Навіны Германіі. Германія — Беларусь. Чым гандлюем?

Аўторак, Красавік 11, 2017 0

Пералік тавараў, якія Беларусь пастаўляла ў Германію ў студзені-ліпені 2016 г., прыкладна ў чатыры разы менш пераліку закупленых па імпарце нямецкіх тавараў.

 

ПРАДАЁМ З ДЫСКОНТАМ

У першую пяцёрку найболей запатрабаваных у Германіі беларускіх тавараў увайшлі сырая нафта, уключаючы газавы кандэнсат, гарачакатаныя пруткі з нелегіраванай сталі, падоўжна-распілаваныя матэрыялы, легкавыя аўтамабілі і мэбля. Аб’ёмы паставак гэтай прадукцыі нарасцілі, але прадавалі па ніжэйшым, чым летась, кошце.

Амаль палову беларускага экспарту ў Германіі займае сырая нафта — каля 48%. Усяго ў Германію было пастаўлена 945,9 тыс. т сырой нафты на суму 253,704 млн. дол. Пастаўкі ў натуральным выразе ўзраслі на 0,7 %, але ў грашовым выразе зменшыліся амаль на адну траціну — на 32,3 %.

Другая па аб’ёме пазіцыя беларускага экспарту — гарачакатаныя пруткі з нелегіраванай сталі. У натуральным выразе экспарт гэтай прадукцыі вырас на 10,8 % да 88,1 тыс. т, у грашовым выразе зменшыўся на 17,5 % да 26,202 млн. дол. Прыкладна такая ж сітуацыя з пастаўкай падоўжна-распілаваных матэрыялаў: у натуральным выразе экспарт узрос на 10,5 % да 240,4 тыс. кв. м, у грашовым выразе зменшыўся на 1,4% да 24,711 млн. дол.

Экспарт легкавых аўтамабіляў у студзені-ліпені 2016 г. паказаў небывалы рост — больш, чым у 13 раз. Усяго ў гэты перыяд Беларусь паставіла ў Германію 261 легкавы аўтамабіль на суму 18,211 млн. дол. (у 10,6 раза больш).

Замыкае ТОП-5 экспартных тавараў мэбля і яе часткі. Экспарт гэтай прадукцыі ў натуральным выразе вырас на 85 % да 9,383 тыс. т, у грашовым выразе павялічыўся на 61,3% да 14,925 млн. дол.

Акрамя вышэйпералічанага, Беларусь таксама пастаўляе ў Германію тару з драўніны, азотныя ўгнаенні, поліаміды, гародніну, шкловалакно, скручаны дрот з чорных металаў і іншыя тавары.

Усяго па дадзеных Белстата ў студзене-ліпені 2016 г. Беларусь паставіла ў Германію прадукцыі на суму 529,382 млн. дол. У параўнанні з узроўнем студзеня-ліпеня 2015 г. экспарт зменшыўся на 19,4%.

 

ШТО КУПЛЯЕМ?

Імпарт тавараў з Германіі таксама зменшыўся — на 12,5% да 690,46 млн. дол. У ТОП-5 імпартных тавараў увайшлі лекавыя сродкі, пафасаваныя для рознічнага продажу, часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў, прычэ-пы і паўпрычэпы, вадкасныя помпы, электрычныя машыны і апаратура адмысловага прызначэння.

Першую пазіцыю па аб’ёме паставак у грашовым выразе займаюць лекавыя сродкі для продажу ў аптэках — 415 т (+13,7 %) на суму 30,712 млн. дол. (+2,8 %). І гэта адзіная пазіцыя са спісу ТОП-5, якая зменшылася ў кошце за адзінку прадукцыі.

У студзені-ліпені 2016 г. Беларусь закупіла ў Германіі 2,895 тыс. т (мінус 8%) частак і прыналежнасцяў для аўтамабіляў і трактароў на суму 22,07 млн. дол. (+9%). Закупы вадкасных помпаў узраслі на 2,8% да 14,5 тыс. шт., пры гэтым у грашовым выразе імпарт гэтай прадукцыі павялічыўся ў 2,1 раза да 18,374 млн. дол. Імпарт прычэпаў і паўпрычэпаў у натуральным выразе скараціўся на 25,7 % да 1,921 тыс. шт., у грашовым выразе павялічыўся на 83,9 % да 16,202 млн. дол.; імпарт электрычных машын і апаратуры адмысловага прызначэння вырас у 2,1 раза да 2,619 тыс. шт., у грашовым выразе — у 67,7 раза да 15,211 млн. дол.

Пералік тавараў, якія Беларусь закупляе ў Германіі, даволі вялікі — каля 85 пазіцый Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза. Сярод іх — кава, сокі і экстракты раслінныя, харчовыя прадукты, прадукты для кармлення жывёл, нафтапра-дукты, вакцыны, сыроваткі з крыві, кроў, інсектыцыды і гер-біцыды, палімеры, папера, кардон, вата, рознага роду абсталяванне, легкавыя аўтамабілі і іншыя тавары.

У цэлым імпарт тавараў з Германіі ў студзені-ліпені 2016 г. зменшыўся на 12,5% да 690,46 млн. дол.

 

ТАВАРААВАРОТ ЗМЯНШАЕЦЦА

Пачынальна з 2014 г. таварааварот паміж Беларуссю і Германіяй змяншаецца. Не стаў выключэннем і 2016 г. У студзені-ліпені 2016 г. таварааварот зменшыўся на 15,6% да 1,22 млрд. дол., па дадзеных Нацыянальнага статкамітэта.

Па аб’ёме тавараавароту Нямеччына займае чацвёртае месца пасля Расійскай Федэрацыі, Украіны і Польшчы. Удзельная вага Германіі ў знешнегандлёвым авароце Беларусі складае 4,3%, Польшчы — 4,4%, Украіны — 7,3%, Расійскай Федэрацыі — 50,9%.

Ларыса Міхальчык,

Белрынак.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *