НАША СЛОВА № 16 (1323), 19 красавіка 2017 г.

Аўторак, Красавік 25, 2017 0

Храм дзвюх канфесій

Сёлета, калі католікі і праваслаўныя святкавалі Вя-лікдзень разам, можа, най-больш урачыста было ў невя-лікім храме вёскі Бярозаўка Докшыцкага раёна на Віцеб-шчыне.    Святыня, якой апяку-ецца а. Марэк Пасюта OFMCap, стала кропкай аб’яд-нання жыхароў вёскі не толькі каля алтара на малітве, але і ў сумеснай працы на зямлі.

Святыня паўстала ста-раннямі многіх людзей, у па-мяць аб працы якіх была асве-чана спецыяльная табліца з надпісам:

«У памяць пра ўсіх, хто захоплены прыгажосцю створанага свету, ператварыў яе ў чалавечы ўчынак у гэтым будынку аж да часу, пакуль яго сцены не сталі асновай для Божай святыні ў годзе Пана 2010, паказваючы ўсім надзею Ўваскрасення».

Святыня, якая лічыцца афіцыйна касцёлам Маці Божай Вастрабрамскай, была асве-чана цяпер ужо біскупам Віце-бскім на пенсіі Ўладзіславам Блінам. Але асаблівасцю яе ёсць тое, што гэта — агульны храм і для католікаў, і для пра-васлаўных. У алтары абапал агульнабеларускага абраза Маці Божай Вастрабрамскай (гэты абраз вісіць на Беларусі і ў каталіцкіх, і ў праваслаўных храмах) размешчаны абразы каталіцкага і праваслаўнага святых, а таксама крыжы абе-дзвюх канфесій. Маліцца сюды ідуць усе. Сімвалічна і тое, што храм перароблены з былой кал-гаснай адміністрацыі, своеасаб-лівая рэканкіста ў памяць пра многія сотні храмаў, ператвора-ных некалі ў клубы, канторы, склады і інш.

Наш кар. 

За пашырэнне беларускамоўнай адукацыі ў ВНУ

Павялічыць колькасць гадзін на курс «Беларуская мо-ва: прафесійная лексіка» ў вы-шэйшых навучальных устано-вах краіны прапанаваў дэкан філалагічнага факультэту БДУ Іван Роўда.

Гэтая прапанова пра-гучала 12 красавіка на круг-лым стале аб развіцці сістэмы адукацыі на беларускай мове, які з ініцыятывы дэпутаткі Па-латы прадстаўнікоў Алены Ані-сім прайшоў на базе Беларус-кага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

— Таварыства беларус-кай мовы таксама падтрымлі-вае гэтую прапанову, — ска-зала “Свабодзе” Алена Анісім. — Да яе прыхільна паставіўся і першы намеснік міністра аду-кацыі Вадзім Богуш, які так-сама ўдзельнічаў у семінары. Мы звярнуліся ў Рэспублікан-скі інстытут вышэйшай школы, каб і там звярнулі ўвагу на гэтую праблему.

Прыемна сёння было пачуць, што ў педагагічным універсітэце праз месяц правя-дуць цікавае спартыўна-адука-цыйнае свята на беларускай мове. Пасля апрабацыі яго перанясуць і ў іншыя наву-чальныя ўстановы.

 

Дэпутатка Анісім гаво-рыць, што за апошнія два гады беларускамоўная справа вы-йшла за межы выключна аду-кацыі:

— Нам трэба цяпер хуце-нька абагульніць тое, што мы ўжо маем, і вырашыць, куды рухацца далей. Калі раней раз-мова пра беларускую мову пе-раважна замыкалася ў рамках адукацыі, то цяпер усё болей і болей людзей, уключаючы чы-навенства, разумеюць ролю роднай мовы і ў грамадскім жыцці.

Я ў ТБМ з 2000 года. І толькі дзесьці за апошнія гады два агульны настрой да мовы не толькі ў грамадстве, але і ва ўладзе змяняецца на пазітыў-ны. І цяпер справа ў тым, каб надаць гэтаму практычнае ўва-сабленне. Хай гэта будзе неад-намомантава, але паслядоўна і ў многіх кірунках.

І раней ва ўладных структурах былі асобныя лю-дзі, якія пазітыўна ставіліся да беларускай мовы. Дзякуючы ім прымаліся асобныя станоў-чыя рашэнні. Але тады яны не даводзіліся да канца. Дзесьці гэтыя рашэнні праводзілі ў жыццё, але шмат дзе яны про-ста «правісалі».

Зараз трэба выправіць гэтую сітуацыю. Грамадскія тэндэнцыі проста падштурхоў-ваюць улады рабіць нешта ка-рыснае ў гэтым кірунку. І наша задача гэтым эфектыўна ска-рыстацца.

Уладзімір Глод.

 

“Вясёлцы” — 60 гадоў

У красавіку 1957 года быў заснаваны дзіцячы часопіс “Вясёлка”.

Часопіс прызначаны ў асноўным для чытачоў малод-шага школьнага ўзросту, нека-торыя матэрыялы даступныя і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюц-ца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзя-цей, стаіць паміж чытанкай-ма-ляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэд-няга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і праз продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпо-шце»: для індывідуальных пад-пісчыкаў — 74845, для ведама-сных — 748452.

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэ-мы, розныя па памерах і скла-данасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарос-лымі альбо больш старэйшымі школьнікамі. Друкуе апавя-данні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, за-гадкі, рэбусы, галаваломкі, пе-сні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра ку-льтуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэ-матычныя рубрыкі. Вядзе лі-таратурную адукацыю і мара-льна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узае-мадапамогу.

У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. асоб-нікаў.  Па стану на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.

Рэдакцыя «Вясёлкі» з’яўляецца таксама заснаваль-нікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да па-чатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным вы-даннем для дзяцей як дашко-льнага, так і малодшага школь-нага ўзросту.

З лютага 2011 г. дзей-нічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна рас-стаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклор-ных казак («Каралевіч, ча-раўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варо-на» і інш.), так і да літара-турных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шля-хецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэ-чага караля і мышку-прын-цэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.). На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.

«Вясёлка» ўзнагаро-джана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Са-вета Міністраў Рэспублікі Бе-ларусь, з’яўляецца перамож-цам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.

Галоўныя рэдактары: Васіль Вітка (1957-1974); Еўда-кія Лось (1974-1976); Анатоль Грачанікаў (1976-1978); Ула-дзімір Ліпскі (з 1978).

Вікіпедыя

У Беларусі выпусцілі рубель з заклікам выгнаць маскоўскіх акупантаў

12 красавіка тыражом 100 асобнікаў, была выпушчана суве-нірная манета (жэтон) «Адзін магі-лёўскі рубель». Выпуск сувенір-ных манет ажыццявілі адмыслоўцы сайтa belmoneta.by у рамках пра-екту «113 гарадоў Беларусі».

На аверсе манеты герб го-рада Магілёва, выява Магілёўскай ратушы і заклік «Пара, пара» бур-гамістра Магілёва Язэпа Левано-віча. (Язэп Левановіч — лідар паў-стання 1661 года супраць расійска-га акупацыйнага гарнізона. Ме-навіта пад гэты заклік, кінуты бур-гамістрам, жыхары Магілёва пад-нялі паўстанне і знішчылі расійскі гарнізон — рэд.).

На рэверсе манеты — малю-нак Рэспублікі Беларусь і знак кра-іны — бусел.

Намінал манеты — адзін ру-бель. Манета не з’яўляецца аплат-ным сродкам.

Паводле СМІ.

 

Аб павышэнні ролі патрыятычнага выхавання ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь

Старшыні Грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

 

Аб павышэнні ролі патрыятычнага выхавання

ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

Паважаны Алег Анатольевіч!

 

Міністэрства адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам у рамках сваёй кампетэнцыі разгледзела Ваш ліст па пытаннях неабходнасці павышэння ролі патрыятычнага выхавання ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і паведамляе наступнае.

Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца ў цэнтры пастаяннай увагі органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі.

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі ў кастрычніку 2016 г. пытанні патрыятычнага выхавання разгледжаны на калегіі «Сучасныя падыходы да арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы: ад школы да ўстановы вышэйшай адукацыі», а ў сакавіку 2017 года на семінары-нарадзе «Шляхі ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Ваша прапанова аб больш шырокім выкарыстанні ў адукацыйным працэсе дакументальных фільмаў на гістарычную тэму з’яўляецца слушнай. Міністэрства адукацыі ўжо ў бліжэйшы час прыме неабходныя захады ў гэтым накірунку (патрабуецца сумесна з зацікаўленнымі вывучэнне ўмоў выкарыстання дакументальных фільмаў, правядзення, як гэта патрабуе заканадаўства, іх навукова-педагагічнай экспертызы і г.д.).

Аналагічныя захады плануецца здзейсніць у мэтах выкарыстання ў адуацыйным працэсе ва ўстановах дашкольнай адукацыі мультыплікацыйньіх фільмаў.

Прымаюцца паслядоўныя меры па ўдасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня (загад Міністра адукацыі ад 19.01.2017 № 21 «Аб удасканаленні шостага школьнага дня»). У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі адным з накірункаў у арганізацыі работы па напаўненні шостага школьнага дня з’яўляецца правядзенне турыстычна-краязнаўчых мерапрыемстваў.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, ГА «БРСМ», ГА «БРПО», Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў у мэтах пашырэння супрацоў-ніцтва ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, развіцця дзіцячага і юнацкага турызму ў маі 2016 года падпісаны Пратакол аб намерах супрацоўніцтва ў сферы грама-дзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, распрацавана праграма супрацоўніцтва (ў 2015/2016 навучальным годзе больш за 70 тыс. навучэнцаў прынялі ўдзел у турыстычных паходах і каля 231 тыс. чалавек — у экскурсіях па гістарычных мясцінах Беларусі).

У сістэме адукацыі створаны ўмовы, якія гарантуюць грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Мова навучання і выхавання ў адпаведнасці з заканадаўствам вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўнагадовых навучэнцаў).

Так, на ўзроўні дашкольнай адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў установы дашкольнай адукацыі фарміруюцца групы, у якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове (налічваецца 2 790 груп, у якіх выхоўваецца 40 727 дзяцей).

У групах устаноў дашкольнай адукацыі ствараецца беларускамоўнае асяроддзе (куткі дзяржаўнай сімволікі (герб, сцяг), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з керамікі, саломкі, ільну, дрэва і інш.), кніжныя (творы беларускіх аўтараў), тэатральныя куткі (элементы касцюмаў герояў беларускіх казак, тэатры па тэматыцы твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальк-лору); міні-музей «Беларуская хатка» і інш.).

З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і культуры спецыялістамі ўстаноў да-школьнай адукацыі ў рабоце з дзецьмі выкарыстоўваюцца гульні, гутаркі («Мой горад», «Помнікі сталіцы», «Беларусь — мая Радзіма», «Сімволіка нашай Радзімы» і інш.), святы, у тым ліку фальк-лорныя («Свята беларускага слова», «Каляды», «Гуканне вясны» і інш.), віктарыны («Зямля пад белымі крыламі», «Беларускія народныя загадкі» і інш.), конкурсы, віртуальныя падарожжы і інш. Выхаванцы знаёмяцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, этнакультурнай спадчынай беларускага народа, у гульнявых абставінах выкарыстоўваюць свой моўны вопыт.

У межах пераемнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі з першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі педагагічнымі работнікамі ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з мясцовымі этнаграфічнымі музеямі, раённымі бібліятэкамі, цэнтрамі рамёстваў (арганізацыя сумесных тэматычных выставак, заняткаў і інш.).

З 2016/2017 навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей — УАСА) пачынаючы з II класа незалежна ад мовы навучання і выхавання на вывучэнне беларускай мовы і беларускай літаратуры (літаратурнага чытання) адведзена аднолькавая колькасць гадзін (на вывучэнне беларускай мовы — 2,5 гадзіны на тыдзень, літаратурнага чытання — 2 гадзіны ў тыдзень). Для III класа пераход на новы тыпавы вучэбны план ажыццявіцца з 2017/2018 наву-чальнага года, для IV класа — з 2018/2019 навучальнага года. Такім чынам, на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на працягу трох гадоў здзейсніцца паступовы пераход да вывучэння дзвюх дзяржаўных моў у роўнай колькасці гадзін.

Незалежна ад мовы навучання ў V-ІХ класах на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін. На вывучэнне беларускай мовы і літаратуры праду-гледжана ў V-VІ класах 5 гадзін у тыдзень, у VІІ-ІХ класах — 3,5 гадзіны ў тыдзень. З 2015/2016 навучальнага года вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў X класе УАСА з беларускай і рускай мовамі навучання арганізавана на двух узроўнях — базавым і павышаным (з 2016/2017 навучальнага года — у XI класе). На базавым узроўні на вывучэнне беларускай мовы прадугледжана 1 гадзіна ў тыдзень, беларускай літаратуры — 1,5 гадзіны. На павышаным узроўні на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры прадугледжана па 3 гадзіны на тыдзень.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі УАСА могуць камплектавацца вучэбнымі выданнямі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі на рускай і беларускай мовах. У гэтых мэтах пачынаючы з 2012 года Міністэрствам адукацыі вывучаецца запатрабаванасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання, вучні якіх жадаюць вывучаць вучэбны прадмет «Гісторыя Беларусі» на беларускай мове, што ўлічваецца пры фарміраванні тыражу падручнікаў па дадзеным вучэбным прадмеце.

У 2016/2017 навучальным годзе 22 740 навучэнцаў VІ-ХІ класаў УАСА пажадалі вывучаць гісторыю Беларусі на беларускай мове (у 2015/2016 навучальным годзе — 18 760 вучняў).

Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры вывучэнні вучэбных прадметаў (дысцыплін) агульнаадукацыйнага кампанента выкарыстоўваюцца навучаль-ныя праграмы і падручнікі па вучэбных прадметах для УАСА з беларускай і рускай мовамі наву-чання і выхавання. Вучэбныя прадметы (дысцыпліны) «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ва ўстановах прафесійнай адукацыі вывучаюцца ў аб’еме 86 вучэбных гадзін. Пры правядзенні выніковай атэстацыі навучэнцы маюць права здачы экзамену альбо па вучэбным прадмеце (дысцы-пліне) «Беларуская мова», альбо па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Русский язык» па выбары.

Пры рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях прадугледжана вывучэнне вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова (прафесійная лексіка) «.

Навучэнцы таксама маюць магчымасць дадатковага вывучэння беларускай мовы на факультатыўных занятках.

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы, у тым ліку дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», арганізавана ў межах цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. Аб’ёмы гэтых дысцыплін у рамках напрамкаў адукацыі, груп спецыяль-насцей і спецыяльнасцей вызначаюць вучэбна-метадычныя аб’яднанні ў сферы вышэйшай адукацыі. Колькасць гадзін на вывучэнне беларускай мовы ў залежнасці ад установы вышэйшай адукацыі можа вагацца ад 28 да 70 гадзін. У рамках падрыхтоўкі да новага 2017/2018 года Міністэрства адукацыі плануе рэкамендаваць установам вышэйшай адукацыі пры зацвярджэнні вучэбных планаў і праграм на новы навучальны год у адпаведнасці з кампетэнцыяй разгледзець пытанне павелічэння колькасці гадзін, якія вызначаюцца на вывучэнне дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)».

У адпаведнасці з пунктам 7 Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай загадам Міністра адукацыі ад 22.03.2012 № 194, у межах інтэграванага модуля «Гісторыя» вывучаецца абавязковая дысцыпліна «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)», а таксама 1-2 спецыя-лізаваныя модулі паводле выбару студэнта (напрыклад, станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці, гісторыя культуры Беларусі, інш.).

Паводле інфармацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі, у большасці з іх выкладанне дысцыпліны «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» ажыццяўляецца па-беларуску.

Асноватворнымі дакументамі ў сучаснай сістэме адукацыі, якія адлюстроўваюць мэты, прынцыпы і змест выхавання навучэнцаў, з’яўляюцца Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі і Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі на 2016- 2020 гг. (далей — Праграма). Заснаваная на іх сістэма выхавання арыентавана на развіццё асобы дзіцяці, яго прыродных задаткаў і здольнасцей, захаванне і ўмацаванне здароўя, патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. Праграма — чацвёрты па ліку нацыянальны дакумент, які вызначае практыку выхавання ў нашай краіне. У ёй адлюстраваны ідэі дзяржаўнай ідэалогіі, канцэптуальныя падыходы да працэсу выхавання, прадстаўлены асноўныя накірункі і змест выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі.

Рэалізацыя Праграмы прадугледжвае выкарыстанне рэгіянальных і лакальных умоў: выха-ваўчых магчымасцей соцыуму, мясцовых традыцый, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей і навучэнцкай моладзі, кансалідацыі дзеянняў педагогаў і такіх сацыяльных інстытутаў, як сям’я, грамадскія аб’яднанні, установы культуры і спорту і г. д.

Шэраг мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, захаванне гістарычнай спадчыны, фарміраванне патрыятычных якасцей у навучэн-цаў. Таму Міністэрства адукацыі надае асаблівую ўвагу правядзенню мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцкай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», да якой далучыліся амаль усе ўстановы адукацыі краіны. У адпаведнасці з напрамкамі «Мой род, мая сям’я», «Мая школа — часцінка майго жыцця», «Мая вёска, мой горад», «Мая радзіма — Беларусь» праводзяцца конкурсы, якія даюць навучэнцам магчымасць пазнаваць свой край у розных формах — ад прасцей-шых апісанняў гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў да сур’ёзных даследчых работ, а таксама прымаць удзел у стваральнай дзейнасці, развіваць свае творчыя якасці, набываць практычныя навыкі краязнаўчай работы.

З мэтай масавага ўключэння моладзі ў пошукава-даследчую, экскурсійную дзейнасць ва ўстановах адукацыі з 2016 года рэалізуецца рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». У рамках праекту ва ўстановах адукацыі ствараюцца новыя турысцка-экскурсійныя маршруты (з выкарыстаннем экскурсійных аб’ектаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі ў рамках правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў), праводзіцца падрыхтоўка юных экскурсаводаў для правядзення экскурсій па распрацаваных турысцка-экскурсійных маршрутах; ствараецца прома-прадукцыя аб турыстычных магчымасцях на маршрутах (фатаграфіі, даведачна-інфармацыйныя зборнікі, карты-схемы, буклеты і інш.); даследуюцца культурныя традыцыі рэгіёнаў; праводзяцца рэкламна-інфармацыйныя і прэзен-тацыйныя мерапрыемствы з мэтай папулярызацыі і захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краю. У 2016 годзе каля 3250 навучэнцаў устаноў адукацыі ўдзельнічалі ў мерапры-емствах праекту на раённых, абласных і рэспубліканскім узроўнях.

У 2017 годзе працягнута рэспубліканская патрыятычная акцыя «Кветкі Вялікай Перамогі», якая стала адным са значных элементаў святкавання Вялікай Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У красавіку 2017 года будуць падводзіцца вынікі рэспубліканскага конкурсу турысцка-экскурсійных маршрутаў «Пазнаем Беларусь разам».

Ва ўстановах адукацыі краіны працуе каля 1,5 тысячы музеяў розных профіляў. Носяць ганаровае званне «народны» 90 музеяў устаноў адукацыі. Назапашаны краязнаўчы матэрыял му-зеяў выкарыстоўваецца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі: пры правядзенні навучэбных і факультатыўных заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах і мерапры-емствах выхаваўчага характару. Арганізуюцца ўзаеманаведванні музеяў навучэнцамі ўстаноў адукацыі, реалізуюцца сумесныя міжмузейныя праекты, акцыі, мерапрыемствы, музеі ўстаноў адукацыі ўключаюцца ў турысцка-экскурсійныя маршруты па рэгіёне. Міністэрства адукацыі рэкамендуе менавіта ў шосты школьны дзень наведваць музеі, ажжыццяўляць экскурсійную дзейнасць.

Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі ў рамках Дня беларускага пісьменства, тыдня роднай мовы традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, а таксама алімпіяды, інтэрнэт-конкурсы па беларускай мове, літаратуры і гісторыі. Штогод Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам інфармацыі праводзіцца рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім прымаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацы з усіх регіёнаў краіны. У сакавіку 2017 года ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» адбылася акцыя «Чытаем Янку Купалу разам», у якой актыўны ўдзел разам са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта прынялі ўдзельнікі семінара-нарады «Шляхі ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Міністэрства адукацыі будзе і надалей з удзелам усіх зацікаўленых прымаць неабходныя меры па ўдасканаленні патрыятычнага выхавання дзяцей, навучэнцкай і студэнцкай моладзі.

Міністр      І.В. Карпенка.

 

Сымон Барыс

Этнаграфічны тлумачальны  слоўнік

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

 

Бравэрка (армяк, зи-пун)  — 1) мужчынскі доўгі ад-набортны пінджак з даматка-нага  сукна;  верхняя кароткая мужчынская вопратка звычай-на з аўчын, абцягнутых дама-тканым сукном, жакетка на Случчыне.

Браднік, брэдзень (рыболовная снасть)  — невад, які выраблены з рэдкага па-латна для лоўлі рыбы.

Бразготкі, бразгаўкі (погремушки)- агульная назва некаторых музычных сама-гучных інструментаў.

Брама (ворота) — драў-ляныя вароты, зробленыя з дошак. Маюць застрэшак

Брамка, весніцы — маленькія дзверы для ўваходу з вуліцы ў падворак ці з пад-ворышча  ў агарод.

Братоўка, братавая (невестка) — жонка брата (для яго сяцёр і братоў).

Братчына, складан-ка (братчина) -калектыўнае частаванне ў складчыну.

Браценік (братан)  — дваюрадны брат (радзей род-ны брат).

Бровар (винокурня) — так называлі раней невялікі спіртзавод, дзе выраблялі спірт і гарэлку.

Брук (булыжная мосто-вая, каменный забор) — 1)  бру-каванка —  дарога або плошча , выкладзеная камянямі; 2) му-раваны плот (в. Новікі Кап-цевіцкага с/с Гарадзенскага раёна).

Брукар (мостильщик) — работнік, які кладзе брук.

Брускі — мучная страва накшталт кісялю. У падсолены кіпень засыпалі бабовую або гарохавую муку. Заскварвалі і пасля астуджвалі. Перад па-дачай на стол рэзалі на кавалкі. Страва была пашырана на Магілёшчыне і Віцебшчыне.

Брусочкі (брусочки) -народны самагучальны ўдар-ны інструмент, папярэднік ксі-лафона. Складваецца з сасно-вых або бярозавых брусочкаў рознай даўжыні (ад 10 см і бо-лей).

Бручка (брюква) — ага-родная карнепплодная расліна.

Брыкі, лайба — пры-стасаванне для перавозкі сена і саломы на санях і калёсах (в. Ваўкалаты Докшыцкага раё-на). Уяўляе сабой кузаў, зроб-лены з тонкіх жэрдачак.

Брыль (картуз, казы-рёк) — 1) войлачны капялюш; 2) казырок шапкі.

Брычка, калымажка (бричка) — лёгкі выязны вазок.

Бубен (барабан) — 1) музычны ўдарны мембранны інструмент, барабан; 2) паша, на якой няма травы.

Буда (смолокурня) — 1) смалакурня, печ для гонкі сма-лы і дзёгцю; 2) лясное  паселі-шча, дзе жылі буднікі.

Будан (шалаш) — часо-вая пабудова ў садзе, у лесе, на сенажаці.

Буднікі  — рабочыя, якія рабілі ў будзе.

Букетнік — гліняная пасудзіна для кветак.

Була — народная гуль-ня ў дзве каманды.

Булён (картофельный суп) — бульбяная пахлёбка.

Буракі (свекольный суп) — вадкая страва,  звараная з буракоў.

Бурлаты, пясочніцы (закотины) — падоўжаныя бяр-венні ўздоўж сцяны на гарыш-чы дзеля дадатковага замаца-вання крокваў.

Бульбоўнік, бульбо-шнік (ботва) — лісце бульбы.

Бульбянікі, дранікі  -бліны з цёртай бульбы..

Бульбянішча (карто-флянище) — поле, на якім расла бульба.

Бульбяная яечня (картофельная яичница) — спе-чаная яечня з варанай растоў-чанай бульбяной кашы, чаты-рох або пяці яек і малака.

Бурка, чуйка, сэрдак (армяк, бурка) — верхняе су-коннае адзенне з башлыком, якое надзяваецца паверх кажу-ха або світкі. Нагадвае сучаснае пальто з башлыком.

Бурка (юбка) — набед-ранае жаночае адзенне тыпу спадніцы з узорнага сукна ці паўсукна (в. Макраны Мала-рыцкага раёна).

Буркі — цёплы суконны пашыты абутак з халявамі (з га-лёшамі альбо з прышытай па-дэшвай).

Бурнос (бурнос, плащ) — даўгаполая з шырокімі рука-вамі сялянская вопратка з са-матканага сукна.

Бусак, багор  (багор) — доўгі шэст з круком на адным канцы.

Буч, верш (верша) — рыбалоўна конусападобная прылада, сплеценая з дубцоў лазы.

Быдла (скот) — жывёла.

Бычок — 1) традыцый-нае прыстасаванне для захаван-ня рыбы ў вадзе; 2) прыста-саванне для звязвання плытоў на Заходняй Дзвіне; 3) трады-цыйны танец.

Бэлька (балка)  — круг-лае альбо абчасанае бярвяно, пакладзенаае ў будынку гары-зантальна, і яно служыць для падтрымання насцілу столі.

Бягун — 1) элемент дзвярэй ці варот з натураль-ным адгалінаваннем або са стойкі і прымацаваных да яе гарызантальных брускоў, што стваралі аснову палатна дзвя-рэй (варот); 2) бігун — вяроўка, скручаная з бярозавых галінак для звязвання звёнаў плыта на Віцебшчыне.

Бяда (двухколка) — 1) двухколка для перавозкі не-вялікіх грузаў на кароткія ад-легласці; 2) народны танец -карагод.

Бязмен (безмен) — ры-чажная ручная мера для вы-значэння вагі.

Бялільня — у мінулым у фальварках існавала збуда-ванне для адбельвання палатна.

Бяляк — 1) прылада для мяцця шкур; 2) белая жа-ночая спадніца.

Бярозавік — бярозавы сок.

Бяроста (берёста) — ве-рхні слой бярозавай кары.

Бяседа (пир, застолье) — збор гасцей з пачастункам.

Бяссольнік (суп на квасе) — рэдкая страва, звара-ная на хлебным квасе з крупамі (звычайна прасянымі) без солі. Бытавала на Піншчыне і Ма-зыршчыне.

 

В

 

Вабік (вабик, пищик) — дудачка або свісток для пры-ваблівання

Вадзянка (кадка) — бан-дарная пасудзіна для захоўван-ня вады.

Вадзянік (водяной) — злы дух, які жыве ў вадзе, мі-фічная істота.

Вадохрышча (креще-ние) — свята ў гонар хрышчэння Ісуса Хрыста, якое адзначаецца праваслаўнымі 19  снежня.

Вазок (возок) — лёгкія выязныя сані.

Вазоўня, абозня (на-вес) — паветка, у якой захоўва-ліся калёсы, сані, вупраж.

Валакавое акно (во-локовое окно) — маленькая пра-мавуголная адтуліна ў сцяне, якая закрываецца дошчачкай.

Валак, качалка (ру-бель) — рабрыстая невялікая дошка з ручкай для качання (выраўнівання)  бялізны пасля мыцця і прасушкі.

Валакуша (волокуша) — палазное прыстасаванне для перавозкі грузаў.

Валатоўкі (курганы) -старажытныя курганы ў Па-азер’і.

Валаць (вызывать) — патрабаваць, выклікаць на яўку.

Валачобнікі, валоў-нікі, лалоўнікі (волочебни-ки) — група мужчын, якія на вя-лікдзень абходзілі двары і спя-валі пад вокнамі валачобныя песні.

Валачобныя песні (волочебные песни) — песні ў го-нар свята Вялікдзень, у якіх праслаўляецца свята і гаспа-дары і жыхары гэтай хаты.

Валёнкі (валенки) — абутак з воўны.

Валока  (волока) — пло-шча зямлі памерам 21,36 га.

Валокі, аборы (подвя-зки) — вяровачкі для падвязван-ня лапцяў да ног (в. Бобрык на Піншчыне).

Валынка (волынка) — духавы музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.

Вальцы (пресс) — прэс у выглядзе некалькіх цылінраў, які служыць для драблення ча-го-небудзь.

Валюшня, валюш (валяльня, сукновальня) — май-стэрня, у якой валяць сукно.

Валюшнік (валяль-щик, сукновал) — той, хто валіць сукно.

Вантрабянка (ливер-ка) — каўбаса з свінных лёгкіх, печані, сэрца і галавізны.

Вандлярня  (коптиль-ня) — невялікая будка для вэн-джання мяса і сала.

Вапельня (печь для выжигания извести) — печ для выпальвання вапны з вапняку.

Вапельнік — рабочы, які здабывве вапняк, вапну.

Варануха (варенуха) — гарэлка, падрыхтаваная з мёдам і вострымі прыправамі.

Варыўня, істопка (ва-ревня) — памяшканне для захоў-вання агародніны.

Варэнікі (вареники)- мучная страва, клёцкі.

Ватоўка (ватник, стё-ганка) — зімняе верхняе адзенне, падбітае ватай ці кудзеляй. Па-пярэднічала фуфайцы.

Ваўкалак (вурдалак, оборотень) — персанаж славян-скай міфалогіі, пярэварацень.

Ваўкаўня (волчья яма, пастка) — 1) месца ў лесе, дзе водзяца ваўкі; 2) глыбокая яма для лоўлі ваўкоў, пастка.

Векавуха (старая де-ва) — старая дзеўка.

Венцер, жак  (вентерь) — прыстасаванне для лоўлі ры-бы, якое складаецца з аднаго сеткавага мяшка, нацягнутага на 3-5 лазовых абручоў і аднаго або двух сеткавых крылаў., які адыходзяць ад горла мяшка.

Веранда (веранда) — лёгкая прыбудова ўздоўж сця-ны хаты.

Верацяно (веретено) -конусападобная палка для пра-дзення.

Верашчака, мачанка  (верещака) — святочная страва, якую варылі на Каляды і Вя-лікдзень, і елі з блінамі. У вадзе (або рэдкай мучной вадзе)  былі звараныя ў гаршку костачкі, сала і каўбаса.

Вепр, дзік (вепрь) — дзікая свіння.

Вепручыніна (кабани-на) — мяса дзіка.

Верад (вред) — шкода, якая прычынена руцэ, назе або якім-небудзь унутрнаным ор-ганам.

Вербніца (вербное во-скресенье) — нядзеля за тыдзень перад Вялікаднем.

Верхнік (верхнее отве-рстие) — адтуліна над дзвярыма для выхаду дыму ў курнай ха-це. Калі печ не паліцца, яна за-чынялася драўлянай засаўкай.

Ветранка (пушня) — механічнае прыстасаванне (дра-ўляны станок без сіт, папярэд-нік арфы) для правейвання збожжа.

Ветраніцы (причели-ны) — вузкія дошкі, якія закры-ваюць край страхі спераду, каб вецер не псаваў салому.

Вечарынка, вячоркі (игрище, танцы) — моладзевыя гулянні і танцы.

Вечарніцы (посидел-ки) — вячэрнія зборы моладзі ў асенні або зімовы час.

Века, вечка (крышка) — накрыўка нейкай ёмкасці (скрыні, пасудзіны).

Вешніца (вьездные во-рота) — вароты, якія закрыва-юць заезд на вуліцу вёскі (в. Шчыткавічы Ігуменскага пав.).

Весніца, веснічкі  (ка-литка) — варотцы для ўваходу на падворак (Палессе).

Веялка (совок) — драў-ляны чарпак для кідання зерня, каб ачысціць яго ад мякіны.

Вілкі, вілы (ухват) -доўгая палка з двума з мета-лічнымі паўкруглымі паўрага-мі на канцы, з дапамогай якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгункі і т. д.

Вільчак (гребень, ко-нёк) — месца, дзе сходзяцца дзве плоскасці страхі.

Вільчык  (вилка) — над вяршынай франтона выступа-юць канцы бурлацін у выгля-дзе двух рагоў.

Вітушка (вьюшка) — драўлянае прыстасаванне для наматвання нітак пасля пра-дзення і з маткоў (талек).

Вітка (жгут из пруть-ев) — 1) cкручаны лазовы дубец для прывязвання саломы да латаў страхі; 2) тычка з купінай на версе для паказвання мяжы ўчасткаў на сенажаці.

Віціна (витина) — рач-ны вёсельны карабель.

Войт — сельскі стараста ў розныя часы.

Волак — 1) рыбалоўная прылада: сеткавы мяшок, пры-мацаваны да двух шастоў; 2) тое. Што валакуць; 3) мясцо-васць, дзе валакуць груз.

Волат — велікан, асілак, персанаж беларускай міфа-логіі.

Воласць (волость) — са-мая меншая адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіць у склад павета. Існа-вала ў Беларусі да 1930 г.

Восці (острога) — рыба-лоўная прылада ў выглядзе віл.

Воўна (шерсть) — вала-сяное покрыва авечкі як ма-тэрыял для вырабу сукна і ва-лёнак.

Ворчык (валёк) — драў-ляная перакладзіна для злу-чэння пастаронкаў з плугам.

Вочапка — ручка вяд-ра.

Вочап (шест) — шэст жураўля, да якога чапляецца вядро.

Вочка (петля) — 1) пят-ля ў вязанні; 2) невялікая кру-глая адтуліна ў якім-небудзь прадмеце (напрыклад, у гу-зіку).

Вуда (удочка) — рыба-лоўная снасць, якая складаецц з вудзільна і жылкі з кручком.

Вудар, вудзільшчык  (удильщик) — той, хто вудзіць рыбу.

Вульвачка, вулеўка  (ковшик) — драўляны чарпак для вылівання вады з лодкі (в. Востраў Пінскага раёна).

Вусы, хванды, вілач-кі (клинья) — устаўкі ў ніжнія часткі верхняй вопраткі.

Вушак (косяк, прито-лока) — бакавы брус у дзвярной асадзе.

Вупраж, збруя (уп-ряжь) — рыштунак для запрэ-жкі коней і іншай рабочай жы-вёлы.

Выцінкі, выцінанкі (бумажные занавески) — ажу-рны ўзор, выразаны з каля-ровай ці белай паперы.

Вышкі, гарышча (на-стил в сарае) — насціл і прастора паміж насцілам і страхой у хляве.

Вэлюм, вуаль  (фата) — белае тонкае пакрыццё ма-ладой на вяселлі.

Вялікі пост (пасхаль-ный пост) — сямітыднёвы (48 дзён) пост перад Вялікаднем.

Вялікдзень (пасха) — свята Ўваскрашэння Ісуса Хрыста.

Вянок (венок) — 1) кру-глая пляцёнка з раслін або кве-так; 2) замкнуты прамаву-гольнік з чатырох бярвёнаў пры будаўніцтве; 3) вянок з кветак для маладой.

Вянкі — (кавалерский вечер, мальчишник) — кавалер-скі вечар перад вяселлем у ма-ладога (у вёсках Шчучынскага раёна).

Вяночкі, зборная су-бота, паненскі вечар (девич-ник) — дзявочы вечар перад вя-селлем.

Вяночны двор (П-об-разный двор) — падворак,  у якім забудова нагадвае літару П.

Вярстат, вярстаць, варштат, кросны, ставы (ру-чной ткацкий станок) — ручны ткацкі станок.

Вятрак  (ветряная ме-льница) — ветраны млын.

Вяршок (вершок) — мера даўжыні, роўная 4,4 см.

Вяршнік (притолока, перекладина)  — верхняя пера-кладзіна ў аконным альбо дзвя-рным праёме.

Вясноўка (весновка) — выбраная і ўпрыгожаная вян-ком дзяўчына, якую вясной моладзь садзіла на смык і ката-ла па полі (у Барысаўскім па-веце).

Вяселле (сватьба) — за-столлі, урачыстасці з комплек-сам абрадаў і звычаяў пры афа-рмленні шлюбу.

Вярста расійская (ве-рста) —  адлегласць, роўная 1,06  км.

Вярэнька (туесок) — 1) кашэль, сплецены з лубу, бя-рэсты або лазы; 2) маленькая гліняная місачка з увагнутымі беражкамі для кармлення дзя-цей.

Вячоркі, вечарушкі, вечарніцы (посиделки) — збор сельскай моладзі ў зімовыя ве-чары.

 

Г

 

Габэлек, гэбель (фу-ганок) — сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання.

Ганак (крыльцо) —  лё-гкая прыбудова са страхой і прыступкамі перад уваходам у хату.

Галкі (клёцкі) — рыб-ныя клёцкі.

Галеўка (платок) — штодзённая хустка.

Галушка (катыш) — круглы камяк, шарык, скачаны з якога-небудзь мяккага рэ-чыва.

Галушкі (галушки, клёцки) — 1) нацёртая на тарцы сырая бульба змешвалася з грэцкай мукой і варылася ў гаршку, пасля запраўлялася тлушчам і гарачая падавалася на стол; 2) мучная страва, якая нагадвае клёцкі. На Пішчыне называлі вараніна,  і яна вары-лася з цеста, скатанага з цёрты-мі каноплямі.

Ганчар (гончар, гор-шечник) — рамеснік па вырабе керамічнага посуду.

Ганчарня (гончарня) — майстэрня па вырабе кера-мічнага посуду.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Навіны Германіі

Беларуска-нямецкае супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў Чарнобыля

Да 31 угодкаў аварыі на ЧАЭС Міжнародны савет «Будучыня — дзецям Чарнобы-лю», Беларуская асацыяцыя журналістаў, міжнародны Прэс-клуб і журналіст Аляк-сандр Тамковіч арганізавалі 12 красавіка дыскусію «Чарно-быль: паміж мінулым і будучы-няй» з прэзентацыяй нямецкага варыянту кнігі «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы — да саду надзеі».

У імпрэзе, падтрыма-най культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», узялі ўдзел Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Свят-лана Алексіевіч, рэжысёр Вя-часлаў Нікіфараў, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, Ангела Гес-нер з Ротвайля, лекар-педы-ятр  Валянціна Смольнікава з Буда-Кашалёва і кіраўніца праекту » Жыццё з дыябетам» Людміла Марушкевіч.

Аляксандр Тамковіч паведаміў, што ідэя стварэння кнігі нарадзілася пасля круг-лага стала, прысвечанага Гена-дзю Грушавому некалькі га-доў таму. Святлана Алексіевіч падтрымала аўтара і напісала адзін з раздзелаў кнігі. Бела-рускі варыянт склаў 350 ста-ронак з 240 ілюстрацыямі. Ня-мецкі фармат быў пашыраны да 300 фотаздымкаў і дадат-ковых мапаў Чарнабыльскага рэгіёна. Аўтар падзякаваў ня-мецкай амбасадзе за дапамогу ў стварэнні кнігі, у арганізацыі паездак у забруджаную зону і ў Германію, дзе ў розных га-радах дзейнічаюць ініцыятывы дапамогі фонду «Дзецям Чар-нобыля».

Аўтар узгадаў, што Ге-надзь Грушавы быў адным з першых свабодных філосафаў, які дапамагаў пераасэнсаваць планетарныя маштабы Чарно-быльскай аварыі і дабрачын-цам, які здолеў арганізаваць да-памогу пацярпелым і стварыць фонд «Дзецям Чарнобыля», які быў зарэгістраваны 20 ліста-пада 1990 года.

Аднымі з першых ад-гукнуліся на бяду і выдзелілі грашовы ўнёсак чальца Саюза беларускіх кінематаграфістаў.

Пра гэта засведчыў на сустрэчы кінарэжысёр Вяча-слаў Нікіфараў. Ён падкрэсліў, што чалавецтва існуе на не-бяспечнай мяжы. Каб знізіць рызыку, патрабуецца асабістая адказнасць людзей за стан пры-роды, экалогіі, здароўя.

Для самога Аляксан-дра Тамковіча з’яўляецца пара-доксам, што на Беларусі пра-цягваецца будаўніцтва Астра-вецкай АЭС, у той час, калі Германія прыняла закон аб паступовай адмове ад ядзернай энергетыкі да 2022 года.

На імпрэзе выступіла адна з гераінь кнігі «Філасофія дабрыні»  Марына Казакова, якая прадстаўляла фонд «Дзе-цям Чарнобыля» ў ААН у 90-тыя гады. Там яна сведчыла пра экалагічных эмігрантаў, якія вымушаны былі з’язджаць са сваёй тэрыторыі, пакідаць родныя хаты, могілкі.

Педыятр Валянціна Смольнікава з Буда-Кашалёва распавяла пра супрацоўніцтва  з выдатнымі дактарамі — пра-фесарам Яўгенам Дзямідчыкам і яго сынам, якія даследвалі рак шчытападобнай залозы ў дзя-цей у Гомельскай вобласці і рабілі аперацыі маленькім па-цыентам.

— Саркафаг абыякава-сці апусціўся на сэрцы чыноў-нікаў, якія вырашаюць лёсы людзей. Зараз на першым мес-цы дзеці чыноўнікаў і сілавікоў, а дзеці Чарнобыльскай зоны за-стаюцца ў цені. Між тым, у на-шых дзетак уся табліца Мен-дзялеева (цэзій, стронцый) у костках, валасах. Бацькам ве-льмі цяжка гадаваць дзяцей-інвалідаў.

Яшчэ адна з гераінь кнігі А. Тамковіча Людміла Па-ўлаўна Марушкевіч была ра-ней настаўніцай матэматыкі. З 1992 года яна ўзначальвае іні-цыятыву «Жыццё з дыябе-там», вывозіла дзяцей на аздараўленне ў Англію. Праз ініцыятыву тысячы дзетак атрымалі дапамогу і палепшылі стан здароўя.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч  распавёў, што працаваў у тыя часы ў «Гомельскай праўдзе.» Пе-ршая інфармацыя, якая прайшла на старонках га-зеты была вельмі сціслай. Усе рыхтаваліся да Перша-мая. Зразумець маштабы бяды давялося потым, калі шведскае радыё паведаміла пра радыяцыйнае воблака ў Еўропе. Ужо пазней былі камандзіроўкі па Хойніц-кім, Нараўлянскім і Брагінскім раёнах. У беларускай літара-туры тэма Чарнобыля знайшла адлюстраванне ў творах А. Фе-дарэнкі, Я. Брыля, Ю. Станке-віча, Св. Алексіевіч, В. Санько.

Усім прысутным на імпрэзе цікава было паслухаць меркаванне Нобелеўскай лаў-рэаткі Святланы Алексіевіч, якая прысвяціла важнай тэме сваю кнігу » Чарнобыльская малітва».

— У той перыяд сышлі-ся разам дзве планетарныя ка-тастрофы: адна палягала ў тым, што сацыялізм, як ідэя скон-чыўся, іншая — касмічная, Чар-нобыльская бяда, была заса-крэчана.

У тыя часы я гаварыла з людзьмі, якія перажылі па-трасенне і шукалі выратавання. Яны адчувалі, што дзяржава ім хлусіць, і ім патрэбна самаар-ганізоўвацца.

Найбольшую пашану трэба аддаць Генадзю Груша-вому, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў працаваў для чарнобольскіх дзяцей і дзей-нічаў для развіцця псіхалогіі і асэнсавання пераменаў.

Адным са злачынстваў улады бачыцца тое, што Чар-нобыль не стаў той з’явай, пра якую можна было б казаць ад-крыта. Калі б прафесар Бан-дажэўскі, адзін з самых цікавых даследчыкаў гэтай тэмы, не сядзеў бы ў турме, то мы б маг-лі больш супрацьстаяць ката-строфе. Зараз мы можам рабі-ць гэта толькі агульнымі нама-ганнямі.

Пісьменніца распавяла пра наведванне Японіі пасля землятрусу і аварыі на Фуку-сіме. Выклікамі з будучыні на-звала Нобелеўская лаўрэатка тое, што перажывалі беларусы і японцы ў часы тэхнагенных аварый.

У сваіх 18-ці кнігах жу-рналіст і пісьменнік А. Там-ковіч адлюстроўвае падзеі най-ноўшай гісторыі. Ён стварае летапіс народнай памяці, за-хоўваючы менавіта памяць на-рода, а не памяць улады, па слове Св. Алексіевіч, заната-ваным  на старонках кнігі «Фі-ласофія дабрыні».

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Аляксандр Тамко-віч;
  2. Святлана Алексіевіч;
  3. Святлана Алексіевіч, Генадзь Мерчы, Аляксандр Тамковіч;
  4. Барыс Пятровіч.

 

Каралева тэатра

Мы пазна-ёміліся ў  аўтобусе № 100. Яна везла торт. Я адразу па-знаў, што каля мя-не славутая акт-рыса Галіна Аляк-сееўна Дзягілева — актрыса, рэжысёр, заснавальнік, ды-рэктар і мастацкі кіраўнік Белару-скага паэтычнага тэатра аднаго ак-цёра «Зніч» Бела-рускай дзяржаўнай філармоніі (вядучы майстар сцэны).

У 1968 годзе сп. Галіна скончыла Беларускі дзяржаў-ны тэатральна-мастацкі інсты-тут (курс В. Рэдліх і А. Бута-кова)  У 1968-1985 гг. — актрыса Беларускага дзяржаўнага тэат-ра імя Якуба Коласа. Прыга-жуня выканала больш за 50 ро-ляў класічнага і сучаснага рэ-пертуару, сярод якіх Лада («Снежныя зімы», І. Шамякі-на), Караліна («Кастусь Калі-ноўскі» Ўладзіміра Караткеві-ча), Святлана («Таблетка пад язык» Андрэя Макаёнка), На-таша («Прыніжаныя і зняважа-ныя») паводле Ф.М. Дастаеў-скага), Жэнька Камялькова («А зоры тут ціхія…» паводле Ба-рыса Васільева), Элена («Раба свайго каханага» Л. дэ Вега), Гера («Шмат шуму з нічога» У. Шэкспіра) і іншыя.

У 1986 годзе Галіна Аляксееўна ўладкавалася ў канцэртна-лекцыйны аддзел Белдзяржфілармоніі, а ў 1989 г. у краіне  пачаў сваю дзей-насць новы творчы калектыў, які атрымаў назву: Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра  «Зніч», у якім на сённяшні дзень 19 монаспектакляў, якія грунтуюцца на творах сусвет-най і беларускай літаратурнай класікі.

Спадарыня Галіна вы-конвае монаспектаклі: «Вы-гнанне ў рай» Н. Рапа, «Лю-біць…» паводле А. Вярцінска-га, «Мне сняцца сны аб Бела-русі» паводле Я. Купалы, «Пя-юць начлежнікі» паводле З. Бядулі, «Абраніца» паводле А.С. Пушкіна ў перакладзе Ры-гора Барадуліна, «Пачакай сонца!» паводле Л. Кастэнкі і Н. Мацяш.

Шаноўная каралева тэ-атра з’яўляецца рэжысёрам —  пастаноўшчыкам монаспектак-ляў: «У краіне светлай, дзе я ўміраю…» паводле Максіма Ба-гдановіча, «Не праклінай,што люблю…» паводле рамана «Ро-дныя дзеці» славутага Ніла Гі-левіча, «Прыпадаю да нябёс» паводле Я. Янішчыц,  «Красён-цы жыцця» паводле паэмы «Новая зямля» Я. Коласа, «Мой маленькі прынц» А. дэ Сэнт-Экзюперы ў перакладзе Н. Мацяш, аўтар лібрэта паво-дле твораў А. Міцкевіча, Я. Ча-чота і Р. Барадуліна да першай нацыянальнай монаоперы «Адзінокі птах» А. Залётнева.

Творчасць Галіны Дзягілевай прымаюць на між-народных  фестывалях мона-спектакляў «Марыя» ў Кіеве,  «Адзін і ўсе», у Валгаградзе, на міжнародным фестывалі «За-латы Віцязь» у Маскве, дзе яна станавілася лаўрэатам і атры-моўвала ўзнагароды.

Беларуская зорка прадстаўляла айчыннае мас-тацтва на міжнародным фесты-валі ў Познані (Польшча, 2009). У 2008-2010 гг. была сябрам журы ў Крымскім міжнарод-ным фестывалі «Баспорскія аг-ні», дзе была двойчы узнага-роджана дыпломам лаўрэата. На міжнародным фестывалі «Белая вежа» ў Берасці ўзна-гароджана дыпломам лаўрэата «За лепшую жаночую ролю» (2011).

У 2012- 2016 гг. Галіна Дзягілева ўдзельнічала ў між-народным тэатральным фесты-валі жаночай драмы «Марыя», а таксама з’яўлялася сябрам журы (2012, 2013, 2015) і старшынёй журы фестывалю ў 2016 г.

У 2016 годзе тэатр  ад-наго акцёра  «Зніч» Белдзярж-філармоніі прыняў удзел у ХХІ  міжнародным тэатраль-ным фестывалі «Белая вежа» ў Берасці з музычнай меладра-май «Пачакай сонца!» паводле Ліны Кастэнкі і Ніны Мацяш…

Тэатру «Зніч», заснава-наму Галінай Дзягілевай пры-свечана больш за 250 артыку-лаў у розных выданнях («На-стаўніцкая газета», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Нё-ман», «Роднае слова», «Крыні-ца», «Беларусь».

Інфармацыя пра калек-тыў, які ўзначальвае сп. Галіна, уключана ў энцыклапедыі.

Творчую асобу перыя-дычна запрашаюць на бела-рускае радыё і тэлебачанне. У 2017 годзем  на хвалях канала «радыё Культура» свет паба-чыў цыкл сюжэтаў аб тэатры «Зніч» у папулярных прагра-мах «Фактар лёсу», «Дыялогі пра культуру», «Мэры По-пінс»…

Шаноўная Галіна Аля-ксееўна з’яўляецца сябрам ма-стацкага савета Белдзяржфіла-рмоніі, а таксама сябрам праў-лення Беларускага фонду ку-льтуры, які ўзначальвае ша-ноўны Ўладзімір Аляксанд-равіч Гілеп.

Мой старэйшы сябар, вядомы супрацоўнік тэлеба-чання, радыё і філармоніі Ўла-дзімір Аляксеевіч Шаліхін  (1930-2002 гг.) на сяброўскіх панядзелках у яго дома ў 2002 годзе казаў мне, што міністрам культуры Беларусі павінна быць жанчына. Ён казаў, што добрым міністрам была б Галі-на Аляксееўна Дзягілева!

Асабіста віншую сла-вутую каралеву тэатра з юбі-леем! Жадаю творчых поспе-хаў, здзяйснення мар, задум, кахання, радасці, аптымізму, а таксама новых ўзнагарод!

З павагай,

Аляксей Шалахоўскі,

журналіст-фрылансер,

гісторык культуры.

 

Алена Анісім працягвае змаганне за Алеся Лагвінца

Дэпутатка Алена Ані-сім атрымала адказ на свой зва-рот да генеральнага пракуро-ра Аляксандра Канюка аб не-абходнасці неадкладна пачаць пракурорскую праверку ў да-чыненні да дзеянняў асобаў, якія 23 сакавіка праводзілі за-трыманне сябра сакратарыяту Таварыства беларускай мовы і грамадскага дзеяча Алеся Лагвінца.

Спадарыня А. Анісім сказала Свабодзе:

— Намеснік генпраку-рора Аляксандар Лашын напі-саў даволі вялікі адказ. Але сутнасць там такая, што я звяр-нулася нібыта не зусім туды. Вось фрагмент адказу з праку-ратуры:

«У адпаведнасці з дзей-ным заканадаўствам прыняц-це рашэння па паступіўшых заявах або зваротах аб зла-чынствах, якія здзейснілі слу-жбовыя асобы органаў унут-раных спраў, адносіцца да вы-ключнай кампетэнцыі органаў папярэдняга следства».

Я абмеркавала сітуа-цыю з Алесем. Ён сказаў мне, што спачатку параіцца з юры-стамі, а пасля будзем выра-шаць, што рабіць далей. Таму я ўзяла невялічкую паўзу, бо хачу, каб нашы супольныя з Алесем далей-шыя дзеянні бы-лі і ўзгодненыя, і ўзмоцненыя.

У зваро-це да генпраку-рора Алена Ані-сім пісала:

«23 сака-віка 2017 года ў Маскоўскім раё-не Менска быў затрыманы ся-бар Сакратары-яту ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», вядо-мы палітолаг і грамадскі дзя-яч Алесь Лагвінец. Падчас затрымання яго моцна збіва-лі, у выніку чаго былі нанесены шматлікія пашкоджанні, што запатрабавала неабход-насці выкліку «хуткай дапамо-гі» непасрэдна ў будынак суда.

У сувязі з гэтым фак-там неапраўданага прымя-нення фізічнай сілы, бо за-трыманы не аказваў супраціву, прашу Вас неадкладна пачаць пракурорскую праверку ў да-чыненні да дзеянняў асоб, якія праводзілі затрыманне Алеся Лагвінца. На маю думку, та-кія дзеянні падлягаюць пры-цягненню не проста да адміні-страцыйнай, але і крыміналь-най адказнасці»

 

23 сакавіка Алеся Лаг-вінца моцна збілі і даставілі ў суд Маскоўскага раёна. Падчас працэсу яму стала кепска, вы-клікалі «хуткую дапамогу», у 9-м шпіталі паставілі дыягназ: чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія ўдары.

Тры дні Лагвінец пра-вёў у хірургічным аддзяленні ў шпіталі. 27 сакавіка са шпі-таля яго зноў прывезлі ў Мас-коўскі суд. Сведкі-амапаўцы казалі, што Алесь сам нанёс сабе цялесныя пашкоджанні, калі біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля. Суддзя Віктар Ка-зак з гэтым пагадзіўся. Лагві-нец атрымаў 10 сутак арышту.

Уладзімір Глод.

 

Як два энтузіясты агучваюць вядомыя фільмы па-беларуску

Такі занятак прыдума-ла сабе сямейная пара, іх твор-чыя псеўданімы — Адам Тры-путнік і Таша Мурзенштольц.

Восем фільмаў яны ўжо агучылі і выклалі ў адкрыты доступ.

Усё трымаецца выклю-чна на альтруізме. Для Адама і Ташы галоўнае — развівацца самім і развіваць Беларусь.

Апошнія 10 гадоў Адам працаваў у Навукова-даследчым інстытуце транс-парту. У рэшце рэшт надаку-чыла, і ён вырашыў зладзіць перазагрузку — сканцэнтра-ваўся на агучцы. Таша цяпер у дэкрэтным адпачынку, таму па магчымасці дапамагае мужу ў справе, пiша «Новы час».

— Мы хацелі размаў-ляць на роднай мове, агучка — адзін са спосабаў паглыбіцца ў асяроддзе. Гэта наш маленькі ўнёсак у справу пашырэння беларускасці. Нам гэта пада-баецца, мы адчуваем унутранае задавальненне, — тлумачыць Адам. — Аднойчы я знайшоў сайт з аўдыёдарожкамі да фі-льмаў. Там іх было каля дзвюх тысяч — на англійскай, столькі ж — на рускай, адсоткаў на 30 менш — на ўкраінскай. А далей — на літоўскай, балгарскай, французскай, індускай… Зда-гадайцеся, на якой не было ніводнай?

Адам і Таша займаюцца толькі агучкай. Голас, запіс, постпрадакшн і рэліз — гэта іх работа. Спачатку бралі тыя тэксты, што ўжо існуюць у сеціве, таму выбар быў не надта багаты. Нядаўна пачалі шчы-льна супрацоўнічаць з пера-кладчыкам Цімафеем Каліноў-скім. Менавіта ён пераклаў улюбёны фільм Адама і Ташы «Капітан Фантастык», які яны пасля агучылі.

Адам заўважае, што агучыць фільм не так і проста. Трэба і тэкст выразна ды пра-вільна прачытаць, і эмоцыі перадаць, і пачуцці.

— Асобныя сказы ў дыя-логах даводзіцца адаптоўваць пад маўленне, бо часам ве-лізарныя дзеепрыметнікавыя звароты ў арыгінале гучаць як некалькі словаў, — распавядае Адам.

Звычайна агучка ад-наго фільма займае каля двух тыдняў.

— Пакуль зваротная су-вязь зусім невялікая, нават лю-дзі з нашай суполкі не надта глядзяць, — заўважае Адам. — Але мы разумеем, што для та-го, каб нас глядзелі, патрэбная доўгая планамерная праца. Хацелася б развіваць праект і падвышаць уласны узровень.

У той жа Расіі ці Ук-раіне існуе шмат студый і рэ-ліз-суполак, якія пераклада-юць і агучваюць фільмы. Адны ствараліся прафесій-нымі перакладчыкамі, акцё-рамі і гукаінжынерамі. Ін-шыя выраслі з аматарскіх іні-цыятыў і цяпер наступаюць прафесійным на пяткі, кан-куруюць з імі і нават робяць агучкі па замове дзяржтэ-леканалаў. Беларусі ж у гэ-тай справе трэба пракладаць свой шлях.

Паглядзець беларус-камоўныя фільмы, якія агу-чылі Таша і Адам, можна ў іх суполцы «УКантакце». Сюды яны выкладаюць усе новыя работы. Тут жа можна адшу-каць анонсы кінапаказаў у роз-ных гарадах Беларусі, дзе ўдзе-льнічаюць гэтыя фільмы.

Паводле СМІ.

 

Памёр гісторык Юры Бохан

Юры Бохан — бела-рускі гісторык і археолаг, док-тар гістарычных навук. Нара-дзіўся ў Менску 21 лютага 1966 года. Даследаваў урбані-стычнае развіццё, узбраенне і арганізацыю войска, шляхецкі побыт у Вялікім Княстве Лі-тоўскім. Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004). Памёр 13 красавіка 2017 года.

 

Гісторык Аляксандар Краўцэвіч сказаў «Свабодзе»:

— Сумная навіна. Я ве-даў Юрася з часоў студэн-цтва. Я быў апанентам на абароне яго кандыдацкай ды-сертацыі.

Апроч таго, што Юрась быў выбітны спецыя-ліст па вайсковай справе ВКЛ, ён яшчэ быў вельмі сумленным і прыстойным чалавекам. Ён ніколі не ішоў на службу ідэя-логіі. Ён трымаўся чысціні на-вукі. Толькі даведаўся пра гэ-тую смерць, не магу асэн-саваць да канца.

Мікола Воўкаў, гісто-рык:

— Юры Бохан — факты-чна заснавальнік гістарыч-нага збраязнаўства ў Беларусі. Ён стварыў цэлую школу. Я быў яго вучнем. Я практычна апошні, хто ў яго абараніў кандыдацкую дысертацыю. Гэта быў вельмі шляхетны чалавек, які, нягледзячы на свае рэгаліі, паводзіўся з усімі прыязна і адкрыта, без фана-бэрыі. Гэтая смерць — вялікая страта для беларускай навукі.

Развітанне з Юрыем Боханам адбылося ў Чырво-ным касцёле 15 красавіка.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Кернажыцкая Святлана — 10 р., г. Менск
  2. Сутулаў Глеб — 5 р., г. Менск
  3. Панамароў Сяргей — 20 р., г. Менск
  4. Кукавенка Іван — 15 р., г. Менск
  5. Гасанаў — 4, 5 р., г. Менск
  6. Рыбачонак Аляксандр — 20 р., г. Менск
  7. Ліпскі Канстанцін — 10 р., г. Менск
  8. Міхаіл — 3 р., г. Менск
  9. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  10. Крыўко Ірына — 10 р., г. Наваполацк
  11. Ляпёшкін Андрэй — 10 р.,

в. Зара, Круглянскі р-н

  1. Птушка С.І. — 5 р.,

в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н

  1. Кавалюк — 10 р., г. Менск
  2. Кот Валер — 5 р., г. Менск
  3. Ганчарова Ружа — 10 р., г. Менск
  4. Герасіменка А.В. — 10 р., г. Гомель
  5. Максімовіч — 1 р., г. Менск
  6. Вайдзялевіч Д. — 10 р., г. Менск
  7. Вяргей Валянціна — 10 р., г. Менск
  8. Лагуціна Марына — 5 р., г. Менск
  9. Шаўроў Валер — 10 р., г. Гародня
  10. Бойса Язэп — 15 р., г. Ліда
  11. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  12. Данілюк Віктар — 15 р., г. Менск
  13. Пухоўская Юлія — 25 р., г. Менск
  14. Лягушаў Алег — 20 р.,

ст. Ясень, Асіповіцкі р-н

  1. Рабека Мікола — 15 р., г. Менск
  2. Залькоў С.П. — 40 р., г. Гародня
  3. Анісім Алена — 100 р., г. Менск
  4. Чаркасаў Сяргей — 10 р., г. Салігорск
  5. Шадура Андрэй — 10 р., г. Браціслава
  6. Талуць Станіслаў — 60 р., г. Гомель
  7. М.А.О. — 2 р., г. Менск
  8. Ляўшун Дзяніс — 19 р., г. Менск
  9. Фурс Антон — 20 р., г. Паставы
  10. Табушава Ірына — 5 р., г. Менск
  11. Яніцкая Мая — 30 р., г. Менск
  12. Бусел Мікола — 10 р., в. Пружынішчы
  13. Герашчанка Г.А. — 20 р., г. Менск
  14. Прылішч Ірына — 10 р., г. Менск
  15. Корбут Вячаслаў — 10 дол., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

У 1235 — 1236 гг. нікей-цы разам з балгарамі захапілі большую частку Фракіі, а 25 ліпеня 1261 г. нікейская армія заняла практычна без бою Кан- станцінопаль. Апошні кіраўнік Лацінскай імперыі БалдуінІІ уцёк у Італію, а венецыянцы зноў страцілі ўсю сваю маё-масць. У жніўні 1261 г. Міхаіл VIII Палеолаг каранаваўся і ад-навіў Візантыю юрыдычна. Аднак яго ўладу не прызналі Эпір, Фесалія і Трапезунд.

Візантыя ў другой палове XIII ст. Імператар Міхаіл VIII (1261- 1282), каб адрадзіць эканоміку, даў пры-вілеі італьянскім купцам. Каля сталіцы ў Галаце заснавалі генуэзскую гандлёвую кало-нію. Каб прадухіліць чарговы напад крыжаносцаў, Міхаіл VIII прапанаваў падпарадка-ваць канстанцінопальскую ца-ркву Рыму. На Ліёнскім сабо-ры ў 1274 г. візантыйская дэ-легацыя ад імя свайго імпера-тара выказала сваю падпарад-каванасць Папу Рыгору X. Гэта выклікала вялікае абурэн-не жыхароў Візантыі. У 1281 г. на Візантыю напалі войскі Кар-ла Анжуйскага, але візантый-цы здолелі спыніць іх і на сушы, і на моры. У 1282 г. на Сіцыліі, якой кіраваў Карл Анжуйскі, адбылося паўстанне, і востраў захапілі войскі пірэнейскага ка-ралеўства Арагона. Неўзабаве Міхаіл VIII памёр, а падданыя назвалі яго ерэтыком і здрад-нікам.

Сістэма кіравання і сацыяльна-эканамічнае раз-віццё краіны ў Х — ХІІІ стст. УХ ст. улада імператара дасяг-нула найбольшай моцы. Сінкліт (дарадчая рада) з чыноўнікаў і знаці меў толькі дарадчую фу-нкцыю, а патрыярхі былі імпе-ратарскімі стаўленікамі. Дзяр-жавай кіраваў велізарны бю-ракратычны апарат, што скла-даўся з 18 класаў і 5 разрадаў. Кожны чыноўнік мог рабіць кар’еру і падымацца ўверх па бюракратычнай лесвіцы. Так-сама можна было купляць і пажыццёвыя тытулы і потым мець з іх штогадовы прыбытак.

Вялікі бюракратычны апарат патрабаваў шмат гро-шай, і таму ўсіх сялян і рамес-нікаў абклалі вялікімі падатка-мі. Асаблівы падатак спаганялі на карысць царквы. У гарадах падаткам абкладалі нерухо- мую маёмасць, спаганялі ганд-лёвыя зборы з рамеснікаў і ган-дляроў, а таксама асобныя збо-ры з кожнай гандлёвай апе-рацыі.

У XII ст. назіраецца росквіт земляробства. У гара-ды Паўночнай Італіі з Візантыі завозяць збожжа, віно, алей, садавіну і гародніму.

У Х-ХІ стст. склаліся асноўныя катэгорыі насельніц-тва. Сяляне падзяліліся на міс-тыі і парыкі. Першыя былі наёмнымі работнікамі і сваёй зямлі не мелі. Другія мелі свой зямельны надзел, які можна было перадаваць у спадчыну, але зямля была ўласнасцю фе-адала, і селянін павінен быў плаціць яму за карыстанне гэ-тай зямлёй. Былі і дзяржаўныя парыкі, якія забяспечвалі хар-чаваннем імператарскі двор. Заставалася невялікая коль-касць вольных сялян, якія жылі грамадою. Частка бедных ся-лян уцякала ад феадалаў у ма-настыры, якіх у пачатку XV ст. было каля сямі тысяч.

Клас феадалаў складалі конныя вершнікі — аснова ві-зантыйскага войска. Візантый-скія магнаты вельмі залежалі ад імператара, і іх уласная маё-масць была не вельмі вялікай, а асноўны прыбытак ішоў за службу з дзяржаўнай казны.

Культура Візантыі ў Х-ХІІІ стст. У Х-ХІ стст. Ві-зантыя заставалася марской дзяржавай, якая, дзякуючы «грэцкаму агню» і скосаму вет-разю, мела вялікі ваенны і ганд-лёвы флот і таму займала пану-ючае становішча ў басейне Міжмор’я. Візантыйская зала-тая манета мела функцыі між-народнай валюты на ўсіх рын-ках ад Еўфрата да Гібралтара. Канстанцінопаль да канца XII ст. заставаўся цэнтрам права-слаўя і захавальнікам антычнай культуры. Шматлікія рамесні-кі выраблялі тут прадметы раскошы, якія шырока расхо-дзіліся па ўсёй Еўропе. Расквіт-нелі і іншыя гарады, асабліва Салонікі і Трапезунд, якія пра-водзілі вялікія кірмашы. Ад-нак, пачынаючы з другой па-ловы XII ст., эканоміка візан-тыйскіх гарадоў прыходзіць да заняпаду.

Вельмі высокага ўзро-ўню ў Візантыі дасягнула літа-ратура. У Х ст. былі складзены энцыклапедыі па гісторыі, се-льскай гаспадарцы і медыцыне. Вялікую папулярнасць набылі трактаты імператара Канстан-ціна Парфірагенета (913-959). У X ст. быў напісаны слоўнік “Лексікон Су-ды”, дзе быў са-браны розны матэрыял па гіс-торыі, літара-туры, граматы-цы і філасофіі. У XI ст. у Кан-станцінопалі адрадзіўся ўні-версітэт, дзе ка-ля 1045 г. быў створаны юры-дычны факуль-тэт. Вельмі вя-домым быў і фі-ласофскі факу-льтэт, дзе выву-чалі працы ан-тычных аўтараў, логіку і рыто-рыку. Універ-сітэт існаваў да 1209 г. і быў адным з самых вядомых наву-ковых цэнтраў тагачаснага свету, разам з Парыжам і Баг-дадам. Існаваў універсітэт за дзяржаўны кошт і меў моцны дзяржаўны кантроль. На мя-жы XI-XII стст. вышэйшыя школы з’яўлюцца і ў іншых гарадах краіны, напрыклад, у Салоніках.

Вельмі цікавую працу пра жыццё і дзейнасць імпера-тара Аляксея I Комніна напісала яго дачка Ганна, якую яна на-звала «Алексіяда», на ўзор «Ілі-яды» Гамера. Цікавы гістарыч-ны твор «Гісторыя рамеяў», у якім апісаны захоп крыжа-носцамі сталіцы імперыі ў 1204 г., напісаў гісторык Нікіта Акамінат з Хонаў.

У царкоўнай архітэкту-ры, замест базілікі, візантый-скія дойліды распрацавалі да-сканалую мадэль крыжова-ку-пальнага храма, які быў аздоб-лены мазаікамі са смальты і прыгожымі фрэскамі. Палацы магнатаў і багатых гараджан будаваліся па ўсёй імперыі. Іх будавалі з чэсанага каменю і аз-даблялі калонамі і мазаікай. Да ХІІІ ст. візантыйскае дойлідства было адным з самых дасканалых у тагачасным свеце і вельмі паўплывала на архітэктуру Ба-лгарыі, Сербіі, Кіеўскай Русі і, вядома, Беларусі.

У Х-ХІІ стст. расквіт-нела дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва Візантыі. Гэта візан-тыйскія тарэўтыка-мастацкія вырабы з золата, срэбра, брон-зы і іншых металаў. Сярод іх шмат культавых рэчаў, розны срэбны і залаты посуд. Рамес-нікі Візантыі выраблялі прыго- жы керамічны паліваны посуд, аздоблены рознымі малюнкамі. За межамі краіны добра ведалі і візантыйскае шкло: лямпы, лампады, свецкі і царкоўны посуд, розныя пацеркі і бран-залеты. Вырабы з візантый-скага шкла археолагі Беларусі знаходзяць пры раскопках кур-ганоў і гарадскіх паселішчаў.

Візантыйскія ткачы выраблялі розныя шаўковыя, ваўняныя і парчовыя тканіны, а таксама золататканыя ткані-ны, з якіх шылі адзенне для ім-ператарскага двара і вышэй-шага духавенства.

У XI-XII стст. візан-тыйскае мастацтва шырока вя-дома і ў Італіі, асабліва на во-страве Сіцылія, дзе спалуча-ецца антычнае, візантыйскае, арабскае і нармандскае мас-тацтва. Так, храмы ў Палерма маюць рысы трох культур: ві-зантыйскай, раманскай і араб-скай Асабліва гэта праявілася ў архітэктуры царквы св. Іаана (1132 г.), Візантыйскі ўплыў можна прасачыць сярод мазаік і фрэсак галоўнага храма Вене-цыі — сабора Сан-Марка, а таксама мазаік апсіды сабора ў Трыесце і сабора ў Тарчэла.

 

  1. Першае Балгарскае царства: працяг гісторыі

 

Да X ст. завяршылася асіміляцыя цюркамоўных бал-гараў славянамі, якія пакінулі сабе назву асіміляванага наро-да. У ІХ-Х стст. назіраецца ро-сквіт першай балгарскай дзяр-жавы, якая, акрамя тэрыторыі сённяшняй Балгарыі, часткова займала частку Румыніі і Вен-грыі. Найбольш умацавалася балгарская дзяржава пры ца-ры Сімяоне Вялікім (893-927). Яго войскі захапілі Македонію і хадзілі на Канстанцінопаль. Сталіцай краіны спачатку быў горад Пліска, а потым Прэслаў.

У гэтым горадзе ства-рыўся буйны культурны цэнтр паўднёвага славянства, дзе перакладаліся на старасла-вянскую мову грэцкія кнігі і пісаліся новыя. Да пачатку XI ст. у Балгарыі сфармаваліся два асноўныя грамадскія ста-ны. Гэта — феадалы, якія вало-далі зямлёй, і залежныя ад іх парыкі. Але большасць насе-льніцтва складалася з вольных сялян і гараджан. Існаваў вялікі фонд дзяржаўных земляў, якія кіраўнікі краіны раздавалі за службу феадалам-балярам. У краіне па-ранейшаму перава-жала дробнае сялянскае  земле-ўладанне. Актыўна развівалася агародніцтва, вінаградарства, ільнаводства і жывёлагадоўля. Галоўнай цяглавай жывёлай у гаспадарцы быў буйвал. Бал-гарскія рамеснікі займаліся ап-рацоўкай жалеза, ганчарствам і рознымі будаўнічымі рамёст-вамі (вытворчасцю цэглы і ап-рацоўкай каменю). Актыўна развіваўся гандаль, асабліва з Венгрыяй, Чэхіяй і Кіеўскай Руссю.

Аднак у другой палове X ст. у выніку феадальнай раз-дробленасці і сялянскіх паў-станняў краіна пачала страч-ваць былую сілу і славу. Гэтым скарысталіся імператары Ві-зантыі, якія пачалі заваяванне Балгарыі. У 1014 г. у выраша-льнай бітве каля гары Беласіцы армія Балгарыі была цалкам разбітая, і ў палон трапіла больш за 14 тысяч балгараў. На загад імператара Візантыі Васі-лія II іх амаль усіх асляпілі, пакінуўшы на кожныя 100 ча-лавек, аднаго аднавокага пра-вадыра і адпусцілі, каб напа-лохаць іншых. У 1018 г. візан- тыйцы захапілі ўсю тэрыто-рыю Балгарыі і ўключылі яе ў сваю імперыю.

 

  1. Другое Балгарскае царства

 

Вольналюбны балгар-скі народ не раз уздымаў паў-станні супраць захопнікаў. Са-мае вялікае паўстанне пачалося ў 1185 г. у горадзе Тырнаве і ахапіла значную частку краіны. Паўстанцаў узначалілі двое баляраў — браты Асень і Пётр. У 1187 г. паўстанцы перамаглі, і Балгарыя зноў зрабілася неза-лежнай. Сталіцай краіны стала Тырнава, а царом — вышэй-згаданы Асень (Іван Асень I). Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 гг. Пры цары існавала балярская рада, а мясцовую праваслаўную ца-ркву ўзначальваў незалежны ад Візантыі патрыярх. Візан-тыйскую знаць замянілі мясцо-выя феадалы, якія падзяліліся на «вялікіх» і «малых» баляраў, і ўсе яны падпарадкоўваліся цэнтральнай царскай уладзе. Павялічылася колькасць за-лежных сялян, але да XV ст. існавала яшчэ значная коль-касць вольных сялян, якія пла-цілі падаткі непасрэдна ў цар-скую казну. Былі і прыгонныя сяляне: халопы, пастухі і ін-шыя. Раслі балгарскія гарады, якія залежалі ад буйных феада-лаў. У краіне склаўся моцны бюракратычны апарат (намес-нікі цара ў правінцыях, кіраў-нікі гарадоў, чыноўнікі, старас-ты ў вёсках і гэтак далей). Уп-лывовую сілу складала і бал-гарскае духавенства. Актыўна развіваўся гандаль. Балгарскія купцы гандлявалі збожжам, мясам, воўнай, скурамі, мёдам, воскам і абуткам, а таксама ган-чарнымі вырабамі. Найбольшы росквіт краіны назіраецца пры цары Іване Асені ІІ (1218-1241). Яго войскі захапілі Македонію, Фракію і Паўночную Грэцыю, а таксама Албанію.

Істотную шкоду Балга-рыі нанеслі мангола-татары ў сярэдзіне XIII ст. У 1227-1280 гг. адбылося сялянскае паў-станне супраць татараў, і неза-лежнасць Балгарыі аднавілася. У канцы XIII ст. балгары нават захапілі Бялград.

 

  1. Утварэнне Сербскай дзяржавы

 

Першая сербская дзя-ржава ўзнікла пры князі Ўла-дзіміры (836 — 843). У другой палове IX ст. сербы прымаюць ўсходняе хрысціянства, дзяку-ючы місіянерскай дзейнасці Кірыла і Мяфодзія. Аднак паз-ней сербы на доўгі час трапілі ў залежнасць ад Візантыі і пры-знавалі яе ўладу. Паўторна сер-бская дзяржава адрадзілася пры князі Стэфане Нямане (1168-1196). Сербія вызвалі-лася ад візантыйскага прыгнёту і ў 1217 г. стала каралеўствам. Брат караля Сава стаў архіепі-скапам на чале самастойнай праваслаўнай царквы са служ-бай на стараславянскай мове. Сербія атрымала выхад да мо-ра, і ў яе склад з 1186 і на пра-вах вольнага горада ўвайшоў марскі порт Котар. Унікаль-ным помнікам сербскай архі-тэктуры з’яўляецца манастыр у Студзёніцы, каля горада Кралева ў паўднёвай частцы краіны. Ён быў заснаваны ў 1183 г. князем Стэфанам Няма-нем, а потым дабудоўваўся яго сынамі. Манастыр стаў някро-палем дынастыі Няманічаў і шмат стагоддзяў быў нацыяна-льнай святыняй Сербіі. Самы галоўны храм манастыра — му-раваная царква Успення Бага-родзіцы (1183 — 1196 гг.). У ар-хітэктуры храма спалучаюцца візантыйскія і раманскія тра-дыцыі, а інтэр’ер аздабляюць фрэскі, напісаныя ў 1209 г. Росквіт Сербіі прыпадае на XIV ст.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Мазаіка — від жывапісу з выкарыстаннем каляровых камянёў, смальты, эмаляў і інш.

Парыкі — балгарскія і візантыйскія залежныя сяляне — трымальнікі чужой (панскай ці дзяржаўнай) зямлі, за якую выконвалі розныя павіннасці.

Туркі — сельджукі — ка-чавы народ, які ў XI ст. стварыў у Малой Азіі і Туркменістане вялікую дзяржаву.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1014 г. — разгром бал-гарскай арміі візантыйскім ім-ператарам Васіліем II.

1018 г. — заваяванне Візантыяй Першага Балгар-скага царства.

1185 — 1187 гг. — паў-станне балгараў супраць Візан-тыі.

1187 г. — утварэнне Другога Балгарскага царства.

60-я гады XII ст. — стварэнне Сербскай дзяржа-вы.

1261 г. — аднаўленне Візантыйскай імперыі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Магілёўская “Брама”

«Сваю браму мае кожная чалавечая душа…», — такімі сло-вамі магілёўскай па-этэсы і празаіка Тац-цяны Барысік пачына-ецца чарговы выпуск магілёўскага літара-турнага альманаха. Чацвёрты выпуск «Брамы» быў прэзен-таваны ў магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола сяброў» 13 красавіка. На прэзен-тацыю, арганізава-ную магілёўскімі аб-ласнымі арганізацы-ямі Таварыства бела-рускай мовы і Саюза беларускіх пісь-меннікаў, завіталі не толькі гледачы ды ўкладальнікі і аўтары альманаха, але і намеснік старшыні Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака і бард Яўген Барыш-нікаў.

Вёў імпрэзу старшыня магілёў-скай абласной філіі СПБ Мікола Яцкоў. Выступоўцы — аўтары альманаха падзяліліся часткай сваёй творча-сці і свае душы. Тац-цяна Барысік прачы-тала ўрыўкі са свае жыццёвае і кплівае прозы і паэзіі, мастак і паэт Базыль Камароў — свае патрыятычныя і філасофскія творы, паэтэса і педагог Тама-ра Аўсяннікава распа-вяла свае лірычныя вершы, а таксама са-тырычную байку. Пе-дагог і літаратар Мі-хась Булавацкі падзя-ліўся сваімі перакла-дамі расійскіх і ра-сійскамоўных паэтаў на беларускую мову, і яго пераклад вершаў Арсенія Таркоўскага выдатна агучыў і сы-граў на гітары магі-лёўскі паэт і бард Ва-сіль Аўраменка. Пра сваю творчасць рас-павёў празаік Сяргей Целеш. Зачытаў свае творы і малады магілёўскі паэт Аляксей Кар-пенка.

Прагуча-лі і творы на-шых гасцей — ве-ршы Ўсевалада Сцебуракі і пес-ні Яўгена Бары-шнікава, які не прыехаў у Магі-лёў без гітары.

Аргані-затары, госці і  слухачы імпрэ-зы не першы раз зайшлі ў браму магілёўскай літа-ратуры, і, бу-дзем думаць, та-кіх падарожжаў у творчы свет нашага горада  будзе ўсё болей і болей.

Магілёўская гарадская агранізацыя ТБМ.

 

Яўген Гучок

Яго нябачная сляза

(Скарына)

* * *

Сапраўдная навука

ёсць акно ў іншы свет…

Ды ў нас заўсёды

Вокны біць умелі.

 

* * *

А Слова Божае —

Не са смятанай жбан,

Таму туды не лезуць

суайчыннікі з імпэтам.

 

* * *

Ім не патрэбна кніга, Бог;

Прад бізуном яны схіляць

Імкнуцца голаў.

 

* * *

Здаецца, бачу я

Хрыста ўкрыжаванне…

О Божа мой, а як штодня па дурасці

Сябе крыжуюць людзі нашы!

 

* * *

Ну хоць бы галаву адну сустрэць,

А то азадкі ўсё,

Адны наўкол азадкі.

 

* * *

Я ім кажу: «Чытайце Слова Божае!»,

А мне ў адказ: «Навошта?

Ды яшчэ на гэтай мове?!.»

 

* * *

Я эстафету ў Еўропы ўзяў

І ў родны край прынёс,

Але яна тут не патрэбна.

 

* * *

Мой Бог, чаму хоць бы я не эфіоп?

Бо там і Слова Божае, і кніга

Наўкол прымаюцца людзьмі.

* * *

Так, кніга пойдзе ў свет,

Ды ўсё часцей людскі падман узнёслы

Ў яе з часамі будзе запаўзаць.

 

* * *

Цікавяць іх не кніжкі і не Бог,

А колькі грошай водзіцца

Ў кішэні ў суседа.

 

* * *

Як кніга да казны — не прыступка,

Тады навошта ім

Яна.

 

* * *

Губляе ласку да Радзімы чалавек —

І разбурае ён яе,

А заадно знішчае рыб і птушак…

 

* * *

Якім бы Рым ні быў —

Ці першы, ці другі, ці трэці,

Ён нас апошнімі ў свеце бачыць хоча.

 

* * *

А пра Маскву

І слоў няма…

Адвечны штаб турмы народаў.

 

* * *

Так, фарбы не адной маёй душы

Не знойдуць месца

На парсунах родных!

 

* * *

Дзе справе твайго жыцця

Гняздо не дазволена звіць,

Ты пойдзеш адтуль у выгнанне.

 

* * *

Жыццё такіх асоб

Звычайна фінішуе

На чужыне.

 

* * *

Наш край — і Чэхія.

То не дарога проста дружбы,

То шлях складаны

ўцёкаў ад шаленства.

 

* * *

Калісь славуты Полацак,

Сягоння ўжо не той…

А надалей што будзе?!.

 

* * *

І толькі смерць прытулкам стане мне

І ад зямлі, і неба,

І ад Айчыны, і чужыны

 

* * *

А сыйдуцца мінулае з сучасным,

Дык бачу я:

Скарына ў засмучэнні.

 

* * *

Падумайце пра лёс Скарыны —

І вы адчуеце

Яго нябачную слязу.

 

 

Загадкі-прыпавесці ад Зайкі

Зайка Алесь Фаміч нарадзіўся ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Берэсцейскай вобласці. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 — філалагічны факультэт Берасцейскага педінстытута. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Цяпер загадвае школьным этнаграфічным музеем.

Алесь Зайка — спецыяліст у галіне лакальнай этналогіі. Кола яго наву-ковых зацікаўленняў улучае дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікра-тапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю сялібаў. Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2014), «Прыказкі і прымаўкі… з Ко-саўшчыны» (2015). Яго пяру належаць дзве мастацкія кнігі: «Дым з коміна» (2011) і «Чысты чацвер» (2015).

 

Загадкі — прыпавесці

 

Я застаў яшчэ той час, калі доўгімі восеньскімі вечарамі моладзь збіралася на кудзяльніцы. Спявалі, жартавалі, наладжвалі гульні, не за-бываліся і пра загадкі. Тады пачы-налася сапраўднае спаборніцтва, дзе патрабаваліся і кемлівасць, і здагад-лівасць, уменне супастаўляць, урэш-це, мець жыццёвы досвед.

І дасюль памятаю тыя загадкі.

Пыталіся: «А што гарыць без полымя?» Адказвалі:«Сонца!» “- А што расце без кораня? — Камень! — Што плача, а слёз не лье? — Скрыпка! — А што бяжыць без рук, без ног? — Вада! — А хто белы не бялёны, сівы не сівёны, чорны не чарнёны? — Лебедзь, голуб, варона! — Што цвіце, а кветкі ніхто не бачыў? — Папараць! — А што ўецца кругом дзерава? — Хмель! — А што паліць — агню няма? — Маланка!”

Запіс загадак зроблены ў 1980 г. ад Зайкі Аляксандры Пятроўны, 1911 г. н., в. Заполле, Косаўскага с/с.

 

Загадкі былі розныя, пра ўсё на свеце. Памятаю яшчэ, што здатныя загаднікі прыдумлялі пэўныя жыцё-выя сітуацыі, а слухачам прапаноў-валася даць правільны адказ і, на жаль, запісаць такіх загадак-сітуацый, загадак-прыпавесцяў удалося ня-шмат. Але яны настолькі цікавыя, што мне захацелася пазнаёміць чы-тачоў з імі. Вось яны.

 

*   *   *

… Да калодзежа па ваду ідуць дзве дзяўчыны. Адна чыста апрану-тая, а вёдры брудныя, а другая ў бру-днай сукенцы, а вёдры чыстыя.

Стаіць хлопец і разважае: каго з іх замуж узяць? Доўга думаў. Нарэ-шце, вырашыў: трэба за жонку браць тую, якая сама чыстая. Чаму ён пры-няў такое рашэнне? Дзяўчына, што была чыста апранутая, за сабою гля-дзіць, у яе будзе парадак у хаце, і вёд-ры памые. Другая,  неахайная, усюды бруд развядзе. У яе парадку не будзе. А вёдры чыстыя, бо, відаць, маці па-мыла.

Запіс зроблены ў 2001 г. ад Лушчык Веры Ігнатаўны, 1930 г. н., в. Альшаніца, Квасевіцкі с/с.

 

*   *   *

… Трое юнакоў закахаліся ў адну дзяўчыну. Яна ж ніяк не магла выбраць, за каго выйсці замуж. Каб не пакрыўдзіць адмоваю, сказала, што падумае. Раз’ехаліся жаніхі. А неяк сустрэўшыся, згадалі каханую, вырашылі купіць ёй падарункі і ўжо з падарункамі зноў ехаць сватацца. Адзін купіў дыван-самалёт, хуткі, як думка; другі — люстэрка: глянеш у яго — далёка відаць; трэці — яблык ад усіх хвароб. Паглядзеў хлапчына ў сваё люстэрка і ўбачыў, што дзяўчына моцна хворая. Трэба ратаваць! Селі яны на дыван-самалёт і ўмомант апы-нуліся ў дзяўчыны. Даў юнак ёй гаю-чы яблык, з’ела дзяўчына і ачуняла. О, цяпер яна ведала, каму аддасць руку і сэрца!

Дык каму? Дыван-самалёт застаўся гаспадару, люстэрка — так-сама, а трэці юнак дзеля выратавання каханай аддаў адзінае, што ў яго бы-ло — чароўны яблык. Яго і выбрала дзяўчына.

Запіс зроблены ў 2004 г. ад Ступака Мікалая Паўлавіча, 1930 г. н., в. Падстарынь, Падстарынскага с/c.

 

*   *   *

… Жылі тры сястры. Дзве старэйшыя моцна хацелі замуж, а малодшая і не думала пра замужжа. Вырашылі сёстры паваражыць і да-ведацца, да каторай з іх першай сваты прыдуць.

Узялі яны аднолькавыя чыгу-нкі, налілі аднолькава вады, паставілі на агонь. Вырашылі: у чыім чыгуне раней вада закіпіць, тая першая да вянца пойдзе.

Адгадайце, у каго хутчэй вада закіпела?

Вядома, у той, што пра за-мужжа не думала. Чаму? Бо яе сёстры раз за разам накрыўкі падымалі, усё глядзелі, ці не кіпіць вада, — і пару вы-пускалі. У іх пазней і закіпела. А ма-лодшая сястра ніводнага разу на-крыўкі не падняла.

Запіс зроблены ў 2011 г. ад Зайкі Антаніны Іванаўны, 1953 г. н., в. Заполле, Косаўскага с/с.

 

Як бачыце, каб адгадаць загад-ку-прыпавесць, трэба было добра па-думаць. Часам загаднік, які меў цяр-пенне, не гаварыў разгадку. То, быва-ла, думалі ўсім сялом. І не адзін дзень…

Алесь Зайка,

Івацэвіцкі раён.

 

«Дударскі фэст-2017″: перавага ансамблевага выканання?

У гэтым годзе на дзяр-жаўным узроўні было пастаў-лена пытанне аб унясенні бе-ларускай дуды, разам з выка-наўчымі традыцыямі і разна-стайнымі тыпамі інструментаў еўрапейскіх краін, у спіс нема-тэрыяльнай культурнай спад-чыны чалавецтва ЮНЕСКА. Пад знакам гэтай падзеі прай-шоў чарговы ХІІ «Дударскі фэст-2017″, які засведчыў вя-лікі прагрэс у аднаўленні на-цыянальнай традыцыі грання, тэхналогіі вырабу сакральнага ад пачатку інструмента — бела-рускай дуды.

Перад тым, як распа-чаць фестывальны канцэрт у клубе «Re:Public», вядоўца «Дударскага фэсту» Зміцер Са-сноўскі коратка нагадаў тое, што ўжо прайшло 25 гадоў з таго моманту, як быў арганіза-ваны першы «Дударскі балты-цкі фэст», а таксама, пра бела-рускую дуду, яе гісторыю і ад-розненні ад аналагічных інст-рументаў. У пацверджанне сваіх вывадаў Зміцер прапана-ваў патанчыць пад яе гукі: услед за «Ойрай», прагучалі рытмы «Кракавяка», а далей — «Анёл» і іншыя танцы, якія настроілі слухачоў на актыўны лад успрымання дударскай музыкі ў сучасным варыянце.

Але не толькі беларус-кая дуда гаспадарыла на сцэне «Дударскага фэсту». Тут гу-чалі і іншыя варыянты інст-румента, універсальная назва якога bagpipes. На «Дударскім фэсце-2017″ рэпрэзентантамі яго еўрапейскага ўзору стаў гурт «PriobRock» у складзе Ак-саны і Андрэя Мароз. Музы-канты прадставілі слухачам шатландскі хайлэнд і выступ з сусветна вядомымі мелодыямі для гэтага інструмента: ад ір-ландскіх балад, да «Rock-mixt’а» з хітамі Рода Сцюарта, AC/DC, «Nirvana», сучаснымі дыскатэ-чнымі рэміксамі…

Еўрапейскай музыцы, у яе сярэднявечным варыянце, аддаваў перавагу гурт «Lity Taler», якія кіруе дудар Дзяніс Шматко. Рэпертуар музыкан-таў у асноўным складаюць тан-цавальныя мелодыі, якія вель-мі падабаюцца наведавальнікам рэканструктарскіх мерапры-емстваў — рыцарскіх турніраў, фэстаў і канцэртаў. Таму такія адроджаныя для беларускай дуды творы, як «Бургунскі браль», «Totentonz», «Fever Dreams», «Мора фаўна», гімн беларускіх дудароў — песня «А мой дзядзька дуднік быў…» прагучалі неяк па-асабліваму цёпла і дыхтоўна, што знайшло свой водгук у душах слухачоў.

Танцавальна-забаўля-льную тэматыку на фесце пра-цягнуў гурт «Hardwood», ліда-рам якога з’яўляецца вядомы выканаўца на дудзе еўрапей-скага ўзору — дудэльзаку — Яў-ген Бейня, у дуэце з якім вы-ступае таксама і Вольга Грынь, якая выкарыстоўвае варыянт іспанска-партугальскай gaita. Распачаўшы свой фестывальны выступ аўтарскімі кампазіцы-ямі ў стылістыцы фолк-фэнтэ-зі, музыканты разварушылі публіку да актыўнага ўспры-мання музычнага матэрыялу — скокаў і развучвання танцава-льных рухаў. Тым больш, што дапамагалі ім у гэтым дзяўчаты з танцавальнага калектыву «Flammea»!

Гурт «Стары Ольса» толькі што вярнуўся з новых канцэртных паездак па Злуча-ных Штатах Амерыкі, дзе на шматлікіх тамтэйшых фэстах прадстаўляў свой альбом «Medieval Classic Rock», а таксама еўрапейскую і бела-рускую музычную спадчыну Сярэднявечча. Таму з асаблі-вым пачуццём гонару за суай-чыннікаў слухачы сустракалі сваіх улюбёнцаў: і знакаміты «Літвін», і іншыя хіты гурта ўспрымаліся, як быццам, ужо легендарная сусветная класіка.

Музыканты адчулі гэ-тыя адносіны і прапанавалі сваім прыхільнікам навінку: знакамітую танцавальную кам-пазіцыю «Маразуля», але ў новым варыянце — з беларус-кім тэкстам, перакладзеным з пазнейшай латыні. Высветлі-лася, што «Маразуля» — гэта твор, які быў шырока распаў-сюджана па ўсёй Еўропе ў XVI ст., як частка музычнай міс-тэрыі. Завяршыўся сэт «Старо-га Ольсы» на энергічнай ноце — каверам на AC/DC «Highway To Hell» і беларуска-польскай класікай drink song — застольнай песняй «Кола рыцэрска»…

Чарговаму ўдзельніку «Дударскага фэсту» — гурту «PAWA» — толькі і засталося сваёй музыкай і рытмамі пад-трымаць гэты актыўны настой слухачоў. Ад пачатку сэта — гімна «Дуднік», праз электрон-ныя апрацоўкі народных мело-дый «Кракавяк», «Яшчарка-прыгаўка», «Цяцерка», «Ух, я!» і да яго завяршэння — сусветна вядомай «Тарантэлы», гук ду-ды кіраўніка гурта Юрася Пан-кевіча лунаў пад слухачамі, уз-мацняў пазітыў ад незвычайных аранжыровак «PAWA».

На заканчэнне «Дудар-скага фэсту — 2017″ слухачоў чакаў metal-сэт ад удзельнікаў гуртоў «Sakramant» (кіраўнік Васіль Верабейчыкаў) і «Troll-wald», лідарам якога з’ўлецца Андрэй Апановіч. Першая з названых каманд — «Sakramant» — паслала ў залу вельмі высокі энергетычны разрад, які пры-мусіў слухачоў успомніць сло-вы лепшых кампазіцый гурта: «Чортаў Скарб», «Мужны во-лат», «Бона» і адзін з галоўных хітоў каманды — pagan-metal кампазіцыю «Русалка».

Калі ж на сцэну вый-шаў гурт «Trollwald», які быў ачолены харызматычным Анд-рэем Апановічам, то іх folk-metal-кампазіцыі нагадалі, што, нават пасля нечаканага завяр-шэння сумесных выступаў Ве-рабейчыкава і Апановіча ў гурце «Litvintroll», слухачы ад-нолькава слухаюць і вітаюць і «Trollwald», і «Sakramant», як яскравых спадчыннікаў выка-рыстання беларускай дуды ў сучаснай folk-metal-музыцы. Гэты факт пацвердзілі такія аў-тарскія кампазіцыі, як «У кі-шэні нуль», «У гушчары», «Бе-ляшы-чабурэкі», «Паганяйла», апрацоўка народнай песні «Ня-се Галя воду» і іншыя. Іх вы-кананне стала своеасаблівым аптымістычным падрахункам справы, распачатай ініцыята-рамі «Дударскага фэсту»: бе-ларуская дуда ўсё больш упіс-ваецца ў сучасны культурны кантэкст XXI стагоддзя.

Але «Дударскі фэст» хоць і паказаў, што наша бела-руская дуда — неад’емная частка сучаснай нацыянальнай куль-туры, але не трэба забываць пра яе асаблівасці, як сакра-льнага, спавядальнага інстру-мента, які суправаджаў жыццё беларуса ад калыскі да магілы.

Таму група энтузія-стаў-дудароў прапанавала пра-весці 6-7 траўня ў беларускім мястэчку Глыбокае «Дударскі рэй», на якім можна было б па-знаёміцца з салістамі -выка-наўцамі з Польшчы, Чэхіі, Ша-тландыі і інш. А галоўнае — аб-мяняцца вопытам грання на гэтым інструменце, зрабіць су-месныя выступы і запісы, пра-весці навуковыя канферэнцыі, адкрыць новыя імёны талена-вітых сольных выканаўцаў,

Дваццаць пяць гадоў таму, на мяжы 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя, разам са сваім настаўнікам Алесем Ласём мастак і дудар Тодар Кашку-рэвіч зрабілі этнаграфічную экспедыцыю, каб адшукаць сляды беларускай дударскай традыцыі. Пад час гэтых ванд-ровак яны знайшлі часткі ўні-кальных беларускіх дудаў, па рэштках якіх можна было зра-зумець магчымасці і аднавіць канструкцыю інструмента, ад-крылі для сябе і для айчыннага музыказнаўства імя леген-дарнага дудара Хведара Стэся.

— Цяпер вырашаецца пытанне аб унясенні традыцыі беларускай дуды, разам з тра-дыцыямі і інструментамі такога тыпу з іншых краін, у спіс нема-тэрыяльных культурнай спад-чыны чалавецтва ЮНЕСКА. У Беларусі створаны «Дударскі клуб», праводзіцца «Дударскі фэст», выйшаў першы нумар альманаха «Dudar», з’явілася шмат таленавітых майстроў, якія працягваюць нацыяналь-ныя традыцыі інструмента: Зміцер Сасноўскі, Юрась Пан-кевіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сур-ба і іншыя сучасныя беларускія дуднікі. Думаю, што мінулае беларускай дуды, як сакраль-нага інструмента, яго стан вы-карыстання ў сённяшняй ай-чыннай музычнай культуры дазваляе нам спадзявацца, што мы дасягнём гэтай мэты», — ад-значыў Тодар Кашкурэвіч.

Анатоль Мяльгуй.

 

На здымках: 1. Васіль Верабейчыкаў — лідар гурта Sakrament; 2. Граюць музыкі Старога Ольсы; 3. Выканаўца на gaita з гурта  Hardwood Во-льга Грынь; 4. Гурт Lity Taler выконвае музыку беларускага Сярэднявечча; 5. Юрась Пан-кевіч — музыкант і майстар па вырабу дудаў; 6. Што такое беларуская дуда, адказваюць З. Сасноўскі і Д. Шматко.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *