НАША СЛОВА № 30 (1337), 26 ліпеня 2017 г.

Аўторак, Жнівень 1, 2017 0

27 ліпеня 1990 года прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

 

Ключавы дакумент, які абвясціў аб незалежнасці Беларусі ад СССР, Дэкларацыя, быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года і набыў канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 года. Дзень прыняцця Дэкла-рацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасці Беларусі.

Згодна з Дэкларацыяй, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу» (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.

У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.

Вялікія беларусы свету

215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі

Ігнaт ДАМЕЙКА (1802-1889). Нapaдзiўcя 31 лiпeня 1802 г. y poдaвaй cядзiбe Мядзведкa. Гэтa нeдaлёкiя вa-кoлiцы мяcтэчкa Мip Нaвa-гpaдcкaгa пaвeтa. У ceм гaдoў Ігнacь cтpaцiў бaцькy, выxoў-вaўcя ў бaцькaвыx бpaтoў. Адзiн з ix, тaкcaмa Ігнaт Дaмeй-кa, yзяў ягo дa cябe ў мaёнтaк Жыбyртoўшчынa ў Лiдcкiм пaвeцe. Вyчыўcя Ігнacь y пiяp-cкaй шкoлe ў Шчyчынe. Быў тaм пaд aпeкaй Анyфpыя Пeт-paшкeвiчa, з якiм paзaм yвaxo-дзiў пoтым y Тaвapыcтвa фiлa-мaтaў. У 1822 г. cкoнчыў Вiлeн-cкi ўнiвepciтэт. Кaлi пaчaлocя cлeдcтвa пa cпpaвe фiлapэтaў i фiлaмaтaў, ягo apыштaвaлi. Алe пpaз пaўгoдa вызвaляюць i aд-пpaўляюцьy Зaпoллe пaд нa-гляд пaлiцыi.

У чac Лicтaпaдaўcкaгa пaўcтaння (1831 г.) Дaмeйкa cтaнoвiццa ў шэpaгi змaгapoў зa вызвaлeннe Айчыны aд мac-кoўcкaгa «пpылyчэння». Пacля paзгpoмy пaўcтaння выexaў y эмiгpaцыю. У Дpэзданe cycт-pэўcя з Адaмaм Мiцкeвiчaм i paзaм з iм i iншымi зeмлякaмi выexaў y Пapыж. Дaпaмaгaў Адaмy Мiцкeвiчy ў выдaннi ягo твopaў, y тым лiкy «Пaнa Тaдэвyшa».

У Пapыжы Ігнaт Дa-мeйкa дoбpa пaпoўнiў cвae вeды ў пpыpoдaзнaўcтвe, зaкoнчыў тaм Гopнyю шкoлy. Адaм Мiц-кeвiч знaйшoў ямy мecцa пpa-цы ў дaлёкaй aмepыкaнcкaй кpaiнe — Чылi. Пpaгны дa вaнд-paвaнняў Ігнaт Дaмeйкa згa-дзiўcя aдпpaвiццa зa aкiян. Еxaў тyды нa пэўны чac, a зacтaўcя нa ўcё жыццё. Стaў пpaфeca-paм мiнepaлoгii ў Кaкiмбa i Сaнт’ягa. Аpгaнiзaвaў шыpo-кae вывyчэннe пpыpoдныx бa-гaццяў Чылi. Ён нeaднapaзoвa выбipaўcя pэктapaм Чылiй-cкaгa ўнiвepciтэтa ў Сaнт’ягa, быў aб’яўлeны нaцыянaльным гepoeм Чылi. На яго помніку ў Сант’яга дэ Чылі выбіта лака-нічна “Гpaндэ Эдyкaдop”, штo пa-нaшaмy aзнaчae — Вялiкi Аcвeтнiк. У яго творах на іс-панскай і іншай мовах шмат бе-ларускіх слоў…

Вікіпедыя.

 

205 гадоў з дня нараджэння Юзафа Ігнацыя Крашэўскага

Юзаф Ігнацы КРА-ШЭЎСКІ (28 ліпеня 1812, Варшава, Вялікае герцагства Варшаўскае — 19 сакавіка 1887, Жэнева, Швейцарыя).

Бацькі Ю. Крашэўска-га паходзілі і мелі родавы ма-ёнтак на Пружаншчыне. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслац-кую гімназію, Віленскі ўнівер-сітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў, сядзеў у ві-ленскай турме. З 1833 жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан, з 1837 на Валыні, спачатку ў маёнтку Амельна, потым Гро-дак, Губін, а ў 1853 г. — у Жы-томіры. У Вільні 10 гадоў рэ-дагаваў часопіс «Athenaeum» («Атэнеум»), у 1858 стаў рэда-ктарам «Gazety Codziennej», пазней «Gazety Polskiej», дру-каваўся ў газеце «Kurier Wilen-ski». З 1859 перабраўся ў Вар-шаву. Калі пачалося паўстанне 1863-1864, Крашэўскі, назаўж-ды пакінуў Польшчу.

“Беларускі Дзюма” Ю. Крашэўскі напісаў больш за 600 тамоў твораў: 223 раманы і аповесці, навуковыя працы па гісторыі, археалогіі, этнагра-фіі, літаратуразнаўстве, філасо-фіі і інш. Напісаў цыкл аповес-цей «Уляна» (1843), «Хата за вёскай» (1855), «Гісторыя кал-ка ў плоце» (1860) і інш., са-цыяльна-бытавых раманаў «Чарадзейны ліхтар» (1843-44), «Два светы» (1856), «Могілкі» (1874) і інш. Падзеі паўстання 1863-64 гг. адлюстраваны ў ра-манах «Дзіця Старога Горада» (1863), «Мы і яны» (1865), «Дзядуля» (1869) і інш. Для раманаў «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841), «Сеймавыя сцэны» (1875), «Кунігас» (1882), «Маці каралёў» (1883), «Кароль у Нясвіжы. 1784″ (1887) і інш. характэрны зварот да мінуўшчыны Беларусі, да-кументальнасць. Сярод леп-шых гістарычных раманаў — саксонская трылогія «Графіня Козель» (1874), «Бруль» (1875), «З часоў Сямігадовай вайны» (1876), а таксама «Ста-рое паданне» (1876) — першы твор з цыклу 29 раманаў, пры-свечаных гісторыі Рэчы Паспа-літай. Аўтар зборнікаў «Паэ-зія» (т. 1-2, 1838) і «Гімны сму-тку» (1857), паэтычнай трыло-гіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840-45), 20 драматычных тво-раў, у т.л. камедый з дзеяннем у Нясвіжы «Кастэлянскі мёд» (1860), «Пане Каханку» (1867).

Вікіпедыя.

 

70 гадоў Аляксандру Мілінкевічу

Нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Гародні ў сям’і бе-ларускіх інтэлегентаў, бацька — вядомы педагог, заслужаны настаўнік БССР. Прадзед і пра-прадзед удзельнічалі ў паўстан-ні Кастуся Каліноўскага, за што былі рэпрэсаваныя. Дзед быў актывістам беларускага руху 20-х гадоў у Заходняй Беларусі.

Жанаты, мае двух сы-ноў, Аляксандра і Вітаўта, і ўнучку Марыю.

У 1965 г. скончыў Га-радзенскую СШ № 1 з залатым медалём. У1969 г. скончыў фі-зіка-матэматычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы з ад-знакаю. У 1972 г. скончыў ас-пірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці «Фізіч-ная электроніка, у тым ліку квантавая». У 1976 г. абараніў дысертацыю «Механізмы гене-рацыі звышмоцных лазерных імпульсаў». Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Аўтар 65 навуковых прац па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі ку-льтуры, архітэктуры, адука-цыі, навукі і тэхнікі Беларусі, аўтар артыкулаў у энцыкла-педыях «Гісторыя Беларусі» і «Архітэктура Беларусі».

Як грамадскі лідар і па-літык, стажыраваўся ў ЗША, Германіі, Францыі, Бельгіі, Ні-дэрландах, Польшчы і іншых краінах па пытаннях дзяржаў-нага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека. Вывучаў сучасныя метады адукацыі ў Вялікабрытаніі і до-свед развіцця спорту ў Кана-дзе.

Родная мова — беларус-кая. Выдатна валодае рускай, французcкай і польскай мо-вамі, а таксама англійскай і ўкраінскай.

З 1969 г. працаваў на-стаўнікам фізікі ў Гарадзен-скай школе № 16. У 1972-1976 гг. — малодшы навуковы супра-цоўнік у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1976-1978 гг. — інжы-нер і старшы выкладчык Га-радзенскага педінстытута. У 1978-2000 — дацэнт Гарадзен-скага дзяржаўнага ўніверсі-тэта. У 1980-1984 гг. — загадчык кафедры фізікі ва ўніверсітэце горада Сеціф, Алжыр. У 1986-1993 гг. — аўтар і вядовец края-знаўчых тэлеперадач на Гара-дзенскім абласным тэлебачанні. У 1990-1996 гг. — намеснік старшыні Гарадзенскага гар-выканкама; займаўся пытання-мі адукацыі, культуры, рэлігіі, аховы здароўя, СМІ, міжна-родных адносінаў, спорту, моладзі і аховы гістарычнай спадчыны. Падаў у адстаўку падчас падрыхтоўкі  рэферэн-думу 1996 года.

Грамадска-палітычная дзейнасць: у 1988-1992гг. — арганізатар рэстаўрацыі адна-го з найстаражытнейшых у Еў-ропе вежавых гадзіннікаў — ра-тушнага гадзінніка ў Гародні; у 1996-2003 гг. — старшыня Гарадзенскага абласнога гра-мадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі; у 1999-2005 гг. — старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнт-раў; у 1999 г. — ніцыятар ства-рэння аб’яднання «Рэгіяналь-ная Беларусь»; у 2001 г. — кі-раўнік выбарчага штаба кан-дыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Сямёна Домаша; у 2003-2005 гг. — старшыня Га-радзенскага «Таварыства Бе-ларускай Школы»; у 2005-2007 гг. — старшыня Рады Аб’я-днаных Дэмакратычных Сілаў; у 2006 г. — кандыдат у Прэзі-дэнты Рэспублікі Беларусь; з 2006 па 2016 г. — старшыня Руху «За Свабоду».

У 1989 г. узнагаро-джаны ордэнам «За заслугі перад польскай культурай» за тое, што знайшоў парэшткі Станіслава Панятоўскага, апо-шняга караля польскага і вялі-кага князя літоўскага. У 2006 г. — лаўрэат прэміі Еўрапейскага Парламента «За свабоду думкі» імя А. Сахарава. Мае іншыя ўзнагароды. У 1969 г. — чэмпі-ён БССР па баскетболе.

Вікіпедыя.

 

Паважаны  беларускі энцыклапедыст

Савік Мікалай Пят-ровіч (нарадзіўся 23 ліпеня 1937 г. у г. Дзяржынску Мен-скай вобласці), фізік-кіберне-тык, энцыклапедыст, нарысіст.

 

Падчас акупацыі

 

Сям’я Савіка М. жыла ў 30-я гады ў Балотнінскім ра-ёне Навасібірскай вобласці, і там нарадзіліся яго старэйшыя сёстры і брат. Потым быў пера-езд у горад Дзяржынск Мен-скай вобласці, дзе нарадзіліся Мікалай і малодшы брацік Слава.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сям’і далі пакойчык на другім паверсе драўлянага двухпавярховага барака на ўскрайку горада, які стаяў каля самой шашы Менск-Берасце і ў якім жылі работнікі Дзяржынскай МТС, першай у БССР, дзе працаваў бацька. Малая радзіма маці — вёска Ця-ўлава Дзяржынскага раёна.

Мікалай успамінае жахі вайны, бо яна адабрала ў яго сястру і малодшага браціка. Акупацыя была жудаснай, у Дзяржынску размяшчалася некалькі карных нямецкіх час-так. На былой МТС ваенна-палонныя чырвонаармейцы рамантавалі тэхніку, там быў утвораны лагер (гэта цераз ша-шу метраў за 40-50 ад берага).

Чутно было, як рас-стрэльвалі яўрэяў (іх знішчана было больш за тры тысячы на ўскрайку горада каля польска-га касцёла). Іншы раз здаралася бачыць расстрэл палонных, якіх гналі па шашы і якія не маглі больш ісці ў калоне.

 

Навуковая дзейнасць

 

У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласці, фізічны факультэт БДУ (1959), курсы па ЭВМ тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы (АС ЭВМ), Цэнтральныя курсы Савецкай Арміі (Масква, 1962), сама-стойна авалодаў праграмай БДЭУ.

З 1959 г. у АН БССР: ст. інжынер-канструктар у Ін-стытуце матэматыкі і вылі-чальнай тэхнікі, галоўны інжы-нер, загадчык навукова-даслед-чай групы. У 1977 г. па па-станове Прэзідыума АН БССР пераведзены ў складзе лаба-раторыі аўтаматызацыі наву-ковых даследаванняў у Інсты-тут тэхнічнай кібернетыкі (ІТК) АН БССР. З 2005 г. у навукова-інжынерным рэспуб-ліканскім прадпрыемстве «Геа-інфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі.

Выканаў шэраг важных праектаў і заданняў Дзяржаў-нага камітэта па навуцы і тэхні-цы Савета Міністраў СССР, Прэзідыума АН БССР. Кіра-ваў стажыроўкай групы в’ет-намскіх спецыялістаў і дапамог ім у асваенні вылічальнай тэх-нікі.

В’етнамскія спецыя-лісты атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў асноўным у КНР, а потым дэталёва і настойліва павышалі кваліфікацыі ў Са-вецкім Саюзе, у выніку сталі вядучымі спецыялістамі на сва-ёй радзіме, а некаторыя буйны-мі кіраўнікамі і вучонымі.

Адзначым, што па да-ручэнні Дзяржкамітэта па на-вуцы і тэхніцы СССР М. П. Савік арганізаваў у далёкім 1973 г. першы ў Савецкім Са-юзе семінар па замежных мік-ра-ЭВМ тыпу «Wang». На пра-цягу паўтара года іх работа дэманстравалася ў Інстытуце матэматыкі АН БССР, куды запрашаліся члены ўрада, Прэ-зідыум АН БССР, кіраўнікі НДІ і заводаў СССР. Такім чынам з замежнымі навінкамі не толькі пазнаёміліся тысячы савецкіх спецыялістаў, але іх масава закупілі некалькі міні-стэрстваў СССР, банкі, чыгун-ка, спартыўныя ведамствы. Гэ-та было як папярэджанне ай-чыннай галіне вылічальнай тэхнікі, якая праз некалькі га-доў сутыкнулася з наплывам персанальных ЭВМ, асабліва з Паўднёва-Усходняга рэгіёна. Наша айчынная галіна ЭВМ значна страціла свае пазіцыі. Горка і крыўдна для Мікалая Пятровіча ўсведамляць, што тэрыторыю некалі магутнага завода імя С. Арджанікідзэ выставілі на продаж. Але ж на заводзе і ў НДІ ЭВМ працавалі тысячы спецыялістаў, у т. л. дзесяткі іх атрымалі ў свой час Дзяржаўныя прэміі СССР, а двое: Г.Дз. Смірноў і Ю.У. Карпіловіч — Ленінскую прэ-мію. Інфармацыя аб гэтым і аб усіх лаўрэатах з названых арга-нізацый падрабязна прадстаў-лена ў матэрыялах сабраных і апрацаваных М.П. Савікам для Беларускай энцыклапедыі ў 18 тамах і 6-томнай энцыклапедыі «Рэспубліка Беларусь».

М.П. Савік — і сам удзельнік распрацоўкі шэрагу складаных вылічальных, у т.л. шматмашынных і шматпра-цэсарных сістэм рознага пры-значэння і абароннага ў тым ліку. Ён з’яўляецца перамож-цам Усесаюзнага конкурсу работ па ўдасканаленні кіра-вання народнай гаспадаркай (1976), конкурсу Акадэміі на-вук БССР і рэспубліканскага конкурсу на комплекснай аўта-матызацыі навуковых і экспе-рыментальных даследаванняў у фізіцы, хіміі, тэхніцы, а так-сама конкурсу ІТК АН БССР на лепшую навукова-тэхніч-ную распрацоўку (1986).

М.П. Савік аўтар больш, чым 1200 апублікава-ных навуковых, навукова-па-пулярных прац, артыкулаў у энцыклапедыях Беларусі (БЭ ў 18 т., «Республика Беларусь» у 6 т., Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.) і Расійскай Фе-дэрацыі («Космонавтика и ра-кетостроение. А-Я: биографи-ческая энциклопедия», изд-во «Столичная энциклопедия», 2006), кнігах «Памяць» гарадоў Менска, Віцебска, Полацка, а таксама Стаўбцоўскага, Карэ-ліцкага, Воранаўскага і іншых раёнаў. Ён — аўтар нарысаў аб буйнейшіх вучоных кіберне-тыкі, інфарматыкі, фізікі, ма-тэматыкі, лаўрэатах Ленінскай прэміі (У.А. Каробкін, В.А. Жулега, Я.Ф. Шахаў, Г.Дз. Смі-рноў, Ю.У. Карпіловіч), Дзяр-жаўных прэмій СССР і Бела-русі (з НАН Беларусі, БДУ, БНТУ, БДУІР, канцэрна «Пла-нар», ААТ «Пеленг», «Бел-ОМА», «НДІ ЭВМ», «БЭМЗ», «МПАВТ» і інш.), навуковы кансультант «Беларускай эн-цыклапедыі» ў 18 т., рэдактар шэрагу выданняў.

На апублікаваныя ра-боты М.П. Савіка і рэалізава-ныя сістэмы далі спасылкі ў кнігах і брашурах, у доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыях вучоныя з розных устаноў: Ю.Г. Косараў (ІМ СА АН СССР); В.І. Смірноў (ВЦ СА АН СССР); В.Б. Злаказаў (АІЯД); У.Дз. Шымановіч, В.В. Сіўчык, Я.А. Яршоў-Паўлаў, Дз. К. Буслаў, М.І. Чубрык, Л.Я. Крацько, В.В. Ажаронак (усе з ІФ АН БССР); А.У. Скачак, А.М. Крот, М.Б. Шы-хаў, Р.Х. Садыхаў, М.М. Ляго-нін (ўсе з ІТК АН БССР); Зайка В.А. (ІЭ АН БССР).

 

Вехі, звязаныя з касмічнай эпохай

 

М.П. Савік вучыўся на 4-м курсе фізічнага факуль-тэта БДУ, калі 4 кастрычніка 1957 г. запускалі першы шту-чны спадарожнік Зямлі. З гэ-тага выпадку рэктарат БДУ да-ручыў яму выступіць па ра-дыё ад імя студэнцкай моладзі (М. Савік быў намеснікам старшыні прафкама ўнівер-сітэта, членам стыпендыяльнай камісіі). Запіс, у якім высту-палі таксама буйныя вучоныя Беларусі, найперш фізікі-ака-дэмікі і знаўцы дасягненняў у галіне ракетабудавання, пера-даваўся ў эфіры некалькі дзён запар, бо незадоўга да гэтай падзеі ў друку з’явілася паве-дамленне аб стварэнні ў СССР міжкантынентальных балістыч-ных ракет.

«Он был мал, этот са-мый первый ИСЗ нашей ста-рой планеты, — гаварыў С.П. Каралёў, — но его звонкие по-зывные разнеслись по всем ма-терикам и среди всех народов как воплощение дерзновенной мечты человечества».

Калі па размеркаванні ў 1959 г. М.П. Савік пачаў пра-цаваць у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР, з’явіліся першыя айчынныя ЭВМ «Урал» (былі ў АН БССР і БДУ). Потым пачаўся выпуск ЭВМ на заводзе ў Менску. Каб павысіць магутнасць ЭВМ і зменшыць час рашэння задач, было вырашана аб’яднаць не-калькі ЭВМ «Мінск-2″ і «Мінск-22″ у шматмашынную сістэму і выкарыстаць падоб-ную сістэму для кіравання кас-мічнымі аб’ектамі. Ідэолагамі і навуковымі кіраўнікамі праек-ту былі супрацоўнікі Інстытута матэматыкі СА АН СССР Э.У. Яўрэінаў і Ю.Г. Косараў, а га-лоўным канструктарам — Г.П. Лапато, начальнік СКБ, пазней дырэктар НДІ ЭВМ і член-ка-рэспандэнт АН СССР. Сістэма «Мінск-222″ стваралася на базе трох ЭВМ «Мінск -2″ і «Мінск-22″ — ЭВМ другога пакалення, на паўправадніковых элементах — і займала амаль увесь першы паверх ІМ АН БССР.

Праграмісты, у пер-шую чаргу з ІМ СА АН СССР, працавалі з уздымам над праб-лемамі распаралельвання алга-рытмаў рашэння задач і рада-валіся ўдачам. Пазней у буй-ных цэнтрах кіравання касміч-нымі аб’ектамі былі створаны і дзейнічалі 7 экзэмпляраў сіс-тэмы (у Мурманску, Падма-скоўі, Крыме і г.д.). М.П. Са-віку давялося удзельнічаць у гэтых маштабных работах як добраму знаўцу ЭВМ тыпу «Мінск» і дарадцу сібірскіх праграмістаў, у т.л. ўдаска-нальваць сістэму каманд «Мінск-22″ для устойлівай работы і паскарэння рашэння задач.

Гэтыя працы паслужы-лі асновай стварэння сістэм аўтаматызацыі эксперымента-льных даследаванняў у фізіцы, тэхніцы і выкарыстання ЭВМ ва ўсіх галінах народнай гас-падаркі. У 1968 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Леаніда Іва-навіча Кісялёўскага ў лабара-торыі спектраскапіі нізкатэмпе-ратурай плазмы Інстытута фі-зікі АН БССР былі пачаты ра-боты па касмічнай спектраскапіі Зямлі. Яны былі накіраваны на стварэнне спецыяльнай апа-ратуры і вывучэнне невядо-мых у той час фізічных і апты-чных уласцівасцяў атмасферы і паверхні Зямлі, а таксама пры-кладныя даследаванні, якія потым праводзіліся з арбіталь-ных навуковых станцый «Са-лют», «Мір» і Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Са-вік М.П удзельнічаў у рас-працоўкы структуры, лагіч-ных і электронных схем ар-ганізацыі эксперыментальных спектраскапічных даследаван-няў нізкатэмпературнай пла-змы з ужываннем ЭВМ у Ін-стытуце матэматыкі і эксперы-ментальнай устаноўкі ў Інсты-туте фізікі АН БССР. Прадук-тыўнасць працы эксперымен-татараў лабараторыі Л.І. Кіся-лёўскага ў рэжыме on-line ўз-расла ў некалькі разоў, змен-шывалася патрэбнасць у элек-раэнергіі, якая сілкавала ўста-ноўку.

Пра сістэму даведаліся многія арганізацыі падчас да-кладу на пленарным паседжан-ні Ленінградскай школы па аў-таматызацыі навуковых дасле-даванняў, якое праходзіла пад старшынством віцэ-прэзідэнта АН СССР Я.П. Веліхава. З дзе-яннем сістэмы прыязджалі зна-ёміцца члены прэзідыума і ды-рэктары навуковых устаноў АН БССР, прарэктар Маскоў-скага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава акадэмік А.Р. Хахлоў, акадэмік Я.П. Веліхаў, рэдакцыя часопіса АН СССР «Приборы и техника эксперимента».

Экспанат «Аўтаматы-заваная вымяральна-вылічаль-ная сістэма спектральных да-следаванняў плазмы з дыстан-цыйнай перадачай і апрацоўкай інфармацыі» атрымаў найвы-шэйшую адзнаку на юбілейнай выставе «250 гадоў АН СССР» на ВДНГ СССР (г. Масква, 1975), дзе Л.І. Кісялёўскі і М.П. Савік атрымалі медалі ВДНГ.

Пазней распрацоўкі, у якіх удзельнічаў Савік М.П. яшчэ некалькі разоў дэманст-раваліся на ВДНГ, у тым ліку экспанат «Дыялагавая сістэма збору і апрацоўкі вынікаў лёт-ных эксперыментаў», прад-стаўлены суместна з супрацоў-нікамі Інстытута электронікі АН БССР.

Беларусь на працягу многіх гадоў прымала актыўны удзел у савецкіх касмічных праграмах. Апаратура, рас-працаваная вучонымі і спе-цыялістамі Беларусі пад кіраў-ніцтвам акадэміка Л.І. Кісялёў-скага, д. ф-м. н. У.Я. Плюта і іншых, функцыянавала на кас-мічных апаратах і доўгачасовых арбітальных станцыях. З гэтай апаратурай у космасе праца-валі многія касманаўты, у тым ліку выхадцы з Беларусі П.І. Клімук і Ў.В. Кавалёнак, якія сталі двойчы Героямі і гене-рал-палкоўнікамі.

Але прайшоў час, і Рэспубліка Беларусь зрабіла новыя буйнымі крокі ў засва-енні касмічных тэхналогій у ін-тарэсах народнай гаспадаркі. У 2003 г. быў заключаны кант-ракт паміж НАН Беларусі і РКК «Энергія» Раскосмаса, у рамках якога ствараўся першы беларускі касмічны апарат БелКА. Галоўным канструкта-рам быў акадэмік РАН, лаўрэ-ат Ленінскай і дзяржаўнай прэ-мій Ю.П. Сямёнаў. У ААТ «Пе-ленг» (Менск) была створана электронна-аптычная апара-тура дыстанцыйнага зандзіра-вання Зямлі (ДЗЗ), а беларус-кімі вучонымі праведзена эка-намічнае абгрунтаванне, рас-працаваны базавыя тэхналогіі і асвоены праграмна-тэхнічныя сродкі сістэмы БКСДЗ для прыёму, апрацоўкі і перадачы карыстальнікам дадзеных ДЗЗ.

Савікам М.П. былі пад-рыхтаваны тэхніка-эканамічнае заданне і іншыя дакументы па страхавой абароне БелКА з улікам надзейнасці канвярсоў-най ракеты «Днепр» і харак-тарыстык БелКА. Пасля доўгіх абмеркаванняў і прыкідак спы-ніліся на тым, што НАН Бела-русі будзе страхаваць толькі перыяд запуску БелКА, падчас якога павінны былі ляцець яш-чэ 17 іншых апаратаў з Расіі, Італіі, Паўднёвай Амерыкі і ўніверсітэтаў ЗША.

Але ўсе дэлегацыі, прысутныя пры запуску са стартавай пляцоўкі Байканура, у той вечар чакала расчара-ванне — палёт ракеты-носьбіта перапыніўся.

За атрыманыя па стра-хоўцы грошы быў заключаны кантракт на стварэнне новага спадарожніка з Усерасійскім НДІ электрамеханікі. У гэтым інстытуце некалі пачынаў пра-цу дырэктар нашага НДІ ЭВМ, член-кар. АН СССР Г.П. Лапато, пра якога М.П. Савік напісаў немала нарысаў.

Савіку М.П давялося зноў займацца страхавой абаро-най новага касмічнага апарата. Ён упершыню, добра валодаю-чы дадзенымі аб пабудове апа-рата, яго сістэмах і падсістэмах, распрацаваў дзве методыкі разліку страхавой выплаты ў выпадках поўнай або частковай гібелі апаратаў, якія маюць дзве здымачныя сістэмы і лята-юць на вышыні 520 км.

На гэты раз пасля нека-лькі пераносаў у Расіі тэрмінаў запуску, прызначанага на 2009 г., 22 ліпеня 2012 года запуск беларускага спадарожніка на-дзейнай ракетай «Саюз-ФГ» з разгонным блокам «Фрэгат» прайшоў удала. Аб пачатку па-лёту спадарожніка па сонечна-сінхронай калязямной арбіце М.П. Савік перадаў пісьмовае паведамленне страхаўшчыкам — Белдзяржстраху і Белэксім-гаранту. Потым, у жніўні 2012, М.П. Савіку было даручана скласці паведамленне ў Інтэр-нэце аб атрыманні першых здымкаў зададзеных участкаў зямной паверхні, а ў канцы таго ж 2012 года — распрацаваць базавы варыянт методыкі вы-значэння цаны за здымкі, атры-маныя з БКА. Гэта быў адна-часова і шчастлівы для М.П. Савіка год, і вельмі цяжкі па напружанасці яго працы — пры-йшлося двойчы шпіталізавац-ца, а ў сакавіку 2013 г. «абза-весціся» электракардыясты-мулятарам. Але выключная працаздольнасць, дабразычлі-васць, памяркоўнасць, уласці-выя Мікалаю Пятровічу, сіл-куюць его духоўныя сілы і плённы шлях. Мікалай Пятро-віч вядомы як самаадданы па-пулярызатар айчыннай навукі, для многіх выдатных дзеячаў беларускай навукі і тэхнікі ён стаў іх першым біёграфам. Сціпласць, звычка заўсёды прыйсці людзям на дапамогу прынеслі яму заслужаны аўта-рытэт і велізарную павагу ка-лег і ўсіх, хто яго ведае. Сар-дэчна жадаем Мікалаю Пят-ровічу цудоўнага настрою, на-тхнення і здзяйснення ўсіх яго задумак.

Лосік Г.В., Залаты С.А., Ткачэнка В.В., Несянчук А.А., Рымская М.А.

 

Выступ Алены Анісім на прэзентацыі “Гісторыі Латвіі” па-беларуску ў Амбасадзе Латвіі

На прэзентацыі вы-дання “Гісторыя Латвіі” ў перакладзе на беларускую мову ў Амбасадзе Латвіі ў Беларусі 19 ліпеня 2017 спн. Алена Ані-сім выступіла з прамовай. У ажыццяўленні гэтага выдан-ня прымалі ўдзел сябры ТБМ, сп. Алег Трусаў, сп. Лявон Бар-шчэўскі, перакладчык сп. Ягор Сурскі. Таксама ўдзел у мера-прыемстве бралі міністры за-межных спраў Латвіі і Бела-русі. Цалкам тэкст прамовы далей.

 

Паважаны спадар Мі-ністр!

Паважаны спадар Ам-басадар!

Шаноўныя прысут-ныя!

 

Сёння ў нас выдатная нагода прысутнічаць у Амба-садзе Латвіі ў Беларусі. Упер-шыню мы маем выданне гіс-торыі Латвіі на беларускай мове. У год 500-годдзя бела-рускага кнігадрукавання – гэ-та сімвалічная падзея, якая пад-крэслівае важнасць і значнасць асветніцкай дзейнасці, акрамя таго, гэта выдатны падарунак для кожнага культурнага чала-века. Тым больш прыемна, што выданне гэтай кнігі лучыць два народы, якія маюць працяглы перыяд сяброўства як праз па-літычныя абставіны, так і праз людскія лёсы.

Карыстаючыся наго-дай, хачу сказаць, што мы ўдзя-чныя ўладам Латвіі за ўвагу і падтрымку грамадскіх аргані-зацый і дзеячаў беларускай ку-льтуры, якія стала жывуць у вашай краіне.

Мы спадзяёмся, што такія культурніцкія ініцыя-тывы і праекты як з вашага, так і з нашага боку будуць і на-далей спрыяць таму, каб нашы краіны і народы ладзілі ўза-емаадносіны, абапіраючыся на лепшыя традыцыі гістарыч-нага мінулага: прынцыпы доб-расуседства і ўзаемнай павагі.

Першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Алена Анісім.

 

Аб стварэнні рэстаўрацыйнага цэнтра

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

Аб стварэнні рэспубліканскага

рэстаўрацыйнага цэнтра

Паважаны Алег Анатольевіч!

Міністэрствам культуры сумесна з установай «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» разгледжана прапанова грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб стварэнні на базе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага рэстаўрацыйнага цэнтра.

Гэтае пытанне сапраўды з’яўляецца надзвычай важным і актуальным. У маі 2016 года на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры было абмеркавана шырокае кола праблем, звязаных з рэстаўрацыяй і кансервацыяй культурных каштоўнасцей, а таксама было даручана Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь унесці прапановы аб магчымасці стварэння Рэспублі-канскага рэстаўрацыйнага цэнтра.

Сёння аддзел навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з’яўляецца буйнейшай рэстаўрацыйнай службай у сістэме дзяржаўных музеяў Беларусі і фактычна выконвае шэраг функцый рэспубліканскага рэстаўрацыйнага цэнтра. У прыватнасці, у аддзеле праходзяць стажыроўку студэнты профільных накірункаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, перападрыхтоўку мастакі — рэстаўратары музеяў краіны. Перыядычна спецыялістамі Нацыяналь-нага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь выконваюцца рэстаўрацыйныя, кансервацыйныя і навукова-даследчыя работы па заяўках асобных дзяржаўных музеяў.

Для таго, каб задаволіць патрэбы ўсіх музейных устаноў краіны, таксама мець магчымасць аказання адпаведных паслуг насельніцтву неабходна істотнае кадравае і тэхнічнае ўмацаванне вышэйзгаданага аддзела, павелічэнне плошчаў пад рэстаўрацыйныя майстэрні. Падобныя ўмовы будуць створаны пасля завяршэння работ па фарміраванні музейнага комплексу Нацыянапьнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Намеснік Міністра                       А.А. Яцко.

 

Сымон Барыс

Этнаграфічны тлумачальны  слоўнік

 

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

Э

 

Эдэм (Эдем) — паводле біблейскага падання, краіна, дзе жылі Адам і Ева.

Эканом (эконом)  — беражлівы, гаспадарлівы ча-лавек.

Экзагамія (экзогамия) — забарона шлюбу паміж кроў-нымі родзічамі.

Эндагамія (эндога-мия) — звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (пле-мя, часам роду).

Экзарх (экзарх) — у праваслаўнай царкве галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы.

Экзархат (экзархат) — тэрыторыя або вобласць, на якую распасюджваецца ўлада экзарха.

Электрапрас, элект-ражалязка (электроутюг) — электрычны прас.

Электрасамавар (электросамовар) — элетрычны самавар.

 Электрык (электрик) — блакітны ці сіні колер з шэрым  адценнем.

Электрык (электрик) — спецыяліст па электатэхніцы.

Электрычка (электри-чка) — цягнік з электрычнай цягай.

Эркер (эркер) -паў-круглы, трохвугольны або шматгранны зашклённы вы-ступ у сцяне будынка.

Этажэрка (этажерка) -прадмет мэблі у выглядзе не-калькіх, размешчаных адна над другой паліц на стойках.

Этнаграфія (этногра-фия) — навука, аб’ектам выву-чэння якой з’яўляецца матэры-яльная і духоўная культура народаў.

Этналогія (этнология)  — народазнаўства.

Этнограф (этнограф) — спецыяліст у галіне этнаграфіі.

Этнонімы (этнонимы) — назвы народаў, саманазвы, назвы этнічных груп (напры-клад, палешукі, яцвягі).

Этнолаг (этнолог) — спецыяліст у галіне этналогіі.

Этнас (ад грэч. еhnos — народ) (этнас) — гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацы-яльнай групоўкі людзей, прад-стаўленай племем, народнасцю, нацыяй.

Эфес (эфес) — ручка халоднай зброі(шаблі, шпагі і г. д.).

Эхаць (эхать) — выра-жаць пачуцці  жалю, захаплен-ня, вымаўляючы «эх».

Эцюднік (этюдник) — плоская скрынка, з якой хо-дзяць на эцюды.

 

Ю

 

Ювелір (ювелир) -1) майстар, які вырабляе прад-меты мастацтва, упрыгожванні з каштоўных металаў, з каш-тоўнымі каменямі; 2) прадавец ювелірных вырабаў.

Юда (Юда) — здраднік. Назва ад імені аднаго з вучняў Хрыста, які прадаў свайго на-стаўніка за 30 срэбнікаў.

Юдафіл (юдофил) — прыхільнік усяго яўрэйскага.

Юдафоб (юдофоб) — ненавіснік яўрэяў, антысеміт.

Юнак (юноша) — мала-ды чалавек, хлопец.

Юначка (девушка) — маладая дзяўчына, якая не да-сягнула сталасці.

Юнга (юнга) — падлетак на караблі, які рыхтуецца стаць матросам і вывучае марскую справу.

Юнкер (юнкер) — у царскай Расіі выхаванец вай-сковага вучылішча, якое рых-твала афіцэраў.

Юрага — падонкі кана-плянага алею.

Юр’я, Юрай  (Юрьев день, праздник Святого Геор-гия) — свята ў гонар Св. Юрыя, якое адзначаецца вясною 7 тра-ўня і ў снежні. У народзе пра гэты прысвятак казалі: «Два Юр’і і абодва дурні — адзін га-лодны, а другі халодны».

«Юрачка» — трады-цыйны карагодны танец. Тэмп жвавы. Усе рухаліся па крузе парамі, апрача аднаго лішняга  «Юрачкі», які прытанцоўваў сола. Калі карагод абходзіў круг, хлопец забіраў сабе парт-нёршу з першай пары і лішнім станавіўся другі хлопец. Так паўтаралася пакуль «Юрач-кам» пабываюць усе хлопцы. Пры гэтым карагод спяваў:

«Ах, ты, Юрачка,

што не жэнішся?

Прыйдзе зімачка,

куды дзенешся?»

«Юрачка» адказваў:

«Я на печы ў кутку

Ўсю зімачку прасяджу».  

Юрок, вірок — драў-ляны цыліндрык з праколатымі дзіркамі на канцах, якім звівалі  спрадзеныя ніткі ў клубок.

Юрыць (возбуждать-ся) — заігрываць, заляцацца.

Юхт (юфть) — гатунак скуры са спецыяльна апраца-ваных конскіх, каровіных і свіных шкур.

Юшка — 1) (уха, уши-ца) рыбны, мясны ці грыбны адвар (страва) ; 2) (вьюшка) тое, чым закрываюць комін, каб не выходзіла з хаты цяпло.

 

Я

 

«Яблычка» («Яблоч-ко») — гарадскі бытавы танец. Узнік на флоце бытаваў у го-радзе і ў пасляваенны час на вёсцы.

«Явар» — гульнёвы ка-рагод. Запісаны ў Ганцавіцкім раёне.

«Ягорый» — народнае прадстаўленне з лялькамі, прысвечанае ўслаўленню Юр’я, міфічнага апякуна жы-вёлы.

Ядрыца (ядрица) — грэцкія крупы, атрыманыя ў ступе.

Яечня (яичница)  — страва, спечаная з малака і яек.

Якар (якорь) — прыста-саванне для ўтрымання на ме-сцы лодак, караблёў; металічны стрыжань з лапамі, якія зачэп-ліваюцца за грунт.

Ялавіна (перелог) — зя-мля, неараная некалькі гадоў запар, аблога, папар.

Ялавіца, ялаўка (яло-вица, яловка) — перадойка, яла-вая (бясплодная)  карова.

Ялавічына (говядина) — мяса каровы або цяляці на ежу.

Яма, ямскі двор (яма) — паштовая станцыя ў Маскоў-скай дзяржаве ў ХІV-ХІХ стст.

Яна (праздник Ивана Крестителя) — свята ў гонар на-раджэння Івана Прадцечы, якое адзначаецца праваслаўны-мі 7 ліпеня (па н. ст.).

«Янка» — адзін з вары-янтаў танца полькі.

Япрук, вяпрук (кабан дикий) — дзік, самец свіні.

Ярмо (ярмо) — драўля-ная вупраж для запрэжкі ва-лоў.

Ярыла (Ярило) — языч-ніцкі бог сонца і ўрадлівасці.

Ярылавіца (ярило-вица)  — язычніцкае святкаванне ў гонар боства Ярылы. Свят-кавалі ў залежнасці ад мясцо-вай традыцыі на Юр’е, на Сёму-ху, на русальным тыдні або на Купалле.

Ярына (яровые, ярь) — збожжавыя культуры, якія высяваюцца вясной.

Ярыца (яровая рожь) — яравое жыта, якое сеялі вя-сной.

Ярэмец (яремец) — яр-мо на аднаго вала.

Яселка (яселка) — скрынка з нерухомымі лялька-мі. Бытавала ў заходняй частцы Беларусі.

Яслі, катух (ясли) — адгароджаны ў хляве куток, у які клалі сена ці трасянку  на корм жывёле.

«Ясь» —  гарадскі быта-вы танец. Хуткі парны танец. Суправаджаецца прыпеўкай: «Ой, ты, Ясю, ніці краў?» Бы-таваў у Бераставіцкім раёне.

Ятвягі, яцвягі, судзі-ны (ятвяги) — група заходне-балцкіх плямён, якія ў Х ста-годдзі насялялі тэрыторыю па-між Нёманам і вярхоўем ракі Нараў.

Ятроўка (невестка) — жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога  брата.

Яўрэі, габрэі, жыды (евреи)  — іудзейскі народ, які пачаў сяліцца ў Беларусі з  ка-нца 14  ст.

Ячменішча, ячнішча  (ячменище) — поле пасля зжа-тага ячменю.

Ячмень (ячмень) — 1) збожжавая культура, з якой рыхтуюць крупы, муку, солад; 2) вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

Ячны (ячменный) — тое, што атрымана з ячменю.

«Яшчур» («Ящур») — народная гульня.

 

Навіны Германіі

Лужычане жывуць у Германіі і не забываюцца мовы сваёй 

Лужыца — рэгіён, раз-мешчаны на тэрыторыі нямец-кіх земляў Саксонія і Брандэн-бург. У гэтым рэгіёне жыве не-вялікая славянская нацыяна-льная меншасць — лужычане або лужыцкія сербы. (Не блы-таць з балканскімі сербамі!)

У лужыцкіх сербаў свая асобная мова, нават дзве: верхнелужыцкая і ніжнелу-жыцкая. Лужычане ў Саксоніі гавораць на верхнелужыцкай мове, а ў Брандэнбургу — на ніжнелужыцкай. Наагул можна сказаць, што верхнелужыцкая мова бліжэйшая да чэшскай мо-вы, а ніжнелужыцкая — да поль-скай.

У канцы чэрвеня мы наведалі паўднёвую частку Лужыцы, якая знаходзіцца ў Саксоніі. Мы прыехалі сюды зайсці ў рэдакцыю газеты «Ser-bske Nowiny», якая месціцца ў горадзе Будышын (Баўцэн), культурным цэнтры лужыцкіх сербаў, а таксама пабываць на міжнародным фальклорным фестывалі, які арганізуецца раз на два гады.

Ацэньваецца, што ў 40-тысячным Будышыне каля 10% насельніцтва складаюць этніч-ныя лужыцкія сербы. Горад прыгожа раскінуўся над ракой Шпрэўяй (Шпрэе), за 50 кіла-метраў на ўсход ад Дрэздэна. У горадзе вылучаецца гіста-рычны цэнтр з замкам Ортэн-бург, які быў збудаваны яшчэ ў Х стагоддзі і перабудаваны ў гатычным стылі ў другой па-лове XV стагоддзя.

Лічыцца, што ў Герма-ніі жыве каля 60 тысяч лужыц-кіх сербаў — 20 тысяч у Верхняй Лужыцы і 40 тысяч у Ніжняй Лужыцы. Аднак гэтыя дадзе-ныя не пацверджаныя ніякімі падлікамі: у агульнанацыяна-льных нямецкіх перапісах этніч-нае паходжанне не адзначаецца.

Галоўны рэдактар штодзённай газеты «Serbske Nowiny» Янак Воўчар (па-лу-жыцку Janek Wowсer; па-ня-мецку Janek Schаfer) сказаў нам, што на верхнелужыцкай мове ўсё яшчэ гавораць каля 20 тысяч чалавек. Усе яны, зра-зумела, валодаюць і нямецкай мовай. І няблага разумеюць сумежныя славянскія мовы: чэшскую і польскую. Мы без праблемаў дагаворваліся з лу-жычанамі на чэшскай мове. Зразумець іхнюю верхнелу-жыцкую нам было нашмат ця-жэй, чым ім нашую чэшскую.

Сітуацыя з ніжнелу-жыцкай мовай значна больш складаная — некаторыя кажуць, што гэтая мова ўжо амаль паме-рла. Тым не менш, існуе адмы-словая праграма падтрымання і ажыўлення ніжнелужыцкай мовы для дзяцей у дзіцячых са-дках і школах Ніжняй Лужыцы.

А як ставяцца да нацы-янальнай меншасці прадстаў-нікі большасці — немцы? Мы папрасілі нашага суразмоўцу адказваць на нашы пытанні на сваёй роднай мове, якую бела-русам рэдка дзе і калі даво-дзіцца чуць.

Газета «Serbske Nowi-ny» выходзіць пяць разоў на тыдзень. Распаўсюджваецца выключна праз падпіску. Ця-пер у яе — 1000 падпісчыкаў. Раз на месяц выходзіць нямец-камоўны дадатак да газеты. Газета пачала выходзіць у 1842 годзе, а ў 1854 атрымала назву «Serbske Nowiny». У 1937 годзе нацысты закрылі гэтае выдан-не. У часы Германскай Дэма-кратычнай Рэспублікі газета ўзнавіла выхад пад новай наз-вай — «Nowa doba». У 1989 го-дзе вярнулася да традыцыйнай назвы. У рэдакцыі працуюць 13 чалавек: 7 рэдактараў-жур-налістаў, стажор, фатограф, стыль-рэдактар, 2 графічныя рэдактары, сакратарка.

Газета «Serbske Nowi-ny» выходзіць у выдавецтве «Domowina» ў Будышыне. Вы-давецтва месціцца ў тым самым будынку, што і газета. У тым самым будынку знаходзіцца таксама лужыцкая кнігарня. «Domowina» атрымлівае фіна-нсавыя сродкі з Фонду лужыц-кага народа, прыблізна 2 міль-ёны еўра на год. У сваю чаргу, Фонд лужыцкага народа атры-млівае штогод амаль 17 міль-ёнаў еўра: 8,2 мільёна ад фе-дэральнага ўраду; 5,7 мільёна ад зямлі Саксонія; 2,9 мільёна ад зямлі Брандэнбург.

Па дарозе з рэдакцыі мы абышлі будынак, дзе мес-цяцца ўсе лужыцкія культур-ныя ўстановы, і зазірнулі ў кні-гарню. Лужыцкія кнігі выхо-дзяць рэгулярна, хоць і нягу-ста. Актыўна пішуць некалькі дзясяткаў літаратараў, але над імі па-ранейшаму ўзвышаюцца постаці сучасных класікаў — паэта Кіта Лорэнца і празаіка Юрыя Брэзана. На жаль, фата-графаваць нам у самой кнігарні не дазволілі — рэжымны аб’ект… Затое нам пашэнціла скупіць у букіністычным ад-дзеле два апошнія асобнікі «Верхнялужыцка-расейскага слоўніка» 1974 года выдання, набылі і што з гэтым слоўнікам пачытаць.

На вуліцах у Будышы-не лужыцкай мовы асабліва не пачуеш. Але ёсць месцы, якія трэба ведаць. Апрача ўжо зга-данага «бастыёна», дзе месцяц-ца культурныя ўстановы, рэ-дакцыі і кнігарня, ёсць яшчэ Сербскі музей з даволі добрай і ўсеахопнай экспазіцыяй.

Яшчэ адін абавязковы пункт праграмы кожнага госця лужыцкай сталіцы — рэстаран сербалужыцкай кухні «Wjel-bik», які славіцца сваёй гасцін-насцю і кулінарнай аўтэнтыкай.

Спыніліся мы ў гатэлі «Dom Eck» — «Саборны рог», які месціцца каля Кафедраль-нага сабора, як раз на рагу. Праўда, дзеля таго, што мы ве-далі толькі нямецкую назву, ідэнтыфікаваць гатэль, не зазі-раючы ў слоўнік, удалося не адразу.

Якраз у Кросчычах — дзе жыве тысяча чалавек, амаль усе з якіх гавораць на верхне-лужыцкай мове — 24 чэрвеня адбыліся найважнейшыя кан-цэрты сёлетняга Міжнарод-нага фальклорнага фестывалю ў Лужыцы, на які былі запро-шаныя фальклорныя калекты-вы з тузіну замежных краінаў, у тым ліку і «Крупіцкія музы-кі» з Беларусі. Дарэчы, гэты калектыў, створаны ў вёсцы Крупіцы Менскага раёна 35 гадоў таму, на нашу думку меў найлепшы выступ на фестывалі ў Кросчыцах.

Але цікавейшымі за выступы ўдзельнікаў фэсты-валю былі жывыя кантакты з мясцовымі людзьмі.

Каля 5 тысяч дзяцей у Верхняй Лужыцы ходзяць у лужыцкія і дзвюхмоўныя, лу-жыцка-нямецкія, школы. У ма-лодшых класах усе прадметы выкладаюцца па-лужыцку; у старэйшых — такія прадметы як фізіка і матэматыка выклада-юцца па-нямецку і па-лужыцку. Мы пагаварылі з сям’ёй Кле-менса і Юдыт Шкодаў з вёскі Панчыцы пра тое, ці лёгка за-хоўваць сваю мову, культуру і традыцыі лужыцкім сербам, ім у сям’і і лужыцкім сербам у Саксоніі.

На развітанне Юдыт з дзецьмі заспявалі нам лужыц-кую песеньку.

Апошняя сустрэча ча-кала нас ужо, калі мы збіраліся вяртацца ў Прагу. Проста на фестывальнай вуліцы нас па-зналі нейкія беларускія людзі — Пятро і Марлена. Як выя-вілася, яны тут не першы і не другі раз, цікавяцца лужыцкай сітуацыяй, маюць тут сяброў, з якімі падтрымліваюць твор-чыя кантакты. Сябры гэтыя таксама стаялі побач — гэта быў вядомы нават і ў Беларусі сер-балужыцкі «антыфолк-панк-шансон»- дуэт Berlinska drоha — Ута і Паўль. На фоне фесты-вальных бутафорскіх «вышы-ванак» яны глядзеліся сапраў-ды жыва і арыгінальна.

Ян Максімюк,

Сяргей Шупа, svaboda.org.

 

Спрыяць захаванню беларускай нацыі ў сусветнай прасторы

Сёмы з’езд беларусаў свету стаў адной з найважней-шых беларускацэнтрычных падзеяў 2017 года. Сёлета ў з’ездзе ўзялі ўдзел беларусы з 20 краінаў свету. Сярод іх былі прадстаўнікі розных канфесіяў, палітычных кірункаў, знаныя палітыкі, літаратары, навукоў-цы. На з’ездзе адзначалася, што 35% беларусаў жывуць у бліжнім і дальнім замежжы, што складае ад 3 да 4 млн. ча-лавек.

У справаздачным да-кладзе старшыня МГА ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыд-лоўская 15 ліпеня распавяла пра дзейнасць арганізацыі за прайшоўшыя 4 гады. Яна ак-цэнтавала ўвагу на выданні кніг вядомых беларускіх пісь-меннікаў замежжа і вялізарнай культурнай дзейнасці ў краіне ў межах кампаніі » Будзьма беларусамі!», якая праводіцца з 2008 года.

Прадстаўнік МЗС Ва-дзім Пісарэвіч распавёў пра дні культуры Беларусі, якія ла-дзяцца ў розных краінах свету, і падрыхтоўку III Фестывалю мастацтва беларусаў замежжа, які пройдзе ў верасні. Акту-альнай з’яўляецца распрацоўка турыстычных маршрутаў, якія робяць Беларусь атракцыйнай для гасцей з замежжа. Не аб-мінуў ён і тэму прасоўвання беларускіх тавараў у іншых краінах.

Алег Рудакоў з Іркуцка заклікаў паўсюдна распраца-ваць сістэму інтэрактыўных мерапрыемстваў, якія б спры-ялі захаванню беларускага этнасу: курсаў па вывучэнні мовы, культуры і гісторыі, традыцыйных рамёстваў, аў-тэнтычнай песні і музыкі.

— Наша суполка дзейні-чае ў Канадзе, яе аддзелы зна-ходзяцца ў Таронта і ў Атаве, — распавяла Валянціна Шаўчэн-ка. — Мы ладзім шмат палі-тычных і культурных імпрэзаў. Нядаўна мы распачалі курсы » Мова — нанова». Мы з’ехалі ў Канаду як прафесіяналы: я -праграміст, мой муж — інжынер, з намі — дзве дачкі. Мы там жы-вём і размаўляем па-бела-руску.

Надзея Нортан з Сан-Францыска прадстаўляла су-полку з 420 чалавек у ЗША. Беларускія жыхары Нью-Ёрка і Вашынгтона камунікуюць у Фэйсбуку, святкуюць Дзень Волі і рэгулярна запрашаюць беларускіх музыкаў з канцэр-тамі. Кацярына Фаронда распа-вяла пра дзейнасць у галіне бізнесу, а таксама пра гумані-тарныя праграмы для беларус-кіх дзетак, хворых на феніл-ке-танурыю, якія ажыццяўляе сумесная амерыканска-бела-руская арганізацыя «Thе Sa-viour».

Краязнаўца Мікалай Паўловіч з Даўгаўпілса рас-казаў пра дзейнасць культур-на-асветніцкага таварыства «Ўздым»:

— Наша суполка ў Даў-гаўпілсе дзейнічае на працягу 30-ці гадоў. Да нас прыходзілі былыя дырэктары заводаў, бе-ларускасць нас з’яднала. Я збі-раю ўсё, што датычыцца бела-русаў Латвіі. Рэдактарам сайта з’яўляееца Людміла Сінякова.

Для тутэйшых белару-саў лідар гурта «Палац» Алег Хаменка ўзняў важную тэму распрацоўкі канцэпцыі нацыя-нальнага дэвізу. Ён узгадаў дэвізы, які складаліся гістары-чна, напрыклад, Радзівілаўскі: » Бог нам раіць» ці Купалаўскі » Людзьмі звацца!». На думку спевака, у дэвізе павінны пры-сутнічаць такія важныя паняц-ці, як Гонар, Годнасць, Грама-дзянскасць. Сёння беларусы вітаюць адзін аднаго воклічам: «Жыве Беларусь!» і чуюць у адказ: «Жыве вечна!»

Сёмы з’езд беларусаў свету прайшоў у святочнай і дзелавой атмасферы супрацоў-ніцтва. На ім сябры ТБМ імя Ф. Скарыны і іншых арганіза-цый змаглі завязаць шэраг кан-тактаў з прадстаўнікамі замеж-жа.

У выніку чарговых вы-бараў 16 ліпеня старшынёй ЗБС «Бацькаўшчына» была абрана Алена Макоўская, уз-началіць Раду «Бацькаўшчы-ны» Ніна Шыдлоўская.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Васіль Якавенка:

“Нашы каштоўнасці для Чаргінца

заўсёды былі чужымі”

Грубы выступ стар-шыні Саюза пісьменнікаў Бе-ларусі Мікалая Чаргінца на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня ў адрас сяброў Саюза беларус-кіх пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Васіля Якавенкі ўзбу-рыў пісьменніцкую грамад-скасць. Пісака, які ў асноўным вырабляў чытво, абазваў вя-домых пісьменнікаў «хлопчы-камі ад пяра». Акрамя таго сказаў, што «яны адкрыта ўслаўляюць фашызм і патра-буюць назваць у Менску вулі-цу імем Вільгельма Кубе, гене-ральнага камісара Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі». Абодва «хлопчыкі» ўжо заявілі, што гэта хлусня. Калі М. Чар-гінец не знойдзе пацвярджэн-не сваім словам, то, падобна, ён проста ашальмаваў паважаных літаратараў.

Пісьменнік Васіль Яка-венка пагадзіўся даць эксклю-зіўнае інтэрв’ю для беларус-кага літаратурнага партала «ЛітКрытыка.by».

 

— Паважаны Васіль Ці-мафеевіч, вы ўжо крыху ады-шлі ад такога няўцямнага і неабгрунтаванага выпаду? М. Чаргінец заявіў, што шукае пацверджанне сваім словам у вашай кнізе. Ці знойдзе ён фа-кты ў сваё апраўданне?

— Першая мая рэакцыя на гэты выпад калегі-літара-тара — рогат ад нечаканасці і навізны аблуднага ў такім разе абвінавачвання.

Адно блізкія мне людзі са здзіўленнем пачалі дапыт-вацца, ці праўда гэта, што я прапаную аднавіць тут, на сва-ёй радзіме, фашызм і адну з ву-ліц у Менску назваць іменем акупанта Кубэ?.. Тады я, шэль-ма ўтрапёны, ківаў ім, прыма-ючы гульню ў паддаўкі Чаргін-ца, бо тое абвінавачванне інакш мной і не ўспрымалася, — маў-ляў, усё праўда-праўда… я такі рэхнуўся, і першым гэта заўва-жыў і апавясціў усяму свету былы футбаліст Пінхасік, ён та-ды актыўна пасаваў сябрукам. Але ж мне хочацца быць карэк-тным і думаць, што Чаргінец ператаміўся ў інтрыгах і забіў не просты, а ганебны гол зусім не ў мае, а ў свае вароты!

 — Вядома, што ваша кніга «Пакутны век» была вы-сока ацэненая пасля выхаду ў свет у 2006 годзе. Яна вытры-мала не адно выданне. Многія літаратурныя крытыкі пара-ўноўваюць раман не толькі з раманам «Война и мир», але і з «Апошнім з магікан». Вельмі прыхільна паставіўся да яе, прачытаўшы (на рускай мове — «Надлом. Кручина вековая») Данііл Гранін. Ён пісаў: «Фак-ты, якія прыведзены, не вельмі зручныя для прынятага афі-цыйнага пункту гледжання як у самой Беларусі, так і ў Расіі. Але яны праўдзівыя, сумлен-ныя і паказваюць жыццё ў не-прычасаным гісторыкамі вы-глядзе».

 Як вы лічыце, чаму М. Чаргінец праз столькі гадоў апалчыўся супрать вас? Што, на вашу думку, паслужыла прычынай яго нападак?

— Я думаў над гэтым. І мне нават падказвалі прычыну, няйначай: гэты аўтар стварыў свой «раман», як бы падобны на мой, але ў ім вобраз ката бе-ларускага народа Кубэ тракта-ваў з іншых пазіцый. Ну і няхай бы, гэта яго права. Не аспрэч-ваю. Ён захаваў адкінутую ўжо на сметнік савецкую традыцыю і завучаную ваяўнічую рыто-рыку  Бэндэ ў пісьме. Назда-роўе! Іншага яму не дадзена… Толькі ўзнікае пытанне: у чым яму замінаў В. Якавенка са сваім знакавым, як той-сёй лі-чыць, творам «Пакутны век»?

Адказ тут прасцей знайсці, калі мы прыгадаем, што за размова ішла на той прэс-канферэнцыі. А вялася яна пра тое, якія творы Саюз пісьменнікаў Беларусі рэка-мендуе або не рэкамендуе Міні-стэрству адукацыі для выву-чэння ў школах і ВНУ. І тут Чаргінец пачуваў сябе гаспа-даром становішча, калі наогул не героем Шыпкі.

Лагічна дапусціць, што яму край хацелася ўпхнуць у пералік таго, што рэкаменда-валі, і свой той ці іншы раман. Прынамсі, рычагі ўплыву зна-ходзіліся ў ягоных руках.

Аднак яго нейк сумота брала, бянтэжыла прызнанне  ў грамадстве трылогіі «Пакутны век». Дапусцім…

Цалкам можна дапус-ціць і нешта больш істотнае.

У апошнія гады ў Бела-русі злёгку і далей болей пачаў вызначацца паварот грамад-ства да сваёй нацыянальнай гісторыі, культуры, тытуль-най  мовы — каштоўнасцей, якія для Чаргінца заўсёды былі чу-жымі. І ён пачаў панікаваць не менш за агентаў «русского ми-ра» і памкнуўся хоць як-не-будзь супрацьпаставіць сябе гэтаму аб’ектыўнаму і гіста-рычна абумоўленаму працэсу беларусізацыі. Таму, адчува-ючы сваю сілу ды сваю ўдаў-нелую беспакаранасць, пад-трымку ў некаторых прыўлад-ных структурах ён і абрынуўся з галаслоўнымі і знішчальнымі, як яму, відавочна, здавалася, абвінавачваннямі на тых пісь-меннікаў, якія найбольш ак-тыўна раскрывалі і прапаган-давалі ў сваіх кнігах і публі-чных выступах беларускія на-цыянальныя каштоўнасці. Але гэты дзеяч і тут не арыгіналь-ны, бо гісторыя беларускай лі-таратуры памятае аглабель-нага крытыка 30-х і пазнейшых гадоў, імя яго — Лукаш Бэндэ.

Магчыма, аднак, падо-бная версія паводзін Чаргінца не здольна ўсіх пераканаць. І не трэба… Тады падстаў для злоснага і абсурднага ўчынку гэтага сучаснага Бэндэ мы зу-сім не знойдзем, калі ён толькі не душэўна хворы.

— Ведаю, што вы прэ-зентавалі нядаўна сваю кнігу на рускай мове ў Маскве. Ха-целі прэзентаваць у Беларусі, нават атрымалі згоду стар-шыні Прэзідыума НАН Белару-сі В. Гусакова, які даў даручэн-не вучонаму сакратару Алесю Каваленю. Аднак усё заста-парылася ў Івана Саверчанкі. Ці так гэта?

— Алесь, я ўжо перастаў здзіўляцца ўсялякім дзіўным і дзікім прыгодам вакол майго рамана «Пакутны век». Несу-разіц шмат. І надараюцца яны таму, што нямала ў нас чыта-чоў, якія проста не прывыклі да такіх гранічна шчырых, не-атрэсеных ад жыцця, праўдзі-вых рэчаў у літаратуры, як і да пазіцый ці нават канцэпцый нацыянальнай талерантнасці, згоды, суверэннасці асоб і іх думак, дзе ў аснове асноў ля-жаць інтарэсы нацыі. Ляжыць клопат пра цывілізаваную су-польнасць. Мы перасталі разу-мець свой народ і не навучы-ліся жыць проста без ворагаў за межамі сваёй сядзібы, за плотам… Ворагі павінны быць, бо яны заўсёды былі, і мы та-кія… насцярожлівыя, асцяро-жныя.

Сапраўды, былі наме-ры правесці прэзентацыю маіх выданняў «Пакутнага веку» ў Маскве і Менску. Для вас бу-дзе дзіўным, калі я скажу, што менавіта М. Чаргінец у Маскве закінуў слова, каб наладзілі тую прэзентацыю. Па іроніі выпадку…

Але, калі сучасныя ма-сквічы ўзяліся чытаць кнігу, то нейкім графаманам ад літарату-ры падалося, што я не ўпісва-юся ў іх карагод, і яны мне ска-залі: «Знаете, ваша трилогия раскрывает не российские цен-ности!» Я не стаў з імі спра-чацца. Я не ставіў задачы рас-крыцця расійскіх каштоўнас-цей. Як вы ведаеце, у маім творы паказаны беларускія і пераважна агульначалавечыя каштоўнасці. А гэта Маскве ця-пер не цікава. Прэзентацыя  не адбылася. Наогул, пацёршыся там, я ўбачыў, што расійскія пісьменнікі вельмі змяніліся пад уплывам вялікадзяржаў-най рыторыкі. Няма ў іх ні дабрасардэчнасці, ні цяпла да нас.

Ну і радавала, безу-моўна, падрыхтоўка да прэзен-тацыі маёй трылогіі ў біблія-тэцы НАН Беларусі. Але ўжо за дзень да падзеі мне паведа-мілі, што яна адмяняецца. Вось табе і маеш, новы сюрпрыз.

Вы, Алесь, тут пералі-чылі імёны, якія, верагодна, мелі адносіны да гэтай дзеі ў НАН Беларусі. Уласна я арга-нізацыйнымі пытаннямі не займаўся, і для мяне застаецца таямніцай, хто прыклаў руку да адмены падрыхтаванай літа-ратурнай сустрэчы. Адно ве-даю, на кіраўніка Інстытута літаратуры Івана Саверчанку, як і на вышэйшыя ўлады ў гэтай справе недарэчна ўскладваць «віну».

 — Даруйце, з вамі  ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў яшчэ больш недарэчная гісто-рыя была. Вы выйшлі з той пісьменніцкай арганізацыі…

— Не-е, было інакш. Мяне адтуль выключылі з-за несупадзення пазіцый кіраўніц-тва з маімі. Больш за тое, лічу, што нада мной учынілі грама-дзянскую страту, папярэдне моцна і безаглядна абылгаўшы і пасля шальмуючы. Але не бу-дзем аспрэчваць іх права быць нядобрасумленнымі людзьмі. З’ява занядбання маралі сёння ўвогуле пашыраная.

— Васіль Цімафеевіч, цікава, як вы цяпер глядзіце на адзін і другі саюзы нашых пі-сьменнікаў?

— Вы правільна сказалі «нашых». Але агульнага паміж імі — кот наплакаў! Нядаўна мне патэлефанаваў адзін паважаны прыяцель, пісьменнік таксама, і пачаў пераконваць у тым, што трэба стварыць трэці саюз, але каб ён быў ачышчаны ад бры-доты, скверны. Я сказаў, што гэта немагчыма, таму што самой прыродай прадугледжана ін-шае, і ёсць Бог, і ёсць Д’ябал.

А калі так, то дзеля вы-хавання і падтрымкі сапраўд-ных талентаў, нам варта было б ліквідаваць пралік палітыкаў, якія на нашай памяці падтры-малі стварэнне «свайго» пра-ўладнага саюза пісьменнікаў. Гэта вялікая недарэчнасць — яна спараджае і ўзмацняе раскол лепшых сіл нацыі і падтрым-лівае варожасць палавінак, адной да другой і да цэлага. Уменнем раскалоць і прыду-шыць тую ці іншую частку грамадства, асобных груп насе-льніцтва славіліся бальшавікі. Дарэчы, бліскуча прадэманст-раваў  іх тактыку ў  гэтым і М. Чаргінец. Ну, а нам навошта іх-няя практыка?

Нам, дазвольце падкрэ-сліць, важна фарміраваць сёння і заўжды адзінае, моцнае гра-мадства, адзіны народ і пакла-паціцца пра вышэйшую ста-дыю яго развіцця — нацыю. Гэ-та вельмі высокая мэта для ўсіх і кожнага, бо нічога ж больш прыгожага, багатага на скарбы духоўнай і матэрыяльнай ку-льтуры, на радасць быцця я не магу сабе ўявіць.

Гутарыў

Алесь Новікаў.

 

Новы раман Вольгі Іпатавай з’яднае навуковыя гіпотэзы і легенды

У VII з’ездзе беларусаў свету ўзяла ўдзел пісьменніца Вольга Іпатава разам з мужам Ягорам Фядзюшыным. Вольга Міхайлаўна распавяла пра сябе:

— Мы жывем у Бэры за 100 кіламетраў ад Таронта, ту-ды мы ездзім у беларускую ца-ркву, па магчымасці прымаем удзел у грамадскім жыцці. Да-памагаем гадаваць унукаў Алі-ну, Міхася і Данілу. Наш сын, доктар-онкагематолаг, з’яўля-ецца актывістам беларускай дыяспары ў Канадзе. Я праца-вала над вельмі цікавай тэмай, прысвечанай гіпербарэям, яна здзівіць многіх. Пішу раман, які спалучыць элементы наву-ковага даследвання і казкі. Спадзяюся адкрыць новую старонку ў беларускай літа-ратуры.

Сучасны прафесар Чу-дзінаў прасочвае сувязь бела-русаў з этрускамі і з самымі далёкімі незапамятнымі часамі. Сёння гэта здаецца неверагод-ным. Я нашла шмат пацвер-джанняў вучоных і паэтаў, па-чынаючы з 5 стагоддзя да на-шай эры, якія пісалі пра леген-дарную паўночную краіну Гіпербарэю. Кацярына II ад-правіла спецыяльны карабель з экспедыцыяй у пошуках Гі-пербарэі з яе цудамі. На секцыі «Беларуская мова і культура -аснова нашай дзяржаўнасці» я выступіла з дакладам «Бела-руская мова і гіпербарэі».

Я шчаслівая дыхаць родным паветрам. Якія б тут складанасці не былі, гэта наша родная зямля, тут нашы прод-кі. Наша краіна — Беларусь!

Эла Оліна.

На фота аўтара:

  1. Вольга Іпатава і Ягор Фядзюшын;
  2. Пісьменніца і акты-вісты ТБМ.

 

 

“Белпошта” — гораду Магілёву

РУП “Белпошта” ў серыі “Гарады Беларусі” выпусціла блок марак, прысвечаны гораду Магілёву.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

Той стан рэчаў, калі ма-стацтва ў першую чаргу адлю-строўвае не рэлігійныя аспек-ты, а прыгажосць чалавека, яго цела і думак, атрымаў назву антропацэнтрызм. Галоўны-мі выразнікамі культуры Ад-раджэння былі прадстаўнікі но-вай, свецкай інтэлігенцыі, вя-домыя палітычныя і грамад-скія дзеячы.

Мануфактурная вы-творчасць. У XIV — першай палове ХV стст. эканоміка Паўночнай Італіі пачала імк-ліва развівацца. Гэта, у пер-шую чаргу, здарылася дзяку-ючы рамяству і гандлю. Цэха-вая вытворчасць заходнееўра-пейскіх гарадоў абмяжоўвала выпуск тавараў большай коль-касці і лепшай якасці, бо гэта забараняў статут цэха. У сваю чаргу, цэхавую сістэму барані-ла каралеўская ўлада. Гарад-скія камуны Паўночнай Італіі, якія не мелі залежнасці ад ка-ралеўскай улады, скасавалі цэ-хавыя абмежаванні, і італьян-скія майстры маглі працаваць ва ўмовах поўнай канкурэн-цыі, што штурхала наперад эка-номіку гарадоў-дзяржаў Італіі. Каб вырабляць больш якасных тавараў, рамеснікі Італіі ўвялі падзел працы ў межах адной майстэрні. Калі раней адзін і той жа рамеснік вырабляў ней-кую рэч сам, ад пачатку яе вы-творчасці і да заканчэння, то цяпер вытворчы працэс падзя-ляўся на вялікую колькасць (да 20-25-ці) асобных аперацый Кожную такую аперацыю вы-конвала асобная група майст-роў. Так, пры вырабе сукна ад-ны толькі мылі воўну, другія — сушылі, трэція — часалі, чацвёр-тыя — фарбавалі і г. д. Такім чынам рамесныя майстэрні пе-ратварыліся ў мануфактуры, дзе працавала шмат наёмных працаўнікоў. Мануфактура — гэта прадпрыемства, дзе існуе падзел працы і ручной рамес-най тэхнікі. Уласнік мануфак-туры толькі закупляў сыраві-ну і прадаваў гатовыя вырабы. За працай сачыў асобны на-глядчык, які залежаў ад улас-ніка. Працаўнікі працавалі за грошы і былі непасрэдна заці-каўленыя ў вырабе як найболь-шай колькасці якаснай прадук-цыі. Найбуйнейшыя мануфак-туры знаходзіліся ў Фларэнцыі.

Грамадскі лад і палі-тычная раздробленасць Паў-ночнай і Цэнтральнай Іта-ліі. У сувязі з развіццём ману-фактурнай вытворчасці ў га-радах склалася эліта з вельмі багатых людзей, якія належалі да вялікіх сем’яў. Прадстаўнікі гэтых сем’яў і захапілі ўладу ў сваіх гарадах, прычым яны імкнуліся свае пасады перада-ваць у спадчыну. Яны пачалі рознымі шляхамі набываць шляхецкія тытулы і рабіцца герцагамі, графамі і маркізамі. Былыя гарадскія камуны пача-лі ператварацца ў герцагствы і графствы. Так, вялікую ролю ў Паўночнай Італіі набыло Мі-ланскае герцагства. Гарады-дзяржавы Італіі багацелі за кошт гандлю з далёкімі краінамі і не мелі трывалых эканамічных і сувязяў паміж сабою. Больш за тое, яны былі канкурэнтамі і таму вялі паміж сабою між-усобныя войны, асабліва Вене-цыя і Генуя. Асобную пазіцыю займаў Рым, дзе галоўным феа-далам быў Рымскі Папа. У кан-цы XIII ст. войскі Генуі пера-маглі Венецыю, і пасля гэтага амаль сто гадоў генуэзцы пана-валі на гандлёвых шляхах Між-земнамор’я. Але ў канцы XIV ст. у выніку чарговай вайны перамагла Венецыя.

Архітэктура і скульп-тура. Італьянскія архітэктары распрацавалі новыя кірункі ў гісторыі архітэктуры. Гэта ўрбаністыка — навука пра тое, як рэгулярна забудоўваць га-рады ці будаваць новыя, і са-дова-паркавая архітэктура. У Італіі прыдумалі новыя тыпы будынкаў — палацы, вілы (зага-радныя дамы з паркам і садам), шпіталі і фантаны. Была вер-нутая антычная ордарная сіс-тэма, з’явіліся вялікія вокны ў жылых будынках і балконы перад імі. Пачынальнікам ар-хітэктуры Рэнесансу быў іта-льянскі архітэктар, навуковец і скульптар Філіпа Брунэлескі (1377-1446). Ён здолеў зрабіць адзін з самых вялікіх купалаў у Еўропе (да 42 м у дыяметры) у саборы Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі. Таксама ён збудаваў капліцу Пацы ў Фла-рэнцыі, фасад якой упрыго-жыў шасцікалонны карынфскі порцік.

У XV ст. у Італіі назі-раецца росквіт манументаль-най скульптуры. Самым знака-мітым скульптарам у гэты час тут быў Данатэла (1386-1466). Ён стварыў новы тып круглай скульптуры, не звяза-най з архітэктурай; распраца-ваў скульптурны партрэт-бюст (што нагадваў рымскія бюсты), быў аўтарам першага коннага манумента ў эпоху Рэ- несансу. Ён таксама адрадзіў мастацтва выяўлення аголена-га чалавечага цела.

У першай палове XV ст. у Італіі на аснове геаметрыі і оптыкі мастакі стварылі наву-ковую тэорыю лінейнай перс-пектывы. Яны навучаліся бу-даваць на плоскасці трохмер-ныя выявы, арыентаваныя на вока гледача.

Актыўна развівалася і вайсковая справа. У XV ст. быў прыдуманы лафет,  спецыяль-ная павозка двух колах, на якую клалі бронзавую гарма-ту. Так з’явілася палявая арты-лерыя. Італьянскія інжынеры прыдумалі новы тып замка — бастыённы, дзе асноўныя ўма-цаванні былі ў выглядзе земля-ных валоў, насыпаных у выгля-дзе розных геаметрычных фі-гур (бастыёнаў).

 

  1. Венецыя

 

Гэты горад узнік у V ст. і да X ст. належаў Візантыі. У IX-XIII стст. ён заняў выспы, якія былі аддзелены пралівам шырынёй 4 км ад мацерыка. У горадзе не было набярэжных, дамы і завулкі выходзілі да ва-ды, і людзі перасоўваліся на вузкіх і вяртлявых лодках- гандолах. У 1063 г. пачалі бу-даваць самы галоўны храм Венецыі — базіліку Святога Марка, які скончылі толькі ў XVI ст. Будынак мае пяць купа-лаў і каля пяцісот калон, пры-везеных з розных месцаў. Інтэ-р’ер храма аздоблены пазалотай і мазаікамі з каляровага шкла- смальты. У ХІІ-ХVІ стст. перад саборам узнікла вялікая пло-шча

Пачынаючы з 1204 г., існавала венецыянская марс-кая дзяржава, у якую ўвахо-дзілі востраў Крыт і некаторыя гарады Грэцыі, а з XV ст. — і востраў Кіпр. Венецыянцы мелі вялікі гандлёвы і ваенны флот. У іх былі караблі, якія рухаліся з дапамогай вёслаў (галеры) і караблі пад ветра-зямі — навы і кокі.

Палітычны ладам кра-іны была алігархічная рэспуб-ліка. У канцы XIII — пачатку XIV стст. уладу захапілі бага-тыя сем’і горада. Iх імёны былі запісаны ў «Залатую кнігу», і толькі з іх ліку выбіралася кі-раўніцтва краіны. Паўнапраў-нымі грамадзянамі рэспублікі зрабіліся каля 2000 багатых се-м’яў. З іх кола абіралася Вялікая рада ў колькасці 480 чалавек. Рада выбірала кіраўніка краі-ны, дожа, які кіраваў Венецы-яй пажыццёва. Пры дожу быў і выканаўчы орган кіравання — Малая рада, або Сіньярыя.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Валер Санько

Культурнае піцейства — некультурнае самазнішчэнне

*** На кожную тысячу прыбытку ад продажу спірт-нога, каму б яна ні дасталася —  дзяржаве, кааператару, карч-мару, — страт прыпадае ў шэсць разоў болей! Гэтую няхітрую арыфметыку даўно вылічылі спецыялісты, уразумелыя, што без ацверазення ў чалавека і любой дзяржавы няма буду-чыні. На жаль, такую статы-стыку мы не чуем у эфіры, не чытаем у друку.

Дэманстратыўная пра-паганда «культурапіцейства» шмат гадоў запар засмоктвае ў бездань алкагалізацыі моладзь, падлеткаў, дзяцей.

 

*** У СССР каля 60% забітых і 80% забойцаў падчас злачынства былі  нецвярозымі. Тое ж тычыцца паловы сама-губцаў і загінулых у аўтада-рожных здарэннях. Свой жур-ботна-жахлівы ўклад уносіць алкаголь у іншыя віды заў-часных смерцяў.

 

*** У горкіх п’яніц і простых выпівох хітруны і бан-дзюгі лёгка выкупляюць жыл-лё ў гарадах, зачастую за гра-шы, пакідаюць на палетках і ў лясах «выпадкова забітых»,  «самагубцаў», «зніклых без ве-стак» — былых гаспадароў ква-тэр.

 

*** Паводле славутага акадэміка Фёдара Углова: вы-ратаванне ад п’янства ёсць. Яно простае, вельмі дзіцячае па глы-біні рашэння: выключыць з ужывання алкаголь. Алкаголік — гэта чалавек, які ніколі не вылечыцца. Шмат ёсць хвароб, ад якіх цяжка, а то і нельга вы-лечыцца: рак, СНІД, інш. Але, ведаючы свой дыягназ — алка-галізм — чалавек цяміць: можа не памерці, а жыць. Дастаткова выключыць з ужывання гэты найстрашэнны яд. І не трэба яму і дзяржаве ніякіх дарагіх лекаў …

 

*** Калі коратка адка-заць на пытанне, чаму людзі п’юць, трэба сказаць: п’юць, бо не маюць сілы волі, каб адбіцца ад прыцягальнай насалоднасці гарэлкавага наркотыку, балазе ён шырока рэкламуецца ў кіно і на тэлевізіі, свабодна прада-ецца. П’юць, бо алкаголь зрабі-лі легалізаваным, прадаюць яго па нізкай цане, п’юць, бо не ведаюць усёй праўды пра ал-каголь. Асноўная прычына ў гэтым. Астатняе — «перадумо-вы», якіх столькі, колькі п’яніц на Зямлі.

 

*** Нездарма ўсе дзя-ржавы свету драконаўскімі ме-тадамі абгароджвалі і агародж-ваюць сваіх грамадзян ад згуб-нага дзеяння алкаголю, не да-пускаюць алкагалізацыі «без берагоў», разбушаванай сёння ў нашай Айчыне.

 

*** Рэклама стварыла ў маладых людзей памылковае перакананне, што піць піва — прыгожа і амаль бясшкодна, нават модна, адзначала супра-цоўніца Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч. Паведаміла жахлівыя лічбы росту ўжывання піва. 35 тысяч п’яных мінчан у 2006 го-дзе трапілі ў медыцынскія ўста-новы, 9 тысяч з іх шпіталіза-ваны, болей трохсот памерла. Болей 34 тысяч ап’янелых не дапусцілі на працу ў Беларусі за год. Загінулі на працоўных месцах 244 чалавекі, кожны трэці з іх быў п’яным.

На ўліку ў менскім га-радскім наркалагічным ды-спансеры ў 2006 годзе болей 37 тысяч чалавек, з іх амаль 5 тысяч падлеткаў і 6 тысяч жан-чын («Звязда», 3.5.2007).

 

*** Паводле брытан-скіх навукоўцаў алкаголь больш шкодзіць арганізму, чым гераін ці крэк. Ён у тры разы болей шкодны за какаін і тытунь, любыя  распаўсюджа-ныя наркотыкі. Ён аснова крымінагеннай і эканамічнай злачыннасці, медыцынскіх ня-ўладзіцаў. Па падліках навукоў-цаў Індыі і ЗША страты ад алкаголю перавышалі прыбыт-кі ў 5 — 6 разоў. («Зв.», 16.11. 2010).

 

*** У Беларусі болей за чатыры тысячы хранічных алкаголікаў прафілакуюцца ў лячэбна-працоўных прафілак-торыях. Амаль тысяча з іх жан-чыны. На ўтрыманне шасці ЛПП і 25 медвыцвярэзнікаў за год выдаткоўваецца амаль 80 млрд руб. (80 млн дол.) («На-родная воля», 23.10.2012).

 

*** Усім відавочна, без сацыяльных, адміністрацый-ных і прававых мер стрымання дэградацыі, люмпенізацыі насе-льніцтва і нарастання злачын-насці грамадству не абысціся. У краінах з расквітнелымі рын-кавымі адносінамі працадаўцы маюць звычай казаць прэтэн-дэнту на працу такія словы: «П’яце? Курыце? Вы нам не па-дыходзіце». Коратка і ясна. Піць алкаголь там не прэсты-жна. Інтэлект пад наркозам «у іх» не каціруецца.

 

*** Дзякуючы аднабо-кім намаганням прэсы ў гра-мадстве ўсё болей хлусліва сцвярджаецца:  вопыт прыму-совай цвярозасці — заўсёды і безумоўна — горкі вопыт. Гэта нібыта красамоўна пацвярджа-ецца крахам нядаўняй антыал-кагольнай кампаніі ў СССР, усімі гістарычнымі прыклада-мі, у прыватнасці няўдалымі спробамі ўвядзення сухога за-кона ў царскай Расіі, ЗША.

Зроблена многае, каб скампраментаваць саму ідэю заканадаўчага абмежавання спажывання алкаголю, каб ска-зіць і ачарніць адну з самых вы-датных старонак нашай гісто-рыі, калі на працягу ўсяго адзі-наццаці гадоў — 1914-1925 гг. — пад абаронай закона народ па-спяхова пераадольваў закара-нелую хваробу, п’янства.

 

*** Барыс Іванавіч Іс-какаў, доктар эканамічных на-вук, прафесар Расійскай эка-намічнай Акадэміі імя Г. В. Пля-ханава яшчэ ў 1985 годзе вылі-чыў, што ў кішэню алкагольнай мафіі ў тыя гады (калі ў CCCР была дзяржаўная манаполія на алкагольную прадукцыю) ася-дала да дзесяці мільярдаў зала-тых рублёў. Залатых, а не драў-ляных! Уяўляеце, на тыя зала-тыя грошы яны маглі скупіць каго заўгодна ад верху да нізу, перш за ўсё, сродкі масавай ін-фармацыі. Ужо тады СМІ зна-ходзіліся ў руках славянскіх нядобразычліўцаў, ну а што ад-бываецца цяпер, разумее і не-маўля. Народ гіне ад п’янства, курэння, а дзяржаўцы маў-чаць, як бы не бачаць. Штога-довыя эканамічныя страты ад спажывання гарэлкі, віна і піва складалі да 300 мільярдаў руб-лёў (у цэнах 1980), у 3-6 разоў перавышалі даходы ад продажу алкаголю.

 

*** Пры савецкай ула-дзе ў нас з’явіўся закон супраць спекуляцыі. Былі спекулянты? Так, былі. Прыкладна адзін з тысячы. Але такім пагарджалі, грамадская свядомасць не пры-знавала спекулянтаў. Потым раптам рэфарматарам-дазва-ляльнікам прыйшло ў галаву прыбраць закон супраць спе-куляцыі. Што чалавек і дзяр-жава атрымалі? Масавую спе-куляцыю. Яна ўсё запаланіла, усім агідзела.

 

*** Уявіце, заўтра мы адменім закон на рабаванне з узломам. Як думаеце, зусім зні-кнуць рабаванні з узломам? Ці не пойдуць прыстойныя людзі самі рабаваць каго-небудзь, калі ў іх саміх усё выцягнулі, абрабавалі, а неяк далей жыць трэба? Таму неабходна даклад-на і ясна казаць: усякія ўзгадкі быццам забаронныя меры ні-чога не даюць — хлусня!

 

*** Алкагалізм, нарка-манія і курэнне не хваробы. Гэ-та шкодныя звычкі, іх можна зжыць забароннымі мерамі. Як бацькоўская папруга на пер-шым этапе часта вылечвае ў сына/дачкі спробы курэння, прыхільнасць да яго.

 

*** Закон РФ ад 19 сне-жня 1919 г., ленінскі закон «Аб цвярозасці», прадугледжваў: за выраб і продаж самагонкі, а тады быў «сухі закон», — 5 гадоў турмы без якіх-небудзь вары-янтаў, і поўная канфіскацыя маёмасці. Перасталі гнаць, піць.

 

*** У 1987 годзе смя-ротнасць ад сурагатаў была значна ніжэйшая, чым  у 1984 годзе!  У 1995 годзе загінула ў РФ ад сурагатаў 56 тысяч чала-век, у 1987 годзе — 11 тысяч, такім чынам ад сурагатаў ў 1995 годзе загінула у РФ у 5 разоў больш, чым у СССР у 1987 годзе.

 

*** Кантрабанда, сама-гонаганенне, ужыванне тэхніч-ных сурагатаў дадуць у 5-6 разоў меней стратаў, чым ця-перашні алкагольны разліў.

 

*** Паводле Бібліі: ах-вяры Богу не павінны даваць алканосьбіты і вырабляльнікі алкаголю. Бог выступае за аб-салютнае непітуства, абавязвае кожнага строга выконваць аса-бісты «сухі закон», патрабуе, каб ахвярнае (ускураць фімі-ям, кадзільні) не ўтрымлівала наймалай алкагольнай пары. Святары-парушальнікі рытуа-лу безалкагольнасці ахвяраў Богу караюцца (Левіт, гл. 2, арт. 4,11).

 

*** Афіцыйная алка-статыстыка звычайна зфальсі-фікаваная, перабольшаная, скажоная, не адлюстроўвае ня-ўлічаную мафіёзную і хатнюю алкавытворчасць. Не ўлічвае кантрабандны алкаімпарт, ал-касурагаты.

 

*** Цары ўтрымлівалі дэмапатэнцыял (Потенциал демографический (демопотен-циал) — количественное отно-шение неалкозависимой части данного народа к населению всей Земли) Расіі на ўзроўні 6-7, Ленін ў 1924 г. здаў справы нашчадкам з дэмапатэнцыялам краіны 6%, Сталін у 1953 г. здаў справы з савецкім дэмапатэн-цыялам каля 5%. Выпівоха Хрушчоў значна прапіў стра-тэгічную спадчыну, знізіў дэ-мапатэнцыял краіны к 1964 го-ду ў паўтары разы — да 3%. Алкаголік Брэжнеў, сцвяр-джае Ф. Углоў, яшчэ больш прапіў і праматаў спадчыну, уд-вая знізіў савецкі дэмапатэн-цыял — да 1,6%.

 

*** Сапраўднае рас-пойванне народаў пачалося ў эпоху Хрушчова і Брэжнева, перабудовы. Танны імпартны спірт плынню хлынуў з-за мя-жы. Зачастую фальсіфікаваны. Падатак ад гарэлкі паступаў у мясцовы бюджэт, данельга аб-межаваны па ўсіх кірунках са-юзнымі міністэрствамі. Рай-гарадкам і аблгарадам стала вы-гадна набываць, піць, прада-ваць. Вось і далі алкагалізацый-ны ход у калектывы, раёны, во-бласці.

 

*** Даследаванні ў Бе-ларусі і за мяжой устанавілі, што жыццядзейнасць арганіз-ма залежыць ад наступных фак-тараў: арганізацыі аховы зда-роўя (10%), спадчыннасці (16%), навакольнага асяроддзя (21%), ладу жыцця (53% ).

 

*** Апошнія даследа-ванні амерыканскіх навукоўцаў цвёрда сведчаць: жанчына, якая паліць падчас цяжарнасці  мае шанец ад 6 да 90% нара-дзіць разумова адсталае дзіця, нават поўнага дэбіла.

 

*** Другі бок — духоў-ная галеча маладых людзей. З’явіліся наркаманы (даволі шмат) сярод дзяцей заможных «новых рускіх». У іх матэры-яльных праблем няма, проста духоўная галеча бацькоў пера-лілася на дзяцей.

 

*** У цяперашні час патрыятызм кожнага чалавека нашай Беларусі павінны вымя-рацца па яго адносінах да пра-блемы алканаркаманіі.

 

*** Толькі цвярозым можна адчуць усе вартасці жыцця. Алкаголь ламае ў п’я-нага розум, як у псіхічна хво-рага. Навошта добраахвотна рабіць з сябе дурня?

 

*** Цвярозы адчуў першыя сігналы абмаражэння носа, рук — неадкладна прымае меры. Патрэ замерзлае, пры-крые, ўцяпліць. Выпілы сігнал болю не чуе, алкаголь прыту-піў ці нават паралізаваў такія сігналы.

 

*** Наймоцна выка-заўся пра алкаголь балгарскі паэт Пятро Славейнаў: «Алка-голь губіць: 1. Грошы; 2. Час; 3. Характар; 4. Здароўе; 5. Незалежнасць; 6. Годнасць; 7. Пачуцці; 8. Самакіраванне; 9. Павагу; 10. Спакой; 11. Даб-рабыт сям’і; 12. Будучыню; 13. Гонар Айчыны; 14. Жыццё; 15. Душу … »

 

*** Нездарма яшчэ Кацярына II ўвяла ў імперыі гарэлкавую манаполію — надта эканамічна выгадная гэтая справа («Советская Белорус-сия», 5-6.01.1997). У гэтым нумары павядалі, як гнаць га-рэліцу ў хатніх умовах. Такую праўду і хлусню публікуе га-зета, з самым масавым накладам у Беларусі. Трэба было б уда-кладніць, што пры гэтым ска-зала царыца: «П’яным народам лягчэй кіраваць». Вось што было ў яе галоўным козырам.

 

*** Асноўная ўвага ворагаў гарбачоўскага сухога закона была засяроджана на тым, што СССР атрымаў велі-зарныя эканамічныя страты — 37 мільярдаў рублёў не па-ступілі ў дзяржаўны скарб. Разгледзім факт уважліва.

Да 1985 года спажы-ванне алкаголю дасягнула ў СССР катастрафічных памераў — 20-25 літраў за год на душу насельніцтва. З улікам сама-гонаганення. Нарастала смяро-тнасць. Хворых і аслабленых дзяцей з кожным годам нара-джалася болей, чым здаровых.

Пасля ўвядзення за-кона:

…смяротнасць мужчын у працаздольным узросце ска-рацілася на 37%, сярэдняя пра-цягласць жыцця мужчын выра-сла з 62,5 да 65 гадоў;

— штогод нараджалася на 500-600 тысяч немаўлят больш, чым у любым з папя-рэдніх 46 гадоў. Гэта былі ў ас-ноўным здаровыя дзеці;

— гандаль сапраўды не-даатрымаў 37 мільярдаў руб-лёў у ранейшых цэнах. Падзя-ліўшы гэтую лічбу на коль-касць дадаткова народжаных малых можам даведацца «цану» іх жыцця. (37 000 000 000 : 600 000 = 61 000 (руб.)). У ЗША — пад 100 000 долараў.

У ашчадныя касы было ўнесена на 46 мільярдаў руб-лёў больш, чым раней, на 9 мі-льярдаў рублёў перакрылі той самы алкагольны «недабор» (46 — 37 = 9);

— Колькасць прагулаў знізілася на 35%;

— Прадукцыйнасць працы штогод ўзрастала на 1%, што давала казне дадаткова 9 мільярдаў рублёў штогод.

Прыбытак ад цвяроза-сці ў 3-4 разы перавысіў алка-гольны недабор. Асабліва трэ-ба падкрэсліць, ні адна краіна свету ад ўжывання алкаголю эканамічна не выйграе, наад-варот — губляе.

Тут варта адзначыць, гады адноснага працверажэння (1986-1987), калі спажыванне алкаголю знізілася да 3-4 літ-раў на чалавека, былі для СССР самымі лепшымі па ўсіх эканамічных паказчыках.

 

*** У перыяд 1981 — 1985 г.г. у сярэднім спісвалася па 85 тысяч га вінаграднікаў, 1985 — 1989 гг. — 74 тысячы гек-тараў, што на 11 тысяч га менш. У ранейшыя гады замены/высечкі няўжыўных вінаград-нікаў на 90% і больш засадж-валі тэхнічнымі гатункамі віна-граду, якія ішлі на вытвор-часць алкагольных вырабаў.

Пасля Указу становіш-ча рэзка змянілася: высечаныя плантацыі засаджвалі перава-жна сталовымі гатункамі, каб дзеці, падлеткі,  сталыя людзі больш елі вінаграду і менш пілі алкаголю. Гэта не ўсім пада-балася, асабліва ціхім і няціхім спойвальнікам народа.

 

*** Уведзены ў 1985 г. сухі закон шмат прынёс кары-сці. Безалкагольныя  вяселлі не разаралі бюджэт сям’і. Росказні быццам сухі закон аслабіў Саве-цкі Саюз, шмат высеклі віна-граднікаў — з пляткарскіх опер. Высеклі 240 тысяч га вінаград-ных лоз, гэта так, але забыва-юць узгадаць, высеклі ў асноў-ным стары лазняк, адначасова заклалі ўдвая болей маладых гатунковых вінаграднікаў. За адзін 1987 год у адной Беларусі ў 4 разы меней смерцяў.

Пасля ўвядзення сухо-га закона ў Савецкім Саюзе (1985) ў Беларусі была самая маленькая колькасць тапель-цаў — 560 чалавек за год. Цяпер топіцца болей 800, у 2009 — 838 чалавек, 70% тапельцаў — п’я-ныя. («Зв.», 15.7.2010). 60 % танулых паспяваюць выцяг-нуць выратавальнікі.

Як ні парадаксальна, гінуць не толькі ў рэках і азё-рах — у ваннах (31 чалавек у 2009), лужынах, пры ныран-нях.

 

*** Наша паўночная вобласць, Віцебская, лічыцца самай чыстай па радыенук-лідах, але разам з тым яна, рэ-кардсмен па ракавых захвор-ваннях. Бо лідар па ўжыванні алкагольна-курыльнай праду-кцыі.

 

*** «Алкаголь выво-дзіць з арганізма радыёнук-ліды», «алкаголь дапамагае выжыць пры радыяцыйнай не-бяспецы» — гэта самая, мабыць, страшная хлусня стагоддзя, паднесеная народам сродкамі масавай інфармацыі, вяла да найцяжэйшых трагічных насту-пстваў.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Свята яйка

Кожны філіял ДУ «Лід-скі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» мае сваё брэндавае мерапрыемства. Ра-ботнікі філіяла «Крупаўскі Дом культуры» вырашылі зрабіць брэндам свята яйка. Існуюць жа святы: бульбы , хлеба, мала-ка, сала, агурка. Чаму б не яй-ка? На самой справе адзначаць такое свята прычын шмат. І най-першая — гэта харчовая каштоў-насць яек. Іх карысць і дзяша-візна робяць гэты прадукт амаль што адным з самых га-лоўных прадуктаў. А яшчэ — до-брая палова жыхароў аграга-радка Крупава працуе на пту-шкафабрыцы філіяла «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт».

Ніхто нават з арганіза-тараў і не падазраваў, што ат-рымаецца такое незвычайнае свята, яйкавая накіраванасць якога вытрымлівалася на пра-цягу ўсяго мерапрыемства.

Вядоўцы, мясцовыя жыхаркі Алена Войсят і Ва-лянціна Бальцэвіч, як сапраўд-ныя артысткі, з вясковым ка-ларытам вялі праграму, утры-мліваючы ўвагу землякоў. Праграма пачыналася з высту-плення народнага мужчынска-га вакальнага ансамбля «Кро-нан» Бярозаўскага Дома куль-туры. Вяселля і гумару хапіла на ўсіх прысутных. Гумары-стычныя байкі расказваў Мі-калай Мінько, тэатр мініяцюр «Балагур» з Ганчарскага Дома культуры парадаваў крупаў-чан гумарыстычным прадстаў-леннем на тэму свята. А на-родны тэатр «Бераг» Міной-таўскага цэнтра культуры і во-льнага часу прадставіў казку «Курачка Раба на новы лад», якая спадабалася і дзецям, і дарослым.

Напрыканцы свята ўсе прысутныя танчылі кракавяк, а затым удзельнічалі ў гульнях і атрымлівалі падарункі. Смач-ны момант свята: дэгустацыя страў з яек, прыгатаваных кру-паўскімі гаспадынямі. А ў спа-борніцтве паміж вуліцамі агра-гарадка на выпяканне пірагоў перамаглі Таццяна Вінча з ву-ліцы Маладзёжнай і Вольга Часноўская з вуліцы Азёрная.          На пажаданне вяскоўцаў і ў наступным годзе правесці такое свята, работнікі Крупаўскага Дома культуры паабяцалі, што абавязкова арганізуюць, толь-кі ўжо ў кастрычніку, калі свят-куецца Міжнародны дзень яйка.

 

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

 

Выйшаў «Верасень» № 16

Выйшаў з друку чар-говы, шаснаццаты па ліку, ну-мар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Паэзія ў часопісе прадстаўлена вер-шамі Вікторыі Смолкі, Аліны Паўлоўскай, Марыі Бадзей, Веранікі Міхалёвай, Марыны Валасар, Ганны Рудак, Марыі Магдалены Палхоўскай, Каця-рыны Шчаснай, Дар’і Дарошкі, Аляксея Лужынскага, Анта-ніны Хатэнкі.

Раздзел «Проза» скла-даюць апавяданні Аляксея Палачанскага, Таццяны Каза-новіч, Яўгена Мартыновіча, Аляксандра Труса, Паўла Лях-новіча, Вінцэся Мудрова.

У раздзеле «Перакла-ды» друкуюцца вершы ўкра-інскай паэткі Людмілы Юфера-вай у перакладзе Дзмітра Шча-рбіны, а таксама ўспаміны Пя-тра Франко, пераствораныя па-беларуску Юрыем Кур’я-новічам.

Раздзел «Драматургія» прадстаўлены трагіфарсам Эдуарда Дубянецкага «Дэва-львацыя».

Раздзел «Крытыка» ад-крывае артыкул Таццяны Ма-цюхінай аб неарамантычных матывах у паэзіі Ўладзіміра Жылкі. Сакрэтамі творчай ку-хні ў гутарцы з Эдуардам Аку-ліным дзеліцца Людміла Шчэр-ба. Друкуюцца настальгічныя эсэ Алеся Гібка-Гібкоўскага і Раісы Крывальцэвіч. Аб ролі кнігі ў жыцці  чалавека — гута-рка Тамары Аўсяннікавай з Эдуардам Мядзведскім. Аб  жыццёвых «шляхах і кратах» Валянціна Таўлая — аднаймен-ны артыкул  Сяргея Чыгрына. На пытанне: «Што можна сы-граць на гармоні?» —  адказвае ў сваім артыкуле пра  хальчан-скага музыку Емяльяна Бабко-ва Генадзь Лапацін.  Крытыч-ную ацэнку новай кнігі Аляк-сея Арцёмава «Скрозь кіла-метры» дае ў сваёй рэцэнзіі «Унук Багдановіча?..» Анатоль Трафімчык.

Вокладка нумара — Да-р’я Бунеева. Мастацкае афар-мленне і ілюстрацыі — Валерыя Праслава.

Пытайце «Верасень» № 16 на сядзібе ТБМ (Румя-нцава,13). Чытайце «Верасень» на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by.

Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: vera-senchas@gmail.com.

 

У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі

Які ён сапраўдны лёс беларуса?

Гарадзенскі літара-тар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе «Чужы» паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага права-слаўнага сабора. На куль-турную падзею прыехалі госці — сябры Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Гара-дзеншчыны і Менска. Аў-тар у сваім цэнтральным тво-ры, аповесці «Чужы», звяр-нуўся да драматычных па-дзеяў 30-х-50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кажа Валянцін Ду-батоўка:

— Вайна, якую нам прадстаўлялі савецкія ўлады, вайна, дзе ўсе перамагаюць і толькі радуюцца поспехам, вы-йграным бітвам, такой вайны не было. Беларускі народ памятае вайну, дзе гінуць беларускія людзі, гэта ўспрыманне вайны як вялікага, неахопнага гора. Калі гавораць, што вайна для Беларусі таксама пераможная, дык на мой роздум, на маю ду-мку яна ўяўляецца зусім іншай. Гэта калі людзі кожны раз шу-каюць як выжыць.

Выступіць на імпрэзе змаглі музыкі і калегі па літа-ратуры. Некаторыя з высту-поўцаў падзякавалі Валянціну, што адкрывае падзеі сапраўд-най гісторыі, тых лёсаў, якія не былі ў савецкіх кніжках, калі ахвярамі і забойцамі аказваліся людзі аднае зямлі — нашай Бела-русі. Паэт Анатоль Брусевіч кажа пра кнігу Дубатоўкі:

— Я думаю, што ў Ва-лянціна Дубатоўкі не толькі тэ-ма вайны, гэта надта шырока. Больш, відаць, узаемастасун-каў чалавечых. Вайна — гэта толькі нейкі фон, на якім адбы-ваюцца падзеі. Вайна ужо як бы мінула, а героі дзейнічаюць у паслеваенным часе. І «Чужы» — гэта нейкі сімвал, гэта матыў, які распаўсюджаны не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў сусветнай літаратуры. Напі-санню кнігі папярэднічала доў-гая палявая праца Валянціна Дубатоўкі, як даследчыка вус-най гісторыі беларускіх вёсак. Многія персанажы маюць рэ-альных прататыпаў.

Прафесар Аляксей Пяткевіч, які быў адным з рэ-дактараў твора «Чужы», ска-заў, што па структуры яго вар-та ўважаць за раман. Выйшла кніга дзякуючы выдавецтву «Кнігазбор».

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

На фота аўтара — Валянцін Дубатоўка з калегамі па пяры Юркам Голубам, Міхасём Скоблам і Ўладзімірам Хільмановічам.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *