. Таму яны — вянец чала-вецтва. У іх — ягоная веліч, а не ў рассыпаным па планеце  боб-гароху. І ўсё гэта карэлюецца з паэтычным творам Гучка.

Трывога, скруха, сум, абвостраны боль за сваю збэш-чаную размаітымі  акупантамі зямлю і дзяржаву не пакідае паэта. У душы часам складва-ецца ўражанне, што ён у сваёй  трывозе і мораку самотны-са-мотны  і неадкуль больш ча-каць ні падтрымкі, ні радасці, уцехі. Гэта не можа не хваля-ваць яго. Адзінота, што праўда  — сяброўка філосафа, мысляра. А на Беларусі тым часам мала беларусаў… і гэта ён засведчыў у сваёй паэме. Беларусы страч-ваюць свае пазіцыі. А ці ж так яно?..

Адзінота пасуе Богу

І таму, хто ўлюблёны

Ў Айчыну сваю.

               

А людзі? Каханне?

                         Бацькі і дзеці?

Культура, мастацтва

          і падобнае іншае? Не…

Радзіма і творца —

             вось жа ў гэтым усё!

 

У размове з дасціпным паэтам і публіцыстам Я. Гуч-ком, пасля таго, як была надру-каваная паэма «Законы нябёсаў не адмяняюцца», я зазначыў яму, што падобны твор заці-кавіць далёка не ўсіх чытачоў, не кожнаму ляжа на душу. Ён  лёгка пагадзіўся і сказаў:

—  Няхай і так. Я ж пісаў у разліку на падрыхтаваных, разумных ды  цямных чытачоў. Буду чакаць, што скажуць людзі.

І апошняе, што мне за-стаецца дадаць, гэты твор Гуч-ка  патрабуе да сябе далікатна-га і не перадузятага  падыходу, яго лепш чытаць не ўвесь ад-разу, а паасобнымі дзялкамі, скажам, раздзеламі. Лягчэй за-свойваецца. Дый, увогуле, браць мудрасці праз меру, упо-хапкі,  таксама нягожа.

Васіль Якавенка,

  пісьменнік.

«І зорка гарыць, і не вяне вянок»

23 лістапада Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы арганізавала сустрэчу з самымі вядомымі творамі Максіма Багдановіча.

«І зорка гарыць, і не вяне вянок» — пад такой назвай прайшлі Лідскія літаратурна-музычныя зазімкі, падчас якіх радкі несмяротных і такіх любімых твораў беларускага класіка гучна і меладычна гучалі ў бібліятэцы.

Пачалася імпрэза з падвядзення вынікаў літарату-рнага конкурсу «Чытаем разам Багдановіча». Сутнасць пра-екту заключалася ў тым, што канкурсанты чыталі любімыя вершы М. Багдановіча на ка-меру на фоне гістарычных помнікаў г. Ліды. Пераможцамі былі абвешчаны Алесь Хітрун — навуковы супрацоўнік літара-турнага аддзела ДУ «Лідскі гіс-тарычна-мастацкі музей” з вершам “Як толькі закрыю я вочы”, Габіс Марыя Іванаўна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА»СШ№ 12 г. Ліды» з вершам “Завіруха”, Габіс Уладзіслаў — вучань 2 класа ДУА “СШ № 12 г. Ліды» з вершам “Возера”, Міхно Маргарыта — 8 кл. Тарноўскай СШ з вершам “Пагоня”, Куры-ла Людміла Тадэвушаўна — агр. Дворышча з вершам «Падымі ў гару сваё вока», Русецкі Іван Станіслававіч — лідскі паэт з санетам «Паміж пяс-коў Егіпецкай зям-лі…»). Усе перамож-цы атрымалі дыпло-мы і чыталі конкур-сныя творы ўжо ў жывую, на залу, якая была запоўне-на ў асноўным вуч-нямі трох класаў СШ № 1 г. Ліды.

Разам з кан-курсантамі чыталі вершы М. Багдано-віча, а таксама свае вершы і дзяліліся думкамі пра Багдано-віча гарадзенскія пісьменнікі: старшыня Гарадзенскага абла-снога аддзялення Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, паэты Юрка Голуб і Рычард Бялячыц.

Паміж выступамі ішла дэманстрацыя песень на вершы М. Багдановіча ў выкананні ў асноўным “Песняроў”.

Аднак жа і ўжывую прагучалі песні на словы Мак-сіма ў выкананні Сяржука Чар-няка. Першай была песня “Пі-санка”, напісаная і выкананая ўпершыню 35 гадоў назад на імпрэзе ў Гарадзенскім замку да 90-х угодкаў з дня нара-джэння Багдановіча.

Затым пад кіраўніцт-вам С. Чарняка ўся зала спя-вала “Зорку Венеру”. І не блага спявала.

Чарговыя Лідскія за-зімкі сталі знакавай падзеяй ў культурным жыцці г. Ліды. Але галоўнае, што да творчасці класіка беларускай літаратуры яшчэ раз дакрануліся маладыя лідзяне, і хоць нехта панясе з сабой несмяротныя радкі  паэ-та, каб ніколі не забыць.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Чытайма, ведайма і памятайма!

Пяцідзесяцігоддзе ад-значыў вечарынай у музеі Максіма Багдановіча паэт, лі-таратурны даследчык, вядоў-ца «Вольнай студыі» на Радыё Свабода лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Міхась Скобла.

За мінулыя дзесяць га-доў ён зрабіў значны ўнёсак у літаратуразнаўства, уклаўшы кнігі эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш «Каб вы ве-далі», «Лісты з Зэльвы», кнігу успамінаў «Духу магутныя ча-ры», зборнікі пра Зоську Верас «Я помню ўсё», пра даследчыка беларускіх летапісаў Мікалая Улашчыка «Даць народу гісто-рыю» і іншыя. «Чытайма, ве-дайма і памятайма!» — такі дэвіз рупліўцы можна знайсці ў яго прадмове да тома ліставання Ларысы Геніюш.

Удзельнікі вечарыны дзяліліся ўражаннямі ад кніг М. Скоблы «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994), «Нашэсце Поўні» (2000), літа-ратурных пародыяў «Розгі ў розніцу» (1993), зборніка вер-шаў для дзяцей «Камень-перу-нок» (1998), гістарычных нары-саў «Дзярэчынскі дыярыюш». Высокую адзнаку прыхільні-каў чытачоў і спецыялістаў атрымалі анталогіі беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла» (2003) і сусветнай паэзіі ў бе-ларускіх перакладах «Галасы з-за небакрая» (2008).

У межах сустрэчы былі прэзентаваныя дзве яго новыя кнігі. Зборнік вершаў «Камізэ-лька для месяца» пабачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Дзея-слоў», а томік прозы ды эсэ «Саркафагі страху» выйшаў у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У прэзентацыю былі ўключаны фотаздымкі М. Ско-блы з  Рыгорам Барадуліным, Васілём Быкавым, Нілам Гіле-вічам, з яго сябрамі і сям’ёй, а таксама на экране прайшлі вы-явы Л. Геніюш, З. Верас, М. Улашчыка, каб прысутнасць іх духу адчувалася ў зале.

— Пасля таго, як я пад-рыхтаваў іх кнігі ў выдавецтве «Лімарыус», найвыдатнейшыя дзеячы нашай гісторыі і куль-туры сталі мне як сваякі і сямей-нікі. Без іх, я мабыць, не быў бы тым, кім я ёсць, — сказаў М. Скобла.

Сцэнар вечарыны юбі-ляр склаў так, каб прадставіць не толькі сваю творчасць, але і сваіх даўніх калег і сяброў, з якімі звязаны ў яго ва-ндроўкі па ўсёй Беларусі.

Даслед-чык Слонімш-чыны, Зэльвенш-чыны, Дзятлаў-шчыны і Белас-точчыны, які вы-даў 62 кнігі, Сяргей Чыгрын знайшоў і прачытаў студэнц-кую паэму сябра. Гэта была першая кніжка Міхася, якую надрукаваў яго настаўнік у ко-лькасці 5 асобнікаў. «Шануйце Бацькаўшчыну — маці і мову родную сваю!» было напісана яшчэ ў 1985 годзе.

Старшыня Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Барыс Пя-тровіч акрэсліў дасягненні ў літаратуры пакалення «Тутэй-шых». Ён адзначыў велічнасць здзяйсненняў Міхася Скоблы, які заявіў пра сябе як літара-туразнавец, крытык, архівіст, але найперш як Паэт з вялікай літары. Вершы, якія ўвайшлі ў зборнік «Камізэлька для ме-сяца», хрэстаматыйныя, іх бу-дуць чытаць і цаніць. Саюз бе-ларускіх пісьменікаў падрых-таваў да юбілею М. Скоблы віншавальны адрас і выпусціў новы нумар часопіса «Дзея-слоў» з яго творамі.

50 -годдзе Міхася Ско-блы па часе і па змесце з’ядноў-ваецца з кампаніяй «Наша 500- годнасць». Бо з яго дапамогай узрастае і ўмацоўваецца цвердзь з кніг, якая служыць духоўнай абаронай нашага  на-рода.

Міхась Уладзіміравіч Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 годзе паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Паэт з удзячнасцю ўзгадаў сваіх бацькоў, дзеда, настаўніка Пя-тра Марціноўскага, родную Зэльвеншчыну. Сардэчныя словы пашаны ён выказаў прадстаўніку старэйшага пака-лення — Анатолю Вярцінскаму. Мінулы тыдзень СБП прысвя-ціў менавіта Анатолю Іллічу.

— Мы з вамі пярэзімкі,- сказаў  М. Скобла. — Так на Гарадзеншчыне называлі быч-коў, якія нарадзіліся перад зі-мой, а таму лічылася, што яны будуць больш трывалыя  і зда-ровенькія. Можа, ў гэтым і ёсць сакрэт нашай працавітасці, і, спадзяюся, даўгалецця.

З віншаваннем высту-піла рэдактар каталіцкага часо-піса «Наша вера» Крыстына Аляксееўна Лялько. 18 эсэ Мі-хася Скоблы, уключаныя ў кні-гу «Саркафагі страху», раней друкаваліся ў часопісе.

— На працягу многіх гадоў Міхась Скобла асвятляе  «Нашу веру» сваім талентам. У гэтым годзе мы выдалі да-тэрмінова калядны нумар, у які ўвайшлі новыя паэтычныя зда-быткі Міхася Скоблы, — паведа-міла рэдактар выдання.

Паэт выказаў падзяку Таццяне Грыневіч-Матафонавай, разам з якой ён цягам двух апошніх гадоў удзель-нічаў у літаратурных вечарынах у розных кутках краіны. Па яго словах, яна дапамага-ла яму ствараць духа-ўздымны настрой у грамадзе. З чытаннем вершаў і спевамі на вечарыне выступіла паэтка і спявачка з Го-меля Вальжына Цярэ-шчанка.

Сын Міхася Скоблы Вячка, ву-чань 23-цяй менскай гімназіі, прачытаў верш «Дзед» Ларысы Геніюш. Анатоль Вя-рцінскі ўручыў кветкі жонцы юбіляра Ла-рысе.

Паэтка і вядо-ўца тэатральных веча-рын у менскай біблі-ятэцы імя Цёткі Акса-на Спрынчан падзялі-лася ўспамінамі пра супрацоўніцтва з М. Скоблам. Яе муж Яраш Малішэўскі выканаў цудоўныя мелодыі на дудзе і саламяным піш-чыку, а потым зачытаў шляхетнае пасланне ад іх творчай сям’і, стылізаванае пад старабеларускую мову.

Старшыня Гарадзен-скай філіі Саюза беларускіх пі-сьменнікаў Валянцін Дубатоў-ка нагадаў пра ўпарты і мэта-накіраваны характар Міхася Скоблы, дзякуючы якому былі ўсталяваны мемарыяльныя до-шкі Ларысе Геніюш і іншым гарадзенскім дзеячам культу-ры, рэалізаваныя шматлікія творчыя праекты. Павінша-ваць спадара Міхася прыйшлі Юлія Якаўлеўна Бураўкіна і Алена Мікалаеўна Страль-цова, Галіна Васільеўна Сіў-чык, Анатоль Бутэвіч, Сяргей Шапран, Генадзь Вінярскі і іншыя, прыехалі сваякі з Зэ-львы. На літаратурнай імпрэзе прагучалі вершы Ларысы Ге-ніюш, Пімена Панчанкі, Міхася Скоблы, Анатоля Вярцінскага.

Нечакана сябры і кале-гі склалі юбіляру шмат пада-рункаў: ад шкарпэтак, звяза-ных матуляй, драўляных абя-рэгаў у выглядзе трох соваў да  вышыванкі, гальштука і камі-зэлькі, што, напэўна, азначае шчаслівы шанец і добры лёс.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Міхась Скобла на юбілейнай вечарыне.
  2. Сяргей Чыгрын.
  3. Крыстына Лялько.
  4. Барыс Пятровіч.
  5. Вальжына Цярэш-чанка.
  6. Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.
  7. Анатоль Вярцінскі.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *