«Лідскае піва» правяло ў Менску дыктоўку на беларускай мове

Серада, Ліпень 5, 2017 0

ААТ «Лідскае піва» імкнецца падтрымаць ужыванне беларускай мовы: 24 чэрвеня кампанія ў Нацыянальнай бібліятэцы зладзіла «Агульную дыктоўку». Тэкст дыктоўкі выбралі невыпадковы — урывак з кнігі Міхаіла Валодзіна «Менскія гісторыйкі», бо дыктоўка прымеркаваная да 950-годдзя Менска.

Удзельнікаў дыктоўкі, якія атрымалі найвышэйшыя балы, чакалі адмысловыя прызы ад арганізатараў. Але, падобна, для шмат каго удзел у падобнай імпрэзе — ужо падарунак.

— Я вырашыла, што трэба нейкі такі крок зрабіць, каб пачаць размаўляць па-беларуску, і гэтае мерапрыемства будзе для мяне такім крокам, — кажа ўдзельніца дыктоўкі.

Пасля Менска кампанія хоча зладзіць дыктоўкі і ў рэгіёнах. Як прызнаюцца арганізатары, сённяшняя дыктоўка — гэта і для іх чарговы крок да поўнага пераходу на беларускую мову.

Паводле СМІ.

Нягледзячы на ўвесь патрыятызм, папярэджваем: лішняе ўжыванне піва шкодзіць здароўю.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *