НАША СЛОВА № 34 (1341), 23 жніўня 2017 г.

Аўторак, Жнівень 29, 2017 0

Помнік У. Мулявіну ўсталявалі ў Менску

Помнік народнаму ар-тысту СССР і Беларусі, засна-вальніку ансамбля «Песняры» Ўладзіміру Мулявіну ўрачы-ста адкрылі сёння ў Менску. Вялікі музыка прадстаўлены прысутным з гітарай у руках. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадскога выканаўчага камітэта, міні-стэрстваў і ведамстваў Белару-сі, адміністрацыі Свярдлоўскай вобласці Расіі.

Скульптурная кампазі-цыя ўпрыгожыла сталічны бу-львар Мулявіна. Доўга ішлі спрэчкі пра тое, дзе ўсё-такі яна павінна мясціцца — перад філармоніяй ці за ёй. Паколькі фасад будынка выходзіць на плошчу Якуба Коласа, дзе раз-мешчаны помнік класіку бела-рускай літаратуры, улады палі-чылі больш правільным увека-вечыць памяць заснавальніка ансамбля ў скверы, куды ён любіў прыходзіць адпачываць.

Выява абрана роднымі Ўладзіміра Мулявіна. У 2014 годзе помнік музыку быў ад-крыты на яго радзіме ў Екаця-рынбургу. Там жа зрабілі і скульптуру, якая ўпрыгожыла Менск. Яна стала свайго роду падарункам беларускай сталі-цы ад уральцаў.

Аўтарам скульптуры стаў Аляксандр Кострукоў, які асабіста ведаў Уладзіміра Му-лявіна. Упершыню яны суст-рэліся, калі скульптар быў яш-чэ маладым, а cам Мулявін і ансамбль яшчэ не былі насто-лькі папулярнымі. У інтэрв’ю БЕЛТА раней ён казаў:

— Такіх музыкаў, як Мулявін, не было і не будзе. Ён як месія для беларускага на-рода. Як улюбляюцца ў музы-каў, у мастакоў у вялікім сэнсе слова? Твае ўнутраныя струны і гукі павінны быць ва ўнісон з музыкай. А тое, што зайгралі «Песняры», запала ў душу многім — і ў Беларусі, і не толь-кі. Яны развіваліся па нара-стальнай і паступова скарылі ўсіх. Заспявалі па-беларуску шмат у чым дзякуючы «Песня-рам» і Мулявіну.

Як адзначыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, адкрываецца помнік вялікаму сыну Беларусі і Расіі, чалавеку, які стаяў ля вытокаў стварэння легендарнага ансам-бля «Песняры».

— Уладзімір Мулявін унёс неацэнны ўклад ва ўзбага-чэнне беларускай культуры. Творчасць музыкі прайшла выпрабаванне часам і служыць эталонам прафесійнага майстэ-рства, шчырасці выканання і душэўнасці. Доўгія гады пос-пехі, дасягнутыя неперасяж-ным майстрам сваёй справы, які ўмеў дзіўна тонка адчуваць і чуць музыку, будуць слу-жыць стымулам прафесійнага і асобаснага развіцця, — падкрэ-сліў ён.

Са знамянальнай падзе-яй павіншаваў мінчукоў часо-вы выканавец абавязкаў губе-рнатара Свярдлоўскай вобла-сці Яўген Куйвашаў.

— Уладзімір Георгіевіч Мулявін па характары і нара-джэнні — уралец, а па жыцці і творчым шляху — беларус. Му-лявін сам казаў пра сябе, што ў яго «дзве мовы», як два кры-лы ў птушкі, і гэта сапраўды так. Гэтай падзеяй і гэтым пом-нікам мы кажам адзін аднаму словы ўдзячнасці, аддаём да-ніну павагі ўнікальнаму чала-веку, які вельмі шмат зрабіў для нашых краін, дзякуючы якому беларускія песні пазнаў увесь свет, — сказаў Яўген Куй-вашаў.

БЕЛТА.

Да ведама сяброў ТБМ г. Менска.

24 жніўня ў 18.00 у сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца справаздачна-выбарчы сход сяброў Савецкай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска.

 

100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі

Пімен Емяльянавіч ПАНЧАНКА (23 жніўня 1917, горад Рэвель (цяперашні Та-лін, Эстонія) — 2 красавіка 1995). Народны паэт Беларусі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

Нарадзіўся Пімен Пан-чанка ў сям’і бедных сялян, якія ў пошуках заробку выеха-лі ў Прыбалтыку. Ваенныя ця-жкасці, адсутнасць у хаце гас-падара, які быў у войску, ус-кладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар’і Факееўны Панчанкі. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці. Там, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.

У 1933 г. сям’я Панчан-каў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мяс-цовым дрэваапрацоўчым кам-бінаце рабочым, а затым пасту-піў на настаўніцкія курсы. Па-сля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэд-няй школах у Бабруйскім і Кі-раўскім раёнах (1934-1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Менскага настаўніцкага інсты-тута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упер-шыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ўдарнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя збо-рнікі «Ўпэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстра-ванне рамантычна-ўзнё-слы настрой мастака. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі ве-ршы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спе-цыяльны карэспан-дэнт, пісьменнік у арме-йскіх і франтавых газе-тах. На франтавых даро-гах ён бачыў кроў, смерць, балюча пера-жываў трагедыю бела-рускага народа. Яго ва-енныя радкі прасякну-ты верай у перамогу над ворагам, супера-жываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бран-скі, а затым — Калінінскі фран-ты, дзе Пімену Панчанка дару-чылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Парты-занская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Ру-су і працаваў там у газеце «Ге-роический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Пан-чанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў ада-рваны ад Радзімы. Думкамі, па-чуццямі, клопатамі, аднак, зна-ходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране Піменам Панчанкам быў створаны вядомы цыкл вер-шаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваен-ныя ўражанні паэта склалі збо-рнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Га-рачыя вятры» (1947).

У 1946 г. паэт дэма-білізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Менск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Лі-таратура і мастацтва». Пяць га-доў (1953-1958) рэдагаваў аль-манах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»). Адзін за дру-гім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праў-лення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1972 г. цалкам аддаец-ца творчай дзейнасці, спалуча-ючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне На-роднага паэта Беларусі.

У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Бе-ларусі, нястомны змагар за за-хаванне прыроды, за культы-ваванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрыва-льнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спа-лучаецца лірызм з публіцы-стычным напалам. Пімен Пан-чанка становіцца адным з папу-лярных паэтаў СССР і свету.

Паэт і публіцыст, кры-тык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася ба-гатая гама чалавечых пачуццяў.

Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Менску.

Вікіпедыя.

 

Дарагія суграмадзяне!

Мы ўпэўненыя — вы разумееце, што матэрыяльныя нястачы, жабрацтва і галечу мы перажывём. Нашаму народу такое жыц-цё не ўпершыню. Мы перажылі не адну аку-пацыю, высяленні, тэрор і генацыд, пасля-ваеннае жыццё. Але мы выстаялі.

І мы выжывем як нацыя, калі заха-ваем нашу мову, калі нашых дзяцей і ўнукаў навучым роднай мове. Родная мова — наша культура, наш сродак культуры, санітарны кардон ад усялякай набрыдзі, якая цягнецца ў нашую краіну, таму што тут можна не вучыць і не ведаць беларускую мову. Наша мова — гарантыя выжывання нацыі, гаран-тыя будучыні народа.

Беларускае тэлебачанне ў нас факты-чна знішчанае. Толькі беларуская, усімі любімая «Калыханка» для нашых дзетак і ўнукаў па-ранейшаму гучыць. Але пасля «Калыханкі» ідуць рускамоўныя мульцікі, тады, калі дзеці ўжо спяць. А беларускіх зусім няма. І ніякіх беларускіх перадач для дзяцей няма. Ды і вінаватых за адсутнасць перадач і мультфільмаў для дзяцей таксама няма. Дзіцячы беларускі канал вымагае вя-лікай інтэлектуальнай і творчай працы. А Г. Давыдзька бярэ чужое, гатовае і гвалтам упіхвае ў праграму Нацыянальнага тэлека-нала. Ён яшчэ ў 5-м класе сам глядзеў той самы «Ералаш». А для чаго нам глядзець?! Трэба мець адмысловы талент, каб жыць на ўсім чужым і самому нічога не прыдум-ляць.

А ў выніку роднай мовы няма ні для дзяцей, ні для дарослых, ні ў дзіцячых садах, ні ў школах, ні ва ўніверсітэце, ні на працы.

Мы павінны аб’яднацца дзеля адра-джэння роднай мовы, каб зусім не загінуць. Класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч даў нам запавет яшчэ ў 1891 г.: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі». Таму што са смерцю мовы духоўна і фізічна памірае нацыя. Таму адра-джэнне мовы важней за ўсякія паборы ні-быта з дармаедаў, бо наша мова памірае кожны дзень.

Пачнем адраджэнне нашай мовы, нашай культуры, нашай гістарычнай сут-насці!

Бацькі дзетак, якія ідуць у першы клас, запісвайцеся абавязкова ў клас з бела-рускай мовай навучання. Гэтак могуць ра-біць бацькі і двух- і трохкласнікаў. Яшчэ не позна. Ніколі не позна патрабаваць спра-вядлівасці аж да ўзросту 10 класаў. У нас іншага шляху няма. Толькі нашай воляй на навучанне на роднай мове мы можам пры-мусіць улады адчыняць беларускія класы напачатку, а затым і школы. Як складзецца 2017 год — будзе зарукай далейшага поступу. Многія з вас начуюць у чэргах, каб запісаць сваіх дзяцей у беларускія гімназіі, і гэта наіў-на. Можа пашанцаваць двум-тром, але ж такім чынам становішча не выправіш. Трэ-ба патрабаваць адкрыцця беларускіх школ ці гімназіяў — новых, у розных раёнах Менска і ў іншых гарадах.

Гэта і мы патрабуем!

Каб у кожным раёне Менска ў бягу-чым 2017 годзе адчынілі дзверы новыя бела-рускія гімназіі ці школы.

Каб у кожным горадзе стварылі хоць адну беларускую школу як мінімум. А ўжо самі, выпускнікі, патрабуйце заснавання Бе-ларускага нацыянальнага ўніверсітэта.

Ведайце, што беларуская грамад-скасць працуе над гэтым пытаннем.

Мы разумеем, што кіраўніцтва краіны не будзе вырашаць гэтыя праблемы, таму бярэмся за працу самі. Мы багатыя талентамі: пісьменьнікі, мастакі, музыкі, навукоўцы і іншыя. Мы здольныя самі ўсё зрабіць. Мы больш не можам за нашыя па-даткі вучыць дзяцей на чужой мове, бачыць, як замбуюць наш народ праз расейскія тэлеканалы. Стварайма беларускія садкі, класы, стварайма беларускія школы, уні-версітэт, беларускае тэлебачанне. І мы бу-дзем трымаць моцныя сувязі з усім бела-рускім грамадствам. Гэтыя нашыя ініцыя-тывы павінны пашырыцца на ўсю краіну. А калі ў вашай вёсцы ці другім населеным пункце беларуская школа ўсё ж захавалася — беражыце яе, усяляк яе падтрымлівайце і не дазваляйце русіфікаваць. Палепшыць школу заўсёды можна, гэта лепш, чым пачынаць з нуля. А калі што горшае заду-малі ўлады, паведамляйце нам у рэдакцыю газеты, якая надрукуе гэты матэрыял. Нам усім неабходна двухбаковая сувязь. Усім грамадствам, разам, мы пераможам.

Дык усе разам — за працу — дзеля нашай Радзімы!

 

Мікола Савіцкі, прафесар;

Леанід Лыч, прафесар, доктар гіста-рычных навук;

Мікола Купава, сябра БСМ;

Тамара Кароткая, філолаг;

Сяргей Бахун, супрацоўнік выда-вецтва;

Віталь Абакановіч, інжынер..

 

Н. І. Качанавай,

Кіраўніку Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

вул. Карла Маркса, 38,

г. Мінск, 220016

 

Аб ушанаванні трагічнай гадавіны Хатынскай трагедыі

 

Паважаная Наталля Іванаўна!

22 сакавіка 2018 года споўніцца 75 год з моманту Хатынскай трагедыі, пра якую павінен ведаць кожны жыхар Беларусі, а таксама шматлікія госці нашай краіны.

У сувязі з гэтым было б добра падрыхтаваць з гэтай нагоды асобнае распараджэнне ці Указ Прэзідэнта, у якім можна прадугледзець наступныя моманты:

1) З верасня гэтага года арганізаваць штодзённа аўтобусны маршрут Мінск-Хатынь-Лагойск, каб кожны жадаючы мог сам наведаць гэты ўнікальны мемарыял. Зараз туды можна даехаць толькі на асабістай машыне, альбо на спецыяльным аўтобусе турфірмы.

2) Выдаць адпаведны канверт і паштовую марку і зрабіць іх спецгашэнне 22 сакавіка 2018 г. на тэрыторыі мемарыяла.

3) У сакавіку 2018 г. ва ўсіх школах краіны правесці заняткі з паказам адпаведных фільмаў і друкаванай прадукцыі.

4) Зняць дакументальныя кіно і тэлевізійныя фільмы па гэтай тэме.

5) Уключыць Хатынскі мемарыял у план дзейнасці МЗС з мэтай наведвання яго замежнымі дыпламатамі і дэпутатамі.

З павагай, старшыня ТБМ                               А. Трусаў.

 

У Паставах развіталіся з Алесяй Фурс

У Паставах (Віцебская вобласць) развіталіся з Алесяй Фурс (Умпіровіч). Яна памерла на 92-м годзе жыцця.

У часе вучобы ў Пас-таўскай настаўніцкай семінарыі Алеся ўступіла ў Саюз бела-рускіх патрыётаў. 25 сакавіка 1946 году для цырымоніі пры-сягі сяброў арганізацыі на вер-насць Беларусі намалявала «Пагоню».

У 1948 была арышта-ваная і прысуджаная да 25 га-доў канцлагера, але ў выніку смерці Сталіна прасядзела то-лькі восем. У 1956 г., пасля вы-звалення, пабралася шлюбам з іншым былым палітвязнем-бе-ларусам Антонам Фурсам, жы-лі ў Казахстане. У 1982 вяр-нуліся на радзіму, пасяліліся ў Паставах.

Ёй пашчасціла паба-чыць Беларусь незалежнай. А сама яна была рэабілітаваная ў 1993 годзе. Выгадавала дзяцей і ўнукаў і пражыла нялёгкае, але, урэшце, шчаслівае жыццё.

Вечная памяць.

Што для мяне родная мова?

Многія лічаць, што родная мова — гэта мова, якую ты чуў ад нараджэння і да якой цябе прывучылі бацькі ці жыццёвыя абставіны. На самай справе, родная мова — гэта мова твайго роду: дзядоў, прадзедаў. Мае продкі былі бела-русы, дык чаму маёй роднай мовай не павінна быць беларуская?

Гісторыя беларускай мовы, як і нашай краіны, нялёгкая, складаная, супярэчлівая. Войны, акупацыі, панаванне больш моцных дзяржаў не садзейнічалі ёй, а тармазілі яе развіц-цё і росквіт. Прадстаўнікі эліты грамадства здаўна пераймалі мову пануючай улады. А ніжэйшыя слаі пад страхам і ціскам паступова адыходзілі ад сываёй мовы следам за элітай. Камуністычная ідэалогія таксама паспрыяла разбуральным працэсам: пры камунізме будзе адна ўлада і адна мова, у выпадку з СССР — адпаведна руская. Адзін высокі кіраўні к гаварыў беларусам: вы першыя прыйдзеце да камунізму таму, што найлепш вучыце рускую мову. І беларускія школы закрываліся. Дзякуй вёсцы і яе жыхарам, якія збераглі мову ад поў-нага вынішчэння, захавалі яе нам, нашчадкам.

Цяпер Беларусь — суверэнная краіна, камунізм адсунуўся на нявызначаны тэрмін, а сітуацыя з нашай беларускай мовай дрэнная, нават многа дзе пагаршаецца. Многія прад-стаўнікі ўлады бачаць (ці хочуць бачыць) тут прычыну ў выніках рэферэндуму. Людзі ж на рэферэндуме выступалі не за знікненне роднай мовы, яны проста падтрымалі маладога палі-тыка, цікавага і энергічнага.

Што для мяне родная мова?

Гэта не толькі сродак зносін. Па тым, як чалавек ставіцца да роднай мовы, я мяркую аб яго інтэлектуальных, маральных якасцях, яго культуры і патрыятызме. Вывучэнне, валоданне мовай патрабуе ад чалавека высілкаў, працы. Але не многія здольныя на гэта. Большасць людзей ставіцца да мовы з чыста прагматычных пазіцый. Патрэбна на рабоце, будзе вучыць і карыстацца ёю і наадварот. Хтосьці сказаў: колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек. Гэтае выказванне не ўражвае, калі ёсць многа іншых.

Выпускнікі, падвучыўшы замежную мову (і найбольш здольныя), едуць за мяжу ў заработкі. У школе ім на вывучэнне замежнай мовы адводзіцца па 2-4 гадзіны ў тыдзень, а сваёй, беларускай — хопіць і адной. Дзе логіка? У чым тут карысць для краіны?

Паглядзіш тэлеперадачу, пабудзеш у афіцыйнай установе — успамінаюцца прачытаныя калісьці апавяданні пра маўглі-дзяцей, якія былі маленькімі ўкрадзеныя звярамі і выкормліваліся імі. Спробы вучоных адаптаваць іх у грамадства не мелі поспехаў. Здаецца, такое сталася і ў сітуацыі з нашай беларускай мовай. Прабачце за некарэктнае параўнанне.

Без удзелу і дапамогі дзяржавы сітуацыя са станам беларускай мовы ў краіне не палеп-шыцца. Нехта кажа, што для гэтага патрэбны вялікія сродкі. Але, відавочна, каб даць чала-веку веру і ўпэўненасць у меркаваных неабход-ных зменах у моўнай сферы, дастаткова некалькі выказванняў і артыкулаў у СМІ на высокім дзяржаўным узроўні. І людзі, грамадства зме-няць сваё стаўленне па гэтым пытанні, запра-цуюць унутраныя рэзервы. Хто ведае родную мову — будзе карыстацца ёю, хто не ведае — будзе да гэтага імкнуцца. Будуць узнікаць фонды падтрымкі мовы і г.д.

На першым этапе рыхтавацца і, калі ёсць пэўныя ўмовы, пачынаць выконваць раней прынятыя рашэнні: у кожным райцэнтры — бела-рускамоўная школа, у ВНУ — беларускамоўныя плыні, каб у недалёкай будучыні выйсці на на адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта,  веданне кіраўнікамі абедзвюх дзяржаўных моў. Усё ня-хай робіцца абдумана, паступова, спакойна, без палітычных завіхрэнняў, на карысць суверэннай Беларусі, яе людзей ды іхніх нашчадкаў.

Аб значэнні  нацыянальнай мовы ў жыцці дзяржавы гаворана і напісана шмат, як і пра тое, якой распрацаванай і цудоўнай з’яўляецца нашая родная мова. Трэба памятаць толькі, што мы, беларусы, маем свае гонар і годнасць.

Рыгор Шундрык,

г. Дзятлава.

 

Э л і т а

 

Даводзяць разумнікі-знаўцы: нібыта,

Моц, росквіт дзяржаваў ідуць ад эліты.

Напэўна. Вы згодны? Часткова?

Не новае гэта паняцце і слова.

 

Ад часу пячораў да эры фінансаў

Ляпіла гісторыя свету эліту:

З цікаўнасці, сквапнасці, сілы і спрыту.

Аднак тут, вядома, было шмат нюансаў,

Работа ішла без ніякага плану,

То, часам, няспешна, то апантана.

 

Прайшло так стагоддзяў крывавых нямала.

Ды ў чалавека праблем менш не стала.

Ні Біблія Божая, ні моц капіталу

Не могуць зрабіць, каб Сонца ўсім ззяла.

А sapiens homo, і з той жа эліты,

Заўжды хоча большы кавалак з карыта.

Дзе тут рашэнне ў маштабе планеты?

Не дасканалы свет дзіўны гэты…

 

У слове-паняцці прыгожым «эліта»

Вялікая сіла і тайна закрыта.

Эліта, па сутнасці, нейкі ўсё ж статак,

Якому патрэбен Пастух і Парадак.

Гісторыя помніць безліч вядоўцаў,

Першапраходцаў і мысляроў.

Казалі ж усе, каб людзям пад сонцам

Зямных было болей і Божых дароў.

Калумб, Галілей, Ян Гус, наш Скарына,

Ульянаў, Махатма, і Кінг, і Дэ Голь…-

У кожнай краіне быў свой герой,

Помняць і любяць яны свайго сына.

 

Будзе свет мець яшчэ многа навацый,

Напішуць разумнікі шмат дысертацый.

Я ж думаю болей і клапачуся

Аб роднай старонцы, аб Беларусі.

Вера мая ў яе лёс не прапала:

Быў, ёсць і ў нас Янка Купала…

У вечнасць дарога нам не закрыта,

Пакажа сябе яшчэ наша эліта!

Рыгор Шундрык.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Байгот (Жанна) — мажліва другасная форма ад апелятыва бай-кот (мена к на выбухны [g] ‘спыненне адносін з кім-н. у знак незадаваль-нення чыімі-н. паводзінамі’), якая пе-райшла ў онім (анімізацыя): Байкот — Байгот — Байгот.
  2. Байда (Аляксандр) — се-мантычны вытвор ад апелятыва байда `рыбацкая, крыху большая за човен, лодка`, а таксама `брус, увагнаны ў грунт (паля)`.
  3. Бакунін (Алег) — пры-метнікавая форма з суфіксам пры-належнасці -ін ад антрапоніма Бакун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бакун-ін. ФП: Абакум (<ст.-яўр. ‘абдымі’ (Божа)) — Бакун (1541) — Ба-кунін.
  4. Балабайка (Федзя) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) балабайка ‘балалайка’ (Нас., КСЧ).
  5. Балахонаў (Барыс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Балахон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Балахон-аў. ФП: балахон (‘халат шырокага крою, які раней насілі сяляне’, а так-сама (разм.) ‘шарокая бясформавая вопратка’) — Балахон (мянушка, потым прозвішча) — Балахонаў.
  6. Балбатоўскі (Ігнат) — вы-твор з фармантам -оўскі ад тапоніма Болбаты і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Балбат-оўскі. ФП: балбатаць (‘гава-рыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі’); ‘буль-каць’ — пра ваду, што бяжыць (або кі-піць:) — болбат (нульсуфіксавы вы-твор ад балбатаць з тымсама значэн-нем) — Болбат (мянушка) — Болбат (прозвішча) — Болбаты (‘мясцовасць, дзе жывуць асобы з прозвішчам Болбат‘) — Балбатоўскі. Або шляхет-ная форма ад прозвішча Болбат.
  7. Баліцкі (Антон) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Балічы і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Баліч-скі — Баліцкі. ФП: Балтазар (імя <лац. Balthasar <асір. ‘каго абараняе Бог’) — Баль (народны варыянт) — Баль (пра-званне, потым прозвішча) — Баліч (‘бацькайменне з фармантам -іч‘) — Балічы (‘паселішча з прозвішчамі Баліч’) — Баліцкі.
  8. Балтрук (Ірына) — размоў-ная форма ад кананічнага Бартала-мей набыла ролю прозвішча.
  9. Балтунова (Ніка) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Балтун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Балтун-ова. ФП: балтун (рус. болтун ‘балбатун, пу-стаслоў’, ‘пляткар’, а таксама ‘баўтун’ (наседжанае без зародка яйцо)) — Бал-тун (мянушка, потым прозвішча) — Балтунова. Або (у рускай арфаграфіі белар.) Баўтунова (баўтун ‘яйцо’).
  10. Бальшакоў (Дзяніс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Бальшак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бальшак-оў. ФП: бальшак (‘вялікая (у адроз-ненне ад прасёлачнай) дарога; шлях’) — Бальшак (мянушка) — Бальшак (прозвішча) — Бальшакоў.
  11. Банадысева (Любоў) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Банадысь і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Банадыс-ева. ФП: Бенядзікт (імя <лац. `benedictus` ‘шчаслівы (дабраслаўлёны)’ — Бена-дысь (вытвор з -ысь ‘экспрэсіў’) — Бе-надысь (празванне, потым прозвіш-ча)) — Банадысева.
  12. Барадзеня (Аляксандр) — вытвор з фармантам -еня ад ант-рапоніма Барада і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Барадз-еня. ФП: барада (‘пярэдняя частка ніжняй скві-цы’, ‘валасяное покрыва ніжняй часткі твару ў мужчын’, (перан.) ‘пра чалаве-ка, які носіць бараду’) — Барада (мя-нушка, потым прозвішча) — Бара-дзеня.
  13. Барадзіхіна (Ала) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Барадзіха і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Барадзіх-іна. ФП: барада (апелятыў, які мае шмат значэнняў: ‘пярэдняя частка сківіцы’, ‘валасяное покрыва ніжняй часткі тва-ру ў мужчын'; ‘пра чалавека, які но-сіць бараду'; ‘касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны'; ‘невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі’) — Барада (мянушка) — Барада  (прозві-шча) — Барадзіха (‘жонка Барады’) — Барадзіхіна.
  14. Барадун (Юлія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва барадун ‘барадаты, барадач'; параўн. гарбун ‘гарбаты, гарбач’. ФП: барада (‘пярэд-няя частка сквіцы’, ‘валасяное пок-рыва ніжняй часткі твару ў мужчын’, ‘пра чалавека, які носіць бараду’) — барадун (‘барадач’ суфікс -ун) — Ба-радун (мянушка) — Барадун.
  15. Бараненкава (Людміла) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Бараненка і значэннем ‘наш-чадак названай асобы': Бараненк-ава. ФП: баран (‘жвачная млекакормная жывёліна з густой воўнай і выгнутымі рагамі; самец авечкі’, перан. ‘пра тупо-га, някемлівага чалавека’ (лаянк.), а таксама ‘двухручны (на два чалавекі) гэблік для габлявання дошак’) — Баран (мянушка, потым прозвішча) — Бара-ненка (‘нашчадак Барана’, фармант -енка) — Бараненкава.
  16. Бараноўскі (Ян, Юзаф) — вытвор з фармантам -оўскі ад та-поніма Бараны і значэннем ‘народзі-нец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Баран-оўскі.
  17. Баранчык (Юрый) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Баран і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Баран-чык. Або семантычны вытвор ад апелятыва баранчык (‘па-мянш. да баран (жвачная жывёліна)’ ці ‘двухручны гэблік’); ‘невялікія пе-ністыя хвалі на вадзе, а таксама невя-лікія перыста-кучаравыя воблакі’, ‘гайка з двума вушкамі для закруч-вання рукамі’.
  18. Барканава (Раіса) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Баркан і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Баркан-ава. ФП: ба-ркан (‘тканіна баркан’ (Нас.), ‘паркан’ (рэг.), ‘морква’ (Даль)) — Баркан (мя-нушка, потым прозвішча) — Барка-нава.
  19. Баркоўскі (Альфонс) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапо-німа Баркі / Боркі і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Барк-оўскі. ФП: бор (‘стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы’) — барок (пам.-ласк. форма) — Баркі (тапонім) — Баркоўскі.
  20. Бароўка (Ванда) — семан-тычны вытвор ад апелятыва Бароўка -рэг. ‘брусніцы’, польск. borowka ‘тоесама’.
  21. Бароўскі (Сяргей) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Бароўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Бароў(к)-скі. ФП: бароўка (рэг. ‘брусніцы’, польск. borowka ‘тс’) — бароўка (‘мясціна, дзе растуць брус-ніцы — бароўкі’) — Бароўка (тапонім) — Бароўскі.
  22. Бароўчанка (Ігнат) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапо-німа Бароўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бароўч(к/ч)-анка. Гл. Бароўка.
  23. Барскі (Алесь) — скароча-ная форма антрапоніма Баршчэўскі — (з выняткам сярэдзінавай часткі —шчэў —): Бар(шчэў)скі.
  24. Барсучэня (Вера) — вы-твор з фармантам -эня ад антрапоніма Барсук з семантыкай ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Барсук-еняБарсуч(к/ч)-эня. ФП: барсук (‘драпеж-ны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэ-рсцю’) — Барсук (мянушка, потым прозвішча) — Барсучэня. Або акцэнта-ваная форма ад барсучаня ‘дзіцяня барсука’, якая набыла ролю прозві-шча. Форма з фанмантам -эня для ад-межавання ад апелятыва (барсучаня > барсучэня) ці захаванне дыялектнага варыянта наймення.
  25. Барташ (Віктар) — семан-тычны вытвор ад імя Барташ / Бар-тош (-Варфаламей / Барталамей). Гл. Бартосік.
  26. Барташэвіч (Дзмітрый) — вытвор з суфіксам бацькаймення —эвіч ад антрапоніма Барташ і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Барташ-эвіч. ФП: Барталамей (імя арам.) — Барташ / Бартош (нар.-гут. форма) — Барташ (мянушка, потым прозвішча) — Барташэвіч.
  27. Бартніцкі (Дзмітрый) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Бортнікі і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Бартніц-скі — Бартніцкі. ФП: бортнік (саст.) ‘той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр’ — Бортнік (мя-нушка, потым прозвішча) — Бортнікі (тапонім) — Бартніцкі.
  28. Бартосік (Зміцер) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Бартос / Бартош і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Бартосік. ФП: Барталамей (імя, арамейскае Bar — Tolmai `сын Талмая`) — Бартош / Бар-тос (народна-гутарк. форма) — Бар-тос (мянушка, потым прозвішча) — Бартосік.
  29. Барысавец (Дзмітрый) — семантычны вытвор ад апелятыва ба-рысавец ‘з паселішча Барысаў’. ФП: Барыс (скарочана імя Барыслаў) — Барысаў — (форма прыметніка з суфік-сам -аў і значэннем ‘тое, што належыць названай асобе’) — Барысаў (тапонім) — БарысавецБарысавец.
  30. Барэйкіна (Вера) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Барэйка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Барэйк-іна. ФП: барэйка (‘той, хто борацца’, фармант —эйка) — Барэйка (мянушка, потым прозвішча) — Барэйкіна.
  31. Басалай (Мікалай) — се-мантычны вытвор ад апелятыва баса-лай ‘залётнік, жартаўнік, нахабнік’ (Нас.).
  32. Басалыга (Уладзімір) — вытвор з фармантам -ыга ад антрапо-німа Басалай (семантычные ўтварэнне ад апелятыва басалай ‘нахабнік, жар-таўнік, залётнік’ (Нас.)), рус. ‘фарсун, франт’ (Даль) з адмоўна-павеліч. значэннем: Басал-ыга.
  33. Басанец (Анастасія) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Ба-саны і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці паселішча’. Ба-сан-ец. ФП: босы (‘неабуты, з голымі нагамі’) — басан (‘босы чалавек’) — Басан (мянушка, потым прозвішча) — Баса-ны (‘мясцовасць, паселішча з назва-нымі прозвішчамі’) — Басанец.
  34. Басінскі (Віктар) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Басіна і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ба-сін-скі.
  35. Батура (Леанід) — семан-тычны вытвор ад апелятыва батура ‘балагур, пустамеля’ (Нас.), ‘упарты, непаслухмяны’ (Даль), а таксама ‘вы-шка, каланча’ (Даль). Або ад размоў-нага імя Батура (<Барталамей).
  36. Батурыцкая (Жана) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Батурыкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселі-шча': Батурык-ская — Батурыцкая ФП: Барталамей (арамейскае імя), Батура, Батурык (варыянты яго) — Батурыкі (тапонім) — Батурыцкі (-ая).
  37. Баўсук (Ала) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Баўс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Баўс-ук. ФП: баўс (ст. рус. ‘каштоўны камень’) — Баўс (мянушка, потым про-звішча) — Баўсук.
  38. Бахараў (Віктар) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -аў ад антрапоніма Бахар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бахар-аў. ФП: бахар (рус. бахарь ‘гаварун’, ‘хвалько’, ‘казачнік’ — Даль) — Бахар (мянушка, потым прозвішча) — Баха-раў.
  39. Бачарэнка (Іван) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапоні-ма Бачар і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Бачар-энка. ФП: бачар (ст.-бел. ‘бондар’) — Бачар (мянушка, потым прозвішча) — Бачарэнка.
  40. Баяркіна (Алёна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Баярка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Баярк-іна. ФП: ба-ярка (‘шаферка, дружка маладой ў час вясельнага абраду’, а таксама ‘высокая футравая шапка’) — Баярка (мянушка, потым прозвішча) — Баяркіна.
  41. Баярчук (Ігар) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Баяр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Баяр-чук. ФП: баяр / баярын (гіст. у дапятроўскай Расіі — вышэйшы дара-ваны сан, а таксама асоба, якой нада-ваўся гэты сан; ‘радавіты дваранін, буйны памешчык’, ‘шафер, распарад-чык на вяселлі ў жаніха, дружка мала-дога’) — Баяр (мянушка, потым прозві-шча) — Баярчук.
  42. Белавец (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -ец ад 1) антрапоніма Бялоў і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бяловец — Белавец; 2) тапоніма Бялова і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Бя-лов-ец — Белавец. ФП: белы 1) ‘які мае колер снегу, малака, проціл. чорны'; ‘з моцна пасівелымі валасамі’, ‘дагле-джаны, чысты, чыста памыты'; 2) свет-лы, ясны; 3) які мае белы колер скуры (пра расу); 4) контррэвалюцыйны — Белы (мянушка, потым прозвішча) — Бялоў (нашчадак Белага, фармант -оў)Бялова (`уладанне Бялова`) — Бела-вец.
  43. Белавус (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва белавус ‘той, у каго светлыя або сівыя вусы’.
  44. Белавусаў (Алег) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Белавус і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Белавус-аў: ФП: белыя вусыбелавус (апелятыў) — Белавус (прозвішча) — Белавусаў.
  45. Беланог (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва беланог — нульсуфіксавае ўтварэнне ад пры-метніка беланогі ‘з белымі нагамі’.
  46. Беланожка (Раман) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бела-ножка ‘з белымі нагамі’. Або вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Бе-ланог і значэннем ‘жанчына (жонка, дачка) названай асобы': Беланож(ч/ж)-ка.
  47. Беларэцкі (Андрэй) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Беларэчча і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Беларэчч-скі — Беларэцкі.
  48. Белякоў (Адам) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Бяляк і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бяляк-оў. ФП: бяляк (‘заяц, які мяняе зімой ко-лер поўсці на белы’, а таксама ‘бела-гвардзеец’ (разм. пагард.)) — Бяляк (мянушка) — Бяляк (прозвішча) — Бя-лякоў>Белякоў;
  49. Бень (Святлана) — народ-на-гутарковая (скарочаная) форма імя Бенядзікт набыла ролю прозві-шча.
  50. Беразовіч (Ірына) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Бяроза і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бяроз-авіч — Беразовіч. ФП: бяроза (‘лісцевае дрэва з белай карой’) — Бяроза (мяну-шка, потым прозвішча) — Беразовіч.
  51. Бераснева (Алёна) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Берасцень і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Берасцен-еваБе-рас(це)н-ева. ФП: бераст (‘дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вяза-вых’) — берасцяны (‘які мае адносіны да берасту, зроблены з берасту’, фар-мант —яны (-ены)) — берасцень (‘бера-ставы выраб’, — нульсуфіксавы вы-твор) — Берасцень (мянушка, потым прозвішча) — Берасценева — Берас(це)-нева.
  52. Берастаў (Валерый) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -аў ад антрапоніма Бераст і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бераст-аў. ФП: бераст (‘дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вязавых’) — Бераст (мянушка, потым прозвішча) — Бера-стаў.
  53. Берасцянка (Алёна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бера-сцянка, які мае два значэнні: 1) ‘ка-робка, сплеценая з бяросты’, 2) ‘невя-лічкая лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік’. Або вытвор з фар-мантам -янка ад тапоніма Бярэсце і значэннем ‘народзінка, жыхарка на-званага паселішча (горада)': Берасц-янка, які набыў ролю прозвішча: Бе-расцянка. Параўн. берасц-еец — бера-сцеец.
  54. Бердніковіч (Канстан-цін) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Берднік і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Берднік-овіч. ФП: берднік (‘майстар, які вырабляе бёрды (частка ткацкага варштата)’) — Берднік (мянушка, по-тым прозвішча) — Бердніковіч.
  55. Бібікава (Ала) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Бібік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бібік-ава. ФП: бібік (‘гультай, лодар, нядбайнік — той, хто бібікі б’е’) — Бібік (мянушка, потым прозвішча) — Бібі-кава.
  56. Бірыч (Жанна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бірыч рус. бирич ‘клікун, вяшчальнік, чала-век, які абвяшчаў на плошчах паста-новы’ (Даль).

(Працяг у наст. нумары.)

 

Бясстрашны хірург і адважны падарожнік

Скарынаўскі юбілей яднае не толькі кнігавыдаўцоў і літаратараў, але і знаўцаў лекарскіх навук. 6 жніўня на свята 500-годдзя кнігадрука-вання ў Менску прыйшла фар-мацэўт з 45-гадовым стажам Валянціна Іванаўна Салавей. У гэтыя дні яна адзначала важ-ную сямейную дату. 9 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня на-раджэння яе бацькі, Івана Тра-фімавіча Салаўя (1917-1989), беларускага хірурга, парты-занскага лекара, арганізатара працы ўстаноў аховы здароўя.  Ён пражыў цяжкое, але насычае падзеямі жыццё.

Іван Трафімавіч нара-дзіўся ў Слуцкім раёне. Яго ба-цька Трафім Дзмітрыевіч удзе-льнічаў у Першай сусветнай вайне. Пад Смаргонню ён быў паранены і патрапіў у шпіталь, а праз некалькі дзён на месцы баёў адбылася газавая атака, у якой загінулі 7 тысяч чалавек. Трафім прыехаў дадому, а праз дзевяць месяцаў пасля вяртан-ня з вайны ў яго нарадзіўся сын Іван. У дзеда Трафіма Дзміт-рыевіча і бабулі Ганны Сямё-наўны было шасцёра дзяцей. Дзед, які ведаў асновы земля-робства і жывёлагадоўлі, зве-даўшы цяжкую працу, заах-вочваў сваіх дзяцей да наву-чання.

 

У школе, збудаванай Янушам Радзівілам

 

Ваня Салавей вучыўся ў будынку школы № 1 ў Слу-цку, якую пабудаваў калісьці яшчэ ў 1617 годзе Януш Радзі-віл для сваіх дзяцей. Ён выра-шыў стаць медыкам і выпра-віўся ў 1934 годзе ў Менск. Яго аднакурснікам па лячэбным факультэце медінстытута стаў Аляксей Іванавіч Шуба, потым — яго партызанскі сябар і буду-чы галоўны лекар 1-ага кліні-чнага менскага шпіталя. Пасля заканчэння інстытута Іван Тра-фімавіч працаваў у Глушы на Палессі, а потым — у Глуску і Бабруйску.

Сялянскі хлопчык, які вывучыўся на лекара, адчуваў, што ён павінен усяго сябе адд-аць любімай медыцынскай прафесіі. Ён быў вельмі стро-гім загадчыкам аддзялення шпіталя, шмат займаўся сама-дукацыяй, чытаў кнігі па хіру-ргіі і траўматалогіі, спрабаваў асвоіць нейрахірургію. Ён не цярпеў разгільдзяйства. Толь-кі ў яго можна навучыцца хі-рургіі з поўнай аддачай справе.

Яго жонкай у 1939 го-дзе стала ўрач-гінеколаг Воль-га Міхайлоўская, з якой ён ра-зам вучыўся ў медынстытуце. Першае дзіця, Валечка, адчула на сябе цяжкі ваенны лёс пар-тызанскіх медыкаў.

Ваенная навала накаці-лася нечакана. Іван і Вольга працавалі дактарамі ва Ўрэч-чы Слуцкага раёна. Пры нем-цах яны вялі прыём насельні-цтва, а заробак атрымлівалі прадуктамі харчавання. Вяс-коўцы прыносілі сала, яйкі, га-родніну. А іх сябар Аляксей Іванавіч Шуба тым часам абста-ляваў амбулаторыю і вёў пры-ём у Старых Дарогах, лячыў мясцовае насельніцтва. Вельмі энергічны чалавек і выдатны спецыяліст, Аляксей Іванавіч патрабаваў медыкаменты ў ня-мецкай управе, ведаючы, што іх ён аднойчы перадасць парты-занам. Так і здарылася. У адну ноч па дамоў-ленасці пагрузілі на падводы абсталяванне і лекі. Аляксей Іванавіч прывёз медыкаменты ў партызанскую зону. Немцы ўзнялі перапа-лох. За галаву доктара Аляксея Шубы яны прызначылі ўзнага-роду ў тысячу марак, каб нехта яго выдаў. Але гэтага не здары-лася, ён быў ужо ў пар-тызанскай зоне, якая ахоплівала Любаньскі і Старадарожскі раён.

 

Будні партызанскіх ўрачоў

 

У жніўні 1943 года Іва-на Трафімавіча Салаўя ва Ўрэччы папярэдзілі, што яго могуць арыштаваць за сувязь з партызанамі. Узяўшы меды-каменты, Іван і Вольга з дачу-шкай непрыкметна накірава-ліся ў бок лесу.

Дзяўчынцы было тры годзікі і дзевяць месяцаў, калі яна разам з бацькамі патрапіла ў партызанскую брыгаду № 64 імя Чкалава ў Любаньскім ра-ёне. Чатырохгадовая Валя была ўвесь час з бацькамі — дактарамі ў партызанскім атрадзе № 5 імя Лазо. Часта байцы атрада, сы-ходзячы на заданне, пакідалі хворых, параненых і абмаро-жаных байцоў пад доглядам дактароў. Іван Трафімавіч Са-лавей клапаціўся пра тое, як знайсці харчаванне для хворых, шукаў, дзе і як выкапаць для іх зямлянку, схаваць ад немцаў у надзейным месцы пад хвоямі. Ён вучыў маладых дзяўчат, як рабіць перавязкі, дапамагаць абмарожаным, карміць хво-рых. «Тата насіў хлеб у мяшэ-чку для свайго партызанскага шпіталя», — узгадвае дачка.

— У нашым атрадзе ты-фу не было.Тата так строга па-ставіў пытанне  гігіены, што тых, хто прыходзіў з партызан-скіх вылазак, аглядалі лекары і адпраўлялі адразу ў лазню. Та-ту ў канцы вайны прызначылі ўрачом усёй партызанскай брыгады.

Калі Івана Трафімавіча параніла ў руку, Вольга Аляк-сееўна яго тут жа перавязала. Доктар палічыў раненне шча-слівым, бо куля магла  прайсці ніжэй і патрапіць у печань.

Падчас партызанскай блакады Вольга Аляксееўна з дачушкай схаваліся пад елкай, накрыўшыся анучай. Дзяўчы-нка ледзь не плакала, але маці катэгарычна загадала маўчаць. Немцы з сабакамі прачэсвалі лес. Вялізная аўчарка пацягну-ла немца за павадок у бок бе-жанцаў. Пажылы немец быў у акулярах і не мог хутка бегчы, ён з сілай прыцягнуў сабаку да сябе і скіраваў яе ў іншы бок.

Іншы раз яны ішлі па балоце. Тата ідзе ў вадзе па гру-дзі і на галаве нясе дачушку, а на плячы ў яго — вінтоўка і са-нітарная сумка. За імі крочаць параненыя… Калі байцы з па-ртызанамі пайшлі 30 чэрвеня 1944 года вызваляць Слуцк, матулю з фельчарамі, медсёст-рамі і хворымі пакінулі ў лесе. Іван Трафімавіч выходзячы з партызанамі, моцна хваляваўся за жонку і дачку.

— Не ведаю, як мама выжыла зімой, намёрзлася, на-цярпелася за ўсю вайну,- успа-мінае Валянціна Іванаўна Сала-вей. — Потым яе турбаваў рады-куліт, яна пасівела ў 26 гадоў. Мама выйшла з балот цяжар-най, і нарадзіўшы другое дзіця, майго брата Валодзю, у 1944 годзе, адразу пайшла праца-ваць у вясковы шпіталь ва Ўрэччы Слуцкага раёна.

 

Пасля вайны Іван Тра-фімавіч з 1945 па 1946 год пра-цаваў загадчыкам Слуцкага раённага аддзела аховы зда-роўя, а Вольга Аляксееўна — ва Ўрэччы. Потым яны пераехалі ў Кіраўскі шпіталь пад Бабруй-скам. Іван Трафімавіч быў там галоўным лекарам шпіталя. Там гадаваліся Валя з Вало-дзем.

Пасля вайны іх сябар Аляксей Іванавіч Шуба заняў пасаду галоўнага ўрача 1-ага менскага клінічнага шпіталя. Аднойчы ён паклікаў да сябе Івана Салаўя і сказаў: «Ванечка, ты ж выдатны хірург, згадзіся пайсці да нас на самы цяжкі ўчастак: ў аддзяленне гнойнай хірургіі!». І калега згадзіўся.

Калі Аляксей Іванавіч памёр, Іван Трафімавіч засума-ваў і змяніў месца працы. Да-вялося яму прымаць пацыен-таў у 18-тай і 19-тай менскіх паліклініках, у тым ліку, і на гадзіннікавым заводзе.

 

У аперацыйнай на акіянскім сейнеры

 

У 1972 годзе, Іван Тра-фімавіч, хірург вышэйшай ка-тэгорыі, паехаў у Калінінград, заключыў дамову з рыбалавец-кай базай і пяць гадоў плаваў на караблях Калінінградскай рыбалавецкай флатыліі, дзе існавала абсталяваная медыка-санітарная частка. Ужо не ма-лады доктар адпраўляўся на чатыры месяцы ў рэйсы ў Ат-лантыку, быў спецыялістам на ўсе рукі: хірургам, уролагам, зубным тэхнікам. Не аднойчы каманда ат-рымлівала сігнал SOS, да карабля прычальвала шлю-пка і Івана Трафімавіча за-біралі на іншы карабель, дзе здараўся прыступ апенды-цыту. У каманды былі прыпы-нкі на Канарскіх астравах, у Сенегале, яны выходзілі на бе-раг і аглядалі экзатычныя кра-іны.

Аднойчы яны вылецелі назад самалётам на світанку, палёт праходзіў на вышыні дзе-вяці тысяч метраў, у ілюміна-тары былі бачны абрысы Аф-рыканскага кантынента. Суха-земнаму чалавеку падарожжы былі надзвычай цікавымі. Іван Трафімавіч вёў дзённікі ў па-дарожжах, сумаваў па Белару-сі. Жонка і дачка пісалі яму лісты, сустрэчныя караблі пе-радавалі іх яму. Ён прыязджаў дадому, прывозіў сямейнікам рэдкія гатункі рыб: масляную рыбу, чучала акіянскіх рыб -вожыкаў і акул.

На пенсіі доктар зноў пайшоў працаваць у паліклі-ніку, каб не сядзець у баку ад любімай справы. Іван Трафіма-віч быў вельмі сціплым чала-векам. Калі размяркоўвалі жыллё ад 1-ага шпіталя, ён мер-каваў, што, можа, яно патрэбна камусьці яшчэ. Потым пры-шлося пазычаць грошы ў сяб-ра, каб зрабіць першы ўнёсак на кааператыўную кватэру.

Іван Трафімавіч і Воль-га Аляксееўна пражылі 72 гады і адышлі ў адзін год. Іх дачка Валянціна Іванаўна кожнае 9 траўня выходзіць на Плошчу Перамогі з іх партрэтам ў ру-ках. Яна перадала ў музей медыцыны рэдкія кнігі з біблі-ятэкі бацькі, фотаздымкі і ўспа-міны пра легендарных парты-занскіх дактароў — у Любаньскі музей народнай славы, запісы гісторый дзяцей вайны — сваім знаёмым і пляменнікам.

Эла Дзвінская,

Фота з сямейнага архіва Валянціны Салавей:

  1. Іван Салавей ў дзя-цінстве;
  2. Іван Трафімавіч Са-лавей і Вольга Аляксееўна Мі-хайлоўская;
  3. Іван Салавей на пра-цы;
  4. Гінеколаг Вольга Міхайлоўская;
  5. Іван Трафімавіч з унучкай Волечкай.

 

Эдуард Акулін і Леанід

Дранько-Майсюк у Магілёве

3 жніўня 2017 г. у Ма-гілёў па запрашэнні ТБМ імя Ф. Скарыны завіталі слынныя беларускія пісьменнікі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Май-сюк. Імпрэза была прысвечаная памяці Максіма Багдановіча і праходзіла ў музеі імя П. Мас-ленікава.

За дзень адбыліся дзве сустрэчы: першая ў Абласным доме ветэранаў і другая — агу-льнагарадская — у музеі. Паэты цікава і захапляльна ўзгадалі Максіма Багдановіча і яго ро-лю ў іх асабістым жыцці і тво-рчасці. Прысутным былі прэ-зентаваныя вядомыя і невядо-мыя творы менскіх гасцей.

Эдуард Акулін прачы-таў некалькі вершаў і непаў-торна выканаў песні, у тым лі-ку «Купала ідзе». Падчас су-стрэчы у многіх магілёўцаў ра-птам прачнуліся вакальныя здольнасці і яны з энтузіязмам падпявалі спадару Эдуарду. Харызматычны Леанід Дрань-ко-Майсюк таксама нікога не пакінуў абыякавым. Пры прэ-зентацыі часопіса «Верасень» былі ўзгаданыя і магілёўцы, якія друкуюцца ў гэтым вы-данні.

Вялікі дзякуй за дапа-могу ў арганізацыі галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай ра-боты, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвы-канкама і Магілёўскаму аб-ласному мастацкаму музею. Асабістая падзяка спадарыні Святлане Строгінай за цікавую экскурсію і выдатны прыём га-сцей.

Алег Дзьячкоў.

 

Філіял «МОСТААТРАД № 88″ запрашае на працу:

— бетоншчыкаў,

— цесляроў (плотнікаў),

— арматуршчыкаў

з досведам працы на будаўнічых пляцоўках.

Заработная плата ад 500 руб.

Тэлефон для даведак: 8(044)755-74-32, вэлкам; (017)345-86-72 (аддзел кадраў).

Адрас прадпрыемства: г. Мінск, вул. Прамысловая, д. 16

(аўт. № 66 ад станцыі метро «Магілёўская» да канчатковага прыпынку «Прамысловая»).

 

Навіны Германіі

Семінар у Гародні: «Зялёная эканоміка: мадэлі, фінансы, пасоўванне»

Берлінская школа «Ўсходняе партнёр-ства» запрашае дзейсных аўтараў і пачаткоўцаў сацыяльна значных праектаў у сферы рэгія-нальнага развіцця і зялёнай эканомікі на семінар па тэме развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі і свеце. Семінар пройдзе 29-30 жніўня 2017 г. у Гарадзенскім філіяле Рэспубліканскай наву-кова-тэхнічнай бібліятэкі па адрасе: г. Гародня вул. Горкага 72 а.

Часавыя рамкі семінара:

29 жніўня 2017 г.  13:00 — 20:30

30 жніўня 2017 г.   09:00 — 14:00

 

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прад-ставіць ідэі развіцця сацыяльнага бізнэсу ў сферы зялёнай эканомікі, пазнаёмяцца з асновамі стварэння сацыяльнага стартапа і ўстойлівымі бізнэс-мадэлямі сацыяльнага прадпрымальні-цтва, а таксама абмяркуюць з экспертамі і прад-прымальнікамі са сферы зялёнай эканомікі маг-чымасці сацыяльных інавацый у гэтай сферы. Увечар 29 жніўня ў рамках семінара пройдзе публічная дыскусія з міжнароднымі экспертамі па пытаннях развіцця сацыяльных інавацый у вобласці зялёнай эканомікі ў Германіі і Беларусі.

Лепшыя праекты ўдзельнікаў змогуць прыняць удзел у акселерацыйнай праграме “Soin” і актыўна прапрацаваць свой праект у рамках Восеньскай школы ў Берліне. Праграма праводзіцца па ініцыятыве нямецкай няўрадавай арганізацыі «Снежаньцы» ў супрацоўніцтве з “Часопісам” і “Impact Hub Odessa” пры фінан-савай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

 

Каб стаць удзельнікам неабходна да 24 жніўня 2017 г. адказаць на пытанні анкеты. Семінар праводзіцца па ініцыятыве Берлінскай школы сацыяльных інавацый «Усходняе парт-нёрства» пры падтрымцы Міністэрства за-межных спраў Германіі ў супрацоўніцтве з АДБ Брусель.

 

Нашы эксперты:

Крысціян Хейман, фермер, чалец сеткі SOLAWI (салідарная сельская гаспадарка) (Германія).

Віктар Велясніцкі, дырэктар Цэнтра се-льскага развіцця і прадпрымальніцтва Сто-лінскага раёна, заснавальнік прадпрыемства «Сельская Століншчына» (Беларусь).

Сяргей Тарасюк, дырэктар міжнарод-нага фонду развіцця сельскіх тэрыторый (Бе-ларусь).

Франц Мамуль, каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Герма-ніі па Гарадзенскай вобласці (Беларусь).

Сяргей Мядзведзеў, кіраўнік Берлін-скай школы сацыяльных інавацый (Германія).

Іван Вядзенін, крэатыўны дырэктар краўд-платформы “Талака” (Беларусь).

Максім Падбярозкін, каардынатар праграм у Беларусі, АДБ Брусель (Бельгія-Бе-ларусь).

АДБ Брусель.

 

«Беларускі гурток» у Магілёве

10 жніўня «Беларускі гурток» магілёўскай суполкі ТБМ быў прысвечаны Ўла-дзіміру Караткевічу. Сустрэча прайшла каля фантанаў насуп-раць Марыінскай жаночай гімназіі (цяпер — сярэдняя школа № 1), якую калісьці скончыла маці Караткевіча — Надзея Васільеўна. Сябры Таварыства беларускай мовы падзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі пра творчасць нашага класіка, ўзгадалі любі-мыя творы выбітнага пісьмен-ніка, пачыталі некаторыя з іх.

 

Алесь Сабалеўскі.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

З 1340 па 1410 гг. кры-жакі здзейснілі 97 паходаў на землі ВКЛ. Асабліва пацярпелі Жмудзь, Гародня, Вільня, Бе-расце, Наваградак, Трокі і Лі-да. У адказ войскі ВКЛ зрабілі каля 55 паходаў на ордэнскія землі. У 1360 г. крыжакі захапі-лі ў палон Кейстута, але той здолеў уцячы. У канцы 1379 г. Кейстут і Ягайла (сын яго бра-та Альгерда, які памёр у 1377 г.) у Троках падпісалі мір на 10 гадоў з крыжакамі. Аднак Яга-йла, які вырашыў аднаасобна кіраваць ВКЛ, уступіў з кры-жакамі ў таемную змову су-праць Кейстута. У 1381 г., не чакаючы войскаў Ягайлы, крыжакі напалі на Жмудзь, якая належала Ксйстуту. У вы-ніку канфлікту паміж Ягайлам і Кейстутам, Ягайла падманным шляхам схапіў у палон Кейсту-та і Вітаўта. Кейстута адвезлі ў Крэўскі замак, дзе і забілі. По-тым туды прывезлі і Вітаўта, але той з дапамогай сваёй жонкі Ганны здолеў адтуль уцячы. Вітаўт уступіў у хаўрус з Ор-дэнам, а Ягайла ў 1385 г. стаў польскім каралём і працягваў змаганне з Вітаўтам за ўладу ў ВКЛ. У 1392 г. ён падпісаў па-гадненне з Вітаўтам, што пера-дае яму ВКЛ да канца ягонага жыцця, а сам застаецца толькі каралём Польшчы.

Пасля гэтага Польшча і ВКЛ аб’ядналіся ў змаганні з крыжакамі, якія любым кош-там хацелі захапіць Жмудзь, каб злучыць свае землі з Лівоніяй. У 1401 г. Жмудзь паўстала су-праць Ордэна і ВКЛ іх пад- трымала. У 1404 г. Польшча дамовілася аб тым, што яна выкупіць у крыжакоў Добжы-нскую зямлю, а тыя пакінуць сабе Жмудзь. У 1398 г. крыжакі з дапамогай марскога дэсанта захапілі востраў Готланд у Бал-тыйскім моры, а ў 1407 г. вялі-кім магістрам Ордэна быў аб-раны Ульрых фон Юнгінген, які праводзіў актыўную палітыку па пашырэнні ўплыву Ордэна на ўсходзе. 31 траўня 1409 г. Жмудзь зноў паўстала, а ў жні-ўні 1409 г. Ордэн пісьмова аб’я-віў вайну Польшчы і захапіў некаторыя польскія замкі і га-рады. Але Вітаўт злучыў свае атрады з паўстанцамі-жмудзі-намі: яны нават захапілі горад Мемель (Клайпеду), акрамя замка. У верасні польскія войс-кі выгналі крыжакоў з Быдгаш-ча, і ў кастрычніку Ягайла за-ключыў перамір’е з Ордэнам да чэрвеня 1410 г. Скончыўся першы этап Вялікай вайны з Ордэнам (1409-1411 гг.).

Вайна крыжакоў з Ві-таўтам працягвалася. Так, 16 сакавіка 1410 г. яны раптоўна напалі на Ваўкавыск, спалілі яго і забілі шмат людзей, якія сабраліся на набажэнства. Але ў траўні Ордэн замірыўся і з Вітаўтам (да 24 чэрвеня), як і з Ягайлам. Крыжакі вельмі спа-дзяваліся на свайго васала, Лі-вонскі ордэн, які мог ударыць па Вітаўце адначасова з асноў-нымі сіламі крыжакоў. Аднак гэтага не здарылася, бо ў 1409 г. Вітаўт наладзіў добрыя ста-сункі з Псковам і Ноўгарадам, і лівонцы спалохаліся гэтага сяброўства.

Пасля мабілізацыі Ор-дэн прывёў на Грунвальдскае поле каля 33 тысяч чалавек, з іх 21 тысячу вершнікаў, 6 ты-сяч пяхоты і 5 тысяч дапамож-нага войска. Частка крыжакоў засталася ў замках; на левым беразе Віслы былі рэзервы, а Лівонскі ордэн наогул на бітву не з’явіўся. Вітаўт прывёў 10-11 тысяч вершнікаў і 500 чала-век пяхоты, а Ягайла — 18 тысяч вершнікаў і каля 2 тысяч пяхо-ты. Разам аб’яднанае войска мела 31500 ваяроў, да якіх трэ-ба дадаць пару тысяч татараў на чале з ханам Джэлал-ад-Дзі-нам, саюзнікам Вітаўта. Поль-скі гісторык Ян Длугаш, які праз 40 з нечым гадоў першы апісаў Грунвальдскую бітву ў ліпені 1410 г., згадвае 48 хару-гваў ВКЛ і 50 харугваў Поль-шчы. Таму не выпадкова Грун-вальдскую бітву называюць бітвай народаў. На ўзбраенні абодвух войскаў былі гарматы, у асноўным бамбарды, што стралялі каменнымі ядрамі. Па-куль доўжылася перамір’е, Ві-таўт нечакана для крыжакоў прывёў сваё войска ў Польш-чу. Аб’яднаная армія перайшла цераз Віслу і рушыла ў прус-кія землі на Мальбарк. Сама бітва на Грунвальдскім полі доўжылася ад 12 да 19 гадзін і скончылася перад заходам сон-ца поўнай паразай крыжакоў. Разам з вялікім магістрам загі-нулі амаль усе саноўнікі Тэў-тонскага ордэна. Загінула каля 18 тысяч чалавек, каля 14 ты-сяч трапіла ў палон, каля 1,5 тысячы ўцякло. Ужо 17 ліпеня пераможцы рушылі на кры-жацкую сталіцу. Большая ча-стка гарадоў і замкаў здавалася без бою, некаторыя гараджане і шляхта нападалі на ордэнскія замкі і перадавалі іх саюзнікам.

25 ліпеня войскі Ягай-лы і Вітаўта ўжо былі пад мура-мі Мальбарка. Аднак каман-дзір крыжацкага рэзерву Ген-рых фон Плаўэн, які не браў удзел у бітве, здолеў прывесці свой атрад у горад раней, 18 ліпеня, і добра падрыхтаваў яго да абароны. Залога замка складала 2,5 тысячы чалавек, яна была добра ўзброеная і мела харчаванне на некалькі тыдняў. Мальбаркскі замак быў адным з найлепшых ума-цаванняў у Еўропе, і ўзяць яго саюзнікі не змаглі. У гэты час у Кёнігсберг прыбылі вайско-выя адзінкі Лівонскага ордэна. Таму ў верасні Вітаўт і Ягайла знялі аблогу і з вялікай здабы-чай вярнуліся дадому. Пасля іх адыходу прускія гарады і замкі зноў перабеглі пад уладу Ордэна, знішчылі ці ўзялі ў па-лон польскія гарнізоны.

У палякаў засталося некалькі замкаў і гарады Стары Торунь ды Гданьск. 9 лістапада 1410 г. Генрыха фон Плаўэна абралі вялікім магістрам (гох-майстрам), і той пасля доўгіх перамоваў у лютым 1411 г. пад-пісаў Торуньскую мірную дамо-ву. Жмудзь перадавалася Ві-таўту, а Добжынская зямля — Ягайлу. Астатнія землі заста-ліся за Ордэнам. Пасля гэтай вайны Ордэн паступова пры-йшоў да заняпаду і зрабіўся васалам польскага караля.

Лівонскі ордэн. У ХІV-ХV стст. Лівонія складалася з пяці амаль незалежных краін, якія фармальна прызвалі ўла-ду германскага імператара. Бо-льшая частка тэрыторыі нале-жала непасрэдна Лівонскаму ордэну. На поўначы Лівоніі (цяпер гэта тэрыторыя Эстоніі) знаходзілася Дэрпцкае і Эзель-скае біскупствы, на захадзе — Курляндскае біскупства, а ў цэнтры — вольны горад Рыга і Рыжскае біскупства.

Спачатку горад Рыга залежаў ад улады архібіскупа, але Лівонскі ордэн хацеў так-сама трымаць гэтае вялікае мес-та пад сваім кантролем. Рыж-скім купцам гэта не падабалася, асабліва пасля таго як Ордэн набыў кляштар каля рыжскага порту і пачаў спаганяць з іх мы-та. Гараджане ўзнялі паўстанне і захапілі, а потым разбурылі Рыжскі замак — апору Ордэна. Тады рыцары абклалі горад і ў 1330 г. прымусілі яго пры-знаць уладу Ордэна. Але гэта не спадабалася рыжскаму біс-купу; пэўны час Рыга мусіла плаціць падаткі абодвум сеньё-рам і паступова атрымала ад іх значную незалежнасць. Роля Рыгі ўзрасла пасля ўступлення горада ў Вялікую Ганзу. Ак-рамя немцаў, у Рызе жыло і шмат мясцовых жыхароў: ліваў, земгалаў, куршаў і латгалаў. У канцы XIV ст. немцы пачалі абмяжоўваць іх правы. Ім заба-ранілі купляць дамы, гандля-ваць, уступаць у цэхі. Яны зра-біліся транспартнымі рабочы-мі, а таксама стварылі свае бра-цтвы (напрыклад, разносчыкаў піва ці вытворцаў зашпілек). Галоўнымі людзьмі ў Рызе былі купцы. Яны былі аб’яднаныя ў Вялікую гільдзію. Брацтвы ра-меснікаў стварылі Малую гі-льдзію. Замежныя халастыя гандляры ўваходзілі ў брацт-вы Чорнагаловых. Горадам кі-равала рада (ням. «рат»). Яе складалі ратманы — самыя ба-гатыя людзі, якія мелі дамы і землі за межамі Рыгі. Галоўную пасаду ў радзе займаў бурга-містр. Астатнія гарады Лівоніі ствараліся каля ордэнскіх і біс-купскіх замкаў і цалкам зале-жалі ад сваіх сеньёраў. Мясцо-выя рамеснікі абслугоўвалі ў асноўным жыхароў замка, але гандлявалі і з навакольнымі сялянамі. Феадалы Лівоніі былі нямецкага паходжання і жылі ў замках. Яны збіралі падаткі і судзілі мясцовых сялян, тутэй-шых жыхароў. Сяляне былі па-вінны апрацоўваць іх землі пад прымусам як паншчыну. Мяс-цовыя паны жадалі ўдзельні-чаць у          кіраванні краінамі, дзе яны жылі. Таму пры біскупах былі створаныя зямельныя ра-ды, дзе прадстаўнікі паноў і багатых гараджан прымалі най-больш важныя рашэнні. З 1419 г. у Лівоніі была створана рада ўсіх феадалаў краіны — ландтаг. Яго маглі склікаць магістр Ор-дэна і рыжскі архібіскуп. У па-чатку XV ст. ландтаг прыняў рашэнне, што феадалы павінны або вяртаць збеглых да іх сялян іх пану, або выплаціць яму ўсе пазыкі гэтага селяніна. Так у Лівоніі з’явілася прыгоннае права. Акрамя сялян, якія мелі свае зямельныя надзелы, існа- валі беззямельныя батракі, якія маглі мяняць месца жыхарства і наймацца на працу да тых лю-дзей, што мелі свой двор і зям-лю. Некаторыя сяляне праца-валі слугамі ў феадалаў і маглі за службу атрымаць у кары-станне дом і зямлю. Дробная нямецкая шляхта мела пяць ці шэсць сялянскіх двароў, а вялі-кія паны валодалі сотнямі.

На мяжы ХV-ХVІ стст. з розных балцкіх і ліўскіх пля-мёнаў на тэрыторыі паўднёвай і цэнтральнай Лівоніі склаўся латышскі народ. Поўнач Ліво-ніі насялялі эсты (чудзь) — про-дкі сённяшніх эстонцаў. Іх ста-ліца — горад Талін — узнікла на паўднёвым беразе Фінскага за-ліва. Упершыню гэты горад згадваюць арабскія географы пад 1154 г. Славяне называлі яго Калывань. У 1219 г. горад захапілі датчане і назвалі яго Рэвель, але эстонцы заўсёды называлі яго Талін (дацкі го-рад). У 1285 г. горад далучыў-ся да Ганзы і стаў вялікім ганд-лёвым асяродкам. У 1346 г. Да-нія прадала гэты горад і землі Паўночнай Эстоніі, якія ёй на-лежалі, Тэўтонскаму ордэну, а потым яны ўвайшлі ў склад Лі-вонскага ордэна.

 

  1. ІІІвейцарыя

 

Землі будучай краіны-канфедэрацыі ўваходзілі ў эпоху Сярэднявечча ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Гэта былі асобныя валоданні свецкіх і духоўных феадалаў (лены), вясковыя грамады (ля-сныя кантоны) і аўтаномныя гарады (гарадскія кантоны). Самымі буйнымі феадаламі тут былі графы Савойскія, Кібургі і Габсбургі.

У 1273 г. Габсбургам пачалі непасрэдна належаць тры лясныя кантоны Уры, Швіц і Унтэрвальдэн. Жыхары гэтых кантонаў у жніўні 1291 г. стварылі «Саюз трох» і пад-пісалі пагадненне пра ўзаемную падтрымку. 16 кастрычніка да іх далучыўся горад Цюрых, і аб’яднанне пачало называцца Ліга. Супраць іх выступіла ар-мія аўстрыйскага герцага Леа-польда I. 15 лістапада 1315 г. адбылася бітва, у якой сяляне знянацку напалі на аўстрыйцаў і забілі каля 1500 чалавек. На-зва кантона Швіца, які най-больш праявіў сябе на полі біт-вы, легла ў аснову назвы новай краіны.

Пасля бітвы 9 снежня 1315 г. пераможцы падпісалі новае пагадненне ў горадзе Брунене, дзе дамовіліся право-дзіць узгодненую знешнюю палітыку. 16 сакавіка 1316 г. уся маёмасць Габсбургаў пе-райшла фармальна да імпера-тара, а фактычна — да аб’яд-наных кантонаў. Такім чынам, у цэнтры Еўропы ўтварылася новая дзяржава — Швейцарскі саюз. На працягу XIV ст. да яго далучылася яшчэ пяць канто-наў, сярод якіх былі гарады Цюрых і Берн. У 1370 г. была прынятая «Хартыя пра свята-роў», у якой атрымалі значныя прывілеі мясцовыя і транзіт-ныя купцы, забаранялася дзей-насць замежных святароў і ўпершыню быў выкарыстаны тэрмін “канфедэрацыя”. У 1380 г. адбылася новая вайна з Габсбургамі, у якой зноў пера-маглі ў дзвюх бітвах швейцар-цы. Габсбургі мусілі юрыдыч-на прызнаць існаванне Швей-царыі. У XV ст. Швейцарыя павялічылася за кошт земляў Габсбургаў і міланскага гер-цага. У другой палове XV ст. Швейцарыя пачала вайну з Бургундыяй. Вайна пачалася ў 1474 г. Пакуль герцаг Бургун-дскі Карл Смелы ваяваў у Ла-тарынгіі, швейцарцы напалі на Савою і захапілі там 14 гарадоў і 43 замкі. У 1476 г. войскі Бур-гундыі ўварваліся ў Швейца-рыю і захапілі горад Грансон, аднак 2 сакавіка 1476 г. швей-царцы разбілі бургундцаў і захапілі ўсю іх артылерыю. 22 траўня яны зноў атрымалі пе-рамогу над Бургундыяй у біт-ве пры Муртэне, дзе страты ворага склалі каля сямі тысяч чалавек. 5 студзеня 1477 г. бур-гундцы пры Нансі былі канчат-кова разбітыя, а іх герцаг Карл Смелы загінуў у баі. Пасля гэ-тай перамогі швейцарскае вой-ска стала адным з найлепшых у Заходняй Еўропе. У 1499 г. ад-былася апошняя і зноў пера-можная Швабская вайна Шве-йцарыі з германскім імперата-рам Максіміліянам І. 22 вера-сня 1499 г. быў падпісаны Ба-зельскі мір, паводле якога Свя-шчэнная Рымская імперыя ка-нчаткова прызнала незалеж-насць Швабскай канфедэрацыі. У склад дзяржавы ўваходзілі 10 кантонаў: 5 гарадскіх і 5 вяс-ковых, а таксама саюзныя землі і фогцтвы — землі, заваяваныя Швейцарыяй. Кожны кантон праводзіў самастойную ўнут-раную палітыку, агульныя пы-танні вырашаліся на соймах. Лясныя кантоны насялялі во-льныя сяляне, якія жылі гра-мадамі. Гарады займаліся ган-длем і рамяством. Выраблялі на продаж тканіны і скураныя вырабы, а таксама шоўк і юве-лірныя вырабы. Крэдытная  справа была ў руках яўрэяў. У выніку лішку мужчынскага вя-сковага і гарадскога насель-ніцтва з’явілася чыста швей-царская з’ява — вялікая коль-касць швейцарскіх наймітаў, якія за грошы служылі ў вой-ску розных еўрапейскіх краін.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Генерал К.А. Кандратовіч ў 1916 — 1917 гг.

Да нядаўняга часу да-кладнай iнфармацыi пра слу-жбу генерала К.А. Кандрато-вiча ў расiйскiм войску ў перы-яд  з верасня 1914 да 1917 г.  не было. Найверагодней, што да-следчык гiсторыi расійскага войска А. А. Кярсноўскi  па-мылкова лiчыў, што ўжо ўво-сень К.А. Кандратовiч быў начальнiкам штаба 2­й армii.

 

Пасля катастрофы ру-скага войска ва Ўсходняй Пру-сіі ў ліку многіх генералаў і афі-цэраў генерал К.А. Кандрато-віч 30 жнiўня 1914 г. быў зво-льнены ў адстаўку.  Верагодна, што пасля адстаўкi генерал нейкі час з сям’ёй жыў ва ўла-сным маёнтку, у Гародна, бо паводле iнфармацыi ўнука ге-нерала, сям’i прыйшлося пакi-нуць свой дом у 1915 г. пры наблiжэннi нямецкага войска (другi i апошнi раз удава гене-рала Ада Кандратовiч спешна пакiнула Гародна ў вераснi 1939 г.). Але ўжо з 25 лістапада 1915 г. генерал Кандратовіч знаходзiўся ў рэзерве чыноў пры штабе Менскай вайсковай акругі. У спісе генералаў Гене-ральнага штаба за 1916 г. зна-чыцца сярод прызначаных на службу з запасу і адстаўкі.

З канца 1915 г., пасля цяжкай паразы і адступлення рускіх войскаў у 1915 г., па да-ручэнні камандуючага фрон-там, ён пачаў інспектаваць вой-скі. Першы вядомы нам рапарт на імя камандуючага фронтам генерала Эверта пра стан 2-й арміі: «Умацаванні баявых пазіцый у раёне размяшчэння войскаў 2-й арміі яшчэ ў вельмі дрэнным стане. … У многіх месцах ўмацаванні ўяўляюць сабой адну лінію акопаў … У дні агляду акопы былі насто-лькі засыпаны снегам, што стральба як праз байніцы, так і па-над брустверам, па-крытым тоўстым пластом снегу, стала немагчымай. … Акопы прыкрытыя лёгкімі шырокімі брылямі, якія закры-ваюць зверху амаль увесь акоп. У некаторых месцах акопы абваліліся і часткова разбу-раны; у некаторых акопах і сховішчах стаіць зверху змёр-злая вада. Зямлянкі не асвят-ляюцца. Штучныя перашкоды месцамі развіты вельмі слаба (2-3 рады калоў); на некато-рых участках замест загарод на калах пастаўлены рагаткі, змацаваныя паміж сабой. Сховішчаў ад цяжкіх снарадаў мала.

… Асноўным буйным недахопам ўмацаванняў 2-й арміі з’яўляецца няправільны выбар месца для умацаванай пазіцыі. У гэтых адносінах асабліва нездавальняюча раз-мяшчэнне 20-га корпуса ў ба-лоце, дзе няма магчымасці ні трывала ўмацавацца, ні жыць і дзе тыл пазіцый назіраецца з боку праціўніка ва ўсіх кірунках … Войскі адчуваюць настой-лівую патрэбу ў цяжкіх шанца-вых прыладах, .. у кірка-ма-тыках і, асабліва, ламах …» .

Рэзалюцыя Эверта на гэтым месцы даклада Кандра-товіча: «Шанцавага інстру-менту на складах дастатко-ва». Але чаму гэты шанцавыя прылады не завезены ў часткі 2-й арміі, засталося невядо-мым.

Праверка генерала Ка-ндратовіча выявіла вялікія не-дахопы ў забеспячэнні арміі: «Цёплым адзеннем войскі, на-огул, забяспечаны, — дакладваў Кандратовіч, — але ў частках 36-га корпуса целагрэйкі яшчэ не атрымалі, што недапушча-льна; боты паўсюль дрэнныя і шмат маламерных. Бялізнай людзі забяспечаныя слаба».

Зноў рэзалюцыя Эве-рта: «Бялізны на складах маец-ца дастаткова». І зноў невя-дома, чаму яна не завозіцца ў часткі.

Далей даклад Кандра-товіча малюе непрывабную карціну з харчаваннем частак. З дня ў дзень, па яго словах, часткі сілкуюцца адным супам; каша не варыцца, бо няма алею і сала. Крупы якія атрымліва-юць войскі, закладваюцца ў суп. Рэзалюцыя Эверта: «Кашу варыць, спажываючы посны алей».

На ўсім дакладзе Канд-ратовіча Эверт наклаў такую заключную рэзалюцыю: «Ве-льмі сумнае і індыферэнтнае стаўленне ўсіх кіраўнічых асобаў».

 

Камандуючаму фрон-там стала вядома, што ніхто з генералаў наогул не лічыў па-трэбным наведваць акопы і гля-дзець, як яны абсталяваны і як у іх жывуць людзі. У арміі,  калі ў адзін з акопаў прыбыў гене-рал (верагодна, К. А. Кандра-товіч), ён звярнуў увагу на тое, што салдаты не ўмеюць нават адказваць генералу на прыві-танне.

 

Цікавымі для нас з’яў-ляюцца ўспаміны генерала В.Ф. Джункоўскага (1865-1938), які ў 1908-1913 гг. займаў пасаду маскоўскага губернатара, а ў 1913-1915 гг. камандаваў Асо-бным корпусам жандараў. Ад-нак пасля таго як 19 жніўня 1915 г. Джункоўскі паспраба-ваў выкрыць імператару Мі-калаю II згубны ўплыў Рыгора Распуціна, ён быў звольнены з пасады галоўнага жандара і ад-праўлены на фронт. З 26 снеж-ня 1916 г. Джункоўскі каман-даваў брыгадай у 8-й Сібір-скай стралковай дывізіі на За-ходнім фронце, а потым і самой 8-й Сібірскай стралковай ды-візіяй.

 

На пачатку зімы 1916 г. руская армія ў паўночна-за-ходняй частцы Беларусі рыхта-валася да правядзення насту-пальнай аперцыі, якая атрымае назву Нарачанская аперацыя. У студзені 1916 г. да Джун-коўскага «павінен быў пры-ехаць з штаба фронту генерал Кандратовіч для агляду пазі-цыі з баявога пункту гле-джання і ў сэнсе яе падрых-таванасці … што тычыцца падрыхтаванасці пазіцыі з баявога пункту гледжання, дык тут можна было знайсці шмат дэфектаў, але … віной гэтаму былі стыхійныя бед-ствы (цяжкая, марозная зіма — Л.Л.)» .

Камандзіраваны галоў-накамандуючым фронтам Эве-ртам генерал ад інфатэрыі Кан-дратовіч прыехаў у дывізію Джункоўскага 13 студзеня 1916 г.: «Я не бачыўся з ім гадоў з 15, мы сустрэліся як старыя знаёмыя. Ён служыў у якасці афіцэра Генеральнага штаба для даручэнняў пры ня-божчыку вялікім князі Сяргеі Аляксандравічы  …. Потым ён камандаваў дывізіяй падчас Японскай вайны, … а потым корпусам, але няўдала, зняты з пасады.

Прыезд Кандратовіча, якога мы ў гэты дзень не ча-калі, ледзь не парушыў прызна-чанай у нас у штабе развіта-льнай вячэры, якую мы заду-малі для нашых двух атрадаў Чырвонага Крыжа, з якімі расставаліся з-за адходу на-шай дывізіі на адпачынак у армейскі рэзерв.

Неўзабаве пасля пры-езду да мяне Кандратовіча, прыехаў камандуючы корпу-сам і мы зладзілі нараду, даўшы Кандратовічу падрабязныя звесткі пра стан нашай пазі-цыі. Пасля гэтай нарады я папярэдзіў Кандратовіча аб маючай адбыцца ў нас вячэры і запрасіў яго прыняць у ёй удзел. Ён ласкава прыняў за-прашэнне і сказаў мне толькі, што хацеў бы пад раніцу абы-йсці акопы, каб азнаёміцца з баявой службай у іх.

Вячэра прайшла вельмі ажыўлена, потым танцавалі, музіцыравалі, адна сястра, якая валодала вельмі добрым голасам, праспявала некалькі рамансаў, раз’ехаліся каля га-дзіны ночы» .

У 4 гадзіны раніцы ге-нералы і афіцэры на аўтамабілі, разам з «начальнікам інжы-нераў» 10-й арміі і яшчэ двума афіцэрамі паехалі ў штаб 31-га палка, а ўжо адтуль — пешшу ў акопы: «Кандратовіч быў ве-льмі здзіўлены, што я не ўзяў з сабой ні ардынарца, ні казака, і сам увесь час паказваў шафё-ру дарогу, а калі мы ўвайшлі ў акопы, дык на ўсе яго пытанні я адказваў сам, не звяртаю-чыся ні да камандзіра палка, ні да начальніка штаба. У ако-пах з-за моцнай адлігі было шмат вады, месцамі яна да-ходзіла да каленяў. Мы выма-заліся страшна, але Кандра-товіч застаўся ўсім вельмі задаволены, а галоўнае — цу-доўным выглядам стралкоў і іх бадзёрымі вясёлымі твара-мі. Ён заходзіў у бліндажы і зямлянкі, гутарыў з імі і быў вельмі задаволены, а мне ён увесь час паўтараў, што ба-чыць першага начальніка ды-візіі, які ў акопах пачуваецца, як у сябе дома.

На зваротным шляху я прапанаваў яму заехаць на назіральны пункт, які быў зла-джаны на вышцы і меў вялікі кругагляд. Падняўшыся на вы-шку і азнаёміўшы Кандрато-віча з пазіцыяй немцаў, я спы-таў у яго, ці не хоча ён пра-верыць стральбу. Ён пагадзіў-ся, я загадаў адкрыць агонь звязамі шрапнеллю, якія адна за другой сталі прыгожа раз-рывацца над акопамі. Затым я загадаў перайсці на грана-ты, і мы ясна бачылі, як яны сталі падаць у акопы, ўздыма-ючы цэлыя слупы снегу і пяску. Выпусцілі два дзесяткі снара-даў і пайшлі піць гарбату да камандзіра батарэі. Немцы адразу сталі адказваць і пачалі моцную кананаду, якая доў-жылася больш за гадзіну, яны абстрэльвалі нашы акопы і ўпадабаны імі штаб 31-га палка.

Я не мог зразумець, ча-му немцы на мае 20 стрэлаў адказвалі сотнямі. Аказалася, што сёння быў дзень нара-джэння Вільгельма, і таму яны стралялі па ўсім нашым фронце. …. Усе суседнія карпу-сы ўстрывожыліся, і адусюль мяне запыталі па тэлефоне, што гэта за стральба. Я ад-казваў, што гэта падарунак Вільгельму да дня яго нара-джэння. Тады мае суседзі па маім прыкладзе таксама па-чалі абстрэл. …

Вечарам быў на вячэры ў Гарадзенскім атрадзе Чыр-вонага Крыжа, а 15-га ўвесь дзень займаўся з генералам Кандратовіч і з ім жа абедаў у 65 й дывізіі …» .

 

Генерал Кандратовіч не памыліўся ў Джункоўскім — падчас правядзення ў сакавіку 1916 г. Нарачанскай аперацыі Джункоўскі праявіў сябе адва-жным военачальнікам і 15 вера-сня 1916 г. атрымаў мячы да ордэна Св. Уладзіміра 2 ст. 29 лістапада 1916 г. ён быў пры-значаны камандуючым 131-й пяхотнай дывізіі, 10 студзеня 1917 г. — камандуючым 15-й Сібірскай стралковай дывізіі. 2 красавіка 1917 г. атрымаў чын генерал-лейтэнанта.

 

Зусім па іншаму апісаў праверку сваёй дывізіі Кандра-товічам камандзір 70-й дывізіі генерал А. П. Будберг. У сваіх мемуарах, ён паведамляе пра складанасці, якія мела яго ды-візія зімой 1915-16 гг. падчас вядзення абароны ў нашым Нарачанскім краі і падрыхтоў-цы да правядзення наступаль-най аперцыі. Да цяжкасцяў вы-кліканых размяшчэннем у ба-лоцістай мясцовасці, як заў-жды, дадаваліся цяжкасці вы-кліканыя неразумнымі загада-мі з вышэйшых штабоў. Пасля аднаго з такіх загадаў Будберг патрабаваў ад вышэйшага шта-ба перагледзець свае ранейшыя пастановы . З праверкай ад імя камандуючага фронта ў дыві-зію прыехаў генерал К. А. Кан-дратовіч, з якім Будберг быў знаёмы па агульнай службе на Далёкім Усходзе і на Каўказе: «… Кандратовіч наведаў … акопы аднаго батальёна, пры-чым я адмыслова правёў яго па самых кепскіх месцах, каб паказаць самыя абуральныя недахопы нашага размяшчэн-ня … і даць падставу … каб адвесці ўсю дывізію на ўсходнія ўзвышшы азёрнай даліны (во-зера Нарач — Л.Л.)» . Вынікам рэвізіі Кандратовіча быў «страшэнны разнос, зроблены ўсёй 1-й арміі (часткай якой была 70-я дывізія — Л.Л.) зага-дам галоўнакамандуючага Паўночна-Заходняга фронту генералам Эвертам і асабліва з’едлівыя для нас заўвагі, што за той жа час немцы здолелі і паспелі пабудаваць у сябе вы-датныя ўмацаваныя пазіцыі, а нашы войскі ў гэтым сэнсе нічога не зрабілі» .

Немагчыма адназначна выявіць, хто меў рацыю ў гэтай справе, аднак вядома, што ў другой палове 1916 г. немцы на асобных участках Паўночна-Заходняга фронта дазвалялі сабе пакідаць супраць рускай паўнакроўнай дывізіі полк не-паўнавартаснага ландвера і нічым пры гэтым не рызыка-валі.

На працягу некалькіх старонак сваіх мемуараў гене-рал Будберг апісвае цяжкасці абароны ў беларускай балоці-стай мясцовасці, а поспех нем-цаў у справе пабудовы умаца-ванняў тлумачыць выдатнай арганізацыяй тылу: «Мы ўсё цягалі на людзях, а ў немцаў вузкакалейкі падыходзілі амаль што да акопаў першай лініі … на баку непрыяцеля ўсё насе-льніцтва працавала па вайско-вых нарадах і перавозках, а мы вымотваліся на папраўцы да-рог прычым мясцовыя жыха-ры (маюцца на ўвазе беларусы — Л.Л.) знарок псавалі блі-жэйшыя да вёсак дарогі …».

Будберг піша, што та-кім чынам мясцовыя людзі спа-дзяваліся пазбавіцца ад «на-шых абозаў з іх рухам праз вёс-кі і мястэчкі; дзеля гэтага яны адмыслова ламалі пабуда-ваныя намі масткі, засыпалі выкапаныя канавы, раскідвалі накатнікі (маюцца на ўвазе дарогі з бярвення — Л.Л.) і г.д.».

Думаю, што насельніц-тва ахвотна дапамагала немцам і байкатавала патрэбы, як быц-цам, свайго войска, таму што немцы нядрэнна плацілі за пра-цу. Нямецкія ж вузкакалейкі таго часу шмат дзе працавалі да 1960-х гг.

У траўні 1917 г. у Мен-ску было створана арганіза-цыйне бюро Беларускай на-роднай партыі сацыялістаў, уз-началіў партыю Раман Скір-мунт. Сярод яе сяброў былі Павел Аляксюк, Аляксандр Уласаў, пісьменнік Ядвігін Ш. (Лявіцкі), кс. Гадлеўскі, гене-рал Кандратовіч, Паўліна Мя-дзёлка, а. Кульчыцкі, кс. Цікота. Бюро месцілася у адным доме з Беларускай кнігарняй (Заха-р’еўская, 24) .

Ужо 8 траўня 1917 г. Кандратовiч прыняў на сябе камандаванне 75­й пяхотнай дывiзiяй. Можна выказаць зда-гадку, што вяртанне Кандрато-вiча ў войска было выклiкана перспектывай беларусiзацыi войска i ўдзелам у гэтым гене-рала. Тым больш, што 15 траў-ня 1917 г. у Менску ўзнiкла Беларуская вайсковая арганi-зацыя, якая згуртавала вайско-ўцаў, што знаходзiлiся ў Мен-ску.

Дарэчы, у канцы вера-сня 1917 г. Часовы ўрад ча-мусьцi запланаваў 75­ю ды-вiзiю, якая дыслакавалася ў Беларусi падвергнуць «мусу-льманiзацыi». Паводле планаў 75­я пяхотная дывiзiя павiнна была камплектавацца татарамi з Казанi.

Як бачна з успамінаў вышэйзгаданага генерала Джункоўскага, з чэрвеня 1917 г. генерал ад інфатэрыі К.А. Кандратовіч камандаваў 3-м Сібірскім корпусам, але нечым не дагадзіў начальству (вядо-ма, што апошні да Кандратовіча камандзір корпуса генерал-лейтэнант В.А. Трафімаў пай-шоў у адстаўку з пасады 6 кра-савіка 1917 г.).

У верасні 1917 г. сал-дацкі камітэт на пасаду каман-дзіра 3-га Сібірскага армей-скага корпуса абраў Джункоў-скага: «3-ці Сібірскі корпус быў мне родным, я пачаў у ім бая-вую службу, але ў той час гэты быў страшна распушчаны ко-рпус, апошнім часам у ім кор-пусныя камандзіры змяняліся адзін за адным і, калі мне пра-паноўвалі гэтае прызначэнне, то на чале корпуса стаяў ге-нерал ад інфантэрыі Кандра-товіч, якому на працягу трох месяцаў не давалі зацвярджэн-ня на пасадзе, ён быў увесь час часовым камандуючым. Чаму яго хацелі зусім прыбраць, я не ведаў» .

Штаб 3-га Сібірскага корпуса месціўся ў мястэчку Мір, а гэта значыць, блізка ад Менска, горада, у якім раз-гортваліся галоўныя падзеі, вызначыўшыя далейшую гіс-торыю Беларусі.

2 кастрычніка 1916 г. Керанскі зацвердзіў генарала Джункоўскага на пасадзе. У гэты час старая царская армія амаль што цалкам перастала існаваць, усе ахвотныя даўно дэзертыравалі з фронту, вай-сковымі часткамі кіравалі сал-дацкія камітэты, забівалі афіцэ-раў, узмацнялася развальная бальшавіцкая прапаганда.

Джункоўскі так апісвае сваё заступленне на пасаду: «Устаў я 6-га дня (кастрычніка — Л.Л.) у 9 гадзін раніцы, на-піўся кавы і адправіўся да ка-мандзіра корпуса Кандрато-віча, застаў яго ў вельмі мінор-ны духу, адхіленне яго ад ка-мандавання корпусам падзей-нічала на яго гнятліва — цяжка было на яго глядзець. Пагава-рылі з ім ад душы, вырашылі, што я ў гэты дзень буду знаё-міцца з справамі і начальніка-мі асобных частак корпуса, на другі дзень заступлю ўжо на пасаду … Цяжка было на душы — корпус знаходзіўся на краі поўнага развалу…. Начальнікі дывізій не атрымлівалі ніякіх дырэктыў, ніякай падтрымкі ад бліжэйшага начальства, і самі не праяўлялі ініцыятывы. Кандратовіч, адчуваў сябе ча-совым камандзірам, дазваляў усяму плыць па цячэнні і толькі падпісваў бягучыя паперы …».

Тады ж адбылася разві-тальная вячэра: «У гэты дзень у сталовай штаба адбылася вячэра ў гонар Кандратовіча і мяне, былі начальнікі частак корпуса, прадстаўнікі карпус-нога камітэта. Вячэра пра-йшла ажыўлена, проста і сім-патычна. Вельмі сардэчна пра-водзілі Кандратовіча і вельмі сардэчна віталі мяне. Было шмат тостаў, прыйшлося шмат гаварыць, разышліся ў 12 гадзін.

8-га я выехаў з Кандра-товічам на аўтамабілі ў вёску Юравічы на свята 31-га пал-ка. Тое, што я там убачыў, перасягнула ўсе мае чаканні — дэмакратызацыя гэтага пал-ка была поўная, для мяне гэта ўсё было дзіка. Па-першае, мя-не не пачакалі і пачалі мале-бень без мяне. Пасля набажэн-ства адбыўся парад, прахо-джанне было агіднае, ішлі не салдаты, а нейкі зброд. По-тым быў абед — салдаты і афі-цэры сядзелі за адным сталом, абедалі разам з катла, а нача-льства і штабныя ў шатры. Падавалі нам тое ж, што бы-ло і ў салдатаў, і для поўнай дэмакратызацыі пасадзілі за наш стол маіх і начальніка дывізіі шафёраў.

З 31-га палка я накі-раваўся на аўтамабілі разам з Кандратовічам да каман-дуючага арміяй у г. Слуцк …» .

 

На з’ездзе воiнаў­бела-русаў Заходняга фронту ге-нерал Кандратовіч быў абраны ў Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР). 15-24 кастрычнiка 1917 г. у Мен-ску адбылася другая сесiя Цэ-нтральнай рады беларускiх арганiзацыяў i партый (ЦРБАiП), падчас якой гэты орган быў ператвораны ў Вялiкую беларускую раду (ВБР), якая павiнна была стаць зародкам будучага органа дзя-ржаўнай улады. Як сведчыць фотаздымак гэтага мерапры-емства, генерал узяў у гэтым удзел .

Леанід Лаўрэш.

 

Яўген Гучок

Кніга і для Генштаба

Прыемна і радасна мне было атрымаць чарговую кнігу «Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы» нястомнага працаў-ніка на ніве беларушчыны, гарачага (але не раскручанага, як іншыя) патрыёта Беларусі гарадзенца Івана Фёдаравіча Будніка. Не толькі на Гара-дзеншчыне, а і ў культурных колах Беларусі І. Буднік вя-домы як выдатны педагог, уду-млівы краязнаўца, добры паэт і не крыклівы стойкі грама-дзянін. Гэтыя якасці ён пранёс праз гады, працуючы ў школах і аддзеле адукацыі Гродзен-скага раёна. І. Буднік вывучае і прапагандуе гісторыю палі-тычнага, сацыяльнага і куль-турнага развіцця Гарадзен-шчыны ў ХІХ-ХХ стст. як складовай часткі нашай Баць-каўшчыны. Ім выдадзены кнігі: «Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне», зборнік вер-шаў «Знойдзенае ў дарозе» і інш. Яго публіцыстычныя і па-этычныя тэксты друкаваліся ў зборніках «Філалагічнае края-знаўства Гродзеншчыны», «Надзённыя пытанні лінгвіс-тыкі», «Галасы», часопісе «Ma-gazin polski», шматлікіх газетах. Ён сабраў, уклаў і адрэдагаваў кнігі знакавага беларуса Апа-наса Цыхуна «Улюблёны я ў сваю зямлю» і «Скарбы на-роднай мовы» (слоўнік). І. Буд-нік актыўна займаецца грамад-скай справай — працаваў у Та-варыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Зусім нядаўна чытачы «Нашага сло-ва» мелі магчымасць у нека-лькіх нумарах (з працягам) прачытаць аб яго дзейнасці ў прасторы ТБМ. І яшчэ. Чала-век ён — змястоўны, цэласны, мэтанакіраваны, працалюбівы і, можа, занадта сціплы. Безу-моўна, усё гэта упрыгожвае яго як асобу.

А цяпер пра «Ад бера-гоў Свіслачы…». Заўважым адразу, кніга гэта амаль даку-мент, і што рака з назвай Сві-слач ёсць і на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе на аснове даку-ментаў Цэнтральнага архіва Мінабароны Расійскай Федэ-рацыі, публікацый-успамінаў удзельнікаў баявых дзеянняў завяршальнага этапа аперацыі «Баграціён» на тэрыторыі Гара-дзенскага раёна, розных літа-ратурна-даследчых крыніц, банка дадзеных «Вікіпедыі» і інш. аўтар паказвае вельмі ця-жкі, занадта складаны, а таму і зацяжны характар вызвалення яго родных мясцін. Тут жа рас-крываюцца і прычыны гэтага, расказваецца аб стойкасці, вы-находлівасці і мужнасці са-вецкіх воінаў. Яму, аўтару, зна-ёмаму з дзяцінства з гэтымі мя-сцінамі, была мажлівасць назі-раць тыя падзеі на працягу ты-дня, і яны засталіся ў яго памяці на ўсё жыццё.

Вядома, Гарадзенскі раён — гэта не Сталінград і не Курская дуга, але тут таксама адбывліся знішчальныя ваен-ныя дзеянні паміж войскамі Савецкага Саюза і Трэцяга рэ-йха. І гэта дакументальна па-казана на гераічных і трагічных лёсах савецкіх салдат, афіцэраў і генералаў. На гарадзенскім ваенным полі задача разгрому гітлераўцаў вырашалася  пера-важна сілай духу і самаахвяр-насцю савецкіх воінаў. Аб ця-жкіх умовах нашых байцоў сведчыць хаця б вось гэтая сцэ-на: «Выкліканы ў штаб фрон-ту для атрымання баявой за-дачы рухацца пад Гродна для наступлення на Кузніцу, гв. палк. В. Котаў заявіў аб неаб-ходным папаўненні. «Мое со-общение, очевидно, очень не понравилось командующему (ген. Захарову). Он начал нерв-ничать, повысил голос и го-ворит мне:

— Видите, стоит гене-рал, — и указал на Широко-лобова. — Так вот он вам всё и обеспечит…

Позднее у меня состо-ялся разговор с Широколо-бовым. Я ему говорю:

 — Вы слышали, что сказал командующий?

Он мне ответил, что слышал.

— Так давайте всё не-обходимое, чтобы выполнить задачу.

А он мне отвечает:

— А где я тебе возьму».

(Стар. 55-56).

 

Страшэнна пацярпела і насельніцтва раёна.

Аб разбурэнні вёскі Квасоўкі-Пагаран успамінаў яе жыхар Бык Станіслаў Пят-ровіч: «Яшчэ пры немцах зга-рэла млячарня, падпаленая па-ртызанамі. А ў час баёў пры адступленні немцаў ад вёскі засталося суцэльнае папяліш-ча. Вёска пераходзіла з рук у рукі некалькі разоў. То савецкія абстрэльваюць з гармат, на-ступаюць і праганяюць нем-цаў, то немцы бамбяць, абст-рэльваюць і наступаюць. Па-цярпелі касцёл, званіца каля яго і школа, але ўстаялі, а ха-ты амаль усе пагарэлі, толькі ўнізе ў Пагаранах, захавалася 3-4 хаткі без вокан: адна ў па-чатку вёскі, цагляная — у сярэ-дзіне і адна ў канцы вёскі».

(Стар. 63).

 

Такі ж лёс напаткаў і вёску Агароднікі. Усе іншыя вёскі таксама пацярпелі, хаця крыху менш.

У раздзелах кнігі «Не-каторыя вывады і роздум», «Памяць не гасне» і «Дадаткі» даюцца падрабязныя звесткі пра многіх удзельнікаў тых страшных ваенных дзён, пра ўвекавечанне іх памяці. Аса-бліва вялікі жаль выклікае смерць маладых (дзевятнацца-цігадовых) неабстраляных, не-падрыхтаваных салдат, якіх не-разумна кідалі ў бой.

У кнізе багаты ікана-графічны (фота) матэрыял ад простага воіна да генерала ар-міі. Тут таксама змешчаны тэ-матычныя табліцы і схема. Па-даюцца карты той гераічнай мясцовасці: «Сучасная мапа» і «Нямецкая мапа 1944 г.», а так-сама «План Беластоцкай апера-цыі». На першай старонцы во-кладкі змешчана фота месца бою батарэі І. С. Фуранка, каля в. Падліпкі.

Падагульняючы сказа-нае вышэй, немагчыма не на-зваць «Ад берагоў Свіслачы…» надзвычай цікавай, сумленнай, карыснай і неабходнай кнігай. Яна разлічана не толькі на но-выя пакаленні шараговых чы-тачоў, але і на кіраўнікоў усіх узроўняў Рэспублікі Бела-русь. Гэтая кніга вартая таго, каб заняць годнае месца на ста-лах камандзіраў і начальнікаў штабоў вайсковых утварэнняў Узброеных сіл Рэспублікі Бела-русь, каб пазбегнуць розных некампетэнтнасцей, неадэкват-насцей, неразумнасцей, неспа-дзяванасцей і г. д. (аб чым пе-раканаўча тут распавядаецца), калі, не дай Бог, раптам пры-йдзецца… Таму, яшчэ думаец-ца, не пашкодзіла б тыя былыя проігрышныя сітуацыі прагля-дзець сёння на маніторах. Аса-бліва ў Генеральным штабе Ўзброеных сіл Рэспублікі Бе-ларусь.

А выйшла кніга «Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы» у Гародні ў ТАА «ЮрСа-Прынт» зусім нядаўна — у гэтым годзе.

 

Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскай і Лідскай гарадской арганізацый Грамадскага аб’яднання ТБМ імя Ф. Скарыны пройдуць 2 верасня 2017 г. ў 11.00 на 3-м бібліятэчным філіяле ў мікрараёне Маладзёжны г. Ліды.

Спіс дэлегатаў вызначаюць рады арганізацый, а таксама кіраўнікі суполак ТБМ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *