Жывіце ў радасці

Аўторак, Ліпень 11, 2017 0

З 23 па 25 чэрвеня ў горадзе Слоніме праходзіў V фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». Прымала ўдзел больш за 20 творчых сямей з розных куткоў Беларусі.

Нашу Лідчыну прадстаўляў народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі» з аграгарадка Бердаўка.

сямкдыпломк

Калектыў стаў лаўрэтам I ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр». Быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені і каштоўным падарункам. Высокапрафесійнае журы, на чале са старшынём Дрынеўскім Міхаілам Паўлавічам (лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», кіраўнік ДУ «Нацыянальны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча») было ў захапленні ад выступлення нашых землякоў. І не выпадкова. Бо гэтай узнагародзе папярэднічала паўсядзённая крапатлівая праца. Хоць кожны ўдзельнік адзін да аднаго мае сваяцкія адносіны, і як спяваецца ў аўтарскай прывітальнай «Мы ўсе радня», але арганізаваць рэпетыцыі і наогул творчы працэс складана. Усе працуюць у розных арганізацыях і сферах, і ўзрост удзельнікаў ад 6 да 60 гадоў. І тут цяжка пераацаніць ролю нязменнага кіраўніка ансамбля Аляксандра Парфенчыка, які валодае дастатковай падрыхтаванасцю, каб вось ужо на працягу 32 гадоў калектыў меў сваё непаўторнае творчае аблічча.

Шчыра віншуем з заслужанай узнагародай і зычым плённага творчага даўгалецця!

 

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *