Агульная беларуская дыктоўка ад «Лідскага піва»

Аўторак, Чэрвень 20, 2017 0

“Агульная дыктоўка” – адзін з галоўных карпаратыўных сацыяльных праектаў ААТ “Лідскае піва” 2017 года. Яго ідэя – даць магчымасць кожнаму беларусу праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды.

Старт ініцыятывы адбудзецца 24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы. Усе жадаючыя змогуць прыйсці на пляцоўку а 12-й гадзіне, каб напісаць пад дыктоўку тэкст на беларускай мове. Праект стане своеасаблівым падарункам кампаніі да 950-годдзя беларускай сталіцы – арганізатары падрыхтавалі спецыяльны тэкст пра Мінск, а чытальнікамі праекту выступяць вядомыя беларусы.

Усе тэксты ўдзельнікаў мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы будуць правераны прафесійнымі філолагамі, вынікі будуць дасланы па электроннай пошце.

Удзельнікі, якія атрымаюць найвышэйшыя балы па выніках дыктоўкі (10 балаў), будуць заахвочаны адмысловымі прызамі ад арганізатараў.

Збор удзельнікаў для рэгістрацыі: 12.00. Пачатак дыктанту: 12.30. Каб прайсці ў залу, дзе адбудзецца дыктант, удзельнікам патрабуецца прайсці праз правы бакавы ўваход бібліятэкі (уваход з боку рэстарана “Мегаполис”, 2 паверх).

 

Звяртаем Вашу ўвагу: колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу ў дыктанце запрашаем запоўніць заяўку. Калі ў Вас ёсць цяжкасці з рэгістрацыяй, калі ласка, дашліце інфармацыю з Вашымі кантактнымі дадзенымі на адрас marketing@lidskoe.by – мы абавязкова апрацуем Вашу заяўку і патэлефануем Вам, каб пацвердзіць рэгістрацыю.

Імя, імя па бацьку, прозвішча:

Email:

Кантактны нумар для сувязі:

Ваш поўны паштовы адрас (*удзельнікі, якія пакажуць выдатную пісьменнасць па выніках праверкі дыктантаў, атрымаюць па пошце падарункі):

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *