НАША СЛОВА № 26 (1333), 28 чэрвеня 2017 г.

Серада, Ліпень 5, 2017 0

“Лідскае піва”:

з павагай да гісторыі і мовы

Бровар «Лідскае піва» 22 чэрвеня прэзентаваў новы гатунак — «Менскае, 1918″. Ён прымеркаваны да 100-х угод-каў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспуб-лікі, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года.

На этыкетцы гатунку размешчаныя бел-чырвона-белыя абрысы БНР. Этыкетка выкананая ў стылістыцы стара-жытнага вітража.

«Новы прадукт пры-меркаваны да даты, калі Менск упершыню стаў сталі-цай незалежнай дзяржавы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Піва вырабленае ў сты-лі “еўрапейскі лагер”. Мае 4,7% мацунку. Прэзентацыя новага гатунку адбылася ў ка-вярні «Грай». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прачытаў лекцыю пра памятныя мясціны БНР у Менску.

Гэта ўжо не першыя «гістарычныя» гатункі піва ад «Лідскага». Сёлета ў лінейцы з’явіліся лагеры «Менскае, 1067″ і «Менскае, 1499″, адзін з якіх прысвечаны заснаванню Менска, а другі — наданню го-раду Магдэбургскага права.

Зміцер Панкавец,

фоты Сяргея Гудзіліна.

«Лідскае піва» правяло ў Менску дыктоўку на беларускай мове

ААТ «Лід-скае піва» імкнецца падтрымаць ужыван-не беларускай мовы: 24 чэрвеня кампанія ў Нацыянальнай біб-ліятэцы зладзіла «Агульную дыктоў-ку». Тэкст дыктоўкі выбралі невыпадко-вы — урывак з кнігі Міхаіла Валодзіна «Менскія гісторый-кі», бо дыктоўка пры-меркаваная да 950-годдзя Менска.

Удзельнікаў дыктоўкі, якія атрымалі найвышэйшыя балы, чакалі адмысловыя пры-зы ад арганізатараў. Але, па-добна, для шмат каго удзел у падобнай імпрэзе — ужо пада-рунак.

— Я вырашыла, што трэба нейкі такі крок зрабіць, каб пачаць размаўляць па-бе-ларуску, і гэтае мерапрыемства будзе для мяне такім крокам, — кажа ўдзельніца дыктоўкі.

Пасля Менска кампа-нія хоча зладзіць дыктоўкі і ў рэгіёнах. Як прызнаюцца арга-нізатары, сённяшняя дыктоўка — гэта і для іх чарговы крок да поўнага пераходу на беларус-кую мову.

Паводле СМІ.

Нягледзячы на ўвесь патрыятызм, папярэдж-ваем: лішняе ўжыванне піва шкодзіць здароўю.

Юбілей у Ганны Сурмач

Ганна СУРМАЧ нара-дзілася 4 ліпеня 1947 года ў вё-сцы Пацэвічы Мастоўскага ра-ёна Гарадзенскай вобласці. Скончыла гістарычны факуль-тэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Была су-працоўнікам Дзяржаўнага ар-хіва Менскай вобласці (1970-1973), інспектарам архіўнага аддзела Менскага аблвыкан-кама (1973-1977), загадчыцай аддзела камплектавання Дзяржархіва Менскай вобла-сці (1977-1982), дырэктарам Цэнтральнага дзяржархіва лі-таратуры і мастацтва Беларусі (1982-1993). З ліпеня 1993 года старшыня Рады грамадскай ар-ганізацыі — Аб’яднанне белару-саў свету «Бацькаўшчына». Была кіраўніком рабочых груп па падрыхтоўцы і правядзенні Першага і Другога з’ездаў бе-ларусаў свету ў Менску (1993, 1997), двойчы абіралася на іх старшынёй Рады Аб’яднання беларусаў свету. Зрабіла свой унёсак у ажыццяўленне пра-грамы адраджэння выявы ду-хоўнай святыні беларускага народа — Крыжа святой Ефра-сінні Полацкай (унікальнага твора ювелірнага мастацтва XII ст.), пачатай па ініцыятыве Аб’яднання «Бацькаўшчына» (завершана ў 1998). Многае зрабіла ў справе выяўлення, збору і перадачы на захоўванне ў дзяржархівы Беларусі архі-ваў Беларускай Народнай Рэс-публікі, а таксама дакументаў пра беларускі нацыянальна-адраджэнцкі рух, асабістых ар-хіваў дзеячаў беларускай літа-ратуры і мастацтва, архіваў бе-ларускай эміграцыі. Актыўна выступае ў перыядычным дру-ку, мае навуковыя публікацыі.  Падчас працы ў сістэме дзярж-архіваў узнагароджвалася ве-дамаснымі граматамі; у 1995 годзе грамадскім Фондам свя-той Ефрасінні Полацкай ёй прысвоена званне «Жанчына года». Ёсць сын.

Вікіпедыя.

Купалле рушыла па планеце

Ад 23 чэрвеня па но-вым стылі да 24 чэрвеня па старым стылі беларусы будуць адзначапць Купалле. Першыя Купальскія святы стартавалі з Ракава і Кульнева на Беларусі.

Трэці раз запар адбы-лося мерапрыемства пры бе-ларускіх песнях над Сакольскім залівам. Сёлета Сакольскае староства падпісала паразу-менне з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ). Гэта гарант, што свята Купалы ў Саколцы стане па-стаянным мерапрыемствам у культурным каляндары года. На сакольскай купальночцы выступілі гурты з Сакольш-чыны, Гайнаўшчыны ды госці з Менска.

У Празе Чэшскай пра-йшло штогадовае Купалле, якое ладзіць фэйсбук-суполка «Бе-ларусы Чэхіі».

У ноч на 25-е чэрвеня амерыканскія беларусы чар-говы раз адзначылі Купалле. Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-амерыканскага згуртавання «Пагоня» — стар-шыня Віталь Зайка, Валянціна Якімовіч і сям’я Алены і Юрыя Кавальчукоў. Многія з гасцей прыехалі на Купалле ўпершы-ню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей. Ва-лянціна Якімовіч патлумачыла значэнні купальскіх сімвалаў і спеваў, каб кожны лепш зра-зумеў сэнс гэтага свята і гуль-няў вакол вогнішча.

Паводле СМІ.

На фота: Купалле ў Ракаве.

 

Беларуска-польскія навуковыя стасункі ў галіне лінгвістычных даследаванняў у 2012-2017 гг. у святле

25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін

Выступ намесніка старшыні ТБМ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім на канферэнцыі ў Варшаве, прысвечанай 25-годдзю падпісання Дагавора аб дабрасуседстве і супрацоўніцтве, якая адбылася 20 чэрвеня 2017 г.

Гісторыя ўзаемадачы-ненняў беларускага і польскага народа сягае ў глыбокую даў-ніну. Мы перажылі шмат роз-ных перыядаў, што і не дзіўна. Так складвалася жыццё, мы былі то разам, то паасобку, як і з іншымі нашымі суседзямі. Нашы продкі разам перамагалі пад Грунвальдам і Оршай, пад Венай і Камянцом, пад Леніна і Монтэ-Касіна. Лёсы многіх нашых грамадзян пераплеце-ны, бо шмат якія сем’і апына-ліся па розныя бакі дзяржаў-ных межаў у сілу палітычных абставін. Сёння ў найноўшай гісторыі мы адзначаем 25 гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. І можам зазначыць, што гэта новы этап, які з самага пачатку займеў шырокі размах і заці-каўленасць з абодвух бакоў, асабліва ў галіне культуры і навукі. Шмат у гэтым плане зрабілі першы Міністр замеж-ных спраў Рэспублікі Бела-русь Пётр Краўчанка і першы Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльж-бета Смулкова. Пра гэта шмат ужо напісана і сказана, таму ў сваім выступе я хацела б спы-ніцца на той дзейнасці, якую на працягу апошніх пяці гадоў праводзяць кіраўніцтва і су-працоўнікі Інстытута мовазнаў-ства Нацыянальнай акадэміі навук, дзе я працавала да аб-рання дэпутатам Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага схо-ду Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень у Інстытуце выконваецца нека-лькі сумесных з Польскай ака-дэміяй навук тэм і праектаў: «Даследаванне семантычнай матывацыі ў беларускай і поль-скай мовах у дыяхранічным дыяпазоне», «Сусветная біблія-графія славістычнага мова-знаўства», «Выкарыстанне эты-малагічных даных у этналінг-вістычных даследаваннях», «Беларускі і польскі пераклады Карана татараў Вялікага Кня-ства Літоўскага», «Даследаванні па дыялекталогіі польскай і бе-ларускай моў», «Беларуская і польская канфесійная лексіка». Хачу адзначыць, што ў выка-нанні названых тэм актыўна задзейнічаны як добра вядо-мыя ў славянскім мовазнаў-стве вучоныя (Г.А. Цыхун, М.П. Антропаў, І.Л. Капылоў, В.М. Курцова), так і маладыя перспектыўныя навукоўцы (Н.А. Снігірова, Ю.М. Маліц-кі, І.У. Галуза). Важным выні-кам у межах выканання пра-екту «Даследаванні па дыялек-талогіі польскай і беларускай моў» стала правядзенне суме-снай з Польскай акадэміяй на-вук канферэнцыі «Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці», якая адбылася 5-6 кастрычніка 2016 г. у Мен-ску, а таксама выданне адна-йменнага зборніка навуковых артыкулаў. Фактыч-на, за ўсю гісторыю дзейнасці Інстытута мовазнаўства — гэта першая мовазнаў-чая сумесная акадэ-мічная канферэн-цыя. Шмат прахо-дзіла розных наву-ковых лінгвістыч-ных канферэнцый у іншых установах, а па лініі міжакадэ-мічнага супрацоў-ніцтва — толькі адна. Хацелася б, каб такія канферэнцыі зай-мелі працяг і ў перспектыве сталі больш рэгулярнымі.

Паміж акадэмічнымі ўстановамі Інстытутам славі-стыкі ПАН і Інстытутам мова-знаўства НАН Беларусі дзейні-чае праграма безвалютнага аб-мену. Навукоўцы актыўна ка-рыстаюцца гэтымі магчыма-сцямі для ўзаемаабмену выні-камі даследаванняў, а таксама для працы з бібліятэчнымі фо-ндамі Польшчы і Беларусі. У межах выканання названых праектаў адбылося шмат уза-емных візітаў і паездак. Падчас такіх сустрэч навукоўцамі былі прачытаныя лекцыі па акту-альных пытаннях беларускага і польскага мовазнаўства. Так, дырэктар Інстытута мовазнаў-ства І.Л. Капылоў выступіў з дакладам «Беларуска-польскія мовазнаўчыя стасункі: гісто-рыя, традыцыі, перспектыва» на сімпозіюме «Польска-бела-рускія сумесныя даследаванні ў галіне гуманітарных навук» у Варшаве ў сакавіку 2016 г., а таксама прачытаў лекцыю для прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры і студэнтаў фі-лалагічнага факультэта аддзя-лення беларусістыкі Варшаў-скага ўніверсітэта «Тапанімія Беларусі ў яе сувязі з матэ-рыяльнай і духоўнай культуры народа» восенню 2016 г. Перад прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры і студэнтамі філалагічнага факультэта ад-дзялення беларусістыкі Вар-шаўскага ўніверсітэта з лек-цыяй «Асноўныя напрамкі да-следаванняў і іх вынікі ў галіне беларускай нацыянальнай ды-ялекталогіі ў ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя» выступіла загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгва-геаграфіі В.М. Курцова. По-льскі знаны даследчык М. Янковяк выступіў перад су-працоўнікамі Цэнтра даследа-ванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры з дакладам «Беларуска-латышскія моўныя і культурныя кантакты».

Заключаныя дамовы па вышэйназваных праектах і тэ-мах спрыялі таму, што ў 2016 г. навукоўцы ажыццявілі су-месную дыялекталагічную экспедыцыю на Падляшша, памежны рэгіён Беластоцкага ваяводства, падчас якой была сабраная каштоўная рознаас-пектная лінгвістычная інфар-мацыя. Далейшая апрацоўка сабраных матэрыялаў у пер-спектыве паслужыць напісан-ню манаграфій, будзе выкары-стана пры аналізе сацыялінг-вістычнай сітуацыі на Бела-сточчыне і ўкладанні хрэста-матыі па беларускай дыялекта-логіі. Важным складнікам наву-ковай дзейнасці з’яўляецца ўдзел у канферэнцыях. Супра-цоўнікі Інстытута мовазнаўства ў 2015 — 2016 гг. прымалі ўдзел у 16 навуковых канферэнцыях, якія адбыліся ў Польшчы. Гэта гаворыць пра тое, што ёсць за-патрабаванасць і ёсць патэн-цыял для ажыццяўлення такіх навуковых нарадаў. У сваю ча-ргу польскія навукоўцы ўдзе-льнічалі ў працы І Міжнарод-нага кангрэсу беларускай куль-туры і ў вышэйназванай ака-дэмічнай канферэнцыі.

Дзякуючы наладжа-ным сувязям адбываецца плён-ная супраца па падрыхтоўцы і выданні навуковых часопісаў і іншых перыядычных выданняў. Супрацоўнікі Інстытута мо-вазнаўства ўваходзяць у склад рэдакцыйных калегій розных польскіх выданняў. М.П. Ант-ропаў з’яўляецца замежным рэцэнзентам перыядычных вы-данняў «Socjolingwistyka» i «Etnolingwistyka», Г.А. Цыхун — член рэдкалегіі Acta Alba-ruthenica, Я.В. Волкава ўвахо-дзіць у рэдакцыйную калегію навуковага часопіса «Zeszyty Luzyckie», Н.А Снігірова была няштатным членам рэдакцый-най калегіі польскага навуко-вага часопіса «Rocznik Insty-tutu Polsko-Rosyjskego».

 

У  сваім кароткім агля-дзе я прывяла толькі частку та-го, што і як робіцца ў галіне лінгвістычных даследаванняў на падставе дамоў, заключаных паміж Інстытутам мовазнаў-ства НАН Беларусі і Інсты-тутам славістыкі Польскай ака-дэміі навук. Але нават прыве-дзеныя факты сведчаць пра тое, што ў беларускай і поль-скай лінгвістычнай навуковай супольнасці ёсць зацікаўле-насць у сумеснай працы, ёсць важкія вынікі ў выглядзе пра-вядзення канферэнцый, сімпо-зіюмаў, выдання зборнікаў, матэрыялаў канферэнцый, су-месных экспедыцый. Таму хо-чацца верыць, што ў такой дзейнасці будуць і далейшыя перспектывы. Бо размаўляю-чы мовай культуры, адукацыі і навукі можна дамагчыся най-большай выніковасці і прадук-тыўнасці, у тым ліку калі не па-збягаеш закранаць і праблем-ныя пытанні.

Не магу не адзначыць і падтрымку з польскага боку шматлікіх грамадскіх ініцыя-тыў, у выніку якіх было выда-дзена шмат перакладной мас-тацкай літаратуры, праведзена многа культурніцкіх мерапры-емстваў. У сваю чаргу хачу па-ведаміць, што і наша грама-дзянская супольнасць, у пры-ватнасці ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны», уносіць свой уклад у развіццё добрасуседскіх ад-носін і спрыяе культурнаму ўзаемадзеянню. Вось ужо не-калькі гадоў у нашай сядзібе ўсе ахвотныя могуць навед-ваць курсы польскай мовы, якую вядуць сябры нашай ар-ганізацыі. Істотным момантам з’яўляеццца тое, што гэтыя курсы выкладаюцца праз бела-рускую мову. Такім чынам, для нашага ўзаемадзеяння і ўзаемаразумення нам не па-трэбны пасярэднікі, нашы мо-вы і культуры становяцца бліз-кімі наўпрост.

Асобна хачу падзяка-ваць уладам Рэспублікі Поль-шча за спрыянне ў прадастаў-ленні магчымасці навучання беларускім студэнтам у розных навучальных установах вашай краіны. У сённяшніх варунках глабалізацыі, калі рухомасць грамадзян, асабліва моладзі, набывае дынаміку, вельмі ва-жна, калі яны маюць магчы-масць павучыцца за межамі краіны, далучыцца да сучасных тэхналогій навучання, стажы-равацца ў лепшых навучаль-ных і навуковых установах Польшчы. Вельмі істотным для нас з’яўляецца і той факт, што на беларускай мове існуюць праграмы на польскім радыё і тэлебачанні, у 2005 годзе вы-йшла ў свет кніга «Нарыс гісто-рыі Польскай Дзяржавы і на-рода Х-ХХІ стст.», якую ўклаў М. Семаковіч і якая была рас-паўсюджана польскай амбаса-дай у беларускіх бібліятэках і ВНУ. Было б добра, каб адпа-ведная гісторыя Беларусі вы-йшла на польскай мове. Нату-ральна, што ўсе гэтыя важныя для нашых добрасуседскіх стасункаў рэчы адбываюцца на падставе ўсталяваных дыпла-матычных адносін.

Напрыканцы свайго выступу хачу яшчэ раз пад-крэсліць той факт, што зада-дзены 25 гадоў таму дыпла-матычны вектар развіцця ад-носін паміж нашымі краінамі спрыяе лепшаму ўзаемаразу-менню і ўзаемадзеянню. І ме-навіта такія ўзаемапаважлівыя адносіны здольныя закласці трывалы падмурак для далей-шых стасункаў паміж нашымі дзяржавамі і народамі.

Імпрэза ў гонар Васіля Быкава

17 чэрвеня, у суботу, мы адзначылі дзень народзінаў славутага беларускага пісь-менніка Васіля Быкава. Хоць непасрэдная дата нараджэння знакамітага творцы — 19 чэрве-ня, але сёлета гэта працоўны дзень, панядзелак. Прыгожыя мясціны малой радзімы май-стра прытулілі нас ужо не ўпе-ршыню. Імпрэза ладзілася, як звычайна, Віцебскай абласной радай ТБМ і грамадскім рухам «За свабоду».

Адкрыў Літаратурныя сустрэчы прывітальным сло-вам Юрась Бабіч — старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ. Потым успамінамі пра Васіля Ўладзіміравіча падзя-ліўся ганаровы старшыня Ві-цебскай абласной рады Іосіф Навумчык.

Вядомы пісьменнік і перакладчык Уладзімір Папко-віч прачытаў свае вершы, пры-свечаныя Быкаву, а таксама анансаваў прэзентацыю новай уласнай кнігі.

Выкладчыцы ВДУ імя П.М. Машэрава Вольга Сянь-кова і Любоў Глазман, а таксама выкладчыца ПДУ Вера Гямбіц-кая прапанавалі ўсім прысут-ным успомніць творчасць Ва-сіля Быкава, пазнаць урыўкі з яго твораў і даведацца цікавыя звесткі з яго жыцця падчас ад-мысловай віктарыны. Спачат-ку госці свята не надта актыўна ўдзельнічалі, саромеліся адказ-ваць, але хутка ўсе ажывіліся і з задавальненнем прапаноўвалі свае версіі.

Кранальна, з душой разважаў пра творчасць пісь-менніка і асабістае стаўленне да Быкава малады настаўнік ся-рэдняй школы №12 г. Віцебска Антон Арцямёнак. Ён, дарэчы, прызнаўся, што ўпершыню быў у Бычках на падобным свяце яшчэ вучнем 11-га класа. Малады спецыяліст распавёў сярод іншага і пра тое, які ўплыў аказалі творы пісьмен-ніка на яго светапогляд.

Ужо стала добрай тра-дыцыяй ушаноўваць памяць не толькі Васіля Ўладзіміравіча, але і ягоных сяброў, славутых і таленавітых паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураў-кіна. Таму было варта прачы-таць штосьці такое, што магло б перадаць увесь каларыт іх сяброўскіх адносін, родных мясцін. Барадулін прысвяціў дастаткова вершаў Быкаву. Адзін з іх называецца «Па сло-вах Быкава іду!» Яго прачы-тала студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава Крысціна Дайлі-дзёнак.

У пэўным сэнсе верша-ваныя радкі ўдала працягнуў бешанковіцкі паэт і бард Геор-гій Станкевіч са сваімі запамі-нальнымі лірычнымі песнямі, а пасля і полацкі музычны гурт «Sumarok» на чале са стар-шынём Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ Ігарам Па-лынскім. Іх спевы надалі бадзё-ры настрой усім прысутным. Да рытмічных мелодый выра-шыў далучыцца і Леанід Лаў-рыновіч, які нават паклаў на музыку адзін з вершаў Янкі Купалы.

Так завяршылася пер-шая частка святочнай імпрэзы.

Далей нас чакала адна з галоўных падзей дня. У гэтым годзе адбылося ўручэнне дзя-сятай, юбілейнай узнагароды — прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Лаўрэатам стаў Зміцер Дашкевіч.

Святочнае мерапры-емства закончылася выступам вядомага барда Віктара Шал-кевіча.

Несумненна, чарговая Быкаўская літаратурная імп-рэза ўдалася! Такую выснову можна было зрабіць, пагутары-ўшы са шматлікімі гасцямі і непасрэдна з удзельнікамі, а таксама з мясцовымі жыхарамі, якія прызналіся, што ўвесь год жывуць чаканнем наступнага свята.

Крысціна Дайлідзёнак,

студэнтка ВДУ імя

П. Машэрава, сябра ТБМ.

Выйшаў «Слоўнік асабовых уласных імён»

Выйшаў «Слоўнік асабовых уласных імён», аў-тарамі якога з’яў-ляюцца ксёндз Уладзіслаў Зава-льнюк і выклад-чыца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Раман-цэвіч. Мэта слоў-ніка — забяспечыць патрэбы сучаснай беларускай афі-цыйнай іменаслоў-най практыкі; па-высіць культуру вуснага і пісь-мовага маўлення жыхароў Беларусі ў гэтай сферы моў-най дзейнасці.

Наш кар.

 

Сымон Барыс

Этнаграфічны тлумачальны  слоўнік

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Стальмашня (колес-ня)  — майстэрня стэльмаха.

Стрыхоўка (дощечка для подравнивания соломы на крыше) — рабрыстая дошчачка з ручкаай для выраўнівання саломы, калі крыюць страху.

Стужачка (кадка) — кубел.

Студзень, квашані-на, студзіна, халоднае (холо-дец) — застылы адвар свінных ці ялавічных костачак і вушэй.

Студня, калодзеж (ко-лодец) — штучная выкапаная крыніца з невялікай надбу-доўкай над зямлёй.

Ступа (ступа) — 1) дра-ўляная прылада для вырабу таўкачом круп з ячменю, грэ-чкі і проса; 2) самалоўнае пры-стасаванне для лоўлі парнака-пытных, пераважна ласёў.

«Ступка» —  трады-цыйны танец.

Ступіца (ступица) — асноўная частка кола, у якую ўстаўляюцца спіцы, а ў сярэ-дзіну яе прапускаецца вось.

Стыкальнік (истыка-льник) — драўляны брусок ад-нае даўжыні з бердам з дзвюма прывязанымі на канцах вяро-вачкамі; ужываецца, каб паў-ней і шчыльней  саткаць ас-нову.

Стэльмах (тележник) — майстар па вырабе калёсаў.

Суборная субота, збо-рная субота (девичник) —  ве-чарынка напярэдадні вяселля.

«Субота» —  гарадскі бытавы танец.

Сувой (сувой, трубка полотна) — цэлы кавалак палат-на, скручаны ў трубку.

Судзень, судзенчык — вялікая карзіна з вечкам для захоўвання каўбас і сала (в. Ля-хавічы Крамяніцкага с/с Зэль-венскага р-на).

Судзіна (бочка) (кор-зина) — вялікая бочка з вушкамі для захоўвання збожжа (Бара-навіцкі раён).

Сукала (сучило, сука-ло) — прылада для пераматван-ня нітак на цэўку.

Сукаватка, вершаліна (суковатка) — першабытная прылада працы для апрацоўкі зямлі, яловая верхавіна з заво-странымі сукамі для рыхлення глебы.

Сукальнік — сукала (в. Сыраежкі Кватэрскага с/с Бе-раставіцкага р-на).

Сукман (плащ) — су-конны плашч.

Сукнавальня (сукно-вальня) — валюшня.

Сукня, суконнік (юб-ка) — спадніца, пашытая з куп-ленага сукна (Тураўскі раён).

Суконка (суконка) — 1) суконная ануча; 2) мянушка.

Супоня (супонь) — по-вад, якім звязваюць хамут, запрагаючы каня.

Супрадкі (посиделки) — сумеснае прадзенне ў адной хаце.

Сурдушчык (сюртук) — верхняя вопратка смаргон-скіх мяшчанак, якія насілі яе толькі па святах. Шылі яе з тон-кага сукна на ватнай падклад-цы. На лета да яе прышывалі аксамітны каўнер, а на зіму — футравы (Малчанава, с. 156).

Суржык — страва, зва-раная з мукі, падрыхтаванай з роўных частак зярнят жыта, гароху, грэчкі, ячменю, аўсу, бабоў, пшаніцы. (Малчанава, с. 193).

Сурма (сурьма) — му-зычны інструмент, доўгая тру-ба.

Сурмач (сурьмач) — 1) той, хто падае сігнал сурмою; 2) прозвішча.

Сурвэтка (художест-венная салфетка) — мастацкі (тканы, вязаны ці плецены) не-вялікі выраб для ўпрыгож-вання ў хаце.

Сутана (сутана) — вер-хняе доўгае цёмнага колеру адзенне каталіцкага духавен-ства, якое носяць па-за служ-бай.

Сушня (овин) — памя-шканне для сушкі збожжавых, льнотрасты і канопляў.

Сцірта (скирда) — вя-лікі стог сена, саломы або сна-поў збажыны, прызначаных для захавання пад адкрытым небам.

Сцізорык (перочин-ный нож) — невялікі складаны кішэнны нож.

Сцябла — традыцый-нае прыстасаванне для пераво-зу рыбных сетак у лодцы.

Сыгнэт — пярсцёнак з пячаткай.

Сынку — ласкавы зва-рот у даўнім клічным склоне да мужчыны, часцей хлопчыка.

Сыр (сыр)  — старадаўні малочны прадукт харчавання. Кіслае малако ставяць у печ, каб яно стварожылася. Пасля выліваюць у клінок і падвеш-ваюць, каб сцякала сыроватка, а пасля кладуць паміж дзвюмя дошчачкамі або пад камень, каб адціснуць усю сыроватку. Ат-рымліваем сыр, які можна і пасушыць.

Сырамяць, сырыца (сыромять) — саматужна апра-цаваная нядубленая шкура буйной рагатай жывёлы.

Сырніца (сырник) — будынак для сушкі і захоўвання сыру.

Сырніца, маканіна — малочная страва, кавалкі  сухо-га сыра здрабнялі, залівалі ма-лаком, варылі і потым дабаў-лялі масла.

Сыта (сыта) — засало-джаная мёдам або цукрам га-таваная вада як абрадавая стра-ва на куццю і памінках.

Сябрыны — звычай сумеснага карыстання сена-жаццю, пашай, пчоламі і г.д.

Сявенька, сеўнік, ся-ўня, лубка (севалка, лукошко)  — саломеная круглая альбо ава-льная каробка з вушкамі для пераноскі і пасеву збожжа і ін-шага насення (семя, канаплі).

Сявец (передник) — фартух для пераноскі насення ў час сяўбы (вёскі Крамяніц-кага с/с Зэльвенскага р-на).

Сядзіба, сяліба (уса-дьба, двор) — падворак каля хаты.

Сядло (седло) — сядзен-не для конніка, якое мацуецца на спіне каня.

Сядміца (седмица) — старадаўняя славянская назва тыдня.

Сядок (седок) — 1) кон-нік, верхавы; 2 ) той, хто едзе на калёсах або санях.

Сякера (топор) — пры-лада працы для апрацоўкі драўніны. Складаецца з жалез-нага ляза з абухом, у які ўста-лена тапарышча (драўляная ручка).

Сяло (село) — вёска, у якой ёсць царква.

Сяльпо (сельпо) — се-льскае спажывецкае тавары-ства.

«Сямёнаўна» — гарад-скі бытавы танец.

Сям’я (семья) — перша-сная этнадэмаграфічная аснова, якая заснавана на шлюбе, кро-ўна-сваяцкіх адносінах людзей, на агульнасці побыту, узаемнай маральнай адказнасці і сацы-яльнай неабходнсці  ў фізічным і духоўным выхаванні чалавека.

Сяннік (сенник, тю-фяк) — мяшок, напханы сенам, на якім спяць.

Сярмяга, сярмяжына (сермяга)  — верхняе адзенне з грубага нефарбаванага дама-тканага сукна.

Сярмяжнік (бедняк) — вясковы бядняк у дарэвалю-цыйнай Расіі.

Сярнічка (спичка)  — запалка.

Сярпанка (серпянка) — намітка.

Сястранка, сяструн-ка — дваюрадная сястра.

Сячкарня (соломо-резка) — ручная машына для рэзкі саломы на корм жывёле.

 

Т

 

Тавар (товар) — буйная жывёла, уключаючы авечак і свіней. Птушка свойская за тавар не лічылася (в. Садавічы Капыльскага раёна).

Талака — калектыўная бяслатная ўзаемадапамога пры тэрміновай рабоце.

«Талакуха», «Тала-ка» — старадаўні традыцыйны танец. Масавы кругавы танец, які звычайна выконвалі пасля застолля ў талацэ. Два кругі, адзін у адным рухаліся ў роз-ныя бакі, а пасля ўдзельнікі пераходзілі з аднаго круга ў другі. Упершыню танец быў запісаны П. Шпілеўскім у сярэдзіне ХІХ ст.

«Талакно» — імпрвіза-ваны танец мужчын у Рагачоў-скім райне з кароткай песняй пра талакно.

Талакно (толокно) —  мука з ачышчанага пражанага аўса, з якой робяць мілту.

Такавішча — месца, дзе такуюць птушкі.

Такарня (токарня)  — такарная майстэрня.

Талер (талер) — 1) срэ-бная манета ў Вялікім Княстве Літоўскім вагой 28 — 32 г.; 2) вага срэбра, роўная вазе аднаго талера.

Талерка (тарелка) — сталовая пасудзіна круглай формы з шырокім дном і пры-ўзнятымі краямі.

Талеркі (тарелки) — самагучальны саўдарны му-зычны інструмент. Уяўляе са-бой дзве аднолькавыя або роз-ныя па велічыні металічныя дыскі з пукатасцю па сярэдзіне, у цэнтры якой — невялікія кру-глыя адтуліны для прасоўвання рэменя, за які трымаюць та-леркі.

Талісман (талисман) — прадмет, які паводле забабон-ных уяўленняў прыносіць яго ўладальніку шчасце і ўдачу.

Талмуд (талмуд) — збор дагматычных, рэлігійна-этыч-ных і прававых палажэнняў іўдаізму.

Талька — маток нітак.

Тапарышча (топори-ще) -1) ручка сякеры; 2) мера даўжыні, роўназ ручку ад ся-керы.

Таптуха (топтуха) — сетка для лоўлі рыбы.

Тарантас (тарантас) — дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая.

Татары (татары) — прыбылы да нас у Беларусь на службу або ўзяты ў палон на-род з Азіі або Крыма. Татары з’явіліся ў нас у ХІV ст. пры вялікіх князях Гедзіміне і Ві-таўце.

Тарка (тёрка) — прад-мет кухоннага ўжытку — мета-лічная пласцінка з дзіркамі, якая служыць для раздраб-нення, расцірання чаго-небудзь (напрыклад, гародніны).

Тарпа, запер (отсек гумна) — застаронак у гумне, у якім захоўвалі неабмалочаныя збожжавыя культуры (Вілей-скі раён). Адна тарпа была з аднаго боку ад малатаўні, а другая тарпа — з другога боку ад малатаўні.

Тартак (лесопилка) — лесапільны цэх альбо завод на рацэ, дзе распілоўваюць бяр-венні на дошкі і брусы.

Татэм (тотем) — пэўны від жывёл, раслін ці які-не-будзь прадмет нежывой пры-роды, які аб’ектам рэлігійнага пакланеня.

Таўканіца, таўкані-на, камы, каша (картофель-ное пюре) — са зваранай аба-бранай бульбы таўклі качалкай кашу, у якую дабаўлялі сала і іншыя прысмакі.  (Малчанава, с. 199.)

Таўкач (толкач) — прылада ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым кан-цом, якой таўкуць што-небудзь (напрыклад, крупы ў ступе).

«Таўкачыкі» — стара-даўні традыцыйны танец. Імі-туе таўчэнне і абіванне зерне ў ступе.

«Таццянка» — трады-цыйны танец, вядомы ў Чаву-скім раёне, які выконваюць дзве пары, спяваючы песню пра Таццяну.

Тачыла (точило) — ста-нок для навострывання лёзаў рэжучых інструметаў.

Тканка, тканіца, кі-балка, капіца, лямец (кибал-ка)  — абручык, на які ўкладвала валасы замужняя жанчына.

Ткацтва (ткачество) — выраб тканіны з пражы.

Ткалля, ткачыха (ткачиха) — жанчына, якая тчэ кросны.

Ткацтва паясоў — вы-раб на маленькім ткацкім ста-нку паясоў.

Тога (тога)  — у стара-жытных рымлян было верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў.

Ток (ток)  — 1) гумно; 2) малатаўня ў гумне, гліна-бітная ўтрамбаваная падлога, на якой малацілі цапамі  (Ві-лейскі раён).

Токар (токарь)  — спе-цыяліст па апрацоўцы дрэва, металу шляхам абточвання.

Толь (толь) — тоўсты насычаны воданепранікальным саставам кардон, які выкары-стоўваецца для пакрыцця даху.

Тор — дарога, след, па-кінуты калёсамі.

Тора — старажытнаяў-рэйская назва Пяцікніжжа Майсеева, тэкст малітваў напі-саны ад рукі на пергаменце.

Торба (сума) — 1) невя-лікі мяшок звычайна з дама-тканай тканіны: 2) аброк — мя-шок з сечкай і аўсом, што адзя-ваўся на галаву каню.

Торбачнік (нищий) — жабрак.

Торгала (торгало, па-стка) — нерухомы  самаападны самалоў для здабычы куніц, гарнастаяў, норак, вавёрак, тхароў.

Трайня (тройня) — па-доўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з зад-няй.

Тракт, гасцінец  (тракт) — шырокая праезджая дарога.

Трама (трам)  — апор-ная бэлька, якая падтрымлівае столь.

Транты (тряпьё) — лах-маны.

Трапальня (трепаль-ня)  — памяшканне для трапання валакна. Звычайна ў  сялян ла-зня была трапальняй.

Трапальнік — драўля-ны стол, на які кладуць кудзе-лю для выбівання трапачкай (трапалам) кастры (в. Дайнова Жылінскага с/с Іўеўскага ра-ёна).

Трапар (тропарь) — ма-літоўны верш для спеву ў го-нар якога-небудзь праваслаў-нага святога.

Трапло, трапашка  (трепало) — 1) плоскае драўля-нае прыстасаванне накшталт мяча, якое служыць для выбі-вання кастрыцы са сцёртага ў церніцы лёну; 2) чалавек, які гаворыць лухту, зашмат гаво-рыць.

Трапкач (рушник) — ручнік з доўгімі махрамі.

Трасілка (трясилка) — машына для ачысткі льнянога валакна.

Трасуны (трясуны)  -двухрогія драўляныя вілкі (Малчанава, с. 41).

«Трасуха», «Пацяру-ха»  — старадаўні традыцыйны танец. Танцуюць дзве пары дзяўчат і хлопцаў, патрэсва-ючы рукамі і плячамі.

Трасянка (трясянка)  — корм для свойскай жывёлы, падрыхтаваны з тонкай саломы і сена.

Траціна (третина) — 1) старая мера плошчы — трэцяя частка надзельнага ўчастка зямлі (звычайна валокі); 2) адна з трох роўных частак чаго-не-будзь. Сялянін, які меў трацін-ку зямлі, лічыўся ў вёсцы ся-рэдняга дастатку, бо былі і бяд-нейшыя.

Трашчотка (трещёт-ка) — 1) прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца трэск, шум, стук, лёскат; 2) ма-шына для ачышчэння лёну; 3) той, хто шмат гаворыць, бал-батун (балбатуха).

«Траян», «Тройка» — традыцыйны танец, які выкон-ваецца ўтрох.

Труба (труба) — духавы музычны інструмент. Даўжыня вар’іруецца ад 1,3 м да 3 м. Выраблялі з хвоі або бляхі. Выкарыстоўвалі пастухі, па-ляўнічыя і вайскоўцы. Некато-рыя музыкі маглі на трубе сы-граць польку, вальс, кадрыль.

Трубка (трубка) — умоўная прыблізная мера палатна.

Труска (труска) — адзі-нка для вымярэння хмелю.

Тройца (Троица) — свята Сёмухі.

Трыбух, кіндзюк (ку-шанка) — страўнік забітай жы-вёліны запаўняўся грэцкай ка-шай са скваркамі або невялі-кімі кавалачкамі сала і запякаў-ся на скаварадзе ў печы (Мал-чанава, с. 201).

Трывуголка  (треугол-ка) — даўней трохвугольная форменная шапка.

Трыгубіца, трохсцен-ка, абарэц, ражоўка, баўтуха (трегубица) — традыцыйная рыбалоўная снасць, якая скла-даецца з трох сеткавых па-лотнішчаў: аднаго густога, па-між двума рэдкімі, з вялікамі вочкамі.

Трыёдзь (триодь) -хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змешчаны трох-песенныя каноны. Слой тынку на паверхні

Трызна (тризна) — язы-чніцкі пахавальны абрад у ста-ражытных славян. Цяпер іншы раз гэтым словам называюць памінкі.

Тры каралі, Аб’яў-ленне Пана (Три короля) — каталіцкае свята Трох каралёў, якое адзначаецца 6 студзеня. Каталікі на дзвярах  хаты ў се-нях крэйдай пішуць тры літа-ры:  К+М+ Б, якія  сімалізуюць імёны  Каспар, Мельхіёр і Бал-тазар. Яны папярэджаныя анё-лам прыйшлі першымі пакла-ніцца немаўляці Ісусу.

Трысценнік, тры-сцен, ляцён  (трёхстенная пристройка) — зрубнае памяш-канне, якое складаецца з трох сцен, дабудаваных да асноўнай хаты. Звычайна ў трысценіку рабілі печ, і тут яна была кух-няй і сталоўкай. Распаўсюджа-на была пасля апошняй вайны ў Цэнтральнай Беларусі.

Тузін (дюжина) — лік 12.

Тук (растопленный жир)  —  гарачы тлушч з печа-нага сала. У тук мачалі бліны, бульбу, хлеб

Тунікападобны крой — кавалак тканіны складваецца папалам па ўтку, у верхняй частцы з бакоў пакідваюцца адтуліны для рук, а па сярэ-дзіне перагіну робяць выраз для галавы і спераду разрэз.

Тураўскі карагод (ту-ровский хоровод) — веснавы карагод з караваем на Юр’е (23 красавіка с. ст.) . Бытаваў на Палессі.

Турыцы, туры, летні-цы (праздник тура)  — стара-жытны абрад пакланеня туру, якога ў некаторых лічылі «жы-вёльным богам». Існавала гу-льня «У тура».

Тушонікі, тушанка (тушёнка) — тушаная бульба. Ачышчаную бульбу разразалі на кусочкі тушылі (без вады) з салам або слівамі ў печы.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Свята навукі і памяці

22 чэрвеня ў Дзяржаў-ным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адбылася штогадо-вая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХV Гарэцкія чытанні «Мак-сім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць». Сёлетняя канфе-рэнцыя была прысвечана літа-ратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх (у сувязі з абвяшчэннем 2017 го-да Годам навукі). Вучоныя, літаратурныя крытыкі, пісь-меннікі і журналісты дапама-гаюць адкрываць новыя ста-ронкі дзейнасці братоў Гарэц-кіх.

Ва ўступным слове да ўдзельнікаў і гасцей мерапры-емства дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай лі-таратуры Дзмітрый Яцкевіч падзякаваў арганізатарам за руплівасць. Неабходна і далей працаваць па папулярызацыі спадчыны братоў Гарэцкіх.Дз. Яцкевіч паведаміў пра тое, што лёс сядзібы-музея Максі-ма Гарэцкага у Малой Багацькаўцы меў абмяр-коўвацца 23 чэрвеня на круглым стале па музе-ефікацыі літаратурных мясцін ў Магілёве. Наву-коўцы лічаць нямэтазгод-ным перанос сядзібы ў Мсціслаў.

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава ад-значыла, што яе натхняе арганізаваная, сістэма-тызаваная, зробленая  з ласкай і захапленнем праца па даследванні дзейнасці братоў Гарэц-кіх, якая доўжыцца цягам многіх гадоў. «Поспех супра-ваджае менавіта такую цяж-кую і мэтанакіраваную пра-цу,» — падкрэсліла яна.

Акадэмік НАН Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі праінфар-маваў грамадскасць пра важ-ныя падзеі і публікацыі ў дру-ку, якія адбыліся цягам прамі-нулага года. Выйшаў з друку зборнік матэрыялаў XXIV Га-рэцкіх чытанняў з дакладамі Ядвігі Аношкі, Розы Зінавай, Лідзіі Савік, Алены Ждановіч, Сяргея Запрудскага, Тамары Тарасавай і іншых. Алена Ўладзіміраўна Ярмоленка аба-раніла дысертацыю ў Гомель-скім універсітэце імя Ф. Ска-рыны, з’явіўся шэраг артыку-лаў на старонках «Звязды», «Народнай волі» і «Нашага слова».

Маштабную працу прайшоўшага года прааналіза-ваў слынны знаўца спадчыны братоў Граэцкіх член карэспан-дэнт НАН, доктар філалагіч-ных навук Міхась Мушынскі. Ён засяродзіў увагу на  неаб-ходнасці стварэння гісторыі ўплывовых дынастый, у пры-ватнасці, дынастыі Гарэцкіх. Радавод сям’і Гарэцкіх ахоплі-вае 79 асоб. Заслугоўваюць увагі даследчыкаў Еўфрасіння Гарэцкая, маці пісьменніка і акадэміка, Леаніла Чарняўская-жонка Максіма Іванавіча, Ла-рыса Восіпаўна, жонка Гаўры-лы Іванавіча, Галіна Максімаў-на Гарэцкая і іншыя. У іх, гэ-тых асобах, праяўляецца непаў-торнасць і адметнасць душы на-рода.

Браты Гарэцкія аказалі значны ўплыў на навуковае, літаратурнае і культурнае жыццё Беларусі, на педагогіку і сцэнічнае жыццё. П’еса » Дзве душы» паспяхова ідзе на сцэне ў Купалаўскім тэатры ў Мен-ску.

Акадэмік НАН Бела-русі Радзім Гаўрылавіч Гарэц-кі, доктар геолага-мінерала-гічных навук, выступіў з да-кладам пра свайго бацьку — «Г. Гарэцкі: эканаміст і геолаг».  Ён быў вядомым беларускім эка-намістам, географам, адным з заснавальнікаў і самым мала-дым акадэмікам Беларускай акадэміі навук, дырэктарам Бе-ларускага навукова-даслед-чага інстытута сельскай і ляс-ной гаспадаркі. У пазнейшыя часы ён засвоіў прафесію гео-лага і стаў доктарам геолага-мінералагічных навук, заслу-жаным дзеячам навукі Белару-сі. Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі пакінуў больш за 160 навуко-вых прац, у тым ліку па фальк-лоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі, артыкулы і ўспамі-ны пра М. Горкага, Я. Коласа, Я. Купалу, М. Гарэцкага. Сіла яго духу была такой вялікай, што ён пераадолеў рэпрэсіі, цяжкія ўмовы жыцця і прынёс вялікі плён у навуцы.

Са змястоўнымі паве-дамленнямі ў пленарным пасе-джанні выступілі доктар філа-лагічных навук Тамара Тараса-ва і кандыдат філалагічных навук Сяргей Запрудскі з Мен-ска. Працай у навуковых сек-цыях кіравалі кандыдаты філа-лагічных навук Таіса Грамад-чанка і Алена Гурская.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. На навукова-прак-тычнай канферэнцыі ХХV Га-рэцкія чытанні
  2. Даследчыкі жыцця і дзейнасці братоў Гарэцкіх

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў ліпені

Адамчык Надзея Іванаўна

Амбразевіч Людміла Мікал.

Амяльковіч Віталь Леанідавіч

Амяльковіч Павел Анатол.

Аніскевіч Ганна Ўладзіміраўна

Арбузаў Анатоль Цімафеевіч

Арэшка Вераніка Вечаслав.

Аўдзейчык Ілля Анатольевіч

Аўласевіч Алеся Дзянісаўна

Аўсей Аляксандр

Бабенка Сяргей

Бабчанок Марына Сяргееўна

Балашка Алег

Баран Аляксандр

Бараноўскі Ігар Віктаравіч

Барболін Васіль Васільевіч

Бармута Юлія Ўладзіміраўна

Бацілава Надзея Мікалаеўна

Бацян Пётр Дзмітрыевіч

Белан Наталля

Белы Іван Юр’евіч

Бельская Святлана

Блізнюк Аляксандр Аляксан.

Богдан Вадзім Міхайлавіч

Бразгуноў Алесь Уладзімір.

Бубешка Ўладзімір

Бумажэнка Я.М.

Буцко Павел Анісімавіч

Быстрык Арцём Аляксандр.

Бязрукая Маргарыта Юр’еўна

Варапаева Анастасія Андр.

Васечка Іван Уладзіміравіч

Ваўчок Аляксандр

Верамоўскі Аляксей Мікал.

Вячорка Вінцук Рыгоравіч

Гайко Сяржук Анатольевіч

Галавань Алесь

Галай Аркадзь Апанасавіч

Гаўрыленка Вольга

Герасімовіч Казімір Станіслав.

Гікс Станіслаў Анатольевіч

Гіркін Сяргей Уладзіміравіч

Глазко Дзмітры Мікалаевіч

Гняткоў Валеры

Голышаў Павел Сяргеевіч

Гоўша Ларыса Аляксандраўна

Грузноў Валеры Іосіфавіч

Грынько М.У.

Гулевіч Пётар Фёдаравіч

Гуркоў Сяргей Мікалаевіч

Дабравольская Наталля Міх.

Данілава Таццяна

Данілаў Павел Фёдаравіч

Даніловіч Мар’яна

Даўмантовіч Іван Уладзімір.

Дзергачоў Аляксандр Март.

Дзянісаў Гальляш

Дзяржаўцаў Ян Аляксеевіч

Дзяшук Юры Віктаравіч

Догіль Андрэй Алегавіч

Дрожынава Іна Аркадзеўна

Ермакова Святлана Сяргееўна

Ермалёнак Вітольд Антонавіч

Ермаловіч Святлана

Жмачынскі Аляксандр Віктар.

Жук Марына Мікалаеўна

Жыгальская Вольга Анатол.

Завальнюк Уладыслаў Мацв.

Залацілін Аляксандр Валер.

Звераў Юры

Звонік Святлана

Згурская Ганна

Здановіч Іван Юльянавіч

Зелянкевіч Наталля

Знавец Павел Кірылавіч

Зылева Святлана Васільеўна

Ільініч Наталля Валянцінаўна

Ішчанка Кацярына Сяргееўна

Кавалёнак Л. П.

Казак Алеся Дзмітрыеўна

Казакоў Ігар Яўгенавіч

Казлова Алена

Казлова Святлана Мікалаеўна

Казляк Любоў

Калеева Вераніка Ўладзімір.

Кальцова Зінаіда Іванаўна

Камароў Васіль Васільевіч

Карабач Віталь Віктаравіч

Каракін Андрэй Анатольевіч

Кардаш Наталля Аляксандр.

Кароткі Мікалай Мікітавіч

Карп Алена Аляксандраўна

Картавенкава Галіна Пятроўна

Карчэўскі Анатоль

Касяк Кастусь Сяргеевіч

Кобер Таіса

Копаць Алег Міхайлавіч

Корзун Валянціна

Коцікаў Ян

Краснеўскі Віталь Сяргеевіч

Красноўскі Аляксандр Віктар.

Краўчанка Сяргей Канстанц.

Краўчук Маргарыта Дзмітр.

Крукоўскі Вадзім Віктаравіч

Крываручанка Ігар Мікалаев.

Крывашэеў Зміцер Сяргеевіч

Крывёнак Міхаіл Фадзеевіч

Крэнт Зміцер

Ксянзоў Кірыл Уладзіміравіч

Кузняцоў Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Алег Андрэевіч

Кулак Жанна Язэпаўна

Кульбеда Дзмітры Сяргеевіч

Кульбіцкі Пятро С.

Кундас Ганна

Кухарчык Пётр Андрэевіч

Лабадзенка Глеб Паўлавіч

Лагутаў Віталь

Лажкова Наталля

Лапановіч Андрэй Васільевіч

Лапкоўскі Алег Мікалаевіч

Лаўнікевіч Дзяніс Эдуардавіч

Лесавы Кірыл

Лецяга Ігар

Ліннік Міхаіл Аляксандравіч

Ліннік Сяргей Мікалаевіч

Літвіненка Аляксандр

Лукін Ілля Міхайлавіч

Лява Арцём

Лявіцкі Антон Мікалаевіч

Ляўчук Вольга Васільеўна

Ляўчук Леанід Аляксандравіч

Макарыч Максім Міхайлавіч

Макоўская Алена Паўлаўна

Максімава Кацярына

Максуць Надзея Віктараўна

Маліцкая Кацярына Сяргееўна

Маоклы Дзяніс Ігаравіч

Мароз Наталля Алегаўна

Марчанка Пётр Георгіевіч

Машанскі Аляксандр Іванавіч

Машынская Ірына Антонаўна

Мікалаеўская Анастасія Іван.

Місцюкевіч Аляксандр Іван.

Місько Алег Пятровіч

Міхалевіч Аляксандр Анатол.

Млынарчык Марыя

Молчан Барыс Валянцінавіч

Мулашкіна Лізавета Дзмітр.

Муржак Эвеліна Ігараўна

Мядзведзеў Кірыл

Наварай Уладзімір Ціханавіч

Навіцкі Пётр Лявонавіч

Нагдаляп Андрэй Мікалаевіч

Назаранка Людміла Станіслав.

Найдзёнава Вера

Нашкевіч Дар’я Іванаўна

Недзялкоў Яраслаў

Нікалаеўская Вольга Ігараўна

Нікановіч Васіль Васільевіч

Новікава Марыя Сяргееўна

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Пазняк Жанна

Панізнік Алена Іванаўна

Паплыка Аляксандра Сярг.

Парда Аліна Іванаўна

Пастарнак Барыс Натанавіч

Паўлоўская Ганна Валер’еўна

Пашкевіч Алег Эдуардавіч

Пашкевіч Мікалай Іванавіч

Пашкевіч Таццяна Валер’еўна

Піліпішын Павел Барысавіч

Піскун Андрэй Анатольевіч

Пракоф’ева Юлія

Прыбыткова Святлана

Пузанкевіч Сяргей Уладзім.

Пяткоўская Алена Іосіфаўна

Пятроў Аляксандр Аляксанд.

Радзіонава Ірына Яўгенаўна

Радчук Віталь Дзмітрыевіч

Рамановіч Станіслаў Канстан.

Рамашкевіч Кацярына Ўладз.

Рамук Алена

Расказава Лізавета Пятроўна

Рашчэўскі Віталь Часлававіч

Розін Дзмітры Барысавіч

Рудовіч Мікалай

Русаў Пятро Аляксандравіч

Рымша Алесь Георгіевіч

Савік Мікола Пятровіч

Савіна Анастасія

Савіч Дзмітры Ўладзіміравіч

Савянкова Таццяна Анатол.

Сагалец Ілля Фёдаравіч

Сакалоўскі Ўладзімір

Самасюк Аляксандр Міхайл.

Сарокін Арцём Адамавіч

Саўчанка Андрэй Віктаравіч

Сахно Таццяна Анатольеўна

Сватко Павел Аляксандравіч

Семчык Ганна Аляксандраўна

Семяненка Максім Уладзімір.

Сінцова Таццяна

Скупановіч Уладзімір Леанід.

Смаль Валянцін Мікалаевіч

Смола Таццяна

Стрыгельская Наталля Анат.

Сухаверхі Міхаіл Пятровіч

Сыраваткаў Аляксандр Васіл.

Сыч Ніна Лявонцьеўна

Сюбарава Серафіма Іванаўна

Сяркоў Андрусь

Сяткоўская Вераніка Ўладзім.

Талапіла Алесь Львовіч

Талатай Святлана

Танкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Ткачова Вольга

Ткачэнка Антон Алегавіч

Трапашка Марыя

Трацяк Вера

Тумаш Генадзь

Тупік Кацярына Віктараўна

Турчак Наталля Ўладзімір.

Уласава Руслана Ігараўна

Усцінава Людміла Нікіфараўна

Філіповіч Валер Аляксеевіч

Хаданёнак Віктар Мамертавіч

Хасанаў Ігар З.

Храпавіцкая Тамара Аркадз.

Хрол Часлаў Часлававіч

Цімохін Ілья Вітальевіч

Цітко Валянцін Уладзіміравіч

Ціцянкова Галіна

Цішкевіч Вольга Іосіфаўна

Цішко Валянцін Уладзіміравіч

Цыганкоў Генадзь Васільевіч

Цюшкевіч Сяргей Анатол.

Чапля Данута

Чарнышоў Алесь Ігаравіч

Чарткоў Мікола Алегавіч

Чувахова Алена Ўладзіміраўна

Чыгір Клаўдзія Сцяпанаўна

Чысцякоў Аляксей Уладзімір.

Шалупенка Васіль Іванавіч

Шапуцька Ганна Віктараўна

Шарашовец Аляксандр Мік.

Шафаловіч Аляксандр Пятр.

Шкутко Анастасія Эдуардаўна

Шумскі Ягор Аляксандравіч

Шусціцкі Тадэвуш Віктаравіч

Шымірка Анатоль

Шынкевіч Уладзімір Мікал.

Шыпай Аляксандра Генадз.

Шычко Святлана Вячаслав.

Шэмет Антон Аляксандравіч

Шэравера Руслан Уладзімір.

Юран Антон

Ярмац Аляксандр Аляксанд.

Яскін Андрэй Алегавіч

Яўмен (Сяменчык) Настасся

Яўцюшкіна Таццяна Аляксан.

Ячычка Віктар

 

Намаганнямі Таварыства беларускай мовы паслуга РУП «Белтэлекам» «195 — прагноз надвор’я» зноў загучыць па-беларуску

 

У красавіку і траўні 2017 года паслуга 195, дзякуючы якой грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра актуальны прагноз надвор’я, была цалкам пераведзена на рускую мову. Многія сябры ТБМ адрэагавлі на дадзеную сітуацыю своечасова і звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» з просьбай вярнуць беларускую мову да дадзенай паслугі.

З атрыманых адказаў вынікае, што паводле папаряэдняй дамовы з РУП «Белтэлекам» з 10 ліпеня служба будзе працаваць на абедзвюх дзяржаўных мовах. Цалкам адказы можна прачытаць далей. Даведкі і пытанні пра рассылку ТБМ акрамя электроннай пошты можна задаць па тэл. (8017)2848511.

Старшыні  грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

 

Аб разглядзе звароту

 

Паважаны Алег Анатольевіч!

У Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш зварот аб спыненні працы службы 195 РУП «Белтэлекам» на беларускай мове.

З 2001 года РУП «Белтэлекам» аказваецца паслуга «195 — прагноз надвор’я», якая дае магчымасць кожнаму праслухаць па тэлефоне інфармацыю аб стане надвор’я ў г. Мінску і абласных цэнтрах. Гэтыя звесткі прадстаўляюцца Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Гідрамет).

На сённяшні дзень РУП «Белтэлекам» адпрацоўвае пытанне аб прадастаўленні Гідраметам сінаптычнай інфармацыі на дзвюх мовах для яе агучвання і размяшчэння на аўтаінфарматары сіламі спецыялістаў філіяла Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі.

Больш таго, дасягнута папярэдняя дамоўленасць паміж Гідраметам і РУП «Белтэлекам» аб прадастаўленні з 10 ліпеня бягучага года тэкставай інфармацыі аб прагнозе надвор’я ў г. Мінску і абласных гарадах на дзвюх дзяржаўных мовах.

 

Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь            М.У. Рыжанкоў.

 

Старшыні ГА «Таварыства беларускай

мовы імя Францішка Скарыны»

А. Трусаву,

вул. Румянцава, д. 13,

г. Мінск, 220034

Адказ на зварот № 57

ад 23.05.2017

 

Ваш зварот аб карыстанні службай 195, разгледжаны ў філіяле «Мінская ГТС» РУП «Белтэлекам».

Згодна з артыкулам № 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» ад 26 студзеня 1990 г. дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

Таксама згодна з артыкулам 13 («Мова ў сферы абслугоўвання»):

— На транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова.

У сувязі са змяненнем дамоўных адносін паміж Гідраметэацэнтрам і РУП «Белтэлэкам» і прывядзеннем працы службы 195 да адзінага фармату па ўсёй Рэспубліцы Беларусь, запіс інфармацыі з 10 мая 2017 года робіцца на рускай мове, што не супярэчыць закону.

На беларускай мове працуе служба часу 188, і часткова служба 196 «Сказки и песни для детей», астатнія службы падаюць інфармацыю на рускай мове.

На сённяшні дзень у сувязі са шматлікімі зваротамі абанентаў з просьбай прадастаўлення інфармацыі на беларускай мове філіялам «Мінская ГТС» адпраўлены запыт у Гідраметэацэнтр з прапановай прадастаўлення прагнознай інфармацыі аб надвор’і на беларускай мове.

Аб прынятым рашэнні Вам будзе паведамлена дадаткова.

У выпадку нязгоды з дадзеным адказам Вы можаце яго абскардзіць ва ўстаноўленым парадку ў РУП «Белтэлекам» пісьмова на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, д. 6.

Выказваю Вам сваю павагу і спадзяюся на разуменне,

 

Дырэктар Э.А. Белакурскі.

 

Навіны Германіі

Германіі прапанавалі стварыць у Беларусі СП па вытворчасці электрамабіляў

Германія застаецца для Беларусі самым важным ганд-лёва-эканамічным партнёрам у Еўрасаюзе, заявіў міністр за-межных спраў Уладзімір Ма-кей 1 чэрвеня ў Менску на па-седжанні беларуска-герман-скай няўрадавай рады дзела-вога супрацоўніцтва.

Кіраўнік знешнепалі-тычнага ведамства падкрэсліў, што яшчэ некалькі гадоў назад узаемны таваразварот дасягаў 4,8 млрд даляраў, у Беларусі паспяхова працуюць каля трохсот кампаній з нямецкім капіталам.

— Патэнцыял нашага су-працоўніцтва значна вышэйшы за яго цяперашні ўзровень, — лічыць Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што Бе-ларусь надае вялікую ўвагу дзейнасці беларуска-герман-скай дзелавой рады, створанай у 2009 годзе па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі. Аднак рада доўгі час не збіралася (пад-час дзеяння санкцый ЕС. — БЕЛАПАН.).

— Тут будуць сустра-кацца і працаваць людзі ад бізнэсу. Бізнэс кажа на адной мове, бізнэс хутчэй дзейнічае, бізнэс можа працаваць нават у тых краінах, паміж якімі могуць існаваць нават нейкія палітыч-ныя цяжкасці, — сказаў міністр, пры размове з журналістамі.

Па яго меркаванні, больш цеснае перапляценне эканамічных інтарэсаў «дазво-ліць выйсці і на хутчэйшае рашэнне некаторых палітыч-ных цяжкасцяў, якія, вобразна кажучы, існуюць паміж Усхо-дам і Захадам».

Макей арыентаваў ча-льцоў рады шукаць рэальныя бар’еры ў двухбаковым супра-цоўніцтве і спрыяць іх ухі-ленню.

Таксама міністр пад-крэсліў, што беларускі бок за-цікаўлены ў нямецкім досведзе рэфармавання заканадаўства, прыватызацыі прадпрыемст-ваў ва ўсходняй Германіі. Ёсць і зацікаўленасць у прыходзе кампаній, занятых у сферы ўзнаўляльнай энергетыкі і пе-рапрацоўкі адыходаў.

Міністр прапанаваў германскаму бізнэсу стварыць у Беларусі сумеснае прадпры-емства па вытворчасці электра-мабіляў.

— Думаю, што для гэта-га ёсць неабходныя ўмовы і адпаведныя напрацоўкі. Калі мы разам з вамі паспрабуем гэ-та зрабіць і рэалізуем ідэю, гэта стане сур’ёзным унёскам у раз-віццё нашага двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння, — адзначыў кіраўнік МЗС.

Пры гэтым ён не ўда-кладніў, хто ў такім разе можа стаць партнёрам з беларускага боку.

Беларусь гатовая, ад-значыў міністр, адвесці герман-скаму бізнэсу адмысловую ро-лю ў мадэрнізацыі і структур-най перабудове сваёй экано-мікі.

— Мы вітаем выхад гер-манскага бізнэсу, які цяпер ад-стае ад іншых краін ЕС у за-сваенні беларускага рынку, на перадавыя пазіцыі сярод за-межных інвестараў. Мы разу-меем, што з гэтым звязаны ад-паведныя крокі, якія павінен ажыццявіць урад Беларусі. Пе-ракананы, што ў нашым далей-шым узаемадзеянні мы вый-дзем на ўзаемнае разуменне па форме, хуткасці і фармату да-дзеных крокаў, — дадаў Макей.

Міністр таксама выка-заў надзею на тое, што фунда-тары прыйдуць у такія сферы, як аўтамабілебудаванне, хімія і нафтахімія, энергетыка, высо-кія тэхналогіі, фармацэўтыка, электроніка, транспарт, выро-шчванне і перапрацоўка сель-гаспрадукцыі.

БелаПАН.

На фота МЗС: пасе-джанне Беларуска-германскай няўрадавай рады дзелавога супрацоўніцтва

 

 

 

Дзелавы і турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Берліне

Дзелавы і турыстычны патэнцыял Беларусі прэзента-валі ў Берліне падчас працоў-нага візіту намесніка міністра замежных спраў Алега Краў-чанкі ў ФРГ, дзе ён прыняў удзел у 8-м штогадовым фору-ме «Стратэгія Еўрапейскага звяза для рэгіёна Балтыйскага мора». Пра гэта БЕЛТА паве-дамілі ў прэс-службе бела-рускага замежнапалітычнага ведамства. У сваім выступе Алег Краўчанка акцэнтаваў увагу на ўнёску Беларусі ва ўмацаванне бяспекі, стабіль-насці і росквіту рэгіёна, пад-крэсліў важнасць пашырэння рознапланавага інклюзіўнага рэгіянальнага супрацоўніцтва з уцягваннем усіх зацікаўленых дзяржаў. У якасці прыярытэт-ных кірункаў такога ўзаема-дзеяння намміністра вылучыў тэматыку ўзаемазвязанасці, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі. Асобныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Балтыйскага рэгіёна, у прыватнасці ў экалагічнай і адукацыйнай сферы, былі прадстаўлены ўдзельнікам семінара экспертамі Міністэр-ства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і БДУ. На форуме быў аргані-заваны нацыянальны стэнд Бе-ларусі з прэзентацыяй дзелаво-га і турыстычнага патэнцыялу. Падчас візіту ў Берлін намкі-раўніка МЗС правёў шэраг двухбаковых перамоў. Акрамя таго, адбыўся абмен меркаван-нямі па шырокім спектры ак-туальных знешнепалітычных пытанняў з вядучымі эксперта-мі па рэгіёне Ўсходняй Еўропы Германскага таварыства знеш-няй палітыкі і Германскага ін-стытута міжнароднай палітыкі і бяспекі фонду «Навука і палі-тыка». Дасягнуты дамоўлена-сці пра наладжванне кантактаў і ўзаемадзеянне паміж аналіты-чнымі структурамі дзвюх кра-ін.

БЕЛТА.

На фота МЗС: Алег Краўчанка падчас выступу.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Войска Ордэна мела дысцыплінаваныя вайсковыя адзінкі, што складаліся з пра-фесійных ваяроў. Крыжакі мелі добрую выведку і ўмелі буда-ваць і здабываць мураваныя замкі. Кіраваў Ордэнам вялікі магістр (гохмайстар), якога выбірала пажыццёва ордэн-ская рада (капітупа). Капітула складалася з краёвых магістраў (ландмайстраў), чыноў Ордэ-на і сяброў сталічнага канвен-та. Канвент — гэта орган мяс-цовага кіравання, у які ўвахо-дзілі рыцары, святары і служ-бовыя браты. Дзяржава Тэў-тонскага ордэна дзялілася на акругі — камтурыі, на чале з комтурамі, якія мелі вялікую ўладу і самастойнасць.

У пачатку XIII ст. Ор-дэн запрасілі ў Еўропу, каб ва-яваць з язычнікамі. Спачатку, у 1211 г. гэта зрабіў венгерскі кароль у Сяміградзе, каб вая-ваць з качэўнікамі. Рыцары ад-білі напады качэўнікаў, але потым венгерскі кароль ада-браў у іх падараваныя землі, і Ордэн мусіў з Венгрыі сысці. Наступным, хто звярнуўся па дапамогу да крыжаносцаў, стаў мазавецкі князь Конрад, на землі якога ўвесь час нападалі ваяўнічыя прусы. За дапамогу ён абяцаў Ордэну Хэльмінскую зямлю і ўсе іншыя землі, якія ордэнцы адбяруць у язычні-каў-прусаў. На славянскіх зем-лях крыжаносцаў пачалі на- зываць крыжакамі.

У 1226 г. імператар Фрыдрых II пацвердзіў сваім актам абяцанні Конрада. Гіста-рычную Прусію складала 12 вобласцяў, населеных рознымі балцкімі плямёнамі. Акрамя прусаў, тут жылі скальвы, ла-маты і яцвягі. Але іншыя пля-мёны прызнавалі панаванне на гэтых землях прусаў як больш моцнага племені. Глебы ў Пру-сіі былі ўрадлівыя, тут было шмат лясоў, дзе вадзіліся туры, ласі і буйвалы. Прусы актыўна гандлявалі бурштынам і фут-рам. З 1230 года крыжакі грун-тоўна пасяліліся на новым мес-цы. Першы свой замак яны збудавалі з дапамогай Конрада на высокай гары на левым беразе Віслы і назвалі яго Фо-гельзангам. У 1231 г. крыжакі на месцы прускага капішча, дзе стаяў святы дуб, заклалі замак і горад Торунь. У 1237 з’явіўся Эльбланг, у 1239 — Балга, і г. д. У XIII ст. крыжакі спачатку бу- давалі драўляна-земляныя за-мкі, а пазней — у XIV ст. — мура-ваныя. Прусы зацята абараня-ліся, аднак спыніць павольны, але няспынны наступ крыжа-коў на свае землі не змаглі.

У 1254 г. крыжакі заха-пілі яшчэ адну прускую зямлю Самбію, дзе ў 1255 г. збудавалі замак Кёнігсберг. Аднак у верасні 1260 г. прусы паўсталі. Яны палілі касцёлы, капліцы, дамы хрысціян, забівалі свята-роў. Некаторых палонных пры-носілі ў ахвяру сваім багам.  Так яны спалілі разам з канём у поўным узбраенні палоннага рыцара крыжака. Сабраўшы вялікую дапамогу ў Германіі, крыжакі на працягу 14 гадоў паступова здушылі паўстанне прусаў. Шмат прусаў уцякло з сем’ямі на Беларусь і пасялі-лася ў ваколіцах Гародні. Апо-шняй у 1283 г. крыжакамі была заваявана Судовія.

Забраныя землі засяля-лі нямецкія каланісты, але мяс-цовыя жыхары, якія прымусо-ва сталі каталікамі, яшчэ да XVI ст. захоўвалі элементы паганст-ва і прускую мову. Заваяваных балтаў падзялілі на дзве групы: вольныя і нявольныя. Тыя, якія не здрадзілі крыжакам пад-час паўстання, мелі больш пра-воў і маглі жыць у гарадах. Бы-лыя паўстанцы зрабіліся няво-льнымі халопамі, жылі толькі ў вёсках і працавалі на нямецкіх паноў, якія да 1350 г. актыўна засялялі прускія землі.

Да 1410 г. Прусія ўжо мела 93 гарады і каля 1400 но-вых вёсак. Захапіўшы Прусію, крыжакі напалі на Літву, але ў 1259 г. ля возера Дурбе былі разбітыя. Узмацніўшыся пасля 1283 г. яны аб’явілі вайну но-вай дзяржаве ВКЛ і пасля сме-рці князя Войшалка прад’явілі прэтэнзіі на беларускія землі. Неўзабаве яны зруйнавалі Га-родню. У 1291 г. крыжаносцы страцілі апошні горад у Па-лесціне, Акру, і Тэўтонскі ор-дэн канчаткова перабраўся ў Прусію. Сталіцай Прусіі ў 1303 г. стаў горад і замак Ма-рыенбург (Мальбарк).

 

  1. Утварэнне ВКЛ. Старажытны Наваградак

 

Гісторыю ВКЛ трэба пачынаць з гісторыі Нава-градка, які ў другoй палове XII — пачатку XIII стст. зрабіўся буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам і на пачатку XIII ст. стаў сталіцай асобнага ўдзель-нага княства. Цікава, што гэта адзіны вялікі беларускі горад, які не стаіць на рацэ. Ад Нава-градка да Нёмана адлегласць складае каля 20 км. Горад узнік у канцы X — пачатку XI стст. і ў XII ст. складаўся з дзядзінца на сённяшняй Замкавай Гары, вакольнага горада (на ўзвыш-шы Малы замак), пасада і кур-ганнага магільніка ў ваколіцах горада. Археолагі раскапалі рэ-шткі вялікіх дамоў драўляна-глінабітнай канструкцыі плош-чай 70 -100 м2. Пры іх пабудове выкарыстоўвалі камень-вап-няк і цэглу. Унікальная з’ява для беларускага горада — гэта зашклёныя вокны, аналагіч-ныя вокнам тагачасных храмаў. Сцены адной з пабудоў XII ст. былі атынкава-ныя знутры і рас-пісаныя фрэска-мі. Значыць, тут жылі вельмі бага-тыя людзі і, маг-чыма, мясцовыя князі. Пры рас-копках Нава-градка сабралі ўнікальную ка-лекцыю візан-тыйскага і ўсход-няга шклянога посуду з розных мусульманскіх краін, зробленага у майстэрнях Сі-рыі і Ірана. Па-водле колькасці прывазных імпа-ртных рэчаў (шоўк, бурштын, ювелірныя вы-рабы), Наваградак не мае сабе роўных не толькі сярод бела-рускіх гарадоў, але і шмат якіх гарадоў усёй былой Кіеўскай Русі. У горадзе таксама заха-валася Барысаглебская царква XII ст., у будаўніцтве якой прынялі ўдзел віцебскія і по-лацкія будаўнікі. Таму не вы-падкова, што менавіта вакол Наваградка пачало ўзнікаць новае дзяржаўнае ўтварэнне, якое спачатку мела розныя на-звы: «Літва»( «Літоўскае кня-ства», «княства Літоўскае і На-ваградскае» і нават “Вялікае княства Наваградскае». У XX ст. у сувязі з рознай палітыч-най кан’юктурай было шмат спрэчак аб месцазнаходжанні і лакалізацыі «летапіснай Літ-вы». Тэрмін «Літва» ўпершы-ню згадваецца ў нямецкіх пі-сьмовых крыніцах пад 1009 г. Большасць беларускіх даслед-чыкаў, пачынаючы з Міколы Ермаловіча, лічаць, што племя “літва” і яго тэрыторыя была на балцка-славянскім памежжы і займала паўночны захад сучас-най Беларусі і паўднёвы ўсход сучаснай Літвы. Прычым ко-жны гісторык па-рознаму вы-значаў межы гэтага балцкага этнасу. У 40-я гг. XIII ст. на-ваградскія баяры запрашаюць на пасаду князя Міндоўга, які быў адным з князёў суседняй Літвы.

У 1235 г. летапіс пісаў пра «Літву Міндоўга». У 1246 г. ён прымае праваслаўную веру, каб стаць наваградскім князем, і далучае да наваград-скай зямлі землі свайго племені. Так і ўзнікла на мапе Еўропы Вялікае Княства Літоўскае.

А цяпер пагаворым пра сталіцу ВКЛ. Беларускія і по-льскія гісторыкі лічаць пер-шай сталіцай ВКЛ Наваградак (Навагрудак). Літоўскія да-следчыкі імкнуцца пра Нава-градак у сваіх працах не згад-ваць. У адной са сваіх калек-тыўных прац па гісторыі Літвы, перакладзенай на розныя за-межныя мовы, у тым ліку на беларускую, яны пішуць, што ў 1219 г. Літва была яшчэ не дзяржавай, а толькі канфедэ-рацыяй земляў, якая не мела аднаго валадара. У гэты час Міндоўг быў толькі чацвёр-тым сярод старэйшых князёў. Літоўская дзяржава на чале з Міндоўгам утварылася, на іх думку, каля 1240 г. Каб зама-цаваць сваю ўладу, у 1251 г. ён пахрысціўся, аддаўшы крыжа-кам за гэта вялікую частку Жа-мойці, і 6 ліпеня 1253 г. стаў каралём. У 1264 г. гаспадаром Літвы стаў сын Міндоўга Вой-шалк, які прыняў праваслаў-ную веру, а землі (у гэтым вы-падку Наваградак, куды Вой-шалка пасадзіў бацька) далу-чыліся да Літоўскай дзяржавы.

На мапе Старадаўняй Літвы яны паказваюць аб’яд-наныя Міндоўгам землі балтаў, дзе пазначана Вільня, а потым, далучаную Міндоўгам Чор-ную Русь, але Наваградак тут не пазначаны зусім,

Беларускі даследчык Мікола Ермаловіч лічыў, што Міндоўг фактычна не быў стваральнікам ВКЛ, і не ён зрабіў сваёй сталіцай Навагра-дак (Новагародак), а сам Нава-градак выбраў яго сваім кня-зем. Ермаловіч аспрэчвае сцве-рджанне тых гісторыкаў, якія лічаць, што сталіцай Міндоўга была Вільня, а не Наваградак. Даследчык прыводзіць на ка-рысць першай сталіцы ВКЛ Наваградка і тапанімічныя зве-сткі. У Наваградку ёсць гара Міндоўга і гай Міндоўга.

Маладая дзяржава су-тыкнулася з моцным суперні-кам, які таксама меў планы на Панямонне, а менавіта з Га-ліцка-Валынскім княствам. У 1248 г. валынцы напалі на На-ваградскую зямлю і спусто-шылі яе. Каб адбіць нападнікаў, Міндоўг мусіў заключыць ва-енны саюз з Лівонскім ордэнам, прыняць каталіцтва і ў 1252 ці ў 1253 г. стаў каралём, атры-маўшы карону ад Рымскага Папы. Аднак сярод літоўскай знаці ўзнікла змова супраць Міндоўга, і адзін з іх, Даўмонт, забіў Міндоўга, а потым з дру-жынай уцёк у Пскоў, дзе стаў служылым князем і прыняў праваслаўе.

Уладу ў Наваградку пераняў сын Міндоўга Вой-шалк, які быў праваслаўным і заснаваў у ваколіцах горада Лаўрышаўскі манастыр Кіра-ваў ён дзяржавай нядоўга — з 1264 па 1267 год. Заключыўшы саюз з галіцка-валынскімі кня-зямі, ён у 1267 г. перадаў уладу свайму сваяку, галіцкаму кня-зю Шварну (1267-1270), але неўзабаве быў забіты другім галіцка-валынскім князем, бра-там Шварна, Львом Данілаві-чам, які быў абураны, што Вой-шалк перадаў уладу не яму.

Пазней, пасля смерці Шварна, князем ВКЛ стаў Трайдэн (Трайдзень) (1270-1282). Ён адмовіўся ад саюзу з галіцка-валынскімі князямі і даў прытулак уцекачам ад на-падаў крыжакоў з Прусіі Гэта не спадабалася крыжакам, і яны пачалі вайну з ВКЛ, што доў- жылася болей за сто гадоў. У канцы XIII ст. згадваюцца на-ступнын князі ВКЛ: Будзікід, потым яго брат Будзівід, а яш-чэ пазней — яго сын Віцень.

 

  1. Княжанне Віценя

(1295-1316)

 

Дзякуючы Віценю ў 1296 г. быў прыняты гістары-чны герб Беларусі — славутая Пагоня. Віцень значна пашы-рыў межы ВКЛ. У 1307 г. было далучана на правах аўтаноміі Полацкае княства, а ў 1315 г. — Берасцейская зямля. Віцень праводзіў актыўную знеш- нюю палітыку, ваяваў з паля-камі і крыжакамі. Віцень распа-чаў будаўніцтва мураваных замкаў у ВКЛ, як перашкоду і абарону ад крыжацкіх нападаў. Магчыма, што менавіта ён на мяжы XIII і XIV стст. збудаваў Медніцкі і Крэўскі замкі. Па-водле летапісных крыніц вялікі князь Віцень загінуў ад удару маланкі. Менавіта пры ім пра-цэс станаўлення і ўмацавання ВКЛ стаў незваротным.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Вітынгі — вольныя прускія сяляне на службе ў ордэнскім замку.

Канвент — рада, якая складалася з 12 ордэнскіх ры-цараў пад кіраўніцтвам ком-тура.

Комтур — ордэнскі чы-ноўнік высокага рангу. Кіраў-нік комтурства, адміністрацый-най адзінкі крыжацкага ордэна.

Комтурскі замак, або замак канвента — галоўны замак комтурства, рэзідэнцыя комтура і канвента.

Крыжак — удзельнік крыжовых паходаў заходнееў-рапейскіх рыцараў у ХІІІ-ХV стст. на славянскія і балцкія землі

Латгалы — усходнебал-цкае племя, якое жыло побач з крывічамі.

Лівонія — зямля ліваў. Пазней — назва тэрыторый Лат-віі і Эстоніі, заваяваных кры-жаносцамі-крыжакамі.

Лівы — племя фіна-ўгорскага паходжання, якое плаціла даніну Полацку.

Магістр — кіраўнік ор-дэна, які выбіраўся пажыццёва.

Ратнікі (альбо кнех-ты) — наёмныя ваяры ордэна.

Прусы — група плямён, народ заходнебалцкай моўнай групы.

Фогт — кіраўнік замка.

НАЙВАЖНЕЙІІІЫЯ ПАДЗЕІ

 

1009 г. — першая згадка пра Літву ў пісьмовых крыні-цах.

1201 г. — заснаванне г. Рыгі.

1202 г. — стварэнне ор-дэна мечаносцаў.

1209 г. — крыжаносцы захапілі г. Герцыке — калонію Полацка.

1230 г. — з’яўленне Тэў-тонскага ордэна на мяжы Ма-зовіі і Прусіі.

1236 г. — Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход су-праць балцкіх плямёнаў.

1235 г. — бітва пад Саў-ле, разгром крыжакоў.

1237 г. — ордэн меча-носцаў стаў васалам Тэўтон-скага Ордэна.

1253 г. — каранацыя князя ВКЛ Міндоўга ў Нава-градку.

1255 г. — заснаванне г. Кёнігсберга.

1264 г. — забойства Мін-доўга — пачатак княжання яго сына Войшалка.

1270 г. — заснаванне замка Марыенбург (будучая сталіца Ордэна).

1295-1315 гг. — улада-ранне ў ВКЛ князя Віценя.

1296 г. — князь Віцень зацвердзіў дзяржаўны герб ВКЛ «Пагоню».

(Працяг у наст. нумары.)

Вобраз Францішка Скарыны ў творах літаратуры і мастацтва

«Сэнс вечнай кнігі

           да нас даходзіць тады,

Калі ад нас адыходзяць

                       нашы гады…»

( Р. Барадулін.)

 

Да  прыцягальнага воб-раза  Ф. Скарыны  звярталіся  мастакі, скульптары, паэты і празаікі ва ўсе часы. Народны мастак Беларусі Гаўрыла Ваш-чанка ўвасобіў яго ў вялізным  роспісе «Асветнікі» ў менскім Доме Настаўніка і ў карціне «Роднае слова». Увекавечыў мысляра ў дрэве скульптар Аляксей Глебаў. Па яго ж пра-екце пастаўлены помнік Фран-цішку Скарыну ў Полацку. Помнікі асветніку знаходзяцца ў Менску, Лідзе, Полацку, Ві-льні, Празе. Аўтарам скульп-туры каля Нацыянальнай біб-ліятэкі з’яўляецца Аляксандр Дранец.

Асветніку прысвяцілі свае вершы Максім Багдановіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Ка-раткевіч, Пятрусь Броўка, па-эму  » Самота паломніцтва» — Рыгор Барадулін. У 2007 го-дзе ў маскоўскім выдавецтве «Терра-Книжный клуб» вы-йшаў гістарычны раман Міха-іла Расолава » Францыск Ска-рына».

З беларускай незалеж-ніцкай пазіцыі падае вобраз асветніка доктар юрыдычных навук, прафесар, акадэмік  Ра-сійскай акадэміі славеснасці Міхаіл Расолаў, які быў наро-джаны на Беларусі, але боль-шую частку жыцця працаваў у Расіі. З чулай душой  ён су-праваджае юнака Франака ад дзіцячых крокаў да свядомага выбару лекара і друкара ду-хоўных кніг. Па кнізе мы мо-жам уявіць сябе аблічча купца Лукаша Скарыны, які вядзе гандаль гарнастаямі і сабалямі, і яго старэйшага сына Івана, які дапамагае яму ў паездках ў Рыгу, у Вільню, Познань.

А малодшага сына ця-гне да чытання. Васьмігадовы Франак пабачыў на полацкім кірмашы друкаваную кнігу ў скураным пераплёце з Майн-ца, памацаў літыя літары, і  яго душу кранула мара пра кнігі. «Татачка, міленькі, набудзь мне гэтыя кніжкі, я хачу па-латыні навучыцца!» — просіць ён бацьку. У полацкіх манахаў-бернардзінцаў пачаў Франці-шак вучыць лацінскую мову.

Праз шэсць гадоў Лу-каш Скарыніч вязе сына ў Ві-льню ў калегіюм пры кафед-ральным саборы, і юнак выказ-вае бліскучыя веды ў Святым Пісьме, лаціне, народнай меды-цыне і рыторыцы. Канонік, які прымае іспыт, здзіўлены яго ўзроўнем.

Горад Кракаў акружа-ны фартыфікацыйнымі вежамі. Зімой 1504 года трымае іспыт «праваслаўны студыёзус, не чужды лацінству». Яго пры-цягвае Пталемеева аўдыто-рыя. Тут вучоныя-астрано-мы пазнаюць Сусвет, выліч-ваюць рух планет, тэолагі вядуць дыспуты. У 1506 годзе Францішак узведзены ў ступень бакалаўра кана-нічнага права. Ён працягвае заняткі на семінарах воль-ных мастацтваў і наведвае заняткі на юрыдычным фа-культэце.

9 лістапада 1512 го-да магістр Францыск абара-няе іспыт на ступень докта-ра медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў прысутнасці дактароў — Фадзея Мусаці, магістра Варфаламея а Во-льта, магістра прасвітара Якаба дэ Курта, магістра Ге-раніма Катанеса, магістра Францыска дэ Ноалі і ін-шых.

У 1512 годзе ў Вене-цыянскай Новай Акадэміі Альда Мануцыя Скарына вывучае дру-карскі варш-тат, ліцеры, гравюры, майстэр-ства венецыянскіх друкароў, якое яны перанялі ад германцаў.

У 1517 годзе ў залатой Празе доктар Рус прыступіў да ажыццяўлення сваёй мары — да выдання Бібліі на старажыт-на-беларускай мове. Залатая Прага з мастамі праз Влтаву, з дзіўным Пражскім Градам, з гатычнымі саборамі і каралеў-скім палацам уразіла яго веліч-най строгасцю. Павел Севя-рын прыняў доктара Руса ў сваёй святліцы, адкуль была бачна Влтава і Карлаў Мост, і паказаў сваю друкарню. Тут працавалі старыя майстры, якія ў свой час друкавалі чэш-скую Біблію. У Скарыны ўжо ўсё было падрыхтавана: і пера-клады, і спіс кніг Бібліі, і прад-мовы.

У чорнай блюзе з на-рукаўнікамі, са скураной сту-жкай на ілбе, каб не перашка-джалі валасы, з маленькай лу-пай, асветнік схіляўся над вар-штатам. Дапамагалі яму май-стры і памочнікі.

Скарына даў свайму народу Біблію на зразумелай мове, каб беларусы навучы-ліся па выдадзеных ім кнігах чытаць. Ён задаволіў попыт на кнігі, бо тады ва ўмовах войнаў, татарскіх нападаў ды маскоў-скіх захопаў у ВКЛ не хапала кніг, яны перапісваліся ў мана-стырах ад рукі. І вось з’явіўся друкар, які за два гады ў Празе выдаў больш за дзесяць тысяч кніг, якія не маглі б і за дзесяць гадоў адолець сто перапісчы-каў. Друкаваў свае кнігі Ска-рына для простых людзей, каб чыталі іх не ў храмах, а дома ці ў бібліятэках, каб вучылі дзе-так па гэтых зручных па фар-маце кнігах.

Светлай і прыгожай была душа ягоная, не было ў ёй чорных помыслаў ні атруты зайздрасці. Вочы яго лучыліся святлом  Сафіі-Прамудрасці, запаветамі Еўфрасінні Полац-кай, любоўю яго матулі Палі-ны, малітвы да Госпада ўмацоў-валі яго ў цяжкія гадзіны быц-ця. Чуллівае яго сэрца прагну-ла дзяліцца светам ісціны Хры-стовай з людзьмі. Вышэйшая мэта рабіла яго мудрэйшым і мацнейшым. Любоў, якая па слову апостала Паўла, «усяму спадзяецца, усё пераносіць, не мысліць злога» авятляла шлях друкара. Ён цвёрда пераносіў цягаты, няўдачы і фінансавыя страты.

Адным з таленавітых даследаванняў у галіне літа-ратуры, вартых тытана Адра-джэння і гонару нашай нацыі, з’яўляецца  раман-эсэ Алега Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае», які вы-йшаў у 2009 годзе.

Вось якім прадстае ас-ветнік ў 1520 годзе ў дарозе з Прагі ў Вільню: «Скарына ап-рануты ў доктарскую ман-тыю. Перад кожным замкам і кожнай гарадской брамай ён абмацвае, ці на месцы, ці на русай галаве яго чырвоны бе-рэт доктара. Мантыя робіць яго мацнейшым, берэт жа ўраўнівае яго ў правах з карма-зынавым кунтушом. А прывілеі яго як доктара лекарскіх на-вук — то ж прывілеі і вязомых ім кнігадрукаў. Свабодны, чы-сты шлях яго мантыі, яго бе-рэта — свабодны, вольны шлях яго кнізе!» —  піша Алег Лойка.

 

500-годзе скарынаў-скага вычыну дае шанец больш глыбока асэнсаваць змест Біб-ліі. Сёння Біблія грунтоўна вы-вучаецца хрысціянскімі супо-льнасцямі ў межах праграмы нядзельнай школы і катэхітыч-ных лекцый у духоўных наву-чальных установах. У найноў-шыя часы на беларускую мову кнігі Бібліі перакладалі Васіль Сёмуха, Анатоль Клышка і Ан-тоні Бокун.

Э. Дзвінская.

 

На здымках:

  1. Ф. Скарына. Скуль-птура Аляксея Глебава
  2. Помнік Ф. Скарыне ля Нацыянальнай бібліятэкі (аўтар — Аляксандр Дранец)
  3. Роднае слова. Г. Ва-шчанка
  4. Ф. Скарына. Алесь Пушкін.

Унёсак у кніжную Скарыніяну

У выдавецкім доме «Беларуская на-вука» выйшла кніга «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спа-дчына», падрыхтава-ная да выдання Цэнт-ральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Бела-русі.

Кніга ўяўляе сабой зборнік арты-кулаў, прысвечаных асобе, дзейнасці і спад-чыне Францыска Ска-рыны — ураджэнца Полацка, доктара ме-дыцыны, першадру-кара Вялікага Княства Літоўскага, перакладчыка і выдаўца Бібліі, пісьменніка. Аўтары артыкулаў прадстаў-ляюць не толькі розныя краі-ны, але і розныя галіны гума-нітарных ведаў, навуковыя зацікаўленні, нацыянальныя і навуковыя школы, розныя падыходы ў даследаваннях. У артыкулах разгледжаны пы-танні, якія звязаны з пераду-мовамі дзейнасці Скарыны, тыпамі і моўнай мадэллю яго перакладаў кніг Бібліі, значэн-нем асобных сімвалічных выяў Скарыны, месцазнаходжаннем яго друкарні ў Празе, пахо-джаннем інфармацыі аб маг-чымай паездцы Скарыны ў Маскву, іншыя пытанні. Упер-шыню публікуецца корпус да-кументаў, якія праліваюць свя-тло на фарміраванне культур-ных практык, звязаных з уша-наваннем асобы Францыска Скарыны ў Беларусі ў XX ст., на роль у гэтым Інстытута бе-ларускай культуры, а ў далей-шым — Акадэміі навук БССР.

Наш кар.

 

Памятаем пра справы Скарыны

У Менску 14 чэрвеня прайшоў СкарынаQuiz — інтэ-лектуальна-забаўляльная гу-льня да 500-гадовага юбілею выдання беларускай Бібліі.

У гульні прынялі ўдзел навучэнцы і выпускнікі ВНУ, прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў, гісторыкі, жур-налісты і ўсе ахвочыя. Гульцы аб’ядналіся ў каманды пад на-звамі «ФС-500″, «Палескія», «БіЛінгва», «Прыгожы малю-начак», » Файная літарка» і інш.

Інтэлектуальная гуль-ня нагадала пра асноўныя мо-манты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Францішка Скары-ны. Кола пытанняў ахоплівала храналогію  яго жыцця, навукі, якімі авалодваў першадрукар у Кракаўскім універсітэце, аса-блівасці яго выдавецкай спра-вы, геаграфічныя мясціны, звязаныя з яго дзейнасцю, тво-ры жывапісу, літаратуры і мас-тацтва, прысвечаныя асветніку. Лягчэй знаходзіць адказы было тым, хто цягам года наведваў Скарынаўскія вечарыны і чы-таў кнігі пра асветніка. Удзель-нікі віктарыны мабілізавалі сваю памяць, адчулі асалоду пошуку агульных рашэнняў у камандзе і гонар ад спаткання са спрадвечным.

Спонсарамі гульні вы-ступілі  інтэрнет-крамы: www. imbryk.by, www.simbal.by і творчая група — kinakong.by. Віктарына нагадала пра тое, што наперадзе чакае шмат цікавых і захапляльных мера-прыемстваў, якім багаты юбі-лейны год. Так, 7 чэрвеня ў Тэатры беларускай драматур-гіі адбудзецца прэм’ера спек-такля «1517».

Найбольшую коль-касць балаў пасля васьмі тураў і бліц-раўнду набрала каманда «БіЛінгва». Пераможцы былі ўзнагарожданы падарункамі. Кожны ўдзельнік гульні такса-ма атрымаў «Малую падарож-ную кніжку» ў сучасным вы-данні. На заканчэнні імпрэзы Барыс Гарбачэўскі  і яго каля-жанкі выканалі спевы для гра-мады пра Францішка Скарыну.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Залаты юбілей лідскага «Суквецця»

21 чэрвеня ў памяш-канні Лідскага гістарычна-мастацкага музея адбылася ве-чарына, прымеркаваная да 50-годдзя літаратурнага аб’яднан-ня «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты». На святоч-ным мерапрыемстве прысут-нічалі лідскія паэты, а таксама тыя, хто супрацоўнічае з літ-аб’яднаннем, мае да яго дачы-ненне. Вядоўцамі святочнай праграмы былі кіраўнік «Су-квецця» Алесь Хітрун (ён жа — яе арганізатар) і маладая па-этэса, якая параўнальна нядаў-на ўлілася ў калектыў літара-турнага аб’яднання, Анастасія Яловік.

Часам утварэння літа-ратурнага аб’яднання «Су-квецце» ўмоўна прынята лі-чыць чэрвень 1967 года, калі суполку літаратараў пры рэ-дакцыі газеты «Ўперад» (папя-рэдніцы «Лідскай газеты») уз-началіў адказны сакратар Вік-тар Кучынскі (выразка з газе-ты «Ўперад» з нататкай аб гэ-тым перададзена ў літаратур-ны аддзел Лідскага гістарычна-мастацкага музея). Пасля Вік-тара Кучынскага літаб’яднанне доўгі час, больш за трыццаць гадоў, узначальваў Уладзімір Васько, а з 2004 па 2011 год «Суквеццем» кіраваў Міхась Мельнік (і Уладзімір Гаўры-лавіч, і Міхась Іванавіч пры-сутнічалі на вечарыне, рас-казвалі аб колішняй дзейнасці «Суквецця»). Са студзеня 2012 года літаб’яднанне ўзначальвае Алесь Хітрун.

— Наша «Суквец-це» працягвае актыўна дзейнічаць, — гаворыць Алесь. — Вось ужо сёмы год лідскія паэты збіра-юцца на паседжанні літаб’яднання ў доміку Таўлая — літаратурным аддзеле гістарычна-мас-тацкага музея. Сама ат-масфера ў гэтым доміку па вуліцы Замкавай на-поўнена паэзіяй і гісто-рыяй. Тут паэты чыта-юць і абмяркоўваюць вершы, маюць зносіны паміж сабой, знаходзяць новых сяброў і аднадумцаў. З намі таксама сябруюць кампа-зітары, краязнаўцы, гісторыкі, пажылыя людзі з аддзялення «Актыўнае даўгалецце». Як і раней, паэты Лідчыны высту-паюць у школах, бібліятэках, заяўляюць аб сабе праз новыя выдадзеныя кнігі паэзіі. Як і раней, мы, як кажуць, не ва-рымся ва ўласным соку, а на-ладжваем і падтрымліваем сувязі з паэтамі і пісьменні-камі, якія жывуць па-за межамі Лідчыны, запрашаем іх да сябе ў госці, арганізоўваем суст-рэчы.

Алесь таксама адзна-чыў, што дзейнасць літаб’яд-нання па-ранейшаму актыўна падтрымлівае рэдакцыя «Лід-скай газеты», пры якой яно існуе, а падтрымка заўсёды дае творчым людзям натхненне. Вершы лідскіх паэтаў рэгуляр-на друкуюцца на літаратурнай старонцы «Лідскай газеты», амаль у кожным выпуску літ-старонкі з’яўляюцца новыя імё-ны. Дарэчы, у бягучым, юбі-лейным для літаб’яднання, годзе літаратурная старонка «Суквецце» змяніла свой фар-мат — у ёй з’явіліся дзіцячая рубрыка «Каласок», гумары-стычная рубрыка «Асака». Ёсць задумка стварыць на сайце «Лідскай газеты» закладку «Суквецце» — электронны ва-рыянт літаратурнай старонкі — каб з творчасцю лідзян пазна-ёмілася яшчэ больш шырокае кола чытачоў. А знаёміць ёсць з кім. За 2012-2016 гг. у “Лід-скай газеце” былі змешчаны вершы 101 лідскага паэта. Друкуюцца творы сяброў літ-аб’яднання і ў альманаху «Ад лідскіх муроў» — літаратурна-мастацкім выданні Лідчыны.

Лідскае «Суквецце» ўваходзіць у лік самых моцных і вядомых літаратурных аб’яд-нанняў Гарадзенскай вобласці, ведаюць аб ім і далёка за межамі Гарадзеншчыны. Наперадзе ў літаб’яднання — нямала задумак, у тым ліку цікавых літаратур-ных сустрэч.

З залатым юбілеем літа-ратурнае аб’яднанне павінша-вала і пажадала яму далейшых творчых поспехаў галоўны рэ-дактар «Лідскай газеты», пры якой і існуе літаб’яднанне, Ка-цярына Серафіновіч. Віншава-лі «Суквецце» і расказвалі аб супрацоўніцтве з ім рэдактар часопісаў «Лідскі летапісец» і «Ад лідскіх муроў», газеты «Наша слова» Станіслаў Суд-нік, дырэктар Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея Ганна Драб, кіраўнік творчай музыч-най майстэрні «Родник» пры Лідскім каледжы Святлана Ма-зітава.

З даследчай працай «Лі-таратурнае аб’яднанне «Су-квецце»: гісторыя і сучаснасць» азнаёміла прысутных кіраўнік гэтай працы, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 11 Наталля Анашкевіч (даследа-ваннем займаліся адзінаццаці-класніцы згаданай школы Ве-раніка Аляхновіч і Дыяна Жэ-гала). Дарэчы, Наталля Міка-лаеўна да юбілею распраца-вала лагатып «Суквецця», бэй-джыкі з гэтым лагатыпам былі раздадзены перад пачаткам імпрэзы кожнаму сябру літ-аб’яднання.

Вершы, прымеркава-ныя да юбілею літаб’яднання, чыталі Святлана Цішук, Ірэна Сліўко, Таццяна Сямёнава, Ірына Бараздзіна, Жанна Сян-кевіч, Ірына Маркевіч, Свят-лана Антонік і іншыя лідскія паэты. Гучалі таксама песні ў выкананні Сяргея Чарняка, Жанны Сянкевіч, Анастасіі Яловік, аўдыязапісы песень на словы лідскіх паэтаў. Хвілінай маўчання ўшанавалі прысут-ныя памяць тых сяброў «Су-квецця», якіх ужо няма з намі: Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Смарагда Сліўко, Пятра Макарэвіча і іншых.

У заканчэнне імпрэзы лідскімі паэтамі быў дружна выкананы гімн «Суквецця» на словы аднаго з яго актыўных сяброў, супрацоўніка рэдакцыі «Лідскай газеты» Алеся Мацу-левіча.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Гарадзенскае абласное аддзяленне

ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў»

                                                                                                                           

Старшынi 

  лiтаратурнага аб’яднання

                                                            «Суквецце»

                                                             Хiтруну Аляксандру     

                                                              Часлававiчу

 

Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускiх пicьменнiкаў вiншуе сяброў лiтаб’яднання «Суквецце» з пяцi-дзесяцiгадовым юбiлеем. За паўстагоддзя cваёй плённай дзейнасцi Ваша лiтаб’яднанне зрабiла значны ўклад у куль-турнае жыццё Лiдчыны, Гарадзенскай вобласцi i ўсяго пры-нёмскага рэгiёна. Прапаганда беларускай мовы, лiтаратуры за ўзгаданы значны перыяд была прыарытэтнай задачай лiтаратараў Лiдчыны. А  cталыя i  маладыя паэты i пiсьменнiкi, якiх аб’ядноўвала i аб’ядноўвае «Суквецце», заўсёды будуць гонарам як Гарадзеншчыны, так i ўсяе Беларусi. Сябры абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў зычаць Вам, а ў вашай асобе i ўсiм сябрам лiтаб’ядннаня «Суквецце» твор-чых поспехаў, здароўя i ўсяго найлепшага.

Старшыня

Гарадзенскага абласнога аддзялення

            ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў»          В.Я. Дубатоўка.

Мы — паэты

(Песня паэтаў Лідчыны)

 

Чакаем трэцяй серады —

чарговае сустрэчы.

Настане дзень той — і тады

зноў разам мы, паэты.

 

Збіраемся «Суквеццем» зноў

у доміку Таўлая,

бо ў Лідзе існуе даўно

традыцыя такая.

 

Мы на сустрэчы, бы на ўрок,

прыносім сшыткі, кніжкі,

таму што творчы мы народ,

вянок паэтаў лідскіх.

 

Збіраецца «Суквеццем» зноў

у доміку Таўлая

паэтаў Лідчыны вянок,

прынёманскага краю.

 

Ціхенька кніжка шалясціць

ці сшытачак лістамі —

і непрыкметна час ляціць

у гутарках, чытанні.

 

Збіраемся «Суквеццем» зноў

у доміку Таўлая.

Майстры паэзіі, са слоў

паэмы мы ствараем.

Алесь Мацулевіч.

 

Жыватворчыя сустрэчы

 

Сябрам сваім, лідскім паэтам, адрасую гэтыя радкі.

 

Жыву самотна, шчыра веру:

Пасля паседжання «Суквецця»

Запоўніце маю кватэру

Сваёй прысутнасцю

прыветнай.

 

За Вашы радасныя ўсмешкі,

Задумак творчых навізну,

За жарты і экспромты-вершы

Я Вас, сябры мае, люблю.

 

Мне з Вамі хоць на

светакрай…

Шчасліваю такой бываю…

Шчэ не адзін сустрэнем май —

Надзею грэю, не губляю.

 

Не здрадзім краю мы свайму,

Не збочым са сваёй сцяжыны,

Заўжды паклонімся дабру,

Якое з бездані падыме.

 

За Вашых думак чысціню,

За свет вачэй прыветных

Вашых

Я Вас, сябры мае, люблю!

Часцей бы слухаць Вас

і бачыць!

Алеся Бурак.

 

У Пушчы паэзіі

Я згубіўся ў Пушчы

паэзіі нашай,

на бяросце друкую

я вершы свае.

Прымірыцеся, людзі,

з такою прапажай.

Дзякуй Богу, што Пушча

натхнёна жыве.

 

Не пачуеце вы,

дык пачуюць казулі,

хто тут голас

з глухога кутка падае.

Мае рыфмы-зязюлі

яшчэ не заснулі,

рытмам дзяцел

усякіх нячысцікаў б’е.

 

Тут мяне абміне

ўсялякае ліха,

тут ніколі

ў дугу аніхто не сагне,

і бабёр малады

з маладою бабрыхай

з надазёрнай вярбы

помнік выгрызуць мне.

Уладзімір Васько.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *