Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры з п’есай «Патрыкей» на фестывалі батлеек

Панядзелак, Травень 29, 2017 0

14 траўня супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» з п’есай «Патрыкей» тэатра «Батлейка» прынялі ўдзел у ІІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі» сектара культуры і вольнага часу «Залескі Дом культуры» г. Смаргоні.

На суд журы ў складзе М.М. Андрэева — старшыні журы, Т.М. Ражэвай, І.Ю. Жук-Куніцкай, А.У. Лася, А.М. Рэцікава — сяброў журы, работы прадставілі 5 аматарскіх калектываў Гарадзеншчыны. Дыплом удзельніка фестывалю ўрачыста атрымалі:

— Лялечны тэатр «Бат-лейка» ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;

— Тэатр-студыя батлейка «Вера. Надзея. Любоў» ДУА СШ № 16 г. Ліды;

— «Беларуская хатка» ДУА СШ № 10 г. Саліргорска;

— Лялечны тэатр «Буслянка» аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўпецкага выканаўчага камітэта.

— Лялечны тэатр «Батлейка» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»

узнагародак

Пасля прагляду спектакляў, журы размеркавала пераможцаў у наступнай паслядоўнасці:

— дыплом І ступені атрымаў лялечны тэатр «Батлейка» ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;

— дыплом ІІ ступені — аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (Узнагаро-джаны таксама мастак па сцэнаграфіі Дыдышка І.М. — метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» — дыпломам удзельніка ІІІ рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі» і падарункам, а таксама рэжысёр п’есы «Патрыкей» Вашкевіч І.І. — рэжысёр святаў і абрадаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»- дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам);

— дыплом ІІ ступені — народны тэатр лялек «Батлейка» ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»;

Намінацыю «Батлейка — хіт» атрымаў лялечны тэатр «Буслянка» аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўпецкага выканаўчага камітэта.

М.М. Андрэеў — старшыня журы, пасля цырымоніі ўзнагароджвання, падзякаваў удзельнікам фестывалю і даў творчыя парады. Мікалай Мікалаевіч выказаў думку, што ва ўстановах адукацыі дзеці павінны заставацца галоўнымі гледачамі і ўдзельнікамі лялечных тэатраў. Што датычыцца ўстаноў культуры, то батлейка павінна несці асветніцкую дзейнасць, а таксама можа з’яўляцца дадатковым сродкам выканання платных паслуг.

А.У. Лось, сябар журы, зрабіў канструктыўныя заўвагі кіраўнікам тэатраў і выказаў упэўненасць, што заклад поспеху ў гледача — гэта адданасць гульні з дзіцячай непасрэднасцю. Не трэба баяцца шукаць новыя формы падачы, але непрыймальна выкарыстоўваць сучасныя міргаючыя гірлянды, якія адцягваюць увагу ад дзеяння. Дзешавяць тэатр пакупныя мяккія цацкі. Яны не заменяць індывідуальнасць лялькі, зробленай сваімі рукамі. Важна максімальна закрываць акцёраў за корпусам, каб захаваць сакрамант гульні. Лялька застаецца галоўным персанажам у спектаклі. Яна павінна быць цікавай і суразмернай памерам скрыні батлейкі.

Алесь Уладзіміравіч Лось, заснавальнік Залескага тэатра лялек, разам з памочніцамі паказаў майстар — клас. Корпус батлейкі і лялькі  прадстаўлены як рэканструкцыя старажытнага народнага тэатра XVII ст.. П’еса «Цар Ірад» і сатырычныя мініяцюры бытавога характару выконваюцца максімальна прыбліжана да архаічнай формы гульні. Жывы гук галасоў, скрыпкі і бубна, запаленыя свечкі на паверхах батлейкі, якія асвятляюць цемру залы, вяртаюць гледача ў сівую даўніну. Строгасць і прастата асяроддзя дапамагаюць успрыманню таго, што адбываецца на сцэне.

І.М. Дыдышкаметадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

 

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *