НАША СЛОВА № 33 (1340), 16 жніўня 2017 г.

Панядзелак, Жнівень 21, 2017 0

Святлана Алексіевіч:

Беларускай нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова нацыянальнай дзяржавы з нацыянальнай мовай

12 і 13 жніўня лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літара-туры Святлана Алексіевіч на-ведвала Гомельшчыну. Пер-шая сустрэча на зямлі, дзе пра-йшло юнацтва пісьменніцы, адбылася ў Гомельскім грамад-ска-палітычным цэнтры і была арганізавана, акрамя гэтага цэ-нтра, яшчэ і намаганнямі аб-ласных філіяў Беларускай аса-цыяцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Святлану Алексіевіч у Гомелі чакалі. Яе сюды запра-шалі яшчэ да вядомай цырымо-ніі ў Швецыі. Але сустрэча ад-былася толькі цяпер. Прычым, гэта першая паездка нобелеў-скай лаўрэаткі ў рэгіён Бела-русі. Арганізатары спрабавалі зладзіць сустрэчу ў абласной бібліятэцы, але кіраўніцтва ўстановы адмовілася прымаць у сваіх сценах уладальніцу Но-беля, таму імпрэза прайшла ў дастаткова сціснутым фармаце.

У памяшканне, дзе ад-бывалася сустрэча, змясціліся не ўсе, шмат людзей назіралі відэатрансляцыю ў двары гра-мадска-палітычнага цэнтра і толькі потым мелі магчымасць падыйсці да пісьменніцы. На сустрэчы са Святланай Алексі-евіч былі не толькі жыхары абласнога цэнтра, але і людзі з Веткі, Рэчыцы, Калінкавіч, Ма-зыра і Менска.

Пачаў сустрэчу палі-тык Уладзімір Кацора. Ён па-цікавіўся меркаваннем Свят-ланы Алексіевіч наконт таго, ці праўдзівымі былі яе рэспан-дэнты ў кнігах, якія выйшлі з-пад пяра пісьменніцы ў савец-кія гады і ў першыя гады пасля знікнення СССР, і што змяніла б аўтарка ў тых кнігах з вышыні сёняшняга часу.

Пісьменніца асабліва адзначыла, што дакумент — гэта жывая рэч, якая змяняецца ра-зам з чалавекам, з часам.

Паэтка Ларыса Рамана-ва пацікавілася, як Святлана Алексіевіч здолела прапусціць праз сябе столькі жудаснай ін-фармацыі, ствараючы свае кнігі. Нобелеўская лаўрэатка звярнула ўвагу на тое, што яна ўбачыла ў анкалагічнай ляка-рні ў Бараўлянах, дзе лекарам даводзіцца бачыць смерці дзя-цей, гаварыць бацькам, што шанцаў няма.

Ларыса Раманава па-дарыла Святлане Алексіевіч ручнік, які быў вытканы ў Ве-тцы: «Гэта ад усіх людзей, хто любіць нашу Беларусь».

Журналістка Юлія Сі-вец запыталася пра магчы-масць паўтарэння Данбаса на памежжы, якім з’яўляецца Го-мельшчына.

— Усё можа быць. Побач з намі такі непрадказальны сусед, у яго такія непрадказа-льныя геапалітычныя фантазіі. І пачуццё імперскасці вельмі моцнае ў расійцах. Неяк мы здымалі паводле маіх кніг кіно з японцамі і апынуліся ў Усць-Куце. Чалавек, які вёз нас на аўтобусе быў такі рады, што зможа зарабіць, бо там работы няма. І ўвечары мы селі паесці, а рэжысёр Камакура кажа: «Якога д’ябла вы лезеце то ва Украіну, то ў Чачню, то яшчэ некуды?» І вы ведаеце, гэты мужык устаў, паслаў нас усіх матам і пакінуў нас у тайзе. І гэта тая імперскасць, якая не недзе ў Пуціна ці ў каго, а вось — вось яна!

Пра сваё стаўленне да будаўніцтва АЭС у Беларусі Алексіевіч адказала рэзка ад-моўна, узгадаўшы і намеры ўлады выкарыстоўваць землі, пацярпелыя пасля чарнобы-льскай аварыі.

Пра пошук беларусамі нацыянальнай ідэі спыталася ў Святланы Алексіевіч журна-лістка Марыя Шыманоўская.

— Гэта вечная тэма. Пры Ельцыне расійцы шукалі нацы-янальную ідэю. Цяпер яны яе знайшлі — мілітарызацыя. У Расіі любое расчараванне за-канчваецца вяртаннем да мілі-тарысцкага шляху, — адзначыла нобелеўская лаўрэатка. — А ў нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй нацыянальнай дзяр-жавы, дзе была б наша на-цыянальная мова. Я пэўны час меркавала, што ўлада пасля Крыма перахопіць у апазіцыі гэтую нацыянальную ідэю. Не можа быць нейкай паветранай нацыянальнай ідэі. Для нас — беларусаў — яна вельмі канкрэ-тная. У нас няма сваёй дзяржа-вы, бо мовы няма, школы не на беларускай размаўляюць, у беларускай літаратуры мізэр-ныя наклады. Гэта вельмі сур’ё-зная праблема.

Напрыканцы сустрэчы са Святланай Алексіевіч у двары грамадска-палітычнага цэнтра адбыўся невялікі кан-цэрт гомельскіх бардаў Валь-жыны Цярэшчанкі і Андруся Мельнікава, а ўсе, хто пры-йшоў з кнігамі, маглі атрымаць подпіс ад аўтаркі.

Андрусь Гаёвы,

фота Ірыны Паляковай.

 

Украінскія студэнты Ўсходнееўрапейскага ўніверсітэта пачнуць вывучаць беларускую мову

Студэнты Ўсходнееў-рапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Ўкраінкі ў горадзе Луцк з новага наву-чальнага года пачнуць выву-чаць беларускую мову.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дэкан факультэта філалогіі і журна-лістыкі гэтай ВНУ Юры Гро-мік, беларускую мову ўво-дзяць у праграму на спецыя-льнасці «Філалогія (ўкраінская мова і літаратура)» на падпа-радкаваным яму факультэце.

Вывучаць мову сусед-няй дзяржавы будуць студэн-ты 1 курса, якія займаюцца па згаданай спецыяльнасці.

Паводле дэкана, весці заняткі з украінскімі навучэн-цамі будзе выкладчык, каман-дзіраваны з Берасцейскага дзя-ржаўнага ўніверсітэта.

Сёлета ў ліпені падчас сустрэчы ў Кіеве прэзідэнты Пятро Парашэнка і Аляк-сандр Лукашэнка дамовіліся пра вывучэнне на парытэтнай аснове беларускай мовы ва Ўкраіне і ўкраінскай у Бела-русі.

Радыё Свабода.

На здымку: Луцк.

Біблія для ўсёй сям’і

Беларусы ў ча-сы Адраджэння не ад-ставалі ад Заходняй Еў-ропы. Пра гэта нагада-лі менскія пратэстан-цкія цэрквы, якія зла-дзілі свята «Біблія для ўсёй сям’і» ў гонар 500-годдзя айчыннага кні-гадруку. Гаворыць Арцём Бабоўнікаў:

— Я ў вобразе Францішка Скарыны. Хадзілі мы ў старажы-тных строях па вуліцах горада — заходзілі ў Траецкае прадмесце, праходзілі каля рату-шы, віншавалі ўсіх мі-накоў з гэтай нагоды, раздавалі буклеты. За вечар раздалі паў-тары тысячы. Рэакцыя людзей была вельмі станоўчая і пазі-тыўная. Некаторыя ведалі, не-каторыя не ведалі, то мы крыху распавядалі ім пра нашую гісторыю, пра нашую краіну, што значыць гэтае свята для нас зараз, нас сённяшніх, бо і сёння актуальныя тыя праб-лемы, якія тады былі, мы так лічым.

Назаўтра, пасля кас-цюмаваных праходаў па цэнт-ры сталіцы, адбылося свята «Біблія для ўсёй сям’і», якое са-брала на падворку царквы «Благадаць» каля дзвюх сотняў чалавек.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

Да ведама сяброў ТБМ г. Менска.

24 жніўня ў 18.00 у сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца справаздачна-выбарчы сход сяброў Савецкай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска.

 

Нас аб’ядноўвае Скарына

Аляксандр Суша, ста-ршыня Міжнароднай асацыя-цыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па навуковай рабоце  і выдавецкай дзейнасці, які з’яўляецца аўтарам некалькіх манаграфій пра Францішка Скарыну, выдадзеных  ў юбілей-ным годзе,  узяў удзел у свят-каваннях 6 жніўня ў Менску.

— Францыск Скарына — знакавы чалавек для нашай ку-льтуры. Яго спадчына падаец-ца мне найбольш актуальнай. Яшчэ сто год таму беларусы зусім мала ведалі пра Скарыну, нягледзячы на яго заслугі. У некаторы перыяд памяць пра яго адышла ад той зямлі, якой ён прысвячаў свае кнігі. Апо-шнія сто год былі часам вяр-тання. Яго спадчына двухаб’ём-ная.

Першая частка — гэта ўласна кніжная спадчына, якая з’яўляецца матэрыяльным ува-сабленнем генія і таленту Фран-цыска Скарыны — пражскія і віленскія выданні. Упершыню быў зроблены глыбокі і поўны ўлік усіх захаваных у свеце асобнікаў кніг Францыска Скарыны і рукапісных копій яго арыгінальных выданняў. Сёння мы ведаем дакладную колькасць гэтых асобнікаў. Максімальна дэталізаваная методыка падліку (калі лічыць усе пражскія выданні, 23 вы-пускі): у свеце можна налічыць 519 асобнікаў такіх кніг. У большасці — гэта фрагменты кніг: палова альбо частка кнігі. Тым не менш, усе яны для нас важныя, каштоўныя і цікавыя. Паралельна з гэтым мы вядзём улік Скарынаўскай спадчыны па ўсім свеце, апісваем кожную адзінку, аналізуем рукапісныя знакі на кнігах, пячаткі біблія-тэк, кнігазбораў папярэдніх уладальнікаў. Праца будзе пра-цягвацца.

Акрамя таго, ствара-юцца лічбавыя копіі выданняў Францыска Скарыны, лепш сказаць, паўнавартасная элек-тронная бібліятэка яго выдан-няў з усяго свету. На Беларусі было толькі 10 кніг у Нацыяна-льнай бібліятэцы. І вось ня-даўна адзін асобнік «Малой па-дарожнай кніжкі» з 18 частак быў набыты «Белгазпрамбан-кам». Сёння мы спрабуем ра-біць некаторыя захады па вяр-танні кніг Скарыны на Радзіму. Магчымае часовае экспана-ванне гэтых кніг.

Другая частка, якая асабіста мне вельмі цікавая, — гэта вобраз асветніка, створаны ў нашай мянтальнасці. Вера-годна, ён не задумваўся пра вя-лікую славу, але сёння Скары-на выконвае важную ролю для беларускага грамадства, не меншую, чым пры яго жыцці. Ён не з’яўляецца дзеячам міну-лай эпохі, а існуе сёння паміж нас. Яго імя носяць праспекты, плошчы, набярэжныя, ён пры-сутнічае ў нашай мянтальнасці як сімвалічная персона. Ён лу-чыць нас з многімі гарадамі і краінамі — з Прагай, Падуяй, Венецыяй. Ён з’яўляецца ад-ным з сімвалаў, якім беларусы ганарацца незалежна ад кан-фесійнай, палітычнай  і этніч-най прыналежнасці. Ён не кан-фліктны і не выклікае супярэ-чання розных субкультур, ён нас яднае. Беларусы мітраполіі і дыяспары, школьнікі, студэн-ты, прафесура, беларускамоў-ныя ці польскамоўныя людзі, — усе ведаюць, хто такі Скарына.  Мы можам толькі здагадвацца пра яго знаходжанне ў цэлым шэрагу населеных пунктаў. Мне пашчасціла наведаць не-каторыя з іх.

— Якія падзеі, звязаныя са скарыназнаўствам, чака-юць нас у бліжэйшы час?

— 14-15 верасня ў Нацы-янальнай бібліятэцы будзе пра-ходзіць Міжнародны кангрэс, прысвечаны 500-годдзю бела-рускага кнігадрукавання. 13 верасня мы адкрыем выставу, дзе будуць прадстаўлены вы-данні асветніка з розных краін. Мы пакажам еўрапейскія пер-шадрукі з Германіі, Францыі, Італіі, Чэхіі. Мы прадэманст-руем выдавецкія тэхналогіі ро-зных часоў, зробім адукацый-ныя і забаўляльныя прасторы, каб можна было займацца аду-кацыяй і выхаваннем. Кангрэс будзе мець навуковыя і грамад-скія мэты для філолагаў, кніга-выдаўцоў, распаўсюднікаў кніг. Адбудуцца прэзентацыі, май-стар-класы, арыентаваныя на шырокую аўдуторыю.

Беларускім даследчы-кам сёння не хапае сістэматыч-най працы з архіўнымі крыні-цамі за мяжой. Літоўцы, палякі, расіяне робяць даследчыя экс-педыцыі, арганізуюць даслед-чыя цэнтры, як у Рыме, якія мэтава вывучаюць архіўныя зборы Ватыкана, беларусам гэ-тага не хавае. Выезды з’яўляюц-ца на месяц-два. Гэты кірунак нам яшчэ многа дасць. Нам ве-льмі важна ангажаваць у ска-рыназнаўства замежных дасле-дчыкаў.

-Хто сёння ў свеце пільна вывучае спадчыну Ска-рыны?

— Дзесяцігоддзямі  зай-маецца гэтым пытаннем Яўген Львовіч Неміроўскі ў Маскве, які яшчэ за савецкім часам вы-вучаў біяграфію Скарыны, Юрый Лабунцаў, супрацоўнік Расійскай Акадэміі навук,  які напачатку 90-тых падрыхтаваў некалькі кніг пра Скарыну, Марыя Аляксееўна Ярмалаева з Цэнтра даследванняў кніжнай культуры Джаміля Рамазана.

У Чэхіі плённа працуе Францішка Сокалава. Яе ўнё-сак у развіццё скарыназнаў-ства вельмі вялікі. Яна выпус-ціла шэраг публікацый, за што яе вызначылі ганаровым пра-фесарам Полацкага ўніверсі-тэта. Пётр Войт лічыцца адным з лепшых кнігазнаўцаў Еўро-пы. Ён зрабіў шмат яркіх пуб-лікацый, прысвечаных чэшска-му кнігадрукаванню. У нас у свой час зрабіла фурор кніга Алега Лойкі «Францыск Ска-рына або Сонца Маладзіковае.»

— Як першадрукар стаў важнай асобай менавіта ў Вашым жыцці?

— Як любы беларус, я меў магчымасць часта чуць імя Францыска Скарыны. У маім дзяцінстве адбываўся юбілей 1990 года, які шырока святка-ваўся. Я жыў на праспекце Ска-рыны, у мяне ў пашпарце і  ў медычнай картцы быў пазнача-ны такі адрас. Гэта імя для мяне шмат значыла. Калі я вучыўся ў 2-м класе 190-й менскай шко-лы, звычайна школьнікі ўсту-палі ў арганізацыю, якая назы-валася «Октябрята». Адбыва-ліся пэўныя грамадскія зрухі, і паўставала пытанне аб мэта-згоднасці далучэння да такой арганізацыі. Ва ўсёй нашай школе (а можа і ва ўсім Мен-ску) адзін наш клас вырашыў, што мы не хочам быць «Октя-брятами». Аказалася, што са-вецкае заканадаўства гэта да-зваляе. У выніку мы стварылі сваю грамадскую арганізацыю і назваліся «Скарынічамі», на-чапілі на сабе значкі з сонцам і паўмесяцам, і  з вялікім гонарам гулялі па школе. У нас была свая цырымонія прыёму, і ўсе нам зайздросцілі.

Калі я прыйшоў у На-цыянальную бібліятэку пасля заканчэння ўніверсітэта куль-туры, я пачынаў працаваць з аддзела рукапісаў і старадру-каваных выданняў (рэдкай кнігі), які захоўваў выданні Скарыны.

У момант пераезду біб-ліятэкі ў новы будынак на маіх вачах будаваўся помнік Скары-ну. Памятаю ўсе абставіны яго ўзвышэння. Я займаўся ў той час важнай і адказнай справай — арганізацыяй транспарці-роўкі старадрукаваных выдан-няў.

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Аляксандр Аляк-сандравіч Суша; 2. Асобнікі кніг Скарыны ў Нацыянальнай бібліятэцы.

 

Мужны сейбіт кніг і асветы

6 жніўня ў дольнай залек Чырвонага касцёла спадар Міко-ла Купава адкрыў выставу, прысвечаную 500-годдзю бела-рускага кнігадрукавання.

Мастацкую Скарыніяну папоўнілі творы Алеся Мары, Віктара Крука, Алы Губарэвіч і іншых. Падуя, Кракаў, Вільня, Полацк адлюстраваныя на карцінах, габеленах і ў ажурных узорах з паперы.

Распачынае экспазіцыю малюнак Еўгена Куліка, зроблены ў мінулым стагоддзі. Маладога Франака Скарыніча ў Полацку прадстаўляе партрэт пэндзля Міколы Купавы. Карціны » Дыспут Скарыны з Парацэлісам» і «Пачатак» Алеся Мары перадаюць вобраз лекара і асветніка ў сталыя гады. Ала Губарэвіч прадставіла працы ў галіне ткацтва, габелена. На іх вытканы знак першадрукара, выявы гарадоў і мясцін, звязаных з яго працай. Ніна і Генадзь Сакаловы-Кубай вырабілі далікатныя выцінанкі з асветнікам ў мантыі і бярэце, і з вобразамі Марыянскага касцёла ў Кракаве. На адкрыцці вернісажу для гасцей выступіў музычны гурт  «Балцкі субстрат».

Вялікая выстава Беларускага саюза мастакоў у Палацы мастацтваў на гэту тэму рыхтуецца на лістапад.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

Нацбанк выпусціў манеты «Шлях Скарыны. Вільня»

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 7 жніўня 2017 года выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Шлях Скарыны. Вільня» серыі «Шлях Скарыны», паведамляе прэс-служба ўстановы.

Срэбную — намiналам 20 рублёў, вагой 33,62 г, дыяметрам 50,00 мм, пробай сплаву 925, тыражом 2 000 штук;

Медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, вагой 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 3 000 штук.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Альшэўскі (Дзяніс) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Аль-шэўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Альшэў(к)-скі.
  2. Амбросавіч (Пётр) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -авіч ад антрапоніма Амброс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Амбро-савіч. ФП: Амбражэй (імя, з мовы грэкаў ‘бессмяротны, Боскі’) — Амброс (таго ж паходжання, стала асобным імем) — Амброс (празванне, потым прозвішча) — Амбросавіч. А таксама акцэнтаваная форма Амбрасовіч (гл.).
  3. Амбрушкевіч (Юліяна) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Амбрушка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Амбрушк-евіч. ФП: Амброс (імя, з мовы грэкаў ambrosios ‘бессмяротны’) — Амбрушка (‘нашчадак Амброса‘, фармант -ушка) — Амбрушка (празванне, потым проз-вішча) — Амбрушкевіч.
  4. Амельчанка (Юлія) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапо-німа Амелька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Амельч(к/ч)-анка. ФП: Емяльян (лац. ‘рымскае радавое імя’ — ‘удзельнік спаборніцтва’) — Аме-лька (народны варыянт) — Амелька (празванне, потым прозвішча) — Аме-льчанка.
  5. Амяльчэня (Уладзімір) — вытвор з акцэнтаваным фармантам —эня ад антрапоніма Амелька і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Амель-ч(к/ч)-эня — Амяльчэня. ФП: Емяльян (імя <лац. Aemilus ‘спаборнік’) — Аме-лька (народная форма — Омелько, 1567 г.) — Амелька (празванне, потым про-звішча) — Амельчэня — Амяльчэня.
  6. Амялюсік (Алена) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Амялюся і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Амялюс-ік. ФП: Амалія (імя <ст.-герм. amal ‘праца-вітасць’) і Амелія (‘тс’) — Амелюся (вы-твор з суф. экспрэсіўнасці -юс-я ‘ласкальная форма’) — Амялюся (про-звішча) — Амялюсік.
  7. Андрайкавец (Наталля) — вытвор з суфіксам -ец ад 1) антра-поніма Андрэйкаў і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Андрэйкав-ец; 2) тапоніма Андрэйкава і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцо-васці, паселішча': Андрэйкав-ец. ФП: Андрэй (імя <грэч. andreios ‘мужны, храбры’) — Андрэйка (эмац.-ацэн. фор-ма, фармант -ка) — Андрэйкаў (‘нашча-дак Андрэйкі‘, фармант -аў) — Андрэй-кава (тапонім) — Андрэйкавец.
  8. Андропаў (Юрый) — дру-гасная форма, першасная Антропаў — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Антроп і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Антроп-аў. ФП: Антроп (імя, з мовы грэкаў ‘прыстойны’) — Антроп (прозвішча) — Антропаў — Андропаў (азванчэнне т-д).
  9. Андрусік (Марыя) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Андрусь і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Андрус-ік. ФП: Ан-дрэй (імя) — Андрусь (эмац.-ацэн. форма, фармант -усь) — Андрусь (мя-нушка, потым прозвішча) — Андрусік.
  10. Андрэйчыкава (Жанна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Андрэйчыкаў і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Андрэй-чык-ава. ФП: Андрэй (імя, з мовы грэкаў `мужны, храбры`) — Андрэй-чык (вытвор з суфіксам -чык і значэн-нем `нашчадак Андрэя`) — Андрэйчы-кава.
  11. Анікевіч (Ірына) — вытвор з суфіксам бацькаймення ад антрапо-німа Анікей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Анікей-евічАніке-віч. ФП: Анікей (імя, з мовы грэкаў ‘пераможца’) — Анікей (празванне, потым прозвішча) — Анікевіч.
  12. Анісава (Клаўдзія) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Аніс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аніс-ава. ФП: Анісій (імя, з мовы грэкаў ‘карысць’) — Аніс (народ-ны варыянт) — Аніс (празванне, потым прозвішча) — Анісава.
  13. Анісімава (Алёна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Анісім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Анісім-ава. ФП: Анісім (імя <грэч. ‘карысны’) — Анісім (мянушка, потым прозвішча) — Анісімава.
  14. Анісовіч (Надзея) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам бацька-ймення -овіч ад антрапоніма Аніс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аніс-овіч. ФП: Анісій (імя, з мовы грэ-каў ‘карысны’) — Анісь / Аніс — Анісавіч — Анісовіч.
  15. Аніська (Пётр) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Анісь і значэннем ‘жонка названай асобы': Анісь-ка. Або як памян.-ласк. ад Анісь — Анісій.
  16. Анічэнка (Алесь) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапо-німа Анікей з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Аніч(к/ч)-энка. ФП: Анікей (імя < грэч. nike ‘перамога’, Аникей, 1578) — Анікей (прозвішча) — Анічэнка.
  17. Анішчык (Ірына) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Анісь і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы’ Аніш(с/ш)-чык. ФП: Анісій (імя) — Анісь (разм. форма) — Анісь (прозвішча) — Анісчык — Аніш-чык.
  18. Антанёнак (Павел) — вы-твор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Антон (<лац. ‘спаборнік’) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Антан-ёнак.
  19. Антушэвіч (Антон) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Антух і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Антуш(к/ш)-эвіч. ФП: Антон (імя <лац. Antonius ‘спаборнік’) — Антух (народна-гутарк. форма) — Антух (мянушка, потым прозвішча) — Антушэвіч.
  20. Ануфровіч (Алёна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ануфры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ануфр-овіч. ФП: Ануфрый (з мовы грэкаў ‘мець асла’) — Ануфры (мянушка, по-тым прозвішча) — Ануфровіч.
  21. Ануфрык (Славамір) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Ануфрый і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ануфр-ык. Або як памян.-ласк. (Ануфрык ад Ануфрый). ФП: Ануфрый (імя <грэч. ‘мець асла’) — Ануфрык.
  22. Апіё (Мікалай) — транс-фармаваная семантычная форма ад апелятыва опій (опіум) ‘высушаны ма-лочны сок з няспелых галовак маку, які ўжываецца як наркатычны сро-дак’.
  23. Арлюк (Марына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва арлюк ‘птушка арлец’ (рэг.). Або вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Арол і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Арл-юк. ФП: арол (‘драпежная дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе'; пе-ран. (‘пра смелага, гордага чалавека’)) — Арол (мянушка, потым прозвішча) — Арлюк.
  24. Арочка (Мікола) — семан-тычны вытвор ад ст.-бел. арка (па-мянш.-ласк. форма з суф. -ка). ФП: арка — арачка — Арачка (мянушка, потым прозвішча) — Арочка.
  25. Архараў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Архар і значэннем `на-шчадак названай асобы`: Архар-аў. ФП: архар (`дзікі горны баран, які водзіцца ў гарах Цэнтральнай Азіі`) — Архар (мянушка, потым прозвішча) — Архараў.
  26. Арцёменка (Кацярына) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Арцём і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Арцёменка. ФП: Арцём (імя <грэч. artemis ‘здаровы, непашкоджыны’) — Арцём (празванне) — Арцём (прозвішча) — Арцёменка.
  27. Арцімовіч (Анатоль) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Арцім і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Арцім-овіч. ФП: Арцём (імя) — Арцім (варыянт яго) — Арцім (празванне, потым про-звішча) — Арцімовіч.
  28. Арцюх (Сяргей) — народ-на-гутарковая форма з афіксам -юх (Арц-юх) да імя Арцём (з мовы грэкаў ‘здаровы, непашкоджаны’) набыла ролю прозвішча.
  29. Арцюшкевіч (Мікалай) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Арцюшка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Арцюшк-евіч. ФП: Арцём (імя, з мовы грэкаў ‘здаровы, непашкоджаны’) — Арцюх (народна-гутарк. форма, суфікс -юх) — Арцюшка (‘жонка Арцюха’, фармант -ка) — Арцюшка (мянушка, потым про-звішча) — Арцюшкевіч.
  30. Арэф’ева (Дар’я) — вытвор з фармантам -ева (-эва) ад антрапоніма Арэфій (грэч. arete ‘доблесць, дабра-дзейнасць’) і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Арэфій-эва — Арэф’ева.
  31. Асановіч (Агнія) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Асан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Асан-овіч. ФП: Асан (імя) — Асан (празванне, по-тым прозвішча) — Асан-авіч — Асано-віч. Або ад апелятыва асан ‘сухарлявы, хударлявы’ (башкір.), што набыў ро-лю прозвішча (Асан), ад якога — Аса-новіч.
  32. Асаула (Рыгор) — друга-сная форма, першасная Есаул (а) — семантычны вытвор ад апелятыва есаул ‘казацкі афіцэрскі чын (асоба), роўны капітану ў пяхоце (у царскай арміі)’. Форма жаночага роду — Есаула — ‘жанчына’.
  33. Асееў (Іван) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антра-поніма Асей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асей-еў. ФП: Яўсей (імя, з мовы грэкаў ‘набожны’) — Асей (разм. форма) — Асей (мянушка, потым прозвішча) — Асееў.
  34. Асланаў (Руслан) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Аслан і значэннем ‘наш-чадак названай асобы': Аслан-аў. ФП: Аслан (імя кабардзіна-чэркескае ) — Аслан (празванне, потым прозвішча) — Асланаў.
  35. Асмыковіч (Кацярына) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Асмык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асмык-овіч. ФП: асмык (‘ачоскі’ — ВСБМ: ас-мычыны) — Асмык (мянушка, потым прозвішча) — Асмыковіч.
  36. Асоўскі (Лешак) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Асоўка ці Асовы (‘лес асовы — асінавы’) і значэннем ‘народзінец, жыхар назва-най мясцовасці': Асоў-скі. Або ад Асы (тапонім) і фармантам -оўскі: Ас-оўскі.
  37. Астапенка (Змітрок) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Астап і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Астап-енка. ФП: Яўстафій / Яўстахій (імя, <грэч. ‘ус-тойлівы; ураўнаважаны; здаровы’) — Астап (імя, вядомае з XVI ст.) — Астап (прозвішча) — Астапенка.
  38. Асташкевіч (Ірына) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Асташка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асташк-евіч. ФП: Астап (імя) — Астах і Ас-ташка (народна-гутарковая формы) — Асташка (мянушка, потым про-звішча) — Асташкевіч грэч. ‘устойлі-вы: ураўнаважаны; здаровы’.
  39. Асторына (Аляксандра) — вытвор з фармантам -ына ад антра-поніма Астра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Астар (Р. мн. ад Астра)-ына. ФП: Астра (імя, з мовы грэкаў: astron ‘зорка’) — Астора (мя-нушка, потым прозвішча) — Асто-рына.
  40. Атраховіч (Алёна) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам бацька-ймення -овіч ад антрапоніма Атрох і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Атрох-авічАтраховіч. ФП: Трафім (‘імя, з мовы грэкаў ‘кармілец, гада-ванец’) — Атрох (народны варыянт) — Атрох (прозвішча) — Атраховіч.
  41. Аўдзюшка (Віктар) — вы-твор з фармантам -юшка ад антра-поніма Аўдзей і значэннем ‘асоба жаночага полу ((жонка, дачка намі-нанта) Аўдз-юшка)’. Або ласк. форма ад Аўдзей (<з мовы грэкаў ‘міла-гучны’).
  42. Аўласенка (Генадзь) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапо-німа Аўлас і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Аўлас-енка. ФП: Улас (імя, <грэч. ‘просты, вялы’) — Аўлас (народна-гутарковая форма) — Аўлас (мянушка, потым прозвішча) — Аўла-сенка.
  43. Аўхіменя (Міхаіл) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Аўхім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аўхім-еня. ФП: Яўхім (імя <грэц. ‘дабрадушны, дабразычлівы’) — Аўхім (нар.-гут. форма) — Аўхім (мянушка, потым прозвішча) — Аўхі-меня.
  44. Аўчароў (Уладзімір) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Аўчар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Аўчар-оў. ФП: аўца (рэг. рус. овца ‘авечка’) — аўчар (‘работнік, які даглядае авечак’) — Аўчар (мянушка) — Аўчар (прозві-шча) — Аўчароў.
  45. Ахрыменка (Аляксей) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Ахрым і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ахрым-енка. ФП: Яфрэм (імя <яўр. ‘плод’) — Ахрэм і Ахрым (разм.) — Ахрым (мянушка, потым прозвішча) — Ахрыменка.
  46. Ашмянцаў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ашмянец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ашмянц-аў — Ашмянцаў. ФП: ашмянец (‘з вёскі Ашмяны‘) — Ашмянец (мянушка, по-тым прозвішча) — Ашмянцаў.
  47. Бабаева (Алёна) — вытвор з фармантам -ева ад антрапоніма Бабай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бабай-ева. ФП: бабай (‘стары дзед, дзядзька, цесць’, ‘стары’ (Даль)) — Бабай (мянушка, потым прозвішча) — Бабаева.
  48. Бабаед (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бабаед ‘той, хто есць боб’ (боба-ед — бабаед).
  49. Бабко (Зарына) — другас-ная форма, першасная — Бабка або Бабок. Бабка — семантычны вытвор ад апелятыва бабка, які мае 6 зна-чэнняў: 1) ‘Тое, што і баба': матчына або бацькава маці; старая жанчына ўвогуле; замужняя жанчына; жонка; жанчына, што прымала роды; (разм.) ‘пра слабахарактарнага нясмелага мужчыну'; 2) (спец.) ‘ударная частка механічнага молата для забівання паляў і для іншых мэтаў'; 3) ‘сталёвае кавадла для кляпання касы'; 4) ‘страва, прыгатаваная з дранай або тоўчанай бульбы'; 5) ‘Тое, што і абабак’ (грыб падбярозавік); 6) ‘дзясятка снапоў, накрытых распасцёртым снопам’. Ба-бок — семантычны вытвор ад сепеля-тыва бабок ‘балотняя травяністая рас-ліна з сакавітым лісцем'; ‘бабоўнік’.
  50. Багамаз (Яна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва багамаз: (разм. састар.) ‘іканапісец’, а таксама (разм.) ‘Пра мастака'; (разм. жарт.) Пра мурзатага, запэцканага чалавека.
  51. Баговіч (Ігар) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад ант-рапоніма Бог і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бог-авіч-Баг-овіч. ФП: 1) Бог (‘вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім’); 2) Бог (адмысловы спецыяліст) — Бог (празванне) — Бог (прозвішча) — Бога-віч (бацькайменне) — Баговіч.
  52. Баграёнак (Вікторыя) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапо-німа Баграй і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Баграй-онак. ФП: баграй (‘светлабуры вол’ (ВСБМ)) — Баграй (мянушка, потым прозвішча) — Баграёнак. Або ад апелятыва баграй (‘пурпуровы, густа-чырвоны колер’) шляхам яго анімізацыі (пераход у прозвішча).
  53. Бадзюкова (Антаніна) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Бадзюк і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Бадзюк-ова. ФП: бадзюк (рэг.) ‘тое, што і бадзяк‘ — ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калюч-камі на лісці і пурпуровымі кветкамі’ — Бадзюк (мянушка, потым прозві-шча) — Бадзюкова.
  54. Бадранкова (Аліса) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Бадранок і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Бадранк-ова. ФП: бодры (рус. бодрый ‘бадзёры’) — Бод-ры (мянушка, потым прозвішча) — Бадранкова (-рус. Бодренкова).
  55. Бажэнка (Віктар) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Бажэн і значэннем ‘жанчына названай асобы (жонка, дачка)': Бажэн-ка. ФП: Бажэн (імя, ст.рэдк., слав. ‘жаданы, мілы’) — Бажэн (празванне, потым прозвішча) — Бажэнка. Або вытвор з -ка ад Бажэна (жан.) ад Бажэн і значэннем памянш.-ласкальнасці на-быў ролю прозвішча.
  56. Байбаковіч (Мікалай) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Байбак і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Байбак-овіч. ФП: байбак (‘стэпавы сурок’, а так-сама: ‘маруда, гультай, абібок’) — Бай-бак (мянушка, потым прозвішча) — Байбаковіч.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Пра вясковыя музеі

Грамадскае аб’яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Аб вясковых музеях

 

Віцебскі раённы выканаўчы камітэт (далей — райвыканкам) на Ваш зварот, які паступіў у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытанні лёсу літаратурна-мемарыяльных музеяў і памятных мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў, паведамляе наступнае.

У Віцебскім раёне надаецца вялікая ўвага папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў. Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах, а таксама навучальных установах прафесійнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі раёна, арганізаваны і актыўна функцыянуюць музеі розных відаў. Шырокую асветніцкую дзейнасць у гэтым напрамку вядзе дзяржаўная ўстанова «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», дзе арганізаваны выставачныя экспазіцыі, прысвечаныя землякам- краязнаўцам, пісьменнікам і паэтам Віцебшчыны: Сапунову А.П., Нікіфароўскаму М.Я., Сіма-новічу Д.Г. і інш.

У гісторыка-этнаграфічным музеі «Гісторыя Заронаўскага краю» створана міфалагічная зала (па творы Нікіфароўскага М.Я. «Нячысцікі»). Музей паста’янна наведваюць не толькі бела-рускія дэлегацыі, але і дэлегацыі з блізкага і далёкага замежжа. Так на працягу чэрвеня — ліпеня 2017 года музей наведалі работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Англіі. Сярод пастаянных наведвальнікаў музеяў, сельскіх бібліятэк раёна — навучэнцы ўстаноў адукацыі, іх бацькі, мясцовыя жыхары, а таксама госці раёна.

У музеях ладзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы і культуры, а таксама прымеркаваныя да юбілейных дат жыцця вядомых беларускіх пісьменнікаў. У сакавіку 2017 года ў рамках міжнароднага праекту адбылася навуковая канферэнцыя «Сапу-ноўскія чытанні», прысвечаная гісторыка-культурнай спадчыне гісторыка, археографа, краязнаўцы Сапунова А.П.

Перыяд чэрвень — верасень 2017 года асабліва насычаны мерапрыемствамі: у цяперашні час праходзіць конкурс чытачоў «Лета і кніга 2017″; актыўна вядзецца праца над фотапраектам «Літаратурны персанаж» у рамках культурна-асветніцкага праекту «I вечным застанецца слова» (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання); да 135-годдзя са дня нараджэння Я. Купалы 7 ліпеня 2017 г. арганізаваны шэраг асветніцкіх, грамадска-значных мерапрыемстваў ва ўсіх установах адукацыі і культуры; дзіцячы хэнд-мэйд «Паштоўка для пісьменніка-юбіляра» праходзіць у бібліятэках; вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы да святкавання 100-годдзя П. Панчанкі, Я. Брыля, 135-годдзю Я. Коласа, 500- годдзя беларускага кнігадрукавання і інш. Творчасць беларускіх аўтараў складае аснову сцэнарных планаў работнікаў культуры народных святаў «Купалле», «Дажынкі», «Каляды» і інш.

Растлумачваем, што ў адпаведнасці з артыкулам 7, 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» Вы маеце права абскардзіць дадзены адказ у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Намеснік старшыні               К.М. Карабач.

 

Старшыні ГА «Таварыства

беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.

Аб разглядзе звароту

 

Разгледзеўшы Ваш зварот да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Качанавай Н.І. па пытанні захавання вясковых літаратурна-мемарыяльных музеяў, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт паведамляе аб стане музеяў Магілёўскай вобласці паводле спісу.

Так, музей Алеся Адамовіча плануецца зрабіць у будынку былой аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка, за дабрачынныя сродкі фізічных і юрыдычных асоб. Гэта драўляны будынак, 1935 года будоўлі, агульнай плошчай 93,35 м.кв. Прыняты бязвыплатна з рэспубліканскай уласнасці (раней належаў РУП «Фармацыя») у камунальную ўласнасць Бабруйскага раёна рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 3 верасня 2007 г. № 12-23. У адпаведнасці з дадзенымі бухгалтарскага ўліку зношанасць будынка складае 100 працэнтаў.

Рашэннем пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова — метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (пратакол ад 27.09.2005 № 112), дадзены аб’ект не ўяўляе асаблі-вых адметных архітэктурных якасцей, адпавядаючых крытэрыям каштоўнасці.

Пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама адкрыты дабрачынны рахунак для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка пад музей. Па стане на 20 чэрвеня 2017 г. на рахунак паступіла 11 811,45 руб. Збор грашовых сродкаў працягваецца.

У маі б.г. у п. Глуша адбылася нарада з удзелам дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Яцкевіча Д.Л., на якой разглядаліся пытанні аб стварэнні назіральнага савета і эскізнага праекту будынка з функцыямі памяшканняў музея.

У цяперашні час распрацавана палажэнне аб назіральным савеце па стварэнні і дзейнасці музея Алеся Адамовіча, узгадняецца склад дадзенага савета.

Літаратурны музей Максіма Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна з’яўля-ецца філіялам установы культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей», да студзеня 2011 г. знаходзіўся ва ўласнасці ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры». Будынак музея пабудаваны ў 1993 г. да юбілея пісьменніка, на тым месцы, дзе размяшчаўся дом сям’і Гарэцкіх. Будынак ўяўляе тыповую вясковую жылую пабудову канца XIX ст.

У цяперашні час пасада загадчыка філіялам з’яўляецца вакантнай. Работнікамі УК «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей» (далей — раённы музей) на пастаяннай аснове праводзіцца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, бягучы рамонт будынка. Правядзенне экскурсій ажыццяўляюць работнікі раённага музея.

У в. Малая Багацькаўка налічваецца 15 домаўладанняў. Насельніцтва складае 23 чалавекі, з якіх: 2 — працаздольныя, 1 — школьнік, астатнія — пенсіянеры. Жыхароў вёскі абслугоўвае аўталаўка і выязны пункт пошты. Насельніцтва таксама карыстаецца паслугамі сацыяльна значных аб’ектаў у аграгарадку Курманава: крама, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне Беларусбанка, дом культуры, бібліятэка, школа, бытавыя паслугі.

Перанос музея ў раённы цэнтр на дадзены момант не плануецца.

У выпадку нязгоды з разглядам звароту, у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Вы маеце права абскардзіць адказ у судзе.

Намеснік старшыні                                А.М.Кунцэвіч.

 

Навіны Германіі

Завяршыўся самы буйны фэст цяжкага рока

У вёсцы Вакен, што ў федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, прайшоў самы вя-лікі ў свеце фэст цяжкага мета-лу пад адкрытым небам.

Wacken Open Air пра-ходзіць з 1990 года. Вёсачка размешчана на паўдарогі паміж Гамбургам і Фленсбургам і вызначаецца характэрнымі для поўначы Нямеччыны пры-роднымі асаблівасцямі: папла-вамі з рэдкімі дрэвамі, адзначае DW.

У першы год на фэст прыехалі некалькі сотняў чала-век: шэсць груп гралі на полі, дзе звычайна пасвяцца каровы, у наваколлях вёскі, якая наліч-вае меней за дзве тысячы жы-хароў. У нашы дні ў Вакене збіраюцца дзясяткі тысяч ама-тараў цяжкай музыкі, граюць больш за сотню груп, а квіткі распрадаюцца за год наперад.

Сёлета арганізатары паведамілі пра 150 груп і 75 тысяч наведвальнікаў. Рок-фэст праходзіў з серады па су-боту (2-5 жніўня).

Пасля дажджоў у чац-вер госці перасоўваліся па тэрыторыі на надзіманых мат-рацах ці санках.

Аматары рока шмат п’юць, аднак паліцыя і службы выратавання апісваюць іх як «пераважна вясёлых і мірных», адзначае europe-today.ru.

З меркаванняў бяспекі, як і летась, дзейнічала забарона на заплечнікі і торбы. Упершы-ню тэрыторыю фэсту забяс-печваў півам трубаправод. Пры поўнай нагрузцы ў 10 раз-лівачных установак паступала 10 000 літраў напою ў гадзіну.

Галоўнымі падзеямі сталі выступы спевакоў Эліса Купера і Мэрыліна Мэнсана, а таксама груп Turbonegro, Accept і Megadeth. З сямейнага свята, якое адбылося 20 гадоў назад, вырасла буйное камер-цыйнае мерапрыемства.

Пры канцэртах у Ваке-не гучнасць дасягае 120 дэцы-бел. Потым у кемпінгах пачы-наецца вечарынка. Калі адзін з гасцей пажаліўся на гучную музыку, паліцыянты параілі яму заткнуць вушы.

Прыкладна адна тра-ціна наведвальнікаў прыехалі з-за мяжы. Частку прыхільнікаў прывезлі спеццягнікі, у ліку якіх Metal-Train. У аэрапорце Гамбурга пасажыры, якія па-казвалі квіток на фэст, мелі зніжку на ежу і напоі.

  1. Фота з сайта europe-today.ru.

 

Рэйд па цэнтральнай Беларусі

22-23 ліпеня 2017 г, узрадаваўшыся, што, нарэшце, прыйшло лета, Магілёўскае ТБМ здзейсніла двухдзённы рэйд па цэнтральнай Беларусі.

Спачатку транзітам за-віталі ў Койданава — сучасны Дзяржынск. Там жывуць на-шыя даўнія сябры Марыя і Ва-лянцін Бакіноўскія — сапраўд-ныя беларусы, якія раней з на-мі шмат разоў вандравалі, але зараз да нас далучыцца не мо-гуць. Мы былі дужа радыя з імі сустрэцца і пагаманіць!

І першае месца, куды мы патрапілі — вёска Баравое. Калісьці тут знаходзіўся рада-вы маёнтак шляхецкага роду Дыбоўскіх, а зараз, на павароце да вёскі, засталіся толькі рэшт-кі капліцы-ўсыпальніцы, пабу-даванай у канцы XIX стагод-дзя. З гэтага старажытнага ро-ду паходзяць вядомыя ў Бела-русі і замежжы людзі — браты Дыбоўскія — Бенядзікт і Ўла-дзіслаў. Абодва буйныя вучо-ныя, заолагі, прыродазнаўцы, удзельнікі паўстання Кастуся Каліноўскага. Бенядзікт упер-шыню ў навуцы апісаў жывёль-ны і раслінны свет Байкала, правёў серыю замераў тэмпе-ратуры вады ў Байкале да глы-біні 1320 метраў. За сваё жыццё напісаў больш за 170 навуко-вых прац і за выдатныя навуко-выя дасягненні ў 1927 годзе яго абралі членам-карэспан-дэнтам АН СССР. Уладзіслаў даследаваў выкапнёвыя рэшткі Сібіры, Прыбалтыкі, вывучаў флору і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклор. Вынікі яго навуковай дзейнасці былі надрукаваныя ў шматлікіх на-вуковых працах. Акрамя таго, з-пад яго пяра выйшлі такія кнігі, як «Беларускія загадкі з Мінскай губерні», «Беларускія прыказкі з Навагрудскага па-вета». Пра такіх выдатных зем-лякоў аўтар гэтага тэксту, да свойго сораму, не чула, таму ўжо спачатку не пашкадавала, што паехала.

Наступным на нашым шляху паўстала мястэчка Вялі-кія Навасёлкі. Тут з ХVI ста-годдзя жылі прадстаўнікі шля-хецкага роду Кастравіцкіх. Пе-ршым на вочы трапляецца вялікі напаўразбураны буды-нак, без даху, зарослы ўнутры хмызняком, і адразу думаеш — ну вось, чарговы палац пачат-ку XIX стагоддзя, які разваль-ваецца. Але ж не, гэта стайня, палац, пабудаваны ў стылі кла-сіцызму, хаваецца ў парку кры-ху далей. Ідэнтыфікаваць яго цяжкавата, бо звонку ён аббіты сайдынгам, вокны пераробле-ны. Відаць, сенняшнім гаспа-дарам (тут зараз знаходзіцца лякарня) гісторыя ўяўляецца не надта каштоўнай. Але, як часта бывае ў нашай дзяржаве, на ўсё грошай не хапіла, таму калі абысці будынак ззаду, то выгляд ён мае даволі аўтэн-тычны, толькі пафарбаваны ў традыцыйны для лякарань жо-ўты колер.

Род Кастравіцкіх пакі-нуў глыбокі след як у беларус-кай, так і ў еўрапейскай гісто-рыі. Уладальнік сядзібы Ка-раль Кастравіцкі за ўдзел у паўстанні 1863 года быў сасла-ны з сям’ёй у Сібір. Там у яго нарадзіўся сын Казімір, у бу-дучыні — знакаміты Карусь Ка-ганец, беларускі паэт, празаік, драматург, мастак, скульптар, укладальнік першага беларус-кага буквара і аўтар вадэвіля «Модны шляхцюк». Таксама з роду Кастравіцкіх паходзіць і легендарны французскі паэт і містыфікатар, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапей-скага авангарду XIX ст. Гіём Апалінэр. Дарэчы, памерлі яны ў адзін год, у 1918, і магіла Каруся Каганца знаходзіцца зусім недалёка. У 90-я гады, на-маганнямі гісторыка Лявона Ермаловіча, яна была добра-ўпарадкавана, і зараз зацікаў-леныя людзі, накшталт нашай невялікай группы, могуць да яе падысці і ўшанаваць памяць знакамітага беларуса.

Далей едзем яшчэ з бо-льшым энтузіязмам, бо наш экскурсавод, старшыня Магі-лёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў, нас вельмі заахвоціў, абяцаючы ўзабрацца на самы высокі пункт Беларусі — гару Дзяр-жынскую. Не паспелі мы ўя-віць усе цяжкаці пад’ёму і ад-чуць набор вышыні, як пабачы-лі перад вачыма камень на не-вялікім узвышэнні, надпіс на якім сведчыць, што мы знахо-дзімся на вышыні 345 м над узроўнем мора. Увесь энтузі=-язм адразу знік, назва «гара» гэта вельмі гучна, на ёй нават наваколле агледзець немагчы-ма. Але гэта ўжо асаблівасці нашага раўніннага рэльефу.

Крыху расчараваныя, мы рухаемся наперад. Але гэтае пачуццё адразу праходзіць, ка-лі мы заварочваем у маляўнічы парк Ваньковічаў. Першым нас сустракае вязізны ясень, гэта-му дрэву больш за 200 гадоў і ён дакладна памятае былых гаспадароў мястэчка. Сонейка досыць добра прыпякае, таму, патрапіўшы ў засень дрэваў, павольна прагульваемся да ся-дзібы XIX ст., аднаго з найста-рэйшых у Беларусі шляхецкіх маёнткаў. Яна займае жыва-пісную тэрасу і пойму невялі-кай рачулкі Валмянка. За сваю шматвяковую гісторыю Волма належала найбольш уплыво-вым магнацкім княжацкім ро-дам Гаштольдам, Радзівілам, Валадковічам, Піліповічам. А ў пачатку XIX ст. адышла Вань-ковічам, старадаўняму бела-рускаму роду, першае згад-ванне пра які датуецца 1499 г. Зараз тэрыторыя сядзібы на-лежыць міжнароднаму экала-гічнаму інстытуту імя Сахара-ва. Захаваўся не толькі буды-нак сядзібы, але і некалькі гас-падарчых будынкаў і нават руі-ны каплічкі. Паглядзець ёсць што, але ж у нас вельмі насыча-ная праграма, таму развітва-емся з Волмай і накіроўваемся ў Івянец.

Тут мы пабачылі кас-цёл Святога Міхала Араханёла і кляштар францысканаў 18 ст. Па касцёле нам экскурсію пра-водзіў каталіцкі манах. Прыго-жы будынак у стылі віленскага барока за 250 год існавання амаль не змяняў свайго знеш-няга выгляду, затое прызначэн-не мянялася шмат разоў. Спа-чатку пасля паўстання Каліноў-скага касцёл быў перададзены праваслаўнаму прыходу, за-тым з 1920 года зноў стаў ката-ліцкім, а пасля вайны яго на-паткаў лёс многіх храмаў Бела-русі — у яго будынку размяш-чалася прадуктовая крама, а пазней вытворчы цэх Менскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута. З прычыны гэтага нічога акрамя сцен з гістарычнай спадчыны не захавалася. Але хаця б так, бо колькі мы ведаем падобных будынкаў, якія стаяць у руінах ці ўвогуле зніклі з твару зямлі.

Пасля нас чакае царква Святога Георгія ў вёсцы Сла-бодка. Драўляная прыгажуня пабудовы канца 19 ст. добра бачна з дарогі, і вельмі складана ўявіць, як яна перажыла ўсе войны і рэвалюцыі, якія пры-йшліся на яе два вякі існаван-ня. Да нядаўняга часу царква патанала ў зеляніне раскідзі-стых, старых дрэваў, але ім пашчасціла меней, і зараз на зямлі валяюцца толькі тоў-стыя, у некалькі абхопаў, ства-лы. Складана сказаць, чаму іх спілавалі, бо мы не спецыя-лісты, але заўсёды шкада, калі гіне нешта, бачыўшае сусвет стогадовай даўнасці.

Пакідаем за спіной адзіную праваслаў-ную царкву па нашым маршруце, а далей то-лькі касцёлы, касцёлы, касцёлы — Найсвяцей-шага Сэрца Езуса 1931 года пабудовы ў Ха-таве (яго драўляны па-пярэднік вядомы з кан-ца 18 ст.); Унеба-ўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Налібакі не вельмі ты-повага для касцёлаў знешняга выгляду ў стылі мадэрн, бо дабу-даваны быў толькі ў 1994 г., хаця парафія ў гэтых мясцінах істава-ла аж з 15-га стагоддзя; Зве-ставання Найсвяцейшай Панне Марыі 16-17 ст. у вёсцы Дзе-раўная; касцёл Святога Юза-фа-рамесніка пач. 20 ст ў Ру-бяжэвічах.

Удосталь нагледзеў-шыся на розныя эпохі і архі-тэктурныя стылі, нарэшце, ставім намёты на маляўнічым беразе Нёмана. А далей усё ў духу такіх адпачынкаў, з размо-вамі ля вогнішча, начным ку-паннем, зорным небам, якое ў горадзе ніколі не ўбачыш, і ту-манам над рэчкай перад світан-нем. Час прайшоў незаўважна, мы гатовы былі заставацца тут бясконца, бо для нас, гарадскіх жыхароў адпачынак на ўлонні прыроды ўдалечыні ад цывілі-зацыі гэта нешта экзатычнае і таму вельмі жаданае. Але ж мары марамі, а жыццё бяжыць наперад, і нам трэба не адста-ваць.

Наступны дзень пад-рыхтаваў нам не горшае надво-р’е, а кіраўнік групы не гор-шую, а, мабыць, і цікавейшую праграму. Альбуць, Акінчы-цы, Смольня — мала хто не ведае гэтыя назвы, бо гэтыя мясціны неразрыўна звязаныя з жыццём беларускага паэта, празаіка, драма-турга, і грамадскага дзеяча Якуба Коласа. Тут ён нарадзіўся і правёў дзяцінства, тут сфарміравался любоў да Радзімы і цікавасць да беларускай культу-ры. Зараз гэта музей-ныя комплексы, якія варта наведаць кожна-му беларусу. Пра жыццё і творчасць на-роднага паэта, а такса-ма пра лёс яго родных вельмі цікава распа-вялі нам тутэйшыя эк-скурсаводы, у тым лі-ку і сваячка паэта Соф’я Пят-роўна Міцкевіч. А ўявіць тага-часны лад жыцця дапамаглі цудоўныя музейныя экспазі-цыі. Хосьці быў тут упершы-ню, хосьці некалькі разоў, але кожны дакладна пачуў і паба-чыў штосьці для сябе новае і карыснае.

На гэтым наша прагра-ма далёка не скончылася, і вось мы зноў, любуючыся з вокнаў аўтобуса на родныя краявіды, у дарозе. На гэты раз едзем у веску Наднёман да сядзібы На-ркевічаў-Ёдкаў. Маёнтак вя-домы з ХVI стагоддзя і належаў Алелькавічам, Радзівілам, а з 1823 года — Ёдкам. Непасрэдна будынак сядзібы, парэшткі якога мы зараз бачым, быў па-будаваны ў 1820-1830-х гг. Буйны землеўласнік, славуты на ўсю Еўропу навуковец, ад-крывальнік электраграфіі і бяз-дротавай перадачы электрыч-ных сігналаў Якуб Наркевіч-Ёдка змясціў тут метэаралагiч-ную станцыю. Пры Якубе ў палацы і іншых пабудовах ся-дзібы былі абсталяваны элек-траграфічная, хімічная, элек-трабіялагічная лабараторыі. Па сутнасці, у памяшканнях палаца пачыналася беларуская навука.

Яшчэ адзін цікавы факт, што менавіта Якуб Наркевіч-Ёдка паспяхова правёў у Вене двума-трыма гадамі раней за А. Папова эксперыменты па пера-дачы радыёсігналаў. Гэта ад-значалася ў пратаколе пасе-джання Французскага фізічна-га таварыства за 1898 г., пры-свечанага працам па перадачы радыёсігналаў. А свой прыя-рытэт у гэтым ён не адстойваў толькі таму, што вызначаль-ным навуковым кірункам для яго стала вывучэнне ўласціва-сцяў атмасфернай электрыч-насці і яго ўздзеянне на жывую прыроду, прымяненне гэтай распрацоўкі ў медыцынскіх мэтах.

Вось такі таленавіты быў у нас зямляк, якога за мя-жой да гэтага часу памятаюць і шануюць, а мы, беларусы, ні-чога пра яго не ведаем і ў шко-лах не вывучаем. А было б ве-льмі карысна нам разумець, што беларус гэта не толькі се-лянін, які ўсё жыццё на зямлі працаваў і навукі не ведаў, але яшчэ і вучоны сусветнага маш-табу, здабыткі якога да гэтага часу паўсюдна выкарыстоў-ваюцца.

Знаёмства з выбітнымі суайчыннікамі працягваем у вёсцы Кухцічы (зараз Перша-майск), дзе знаходзіцца сядзі-бна-паркавы комплекс Завішаў, з роду якіх паходзіць дзяячка беларускага культурнага ру-ху, мецэнатка Магдалена Радзі-віл. Да нашых часоў сама сядзі-ба, пабудаваная ў 19 ст. у стылі класіцызму, нажаль не дажы-ла, захаваліся толькі 2 флігелі ды капліца-пахавальня 19 ст., па другіх меркаваннях кальві-ніскі збор 16 ст. Але знаходзяц-ца яны ў дрэнным стане, віда-вочна не выкарыстоўваюцца і паціху разбураюцца. Вельмі шкада, што так, бо апошняя ўладальніца, Магдалена Радзі-віл, шмат чаго рабіла на ка-рысць беларускай культуры. Яна адкрыла беларускамоў-ныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы, фі-нансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Бела-рускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Аказвала матэры-яльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдано-віча, Канстанцыі Буйло і інш. У знак удзячнасці ёй на тытуль-ным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» змешчаны герб Завішаў «Ле-бедзь».

Усё добрае калі-не-будзь заканчваецца, і наша ван-дроўка таксама. Але ўсё ж неяк нечакана зразумелі мы гэта па-д’язджаючы да апошняй кропкі маршруту — горада Узды. Тут нас чакала капліца-пахавальня Завішаў цікавай, дарэчы, піра-мідальнай формы і ў прамянях вечаровага сонейка надаючая нейкую містычнасць наваколь-наму пейзажу, і драўляны кас-цёл Адшукання Святога Кры-жа пабудаваны Казімірам Заві-шам у 1798 годзе. Будынак ве-льмі прыгожы, можна сказаць унікальны, бо 200-гадовых драўляных касцёлаў на Бела-русі няшмат, а тут яшчэ захава-лася нават аўтэнтычная агаро-джа з каванай брамай. Вось такая цікавая кропка атрыма-лася ў нашым маршруце. 2 дні, цудоўнае надвор’е, 17 мясцін, 3 музеі, безліч цікавай інфар-мацыі і шмат эмоцый, лепей правесці гэтыя выходныя для аматараў беларушчыны было проста немагчыма!

Яўгенія Хмуровіч, Магілёў, на здымках:

  1. Койданава. У гасцях у Валянціна і Марыі Бакі-ноўскіх. 2. Па мясцінах Якуба Коласа. Альбуць. 3. Кухцічы. Парэшткі сядзібы Магдалены Радзівіл.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

  1. Завяршэнне аб’яднання Францыі

 

Пасля заканчэння Ста-гадовай вайны Карл VII зрабіў удалую вайсковую рэформу. Ён стварыў рэгулярную армію з розных родаў войскаў: кава-лерыю (дзе служыла дваранст-ва); інфантэрыю (пяхота, дзе служылі сяляне і гараджане); артылерыю (якая дапамагала штурмаваць варожыя замкі і гарады). У 1438 г. у Францыі абмежавалі папскую ўладу, пачалі самі выбіраць біскупаў і абатаў, зменшылі правы Папы на розныя плацяжы і абмежа-валі правы папскага суда. Каб умацаваць сваю ўладу, у дру-гой палове XV ст. французскія каралі пачалі надаваць дваран-ства людзям, якія паходзілі з сялян і гараджан. Сярод іх бы-ло шмат фінансавых чыноўні-каў і суддзяў.

Далейшае ўмацаванне краіны адбылося пры вышэй-згаданым каралі Людовіку XI (1461-1483). Кароль быў кво-лым і згорбленым, невысокага росту, з непрыгожым тварам. Але пры гэтым ён быў вельмі хітры і добра разбіраўся ў ды-пламатыі. Ён не любіў багатых сеньёраў і браў на службу то-лькі адданых яму людзей, ня-гледзячы на іх на паходжанне. Ваяваць ён не любіў і дзейнічаў подкупам, дыпламатычным шляхам і рознымі хітрыкамі. Людовік XI здолеў без вайны знішчыць галоўнага ворага, Бургундыю, а потым у 1481 г. далучыць да краіны Праванс разам з Марселем, які раней знаходзіўся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У краіне Людовік XI падтрымліваў гарады, прамы-словасць і гандаль. Ён даваў ільготы і прывілеі рамеснікам і купцам, спрыяў узнікненню нацыянальнай буржуазіі. У Ліёне ён дамогся выпуску шаў-ковых тканін і правядзення вя-лікіх кірмашоў. Таксама ён спрыяў развіццю металургіі, кнігадрукавання і шклароб-ства.

Пасля смерці Людовіка ў 1483 г. каралём стаў яго не-паўнагадовы сын Карл VIII. Па-куль ён быў малы, краінай кіра-вала яго старэйшая сястра. У 1484 г. яна склікала Генераль-ныя штаты ў горадзе Туры, на якіх дэпутаты прасілі знізіць падаткі і абмежаваць каралеў-скую ўладу. Аднак улады з гэ-тым фактычна не пагадзіліся, распусцілі парламент і не збіра-лі яго аж 75 гадоў. У 1491 г. Карл VIII ажаніўся з Ганнай Брэтонскай. Год далучэння да Францыі Брэтані, дзе жыў ке-льцкі народ брэтонцаў, лічыцца датай канчатковага аб’яднання Французскага каралеўства.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Арлеанская дзева (Ла-тарынгская дзева) — так фран-цузы называлі Жанну д’Арк.

“Вайна Чырвонай і Белай ружы” — міжусобная вайна ў Англіі ў XV ст.

Валуа — дынастыя фра-нцузскіх каралёў.

Жакерыя — сялянскае паўстанне ў Францыі ў XIV ст.

Плантагенеты — ды-настыя англійскіх каралёў.

Цюдары — дынастыя англійскіх каралёў.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1337 г. — пачатак Стага-довай вайны.

1346 г. — бітва пры Крэсі, захоп англічанам г. Кале.

1356 г. — бітва пры Пу-ацце.

1358 г. — сялянскае паў-станне Жакерыя.

1381 г. — сялянскае паў-станне Уота Тайлера ў Англіі.

1412-1431 гг. — Жанна д’Арк.

1415 г. — бітва пры Азенкуры (Стагадовая вайна).

1429 г. — зняцце аблогі з Арлеана (Стагадовая вайна).

1453 г. — канец Ста-гадовай вайны.

1485 г. — да ўлады ў Англіі прыйшоў Генрых VII, заснавальнік дыннастыі Цю-дараў.

 

РАЗДЗЕЛ XVI.

СВЯШЧЭННАЯ РЫМСКАЯ ІМПЕРЫЯ. ГУСІЦКІЯ ВОЙНЫ

 

  1. Палітычная сітуацыя ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
  2. «Залатая була».
  3. Ганзейскі саюз гарадоў.
  4. Тэўтонскі і Лівонскі ордэны ў ХІV-ХV стст.
  5. ІІІвейцарыя.
  6. Венгрыя.
  7. Чэхія.
  8. Гусіцкія войны.

 

  1. Палітычная сітуацыя ў Свяшчэннай Рымскай імперыі

 

З 1298 па 1308 г. імпе-ратарам дзяржавы быў Альб-рэхт І Аўстрыйскі з дому Габсбургаў, які марна спра-баваў пашыраць уладанні свай-го дамену. З 1308 г. да ўлады ў імперыі прыйшла дынастыя Люксембургаў, якія былі ня-значнымі князямі Германіі, але імкнуліся пашыраць свае вало-данні, і гэта ў іх атрымалася. Генрых VII Люксембургскі ажа-ніў свайго сына з дачкой чэш-скага караля, і Люксембургі сталі яшчэ і чэшскімі каралямі. Пасля смерці Генрыха ў выніку міжусобнай спрэчкі да ўлады прыйшоў Людвіг IV Баварац (1314-1346), які выступіў за абмежаванне фінансавых палі-тычных прэтэнзій Рымскага Папы ў Германіі. Яго падтры- рымалі бюргеры і, часткова, духавенства. Папа Іаан XXII адлучыў Людвіга ад царквы, але той абвясціў Папу ерэты-ком, і яго войскі занялі Рым. Там абралі новага Папу, Міка-лая V, які каранаваў Людвіга імператарскай каронай. Аднак у 1328 г. у Людвіга скончыліся грошы, каб плаціць наёмнаму войску, і ён разам з Мікалаем V мусіў пакінуць Рым. Яшчэ пры яго жыцці нямецкія князі выбралі новага кіраўніка, чэш-скага караля Карла IV (1346-1378). Неўзабаве Людвіг Бава-рац памёр.

 

  1. «Залатая була»

 

Карл IV, які атрымаў у Францыі добрую адукацыю, у першую чаргу дбаў пра Чэхію і зрабіў яе цэнтрам Свяшчэн-най Рымскай імперыі, а горад Прагу — яе неафіцыйнай сталі-цай. Ён збудаваў у Празе сла-вуты Карлаў мост, а ў 1348 г. заснаваў Пражскі (ці Карлаў) універсітэт — першы ў імперыі. Карл IV запрасіў у Чэхію шмат нямецкіх перасяленцаў-кала-ністаў, якія прынеслі з сабою нямецкую мову і культуру. У 1356 г. ён выдаў дакумент, т. зв. «Залатую булу», у якой прызнаў поўную самастой-насць курфюрстаў Германіі і адмовіўся ад умяшання ў іх унутраныя справы.

Было пацверджана, што нямецкага караля выбіраюць 7 курфюрстаў без ухвалення Ры-мскага Папы, але толькі Папа мог каранаваць караля імпера-тарскай каронай. Выбранне адбывалася ў горадзе Франк-фурце-на-Майне большасцю галасоў курфюрстаў. Такі па-радак выбараў імператара існа-ваў аж да 1806 г. Курфюрсты атрымалі правы на свой вы-шэйшы суд, распрацоўку зям-ных нетраў, чаканку манеты і самастойнае збіранне мыта. Яны нават маглі паміж сабою ваяваць, калі вайна «законна аб’яўлена» за тры дні да пачатку ваенных дзеянняў. Тэкст даку-мента пераплялі ў прыгожую вокладку, да якой прымацавалі залатую пячатку (ці булу). Та-му гэты дакумент спачатку на-звалі «Кнігай з залатой булай», а потым — проста “Залатой бу-лай”.

Такім чынам, на чале дзяржавы быў імператар, які адначасова быў і германскім каралём. Пры ім быў спецыя-льны орган кіравання, у які ўваходзілі буйныя свецкія і ду-хоўныя феадалы ды прадстаў-нікі гарадоў. Гэтая ўстанова называлася рэйхстагам, аднак значнай рэаальнай улады яна не мела. У XV ст. вялікая краіна пачала распадацца. Так, пасля Грунвальскай бітвы 1410 г. Тэўтонскі ордэн страціў шмат земляў і ператварыўся ў васала польскага караля, а Лівонскі ордэн стаў самастойным. У другой палове XV ст. са складу імперыі выйшлі Чэхія, Вен-грыя і Швейцарыя.

 

  1. Ганзейскі саюз гарадоў

 

У XIV-XV стст. назіра-ецца росквіт нямецкіх гарадоў. Іх было каля 3500, і жыло ў іх у той час ад 13 да 15 млн. чала-век. Паступова склаліся тры зоны канцэнтрацыі гарадскога жыцця са сваімі эканамічнымі інтарэсамі.

  1. Гарады паўночнай Германіі (Брэмен, Гамбург, Любек, Ростак, Вісмар і інш.), якія знаходзіліся на ўзбярэжжы Паўночнага і Балтыйскага мо-раў. Яны гандлявалі з Лонда-нам, Ноўгарадам, Полацкам, Віцебскам, Смаленскам, Бруге і інш.
  2. Гарады Паўднёвай Германіі (Аўгсбург, Нюрн-берг, Ульм, Базель, Вена і інш.). Яны пераважна гандлявалі з Італіяй (Мілан, Венецыя, Ге-нуя) і з прыдунайскімі землямі.
  3. Гарады, якія стаялі на Рэйне — ад Кёльна да Страс-бурга. Яны ўзялі пад кантроль гандлёвыя шляхі з паўночнай у паўднёвую Еўропу. Пасту-пова пачалі складацца згурта-ванні гарадоў, якія мелі назву ганзы. Самым моцным з іх стала паўночна-нямецкая Ган-за, ці Вялікая нямецкая Ганза. Спачатку, у XII ст. гэта было аб’яднанне асобных нямецкіх купцоў, потым — у XIII ст. — гэта хаўрус купецкіх сем’яў, а з кан-ца ХІІІ па сярэдзіну XIV стст. — гэта ўжо саюз гарадоў. Яго ядро — гэта саюз паміж Лю- бекам і Гамбургам, падпісаны ў 1241 г. Канчаткова Ганза (або Ганзея) склалася ў 1356 г., калі яе і пачалі называць «Нямец-кай (Вялікай) Ганзай». Акра-мя нямецкіх гарадоў Гамбурга, Брэмена і Любека, у яе ўвайшлі Данцыг, Кёнігсберг, Рыга, Рэ-вель, Дэрпт, горад Вісбю на востраве Готланд і шэраг ні-дэрландскіх гарадоў. Пачына-ючы з XIII ст., ганзейцы актыў-на гандлявалі з Полацкам, Ві-цебскам і Смаленскам, дзе мелі свае дамы, а ў Полацку і Сма-ленску — нават мураваныя кас-цёлы. Шмат у якіх гарадах яны мелі свае кварталы (двары), як гэта мела месца ў Ноўгарадзе. Яны прывозілі ў Германію з балтыйскіх краін, ВКЛ, Ноўга-рада, Пскова розную сыравіну і прадукты. Стратэгічным тава-рам Ганзы бымі селядцы, якімі яна забяспечвала амаль усю Еўропу, у тым ліку і Беларусь. У абмен на прадукты і сыра-віну ганзейцы прывозілі ў кра-іны Ўсходняй Еўропы сукно, вырабы з металу, віно, лекі і ўсходнія тавары, асабліва вост-рыя прыправы.

Ганзейскі звяз канчат-кова аформіўся ў другой пало-ве XIV ст. Сталіцай стаў горад Любек, дзе адбываліся з’езды (ганзатагі) прадстаўнікоў усіх ганзейскіх гарадоў, дзе і выра-шаліся бягучын пытанні. Ганза мела сваё войска, асабліва флот і не раз ваявала. Так з 1368 па 1369 г. ішла вайна з Даніяй, сур’ёзным канкурэнтам Ганзы. Войскі Ганзы захапілі Капенга-ген, і Данія была пераможана. Росквіт Ганзы прыпадае на XIV — першую палову XV стст., калі ў яе ўваходзіла каля 160 гарадоў. У другой палове XV ст. з’явіліся моцныя канку-рэнты, купцы з Англіі, Нідэр-ландаў і зноў Даніі. Свой уплыў Ганзейскі саюз страціў пасля вялікіх геаграфічных адкрыц-цяў, калі кардынальна змянілі-ся кірункі асноўных гандлёвых шляхоў. Але фармальна Ганза існавала да 1669 г.

 

  1. Тэўтонскі і Лівонскі ордэны ў XIV-XV стст.

 

Войны Тэўтонскага ордэна. У пачатку XIV ст. Тэў-тонскі ордэн стаў вялікай дзяр-жавай. Яму належалі Прусы, Курляндыя, Семігалія частка Лівоніі і некалькі паветаў Жму-дзі. У Ордэн ахвотна ўступалі як буйныя нямецкія феадалы, так і звычайная шляхта. Не спыняючы вайны з ВКЛ, Ор-дэн распачаў доўгую вайну з Польшчай за Памор’е (1309-1343 гг.). Крыжакі ўжо не змагаліся з язычнікамі, а па-йшлі на сваіх каталіцкіх братоў, каб злучыцца з астатняй Гер-маніяй па сухім (беразе Бал-тыйскага мора). Але на Па-мор’е, акрамя мясцовых князёў прэтэндавалі яшчэ польскія каралі і брандэнбургскія марк-графы. У 1294 г. польскі ка-роль захапіў Памор’е, але праз два гады яго забілі брандэр-бургцы. У 1295 г. яны атрыма-лі ад германскага імператара прывілеі на валоданне Памо-р’ем. Каб вярнуць сабе гэтую тэрыторыю, іншы польскі ка-роль Уладзіслаў Лакетак звяр-нуўся па дапамогу да Ордэна і дамовіўся, што крыжакі бу-дуць бараніць замак у Гдань-ску. Адбіўшы наступ на Гда-ньск, крыжакі за службу запа-трабавалі грошы. Але грошай у палякаў не было. Тады кры-жакі знянацку захапілі Гданьск і выкупілі ў Брандэрбурга пра-вы на валоданне Памор’ем.Усё гэта ў 1311 г. пацвердзіў гер-манскі імператар. Ордэн вельмі хутка захапіў у Польшчы ас-татнія паморскія замкі і заняў абодва берагі Віслы да ўпа-дзення яе ў Балтыйскае мора. Паралельна ішла вайна і з ВКЛ, прычым ішла яна з пераменным поспехам, і канца гэтай вайне не было.

Уладзіслаў Лакетак ажаніў свайго сына Казіміра з дачкой вялікага князя Гедымі-на Альдонай, і яны з Гедымінам выступілі разам супраць кры-жакоў. У 1326 г. саюзнікі спу-стошылі ваколіцы Франкфур-та-на-Одэры. У 1341 г. крыжа-кі падчас аблогі аднаго з іхніх замкаў з гарматы забілі Геды-міна, але вайну з імі працягвалі Альгерд і Кейстут.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Нясвіж у сэрцы і снах…

Нясвіж. Радасны і ўзнё-слы, ты нараджаеш творцаў, а пасля, нават у далечыні ад твайго ласкавага пагляду, яны любяць цябе столькі, колькі б’ецца іх сэрца, і вяртаюцца сю-ды з любых шляхоў, з любых дарог, у любую пару года, а калі гэта становіцца недасяга-льным, горад юнацтва прыхо-дзіць у снах, назаўсёды пася-ліўшыся ў сэрцы. Самыя леп-шыя і самыя сумныя ўспаміны звязваюць з Нясвіжам ганаро-вага грамадзяніна нашага гора-да Станіславу Вятр-Партыку. Яна нарадзілася тут 27 траўня 1930 года. Праз дзесяць гадоў стр-ціла бацьку, які быў забіты ў г. Цвер, а пасля і любімы горад. Разам з маці ў дзень за-бойства бацькі іх, як «недабра-надзейных элементаў», у «цяп-лушках» адправілі на Ўсход.  Яна вырасла ў стэпах Паўноч-нага Казахстана. Разам з мамай працавала ў мясцовым калгасе ўсе доўгія, халодныя і галод-ныя шэсць гадоў. Седзячы з маці ў цёмнай і прамерзлай  зямлянцы, нібы казку слухала пра горад свайго дзяцінства. Гэта казка плыла з вуснаў яе матулі і абяцала магчымасць вяртання. У 1946 годзе яны пе-раязджаюць у Тарноў — родны горад бацькі, і ўсё пачынаецца спачатку: вучоба ў школе, ін-стытуце, педагагічная і грамад-ская дзейнасць, толькі Нясвіж не сцёрся з памяці, пасяліў-шыся там назаўсёды.

Вершы Станіслава Вятр-Партыка пачала пісаць яшчэ ў Казахстане. У сяле Яле-нка, калі ёй было пятнаццаць гадоў, перамагла ў конкурсе на лепшы паэтычны твор сярод вучняў школы. Станіславу за-прасілі на раённае радыё. Верш быў рускамоўны, але, узяўшы мікрафон, на адным дыханні выпаліла па-польску:

“Люблю цябе, Татачка!

Беражы здароўе!

Шлю прывітанне Табе,

Татачка!

У далёкае Асташкава.” 

 

Яна думала, што гэтыя словы дойдуць да яго. Настаў-нік збялеў, як сцяна і некалькі разоў паўтарыў: «Што ты ска-зала?» Мікрафон адключылі, але дэбют адбыўся.

Сёння Станіслава Вятр-Партыка — аўтар зборні-каў «Вяртанне да санаты і ін-шыя вершы на мяжы стагод-дзяў», «Адлюстраванне ў кро-пельцы расы», «Балада аб стра-чаным доме» і некаторых ін-шых. Яе творы гучаць адноль-кава прыгожа на польскай, рускай і беларускай мове.

У інтэрвію штотыд-нёвіку «Горад і людзі» Стані-слава Вятр-Партыка сказала, што нясвіжац Уладзімір Тра-фімавіч Жылко пераклаў самы галоўны яе верш «Бацькам». Калісьці Ўладзімір Трафімавіч і пані Станіслава сустракаліся ў Нясвіжы, у бібліятэцы і ў По-льскім доме. Пані Станіслава падаравала свае кнігі нясвіж-скаму паэту, і ён вельмі заціка-віўся яе творчасцю, зрабіўшы шмат перакладаў.

Паэтычным словам адорвае Гасподзь. У ссылцы, у перыяд адзіноты і адчаю на-раджаліся  маналогі — малітвы да Бога, якія пані Станіслава запісвала толькі для сябе, а ко-ла зацікаўленых паэзіяй узні-кла пасля. У Нясвіжы самым першым перакладчыкам вер-шаў Станіславы Вятр-Партыкі стала сябра раённага літара-турна-музычнага аб’яднання «Валошкі» Наталля Бордак. У 2007 годзе падчас прэзентацыі зборніка вершаў  «Нясвіж у сэ-рцы і снах» упершыню з яе вуснаў прагучаў верш Стані-славы Вятр-Партыка «Малі-тва».

Калі чалавек шмат пе-ражыў, яму не хочацца хаваць свае ўспаміны ад іншых. Спы-таеце, навошта? Думаю, каб гісторыя не паўтарылася зноў, каб яе сумныя моманты заста-ліся толькі на паперы кніг па гісторыі, каб папярэдзіць на-ступныя пакаленні, што так не-льга і чалавек — гэтата асоба, якую трэба паважаць, а яго таленты і здольнасці  не закоп-ваць, а даць магчымасць раз-віць, пасеяць элітнае зерне ва ўрадлівую зямлю Бацькаўш-чыны для тых, хто прыйдзе па-сля. Станіслава Вятр-Партыка шмат займалалася грамадскай дзейнасцю ў «Таварыстве сібі-ракоў» і таварыстве «Сям’я Ка-тынская», «Таварыстве несві-жан і сяброў 27 палка ўланаў імя Стэфана Баторыя», высту-пала на радыё і ў прэсе, ладзіла шматлікія выступленні перад моладдзю. Праводзіла вучэб-ныя семінары, цыклы лекцый «Табе, Польшча», пісала ўспа-міны аб Сібіры, Катыні. Яна з’яўляецца арганізатарам шмат-лікіх семінараў і канферэнцый аб «Галгофе Ўсходу», дзе яе слухалі тысячы чалавек. Стані-слава Вятр-Партыка праслаў-ляе свой Нясвіж, дапамагае на-ладжваць міжнародныя сяб-роўскія сувязі. «Люблю Тар-наў, — гаворыць пані Станіслава. Ён прыгожы. Тут многа мес-цаў для сустрэч. Але Польскі дом у Нясвіжы прасторней, на-лежыць Саюзу палякаў».

Станіславу Вятр-Пар-тыку з многімі нясвіжцамі звя-звалі і звязваюць добрыя адно-сіны і сяброўскія стасункі. Пе-раклады твораў нашай зямля-чкі з’яўляліся ў раённай газеце «Нясвіжскія навіны», і перш, чым вершы былі вынесены на суд нясвіжцаў, яны траплялі ў рукі рэдактара Соф’і Ўладзімі-раўны Любанец, якая першай, пасля аўтараў, магла скласці сваё ўяўленне аб іх даскана-ласці.

Нядаўна Станіслава Вятр-Партыка падаравала го-раду свае кнігі паэзіі і прозы, кнігі аб родным Нясвіжы ін-шых аўтараў, фотаздымкі  і некалькі лялек са сваёй калек-цыі, тое, што вельмі цешыла яе сэрца. А сэрца, як вядома, за-сталося ў Нясвіжы. Сюды тра-пілі і гэтыя рэчы, склаўшы экс-пазіцыю ў музеі Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.

Калісьці лепшы сябар ксендза Гжэгажа Каласоўскага мітрафорны протаіерэй Дзімі-трый Хмель сказаў: «Не ганіся за славай. Сумленна працуй, добра выконвай сваю справу, а слава цябе сама знойдзе.» Гэтыя словы спраўджваюцца ў лёсах многіх нясвіжцаў і не толькі нясвіжцаў. Станіслава Вятр-Партыка была выгнан-ніцай, а стала ганаро-вым грамадзянінам горада яе сноў і мар, нашага роднага Нясвіжа. Гэтым высокім зван-нем яна была ўганаравана ў 2013 годзе. 3 ліпеня, у Дзень горада, яна атрымала стужку і пасведчанне аб прысваенні звання Ганаровага грамадзя-ніна з рук старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Івана Іванавіча Крупко. У той дзень яна атрымала і самую важную ўзнагароду г. Тарнова. Акрамя гэтага пані Станіслава адзна-чана ганаровымі  ўзнагародамі: Залатым крыжом Заслугі, Крыжам сасланых у Сібір, Медалём Дзяржаўнага камітэ-та адукацыі, медалём «Захава-льнікі месцаў народнай памя-ці», Крыжом ахоўніка Львова. Але самая галоўная яе ўзна-гарода — гэта людзі, яе землякі, якія памятаюць яе, шануюць яе паэтычнае слова, цікавяцца яе лёсам і стараюцца браць прыклад стойкасці, любові, не-зласлівасці, настойлівасці і доб-рай памяці пра сваю Радзіму, свой Нясвіж.

Валянціна Шчарбакова.

На здымках: 1. С. Вятр-Партыка (справа) і пераклад-чык У. Жылко (злева); 2, 3, 4. На імпрэзе, прысвечанай творчасці С. Вятр-Партыкі.

Фота Святланы Польскай.  

 

Станіслава Вятр-Партыка

 

Малітва

 

Я павінна вярнуцца, мой Бог літасцівы,

Мне патрэбна, о Божа пранесці свой крыж!

Там пакінутых спраў вельмi шмат, як на дзіва —

Ты, дазволь у каханы вярнуцца Нясвіж.

Мне адсюль праз Мялец, Белавежу і Пільзна,

Дзесь блакітную пацерку, каб адшукаць.

Каля Слуцкае Брамы шчасліваю трызнай

Будзе Ёська галодны рагалік чакаць.

 

Мне да пана Ананькі патрэбна забегчы

І да пані Крашэўскай часопіс аднесці.

У гамак пад каштанам на хвілю прылегчы

І аб мілай старонцы размову павесці.

Добры Божа, хацела б з’явіцца туды я,

Каб сабраць фотаздымкі ўроскід на доле,

Там пакінула скрыні ў камодзе пустыя

І самотных жукоў без надзеі на волю.

 

Паглядзець, «Жабка Эрдаль» як танчыць уранні,

Сцежкай, Ванду наведаць хаця б на хвілінку —

Неабходна ў Нясвіж… кветнічку на верандзе

Хоць прылашчыць лісточкі, галiнкi, сцяблінкі.

Можа скача на конях, а можа йдзе пешшу

Князь таксама ў Нясвіж, на свой замак зірнуць.

А я можа застану штандары на вежы —

Гэтак час у мінулае крыху вярнуць?

 

Кажушок закапанскі амаль яшчэ новы

Назаўсёды застаўся нясвіжскаю казкай,

Не сагрэе мяне ўжо зімою пуховай —

Ціш малітвы лагодзіць мой сум шчодрай ласкай.

Добры Божа, ў Нясвіж мне дазволь на хвіліну —

Там пярсцёнак з бурштынам, гадзіннік  і … сон

Век стаіць прад вачыма жывая карціна,

Толькі сэрца з Нясвіжам пяе ва ўнісон.

Пераклад Наталлі Бордак.

 

Родная зямля

 

Хай далёка, хай межы і лес,

Ды за імі чароўны ёсць горад.

Там русалка і бронзавы “pies”…

Успамінаў дзяцінства там мора!

 

Там над возерам з ранку да ранку

Брама Слуцкая замак пільнуе…

Нібы зноў тут ёсць пане Каханку,

І Нясвіжскае княства пануе…

 

Я ўжо тут,  я прыйшла пакланіцца

І ні помніць ніякага зла,

Да радзімых магіл прыхіліцца,

Я к табе па пяшчоту прыйшла.

 

…Як раней, стаяць хаты на горках,

Як раней, тут радкамі каштаны,

Як раней, скрыпяць дзверы ў каморках,

Як раней, не падмазаны брамы.

 

І на шыбах, замерзлых пад ранне,

Узнікаюць той памяці знакі.

А на кухні падскоквае чайнік…

О, Нясвіж! Ты ёсць наша Ітака!!!

Пераклад Уладзіміра Жылко.

 

Вандроўка па гістарычных мясцінах Наваградчыны

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ арганізавала 29 ліпеня  ванд-роўку па гістарычных мясцінах Нава-градчыны. 50 чалавек праехалі аўто-бусам за дзень з Баранавіч праз В. Сваротву, Наваградак, Усялюб да Любчы, наведаўшы Лаўрышаўскі манастыр і Шчорсы.

Першым пунктам прыпынку была в. Вялікая Сваротва Барана-віцкага р-на. Праехаўшы ўздоўж алеі англійскага дубу, якая захавалася да нашых дзён, мы накіраваліся да адзі-нага ў Еўропе трохкутнага храма. Па некаторых звестках да сярэдзіны 18 ст. тут месцілася паганскае капішча, якое мела форму раўнабедранага трохкутніка, і да якога вялі тры даро-гі. Пасярэдзіне стаяла бажніца з трыма абліччамі Бога, які глядзеў у тры роз-ныя бакі. Першапачатковы драўляны ўніяцкі храм быў пабудаваны на гэтым жа месцы ў 1747 годзе пісарам скар-бовым ВКЛ Мікалаем Аўсяным. Гэты храм меў тры ўваходы, па адным з кож-нага боку, алтар месціўся пасярэдзіне. Дзякуючы такой незвычайнай архітэ-ктуры маліцца ў храме маглі прад-стаўнікі трох канфесій: католікі, пра-васлаўныя і ўніяты. Падчас вайны 1812 года драўляны храм згарэў. А ў 1823 годзе Якуб Незабытоўскі, тага-часны ўладальнік маёнтка ў В. Сва-ротве, узнаўляе храм на старым мес-цы, адбудаваўшы яго з цэглы і бута-вага каменю з арачнымі аконнымі праёмамі ў сценах, таўшчынёй 1 м. У 2009 годзе па ініцыятыве айца Георгія Сапуна храм быў адноўлены і цяпер дзейнічае як праваслаўны.

У Наваградку шмат адметных месц, па якіх нас вадзіў мясцовы края-знавец  Зміцер Солтан. Гэта не толькі ў старыя часы вялікі горад, у якім  магнаты лічылі за гонар  мець неру-хомасць. Гэта і сёння можа быць го-рад-музей. Але, на жаль, у Наваград-ку падобна ніколі  не было і цяпер ня-ма не толькі высока кампетэнтных спецыялістаў па захаванні гістарыч-най спадчыны, а і грошай. Аб чым сведчыць сучасная забудова-перабу-дова цэнтра. Вандроўнікі наведалі і агледзелі самыя цікавыя гістарыч-ныя аб’екты Наваградка:

Свята-Мікольскі кафедра-льны сабор пабудаваны ў 1780 годзе з цэглы ў выглядзе карабля. У канцы 18 — пачатку 19 стагоддзя храм на-лежаў рыма-каталіцкаму францыс-канскаму манастыру. У 1839 годзе францысканскі касцёл быў зачынены. У 1848 годзе перададзены праваслаў-най царкве і пераасвечаны як Свята-Мікалаеўскі сабор.

Барысаглебская царква 16-19 ст. з’яўляецца адным з найстара-жытнейшых помнікаў архітэктуры Беларусі. Пабудавана на месцы храма 1-й паловы 12 ст., сцены якога былі складзены з вапняковых туфавых бло-каў. Храм, падчас свайго існавання шмат разоў перабудоўваўся і рэкан-струяваўся. З 14 ст. пры храме існаваў мужчынскі праваслаўны манастыр, з 1624 г. — жаночы, з 1628 г. — мужчынскі манастыр базыльянаў, з 1839 г. — пра-васлаўная царква. Пасля Другой су-светнай вайны будынак выкары-стоўваўся як архівасховішча. Для набажэнстваў адкрыты у 1990-х гг. Фара Наваградка, заснаваная Вялікім князем Вітаўтам у 1395 годзе, у якой у 1422 годзе Ўладзіслаў Ягайла па-браўся шлюбам з Сафіяй Гальшан-скай, пачынальніцай дынастыі Ягело-наў. А 12 лютага 1799 года тут прыняў хрост сын Барбары і Мікалая Міцке-вічаў, які атрымаў імя Адам. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) касцёл працягваў дзейнічаць. Але пасля нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года расейскія ўлады зачынілі касцёл. Помнік паступова прыходзіў у заняпад. У 1906 годзе касцёл вярнулі католікам, і ў 1921 годзе пачалося аднаўленне касцёла.

Міхайлаўскі касцёл былога Дамініканскага манастыра (Касцёл Святога Міхала Арханёла) першай паловы 18 ст.  — помнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1624 годзе вая-вода Віленскі Крыштап Хадкевіч за-снаваў у Наваградку кляштар даміні-канаў, першыя пабудовы якога былі драўлянымі. На іх месцы каля 1724 года быў пабудаваны мураваны кас-цёл і кляштарны корпус. Пасля паў-стання 1830 — 1831 гг. улады Расейскай імперыі зачынілі школу пры касцёле, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гг. касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызму. Пасля Другой су-светнай вайны савецкія ўлады зачы-нілі касцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.

Курган у гонар Адама Міцке-віча, насыпаны у 1924-1931гг., знахо-дзіцца недалёка ад замчышча. Зямлю на курган звозілі жменькамі, сумкамі, чамаданамі з усіх месцаў, дзе бываў Адам Міцкевіч.

У Наваградку апроч экскур-сіі па гістарычных мясцінах мы наве-далі карцінную галерэю мастака Кас-туся Качана. Азнаёміліся з жывапісам, які адлюстоўвае жыццё беларускіх мястэчак, калекцыяй шкла і стара-жытнай мэблі, а таксама з працэсам заварвання кавы ў венскай кававарцы.

Нахадзіўшыся па Наваградку трохі адпачылі ў час пераезду да Ўся-люба, дзе наведалі Касцёл Святога Казіміра 15-17 ст., які ўпершыню згадваецца ў 1422 годзе на пячатцы Яна Няміры, ка-нюшага Вітаўта Вялікага. Асвечаны ў 1642 годзе ў імя Святога Казіміра, храм некалькі разоў на працягу сваёй гісторыі мяняў назву ў некаторых крыніцах называецца таксама «Кас-цёлам Узвышэння Святога Крыжа» альбо «Касцёлам Святога Яна Хры-сціцеля». Паўторнае асвячэнне храма ў імя Святога Казіміра адбылося 14 верасня 1991 года. Храм дзейнічае, нягледзячы на тое, што   да цяперашніх часоў вядуцца рамонтныя работы. Знаходзяцца людзі, якія дапамагаюць і матэрыяльна, і працаю, і парадай.  Але яшчэ шмат што трэба зрабіць, і любая дапамога будзе пажаданай.

Пасля паехлі ў Любчу. Любча-нскі замак — помнік палацава-замкавага дойлідства канца 16 — 1-й паловы 17 ст. Пабудаваны ў 1581 годзе магнатам Янам Станіслававічам Кішкам, пазней, у якасці пасагу, замак адышоў да Радзівілаў. Цяпер на замчышчы ў Любчы вядуцца рэстаўрацыйныя ра-боты, асабліваць якіх у тым, што вя-дуцца яны намаганнямі валанцёраў  на недзяржаўныя сродкі і прыватныя ахвяраванні.

Ад Любчы недалёка да Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага муж-чынскага манастыра, што быў засна-ваны ў 1262 годзе сынам Міндоўга Войшалкам, які ў хрышчэнні меў імя Лаўрыш альбо Лаўрын. Гэта быў першы з беларускіх манастыроў, які, паводле гістарычна-дакументальных звестак, у мінулым называлі лаўрай. Першым настаяцелем манастыра, паводле падання, быў Елісей. Яго забіў звар’яцелы паслушнік, які да-крануўшыся пасля да Елісея, вы-лечыўся ад вар’яцтва. Елісей быў па-хаваны ў манастырскай царкве. На думку даследчыка Аляксандра Краў-цэвіча месца, на якім адбудоўваецца цяперашні манастыр, знаходзіцца за 4 км ад старажытнага месца першапа-чатковага заснавання манастыра.

У Шчорсах падзівіліся незвы-чайнай прыгажосці комплекса гаспа-дарчых пабудоваў Храптовічаў. Там, воддаль ад дарогі ён стаіць як гарадок з дамамі і круглымі вежамі з чыр-вонай цэглы.

Вельмі інфармацыйна насы-чанай атрымалася вандроўка. Экс-курсаводамі былі не прафесіяналы, але кампетэнтныя людзі — архітэктар, акадэмік  Баляслаў Тумашчык, продкі якога двойчы кіравалі ўзнаўленнем Сваротваўскай  трохкутнай царквы і краязнавец з Наваградка Зміцер Сол-тан. Цікавы і павучальны быў распо-вед пробашча касцёла ва Ўсялюбе айца Віталія, а таксама жонкі мастака Кастуся Качана ў карціннай галерэі Наваградка.

Дзякуючы таму, што быў поўны аўтобус вандроўнікаў, грошай, сабраных за паездку, хапіла не толькі на аплату аўтобуса, і экскурсіі, але і на ахвяраванне для ТБМ. Цікавасць да такіх вандровак пашыраецца.

Таццяна Кісель,

г. Баранавічы.

 

На чыгуначным вакзале ў Стоўбцах абвесткі перавялі на рускую мову, бо «пасажыры не разумелі беларускай»

 

Летам інфармацыйнае супра-ваджанне на вакзале горада Стоўбцы перайшло з беларускай на рускую мо-ву. Што сталася прычынай такога рашэння?

Справа ў тым, што тры месяцы таму начальнікам станцыі стала Свят-лана Канатопава, менавіта яна пры-няла адпаведнае рашэнне.

— Да мяне звярталіся пасажы-ры вусна, што яны не разумеюць, пра што ідзе гаворка, калі паведамленні былі на беларускай мове. Прасілі пе-радаваць інфармацыю на рускай мове. Асабліва былі пытанні адносна «Паўднёвага» і «Паўночнага» бакоў платформы», — расказвае спн. Кана-топава.

Яна спасылаецца на загад ад 27 верасня 2013 года за подпісам на-месніка начальніка Беларускай чы-гункі «Адзіны рэгламент інфарма-цыйнага забяспячэння пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі». Згодна з пунктам 4.17 гэтага прыказа, «пера-дачу радыёінфармацыі на чыгунач-ных станцыях ажыццяўляюць на беларускай або рускай мовах».

Спадарыня Канатопава тлу-мачыць, што ўсе шыльды на вакзале пакуль на рускай мове, таму і ў ін-фармацыйным апавяшчэнні было прынята рашэнне карыстацца ёй.

Аднак у 2017 годзе з’явіўся «Стандарт арганізацыі адзінай сістэ-мы інфармацыйных носьбітаў, якія прызначаныя для інфармавання паса-жыраў вакзалаў, станцый, прыпынач-ных пунктаў Беларускай чыгункі». Дык вось, згодна з ім, усё візуальнае афармленне на вакзалах і прыпынках мусіць быць толькі на беларускай мо-ве — гэта значыць, інфармацыя па білетных касах, камерах захоўвання, усе інфармацыйныя стэнды будуць аформлены па-беларуску.

Святлана Канатопава пера-конвае, што да канца 2017 года вакзал у Стоўбцах таксама цалкам выканае патрабаванне гэтага стандарту. Тады, магчыма, можна будзе зноў звярнуц-ца да пытання беларускай мовы ў абвестках.

— З пасажыраў вельмі малы працэнт просіць інфармацыі па-бела-руску. Скардзіліся, што не разумелі, як прайсці да цягнікоў. Для мяне больш важна, каб чалавек з’ехаў у правільным кірунку, чым папуляры-заваць беларускую мову. Асноўны паток пасажыраў рускамоўны. Таму мы прытрымліваемся абвестак, зра-зумелых большасці пасажыраў, — патлумачыла «НН» начальніца стаў-бцоўскага вакзала.

Дэпутаткай ад Стаўбцоўскай акругі з’яўляецца намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. ТБМ ужо накіравала зварот у Стоўбцы з нагоды гэтай сітуацыі.

 Зміцер Панкавец.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *