1-е верасня на радзіме Цёткі

Серада, Верасень 13, 2017 0

1 верасня на радзіме Пашкевіч (Цёткі), у Астрынскай СШ Шчучынскага раёна, як і па ўсёй Беларусі, пачаўся новы навучальны год.

Пасля афіцыйнай лінейкі каля пормніка Цётцы адбыўся тэатралізаваны экскурс у гісторыю Шчучынскага раёна. Дарэчы, сёлета споўнілася 60 гадоў з дня надання школе імя Цёткі.

ганакк

На ганак школы па чарзе выходзілі то Сцыпіён дэ Кампа, то Станіслаў Баніфацый Юндзіл, то князь Друцкі-Любецкі, то Ігнат Дамейка, іншыя героі гісторыі Шчучыншчыны. Вяла ж імпрэзу, канешне, сама Цётка.

хітрункзалак

Пасля імпрэзы на ганку адбылася літаратурная сустрэча ў актавай зале. На сустрэчу прыехалі сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” і ТБМ з Ліды Алесь Хітрун і Станіслаў Суднік. Лідзяне нагадалі тубыльцам, што Астрына — гэта таксама колішні Лідскі павет, і што яны не робяць вялікай розніцы паміж школамі Лідскага і Шчучынскага раёнаў. Алесь Хітрун прачытаў некалькі сваіх твораў і распавёў пра праект “У школу да Цёткі”, які рэалізуецца ў Лідскім літаратурным музеі, і перадаў распрацоўкі ў музей Цёткі, што працуе ў школе. Станіслаў Суднік прачытаў “Баладу пра беларускую школу”, прысвечаную Цётцы, а таксама іншыя вершы. Застаецца адзначыць гасціннасць гаспадароў і выказаць спадзяванне, што лідзяне тут не апошні раз.

Наш кар. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *