Купалу шануюць у Лідзе

Панядзелак, Ліпень 17, 2017 0

6 ліпеня Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы  цікавай імпрэзай адзначыла 135-я ўгодкі з дня нараджэння першага Народнага паэта Беларусі. Янка Купала воляй лёсу аказаўся цесна звязаным з Лідай. Пра гэта распавялі супрацоўнікі бібліятэкі Лілея Гаран і Караліна Грышко ў цікавай прэзентацыі, падрыхтаванай да імпрэзы, у тым ліку і пра тое, што Янка Купала быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР па Лідскай Слабадской акрузе, пра тое, як у Лідскую бібліятэку прыязджала жонка Янкі Купалы Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч і падарыла бібліятэцы шыкарную кнігу “Беларускі арнамент”

Многія пазіцыі прэзентацыі ўдакладніў і развіў слынны беларускі паэт і, што важна, літаратуразнавец Міхась Скобла, які спецыяльна дзеля гэтай імпрэзы прыехаў з Менска.

Цудоўныя песні на словы Янкі Купалы выканала Таццяна Грыневіч-Матафонава.

танякчарняккзалак

Лідскі бард, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяржук Чарняк выканаў песню пра Купалу і таксама на словы Купалы.

Не гледзячы на лета імпрэза выклікала вялікую цікавасць, прыйшлі аматары паэзіі, краязнаўцы, выкладчыкі Лідскага каледжа, сябры ТБМ.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *