НАША СЛОВА № 24 (1331), 14 чэрвеня 2017 г.

Панядзелак, Чэрвень 19, 2017 0

Гарадзенскія справаздачна -выбарчыя канферэнцыі ТБМ

11 чэрвеня ў Га-родні адбыліся справа-здачна-выбарчыя канфе-рэнцыі Гарадзенскай аб-ласной і Гарадзенскай гарадской арганізацый ТБМ, якія традыцыйна праводзяцца разам.

Былі заслуханы справаздачныя даклады старшыні абласной ар-ганізацыі Алеся Кроя і старшыні гарадской арга-нізацыі Аляксея Пяткеві-ча, справаздачы рэвізій-ных камісій, а таксама паведамленні з рэгіёнаў: Лідскі раён (Ста-ніслаў Суднік, Лявон Анацка, Сяргей Чарняк і Валеры Мінец) і Бераставіцкі раён А. Рамашкевіч.

У спра-ваздачных дакла-дах і паведамленнях з рэгіёнаў падымаліся пы-танні дзейнасці арганізацыі, гаварылася пра поспехі і няўдачы. Акрэсліліся дзве асноўныя праблемы і задачы Гарадзеншчыны — адкрыццё беларускамоўных гімназій у Гародні і Лідзе. Задача з аднаго боку цяжкая і невырашальная, калі ёй будзе займацца толькі ТБМ, і абсалютна вырашальная, калі да праблемы далучыцца дзяржава. І хоць устаноўку Мураўёва-вешаль-ніка пра рускага папа і рускагам настаўніка ў Беларусі так ніхто і не адмяніў, але трэба спа-дзявацца, што і нашыя ўлады нарэшце зразу-меюць важнасць беларускамоўнай адукацыі ў сістэме патрыятычнага выхавання і ў сістэме нацыянальнай бяспекі.

Былі абраныя Гарадзенская абласная рада ТБМ у складзе: А. Крой, І. Соркіна, В. Парфёненка, І. Буднік, А. Пяткевіч, І. Карня-люк, Л. Анацка, С. Тарасава, Т. Савенкава. Па-сля трох кадэнцый пакінуў пасаду старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой. Старшынём абраны Вітаўт Парфёненка. Алесь Крой абраны намеснікам старшыні.

У рэвізійную камісію абласной арга-нізацыі абраны: М. Жукевіч, Н. Кануннікава, Кракоціна.

Гарадзенская гарадская рада ТБМ аб-рана ў складзе: А. Пяткевіч, С. Тарасава, І. Ку-зьмініч, А. Місцюкевіч, К. Галота.

У рэвізійную камісію гарадской арга-нізацыі абраны: У. Хільмановіч, В. Сазонаў, Я. Трацяк.

Дэлегатамі на чарговы з’езд ТБМ у каст-рычніку 2017 года акрамя сяброў рэспублі-канскай Рады ТБМ (А. Крой, А. Пяткевіч, С. Тарасава, І. Буднік) абраны ад абласной арга-нізацыі: В. Парфёненка, Т. Савенкава, А. Рама-шкевіч. Ад гарадской арганізацыі дэлегатамі з’езду абраны І. Кузьмініч і Н. Кануннікава.

У “розным” песні на словы ў асноўным гарадзенскіх паэтаў выканаў слынны лідскі бард Сяржук Чарняк.

Наш кар.

105 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля

ятро БІТЭЛЬ, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэр-веня 1912, Радунь Лідскага па-вета — 18 кастрычніка 1991, Вішнева; псеўданімы: Леанід з-пад Вішнева) — беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, на-стаўнік.

Хрышчаны ў лідскім Свята-Міхайлаўскім права-слаўным саборы. Скончыў бе-ларускую Віленскую настаў-ніцкую семінарыю ў 1931 г.

У 1931-1939 гадах на-стаўнічаў. Мабілізаваны пад-паручнікам ў польскае войска ў 1939. Прымаў удзел у баях з фашыстамі. У Берасці трапіў у савецкі палон. Вывезены ў Ар-замас, дзе быў вызвалены. Вяр-нуўся ў Беларусь. У 1940 годзе працаваў настаўнікам у Віш-неве, пасля дырэктарам СШ №2 Валожына.

Пасля чэрвеня 1941 г. да 1942 г. хаваўся ад немцаў. Потым стаў настаўнікам ганд-лёвай школы ў Валожыне. У 1944 г. вывезены ў Германію па падазрэнні ў сувязях з пар-тызанамі, вызвалены ў 1945 г., служыў у Чырвонай Арміі.

У 1946-1947 гадах пра-цаваў настаўнікам, у 1947 годзе звольнены з настаўніцкай працы. Стаў праваслаўным святаром. У 1950 годзе арыштаваны і асуджа-ны на 10 гадоў. Зняво-ленне адбываў у Кеме-раўскай вобласці, Ом-ску і Джэзказгане. У 1956 годзе вызвалены. Да 1963 служыў у ца-ркве. У 1963-1974 га-дах зноў настаўнічаў. Скончыў Менскі пед-інстытут (1970). Рэабі-літаваны ў 1978 г.

Дэбютаваў у 1929 годзе пад псеўда-німам Леанід з-пад Віш-нева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аў-тар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Бера-сцейскага» (1984).

Пераклаў на беларус-кую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Ва-ленрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польска-моўныя паэмы і п’есы В. Ду-ніна-Марцінкевіча, аповесць Ю. Крашэўскага «Хата за вёс-кай», (1989), паасобныя творы М. Канапніцкай, Б. Пруса, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Франко, Т. Шаўчэнкі, Б. Брэ-хта, Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера і інш.

Рукапіс перакладу па-эмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай лі-таратуры.

Вікіпедыя.

 

У лета — з беларускай мовай

У Гомелі вырабілі ма-розіва з цалкам беларуска-моўнай упакоўкай: “Гэта наш адказ на спрэчкі пра мову”.

Гэтае марозіва вы не купіце ні ў якой іншай краіне свету. Усё таму, што на абгорт-цы «Белага полюса» няма ні-воднага слова на іншай мове, акрамя беларускай. А этыкет-кі, дзе ўсё напісана па-бела-руску, можна выкарыстоўваць толькі ў нашай краіне. За мя-жой такі прадукт распаўсюдж-ваць нельга. Вось і выходзіць, што «Белы полюс» — марозіва выключна для беларусаў і гас-цей краіны.

Што праўда, гомель-ская кампанія «Інгман марозі-ва» і не збіралася вырабляць яго на экспарт. Супрацоўнікі кампаніі паглыбіліся ва ўлас-ную гісторыю і зразумелі, што яны ці не адзіныя, хто займа-ецца вытворчасцю гэтага са-лодкага прысмаку ад 1939 года па сёння, хоць цяпер і пад ін-шым брэндам.

— Мы зразумелі, што, па сутнасці, адзіныя на працягу амаль васьмі дзесяцігоддзяў робім прадукт, які дорыць ра-дасць і дзецям, і дарослым. Так прыйшла думка зрабіць тра-дыцыйнае беларускае марозі-ва, і з’явіўся «Белы полюс», — распавядае галоўны менеджар па маркетынгу Максім Журо-віч.

У кампаніі вырашылі, што рабіць традыцыйнае не па-беларуску папросту дзіўна.

— Мы разумеем, што сёння ў грамадстве руская мо-ва дамінуе. Але мы разумеем і тое, што наша мова — гэта што-сьці большае, чым проста сро-дак зносін. Яна ўнутры кож-нага беларуса, як казка з дзя-цінства, тое, што знаходзіцца ў нашай душы. Мы можам не размаўляць на мове, але мы ве-даем, што яна ёсць. Калі ста-тыстыка паказвае, што белару-сы не размаўляюць у паўся-дзённым жыцці па-беларуску, гэта не значыць, што беларусы не любяць ці дрэнна ставяцца да мовы, зусім наадварот, — працягвае Максім. — Наша ма-розіва было адказам на ўсе гэтыя размовы і спрэчкі. Мы вырашылі не спрачацца, а проста зрабіць.

 Настасся Роўда,

фота Ірыны Арахоўскай.

 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы,

Першы намеснік старшыні ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны» Алена Анісім (Менск)

 

Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны

Існуюць два погляды на ролю беларускай мовы ў плане нацыянальнай самаідэн-тыфікацыі беларусаў. Выказ-ванні і дыскусіі на гэты конт можна знайсці ў шматлікіх ма-тэрыялах у сродках масавай ін-фармацыі як друкаваных, так і электронных. Паводле аднаго з такіх меркаванняў — беларус-кая мова з’яўляецца вызнача-льным фактарам нацыянальнай прыналежнасці. Так лічаць прафесар Л.М. Лыч, прафесар М.І. Савіцкі і іншыя прадстаў-нікі беларускай навуковай інтэ-лігенцыі. Прыхільнікі іншага погляду (яго прытрымліваец-ца, напрыклад, Ю. Чарняў-ская) лічаць, што мова не ады-грывае ключавой ролі ў гэтым пытанні. У якасці аргументу прыводзяць прыклад Швейца-рыі, Фінляндыі, Канады і іншых краін, дзе прынятыя дзве ці больш дзяржаўныя мовы.

Трэба сказаць, што на-ша моўная сітуацыя даволі не-ардынарная. З аднаго боку, мы маем дастаткова распрацава-ную літаратурную мову, якая мае статус дзяржаўнай і можа выкарыстоўвацца ў розных сферах грамадскага жыцця. З іншага — беларуская мова пра-ктычна не ўжываецца ў струк-турах улады. Яна надзвычай абмежаваная ў сваім выкары-станні ў інфармацыйнай тэле- і радыёпрасторы, выцясняецца са сферы адукацыі. Нягледзя-чы на канстытуцыйнае права карыстацца беларускай мовай без абмежаванняў, на практы-цы ажыццявіць гэтае права даволі складана, а ў некаторых выпадках — немагчыма. Гэта асабліва відавочна праяўляец-ца менавіта ў сферы адукацыі.  Напэўна, па гэтай прычыне на падставе статыстычных звестак па агульнай колькасці вучняў, якія  навучаюцца на беларус-кай мове,  ЮНЕСКА залічыла беларускую мову ў спіс зні-каючых моў. Тым самым на міжнародным узроўні засвед-чана тэндэнцыя, пра якую не адно дзесяцігоддзе з трывогай гаварыла наша нацыянальная эліта. Мы не будзем зараз спы-няцца на аналізе тых працэсаў, якія паслужылі прычынай та-кога стану рэчаў. Пра гэта ўжо шмат напісана. Разгледзім рэ-акцыю грамадства. І тут мы абавязаны адзначыць: у апош-ні час у Беларусі з’явілася шмат ініцыятыў і кампаній (моўныя курсы, да прыкладу, «Мова нанова», «Жывая мова», «Мо-ваведа» і інш.), удзельнікі якія сваёй дзейнасцю пашыраюць сферу выкарыстання беларус-кай мовы і тым самым вызна-чаюць  сваю нацыянальную прыналежнасць. Для такіх ак-тыўных маладых людзей (а размова вядзецца найперш пра іх) пытанне нацыянальнага са-мавызначэння наўпрост звяза-нае з беларускай мовай. Мно-гія з іх выбіраюць беларускую мову ў якасці сродку зносін з сябрамі, у працоўнай сферы, у побыце. Часам гэта дапаў-няецца элементамі ў адзенні (вышыванкай), а таксама выка-рыстаннем нацыянальнай сім-волікі: бел-чырвона-белага спалучэння колераў і герба «Пагоня». Такім чынам гэтыя людзі пазіцыянуюць сябе як носьбіты беларускай культу-ры. Варта зазначыць, што такія з’явы выразна абазначыліся і набылі значнае пашырэнне па-сля анексіі Крыма і падзей у Луганскай і Данецкай абласцях.

Сугучнае меркаванне адносна такога грамадскага вызначэння ролі мовы ў дзяр-жаватворчасці сфармуляваў у інтэрв’ю для радыё «Свабода» ізраільскі журналіст, нараджэ-нец Беларусі, Барыс Штэрн. У прыватнасці, ён сказаў наступ-нае: «Мова — гэта асноўнае, што адрознівае адзін народ ад другога. Калі я чытаў кнігі пра гісторыю габрэяў, гісто-рыю Ізраіля, то заўважыў, што іўрыт як мова ёсць крае-вугольным каменем у Ізраілі і самаідэнтыфікацыяй габрэяў ва ўсім свеце. Краіна, якая мае назву Дзяржава Ізраіль, пача-лася з мовы, з таго, што не-калькі асобаў у Еўропе выра-шылі адрадзіць гэтую мову і зрабіць яе тым самым падмур-кам. Ізраіль — прыклад таго, як нацыянальная дзяржава пабудаваная вакол мовы. Важ-на, што мова — краевугольны камень у дзяржаве і ідэнты-фікацыі. Ад гэтага ўсё пача-лося і гэтым усё працягва-ецца.» [1]

У дачыненні да нашай сітуацыі мы можам сказаць, што аднаго самавызначэння грамадзян недастаткова для та-го, каб краіна пазіцыянавалася і ўспрымалася менавіта як бе-ларуская. Для гэтага патрэбна адпаведная палітыка, найперш унутраная. Бо, па вызначэнні беларускага філосафа В. Аку-довіча, «Палітыка, як форма ўлады — гэта перадусім мова». [2:203]

І кажучы пра гэты ўзровень, мы мусім зазначыць: у нас шмат што задакумен-тавана і ўзаконена. Так, у Ко-дэксе аб культуры ў артыкуле 69 сказана наступнае:

“Нематэрыяльныя ку-льтурныя каштоўнасці.

  1. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ад-носяцца звычаі, абрады, фаль-клор (вусная народная твор-часць), беларуская мова (вус-ная і пісьмовая), іншыя мовы, іменаслоўныя традыцыі і тра-дыцыйныя нацыянальныя фо-рмы звароту да людзей, змест геральдычных аб’ектаў, улас-ных геаграфічных назваў (та-понімаў) і вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека.” [3:50]

У Канцэпцыі нацыяна-льнай бяспекі краіны ў якасці асноўных нацыянальных інта-рэсаў пазначана:

«- развіццё інтэлек-туальнага і духоўна-мараль-нага патэнцыялу грамадства, захаванне і павелічэнне яго культурнай спадчыны, ума-цаванне духу патрыятызму..» [4:10]

Нягледзячы на тое, што тут няма прамога ўказання на дзяржаўную беларускую мо-ву, складана ўявіць, як можна быць патрыётам Беларусі і за-хоўваць культурную спадчы-ну без паважлівых адносін да мовы тытульнай нацыі. Таму прыводзім тут выказванне Кі-раўніка краіны А. Лукашэнкі, які падчас свайго выступу ў Нацыянальным сходзе Рэспу-блікі Беларусь 7 кастрычніка 2016 г. больш прама сказаў пра ролю мовы:

«Мы — нацыя, а ў кож-най нацыі ёсць свае прыкме-ты. І галоўнае акрамя тэры-тарыяльнай цэласнасці і суве-рэннасці — гэта мова.»

Такім чынам, у сён-няшняй сітуацыі, калі ва ўсім свеце назіраецца актуалізацыя пытанняў дзяржаўнасці, мова становіцца адным з галоўных фактараў нацыянальнай сама-ідэнтыфікацыі і ўстойлівасці дзяржавы. Нам, беларусам, ва-жна скансалідаваць свае дзе-янні і падштурхнуць дзяржаў-ныя органы ўлады перайсці ад дэкларатыўных заяў да прак-тычных паслядоўных і няўхі-льных дзеянняў у пашырэнні выкарыстання беларускай мо-вы. Толькі ў такім выпадку на-ша краіна зможа пазіцыяна-ваць сябе як адметны паўна-вартасны дзяржаўны суб’ект міжнароднай супольнасці.

Крыніцы:

  1. https://www.svaboda. org/a/28488651.html
  2. В. Акудовіч. Код адсутнасці. Мн. 2007.
  3. Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь. Мн. 2016.
  4. Канцэпцыя нацыяна-льнай бяспекі Рэспублікі Бе-ларусь. Мн. 2010.

 

МОВА СВЯТАСЦІ ЎЛАДЗІМІРА ЯСКОВІЧА

На 65-м годзе жыцця развітаўся з гэтым светам паэт і журналіст Уладзімір Ясковіч. У гады перабудовы ён працаваў у газете «Знамя юности», а далей пайшоў скла-данымі шляхамі прадпрымаль-ніцтва. Ужо ў новым стагод-дзі вызначыўся яго бліскучы паэтычны дар, вынікам чаго стаў выхад у свет двух збор-нікаў вершаў высокай пробы. Што характэрна — у гэтых кнігах паспяхова «суіснуюць» творы як на рускай, так і на беларускай мовах.

На паліцах і ў шуф-лядах рабочага стала заста-лося шмат самых розных тво-раў. Некаторая частка з іх падрыхтавана да друку ў кнізе «На сонечным баку». Я ж хачу прапанаваць увазе чытачоў «Нашага слова» публіцысты-чны артыкул «Мова свята-сці», які Ў. Ясковіч даслаў мне па электроннай пошце 19 сту-дзеня 2017 года літаральна за два дні да сваёй канчыны.

 

Уладзімір БРУЙ,

пісьменнік, перакладчык.

 

У Атлас моў, якім пагражае небяспека знікнення, аўтарытэ-тная міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА занесла і беларускую мову.

Так, наша родная мова апынулася ў своеасаблівай Чыр-вонай кнізе.

І не адно таму, на маю дум-ку, што апошнія дваццаць гадоў тутэйшыя ўлады не толькі самі грэбуюць ёю, але і людзям заміна-юць ведаць мову, размаўляць, выкарыстоўваць напоўніцу там, дзе гэта нават законам дазволена: ва ўладных ўстановах, на пошце ці ў судах…

Можа, таму мова гіне, што няма ў ёй — ад веку не было, і не прарасло ў ёй дагэтуль пуста-зелле калючых варожых словаў так званай нена-рматыўнай лексікі, якую палюбіў сённяшні свет? Пэўна, многім з нашага грамадства і самім цяпер непатрэбна мова, якой немажліва знява-жыць, параніць душу чалавека і нават забіць яго…

Між тым, як факт прызнана, што мова зямлі нашай мякчэйшая, чым, да прыкладу, расейская, больш цёплая і шчырая, больш пла-стычная і меладычная. Да таго ж яна больш шматслойная і шматсэнсоўная. А паводле спеў-насці наша мова стаіць другой пасля італійскай.

Усё гэта дае падставу сцвярджаць: нашу родную мову Творца даў нам для словаў любові і ўзнёслае пропаведзі Евангельскай весткі. Не-здарма яна ў хрысціянскім Сярэдневеччы была мовай першадрукара Бібліі ва Ўсходняй Еўропе і мовай Евангельскіх місіянераў у Расеі, Пры-балтыцы, Польшчы, Украіне.

Беларуская мова дадзена нам яшчэ і на тое, каб несці людзям светлы і чысты дух высока пабожнай і глыбока чалавечай паэзіі! Яна — мова чысціні і святасці.

Мова не толькі сродак зносін. Мова — гэта і самасвядомасць, нацыянальны гонар і год-насць. Навукоўцы сцвярджаюць, што існуе не-пасрэдная сувязь паміж мовай і менталітэтам народа.

Некалі наша мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і сродкам дыплама-тычных зносін у межах Балта-Чарнаморскага міжмор’я. Той, хто валодае беларускай мовай, і сёння лёгка знаходзіць паразуменне з балгарамі ды палякамі, з сербамі ды харватамі, з украін-цамі ды нават немцамі — у нямецкай мове столькі нашых словаў, што цалкам чужой яе цяжка назваць.

А цяпер вытанчаная і дагэтуль налітая жывой славянскай сілаю мова, у якой пульсуе створаны Богам сусвет, сыйдзе ў нябыт?!

Штогод на зямлі знікае каля 50 моваў. Пройдзе месяц, і зноў не стане чатырох з тых 2500, якім ужо вынесены прысуд. У гэтым спісе сёння знаходзіцца і мова нашай роднай зямлі…

Выбар, вядома, робяць людзі. Думаю, што д’ябал задаволены выбарам той часткі бела-русаў, якія павыракаліся мовы святасці — чыстай ды празрыстай, бо струменіць яна з глыбінь ду-шы народнай, дзе месца для яе вызначана Самім Госпадам нашым.

 

ЖЫВІ, НАША МОВА!

Як згубім мову — згінем самі!

Бы жабракі, памкнемся ў свет

сярод чужых шукаць прыстанак

ды школіць іхні альфабэт.

І на зямлі сваёй не будзем

гаспадарамі ўласных ніў,

калі адвечнае забудзем —

чым нас Сам Госпад надзяліў.

Уладзімір Ясковіч.

 

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы

Выдавецкі дом «Беларуская навука» выпусціў новае сацыяльна значнае выданне: «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы»

Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш за 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычанняў. Слоў-нік дае неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратур-най мове.

Прызначаецца мовазнаўцам, настаў-нікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, пісьменнікам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі арфаэпіі беларускай мовы.

ISBN 978-985-08-2128-7.

Беларуская навука, 2017.

Цана аднаго асобніка з ПДВ — 22.31 бел. руб.

Па пытаннях набыцця звяртацца ў аддзел маркетынгу Выдавецкага дома  «Бела-руская навука»: тэл./факс 8 (017) 369 83 27, 2686417, e-mail: belnauka@mail.ru.

В выпадку зацікаўленасці ў набыцці гэтага выдання выдавецтва можа  ажыццявіць дастаўку прадукцыі транспартам за кошт пра-даўца і прадставіць на  2-3 месяцы адтэрміноўку плацяжу.

Аддзел маркетынгу.

 

Сымон Барыс

Этнаграфічны тлумачальны  слоўнік

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Рамазан (рамазан)  — 1) дзевяты месяц мусульманскага месячнага каляндара; 2) месяц посту на рамазан.

Рама (рама) — прамаву-гольнік з брусоў або планак для розных патрэб (напрыклад, аконная, дзвярная).

Рамка (рамка) — невя-лікая рама (для фотакартак або люстэрка).

Раманс (романс) -1) невялікі вакальны твор для го-ласу; 2) лірычны любоўны верш песеннага складу.

Рамізнік (кучер) — на-ёмны фурман.

Рамачнік (улей) — ра-мачны вулей — разборны вулей з рухомымі рамкамі.

Раніцы — агульная ра-нішяя малацьба збожжавых у панскім гумне (прыгонная па-віннасць).

Раскаты, роспускі, расцяжнік, багулы, дронкі (роспуски) — панарад, чатырох-колавы воз без кузава; калёсы, прыстасаваныя для перавозкі бярвенняў.

«Расхадная», «Расхо-джая»  — імправізацыйны танец на дваіх. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выканаў-цы сыходзіліся да сярэдзіны пляцоўкі. А пасля расходзіліся ўбакі. Звычайна пасля такога танцу разыходзіліся дадому. Бытаваў у Віцебскай і Магі-лёўскай абласцях.

 Рассоха, саха (соха) — слуп з развілінай.

Раўгеня (ржаной суп) — кісла-салодкая рэдкая страва з жытняй мукі. Вядомая на паў-ночным захадзе Беларусі.

Ратай, араты (пахарь)  — той, хто арэ.

Рашчына, рошчына (закваска) — закваска цеста.

Ровар (велосипед) — веласіпед (у вёсках Заходняй Беларусі).

Рог (рог) — музычны інструмент.

Род (род) — шэраг пака-ленняў, якія паходзяць ад ад-наго продка.

Рожа (рожа) — заразная скураная хвароба, якую паспя-хова лячылі народныя знахары.

Рой (рой) —  частка ма-ладых пчол, якія аддзяліліся ад старой матчынай сям’і.

Рублёвы ганчарны посуд — ёмкасць памерам 2 літры. (в. Ракава, Івянец).

Рублёўка (рублёвка) — манета або казначэйскі білет вартасцю 1 рубель.

Рудак — рудыя сасно-выя сухія галінкі (Вілейскі раён).

Руднікі (рудники) — майстры па выплаўцы жалеза з руды.

Рудаўка (болотная во-да) — балотная рыжая вада.

Рудня (рудня) — 1) па-мяшканне, дзе здабывалі жале-за руды; 2) месца, дзе здабывалі балотную руду.

Рукавіца (варежка, рукавица) — адзенне на далонь рукі з аддзелам звычайна то-лькі для вялікага пальца.

Рукамый, рукамый-нік (рукомойник) — невялікая ганчарная пасудзіна для ўмы-вання.

Рулі — страва, прыгата-ваная з накрышанага хлеба ў малако ці ў падсалоджаную ва-ду або ў падсоленую (з алеем) ваду.

Рум (рум) — месца для складу бярвенняў на беразе ракі для сплаву.

Руно (руно) — пэўная колькасць воўны.

Рунь (озимь) — усходы азімых культур. Калі ўвосень падмярзала зямля, дык па руні пасвілі жывёл.

Русалка (русалка) -міфічны персанаж — прыгожая дзяўчына, якая жыве ў вадзе, у лесе і ў полі.

Русалле (русалье) — провады русалкі ў наступную нядзелю пасля Сёмухі.

Русальная нядзеля (русальное восресенье) — на-ступная нядзеля пасля Сёмухі.

Русальны тыдзень (русальная неделя) — наступны тыдзень пасля Сёмухі.

Русіны (русины) — эт-нічная назва славянскай на-роднасці. Тэрмін адносіўся да розных груп славян. У  Сярэд-нявеччы такім тэрмінам назы-валі палачанаў і некаторых жы-хароў Русі. У наш час русінамі назаваюць групу насельніц-тва, што жыве ў Закарпацкай Украіне.

Рускія (русские) — на-род, які гаворыць на рускай мове і адносіць сябе да рускай нацыі.

Рускі свет (русский мир) — рускамоўнае насельніц-тва ва ўсім свеце, элемент ім-перскай ідэалогіі.

Рушанне — збор апал-чэння ў Вялікім Княстве Лі-тоўскім.

Ручайка — 1) (веретено с пряжей)  верацяно з напра-дзенымі ніткамі; 2) (пучок) жменя лёну ці канопляў.

Ручка (ручка) — 1) жме-нька зжатай збажыны; 2) брус (іх 4) у калёсах для замаца-вання ў іх драбінаў або пле-ценага каша (паўкаша); 3) адзі-нка вымярэння; посуд для за-хоўвання мёду, аб’ём якога 15,5 гарнца. У ХІ-ХVІІ стст. выка-рыстоўвалася ў якасці падат-ковай адзінкі для спагнання мядовай даніны cа скарбовых пушчаў.

Ручная малатарня (молотилка ручная) — малатар-ня, якая прыводзілася ў рух рукамі чатырох чалавек. За дзень на такой машыне можна было змалаціць да 10 коп жыта.

Ручнік (рушник, по-лотенце) — прадаўгаваты ка-валак тканіны бытавога і аб-радавага прызначэння.

Ручнік (кувшин) — зба-нок з ручкай (Браслаўскі раён).

Рыбак (рыбак) — муж-чына, які ловіць рыбу.

Рыбачка (рыбачка) — жанчына, якая ловіць рыбу.

Рыбалоўства (рыбо-ловство) — здабываючы промы-сел, адзін з самых старажытных заняткаў нашых продкаў.

«Рыбка» — танец-гуль-ня. Тэмп хуткі. Выконваецца пад вясёлую музыку. «Рыбак» павінен злавіць «рыбку». Бы-таваў у Браслаўскім раёне.

Рыбнік (рыбник, са-док) — 1) той, хто займаецца рыбнай гадоўляй; 2) садок для рыбы.

Рыдчыкі (картофе-льный суп) — булён (вадкая страва з бульбы) на Палессі.

Рызніца (ризница) — памяшканне ў царкве, дзе за-хоўваюцца рызы і царкоўнае начынне.

Рыза (риза) —  адзенне святара для богаслужэння.

Рыззё (тряпьё, ве-тошь) — старое падранае адзен-не.

Рызнік, анучнік (тря-почник) — той, хто збірае рыззё.

Рымар (шорник) — майстар па вырабу збруі (вуп-ражы).

Рымарства (шорни-чество) — рамясло па вырабе збруі (вупражы).

Рыхтык (точно) — як-раз, дакладна.

Рэмень, рамень (ре-мень)  — доўгая паласа выраб-ленай скуры.

Рына (водосток) — жо-лаб, труба для сцёку вады.

Рынак (базар) — месца рознічнага гандалю.

Рынка (сковорода на ножках) — гліняная  пасудзіна для смажання страў Круглая плоская на трох ножках і з доў-гай драўлянай ручкай.

Рэвізія, люстрацыя (ревизия) — праверка эканаміч-нага стану дзяржаўнай нерухо-май маёмасці, вызначэнне пры-бытковасці і ўстанаўленне па-мераў даходаў у скарб.

Рэгент (регент) — ды-рыжор хору, пераважна цар-коўнага.

Рэдзіва (жидкое) — што-сьці рэдкае.

Рэдзь — тое, што і сто-лка.

Рэзгіны, рэзвіны (приспособление для перено-ски сена и соломы) — звязанае з вяровачак прыстасаванне  з дзвюх паўдужак  для пераноскі сена і саломы.

«Рэпка» — танец-гуль-ня. Мэта яго — выцягненне дзі-цяці («рэпкі» ) з агульнага ра-да. Зафіксаваны нядаўна да-следчыкамі Менскага інсты-тута культуры ў Свіславіцкім раёне.

Рэпнік (репник) — ба-цвінне з рэпы.

Рэхва (железный об-руч на деревянное колесо) — металічная паласа, якая па-крывае колы калёсаў.

Рэшата, сіта (решето) — сетка з бічаёй (шырокім абру-чом) для прасявання мукі,  збожжа.

 

С

 

Сабакарня (псярня) — памяшканне для сабак, са-бачнік.

Сабакар, сабачнік  (псарь) — чалавек, які даглядае  сабак.

Сабор (сабор) — 1) га-лоўная або вялікая царква ў горадзе або манастыры; 2) сход або з’езд вышэйшага духавен-ства хрысціянскай царквы.

Сабрат (собрат) — та-варыш па прафесіі.

Саган (чугун, гор-шок) — чыгунны гаршчок або кацёл для стравы.

Сад (сад) — месца, дзе растуць пладовыя дрэвы. Звычайна каля хаты або пан-скага палаца.

Садавіна (фрукты) — плады садовых дрэў.

Садавод (садовод) — той, хто займаецца садавод-ствам.

Саета  (тонкое сукно) — тонкае высокагатункавае су-кно.

Саж (корзина) — сплеце-ная з лазы ёмістасць для захоў-вання каўбас і мяса, грыбоў, для сушэння  сыроў і лекавых траў.

Сажа (сажа, копоть)  — 1) прадукт няпоўнага згарання паліва, што асядае ў коміне; 2) (головня) —  хвароба хлебных злакаў.

Сажань (сажень) — 1) старая мера даўжыні, роўная 2,134 м; 2) прылада для абмер-вання зямельных участкаў даў-жынёй адзін сажань.

Сажалка (пруд) — 1) штучны вадаём; 2) (садок) са-док для рыбы.

Сак, сачок (сак) — 1) жаночая вопратка тыпу карот-кага прасторнага паліто; 2) рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч.

Сакас (сакос) — адзенне архірэя ў час набажэнства.

Сакатуха (курица-ко-котунья) — 1) курыца, якая сакоча; 2) (стрекотунья) — бал-батлівая жанчына.

Сакваяж (саквояж) — дарожная сумка з замком.

Сакуны (сакуны) — жы-хары басейна сярэдняга цячэн-ня Прыпяці і Арэсы, якія да пачатку ХХ ст. у сваёй гутар-ковай  мове захавалі цвёрдае са ў зваротных дзеясловах, якія маюць часціцу ся: пагаліўса, пасварыўса, закахаўса.

Саладуха (кулага) — вадкая страва з жытняй мукі.

Саладзільня, сала-доўня (солодовня)  — памяш-канне, дзе прарошчваюць зер-не на солад.

Саладзільшчык (со-лодовник) — рабочы, які гатуе солад.

Саладзільшчыца (со-лодовница) — рабочая, якая гатуе солад.

Саламяннік — 1) шы-янка, карчага — вялікая сала-мяная ёмкасць для захоўвання збожжа; 2) саламяны вулей.

Салавар, салатоп (са-ловар) — той, хто займаецца вы-тапліваннем сала.

Салаварня, салатоп-ка, салатопня (саловарня) — прадпрыемства, дзе вытопліва-юць сала.

Саланіна (солонина) — свіное пасоленае сала.

Саланіца (солонка) — невялікая драўляная або шкляная пасудзіна, у якой па-даюць соль на стол.

Салатніца (салатница) — сталовая пасудзіна для салаты.

Салаш (шалаш) — бу-дан (Палессе).

Салея (солея) — узвы-шэнне перад іканастасам на ўсю яго даўжыню ў праваслаўнай царкве.

Салонка (картофель,  сваренный посоленный) — зва-раная ачышчаная пасоленая бульба.

Сальцісон (зельц) — каўбасны выраб з прасаваных вараных здробненых кавалач-каў мяса з свіной галавы, печа-ні, языка, сэрца, лёгкіх.

Салявар (солевар) — рабочы, спецыяліст па соля-варэнні.

Салянка (солонка) — 1) сальніца — невялікая пасудзіна для солі; 2) густы суп з дробна-нарэзанымі кавалачкамі мяса або каўбасы з вострымі пры-правамі.

Салянка (солянка) — пасудзіна, памерам 1/6 вілен-скай бочкі, што складае 67,75 л.

Самабітка (самобит-ка) — калода, прычэпленая да бортнага дрэва, якая замінае мядзведзю залезці на дрэва па мёд.

Сані (сани) — зімовая павозка на палазах.

Санкі, саначкі (сано-чки) — невялікія сані для катан-ня з горак і перавозкі грузаў уручную.

Саракі (сороки) — вес-навое свята сустрэчы першага выраю.

Сарачыны (сорочи-ны) — памінальны абрад праз 40 дзён пасля смерці сваяка.

Сарочка (сорочка, ру-баха) — кашуля.

Саха (соха) — 1) бярвя-но з развілінай уверсе; 2) драў-ляная прылада для ворыва, якая мае рабочай часткай раз-віліну.

Сахор (вилы) — двухзу-быя драўляныя вілкі з жалез-нымі наканечнікамі на канцах для выкідвання гною з хлява, чатырохзубая жалезная пры-лада, якая прыйшла на змену драўлянаму сахару.

Сачні (блины толстые) — тоўстыя мучныя бліны з начынкай.

Сачык, сачок (сачок) — верхняе кароткае  жаночае адзенне.

Саян (юбка) — спадніца з прышыўным ліфам-кабатам (Магілёўская і Гомельская вобл.).

Сват (сват) — 1) асоба, якая сватае жаніху нявесту або нявесце жаніха; 2) бацька мужа ў адносінах да жончыных ці ба-цька жонкі да мужавых баць-коў; 3) жанаты ўдзельнік вя-селля.

Свацця, сванька (сваха) — жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявес-це; 2) маці мужа ў адносінах да жончыных або маці жонкі ў ад-носінах да мужавых бацькоў.

Свёкар (свекор) — ба-цька мужа.

Светач, дзед (светоч) — прыстасаванне для трымання лучыны пры яе гарэнні (для асвятлення памяшкання).

Свечка (свеча) — палач-ка з тлушчанага рэчыва з кно-там усярэдзіне, якая служыць для асвятлення.

Свечнік (подсвечник) — падсвечнік (Аршанскі раён).

Свідар (бур) — тое, што і вялікі свярдзёлак.

Свінапас (свинопас) — пастух, які пасе свіней.

Свінарка (свинарка) — працаўніца, якая даглядае сві-ней.

Свінарнік (свинар-ник) — хлеў для свіней.

Свіран (клеть, амбар) — халодны будынак для захоў-вання збожжа, мукі і іншых прадуктаў.

Свіронак, свірнік (ам-барчик) — невялікі свіран.

Світа (кафтан) — доў-гая сялянская верхняя вопра-тка з сукна.

Світка, сярмяга, ма-рынатка, латуха (кафтан) — верхняе адзенне мужчын і жан-чын простага пакрою з адклад-ным каўняром.

Світэр, свэтар (сви-тер) — цёплая вязаная фуфайка без зашпіляк з высокім каў-няром.

Свісток (свисток) — прыстасаванне, пры дапамозе якога адбываецца свіст.

Свістун (свистун)  — той, хто свішча, хто любіць свістаць.

Свісцёлка, свістуль-ка (свистёлка) — духавы на-родны музычны інструмент у выглядзе дудкі з дрэва або ча-роту.

Свякроў, свякроўка, свякруха (свекровь) — маці мужа.

Свярдзёлак (бурав-чик) — невялікі свердзел.

Святліца (светлица, горница) — жыллёвае памяш-канне хаты.

Свяча — свята свечкі, грамадская ці сямейная веча-рына, прымеркаваная да пэў-нага царкоўнага свята.

Седала — 1) жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня; 2) гняздо, дзе ня-суцца куры; 3) абжыты куток для чалавека, дзе ён жыве шмат гадоў.

Седлавіна — прагін у спіне жывёлы (коней).

Сежа — замаскаванае месца, у якім паляўнічы пад-пільноўвае сваю здабычу.

Сейбіт (севец, сеятель) — той, хто засявае зямлю на-сеннем.

Сенечкі, кладоўка, клець (амбар) — халоднае па-мяшканне для захоўвання пра-дуктаў (в. Садавічы Капыль-скага раёна).

Сені, сенцы (сени)  — халоднае памяшканне паміж жылой часткай хаты і ганкам.

Сельмаг (сельмаг) — сельскі магазін.

Сельніца (сеновал) — прасторнае памяшканне для захоўвання кармоў жывёле.  (І. Сербаў. Вічынскія паляне, с. 73.)

Сельсавет (сельсовет) — найменшая тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў се-льскай мясцовасці ў савецкі і паслясавецкі час, якая аб’яд-ноўвала некалькі вёсак аднаго раёна.

Сельская грамада (сельская община) — грамадскае аб’яднанне некалькі вёсак у па-слярэформенны час, звычайна тых, якія адносіліся да аднаго маёнтка.

Семачкі, семкі  — на-сенне сланечніку.

Сёмуха, Зялёныя святкі, Тройца (Троица)  — свята праз 7 тыдняў пасля Вя-лікадня.

Сем’е, семя — ільняное насенне.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Фестываль «Салаўё-2017″ на сядзібе незалежнага музыкі

4 чэрвеня на аграсядзі-бе Вайцюшкі на мяжы Лідскага і Наваградскага раёнаў адбыў-ся мастацка-паэтычны і музы-чны фестываль «Салаўё-2017″. Тут цягам тыдня праходзіў пленэр творцаў з розных гара-доў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.  У пленэры ўдзельнічалі маста-кі і скульптары з Менска і Га-родні: Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Валянціна Шо-ба, Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя.

Убачыўшы ў шэрым валуне абрысы крылаў, скуль-птар Ігар Засімовіч тры дні шліфаваў і апрацоўваў камяні. Яны склалі кампазіцыю «Кры-лы» і былі ўмацаваны непада-лёку ад сядзібы. Сябар, паба-чыўшы працу, ўзгадаў метафа-ру Ул. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

На чатыры дні прыеха-ла ў Вайцюшкі скульптар і вы-кладчыца Кацярына Зантарыя. Звычайны шэры валун яна пе-ратварыла ў стол, засланы руч-ніком, на якім па-хатняму раз-мясціліся чыгунок з бульбай і талерка з яблыкамі.

— Працаваць тут нам спрыяла паветра і ўсё рабілася па натхненні! — кажа Ігар За-сімовіч.

Уладзімір Панцялееў з Гародні перадаў на пленэр сваю працу ў камні » Лідзейка». Яна сімвалізуе прыток Нёмана. Алег Усціновіч зрабіў літары і пячаткі з дрэва. Кацярына Су-марава ператварыла магутны дубовы зрэз у скарынаўскі знак «Месяц і сонца». Яе дачка Марыйка натхнілася скары-наўскімі літаграфіямі і зрабіла свае малюнкі. Вядомая мастач-ка з Гародні Валянціна Шоба вырабіла літары і кампазіцыі з пяску. Пясок успрымаецца ёй як культурныя слаі, якія на-пластоўваюцца адзін на адзін.

4 чэрвеня на фесты-валь прыехалі больш за100 ча-лавек з Менска і розных кут-коў Гарадзеншчыны. Надвор’е стаяла цёплае і лагоднае. Наве-двальнікі фэсту гулялі па лесе, дзе дубы схіляюць свае шаты, і ўздоўж Нёмана, плёскаліся ў рацэ, хадзілі басанож па чыстым і цёплым пясочку. Свята распа-чалося а другой гадзіне.

Разнастайнай была літа-ратурная частка фестывалю. Яна пачалася з прэзентацыі кні-гі падарожных нататкаў «Прос-тыя словы» Змітра Вайцюш-кевіча.

Крыху раней ва ўступным слове да выхаду кніжачкі Мак-сім Жбанаў прызна-ваўся: «Мы дзесяць год працавалі са Зміт-ром на Радыё Рацыя. Зміцер цудоўна распа-вядае, ён шыкоўны стыліст. Я вельмі рады, што нарэшце мы па-чулі яго аўтарскі голас. Кніжку можна чытаць з любой старонкі і гэта будзе стоадсоткавая музыка і драйв. Сэнс кніжкі ў тым, што яна даўжэйшая за радыё. Гэта працяг нашай ра-дыё — гісторыі. Тут ёсць аўтарская шчы-расць і сапраўднае бе-ларускае прамаўленне. Атрымаўся лірычны дзённік у свабодным фармаце.»  Артыст падараваў сваю кніжачку і пад-пісаў яе ўсім ахвочым.

На фестывальнай сцэне пад тэнтам з чытаннем вершаў выступілі маладыя лірыкі і аў-тарытэтныя ў літаратуры асо-бы: Ігар Рыжкоў, Наста Кудаса-ва, Аксана Спрынчан, Алесь Ліпай, Уладзімір Някляеў. Слухачы месціліся на зялёнай траўцы і лавах пад дрэвамі.  З вуснаў актывістаў ТБМ прагу-чалі вершы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Разважаючы пра пад-рыхтоўку да юбілеяў волатаў і песняроў Я. Купалы і Я. Кола-са, Уладзімір Някляеў адзна-чыў, што дзяржаўныя юбілей-ныя мерапрыемствы, хутчэй за ўсё, будуць насіць фармальны характар, а ў той час неабходна, каб паэзія нашых геніяў дахо-дзіла да сэрцаў людзей і сілка-вала дух народа.

У. Някляеў паведаміў, што напісаў аповесць, прысве-чаную Я. Купалу, дзе ён імк-нуўся перагледзець факты жыцця і гібелі паэта, а таксама пераасэнсаваць сваю твор-часць з вышыні ўзросту, боль-шага за купалаўскі. Яго дэкла-мацыя вершаў і ўрыўка з паэ-мы «Прошча» атрымалася ўзрушанай і эмацыйнай. У фа-рмаце «Вольны мікрафон» вы-ступілі паэты з Берасцейш-чыны.

Арганізатар, менеджар і дырэктар фестывалю З. Вай-цюшкевіч быў прыемна ўра-жаны  вялікай колькасцю гас-цей, у тым ліку і дзяцей. Ён па-дзякаваў усім удзельнікам пле-нэра і літаратурных чытанняў ды гасцям сядзібы. Спявак зла-дзіў невялікі імправізаваны канцэрт з папулярных твораў для грамады. Прагучалі песні на вершы Ул. Някляева, Г. Бу-раўкіна, а таксама — Я. Нага-віцы. Потым са спевамі высту-піў бард Сяржук Чарняк з Лі-ды. Нефармальны характар мерапрыемства нёс асаблівую атмасферу цяплыні і сяброў-ства.

Фестывалі на Нёмане, арганізаваныя артыстам, з кож-ным годам набываюць боль-шую папулярнасць. Падобныя імпрэзы пройдуць сёлета ў лі-пені і жніўні.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. З. Вайцюшкевіч чы-тае ўрыўкі з новай кнігі «Про-стыя словы»;
  2. Скульптар Ігар Засі-мовіч і яго праца «Крылы»;
  3. На фэсце «Салаўё-2017″ у Вайцюшках.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

«Маляўнічая гісторыя» Ўладзіміра Арлова прыйшла і ў Ліду

7 чэрвеня ў канфе-рэнц-зале Лідскай раённай біб-ліятэкі імя Янкi Купалы адбы-лася прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага майстра гістарычнай літаратуры Ўла-дзіміра Арлова «Айчына: ма-ляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Гэтая кніга — першая з задуманай пісьмен-нікам трылогіі па гісторыі Бела-русі. Уладзімір Арлоў праца-ваў над ёй чатыры гады, выдат-ны беларускі мастак-афарм-ляльнік Павел Татарнікаў — шэсць гадоў.

Кніга адразу знайшла свайго чытача. Толькі ў пачат-ку бягучага года ў Менску ху-тка разышліся першыя тры тысячы экземпляраў — былі вы-дадзены новыя тры тысячы. З Менска кніга «пайшла» па ін-шых гарадах краіны, і вось дня-мі дабралася і да Ліды.

— Калі параўноўваць з папярэднімі маімі гістарычнымі кнігамі, — гаворыць пісьменнік, які прыехаў на прэзентацыю сваёй кнігі ў Ліду, — то можна сказаць, што гэта «Краіна Бе-ларусь» для дзяцей і падлеткаў. Але карысна будзе прачытаць яе і дарослым.

Першая частка трыло-гіі — «Ад Рагнеды да Касцюшкі» — ахоплівае час ад старажыт-насці да канца XVIII стагоддзя і заканчваецца паўстаннем 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэву-ша Касцюшкі, пасля паражэння якога Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. У кнігу ўвайшлі цікавыя, пазна-вальныя і багата ілюстраваныя гістарычныя апавяданні, знай-шлося ў ёй месца таксама ле-гендам і паданням. Як ужо ад-значалася, кніга багата аздоб-леная малюнкамі Паўла Татар-нікава — мастака-афармляльніка кніг, запатрабаванага не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Гістарычныя апавя-данні ў кнізе суправаджаюць больш за дзвесце ілюстрацый, у тым ліку больш за 65 парт-рэтаў нашых славутых суай-чыннікаў, пачынаючы ад Раг-валода і Рагнеды.

Адзін з экземпляраў сваёй кнігі «Айчына: маляў-нічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Ўладзімір Арлоў падарыў Лідскай дзіцячай біб-ліятэцы. Пісьменнік таксама адзначыў, што запланавана вы-даць яшчэ дзве часткі «Маляў-нічай гісторыі» (праца над другой часткай ужо ідзе). Аў-тар трылогіі спадзяецца, што і наступныя дзве кнігі будуць прэзентаваны ў тым ліку і ў Лідзе.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

«Ідалапаклонніца» па-беларуску

25 траўня 2017 года ў менскай біблія-тэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча, якой загадвае Наталля Анатольеўна Стрыгельская, адбы-лася творчая сустрэча з маладым літарата-рам і перакладчыкам Алесем Емяльянавым-Шыловічам. Адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Пасвятоўскай «Ідалапаклонніца».

Польская паэтка нарадзілася ў 1935 годзе ў Чанстахове. З прычыны хваробы сэрца большую частку жыцця правяла ў санаторыях, дзе і пазнаёмілася са ваім мужам Адольфам Рышардам Пасвятоўскім (таксама хворым на сэрца),які памёр праз два гады пасля шлюбу. У 1958 г. пані Пасвятоўская  прайшла складаную аперацыю ў Злучаных Штатах. Па вяртанні ў Польшчу скончыла філасофскі фа-культэт Ягелонскага  ўніверсітэта. Пры жыцці паэткі пабачылі свет тры аўтарскія зборнікі «Гімн ідалапаклонніцы» (1958), «Сённяшні дзень» (1963 г.) і «Ода рукам» (1967). Памерла ў 1967 г. пасля няўдалай аперацыі. Пасмяротна выдадзена кніга вершаў «Яшчэ адзін успамін» (1968). Творы перакладзены на ўкраінскую, нямецкую, партугальскую, рускую, персід-скую і шмат іншых моваў.

Кніга «Ідалапаклонніца» выдадзена пры   фінансавай падтрымцы польскага інстытута ў Менску ў выдавецтве «Кнігазбор» у 2016 годзе. Наклад выдання — 300 асобнікаў. Рэдактарам з’яўляецца інтэлегент-празаік і паэт Андрэй Ха-дановіч, а карэктарам — Наталля Кучмель. Мне асабіста спадабаліся вершы: «Пра  вераб’ёў», «Да цябе», «Варта дакрануцца, каб ты аджыў» і іншыя.

Трэба адзначць, што на імпрэзе прысут-нічалі сябры Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска: Яўген Гучок, Павел Чайкоўскі, Алена Драздовіч, Мікола Бамбіза,супрацоўнікі бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча. Напрыканцы імпрэзы адбыўся шчыры дыспут пра сучасную літаратуру.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст-фрылансер.

 

прафсаюзаў Беларусі

Сп. М.С. Орда

220126, Мінск

пр. Пераможцаў, 21

 

СПРАВАЗДАЧА

На падставе дагавора дабрачыннай (спонсарскай) дапамогі № 30 ад 29.04.2017 г., заключанага на падставе Пастановы выканкама Савета федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 29.04.2017 № 242,  Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» атрымала ад Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі грашовыя сродкі ў памеры 420, 00 (чатырыста дваццаць) беларускіх рублёў.

У адпаведнасці з дагаворам грашовыя сродкі былі выкарыстаныя на падпіску шэрагу цэнтральных раённых бібліятэк краіны, музеяў, гімназій і школ горада Менска, а таксама ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» на беларускамоўныя перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь. У дадатку №1 да справаздачы абазначаны суб’екты падпіскі і грашовыя сумы.

Да справаздачы дадаюцца копіі плацёжных дакументаў на дзвюх старонках.

Старшыня ТБМ                                                                     Алег Трусаў.

Дадатак да справаздачы ад 09.06.2017 №1

 

№                                                 Суб’ект падпіскі                    Тэрмін падпіскі        Сума

 

1    ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

(Краязнаўчая газета, «ЛіМ» , «Наша слова»)                               шэсць месяцаў    77,88 бел.руб.

2     ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

(«Беларускі час»)                                                                                тры месяцы        20,85 бел. руб.

3     ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

(«Звязда»)                                                                           пяць месяцаў      80,10 бел. руб.

4     ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

(«Святло Кастрычніка»)                                                                        адзін месяц          5,20 бел. руб.

5     Цэнтральная раённая бібліятэка г. Ляхавічы                                шэсць месяцаў     9,12 бел.руб.

6     Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік

«Нясвіж»                                                                                          шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

7     Нацыянальны гістарычны музей Беларусі                   шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

8     Нараўлянская ЦРБ                                                                шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

9     Бібліятэка УА МДЛУ (г. Менск)                                                           шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

10   Цэнтральная раённая бібліятэка г. Маларыта                              шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

11   Цэнтральная раённая бібліятэка г. Мсціслаў                               шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

12   Гімназія № 9 г. Менска                                                         шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

13   СШ № 190 г. Менска                                                            шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

14    Кармянская раённая бібліятэка                                             шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

15    СШ № 68 г. Менска                                                             шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

16    СШ № 60 г. Менска                                                             шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

17    Мсціслаўскі гістарычна-археалагічны музей (НС, КГ)                  шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

18    Гімназія № 4 г. Менска                                                                       шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

19    Гімназія № 23 г. Менска                                                                     шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

20    Гімназія № 14 г. Менска (НС, КГ)                                            шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

21    Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей                                   шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

22    Чэрыкаўская ЦБС                                                                шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

23    Клічаўскі раённы краязнаўчы музей                                         шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

24    Добрушская ЦРБ                                                                 шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

25    Ганцавіцкі краязнаўчы музей                                                шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

26    Калінкавіцкі краязнаўчы музей                                             шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

27    Ельскі краязнаўчы музей                                                       шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

28    Стаўбцоўская ЦРБ                                                               шэсць месяцаў      9,12 бел.руб.

29    Клічаўская ЦРБ                                                                                 шэсць месяцаў     9,12 бел.руб.

30    Любанская ЦРБ                                                                                 шэсць месяцаў     9,12 бел.руб.

31    СШ № 14 г. Баранавічы                                                                       шэсць месяцаў     9,12 бел.руб.

Агульная сума падпіскі:                421,15 бел. руб.

З іх 420,00 — сродкі ФПБ, а  — 1,15 сродкі ТБМ.

 

Старшыня  ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»                                                                           Алег Трусаў.

 

ТБМ звяртаецца па дапамогу

Таварыства беларускай мовы вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць арганізацыю сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка 2017 арэнднай платы за менскі офіс (складае каля 2000 BYN) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты «Наша слова» (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).

У менскім офісе ладзяцца курсы мовы «ПраМова», пераклад заканадаўства на беларускую, штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.

Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку «Расчет» (АРІП) і iPay (інструкцыя тут http://tbm-mova.by/pubs103.html). Памеры ўнёскаў можна паглядзець па спасылцы http://tbm-mova.by/interesting9.html.

Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць УВАГА! да 04.07.2017 г. на рахунак ТБМ — УНП ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 100129705, р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ «Белінвестбанк», код 739.

Ад 04.07.2017 г. стары нумар рахунка дзейнічаць не будзе, сродкі можна будзе пераводзіць на новы нумар рахунка УНП ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001, код банка BLBBBY2X.

Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў «НС», змяшчаюцца на партале ТБМ.

УВАГА! Зменена размяшчэнне месцазнаходжання ў сістэме АРІП і новыя нумары рахункаў з 4 ліпеня.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

У 987 г. у Візантыі па-чаўся рокаш супраць імпера-тара Васілія II, і паўстанцы захапілі значную частку краі-ны. Тады імператар папрасіў дапамогі ў кіеўскага князя Ўла-дзіміра і за гэта паабяцаў вы- даць за яго сваю сястру Ганну. Дзякуючы дапамозе Ўладзімі-ра Васілій II перамог і захаваў сваю ўладу, а Ўладзімір пакі-нуў сваю жонку полацкую князёўну Рагнеду, ад якой меў шмат сыноў. АлеВасілій II за-быўся на сваё абяцанне, і тады Ўладзімір вырашыў захапіць Херсон, які славяне называлі Корсунь. Пасля доўгай аблогі (дзевяць месяцаў) горад быў захоплены, і Ўладзімір зноў запатрабаваў у Васілія шлюбу з ягонай сястрой. Той тады пра-панаваў Уладзіміру ахрысціц-ца, і ён з гэтым пагадзіўся. Ган-на прыехала ў Херсон, Ула-дзімір узяў хрост і павянчаўся з прынцэсай. З Херсона ён за-браў у Кіеў хрысціяінскія рэлі-квіі і нават антычныя скульп-туры, якія потым паставіў у Кіеве. Пазней у Крым прыйшлі спачатку печанегі, а потым по-лаўцы, але Херсона яны не чапалі і актыўна гандлявалі з яго насельнікамі У XIII ст. у Крым прыйшлі мангола-тата-ры, якія не раз рабавалі і Хер-сон. У 1350 г. Херсон трапіў пад уладу генуэзцаў і пры-йшоў у заняпад. Канчаткова горад апусцеў у сярэдзіне XV ст.

 

  1. Тмутаракань

 

Горад быў заснаваны на Таманскім паўвостраве грэ-камі з вострава Лесбаса ў VI ст. н. э. і спачатку меў назву Гер-манаса. Потым ён увайшоў у склад Баспорскага царства. У VI ст. Баспор стаў часткай Ві-зантыйскай імперыі. Неўза-бавае горад захапілі войскі Цю-ркскага каганата, і ён атрымаў назву Тументархан. У ІХ-Х стст. ён стаў хазарскім і часам меў назву Самкерц. Горад быў добра ўмацаваны, і тут жылі грэкі, армяне, хазары і аланы. Сярод іх былі хрысціяне, іўдзеі і язычнікі. Жыхары ў асноўным займаліся гандлем, а таксама вінаробствам.

Пасля разгрому Хаза-рыі горад перайшоў пад уладу Кіева, стаў сталіцай Тмутара-канскага княства і пачаў назы-вацца Тмутаракань. Княства існавала з другой паловы X і ў XI стст. У яго тэрыторыю акра-мя Таманскага паўвострава ўваходзіла і частка паўднёвага Крыма з горадам Керчу, які славяне называлі Корчаў. Го-рад меў добры порт, і праз яго ішоў гандаль Кіева з Візантыяй і народамі Паўночнага Каўказа. З 988 па 1036 гг. княствам кі-раваў сын полацкай Рагнеды Мсціслаў Уладзіміравіч, які ў 1022 г. збудаваў у Тмутаракані царкву Багародзіцы. Княства было самастойнай дзяржавай пры князі Расціславе з 1064 па 1066 гг. У 1068 г. князь Глеб змерыў адлегласць ад Тмутара-кані да Корчава, пра што свед-чыць надпіс на Тмутараканскім камені. З 1083 па 1094 г. горад быў пад кантролем Візантыі, пра што сведчаць надпісы на пячатках чарнігаўскага князя Алега. Пасля 1094 г. пра Тмута-ракань кіеўскія летапісцы ўжо не згадваюць.

У візантыйскіх крыні-цах XII ст. горад як візантый-скае ўладанне мае назву Тама-тарха. Візантыі ён належаў да 1204 г. У ХІІІ-ХV стст. гэта — калонія Генуі, якая называецца Матрэга. Адначасова з Гену-яй горадам кіруюць адыгей-скія князі. У 1475 г. горад заха-пілі туркі.

 

  1. Волжская Булгарыя

 

У 965 г. пасля знішчэн-ня Хазарскага каганата падна-чаленая яму Булгарыя стала незалежнай краінай. У 922 г. булгары прымаюць іслам, а іх кіраўнік прымае тытул эміра. У 1006 г. Кіеў заключыў з Вол-жскай Булга-рыяй гандлёвую дамову, у адпа-веднасці з якою булгарскія куп-цы маглі вольна гандляваць на Ацэ і Волзе, а кіеўскія — у Бул-гарыі. У ХІ — па-чатку ХІІІ стст. булгары з пера-менным поспехам ваююць з сузда-льскімі і ўладзі-мірскімі князямі. У 1223 г., калі войскі мангола-татараў пасля перамогі над Кіе-вам і полаўцамі ішлі праз землі булгар, яны былі разбітыя іх войскам. Аднак ужо ў 1229 г. булгары і полаў-цы атрымалі паразу ад манго-ла-татараў на рэчцы Ўрале.

У 1236 г. армія манго-лаў на чале з Субэдэем раз-граміла ўсю краіну, спаліла іх гарады і забіла шмат людзей. Пасля чарговых паходаў ман-голаў у 1239 і 1240 гг. уся тэ-рыторыя Волжскай Булгарыі увайшла ў склад Залатой Ар-ды. Аднак у XV ст. булгары аднавілі сваю дзяржаўнасць у выглядзе Казанскага ханства са сталіцай у г. Казань.

Першай сталіцай Бул-гарыі быў горад Булгар, сён-няшні горад Болгар у Татар-стане. У XII ст. сталіцай стаў Біляр.

Згодна з падлікамі на-вукоўцаў насельніцтва краіны складала 1,5 — 2 млн. чалавек. Волжскія булгары сталі прод-камі сучасных казанскіх тата-раў і чувашоў.

 

  1. Стварэнне Залатой Арды

 

Назва краіны «Залатая Арда» ўпершыню згадваецца ў 1566 г. у рускім творы «Ка-занская гісторыя». У персід-скіх ці золатаардынскіх крыні-цах краіна называецца «Ўлус». Слова «арда» тут мае значэнне як стаўка ці парадны лагер кі-раўніка краіны. У славян «ар-дой» спачатку называлі войска, але на мяжы ХІІІ-ХІV стст. гэта ўжо краіна. Заходнееўрапей-скія крыніцы гэтую краіну ве-далі пад назвай «краіна татар», «зямля татар” або проста «Та-тарыя». Кітайцы далі манголам назву «татары», або “тартар”. Пачатак стварэння Залатой Арды гісторыкі адносяць да 1224 г., калі Чынгісхісхан па-дзяліў сваю імперыю паміж сы-намі. У гонар сына Чынгісхана Джучы яго краіну пачалі назы-ваць Улус Джучы. Пасля заход-няга паходу (1236-1242 гг.) сы-на Джучы Бату (Батыя) Улус Джучы пашырыўся на захад, і яго цэнтрам стала Ніжняя Волга.

Пасля смерці Бату пра-вадыром імперыі стаў яго брат Берке (1257-1266), які яшчэ ў маладосці прыняў іслам. Гэта дапамагло яму атрымаць пад-трымку ўплывовых мусуль-манскіх колаў Волжскай Бул-гарыі і Сярэдняй Азіі. Шмат якія адукаваныя мусульмане зрабіліся дзяржаўнымі чыноў-нікамі, што ўмацавала новую дзяржаву. У ардынскіх гара-дах будуюць мячэці і мінарэты, медрэсэ і караван-сараі. Ста-ліцай дзяржавы стаў горад Са-рай-Бату, каля Астрахані. Паз-ней сталіцай быў Сарай-Берке (магчыма, гэта быў той самы горад). Берке запрасіў з Персіі і Егіпта навукоўцаў, багасловаў і паэтаў, а з Харэзма — рамес-нікаў і купцоў. У часы ўлада-рання наступнага хана, Менгу-Цімура (1266-1282), Улус Джучы канчаткова стаў неза- лежным ад цэнтральнага ўрада ў Манголіі. Адбылося гэта ў 1269 г. Пасля смерці Менгу-Цімура і міжусобнай барацьбы паміж рознымі кланамі да ўла- ды ў 1299 г. канчаткова пры-йшоў хан Тахта. Да 1240 года мангола-татары ўключылі ў склад Залатой Арды паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі бы-лой Кіеўскай Русі. Найбольш пацярпелі землі будучай Расій-скай дзяржавы, дзе з 1240 па 1480 гг. устанавілася панаван-не, ці іга мангола-татараў — вялікіх ханаў Залатой Арды. Каб лягчэй было кіраваць, вя-лікія ханы Залатой Арды падзя-лілі захопленыя землі на невя-лікія ўдзельныя княствы, якія былі золатаардынскімі васаламі Каб распараджацца сваім удзе-лам, удзельны князь павінен быў прасіць у вялікага хана да-звол на кіраванне сваім княст-вам. Гэты дазвол у выглядзе спецыяльнай дазвольнай гра-маты меў назву ярлык. Галоў-ны ярлык хан даваў Уладзі-мірскаму князю, які ў сваю ча-ргу меў уладу над іншымі ўдзе-льнымі князямі. Ярлык на вялі-кае Ўладзімірскае княжанне даваў дазвол на збор даніны з мясцовага насельніцтва ў казну Залатой Арды. Гэтая даніна ме-ла назву «выхад». Непасрэдны-мі прадстаўнікамі хана Залатой Арды былі яго намеснікі — бас-какі, якія мелі карныя вайско-выя атрады дзеля кантролю за зборам даніны. Татары перапі-салі ўсё насельніцтва і ўста-навілі памер даніны для кож-нага чалавека. Першы  ярлык на вялікае княжанне атрымаў Аляксандр Неўскі, які на той час быў пераяслаўскім князем.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Амфара — таўстасцен-ная гліняная пасудзіна з высо-кім вузкім горлам і дзвюмя ру-чкамі, прызначаная для транс-партавання і захоўвання віна, алею, іншых вадкасцей. На тэ-рыторыю Беларусі амфары прывозіліся ў асноўным з грэ-цкіх калоній у Крыме.

Арда — 1) Дзяржава, саюз плямёнаў у старажытных цюркскіх народаў. 2) Цюрк-скае войска, якое нападала на славянскія землі.

Кальчуга — від засце-рагальнага ўзбраення. Уяўляе сабой сплеценую з металічных кольцаў кашулю.

Каменная баба — ску-льптурная выява палавецкіх язычніцкіх багоў.

Курэнь — аб’яднанне некалькіх сваяцкіх сем’яў у по-лаўцаў, балгар і іншых качавых народаў.

Печанегі — саюз кача-вых плямёнаў, які склаўся ў VIII-IX стст.

Полаўцы (кыпчакі, ку-маны) — качавы народ цюрк-скага паходжання.

Улус — 1) Аўтаномная частка мангольскай імперыі, дзяржава. 2) Пасяленне, стой-бішча ў народаў Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Сібіры.

Хан — тытул феадаль-нага правіцеля ў народаў Ус-ходу ў эпоху Сярэднявечча, а таксама асоба, якая мела гэты тытул.

Чорныя клабукі — мір-ныя цюркі, народ, які жыў на паўднёвых межах Кіеўскай Русі і служыў у войску кіеўскіх кня-зёў.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

882 г. — печанегі дайшлі да Крыма.

968 г. — аблога Кіева войскам печанегаў.

972 г. — забойства печа-негамі кіеўскага князя Свята-слава.

988 г. — кіеўскі князь Уладзімір захапіў у Крыме ві-зантыйскі горад Херсанес (Корсунь).

1010 г. — частка печа-негаў прыняла іслам, а другая частка — праваслаўе ад Візантыі.

1036 г. — аблога печа-негамі Кіева і іх разгром князем Яраславам Мудрым.

1046-1047 г. — увар-ванне печанегаў у Балгарыю і вайна з Візантыяй.

1055 г. — з’яўленне по-лаўцаў каля межаў Кіеўскай Русі.

1185 г. — няўдалы паход кіеўскага князя Ігара Свята-слававіча на полаўцаў.

1186 г. — з’яўленне по-лаўцаў у Балгарыі.

1223 г. — бітва на р. Ка-лцы.

1236-1242 гг. — еўра-пейскі паход хана Батыя.

1240 г. — спусташэнне Кіева войскамі Батыя.

1266 г. — утварэнне Залатой Арды.

РАЗДЗЕЛ XII.

ТЭЎТОНСКІ ОРДЭН I ЗАВАЯВАННЕ НАРОДАЎ ПРЫБАЛТЫКІ. УТВАРЭННЕ ВКЛ

 

  1. Балцкія і фіна-ўгорскія плямёны Прыбалтыкі ў ІХ-ХІІ стст.
  2. Славянская каланізацыя. Гарадзенскае княства.
  3. З’яўленне крыжакоў на землях Латвіі і Эстоніі. Ордэн мечаносцаў.
  4. Тэўтонскі ордэн ў XIII ст.
  5. Утнарэнне ВКЛ. Старажытны Наваградак.
  6. Княжанне Віценя.
  7. Балцкія і фіна-ўгорскія плямёны Прыбалтыкі ў ІХ-ХІІ стст.

 

На тэрыторыі сённяш-няй Эстоніі ў Высокім Сярэд-нявеччы жылі фіна-ўгорскія плямёны, у асноўным гэта про-дкі сённяшніх эстонцаў. Уз-доўж Рыжскага заліва жылі лівы — таксама фіна-ўгорскі на-род. На тэрыторыі Латвіі былі паселішчы вялікіх балцкіх пля-мёнаў куршаў, зямгалаў, селаў. Іншыя балцкія плямёны нася-лялі тэрыторыю Прусіі і Літвы — гэта прусы, жэмайты (жмудзь), аўкштайты, галінды, куршы і яцвягі. На тэрыторыі Беларусі жылі балцкія плямё-ны яцвягаў, летапіснай літвы і дайнавы. Усе вышэйзгаданыя народы і плямёны ў Х-ХІІ стст. былі язычнікамі і верылі ў роз-ных багоў, а таксама пакланя-ліся розным прыродным з’я-вам. Так, у нямецкіх крыніцах ХVІ-ХVІІ стст. захаваліся зве-сткі пра прускіх багоў. Пад свяшчэннымі дубамі ў прусаў стаялі ідалы (стоды). Сярод іх галоўнымі былі бог падземнага свету — Пакулас, бог маланак і грому — Пяркунас і бог збожжа — Патрымпас. Абслугоўвалі святыя месцы прусаў святаркі-вайдэлоткі. Галіцка-Валынскі (Іпацьеўскі) летапіс пад 1252 г. згадвае пра чатырох балцкіх багоў. Пра дахрысціянскія традыцыі сведчаць латышскія і літоўскія народныя песні-дай-ны. Продкі латышоў, якія былі земляробамі, верылі ў нябес-нага айца, або Божаньку. Яго ўяўлялі як добрага дзядулю, які ходзіць па зямлі, дапамагае добрым людзям і карае злос-ных. Верылі таксама ў Юміса — бога ўраджаю, і ў Маці-зямлю — багіню падземнага свету. У лясоў была Маці лесу, а ў мора — Маці мора. Пакланяліся Сонцу, заступніку сіротаў, і Месяцу, богу вайны. Лёс чала-века вызначала багіня Лайма. Народным летнім святам было «Ліга», якое адпавядае бела-рускаму Куплллю. У Х-ХІІ стст. прыбалтыйскія народы актыўна ўдзельнічалі ў міжна-родным гандлі. У якасці гро-шай выкарыстоўваліся срэб- ныя зліткі, арабскія і заходне-еўрапейскія манеты. Народы, якія жылі на берагах Балтый-скага мора, былі добрымі ма-раплаўцамі і мелі свае караблі. Яны гандлявалі бурштынам, воскам, мёдам і футрам. З бур-штыну ў Заходняй Еўропе вы-раблялі ўпрыгожванні, а з во-ску — свечкі, неабходныя ў часы набажэнства. Таксама славіліся мячы, якія выраблялі куршы. У XII ст. шмат якія прыбал-тыйскія народы былі ў стадыі пераходу ад першабытнага ла-ду да феадальнай дзяржавы. Яны ўжо падзяляліся на бага-тых і бедных, мелі протагарады — умацаваныя гарадзішчы, дзе жылі іх князі і племянная знаць. Князі мелі свас вайсковыя дру-жыны, з якімі яны нападалі на суседзяў, у тым ліку і на сла-вянскія землі. Самымі ваяўні-чымі з іх былі эсты, куршы, прусы і летапісная літва.

(Працяг у наст. нумары.)

 

 

 

Леанід Лаўрэш

Новае з гісторыі лідскай архітэктуры

Лідская гімназія. Першасны праект Лідскай гімназіі Ежы Бейля не дача-каўся рэалізацыі, бо вера-годна, быў занадта дарагі. Аднак планы пабудовы гім-назіі не былі адкладзены. Тады Бейль зрабіў пэўную карэктуру першаснага праекту. Памеры будынка былі паменшаны, зменены формы фасадаў. Замест прыгожага, класічнага бу-дынка з цэнтральным ры-залітам і багатай дэкара-цыяй з «дыяментавай» ру-стоўкай1 сцен быў спраек-таваны, а потым пабудава-ны больш сціплы будынак з выразным ухілам у мадэр-нізм. Уплыў функцыяна-лізму адчуваецца ў бака-вых фасадах, апаясаных гарызантальнымі пасамі вокнаў. Гэта яшчэ не ёсць стужкавыя вокны ў стылі Ле Карбюззе (дзякуючы каркаснай канструкцыі і адсутнасці апорных сценаў у сучасным будынку, сту-жачныя вокны Ле Карбюз-зе рабіліся практычна лю-бой велічыні і канфігура-цыі, у тым ліку маглі быць свабодна працягнуты сту-жкай ўздоўж усяго фасада), пры традыцыйнай канст-рукцыі будынка гэта было зрабіць немагчыма, аднак аконныя праёмы кожнага з паверхаў злучаны гарыза-нтальнымі ліштвамі ў фор-ме паласы — гэта і стварае выгляд вокнаў Ле Карбюз-зе. Таксама ідэі функцыя-налізму праяўляюцца ў выка-рыстанні прынцыпу залежнасці функцыі ад формы. Гэта добра бачна на прыкладзе пабудовы паўдзённага фасада, дзе ад аб-рысаў агульнага будынка вы-разна аддзелены аб’ём гімна-стычнай залы.

 

Будынак сучаснай Лідскай школы №1 з’яўляец-ца цікавай ілюстрацый прабле-мы каадукацыі (сумеснага на-вучання хлопчыкаў і дзяўчы-нак) у міжваенны перыяд. Пра-блема мела вялікі ўплыў на пра-ектаванне школ. Першыя ка-адукацыйныя школы з’явіліся у другой палове XIX ст. Але каадукацыя яшчэ доўга заста-валася дыскусійнай праблемай. Таму школы ў архітэктурным сэнсе часта праектаваліся ў ад-ным будынку, але былі падзе-леныя на дзве паловы з асоб-ным уваходам. У вёсках і малых мястэчках сумеснае навучанне мела і эканамічны сэнс з-за невялікай колькасці вучняў. Некаторыя, больш рэдка ўжы-ваныя памяшканні — гімнастыч-ная зала, спецыялізаваныя на-вучальныя класы ці адмініст-рацыйныя памяшканні, праек-таваліся супольнымі, але так, каб хлопцы не маглі патрапіць на жаночую палову. Такія «сі-метрычныя» школы добра ат-рымлівалася праектаваць у стылі неакласіцызму, дастатко-ва папулярным у 1920-х гг. у Еўропе. Адно крыло школы было мужчынскім, а другое жаночым, яны мелі свае ўвахо-ды, а ў частцы, якая злучала два крылы школы, месціліся пакоі настаўнікаў, гімнастычная зала, тут жа быў галоўны ўва-ход у школу. У новым гмаху размясціліся агульнаадука-цыйныя школы № 1 і 2, левае крыло для хлопчыкаў, правае — для дзяўчынак. Будынак су-часнай Лідскай школы № 1 ёсць ідэальным узорам такога пра-екту. Аналагічная ідэя была рэалізавана ў шмат якіх школь-ных будынках таго часу.

 

Лідская пошта. Насу-перак гарадскім легендам, бу-дынак быў спраектаваны ў 1936 г. Вандай Баэрнер-Пшэ-ўлоцкай (Wanda Boerner-Prze-wlocka) якая раней спраекта-вала будынак пошты ў г. Івоні-чы і жылыя дамы катэджнага тыпу для працаўнікоў пошты ў Варшаве. Верагодна заказ на праектаванне будынка пошты ў Лідзе архітэктар атрымала праз адпаведныя кантакты — яе дзядзька, Ігнат Баэрнер ў 1929-33 гг. быў міністрам пош-таў і тэлеграфаў Польшчы.

З боку гледжання архі-тэктуры гмах пошты складаец-ца з кубічных аб’ёмаў з эле-ментамі, тыповымі для стылю Ле Карбюззе — першы паверх знаходзіцца трошкі ў глыбіні што падкрэслена больш цём-ным колерам і на першым пла-не бачны канструкцыйныя слупы. У галоўным аб’ёме бу-дынка знаходзіўся паштова-ка-савая зала і бочная тэлеграфна-тэлефонная зала з агульным вестыбюлем. Вакол паштова-касавай залы месціліся памяш-канні розных паштовых служ-баў. Для працаўнікоў пошты меліся асобныя выхады з боку і тылу будынка. На другіх-чац-вёртых паверхах знаходзіліся розныя офісныя памяшканні, а таксама тэлефонная і тэлегра-фная станцыі, а ў бочным крыле пошты — кватэры.

 

1 Рустоўка — у архітэк-туры абліцоўванне знешніх сцен будынка або іх некаторых частак чатырохкутнымі, пра-вільна складзенымі і шчыльна прыгнанымі адзін да другога камянямі, пярэдні бок якіх па-кінуты неабчэсаным ці абчэ-саным вельмі груба, і толькі па краях абведзены невялікай гладкай паласой. Пры «дыя-ментавай» рустоўцы камяні абчэсаны ў форме дыямента.

 

Здымкі:

  1. Лідская гімназія з гімнастычнай залай і стужкавы-мі вокнамі Ле Карбюззе ў пра-вым фасадзе (NAC).
  2. Лідская «сіметрыч-ная» каадукацыйная школа № 1, 2.
  3. Лідская пошта ў 1938 г. фота з кнігі (Pszczolkowski Michal. Kresy nowoczesne. Ar-chitektura na ziemiach wschod-nich II Rzeczypospolitej 1921-1939).

 

Навіны Германіі

Як нямецкі фатограф 100 гадоў назад зарабляў на беларускіх краявідах

Група беларускіх архі-тэктараў і рэстаўратараў са-брала калекцыю фотакартак Лынтупаў і ваколіцаў, зробле-ных амаль невядомым у Бела-русі фатографам.

Нямецкі фатограф Фрыц Краўскопф нарадзіўся ва Ўсходняй Прусіі ў 1882 годзе. Як нямецкі вайсковец ён трапіў у Беларусь падчас Першай су-светнай вайны. У перыяд аку-пацыі Краўскопф жыў у Лын-тупах на Пастаўшчыне. Пра вайсковую кар’еру Краўскоп-фа вядома няшмат, а вось выні-кі ягонай працы як фатографа захаваліся добра.

— Ён чамусьці меў маг-чымасць адносна вольна пе-рамяшчацца ўздоўж лініі фро-нту, па ваколіцах Лынтупаў, — кажа архітэктар і рэстаўратар Вадзім Гліннік, які разам з па-плечнікамі сабраў вялікую ка-лекцыю фатаздымкаў Краўс-копфа. — Пры гэтым Краўскопф не быў вайсковым фатографам і не фатаграфаваў месцы баёў. Ён займаўся тым, што рабіў здымкі беларускіх краявідаў, друкаваў іх на паштоўках і пра-даваў нямецкім салдатам.

Вядома, што на тэры-торыі Беларусі Фрыц Краўс-копф знаходзіўся ў 1916-17 гадах. Толькі ў Лынтупах фато-граф зрабіў каля 400 здымкаў. Акрамя гэтага Краўскопф фа-таграфаваў Камаі, Шэметава, Кабыльнік (цяперашнюю На-рач). Асабліва цікавыя здымкі Краўскопфа, зробленыя ў По-лацку.

Агулам за два гады ў Беларусі Краўскопф зрабіў некалькі тысяч фатаграфій. Аднак ягонае імя амаль невя-домае беларускім гісторыкам і краязнаўцам.

— Дасюль лічылася, што Краўскопф усяго толькі дру-кар. Але даследаванні куратара нашай выставы Ядвігі Лука-шык даказалі, што ён асабіста фатаграфаваў. І потым са сваіх уласных фатаздымкаў рабіў адбіткі і выпускаў паштоўкі, — кажа Вадзім Гліннік.

Арганізатары выставы высветлілі, што адзін з вядо-мых здымкаў касцёла ў Камаях таксама належыць Краўскоп-фу. Вадзім Гліннік кажа, што імя немца неабходна вярнуць ва ўжытак гісторыі беларус-кага мастацтва і культуры.

Пасля вайны Фрыц Краўскопф вяртаецца ў Пру-сію, дзе праз два гады адкрывае друкарню, фатаграфуе ваколі-цы Кёнігсберга і мірнае жыццё Прусіі. Становіцца даволі вя-домым фатографам. З успамі-наў ягонага сына вядома, што дзякуючы фатаграфіі Краўс-копф даволі добра зарабляў і нават мог сабе дазволіць на-быць аўтамабіль «Мерседэс» высокага класу. Ва ўсёй Прусіі ў той час былі толькі дзве такія машыны.

Большая частка архіва Краўскопфа была знішчана ў 1945 годзе падчас штурму Кё-нігсберг савецкімі войскамі. Тады ж загінуў і сам Краўс-копф, які адмовіўся ехаць у эвакуацыю. Ацалела толькі ча-стка негатываў. У 1954 годзе была выдадзеная кніга з фота-здымкамі ахопленага агнём Кёнігсберга, іх Краўскопф ра-біў у апошнія дні жыцця. Заха-ваць здымкі ўдалося дзякуючы тром сынам, якія своечасова вывезлі негатывы. Усе трое па-зней таксама сталі фатографамі.

— Нам было вельмі ці-кава прасачыць стаўленне Краўскопфа да беларускіх кра-явідаў. Ён не здымаў страшных ваенных эпізодаў. На ягоных здымках няма жахаў вайны, ня-ма рэпартажаў з лініі фронту. Краўскопф у асноўным здымаў тылы, адпачынак нямецкіх сал-дат, яго вельмі цікавіла жыццё мясцовых беларусаў. Ёсць шмат партрэтаў лынтупскіх дзяцей, шмат назіранняў за ар-хітэктурай, — кажа Вадзім Глін-нік.

Рэстаўратар дадае, што дзякуючы паштоўкам Краўс-копфа цяпер можна больш да-кладна аднавіць будынкі ў По-лацку. Фатограф вельмі актыў-на падарожнічаў. Акрамя Бе-ларусі, шмат здымаў у Латвіі і Польшчы.

Паштовачны бізнэс фа-тографа квітнеў. На большасці сабраных Вадзімам Гліннікам і яго калегамі паштовак можна пабачыць пасланні ад нямецкіх салдат сваім родным. Яны апі-сваюць сваё жыццё ў Беларусі і службу на фронце. Здымкі Краўскопфа фактычна былі для іх тым самым, што цяпер інста-грам: з іх дапамогай салдаты па-казвалі родным сваё жыццё.

— Цікава, што калі тэ-рыторыя Беларусі перайшла пад кантроль расейскіх салдат, яны таксама дасылалі дадому паштоўкі Краўскопфа. Ма-быць, знаходзілі іх на месцах, дзе паштоўкі друкаваліся, і да-сылалі дадому. Існуюць нямец-кія паштоўкі з подпісамі па-расейску, — кажа Вадзім Глін-нік.

Група архітэктараў і рэстаўратараў, якія ладзяць выставу паштовак, сёння ства-рае Лынтупскі культурны цэнтр «Культыватар». Праз аўкцыёны яны набываюць фо-такарткі. Каля 40 з іх будуць пастаянна выстаўляцца ў Лын-тупах.

— Як чалавек пункту-альны, Краўскопф большасць сваіх здымкаў падпісваў і ну-мараваў. Па іх можна аднавіць шлях ягоных перамяшчэн-няў… Для пачатку стагоддзя ягоныя фота маюць выдатную якасць, — кажа Гліннік.

Фрыц Краўскопф быў далёка не адзіным нямецкім фа-тографам, які працаваў у Бела-русі сто гадоў таму. Аднак яго-ныя здымкі ўнікальныя тым, што паказваюць жыццё бела-русаў, яны захавалі архітэк-турныя дэталі Лынтупаў і По-лацка. Існуе нават некалькі картак, зробленых з борта аэ-раплана — за сто год да папу-лярнасці дронаў. Яны з’явіліся дзякуючы таму, што ў Лын-тупах дзейнічаў нямецкі аэра-дром. Вядомыя нават пахаванні нямецкіх лётчыкаў, якія загі-нулі пры няўдалых палётах.

— Краўскопф друкаваў паштоўкі і прадаваў іх салдатам, зарабляў такім чынам на жыц-цё, — кажа Вадзім Гліннік. — А мы дзякуючы гэтаму маем вы-датныя дакументы пра жыццё ў Беларусі роўна сто гадоў таму.

Радыё Свабода.

 

Юбілейная выстава Міколы Купавы ў Палацы мастацтва

7 чэрвеня ў менскім Палацы мастацтва была ад-крыта выстава «Айчына свет-лая мая», прысвечаная 50-год-дзю творчай дзейнасці Міколы Купавы, і разам з ёй — экспазі-цыі  яго калегаў Аляксандра Квяткоўскага і Аляксандра Дзяшко, а таксама — Рэспублі-канская выстава партрэтаў.

Мікола Купава — вядо-мы беларускі творца з выразна акрэсленай грамадскай пазі-цыяй. Ён — уладальнік найвы-шэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва — дыплома і медаля імя Францішка Скары-ны, лаўрэат прэміі Беларускага фонду імя Тадэвуша Касцюш-кі, пераможца конкурсу «Веч-ныя гарады». Ён з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў  з 1978 года і сябрам суполкі  «Паго-ня».

Мікалай Мікалаевіч скончыў аддзяленне графікі Бе-ларускага дзяржаўнага тэатра-льна-мастацкага інстытута ў 1976 годзе, дзе яго настаўнікамі былі прафесар Павел Люба-мудраў, дацэнт  Васіль Шаран-говіч. Мікола Купава выкладаў у мастацкай вучэльні імя Гле-бава ў 1976-78 гадах, на архі-тэктурным факультэце Бела-рускага нацыянальнага тэхніч-нага ўніверсітэта ў 2002-2006 гадах. У 1998-2004 гг. мастак быў старшынём суполкі «Па-гоня».

Мікола Купава працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу і экслібрысу. Даследуе беларус-кую архітэктуру, у прыватна-сці, аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства. Ён вы-канаў мастацкае аздабленне звыш 30-ці кніжак і альбомаў, стварыў выявы знаных дзечаў гісторыі і культуры Беларусі: Канстанціна Астрожскага, Еф-расінні Полацкай, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Алаізы Пашке-віч, Івана Луцкевіча і іншых.             М. Купава браў удзел у больш як 90 нацыянальных, перса-нальных і міжнародных вы-ставах.

З  уступным словам да шматлікіх знаных гасцей вы-ставы звярнуўся старшыня Бе-ларускага саюза мастакоў і ся-бар СБП Рыгор Сітніца:

— Мікалай Мікалаевіч ў добрай творчай і фізічнай фор-ме сустрэў свой юбілей. Ён па-клаў жыццё на сцвярджэнне нашых нацыянальных святы-няў, а значыць — на замацаванне нас у вечнасці, адзначыў Рыгор Сітніца. -Тады, калі яшчэ мала хто з нас марыў пра нацыяна-льную дзяржаву, ён у сярэдзі-не 70-тых гадоў ведаў, што та-кая дзяржава адбудзецца, і вось яна адбылася высілкамі тых людзей, якія былі побач са спадаром Мікалаем і рабілі разам агульную справу. Сёння мы бачым вынік: ёсць наша дзяржава, мацнее наша нацыя, і мы маем юбілейную выставу Мікалая Мікалаевіча Купавы.

— Мікалай Мікалаевіч — наш настаўнік, на яго творах мы вучыліся, сказаў старшыня суполкі «Пагоня» Ігар Марач-кін.- З ім мы аб’ездзілі шмат пленэраў, шмат вандравалі па Беларусі. Мы жадаем яму тво-рчых поспехаў і далейшай плён-най працы!

— Мы пазнаёміліся са спадаром Купавам, калі ён быў дырэктарам менскай мастацкай вучэльні, — успамінае акадэмік НАН Радзім Гаўрылавіч Гарэ-цкі. — Мікола Купава — з той кагорты выдатных нацыяналь-ных мастакоў, якія ўзначалі наш нацыянальны рух. Сярод іх былі Лявон Баразна, Аляксей Марачкін і іншыя. Ён столькі зрабіў, каб Беларусь была адзі-ная, багатая, незалежная!

 

Спадар Мікола Купава выказаў ўдзячнасць Беларус-каму саюзу мастакоў за пад-трымку ў арганізацыі выставы і сваім землякам, родным, ка-легам, якія прыехалі з іншых гарадоў і вёсак на свята, якое бывае раз у пяцьдзесят гадоў, і падзялілі з ім радасць ад-крыцця вернісажу. З Воршы падтрымаць земляка прыбыў старшыня Аршанскай суполкі ТБМ Юрась Нагорны. Ён пра-чытаў верш з радкамі, прысве-чанымі сябру:

«Руплівец Мікола Купава

нам страчанае вяртае.»

 

— Спадар Мікола Купа-ва вельмі часта ладзіць у нас у горадзе свае вернісажы. У кан-цы 2016 года ён удзельнічаў з дакладам на канферэнцыі, пры-свечанай адраджэнню базыль-янскіх муроў, — сказаў М. На-горны. Адкрыццё выставы на-ведалі кампазітар Ігар Луча-нок, народныя мастакі Васіль Шаранговіч і Ўладзімір Тоўс-цік, Аляксей і Ігар Марачкіны, і шматлікія прадстаўнікі твор-чай інтэлігенцыі краіны.

Крыху раней да падзеі сп. М. Купава дзяліўся сваімі ўспамінамі з сябрамі ТБМ.

— Спадар Мікола, Ар-шанскі край Вам дарагі і Вы шмат робіце для яго. З чым гэта звязана?

— Я  нарадзіўся 31 сту-дзеня 1946 года ў Воршы. Гэта месца вельмі актуальнае для мяне, таму што гэта мой родны кут. Застаўся ў памяці бераг над Аршыцай, уніяцкі храм. Тое, што я бычыў, было моцным ім-пульсам для майго сталення. Гэта царква выхавала ў мяне разуменне прыгожага, дабры-ню, шматлікія станоўчыя яка-сці. Каля я выходзіў на падво-рак, я бачыў гэты храм, які быў  як аршанскі Нотр-Дам. Ён быў збудаваны па-за цэнтрам гора-да  ў 1758 годзе. Паўтары мет-ры была таўшчыня муроў.

Нам маёй памяці былі яшчэ старыя помнікі 17-га ста-годдзя, якія стваралі аблічча горада. У 1969 годзе я скончыў мастацкую вучэльню ў Мен-ску і ехаў наведваць бацькоў. З паўкіламетра мне засталося іс-ці. Я ледзве не абамлеў, калі ўбачыў, што чыгунная баба разбурае сцяну храма. У 20-30 гады ў храме быў музей, по-тым — сховішча. Хлапчукі лезлі туды праз дзірку, там была процьма галубоў. Шкадую, што не асмеліўся туды з імі за-лезці.

Я жахнуўся ад таго, што быў адбіты правы неф. Я пачаў здымаць на фотаапарат, напісаў ліст ў «ЛіМ» і ў Савет Міністраў. Калі я пазнаёміўся з Караткевічам, ён сказаў, што таксама пісаў звароты. Карат-кевіч бываў у Воршы наездамі, але бываў рэгулярна. Потым ўсё знеслі, застаўся толькі кля-штар і кавалак сцяны царквы.

Праз год, у 1970-тым годзе, я паступіў у інстытут, пачаў сур’ёзна займацца і з таго часу адчуў сябе прыналежным да творцаў. Калі я абараняўся ў 1976 годзе, я ўзяў за тэму па-ўстанне Кастуся Каліноўскага. У мяне была серыя аркушаў, яны былі прывязаныя да кнігі Кісялёва «Сейбіты вечнага». Я праілюстраваў кнігу, і яна па-служыла мне пачаткам тэмы. Нарэшце, я стварыў тры парт-рэты Кастуся Каліноўскага…

 

Боскі дар творчасці, накіраваны на перамяненне свету і на тое, каб прыгажосць і гармонія ратавалі душу чала-века, прынёс вялікі плён. 50 гадоў творчай дзейнасці — гэта паўстагоддзя служэння Пры-гажосці і Ісціне.

Эла Дзвінская.

На фота аўтара: 1. М.М. Купава на юбілейнай выставе. 2. Аўтапартрэт М. Купавы, 1975 год.

 

Да Язэпа Драздовіча

 У першы дзень лета, 1 чэрвеня, магілёўская грамада ТБМ імя Ф. Скарыны накіравалася на выставу твораў Язэпа Драздовіча. Экскурсію па экспазіцыі нам праводзіў сябар ТБМ, супрацоўнік музея гісторыі Магілёва Яўген Балбераў. Постаць Драздовіча незвычайная ў нашай культуры. Ён — і мастак, і скульптар, і гісторык, і грамадскі дзеяч. Прайшлі дзесяцігоддзі і яго спадчына як ніколі запатрабаваная. Выходзяць альбомы і кнігі , прысвечаныя выбітнаму Беларусу. А яго касмічныя мары і творы ўсіх здзіўляюць і ўражваюць дагэтуль сваёй незвы-чайнасцю.

Многія магілёўцы, асабліва са старэйшага пакалення, для сябе ўпершыню адкрылі гэтага чалавека і былі прыемна здзіўленыя, што мы маем такога творцу. Мы пабачылі партрэт Ф. Багушэвіча і скульптурныя выявы, Ф. Скарыну і незямных істот… Было што паглядзець і над чым паразважаць.

Алег Дзьячкоў.

 

«Валадар загадак»

16 чэрвеня 2017 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбу-дзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Ігара Кулікова «Валадар зага-дак». Гэта чацвёртая кніга паэта, у яе ўвайшлі вершы, напісаныя ў 2015 — 2017 гадах, а таксама пераклады «Рыгведы», Фрыдры-ха Гёльдэрліна і Джакама Леа-пардзі. Пераклады Ігара Куліко-ва так ці іначай перагукаюцца з асноўным зместам кнігі. Аўтар адчуваў патрэбу не толькі пера-стварыць гэтыя тэксты ў бела-рускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.

Ігар Кулікоў —  паэт і перакладчык з санскрыту ды іншых моў. Адзін з пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009), дыпламант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2011).

У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія паэты Міхаіл Баярын, Кацярына Масэ, Антон Рудак, Галіна Сіўчанка, Міхал Бараноўскі ды Яўген Бясчасны.

Запрашаем усіх! Уваход вольны!

Вечарына адбудзецца па адрасе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча г. Менск, вул. М. Багдановіча, 7а, даведкі па тэлефоне: 334 42 69.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *