НАША СЛОВА № 27 (1334), 5 ліпеня 2017 г.

Аўторак, Ліпень 11, 2017 0

Вышыванка яднае нацыю

2 ліпеня ў Менску прайшоў Дзень вышыванкі. Свята ўжо другі год адзначаецца па іні-цыятыве Міністэ-рства культуры, Менгарвыканкама і БРСМ. Перад Пала-цам спорту былі размешчаныя гуль-нявыя зоны і кан-цэртная пляцоўка.

А самым га-лоўным момантам свята стаў імправі-заваны арт-парад у нацыянальных строях. Калоны з абласцей і горада Менска прайшліся па праспекце Пе-раможцаў, вітаючы ўдзель-нікаў.

Ад уладаў на свяце прысутнічалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэ-зідэнта Максім Рыжанкоў, мі-ністр культуры Барыс Свят-лоў і прадстаўнікі Менгарвы-канкама. Усе ў вышыванках, вядома ж. Прайшлі імпрэзы і ў іншых гарадах

Да прыкладу, у  цэнт-ры Баранавіч адбылося альтэ-рнатыўнае свята вышыванкі. Сабраліся актывісты горада, прыехалі госці з Ліды, Менска: кіраўнік руху салідарнасці «Ра-зам» Вячаслаў Сіўчык і бард Зміцер Захарэвіч. Скараціла праграму свята даж-джлівае надвор’е, кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Уладзімір Гу-ндар:

— Адкрылася свята, пасля правялі віктарыну па вышы-ванцы і гісторыі Бе-ларусі. Выступіў мен-скі бард Зміцер Заха-рэвіч са сваімі патрыя-тычнымі нацыяналь-нымі спевамі. Бралі слова ўдзельнікі ім-прэзы. Дарэчы, вы-ступіла мая дачка з ве-ршам.

Паводле Ўладзіміра Гундара, над удзельнікамі свя-та ўвесь час лунала вялікае бел-чырвона-белае палотнішча. Да свята праяўлялі цікавасць га-раджане, якія праходзілі ля плошчы. А 3 ліпеня вышыван-кі зноў шырока выкарыстоўв-ліся ўжо афіцыйнымі ўладамі.

Падобна, што вышы-ванка — адзін з нямногіх нацыя-нальных атрыбутаў, які ўспры-маецца станоўча ўсім грамад-ствам.

Паводле СМІ.

135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

Янка КУПАЛА, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (7 ліпеня 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Менская вобласць) — 28 чэрве-ня 1942, Масква) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларус-кай літаратуры, адзін з засна-вальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мо-вы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929).

Янка Луцэвіч нарадзіў-ся ў фальварку Вязынка Вілей-скага павета ў сям’і арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэ-віча і яго жонкі Бянігны Вала-севіч, якія належалі да саслоўя мяшчан (прыпісаны да мяшчан Менска) і былі католікамі. Сам Іван Луцэвіч у часы Расійскай імперыі таксама быў католікам і адносіўся да катэгорыі мяш-чан (прыпісаны да мяшчан Ме-нска). Дамінік Луцэвіч належаў да роду збяднелай шляхты, якая не змагла ў часы Расійскай імперыі дакументальна дака-заць сваё шляхецкае паходжан-не і зацвердзіць свой род у статусе расійскага дваранства. Старэйшы продак па бацьку ўпамінаецца ў дакументах XVII ст. Маці паэта паходзіла з рубяжэвіцкай шляхты.

Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, по-тым хатнім настаўнікам, піса-рам у судовага следчага ў Ра-дашковічах (1903), у маёнтках, супрацоўнікам «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкарам біб-ліятэкі «Веды» Б. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У пачатку снежня 1909 з рэкамендацый-ным лістом У. Самойлы да Б. Эпімах-Шыпілы пераехаў у Пе-цярбург, дзе вучыўся на агу-льнаадукацыйных курсах А. Чарняева (1909-1913), праца-ваў у Публічнай бібліятэцы. З кастрычніка 1913 зноў у Віль-ні: сакратар «Беларускага вы-давецкага таварыства», рэдак-тар «Нашай нівы» (1914-1915).

З набліжэннем фронту 8.8.1915 эвакуяваўся з Вільні, жыў у Арле, у верасні 1915 выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. Са студзеня 1916 на вайсковай службе. З 1916 жанаты з Ула-дзіславай Луцэвіч з Станкеві-чаў. У 1919, пасля абвяшчэння БССР, пераехаў на сталае жых-арства ў Менск. Працаваў за-гадчыкам бібліятэкі пры Бела-рускай хатцы, рэдагаваў часо-піс «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920-22). З пачатку 1921 намеснік загадчыка літаратур-на-выдавецкага аддзела Нар-камасветы БССР, уваходзіў у склад Акадэмічнай камісіі Ака-дэмічнага цэнтра Наркамасве-ты БССР па ўкладанні і апра-цоўцы беларускай тэрмінало-гіі, сябар навукова-рэдакцый-най калегіі Наркамасветы БССР, якая разглядала прад-стаўленыя да друку творы; адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэ-атра (1920), БДУ (1921), Інбел-культа (з 1922 яго правадзей-ны чалец), літаратурнага аб’яд-нання «Полымя». Янка Купала ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе бела-рускага правапісу і азбукі (1926).

Неаднаразова падвяр-гаўся рэпрэсіям. У 1921 на па-эта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапі-сы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Летам 1930 у друку з’явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэо-лагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Купалу выклі-калі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідарства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ ён зрабіў спробу сама-губства, але быў выратаваны. У 1930-я гады творы Купалы падвергліся значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са збор-нікаў «Жалейка» і «Гусляр». У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту — яго імя апынулася ў спісе мярка-ваных ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць.

Удзельнічаў у рабоце І з’езду Савецкіх пісьменнікаў БССР, выбраны членам Праў-лення і дэлегатам на І з’езд ССП СССР, у склад новага бюро секцыі паэзіі ССП БССР (1937), прэзідыюма Праўлення ССП СССР (1939), дэпутатам Мен-скага гарадскога Савета. У 1939 ён удзельнічаў у рабоце Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкла-рацыю аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Выбіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР у 1927-29, член ЦВК БССР у 1929-31, 1935-38. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1940.

Вялікая Айчынная ва-йна заспела яго ў Каўнасе. У першыя дні вайны ў Менску згарэлі яго архіў і бібліятэка. 30 чэрвеня 1941 з дачы ў Ляўках Янка Купала выехаў у Маскву. 3 лістапада 1941 ён жыў у пас. Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 Я. Купала прыехаў у Маскву і праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква» пры ня-высветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 па-верха…

Вікіпедыя.

(Працяг тэмы на ст. 7.)

600 старонак, 126 000 слоў:

у Мінюст перададуць Грамадзянскі кодэкс па-беларуску

Дэпутат Палаты прад-стаўнікоў і намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім абмерка-вала з міністрам юстыцыі Але-гам Сліжэўскім пытанне пры-няцця новых законаў на дзяр-жаўнай беларускай мове.

Іх сустрэча адбылася 30 чэрвеня ў Менску. Пытанне стаіць не толькі пра новыя за-коны, але і пра наданне юры-дычнай сілы перакладам ужо існых.

Меўся на ўвазе най-перш Грамадзянскі кодэкс Рэ-спублікі Беларусь. Бо дзіўна, але факт: на сёння ў краіне, дзе беларуская мова дзяржаўная, гэты падставовы заканадаўчы акт афіцыйна зацверджаны толькі па-руску.

Дбаннямі грамадскай ініцыятывы пры Таварыстве беларускай мовы пераклад Грамадзянскага кодэкса ўжо амаль скончаны.

— Мы стварылі ў ін-тэрнэце платформу, на якой можа зарэгістравацца кожны, хто хоча далучыцца да ўдзелу ў перакладзе Кодэкса на бела-рускую мову, — расказала НН каардынатарка ініцыятывы Вераніка Мазуркевіч. — Зарэ-гістравалася семдзясят чала-век, актыўна працавалі пятнац-цаць. Грамадзянскі кодэкс — гэта каля шасцісот старонак, 126 000 словаў. На сёння нам засталося перакласці працэн-таў пяць.

Але перакладам справа не заканчваецца, кажуць арга-нізатары. Трэба яшчэ знайсці юрыдычную фірму, якая ўва-жліва выверыць усе фарму-лёўкі Кодэкса. На паслугі юры-стаў і збіраюцца яны выдатка-ваць сродкі, якія збіраюць на платформе «Талака».

Пасля поўны тэкст Ко-дэкса будзе перададзены ў Мі-ністэрства юстыцыі, каб унесці яго на наступны 2018 г. на за-цвярджэнне ў якасці афіцый-нага перакладу.

Каб зрабіць справу пе-ракладу законаў па-беларуску сістэмнай, Алена Анісім пра-панавала стварыць экспертную камісію з удзелам мовазнаўцаў і юрыстаў, у кампетэнцыю якой будзе уваходзіць зацвярджэн-не тэкстаў заканадаўчых актаў на беларускай мове. Па дару-чэнні Алега Сліжэўскага гэта пытанне Мінюст бярэ пад свой кантроль.

— Дзвюхмоўе практы-куецца ў многіх краінах, — ад-значыла Алена Анісім. — Але абедзве мовы маюць там са-праўды роўныя правы. У Ір-ландыі, дзе большасць гаво-рыць па-англійску, ёсць поўны варыянт заканадаўства на ір-ландскай мове. У Фінляндыі, дзе толькі 5% шведскага насе-льніцтва, усе законы прыма-юцца па-фінску і па-шведску і адразу маюць сілу.

Мы мусім дасягнуць такой сітуацыі, каб і ў нас кож-ны новы закон, які прымаецца, адразу публікаваўся і па-бе-ларуску і меў законную сілу. Мы стаім за тое, каб зрабіць беларускую мову юрыдычна правамоцнай.

СМ.

 

Беларускаае таксі ў Баранавічах

Сябры Баранавіцкай арганізацыі ТБМ наведалі слу-жбу таксі «Калі ласка», дзе аў-тамабілі аформлены з беларус-кай сімволікай. Кімроўцы таксі імкнуцца размаўляць па-бела-руску. Сустрэча адбылася ў офісе службы таксі. Ініцыята-рам мерапрыемства стала Ган-на Уладзіміраўна Аніскевіч, ся-бра камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і беларуска-моўнай адукацыі. На сустрэчы ад ТБМ таксама прысутнічалі  Мікалай Падгайскі і Таццяна Малашчанка. Ганна Ўладзімі-раўна ўручыла ўладальніку таксі «Калі ласка» Актаю Га-шымаву і кіроўцам аўтамабіляў звязаныя сваімі рукамі суве-нірныя бела-чырвона-белыя зоркі,  а Таццяна Малашчанка падаравала віншавальныя па-штоўкі і буклеты.

— Калі ўбачыла на ву-ліцы таксі з надпісам «Калі ла-ска», спачатку не паверыла сваім вачам. Потым падумала, пэўна, нехта з другога горада прыехаў. Пасля зноў мне суст-рэлася такая ж машына. Не вы-трымала, падышла да кіроўцы. Ён мне паведаміў, што ў Бара-навічах арганізавана служба беларускага таксі. У мяне была з сабою вязаная зорачка бела-чырвона-белага колеру, я пада-равала яе гэтаму ветліваму хлопцу, — расказала Ганна Ані-скевіч.

Жанчыну настолькі ўразіла таксі з беларускім ар-наментам, што за яго з’яўленне ў нашым горадзе яна выра-шыла падзякаваць асабіста ўладальніку Актаю Гашымаву.

— Спадарыня Ганна па-тэлефанавала мне, яна сказала шмат добрых слоў, падзякавала за тое, што мы вырашылі ад-крыць таксі менавіта беларус-кага кірунку, а таксама пажа-дала поспехаў у нашых справах, — паведаміў Актай Гашымаў.

Сябры  ТБМ пажадалі кіроўцам і супрацоўнікам службы поспехаў, плёну ў пра-цы і прапанавалі дапамагчы навучыць усіх кіроўцаў раз-маўляць з кліентамі па-бела-руску.

Наш кар,

г. Баранавічы.

 

У Гомелі прайшоў другі фестываль беларускамоўнай адукацыі «Мова дзяцей»

У мінулую суботу больш за 40 дзетак разам з бацькамі наведалі фестываль «Мова дзяцей».

Пляцоўка была падзе-лена паміж беларускамоўнымі выкладчыкамі, якія спявалі і гулялі ў гульні, вадзілі кара-годы, праводзілі майстар-клас па квілінгу і выраблялі з папе-ры кветкі, фатаграфавалі, ма-лявалі аквагрым з беларускімі сімваламі.

Старшыня Гомельска-га ТБМ Алеся Аўласевіч рас-павядае:

— Беларускамоўная адукацыя знаходзіцца ў пры-гнечаным стане, бо для ейнага існавання не ствараюцца ўмо-вы. Ёсць бацькі, якія хочуць каб дзеткі навучаліся па-бела-руску, але механізм стварэння беларускамоўных груп даволі заблытаны і не прадуманы. Дзеці наведваюць нашыя заня-ткі як альтэрнатыву, таму мы стварылі некалькі груп, бо ко-лькасць навучэнцаў расце. Гэта кажа пра запатрабаванаць і ак-туальнасць нашай дзейнасці.

Сталыя наведвальнікі гуртка атрымалі фірмовыя ку-бачкі і магніты.

Гомельскае ТБМ не першы год змагаецца за пашы-рэнне беларускамоўных груп у садках. Праз заняткі «Мова дзяцей» прайшлі каля 80 мале-нькіх беларусаў. З выкладчы-камі яны вывучалі мову, куль-туру, гісторыю, пашыралі све-тапогляд, прымалі ўдзел у стварэнні відэа, раскрывалі сваю творчасць і весела бавілі час у натуральным асяроддзі беларускай мовы.

Наш кар.

 

60 замежнікаў з 20 краін свету прыме Міжнародная школа беларусістыкі

Ад 4 да 15 ліпеня на базе Белдзяржуніверсітэта будзе працаваць школа беларусі-стыкі. Яе слухачамі стануць 60 прадстаўнікоў амаль з двух дзясяткаў краін свету. Мера-прыемства прымеркавана да 500-годдзя беларускага кніга-друкавання.

Як паведамляе прэса-вая служба навучальнай уста-новы, міжнародная летняя шко-ла беларусістыкі пройдзе ў Рэспубліканскім інстытуце вы-шэйшай школы БДУ. Сярод замежных слухачоў — «абітуры-енты» з Венгрыі, Іспаніі, Грузіі, ЗША, Інданэзіі, Індыі, Кітая, Латвіі, Літвы, Германіі, Поль-шчы, Расеі, Славакіі, Сербіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Япо-ніі. Навучаньне будзе пра-ходзіць па трох праграмах, раз-лічаных на розную моўную падрыхтоўку і базавыя веды ўдзельнікаў. Сёлета створаны групы для ахвотных вывучаць беларускую мову з нуля.

Усе праграмы ўключа-юць па 40 лекцыйных гадзінаў і столькі ж практычных заня-ткаў па фанетыцы, граматыцы, развіцці вуснай і пісьмовай мо-вы, а таксама адмысловыя кур-сы па розных аспектах беларус-кай мовы, гісторыі і культуры. Дадаткова прадугледжаны ін-дывідуальныя заняткі па ўда-сканаленьні моўнага ўзроўню.

У ноч на 7 ліпеня ўдзе-льнікі адукацыйнага праекту возьмуць удзел у свяце «Ку-палле», якое пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і по-быту ў Строчыцах, таксама для іх будзе наладжана экскурсія ў старажытны Полацак, на ра-дзіму Францішка Скарыны.

Радыё Свабода.

 

Cкверу ля Чырвонага касцёла прысвоена імя Эдварда Вайніловіча

Сталічнаму скверу ля Чырвонага касцёла ў Менску нададзена імя Эдварда Вайніловіча. Як паведамляе БЕЛТА, такое рашэнне было прынята на 23-й сесіі Менскага гарcавета дэпутатаў. Большасцю галасоў дэпутаты прынялі рашэнне аб прысваенні скверу імя Эдварда Вайніловіча ў межах вул. Савецкай (дамы №15-19) і вул. Свярдлова (дом № 4).

catholic.by.

 

Сымон Барыс

Этнаграфічны тлумачальны  слоўнік

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Тушонка (тушёнка) — кансерва з свінога сала і мяса або цяляціны. Яна бытавала ў ваенны і пасляваенны час, калі паступала са ЗША як дапамо-га. Пасля такія кансервы вы-раблялі і ў Беларусі.

Тыдзень (неделя) — адзінка вымярэння часу паме-рам 7 сутак, ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна.

Тын (забор, тын)  — плот з вертыкальных жэрдак, пераплецены лазой, бярозавы-мі галінкамі ці іншых дрэў.

Тынк (штукатурка) — аддзелачны раствор з сумесі рэчываў (вапны, гліны, пяску, цэменту, вады).

Тынкаванне  (шткату-рить) — класці тынк на сцяну.

Тынкоўка (штукатур-ка) — слой тынку на паверхні будынка, насціл гліны па пры-бітых на сцяне лучынах уну-тры хаты.

Тычка (веха, шест) — драўляны шост, які ставіцца на мяжы ўчастка сенажаці або поля.

Тэбель (сверло) — све-рдзел, свярдзёлак, якім ро-бяць свідравіны адносна вялі-кага дыяметра.

Тэблі, цвікі (деревян-ные колки) — невялікія калкі да 5 см, якія забівалі ў спецыялна прасвідраваныя адтуліны дра-ўляных канструкцый.

Тэрніца — месца каля варыўні, на якім труць лён (в. Валішча Пінскага раёна).

 

У

 

«У жмуркі» — дзіцячая гульня, калі адзін жмурыць, а астатнія хаваюцца ад яго. Затым ён усіх шукае. (Бытавала ў Ві-лейскім раёне.)

«У карагодзе мы бы-лі» — танцавльна-гульнёвы карагод. Зафіксаваны ў Лель-чыцкім раёне.

«У карнача», «У апу-ку» — дзіцячая гульня з мячы-кам.

«У мядзведзя на ба-ру» — дзіцячая гульня. Дзеці выбіраюць «мядзведзя», затым імітуюць збіранне грыбоў. «Мядзведзь» бегае за імі і ста-раецца некага схапіць. Каго схопіць, той будзе «мядзве-дзем» замест яго.

«У намеры» — гульня моладзі у час посту, калі не да-звалялася спяваць. Гульня прадаўжалася да таго часу, па-куль усе не размяркуюцца па парах. Той, хто выбраў сабе пару (калі дзяўчына глядзела ў яго бок), цалаваў дзяўчыну.

Уваходзіны, улазіны, ухошчыны (новоселье) — ура-чыстасць са звычаямі пры за-сяленні новай хаты або ква-тэры.

Увод парадзіхі (вве-дение роженицы в храм после крещения ребёнка) — першы прыход у царкву парадзіхі праз 6 тыдняў пасля родаў.

Угналь (кузнечный гвоздь для подковы) — цвік, якім прыбіваюць падкову да капыта каня.

Удава, удавіца (вдова) — жанчына, у якой памёр муж.

Удава саламяная — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлучцы з мужам.

Удавец (вдовец) — му-жчына, у якога памерла жонка.

Удовіны (вдовий) — той, што належыць удаве.

Узалаўе — прыстаса-ванне для перавозкі бярвенняў на калёсах, уяўляе сабой шы-рокую перакладзіну з жалез-ным шворанам. Кладуць на перадок калёсаў (в. Кіевічы Блеўчыцкага с/с Капыльскага р-на).

Узвар  (взвар, компот)  — адвар з ягад, траў, сушаных яблыкаў, груш, сліў.

Узвіжанне, звіжанне (воздвижение) — хрысціянскае свята ў гонар Крыжа, аднойчы над вернікамі ўзнік крыж, на якім быў распяты Хрыстос. Адзначаецца 14 верасня (пра-васлаўныя па с. ст.).

Уклейніца — трады-цыйная рыбалоўная снасць, тып сеткі. Мае адно сеткавае палотнішча, праз верхні і ніжні край  якога працягнуты дзве вяроўкі. Ею ловяць верхавод-ку (уклейку).

Украінцы — славянскі народ, які пераважна жыве на Украіне.

Уладыка (владыка) — 1) архірэй, мітрапаліт; 2) ула-дар.

«У лапу», у чысты вугал, нямецкі вугал — вы-рубка вуглоў без выступаю-чых канцоў бярвенняў.

Улегцы (порожняком) — едуць з пустым возам, без груза.

Умітусь, умітуські — дзяцей укладвалі спаць парад-кам галава — ногі.

Умывальнік — пасудзі-на з кранам.

Умывальня — памяш-канне, дзе ўмываюцца.

Умыканне (умыка-ние) — выкраданне дзяўчыны з мэтай заключэнне шлюбу. На Беларусі часта ўмыканнем зай-маліся дзецюкі-стараверы, якія каля царквы выкрадалі дзяў-чыну, атрымаўшы ад яе папя-рэднюю згоду.

Унук (внук) — сын сына або дачкі для дзеда і бабы.

Унучка (внучка) — дач-ка сына або дачкі для дзеда і бабы.

Уплёт — каснік, які ўплятае дзяўчына ў касу.

Урадавец, урадовец, ураднік — дзяржаўная службо-вая асоба ў ВКЛ.

Ураднік (урядник) — 1) ніжэйшы чын павятовай палі-цыі; 2) унтэр-афіцэр у казацкім войску.

Услон, зэдаль, зэдлік (скамейка) — невялікая перана-сная лаўка.

Устава — заканадаўчы акт у ВКЛ.

Усходняе Палессе (Восточное Полесье) — этнагра-фічны рэгіён, у які ўваходзіць пераважна Гомельская воб-ласць.

Усыпішча, забойня (деревянная бочка) — бандарная высокая пасудзіна для захоў-вання збожжа, ёмкасць на 20 пудоў збожжа (вышыня 140-160, дыяметр 80-90 см.). (Цітоў, с. 57.)

Утворнае цеста (тес-то) — такое цеста, якое закісла, але не падышло. З яго пяклі аладкі і бліны.

Уток (уток) — папяроч-ныя ніткі, якія працягваюцца праз зеў асновы кросен.

Утулка, букса, уту-лак (втулка) — дэталь калодкі кола, у якую ўстаўляецца вось.

Ухіл ракі (уклон реки) — схіл узроўню вады ў метрах на адзін кіламетр.

Ушак, вушак (косяк)  — вертыкальны брус, з дапамо-гай якога фармуюцца праёмы дзвярэй і акон і адначасова забяспечваецца ўстойлівасць сцен.

Учан — старажытны дашчаты карабель. Бытаваў на Заходняй Дзвіне.

Участак зямлі (учас-ток) — пасля рэформы 1861 г. у кожным полі сялянская сям’я атрымлівала паласу зямлі, якая аддзялялася ад суседняй вуз-кай мяжой (на адну баразну). Пасля ўчасткі драбіліся на мен-шыя ў выніку падзелу сям’і.

Участковы (участко-вый) — міліцыянер, які замаца-ваны на службе за пэўным участкам, наглядае за парадкам у ім.

Ушэсце  (вознесение) — свята ў чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня, на саракавы дзень пасля яго.

Ушчунак (наказание, взыскание) — пакаранне, спа-гнанне.

 

Ф

 

Факстрот (фокстрот) — бытавы танец, хуткі рытмічны чатырохдольнага памеру.

Фалда (складка, фал-да)) — складка на адзенні.

Фальбона (оборка, подзор) — палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадні-цы, фартуха і г. д.

Фальварак (фольва-рок) — панская гаспадарка, дзе вытворчасць збожжа і  прадук-таў разлічана на продаж. Фаль-варкі былі на Беларусі з 1557 да 1861 г.

Фальварковец (вла-делец фольварка)  — уладальнік фальварка.

Фалькларыст (фоль-клорист) — той, хто займаецца фальклорам.

Фальклор (фольклор) — вусная народная творчасць.

Фалюш (сукновальня) — валюшня, будынак, дзе ва-ляць сукно, або прылада для валення сукна.

Фамілія (фамилия, род) — род, сям’я.

Фандачкі (оборка) — складачкі ў прышытай зборцы ў доўгай безрукаўцы.

Фанера (фанера) — ма-тэрыял са склееных тонкіх пла-сцін дрэва, які выкарыстоўва-ецца для абліцоўкі сталярных вырабаў.

Фант (фант) — гульня, удзельнікі якой у якасці штра-фу выконваюць тыя ці іншя жартоўныя дзеянні.

Фанфара (фанфара) — 1) медны духавы музычны інструмент у выглядзе падоў-жанай трубы без вентыляў; 2) сігнал урачыстага характару, які падаецца гэтым інструмен-там і абвяшчае аб пачатку ўрачыстасці.

Фарба (краска) — рэчы-ва, якое выкарыстоўваецца пры фарбаванні.

Фарбавальнік (кра-ситель) — рэчыва, якое дадаецца ў фарбу для змены колеру.

Фарбавальня (краси-льная) — майстэрня, дзе фарбу-юцца тканіны.

Фартух, запаска, за-тулка, крыска (передник)  — паясная адзежына, якую накла-дваюць спераду на спадніцу.

Фаса, фаска (кадочка) — 1) пасудзіна для масла; 2) адзі-нка для вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў; 3) скрынка на адзін пуд збожжа.

Фасад (фасад) — знад-ворны бок будынка (галоўны, бакавы, тылавы).

Фаска (фаска) — ско-шаны край якога-небудзь эле-мента.

Фацэт (шут, комик) — камічны забаўны чалавек.

Фетыш (фетиш) — прадмет, якому пакланяюцца і прыносяць ахвяры,  бо па стра-даўніх вераваннях ён уладае звышнатуральнымі сіламі. На-прыклад, беларусы лічылі, што некаторыя камяні здольныя лячыць хваробы.

Фіранкі (занавескі) — вырабы для завешвання і ўпрыгожвання акон.

Флігель (флигель) — невялікая прыбудова да дома або асобны невялікі будынак пры вялікім доме.

Фляндроўка (раскра-ска) — аздабленне драўляных і керамічных вырабаў, пакрыццё спецыяльнымі фарбамі прад-метаў у выглядзе зігзагаў, хваль, палос.

Форма (форма)  — драў-ляная прамавугольная ёмкасць для вымярэння масла, прыб-лізна каля аднаго кілаграма.

Фортка (форточка) — 1) невялікія дзверцы для ўва-ходу ў падворак з вуліцы; 2) шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання.

Франтон (франтон) — частка фасада паміж двума схі-ламі страхі і карнізам.

Фуганак, гэбель (фу-ганок) — стругальны дрэва-апрацоўчы інструмент.

Фундацыя (ад лац. fundacio закладанне асноў) (по-жертвания) — ахвяраванне мана-стырам, цэрквам, касцёлам.

Фунт (фунт) — мера ва-гі, якая адпавядае 409,5 грама.

Фунтавік (фунтовик) — гіра вагой у адзін фунт.

Фунтоўка — гатунак летніх вялікіх груш.

Футляр (футляр) — скрынка ці чахол, куды кладуць рэчы, каб захаваць ад псавання.

Футляршчык (футля-рщик) — майстар, які робіць футляры.

Футра (мех) — 1) поўсць, шэрсць; 2) вырабленая шкура пушнога звера; зімовая вопра-тка з вырабленых шкур пуш-нога звера.

Футравіна (пушнина) — вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю.

Футэрка — кароткае адзенне з футра.

Футэршчык (мехов-щик) — той, хто шые адзенне з футра.

Фургон (фургон) — кі-бітка, павозка (даўжынёй 2 сажні), пакрытая белым палат-ном, якая выкарыстоўвалася для перавозкі пасажыраў.У яе запрагалі ад 4 да 6 коней.

Фура, хура (фура) — вялікія калёсы для перавозкі грузаў. Магла быць з будой.

Фураж (фураж) — рас-лінны корм для свойскай жы-вёлы.

Фуражка (фуражка) — форменная шапка з аколышкам і казырком.

Фуражыр (фуражир) -асоба, якая ахоўвае і  выдае фураж.

Фурман, фурманш-чык  (кучер) — той, хто кіруе канём, едучы на на калёсах аль-бо санях.

Фурманка (подвода) — падвода для перавозкі грузаў.

Фэст (ярмарка)  — вялі-кае  свята на вёсцы з кірмашом і пагулянкамі.

 

Х

 

Хабёр — цар усіх ракаў, які меў залатыя клюшні і вочы. Яго вобраз раскрыты ў чара-дзейных казках, дзе ён высту-пае чароўным памочнікам га-лоўнага героя.

Хадакі, пасталы (лап-ти кожаные)  — скураныя лапці.

Хаднік — вузкая доў-гая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе.

Хадунок — прыстаса-ванне, пры дапомозе якога дзіця вучыцца хадзіць.

Халадзец — страва з за-гуслага пры ахалоджванні мяс-нога або рыбнага адвару з дро-бнымі кавалачкамі мяса або рыбы.

Халаднік (холодник) — вадкая халодная страва з цы-булі, шчаўя, бурачніку.

Халасцяк — нежанаты мужчына.

Халат — верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захі-наецца або зашпіляецца.

Халупа, халупіна — невялікая бедная хата.

Халупнікі — малазя-мельныя і бяззямельныя ся-ляне ў ХVІ — ХІХ стст.

Халява (голенище) — 1) частка бота ад ступні да калена; 2) здзекліва пра жанчыну лёг-кіх паводзінаў.

Хак (резец) — прылада для здабывання жывіцы.

Халера — 1) дэнамічная постаць любой хваробы; 2) за-разная хвароба, якая ў мінулыя стагоддзі прыводзіла да маса-вага мору людзей.

Хамут (хомут) — частка вупражы, што складаецца з драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага мяккім лямцам (хамуцінай) з унутранага боку.

Хамутнік, рымар — майстар, які вырабляе хамуты.

Хапун — міфічная істо-та, якою страшылі маленькіх дзяцей.

Хата (изба) — жылы бу-дынак, зроблены з бярвенняў.

Хатнік — 1) дамавік, дух, які жыве ў хаце пад печчу; 2) загадчык хаты-чылальні на вёсцы.

Хатуль, хатулёк, ха-тыль, — вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку або посціл-ку, які звычайна носяць за спі-ной.

Харугва -1) царкоўны сцяг, палотнішча на дрэўку з вобразамі святых; 2) баявы сцяг войска.

Харунжы — 1) сцягано-сец; 2) малодшы афіцэрскі чын у конным войску.

Хаўрус — 1) група лю-дзей, звязаная агульнымі мэта-мі, інтарэсамі; 2) саюз, садру-жнасць.

Хаўруснік — саўдзель-нік у  нейкай справе.

Хаўтуры — абрад про-вадаў нябожчыка для паха-вання.

Хахаль — палюбоўнік, залётнік.

Хвоя — сасна, ігліца сасны

Хлеб (хлеб) — асноўная страва, якая выпякаецца з жыт-няй мукі.

Хлеў (сарай) — будынак для свойскай жывёлы.

Хлеўнік, хляўнік  — сядібны дух, які жыве ў хляве.

Хмель — 1) павойная расліна сямейства тутавых, якая выкарыстоўваецца ў піва-варэнні; 2) хмельны напітак.

Ходзікі — насценны га-дзіннік з гірамі.

Ходнікі — 1) тканыя да-рожкі ў хаце (в. Хойна Пінскага р-на); 2) тратуар.

Хормайстар — кіраўнік хору.

Хорт (борзая) — паляў-нічы сабака з доўгай вострай мордай, доўгімі нагамі, паджа-рым жыватом і гладкай поў-сцю.

Хоры (хоры) — адкры-тая галерэя або балкон у верх-няй часцы царкоўнага будын-ка для размяшчэння там хору і музыкантаў.

Храпуснік, дзядзеў-нік — балотная трава, якую ўлетку збіраюць, вараць і  ква-сяць. Захоўваюць у склепе або халадоўні. Выкарыстоўваюць у ежу як халаднік (в. Нароча Вілейскага раёна).

Хроснік, хрэснік — хрышчоны сын у адносінах да хрышчоных бацькоў.

Хросніца, хрэсніца — хрышчоная дачка у адносінах хрышчоных бацькоў.

Хрусты, хрушчы — ку-лінарны выраб з пшанічнай мукі.

Хрыстосавацца — у праваслаўных звычай цалавац-ца 3 разы, віншуючы са святм Вялікадня.

Хрысціцель — той, хто правёў хрышчэнне.

Хрысціцца, жагнацца — рабіць знак Крыжа.

Хрысціяне веры ева-нгельскай — пяцідзесятнікі.

Хрэсны — той, што звя-заны з абрадам хрышчэння.

Хрэсны ход — царкоўнае шэсце з крыжамі, харугвамі і абразамі.

Хрэсьбіны, хрысці-ны, радзіны (крестины) — ся-мейнае свята, калі хрысцяць дзіця альбо адзначаюць яго нараджэнне.

Хустка (платок) — жа-ночы галаўны ўбор у выглядзе кавалка прыгожай тканіны.

Хутар, футар (хутор)  — асобная сяліба за вёскай.

(Працяг у наступным нумары.)

 

У Беларусі адкрыўся першы анлайн-універсітэт

«Цэнтр Астрагорска-га» 20 чэрвеня пачаў адука-цыйны праект Ostrogorski Aca-demy.

Навучальныя курсы складаюцца з інтэрактыўных лекцый, тэстаў, адукацыйных праграмаў і дадатковых матэ-рыялаў.

Дырэктар па развіцці Цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня сказаў карэспан-дэнту Свабоды пра адметнасці новага праекту, які ствараўся больш за паўгода.

— Мэта нашага праекту палягае ў тым, што мы хочам даць беларусам доступ да аду-кацыі. Мы зыходзім з таго, што час мяняецца, і дагэтуль у Бе-ларусі не было анлайн-праду-кту, анлайн-інструмента, каб даць людзям адукацыю. Мена-віта таму мы вырашылі ства-рыць «Акадэмію Астрагор-скага». Такім чынам мы хочам злучыць прадстаўнікоў розных краін, дзе працуюць беларусы. На дадзены момант з шасці вы-кладчыкаў трое працуюць у Вялікай Брытаніі, і мы хацелі зрабіць так, каб гэтыя людзі маглі нешта рабіць для сваёй краіны, знаходзячыся так да-лёка ад яе.

— Якая тэматыка лек-цый, хто будзе чытаць?

— На дадзены момант мы запусціліся з трыма курсамі. Першы тычыцца эканамічных крызісаў, яго вядзе акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. Другі курс пры-свечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапей-скай і беларускай гісторыі, яго чытае доктар гістарычных на-вук Аляксандар Краўцэвіч. Трэці курс прысвечаны міжна-родным фінансавым інстыту-там, яго вядуць прафесар права Яраслаў Крывой, які працуе ў Вялікай Брытаніі, і старшы юрыст Еўрапейскага банка рэ-канструкцыі і развіцця Тарас Стараселец, які таксама працуе ў Вялікай Брытаніі.

— Хто можа стаць ан-лайн-студэнтам вашага ан-лайн-універсітэта?

— Тут няма абмежа-ванняў, бо адукацыя даступная ў анлайне. Але асноўны наш ухіл — гэта маладыя людзі, якія хацелі б атрымліваць якасную гуманітарную адукацыю.

— А як так атрымала-ся, што дагэтуль у Беларусі не было анлайн-універсітэта?

— Некаторыя элементы анлайн-універсітэта ўжо існа-валі да нас. Напрыклад, «Ляту-чы ўніверсітэт». Але мы зрабі-лі больш камплементарны ўні-версітэт, то бок у нас гэта не толькі курсы — у нас можна зна-йсці падручнікі на сайце, тэсты і мультымедыйныя матэрыя-лы. Наша задача — зрабіць гэта максімальна падобным да таго анлайну, які існуе на Захадзе.

Чаму такога ўніверсітэ-та дагэтуль не існавала? Як і шмат чаго ў Беларусі не існа-вала. То бок няма асаблівага развіцця, няма прасторы для інавацый, няма для гэтага сро-дкаў. Мы здолелі гэта зрабіць, мы першыя гэта зрабілі. Але ўсё ж мы шмат у чым адстаём ад суседніх краін — ад Польшчы ці Літвы (не кажучы ўжо пра ЗША), дзе гэтым займаюцца ўлады на вельмі сур’ёзным уз-роўні, дзе ёсць іншыя прыват-ныя ініцыятывы ў сферы ан-лайн-адукацыі. Ну вось пры-йшла чарга і да Беларусі.

— Анлайн-адукацыя прэ-стыжная, якасная? Ці можа яна быць альтэрнатывай та-му, што ёсць у нашых дзяр-жаўных ВНУ?

— Мы яшчэ толькі па-чынаем, маем не такую веліз-арную колькасць курсаў. Але, паводле заходніх даследаван-няў, анлайнавая адукацыя мала чым адрозніваецца ад звычай-най. Тут толькі пытанне маты-вацыі студэнтаў. Калі яна ёсць, то гэта дзейнічае па тых жа самых прынцыпах.

— Адукацыя ў вас бяс-платная. А ці прадугледж-ваецца, што студэнты атры-маюць нейкія дыпломы?

— У бліжэйшай будучы-ні мы плануем зрабіць нейкае партнёрскае пагадненне з за-ходнімі ўніверсітэтамі ў Поль-шчы, Вялікай Брытаніі ці Літве, каб мець магчымасьць выда-ваць гэтыя сертыфікаты, каб яны насамрэч мелі нейкую ва-гу. Канешне, можна зрабіць не-йкія сертыфікаты, якія аўтама-тычна генеруюцца на сайце, тут няма цяжкасці. Але мы ха-целі б, каб гэта насамрэч быў сертыфікат аб адукацыі, каб ён нешта значыў.

Неўзабаве «Акадэмія Астрагорскага» прапануе чац-вёрты анлайн-курс, прысвеча-ны сучаснай дыстанцыйнай і бізнэс-адукацыі, які будуць весці выкладчык Школы біз-нэсу Адкрытага ўніверсітэта Вялікай Брытаніі Руслан Ра-манаў і дарадчык дырэктара і старшы выкладчык у Інсты-туце бізнэсу і менеджмэнту тэх-налогій БДУ Радзівон Маро-заў.

 

Акадэмія названая ў гонар Майсея Астрагорскага (1854-1921) — выбітнага бела-рускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне прававых і палітычных сістэм пераход-нага перыяду ад аўтакратыі да дэмакратыі.

Заснавальнік Цэнтра Астрагорскага — прафесар Яраслаў Крывой.

Алесь Дашчынскі.

 

З роднай мовай у пяты клас

Вучні чацвёртых кла-саў завяршылі  навучанне ў  пачатковай школе. Пасля лет-няга адпачынку іх чакае знаём-ства з новымі настаўнікамі і новымі вучэбнымі прадметамі ўжо на другой ступені наву-чання ў школе.

Сярод выпускнікоў-пачаткоўцаў Скідзельскай ся-рэдняй школы № 2 ёсць хлоп-чыкі і дзяўчынкі, якія ўсе гэтыя гады навучаліся на беларускай мове ў 4 «В» класе. Разам са сваёй настаўніцай Мароз Ва-лянцінай Іванаўнай чатыры гады таму назад яны прыйшлі  ў першы  клас  і адправіліся ў вандроўку па Краіне Ведаў. З цікавасцю і ахвотаю  чыталі і пісалі, лічылі і рашалі задачы, спявалі і малявалі, займаліся фізкультурай і ручной працай. З вялікім задавальненнем ад-крывалі для сябе старонкі гіс-торыі сваёй краіны з гадоў мі-нулых і да сённяшняга дня. Ва-лянціна Іванаўна значную ўва-гу накіравала на выхаванне ў дзяцей  грамадзянскасці і па-трыятызму, дабрыні і міласэр-насці. Школьнае жыццё было цікавым і разнастайным, на-поўненым рознымі падзеямі і пазакласнымі мерапрыемст-вамі. Асаблівае захапленне выклікала правядзенне святаў народнага беларускага ка-лендара, дзе кожны з вучняў мог праявіць свае творчыя здольнасці. Разам з бацькамі святкавалі Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, успаміналі былыя звычаі і традыцыі сваіх прод-каў. Часта наведвалі вучняў адзінага ў горадзе беларуска-моўнага класа сябры Скідзель-скай суполкі Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны з пазнавальнымі і за-баўляльнымі праграмамі і па-частункамі.

За гады навучання ў пачатковай школе дзяўчынкі і хлопчыкі пасябравалі, наву-чыліся жыць і працаваць у ка-лектыве. Яны вельмі рады, што сваёй школьнай невялікай (уся-го сем вучняў), але дружнай сям’ёй у поўным складзе  па-дымаюцца на новую прысту-пку  ў пяты клас, дзе будуць працягваць навучанне на род-най  беларускай мове.

Зычым ім і ў далейшым падрастаць сапраўднымі бе-ларусамі і патрыётамі сваёй Айчыны.

Таццяна Савянкова.

Альтанка ТБМ пры Замкавым гасцінцы ў Лідзе

13 траўня ў  Лідзе адбылася ўрачыстая прэзентацыя новага гарадскога праекту “Зам-кавы гасцінец”. Ідэя палягала ў тым, што  пакуль што на суботу, а далей — болей, вуліца “Замка-вая” робіцца пешаходнай, тут разгортваюцца розныя атракцыёны, пракат ровараў, а таксама маецца на ўвазе, што тут будзе разгортвацца гандаль сувенірамі, творамі мастацтва і падобнай прадукцыяй. Улады пры гэтым абяцалі на першым этапе поўную свабоду гандлю і бяс-платнае размяшчэнне гандлёвых ятак. Абя-цалася і свабода для выступленняў вулічных музыкаў.

Што праўда, пешаходнай вуліца Замка-вая пабыла нядоўга. ДАІ запатрабавала вуліцу адкрыць для руху, але ідэя Замкавага гасцінца ад гэтага не пацярпела, балазе месца каля замка дастаткова. І вось гэтай нагодай вырашылі скарыстацца лідскія арганізацыі ТБМ.

1 ліпеня пры Замкавым гасцінцы была разгорнута альтанка ТБМ. Альтанку разгарнулі Лідская гарадская арганізацыя ТБМ, Ёдкаўская суполка ТБМ і аграсядзіба “Гасьціна”. Чаму альтанка? А перш за ўсё таму, што ніхто ніякіх вялікіх задач перад гэтай пляцоўкай не ставіць. Гэта будзе месца, дзе ў першую чаргу кожны ахвотны зможа пагаварыць па-беларуску, па-чуць нейкія навіны з беларускага жыцця, рас-павесці нешта сваё. Тут можна будзе пакуль бясплатна атрымаць беларускія выданні. Паз-ней, можа, атрымаецца нешта і прадаваць.

А пакуль гаспадар агратурыстычнай сядзібы «Гасьціна» Віталь Карабач, сябар га-радской арганізацыі ТБМ Сяргей Сідарэнка прапаноўвалі  лідзянам газеты «Наша слова» і «Новы час», краязнаўчы часопіс «Лідскі лета-пісец» і іншыя выданні. Радавалі мінакоў сваімі спевамі пад гітару вядомы лідскі бард Сяргей Чарняк і Ягор Урбановіч.

Лідскія арганізацыі  ТБМ у партнёрстве з сядзібаю «Гасьціна» збіраюцца стала ўдзель-нічаць у праекце «Замкавы гасцінец». Плануецца значна пашырыць культурную праграму, зра-біць пляцоўку цікавай і прывабнай, тым самым папулярызуючы беларускую мову, буларус-кую культуру і традыцыі.

Альтанка будзе разгортвацца што суботу недалёка ад Доміка Таўлая, таму ёсць спадзяванне, што сюды будуць наведвацца і аматары паэзіі, хто пачытаць вершы, а хто паслухаць. Міма раз-пораз ідуць экскурсійныя групы, то хоць эмблему ТБМ хто-ніхто паба-чыць. З цягам часу павінны з’явіцца якія-кольвеч сядзенні і беларускае надвор’е запатра-буе нейкага намёта, але было б жаданне — і ўсё зробіцца.

Таму, шаноўныя лідзяне і госці горада, чакаем вас што суботу ў Лідзе на Замкавым гасцінцы ў альтанцы ТБМ.

Сяргей Пантус.

Фотаздымкі Ягора Ўрбановіча і Дзімы Кантаровіча.

У Гародні развіталіся з Ігарам Жуком

16 чэрвеня Ігар Жук адзначыў сваё 60-годдзе. Ён быў родам з Мядзельшчыны. Скон-чыў Белдзяржуніверсітэт і аспірантуру. У 1998 годзе выйшла з друку яго кніга літаратурных эцюдаў «Сустрэчны рух». А ў манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існаван-ня» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю метрадынамікі празаічнага выказвання і ўпер-шыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў механізм атрымання з дапамогай кампутарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх этало-наў, разгледзеў сістэму іх дынамічнага ўзаема-дзеяння.

Ігар Жук быў вельмі таленавітым і шчы-рым чалавекам, яго вельмі любілі і паважалі ўсе гарадзенцы. У яго было шмат творчых планаў, якія ён яшчэ не паспеў рэалізаваць.

Паніхіда за супакой прайшла 30 чэрвеня ў Свята-Пакроўскім праваслаўным саборы Га-родні, а пахаваны Ігар Жук быў у вёсцы Гожа Гарадзенскага раёна.

Вечная памяць.

Узняў над філфакам бел-чырвона-белы сцяг

У Гародні не стала Ігара Жука, майго калегі з Саюза беларускіх пісьменні-каў. Мы ніколі не былі сябрамі, але існуе гісторыя нашых кан-тактаў з ім.

Калі КПБ страціла кі-раўнічую ролю, у будынак До-ма палітасветы (размоўна — «Палітпрос») засялілі філфак Гарадзенскага ўніверсітэта і паставілі кіраваць маладога выкладчыка Ігара Жука. А тут Беларусь стала незалежнай, і начальства вымушанае было вывесіць бел-чырвона-белыя сцягі. Аўтобусам я ездзіў на працу ў рэдакцыю і ўглядаўся ў сцягі: спачатку на райвыкан-каме, затым на гар- і абласным гмаху. Але быў неўзабаве яшчэ адзін — на даху філфака. Жук вывесіў. Гэта было зусім незвы-чайна, каб над універсітэцкім будынкам.

Начальства ачомалася і пачало ціснуць: зняць, не пало-жана. Ён не пагаджаўся, але мусіў урэшце спусціць свой улюбёны сцяг.

Ігар ганарыўся, што кожны год сталі павялічваць набор на беларускае аддзялен-не. Была і ягоная заслуга ў гэ-тым. Але, але… Не так даўно ён успамінаў, як потым пачалі кожны год скарачаць набор, беларусісты перасталі быць патрэбныя.

Ігар захапляўся крыты-чнымі тэкстамі Сяргея Дубаў-ца і гаварыў мне, што гатовы быў даць яму аўдыторыю, каб той расказаў, як трэба пісаць вострыя адметныя рэцэнзіі. Сам ён быў крытыкам хутчэй акадэмічнага складу. Рабіў разбор, напрыклад, нашага альманаха «Новы Замак» грун-тоўна, у класічным стылі. Я ўкладаю і рэдагую альманах, Ігар быў у рэдкалегіі. Непа-коіўся аб апошнім нумары. У мяне захаваўся e-mail ад яго: «Сяргей, добры дзень! Ці мо-жаш паведаміць, што там з новым нумарам альманаха? Мне дасылалі свае матэрыялы Ала Петрушкевіч і Аліна Паў-лоўская. Такія-сякія парады я ім прапаноўваў і рэкамендаваў даслаць на адрас выдання. А што з астатнімі матэрыяла-мі? Ці ёсць патрэба калек-тыўнага абмеркавання? І.Ж.»

 

Сам ён пісаў марудна, стыхія выкладчыка — вуснае слова. Аднойчы мы сабраліся разам, я сказаў, што падрых-таваў нумар і пасля выходных буду перасылаць у Менск. А яму знянацку заманулася напі-саць рэцэнзію на невялікі паэ-тычны зборнік. Прэзэнтацыя была месяц таму, а ён толькі цяпер прапануе, калі час зда-ваць. Я сказаў яму аб гэтым. Але магу, маўляў, крыху пача-каць. Ён: колькі часу дасі? Ты-дзень. Тыдзень? Трэба месяц як мінімум! Я кажу: Ігар, тады мы страцім адзін нумар, кніжка вершаў маленькая, трэба, калі хочаш, зрабіць хутчэй. Ён ус-пыхнуў: вы прывыклі свае бло-гі пісаць па-хуткаму! І так і не напісаў. Нават для наступнага нумара, нават праз год.

Наогул выйшлі пяць нумароў «Новага Замка», Жук напісаў усяго адзін тэкст. Тэкст, канешне, добры, называўся «Васіль Быкаў: з гісторыі ад-наго не-прыезду». Але зноў мне трэба было здаваць нумар, а не было біяграфічных звестак Ігара і здымка, хаця я прасіў. Здымак ён так і не даслаў, я па-ставіў той, які зрабіў сам, Ігару ён спадабаўся. Я яму адказаў: каб быў няўдалы, я б не ставіў.

Ён выпусціў дзве кніж-кі — літаратуразнаўчыя эцюды і манаграфію, абедзве па 112 старонак. Эцюды называліся «Сустрэчны рух», выданне аб-ласной філіі Беларускага фон-ду культуры. Падпісаў мне і пры сустрэчы ўручыў: «Сяр-гею Астраўцу (гэта мой літа-ратурны псеўданім), харошаму пісьменніку і слаўнаму хлопцу з павагай і шанаваннем. 16.09.98″. Я сказаў: занадта станоўча ты… Слаўным і ха-рошым я сябе нейк не лічыў, няёмка было чытаць, але яму захацелася так падпісаць тады.

Аднойчы ён папрасіў маю новую кніжку, сказаў, што хоча напісаць пра яе. Калі ласка! Але нічога не напісаў. Пры су-стрэчы сказаў: «Так прозу не пішуць, а паслямоўе ў цябе бліскучае». Мне было дзіўна такое чуць. Гэта ж элементар-на: напісаць, што спадабалася, а што не. Аўтару самому будзе цікава. А «пракурорскія» сло-вы «так прозу не пішуць», яны гучаць непераканаўча. Прозу якраз пішуць так, як пішуць сёння. Не так, як уяўляецца не-каму, хто ніколі яе не пісаў, хто заглыблены ў беларускай са-вецкай літаратуры, час якой мі-нуў. Уголас ён сапраўды хваліў звычайна тэксты, якія для мяне былі ўчарашнім днём. Што зробіш, мы былі рознымі: ён літаратуразнаўцам, я прак-тыкам.

Адзін час мы з ім жылі, уласна кажучы, на адной вулі-цы, але ў розных канцах. Ён ва ўніверсітэцкім інтэрнаце, пе-ражываў, што пытанне з ква-тэрай адсоўваецца, былі 1990-я гады, фінансаванне будаў-ніцтва было вельмі мізэрным. Але была вялікая радасць, калі для выкладчыкаў аднойчы за-кончылі дом.

Непадалёк ад інтэрната была галоўная гарадзенская кнігарня. Мы аднойчы завіталі з ім, ён набраў цэлы стос. Па-мятаю: і энцыклапедычны том пра Янку Купалу. Ён быў вы-кладчыкам, мог сабе дазволіць. Я, наадварот, кніжкі тады на-бываў зрэдку. Наогул часы бы-лі даволі безграшовыя. Людзі кінуліся ў Польшчу, зарабляць таварам, гандлем. Ігар таксама мусіў паспрабаваць, набыў па-трыманы бусік. Але гэта было не ягоным, ясна. Можа і тады-шнія хваляванні даліся ў знакі. Пазней у чалавека былі праб-лемы з сэрцам, патрэбная была аперацыя, аперацыя платная, у Вільні. На той час сума гучала фантастычна. Дзе ўзяць? Тэр-мін падыходзіць. Вельмі ён хваляваўся. Выйсце ўрэшце знайшлося: альма матэр пага-дзілася аплаціць. Потым кожны месяц з заробку вылічвалі.

Ігар Жук двойчы ўдзе-льнічаў у праграмах Радыё Свабода. Адзін раз, калі мова была пра песню Лявона Воль-скага «У турме» на верш Яку-ба Коласа, Ігар быў вялікім знаўцам творчасці народнага пісьменьніка. Яму вельмі па-дабаўся радок з «Сымона-му-зыкі» — «Кавалі другія, ланцугі ўсё тыя».

Другім разам мова бы-ла пра Васіля Быкава. Жука заінтрыгавала думка аб тым, што Быкаў сябе аднойчы на-зваў больш сачыніцелем, чым фіксатарам фактаў з франта-вога і не толькі франтавога жыццёвага вопыту. Свае дум-кі даследчык выказаў на Бы-каўскіх чытаннях у Новым замку, у абласной бібліятэцы.

Нашы адносіны не былі без шурпатасцяў, але былі ўза-емапаважнымі. Ён быў шчы-рым патрыётам, з гартам, ат-рыманым ад бацькоў. Яны, як вядома, паходзілі з былых за-ходнебеларускіх мясцінаў, на-радзіўся Ігар у вёсцы Зані Мя-дзелскага раёна.

Сяргей Астраўцоў, «Радыё Свабода».

 

Навіны Германіі

У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу развіталіся з Гельмутам Колем

У французскім Страс-бургу ў будынку Еўрапейска-га парламента прайшла цы-рымонія развітання з былым канцлерам ФРГ Гельмутам Ко-лем. Яна доўжылася дзве гадзі-ны, на працягу якіх лідары ро-зных краін гаварылі пра заслугі нябожчыка ў аб’яднанні Гер-маніі і ўсёй Еўропы. Труна з целам Коля была накрыта ад-ным сцягам — сцягам Еўрапей-скага саюза.

Як паведамляе Бі-бі-сі, на цырымоніі прысутнічалі, ап-роч іншых, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, прэм’ер-мі-ністр Расіі Дзмітрый Мядзве-дзеў, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм’ер-міністр Вя-лікабрытаніі Тарэза Мэй і ня-даўна абраны прэзідэнт Фран-цыі Эмануэль Макрон.

Коль знаходзіўся на пасту канцлера на працягу 16 гадоў — з 1982-го па 1998 год. Ён памёр на 88-м годзе жыцця 16 чэрвеня 2017 года ў сваім доме ў Людвігсхафен-ам-Райне. Пахаванне былога нямецкага канцлера прайшла адразу па-сля цырымоніі развітання ў Еў-рапарламенце. Яго цела паха-валі на могілках сабора ў ня-мецкім горадзе Шпайер на мя-жы Францыі і Германіі.

Для Германіі і ўсёй Еў-ропы постаць Коля стала зна-кам аб’яднання. Менавіта яго высілкі прывялі да ўз’яднання Заходняй і Ўсходняй Германіі ў 1990 годзе, і шмат у чым дзя-куючы яму была падпісана Маастрыхтская дамова, якая заклала асновы Еўрасаюза ў яго цяперашнім выглядзе.

Раней, 27 чэрвеня, у саборы Святой Ядвігі ў Берлі-не прайшла памінальная служ-ба: на ёй прысутнічала Мер-кель, дэпутаты нямецкага пар-ламента, прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер і старшыня Бундэстага Норберт Ламерт.

 Бі-бі-сі.

europarl.europa.eu.

 

Яўген Гучок

Ён — у таленце, а талент — у ім

«Мы з-пад Новай Мышы» (лірычны раман у вершах) — 24-я па ліку кніга паэзіі вы-датнага творцы, удумлівага назіральніка, глыбо-кага мысляра, бліскучага стыліста, яскравага прадстаўніка мастацкага (амаль народнага) слова баранавіцкага паэта Алеся Корнева. Па прафесіі аўтар лекар са шматгадовым працоўным стажам. Сёння — на заслужаным адпачынку. Як і ўсе яго папярэднія паэтычныя зборнікі, гэты твор так-сама сведчыць, што аўтар сапраўдны, арганічны паэт і што рухі яго творчай таленавітай душы арганічна-таленавіта ўвасабляюцца ў мастацкім слове.

«Мы з-пад Вялікай Мышы» — вялікая, аб’ёмная мазаіка, складнік якой — і гістарычныя, і філасафічныя, і духоўныя, і маральныя, і эстэ-тычныя разважанні-перажыванні і экскурсы галоўнага героя — самога аўтара — і яго спадарож-ніка Язэпа. На фоне гэтых экскурсаў паказаны ўчынкі нашых герояў, па-чалавечы добрыя, не-мудрагелістыя, падсвечаныя часам лёгкім, мяк-кім гумарам, а часам і незлаблівай (раблезіян-скай) сатырай. У гэтым ключы аўтар прадстаў-ляе нам цэлую галерэю асоб, населеных пунк-таў, розных устаноў і інш. Таму раман больш, чым лірычны.

Падарожжа нашых герояў у часе прахо-дзіць праз усе поры года беларускай прыроды. І тут аўтар засведчыў сябе як выдатна-чулы пей-зажыст. А Новая Мыш на Баранавіччыне — гэта ўвасабленне ўсёй Беларусі. І таму паэт мае поў-нае права з любоўю да Бацькаўшчыны сказаць:

Можа, калі хто прыедзе з Нью-Ёрка,

Карак пачухашы, вымавіць горка:

— Ведаю Нью-Арлеан, Нью-Парыж,

Сорам, не ведаў, што ёсць і Нью-Мыш!

 

Не парушаючы законаў прыстойнасці, высокай маралі, дазволенасці, калі часам пра штосьці не прынята гаварыць, А. Корнеў гэта робіць далікатна-цнатліва, з усмешлівым гу-марам.

Кніга багата і з густам, заўсёды да мес-ца, праілюстравана цудоўнымі па змесце і якасці фота. Многія раздзелы ў кнізе ўдала папярэдні-чаюць яскравыя эпіграфы, як кажуць, з розных часоў і народаў (Сенека Малодшы, І. Гердэр, І. Гётэ, Г. Менкен, Дзіс Ньюман, М. Твен, амеры-канскае выслоўе і інш.). Вітражом мудрых вы-слоўяў завяршаецца пралог рамана, гэта, безу-моўна, сведчыць аб багатым інтэлектуальным багажы паэта. Многа ў кнізе аўтарскіх радкоў і строф, якія самі міжвольна запамінаюцца:

«Жыццё дано нам для таго,

Каб зараблялі на яго».

«Свабоду слова, як не пагляді ты

Найперш прызналі словы-паразіты».

«Прырода, мудрая заўсёды,

Імкнецца кожнаму дарыць,

Апроч жадання асалоды,

Жаданне думаць і тварыць».

Нельга не адзначыць, што схільнасцю А. Корнева ствараць афарызмы адзначаны ўсе яго кнігі. І гэты твор не выключэнне.

Каштоўным выданне робіць і дадатак у ім, дзе змешчаны песні  на вершы А. Корнева. Тут жа змешчаны і ноты (музыка Івана Асоса). У якім раздзеле рамана знаходзіцца поўны паэ-тычны тэкст, падаецца зверху нотнага запісу.

Падсумоўваць сказанае пра раман А. Корнева можна вердыктам: «Ён — у таленце, талент — у ім».

І яшчэ. Кніга адкрываецца дзвюмя не-вялікімі, але змястоўнымі, аўтарытэтнымі прад-мовамі Святланы Беразнюк і Раісы Раманчук. Яны павялічваюць каэфіцыент карыснага дзе-яння твора.

А выдадзена кніга ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» аб’ём выдання 10,30 ум. друк. арк. — 210 стар. Тыраж — 100 экз. Выданне ажыццёўлена на ўласныя сродкі аўтара.

На развітанне пажадаем аўтару і ўсім, хто спрычыніўся да выхаду ў свет выдатнай кнігі «Мы з-пад Новай Мышы» дабра на ўсіх пуця-вінах жыцця. Асабліва ў справе ўзбагачэння беларускага мастацкага слова.

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

РАЗДЗЕЛ XIII. КУЛЬТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА

 

  1. Раманскі стыль (ХІ-ХІІ стст.).
  2. Еўрапейская готыка XII-XIII стст.
  3. Уплыў асноўных рэлігій на ўжыванне ежы і напояў.
  4. Адзенне еўрапейцаў.
  5. Штодзённае жыццё еўрапейцаў.
  6. Сістэма адукацыі і развіццё навукі.
  7. Раманскі стыль (ХІ-ХІІ стст.)

 

Раманскі стыль як стыль заходнееўрапейскага мастацтва (каля 950-1250 гг.) прыйшоў на змену каралінг-скаму мастацтву. Спачатку гэ-та была тэрыторыя паўночнай Італіі, Францыі і Заходняй Германіі. Пазней гэты стыль распаўсюдзіўся і на іншыя еў-рапейскія краіны і нават да-йшоў да краін Усходняй Еўро-пы. Грунтам гэтага стылю былі антычныя, візантыйскія, мусу-льманскія і французскія куль-турныя традыцыі. У Беларусь раманскі стыль пранікаў праз кантакты з Польшчай і Галіцка-Валынскім княствам. Назва гэтага стылю паходзіць ад ла-цінскага слова Rоmа — Рым, бо абрысы раманскіх помнікаў до-йлідства нагадвалі антычныя рымскія будынкі. Раманскія будынкі мелі тоўстыя муры, вузкія вокны і базілікальную планіроўку.

Базілікі раманскай эпо-хі мелі паўцыркульныя арач-ныя скляпенні, цяжар якіх пе-раходзіў на сцены. Часам гэтыя сцены ўмацоўваліся слупамі — контрфорсамі. Галоўны ўваход храма (партал) знаходзіўся ў за-ходняй сцяне храма, а насуп-раць яго быў алтар. Ад ранне-хрысціянскай базілікі раманскі храм запазычыў такія элементы дэкору, як мазаіку (Італія) і насценны жывапіс (Германія і Францыя). Самыя элегантныя раманскія будынкі знаходзіліся ў Італіі. Гэта, напрыклад, кап-ліца, сабор і «падаючая» вежа ў горадзе Пізе. Асноўным за-казчыкам і апекуном раманска-га стылю стала каталіцкая цар-ква, асабліва шматлікія манас-кія ордэны. Найлепшыя будаў-нікі, муляры, дойліды, рэзчыкі па камені, скульптары, паза-лотчыкі і перапісчыкі кніг былі манахамі. Толькі ў XI ст. з’яві-ліся гарадскія свецкія вандроў-ныя будаўнічыя арцелі, а заказ-чыкамі ў іх найчасцей была ца-рква. Мураваныя будынкі кляштараў будаваліся ў асноў-ным у вясковнй мясцовасці, пе-раважна на ўзгорках каля ракі. Яны панавалі над ваколіцай і былі бачныя здалёк. Адным з такіх комплексаў было знакамі-тае абацтва Клюні. Другім ві-дам раманскага будынка быў мураваны рыцарскі замак з высокай вежай (данжонам), які быў добра ўпісаны ў прырод-ны рэльеф. Усе будынкі буда-валіся з добра апрацаваных ка-менных блокаў.

Пры аздабленні храмаў выкарыстоўвалі вітражы. Яны ўстаўляліся або ў звычай-ныя ваконныя праёмы, або ў круглае акно — ружу, якое зна-ходзілася над галоўным парта-лам. У аснове канструкцыі раманскага храма былі магут-ныя тоўстыя муры, якія пад-трымліваліся аркамі і слупамі, а таксама іншымі архітэктур-нымі дэталямі, што выконвалі апорныя функцыі. Дзеля боль-шай трываласці будынка дой-ліды павялічвалі таўшчыню і моц муроў: менавіта на іх кан-цэнтравалася асноўная ўвага. Унутры некаторых раманскіх храмаў будаваліся падземныя памяшканні «крыпты», якія ўяўлялі сабою капліцу пад ал-тарнай часткай храма. Там зна-ходзіліся пахаванні святых па-кутнікаў і свецкіх магнатаў, у тым ліку і каралёў.

У раманскім стылі вы-конваліся творы жывапісу і скульптуры. Асноўная тэма раманскага мастацтва — розныя біблійныя сюжэты і асабліва выявы Ісуса Хрыста. Асноўны від раманскай скульптуры — гэ-та рэльеф (разьба па камені). Асноўным відам жывапісу бы-ла фрэска.

Раманскае мастацт-ва на ўсходнеспавянскіх зем-лях. Напрыканцы XI ст. менскі князь Глеб Усяславіч вырашыў збудаваць першы мураваны храм у Менску. Паколькі ён не вельмі сябраваў з Кіевам і нават Полацкам, яму давялося за-прасіць будаўнікоў не з гэтых гарадоў, а з Польшчы. Замеж-ныя майстры пачалі будаваць на гарадскім дзядзінцы невялі-кі крыжова-купальны храм з трыма апсідамі і чатырма ўнут-ранымі слупамі. Сцены храма таўшчынёй 1,5 м былі зробле-ны з абчасаных камянёў на вышыню больш за 1 м. Аднак будоўля не была скончана, і Менск яшчэ доўгі час заставаў-ся без мураванага храма. Ва-рожыя адносіны з Кіевам былі і ў князя невялікага Перамы-шльскага княства Валадара. Ён таксама звярнуўся да польскіх майстроў, якія каля 1119 года пабудавалі ў горадзе Перамы-шлі царкву Іаана Хрысціцеля. Пазней, у 40-я гг. XII ст., у горадзе Галічы ўзнікла цэлая архітэктурная школа, засна-ваная на раманскай будаўнічай традыцыі. Так, галоўны храм, Галіча, Успенскі сабор, быў аз-доблены каменнай разьбой ант-рапаморфнага і зааморфнага характару. Акрамя крыжова-купальных храмаў, у ваколіцах Галіча будаваліся храмы цэнт-рычнага тыпу — ратонды (кру-глыя ў плане) і квадрыфоліі (чатырохпялёсткавыя ў плане). Падобныя храмы існавалі ў Венгрыі, суседняй краіне Га-ліцкай дзяржавы.

У 40-я гг. XII ст. ра-манскія будаўнічыя традыцыі з’яўляюцца ў паў-ночна-ўсходніх сла-вянскіх княствах. Князь Юрый Даўга-рукі, які варагаваў з Кіевам, запрасіў у сваё княства галіц-кіх майстроў. Яны збудавалі сабор у горадзе Перая-слаўлі-Залескім і царкву Барыса і Глеба ў ваколіцах Суздаля. Пабудовы выкананы ў цудоў-най белакаменнай тэхніцы з разнымі дэталямі. Насту-пны князь, Андрэй Багалюбскі, у да-датак да мясцовых будаўнікоў папрасіў імператара Фрыд-рыха Барбаросу даслаць ра-манскіх дойлідаў, і яны пры-ехалі ва Ўладзімір ажно з Паў-днёвай Германіі або з Паў-ночнай Італіі. Так у 60-я гг. XII ст. ва Ўладзіміра-Суздальскай зямлі склалася ўнікальная бу-даўнічая арганізацыя, у якой разам працавалі заходнееўра-пейскія, галіцкія і мясцовыя майстры.

 

  1. Еўрапейская готыка XII-XIII стст.

 

Готыка — мастацкі стыль, характэрны для Заход-няй, Цэнтральнай і часткова Ўсходняй Еўропы ХІІ-ХVІ стст. Ён знайшоў увасабленне ў многіх сферах тагачаснага культурнага жыцця і, у пер-шую чаргу, у архітэктуры і вы-яўленчым мастацтве. Гатычнае мастацтва адлюстравала шэраг змен тагачаснага еўрапейскага грамадства: буйны рост і эка-намічную моц гарадоў, іх цягу да незалежнасці, узнікненне цэнтралізаваных дзяржаў, вы-сокі ўзровень будаўнічай тэх-нікі і рамёстваў. Асноўным эле-ментам гатычнай канструкцыі быў каркас з каменю, які паз-баўляў пабудову грувасткасці збудаванняў раманскага сты-лю. Разам з тым шмат якія бу-дынкі, што будаваліся на пра-цягу доўгага часу, спалучалі ў сабе рысы раманскага стылю і готыкі — як, напрыклад, зна-каміты Домскі сабор у Рызе.

Творцы готыкі зрабілі сапраўдную рэвалюцыю ў та-гачасннай архітэктуры, насто-лькі ўдасканаліўшы апорную сістэму будынка, што яна атры-мала поўную самастойнасць. Цяжар і распор скляпення праз вонкавыя паўаркі-аркбутаны перадаваліся на спецыялыныя апорныя (часта шматступен-ныя) слупы-контрфорсы. Га-тычныя саборы былі вельмі высокія і мелі добрае асвят-ленне, дзякуючы вялікім і вы-цягнутым угору спічастым во-кнам.

Калі вышыня сярэдня-га нефа аднаго з самых першых помнікаў готыкі — Сабора Па-рыжскаіі Божай маці — была 35 м, то ў Рэймскім саборы яна дасягнула 38 м, а ў Ам’енскім — 42 м. Усе ўнутранныя, слупы гатычных храмаў у выглядзе пучка тонкіх калон уверсе пе-раходзілі ў спічастыя аркі ня-сучых рэбраў (нярвюраў) ве-льмі тонкага крыжовага скля- пення.

Узнікшы ў Францыі, гатычны стыль распаўсюдзіўся і на іншыя еўрапейскія краіны, асаблівага росквіту дасягнуў-шы ў Германіі і Скандынавіі. У XVIII ст. гатычнае мастацтва разглядалася ўжо як прымі-тыўнае, «варварскае» і проці-пастаўлялася італьянскаму рэ-несансу. Толькі ў XIX ст. ву-чоныя і мастацтвазнаўцы цал-кам перагледзелі стаўленне да яго, бо готыка была сапраўд-най раніцай еўрапейскай цыві-лізацыі, прадвеснем і асновай пазнейшага рэнесансу.

 

(Працяг у наст. нумары.)

Яўген Гучок

Між  Шэкспірам  і  Байранам

Янка Купала

* * *

Не рызманнё прыйшоў я цыраваць,

А рваць яго

Ўшчэнт і без аглядкі.

 

* * *

Слоў беларускіх — процьма,

Душ беларускіх — бездань!..

А як злучыць іх, як суладзіць?

 

* * *

Паэт ёсць першая праталіна,

А далей будзе што —

Вядома толькі Творцу.

 

* * *

Як іх наблізіць, як з’яднаць у адно —

Паэта далягляд

І далягляд народа?

 

* * *

Кожны радок Купалы,

Як і любога паэта,

Сярод люду здабычу шукае.

 

* * *

І роднае зямлі матыў,

Калі няма ў ім гукаў неба,

Не здольны душы ўздымаць!

 

* * *

Дзвярэй у свет шырокі ў нас няма.

Што маем — гэта толькі дзверцы,

У якія і галава не лезе.

 

* * *

Такую душу мець — цяжар:

Ты грэеш-выгараеш, а яны

І блізка падыйсці не хочуць.

 

* * *

Магчыма б, і мелі цікавасць

да вершаў тваіх,

Калі б парасіўся

Ты імі.

 

* * *

Ад свядомасці ад аглушанай,

Бы гарох ад сцяны,

Адлятаюць словы паэта.

 

* * *

Гарыць маё сэрцы, ды стыне душа

Ад гэтага люду

І яго наваколля.

 

* * *

Ці верш у што ты загарні,

Ці ў верш што захіні…

О, тут паэзія не пройдзе.

 

* * *

Над чым толькі душу сваю паэт

Не разбіваў, не ўкрыжоўваў,

Ды ўсё гэта часта дарэмна.

 

* * *

Якая грукатня ў маёй душы…

А на зямлі маёй —

Дык сумнае зацішша.

 

* * *

Лухтой, драбязой, бязглуздзіцай

Затавараны нашы душы…

І таму неўпрадых тут паэту.

 

* * *

Няма ў іх мужнасці

Сабрацца

Нават у натоўп.

 

* * *

Мы ўсё носім, усё даношваем

І ніяк не даносім

Лахманы нягеглага лёсу свайго.

* * *

А ў дадатак яшчэ і страх

Апынуцца ў засценках

І катавальнях.

 

* * *

Я кідаў словы ім —

Нібы выратавальныя кругі,

І ўсё ж яны пятлёю для паэта сталі.

 

* * *

Чаго не хапае натоўпу,

Каб годным народам зрабіцца?

Паэзіі і паэта.

 

* * *

Да Слова трэба дарасці

Паэту

І народу.

 

* * *

Нібыта крыніцы

праз тоўшчу зямную,

Цяжка паэту прабіцца да Творцы

Праз гушчу народа.

 

* * *

Над трусліва-забітым народам

І верш праляціць

Ухаластую.

 

* * *

А суседзі? А што суседзі!

Ад іх «дапамога» —

Хутчэй у магілу сыйсці.

 

* * *

А суседзі? Захад і Ўсход

Цягам стагоддзяў

ператваралі гэты народ

У маўклівы, пакорлівы статак.

 

* * *

А суседзям заўсёды

Рупліва дапамагалі

Свае тытулаваныя здрайцы.

 

* * *

Ах, улада суседзяў…

Калі ужо сыйдзе яна

З нашай зямлі шматпакутнай?!.

 

* * *

І нашу мову

Пакінуць ў спакоі

У велічы яе несумненнай.

 

* * *

І ў радавсці, і ў тузе

Я вершы свае адколваў

Нязменна ад лёсу свайго.

 

* * *

Чаму ў маленстве я

Якім чаротам не згарэў

І лёгкм дымам не пайшоў праз комін?!.

 

* * *

Тут і знішчыць уласнаю воляй сябе,

Паняволенага,

Не дазволяць табе, не дадуць.

 

* * *

Купала жадаў, каб народ яго

Не ніц, не цішком, не заплюшчана

Жыў.

 

* * *

Нарадзіся Купала ў Англіі,

Быў бы ён між

Шэкспірам і Байранам.

 

* * *

Дзівак паэт…

Прычым тут людзі?

Да творцы больш звяртайся ты.

Паходжанне людзей па-беларуску

Этыялагічныя легенды, падан-ні, міфы яшчэ недастаткова разгле-джаны, даследаваны беларускай фа-лькларыстыкай. Справа ў тым, што народныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, чалавека, жывёльнага і рас-ліннага свету звязаны і з біблейскай, і з апакрыфічнай касмагоніяй. А вядо-ма, што ўсякае праяўленне «рэлігій-насці» не віталася савецкай ідэалогіяй.  Трэба толькі шкадаваць аб тым, колькі выдатных  фальклорных тэкстаў, якія раскрывалі светапогляд нашых лю-дзей, бачанне імі свайго месца ў кос-масе, адышлі ў нябыт разам з іх нось-бітамі. Праўда, апошнім часам ідзе інтэнсіўны, сістэмны аналіз народнай  міфатворчасці. Не станем пералічваць усе выданні, адзначым толькі най-грунтоўны «Мифологический сло-варь», які пабачыў свет у Маскве ў 1991 г. пад агульнай рэдакцыяй Е.М. Меляцінскага. У ім надзвычай сістэм-на  і паслядоўна выкладзены міфы не толькі славянскіх, але і народаў усяго свету.

Праглядваючы ўласны архіў, я натрапіў на этыялагічную легенду,  запісаную ў 1974 г. ад Марфы Заха-раўны Шчурко, 1907 г. нараджэння, жыхаркі в.Заполле Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Яе антрапа-ганічны змест вымусіў мяне звярнуц-ца да вышэйназванага выдання, каб даведацца, ці сустракаецца падобны сюжэт у іншых народаў. Як ні дзіўна, але міфа з такім сюжэтам у слоўніку я не знайшоў.  Вось тэкст «нашага» міфа, «нашай» этыялагічнай легенды пра паходжанне чалавека.

 

«Чаму на Зямлі добрыя і ўсякія людзі жывуць.

Даўней Адам жыў адзін. Бог рабрыну выняў у Адама, і ў Адама стала жонка. Хадзілі яны голыя, але пасля сталі сорам мець і пачалі адзежу шукаць. Выгадавалі яны сем сыноў і дачку. І кожны сын хацеў з ёю ажаніцца. Тады Адам кажа, каб яны зляпілі па гаршчэчку. Зляпілі сыны, абпалілі і прыняслі бацьку. Адам у пер-шы гаршчэчок пасадзіў дачку, у дру-гі — вядзьмедзіцу, у трэці — авечку, у чацвёрты — курыцу, у пяты — гусь, у шосты — качку і ў сёмы гаршчэчок — змяю. Прыйшлі сыны, і кожны ўзяў свой гаршчэчок, а ў гаршчэчку была кожнаму жонка. Хто ўзяў сабе за жонку дачку, то ад іх пайшлі добрыя і справядлівыя людзі. У каго за жонку стала вядзьмедзіца, то людзі ад іх суровыя, маўклівыя. Буркня слово і маўчыць. У каго курыца жонка — нічо-го не мелі ў гаспадарцы. Не збірая, а разграбая. А калі зробіць шчо, то ўсім пахваліцца. У каго авечка, тыя людзі спакойныя, разважлівыя, цярплівыя. У якого сына жонкай была качка — гэтыя людзі выйшлі рабочыя, замо-жныя, жылі ў дастатку, бо ўсё да горбы і да горбы збіралі. Яны могуць жыць адны і на балоці, і ў полі, і ўсюды ўсё мецьмуць. З гусі людзі былі вясё-лыя, заўсёды рагочуць. Найгоршыя людзі былі са змяі: на адных падкусах ды абгаворах жылі, муцельстві. Хоча ўсяк пасварыць людзей. І будзе то там, то там языком малоць. Вось чаму на Зямлі добрыя і ўсякія людзі жывуць.”

Тэкст аўтэнтычны, у ім заха-ваны асаблівасці мясцовага маўлення, характэрнага для баранавіцка-гара-дзенскіх гаворак. І зноў жа, каб упэў-ніцца ў арыгінальнасці міфа, мы ўва-жліва прагледзелі кнігі, якія давалі класіфікацыю сюжэтаў, пазначалі паказчыкі матываў. Гэта наступныя даследаванні: «Указатель сюжетов русских быличек и бывальщин о ми-фологических персонажах» С. Айва-зяна; «Сучаснае бытаванне народнай няказкавай прозы: аспекты наратыва і дыскурса. Фалькларыстычныя да-следаванні. Кантэкст, тыпалогія, сувя-зі» А. Боганевай; «Былички и демо-нологические поверья (Живая ста-рина)» Л. Вінаградавай; «Народная Библия: восточнославянские этиоло-гические легенды», складзеная В. Бя-ловай; «Легенды» і «Народное пра-вославие» А. Панчанкі; «Сказка и бы-личка (Мифологический персонаж в системе жанра)» І. Разумавай; «Срав-нительный указатель сюжетов. Вос-точнославянская сказка»; шматтомнае выданне «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў»; «Нарысы гісто-рыі культуры Беларусі» т. 3. «Куль-тура сяла XIV — пачатку XX ст.» Кніга 2.» Духоўная культура» ды інш.

Звернемся да тэксту міфа. Вя-дома, што першыя адзінаццаць раз-дзелаў Кнігі Быцця Старога Запавету расказваюць пра пачатак светабу-довы і чалавечай гісторыі. Наш Су-свет і ўсё, што ў ім: сонца, месяц, зямля і вада, птушкі, жывёлы — усё здзейс-нена па волі Божай. А вянцом Божага тварэння стаў чалавек, пакліканы для таго, каб клапаціцца пра сваё і цешыц-ца сумоўем з Богам. Гэтага чалавека звалі Адам, а жонку яго Ева. Яе Бог стварыў з рабрыны, узятай у Адама (Быццё, 2, 21 — 25). Адам нарадзіў сына Сіфа, а пасля, праз доўгі прамежак часу, яшчэ «спарадзіў ён сыноў і да-чок» (Быццё, 5, 3 — 5). Адзначым, што пачатак «нашага» міфа — гэта своеасаб-лівы пераказ біблейскай гісторыі пра паходжанне людзей. А вось далей на-зіраецца новы, арыгінальны паварот у развіцці сюжэту, ужо адрозны ад тэксту «Бібліі».  І хоць на пачатку мы заўважаем матыў інцэста, кровазмя-шэння (усе сямёра сыноў жадаюць узяць за жонку сваю сястру, і ўрэшце рэшт бацька жэніць аднаго сына з ёй), то пасля Адам жэніць сыноў з жывё-ламі, дзікімі і свойскімі (мядзведзіца, авечка), з птушкамі (курыца, качка, гусь) і з паўзуном (змяя). Ад гэтага шлюбу, згодна з міфам, і пайшлі людзі на зямлі. Усякія — і добрыя, і ліхія.

Калі чытаем «наш» тэкст, най-перш кідаюцца ў вочы адзнакі да-хрысціянскага бачання свету продка-мі: знітаванне, зліццё чалавека з пры-родай, пакланенне жывёлам-татэмам. Непадзельнасцю, роднасцю людзей з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды напоўнена ўся шматвяковая гісторыя беларускага этнасу. Успомнім абрад пераапранання людзей у жывёл у час калядавання, на вяселлі, матывы жані-цьбы з жывёламі ў казках, паданні, легенды пра людзей-ваўкалакаў і інш. І цяпер, ужо на сучасным вітку цыві-лізацыі, калі па нашай віне з года ў год знікаюць на Зямлі расліны, птушкі і жывёлы, ці не губім, не трацім пры гэтым мы саміх сябе?!

Хочацца сказаць колькі слоў пра Марфу Захараўну Шчурко. На-радзілася яна 4 сакавіка 1907 года ў вёсцы Заполле цяперашняга Івацэвіц-кага раёна. Бацька меў ладны кавалак зямлі, які патрабаваў дужых мужчын-скіх рук. А тут адна за адной нара-джаліся дзяўчаткі. Бацька быў строгі, у сялянскай працы не шкадаваў ні сябе, ні дачок. Усе яны змалку былі прывучаны выконваць не толькі жа-ночую, але і мужчынскую работу: па-лолі, жалі жыта, рвалі лён, умелі так-сама касіць, класці стагі, упраўляцца з канём. У 1925 годзе Марфа Заха-раўна выйшла замуж за запалянскага хлопца. Пайшлі дзеці. У 1939 годзе мужа, Міхаіла Іларыёнавіча, забралі ў польскае войска, і ён трапіў у палон. Пасля вызвалення з канцлагера два гады аднаўляў разбураны Сталін-град. Марфа гаравала адна з чатырма дзецьмі. Каб не памерці з голаду, вы-капала ў полі зямлянку, дзе хавала карову, баючыся і немцаў, і партызан. Худзенькая, кволая, здавалася, дзе тая і сіла ў ёй. Але выстаяла: дапамаглі жыццёвы аптымізм ды спрадвечная сялянская цярплівасць. Вучылася мала. Усяго адну зіму і бегала ў школ-ку яшчэ за царом. Але распісацца і палічыць умела. Набожнай не была, але адзначала, спраўляла гадавыя свя-ты. Хоць магла ў прысвятак і грады палоць. Калі яе дакаралі, ушчувалі, адказвала:»Рабіць ніколі не грэх!» Чуйная, вострая на слова, яна ведала шмат трапных выслоўяў, показак. З мужам выгадавалі пяцёра дзяцей. Дажывалі век у сям’і малодшага сына Мікалая. Няньчылі ўнукаў. Дзеці ве-льмі любілі бабулю, бо столькі зага-дак, казак, паданняў, колькі памятала яна, не ведаў ніхто. Памерла Марфа Захараўна Шчурко 24 сакавіка 1999 года.

Ніжэй прыведзены яшчэ не-калькі этыялагічных легендаў, міфаў, змест якіх падаецца цікавым і вартым увагі.

«Чаму паны называлі ся-лян хамамі  (зап. ад Марфы Заха-раўны Шчурко, 1907 г.н. у 1974 годзе,  в. Заполле, Івацэвіцкі раён).

Людзі былі несправядлівыя, адзін Ной быў справядлівы. Паклікоў яго Бог да сябе і кажа; «Зрабі ты каўчэг і вазьмі з сабою ў каўчэг звяроў і птаства ўсякаго. І садзіся сам з сям’ёю». Хутко пачалася вялікая паводка і ўсе людзі пагінулі. А Ной і яго тры сыны: Сім, Хам і Яфет — уратаваліся. Пачаў Ной разводзіць на зямлі жывёл. Аднаго разу ён моцно напіўся і лёг спаць на падлозі. Хам смяяўся з бацька, а тыя сыны накры-чалі на яго, а бацька накрылі. А рано яны расказалі ўсё бацьку. І Ной пра-кляў Хама, сказаў, што той много рабіцімя, ніц ні мецімя, а Сім і Яфет будуць панамі. І стаў Хам бедны, і ад яго пайшлі беднякі, а ад Сіма і Яфета багатыя. Вось чаму паны раней на-зывалі сялян хамамі.”

«Чаму цыганоў з двара пра-ганяць ні можно (зап. ад Веры Ігнатаўны Лушчык, 1930 г.н. у 1995 годзе, в. Альшаніца, Івацэвіцкі раён).

Калі Ісуса Хрыста на смерць вялі, то цыганы натто шкадавалі яго, плакалі горкімі слязьмі. А як рас-пінаць сталі, то цыганы цвікі кралі. Рукі, ногі прыбілі Хрысту, а яшчэ ха-целі ў грудзі забіць, але цвікі кончы-ліся. Бо ўкраў цыган. З таго часу Бог цыганоў моцно ні карая за крадзёж. І калі зойдзя на твой надворок цыган-ка, то ты не праганяй яе, хоць што-небудзь дай. Бо яны шануюць Бога.”

«Што з людзьмі далей будзе (зап. ад Міхаіла Аляксеевіча Бенюша, 1930 г.н. у 2006 годзе, в. Волька, Іва-цэвіцкі раён).

Старыя казалі, што даўней удосталь усяго было: і піці, і есці. І людзі павырасталі велькія, з высокую сасну. Моцныя і дужыя. Але шкоды много рабілі: то лес з карэннём павы-варочваюць, то каменнямі рэчку пе-рагародзяць. Сваволілі много, бо ні ведалі, куды сілу падзець. За гэто іх Бог пакараў, звёў са свету. А пасяліў на зямлю такіх, як цяпер. Праўда, і зараз, як народзіцца хто велькі, то доўго не жыве, маладым памірая. Але кажуць, што і на цяперашніх людзей Бог крыўду мае: шмат шкоды ро-бяць, забіваюць адзін аднаго, гра-шаць много. Кажуць, яшчэ будуць на зямле такія людзі, што сямёра паме-сцяцца пад гаршком.”

Алесь Зайка,

Івацэвіцкі раён.

 

Паўторная сустрэча з кнігай Ганны Сурмач

У наш вірлівы камлы-тны час рэдкі чытач паўторна перачытвае нават моцна ўпада-баную кнігу. Няма часу. Для перачыткі павінны быць не проста асабістыя ці грамадскія прычыны — духоўныя патрэбы. Так сталася ў мяне.

Браў у рукі кнігу «Бе-ларусь бязь межаў» Ганны Сурмач, былой грамадзянкі Беларусі, цяпер грамадзянкі Чэхіі, жыхаркі Нью-Ёрка і пэў-ніўся, апрача фактуры пра па-трэбнага мне замежнага бела-руса нічога новага не знайду.

Памыліўся, моцна па-мыліўся.

Калі вы хочаце ў сціс-лай форме, з вуснаў беларусаў-замежнікаў даведацца пра ра-дасці/няшчасці іх новага жыцця ў вялікіх і малых закардонных краінах, хочаце параўнання на-шанскага беднага і тамашняга багатага заработніцтва, калі прагнеце ўведаць, як цяжка там з жыллём, а не толькі з пры-стойнай працай, нарэшце, калі жадаеце мацней пераканацца ў глыбінях і тоўшчах беларускай дзяржаўнай бюракратнай шэ-расці, — вам неабходна гэтую кнігу прачытаць. Хоць раз. Аўтар яе не мудрыць з лексіч-нымі і стылёвымі словамі і фра-замі, амаль даслоўнымі выказ-ваннямі нашых ад’язджанцаў гаворыць пра ўсё. Характа-рыстыка парадкаў у краінах ад Японіі, Аўстраліі да Філіпін і Кот д’Івуар вуснамі з’ехалых беларусаў зацікавіць многіх.

Таўшчэнны значны том быў надрукаваны ў азна-чэнне дваццацігоддзя Першага з’езду беларусаў свету. (Менск, 8-10 ліпеня 1993 года.) Адным з арганізатараў і кіраў-нікоў Першага і Другога з’ез-даў беларусаў свету была мена-віта Ганна Сурмач. Праводзіў-ся першы з’езд у беларускім тэатры оперы і балету, былі на ім кіраўнікі дзяржавы Белар-усь; дэлегатаў і госцяў за паў-тары тысячы чалавек. Гэта аса-бліва важна падкрэсліць цяпер, упярэдадзень Сёмага з’езду беларусаў свету (15-16 ліпеня 2017), які прывычна ўжо адбу-дзецца далёка ад цэнтра, не ў беларускім памяшканні — у гасцінным, прыветным і цес-ным Міжнародным адукацый-ным цэнтры імя Ёханэса Раў (праспект газеты «Праўда», 11).

Кніга выйшла ў Мен-ску ў 2013 годзе, памер яе на здзіўленне «маленькі» — 694 старонкі. Я чытаў яе даўно, перачытваў гэтымі днямі. Пе-рачытваў, паўтараю, радаваў-ся. З 270 радыёперадачаў Ган-ны Сурмач пра раскіданых на ўвесь свет беларусаў, што пра-гучалі па радыё «Свабода» за шэсць гадоў яе тамашняй пра-цы ў кнізе змешчана 130. У жыцці кожнага беларуса закар-доння вокіднае вока аўтара вы-свяціла самае адметнае. Дапа-маглі ёй праўдзівыя выказванні герояў.

Жанр радыёперадачы вымагае сваёй мовы: падыходы да гаворкі з суразмоцам, пра-цяг і заканчэнне гутаркі непа-збежна павінны паўтарацца, прынамсі часта, падумвалася мне. Ганна Сурмач удала суме-ла пазбегнуць паўтораў. Чыта-еш тэкст — цікавасць не знікае. Нарастае. Няма збітасці, шаб-лонаў. Як і прыфарбоўвання жыцця хоць у якой краіне, нават у Чэхіі ці ЗША,  дзе аўтар пра-цуе апошнія гады (з сакавіка 2008 рэдактар газеты «Бела-рус»).

Ніхто не праміне ўва-гай раздзелы «Беларуская Ка-талонія» (Іспанія), «Амерыкан-цы з Парэчча» (вёска пад Го-мелем), «Беларуская Філадэль-фія», «Аўген Вярбіцкі — бела-рускае імя ў амерыканскім да-ведніку», «Любэн — працяг тра-дыцыі» (пра дачку менскага выдаўца і пісьменніка Міхася Дубянецкага Ірыну, якая ў Бе-льгіі абараніла дыплом доктара багаслоўя), «Пад знакам Ска-рыны: сям’я Дынглі» (пра сла-вутага англійскага перакладчы-ка, які выдатна асвоіў белару-скую і рускую мовы, цяпер сам і яго абедзве дачкі, жонка беларуска Эля не проста пра-пагандуюць у Велікабрытаніі беларускую мову, літаратуру, перакладаюць з беларускай і на беларускую).

Запамяталіся частыя, раскіданыя па ўсёй кнізе вы-казванні жыхаркі Манчэсцера (Англія) Алены Міхалюк і пісь-менніка нью-ёркца Янкі За-прудніка. Асабліва цікава да-ведацца пра заснаванне вялікімі беларусамі біскупам Чэславам Сіповічам (ураджэнец вёскі Дзедзін Міёрскага раёна) і свя-таром Львом Гарошкам Біблія-тэкі і музея Францішка Скары-ны ў Лондане. Раздзел «Траге-дыя ў Нью-Ёрку: падзеі 11 ве-расня 2001 года вачыма бела-русаў» узрушвае да шчымлі-васці сэрца.

Кожны з раздзелаў і падраздзелаў кнігі заслугоўвае асаблівай ацэнкі. Прыходзіцца толькі дзівіцца, як удала змагла Ганна Сурмач празаічна ці дыялогава раскрыць любоў беларусаў да радзімнай зямлі, дзе б яны не апынуліся — на Украіне (Ганна Малахоўская/Васюніна і Андрэй Каранько, Андрэй Біларус), Чылі (Тац-цяна Дамінікоўская), Канада (Эва Пашкевіч, Пётр Мурзё-нак, Руслан Качаткоў, Віктар Саўрыцкі, Юрый Шамецька, Анатоль Храноўскі, Зінаіда Гімпілевіч).

Асабліва прыемна мне сустрэцца з раздзелам «Я атры-маў волю без волі…» пра ўра-джэнца Мсціслаўшчыны Геор-гія Іванавіча Ўсцілоўскага. Ягоны шэдэўр «Шматлікая праўда. Нарысы вязня Гула-га», 464 стар., мноства здымкаў, я не проста камплектаваў, рэ-дагаваў — друкаваў у беларус-кім выдавецкім таварыстве «Хата», якое ўзначальваў 16 гадоў. Друкаваў пасля і дру-гую кнігу Ўсцілоўскага, змяс-ціў вялікае пасляслоўе. Варта ўзгадаць, што пры выступлен-ні жыхара Саснагорска, Рэспу-бліка Комі, Георгія Ўсцілоў-скага (царства нябеснае) на Першым з’ездзе Беларусаў све-ту дэлегаты ўсталі, некаторыя плакалі.

Многія дабрачныя бе-ларусы сядзяць у канторах і кватэрах, слухаюць і чытаюць развагі такіх жа браткоў-бела-русаў пра замежнае райскае жыццё і паціху поўняцца сумам і маркотаю пра далёкі і блізкі замежны рай, няраз у асобных слізгочыць подумка — там ляг-чэй жывецца. Знаёмства з апо-вядамі герояў кнігі Г.І. Сурмач выб’е з глуздоў нашанскіх бе-ларусаў мроі, што недзе хто-сьці іхняму прыезду абрадуец-ца, зараз жа прызнае іх адука-цыю і ўмельства, дасць лягчэй-шую плённую працу.

Калі і будзе сходу пра-ца, то самага ніжэйшага перса-налу, стануць прыезджыя ў  асноўным рабочымі вінцікамі і стрэмкамі.

 

…Намеснік рэдактара салігорскай газеты пані Натал-ля знезадаволілася працай, за-рплатай, жыццём у тупой і бяз-дарнай Беларусі. У перабудоў-ны час наслухалася замежнага радыё, паверыла абяцанням за-зывалаў. Для пэўнасці спіса-лася.

З двума дзецьмі ўпраў-ная маладзічка прыехала ў Ка-наду. Жыллё атрымала, грошы на першыя месяцы жыцця. Ткнулася на працу ў адну рэда-кцыю, другую.

— Вы не зможаце пісаць у нас, мовы, нашых праблемаў не ведаеце.

— Праверце.

Правяралі, двойчы:  талковыя матэрыялы, можна публікаваць.

— Публікуйце.

У парадку выключэн-ня змясцілі адзін. Неграмадзян-ка Канады не магла атрымаць прыстойную працу, тым болей журналіста.

— Чым вы незадаво-леная, у вас зарплата большая за беларускую.

— Мне абяцалі.

— Не мы. Службы эмі-грацыі і занятасці на рэдакцыі не ўплываюць.

З двума дзеткамі праз нейкі год ад выезду валявая пані Наталля апынулася ў тым жа Салігорску. Жанчына цяпер не верыць запэўніванням ні аднаго закардоннага абяцалкі-на, зазыўнага фонду: ім трэба генны фон абагачваць, вось і завуць, казала яна.

Не браў грамадзянства ЗША Кірыл Іванавіч Цішчан-ка, сын майго сябра Івана Ціш-чанкі, заслужанага беларускага навукоўца. Двойчы абароне-ныя Кірылам ў закардонні ды-сертацыі, працяглае выкладан-не ва ўніверсітэтах ЗША, а ста-лую працу двойчы доктар на-вук атрымаць не мог, тым бо-лей званне прафесара. Бо не мае грамадзянства ЗША…

Прыблізна пяцьсот ты-сяч беларусаў розных пакален-няў жыве ў ЗША. Паслухаць бы іх, як зрабіла такое Ганна Сурмач, задумаўся б ад’яз-джанец.

 

Цікавую інфармацыю пра лёсы беларусаў ва ўсіх ча-стках планеты, пра культуру і побыт іншых народаў дапоўнілі ў кнізе шэсць тэкстаў Сяржука Сокалава-Воюша.

Безумоўна прыцяг-нуць развагі польскага паэта, празаіка, лаўрэата Нобелеў-скай прэміі Чэслава Мілаша. Эмігрант, народжаны на Вілен-шчыне, які лічыў сябе «грама-дзянінам і духоўным нашчад-кам Вялікага Княства Літоў-скага», справядліва адносіў усіх людзей да выгнаннікаў з раю. «Хто шукае шчасця ў іншых краінах, павінны быць гатовы да расчараванняў, а мо нават да сумнеўнага задаваль-нення трапіць з гаручага ў ба-лючае», — адзін з вывадаў Чэ-слава Мілаша.

Пісьменнік Масей Сяд-нёў, з якім я размаўляў на Пер-шым з’ездзе, на фабрыцы ў ЗША гадамі круціў дрот, сла-вуты на ўвесь свет акадэмік Ба-рыс Кіт, нядаўні дырэктар Ві-ленскай гімназіі, у ЗША спяр-ша працаваў на фабрыцы ра-бочым, рабіў скрынкі.

…У Даведніку кнігі ко-ратка, у энцыклапедычным стылі тлумачыцца час узнік-нення, справы вядомых і не зусім вядомых арганізацыяў і паняццяў — БЦР, БВФ, СБМ, БНФ, БІНІМ, Армія Андэрса, наркамаўка, СЭВ, тарашкеві-ца, Першы Усебеларускі кан-грэс (5.12.1917), Другі Усебе-ларускі кангрэс (27.6.1944). Паказнік асобаў перавышае ва-семсот чалавек.

Зверне ўсіхную ўвагу спіс літаратуры, 58 назваў.

 

4 ліпеня пані Ганне Іва-наўне Сурмач — 70 гадоў. Чы-тачы з Беларусі, у тым ліку аў-тар, думаецца нічым істотным з матэрыяльнага не могуць па-віншаваць яе. Але шчыра вы-кажуць аўтарцы цікавай кніжкі пажаданне дабрабыту самой і ўнукам, шматлікіх аўтараў Нью-Ёркскай газеце «Бела-рус», якую яна ўжо дзевяць га-доў рэдагуе.

Валер Санько, пісьменнік.

 

Жывіце ў радасці

З 23 па 25 чэрвеня ў горадзе Слоніме праходзіў V фестываль ся-мейнай творчасці «Жывіце ў рада-сці». Прымала ўдзел больш за 20 творчых сямей з розных куткоў Бе-ларусі.

Нашу Лід-чыну прадстаўляў народны сямейны ансамбль Парфен-чыкаў «Мы з вёскі-калыскі» з аграга-радка Бердаўка.

Калектыў стаў лаўрэтам I ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр». Быў узнагароджаны дыпломам лаў-рэата I ступені і каштоўным падарункам. Высокапрафесій-нае журы, на чале са старшы-нём Дрынеўскім Міхаілам Паўлавічам (лаўрэат дзяржаў-най прэміі «За духоўнае адра-джэнне», кіраўнік ДУ «Нацыя-нальны народны хор Рэспуб-лікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча») было ў захапленні ад выступ-лення нашых землякоў. І не вы-падкова. Бо гэтай узнагародзе папярэднічала паўсядзённая крапатлівая праца. Хоць кож-ны ўдзельнік адзін да аднаго мае сваяцкія адносіны, і як спя-ваецца ў аўтарскай прывіталь-най «Мы ўсе радня», але ар-ганізаваць рэпетыцыі і наогул творчы працэс складана. Усе працуюць у розных арганіза-цыях і сферах, і ўзрост удзель-нікаў ад 6 да 60 гадоў. І тут цяжка пераацаніць ролю ня-зменнага кіраўніка ансамбля Аляксандра Парфенчыка, які валодае дастатковай падрых-таванасцю, каб вось ужо на працягу 32 гадоў калектыў меў сваё непаўторнае творчае аб-лічча.

Шчыра віншуем з за-служанай узнагародай і зычым плённага творчага даўгалецця!

 

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *