“Лідскае піва”: з павагай да гісторыі і мовы

Серада, Ліпень 5, 2017 0

Бровар «Лідскае піва» 22 чэрвеня прэзентаваў новы гатунак — «Менскае, 1918″. Ён прымеркаваны да 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года.

рыльцак

На этыкетцы гатунку размешчаныя бел-чырвона-белыя абрысы БНР. Этыкетка выкананая ў стылістыцы старажытнага вітража.

«Новы прадукт прымеркаваны да даты, калі Менск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Піва вырабленае ў стылі “еўрапейскі лагер”. Мае 4,7% мацунку. Прэзентацыя новага гатунку адбылася ў кавярні «Грай». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Менску.

Гэта ўжо не першыя «гістарычныя» гатункі піва ад «Лідскага». Сёлета ў лінейцы з’явіліся лагеры «Менскае, 1067″ і «Менскае, 1499″, адзін з якіх прысвечаны заснаванню Менска, а другі — наданню гораду Магдэбургскага права.

Зміцер Панкавец,

фоты Сяргея Гудзіліна.

Нягледзячы на ўвесь патрыятызм, папярэджваем: лішняе ўжыванне піва шкодзіць здароўю.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *