Навіны Германіі. Навучальны семінар — знаёмства з Германіяй у Майнцы

Панядзелак, Чэрвень 12, 2017 0

16-24 жніўня 2017 года  «Dіе Akademie fur Belarus» запрашае на семінар у Майнц, які дапаможа глыбей пазнаёміцца з Германіяй.

З 2007 года «die Akademie fur Belarus» арганізоўвае для студэнтаў і маладых выпускнікоў семінар, які дапамагае лепш спазнаць Нямеччыну. Усе мерапрыемствы праходзяць як у памяшканні народнай школы, так і ў арганізацыях, што прымаюць гасцей з Беларусі.

Семінар дапаможа бліжэй пазнаёміцца з палітыкай, грамадствам Германіі і Еўропы, індустрыяй, гандлем у Майнцы, сістэмай абароны правоў работнікаў, універсітэтам. Таксама ўдзельнікаў семінару чакаюць экскурсіі па Майнцы і Візбадэне, Франкфурце-на-Майне, Кёльне і паездка да гары Ларэля, а таксама сустрэчы з рознымі людзьмі.

Пасля сканчэння семінару кожны атрымае падцверджанне аб удзеле.

 

Патрабаванні:

— узрост — 18-35 гадоў;

— добрае валоданне нямецкай мовай;

— цікаўнасць да культуры, палітыкі і грамадства Нямеччыны.

Каб падаць заяўку на ўдзел, трэба даслаць:

— запоўнены і падпісаны фармуляр заяўкі;

— матывацыйны ліст, у якім кандыдату трэба растлумачыць, чаму ён/яна жадае ўзяць удзел і які інтарэс да Нямеччыны мае (аб’ём — 1 старонка на нямецкай мове);

— жыццярыс (біяграфію) у таблічным выглядзе;

— пашпартны фотаздымак;

— падцверджанне ўзроўню  валодання нямецкай мовай (альбо ліст ад спадарыні Susanne Bandau — DAAD-лектаркі, альбо падцверджанне ад свайго выклачыка нямецкай мовы).

Усе дакументы неабходна даслаць на адрас сеціўнай пошты akademie@Mainz Minsk.de.

Фінансавыя ўмовы:

Унёсак за ўдзел складае 90 еўра. Выдаткі на візу і медыцынскае страхаванне пакрываюцца арганізатарамі. Пражываць удзельнікі будуць у кватэрах/дамах сяброў мясцовай супольнасці, у якіх ужо ёсць досвед «кватэравання» ўдзельнікаў семінару. Сняданкі, абеды, а таксама вячэры (не заўжды) ўваходзяць у суму ўнёску.

Важна: пра даезд у Майнц і дадому ўдзельнікі мусяць паклапаціцца самастойна. Дэдлайн — 31 траўня 2017 года.

Крыніца: adukacyja.info,

АДБ Брусель.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *