Навіны Германіі. Завяршыўся самы буйны фэст цяжкага рока

Панядзелак, Жнівень 21, 2017 0

У вёсцы Вакен, што ў федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, прайшоў самы вялікі ў свеце фэст цяжкага металу пад адкрытым небам.

Wacken Open Air праходзіць з 1990 года. Вёсачка размешчана на паўдарогі паміж Гамбургам і Фленсбургам і вызначаецца характэрнымі для поўначы Нямеччыны прыроднымі асаблівасцямі: паплавамі з рэдкімі дрэвамі, адзначае DW.

Wacken Open Air 2017

У першы год на фэст прыехалі некалькі сотняў чалавек: шэсць груп гралі на полі, дзе звычайна пасвяцца каровы, у наваколлях вёскі, якая налічвае меней за дзве тысячы жыхароў. У нашы дні ў Вакене збіраюцца дзясяткі тысяч аматараў цяжкай музыкі, граюць больш за сотню груп, а квіткі распрадаюцца за год наперад.

Сёлета арганізатары паведамілі пра 150 груп і 75 тысяч наведвальнікаў. Рок-фэст праходзіў з серады па суботу (2-5 жніўня).

Пасля дажджоў у чацвер госці перасоўваліся па тэрыторыі на надзіманых матрацах ці санках.

Аматары рока шмат п’юць, аднак паліцыя і службы выратавання апісваюць іх як «пераважна вясёлых і мірных», адзначае europe-today.ru.

З меркаванняў бяспекі, як і летась, дзейнічала забарона на заплечнікі і торбы. Упершы-ню тэрыторыю фэсту забяспечваў півам трубаправод. Пры поўнай нагрузцы ў 10 разлівачных установак паступала 10 000 літраў напою ў гадзіну.

Wacken Open Air 2017

Галоўнымі падзеямі сталі выступы спевакоў Эліса Купера і Мэрыліна Мэнсана, а таксама груп Turbonegro, Accept і Megadeth. З сямейнага свята, якое адбылося 20 гадоў назад, вырасла буйное камерцыйнае мерапрыемства.

Пры канцэртах у Вакене гучнасць дасягае 120 дэцыбел. Потым у кемпінгах пачынаецца вечарынка. Калі адзін з гасцей пажаліўся на гучную музыку, паліцыянты параілі яму заткнуць вушы.

Прыкладна адна траціна наведвальнікаў прыехалі з-за мяжы. Частку прыхільнікаў прывезлі спеццягнікі, у ліку якіх Metal-Train. У аэрапорце Гамбурга пасажыры, якія паказвалі квіток на фэст, мелі зніжку на ежу і напоі.

  1. Фота з сайта europe-today.ru.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *