Навіны Германіі. Дзелавы і турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Берліне

Серада, Ліпень 5, 2017 0

Дзелавы і турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Берліне падчас працоўнага візіту намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі ў ФРГ, дзе ён прыняў удзел у 8-м штогадовым форуме «Стратэгія Еўрапейскага звяза для рэгіёна Балтыйскага мора». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства. У сваім выступе Алег Краўчанка акцэнтаваў увагу на ўнёску Беларусі ва ўмацаванне бяспекі, стабільнасці і росквіту рэгіёна, падкрэсліў важнасць пашырэння рознапланавага інклюзіўнага рэгіянальнага супрацоўніцтва з уцягваннем усіх зацікаўленых дзяржаў. У якасці прыярытэтных кірункаў такога ўзаемадзеяння намміністра вылучыў тэматыку ўзаемазвязанасці, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі. Асобныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Балтыйскага рэгіёна, у прыватнасці ў экалагічнай і адукацыйнай сферы, былі прадстаўлены ўдзельнікам семінара экспертамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і БДУ. На форуме быў арганізаваны нацыянальны стэнд Беларусі з прэзентацыяй дзелавога і турыстычнага патэнцыялу. Падчас візіту ў Берлін намкіраўніка МЗС правёў шэраг двухбаковых перамоў. Акрамя таго, адбыўся абмен меркаваннямі па шырокім спектры актуальных знешнепалітычных пытанняў з вядучымі экспертамі па рэгіёне Ўсходняй Еўропы Германскага таварыства знешняй палітыкі і Германскага інстытута міжнароднай палітыкі і бяспекі фонду «Навука і палітыка». Дасягнуты дамоўленасці пра наладжванне кантактаў і ўзаемадзеянне паміж аналітычнымі структурамі дзвюх краін.

БЕЛТА.

На фота МЗС: Алег Краўчанка падчас выступу.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *