Навіны Германіі. Семінар у Гародні: «Зялёная эканоміка: мадэлі, фінансы, пасоўванне»

Аўторак, Жнівень 29, 2017 0

Берлінская школа «Ўсходняе партнёрства» запрашае дзейсных аўтараў і пачаткоўцаў сацыяльна значных праектаў у сферы рэгіянальнага развіцця і зялёнай эканомікі на семінар па тэме развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі і свеце. Семінар пройдзе 29-30 жніўня 2017 г. у Гарадзенскім філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі па адрасе: г. Гародня вул. Горкага 72 а.

Часавыя рамкі семінара:

29 жніўня 2017 г.  13:00 — 20:30

30 жніўня 2017 г.   09:00 — 14:00

 

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прадставіць ідэі развіцця сацыяльнага бізнэсу ў сферы зялёнай эканомікі, пазнаёмяцца з асновамі стварэння сацыяльнага стартапа і ўстойлівымі бізнэс-мадэлямі сацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама абмяркуюць з экспертамі і прадпрымальнікамі са сферы зялёнай эканомікі магчымасці сацыяльных інавацый у гэтай сферы. Увечар 29 жніўня ў рамках семінара пройдзе публічная дыскусія з міжнароднымі экспертамі па пытаннях развіцця сацыяльных інавацый у вобласці зялёнай эканомікі ў Германіі і Беларусі.

Лепшыя праекты ўдзельнікаў змогуць прыняць удзел у акселерацыйнай праграме “Soin” і актыўна прапрацаваць свой праект у рамках Восеньскай школы ў Берліне. Праграма праводзіцца па ініцыятыве нямецкай няўрадавай арганізацыі «Снежаньцы» ў супрацоўніцтве з “Часопісам” і “Impact Hub Odessa” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

 

Каб стаць удзельнікам неабходна да 24 жніўня 2017 г. адказаць на пытанні анкеты. Семінар праводзіцца па ініцыятыве Берлінскай школы сацыяльных інавацый «Усходняе партнёрства» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў супрацоўніцтве з АДБ Брусель.

 

Нашы эксперты:

Крысціян Хейман, фермер, чалец сеткі SOLAWI (салідарная сельская гаспадарка) (Германія).

Віктар Велясніцкі, дырэктар Цэнтра сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна, заснавальнік прадпрыемства «Сельская Століншчына» (Беларусь).

Сяргей Тарасюк, дырэктар міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый (Беларусь).

Франц Мамуль, каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі па Гарадзенскай вобласці (Беларусь).

Сяргей Мядзведзеў, кіраўнік Берлінскай школы сацыяльных інавацый (Германія).

Іван Вядзенін, крэатыўны дырэктар краўд-платформы “Талака” (Беларусь).

Максім Падбярозкін, каардынатар праграм у Беларусі, АДБ Брусель (Бельгія-Бе-ларусь).

АДБ Брусель.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *