Навіны Германіі. Пячоры Бадэн-Вюртэмберга прызнаны аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Панядзелак, Ліпень 17, 2017 0

Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА на 41-й сесіі, якая праходзіць у Кракаве, уключыў у нядзелю, 9 ліпеня, у спіс Сусветнай спадчыны пячоры Бадэн-Вюртэмберга. Шэсць пячор рэгіёна аб’яднаны ў комплекс «Пячоры найстаражытнага мастацтва ледніковага перыяду».

У 2007 годзе археолагі з універсітэта Цюбінген  падчас раскопак выявілі ў пячорах выразаныя з біўня маманта невялікія фігуркі жывёл і чалавека. Сярод іх статуэткі маманцяняці, «Чалавека-Льва» і «Венеры». Яны лічацца першымі фігуркамі ў гісторыі чалавецтва з косткі маманта.

Радыёвугляродны аналіз і пласт пароды, у якім яны былі выяўлены, паказваюць, што скульптуры былі зроблены падчас арыньякскай культуры, якую звязваюць з першым з’яўленнем сучаснага чалавека ў Еўропе. Тэсты сведчаць пра тое, што фігуркам 30000 — 36000 гадоў. Чатырма гадамі раней у гэтым жа рэгіёне знайшлі тры касцяныя фігуркі таго ж перыяду, сярод якіх найстаражытнейшыя з вядомых выявы птушкі і каня.

У Германіі налічваецца больш за чатыры дзясяткі помнікаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА — старых гарадоў, храмаў, палацаў, паркаў і іншых каштоўнасцяў.

Паводле СМІ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *