НАША СЛОВА № 49 (1304), 7 снежня 2016 г.

Панядзелак, Снежань 12, 2016 0

25 гадоў рэальнай незалежнасці Беларусі

Пасля спробы зрушэн-ня М.С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР па-раней-шаму працягвалася праца над новым Саюзным дагаворам. Кіраўнікі большасці рэспублік заяўлялі пра свой намер далу-чыцца да дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў. Апошні раз такая заява была зроблена ў лістападзе 1991 года і тран-слявалася на тэлебачанні, а са-мо падпісанне было прызнача-на на снежань.

1 снежня ва Украіне быў праведзены рэферэндум па пытанні яе незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвяр-джальных адказаў.

7 снежня 1991 г. дэпу-таты Вярхоўнага Савета Бела-русі XII склікання сталі свед-камі незвычайнага выступу. Прамову трымаў Барыс Ель-цын. Расійскі прэзідэнт гава-рыў аб цеснай гістарычнай дружбе рускіх і беларусаў, пе-рспектывах адносін паміж дзвюмя рэспублікамі.

8 снежня 1991 г. кіраў-нікі трох саюзных рэспублік падпісалі знакамітае Белавеж-скае пагадненне, якое прадугле-джвала роспуск СССР як су-б’екта міжнароднага права. Пагадненне падпісалі ў Віску-лях (Белавежская пушча, Бе-ларусь) вышэйшыя службо-выя асобы і кіраўнікі ўрадаў трох саюзных рэспублік: Ба-рыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР), Станіслаў Шушке-віч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Леанід Краўчук і Вітольд Фо-кін (Украіна).

Прэамбула дакумента канстатавала, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Артыкул 1-ы Пагад-нення абвяшчаў: «Высокія Да-гаворныя Бакі ўтвараюць Са-дружнасць Незалежных Дзяр-жаў» (СНД).

Пагадненне заяўляла пра імкненне развіваць супра-цоўніцтва ў палітычнай, эка-намічнай, гуманітарнай, куль-турнай і іншых абласцях.

Артыкул 14-ы вызна-чаў Менск «афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў садружнасці».

У спецыяльнай Заяве кіраўнікоў дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Расіі і Украіны кан-статавалася, што недальнабач-ная палітыка Цэнтра прывяла да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, да разва-лу вытворчасці, катастрафіч-нага паніжэння ўзроўню жыцця практычна ўсіх без выклю-чэння сацыяльных слаёў насе-льніцтва. Цэнтральная ўлада, апроч усяго іншага, абвінавач-валася ў нагнятанні сацыяльнай напружанасці на нацыянальнай глебе. Таму адзіны выхад, як гаварылася ў Заяве, бачыцца ў стварэнні СНД.

Праз дзень пасля падпі-сання Белавежскага пагаднення — 10 снежня 1991 г. — пастанова Вярхоўнага Савета Беларусі аб яго ратыфікацыі была вынесе-на на суд парламентарыяў.

Пачаўшы свой выступ, Шушкевіч заявіў, што разумее «хваляванне і нецярплівасць» дэпутатаў. Паводле Шушке-віча, сустрэча лідараў трох славянскіх рэспублік наспела даўно, таму што перамовы аб саюзным дагаворы зайшлі ў тупік. Старшыня Вярхоўнага Савета паспяшаўся супакоіць дэпутатаў, запэўніўшы іх у тым, што ён стаіць з Ельцыным і Краўчуком на адных і тых жа «канцэптуальных пазіцыях».

Пераважная боль-шасць дэпутацкага корпуса досыць пазітыўна ўспрыняла падпісанне Белавежскага пагад-нення і была яўна настроена на ягоную адназначную ратыфі-кацыю. Пра гэта сведчаць выступы многіх дэпутатаў. Ве-льмі высока ацаніў дзеянні беларускага кіраўніцтва ў Віс-кулях Анатоль Вярцінскі.

Вынікі галасавання па ратыфікацыі Белавежскага па-гаднення былі наступнымі. З 266 дэпутатаў, што галасавалі, «за» прагаласавалі 263 пар-ламентарыі, «супраць» — 1, устрымаліся — 2, не галасавалі 27 чалавек.

Працэдура дэнансацыі прайшла без асаблівых усклад-ненняў, аднак карціна была трохі іншай. З 240 дэпутатаў, што галасавалі, «за» аддалі свае галасы 212 чалавек, супраць — 7, устрымаліся — 21. У выніку была прынята адпаведная па-станова.

Наступны этап роспу-ску СССР ажыццявіўся 21 снежня 1991 г., калі ў сталіцы Казахстана Алма-Аце быў пад-пісаны Спецыяльны пратакол да Пагаднення і шэраг іншых дагавораў аб стварэнні СНД. Цяпер сяброў Садружнасці на-лічвалася адзінаццаць…

Вікіпедыя.

 

125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максім Адамавіч БА-ГДАНОВІЧ (9 снежня 1891, Менск — 25 траўня  1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, пера-кладчык, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларус-кай літаратуры і сучаснай лі-таратурнай беларускай мовы. Багдановіч выступаў як кры-тык і гісторык літаратуры. Распачынальнік традыцыі бе-ларускага мастацкага пера-кладу. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спа-дчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд бела-рускай культуры.

У 1892 годзе сям’я пе-рабралася ў Гародню, дзе ба-цька Максіма Адам Ягоравіч Багдановіч атрымаў працу ў сялянскім пазямельным банку. Жылі на ўскраіне горада, на Новым Свеце, 15 па Садовай.  Умовы былі добрымі для вы-хавання дзяцей: мяккі клімат, у двары сад, а вакол сады, палі, неда-лёка лес і Нёман.

Маці летам вы-язджала з сынамі на вёску. Вядома яе паез-дка ў Вяззе на Асіпові-чыне да сваёй старэй-шай сястры, дзе дзеці ўпершыню апынуліся ў беларускай народнай стыхіі.

16 кастрычніка 1896 года памерла маці будучага паэта. Пасля смерці любімай жонкі Адам Ягоравіч не змог жыць у Гародні і ў лістападзе 1896 года ён з дзецьмі перая-зжае ў Ніжні Ноўгарад. Так Максім аказаўся надоўга адар-ваным ад Беларусі.

Маці дзецям Адама Ягоравіча замяніла цётка па бацьку Марыя Багдановіч. Ба-цька аддаваў шмат увагі сваім сынам, дзякуючы яму яны па-любілі літаратуру. У 1906 го-дзе хрышчоная маці Максіма В. Сёмава, якая жыла ў Пінску і трымала там прыватную гім-назію, выпісвае для яго газету «Наша доля», а потым і «Нашу ніву». У хуткім часе Максім стаў сталым супрацоўнікам «Нашай нівы» і завочна пася-браваў з супрацоўнікамі газе-ты, асабліва яму імпанаваў яму Сяргей Палуян, які адказваў М. Багдановічу ўзаемнасцю…

Вікіпедыя.

 

75 гадоў з дня нараджэння Васіля Ліцвінкі

Васіль Дзмітрыевіч ЛІЦВІНКА нарадзіўся 7 сне-жня 1941 года ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і спевы ў ся-мігодцы вёскі Лука на Столін-шчыне (1958-1960). Служыў у ваенна-марскім флоце СССР (1961-1964).

Вучыўся на філалагіч-ным факультэце Белдзяржуні-версітэта (1964-1970). Падчас вучобы ўзнача-льваў студэнцкі клуб, ладзіў кан-цэрты самадзей-ных калектываў універсітэта, га-стролі вядомых вакальна-інст-рументальных ансамбляў ва ўніверсітэце.

У 1971 годзе стварыў на філфаку пер-шую ва ўнівер-сітэце лінгафон-ную лабараторыю. З верасня 1975 году перайшоў на вы-кладчыцкую работу на кафед-ру расейскай савецкай літара-туры філфака, дзе выкладаў фальклор.

У 1981 годзе Васіль Лі-цьвінка разам з калегамі да-могся стварэння на філала-гічным факультэце БДУ наву-кова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору, якой кіраваў да выхаду на пенсію ў 2005 годзе.

У 1987-2003 гг. — аўтар і вядовец тэлепраграмы «За-прашаем на вячоркі». Увахо-дзіў у рэдакцыйны склад газеты «Балесы Полісься» (“Галасы Палесся”).

Абіраўся старшынём Беларускага саюза фалькла-рыстаў на першым і другім з’е-здах у 1992 і 1995 гадах. Быў віца-старшынём Таварыства беларускай школы. Кандыдат філалагічных навук.

Пасля выхаду на пен-сію ў 2006 г. планаваў стварыць у родных мясцінах на Столін-шчыне фальклорна-этнагра-фічны цэнтр заходнепалескай традыцыйнай культуры, аднак раптоўная смерць зашкодзіла здзяйсненню планаў.

Быў шчырым сябрам ТБМ і актыўным аўтарам га-зеты “Наша слова”. Рэгулярна друкаваў у газеце календары народных святаў і абрадаў.

Памёр        12 ліпеня 2007 г. у Менску. Пахаваны на мо-гілках у роднай вёсцы.

Вікіпедыя.

 

БОГ — БІБЛІЯ — БАЦЬКАЎШЧЫНА!

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

S.D.G et H.B.M.V.

Жыццё-вера-памяць-святасць!

Ніякай працы і скар-баў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для Айчыны сваёй.

 

Любіце і шануйце,

як святыню,

роднае слова,

з якім вас літасцівы Бог

 на свет пусціў.

Ф. Скарына.

 

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА — СЫН БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ.

 

Яго вялікая духоўная і навуковая дзейнасць належаць не толькі многім народам Еў-ропы, але і ўсяму свету. Яна набірае ўжо планетарныя кшталты міжнароднага значэн-ня з далёкіх стагоддзяў і будзе існаваць вечна.

Нягледзячы на тое, што прайшло 5 стагоддзяў з таго часу, як жыў і тварыў Франці-шак Скарына, удзячная па-мяць народаў з усё большаю сілаю кранае і абуджае сэрцы новых пакаленняў не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Праца Фран-цыска высока ацэнена і прызнана ЮНЕСКА, 1990-ы год быў абвешчаны годам Ска-рыны.

Сапраўды, Францыск Скарына — асоба сусветнага маштабу як навуковец, асвет-нік, гуманіст, першадрукар.

Свет навукі і культуры годна ацаніў яго заслугі перад чалавецтвам: выдадзена і вы-даецца многа кніг, навуковых прац, прысвечаных Скарыне. Ёсць медаль яго імя, граматы і дзяржаўныя ўзнагароды, пом-нікі, мемарыяльныя дошкі. Імем Францыска названы вулі-цы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, рэгулярна право-дзяцца канферэнцыі і чытанні аб вялікім укладзе Скарыны ў гісторыю Беларусі і сусветную культуру.

У Падуанскім універ-сітэце (Італія) ёсць «Зала Са-рака». У ёй партрэты яго  су-светнавядомых выпускнікоў — Галілео Галілей, Мікалай Ка-пернік і інш. Над партрэтам Францыска Скарыны напісана на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка. Беларус. 1512″.

Здаецца, што Фран-цыск Скарына ўжо годна ад-значаны нашым народам і ўдзячным чалавецтвам.

Але для такой славутай асобы, як Францыск, недаста-ткова адной свецкай памяці, нягледзячы на тое, што яна ўжо перасягнула межы часу, 500 га-доў жыве ў памяці пакаленняў.

Мінула атэістычная на-вала пераследу веры і ганьба-вання ўсіх хрысціянскіх каш-тоўнасцей — духоўных і маста-цкіх. Ваяўнічае цемрашальства знішчала не толькі духоўнае, але і ўсё нацыянальнае, зніш-чала простых і славутых Сыноў Беларусі.

Францыск не толькі доктар, гуманіст, першадру-кар. Ён — волат Слова Божага! Але яго заслугі перад Богам і веруючым народам яшчэ неда-статкова ацэнены. Ён пакінуў нашчадкам «Псалтыр», 23 кнігі Бібліі, у якіх павучае і разва-жае. Францыск не проста пера-кладаў, друкаваў. Ён жыў духам Бібліі, любіў Бога і бліжняга — свой просты люд.

Настаў час убачыць і па-сапраўднаму ацаніць не толькі інтэлектуальныя здоль-насці Францыска, працу і цяр-пенні, але і зазірнуць у яго ду-хоўны свет веры, хрысціянска-га жыцця і дзеяў, якія ён поў-насцю прысвяціў на хвалу Бо-жую і дабро паспалітаму люду Бацькаўшчыны. Каб ушана-ваць яго і духоўна, усім Уся-ленскім Касцёлам і Праваслаў-най Царквою ва ўсіх святынях Беларусі і свету.

Цяпер ёсць магчы-масць вяртаць на Айчыну славутых, але не прызнаваных Сыноў Беларусі. Вяртаць не толькі іх парэшткі-рэліквіі, на-працаваныя інтэлектуальныя вынаходніцтвы, культурныя мастацкія і літаратурныя шэ-дэўры, матэрыяльныя і духоў-ныя. Усё гэта арганізацыйна лёгка зрабіць. Трэба вяртаць і іхні дух у актыўнае культурнае, інтэлектуальнае і хрысціянскае жыццё нашага пакалення, у на-шу рэчаіснасць, каб мы ставілі іх за ўзор для сябе і ўсяго на-рода. У дадзеным выпадку нам могуць вельмі дапамагчы Ка-таліцкі Касцёл і Праваслаўная Царква.

Францыск не толькі до-ктар, гуманіст, паэт, вучоны, першадрукар, і ўсё гэта дзяку-ючы яго вялікай хрысціянскай душы і велічы выхаванаму духу.

Лічу, што такі пералік вонкавых заслуг не поўнасцю раскрывае веліч яго высока-роднага ўнутраннага свету і нязломнага духу веры, як во-лата Слова Божага, і не поў-насцю ацэньваюцца яго заслугі перад Богам і веруючым наро-дам. Яго вобразнае параўнанне мудрасці ў прытчах з ядром у арэху, з золатам у зямлі, з сілай каштоўнага каменя. Гэта свед-чыць, што ён — паэт-філосаф, які не можа не здзіўляць арыгі-нальнасцю і трапнасцю сваіх доказаў.

 

Па Скарыне:

— Заўважыць дух ча-лавека, як ядро ў арэху.

 

Ні адзін друкар не ра-біў і не робіць пераклад кніжак у сваёй друкарні, не піша прад-моў і анатацый-разважанняў для чужых кніг, тым больш да Бібліі. Ні адзін друкар не дае свае каментары, павучэнні і праніклівыя, з жывой верай за-ахвоты да простага люду, не абмінаючы вучоных і замож-ных, як гэта робіць Францыск. Кожны друкар толькі друкуе ўсё, што яму прыносяць і за гэта атрымлівае ганарар. Тут, у адносінах да Францыска, штосьці большае, чым друкар! Францыск стаіць на многа вы-шэй за ўсіх друкароў і вы-даўцоў.

Францыск не даў сябе зацерці, усыпіць у дастатку ў багатай Еўропе. Яго дух лю-бові да Бога і ўдзячнай памяці да свайго народа перамог. Ён не стаў на дарогу ўзбагачэння, а мог! Мог друкаваць свецкую даходную, сумніўнага зместу літаратуру, якая напэўна бы яго ўзбагаціла, азалаціла, як гэта бачым сёння па многіх вы-давецтвах, якія гатовы друка-ваць усё.

Для свайго вялікага па-чыну — выдавецкай дзейнасці — Францыск Скарына выбраў менавіта Біблію, найбольш па-пулярную ў хрысціянскім све-це кнігу, у якой людзі імкну-ліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні.

Францыск не толькі асабіста друкаваў кнігі Святога Пісання. Любіў Бога і бліжня-га — свой просты-паспаліты люд.

Трэба ўбачыць і аца-ніць не толькі інтэлектуальныя здольнасці Францыска, працу і цярпенні, але смела зазірнуць у яго духоўны мір веры, хрыс-ціянскага жыцця і дзеяў, якія поўнасцю прысвяціў на хвалу Боскую і дабра паспалітага люду Бацькаўшчыны. Ён вялікі Радзімалюб!

Трэба ўшанаваць яго і  яго хрысціянскую высокарод-насць духоўна, усім нам, сваёй верай з усёй Усяленскай Цар-квою ва ўсіх святынях не толькі Беларусі, але і ўсяго свету.

Францыск быў вельмі таленавіты і шматгранны. Ён увабраў у сябе многія навукі і ў кожным з іх кірункаў мог сябе бліскуча праявіць, рэаліза-ваць і ўзбагаціцца, як і ў той жа медыцыне, але ён абраў то-лькі Біблію, шлях даволі круты, цярністы.

 

Хто прывіў яму та-кую любоў да Бібліі, або Што?

Францыск знаходзіўся ў тагачасных высокіх і элітных навуковых і духоўных колах. Быў глыбока веруючым з ана-літычна-лагічным мысленнем навукоўца, гэта назіраецца ва ўсім яго жыцці і працы. З усіх філасофскіх навук ён перака-наўся, што Біблія з’яўляецца Кнігаю Кнігаў. Да Бога прывялі яго не толькі бацькі і духоўныя настаўнікі, ён сам прыйшоў дзякуючы навукам і свайму інтэлектуальнаму развіццю.

Што было асноваю гэ-тага выбару? Менавіта  Біблія!

Невыказная памяць і ўдзячнасць Радзіме і свайму паспалітаму шматпакутнаму люду, пра якога памятаў і яко-му ўсімі сіламі намагаўся дапа-магчы. Але як? Едзе на Радзіму не як лекар ці — вучоны, а як місіянер-друкар з Бібліяй, бо для тых, хто пазнае яе святы змест, яна стане лякарствам, спакоем, мудрасцю… і жыццём вечным.

 

«Найвышэйшая муд-расць у разважанні пра смерць, у спазнанні сябе самога і ў па-мятанні наступнасці».

 

Біблія дзецям і людзям простым — кніга для навучання, настаўнікам і людзям мудрым — для захаплення.

Біблія — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават аве-чка можа перайсці! Але адна-часна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе — пачатак і канец усёй існай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-Ўладара! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі кары-стаюцца людзі ў зямным жыц-ці! У гэтай кнізе — усе лякар-ствы душэўныя і цялесныя ра-зам знойдзеце! Тут — навучанне філасофіі дабрапрыстойнае: як Бога любіць для самога сябе і для бліжняга свайго! Тут — справа ўсялякага збору люд-скога і горада, якія праз веру, ласку і згоду паспалітую дабро памнажаюць. Тут — поўнае на-вучанне сямі навук вызвале-ных!

З вышэй сказанага ро-бім выснову, што, маючы вялі-кую веру і любоў да Бога і Ма-ці Божай, Францыск загарэўся і вялікай любоўю да свайго люду. А як найлепей дапамагчы яму, як не друкам Бібліі, пашы-раць веру і веды ў сваім наро-дзе. Вось, ШТО было яго свя-тым рухавіком.

Я адчуваю сваім свя-тарскім перакананнем, што Францыск — гэта Божы голас праз стагодзі для нашага пака-лення, нашай сучаснасці!

Францыск прысвячае для гэтага здароўе, маёмасць і ўсё сваё жыццё. Адрокся ад славы і багацця ў свеце. Як манах і пустэльнік зачыняецца ў сваім пакоі-кабінеце і дру-карні, нягледзячы на тое, што жыў у цэнтры дзяржаўных сталіц — Прагі і Вільні, перапоў-неных людзьмі і жыццёвымі ра-дасцямі.

Меў выпрацаваную вялікую сілу волі. Вось яго ах-вярны славянскі дух!

 

Вера Францыска пра-ходзіць залатой ніццю праз усё яго жыццё.

Ён, як рэдка хто, дзень і ноч разважаў і працаваў над тэкстам Бібліі. Ён палюбіў Біб-лію — Слова Божае, захапіўся ім і палымнеў душою, каб пера-даць гэты агонь Божай любові свайму любаму паспалітаму народу. Толькі той запаліць, хто сам гарыць.

«Дык няхай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсць у небёсах» — (Мф 5, 16).

Ён жыў Бібліяй. Ён прапускаў праз сваё сэрца ко-жны біблейскі сказ, як бачым у яго каментарах. Не быў абы-якавы да напісанага тэксту. У духу бачыў Біблію на сталах і алтарыках у кожным доме Бе-ларусі, дзе сабраныя ў кола бацькі і дзеці чыталі Слова Бо-жае. Вось што было вялікім ру-хавіком для Францыска — ду-хоўная і інтэлектуальная аду-кацыя народа.

«Псалом ест щит про-тив бесовскым нощьным меч-таниям и страхом, покой ден-ным суетам и роботам, защи-титель младых и радость старым, потеха и песня, же-нам набожьныя молитва и покраса, детем малым поча-ток всякое доброе наукы, до-рослым помножение в науце, мужем модное утверьжение».

Францыск — узор любо-ві да роднай мовы і народа ў духу жывой веры і ўзорнага, цнатлівага хрысціянскага жыцця.

У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпа-льныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання вы-сокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыў-нага ўзаемадзеяння з еўрапей-скім культурна-гістарычным соцыюмам.

Францыск сваёй філі-граннай працаю намагаўся наблізіць свой народ, нашу Ай-чыну да Еўрапейскага ўзроўню жыцця.

 

Францыск поўнасцю і даслоўна намагаўся наследа-ваць Збаўцу Ісуса Хрыста, Які маліўся: «Слаўлю Цябе, Ойча, Гаспадар неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разум-ных і адкрыў для малых» (Мф 11, 25).

Ён услед за Евангелі-стам Мацвеем лічыў, што про-сты чалавек можа ўбачыць у Святым Пісьме тое, што нярэд-ка застаецца няўспрынятым добра адукаванымі людзьмі.

Добра разумеючы ро-лю кнігі ў грамадстве, Скарына бачыў у ёй адзін з найваж-нейшых сродкаў культурнага прагрэсу і нацыянальнага Ад-раджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучыню, тым знічом, які саграваў і асвятляў люд-ское жыццё ў непагадзь і завею.

Разам з тым яны адлю-строўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адора-насць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.

Францыск — вялікі ўмі-лавальнік Слова Божага, і, не пабаюся сказаць, на ўзроўні Святога Гераніма, які пераклаў Біблію на лацінскую мову.

Францыск — місіянер і катэхізатар Слова Божага для нашых народаў, як Святыя Кі-рыл і Мяфодзій для Еўропы.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё ду-хоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнік-ненне кнігадрукавання ў Мас-коўскай Русі, распаўсюдж-валіся ў шматлікіх рукапісных копіях.

 

Богу въ Троици единому

                   ко чти и ко славе,

Матери его Пречистой Марии

                                  к похвале.

Всем небесным силам

          и святым его к веселію,

Людем посполитым

               к доброму научению.

 

Паэтычныя радкі ства-ралі ўзнёслае ўспрыманне ўсёй кнігі, абуджалі эмоцыі і глыбо-кія пачуцці ў чытача, рыхтавалі яго да сустрэчы з незвычай-ным, таямнічым, прыгожым.

Усе пераклады кніг Бі-бліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполнтым к добро-му наученню». Ён хацеў пашы-рыць духоўную асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы про-стым людзям пазнаць мудрасць і навуку Божую. З гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына су-праваджаў прадмовамі і пасля-слоўямі. У іх першадрукар вы-казваў свае грамадскія і ас-ветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых зака-надаўчых кодэксаў аб дзяржа-ве, войску, зямлі, тлумачыў не-зразумелыя словы і звароты, а таксама розныя звесткі па гіс-торыі, геаграфіі, этнаграфіі, фі-ласофіі, астраноміі.

У «Малой падарожнай кніжыцы» Скарына змясціў розныя каляндарныя і астра-намічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыя-ку) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе.

«Псалтыр» (зборнік 150 Псалмоў, па якіх у сярэд-нявеччы вучыліся грамаце) Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатак усякай доб-рай навукі», а таксама даро-слым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы «Псалтыра», лічыць Скарына, — «гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялес-ную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць і гнеў, і лютасць уціхамірваюць! Мір і спакой чыняць! Смутак і скруху адга-няюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі ро-бяць! Ласку і міласць мацуюць! Д’ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць!»

Францыск — узор для ўсіх майстроў узвышанага слова навукі, паэзіі і прозы. Няхай кожны сумленны май-стар слова і навуковец дае свой глыбокі каментар пра напісанае і сказанае.

Асветнік Скарына са-дзейнічае пашырэнню пісьмен-ства і ведаў. Пра гэта сведчыць яго заклік да чытання Бібліі:

«Кніга (Біблія) — люстэ-рка людскога жыцця і душэў-ныя лекі, уцеха — самотным, знявераным — помач, і асабліва тым, каго немач точыць і ве-рад рушыць».

«У Бібліі пачатак і ка-нец усёй існай мудрасці! Толькі праз яе можна спасцігнуць Бога — Уладара! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі ка-рыстаюцца людзі ў зямным жыцці! У гэтай кнізе ўсе лекі душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!»

“Прото ж добре Гри-горий Великий, учитель Все-ленский — (Папа), о сей книге пишет, глаголя: «Святое Пи-смо все иные науки превыша-ет, понеже егда бывает чте-но, под простыми словами за-мыкает тайну».

Гуманіст Скарына па-кінуў свой маральны запавет у наступных радках, якія ўтры-мліваюць мудрасць чалавечага жыцця і ўзаемаадносін паміж людзьмі. Пераказваючы сюжэ-ты біблейскіх кніг, Скарына ў прадмовах акцэнтуе ўвагу чы-тача на самых важных момантах Бібліі — на законах вечнасці: «Закон прироженый в том на-болей соблюдаем бываеть: то чинити иным всем, что само-му любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных име-ти… Сей закон прироженый написан ест в серци единого кажного человека»; «…Набо-лей любовь ко всем да соблю-дает, ежели ест совершенна над все иные дарования, без нея же ничто поспешно ест».

Прадмовы і пасляслоўі Францыска Скарыны да Бібліі, дзе ён раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасяк-нуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, вы-хаванні чалавека, усталяванні годнага жыцця на зямлі.

Францыск, напэўна, марыў вярнуцца на Бацькаўш-чыну і такім быў, напэўна, яго тастамант апошняй волі. Ён хацеў вярнуцца з назапаша-ным, узбіраным інтэлектуаль-ным і духоўным багажом, каб тут разгарнуць сапраўдную выдавецкую дзейнасць на хва-лу Божую і дабро людзей.

Францыск Скарына — пачынальнік новага разумення патрыятызму любові і павагі да сваёй Айчыны і люду. З па-трыятычных пазіцый, прасяк-нутых жывой і глыбокай верай, успрымаюцца наступныя яго словы, якія Францыск Скары-на скіраваў з любоўю да сваёй малой радзімы: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев сво-их, — тако ж и люди, и где зро-дилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ла-ску имають».

Адсюль і палкае жадан-не Скарыны служыць свайму народу, распаўсюджваць хрыс-ціянскія і рэнесансна-гумані-стычныя погляды, натхняць на асабістую і грамадскую актыў-насць, дасканаласць, спасці-жэнне высокіх сэнсаў зямнога быцця і Боскіх Запаветаў.

З Еўропы Францыск некалькі разоў намагаўся вяр-нуцца на Бацькаўшчыну, у Ві-льню, бо толькі там магла быць матэрыяльная падтрымка ад мецэнатаў і аднадумцаў для друкавання Бібліі, чаго ён не знаходзіў у родным Полацку.

У 1520 годзе ён пераяз-джае ў Вільню — сталіцу Вяліка-га Княства Літоўскага, дзе засноўвае першую на тэры-торыі дзяржавы ВКЛ друкар-ню, каб разгарнуць нанова выдавецкую дзейнасць для ўсёй славянскай прасторы. У 1522 годзе выдае «Малую па-дарожную кніжыцу», а ў 1525 годзе «Апостал».

У 1534 годзе Фран-цыск Скарына з надрукава-нымі кнігамі і з вялікай надзеяй распачаў падарожжа ў Вялікае Княства Маскоўскае, дзе па-спрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамад-ства, але там яго ніхто не пад-трымаў. Яго выгналі, бо ён быў католікам, а кнігі Бібліі ў Ма-скве былі публічна спалены як ерэтычныя.

 

Хрыстос настаўляе Ву-чняў: «Ісус жа адказаў: не забараняйце яму, бо той, хто робіць цуды імем Маім, не зможа пасля казаць благое пра Мяне» (Мк 9, 39).

Можна адчуць боль і скрушны дух Францыска пад-час вяртання з Масквы ў Віль-ню. Падобны лёс мог чакаць яго і ў родным Полацку, у

якім быў толькі праездам. На-пэўна, яго сэрца разрывалася, адчуваючы родныя мясціны. Адкінуты і незразуметы сваімі суайчыннікамі, ён не пакідае сваё святое заданне далейшай працы над Бібліяй, яе выдан-нем і не перастае любіць Радзі-му і свой народ. Пакора пера-магла і знесла ўсе крыўды.

У віленскага Біскупа Яна Скарына служыў сакрата-ром і лекарам да 1535 г. Праз год Біскуп Ян пакінуў Вілен-скае біскупства, быў пераве-дзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных аб-ставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусі-лі Францыска Скарыну пакі-нуць ВКЛ, пакінуць Радзіму і ад’ехаць назад у Прагу.

Вяртаецца зноў у Еў-ропу, дзе яго прымаюць, але там ён заўсёды чужынец. З та-кім пачуццём дажывае апошнія дні свайго жыцця. Толькі жы-вая вера і крапатлівая праца над Бібліяй дапамагаюць яму — волату Божага Слова — пера-магчы адзіноту.

Магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брандэнбур-гскі запрасіў Францыска ў Кё-нігсберг (Калінінград). Піша сам герцаг: «Не так даўно прынялі мы ў наша валоданне і Прускае княства слаўнага му-жа Францыска Скарыну з По-лацка, доктара медыцыны, надзвычай шаноўнага з вашых грамадзян як нашага падда-нага, двараніна і любімага намі вернага слугу.»

У выданнях Скарыны паўтараецца выява сонца і ме-сяца з чалавечымі тварамі. Вы-бар сімвала яўна невыпадковы. Гэты знак быў створаны і абра-ны Скарынам «у якасці свайго асабовага герба».

У выяве сонца з прамя-нямі, месяц і кніга-Біблія, як крыніца мудрасці, ведаў і асве-ты — сімвал перамогі святла над цемрай, жыцця над смерцю.

Знак Скарыны тракту-ецца як хвала і слава кнізе Біб-ліі — крыніцы святла, мудрасці, дабрачыннасці і ведаў.

У вершы «Скарына па-кідае Радзіму» Уладзімір Ка-раткевіч сцвярджае думку аб недаравальнай віне суайчын-нікаў перад такім тытанам, які вымушаны быў цярпець няго-ды, нястачы, шукаць прытул-ку на чужыне; ствараючы ўзвышанае.

Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкаван-ня асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе су-часны выгляд.

Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету. Вынаходніцтва першай друкаванай кнігі стала падобна да вынаходніцтва першага кола ці цяпер телефона…

Пры перакладзе «Біб-ліі» Скарына абапіраўся на глыбокі філалагічны аналіз папярэдніх выданняў і выка-рыстоўваў старадрукі. Рыхту-ючы да друку тэксты Святога Пісання, асветнік грунтоўна займаўся іх глыбокімі тэкста-лагічнымі апрацоўкамі, экзе-гетыкай і герменеўтыкай.

Багаты духоўны інтэ-лект Скарыны ставіць яго ўпо-равень з найвыдатнейшымі лю-

дзьмі эпохі Рэнесансу.

Скарына выступіў га-рачым прыхільнікам духоўнага і грамадскага адзінства ўсяго народа. Упершыню ў гісторыі Беларусі былі так цесна зліты ідэі адзінства прымату хрысці-янскай і этнічнай свядомасці.

Будучы верным Богу і з Божай дапамогаю, Францыск вытрываў да канца і перамог. Бог дапамог!

Ён дачакаўся, што пра яго на Бацькаўшчыне не толькі ўспомнілі. Ён можа смела вяр-нуцца да яе, як СЫН, як муж вялікай славы і гонар для ўсёй Беларусі.

Поўнасцю падтрымлі-ваю і лічу своечасовым зварот навукоўцаў і інтэлігенцыі да Мітрапалітаў Тадэвуша і Паў-ла, як і да Нунцыя Апосталь-скай Сталіцы, каб Усяленскі Касцёл на чале з Папам Фран-цыскам разгледзеў заслугі Ска-рыны, чысціню яго веры, гера-ічнасць жыцця і вернасць Хры-стовай Усяленскай Царкве.

Але, на маю думку, у дачыненні да Францыска, мы маем яшчэ многа незавершанай працы, цяпер, бачу тры святыя абавязкі:

  1. Знайсці ў Чэхіі і ўша-наваць месца пахавання Фран-цыска Скарыны;
  2. Зрабіць паўторны зварот да шаноўных Мітра-палітаў Каталіцкай і Права-слаўнай Цэркваў у Беларусі Архібіскупа Тадэвуша і Паўла, як і скласці просьбу на рукі Нунцыя Апостальскай Сталі-цы з хадайніцтвам аб распачацці інфармацыйнага працэсу і вы-лучэнні Францыска Скарыны да годнасці Слугі Божага і, калі будзе на тое Божая воля, да ліку Бласлаўлёнага і Святога. Для гэтага трэба сабраць под-пісы з усёй Беларусі, як свед-чанне духоўнай удзячнасці Усявышняму за славутага Сы-на Беларусі.
  3. Завяршэннем усяго будзе тое, калі Францыск Ска-рына ўсіх нас аб’яднае ва ўзаемнай хрысціянскай любові, бо такім быў дэвіз усяго яго жыцця: Бог — Біблія — Ба-цькаўшчына!

 

Францыск Скарына па-вінен быць прыняты ўсёй на-шай краінай і яе жыхарамі розных веравызнанняў, як узор годны да наследавання.

«Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рым-ляне.

Францыск Скарына па-кінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, вы-пакутаваныя яго думкі.

Гэтыя кнігі Вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыяналь-ная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры.

Цяпер настаў час сум-леннага адраджэння, удзячна-сці і прызнання нашым пака-леннем духоўных якасцей-цно-таў Францыска Скарыны. Трэ-ба і нам спасцігаць азы духоў-насці і веры, вучыцца ўгля-дацца ў духоўны і сумленны мір чалавека, а не толькі бачыць і славіць вынік дзейнасці духу чалавека.

Убачыць ядро ў арэху, як Наш Брат Францыск Ска-рына!

Ксёндз-магістр

Уладзіслаў Завальнюк.

 

130 гадоў з дня нараджэння

Міколы Равенскага

Мікола Якаўлевіч РАВЕНСКІ (5 снежня 1886, маёнтак Капланцы, Ігуменскі павет, цяпер Бярэзінскі раён Менскай вобласці — 9 сакавіка 1953, Лёвен, Бельгія) — бела-рускі кампазітар, дырыгент, музычны крытык.

Напісаў музыку да шэ-рагу вершаў беларускіх паэтаў, аўтар музыкі да гімну «Магут-ны Божа», кампанаваў рэлігій-ную музыку.

Нарадзіўся ў сям’і са-доўніка. З пяці гадоў спяваў у царкоўным хоры, навучаўся ў вясковай школе. У 1895 прыня-ты на поўнае ўтрыманне ў Мен-скі архірэйскі хор, дзе атрымаў пачатковую музычную адука-цыю. У 1903 г. быў накіраваны ў Менскі мужчынскі манастыр як дырыгент тамтэйшага хору.

У 1905 г. атрымаў ад архірэя накіраванне ў Навагра-дак, дзе працаваў дырыгентам царкоўнага хору і выкладаў му-зыку ў школах. У 1912-1914 гг. прайшоў курсы рэгента цар-коўнага хору ў Маскве. З пачат-кам Першай сусветнай вайны эвакуяваны з Наваградка, пра-цаваў канторшчыкам, загадчы-кам складамі ў вайсковым бу-даўніцтве. З 1917 — выкладчык спеваў і музыкі ў Ігумене.

У 1919 г. пераехаў у Менск, працаваў дырыгентам царкоўнага хору, школьным выкладчыкам. У 1920 г. пачаў працаваць кіраўніком хору пры Беларускім работніцкім клубе (эсэраўскім) у Менску. У гэты час з’яўляюцца ягоныя першыя кампазіцыі — песні на вершы Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, уступ да па-эмы «Гапон» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, песня «Ах ты, Нёман-рака» на словы Цішкі Гартнага. У 1922 г. у Менску выйшаў друкам амаль увесь тагачасны песневы рэпертуар М. Равенскага — «Зборнік песь-няў з нотамі». Пасля забароны дзейнасці эсэраў арыштаваны, па вызваленні пэўны час пра-цаваў хормайстрам у Беларус-кім дзяржаўным акадэмічным тэатры (1923).

У 1923 г. выехаў у Ма-скву працягваць сваю музыч-ную адукацыю, дзе жыў сем гадоў, закончыўшы ў 1927 годзе музычны тэхнікум імя Стасава і ў 1930 годзе кампазітарскі аддзел кансерваторыі. Аднача-сна ў 1924-1930 быў сябрам-карэспандэнтам Беларускай Акадэміі навук. У Маскве Мі-кола Равенскі піша песенныя кампазіцыі на словы Ўладзі-міра Дубоўкі і Янкі Купалы. Пад уплывам У. Дубоўкі звяр-нуўся да музычнай крытыкі і напісаў два крытычныя арты-кулы ва «Ўзвышша».

З 1930 г. выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларус-кай кансерваторыі. У 1938 г. выключаны з Саюзу кампазі-тараў як брат расстралянага Антона Равенскага. У 1940 г. пераехаў у Магілёў, але праз год вярнуўся ў Менск, дзе і застаў акупацыю. Тут 23 чэр-веня згінулі ў пажары ўсе яго-ныя рукапісы і друкі.

З 1943 г. — рэгент цар-коўнага хору ў г. Ігумене, у 1944 г. вярнуўся ў Менск. З надыходам савецкіх войскаў эміграваў у Нямеччыну, жонка з дзецьмі засталася ў БССР. Працаваў рабочым на тартаку пад Мюнхенам, выкладаў у бе-ларускіх гімназіях у Рэгенс-бургу і Остэргофене. Быў сяб-рам Рады БНР у выгнанні.

З 1950 г. у Бельгіі, у Лювенскім універсітэце ства-рыў студэнцкі ансамбль бела-рускай музыкі. У апошнія га-ды захварэў на рак. Пахаваны ў Лёвене.

Аўтар апрацовак бела-рускіх народных песень і пе-сень на вершы М. Багдановіча («Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло («Лю-блю наш край», гістарычная сюіта «Курган» паводле адна-йменнага верша), Ц. Гартнага, З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), У. Дубоўкі («О Бела-русь, мая шыпшына»); белару-скай оперы «Браніслава» (ліб-рэта У. Дубоўкі; не заверша-нае); беларускай аперэты «За-лёты» (паводле В. Дуніна-Мар-цінкевіча); музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у тым ліку «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай).

Кампанаваў рэлігійную музыку. Падрыхтаваў працу «Характэрныя рысы беларус-кай народнай песні» (засталася ў рукапісе).

У канцы жыцця кіра-ваў хорам беларускіх студэн-таў у Бельгіі, з ім даў шмат кан-цэртаў у краінах Заходняй Еў-ропы, запісаў грамафонныя кружэлкі з беларускімі свец-кімі і рэлігійнымі песнямі. Па смерці на гэтай пасадзе яго змяніў Канстанцін Кіслы.

Вікіпепдыя.

 

 

Дыялог Алены Анісім з Урадам

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

 

1) Прапаную ў 2017 годзе вярнуць льготны праезд у гарадскім транспарце для студэнтаў і пенсіянераў за кошт дадатковых сродкаў, атрыманых падчас павышэння акцызаў на алкаголь і тытунь.

2) У сувязі з тым, што 2016 год быў аб’яўлены Годам культуры і таму шмат што было запачаткавана ў гэтай сферы патрэбнага, прапаную на 2018 год закласці 2% ад бюджэту на культуру.

3) У культурнай і турыстычнай сферы Беларусь прапагандуецца як краіна замкаў. Скажыце, калі ласка, калі завершыцца рэстаўрацыя Лідскага замка, пачатая ў 1980-м годзе? Калі пачнецца рэстаўрацыя Быхаўскага замка і Старога замка ў Гродне?

4) 18 кастрычніка 2016 г. да мяне як да дэпутата Палаты прадстаўнікоў звярнуўся прадстаўнік брытанскай кампаніі Аляксандр Мінін, які 5 гадоў таму пачаў рэалізоўваць інвестыцыйны праект у Стаўбцоўскім раёне. 1 кастрычніка 2016 г. ён накіраваў адкрыты зварот па электроннай пошце на імя Прэм’ер-міністра А.У. Кабякова, адказ на яго не атрымаў. У сувязі з тым, што Аляксандр Мінін падымае пытанні, важныя для інвестыцыйнага іміджу нашай краіны ў Еўропе, адкажыце, калі ласка, ці быў атрыманы зварот і які адказ на яго.

З павагай,                                                  Анісім Алена Мікалаеўна.

 

Сакратарыят Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага збору

Рэспублікі Беларусь

 

Пра прадстаўленне інфармацыі

 

У выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2016 г. № 09/133-30/14457р у межах сваёй кампетэнцыі паведамляем наступнае.

… Па запыце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анісім А.М. ад 14 лістапада 2016 г. № 19:

пункт 2: Міністэрства культуры падтрымлівае прапанову пра фінансаванне сферы куль-туры ў 2018 годзе ў памеры 2 % ад выдаткаў кансалідаванага бюджэту, што дазволіць удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу арганізацый культуры, павялічыць заработную плату працаўнікам культуры, забяспечыць правядзенне культурных мерапрыемстваў на больш высокім узроўні, завяршыць правядзенне рэстаўрацыйных работ раней вызначаных тэрмінаў.

Даведачна:

доля выдаткаў на культуру ў агульным аб’ёме кансалідаванага бюджэту складала ў 2012 годзе — 2,10 %, у 2013 г. — 1,93 %, у 2014 г. — 1,62 %, у 2015 г. — 1,39 %, у 2016 г. (план) — 1,49 %;

пункт 3: інфармуем пра рэстаўрацыю замкаў у гарадах Ліда, Гародня, Быхаве, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

  1. Гістарычна-культурная каштоўнасць XIV ст. — замак у г. Ліда.

Работы праводзяцца ў адпаведнасці з архітэктурным праектам «Рэстаўрацыя і рэкан-струкцыя Лідскага замка».

Заказчыкам выступае дзяржаўнае абласное ўнітарнае прадпрыемства «УКБ Гарадзенскага аблвыканкама».

Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У перыяд з 2010 па 2015 год з рэспубліканскага бюджэту на аб’ект накіравана 850 тыс. дэнамінаваных рублёў, у 2016 г. — 68,2 тыс. рублёў.

Заканчэнне работ плануецца ў 2018 г.

  1. Гістарычна-культурная каштоўнасць канца XI — XIX стагоддзяў — комплекс Старога замка ў г. Гародня.

Міністэрствам культуры ў 2016 г. разгледжаны і ўхвалены будаўнічы праект «Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гістарычна — археалагічны музей комплекса Старога замка па вул. Замкавая, 22 у г. Гародня (1 чарга)», які ўключае ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па навукова-абгрунтаваным аднаўленні страчаных элементаў комплекса Старога замка, працы па паляпшэнні яго тэхнічнага стану з прыстасаваннем пад музейную функцыю.

Заказчыкам выступае дзяржаўнае абласное ўнітарнае прадпрыемства «УКБ Гарадзенскага аблвыканкама»

Работы праводзяцца за кошт мясцовага бюджэту.

Для завяршэння работ па распрацоўцы будаўнічага праекту 1-ай чаргі ў 2017 годзе спатрэбіцца 598,7 тыс. рублёў.

Гады рэалізацыі праекту: 2018-2023.

Фінансаванне работ па аб’екце плануецца ажыццяўляць у будучыні за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і сродкаў абласнога бюджэту.

  1. Гістарычна-культурная каштоўнасць (XVII стагоддзе) «Фрагменты Быхаўскага замка» ў г. Быхаве.

Міністэрствам культуры ў 2013 г. разгледжаны і ўхвалены будаўнічы праект «Помнік архітэктуры ХVII ст. — замак у г. Быхаве. Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй 2-х вежаў і кансервацыяй фрагментаў замка», 2 этап, які ўключае правядзенне комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні захаванасці тэхнічнага стану фрагментаў замка, супрацьаварыйныя работы, навукова-абгрунта-ванае аднаўленне страчаных элементаў і канструкцый, экспанаванне захаваных адметных элементаў (размалёўкі сцен), добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Заказчыам па аб’екце выступае ўнітарнае вытворчае камунальнае прадпрыемства «Цэнтр па рэстаўрацыі» (г. Магілёў).

Работы фінансуюцца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

У 2015-2016 гадах сродкі рэспубліканскага бюджэту на аб’ект не выдзяляліся ў сувязі з іх адсутнасцю.

Завяршэнне рэалізацыі праекту: да 2022 г.

Пры гэтым трэба адзначыць, што тэрміны правядзення работ па кожным аб’екце могуць быць удакладнены зыходзячы з інвестыцыйных магчымасцяў бюджэтаў.

Міністр                        Б.В. Святлоў.

 

Сакратарыят Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспубліі Беларусь

 

Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь

 

Пра зварот дэпутата

Анісім А.М.

 

У мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2016 г. № 09/133-30/14457р зварот дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анісім А.М. па пытанні вяртання ільготнага праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце пенсіянерам разгледжаны ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь (далей — Мінфін).

У межах кампетэнцыі паведамляем наступнае.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (далей — Закон) права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, які ажыццяўляе гарадскія перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, прадастаўлена больш за 10 сацыяльным групам насельніцтва рэспублікі.

Даведачна. Да ўступлення ў сілу Закона права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду ў гарадскім транспарце мелі пенсіянеры (мужчыны, якія дасягнулі 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў). Фінансаванне расходаў па прадастаўленні сацыяльных ільгот, устаноўленых заканадаўствам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах, а таксама ў бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Паводле інфармацыі Мінфіна, дзейныя тарыфы на пасажырскія перавозкі агульнага карыстання ў цяперашні час значна ніжэй фактычна склаўшыхся ў транспартных арганізацый выдаткаў па іх забеспячэнні (насельніцтвам кампенсуецца толькі 67 працэнтаў выдаткаў).

Пры гэтым, на пакрыццё транспартным арганізацыям стратаў, панесеных у выніку такога зніжэння тарыфаў для насельніцтва, у 2015 годзе з дзяржаўнага бюджэту накіравана больш за 2,5 трлн. рублёў.

Па стане на 1 лістапада 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь пражывала 2,5 млн. пенсіянераў. Вырашэнне пытання аб прадастаўленні ільготнага праезду названай катэгорыі грамадзян запатрабуе значных расходаў бюджэтных сродкаў.

Даведачна. Кошт праязнога білета для праезду на двух відах гарадскога наземнага транспарту на адзін месяц у г. Мінску складае 30,03 рубля.

З улікам колькасці пенсіянераў, за выключэннем ільготных катэгорый грамадзян, якія на сённяшні дзень маюць права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце, правам ільготнага праезду (50-працэнтнай зніжкі з кошту праезду) змогуць скарыстацца больш за 2,4 млн. чал. Для пакрыцця страт транспартным арганізацыям спатрэбіцца больш за 432 млн. рублёў у год са сродкаў бюджэту.

З улікам мер, прынятых у дачыненні да фарміравання акцызнай палітыкі на 2017 год, рэзервы для павышэння ставак акцызаў на алкагольную прадукцыю і тытунёвыя вырабы ў цяперашні час адсутнічаюць. Дадатковае павелічэнне ставак акцызаў, звыш прадугледжанага і закладзенага ў праект бюджэту на 2017 год, можа разбалансаваць алкагольны і тытунёвы рынкі і негатыўна адбіцца на фінансава-эканамічным стане прадпрыемстваў гэтых галін.

Даведачна. Варта адзначыць, што ў апошнія гады забяспечваўся апераджальны рост ставак акцызаў на алкагольную прадукцыю і тытунёвыя вырабы над тэмпамі інфляцыі.

Так, за перыяд з 2010 па 2016 гг. стаўкі акцызаў на моцныя алкагольныя напоі павялічаны ў 6 разоў, на тытунёвыя вырабы — у сярэднім у 23,8 раза. Пры гэтым рост спажывецкіх цэн за гэты перыяд чакаецца ў 4,4 разы.

У выніку доля паступленняў ад акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю ў даходах кансалідаванага бюджэту павысілася з 3,1 працэнта ў 2010 годзе да 4,6 працэнта ў 2016 годзе, або з 0,9 процэнта до 1,4 працэнта да валавага ўнутранага прадукту.

У 2017 годзе ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы прадпрыемстваў-вытворцаў стаўкі акцызаў на моцныя алкагольныя напоі прапанавана захаваць на ўзроўні III квартала 2016 г. (13,45 рублёў за 1 літр чыстага спірту). Павелічэнне ставак акцызаў на моцныя алкагольныя напоі не забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт у сувязі з падзеннем аб’ёмаў рэалізацыі моцнага алкаголю.

Даведачна. Пры ўмове ўстанаўлення стаўкі акцызаў на моцныя алкагольныя напоі ў 2017 годзе на ўзроўні IV квартала 2016 г. (13,83 рублёў за 1 літр чыстага спірту) аб’ём рэалізацыі гэтай прадукцыі не перавысіць 91 млн. рублёў (95,2 працэнта да ацэнкі 2016 года, паступлення акцызаў 535,5 млн. рублёў (103,3 працэнта да цэн 2016 года).

З улікам таго, што ў папярэднія гады стаўкі акцызаў на тытунь індэксаваліся значнымі тэмпамі, іх дадатковае павелічэнне ў наступным годзе можа негатыўна адбіцца на аб’ёмах вытворчасці гэтай прадукцыі.

Адначасова інфармуем, што ў рэспубліцы прыняты дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкі пенсіянераў.

Так, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў» прадугледжана штогадовае права грамадзянам, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), на 50-працэнтную зніжку кошту праезду на чыгуначным транспарце агульнага карыстання ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадны зносін (акрамя таксі) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 г. № 3 «Аб павышэнні пенсій» з 1 студзеня 2012 г. устаноўлены даплаты да пенсій непрацуючым атрымальнікам пенсій, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дасягнуўшым узросту: 75 гадоў — у памеры 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту (па стане на 1 лістапада 2016 г. — 32,72 рубля); 80 гадоў — у памеры 100 працэнтаў; мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту (па стане на 1 лістапада 2016 г. — 43,63 рубля).

Першы намеснік Міністра        А.В. Лабовіч.

 

Навіны Германіі

Пасол Германіі ў Беларусі пазітыўна ацаніў палітычны дыялог з Менскам

2 снежня Магілёўскі аблвыканкам падпісаў дэкларацыю з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый пра гатоўнасць знізіць няроўнасць у грамадстве. Гэта адна з сямнаццаці мэтаў канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Яна прадугледжвае і рата-ванне людзей ад жабрацтва. У імпрэзе браў удзел і амбасадар Германіі Петар Дэтмар.

Беларуска-германскі дыялог развіваецца станоўча, заявіў пасол  Петар Дэтмар у Магілёве.

— За дванаццаць месяцаў мы маглі назіраць, што адбыло-ся шмат сустрэч як на паліты-чным, так і на эканамічным узроўні. У цэлым можна ска-заць, што назіраюцца вельмі станоўчыя тэндэнцыі, — сказаў пасол Германіі ў каментарыі БелаПАН. Аднак, паводле яго слоў, вынік, які б задавальняў абодва бакі, пакуль не дасяг-нуты.  — Мы — як Федэратыўная Рэспубліка Германія, так і ЕС — з цікавасцю назіраем, якія тэн-дэнцыі развіцця адзначаюцца [у Беларусі] ў такіх галінах, як правы чалавека, дэмакратыз-ацыя, прававая дзяржава. І мы будзем далей абмяркоўваць і закранаць гэтыя тэмы, — сказаў Петар Дэтмар.

Ён не падзяляе папро-каў некаторых прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў тым, што ЕС апошнім часам нібыта стаў грэбаваць пытаннем правоў чалавека ў Беларусі, каб дага-дзіць нейкім палітычным мэ-там.

— Я ведаю, што ёсць такі папрок, і я не падзяляю гэтага меркавання. Трэба сказаць, што без дыялогу нічога не ат-рымаецца, — падкрэсліў пасол. — Дыялёг з беларускім урадам на тэму дэмакратызацыі, пра-воў чалавека, прававой дзяр-жавы як за адчыненымі, гэтак і за зачыненымі дзвярыма вя-дзецца і мае для нас вялікае зна-чэнне. Трэба адзначыць, што нядаўна мы прынялі разам з Беларуссю праграму дзеянняў па правах чалавека, і мы спа-дзяёмся, што гэтая праграма будзе рэалізоўвацца і прывядзе да пэўнага поспеху, — казаў жур-налістам Петар Дэтмар.

У Беларусі, казаў ён журналісту Свабоды, розніца між заможнымі і збяднелымі пластамі насельніцтва не такая вялікая, як у Еўропе.

— Калі ж гаварыць пра дэмакратычныя правы, дык тут ёсць адрозненні. Да пры-кладу, у праве на дэманстрацыі. Таксама ў адносінах да сродкаў масавай інфармацыі вядзецца дужа строгая палітыка. Акра-мя таго, правядзенне выбараў выклікае ўвесь час пытанні ў заходняга свету. Можна кры-тычна выказацца і пра тое, як будуецца тут прававая дзяр-жава — напрыклад, пра даступ-насць судоў, — сказаў дыпламат.

Што да эканамічных адносін, то ў апошнія два гады, паводле яго слоў, назіраецца спад тавараабароту паміж дзвюмя краінамі.

— На жаль, трэба канста-таваць той факт, што за апош-нія два гады назіраецца зніжэн-не тавараабароту — як экспар-ту, так і імпарту. Быў час, калі мы дасягнулі адзнакі ў чатыры мільярды долараў, але ў гэтым годзе мы ледзь перавысім два мільярды, — адзначыў Дэтмар.

Для Германіі, сказаў ён, вельмі важна ведаць, якія эка-намічныя ўмовы існуюць у Бе-ларусі, ці ёсць тут станоўчыя змяненні.

— Напрыклад, мы назі-раем таксама за тым, як Бела-русь зараз прыкладае намаган-ні для таго, каб заключыць пагадненне з Міжнародным валютным фондам, — падкрэс-ліў кіраўнік нямецкай дыпмісіі. belapan.by.

Паводле Бела ПАН і

Радыё Свабода.

 

Дзякуем за падтрымку

Старшыні Федэрацыі

прафсаюзаў Беларусі

Сп. М.С. Ордзе

 

220126, Мінск

пр. Пераможцаў, 21

 

СПРАВАЗДАЧА

На падставе дагавора дабрачыннай (спонсарскай) дапамогі, заключанага на падставе Пастановы выканкама Савета федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 28.10.2016 № 655,  Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» атрымала ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі грашовыя сродкі ў памеры 400, 00 (чатырыста) беларускіх рублёў.

У адпаведнасці з дагаворам грашовыя сродкі былі выкарыстаныя на падпіску шэрагу цэнтральных раённых бібліятэк краіны, музеяў, гімназій і школ горада Мінска, а таксама ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» на беларускамоўныя перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь. У дадатку № 1 да справаздачы абазначаны суб’екты падпіскі і грашовыя сумы.

Да справаздачы дадаюцца копіі плацёжных дакументаў на дзвюх старонках.

 

Старшыня ТБМ                                                                        Алег Трусаў

 

Дадатак да справаздачы ад 23.11.2016 № 1

 

№                                      Суб’ект падпіскі                                    Тэрмін падпіскі          Сума

 

1      ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»             шэсць мес.          142,74 бел. р.

(«Беларускі час», «Звязда»)

2     ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»            чатыры мес.        46,56 бел. р.

«ЛіМ»

3     Цэнтральная раённая бібліятэка г. Ляхавічы                          шэсць мес.          7,98 бел. р.

4     Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік       шэсць мес.          7,98 бел. р.

«Нясвіж»

5    Нацыянальны гістарычны музей Беларусі                              шэсць мес.           7,98 бел. р.

6    Нараўлянская ЦРБ                                                                     шэсць мес.                         7,98 бел. р.

7    Бібліятэка УА МДЛУ (г. Менск)                                             шэсць мес.           7,98 бел. р.

8    Цэнтральная раённая бібліятэка г. Маларыта                                шэсць мес.                    7,98 бел. р.

9    Цэнтральная раённая бібліятэка г. Мсціслаў                                 шэсць мес.                    7,98 бел. р.

10  Гімназія № 9 г. Менска                                                           шэсць мес.             7,98 бел. р.

11  СШ № 190 г. Менска                                                              шэсць мес.             7,98 бел. р.

12   Кармянская раённая бібліятэка                                               шэсць мес.                           7,98 бел. р.

13   СШ № 68 г. Менска                                                               шэсць мес.              7,98 бел. р.

14   СШ № 60 г. Менска                                                               шэсць мес.              7,98 бел. р.

15   Мсціслаўскі гістарычна-археалагічны музей (НС, КГ)                   шэсць мес.                  7,98 бел. р.

16   Гімназія № 4 г. Менска                                                          шэсць мес.              7,98 бел. р.

15   Гімназія № 23 г. Менска                                                                       шэсць мес.              7,98 бел. р.

18   Гімназія № 14 г. Менска (НС, КГ)                                              шэсць мес.                       7,98 бел. р.

19   Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей                                     шэсць мес.                       7,98 бел. р.

20   Чэрыкаўская ЦБС                                                                  шэсць мес.              7,98 бел. р.

21   Клічаўскі раённы краязнаўчы музей                                           шэсць мес.                       7,98 бел. р.

22   Добрушская ЦРБ                                                                                шэсць мес.                 7,98 бел. р.

23   Ганцавіцкі краязнаўчы музей                                                  шэсць мес.                           7,98 бел. р.

24   Калінкавіцкі краязнаўчы музей                                               шэсць мес.                           7,98 бел. р.

25   Ельскі краязнаўчы музей                                                                      шэсць мес.              7,98 бел. р.

26   Стаўбцоўская ЦРБ                                                                шэсць мес.               7,98 бел. р.

27    Клічаўская ЦРБ                                                                                 шэсць мес.                   7,98 бел. р.

28   Любанская ЦРБ                                                                                  шэсць мес.                   7,98 бел. р.

29   СШ № 14 г. Баранавічы                                                                         шэсць мес.               7,98 бел. р.

Агульная сума падпіскі:                                                                                                  404,76 бел. р.

З іх 400,00 — сродкі ФПБ, а  — 4,76 сродкі ТБМ.

 

Старшыня  ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»                                                                           Алег Трусаў.

 

Папулярную кнігу Алега Трусава  «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.» можна будзе прачытаць у газеце «Наша слова» на працягу першага квартала наступнага года

У сувязі з тым, што ў ТБМ звяртаюцца шматлікія грамадзяне Беларусі і замежжа з просьбай набыць вышэйзгаданую кнігу, Рада ТБМ на сваім пасяджэнні 27 лістапада звярнулася да сп. Станіслава Судніка з прапановай пачаць друкаваць са студзеня 2017 г. папулярны падручнік А. Трусава «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.»

Таму ўсе ахвотныя азнаёміцца з гэтай кнігай могуць выпісаць на наступны год газету «Наша слова», кошт якой на паўгода складае ўсяго 7 руб. 44 кап. (паштовы індэкс 63865).

27 лістапада 2016 г.                                                     Сакратарыят ТБМ.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першае паўгоддзе 2017 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 76. Цана змянілася нязначна. У 2017 годзе мы працягваем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Нематэрыяльная спадчына Шклоўшчыны

23 лістапада ў Шклоўскім гіс-тарычна-краязнаўчым музеі прайшоў семінар-практыкум пад назвай «Нема-тэрыяльная гістарычна-культурная спадчына Шклоўшчыны», на які былі запрошаны настаўнікі, супрацоўнікі ўстаноў культуры, бібліятэкары, кі-раўнікі школьных музеяў і творчых аб’яднанняў, краязнаўцы. Арганіза-тары мерапрыемства: УК «Шклоўскі гістарычна-краязнаўчы музей» і ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень» горада Шклова». Прысутнічалі жур-налісты раённай газеты «Ударны фронт» і тэлеканала «Шклоў».

Распачаўся семінар уступным словам дырэктара музея Ларысы Се-львестравай. Кіраўнік установы пад-рабязна азнаёміла прысутных з ас-ноўнымі кірункамі працы музея па пошуку, вывучэнні і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыялу па нематэ-рыяльнай гістарычна-культурнай спадчыне Шклоўшчыны і падзяліўся досвелам работы ў гэтым кірунку.

З падрабязным аналізам ту-рыстычна-краязнаўчай работы і існай метадычнай дапамогі ў галіне заха-вання нематэрыяльнай спадчыны ва ўстановах адукацыі выступіла мета-дыст УА «Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень» Людміла Солтан.

Потым прагучалі даклады прадстаўнікоў профільных аргані-зацый. Найбольшую цікавасць у пры-сутных выклікалі паведамленні: «Гіс-торыя Трафімавай крыніцы» — вучні старэйшых класаў, ДУА «Александ-рыйская сярэдняя школа», «Легенды і паданні Шклоўскай ратушы» — Свят-лана Алейнікава, ДУА «Гімназія г. Шклова», «Вынікі вывучэння этна-графічных тканін Шклоўшчыны: рэ-канструкцыя ручніка» — Марыны Пчалянкова, ДУК «ЦКС Шклоўскага раёна, «Абрад «Міколава свяча» — Наталля Валуева,  ДУК «ЦКС Шкло-ўскага раёна, «Аўтэнтычны фалькло-рны калектыў «Прыгажуні» — Валян-ціна Алейнікава, біблятэкар вёскі Заходы, «Назвы зямлі роднай» — Аліна Салаўёва, бібліятэкар вёскі Чарна-ручча, «Эпітафіі на яўрэйскіх паха-вальных помніках (асаблівасці яўрэй-скіх могілак Шклова)» — Аляксандр Грудзіна, раённае навукова-творчае аб’яднанне «Ведай і любі свой край», «Рэгіянальныя асаблівасці кулінарнай традыцыі Шклоўшчыны» — Ганна Ка-наваленка, УК «Шклоўскі гістарычна-краязнаўчы музей».

Удзельнікі семінару абмянялі-ся думкамі, меркаваннямі і прапано-вамі ў галіне вывучэння і захавання нематэрыяльнай гістарычна-куль-турнай спадчыны Шклоўшчыны. Таксама дамовіліся аб далейшым су-працоўніцтве, а асабныя выступоўцы былі запрошаны на новыя сустрэчы ў школы раёна. Вынікі працы падвяла старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Гапеева: «Нематэрыяльная культурна-гістарычная спадчына, гэта вельмі моцны індэтыфікатар. Ме-навіта тое, што адрознівае кожны на-род. Для беларусаў нематэрыяльная спадчына мае вялікі патэнцыял, але трэба спяшацца. Час многае знішчае». Сустрэча прайшла цікава і безумоўна вельмі карысна. Трэба адзначыць, што большая палова паведамленняў прагучала па-беларуску.

Аляксандр Грудзіна,

удзельнік семінару.

 

ВЫБРАЦЬ ЛЕПШАЕ З ТАГО, НЕ ВЕДАЮ З ЧАГО

Які ж той выбар,

калі ты скаваны?

Уладзімір Высоцкі.

 

Апошнія некалькі год Бела-рускім ПЭН-цэнтрам праводзіцца конкурс «Кніга года». Задума, на пе-ршы погляд, вартасная, бо любы кон-курс прыцягвае ўвагу, якой сёння ве-льмі не хапае беларускай літаратуры. Таму я з прыхільнасцю ставіўся і да самога конкурсу, і да яго пераможцаў.

У мінулым годзе выйшла мая кніга, тым самым і я атрымаў магчы-масць далучыцца да названага кон-курсу і ў якасці стваральніка кнігі, і ў якасці сябра журы. Журы ў складзе 74 пісьменнікаў павінна было вы-браць самую прыкметную з 82-х кніг, выдадзеных у 2015 годзе. Формула выбару самая простая: кожны сябар журы называе адну, на яго погляд, найбольш вартасную кнігу; якая кніга названа часцей, тая і становіцца «кні-гай года». Такі варыянт выбару мяне збянтэжыў і насцярожыў.

Кнігі сёння выдаюцца мізэр-нымі накладамі. Нярэдка самі аўтары іх і распаўсюджваюць на сустрэчах з чытачамі. У кнігарні (тым болей у дзяржаўныя кнігарні) патрапляюць далёка не ўсе, а калі патрапляюць, то найперш у сталічныя. Дый у біблія-тэкі (за рэдкім выключэннем) пера-важная большасць свежавыдадзеных кніг не паступае.

І тады як мне выбраць адну кнігу, самую-самую, калі з названых 82-х я знаёмы толькі з пяццю ды яшчэ пра столькі ж маю нейкае ўяўленне, напрыклад, праз публікацыю ўрыў-каў у «Дзеяслове». Натуральна, што я магу выбіраць толькі з гэтых дзесяці. Мяркую, такая ж праблема паўстала і перад іншымі сябрамі журы, бо маю сумненні, што хтосьці з іх знаёмы хаця б з чвэрткай намінаваных кніг.

І тады што? Кожны назаве кні-гу з таго мініспісу (у кожнага свайго) кніг, з якімі ён знаёмы? Значыць, трэба чакаць, што прэтэндэнтаў на перамогу будзе названа шмат, а пераможа кніга, названа, напрыклад, чатырма сябра-мі журы, бо ў іншых названых галасоў будзе менш. Атрымліваецца, калі ў нейкага пісьменніка маецца пяць сяб-роў сярод пісьменнікаў, якія ў захап-ленні ад яго кнігі, то яны і вырашаць вынік конкурсу.

Так і здарылася: названых кнігай году было ажно сорак кніг і кнігай году была абвешчана кніга, якую адзначылі, ну не чатыры, а сем сябраў журы. 7 — «за», 67 — «супраць». Рашэнне прынята. Цікавае галаса-ванне!

Не хачу кінуць ніводнага каме-ня ў бок аўтара кнігі-пераможцы. Мя-ркую, што кніга сапраўды вартая ўва-гі (хаця вартыя ўвагі пераважная большасць намінаваных кніг). І аўтар выклікае маю вялікую павагу. Таму хачу толькі паразважаць пра форму-лу выбару.

Ініцыятары ідэі, мабыць, вель-мі не любілі ў школе матэматыку і та-му абралі варыянт, які дазваляе не замарочвацца на падліках. Але калі меркаванне дзевяці-дзесяці адсоткаў складу журы становіцца вырашаль-ным, а меркаванне астатніх дзевяноста адсоткаў неістотным, то правільнасць такога выбару пад вялікім пытальні-кам. Тады як інакш?

Конкурсы падобнага роду праводзяцца даволі часта ў розных сферах. І формулы выбару там на-працаваныя.

Разгледзім наступную. Кожны сябра журы называе не адну, а, на-прыклад, пяць кніг у пэўным парадку. Названую першай ён лічыць лепшай кнігай году, названую другой — леп-шай з астатніх і гэтак далей. Першай названай кнізе налічваецца пяць балаў, другой — чатыры, трэцяй — тры, чац-вёртай — два, пятай — адзін. Так зробіць кожны сябар журы.

Сябар журы можа назваць не пяць, а меншую колькасць кніг, на-прыклад, тры, пранумараваўшы іх, скажам, так: 2; 3; 5. Гэта будзе азна-чаць, што кнігі на 5 балаў, якая павінна быць пад нумарам 1, і кнігі на 2 балы, якая павінна быць пад нумарам 4, ён у спісе не знайшоў. Можа ўвогуле не назваць ніводнай кнігі.

Потым балы падсумоўваюцца і кніга з большай сумай балаў абвяш-чаецца лепшай.

Натуральна, можна прапана-ваць назваць не пяць, а тры кнігі (з баламі ад трох да аднаго) ці дзесяць (з баламі ад дзесяці да аднаго), як выра-шыць аргкамітэт.

Пры такім выбары лепшай можа аказацца кніга, якую ніхто з жу-ры не назаве першым нумарам, але калі яе сума балаў вышэйшая, то трэба разумець, што значная частка сяброў журы ўключыла гэтую кнігу ў пяць імі абраных.

Гэтай прапановай я патурба-ваў аргкамітэт конкурсу і ад каарды-натаркі аргкамітэту Дар’і Візнер ат-рымаў паведамленне, што раней так і рабілася, а вось на гэты раз вырашылі памяняць формулу выбару. Мне ста-ла цікава, хто ж стаў ініцыятарам такой змены, прычым такім дзейсна-ўплы-вовым, што змог пераканаць аргка-мітэт у мэтазгоднасці сумніўнай зме-ны. Але Даша трымалася, як той ку-ляшоўскі юнак на дапросе і не выдала таемнае імя. І я западозрыў, што іні-цыятарам змены і быў той самы пе-раможца. Сітуацыя станавілася пі-кантнай.

Хаця зноў жа: не хачу кідаць каменне ні ў кога. Разумею, што ча-лавек пабачыў, што і агучаны мною бальны варыянт выбару ў нашай сі-туацыі пакідае вялікія сумненні. Са-праўды, з баламі ці простым галаса-ваннем як выбраць лепшую з 82 кніг, калі знаёмы толькі з пяццю?

Можна, зразумела, пашукаць варыянты. Напрыклад, дадаць другі тур таго ж галасавання, у якім будуць выбіраць кнігу года з скарочанага спісу, дзе будзе кніга-пераможца пер-шага туру галасавання і кнігі, якія набралі не менш за палову яе колька-сці галасоў. У нашым выпадку такіх кніг было б толькі пяць. Выбраць ад-ну з пяці ўсё ж прасцей, чым адну з 82. Але ж трэба, каб любы сябар жу-ры мог тыя пяць кніг прачытаць ці хаця б удумліва пагартаць.

Такі варыянт мне мог бы ба-чыцца больш прыдатным, але…

Паспрабуйце, напрыклад, вы-браць лепшую кнігу (кнігу года) з наступнага кароценькага спісу:

1) Рыгор Барадулін. Дзённікі і запісы.

2) Духу магутныя чары… Ла-рыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах.

3) Вітаўт Кіпель. Жыць і дзе-іць: успаміны.

4) Алесь Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: 1248-1377.

5) Міхась Стральцоў. Выбра-ныя творы.

Я б не ўзяўся сказаць — вось гэтая лепшая. Бо кожная з іх лепшая, кожная з іх — кніга года. І гэта ж можна сказаць пра шмат астатніх, у гэтым спісе не названых. У тым ліку пра кнігу-пераможцу.

А таму, мяркую, варта адмо-віцца ад конкурсу «Кніга года» з-за немагчымасці ў нашай сітуацыі адэ-кватнага і пераканаўча правільнага выбару.

Міхась Булавацкі.

 

Данута Бічэль:

“Гэтая кніга — вынік маёй працы”

У гарадзенскім Цэнт-ры гарадскога жыцця прайшла творчая вечарына паэткі Да-нуты Бічэль. Нагодаю сталася новая кніга выбраных твораў, якая выдана пад вокладкай се-рыі «Беларускі кнігазбор». На вечарыне сабраліся аматары творчасці паэткі, якія дэклама-валі яе вершы, абмяркоўвалі яе творчасць. На колькі важная кніга для пісьменніка, кажа Да-нута Бічэль.

— Гэтая кніга — як раз вынік маёй працы. І паколькі яна ў цвёрдай вокладцы і добра зроблена, то застанецца нашча-дкам, хоць і не такім вялікі на-кладам выдадзена. Я хачу вам сказаць, што кніга для пісьмен-ніка — гэта вельмі важная з’ява, яна звязвае мяне з вамі, якія прыйшлі, я вам удзячная за гэта, а таксама з тымі, хто будзе чытаць цяпер і будзе чытаць пасля.

Што да паэтычнай ча-сткі, то гучалі творы, якія на-пісала Данута Бічэль у розныя гады. Сярод успамінаў, якім значнае месца адводзіцца ў кнізе, апрача знаёмых шыро-каму чытачу класікаў літара-туры, згадваюцца таксама мала вядомыя творцы Панямоння: Рудольф Пастухоў, Іван Сяр-гейчык, Ян Збажына, Венанцы Бутрым, Іван Лагвіновіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Створым музей

Алеся Адамовіча

У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне

музея Алеся Адамовіча.

Дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка пад музей Алеся Адамовіча:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Бабруйскага райвыканкама,

р/с 3642129272326

у філіі 703 ААТ СБ «Беларусбанк», код 760, г. Бабруйск,

УНН 701226324.

Прызначэнне плацяжу «Для стварэння праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей А. Адамовіча»

Падтрымаем добрую ініцыятыву!

Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ.

 

Памёр Алесь Белакоз

1 снежня на 89-м годзе жыцця памёр вядомы беларус-кі краязнавец і настаўнік, ак-тыўны сябар ТБМ Алесь Бе-лакоз.

Алесь Белакоз нара-дзіўся 11 лістапада 1928 г. у Лятках (сёння Мастоўскі раён) у сям’і малазямельнага селяні-на, які па вяртанні з заробкаў у Бразіліі пабудаваў на зароб-леныя грошы дом у вёсцы Лят-кі і адкрыў прыватную краму.

Амаль усё жыццё Алесь Белакоз пражыў у сваёй вёсцы, якая з цягам часу зліла-ся з буйнейшымі Гудзевічамі.

Пасля няўдалай спро-бы паступіць у Менскі меды-цынскі інстытут адмовіўся ад кар’еры доктара і ўладкаваўся настаўнікам другіх і чацвёртых класах у Гудзевіцкай школе. З 1958 г. — выкладчык белару-скай мовы і літаратуры ў Гу-дзевіцкай сярэдняй школе

У 1965 ён наладжвае перапіску вучняў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, ар-ганізоўвае школьны кабінет беларускай літаратуры, які з цягам часу ператварыўся ў музей.

Белакоз сагітаваў вяс-коўцаў прынесці старыя рэчы. Стварыў музей, дамогся, каб яго зацвердзіла начальства. З кожнай хаты ахвяравалі для музея нейкія старыя рэчы — ган-чарныя, кавальскія або зро-бленыя з дрэва.  На словах на-чальства было не супраць краязнаўчага музея, хоць рабі-ла казіную мызу. Навошта му-зей не калгаснага ладу, а нейкай старызны?

Вучні захапіліся літа-ратурнай і даследніцкай дзей-насцю, іх працы пачалі друка-вацца ў беларускіх газетах і часопісах.

У 1966 г. Белакоз разам з вучнямі выдаў першы нумар машынапіснага літаратурна-краязнаўчага альманаха «Пра-менчык». Выданне выходзіла раз на два гады. Усяго да канца 1980-х выйшла 14 нумароў, па 4 асобнікі кожны.

Праз сваю прынцыпо-вую беларускую пазіцыю на-стаўнік ад 1960-х меў сутык-ненні з уладамі і КДБ.

— Белорусский язык должен исчезнуть, а вы нам мешаете. Изменяйте своё отно-шение к этому языку, пропа-гандируйте русский, — казалі кадэбісты Белакозу ў 1969-м.

З 1990 Гудзевіцкі літа-ратурна-этнаграфічны музей, заснаваны Белакозам, набыў статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных разам з вучнямі.

Нават пасля выхаду на пенсію Алесь Белакоз вадзіў у музей экскурсіі, бо ніхто не здольны быў гэта рабіць так захапляльна і эмацыйна.

Алесь Белакоз быў ад-ным з заснавальнікаў Мастоў-скай арганізацыі ТБМ. Ад ТБМ быў дэпутатам Гарадзен-скага абласнога савета дэпута-таў. У канцы 1990-х гг. актыўна супрацоўнічаў з “Нашым сло-вам”.

Пахаванне славутага краязнаўца і настаўніка бела-рускай мовы Алеся Белакоза прайшло ў вёсцы Гудзевічы. Адпяванне прайшло ў мясцо-вай царкве. На развітанне пры-йшлі пераважна аднавяскоўцы, прыехалі знаёмыя з Мастоў і прадстаўнікі грамадскіх арга-нізацый з Гародні. Былі вянкі ад прадстаўнікоў улады, пры-ехалі супрацоўнікі музея з Га-родні і з Гудзевіцкага музея, які стварыў Алесь Белакоз.

… У траўні 1984 г. у Гудзевічах было многа гасцей з Менска, з Гародні. Тут, у ся-рэдняй школе яшчэ ў 1965 г. настаўнік беларускай мовы і літаратуры Белакоз Алесь Мі-калаевіч заснаваў літаратур-на-краязнаўчы музей. Ён мес-ціўся ў адным пакоі. І калі ў 1981 г. пабудавалі новую двух-павярховую школу, то Алесь Мікалаевіч пастараўся, каб пад музей, які ўзбагаціўся  но-вымі артэфактамі, аддалі будынак старой школы. І вось мы прыехалі адсвяткаваць дзень узнаўлення музея. І калі-дор, і чатыры цудоўна аздоб-леныя залы запоўнены аўтэн-тычнымі экспанатамі. Нівод-най копіі! Вы калі-небудзь ба-чылі беларускамоўны глобус планеты Зямля? Такі — толькі ў Гудзевічах. І сам музей у Гу-дзевічах — нібыта  глобус Бе-ларусі.

   А ў двары нас падвялі да этнаграфічнага помніка -сялянскай хаты 18-га стагод-дзя. Пільна ўглядаўся я ў гас-падарчае начынне, пазнаючы прылады з бацькоўскага хута-ра паўночна-заходняй Белару-сі.  Захаваць скарбы народнага  яшчэ, скажам так,  дапатоп-нага побыту — высілак незвы-чайны (вы да каменнага мы-цельніка дакраналіся?).

Дзівілі нас і гудзьбі-стыя песні дзяўчат у сама-робных народных строях, і вы-тканыя паводле старажыт-ных узораў палоскі, з якіх рых-тавалі асучасненыя падарун-кі — гальштукі.

Многія госці на тым свяце музейнага адраджэння не былі звыклымі наведнікамі. Бо сярод многіх тагачасных пісьменнікаў, мастакоў, лю-дзей іншых творчых прафесій аб’явілася грамада ахвяра-даўцаў-дабрадзеяў. І з аповедаў А. М. Белакоза, і з пазнейшага досведу  вядома, што спрыялі станаўленню музея ў Гудзе-вічах С. Александровіч, Я. Брыль, В. Вітка, Л. Геніюш, У. Караткевіч, А. Мальдзіс, І. Мележ, П. Панчанка, М. Пра-шковіч, А. Пяткевіч, Ф. Янкоў-скі… Падарункі ў музей прыхо-дзілі ад Зоські Верас з-пад Ві-льні, М. Забэйды-Суміцкага з Прагі, В. Целеша з Рыгі, ад многіх мастакоў з Менска і з іншых мясцін  Беларусі.

Ад Белакоза дазнаўся, каб выйшаў паштовы канверт з малюнкам той самай хаты 18-га ст. з надпісам:»Вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Музей этнаграфіі», пастараліся ма-стак Алесь Ліпень і напорысты пісьменнік пры пасадзе Аляксей Карпюк.

І сёння не стыне слава Гудзевіцкага дзяржаўнага (з 1990 г.) літаратурна-края-знаўчага музея. Яго называ-юць яшчэ і гістарычным. Тут захоўваецца, да прыкладу, грамата 1539 г., і паводле першага дакументальнага ўспаміну сёлета можна адзна-чаць 477-годдзе Гудзевічаў.

А я адзначыў незабыў-нае 30-годдзе пабыўкі там пад апякунствам А. М. Бела-коза. Гэта ён звыш трыццаці гадоў стаяў атлантам пад ка-лючай брамай сваёй святыні, дзе ў 11 залах было выстаўлена 12 тысяч экспанатаў. Дзве тысячы падарункавых кніг — у бібліятэцы музея. Ды і тэма-тыку стэндаў адразу не пералі-чыш: літаратурнае краязнаў-ства, этнаграфія, народная медыцына, жывапіс, графіка, скульптура…

А найперш настрой душы, выказаны ім такімі сло-вамі: «Мой дэвіз праз усё жыц-цё адзін — усё для Беларусі!».

І яшчэ два незгасаль-ныя праменьчыкі берагу я ў сваім доме: гэта два вытка-ныя ў Гудзевічах гальштукі. А вось і ліст ад Алеся Мікалаевіча на афіцыйным бланку музея ад 24 снежня 1984 г., дзе выка-заны віншаванні з Новым го-дам і пажаданні «…плёну ў працы для роднай Беларусі». А далей словы пра гальштук, які пачалі ткаць яшчэ да майго 40-годдзя, але няскончаную працу школьніцы Аліны давяла да ладу кіраўнік гуртка народ-нага ткацтва Белакоз Вера Ігнатаўна.

Чытаю далей: «Гальш-тук ткалі Вам пад колер вера-ску. Хай гэты сціплы падару-нак заўсёды прыпамінае Вам беларускую вёску, верасную сця-жынку і родны парог».

Я не  толькі для сябе знайшоў скарб у перасылцы з Гудзевічаў. Паводле прыпіскі Алеся Мікалаевіча выканаў яго даручэнне:»Вельмі прашу пе-радаць лісты і гальштукі Пі-мену Панчанку і Вользе Іпа-тавай»…

Пры нагодзе я асцяро-жна пераварачваю на кашулі гальштук, каб былі відаць да-та нараджэння і маё вышы-тае прозвішча, і прамаўляю, што гэта мой нагрудны паш-парт з гудзевіцкай шэнгенскай візай…

Сяргей Панізнік.

 

«Сакральная Беларусь»: разгледзець сваю беларускую зорку

Вось ужо больш за дзе-сяць год пры сталічнай біблія-тэцы імя Цёткі дзейнічае паэты-чны тэатр «АРТ.С». Тут пра-водзяцца літаратурна-музыч-ныя, творчыя вечарыны і прэ-зентацыі новых беларускіх вы-данняў, выставы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога ма-стацтва, фотавыставы. Адным з кірункаў дзейнасці тэатра «АРТ.С» — рэалізацыя літара-турна-музычных праектаў, та-кіх, як «Сакральная Беларусь». Кожны з выпускаў гэтага пра-екту прысвячаецца аднаму з сакральных вобразаў роднага краю — ад мястэчка і вёскі, да неба і гор. Не так даўно адбы-лася чарговая вечарына праек-ту «Сакральная Беларусь», якая была прысвечана зорам, беларускаму зорнаму небу.

Вядоўцы вечарыны і дырэктарка тэатра «АРТ.С» Аксана Спрынчан і галоўны музыка тэатра Яраш Малішэў-скі нагадалі прысутным пра нашыя адвечныя назвы сузо-р’яў, планет і асобных зорак, адзначылі тое, што беларусы мелі «сваё, беларускае неба». У доказ гэтага быў прыведзены той факт, што ў беларускім фа-льклоры можна знайсці згадкі пра больш як дваццаць бачных няўзброенным вокам сузор’яў.

Пастаянны ўдзельнік паэтычна-міфалагічнага праек-ту «Сакральная Беларусь», па-эт Віктар Шніп падзяліўся ўспамінамі пра дзяцінства, калі ноччу любіў углядацца ў таям-нічае зорнае неба. Паэт адзна-чыў, што і цяпер гэтая цяга да зор у яго не праходзіць дагэ-туль: яму цікава глядзець на падаючыя знічкі, на Месяц у розных яго фазах. Таму для сённяшняй паэтычна-міфа-лагічнай вечарыны паэт вы-браў адпаведныя вершаваныя творы са свайго паэтычнага зборніка «Заўтра была адліга».

Вядомая даследчыца беларускай міфалогіі, сакра-льнай Беларусі Ірына Клімко-віч, якая ў суаўтарстве з Люд-мілай Дудчыц выдала грунтоў-нае даследаванне «Язычніцтва старажытных беларусаў», на-гадала слухачам тое, як паэ-тычна, з вялікім піетэтам, трак-тавалі зорнае неба, і ўсю «зор-ную сям’ю» нашыя продкі: «Стаіць дом — вышэй усіх харом. А ў тым доме ды чатыры вуг-лы, ды чатыры вакны. У адным вакне ясны Месяц, у другім вакне — красна Сонейка. У трэ-цім вакне — дробны зорачкі, яс-ныя дзетачкі. У чацвёртым вакне — цёмная ноч». Лічылася, што кожнаму чалавеку адпавя-дае свая зорка на небе, а тага-часныя знахары маглі вылі-чыць чалавеку асабістае свя-ціла на небе.

Спадарыня Ірына нага-дала, як па-беларуску гучалі назвы сузор’яў — «Перуновая павозка», а нашую галактыку беларусы называлі Птушыным шляхам, Шляхам да продкаў, Венеру — Вечарніцай, Начніцай, а ў ранішняй іпастасі — Зарой-Зараніцай. Таксама было адзна-чана, што васьміпраменная зорка, якая пашырана ў бела-рускім традыцыйным арнамен-це — гэта і ёсць старажытны во-браз зоркі Венеры.

Даследчыца распавяла пра так званыя «зоркі паду-чыя», якія па вераваннях бела-русаў, лічыліся знакамі грэш-нікаў альбо людзей, якія паме-рлі раптоўна. Таму «зоркі па-дучыя» лічыліся прадвеснікамі няшчасця. Для таго, каб засце-рагчыся ад цёмных сіл неба, іс-навалі замовы, якія іх залаго-джвалі.

Абавязковая частка па-этычна-міфалагічнага праекту «Сакральная Беларусь» — му-зычная, у якой бяруць удзел сталічныя выканаўцы, якія ў сваёй творчасці абапіраюцца на паэтычнае слова. Адным з пер-шых на імправізаваную сцэну праекту быў запрошаны вядо-мы блюзавы выканаўца Юры Несцярэнка. Пад апладысмен-ты слухачоў і ўдзельнікаў пра-екту Юры выканаў па-бела-руску кампазіцыю «Я з дзяці-нства схільны да перамен» Ан-дрэя Макарэвіча з сумеснага праекту (нажаль, пакуль не рэалізаванага), а таксама кам-пазіцыю на верш расейскага паэта беларускага паходжання Вячаслава Казакевіча «Хаджу, хаджу», а завяршыў Юры Не-сцярэнка свой музычны сэт кампазіцыяй Чэслава Немана «Час, як рака».

Асабліва цёпла быў сустрэты слухачамі дуэт Яраш Малішэўскі — Альжбета Малі-шэўская-Спрынчан. Бацька і дачка выканалі імпэтную песе-ньку-даведнік для падарожжаў па Беларусі «Вандроўка з ба-гоўкамі і без». У выкананні Яраша прагулі таксама соль-ныя кампазіцыі «Вільня», «Без цябе, мая Марылька», «Нехта ноччу» на верш Ларысы Гені-юш. Апладысментамі былі ўга-нараваныя і іншыя выканаўцы, сярод якіх вакалістка Людміла Шчэрба, гітарыст Валянцін Юркевіч.

Музыка і этнограф Яраш Малішэўскі, карыстаю-чыся этна-астранамічнай тэма-тыкай вечарыны, падзяліўся расповедам пра ўнікальную знаходку, якую яны разам з ба-цькам Антонам Антонавічам зрабілі не так даўно, калі вы-ратавалі ад знішчэння шэраг металічных артэфактаў, якія ўпрыгожвалі не так даўно па-варварску зруйнаваную ўнія-цкую царкву. Сярод іх каваная выява Месяца з рысамі чала-вечага профілю, якую Яраш прадэманстраваў гасцям і ўдзе-льнікам вечарыны.

Завяршыць вечарыну «Зоркі» паэтычна-міфалагіч-нага праекту «Сакральная Бе-ларусь» выпала вядомым вы-канаўцам з гурта «Мерада» Стыву і Ганне Крамер. Музы-канты толькі некалькі дзён таму, як вярнуліся з Белас-точчыны, дзе ўдзельнічалі ў фэсце «Бардаўская восень-2016″.

Кампазіцыі «Мерады» атрымалі высокую адзнаку слухачоў і новыя канцэртныя запрашэнні з мэтай прадставіць кампазіцыі з наступнага, дру-гога па ліку, альбома гурта. Та-му гэтыя песні і прагучалі для ўдзельнікаў і гасцей вечарыны. Сярод іх кампазіцыі «Мой го-рад», «Зоркавы кілім» (на верш Яраша Малішэўскага) і іншыя кампазіцыі.

Анатоль Мяльгуй.

 

Рыхтуемся да Калядаў

 

Убібліятэцы Пушкіна праходзяць заняткі фалькло-рнага гурточка для бацькоў з маленькімі дзеткамі, дзе можна навучыцца спяваць калядныя песні. А таксама развучваем танцавальныя рухі, водзім карагоды, знаёмімся са спеўнай народнай традыцыяй. Вядзе Наталля Сухая.

У праграме:

— раскрыццё голасу праз гульнявыя тэхнікі і тра-дыцыйныя гульні;

— знаёмства з жанрамі беларускага дзіцячага фаль-клору;

— вывучэнне трады-цыйных народных песень;

— навучанне кантролю над дыханнем праз спевы і дыхальныя практыкаванні;

— засваенне рытму праз цялесныя рухі;

— тэорыя, рэлакс і тво-рчая рэалізацыя для мам.

Заняткі 1 раз на ты-дзень.

Месца правядзення:

вул.Гікалы, 4.

Тэл. 507-75-25

 

Адукацыйныя паслугі

Школа асобаснага росту «ШАР»

Псіхолаг Людміла Дзіцэвіч

Семінар -трэнінг

»  Прафілактыка прыніжанасці»

09.12.2016 а 18-ай

На семінары-трэнінгу разглядаецца  псіхалагічная траўма прыніжанасці, харак-тэрныя асаблівасці людзей з гэтай траўмай, спецыфіка іх думак і эмоцый і метадам псіха-лагічных практыкаванняў ад-бываецца папярэджанне гэтай траўмы, ачышчэнне свядомасці прыніжанага, навучанне быць узвышаным, годным, мець высокую самаацэнку.

Для кантактаў:

МТС (+375 29) 769-29-78

velcom (+375 29) 960-14-53

e-mail spadarl@yandex.ru

Заняткі ў Школе асобаснага росту «ШАР» праходзяць кожную пятніцу  а 18-ай гадзіне (звяраць з абвесткамі)  ў сядзібе ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13. Наступныя заняткі —    16.12.16.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *