Навіны Германіі. Стыпендыяльная праграма DAAD для навучання на праграмах развіцця (Германія)

Аўторак, Жнівень 15, 2017 0

Арганізацыя The German Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі для замежных студэнтаў на праграмах магістратуры і аспірантуры ва ўніверсітэтах Германіі. Мэта праграмы падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін, якія развіваюцца. Спіс праграм, навучаючыся на якіх можна атрымаць стыпендыю, можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы. Стыпендыі выплачваюцца ў перыядзе ад 12 да 24 месяцаў, дэдлайн 30 кастрычніка.

Стыпендыя складаецца з:

— штомесячнай стыпендыі памерам у 750 €, для кандыдатаў, якія маюць доктарскую ступень стыпендыя складае 1000 € у месяц;

— транспартных выдаткаў;

— аплаты медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшчасных выпадкаў (калі гэтыя выдаткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй).

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца і ўцягнутыя ў пла-наванне і правядзенне праектаў, якія маюць акцэнт на палітыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай, або сацыяльнай сферах;

— маюць дыплом бакалаўра, або эквівалент у адпаведнай дысцыпліне;

— атрымалі ступень з добрымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2-х гадоў вопыту работы ў адпаведнай сферы;

— атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць гадоў таму;

— хочуць навучацца на нямецкай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць нямецкую мову на ўзроўні А2, або В1;

— хочуць навучацца на англійскай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6), або TOEFL (мінімум: 550 пісьмовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);

Заяўкі на паступленне разам з дакументамі варта адпраўляць непасрэдна на электронны адрас абранай праграмы. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і можа быць у перыядзе са жніўня па кастрычнік.

Неабходныя дакументы:

— рэгістрацыйная форма;

— СV з подпісам (для напісання CV неабходна выкарыстоўваць узор http://europass.cedefop.europa.eu/);

— матывацыйны ліст з подпісам;

— рэкамендацыйны ліст з універсітэта, які павінен мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— рэкамендацыйны ліст ад працадаўцы, які павінны мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— пацверджанне аб пра-цаўладкаванні ў роднай краіне кандыдата і, калі магчыма, га-рантыю аб вяртанні на пасаду пасля заканчэння навучання;

— пацверджанне ведан-ня мовы: англійскай — IELTS МЛМ TOEFL, нямецкай — не-абходна для курсаў, якія вы-кладаюцца на нямецкай;

— копіі атрыманых вучо-ных ступеняў:

— копіі акадэмічнай вы-піскі з ацэнкамі;

— копія сертыфіката аб заканчэнні школы.

Для паступлення на некаторыя курсы магчыма спатрэбяцца дадатковыя даку-менты.

АДБ “Брусель”.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *