НАША СЛОВА № 32 (1339), 9 жніўня 2017 г.

Аўторак, Жнівень 15, 2017 0

500 гадоў ад пачатку беларускага кнігадрукавання

Слаўны юбілей беларускай друкаванай кнігі адзначылі ў сталіцы

У Менску ўрачыстасці 500-годдзя кнігадрукавання распачаліся святой імшой ў кас-цёле св. Сымона і Алены, якую цэлебраваў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандру-севіч.

У сваім казанні ён ад-значыў:

— У гэтым годзе мы святкуем слаўны юбілей бела-рускага кнігадрукарства. Ката-ліцкі касцёл прымае ў гэтым актыўны ўдзел. 22 ліпеня ў Друі праходзіў мастацкі пленэр «Скарынер». 1 жніўня духоў-ную спадчыну асветніка аб-мяркавалі ў кангрэгацыі ай-цоў-марыянаў у Рыме. Восен-ню плануецца правядзенне на-вуковага сімпозіюму, прысве-чанага юбілею.

Францішак Скарына прэзентаваў сваю першую кні-гу 6 жніўня 1517 года, на свята Перамянення Пана, — сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандру-севіч. — Біблія — гэта вечна жывое і дзейснае слова, дадзе-нае нам з мэтай змены нашага жыцця, нашага духоўнага пе-рамянення. Гэта асабліва важна зразумець  у сучасным свеце, калі чалавек ставіць сябе на месца Бога і ўстанаўлівае свае маральныя законы і этычныя нормы.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што Біблія і сёння з’яўляецца су-светным бестселерам і заклікаў, каб яна стала настольнай кнігай беларусаў.

— У многіх яна ёсць у дамах, але запылілася. Прый-шоў час «адпыласосіць» Біблію гарачым імкненнем пазнаць яе. Няхай юбілей 500-годдзя кні-гадрукавання і духоўна-асвет-ніцкае свята ў гонар Францішка Скарыны стануць новым ім-пульсам вывучэння Бібліі, каб на яе падмурку наша краіна перамянялася і будавала шчас-лівую будучыню, — заклікаў іерарх каталіцкага касцёла.

Ля будынка Чырвонага касцёла адбылася навукова-ас-ветніцкая канферэнцыя. З пра-мовамі аб дзейнасці пачыналь-ніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, навукоўцы, грамадскія дзеячы.

— Біблія пачала друка-вацца з Псалтыра, з кнігі маліт-вы, — сказаў архімандрыт Сяр-гей Гаек. — У ёй Скарына бачыў крыніцу моцы хрысціянскага жыцця. Гэта быў хрысціянскі гуманіст, інспіраваны словам Божым і малітвай.

Ігар Уладзіміравіч Мі-хайлаў, старшыня Біблійнага Таварыства адзначыў не толькі адукаванасць, энцыклапедыч-ныя веды Францішка Скары-ны, але і духоўную мэту, якая ім кіравала: пакінуць назаўсё-ды народу вечную і невычэрп-ную мудрасць.

Страшыня беларуска-га клуба «Сябрына» ў Літве спадар Стэх, расправёў пра святкаванне 500-годдзя бела-рускага кнігадрукавання ў Вільні.

Доктар гістарычных навук Іван Саверчанка падкрэ-сліў тры асноўныя моманты значымасці скарынаўскай дзей-насці. Выданнем Бібліі перша-друкар заклікаў шанаваць Бога — Стваральніка ўсяго існага све-ту і вывучаць законы, пакла-дзеныя ў аснову ўсяго створа-нага. Па-другое, ён заклікаў цаніць і развіваць асобу чала-века, як вяршыню ўсяго ства-рэння. Па-трэццяе, ён надаў увагу развіццю талентаў асо-бы, каб «дасканалы быў чала-век Божы».

— Дзейнасць філосафа, асобы эпохі Адраджэння Фран-цішка Скарыны з’яўляецца прынцыпам гуманітарных гра-мадстваў усяго свету, — адзна-чыў Іван Саверчанка.

Паэт Алесь Разанаў, які зрабіў паэтычныя пераклады прадмоваў Ф. Скарыны, пад-крэсліў, што асветнік выкладаў людзям навуку Хрыстову і вучыў цаніць Боскі пачатак у чалавеку.

Пра даследванні Ска-рынаўскай спадчыны распавёў намеснік дырэктара Нацыяна-льнай бібліятэкі па навуковай працы Алесь Суша.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў зра-біў экскурс ў гістарыч-ную эпоху, у якую жыў Ф. Скарына. Каб праця-гваць справу Франці-шка Скарыны старшы-ня грамадскай аргані-зацыі заклікаў 25 гадзін у суткі размаўляць па-беларуску з сям’ёй і ка-легамі.

Праз друкава-нае слова беларусы здолелі не толькі да-лучыцца да інтэлекту-альнай традыцыі свету, але і заявіць пра сябе. Скарына зрабіў крок да таго значэння, якое беларусы маюць у куль-турным сусветным развіцці, — адзначалі навукоўцы.

У дольнай зале касцёла распачала дзейнасць выстава твораў беларускіх мастакоў на скарынаўскую тэму. Тут прад-стаўлены працы Міколы Купа-вы, Алеся Марачкіна, Віктара Крука, Алы Губарэвіч і іншых.

У Менскім Палацы ма-стацтваў 5 жніўня была разгор-нута выстава моладзёвай і дзі-цячай творчасці «Францыск Скарына — наш лёс, наша міну-лае, наша будучыня».

(У наступных нумарах мы прапануем вам інтэрв’ю з сучаснымі даследчыкамі Ска-рынаўскай спадчыны.)

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

85 гадоў Адаму Мальдзісу

Адам Восіпавіч МА-ЛЬДЗІС (нар. 7 жніўня 1932, в. Расолы, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласць) — бела-рускі літаратуразнавец, гісто-рык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне жу-рналістыкі БДУ (1956). Пра-цаваў сакратаром радашковіц-кай раённай газеты «Сцяг Іль-іча» (1956-1959). У 1962 скон-чыў аспірантуру пры Інсты-туце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 праца-ваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакаст-рычніцкай літаратуры (1981-1991). У 1990 як чалец дэлега-цыі БССР удзельнічаў у працы 45-й сесіі ААН. Член Саюза пі-сьменнікаў СССР з 1965. Ся-бар Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. У 1991-1998 дырэктар Нацыянальнага навукова-ас-ветніцкага цэнтра імя Ф. Ска-рыны. З 1987 старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фон-ду культуры, у 1991-2005 прэ-зідэнт (з 2010 ганаровы стар-шыня) Міжнароднай асацыя-цыі беларусістаў, у 1996-2006 кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябар рэспублікан-скай Рады ГА “Таварыства бе-ларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Рэдактар біябіблі-яграфічнага слоўніка «Бела-рускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Ко-ласа (1980), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1982); узнагароджаны медалём Фран-цыска Скарыны, ордэнам Фра-нцыска Скарыны (2013).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954. Даследуе гісторыю бе-ларускай культуры і літарату-ры 17-19 стст., беларуска-по-льскія і беларуска-літоўскія лі-таратурныя сувязі, інш. тэмы…

Вікіпедыя.

(Пра А. Мальдзіся чы-тайце на ст. 2-3.)

 

Адаму Мальдзісу — узнёсламу Жыценю Дома Беларусі

Было: уведаў я пра ствараль-ную чыннасць Маціцы Галіцка-Рус-кай, Серба-лужыцкай, Славацкай, Чэшскай, Харвацкай — іншых куль-турна-асветных інстытутаў у гісторыі славянскага народазнаўства.

Адам Іосіфавіч Мальдзіс быў заснавальнікам у 1991 г. і першым дырэктарам «Маціцы Беларускай» — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны, дзе і я стараўся пазначаць у дыфузіі ку-льтур іскрынкі беларуска-латыш-скага спараднення.

І вершы, прысвечаныя Твор-цу Адаму Мальдзісу, пачалі ў мяне ў тыя часы дапаўняць ранейшы наро-бак.   Шматзначнае слова «маціца» ёсць і ў нашай мове: гэта адна з бэлек, на якой трымаецца ў хаце столь. Цудоў-ны вобраз, які мацуе радкі гэтага верша, распачатага яшчэ ў 1997 годзе, а сёння, дапрацаваны ў натхненні, адрасуецца ўжо 85-гадоваму Юбіля-ру з патаемнай зямлі Гудаў:

 

МАЦІЦА МАЛЬДЗІСА

 

Даўно ў Святліцы Мальдзіса

забранзавелі маціцы:

яны ўтрымалі столь!

Бо сам  Адам, нібы Атлант!

Жыццеўзнясенняў ён гарант,

дыфузіі кароль.

Дапамагаў і бэлечкам

даць волю нашым цемечкам :

сябры — на  вышыні.

Адам з Еўропай гутарыў

пра выверты «гайні»:

— Не быць Айчыне хутарам!

 

*   *   *

І не асесць на пні…

Бо назбіраў пад маціцу

Скарына разам з Мальдзісам

планеты карані.

Так, Доля — наша прасніца!

Дом Беларусі ладзіцца

у сценах дабрыні.

 

*   *   *

Каб летуцелі дні —

ты ў бронзаваую маціцу

звані, Адам, звані!

 

І ўсё ж хочацца  ўскалыхнуць  сваё натхненне на  мерыдыянах і па-ралелях — своеасаблівых арэлях Адама Мальдзіса, каб узгадаць некаторыя падзеі нашага агульнага летазлі-чэння.

 

1980 — 1981

 

Галоўная рэдакцыя літаратур-на-драматычных праграм Рэспуб-ліканскага тэлебачання правяла два выпускі перадачы «Спадчына». У 1980 г. Адам Мальдзіс распавядаў тэлегледачам пра Полацак і пра наро-джанага ў гэтым  старажытным гора-дзе Францішка Скарыну. Прывёў новыя доказы дзейнасці і такіх асвет-нікаў, як Каятан Марашэўскі, Ян Бар-шчэўскі.

Мы пабывалі і ў Валынцах Верхнядзвінскага раёна, на радзіме першай беларускай «Камедыі». Адам  Іосіфавіч раскрыў дзейнасць Міхала Цяцерскага, які зрабіў пераробку ма-льераўскай п’есы «Доктар па прыму-су». А хвалі возера Нешчарда выка-лыхвалі нам воблікі Яна Баршчэў-скага.

Запіс новай тэлеперадачы «Спадчына» праходзіў 7-8 снежня 1981 г. у Вільнюсе-Вільні. Яна была прысвечана 100-годдзю з дня нара-джэння Янкі Купалы. Адам Мальдзіс зноў быў аўтарам і вядоўцам. А дапа-магалі нам Янка Багдановіч, Альбінас Жукаўскас, Костас Корсакас, Альма Лапінскене.

1984

 

30-гадовы юбілей шлюбу Адама Іосіфавіча з Марыяй Каролеў-най госці адзначалі ў іх кватэры, а фатаграфавацца выйшлі  на дзялянку перад домам. У прытульнай сябрыне аказаліся разам з сямейнікамі  Генадзь Кісялёў з Янінай Міхайлаўнай,  Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч з Аляўцінай Цімафееўнай, Рагойша Вячаслаў, Таццяна Кабржыцкая з сынамі Севам і Максімам, каля іх  глядзела ў фота-аб’ектыў мужа Людміла Панізьнік.

 

1985

 

У 1981 г. я пазнаёміўся ўпер-шыню з творамі Язэпа Дылы, сабра-нымі пад адной вокладкай Адамам Мальдзісам. А ў 1984 г. выйшла яго кніга «Восень пасярод вясны: Апо-весць, сатканая з гістарычных матэ-рыялаў і мясцовых паданняў». Паду-малася: а мы, людзі новага часу, ці з’яўляемся спадчыннікамі  К. Калі-ноўскага, У. Серакоўскага — герояў гэтай аповесці і многіх іншых кніг Адама Іосіфавіча…

Верш «Спадчыннікі» быў на-друкаваны ў «ЛіМе» ў 1985 г.

 

СПАДЧЫННІКІ

 

Адаму Мальдзісу

 

Будучыня, моцны твой падмурак!

Для усіх — зямлян і землякоў —

вырасталі помнікі культуры,

памяць нерастрачаных вякоў.

Мы — ахова памяці і працы.

Спадчыну — на крошку! — не паруш.

Трэба не крыжамі выстаўляцца —

помніць пра распяцці добрых душ.

Бо цаглінка кожная у замку —

нашых продкаў скамянелы крык.

Толькі праца — вечная! І заўтра

хай мацуе праца мацярык.

На дарозе творчага сталення

нам любоў за вернага ганца.

У тваіх, Айчына, пакаленняў

столькі працы — не відаць канца!

 

1987

 

На той час маімі «ўніверсі-тэцкімі» падручнікамі былі кнігі  «Па-дарожжа ў ХІХ стагоддзе», «Таям-ніцы старажытных сховішчаў», «Аст-равеччына, край дарагі…», «З літа-ратурназнаўчых вандраванняў»…

А як некрыкліва адзаначыць 55-годдзе ад нараджэння  шаноўнага  Творцы, пачатак яго афіцыйнай наву-ковай дзейнасці ў 1962 г., уступленне ў Саюз беларускіх пісьменнікаў у 1967 г., уганараванне доктара філалагіч-ных навук у 1987 г.?

Верш «Страты» з эпіграфам А. Мальдзіса быў змешчаны ў «Дні паэзіі» за 1988 год.

 

СТРАТЫ

 

Гістарычны лёс беларускага народа склаўся так, што яго матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці разышліся,

расплыліся літаральна па ўсім свеце.

 Адам Мальдзіс.

 

Не хочацца бяссоніцай параніцца.

І ўсё ж паўночы сну пайшло у спраты.

Высвечваюцца светлазорнай раніцай

усе мае разбуджаныя страты.

Яны — як дзіркі рваныя у полагу.

Яны — як прорвы чорныя

                                      ў стагоддзях.

Любая страта не знікае сполахам —

нястачаю нашчадкам пераходзіць.

Ці вернецца нектар у соты родныя?

Запоўняцца набыткамі прагалы?

А нехта ж верыць:

                          мы былі бясплодныя.

Дакуль жа век мой будзе абалганы?

Абкрадзеныя продкі,

                               вы пакрыўджаны.

Мы ж, спадчыннікі, самі вінаваты.

Шыкоўненька пад новенькімі крыламі

растуць сыны руінаў — бюракраты.

Яшчэ не хутка іх улада ляснецца,

хоць рычагі у іх пахаладзелі…

А Беларусь была і ёсць уласніцай

любой сваёй няспраўджанай надзеі.

І заўтра хтось яшчэ адзін абудзіцца,

забыўлівасці выламае краты.

Святла — у спраты!

Ажывайце, страты,

і ўсё, у што паверылі мы,збудзецца!

1989

 

«Пра ўсё сказаць прыйшла пара». Гэта не мне быў наказ з Нябёсаў. Хаця…А па праўдзе — 23-24 красавіка 1989 г. Варнянскі сельскі клуб на Аст-равеччыне — на вялікай, а не «малой» радзіме Мальдзіса, як звыкліся нека-торыя аўтары пісаць пра родны ма-цярык, праходзіла Свята паэзіі. Усе, хто  хацеў і мог, выказаліся прозаю і вершамі. А вось наступны хваласпеў, які я хачу паказаць, першымі радкамі праклюнуў паперу пад дзюбамі бус-лоў у Палушах. У «маёнтку дзеда Ка-раля» — а папраўдзе — бацькі Марылі Каролеўны, жонкі Адама Іосіфавіча, і машыне месца знайшлося, і я ўтульна пераначаваў сярод рарытэтаў «кулац-кага», а па праўдзе — барозна-папарна-га жыцця. Нарэшце вынырнуў ужо з майго архіва тоў здзіў:

 

ПА ВУШЫ Ў ПАЛУШАХ

 

Хата дзеда Караля

так падобна да вулля:

пчолачка з каронаю —

Марыя Каролеўна!

І не труцень — сам Адам.

Не фазэнда тут, а храм!

Вунь на крону — неба столь —

бусел ускараскаўся.

Хай жа будуць краскамі

і — у золь

з бабкаю Параскаю

дзед Кароль!

 

1994

 

Пра бабку Параску, якая жы-ла на Шляху з Грэкаў у Варагі, я яшчэ раскажу. А зараз стукаецца ў шыбіну памяці сам аўтограф Адама Восіпа-віча з кнігі «І ажываюць спадчыны старонкі», якая пабачыла свет у 1994 г. у выдавецтве «Мастацкая літара-тура». Дарчы надпіс, калі прачытаць услух, гучыць так: «Дарагім Панізь-нікам — аўтар, госць колішні хаткі бабкі Параскі ў яе 15-годдзе. А. Маль-дзіс».

«Гістарычная» дакладнасць тут неверагодная. Гэта ў 1979 г. была набыта ў Цінкаўцах хаціна ад сына Белавус Параскі родам з-пад Дзісны. Праз год  я пачаў збіраць «эхспанаты»  для будучага музея.

 

2007

 

Пад Бігосавам, амаль на бера-зе Дзвіны ў Верхнедзвінскім раёне, з 1980-га да нядаўняга часу існаваў заснаваны мною Музей на Шляху з Грэкаў у Варагі «Хата бабкі Параскі».  Аднаго разу  Адам Іосіфавіч там быў у наначках пасля наведання вёскі Валынцы.. Хацелася яму яшчэ раз узгадаць мясціны, дзе існавала Забе-льская калегія.

Ступілі, успамінаю, на бугры даўніх пахаванняў тутэйшых знака-мітасцяў. Муры-скляпенні раскуро-чаныя… Побач аднаго дашчэнту ра-рабаванага склепа  на кій быў уздзеты чэрап  продка… На радзіме «Камедыі» мы здрыгануліся ад праяваў  «выхава-ных» атэістаў-варвараў.

Але якая радасць апанавала мяне ад наведання ўжо згаданай  хаты дзеда Караля ў Палушах. Яшчэ раз  нагадаў пра яе Адаме ў новым пада-рунку — у кнізе з выдавецтва «Ліма-рыус». Чытаю: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-год-дзя прафесара Адама Мальдзіса». А дарчы надпіс такі: «Дарагому Сяргею Панізьніку, уладальніку гістарычнай  «Хаты бабкі Параскі» — ад нібыта гаспадара хаты дзеда Караля. А. Мальдзіс. 4.12.2007″.

Усе гэтыя дарчыя надпісы можна знайсці на 50-й старонцы ў кнізе-альбоме «Аўтографы з кніжніцы  Сяргея Панізьніка (1960-2011)”.

2009

 

З выдавецтва «Кнігазбор» у 2009 г. мы атрымалі таміны ў 452 ста-ронкі пад назвай «Тысяча гадоў доб-раму суседству. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё». Складальнікам быў я, а галоўным рэ-дактарам А. Мальдзіс. Ён жа ініцыя-тар і апякун-арганізатар. Бо выданне было здзейснена пры дапамозе Па-сольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэс-публіцы Беларусь і  грамадскай арга-нізацыі «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», самым актыўным сяб-рам якой была навуковец і пераклад-чыца Альма Лапінскене з Вільні.

1000-годдзе першай згадкі пра найменне «Літва»  мы адзначылі вельмі ўзнёсла.  З гумарам быў назва-ны наступы мой верш:

 

МІЛЕНЕ-УМНАМУ АДАМУ МАЛЬДЗІСУ

 

Хто Альмачку здаўна  вітаў?

Dabar as viska supratau!*

Літоўска-беларускі КОЛАС

узвысіў Ты за небакрай.

Лапінскене, а з ёй Багдонас

падвышаны займеюць тонус:

— Gerai**, — прамовяць. — Neblogai!***

Тысячагодні юбілей

падоўжыцца і надалей.

Сумесны будзем весці рэй!

І пра Расолы, Гудагай

пасунешся, Адам, у Рай****, —

добрасуседства азываць,

сваё Стокніжжа выдаваць.

—————————————-

*Dabar as viska supratau! (літ.) — Цяпер я ўсё зразумеў!

**Gerai  (літ.) — Добра .

***Neblogai (літ.) — Няблага!

****Рай — вёска ў Гарадзенскай вобл.

 

2012

 

Юбілейны год Адама Маль-дзіса. Розніца між вёснамі-летамі ў нас — роўна 10. Таму загадзя пачаў скла-дваць Адаму Іосіфавічу верш-пры-свячэнне.

 

НА ДАМАЛОТКІ

 

Зноў праз весніцы ад Жыценя

атрымаеш бохан.

Будзем жыць як набяжыць ці не?

Не! Будзем слухаць Бога.

  Нам з табой, Адам, пры Балтыцы

    гудзьбаваць прасторы.

    Юбілеі — каб упарціцца,

    лушчыць недаборы.

І здабытак браць не ў рэзьгіны —

для  Праабражэння.

Юбілеі — гэта хрэсьбіны

новага служэння.

    Будзем заўтра з дамалоткамі

    ты і я за туза —

    з мроямі салодкімі,

    думамі-малодкамі

    дні за лейцы тузаць.

——————————————

6 жніўня адзначаюць свята Праабражэння Ісуса

паводле каталіцкага календара.

 

2016

 

Адам Іосіфавіч 17 красавіка 2016 г. паведаміў: «Збіраюся на Аст-равеччыну. Буду ў Астраўцы, Рым-дзюнах і Малях…»

Пра будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі шораху на ўсіх суседніх землях многа. Я асце-рагаўся трывожыць нашага  Адомаса-Антраса-Гудаса (дарэчы: гуды ў ра-зуменні балтаў — майстры, умельцы), але ўрэшце-рэшт асмеліўся на такое пяцірадкоўе:

Прашу Нябёсы ў сіні, зеллі, —

Каб людзі Т А М не ачарсцвелі,

І каб Адамавы Рымдзюны,

Як той Чарнобыль, не аселі

На гнеўных ізатопаў дзюны.

 

Заканчэнне 2016 года запом-нілася такімі мальдзісаўскімі радкамі: «Віншую з 500-годдзем беларускага і тым самым усходнеславянскага кнігадрукавання і 800-годдзем успа-мінання нашага этнічнага наймення ў пісьмовай (лацінамоўнай) крыніцы — Albarussia!                  

31.12.2016 г.»

 

Нашы суседзі адшуканы тапо-нім «Літва» выкарысталі на 1000 пра-цэнтаў. Мне ж падзякаваць за паве-дамленне давялося вось толькі так:

 

Наша Альба!

Знікне жальба, —

мы ад вусця

хваляў-гусцяў

паплывём не ўскось, а прама,

Дзякуй ветразю Адама!

 

Заўтра Мальдзіса стырно

паяднае Высь і Дно.

Плынь не будзе заскарузлай,

бо з крыніцы беларускай.

Колькі ж год ёй? Восемсот!

Мацярык — у разварот!

 

2017

 

Чым надзелена мудрасць? З прадмовы Ф. Скарыны да кнігі «Пры-павесці Саламона» (Прага, 1517) можна вычытаць: «У ёй сапраўды ёсць дух — разумны, разважлівы, сціплы, даступны, рухомы, несапсаваны, сапраўдны, салодкі, чысты, сталы, добры! І ўсімі астатнімі цнотамі мудрасць надзелена».

Пакуль разбіраўся з цытатаю вынослівага Палачаніна, раптам з аба-жура, бо няма маціцы пад столю, ска-ціўся лісток календара ад 7 жніўня 2002 года. У тэксце на ім Алена Васі-левіч узгадала лонданскае віншаванне ад Адама Мальдзіса ў 1982 г., пералі-чыла (амаль лірычна) усе адметнасці-выдатнасці-дасведчанасці доктара, прафесара, лаўрэата, медаліста з уз-нёслымі крыламі…

І прызналася на заканчэнне: «Яго  вуснае Слова можна слухаць, не стамляючыся, бясконца! Злата-вуст! Аратар — без позы! Цыцэрон!»

І вось хачу пачаць самы свежы верш-прысвячэнне «Скарынаўская вязь», эпіграфам да якога ахвоцяцца радкі і з прадмовы Францішка Ска-рыны, і з каляндарнага выспаведван-ня Алены Васілевіч.

 

СКАРЫНАЎСКАЯ ВЯЗЬ

 

І мовіць Ганна Запартыка:

— Зацыраваў Адам свой схрон.

Ён Таямніцаў  уладыка:

тырчыць з архіваў Цыцэрон.

Ля слоў Алены Васілевіч

у поўнай згодзе словы Ганны:

— Аратар? Саламон? Ён — веліч

і Златавуст неабалганы!

На цаліку вякоў — Араты.

Узяць яго «снапы» ў музей?

Хай Словам скіне крагі з варты

і Клічам зрушыць Калізей!     

Так, гладыятарам Адась

сваіх Расолаў не аддасць.

Гучаць «Sto lat!» яму парады.

Ён мемуарна верне страты.

Між чытачоў не будзе звады:

Скарынаўская

у Адама

вязь!

 

З паклонам —

Сяргей Панізьнік.

30.07.2017 г.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

Разглядаюцца новыя прозві-шчы, занатаваныя з навуковых і на-вукова-папулярных выданняў, перыя-дычнага друку Беларусі; некаторыя ранейшыя прозвішчы, што атрымалі новую аўтарскую інтэрпрэтацыю. Сістэма апісання падлеглых аналізу онімаў у асноўным захоўваецца пры разглядзе адапелятыўных утварэн-няў. Адымёнавыя прозвішчы маюць дадатковую кваліфікацыю — паказва-ецца, з якой мовы-першаасновы пры-йшло імя і якое яго там значэнне.

Для нашых новых чытачоў дзеля лаканічнасці выгляду і адэк-ватнага разумення яго сэнсу выкары-стоўваюцца ў тэксце некаторыя тэрміны. Апелятыў — агульны назоў-нік. Онім — уласнае імя. Антрапонім — асабовае ўласнае імя. Тапонім — ула-сная назва геаграфічнага (ланшафт-нага) аб’екта. Акцэнтаванне — спосаб утварэння новых слоў шляхам змены месца націску ў слове. Бацькайменне — імя па бацьку. Рэгіянальнае слова (рэг.) — не агульнапашыранае. Вытвор — вытворнае слова, утварэнне. Фар-мант — суфікс разам з канчаткам (і нулявым). Нашчадак — сын (дачка), спадчыннік, дзіця. Формула прозві-шча (ФП) — фіксацыя этапаў утва-рэння прозвішча, яго паходжання.

 

  1. Абакунчык (Ганна) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Абакун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Абакун-чык. ФП: Абакум (імя, ст.-яўр. ‘абдымаць’) — Абакун (разм. варыянт) — Абакун (мянушка, потым прозвішча) — Аба-кунчык. Або як памян.-ласк. ад Абакун.
  2. Абдулаева (Святлана) — вытвор з фармантам -ева ад антрапо-німа Абдулай і семантыкай `нашчадак (дачка) названай асобы`: Абдулай-ева. ФП: абдуліць (‘абсыпаць’ — Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заход-няй Беларусі і яе пагранічча, 1979, т. 1, с. 31, параўн. літоўск. duliti `пера-тварыцца ў пыл`) — абдулай (‘той, хто абсыпае'; параўн. валачай ‘валацуга’) — папіхай ‘папіхач’ (П. Сцяцко. Бела-рускае народнае словаўтварэнне. Мінск, 1977, с. 23) — Абдулай (мя-нушка, потым прозвішча) — Абдула-ева.
  3. Абозная (Таццяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва абозная ‘тая, хто суправаджае абоз або звязана з перавозкамі абозамі’ (або ‘чарада фурманак, падвод з людзьмі або з па-клажаю ў дарозе’, а таксама ‘сукуп-насць транспартных сродкаў спецы-яльнага прызначэння’).
  4. Агрызка (Алёна) — семан-тычны антрапанімічны вытвор ад апе-лятыва агрызка ‘той, хто агрызаецца’.
  5. Ададурава (Валянціна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Ададур і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ададур-ава. ФП: аддадурыць (‘адставіць’ СНМЗ) — аддадура (‘той, хто аддадурвае’ — ‘адстаўляе’ (зад)) — Аддадура / Ададура (мянушка, потым прозвішча) — Ада-дурава (народзінка Зэльвеншчыны і Слонімшчыны).
  6. Адамковіч (Алесь) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Адамка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Адамк-овіч. ФП: Адам (імя <ст.-яўр. adam — ‘чалавек’) — Адамка (памянш.-ласк. форма) — Адамка (‘жонка (дачка) Адама’) — Адамка (прозвішча) — Адамковіч.
  7. Адаська (Люцыя) — вары-янт імя Адам (<ст.-яўр. ‘чалавек’, з экспрэсіўным суфіксам -ась (+ка) набыў ролю прозвішча (праз ступень празвання)).
  8. Адзінцова (Інэса) — вытвор з фармантам -ова ад антрапоніма Адзінец і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Адзінц-ова. ФП: адзінец (‘адзінокі, бессямейны; бабыль’) — Адзінец (мянушка) — Адзінец (про-звішча) — Адзінцова.
  9. Адзярыха (Казімір) — вы-твор з фармантам -ыха ад антрапоніма Адзёр і значэннем ‘жонка названай асобы’. Адзёр — семантычны вытвор ад апелятыва адзёр ‘заразная, пера-важна дзіцячая, хвароба, якая супра-ваджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай’.
  10. Адзярыха (Казімір) — вы-твор з фармантам -ыха ад антрапоніма Адзёр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Адзёр-ыха — Адзярыха. ФП: адзёр (‘заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца вы-сыпкай, з апаленнем дыхальных шля-хоў і гарачкай’) — Адзёр (мянушка, потым прозвішча) — Адзярыха (‘жонка асобы з прозвішчам Адзёр‘, фармант -ыха) — Адзярыха (прозвішча).
  11. Адэльскі (Эмануіл) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Адэльск і значэннем ‘народзінец, жы-хар названага паселішча': Адэльск-скі — Адэльскі (накладанне суфікса —ск- на фіналь утваральнай асновы).
  12. Ажгірэй (Кацярына) — семантычны вытвор ад апелятыва ажгірэй ‘раззлаваны’ (ад татар. ажгыру (‘раззлавацца’) і фармант -эй: ажгір-эй).

13.Азаранка (Вікторыя) — вытвор з фармантам -анка ад антр-апоніма Азар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Азар-анка. ФП: Азар (імя ст.-яўр. ‘Бог памог’) — Азаранка (празванне) — Азаранка.

  1. Акінчыц (Іван) — другас-ная форма, першасная Акінчыч — вы-твор з суфіксам -ыч ад антрапоніма Акінка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Акінч(к/ч)-ыч. ФП: Ака (імя ўласн. муж.) — Акін (‘нашчадак Акі‘, суфікс -ін) — Акінка (‘жонка, дачка Акіна‘, фармант -ка) — АкінчычАкін-чыц (дысіміляцыя чч — чц).
  2. Аксёнкіна (Таццяна) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Аксёнка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аксёнк-іна. ФП: Аксён (імя, з мовы грэкаў ‘павяліч-вацца, узрастаць, памнажацца’) — Ак-сёнка (народна-гутар. форма, фар-мант -ка) — Аксёнка (мянушка, потым прозвішча) — Аксёнкіна.
  3. Аксень (Артур) — форма імя Аўксенцій (з мовы грэкаў ‘павя-лічваюцца, узрастаюць’) набыла ролю прозвішча. Як і Аксель і інш.
  4. Аксючыц (Ірына) — друга-сная форма, першасная Аксюціч — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Аксюта і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аксюц-іч. ФП: Аксіння (імя, з мовы грэкаў ‘гас-ціннасць’) — Аксюта (эмац.-ацэн. форма з фармантам -юта) — Аксюта (прозвішча) — Аксюціч — Аксючыц (з зменай ц-ч).
  5. Акудовіч (Паліна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Акуда і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Акуд-овіч.
  6. Акула (Кастусь) — семан-тычны вытвор ад імя Акула (лац. ‘арол’, грэч. ‘жолуд’ (плод дуба)). Або ад апеятыва акула ‘вялікая драпежная марская рыба з вераценападобным целам і вялікай пашчай’.
  7. Акулевіч (Пётр, Рыгор) — форма бацькаймення з фармантам —евіч ад антрапоніма Акула і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Акул-евіч. ФП: Акула (імя <лац. ‘арол’ або грэч. ‘ядомы жолуд, плод дуба’) — Акула (прозвішча) — Акулевіч.
  8. Аладзева (Любоў) — выт-вор з фармантам -ева ад антрапоніма Аладзя і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аладз-ева. ФП: аладзя (ст.-бел. ‘аладка’) — Аладзя (мянушка, потым прозвішча) — Аладзева.
  9. Алаў (Антон) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антра-поніма Алы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ал-аў. ФП: алы (<рус. алый ‘пунсовы, ярка-чырвоны’) — Алаў (мянушка, потым прозвішча) — Алаў. Або: Ала (жан. імя) — Алаў (‘які нале-жыць Але’) — Алаў (бацькайменне, потым прозвішча).
  10. Алейчанка (Юлія) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Алейка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Алейч(к/ч)-анка. ФП: алей (‘тлушч з расліннага насення (канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад.)’) — алейка (памян.-ласк. форма, фармант -ка) — Алейка (мянушка, потым про-звішча) — Алейчанка.
  11. Алейчанка (Юлія) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Алейка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Алейч(к/ч)-анка. ФП: алей ‘тлушч з насення раслін’) — алейнік (‘той, хто вырабляе алей’) — алейка (‘жанчына, якая вырабляе, прадае алей’) — Алейка (мянушка, потым про-звішча) — Алейчанка.
  12. Александроўская (Лары-са) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Аляксандравічы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названага пасе-лішча': Александроў-ская. ФП: Аляк-сандр (імя) <грэч. ‘мужчына-аба-ронца’ — Аляксандравіч (прозвішча, фармант -овіч) — Александровічы (тапонім з прозвішчамі Александровіч) — Александроўская.
  13. Алімаў (Леў) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Алім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Алім-аў. ФП: Алім (імя) — Алім (прозвішча) — Алімаў.
  14. Аліхвер (Надзея) — імя (з мовы грэкаў ‘вольны, свабодны’) на-было ролю прозвішча.
  15. Алыцкая (Святлана) — вы-твор з фармантам —ская ад тапоніма Алыча і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Алыч-ская — Алыцкая. ФП: алыча — (‘паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы, плод гэтага дрэва’) — Алыча (тапонім) — Алыцкая.
  16. Альфёраў (Жозеф) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Альфёр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Альфёр-аў. ФП: Аліхвер (імя гл. вышэй) — Альфёр (народна-гутарк. форма) — Альфёр (мянушка, потым прозвішча) — Аль-фёраў.

(Працяг у наступным нумары.)

 

215 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 31 ліпеня — 03 жніўня 2017 г. правяла Міжнародную навуковую канферэнцыю «Геалогія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы Захаду Усходне-Еўрапейскай платформы: праблемы вывучэння і рацыянальнага выкарыстання», прысвечаную 215-годдзю з дня нараджэння І. Дамейкі.

 На прадстаўнічы навуковы форум прыбылі навукоўцы і госці (у тым ліку нашчадкі І. Дамейкі) з многіх краін свету.

 

Выступ Алены Анісім з нагоды канферэнцыі ў сувязі з 215-годдзем Ігната Дамейкі 31 ліпеня 2017 г.

Сёлета ў нас знамяна-льная падзея — мы адзначаем 215 гадоў з дня нараджэння славутага сына нашай зямлі Іг-ната Дамейкі. Шмат што сыхо-дзіцца ў гэтым годзе — 500 гадоў беларускага кнігадрукавання, Год навукі, 100-годдзе аднаў-лення нашай дзяржаўнасці. І вельмі важна, што мы сёння асэнсоўваем дзейнасць выдат-нага навукоўца, грамадскага дзеяча свайго часу, вяртаем яго імя ў нашу гісторыю. Прыклад Ігната Дамейкі, чалавека, які не змог рэалізаваць свой талент напоўніцу на радзіме, але ніколі не забываў, адкуль ён пахо-дзіць, вучыць нас многаму. На-йперш таму, што таленавіты і мэтаскіраваны чалавек абавяз-кова здолее раскрыць свой па-тэнцыял, калі будзе да гэтага імкнуцца сам, знойдзе прыхі-льнікаў і паплечнікаў. А тыя на-маганні, якія прыкладаў Ігнат Дамейка, сумленна і самааддана працуючы ў абранай галіне, прынеслі яму і павагу, і зада-вальненне, і прызнанне, і ўдзя-чнасць народа, у чыёй краіне ён знайшоў прытулак і працу.

Аналізуючы прафесій-ную дзейнасць Ігната Дамейкі, мы павінны адзначыць самае важнае: ён быў і застаецца сы-нам сваёй зямлі. Нездарма ў апошнія гады свайго жыцця ён імкнуўся пабыць на радзіме, каб вярнуцца да вытокаў і па-дзяліцца сваім поспехам з род-нымі і блізкімі людзьмі. Наш абавязак — аддаць належнае кожнаму з сыноў і дачок бела-рускай зямлі, дзе б яны ні былі, у які б час не працавалі. Наша ўдзячнасць і павага кожнаму знакамітаму нараджэнцу зямлі беларускай — гэта асэнсаванне таго, што зямля наша славіцца таленавітымі людзьмі, гэта ўсведамленне таго неаспрэч-нага факту, што менавіта людзі з’яўляюцца асноўным багаццем любой краіны. І ўшанаванне і прызнанне іх заслуг — гэта на-туральны працэс умацавання незалежнасці нашай краіны.

Наша шчырая ўдзяч-насць павінна быць адрасава-ная ўсім нашчадкам Ігната Дамейкі за іх адкрытасць, пры-язнасць і прыхільнасць да яго радзімы.

 

Каталіцкі касцёл Чылі рыхтуе кананізацыю беларуса Ігната Дамейкі

У менскім Чырвоным кас-цёле 31 ліпеня, у дзень 215-годдзя вядомага беларуса Ігната Дамейкі (1802-1889), даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі, было абвешчана пра тое, што каталіцкі касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для канані-зацыі Дамейкі, піша krynica.info.

Пра гэта пробашчу Чыр-вонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку паведаміла дэлегацыі з Чылі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі сям’і Дамейкі. У Бе-ларусь прыехалі тры праўнукі дона Ігнацыё і адзін прапраўнук.

З нагоды ўрачыстага вы-падку ў касцёле адбылася адмы-словая святая імша.

Наш кар.

Здымак Элы Дзвінскай.

 

На Дзятлаўшчыне збіраюцца аднаўляць сядзібу, дзе жыў Ігнат Дамейка

Пра сваю ідэю адна-віць сядзібу і стварыць пры ёй музей уласнік будынка Канс-танцін Шуляк распавёў падчас візіту нашчадкаў Дамейкі ў Жыбартоўшчыну 4 жніўня 2017 г.

— Мы б хацелі аднавіць, наколькі гэта магчыма, — сказаў Канстанцін Шуляк.

Жыбартоўшчына нале-жала дзядзьку Дамейкі — такса-ма Ігнату. Будучы навуковец жыў тут у 1822-1823 гадах. Маючы 82 гады, Дамейка зноў прыехаў у Жыбартоўшчыну да дачкі і зяця, якія жылі ў ма-ёнтку.

— Вельмі прыемна быць у месцы, дзе наш продак пра-вёў шчаслівыя гады ў сваім дзяцінстве, — сказала Пас Да-мейка, Ігнатава праўнучка, пад-час візіту ў Жыбартоўшчыну. — У сваіх успамінах ён пісаў: «Я вельмі шчаслівы знаходзіцца тут. У тым самым пакоі, дзе я жыў дзіцем».

— Мы яго лічым не то-лькі героем Чылі, але і героем Беларусі, — сказаў Аляксандар Дубовік, старшыня Дзятлаў-скага райвыканкама.

Канстанцін Шуляк па-тлумачыў, што арганізуе на тэ-рыторыі маёнтка аграсядзібу. Найперш пабудуе гасцявы дом, а потым возьмецца за ад-наўленне сядзібы Дамейкаў. Цяпер сядзіба ў аварыйным стане і патрабуе кансервацыі.

Таксама Канстанцін Шуляк плануе адкрыць тут музей. Ён будзе прысвечаны гісторыі мясцовага краю, у тым ліку сям’і Дамейкаў.

— Спадзяёмся, што праз колькі год вы ці вашы дзеці зможаце прыехаць сюды і пры-пыніцца, — сказаў Канстанцін Шуляк.

«Радыё Свабода».

 

У Менску прэзентавана кніга пра Ігната Дамейку

31 ліпеня споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння навукоўца-мінеролага, геолага Ігната Дамейкі, ураджэнца  в. Вялікая Мядзведка Наваград-скага павета Менскай губерніі, удзельніка Таварыстваў філа-матаў і філарэтаў і паўстання 1830-1831 гадоў, нацыяналь-нага героя Чылі.

У Менск прыехалі  праўнукі Ігната Дамейкі — Пас, Сесілія і Мігель Дамейкі. Госці ўзялі ўдзел у навуковай кан-ферерэнцыі «Геалогія і міне-ральныя рэсурсы Захаду Ус-ходне-Еўрапейскай платфор-мы», прысвечанай юбілею да-следчыка, якая праходзіла ў Нацыянальнай Акадэміі навук з 31 ліпеня па 3 жніўня.

31 ліпеня ў Міністэр-стве замежных спраў адбылася прэзентацыя кнігі сеньёры Да-мейкі «Ігнат Дамейка: з Мядз-ведкі — Сант’яга-дэ-Чылі (1802-1889)», перакладзенай з іспан-скай на беларускую мову. Пас Дамейка жыве ў Аўстраліі, у яе пяць дачок і шасцёра ўну-каў. Яе бацька быў палітыкам, які быў вымушаны з’ехаць з сям’ёй у эміграцыю.

— Я вельмі ўсхвалявана цырымоніяй , — сказала сеньёра Пас Дамейка, праўнучка Ігната Дамейкі. — Мне вельмі прыемна бачыць яго партрэт у касцёле. Дон Ігнацыё быў добрым му-жам і сем’янінам, у яго было чацвёра дзяцей, і сёння ў Чылі жывуць каля 200 яго нашчад-каў. Апошнія 20 гадоў я пры-свяціла даследванню жыцця майго прадзеда. Пасля таго, як я перанесла аперацыю, і нека-лькі імкненняў перажывала клінічную смерць, дон Ігна-цыё прыцягнуў мяне да сябе. Калі я прышла ў прытомнасць, то вырашыла, што буду дасле-дваць яго жыццё. Я паехала на Беларусь, у Літву, Польшчу, Францыю, Чылі. На іспанскай мове я напісала кнігу, якая была выдадзена ў Чылі і перавы-дадзена па-ангельску ў Аўстра-ліі. Самымі шчаслівымі, поў-ныя падарожжаў і прыгодаў, былі апошнія 20 гадоў майго жыцця, якія я прысвяціла май-му прадзеду. У кнізе я імк-нулася паказаць паўнату яго асобы. Ён быў рамантыкам і адначасова рэлігійнай асобай, навукоўцам, добрым бацькам.

Пра экспедыцыю ў Чылі прадстаўнікоў Беларусі, якая адбывалася ў 2012 годзе, распавеў касцельны актывіст Леанід Галубоўскі.

— На 200-годдзе Ігната Дамейкі  ў інстытуце геалогіі НАН праводзілася канферэн-цыя. Выкладчыкі геаграфіч-нага ўніверсітэта БДУ ў 2012 годзе адправіліся ў Чылі на чале  з рэктарам БДУ Сяргеем Абла-мейкам, наведалі ўніверсітэт у Сант’яга, дзе працаваў наш су-айчыннік.Там стаіць бюст Іг-ната Дамейкі.  Капсулу з зямлёй  з Беларусі мы даставілі ў рада-вую спачывальню сям’і Дамей-каў у Сант’яга. Удзельнікі экс-педыцыі пабывалі ў гарах, наведалі Патагонію, экватары-яльныя раёны краіны і горад Ла-Серэна. Былая горная шко-ла ў Ла-Серэне, а сёння -уні-версітэт, носіць імя Ігната Да-мейкі. Нас правялі па аўдыто-рыях гэтага ўніверсітэта, пака-залі калекцыю мінералаў з усяго свету, якую збіраў Да-мейка. У геалагічным музеі стаіць помнік вучонаму. З Чылі на Беларусь таксама была да-стаўлена каспула з зямлей. У Менску ў сярэдняй школе №120 ёсць музей, прысвечаны  вялікаму падарожніку і наву-коўцу. Вучні школы пішуць пра яго свае даследванні і выступаюць на гарадскіх вуч-нёўскіх канферэнцыях.

У Чылі вельмі шану-юць даследчыка-мінеролага, прафесара Ігната Дамейку. У яго гонар названыя вуліцы ў Сант’яга-дэ-Чылі, Вальпараіса і яшчэ ў васьмі гарадах Чылі, а таксама ў Вільні, Менску, На-ваградку, Лідзе, Крупаве…

Э. Дзвінская.

 

На фота “Свабоды”:

  1. Нашчадкі Дамейкі ў Менску;
  2. Пас Дамейка са сваёй кнігай, выдадзенай па-бела-руску;
  3. Уладзімір Макей і Пас Дамейка.

 

Юбілейныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

6 жніўня, у свята Пера-мянення Пана, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвя-цейшай Панны Марыі і святога Станіслава прайшло святка-ванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

— Менавіта 6 жніўня 1517 года выйшаў у свет «Пса-лтыр» — першая друкаваная кніга са Святога Пісання на бе-ларускай мове таго часу, — ад-значае біскуп Аляксандр Яшэ-ўскі. — Для Скарыны перша-сным было не проста надру-каваць кнігу і стаць першадру-каром на нашых землях. Най-больш важным для яго было выданне менавіта Бібліі на мо-ве, зразумелай звычайным людзям, каб Божае слова чы-талі і каб — як казаў сам Скарына — «лекі для душы і для цела» адтуль бралі.

Святкаванне распача-лося святой iмшой у 11.00, падчас якой супольнасць на чале з іерархам і душпастырамі дзякавалі Стваральніку за дар Божага слова на роднай мове.

Пасля святой iмшы з навуковым дакладам на тэму «Францішак Скарына: знаёмы і не знаёмы» выступіў Віталь Еўмянькоў, кандыдат філала-гічных навук, сябар Саюза бе-ларускіх пісьменнікаў, дацэнт МДУ імя А.А. Куляшова.

 

У Празе адбыліся між-народны навуковы сімпозіюм «Скарына і Прага», адкрыццё дзвюх выставаў, прысвечаных беларускаму асветніку і ўскла-данне кветак да памятных мяс-цін — да шыльды Скарыну на будынку Славянскай бібліятэ-кі і да месца, дзе магла быць яго друкарня.

Па матэрыялах друку.

 

Гомельскі дызайнер-мастак Дзмітрый Казлюк ідэю свайго арт-праекту з выявай першага беларускага кніга-друкара Францішка Скарыны прапанаваў кіраўніцтву адна-йменнага ўніверсітэта ў 2015 годзе. Грошы на матэрыялы для графіці было вырашана са-браць з дапамогай сацыяльнай краўдфандынгавай пляцоўкі, але неабходнай сумы сабраць не ўдалося. Тады гамяльчук вырашыў стварыць малюнак сваімі сіламі, часткова з гра-шыма дапамагла ВНУ.

На стварэнне графіці пайшло дзевяць дзён і 60 кг фа-рбы. Ужо падчас працы Дзмі-трый даведаўся, што 6 жніўня — сімвалічны для беларускага кнігадрукавання дзень. Таму ён стараўся паспець скончыць свой праект менавіта да гэтай даты. У выніку рыштаванні былі прыбраныя 4 жніўня, якраз у дзень нараджэння са-мога Дзмітрыя.

— Партрэт Францішка Скарыны зроблены ў аўтар-скай тэхніцы. Гэта нешта ся-рэдняе паміж алоўкавым ма-люнкам і гравюрай. Выкары-стоўвалася спецыяльная фа-садная фарба, якой не страш-ныя сонца ці дождж, а значыць, малюнак будзе даўгавечным, — распавёў гамяльчук.

Радыё Свабода.

 

Рэспубліканская экс-пертна-мастацкая рада па ману-ментальна-дэкаратыўным мас-тацтве на чале з рэктарам Бе-ларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхасём Баразной ухваліла эскізны праект скуль-птара Геніка Лойкі — помнік-бюст першадрукара Франціш-ка Скарыны.

Помнік маюць усталя-ваць ужо сёлета ўвосень — у цэнтры Кішынёва, у скверы насупраць беларускай амба-сады. Паводле Гэніка Лойкі, за комплексную рэалізацыю пра-екту адказвае архітэктар Віталь Арабей. Ідзе змаганне і за напі-санне імя Скарыны. Згодна з умовамі конкурсу на помніку павінен значыцца Францыск, аўтар жа настойвае на Фран-цішку.

Радыё Свабода.

 

100 гадоў “ЗВЯЗДЗЕ”

“Звязда” — дзяржаўная рэспубліканская газета на бе-ларускай мове, якая выдаецца ў Беларусі.

Наклад — 25 тыс. асоб-нікаў. У 1972 годзе наклад складаў 100 тыс. асобнікаў.

Першы нумар газеты (на рускай мове) выйшаў 9 жніўня 1917 года ў Менску. У 1917 годзе частка нумароў вы-йшла пад загалоўкамі «Молат» і «Буравеснік». Была органам Менскага камітэта РСДРП(б). З лютага па снежань 1918 года і з чэрвеня па жнівень 1920 го-да друкавалася ў Смаленску, а ў красавіку 1919 года — у Ві-льні; астатні час — у Менску. У 1920 годзе стала друкаваным органам ЦК КП(б) Беларусі. У 1925 годзе частка матэрыялаў пачала публікавацца на бе-ларускай мове, а ў 1927 годзе газета стала цалкам беларуска-моўнай.

У жніўні 1941 года з-за нацысцкай акупацыі выданне газеты было спынена. У траўні — верасні 1942 года і студзені 1943 — ліпені 1944 года газета выходзіла падпольна; многія чальцы рэдакцыі загінулі, аку-панты гатовыя былі выплаціць 75 тысяч марак таму, хто пака-жа, дзе друкавалася падполь-ная газета «Звязда». 10 ліпеня 1944 года, пасля вызвалення Менска савецкімі войскамі, вы-данне газеты было афіцыйна адноўлена.

Газета ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (1965) і ордэнам Пра-цоўнага Чырвонага Сцяга (1967).

Заснавальнікамі газеты з’яўляюцца Савет Міністраў, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага схо-ду Рэспублікі Беларусь.

Вікіпедыя.

Віншуем калегаў-звяздоўцаў з паважным юбілеем.

 

Навіны Германіі

Стыпендыяльная праграма DAAD для навучання на праграмах развіцця (Германія)

Арганізацыя The Ger-man Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі для замежных студэнтаў на прагра-мах магістратуры і аспіран-туры ва ўніверсітэтах Германіі. Мэта праграмы падрыхтаваць высокакваліфікаваных спе-цыялістаў з краін, якія развіва-юцца. Спіс праграм, навучаю-чыся на якіх можна атрымаць стыпендыю, можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы. Стыпендыі выплачваюцца ў перыядзе ад 12 да 24 месяцаў, дэдлайн 30 кастрычніка.

Стыпендыя складаецца з:

— штомесячнай стыпен-дыі памерам у 750 €, для канды-датаў, якія маюць доктарскую ступень стыпендыя складае 1000 € у месяц;

— транспартных выда-ткаў;

— аплаты медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшча-сных выпадкаў (калі гэтыя вы-даткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй).

 

Патрабаванні да кан-дыдатаў і кандыдатак:

— працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца і ўцягнутыя ў пла-наванне і правядзенне праек-таў, якія маюць акцэнт на палі-тыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай, або сацыяльнай сферах;

— маюць дыплом бака-лаўра, або эквівалент у адпа-веднай дысцыпліне;

— атрымалі ступень з до-брымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2-х гадоў вопыту работы ў адпа-веднай сферы;

— атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць га-доў таму;

— хочуць навучацца на нямецкай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць нямецкую мову на ўзроўні А2, або В1;

— хочуць навучацца на англійскай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6), або TOEFL (мінімум: 550 пісь-мовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);

Заяўкі на паступленне разам з дакументамі варта ад-праўляць непасрэдна на элек-тронны адрас абранай прагра-мы. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і мо-жа быць у перыядзе са жніўня па кастрычнік.

Неабходныя дакумен-ты:

— рэгістрацыйная фор-ма;

— СV з подпісам (для напісання CV неабходна выка-рыстоўваць узор http://europass.cedefop.europa.eu/);

— матывацыйны ліст з подпісам;

— рэкамендацыйны ліст з універсітэта, які павінен мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— рэкамендацыйны ліст ад працадаўцы, які павінны мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— пацверджанне аб пра-цаўладкаванні ў роднай краіне кандыдата і, калі магчыма, га-рантыю аб вяртанні на пасаду пасля заканчэння навучання;

— пацверджанне ведан-ня мовы: англійскай — IELTS МЛМ TOEFL, нямецкай — не-абходна для курсаў, якія вы-кладаюцца на нямецкай;

— копіі атрыманых вучо-ных ступеняў:

— копіі акадэмічнай вы-піскі з ацэнкамі;

— копія сертыфіката аб заканчэнні школы.

Для паступлення на некаторыя курсы магчыма спатрэбяцца дадатковыя даку-менты.

АДБ “Брусель”.

 

Увага! З 26 ліпеня змяніўся нумар тэлефона Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Новы нумар (8017) 2638511.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

Пачалася і міжусобная вайна паміж герцагамі Бургун-дыі і Арлеана. У 1413 г. у Ан-гліі з’явіўся новы кароль, Ген-рых V Ланкастарскі. У жніўні 1415 г. ён з вялікім войскам на-паў на Францыю. У 1416 г. да яго далучыўся герцаг Бургун-дыі са сваім войскам. У каст-рычніку 1415 г. адбылася вя-лікая бітва каля вёскі Азенкур на поўначы Францыі. Францу-зы былі разбітыя. Англічане паступова захапілі ўсю поўнач Францыі, у тым ліку і Парыж.

21 траўня 1420 г. у Труа бакі падпісалі мірную да-мову, паводле якой пасля сме-рці караля Францыі Карла VI каралём краіны станавіўся Ген-рых V. Сын Карла VI дафін Карл губляў свае спадчынныя правы на французскую каро-ну. Аднак дафін Карл з гэтым не пагадзіўся і аб’явіў дамову ў Труа незаконнай. У 1422 г. амаль адначасова паміраюць Генрых V (у яго застаўся 9-ме-сячны спадкаемца Генрых VII), і Карл VІ. Дафін Карл паехаў на поўдзень Францыі і ў Пу-ацце быў абвешчаны каралём Карлам VII. Аднаку Еўропе яго каралём не прызналі, бо ён не змог паводле традыцыі кара-навацца ў Рэймскім саборы.

Францыя распалася на тры часткі: Паўночную, дзе знаходзіліся англічане, Бур-гундыю — саюзніка Англіі, і Цэ-нтральную, разам з паўднёвай часткай (тэрыторыя на поў-дзень ад Луары), дзе прызна-валі ўладу Карла VII.

Вайна паміж аглічанамі і французамі працягвалася. У кастрычніку 1428 г. войскі ан-глічан аблажылі буйны горад і цвердзь Арлеан, які меў важ-нае стратэгічнае значэнне. Зда-валася, выратаваць яго мог толькі цуд. I такі цуд здарыўся ў 1429 г.

Жанна д’Арк. Нягле-дзячы на доўгія паразы ў вайне з Англіяй у французскім наро-дзе існавала надзея на цуд, які выратуе здрапежаную краіну ад захопнікаў. Было распаўсю-джана павер’е, што з дубовага лесу, які знаходзіцца на мяжы з Латарынгіяй, з’явіцца Дзева — вызваліцельніца Францыі. I вось у 1429 г. цуд здарыўся ў выглядзе Жанны д’Арк, якую назавуць спачатку Латарынг-скай, а потым Арлеанскай дзе-вай.

Гэтая дзяўчына нара-дзілася ў 1412 г. у вёсцы Дам-рэмі, на мяжы Латарынгіі і Шампані, у сялянскай сям’і.  Дзяўчынка расла вельмі ўраз- лівай і была рэлігійна-экзаль-таванай асобай. У 15 гадоў яна і яе сям’я сутыкнуліся з жахамі вайны. Жанне падчас малітваў пачалі  з’яўляцца прывіды і чуцца галасы, якія намаўлялі яе выратаваць дафіна Францыі і вярнуць яму каралеўскі трон. Жанна вырашыла, што мена-віта яна абраная Богам стаць выратавальніцай роднай краі-ны. З вялікімі цяжкасцямі і прыгодамі яна дабралася да за-мка Шынона (каля горада Буржа) і дамаглася сустрэчы з дафінам Карлам. Яна перака-нала яго ў сваёй богаабранасці і прапанавала накіраваць яе разам з войскам на дапамогу Арлеану, які быў у варожай аблозе. Дафін дазволіў ёй да-лучыцца да войска і фармальна яго ўзначаліць. У сапраўднасці ім, вядома, кіравалі дасведча-ныя камандзіры-прафесіяна-лы. Жанна надзела рыцарскія даспехі і прыняла непасрэдны ўдзел у баях. 8 траўня аблога Арлеана была знятая, і англіча-не адступілі.

Папулярнасць Жанны ў краіне вырасла, і яна наста-яла, каб дафін прабіўся праз варожае атачэнне ў горад Рэймс, каб там афіцыйна кара-навацца паводле старадаўняга звычаю. Вытрымаўшы некаль-кі бітваў з англічанамі, Карл разам з Жаннай у ліпені 1429 г. увайшлі ў Рэймс, дзе ў пры-сутнасці Жанны адбылася ка-ранацыя Карла.

Жанна вырашыла вы-зваліць ад англічан сталіцу Францыі Парыж, але яе атрад не здолеў гэта зрабіць. Вайна працягвалася. У траўні 1430 г. пры аблозе горада Камп’ена Жанна трапіла ў палон да бур-гундцаў. Яны за вялікія грошы перадалі яе ў рукі англічан. По-тым у Нармандыі ў горадзе Руане яе судзілі судом інквізі-цыі, абвінавацілі ў вядзьмар-стве і 30 траўня 1431 г. спалілі на вогнішчы. Праз 25 гадоў справу Жанны перагледзелі і адмянілі руанскі прысуд.

(У 1909 папа Пій X аб-вясціў Жанну дабраславёнай, а 16 траўня 1920 года папа Бе-недыкт XV кананізаваў яе. Дзень памяці — 30 траўня. У наш час практычна ў кожным ка-таліцкім храме Францыі ёсць статуя святой Жанны д’Арк. Арлеанская дзева падаецца ў мужчынскім косцюме, з мячом у руцэ. Рэд.)

Пасля смерці Жанны англічане пачалі цярпець па-разы. У 1435 г. герцаг Бургун-дыі Філіп ІІІ замірыўся з Кар-лам VII, і англічане страцілі моцнага ваеннага саюзніка. У 1436 г. іх выгналі з Парыжа, а потым у чэрвені 1451 г. — з го-рада Бардо і правінцыі Гасконь. Восенню 1452 г. войскі Англіі зноў захапілі гэты горад. Аднак французы на чале з Карлам VII 16 ліпеня 1453 г. разбілі ворага ў бітве каля Шатыёна. 19 ка-стрычніка 1453 г. здаўся анг-лійскі гарнізон у Бардо. Ста- гадовая вайна скончылася. У англічан застаўся толькі горад Кале.

 

  1. Паўстанне Жакерыя

 

Гэта было адно з самых масавых паўстанняў француз-скіх сялян у эпоху Сярэднявеч-ча. Паўстанне пачалося ў 1358 г. падчас Стагадовай вайны. Назва паўстання паходзіць ад крыху здзеклівага слова «жак», што прыблізна адпавядае на-шаму слову «мужык». «Жака-мі» французскія феадалы зня-важліва называлі сваіх сялян.

Прычын паўстання бы-ло шмат. У 1348 г. у Францыі лютавала эпідэмія чумы, пад-час якой трэцяя частка жыха-роў краіны памерла. Вядома, што ў першую чаргу пацярпе-лі сяляне-беднякі. Падчас вай-ны сялян абклалі вялікімі пада-ткамі, а іх вёскі рабавалі як англійскія, так і французскія салдаты-наёмнікі. Непасрэднай прычынай паўстаня было ра-шэнне дафіна Карла сялянскімі рукамі ўмацоўваць замкі вакол Парыжа. Таксама сяляне былі павінны забяспечыць гарнізо-ны  гэтых замкаў харчамі. Паў-станне пачалося 28 траўня 1358 г. Паўстанне ахапіла ўсю цэнт-ральную Францыю. Узначаліў яго селянін Гіём Каль (ці Карль). Колькасць паўстанцаў дасягнула амаль ста тысяч ча-лавек. Яны палілі і рабавалі феадальныя замкі і мелі на мэце пазабіваць усіх феадалаў-пры-гнятальнікаў. Пры гэтым яны не выступалі супраць манархіі і нават мелі на сваіх сцягах выяву лілеі — герб дынастыі Ва- луа. Спачатку французская шляхта разгубілася, але потым запрасіла на дапамогу караля Навары (суседкі Францыі на поўдні) Карла Злога, які прэ-тэндаваў і на французскую ка-рону. Ён сабраў войска, каля тысячы французскіх і англій-скіх рыцараў, і рушыў на паў-станцау Войска паўстанцаў, зна-чна большае, чым армія феа-далаў, выйшла насустрач. 8 чэрвеня войскі сустрэліся каля вёскі Мэло. Хітры Карл Злы прапанаваў перамір’е і пера-мовы. Сяляне пагадзіліся, а калі іх лідар Гіём Каль з’явіўся для перамоваў, ён быў вера-ломна схоплены, пасля чаго ры-цары знянацку напалі на сялян. Застаўшыся без камандзіра, ся-лянскае войска атрымала пара-зу, а іх лідара пасля жахлівых катаванняў забілі. Пераможцы два месяцы пераследавалі паў-станцаў і знішчылі каля 20 ты-сяч чалавек.

 

  1. Паўстанне Уота Тайлера

 

У 60-я — 70-я гг. XIV ст. у Англіі пачаўся антыкаталіцкі рух, які доўжыўся больш за 100 гадоў. Ён быў звязаны з тым, што рымскія папы трапілі пад уплыў Францыі. Лідарам гэтага руху стаў Джон Уікліф (1320-1386) — святар, багаслоў, прафесар Оксфардскага ўні-версітэта. Ён лічыў, што духоў-ная ўлада павінна быць падна- чаленая свецкай уладзе, а царк-ва мусіла адмовіцца ад зямель-най маёмасці. Менавіта ён пе-раклаў Біблію з лацінскай на англійскую мову. Спачатку ён набыў вялікую папулярнасць у краіне, але пасля сялянскага паўстання 1381 г. улады пачалі баяцца ўплыву яго ідэй на про-сты народ і перасталі яго пад-трымліваць. Уікліф пакінуў Оксфард і неўзабаве памёр.

Але засталіся яго вуч-ні, бедныя святары-прапавед-нікі. Іх дзейнасць пераследа-валася афіцыйнай каталіцкай царквой, а гэтыя людзі атрыма-лі назву лоларды. Адзін з гэтых святароў, Джон Бол, стаў ад-ным з правадыроў сялянскага паўстання. Ён прапаведаваў сацыяльную роўнасць усіх лю-дзей у краіне. Падставай для сялянскага паўстання быў усе-агульны падатак на вайну, уве-дзены ў 1380 г. Калі ў наступ- ным годзе пачалі збіраць гэты падатак, сяляне паўсталі. Най-больш паўстанцаў было ў гра-фствах Кент і Эсэкс, на паўднё-вым захадзе Англіі. Сярод іх вялі актыўную дзейнасць пра-паведнікі лоларды на чале з Джонам Болам і селянінам Уотам Тайлерам. Паўстанцы грамілі маёнткі і кляштары, зні-шчалі дакументы, у якіх былі запісаны іх павіннасці. Іх пад-трымалі дробныя рыцары і га-раджане. Атрады паўстанцаў падышлі да Лондана. Ноччу бедныя гараджане адчынілі га-радскія брамы, паўстанцы ўва-йшлі ў горад і разрабавалі ка-ралеўскі палац. Малагадовы кароль з дваром схаваліся ў замку Таўэр. 14 ліпеня ў лон-данскім прыгарадзе кароль Рычард ІІ сустрэўся з паўстан-цамі-сялянамі, якія горача яго віталі, бо лічылі вінаватымі то-лькі яго дрэнных дарадцаў. Ры-чард II пагадзіўся з патрабаван-нямі паўстанцаў, але прыгоннае права пакінуў без зменаў. Адна-часова паўстанцы ўварваліся ў каралеўскі замак Таўэр і жор-стка расправіліся з атачэннем караля, якое і было, на іх дум-ку, ва ўсім вінаватым. Большая частка паўстанцаў, задаволеная абяцаннямі караля, пакінула Лондан. Але тыя, хто застаўся, на чале з Уотам Тайлерам, запа-трабавалі новай сустрэчы з ка-ралём. Падчас перамоваў мэр Лондана забіў Уота Тайлера. Кароль Рычард выехаў да паў-станцаў, зноў шмат чаго ім па-абяцаў, і тыя таксама пакінулі сталіцу Англіі. Англійскі пар-ламент прыняў закон, паводле якога пераслед большасці паў-станцаў быў спынены. У выні-ку прыгонная залежнасць ся-лянства аслабла і паступова знікла.

 

  1. Міжусобная вайна XV ст. у Англіі

 

Пасля паразы Англіі ў Стагадовай вайне ў краіне па-чалася доўгая міжусобная вай-на паміж дзвюмя ўплывовымі феадалыіммі групоўкамі, што змагаліся за ўладу. Гэта вайна ў гісторыі атрымала прыго-жую назву «вайна Чырвонай і Белай ружы». Чырвоная ружа аздабляла герб роду Ланкас-тараў, а белая ружа — складо-вая частка герба роду Ёркаў. Каралеўская ўлада моцна пад-упала, а ўлада вялікіх феадалаў узмацнілася. Вельмі збяднела дробнае рыцарства, якое пасля вайны з Францыяй вярнулася ў краіну, поўніла войскі вара- гуючых бакоў. Першым свае прэтэнзіі на каралеўскі трон выказаў герцаг Рычард Ёрк. У 1455 г. яго войска разбіла ар-мію караля Эдуарда III. Аднак неўзабаве ён дасягнуў кампра-місу з каралём, і вайна часова спынілася. У 1459 г. войскі Лан-кастараў умацаваліся і ў 1460 г. разбілі атрады Рычарда Ёрка, а ён у гэтай бітве загінуў. Аднак яго сын Эдуард Ёрк у дзвюх бітвах у 1461 г. разбіў войскі Ланкастараў, і іх камандзір Генрых VI уцёк у Шатландыю. Эдуард Ёрк стаў каралём, ума-цаваў сваю ўладу. У 1464 г. ён зноў разбіў войскі Генрыха VI і ўзяў яго ў палон. Але частка Ёркаў, не задаволеная яго кіра-ваннем, перайшла ў варожы лагер, захапіла Лондан, вызва-ліла Генрыха VI і зноў абвясціла яго каралём. Эдуард IV Ёрк уцёк у Галандыю, атрымаў там падтрымку Бургундыі, потым, у 1471 г., вярнуўся ў Англію, захапіў Лондан, зноў пасадзіў Генрыха VI у турму, дзе той і памёр.

Канец яго ўлады пра-йшоў спакойна. У Англіі назі-раўся эканамічны пад’ём аж да яго смерці ў 1483 г. Зноў узна-вілася міжусобная вайна, у якой загінулі амаль усе ўплывовыя Ёркі і Ланкастары. У выніку да ўлады ў 1485 г. прыйшоў кароль Генрых VII, далёкі сва-як роду Ланкастараў, які засна-ваў новую дынастыю Цю-дараў.

У канцы XV ст. феада-льная сістэма Англіі амаль цал-кам разбурылася. Лендлорды адмовіліся ад земляробства ў сваіх маёнтках, пачалі на сваіх землях пасвіць і разводзіць авечак, а залежных сялян вы-ганяць у гарады. Пачаўся т. зв. працэс «абгароджвання», які набярэ сілу пазней, у ХVІ ст. Пасля паўстання 1381 г. знікла прыгонная залежнасць сялян. Сяляне падзяліліся на вольных сялян, ёўменаў, і беднякоў, якія не мелі зямлі і зрабіліся батра-камі. Ёўмены служылі ў англій-скай арміі, мелі дома баявыя лукі і былі элітай англійскай арміі падчас Стагадовай вайны.

Калі англійскія купцы асвоілі далёкія марскія шляхі, вельмі актывізаваўся марскі гандаль Англіі. А кароль Ген-рых VII Цюдар (1485-1509) зрабіў Англію краінай з моцнай каралеўскай уладай, квітнею-чай эканомікай, магутнай ар-міяй і флотам.

 

  1. Герцагства Бургундыя

 

Росквіт гэтай дзяржа-вы прыпадае на XV ст. У па-чатку стагоддзя гэта была вялі-кая краіна з вялізнай арміяй. Герцагі Бургундыі далучылі да сваіх земляў Бургундскае гра-фства (якое належала Свяш-чэннай Рымскай імперыі), знач-ную частку Нідэрландаў (Фла-ндрыя, Брабант) і Люксембург. З 1416 па 1435 г. Бургундыя была саюзнікам Англіі і ваявала з Францыяй. Чарговы росквіт краіны звязаны з герцагам Карлам Смелым (1467-1477). Ён не жадаў падпарадкоўвацца каралю Францыі і хацеў пера-тварыць сваю дзяржаву, у якую ўваходзілі некалькі гер-цагстваў і графстваў, у сама-стойнае каралеўства. У другой палове XV ст. Бургундыя мела вялікую армію і зрабілася ад-ной з самых моцных краін За-ходняй Еўропы. Тэрыторыя Бургундыі ахоплівала паўко-лам Францыю на паўночным усходзе. Карл Смелы здолеў утварыць і ўзначаліць каалі-цыю прынцаў каралеўскай крыві, якую назвалі Лігай гра-мадскага дабра. Аднак кароль Францыі здолеў рознымі спо-сабамі разваліць яе. Карл Сме-лы валодаў дзвюмя не злуча-нымі паміж сабою тэрыторы-ямі, Нідэрландамі і Бургунды-яй і хацеў іх аб’яднаць. Таму ён увесь час ваяваў з герцагам Латарынгіі і Швейцарыяй. Французскі кароль даваў фі-нансавую дапамогу ворагам Бургундыі. У 1477 г. паміж во-йскамі Бургундыі і арміяй Ла-тарынгіі і Швейцарыі адбылася вялікая бітва пры горадзе На-нсі. Людовік ХІ, кароль Фран-цыі, падкупіў наёмнікаў, якія і забілі падчас бітвы герцага Ка-рла Смелага. Пасля гэтага фра-нцузы захапілі заходнюю ча-стку Бургундыі, якую кароль Людовік XI адразу далучыў да свайго дамена. Таксама ў Фра-нцыю ўвайшла і частка Нідэр-ландаў. Астатняя частка Бур-гундыі ўвайшла ў імперыю Габсбурга. Так закончыла сваё існаванне вялікая еўрапейская краіна.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Валер Санько

Культурнае піцейства — некультурнае самазнішчэнне

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

*** Статыстыка Н. Бу-ланкінай няўмольная. Палова выхаванцаў у дзіцячых дамах будзе піць, кожны чацвёрты-пяты трапіць за краты, яшчэ столькі зсамагубнічае. Чалавек з набытай алкагольнай залеж-насцю спародзіць на свет такога ж сына, вераемнасць 60-85%. У цяжкім пасляваенні ў раёнах не было таварыстваў глухіх і сляпых, дамоў для недараз-вітых. Цяпер ёсць. Нават у вяс-ковых школах ствараліся класы для такіх дзяцей. Дзяржаве ста-ла сорамна ад утворанага сама-знішчэння, расфармавалі, раз-меркавалі няшчасненькіх неда-петраных дзетак па здаровых класах, няхай асаджваюць уніз разумнейшых.

Беларусь жыве ў рэ-жыме самазнішчэння. Стра-шэнны Рубікон перайшла ў пачатку 90-х таго стагоддзя. Куды падае беларуская нацыя і дзяржава? («НВ», 21.11.2008).

 

*** Лячэнне ад алка-галізму, залежнасці ад яго цяж-кая задача. Усемажлівыя абя-цанні хутка і назаўжды выле-чыць, на думку менскага нар-колага Ўладзіміра Максімчука, перабольшванні, зацягванне фірмамі хворага ў грашоўныя выдаткі. Ніводзін з самых рэк-ламаваных сёння метадаў і спо-сабаў лячэння не дае 100 % -най гарантыі вылечвання. Ма-ксімчук ведае шмат няўдалых спробаў дапамогі метадам полі-мадальнай рытмічнай стыму-ляцыі ў недзяржаўных мед-установах. І г.д.

Пакуль навуковыя да-следаванні цвёрда ўстанавілі: ні адно лякарства рэальна не мо-жа вылечыць ад пахмельных праблемаў, запояў. Традыцый-ныя медыцынскія сродкі суме-сна з народнымі дапамогуць выпівоху не стаць адкідам гра-мадства, лішнім у сям’і. Толькі пры яго жаданні. Так званае ўмеранае спажыванне напояў або культурнае піццё — часовае расцягванне непазбежных за-хворванняў.

Хітрамондрасць спой-вальнікаў народа і дзяржаў-ных абыякаўцаў даходзіць да пошласці, нізасці. Апраўдва-юць сябе былым. Вывуджва-юць даўнія рэдкія факты па-дзейнага цыклу (вяселле, на-радзіны, пахаванне), каляндар-нага (пачатак сяўбы, завяр-шэнне жніва, Пакровы, ася-ніны, Вадохрышча, Каляды) і рэлігійнага (Сёмуха, Нара-джэнне Хрыста, Вялікдзень) цыклаў, калі ўжываліся хмель-ныя напіткі ў старажытнасці — у тым  ліку ВКЛ — і распаў-сюджваюць на штодзённае за-булдыжніцтва.

Усемажлівыя пераўве-лічэнні выпівонства ў стара-жытнасці і царскай імперыі — ад жадання апраўдаць разлівы цяперашніх алкагольных рэк.

*** Гарэлку на Бела-русі пачалі шырока гнаць пасля далучэння да Расіі. У 1876 го-дзе мешчанін Носель Зелікавіч Пупко ў Віленскай губерніі вы-пусціў вялікую партыю піва. Афіцыйна карчму па-за гора-дам дазвалялі трымаць толькі на дарожных трактах і ў вялікіх мястэчках. У гарадах ВКЛ — Гародня, Масты, Наваградак, Слонім — піва выраблялі мала. Вайна і ўведзены 18.9.1914 антыалкагольны царскі закон паспрыялі таму, што на фран-тах п’яных не было.

 

*** Хто-небудзь з пер-шай ступені сваяцтва (маці, бацька, браты, сёстры) паку-тавалі ад алкагольнай залежна-сці — рызыка алкагалізацыі іхніх нашчадкаў у 5 разоў вышэй-шая, іхнія сваякі нізашто не павінны ўжываць хоць грам алкаголю.

Калі чалавек пачынае шукаць нагоду выпіць, значна весялее пасля піўца/вінца, со-чыць, каб разлівалася пляшка строга пароўну, каб яму не зменшылі дозу, тым болей вы-півае чарніла на адзіноце — не патрэбна сумнявацца, у яго ал-кагольная залежнасць.

Шлюб, нараджэнне дзіцяці, хрысціны, прафесійны рост, развод, уграшоўванне, прэмію, збядненне… — ніколі не адзначайце напоямі. Ілюзіі — сёння выпіў, заўтра ацверазею, нічога не забаліць, мяне нехта вылечыць — застануцца ілюзі-ямі. Асабліва канцоўна  выпі-воху, калі страціў асноўныя ча-лавечыя матывацыі — пазбыўся дзяцей, сяброў, сям’і. Любыя спробы вылечвання такога бяз-вольніка як правіла безвыні-ковыя.

Павышаюць настрой, фізічнае задавальненне праца, ежа, секс, сям’я, узнагароды, любому неабходна баяцца та-го, што стварае ілюзію поўнага шчасця — алкаголю, наркоты-каў. Пагэтаму важна інфарма-ваць чалавека, інфармаваны абаронены ад шкоды. Праўдзі-вая інфармацыя знімае арэол задавольства з спіртных, нар-котных.

Іудэям і арабам рэлігія дазваляе ўзяць чарку з віном, як выключэнне, калі  доўга падарожнічаюць, хварэюць.  А ў нас… няма абмежку.

 

*** Лозунгі, ідэі куль-турпіцейшчыкаў: алкаголь сам па сабе жыццё чалавеку не ка-роціць. Уся справа ў меры, колькасці. — Няпраўда, якая не патрабуе абвяржэння

Пасля 40 гадоў муж-чынам піва, алкаголь карыс-ныя, прадаўжаюць эрэкцыю, запавольваюць семязвяржэн-не. — Хлусня, выдумаль. Ня-значная зацяжка семявывяр-жэння пасля бутэлькі піва, ча-ркі гарэлкі будзе 1-3 гады, яно так, потым рэзкі абрыў, наогул эрэкцыі няма, у сперме няма жыўчыкаў. Акты усё радзей і радзей. Статыстыка менскіх медыкаў 1978 года несуцяша-льная для выпівох горада,  тра-ціна здаровых 37-гадовых му-жчын — на 90 % імпатэнтныя слабакі.

Алкаголь сагравае, ня-се разрадку. — Няпраўда, цяпло ў ахалодзе найпершы прызнак замярзання, абмарожвання. Перад сыходам у Той свет да любога прыходзіць цяпло, зада-воленасць.

Для расцірання замер-злых ужываюць спірт. — 1-2 хві-ліны, для знешняга, скуры і мускулаў, не для ўнутранага.

Адразу пасля лазні або праз 3-4 гадзіны пасля карысна хлябаць піва, віно. — З тых жа операў, культурпіцейных, на-цяжкавых. У новых абвяржэн-нях няма патрэбы.

Жывое піва мае шмат вітаміну Б. Карысна з тоўча-ным часнаком. Стымулюе страўнікава-кішэчны тракт. То-лькі трэба ведаць, з чаго піва зроблена. — Усё перавернута з ног на галаву. Талкуюць пра частку арганізма, аб прыват-ным (лазня, настрой, абмарож-ванні, гадзіна, вечар, раніца), не пра цэлы арганізм, не пра стан арганізма праз год, тры гады.

Расія радзіма алкагаліз-му. — Грубая няпраўда, адры-жка халоднай вайны.

 

*** Алкаголь дапама-гае развіццю чалавецтва і ма-ралі. — Як вош і лішай памага-юць росту чалавека.

Ёсць многа  выпадкаў творчых азарэнняў. — Рэдкія.  Любы градусны напой разбу-рае творчасць, за ўсё радчэй-шым непрацяглым узбуджэн-нем ідуць прыгнечванне, тар-мажэнне, сон, трывогі, хваро-бы, потым ранняя смерць. Ап’яненне  нізіць логіку мыс-лення, а не прыбліжае да анё-льскага прасвятлення. Многія таленты не натхняліся граду-самі, разбуралі творчыя сілы, прапівалі таленты, розум, за-рана сціралі сябе з планіды (Мусаргскі, Ясенін, Хемін-гуэй, Высоцкі, Блатун, Канапе-лька, Вышынскі…).

Алкаголік безабарон-ны перад любой перашкодай, пачынае рана вянуць. Сур’ёз-ныя хранічныя хваробы ў яго ўжо ў 30-40  гадоў.

 

*** У 1985 годзе ас-ноўная маса народу СССР бы-ла за ацвярожванне гарамад-ства, 18 % сумнявалася ў по-спеху справы, праз 4 гады сум-нявалася 57 %. Бо даведзеная адзінай партыяй, камуністыч-най, практычна да эканамічнага банкруцтва багатая дзяржава не магла выдзеліць Усесаюз-наму Дабрахвотнаму Тавары-ству Барацьбы за Цвярозасць хоць кроплю грошай, атрым-ваных ад продажу віна, гарэ-лкі. Усе сацыялістычныя кра-іны такія адлічэнні рабілі — 3-5%, — а багаты СССР ні рубля.

Страты ад п’яніцаў у краіне 14-19 млрд рублёў (18-25 млрд долараў), на лячэнне алкагалізму ў СССР штогод расходаваўся амаль мільярд рублёў (1,33 млрд долараў), а на антыалкагольныя патрэбы… у 1990 годзе ніякіх грошай не было. Ніякіх. Існуй таварыства як хочаш. («Трезвость и куль-тура», М., 1990, №4).

 

*** Закон, па якім пла-навалася караць кіраўнікоў прадпрыемстваў, прафсаюз-ныя  і партыйныя арганізацыі, адміністрацыі сельсаветаў і раёнаў за ўтойванне прагуль-шчыкаў і п’яніц, так і не быў прыняты. Наркалагічныя слу-жбы  па-ранейшаму падпарад-каваліся прадпрыемствам, а не раённым паліклінікам. З цяр-пеннем і літасцівасцю адно-сіліся да алкаголікаў і выпі-вохаў — атрымалі распітоўных падлеткаў.

 

*** Барацьбу за цвя-розасць паступова падмянілі барацьбой з п’янствам, бара-цьбу з п’янствам — барацьбой з самагоншчыкамі. Так, запаво-лілася пашырэнне радоў п’яніц, меней стала ранішніх апахме-льшчыкаў і малаўжыўных, але ўдзел дзяржавы ў забеспячэнні насельніцтва алкаголем не пе-рапыніўся. Асноўны тагачасны лозунг грамадства — культур-нага ўжывання алкаголю быць не можа! — паступова стаў пад-мяняцца ўсемажлівымі скар-гамі на дэфіцыт цукру, адэ-калонаў.

Амаль палова тэры-торыі Расіі ў 1989 годзе не была ахоплена актыўнай ацвера-жальнай работай.

 

*** Нястомны бара-цьбіт за ацвераджэнне народа  Акадэмік Фёдар Рыгоравіч Углоў, адзін з аўтараў увя-дзення выдатнай антыалкаго-льнай кампаніі ў СССР (1985), у 1989 годзе няраз падкрэс-ліваў, што ў краіне штогод  рэ-гіструецца 550 тысяч новых ал-каголікаў (!); калі ацвярэзніц-кімі сіламі вызваляць ад алка-гольнай залежнасці штогод 500 тысяч, то ўсё роўна гэтага мала, краіна і таварыства будуць тап-тацца на месцы; справядліва прасіў/патрабаваў, каб ва ўсіх старэйшых класах школы пра-водзіліся 20-гадзінныя заняткі па супрацьалкагольнай прапа-гандзе. Усяго 20-гадзінныя, на год — 20 гадзін. Нічога не было зроблена.

 

*** Як застацца цвя-розым

Нармальнаму чалаве-ку, тым болей выпівоху, які даў зарок не браць у рот нават кроплі спіртнога, спачатку ня-ёмка ў пітушчай кампаніі. Усе звяртаюць на яго ўвагу, чака-юць тлумачэнняў. Запамятайце параду медыкаў: пастаўцеся да адбыванага з гумарам. Вы мо-жаце прыдумаць масу тлума-чэнняў, якія не толькі дапамо-гуць вам з годнасцю выйсці з узніклай сітуацыі, але і вы-клічуць цікавасць да вашай персоны.

Першае. Можаце ска-заць, што вы сябра якой-не-будзь секты (выдумайце лю-бую!), вам забаронена ўжы-ваць спіртное. Пра вас паду-маюць: які цікавы і загадкавы чалавек.

Другое. Можна ска-заць, што заўтра ўраніцы важ-нае дзелавое спатканне, або  будзе тэставанне і вам нельга рызыкаваць. Пра вас з павагай падумаюць: «О! Гэта чалавек справы!»

Трэцяе. Можна напа-лову жартам, напалову ўсур’ёз выдаць: у суботу (чацвер, панядзелак і г. д. — у залежнасці ад дня тыдня) вы ніколі не п’яце, гэта справа прынцыпу. Пра вас падумаюць: гэта чала-век цвёрдых прынцыпаў!

Чацвёртае. У рэшце рэшт, можаце адкрыта сказаць, што не п’яце, бо лечыцеся ад алкагалізму. Магчыма, тлума-чэнне некага шакіруе, хтосьці  ўспрыме жартам, але ўсе ацэ-няць вашу смеласць.

Не бойцеся здавацца арыгінальным, не спяшайцеся дзейнічаць, як усе. Калі за-століца не ацэніць гэтага, стане прымушаць выпіць хоць тро-шачкі, адну чарачку, сыйдзіце. Яна не заслугоўвае вашай увагі. («Сям’я», 2003).

 

*** Памятайце:

  1. Піва любой моцнасці павінна называцца не іначай, як спіртавы напой.
  2. Піва — шкодны для любога арганізма напой .
  3. Піва — неспажыўны напой, не ежа.
  4. Пры астатніх роўных умовах нават 2%-е піва, хоць здавалася менш небяспечнае за 4%-е, зробіцца небяспечным і горшым злом для чалавечай псіхікі, чым 4%-е піва — з-за шкодных прымесяў, якія абавя-зкова будуць дадавацца вытво-рцамі і прадаўцамі для па-трэбнага наркатычнага ўздзе-яння на пакупніка.
  5. Рост спажывання піва не памяншае спажыванне гарэлкі.
  6. Дазвол свабоднага продажу піва, нават пры абса-лютнай забароне вытварэння і продажу гарэлкі, стварае і па-вышае піўны алкагалізм му-жчын і, жахліва, захоплівае жанчын, дзяцей.

 

*** Хворыя, расп’яне-лыя славянскія краіны і яшчэ не спітыя народы: узважвайце  палымяныя словы ўласных мудрацоў, прарокаў. Ніводзін з іх словам не агітаваў за ал-каголь, іначай не лічыўся б муд-рацом.

 

Выжыць або спіцца, ацверазець або загінуць!

22.6.2017 г.

 

У Зэльве адзначылі 107-я ўгодкі нараджэння Ларысы Геніюш. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 года

 

У Зэльвенскай права-слаўнай царкве літургія адбы-ваецца на беларускай мове. У храме поўна людзей. Пасля службы бацюшка аб’яўляе, што зараз адбудзецца паніхіда за Ларысу Геніюш. Усе прысут-ныя на службе ведаюць, хто яна такая. Дадаюцца яшчэ лю-дзі, якія прыехалі з Слоніма, Свіслачы, Менска, Гародні.

Падчас паніхіды ў хра-ме цішыня, толькі выразна гу-чаць словы бацюшкі і спеў хору. Гарадзенскі прафесар Аляксей Пяткевіч, які асабіста добра ведаў Ларысу Геніюш, выйшаўшы з храма кажа, як бы радавалася паэтка, каб магла пачуць, як хораша ў храме гу-чыць беларуская мова.

Пасля паніхіды ў цар-коўным доме сабраліся ўсе, хто прыехаў, каб ушанаваць па-мяць вялікай паэткі. Прафесар Пяткевіч узгадвае, як у савец-кія часы запрасіў Геніюш на сустрэчу са студэнтамі гара-дзенскага ўніверсітэта. Студэ-нты захацелі купіць кветкі для паэткі, але ў той час у гарадскіх крамах кветкі не прадаваліся. Яны вырашылі папрасіць кве-так ў жыхароў прыватных да-моў, але ім з гэтым таксама не пашэнціла.

І вось на вуліцы яны пабачылі жанчыну, якая несла ў руках вялікі прыгожы букет. Яны звярнуліся да яе з прось-бай, патлумачылі, што чакаюць госця і жанчына аддала ім кве-ткі. Але якім было іх здзіўлен-не, калі на сустрэчу да іх у аўдыторыю прыйшла тая са-мая жанчына…

Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік быў таксама частым госцем у хаце Ларысы Геніюш, яго таксама вабіла ейная гас-ціннасць і шляхетнасць, доб-рыя парады і цікаўныя размо-вы. Аднаго разу ён ехаў зды-маць у Ружаны фільм пра за-мак Сапегаў, а Ларыса Геніюш параіла яму зайсці ў касцёл да мясцовага ксендза, каб той рас-павёў яму гісторыю замка.

Мне напачатку сказалі, што ксёндз не зможа за мною паразмаўляць і нават не адчы-нілі храм, і я папрасіў перадаць ксендзу прывітанне ад Ларысы Геніюш. Пасля гэтага выйшаў ксёндз і сказаў, што дапаможа мне ва ўсім, у чым толькі змо-жа. Высветлілася, што ксёндз, як і Ларыса Геніюш, таксама быў у ГУЛАГу, і творчасць Геніюш была яму знаёмай і блізкай.

У царкоўным доме ве-ршы Геніюш чыталі Міхась Скобла, Вячка Скобла, спявала песні на словы Геніюш Таццяна Матафонава, нават правялі вік-тарыну па творчасці Ларысы Геніюш.

Вершы Геніюш прагу-чалі і на ейнай магіле.

Радыё Свабода.

 

Нашчадкі Ігната Дамейкі на Лідчыне

Нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка ўсё жыццё лічыў сябе ліцвінам, вельмі любіў зямлю, на якой нара-дзіўся, і назаўжды ўвабраў у сябе культурныя і палітычныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. Сёння ў свеце пра-жывае каля двухсот яго пра-мых спадчыннікаў. Яны пава-жаюць памяць свайго вялікага продка, наведваюць месцы, звязаныя з яго жыццём. У го-нар 215-гадовага юбілею на-шага знакамітага земляка Ігната Дамейкі надоечы прайшлі імп-рэзы ў Менску. Ганаровымі гасцямі на імпрэзах былі пра-мыя нашчадкі навукоўца, якія прыехалі ў Менск з Чылі, Аўст-раліі, ЗША. Сярод іх — праўну-чка навукоўца Пас Дамейка з Аўстраліі, якая напісала кнігу пра свайго знакамітага продка (нядаўна кніга была перакла-дзена на беларускую мову).

2 і 3 жніўня нашчадкі Ігната Дамейка ў суправа-джэнні прадстаўнікоў навуко-вай грамадскасці, журналістаў наведалі памятныя месцы на Гарадзеншчыне, звязаныя з жыццём іх продка.

Другога жніўня іх мар-шрут пралёг праз Карэліцкі і Наваградскі раёны. Там яны наведалі Вялікую Мядзведку, дзе захаваўся падмурак дома, у якім нарадзіўся  Ігнат Дамей-ка, і сямейны касцёл (цяпер гэта праваслаўная царква), а таксама ўсталяваны помнік навукоўцу. Затым быў пераезд у Мір. Нашчадкі Дамейкі па-бывалі ў Мірскай школе, дзе размяшчаецца прысвечаны на-вукоўцу музей, наведалі магі-лу яго бацькі. У Мірскім замку з іх удзелам прайшло адкрыццё выставы, прысвечанай іх зна-камітаму продку, на якой была прадстаўлена каталагізаваная ім калекцыя мінералаў з Гор-най школы ў Парыжы. У пра-граму на Наваградчыне было ўключана, у прыватнасці, на-ведванне музея Адама Міцке-віча, які быў блізкім сябрам Ігната Дамейкі, возера Свіцязь. Трэцяга жніўня ў Дзятлаўскім раёне нашчадкі навукоўца па-бывалі ў Жыбуртоўшчыне, та-кой мілай сэрцу Ігната Дамейкі, дзе да нашых дзён захаваўся шляхочы дом. У Шчучыне за-межныя госці наведалі касцёл Святой Тэрэзы і калегіюм пія-раў, а таксама пабывалі ў ад-ноўленым палацы Друцкіх-Любецкіх. А потым іх ветліва сустрэла Лідская зямля.

На Лідчыне, у Крупаў-ской сярэдняй школе, з 1995 гады функцыянуе музей Ігната Дамейкі (дарэчы, у гэтым жа 1995 годзе ў Крупаве яго імем назвалі былую вуліцу Лід-скую). Заснавальнікам музея з’яўляецца Іван Гівойна (да выхаду на пенсію ён быў ды-рэктарам СШ, а цяпер — настаў-нік гісторыі). Крупаўская шко-ла і стала першым прыпынкам нашчадкаў навукоўца на Лід-чыне. Тут гасцей з Чылі, Аўст-раліі, ЗША, а таксама прыбы-лых з імі навукоўцаў, даслед-нікаў сустракалі старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч, начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Кадлу-бай, намеснік начальніка ад-дзела ідэалагічнай работы, ку-льтуры і па справах моладзі Наталля Леўшунова і іншыя прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар Крупаўскай СШ На-талля Агіенка, прадстаўнікі Крупаўскага і Дзітвянскага се-льскіх саветаў, Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея.

У двары школы з хле-бам-соллю віталі гасцей наву-чэнцы ў нацыянальных бела-рускіх строях. Затым усе пра-йшлі да памятнага знака Ігнату Дамейка, усталяванага ля сцен навучальнай установы ў 2002 годзе да двухсотгадовага юбі-лею навукоўца. У вітальнай прамове кіраўнік раёна Міхаіл Карповіч адзначыў, што хоць Ігнат Дамейка параўнальна ня-доўга жыў на Лідчыне, сёння яго землякі гэтым вельмі гана-рацца і памятаюць яго. У пры-ватнасці, імем Ігната Дамейка названы вуліцы ў Лідзе і тут, у Крупаве. У слове ў адказ госць з Чылі Мігель Заўшкевіч-Да-мейка падзякаваў мясцовай ўладзе, асабіста Міхаілу Кар-повічу і ўсім прысутным за сардэчны прыём. «Вялікі дзя-куй!» — сказаў ён у завяршэнне па-беларуску. І дадаў: «Жыве Беларусь!».

Пасля ўсе прайшлі ў школьны музей. Вучні школы пазнаёмілі гасцей з экспазіцыяй музея, пры гэтым у сваіх камен-тарах асобна спыняліся на фак-тах біяграфіі знакамітага наву-коўца, звязаных з Прынёман-скім краем, і, вядома, з маёнт-кам Заполле, размешчаным не-далёка ад Крупова. Таксама юныя экскурсаводы не хавалі, што будуць вельмі радыя, калі паміж нашчадкамі Ігната Да-мейкі і школьным музеем уста-лююцца цёплыя адносіны ў будучыні.

Асабліва ўрачыстым быў момант, калі кіраўніку школьнага музея Івану Гівой-не ад старшыні літоўскага тава-рыства імя Ігната Дамейкі, ака-дэміка Альгімантаса Грыгя-люса былі ўручаны два асобні-кі напісанай ім кнігі пра выбіт-нага навукоўца. Сам акадэмік, нажаль, не змог прыехаць. Ка-штоўны дарунак (адзін асобнік для музея, а другі — асабіста для Івана Барысавіча) уручаў старэйшы навуковы супрацоў-нік Інстытута прыродакары-стання НАН Беларусі Алег Гайдукевіч, які дапамагаў лі-тоўскаму аўтару пісаць кнігу.

Ад’язджаючы з Крупа-ва, нашчадкі Дамейкі пакінулі падзячныя запісы ў музейнай кнізе водгукаў. Наперадзе іх чакаў асабліва трапяткі момант — яны мелі ступіць на зямлю бы-лога фальварка Заполле, па якой хадзіў іх знакаміты продак.

І вось ззаду застаўся параўнальна нядоўгі адрэзак дарогі па сельскай гравейцы, і аўтобус спыніўся на павароце на былы фальварак. Прыпы-нак тут зроблена невыпадкова. На гэтым павароце ў 1995 годзе быў усталяваны памятны знак Ігнату Дамейку. А адразу за па-варотам да былога фальварка і сёння вядзе алея з векавых дрэў. Алея завяршаецца вялі-кай палянай, дзе захаваліся прыступкі і падмуркі сядзіб-най хаты. Было відавочна, што для нашчадкаў Дамейкі тыя хвіліны ў іх жыцці, калі яны хадзілі па гэтай зямлі і дыхалі гэтым паветрам пад велізар-нымі дрэвамі, былі асаблівымі і незабыўнымі.

“Лідская газета”.

 

Свята сярэднявечнай культуры ў Мсціславе

Свята сярэднявечнай культуры „Рыцарскі фэст” праходзіла 4-6 жніўня ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Сюды з’ехаліся тысячы гледачоў з усіх канцоў Беларусі, Расеі і іншых краін, каб акунуцца ў атмасферу даўніны, пазнаёміцца з гісторыяй раённага цэнтра і навакольных земляў. Арганізатарам удалося на некалькі дзён ператварыць сучасны горад у сярэдня-вечны, дзе на вуліцах з’яўляюцца дамы, рыцары, лучнікі і коннікі.

На фестываль прыехалі музычныя, танцавальныя і тэатральныя групы, народныя ўмельцы. У гэтым, дзесятым форуме бяруць удзел каля 300 ваяроў з 39 рыцарскіх клубаў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі розных гарадоў Беларусі і Расеі. Арганізатарамі свята выступаюць Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаў-скага раёна пры падтрымцы экстрым-тэатра „Берсерк”.

 belta.by. Фота Алега Файніцага.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *