Раённае свята «Згукі Бацькаўшчыны»

Панядзелак, Жнівень 7, 2017 0

Шмат філіялаў ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прыняло ўдзел у раённым свяце фальклору «Згукі Бацькаўшчыны», якое адбылося мінулай суботай у Лідскім замку, у рамках праекту «Замкавы гасцінец».

бычокксцэнакаладкік

Мова, звычаі, традыцыі, рамёствы — усё перададзена нам продкамі  скрозь вякі, як каштоўныя знакі памяці. Яны могуць знікнуць назаўсёды, калі не захаваем іх, каб перадаваць і надалей сваім дзецям і ўнукам, з пакалення ў пакаленне. Вось чаму, мы імкнемся зберагчы гэтае багацце. Доказ — народныя песні, якія гучалі на свяце ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі  гармонік» Гудскага ЦТіВЧ, ансамбля бытавых інструментаў «Каханачка» Мажэйкаўскага ДК, народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў з Бердаўскага ЦКіВЧ. Дзітвянскі Дом культуры прадставіў абрад «Дажынкі», а пагуляць ў народныя гульні запрашаў народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага ЦКіВЧ. Знайшлося месца і частаванню стравамі традыцыйнай кухні. Напрыканцы фальклорны гурт «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры запрасіў на этнадыскатэку.

Па ўсяму было бачна, што свята спадабалася і гледачам, і тым, хто напасрэдна ладзіў яго. А гэта заўжды натхняе на перспектыву праводзіць такія мерапрыемствы.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі РЦ культуры і народнай творчасці.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *