НАША СЛОВА № 31 (1338), 2 жніўня 2017 г.

Панядзелак, Жнівень 7, 2017 0

6 жніўня — 500 гадоў ад пачатку беларускага кнігадрукавання

6 жніўня 1517 г. Францішак Скарына

выдаў першую друкаваную беларускую

кнігу — «Псалтыр».

У гэты сам дзень адзначаецца дзень беларускага кнігадруку.

У Друі завяршыўся дзевяцідзённы мастацкі пленэр «Скарынэр»

У Друі на Браслаўш-чыне завяршыўся дзевяцідзён-ны мастацкі пленэр «Скары-нэр». У гэтым годзе ў ім пры-нялі  удзел каля 40 мастакоў з Беларусі, Расеі ды Галандыі. Пленэр быў прысвечаны 500-годдзю выдання беларускай Бібліі Францішкам Скарынам. Па словах  аднаго з арганіза-тараў пленэру, ксендза Сяргея Сурыновіча, стварыць для ма-стакоў скарынаўскую атмас-феру дапамаглі  Юры Ўсціно-віч з Менска і Вячаслаў Дзміт-ровіч з Глыбокага.

— Спадар Юрый Усці-новіч — гэта гісторык, рэкан-структар сярэднявечнай бела-рускай вопраткі. Ён адмысло-ва прыехаў сюды, яго пісалі, бо ягоны твар вельмі ўніверсаль-ны і, як мастакі палічылі, з яго-ным тварам можна працаваць і шукаць вобразы Скарыны. Майстар з Глыбокага прывёз рэканструяваны станок Гу-тэнберга. Ён зараз усталяваны ў касцёле і на ім можна друка-ваць.

І вось, станок, Скарына ў адноўленых, рэканструява-ных вопратках сярэднявечча ажыў тут, у Друі, ажыў на па-лотнах. Думаю, гэтая тэма да-статкова раскрыта, бо многія мастакі звярнуліся да слова, да кнігі. Падчас пленэру для мас-такоў і гасцей парафіі Святой Тройцы ў Друі праводзіліся творчыя вечарыны з гісторы-камі, пісьменнікамі, музыкамі. За гэты час Друю наведалі Вік-тар Сямашка, Адам Глобус, Уладзімір Някляеў, Вольга Акуліч, Міхаіл Рубін, N.R.M. ды іншыя. Дыпломы ўдзельні-кам пленэру ўручыў віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Імпрэза скончылася вернісажам у Друі. Потым выстава пераедзе ў менскі Чырвоны касцёл.

Таццяна Смоткіна,

Радыё Рацыя

100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля.

Янка (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ (4 жніўня 1917, Адэ-са — 25 ліпеня 2006) — беларускі пісьменнік. Народны пісьмен-нік БССР (1981).

Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка Антона Дані-лавіча Брыля. У 1922 г. разам з бацькамі вярнуўся на іх радзі-му, у вёску Загор’е (цяпер Ка-рэліцкі раён, Гарадзенская во-бласць). У 1931 г. Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Наваградскую гім-назію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей.

У 1939 прызваны ў Во-йска Польскае, служыў у мар-ской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 г. уцёк, вярнуўся на Беларусь і далу-чыўся да партызанаў. У 1942 г. Я. Брыль стаў сувязным пар-тызанскай брыгады імя Жука-ва Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызан-скай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабо-ды» Мірскага падпольнага райкама партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыгала». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдак-тарам раённай газеты ў г. п. Мір, літаратурным су-працоўнікам газеты-пла-ката «Раздавім фашысц-кую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часо-піса «Вожык».

У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Ма-ладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзя-ржаўнага выдавецтва Бе-ларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісь-меннікаў БССР, вёў ак-тыўную работу па ўмаца-ванні сувязей беларускай літаратуры з літаратура-мі народаў СССР і краін сацыя-лістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Бела-рускага таварыства «СССР — Канада».

З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1966-1971 — сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпу-татам ВС БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Бела-рускага аддзялення тавары-ства «СССР — Канада» (1967-1990), член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Адзін з засна-вальнікаў ТБМ. Я. Брыль па-мёр 25 ліпеня 2006 года. Паха-ваны ў Калодзішчах.

Вікіпедыя.

(Працяг тэмы на ст. 2, 3.)

70 гадоў з дня нараджэння Віталя Скалабана

Віталь Уладзіміравіч СКАЛАБАН (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы Слонімскага раёна — 20 жніўня 2011, Менск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

У 1970 скончыў Ленін-градскі ўніверсітэт. З 1972 пра-цаваў у выдавецтве «Беларус-кая Энцыклапедыя» рэдакта-рам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995-2000 намеснік дырэкта-ра, дарадца Беларускага наву-кова-даследчага інстытута да-кументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намеснік дырэ-ктара Нацыянальнага навуко-ва-асветнага цэнтра імя Ф. Ска-рыны, з 2002 навуковы супра-цоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаў-ства, краязнаўства і бібліягра-фіі. Рэдактар-складальнік гіс-тарычна-дакументальнай хро-нікі «Памяць. Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Суаўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў.

Вікіпедыя.

Скарыніяна Сяргея Панізьніка

Першаптах

 

Прысвячаецца 505-годдзю

 Францішка Скарыны.

 

Уздымаюцца кнігаў крылы:

на стагоддзі у кніг размах.

Светлы вырай пачаў

Скарына —

дальназорны наш Першаптах.

З кнігай роднаю падрастаў я

і тэўтону казаў: “Не руш

ты ахоўніцу небакраю

і збіральніцу нашых душ!»

З кнігай знішчыць

нас не ўдалося.

Веру кожнаму ў ёй радку

пра крывіцкае ускалоссе

на Скарынаўскім мацерыку.

Птах вярнуўся. У ціхай стоме

на гучальнай стаіць вярсце.

З мудрай кнігай

у родным доме

юны родзіч яго расце.

1995 г.

На ўзвышша  Роду

 

Шумяць вякі зялёна,

Бо глыбока

Карэняцца Скарынавы сляды.

Рыгор Барадулін «Скарынавы сляды»

 

Калі ў Дзвіну плыў з ручая,

было мне вузка…

І вось я з «Бібліяй…». Чыя?

Чытаю: «…руска»

Скарына працу падарыў

не жніўню — Спасу.

Адратаваў, а не скарыў

зямлі акрасу.

Ці з веры рускае мой хрост,

ці з веры рымскай, —

на доўгія вякі быў пост

краіне крыўскай.

Ліцвінам быў я, быў рабом

расейскай сілы…

Мне б сёння

вольнасць піць нагбом!

Ды — Божа мілы —

яшчэ не выпрастаў хрыбет…

А стаў я гонкі,

калі Скарыны запавет

збіў лёд палонкі.

Палон палонкі, біч ярма

вякі паскручваў…

Апроч Скарыны і няма,

хто б сэрца мучыў

і выпраўляў знямелы лёс

на ўзвышша Роду, —

каб смела беларускасць нёс,

жыў не ў дагоду…

— Ахвярты Спас!

Апостал быў?

» — Да Влтавы збочыў…»

А ў Палату глядзіць не Дзіў, —

Скарыны вочы.

З іх Знічка рысу правяла:

слязу — у жнівень…

І ўжо паболела святла

на нашай ніве !

 

————————

Спас — эпітэт ва ўслаўленні Ісуса Хрыста.

6 (19) жніўня ў народзе ад-значаюць Праабражэнне Ісуса.

Яблычны Спас — дзень дабра-слаўлення пладоў.

Дзіў — у далёкіх продкаў боства неба, бацька багоў і людзей, кіраўнік Сусвету і стваральнік маланак.

Францішку Скарыну прысвячаецца

 

Павяленнем, працаю

і  выкладам…

Каб мы… усялякага

труда і скарбу

для паспалітага дабра і для айчыны не шкадавалі…

Эгрэгіус. Ф. Скарына.

 

Слаўлю, гордыя словы

незгасальны ваш лад!

Наглуміліся з мовы

каля тронаў, палат, —

а яе не скарылі,

бо на вуснах цвіла

і нашчадкаў Скарыны

у паход павяла.

Ні пагрозных указаў,

ні завейных магіл,

ні пякучай абразы,

ні бяздомнай тугі

не збаяліся словы, —

бо з аховай жылі…

А знішчальнікі мовы

палыном параслі.

З намі гордыя словы

назаўжды, назусім.

І Скарыны

прадмовы —

перад светам усім!

 

————————

Эгрэгіус ( egregius ) на лаціне — шаноўны, слаўны.

 

 

РОДНАМУ  ПОЛАЦКУ

 

Францішака,

Скарыніна сына з Полацка,

у лекарскіх навуках доктара, прамаўленне:

— Калі у далёкіх краях

на мяне заяўлялі правы,

Паўтараў, што са слаўнага Полацка родам.

Генадзь Бураўкін «Скарына».

 

— Бераг нямеў.

Пад пяском зараслі

пласкадонкі.

І перакулены

вежы, званіцы, крыжы…

Полацак!

Ты крутабокі і звонкі:

кроны святыя свае

ўскалышы!

На крыжака прабіраўся ты

воўчаю сцежкай,

зьлюбамі-шлюбамі

весніў прыдзвінскі прастор…

Полацак!

І каб нашчадкаў усцешыць, —

ордам жахлівым

даваў ты адпор.

Веча гудзе.

Адраджаецца Полацка вера.

Славу тваю я вяду

ў далячынь і на ўзвыш.

Полацак!

Дужай дзяржаўнасці  бераг,

помны як наш

Еўфрасінеўскі Крыж!

 

Пажытак

 

Усялякае Слова,

Богам натхнёнае, — карысна!

Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!

Францыск Скарына

(Паводле прадмовы да «Псалтыра»)

 

Пайду, падумаю… Паеду…

На час няўродны адлучуся.

Хай Беларусь —

Каханка-Веда —

паверыць, што і я вучуся

у Празе, Кракаве,

у Львове…

Радню шукаю ля Таронта…*

Крутыя ў нас шляхі любові,

ліхія думаў гарызонты.

Была спагада да Майсея:

маца, разлом вады,

скрыжалі…

Пажытак свой мы паважалі.

А сталі з кнігамі вітрыны

падкрылкамі для Беларусі?

Пайду, падумаю… Вярнуся,

адкрыю Біблію Скарыны.

Пакуль у Слова

не ўвапруся, —

не нажыву сваёй Краіны.

 

————————

* Сям’я Георгія Яна Скарыны знаходзілася ў Мексіцы, Стэ-нлі (Станіслава) Скарыны — у Канадзе.

18.02.2006, 16.12.2015, 2017.

 

Нагода

Раннія вершы Янкі Брыля

У сваёй кнізе запісаў і эсэ «Парастак» (Мінск, 2006) народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль (1917-2006) напісаў, што «друка-вацца я пачаў у часопісе «Шлях моладзі» на пачатку 1938 года, псеўданімамі не кары-стаўся, і таму маё «пісьменства» не было таямніцай для бліжэйшых землякоў, тым больш сяброў…».

Сапраўды, Янка Брыль напачатку сваёй творчасці не карыстаўся псеўданімамі, хаця яны ў яго былі. Пазней ён падпісваўся пад сваімі тво-рамі і Асцюк, і Бобрык, і Дубец, і Лупаты, і Прышчэпа і г.д. Але пачынаў ён свой шлях у літаратуру з вершаў і падпісваў іх сваім уласным прозвішчам Янка Брыль. Першыя яго вершы былі апублікаваныя ў віленскім часопісе «Шлях моладзі» ў 1938-1939 гадах.  Гэта былі шчырыя радкі пра родны край, пра тое, што аўтар чуў, бачыў, ведаў. Пісаў і друкаваў ён свае вершы і пазней, яны з’яўляліся ў «Піянер Беларусі», і ў «Вожыку».

Я прыгадаў пра гэта таму, што ў пачатку жніўня Янку Брылю спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння. Гэты светлы і вялікі юбілей нашага пісьменніка, якога многія ведалі, з якім сябра-валі, якога паважалі і шанавалі, адзначаць у многіх кутках Беларусі.

З Янкам Брылём я сустрэўся, калі быў студэнтам філфака БДУ. Мы любілі бываць на літаратурных вечарах у Доме літаратара ў Мен-ску, якія ён вёў, бо яны былі вельмі цікавыя і за-памінальныя. Янка Брыль заўсёды распавядаў нешта асаблівае, вясёлае і новае.

У 2006 годзе ён папрасіў, каб я яму да-слаў сваю кнігу «Чамяры і чамяроўцы», пры-свечаную вёсцы Чамяры Слонімскага раёна.  Я праз Уладзіміра Ягоўдзіка перадаў яму кнігу. Іван Антонавіч ужо моцна хварэў. Але ён уваж-ліва прачытаў кнігу, бо там я распавядаў і пра яго сяброў маладосці Якуба Міско і Анатоля Іверса. А ў знак падзякі ён даслаў сваю кнігу «Парастак» з аўтографам: «Паважанаму Сяргею Чыгрыну — з падзякай за «Чамяры» і найлеп-шымі пажаданнямі. Янка Брыль. 8.07.2006 г.».

Янка Брыль вялі майстар прозы. Багацце асобы, літаратурная манера пісьма, высокае моўна-стылёвае майстэрства зрабілі яго прозу эмацыянальна  хвалюючай. Але ў літаратуру ён прыйшоў найперш з вершамі, якія пачалі з’яўляецца амаль 80 гадоў таму. Першыя раннія паэтычныя радкі Янкі Брыля прапаную чыта-чам «Нашага слова».

Давайце сёння разам пабудзем з Брылём-паэтам, які прыгожа і вобразна апісваў і жніво, і поле, і вясну, і людзей, якія з ім жылі побач.

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

Ідзе жніво…

 

Сакочуць конікі… Бялеюць жыта нівы…

Павісла духата над гонямі палёў…

І мошак свет звініць дакучлівы, гуллівы,

І калыхаюць ветрыка павевы

Чароўны свет вусатых, цяжкіх каласоў.

Бульба красуецца, узорныя палосы

Аўсоў зялёна-сівых, жоўтых ячмянёў.

Гарох кішыць ад красак матылёў…

І не падняць вачэй на сінія нябёсы.

1939 г.

 

***

 

Ажываюць лес і поле,

Зашумелі, зацвілі…

А ў садочку на прыволле

З вулляў пчолкі загулі.

І пяюць — прыгрэе сонца,

Распускацца вербы стануць.

Пабялеюць вішні, грушы,

А на лузе кветкі глянуць.

І праз лодку, праз ваконца

Мы, гуллівай чарадою,

За вясною маладою

З песнямі да працы рушым…

Будзь разумны і ахвярны:

Дай нам догляду, спакою —

Хутка злюбімся з табою,

Працаваць цябе навучым,

Знімеш з сотаў мёд пахучы —

І паправіш лёс свой марны.

1938 г.

Апошнія крыгі

 

Ля моста лёд спынілі крыгаломы,

Нібы вясну хацелі затрымаць.

А з-пад лядовае вырваўшысь кары

На поўнач шпарка шэрыя кацілісь хвалі.

Іх сонца лашчыла і вецер карбаваў,

Гуляючы па іх халоднай сталі.

А з вёскі выйшлі хлопцы з бусакамі,

Ганяюць крыгі, весела крычаць…

Зірні: і дзед ў кажушку з дзецюкамі

Прыйшоў зіму ліхую праганяць…

Вунь. Як заўзята крыгу папіхае:

— Ну, праклятая! Як быццам ты не знаеш,

Што ў хляве карова не ўстае,

Што каніна шоры ледзь цягае,

Што ў хаце хлеба не стае,

Што год за годам ў лесе даражае…

Ну, яшчэ, яшчэ, э-эп! Па-а-йшла!..

12.03.1938 г.

 

***

 

Запрог ў саху Рыгор сівулю,

Барозны змейкаю кладзе,

Сынок жане ў хмызняк Красулю —

Вясна ідзе! Вясна ідзе!

Глядзіць Марыля, ці ўжо суха

Ўсадзіць цыбулю на градзе.

Пайшла у бабаў завяруха —

Вясна ідзе! Вясна ідзе!

Бы дзеўчынка у шлюбнай модзе,

У садзе дзераўца цвіце.

Гудуць жа пчолкі ў агародзе —

Вясна ідзе! Вясна ідзе!

Вецер свежанькім запахам

Пляцёнкі з зеляні пляце.

Варушыць ўсё пад Божым дахам —

Вясна ідзе! Вясна ідзе!

Ах ты, вясна, як ты ўсім міла,

Ты ўсім пацеху прынясла.

Сваім вянком зямлю пакрыла,

Чароўным ўзорам запляла.

1938 г.

 

Спатканне

 

Рана ў нядзельку старэнькі дзядуля

Выйшаў у поле з сяла

Глянуць, як статак пільнуе Настуля,

Глянуць, як грэчка ўзыйшла.

Ідзе ён і цешыцца спевам птушыным,

Радасна вокам глядзіць.

І бачыць ля свежай капы канюшыны

Заяц спакойненька спіць.

З літасцю, з смехам падходзе старэнькі,

Зайчыну кульбай крануў.

І засмяяўся, кажа: «Дурненькі

Добра ты тут храпянуў.

Смачна паснедаў, відаць, небарака,

Добра, што я надыбаў.

Гэтак не важна: не дай Бог сабака —

Вось ты б тады і паспаў!..»

Зайка адбегся, дубка прыпадняўся —

Бы слухаць, як дзед наракаў, —

Сеў, пасядзеў… і спакойна у жыта,

Ўдоўж па аўсе паскакаў…

Быццам ён ведаў, што ў сэрцы старога

Светлы пануе спакой…

Быццам ён знаў, што не крыўдзіць нікога

Той, хто магутны душой!..

1938 г.

Мовазнаўцы вызначылі свае прыярытэты

На VII з’ездзе белару-саў свету ў рамках працы сек-цыі «Беларуская мова і культу-ра — аснова нашай дзяржаўна-сці» дырэктар Інстытута мова-знаўства імя Я. Коласа, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук  Ігар Капылоў распавёў пра даследчыцкую дзейнасць су-працоўнікаў інстытута. Ай-чынныя лексікографы падрых-тавалі да друку і выпусцілі ў 2017 годзе арфаэпічны і гіста-рычны слоўнікі беларускай мовы.

— Стварэнне новага фу-ндаментальнага акадэмічнага тлумачальнага слоўніка бела-рускай мовы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач суча-снай беларускай лексікаграфіі, — адзначыў кандыдат філала-гічных навук, дацэнт Ігар Ля-вонавіч Капылоў. — Корпус тэк-стаў новага тлумачальнага сло-ўніка складае каля 100000000 словаўжыванняў. Мяркуецца, што ў слоўніку будзе прад-стаўлена каля 150000 слоў. Туды важна будзе ўключыць канфесійную лексіку, словы, які папоўнілі мову дыяспары ў найноўшы час. Мова дыяс-пары патрабуе асобных дасле-дванняў.

Шэраг навуковых ад-дзелаў інстытута працуе ў гэ-тым кірунку. Асноўны напра-мак навуковай дзейнасці ад-дзела лексікалогіі і лексіка-графіі — даследаванне лексіка-семантычнага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы шляхам манаграфічнага апісан-ня і стварэння перакладных і тлумачальных слоўнікаў. Ас-новы гэтай працы былі закла-дзены мовазнаўчымі камісіямі Інбелкульта і Інстытута літара-туры, мастацтва і мовы.

Супрацоўнікі аддзела лексікаграфіі інстытута рэгу-лярна кансультуюць вучняў і настаўнікаў па пытаннях бела-рускай лексікалогіі і анамас-тыкі, удзельнічаюць у падрых-тоўцы конкурсных заданняў па беларускай мове для школьні-каў, з’яўляюцца членамі журы і экспертных камісій на гарад-скіх конкурсах і навукова-пра-ктычных канферэнцыях наву-чэнцаў у секцыі «Беларуская філалогія», а таксама право-дзяць тэматычныя адукацый-ныя семінары «Першыя крокі ў навуку».

Дзейнасць лінгвістаў аддзела сучаснай беларускай мовы, сярод якіх — доктар філа-лагічных навук Русак В.П., кандыдаты філалагічных навук Максімава Т.Я., Сяргеева А.М., Уласевіч В.І., Шчасная К.Д, падпарадкавана адной мэце — дапамагчы носьбітам мовы і ўсім, хто імкнецца яе вы-вучыць, зразумець сутнасць змен, навучыцца прымяняць новыя правілы, свабодна ка-рыстацца нарматыўным напі-саннем з улікам новай рэдакцыі беларускага правапісу.

Асноўныя выданні ад-дзела, навуковыя артыкулы, слоўнікі-даведнікі складзены з разлікам на носьбітаў бела-рускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра на-пісанне, змяненне знамяналь-ных слоў, іх вымаўленне. Усе выданні адрасуюцца самаму шырокаму колу чытачоў: на-стаўнікам і вучням, выкладчы-кам і студэнтам, усім, хто кары-стаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай форме, для каго важна правільная моўная практыка. Актуальнасць вы-дадзеных прац відавочная: уна-рмаванае, аднастайнае выка-рыстанне беларускай літара-турнай мовы ў друку, справа-водстве, СМІ, вучэбным пра-цэсе неабходна для павышэння культуры мовы ўсіх грама-дзян, улічваючы, што беларус-кая мова з’яўляецца адной з дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Аддзел гісторыі бела-рускай мовы займаецца   асвят-леннем ўнутранай  гісторыі бе-ларускай літаратурнай мовы, тых працэсаў і змен, якія адбы-валіся на яе графіка-арфагра-фічным, граматычным, лексіч-ным узроўнях; знешняй гісто-рыі беларускай літаратурнай мовы, звязанай з вызначэннем яе ролі і функцый у грамадска-палітычным і культурным жыцці нашых продкаў; выву-чэнне мовы асобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці.

Ідзе праца над стварэн-нем публічнага агульнага кор-пусу беларускай мовы.

— У 2019 годзе Інсты-тут мовазнаўства імя Я. Коласа будзе адзначаць 90-годдзе,- паведаміў дырэктар інстытута.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

На здымку: Ігар Ка-пылоў і Алена Анісім.

Да 100-годдзя Янкі Брыля

“Белпошта” з ініцыятывы ТБМ выпусціла маркаваны мастацкі канверт да 100-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

Мова — прызнак этнасу

Выступ Хведара Нюнькі на VII з’ездзе беларусаў свету

Вельмі хутка праляцелі чатыры гады ад шостага з’езду. Шмат значных і важных падзей адбылося за гэты час у свеце — мяняліся палітычныя і экана-мічныя асновы дзяржаў свету, дзе мірным шляхам, а дзе з кро-ўю. Толькі ў нашай Беларусі ўсё захавалася стабільна, як было раней. Як каралі, так і ка-раюць — звальненнем з працы, штрафамі, міліцэйскімі распра-вамі за гістарычную нацыяна-льную сімволіку, за мірныя пратэстныя акцыі, за крытыку існага рэжыму, тым самым  па-рушаючы элементарныя пра-вы чалавека. Не палепшылася драматычная сітуацыя з бела-рускай мовай, яна не стала дзя-ржаўнай, у адрозненне ад сіту-ацыі ва ўсіх суседніх краінах. У Літве на галоўных каналах тэ-лебачання кожны тыдзень пе-радаюцца канцэрты па заяўках слухачоў і гледачоў. Канцэрт доўжыцца 2-3 гадзіны і запоў-нены выключна літоўскай эст-раднай і народнай музыкай і ніякай іншай. Дык вось, пры-клад адносін дзяржавы да сваёй мовы. Ці магчыма такое ў Бела-русі? Справа мовы архіважная для захавання беларускага эт-насу. Калі параўнаць колькасць выдаваных дзяржаваю бела-рускіх газет, кніг і іншай пра-дукцыі, то варта спытаць, у якой незалежнай дзяржаве мы жывем? А школы, якія павінны выхоўваць беларускіх патры-ётаў, якія захаваюць беларускі этнас і культуру, а таксама пры патрэбе будуць абараняць Бе-ларусь ад сапраўдных ворагаў, а не выдуманых з «пятай ка-лоны» ці «Белага легіёна». Су-мна, але ў гарадах Беларусі на-огул беларускіх школ няма — поўная русіфікацыя. Беларуса трэба выхаваць, каб ён стаў са-праўдным патрыётам сваёй краіны. Так робяць усе цывілі-заваныя народы свету.

З гонарам хачу адзна-чыць, што дзякуючы маім на-маганням і добрым адносінам з усімі літоўскімі ўладамі, мне ўдалося атрымаць дазвол на бюджэтным фінансаванні ад-крыць у Вільні беларускую школу (цяпер гімназія) і бела-рускі факультэт пры педуні-версітэце. Аднак, замест падзя-кі, за мае шматлікія пратэстныя акцыі супроць існага рэжыму і супроць парушэння правоў чалавека ў Беларусі адбыўся разрыў нашых адносін на 20 гадоў паміж мною і беларускай амбасадай з падкантрольнай ёй беларускай школай.

Хачу нагадаць мой аса-бісты прыклад з жыцця і ста-наўлення нас як нацыі і народа. Я жыў у Беларусі пры польс-кай уладзе, вучыўся і выхоў-ваўся ў польскай школе і ў по-льскім духу, бо ні беларускіх, ні іншых не было. Калі адкры-ліся беларускія школы, а ў 1942 г. усе школы перайшлі на бела-рускую мову, настаўнікі, баль-шыня з іх, былі мясцовыя бела-рускія патрыёты і вучылі нас праўдзівай беларускай гісто-рыі. Я зразумеў, што ніякі я не паляк і мова мая павінна быць беларускаю. У школе я стаў актывістам і беларускім патры-ётам і захаваў гэта на ўсё жыццё, ды стаў сябрам Беларускай На-роднай Самапомачы. У часе нямецкай акупацыі я памагаў беларусам і беларускай справе прафесыйна валодаючы нямец-кай моваю.

Цяпер цёпла і з удзяч-насцю ўспамінаю сваіх першых настаўнікаў-выхаваўцаў. На-жаль лёс іх склаўся трагічна. Дзеля пашаны да іхняй памяці, хачу назваць некаторых з іх: гэ-та прафесар, выкладчык гісто-рыі Дзмітры Агіцкі, фізіку і матэматыку выкладалі Язэп і Юрка Клышэвічы, культуру — Пётра Рандарэвіч, Шляхтун і інш.

Пётра Рандарэвіч, Язэп і Юрка Клышэвічы і многія, многія іншыя былі замардава-ныя чырвонымі, ці белымі бан-дамі, якія не змагаліся з акупан-тамі, а забівалі беларускіх ак-тывістаў-адраджэнцаў.

Прафесар Дзмітры Агіцкі (сын святара ў Шчучы-нскай царкве) перажыў вайну, але асабістае жыццё склалася не менш трагічна. Мне даслалі газетны артыкул «Кароль Лір са Шчучынскага раёна», дзе апісаны апошнія гады жыцця гэтага выдатнага навукоўца і патрыёта. Гэта ён першы спры-чыніўся да выхавання мяне беларускім патрыётам, што і пранёс я праз усё жыццё. Таму і тэрміновы пераезд мой на-прыканцы 1943 года ў Вільню не быў прыпадковым, а звяза-ны быў з маёй беларускасцю.

Жыццё паказвае, што, як толькі пры акупацыях з’яў-ляюцца спрыяльныя ўмовы (Першая і Другая сусветныя войны) беларусы здольныя ар-ганізавацца і змагацца за свае інтарэсы, і ў першую чаргу закладаюць беларускія нацыя-нальныя школы, аб чым свед-чаць дакументы. У мяне заха-ваўся арыгінал пашпарта, вы-дадзенага ў Літве ў 1916 годзе на нямецкай і беларускай мо-ве — ні на рускай, ці польскай, ці літоўскай, а на беларускай.

У заключэнне хачу ко-ратка спыніцца на падзеях у Таварыстве беларускай куль-туры ў Літве на працягу 2014-2017 гадоў, паколькі  неаб’ек-тыўны  розгалас пра гэта дай-шоў да беларусаў усяго свету.

Па ініцыятыве бізне-соўца Мікіты Забугі (які фак-тычна сам знаходзіцца ў скла-данай сітуацыі судова-фінан-савых праблемаў) сабралася купка беларусаў, якім ён рас-павёў, як можна лёгка набыць вялікія грошы: «Калі б вяр-нуць былыя тры дамкі айцоў-марыянаў і адкрыць фінанса-выя банкаўскія рахункі стар-шыні ТБК Х. Нюнькі… Тады можна будзе разбагацець…»

Купка выслухала і ўспрыняла сур’ёзна. Бо хто ж не хоча разбагацець? Сказана-зроблена. Пачалася энергічная працa з дапамогаю адвакатаў з праваахоўнымі ўладамі Рэспу-блікі па дыскрэдытацыі Нюнь-кі, якому прыпісваліся маш-табныя злачынствы.

Такім чынам «путч», які пачала купка нясумленных людзей, працягваўся амаль тры гады. Па справе, Віленскі акружны суд наняў адпаведных фінансавых экспертаў і два ра-зы праверыўшы ўсю фінанса-вую і гаспадарчую дзейнасць таварыства больш, чым за 10 гадоў, зняў усе абвінавачанні супроць Нюнькі, як безпад-стаўныя і абавязаў «путчы-стаў» выплаціць для яго гра-шовую кампенсацыю, канчат-кова закрыўшы судовую спра-ву. «Путч» прынёс шкоду  зда-роўю і дабрабыту асабіста  Хведара Нюнькі і яго сям’і. Але, ці не яшчэ большую шко-ду, беларусізацыі і ўсім бела-русам Віленшчыны? Цікава:

— На каго працуюць правакатары?

— Хто іх фінансуе?

— Каму спатрэбілася ліквідаваць аўтарытэт  найста-рэйшай арганізацыі беларусаў у Літве?

На гэтыя і шмат іншых пытанняў адказаў пакуль няма. Але яны будуць абавязкова знойдзены пры вашай дапа-мозе.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў жніўні

Адамін Іван

Адамчык Валеры Зянонавіч

Азаранка Аляксандр Іванавіч

Акіменка Антаніна

Акрамава Іна

Акрушка Яўген Анатольевіч

Александровіч Ала Ібрагім.

Альхіменка Лідзія

Альховік Надзея Васільеўна

Аляксандровіч Валянціна

Анацка Алег

Андросенка Сяргей Андрэевіч

Андрэеў Ілля Аляксандравіч

Антановіч Кастусь Уладзімір.

Антанюк Раіса Рыгораўна

Анціпенка Алесь Ілліч

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арэшкава Марыя

Асаула Рыгор Міхайлавіч

Астапенка Анатоль Уладзімір.

Бакач Алесь Уладзіміравіч

Бандарчык Уладзімір Мікал.

Банцэвіч Ілья Сямёнавіч

Барадзіна Інга Мікалаеўна

Бардашэвіч Яна Валер’еўна

Бартноўская Яна Аляксандр.

Барысік Таццяна Іванаўна

Басанец Анастасія Ільінічна

Басін Якаў Зіноўевіч

Бахметава Святлана

Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

Белахвостава Людміла Ігараўна

Більскі Ілья Андрэевіч

Блоцкая Ірына Мікалаеўна

Бранішэўская Света

Бубешка Антаніна

Бука Алег Рывалдавіч

Бурко Іосіф Віктаравіч

Бут-Гусаім Святлана Феадос.

Вайноўскі Міхаіл

Валатоўскі Вячаслаў Валянцін.

Варапееў Уладзімір

Васіляўскайце Таццяна

Васько Яніна Мікалаеўна

Ваўранюк Ірына Ільінічна

Вера Канкаловіч

Войніч Станіслаў Эдуардавіч

Воўк Яўген

Вуек Ул. Ул.

Вырвіч Барыс Іванавіч

Вячорка Аляўціна Сямёнаўна

Габец Ягор Валер’евіч

Галавіна Клаўдзія Іванаўна

Галаўнёў Мікалай Іванавіч

Галоцік Ірына Пятроўна

Галубовіч Ксенія Леанідаўна

Гаплічнік Аксана Мікалаеўна

Гапоненка Алег Паўлавіч

Гаравая Ніна Віктараўна

Гарэлікаў Уладзімір Марат.

Гедрэвіч Валянціна

Глазырын Сяргей

Грудніцкая Тамара

Грыгенча Вераніка

Грынюк Вольга Віктараўна

Грышуніна Наталля

Губскі Ўладзімір

Гудкова Вольга Ўладзіміраўна

Гундар Марына Юр’еўна

Дабравольскі Андрусь

Дабрадзей Алеся Пятроўна

Дакурна Генрых Фабіянавіч

Дарафяюк Міхаіл

Дваранчук Юры Яўгенавіч

Дзергачова Любоў Рыгораўна

Дзешчыц Алена Аляксандр.

Дзьячкова Ларыса

Дзянісік Алена

Догелева Ала

Доўгі Ўладзімір

Драздоў Юры

Другакоў Уладзімір Пятровіч

Дрыгайла Зміцер Ісаакавіч

Дычок Сяргей Уладзіміравіч

Ерашэня Раман Віктаравіч

Жаркоў Аляксандр Іванавіч

Жаўрыд Марына Аляксандр.

Жукоўская Алеся Іванаўна

Забенька Сяргей Аляксандр.

Зайка Аляксандр Фаміч

Запрудскі Сяргей Мікалаевіч

Зверава Тамара

Зуева Валянціна Дзмітрыеўна

Іваноў Мікалай Аляксеевіч

Іскарцкая Марына

Каваленка Анастасія Ўладзім.

Кавалеўскі Яўген Міхайлавіч

Кавалец Аляксей Паўлавіч

Кажарская Эліна Сяргееўна

Казак Алег

Казмірук Аліна Вітальеўна

Камарова Алена Аляксандр.

Камароўскі Мікалай Міхайл.

Камароўскі Мікола Іванавіч

Камбалава Анжаліка Набіл.

Камянецкая Ірына

Кананенка Тамара Міхайлаўна

Кануннікава Ніна Паўлаўна

Капціловіч Тамара

Карабельнікава Алена

Карніенка Мінай Лявонавіч

Кароль Алег

Карпекін Канстанцін Рыгор.

Карповіч Андрэй Уладзімір.

Касаты Людвіг Канстанцінавіч

Касьяненка Антон

Кірвель Юзаф Юзафавіч

Князева Часлава Вячаславаўна

Коваль Альвіна

Козіч Ганна Леанідаўна

Колесень Ірына

Копыл Ілля Піліпавіч

Корбут Аляксандр Іванавіч

Косінец Анатоль

Краснік Вольга

Краснова Наталля

Красюк Фёдар

Краўцоў Генадзь Сямёнавіч

Краўчанка Пётр Кузьміч

Крокас Ірына

Круглая Марына Віктараўна

Кручонак Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Леанід Пятровіч

Кузьмянкоў Зміцер Уладзімір.

Куксар Наталля

Куль Дзмітры

Кунцэвіч Святлана Віктараўна

Купава Вітаўт Мікалаевіч

Куплевіч Віталь Эдуардавіч

Курловіч Аляксандр Адамавіч

Кушаль Глафіра Васільеўна

Леановіч Алена Георгіеўна

Лемеш Яўген Вікенцьевіч

Лепяшко Аляксандр Віктар.

Лойка Тамара

Лук’янава Марыя Рыгораўна

Ляскоўскі Ўладзіслаў Канст.

Ляўкевіч Наталля Міхайлаўна

Ляшкевіч Таццяна

Маёрава Вольга Ўладзімір.

Макарэвіч Віталь Сяргеевіч

Малашчанка Ўладлена Алег.

Малей Кацярына

Маліноўскі Макар Яўгенавіч

Мальдзіс Адам Восіпавіч

Мандрык Наталля

Мандрыкін Раман Аляксандр.

Марцінкевіч Андрэй Андрэев.

Марчанка Дзяніс Васільевіч

Марчык Віктар

Машчэнская Алена

Мілевіч Ларыса Васільеўна

Мінчук Уладзімір

Міхайлоўская Анастасія Вяч.

Міхайлоўская Таццяна Васіл.

Міцкевіч Марыя Міхайлаўна

Мішкевіч Аліна Міхайлаўна

Мудроў Алег Л.

Муха Анатоль Міхайлавіч

Муха Барыс Ібрагімавіч

Мыслівец Андрэй Аляксандр.

Мялешка Аляксей Аляксеевіч

Мясніковіч Юры

Навумец Яўген Часлававіч

Наліўка Лідзія Вячаславаўна

Неткачава Валянціна Аляксан.

Нікіценка Мікалай

Оліна Эла Ігараўна

Пабірушка Надзея

Палівода Святаслаў Мікітавіч

Панамарова Жанна Сцяпан.

Папова Варвара Сяргееўна

Пархімчык Святлана Мікал.

Патапчук Леанід

Паўловіч Іван Іванавіч

Пацёмкін Уладзімір Леанідавіч

Петухоў Алесь

Піваварчык Сяргей Аркадз.

Плевака Валеры Сцяпанавіч

Плотнікаў Уладзімір

Правалінскі Віталь

Пухоўская Юлія Аляксандр.

Пучынскі Ўладзімір Станісл.

Пушкін Аляксандр Мікал.

Пшэннік Тамара Францаўна

Пятровіч Ева Іванаўна

Рагачэўская Валянціна Пятр.

Раманава Юльяна Ігараўна

Раманчык Надзея Дзмітрыеўна

Рамук Андрэй

Раткевіч Лілея

Рачко Віктар

Русакевіч Юры Яўгенавіч

Руснак Ганна Вітальеўна

Рынкевіч В. У.

Рысявец Уладзімір Аляксандр.

Рэйда Святлана Юр’еўна

Сабаленка Аляксандр Міхайл.

Сабінін Сяргей Юр’евіч

Савіцкая Ірына Канстанцінаўна

Савосценка Ігар

Садаўнічы Дзмітры В.

Садоўская Анастасія Раман.

Сак Міхал Міхалавіч

Салодкіна Святлана

Самайлюк Тамара Андрэеўна

Самусенка Кім Андрэевіч

Сармант Сяргей Аляксандр.

Саўко Марыя

Сафонава Вольга Віктараўна

Сека Васіль

Сенькавец Ганна

Сідарэвіч Наталля

Скрыган Ігар Генадзевіч

Скрыпаль Аляксей Сяргеевіч

Смаленкін Іван Анатольевіч

Сом Алена Ўладзіміраўна

Стамінок Наталля

Стаціўка Алесь Канстанцінавіч

Сташкевіч Яна Ігараўна

Стукала Алена

Субоцін Аляксандр Аляксан.

Супрановіч Віталь Канстанц.

Сушчэўскі Алесь Аляксандр.

Сцефановіч Здзіслаў Уладзісл.

Сцяцэнка Наталля Валер’еўна

Сырапеня Пётр Андрэевіч

Сямашка Я. І.

Торап Аляксандр Валер’евіч

Тоўсцік Святлана Сяргееўна

Трафімчык Дамініка Сярг.

Трубач Таццяна Георгіеўна

Трусаў Алег Анатольевіч

Трухановіч Ларыса

Трухановіч Леанід Мікалаевіч

Тупянец Дзмітры Валянцінавіч

Туронак Людміла Данатаўна

Тэжык Ірына

Утачкіна Людміла

Фёдарава Таццяна Дзмітр.

Федуковіч Васіль

Філімонава Іна Ўладзіміраўна

Філіпчык Васіль Іванавіч

Форнэль Кастусь Іванавіч

Халіпскі Рыгор Веніамінавіч

Хітрун Алесь Часлававіч

Царук Вольга Іванаўна

Цвірко Іван Яўгенавіч

Цімашэвіч Уладзімір Максім.

Цыганкова Анастасія Дзмітр.

Чабанава Таццяна Аляксандр.

Чарнякоўскі Віталь Радзівон.

Чэчат Алесь Віктаравіч

Шаўчук Ігар Іванавіч

Шкель Ульяна Андрэеўна

Шумскі Андрэй Мікалаевіч

Шчэрбіч Мікола Аляксандр.

Шыла Святлана Іванаўна

Шымко Лілея Канстанцінаўна

Юч Галіна

Ярмоленка Тамара Іосіфаўна

Ясюк Іван Вітальевіч

Яцкоўская Святлана Анатол.

 

«Прабегчы 165 км за суткі ў 55 гадоў? Лёгка, калі ты шчаслівы чалавек!»

Як старшыня лідскага ТБМ скарае еўрапейскія стадыёны

Лявон Анацка цягам двух гадоў бегае 24-гадзінныя марафоны. Як адзіны беларус, ён прэзентаваў краіну на апош-нім міжнародным чэмпіянаце ў Белфасце. «Белсат» даведаўся ў спадара Лявона, як пераа-долець сябе, дасягнуць мэты і застацца маладым.

Некалькі дзён назад Лявон Анацка вярнуўся з двухдзённага марафону ў Пра-зе з вынікам 256 км. Перад гэтым беларус прывёз неблагі вынік з Англіі, пераадолеўшы 165 км за суткі ў забегу на чэм-піянаце свету ў Белфасце. Ся-род 400 удзельнікаў спадар Лявон адзіны прэзентаваў Бе-ларусь і ў сваёй узроставай ка-тэгорыі заняў 4-е месца.

— Шмат хто пабаяўся, бо, вядома ж, трапіць у Англію з Беларусі досыць цяжка. Шэн-ген там не дзейнічае, прыйш-лося візу вырабляць, а гэта ве-льмі складана. Прычым па маім заробку будаўніка на абутко-вай фабрыцы, як высветлілася, 105 фунтаў — гэта дзённы заро-бак таго англічаніна, што будзе мяне ў Англію пускаць. Пры-йшлося папацець, каб сабраць нейкія там дывідэнды рэаль-ныя, якія я атрымоўваю. Затое цяпер маю візу. Планую на Каляды ў Лондан паляцець, а перад гэтым будзе забег у Бар-селоне, а пасля гэтага, 31 снеж-ня хачу прыняць удзел у забе-гу ў Капенгагене і там жа су-стрэць Новы год, — распавядае пра свае планы беларускі бя-гун.

 

Стартаваў апошні, каб усе бачылі цішотку «Belarus»

 

Спадар Лявон з гона-рам паказвае нам сваю спарто-вую форму:

— Усё ў бел-чывона-бе-лым. Гэта мая цішотка была, я вам пакажу. Дзе лацінкай па-чынаецца, я стартаваў, а вось з кірыліцай я ўжо фінішаваў. Я хацеў, каб Беларусь было бачна. Адзеў на ангельскай мове ці-шотку, стаў самы апошні, пабег і паціху пачаў усіх абганяць, каб усё ж такі яны прачыталі. Страціў хвілінку, але мне было прыемна. У выніку прабег роў-на 100 кругоў. Усе да сотні або болей за сотню, а ў мяне такі круглы вынік атрымаўся.

 

На апошнім чэмпіянаце ў Белфасце ўдзельнічала каля 400 чалавек з 40 краін свету, пры чым сярод жанчын прад-стаўніца Польшчы Патрыцыя Беразноўская пабіла новы су-светны рэкорд — 258 км за сут-кі! Сярод мужчын наперад вы-йшаў японец, пераадолеўшы 267 км.

 

«Галоўнае — любіць жыццё!»

 

Спадар Лявон дае па-рады тым, хто хоча прабегчы марафон.

— Па-першае, добры абутак! Бо я, як патрыёт і прад-стаўнік Лідскай абутковай фа-брыкі, набыў сабе нейкія кра-соўкі нашага вырабу. У выніку такія мазалі націраў, што цал-кам ад усёй ступні адыходзілі. Цяпер перайшоў на больш са-лідны абутак. Не буду казаць, каб не рабіць рэкламы. А па-другое: любіць жыццё, быць шчаслівым і ведаць, і верыць, што дойдзеш да раніцы. Быць цярплівым і самае галоўнае, ху-тка не стартаваць. Бо гэта як у жыцці: у 18 гадоў можна так загуляць, што потым у 25 ні здароўя, ні сіл, ні жадання. А я вось хачу паказаць, што можна быць шчаслівым і здаровым і на другой палове жыцця.

 

Як распавядае спадар Лявон, у дзяцінстве ён 12 разоў перахварэў на запаленне лёгкіх, а на першым курсе інстытута пастаянна цярпеў на павыша-ны ціск. Але гэта не перашко-дзіла яму адчуваць сябе зда-ровым і шчаслівым.

Што датычыць харча-вання, то 55-ці гадовы спарто-вец стараецца прытрымлівацца вегетарыянскай ежы. Галоў-нае, каб хутка засвойвалася.

— Перад Белфастам я ўвогуле два месяцы нічога мяс-нога не еў. Пры бегу і ўвогуле такой цяжкай працы, трэба есці ежу, якая хутка засвойваецца. Я вельмі люблю кефір, якую-небудзь агародніну, ягады, ма-гу яблыкаў шмат з’есці. І яно адразу ў кроў ідзе і гэта дапа-магае. Бо калі твае ныркі недзе не спрацоўваюць на 12-й га-дзіне, і пачынае ўся ежа ад стом-ленасці не прымацца. А ў мяне апетыт страшэнны. Я, калі іду, ем усё запар, звычайна іду і ем на хаду. Ну і з вадой. Я з дзяці-нства ў лесе суткі без вады мог абыходзіцца. Ну праводзіў экс-перыменты некалі для сябе, 68 гадзін сухой галадоўкі, і нар-мальна сябе адчуваў.

 

Як узгадвае спадар Ля-вон, цярплівасць і ўмеранае спажыванне ежы дапамагала часам і ў іншых сітуацыях. Да прыкладу на допытах КДБ пад-час мінулых прэзідэнцкіх вы-бараў, калі ён узначальваў на-зіранне за выбарамі ва ўсёй Гарадзенскай вобласці.

— Калі мяне выклікалі на допыт, дык ужо гэты кгбіст спя-шаецца да хаты ісці, а я: «Нее…». Давайце на беларус-кую мову перакладзём прата-кол. І мы пакуль гадзінку пера-кладалі, другую, трэцюю. А цяпер давайце пытанні зада-ваць. А яму ўжо жонка тэле-фануе. А я есці не хачу, піць не хачу і курыць — не куру. Магу сядзець там колькі заўгодна. Не-не-не, давайце яшчэ. Я за-мучыў яго так, што ён ужо ўсё: “Ідзіце, ідзіце, ідзіце”, — узгад-вае грамадскі актывіст.

 

«Бегаць і бегаць!»

 

Лявон Анацка каля 20-ці гадоў узначальвае Лідскую арганізацыю «Таварыства бе-ларускай мовы», дзейнічаў у Беларускім хельсінкскім камі-тэце, працаваў у Фондзе Льва Сапегі, каля 8-мі год быў дэпу-татам гарадской рады ў Лідзе. Цяпер спрабуе навязаць суп-рацу з Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, па пытанні па-шырэння беларускай мовы. Аднак яго лісты ў федэрацыю пакуль вяртаюцца назад без адказу.

Наступны чэмпіянат свету па сутачным бегу будзе праходзіць у Аўстрыі ў 2019-м годзе, на які спадар Лявон хоча сабраць каманду з Бела-русі. У нашай краіне 24-гадзін-ны бег не праводзіцца, максі-мальныя забегі па 12 гадзінаў, але, як кажа спартовец, «бегу-ноў у нас хапае».

— У клубе «Рэгіён», ха-чу адзначыць, што на марафоне мяне даганяюць некаторыя ся-бры з 39-га і 36-га года і пры-ходзіцца з імі змагацца! Так што, думаю, мне яшчэ бегаць і бегаць!

Паўліна Валіш,

belsat.eu.

 

Увага!

З 26 ліпеня змяніўся нумар тэлефона Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Новы нумар (8017) 2638511.

Навіны Германіі

Працаваць, як конь у Берліне нельга нават коням

Дзясяткі тысяч подпісаў са-бралі актывісты пад петыцыяй су-праць таго, каб коні працавалі на турыстычны сектар Берліна.

У галоўным кіраванні юсты-цыі, абароны правоў спажыўцоў і антыдыскрымінацыйным кабінеце пры гарадской радзе пацвердзілі: на сённяшні дзень сабраны больш за 80000 подпісаў пад петыцыяй за за-барону турыстычных карэт з коньмі ў Берліне. У першую чаргу актывісты хочуць абараніць коней, якія стаяць парой гадзінамі запрэжанымі каля Брадэнбургскіх варот у чаканні кліен-таў для рамантычнай прагулкі па Бер-ліне.

Карэт у Берліне не так ужо і шмат. На Парыжскім пляцы штодня працуюць ад шасці да дзевяці коней. Аднак абаронцы правоў жывёл во-стра крытыкуюць некамфортныя працоўныя ўмовы для коней. Па іх меркаванні жывёлы пакутуюць з-за гарадскога шуму, выкідных газаў, а таксама ад адсутнасці нармаванага працоўнага графіка — коні мала ад-пачываюць, лічаць іх абаронцы.

 

Палітыкі ўпрэгліся за коней

 

Берлінская кааліцыя сацыял-дэмакратычнай партыі, Левай партыі і партыі «Зялёных» ужо прыняла рашэнне пра забарону турыстычных карэт з коньмі ў цэнтры Берліна. Да-звол на працу і ўдзел у транспартным руху горада карэтам выдаюць раён-ныя кіраванні сталіцы. У 2009 годзе была апублікавана дырэктыва па эксплуатацыі конных вазкоў у гора-дзе. У ёй агучаны наступныя пункты: жывёлы павінны быць здаровыя, добра ўкормленыя, дагледжаныя і ўпрэжаныя ў працоўную турыстыч-ную схему толькі пасля дасягнення пяцігадовага ўзросту. Працоўны дзень берлінскага каня не павінен перавышаць дзевяці гадзін у дзень, уключаючы запрэжку, дарогу са стайні на «працоўнае месца», дарогу назад у стайню. І гэта незалежна ад сапраўды адпрацаваных гадзін.

Ада Астроўская, г. Берлін.

 

Раённае свята

«Згукі Бацькаўшчыны»

Шмат філіялаў ДУ «Лі-дскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прыняло ўдзел у раённым свяце фаль-клору «Згукі Бацькаўшчыны», якое адбылося мінулай суботай у Лідскім замку, у рамках пра-екту «Замкавы гасцінец».

Мова, звычаі, трады-цыі, рамёствы — усё перададзена нам продкамі  скрозь вякі, як каштоўныя знакі памяці. Яны могуць знікнуць назаўсёды, калі не захаваем іх, каб пера-даваць і надалей сваім дзецям і ўнукам, з пакалення ў пака-ленне. Вось чаму, мы імкнемся зберагчы гэтае багацце. Доказ — народныя песні, якія гучалі на свяце ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі  гармонік» Гудскага ЦТіВЧ, ансамбля бытавых інструментаў «Каханачка» Ма-жэйкаўскага ДК, народнага сямейнага ансамбля Парфен-чыкаў з Бердаўскага ЦКіВЧ. Дзітвянскі Дом культуры прадставіў абрад «Дажынкі», а пагуляць ў народныя гульні за-прашаў народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага ЦКіВЧ. Знайш-лося месца і частаванню стра-вамі традыцыйнай кухні. На-прыканцы фальклорны гурт «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры запра-сіў на этнадыскатэку.

Па ўсяму было бачна, што свята спадабалася і гле-дачам, і тым, хто напасрэдна ла-дзіў яго. А гэта заўжды натхняе на перспектыву праводзіць такія мерапрыемствы.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі РЦ культуры і народнай творчасці.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Антановіч Тамара — 20 р.,

пас. Лясны, Менскі  р-н

  1. Давідоўскі Ігар — 20 р., г. Менск
  2. Птушка Сяргей — 10 р.,

в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н

  1. Чыгір Яўген — 10 р., г. Гародня
  2. Чэчат Алесь — 20 р., г. Менск
  3. Чайкоўскі Павел — 5 р., г. Менск
  4. Вяргей Валянціна — 25 р., г. Менск
  5. Суша Тамара — 10 р., г. Менск
  6. Бандарэнка З.А. — 10 р., г. Менск
  7. Судлянкова Вольга — 10 р., г. Менск
  8. Шагулін Алег — 10 р., г. Менск
  9. Прыстрэм Наталля — 10 р., г. Менск
  10. Котава Іна — 20 р., г. Менск
  11. Шуканаў А.Г. — 10 р., г. Менск
  12. Анісім Алена — 101 р., — г. Менск
  13. Дзівак з-пад Дзісны — 1 р.
  14. Грыбоўскі В.А. — 10 р., в. Чурылавічы
  15. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын
  16. Панасюк А.П. — 30 р.,

п. Лясны, Менскі р-н

  1. Карповіч А.Н. — 20 р., г. Менск
  2. Сабалюк Людміла — 50 р., г. Менск
  3. Барыс Сымон — 7 р., г. Менск
  4. Якавенка Яўген — 107 р., г. Гомель
  5. Грахоўскі Сяргей — 10 р., г. Менск
  6. Прылішч Ірына — 10 р., г. Менск
  7. Герэра Ідаэль — 20 р., г. Менск
  8. Асіпцова Алена — 8 р., г. Магілёў
  9. Глод Аляксандр — 50 р., г. Масква
  10. Раманаў Віктар — 10 р., г. Менск
  11. Ралько Леанід — 50 р., г. Баранавічы
  12. Урублеўская Ганна — 20 р., г. Менск
  13. Клюшня Алег — 2 р., г. Менск
  14. Законнікаў Сяргей — 10 р., г. Менск
  15. Шкірманкоў Фелікс 10 р., г. Слаўгарад
  16. Гасанаў — 5 р., г. Менск
  17. Яшкіна Надзея — 5 р., г. Менск
  18. Шалянок Тамара — 100 р., г. Віцебск
  19. Несцераў Віктар — 20 р., г. Менск
  20. Кот Валер — 5 р., г. Менск
  21. Кавалюк — 5 р., г. Менск
  22. Кукавенка Іван — 15 р., г. Менск
  23. Аніскевіч Ганна — 20 р., г. Баранавічы

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

У канцы ХІV-ХV стст. Венецыя захапіла значную ча-стку Паўночнай Італіі з гара-дамі Веронай, Падуяй, Равенай і інш. Колькасць жыхароў дзя-ржавы складала 200 тысяч ча-лавек. У XV ст. краіна ўкладала ў свае дзелавыя аперацыі 10 млн. дукатаў (залатых манет), якія прыносілі прыбытак у па-меры 4 млн. дукатаў. Венецыя мела 3345 караблёў і 36 тысяч маракоў. 16 тысяч венецыянскіх майстроў выраблялі шаўков-ыя, ваўняныя і баваўняныя тканіны. Вельмі славіліся і вы-рабы са шкла, асабліва люс-тэркі.

 

  1. Генуя

 

Горад знаходзіцца на беразе Генуэзскай бухты ў Лі-гурыйскім моры (частка Між-земнага мора). Росквіт Генуі пачаўся ў X ст., калі, пасля на-бегу арабаў у 934 г., былі збу-даваны гарадскія ўмацаванні і вялікі флот. У XII ст. Генуя — гэта незалежная дзяржава, якой кіравала рада выбарных кон-сулаў, якія прадстаўлялі ганд-лёвыя інтарэсы розных купец-кіх гільдый. У часы крыжовых паходаў Генуя — багатая і ўплы-вовая краіна з насельніцтвам 100 000 чалавек, з развітым гандлем, вялікім флотам і ўлас-най банкаўскай сістэмай. Генуя мела разгалінавую сетку ка-лоній. Гэта былі як асобныя бу-дынкі (гандлёвыя факторыі), так і гарадскія прадмесці (на-прыклад, Галата пад Канстан-цінопалем). Часам генуэзцы захоплівалі цэлыя выспы і ўзбярэжжы, ім належаў вост-раў Корсіка, паўночная частка Сардзініі, некаторыя гарады і цвердзі ў Крыме. У канцы XIII ст. Генуя перамагла свайго ва-жнага гандлёвага канкурэнта Пізу. Увесь час ішло змаганне з Венецыяй. Пасля аднаўлення ў 1261 г. Візантыйскай імперыі генуэзцам за іх дапамогу аддалі ўсе прывілеі, якія мелі веніцы- янцы, а таксама два прадмесці каля сталіцы — Перу і Галату. У 1139 г. частка мясцовых купцоў здзейсніла дзяржаўны перава-рот, і яны абралі першага па-жыццёвага дожа Генуі. Пры дожах існавала Рада старэй-шых. У 1407 г. быў заснаваны банк Святога Георгія, які з другой паловы XV ст. стаў най-буйнейшым банкам Еўропы і часта даваў крэдыты каралям. Аднак у 1380 г. генуэзскі флот разбілі венецыянцы, і роля Ге-нуі аслабла. Пасля захопу Віза-нтыі туркамі Генуя страціла свае калоніі ў Крыме. У 1451 г. у Генуі нарадзіўся будучы зна-каміты падарожнік Хрыстафор Калумб.

 

  1. Фларэнцыя

 

Назва горада паходзіць ад лацінскага слова «квітнею-чая». Горад знаходзіцца ў Ся-рэдняй (Цэнтральнай) Італіі. Росквіт горада пачаўся ў XII ст. У 1250 г. тут была прынятая першая ў гісторыі гарадскіх  рэспублік Італіі мясцовая кан-стытуцыя. У 1252 г. Фларэн-цыя пачала выпускаць сваю за-латую манету — фларэнтыйскі фларын. У сярэдзіне XIV ст. тут налічвалася 200 мануфак-тур па вырабе сукна. Таксама фларэнтыйцы выраблялі шоўк, апрацоўвалі футра, сла-віліся сваімі ювелірнымі выра-бамі. Да чумы 1348 г. у краіне жыло 125 тысяч чалавек. У XIV ст. улада ў горадзе належа-ла Сіньярыі — радзе з дзевяці прадстаўнікоў найбольш уп-лывовых цэхаў. Кіраўніком Сі-ньярыі быў ганфаланьер (сця-ганосец) правасуддзя (справя-длівасці), і ён меў значныя паў-намоцтвы, нават кіраваў апал-чэннем Фларэнцыі падчас вай-ны. Яго выбіралі тэрмінам на два месяцы. Фларэнтыйскія банкіры выступалі ў Еўропе як зборшчыкі даходаў Рымскага Папы і таму маглі пазычаць гро-шы магнатам і нават каралям.

З 1434 г. у Фларэнцыі фактычную ўладу захапіла багатая купецкая сям’я Меды-чы. Прадстаўнікі гэтага роду сталі некараванымі каралямі Фларэнцыі, прытым фармальна рэспубліканскія структуры захоўваліся. Медычы былі са-мым магутным банкірскім до-мам Фларэнцыі і часта высту-палі ў ролі мецэнатаў мастац-тваў. У горадзе пачалося вялі-кае будаўніцтва, сюды запра-шаліся найлепшыя архітэкта-ры, мастакі і пісьменнікі Італіі. Найбольшай магутнасці Ме- дычы дабіліся пры кіраванні Ларэнца Пышнага (1469-1492). Ларэнца быў вельмі адукаваным чалавекам, вало-даў грэцкай мовай і збіраў тво-ры мастацтва. У яго былі бан-кірскія канторы ў розных буй-ных гарадах Еўропы, і праз іх ён мог уплываць на палітычнае жыццё шмат якіх еўрапейскіх краін. Аднак 10 лістапада 1494 г. у Фларэнцыю ўварваліся французскія войскі, і апошні кіраўнік з роду Медычы П’ер мусіў уцякаць з горада. У го-радзе была адноўленая рэспуб- ліка на чале з Джыралама Са-ванаролам. Ён быў аскетам і фанатыкам, загадваў паліць ка-рціны, знішчаць кнігі ды музы-чныя інструменты. У 1498 г. яго, на загад Папы, схапілі і па-весілі, а цела потым спалілі.

 

  1. Мілан

 

Горад быў заснаваны кельтамі ў 600 г. да н. э. Потым яго заваявалі рымляне (каля 222 г. да н. э.) і назвалі «Меды-яланум». У IV ст. Мілан пэўны час быў сталіцай Заходняй Ры-мскай імперыі. У XI ст. назіра-ецца росквіт горада. Падчас чумы 1349 г. Мілан пазбегнуў гэтай пандэміі і пачаў развівац-ца даволі хутка. Міланам кіра-валі герціпі сямействаў Віскон-ці і Сфорцаў, пры двары якіх працавалі славутыя італьян-скія мастакі.

Мілан хацеў стаць га-лоўным горадам італьянскай Ламбардыі, і тут ён павінен быў уступіць у канфлікт з Вене-цыяй. У Таскане, іншай італь-янскай вобласці, Мілан меў спрэчкі за панаванне над гэтай тэрыторыяй з Фларэнцыяй. Велічны міланскі сабор св. Ма-рыі — чацвёрты паводле велічы-ні гатычны храм у свеце. Яго пачалі будаваць у XIV ст., а скончылі толькі ў XIX ст.

Самая прыгожая царк-ва горада, Санта Марыя дэла Грацыя, была пабудаваная ў XV ст. Да яе муроў далучаны кляштар, у былой трапезнай якога знаходзіцца знакамітая фрэска Леанарда да Вінчы «Та- емная вячэра». У Мілане заха-ваўся і замак кіраўніка краіны герцага Франчэска Сфорцы, збудаваны ім у пачатку XV ст. З роду Сфорцаў паходзіць на-ша каралева і вялікая княгіня ВКЛ Бона, якая ў ХVІ ст. збу-давала сабе замак у Рагачове ў рэнесансавым стылі. У XV ст. Мілан быў захоплены Фран-цыяй, а потым, у пачатку XVI ст. — Іспаніяй.

 

  1. Рым

 

У апошняй чвэрці XIII ст. рымскія папы захапілі шмат гарадоў Сярэдняй Італіі — такія, як Балоння, Перуджа, Ферара, Урбіна і інш. У параўнанні з Паўночнай Італіяй Папская вобласць была даволі адсталая. Тут панавалі феадальныя ад-носіны, а гарады не мелі сама-стойнасці. У Рыме панавала феадальная знаць — бароны, якія змагаліся за папскі трон. У 1294 г. Рымскім Папам стаў Баніфацый VIII, які ўступіў у канфлікт з каралём Францыі. Перамога была на баку Фран-цыі, і папская курыя мусіла пераехаць з Рыма ў Авіньён. У 1347 г. у Рыме пачалося паў-станне пад кіраўніцтвам Кола дзі Рыенцы. 20 мая 1347 г. ён захапіў горад, абвясціў Рым рэспублікай і пачаў рэформы. Аднак неўзабаве мясцовыя феадалы здолелі аб’яднацца, і ў канцы 1347 г. Кола дзі Рыенца ўцёк, а потым усё ж такі трапіў у турму. Але з дапамогай Папы Інакенція VI ён адтуль выйшаў і зноў у 1354 г. захапіў уладу ў Рыме. Пасля таго як ён пад-высіў падаткі, рымляне паўста-лі і забілі яго. У 1357 г. прад-стаўнік Папы кардынал Альба-рнос зрабіў адміністратыўную рэформу. Ён падзяліў папскую дзяржаву на сем правінцый, на чале кожнай стаяў рэктар, пры- значаны Рымскім Папам. У 1377 г. папскі сталец зноў вяр-нуўся ў “вечны горад”. Рым-скія папы ў той час актыўна зай-маліся непатызмам — раздачай розных пасад і прывілеяў сваім сваякам. У XV ст. шмат якія папы былі вялікімі мецэнатамі, фундатарамі і пабудавалі ў цэ- нтры Рыма шмат шыкоўных па-лацаў. Але на гэта былі патрэ-бныя грошы, і папы зараблялі іх на продажы індульгенцый, а таксама праз увядзенне новых падаткаў.

 

  1. Паўднёвая Італія

 

На поўдні Італіі знахо-дзілася Неапалітанскае кара-леўства. Улада караля была слабая, краіна практычна рас-палася на дробныя феадаль-ныя ўладанні. Мануфактур тут не было, увесь гандаль быў у руках купцоў з Паўночнай Італіі. Пасля паўстання ў Па-лерма ў 1282 г. каралеўства распалася, і ўлада Анжуйскай дынастыі спынілася. З 1302 г. Сіцылія ўвайшла ў склад пірэ-нейскага каралеўства Арагон. Астатняя частка каралеўства засталася ў руках Анжуйскай дынастыі са сталіцаю ў Неапалі. Эканоміка краіны прыйшла ў поўны заняпад. Неапалітанскія каралі праводзілі жыццё ў ба-ляванні, марнатраўстве ў зма-ганні за трон паміж блізкімі сва-якамі. У XV ст. на ўладу пачаў прэтэндаваць кароль Арагона і Сіцыліі Альфонс I. Пасля доўгага змагання з неапалітан-скім каралём і яго саюзнікам, герцагам Мілана ў 1442 г. ка-ралеўства перайшло пад уладу Альфонса I.

У канцы XV ст. Фран-цыя вырашыла захапіць італь-янскія гарады-дзяржавы. У 1494 г. вялікае французскае войска (каля 50 тысяч чалавек) уварвалася на Апенінскі паў-востраў. Паміж Фрамцыяй і Іспаніяй пачаліся т. зв. «італь-янскія войны» за ўладу, якія доўжыліся ў 1494 да 1559 г.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Антропацэнтрызм — светапогляд, у адпаведнасці з якім канчатковай мэтай і цэнт-рам Сусвету з’яўляецца чала-век.

Вялікая рада — найвы-шэйшы орган улады ў Венецыі.

Дож — кіраўнік Вене-цыі, якога пажыццёва абірала на пасаду Вялікая рада.

«Залатая» кніга — спіс самых знакамітых сем’яў Вене-цыі, з прадстаўнікоў якіх абі-ралася Вялікая рада.

Інтэлігенцыя — асобая група людзей, якая займаліся разумовай працай.

«Італьянскія войны» — войны паміж Францыяй і Іспа-ніяй за валоданне Італіяй.

Мануфактура — прад-прыемства, заснаванае на па-дзеле працы і ручной рамеснай тэхніцы.

Урбаністыка — горада-будаўніцтва, адзін з раздзелаў архітэктуры навукі пра пабу-дову і планіроўку гарадоў.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1407 г. — заснаванне банка св. Георгія ў Генуі.

1420-1436 гг. — ства-рэнне архітэктарам Ф. Брунэ-лескі купала сабора Санта Ма-рыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі.

1434 г. — усталяванне ўлады сям’і Медычы ў Фларэн-цыі.

1451 — 1506 гг. — Хры-стафор Калумб.

1451 — 1519 гг. — Джы-ралама Саванарола.

1494 — 1498 гг. — рэспу-бліка ў Фларэнцыі на чале з Са-ванаролам.

 

РАЗДЗЕЛ  XV.  ФРАНЦЫЯ  I  АНГЛІЯ

 

  1. Стагадовая вайна.
  2. Паўстанне Жакерыя.
  3. Паўстанне Уота Тайлера.
  4. Міжусобная вайна ў XV ст. у Англіі.
  5. Герцагства Бургундыя.
  6. Завяршэнне аб’яднання Францыі.
  7. Стагадовая вайна

 

Доўгая вайна паміж Францыяй і Англіяй, якую ў XIX ст. пачалі называць Стага-довай, адбывалася з пэўнымі перапынкамі ў прамежку часу ад 1337 да 1453 гг. Вытокі гэ-тага канфлікту ў XI і XII ста-годдзі. Як ужо згадвалася, у 1066 г. герцаг Нармандыі Віль-гельм захапіў Англію, стаў там каралём і заснаваў Нарманд-скую дынастыю, але адначасо-ва па-ранейшаму валодаў і На-рмандыяй у Паўночнай Фран-цыі. У 1152 г. будучы кароль Англіі Генрых ІІ заснавальнік дынастыі Плантагенетаў, ажа-ніўся з Аліянорай Аквітанскай і далучыў да англійскіх земляў і Нармандыі яшчэ і Аквітанію, вялікую тэрыторыю на паўд-нёвым захадзе Францыі. Такім чынам, каля паловы француз-скіх земляў пачало належаць англійскім каралям. Зачэпкай для вайны стала смерць караля Францыі Карла IV, які не меў сыноў і таму быў апошнім прадстаўніком дынастыі Капе-тынгаў.

На карону караля Францыі адначасова прэтэнда-валі стрыечны брат Карла IV — Філіп Валуа і яго пляменнік, кароль Англіі, Эдуард III Пла-нтагенет. Французскія феада-лы пагадзіліся з тым, каб кара- лём іх краіны стаў і, такім чы-нам, заснаваў новую дынастыю Філіп Валуа. Незадаволены ан-глійскі кароль Эдуард III пасля грунтоўнай падрыхтоўкі ў 1337 г. пачаў вайну. У 1340 г. англі-чане знішчылі марскі флот Францыі (амаль 200 караблёў) каля берагоў Фландрыі а по-тым, у 1346 г., выйгралі суха-земную бітву пад Крэсі. Ры-царскую конніцу французаў амаль ва ўпор расстралялі анг-лійскія лучнікі. Пасля 11-ме-сячнай аблогі англічане захапілі важны марскі порт на поўначы Францыі, горад Кале. Наступ-ны кароль Францыі, Іаан II До- бры, быў вымушаны працяг-ваць вайну, што разгарэлася ў Аквітаніі. 19 верасня 1356 г. ад-былася вялікая бітва пры Пу-ацце, дзе французы страцілі ад 5 да 6 тысяч чалавек, прычым палова з іх былі рыцары, а сам кароль трапіў у палон і быў адпраўлены ў Лондан. Францу-зы мусілі заплаціць за яго вя-лізны выкуп, падпісаць пера-мір’е і прызнаць усе заваёвы англічан. У кастрычніку 1356 г. улада перайшла да сына ка-раля, дафіна Карла. Ён павінен быў тэрмінова склікаць Гене- льныя штаты, каб знайсці гро-шы на працяг вайны. Аднак дэлегаты пачалі крытыкаваць уладу, і дафін штаты распусціў. Тады ў Парыжы пачаліся на-родныя хваляванні, і ў 1357 г. дафін зноў склікаў штаты, якія абмежавалі ўладу Карла і пача-лі самі збірацца некалькі разоў на год без дазволу дафіна. Фак-тычна ўлада ў краіне перайшла ў рукі асобнай камісіі (34 ча-лавекі), прызначанай фран-цузскім парламентам. У лютым 1358 г. у Парыжы адбылося паўстанне гараджан, і дафін уцёк у горад Камп’ен на поў-начы Францыі. Перачакаўшы сялянскае паўстанне Жаке-рыя, у ліпені 1358 г. дафін вяр-таецца ў Парыж і адмяняе ўсе рэформы Генеральных штатаў. Пасля смерці ў англійскім пало-не французскага караля (бо на яго выкуп французы грошай не сабралі) дафін Карл стаў но-вым каралём Францыі пад імем Карла V (1364 — 1380). Ён пра-вёў карэнную вайсковую рэ-форму, феадальнае рыцарскае апалчэнне замянілі прафесій-ным наёмным войскам пад адзі-ным камандаваннем канетабпя. У войсках з’явіліся гарматы, якія стралялі каменнымі яд-рамі, і атрады лучнікаў ды ар-балетчыкаў. Карлу V ўдалося таксама аднавіць ваенны флот. У 1369 г. кароль аднавіў вайну з Англіяй і здолеў выгнаць за-хопнікаў амаль з усёй француз- скай тэрыторыі. Але ў руках Англіі засталіся 5 важных мар-скіх портаў, у тым ліку Кале і Бардо. У 1380 г. кароль памёр, і трон заняў яго малагадовы сын Карл VI. Ён быў слабы і хворы. Францыю скаланалі феадальныя спрэчкі і сялянскія паўстанні, а цэнтральная ўлада практычна перастала існаваць. У 1413 г. адбылося чарговае паўстанне гараджан у Пары-жы, якое з цяжкасцю змаглі здушыць.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Валер Санько

Культурнае піцейства — некультурнае самазнішчэнне

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

*** Сталі выводзіць радыяцыю. Ды так, што да ава-рыі на Чарнобыльскай АЭС 40% абслуговага персаналу на ўсіх АЭС Савецкага Саюза былі ўжо алкаголікамі. Аб якой тэхніцы бяспекі можна казаць, калі надта складаныя тэхнічныя сістэмы абслугоўвалі людзі з дэградаванымі разумовымі здольнасцямі.

 

*** Доўгі час у СССР існавалі забаронныя меры на распаўсюд хлусні і дэзынфар-мацыі,  прапаганды парнагра-фіі, гвалту, жорсткасці. Заба-роны адмянілі. Атрымалі хаос, ледзь на бядлам.

 

*** Ад 70 да 80 % шко-льнікаў краін СНД пакутуюць тымі ці іншымі нервова-псіхіч-нымі расстройствамі. Да 90 % дзяўчынак і хлопчыкаў спра-бавалі спіртное ў школьныя га-ды, амаль 50 % па разу напіва-ліся амаль да алкагольнага ат-ручвання, алкагольныя псіхо-зы сёння рэгіструюцца ўжо ў нованароджаных.

 

*** Задумайцеся толь-кі над такой лічбай: каб вяр-нуць радавога наркамана да нармальнага паўнавартаснага жыцця, па разліках Еўрапей-скага бюро СААЗ, трэба вы-даткаваць да 35 тысяч долараў. Ні ў кога такіх грошай няма.

 

*** Любое градуснае не што іншае, як нейратаксічны яд. Тут усё роўна, шампанскае гэта, піва, віно ці лікёр вішнё-вы. Механізм дзеяння граду-саў падобны  снатворным бар-бітуратавага шэрагу, тыпу лю-міналу.

 

*** Вельмі часта аба-ронцамі алкаголю прыводзіц-ца такі аргумент — у крыві ча-лавека знаходзіцца 0,01 — 0,03 працэнта этылавага спірту (або 2-3 мг на літр крыві), ён патрэ-бны, ён утвараецца пры пра-межкавым абмене ці закісанні ежы ў стрававальным тракце.

Такія навукоўцы ўзмо-цнена даказваюць, пры пера-варванні кіслот і шчолачаў ча-лавечы арганізм за суткі вы-працоўвае 15 міліграмаў алка-голю (0,015), значыць  піва, ма-лаградусны напой, ужываць можна, нават карысна. Райш-чыкі дазваляюць ужываць 1-2 бакалы піва ў суткі нават жан-чыне — яно знімае стрэсы. Муж-чынам раяць ужываць 1 грам гарэлкі на кілаграм вагі.

Бяспечныя нормы ўжывання алкаголю паводле ілжывых навукоўцаў: для муж-чын 20 грам, для жанчын ме-ней за 10 — надта згубныя для маладых людзей да 20 гадоў.  Кожны неўмацаваны орган па-кутуе ад любых доз алкаголю, найперш галаўны і спінны мозг, пасля ныркі і пячонка, страў-нік, палавая сістэма.

 

*** Нізкая працяг-ласць жыцця, высокая смярот-насць у Беларусі ў асноўным ад агульнавядомага і пакуль нязбытнага — п’янства, алкага-лізму, курэння, гіпадынаміі, не-рацыянальнага харчавання, лішняй вагі, наркаманіі. У кра-іне штодня памірае 42 чалавекі з-за хвароб, звязаных з курэн-нем (15500 чалавек за год). Найбольш выпівохаў і курцоў сярод рабочых прадпрыем-стваў і сельскай гаспадаркі. Другое ганебнае месца — у на-вучэнцаў вучылішчаў, кале-джаў.

 

*** У жанчын поўная алкагольная залежнасць фар-муецца літаральна за 3-4 гады. Амаль усе дзеці алкаголікаў пакутуюць ад нервова- псіхіч-ных захворванняў.

 

*** Падлетку дастат-кова адной-дзвюх бутэлек піва на тыдзень, праз пару месяцаў, рэдка праз год абавязкова ён становіцца залежным. Піўны алкагалізм у іх наступае ўтрая хутчэй за гарэлкавы, цяжэй ле-чыцца, бо піва падлетак не лі-чыць небяспечным напіткам, як гарэлку, ужывае часта і лёгка.

 

*** У ЗША гарэлку цяпер можна набываць пасля 21 года, а не пасля 18, як было нядаўна. Купіў гарэлку двацца-цігадовы — яму штраф 500 до-лараў. Набыў для яго, хто па ўзросту мае права набываць — штраф пакупніку 1000 дола-раў. За спойванне непоўнагадо-вых. Калі ў ЗША ў 2007 годзе з-за алкаголю  было 17 тысяч аўтааварыяў, то пасля абмежа-вання продажу гарэлкі мала-дым нашмат зменшылася ава-рыяў.

 

*** Маладым людзям да 21 года ў Злучаных Штатах не расчыняць дзверы ўсе ба-ры, дыскатэкі, начныя клубы. Асобныя дастатныя прыез-джыя з былога СССР звычна падраблялі пасведчанні, пра-ходзілі ва ўстанову, каб тут жа заплаціць «вясёленькую» су-му штрафу. 21 год патрабу-ецца і для перавозкі ў легка-віку спіртнога. У школах, лі-цэях, каледжах самыя строгія адносіны да тых, хто спрабуе выпіваць.

 

*** Тры стадыі выпі-вохства — культурнае ўжыван-не, п’янства, алкагалізм. Як правіла, старанны аматар пра-ходзіць усе тры стадыі за 5-7 гадоў. Ужо ён пераядае нервы сям’і, выпрошвае гуманітар-ную дапамогу. Найлепш абме-жаваць дэградацыю  ўпэўненца ў сваёй непітушчасці, пачаткоў-ца можа сям’я. З першых яго крокаў па слізкай дарозе ў сям’і стануць пратэставаць — адтэр-мінуюць псіхапатычныя выбу-хі, неўрозы, інваліднасць, бой-кі, раннюю смерць.

 

*** У Расіі 2,5 мільёны чалавек хварэюць на алкага-лізм, курыць больш за 60 % мужчын і за 30 % жанчын. Нядаўні галоўны санітарны ўрач Расіі, славуты прафесар Генадзь Анішчанка ўдаклад-няе: «Неабходна яшчэ далу-чыць так званых цяжкіх мала-дых  спажыўцоў алкаголю. У іх яшчэ няма гнілога дыягназу, хаця яны поўнасцю  залежныя. Лічба нашмат узрасце». («Зв.», 19.9.2009).

 

*** Няраз вышуква-лася з’яднальнае стырно, цэнтр, прычыны не пагашэння, а рос-ту алкагольна-курцоўскіх не-дарэчнасцяў. Лячэнне ў адным. Дзяржаўцам патрэбна не вы-хоўваць і перавыхоўваць сла-бавольных — поўнасцю забара-ніць выраб і продаж градуснай атруты. Культурнае выпівон-ства, справядліва цвердзіў ака-дэмік Фёдар Углоў, раней ці пазней вядзе да дэградацыі ча-лавека, сям’і, нацыі, дзяржавы.

 

*** Славянскія продкі не ўжывалі алкагольныя напоі. Распаўсюдная хлусня, што пілі, тычыць рэдкіх славянскіх свя-таў, калі ўжывалі медавуху —  мёд з вадою або ваду з мёдам. У будзённі зрэдзь ужывалі не віно, а выстаялую медавуху, толькі як лекі, лыжкамі.

 

*** У гады савецкай перабудоўнай антыалкаголь-най кампаніі смяротнасць на-сельніцтва панізілася за год на цэлых 14 %.

 

*** Змешаная плынь праўды і няпраўды ліецца з тэлеэкранаў. Без алкаголю жыць нельга чалавецтву, алка-голь паліва эвалюцыі, выдаюць культурпіцейцы Другі шэдэўр аналагічнага плану: чырвонае віно —  эліксір ад усіх хваробаў. Апостал Павел раіў вучням піць віно. У Францыі няма хва-робаў сэрца, атлусцення, бо ў Францыі шмат п’юць чырвона-га віна, яно абараняе сценкі са-судаў ад халестэрыну. Кожны дзень 20-30 грам віна і пра-жывеш лішнія 10 гадоў. Чыр-вонае віно залечвае раны. Вя-лікая таямніца прыроды — гэта чырвонае віно, дарунак багоў. Яно было ў старажытных ары-йцаў. У райскім садзе пілі чыр-вонае віно. Хрыстос ваду ў віно ператварыў…

Даходзіць да парадок-су, асобныя «знаўцы» сцвяр-джаюць, хто ўжывае чырвонае віно — меней курыць, у іх радзей катаракты, меншая рызыка ра-ку.

Чамусьці забываюць узгадаць, што самае дарагое хвалёнае вінаграднае  віно нельга ўжываць пры хваробах сэрца, пячонкі,  нырак, імпа-тэнцыі.

Такое ж глупства на-стойваць травы на віне, гарэл-цы, ужываць настой па кроплі ці піць, рабіць травяны чай з любым віном.

 

*** Паўсюдна прадава-ныя цыгарэты зачастую насы-чаюцца двума сотнямі розных саставаў.  Асабліва часта спай-савымі. Ад курыльных суме-сяў, нікацінізацыі да алкага-лізацыі дарога адзін метр, ад алкагалізацыі да наркатызацыі, да «марак» (невялічкіх кусоч-каў паперы, насычаных нарко-тыкам) — адзін міліметр. А там… прамая залежнасць, маніпуля-ванне блізкімі, турэмныя нары, слабаразум’е (прыдуркава-тасць), суіцыд.

На сённяшні дзень нар-котыкі ў Беларусі спажывае 80 — 150 тысяч чалавек. Хацелі раўняцца з Еўропаю — зраўня-ліся. Амаль столькі ў Галандыі.

Не толькі курцы, алка-голікі і наркаманы, але і медыкі ведаюць: няма таблетак ад тытуню, гарэлкі, спайсу. Што-год у Беларусі ад курава памі-рае 20 тысяч чалавек, ад гарэ-лкі — 6 -10 тысяч чалавек («НВ», 8.4.2014).

 

*** Не ўдаецца падлі-чыць страты ад прамых алкаго-лікаў і ціхіх п’яніц. З 182 тысяч грамадзян, што стаяць на ўліку ў аддзяленнях наркалогіі Бела-русі працуе меней за 10 %. Ка-ля 40 % усіх забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дзя-ржаве, як ні парадаксальна, у сельскай мясцовасці. Людзей у вёсках утрая меней, а згвалта-ванняў, крадзяжоў, разбойных нападаў адносна болей. Тупых, хто марыць сходу разбагацець тут болей. Многія гарадскія  п’яніцы, дэбашыры, раней су-дзімыя, самахоць пазбаўленыя працы асядаюць у вёсках. П’я-ніцам тут вальгота большая, чым у горадзе. На участковага міліцыянера тут значна болей цяжкасцяў, усіх яму цяжка пра-кантраляваць.

Прыкладна 80 % зла-чынстваў здзяйсняецца ў стане алкагольнага дурманства. («Зв.», 18.11.2010).

 

*** Як спойваюць да-рослых самагонкеа, танныя віны, так спрыяюць хуткаму ўцягванню падлеткаў у вялікае выпівонства піва, джын, тонікі, кока-кола.

 

*** Стэрэатыпнымі байкамі пра піва, як бяскрыўд-ную вадкасць, вялікая рэклама пеннага і хмельнага напою ў геаметрычнай прагрэсіі павы-шае яго ўжыванне ў грамад-стве, асабліва ў моладзі. Не так даўно яшчэ ўбачыць хлопца з дзяўчынай і бутэлькай піва бы-ло дзівам, ганебшчынай. Цяпер амаль норма. Як наталенне сма-гі бацькі і сына півам пасля лаз-ні, у кватэры перад тэлевіза-рам, пры баўленні часу мала-дзёнамі ў гасцях, скверах.

Гарманальныя рэчывы піва расшыраюць жывот і таз, павялічваюць грудныя залозы ў мужчын. У жанчын наадва-рот — грубее голас, маршчы-ніцца твар, валосіцца. Асабліва хутка такія змены ў падлет-кавым і юнацкім узростах.

 

*** Горкія рэчывы і хмель павышаюць апетыт, ва-гу. Піва выклікае гарманаль-ныя парушэнні, валасатасць цела, набуханне малочных за-лоз, піўны жывот, абтлушч-ванне бёдраў. У ім шмат фіта-экстрагену, жаночага гармону расліннага паходжання. Яно ператварае мужчын у герма-фрадытаў.

Піва як правіла на хме-лі, хмель малодшы брат каноп-лі, яна малодшая сястра мор-фію, няраз сцвярджаў славуты маскоўскі прафесар Іван Паў-лавіч Няўмывакін.  Яно з пад-ступнай хуткасцю развівае дзі-цячы піўны алкагалізм, алкага-лізуе моладзь, асацыяльныя паводзіны дарослых.

 

*** У Берасцейскай вобласці да рэвалюцыі было два заводзікі па выпуску піва, усе астатнія пабудаваны па пастановах ЦК КПСС і СМ СССР «Аб чарговых мерах па пераадоленню п’янства, алка-галізму і самагонаварэння». Было напісана «павялічыць вытворчасць піва, віна і без-алкагольных напояў».

У Берасці пабудавалі гігант «Брэсцкае піва», завод па разліву вінаградных вінаў і піваварны завод. Для змагання з п’янствам. Нібы дарослыя лю-дзі не цямілі, што самае добрае безалкагольнае піва мае два градусы алкаголю, атручвае як і 4-4,5%.

 

*** Смех і грэх, дзе-сяцігоддзямі ў Расіі прабівалі закон «Пра дзяржаўнае рэгуля-ванне вытворчасці і абароту этылавага спірту і алкагольнай прадукцыі». З цяжкасцю за-цвердзілі. Адразу ж, у 1996 го-дзе, Камітэт жанчын падаў да яго папраўку: лічыць алкаго-льнымі вырабамі ўсе напоі, у якіх болей паўтары працэнта алкаголю. Апрача піва.

Выключэнне зрабілі для піва, аднаго з самых хцівых, прывабных і заразных напіткаў. 25 снежня1996 года Дзяржду-ма папраўку прыняла, выклю-чная хуткасць, на другі дзень(!) адобрыў яе СФ.

 

*** У жанчын, якія пяць разоў на тыдзень выпіва-юць усяго 350 г піва, станда-ртную баначку, актыўна разві-ваецца псарыяз, у 2,3 разы ча-сцей чым у непітушчых, бо ў піве шмат бялка травы глютэ-ну. («Зв., 19.8.2010).

 

*** У вядры навуко-вай хлусні і нацяжкаў раства-раюцца грамы праўды, іх про-ста не паспее ўсэнсіць слухач. Так, продкі славян выпівалі: 1) на святы, якія былі кароткія і выпадалі рэдка, 2) пілі меда-вуху, яна па градуснасці не вы-шэй за безалкагольнае піва — 1-2%, 3) віно ніколі не пілі ў чы-стым выглядзе, толькі разбаў-ленае, 4) пілі паволі, не кубкамі і куфлямі, як у цяперашніх кі-насерыялах, 5) да 20 гадоў хло-пец не меў права выпіваць, 6) дзяўчына/жанчына наогул не мела права выпіваць; нават за сталом часта ёй месца не было.

 

*** Не піце піва! — па-вінна стаць дэвізам культурна-га чалавека.

Галоўны наш вораг са-мазаспакоенасць. Піва і віно ў руках хлопца/дзеўкі на вуліцы — прыкмета не смеласці і куль-туры, а прыкмета дэградацыі маладых,  глупства і тупасці бацькоў.

 

*** Абсалютная боль-шасць цяжкіх падлеткаў упер-шыню пакаштавала спіртное ў кампаніі бацькоў. З хатніх спры-яльных умоваў пры бацьках і сваяках дзятва пераходзіць на самастойныя рэйкі — п’юць тонік і піва на дыскатэках, вуліцах, парках, нават у школах.

 

*** Божа літасцівы, колькі 14-18-гадовых падлет-каў мучыцца ў фізічным і ду-хоўным плане з-за бацькоў ал-кашоў. У дзяцей няма капейкі, увагі, цёплага слова старэйша-га, з дзетак у адкрытую і па-тайна пасміхваюцца аднагодкі, ім няма з кім словам падзяліц-ца… Вось і кідаюцца ў грубі-янствы, крадзяжы, нематыва-ваныя бойкі, выпівонства, а то і ў пятлю.

 

*** У 2008 годзе ад атраўлення алкаголем у Мен-ску памерла 350 чалавек. На алкагалізм пакутуе ў сталіцы 11-12 тысяч, 844 накіравана ў ЛТП, 200 з іх жанчыны,  4 ты-сячы дзяцей мусілі адабраць ад п’яных бацькоў, сцвярджаў па радыё намеснік начальніка міліцыі Менска. (4.02.2009).

За год амаль 13 тысяч выклікаў на менскую станцыю хуткай дапамогі з-за траўмаў ад людзей на падпітку. У прыём-ных аддзяленнях бальніц му-сяць дзяжурыць міліцыянеры.

 

*** У агляднай буду-чыні хутка адвучыць народ ад гарэлкі будзе цяжка яшчэ з ад-ной прычыны. Велізарная Ра-сія гоніць мноства тэхнічнага спірту. Тоны яго ідуць на быта-выя патрэбы ў раствараль-ніках, ім чысцяць шыбы, аква-рыюмы, аўтамашыны, абяст-лушчваюць розныя паверхні. У Расіі і Беларусі выпівохі яго разводзяць і жлукцяць.

 

*** Сціплыя падлікі кандыдата навук Н. Булан-кінай агаломшваюць. Нявінне-нькае піва ў Беларусі служыць надзейным трамплінам гаран-таванага набыцця алкагольнай залежнасці. Болей за 15 % насе-льніцтва ў такой залежнасці. Прызнана ў свеце, колькасць такіх адважнікаў і пакутнікаў ў дзяржаве не павінна перавы-шаць 3 %.

Незваротная дэграда-цыя генафонду нацыі пачына-ецца з 5-6 л выпітага спірту на жыхара ў год, часам асобныя навуковыя здатнікі лічбу павы-шаюць да 8 л — на старога і малога, хворага і здаровага. Сёння ў Беларусі — 13-15 л на чалавека. Хранічных алкаголі-каў амаль 300 тысяч, непоўна-гадовых не меней 30 тысяч. Ці не таму сёння дзяржава выхоў-вае амаль 30 тысяч сірот пры жывых бацьках і амаль столькі, паводле слоў А. Р. Лукашэнкі, патрэбна тэрмінова забіраць з выпівошных сем’яў.

(Заканчэнне ў насту-пным нумары.)

 

Вандроўка ў мінулае па Гарадзеншчыне

Каля паўсотні чалавек рознага ўзросту і прафесій, пераважна моладзі сабраліся ў цэнтры горада Баранавічы каля камфертабе-льнага аўтобуса, каб здзейсніць вандроўку ў мінулае па Гарадзеншчыне.

Па дарозе ў Слонім Міхась Бернат рас-казаў экскурсантам аб гістарычных падзея і лю-дзях Баранавіцкага краю, якія прынеслі славу не толькі землякам, але і беларусам у цэлым: Андрэй Рымша з Пенчына — заснавальнік пане-герычнай літаратуры ХVI ст. Іван Хведаровіч (Фёдараў) з Петкавіч (ХVI ст.) — першадрукар Масковіі, Яўхім Храптовіч з Ясенца (ХVI ст.) — бацька адукацыйнай рэфрмы ў Рэчы Паспалітай і апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага і аб філаматах і філарэтах, ураджэнцах гэтага краю, якія пачалі абуджаць нацыянальную свядомасць беларусаў.

Гаварыў аб вынішчаных і занядбалых палаца-паркавых сядзібах Баранавіччыны. Стараліся ў вінішчэнні не толькі прысланыя маскоўскай адміністрацыяй людзі ў гэты край, але не адставалі ў гэтым і мясцовыя манкурты з калабарантаў.

Баранавіцкі край, зазначыў экскурсавод, адметны трыма лёсавызначальнымі для Бацькаў-шчыны гістарычнымі мясцінамі — Палонка (ХVII ст.), Сталовічы (ХVIII ст.), Мілавіды (ХIХ ст.). Пасля тых падзей, у тыя часы, мяняўся і кірунак развіцця нашай Айчыны.

Слонім сустрэў экскурсантаў добрым надвор’ем, але, мякка кажучы, непадрыхтава-насцю некаторых супрацоўнікаў краязнаўчага музея імя І. Стаброўскага. Хаця напоўненасць экспазіцый дастатковая, каб фармаваць і разві-ваць думкі і паняцці наведвальнікаў.

Асабліва шырока прадстаўлена камуніс-тычнае падполле (падзем’е) у 20-30-х гадах ХХ ст., пад час польскай акупацыі. Не менш цікавай ёсць і прыродазнаўчая экспазіцыя. Але тым не менш размазанасць тэксту і мовы не дае таго эфекту, на які хацелася б спадзявацца.

Слонім адзін з найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Адмет-насць і своеасаблівасць яго архітэктурнаму аб-ліччу надаюць помнікі горадабудаўніцтва і архі-тэктуры мінулых стагоддзяў. Найбольш каш-тоўныя з іх — Ніжні замак, касцёл і кляштар бер-нардынцаў першай паловы ХVII стагоддзя, касцёл і кляштар бернардынак другой паловы ХVII стагоддзя, выдатны ўзор архітэктуры поз-няга барока фарны касцёл св. Андрэя. Вельмі цікавы помнік гідратэхнічнага будаўніцтва ХVIII ст. канал Агінскага (1767 — 1783 гг.), які злучыў Ясельду (прыток Прыпяці) са Шчарай — Нёма-нам і склаў 47 км, а з выганаўскім возерам 54 км.. злучаўшы Чорнае мора з Балтыйскім. Ціка-выя і гаспадарчыя пабудовы ранейшых часоў. Тут можна яшчэ сустрэць розныя архітэктур-ныя стылі: готыка, барока, мадэрн. Гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе яшчэ не ўспелі разбурыць да канца ўсю гэтую прыгажосць.

Таму перад тым, як ехаць далей па скла-дзеным маршруце, экскурсанты правялі сама-стойна экскурсію па вуліцах горада. А далей шлях ляжаў да Зэльвы. Туды, дзе некалі жылі апальныя сапраўдныя інтэлегенты Геніюшы — Іван Пятровіч і Ларыса Антонаўна.

Яны вярнуліся сюды, на «малую» радзі-му Івана Пятровіча ў 1956 годзе пасля зняво-лення і пасяліліся на сталае жыццё. Іван Пят-ровіч прадоўжыў сваю медпрактыку, ну, а Ла-рыса Антонаўна была без працы. Яе жыццё было нялёгкае. Нарадзілася ў 1910 годзе ў былым маёнтку Жлобаўцы. Пасля вяртання з бежанцаў скончыла Ваўкавыскую жаночую гімназію (1928 г.), пабралася шлюбам з Іванам Пятро-вічам Геніюшам. Жыццё змусіла маладых пае-хаць у Прагу. Там іх застала ІІ Усясветная вайна, тут яны былі арыштава-ныя савецкімі карнікамі і дастаўлены, як злачынцы ў БССР. Геніюшы пра-йшлі праз канвеер ста-лінскіх касталомаў, самай злачыннай арганізацыі НКВД. Ларысу Анто-наўну дапытваў кат бе-ларускага народа Л. Ца-нава. Пра гэта і многае іншае яна піша ў сваёй кнізе «Споведзь», выда-дзенай у Менску ў 1993 г.

Савецкі суд «са-мы справядлівы і гуман-ны» вынес вырак — 25 гадоў зняволення. За такі тэрмін мала хто выжываў. Яны — выжылі.

Ларыса Антонаўна першую сваю кнігу «Ад родных ніў» выдала ў 1942 г. Другую аж 1967 годзе, але ўжо у савецкай Беларусі.

А жыла яна з мужам у Зэльве аж да самай смеці. Не трэба думаць, што ў гэтыя «зельвен-скія» гады іх жыццё было шчаслівае і бясхмарнае. Некалькі разоў падавалі заявы аб зняцці з іх судзімасці і рэабілітацыі. Усё бло марна. Заявы ігнараваліся, мясцовыя чынілі розныя дробныя перашкоды. Лісты-скаргі да Максіма Танка — тады старшыні Вярхоўнага Савета БССР — мала што дапамагалі. Кіраўніцтва рэспублікі прапа-ноўвала толькі прыняць савецкае грамадзян-ства. Але Ларыса Антонаўна адмовілася.

У адным са сваіх вершаў яна аб гэтым шчыра і адкрыта сказала:

Не згінай мяне, я не сагнуся,

Не баюся ні страхаў, ні зла.

Нездарма я з зямлі беларускай

Непахіснай сасною ўзрасла.

 

Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,

Мудрасць продкаў у гарачай крыві,

Ні прад кім не схіляю паспешна

Крыху гордай сваёй галавы.

 

Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,

Чалавечы мой блытае лёс.

Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.

Розум цемру праніжа наскрозь!

 

Памерла Ларыса Антонаўна 7 красавіка 1983 г. Экскурсанты прыпыняюцца каля зель-венскіх могілак, адведваюць месца вечнага спакою Геніюшаў, ускладаюць кветкі. Тамара Зверава расказвае, моладзь слухае і чуе гэта ўпершыню. Помнік-бюст на магіле забаранілі ўжо сёняшнія ўлады. Убачыць бюст можна толь-кі на тэрыторыі мясцовай царквы ў Зэльве.

А далей Мастоўскі раён і вёска Гудзевічы — музей Алеся Белакоза. Яшчэ адна легендарная постаць, як і створаны ім літаратурна-этнагра-фічны музей.

Сустракаюць нас ветліва, даюць згоду на абедзенны перапынак, разбіваюць на групы і вядуць экскурсіі па залах Гудзевіцкага музея. Цэны на квіткі ўмераныя, эксукрасовды падрых-таваныя, залаў многа, кожная з гэтых залаў нясе ў сабе беларускасць, і толькі тут адчуваеш краіну Беларусь, сваю Радзіму, а сябе бела-русам.

Экскурсавод Мая Антонаўна Сідар што ні возьме, што ні скажа, усё ў яе прыгожа, як і яна сама. Думкі яе ляцяць хутчэй, чым яна па-спявае іх выгаварыць, а калі возьме ў рукі якую-небудзь рэч, ну хаця б тую ж самую, з маленства знаёмую, звычайную драў-ляную качаргу, то адразу ж сапраўдны цэлы лірычны раман. Каб не любіў, то па-любіш усё што там ёсць і да чаго дакранешся. Калі не ведаў, то даведаешся. Аб па-этах краю і мастаках, аб зма-гарах за волю і чалавечую долю, праўду аб вялікіх і самых маленькіх, на чыіх плячах усё трымалася і тры-маецца Радзіма Беларусь. Як проста і адначасова скла-дана.

Пескі ўразілі веліччу і прыгажосцю касцёла, зро-бленага ў 1915 годзе замест старой драўлянай царквы. Пабудаваны касцёл з чэсаных велічэзных валуноў-гранітаў падагнаных адзін да аднаго так, што з іголкай не знойдзеш пустэчы між імі. Храм-дзіва. Талент нашых майстроў спа-лучае ў аздобе  гэтага храма, амаль што ўсе вядомыя архі-тэктурныя стылі — ад раман-скага да мадэрну.

Агледзець і азнаё-міцца з храмам-цвердзю ў Сынкавічах рэкамендаваў экскурсантам былы галоўны архітэктар горада Баранавічы Баляслаў Тумашчык, які ўсю дарогу з Зэльвы да Сынкавіч расказваў аб архітэктуры сынкавіцкага храма-цвердзі, двор якога ўпарадкаваны і абнесены каменнай сцяною.

Гісторыя архітэктур-ных помнікаў Гарадзенш-чыны ўразіла і абудзіла шмат думак і пачуццяў у ванд-роўнікаў. Арганізавалі ванд-роўку сябры Баранавіцкай  арганізацыі ТБМ, а кіраваў старшыня Рады Мікалай Падгайскі.

Міхась Бернат.

 

На здымках: 1. Каля магілаў Геніюшаў у Зэльве; 2. У Гудзевіцкім музеі; 3. Касцёл у Песках; 4. Царква -цвердзь у Сынкавічах.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *