НАША СЛОВА № 35 (1342), 30 жніўня 2017 г.

Аўторак, Верасень 5, 2017 0

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Спецыяльная сесія Су-светнага бібліятэчнага і інфа-рмацыйнага кангрэсу 21 жніў-ня, якая прайшла ў польскім Уроцлаве, была прысвечана 500-годдзю беларускага кніга-друкавання. Спецыяльная се-сія «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» стала пер-шым мерапрыемствам у гісто-рыі штогадовага Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэсу, ініцыіраваным і ар-ганізаваным Беларуссю. Гэты факт нараўне з уключэннем юбілею ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА пацвярджае значнасць спадчыны Франці-шка Скарыны для беларускай, усходнеславянскай і ў цэлым еўрапейскай культуры, адзна-чылі ў бібліятэцы. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі Раман Матульскі прэ-зентаваў удзельнікам міжна-родны навуковы і выдавецкі праект па факсімільным аднаў-ленні кніжнай спадчыны Фран-цішка Скарыны і расказаў аб гісторыі рэалізацыі праекту. Ініцыятары і асноўныя выка-наўцы — Нацыянальная біблія-тэка Беларусі і Банк БелВЭБ. Зладжаная работа дала магчы-масць дасягнуць мэты — са-браць электронныя копіі раз-групаваных па ўсім свеце эк-земпляраў выданняў Франці-шка Скарыны і аднавіць іх у выглядзе калекцыі факсіміль-ных выданняў. Як вынік, на працягу пяці гадоў (з 2013 па 2017 год) свет убачыў 21 том унікальнага выдання. На ме-рапрыемстве прайшла цыры-монія дарэння шматтомнага факсімільнага выдання «Кніж-ная спадчына Францыска Ска-рыны» Нацыянальнай бібліятэ-цы Польшчы, бібліятэкам Уроцлаўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў. Намеснік ды-рэктара Нацыянальнай біблія-тэкі Аляксандр Суша выступіў з дакладам «Выданні Фран-цыска Скарыны ў дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі і замежных краін». Таксама ў час сесіі прагучалі даклады па спадчыне Скарыны прадстаў-нікоў Расеі і Польшчы.

Удзельнікі сесіі атры-малі запрашэнне на міжнарод-ны кангрэс «500 гадоў беларус-кага кнігадрукавання» і выста-ўку «Францыск Скарына і яго эпоха», якія пройдуць у Мен-ску ў верасні.

belta.by.

Беларускія групы ў школе і дзіцячым садку Варшавы

У Варшаве ўпершыню ў найноўшай гісто-рыі з’явяцца беларускія групы ў школе і дзіцячым садку. Беларускія дашкольныя і школьныя групы пачнуць працаваць з верасня ў пачатковай школе № 395 Варшавы. Пра гэта гаворыцца ў лісце ды-рэктаркі аддзела адукацыі Адміністрацыі прэзідэн-та Варшавы Ёанны Гаспадарчык. Актывістка Ка-раліна Лукашэвіч, якая паведаміла пра беларускія группы ў Варшаве ў сваім фэйсбуку, заклікае іншых бацькоў Варшавы далучацца. Да 20 верасня зацікаў-леныя могуць падаць заявы. З’яўленне класа з бела-рускай мовай ёсць вынікам супольных намаганняў бацькоў, якія па-жадалі, каб іх дзеці ўжо ў садку выву-чалі беларускую мову.

Беларускае

Радыё Рацыя.

90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча

Алесь АДАМОВІЧ, сапр. Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч (афіц. 3 верасня 1927/ у сапр. 3 жніўня 1926, в. Каню-хі, Капыльскі раён — 26 сту-дзеня 1994, Масква) — беларус-кі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і слу-жбоўцаў. З 1928 г. сям’я пра-жывала ў пасёлку Глуша Баб-руйскага раёна. Падчас Вялі-кай Айчыннай вайны, у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэд-няй школы — сувязны, з 1943 — баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пар-хоменкі Менскага злучэння. У 1944-1945 па накіраванні ЦШПР — студэнт Ленінагорска-га горна-металургічнага тэх-нікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстэр-нам здаў экзамены за сярэд-нюю школу. У 1945-1950 ву-чыўся на філалагічным факу-льтэце БДУ, у 1953 скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 і з 1966 — навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 — за-гадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літа-ратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 выкла-даў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным уні-весітэце. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генераль-най Асамблеі ААН. З 1987 — дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастац-тва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філала-гічных навук, прафесар. Член Саюза пісьменні-каў СССР (з 1957). Ся-бар Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.

Памёр у 1994 г. ад хваробы сэрца.

 

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з ра-манам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыі пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатын-ская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание ги-пербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кі-настудыі «Масфільм» пастаў-лены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэна-рый А. Адамовіча і Э. Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели…»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджа-ны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі…» (з Я. Брылём, У. Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д. Гра-ніным, Масква, 1979, 2-е, поў-нае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985).

А. Адамовіч адным з першых падняў у літатартуры тэму Чарнобыльскай катаст-рофы, яе сапраўдных маш-табаў. Выступаў як крытык і літаратуразнавец.

Быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырво-нага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Міні-стэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) — за «Ха-тынскую аповесць»…

Вікіпедыя.

 

У Гомелі другі год запар набралі беларускамоўны клас

Беларускамоўны пер-шы клас набрала гімназія № 36 імя Івана Мележа на вуліцы Братоў Лізюковых у Гомелі. Весці клас будзе маладая на-стаўніца, выпускніца Гомель-скага педагагічнага каледжа імя Выгоцкага Кацярына Казлова. Родам яна з радзіміцкай глы-бінкі — з Чачэрскага раёна.

У Менску дзейнічаюць 6 беларускамоўных школ ды гімназій і адзін напаўпадпольны ліцэй. Трымаецца беларуска-моўная гімназія ў Барысаве. Існуе беларускамоўная пара-лель у лідскай СШ № 16. Гру-пы бацькоў нядаўна дабіліся таксама адкрыцця беларуска-моўных класаў у Гародні, Бе-расці, Баранавічах, Магілёве.

 Радыё «Свабода.

На фота: настаўніца беларускамоўнага класа ў Го-мелі Кацярына Казлова (злева) і завуч Таццяна Гарбачова.

 

Маральны выбар прафесара Астроўскага

Сярод выкладчыкаў сістэмы вышэйшай адукацыі ёсць асобы, якія непахісна і прынцыпова стаяць на пазіцыі беларушчыны. У 90-я гады та-кіх выкладчыкаў ва ўніверсі-тэтах было значна больш. Тыя, хто не пайшоў наперакор сум-ленню, церпяць ціск з боку сіс-тэмы. Пра гэта мы пагаварылі з прафесарам Алесем Аляксан-дравічам Астроўскім, які 34 га-ды выкладаў у Гарадзенскім медуніверсітэце і быў зволь-нены ў 2014 годзе. За паўста-годдзя існавання медыцынска-га ўніверсітэта ў Гародні ён быў адным доктарам навук на ка-федры медыцынскай біялогіі. Прафесар напісаў дапаможнікі і метадычкі, стварыў навуко-вую школу: пяць яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысер-тацыі, сярод іх ёсць дысер-тацыя на беларускай мове. Каб мець чыстае сумленне прафе-сару Астроўскаму прыйшлося ахвяраваць сваёй кар’ерай.

Як сапраўдны патрыёт, ён перажывае за лёс беларус-кага народа, які, на яго думку, звязаны з яго элітай: лекарамі, настаўнікамі, выкладчыкамі, інжынерамі, юрыстамі, са-праўднымі сацыёлагамі і палі-толагамі — тымі, хто вызначае прагрэс грамадства. Навукоў-цу з вялікім досведам цяжка ба-чыць разбурэнне сістэмы аду-кацыі, заняпад навукі, якія вер-тыкаль ажыццяўляе ў інтарэсах расійскай імперыякратыі.

У сакавіку 2017 года прафесар А. Астроўскі, сябар ТБМ імя Ф. Скарыны, адзна-чаў свае 60-годдзе.

Спадар Алесь Астроў-скі нарадзіўся ў Гародні ў 1957 годзе. Ён жыве з сям’ёй ў су-часным мікрараёне Дзевятоў-ка, які захоўвае гістарычную назву былой вёскі, на вуліцы Малышчынскай. Алесь Аляк-сандравіч у другім шлюбе з жонкай Аксанай Барысаўнай гадуе трох дзяцей: светлых, кемлівых і разумных Святлану, Яна і Васіля.

Спадар Алесь скончыў школу № 15 па вул. Міру, у 1974 годзе паступіў, а ў 1980 скончыў з адзнакай Гарадзен-скі медінстытут і быў накіра-ваны на кафедру медыцынскай біялогі. Стратэгічная задача ка-федры — даць уяўленне аб ме-дыцыне як аб цэласнай сістэме ведаў, звязаных агульнабіяла-гічнымі з’явамі.

Да дэмакратычнага ру-ху Алесь Астроўскі далучыўся ў сярэдзіне 80-тых гадоў у хуткім часе пасля атрымання пасведчання аб абароне кан-дыдацкай дысертацыі.

 

— Пры Гарбачове і яго перабудове распачыналася палітыка галоснасці, — успамі-нае гэтыя падзеі Алесь Астро-ўскі. — Шмат гаварылася пра тое, як падымаць мясцовыя пы-танні і вырашаць іх. Шчырае жаданне паправіць сітуацыю заахвочвала людзей да ўступ-лення ў грамадскія арганізацыі. У Гародні быў створаны клуб «Паходня», у які я  ўступіў у 1986 годзе. Кіраўнікамі клуба былі Мікола Таранда і Міхась Ткачоў. Навуковы кіраўнік, які бачыў мой праўдалюбны характар, параіў мне ўступіць у партыю, дзе можна было дзе-йнічаць разам з аднадумцамі. У 1988 г. я годзе ўступіў у пар-тыю БНФ, (у пэўны перыяд быў сябрам Сойму і старшы-нём піяраўскай камісіі).

У 2000-2001 гадах я быў старшынём камісіі па сувя-зях з грамадскасцю. Адпраца-ваўшы 6 дзён, у нядзелю вы-мушаны быў ехаць у Менск дзеля грамадскай працы. Камі-сія збіралася ў складаных умо-вах. Стратэгічнай мэтай было друкаванне ўлётак да масавых акцый з фактамі аб сітуацыі на Беларусі, аргументамі і прапа-новамі. У тыя гады я вывучаў такое пытанне, як псіхалогія масы, цікавіўся працамі замеж-ных сацыёлагаў і псіхолагаў, такіх як Эрых Фром, Серж Ма-сковіч і ншых.

У 2004 годзе я вылу-чаўся кандыдатам ў дэпутаты разам з кандыдатам ад улады — Буравай. Па акрузе, якая ахо-плівала трэццюю частку Га-родні (вуліцы Ўрублеўскага, Дамброўскага і іншыя). Гэта быў апошні год, калі яшчэ мо-жна было праводзіць экзітпу-лы. Апытанне, масава праве-дзенае на ўчастку, дзе я збіраў подпісы, паказала, што я вы-йграў. У нармальнай дэмакра-тычнай дзяржаве я быў бы ўжо дэпутатам парламента. З ка-мандай з 25-ці чалавек я сабраў 4.000 подпісаў.

— Спадар Алесь, раска-жыце, калі ласка, як Вы звяр-нуліся да роднай мовы ў вы-кладчыцкай дзейнасці.

— Беларуская мова па-чалася з «Паходні». Паступова ў 80-я гады я пачаў размаўляць па-беларуску. З 1990-тых гадоў адну лекцыю праводзіў па-бе-ларуску, з расейскамоўнымі гаварыў па-расейску, з бела-рускамоўнымі — па-беларуску. У 1995 годзе праходзіў моўны реферэндум аб ўвядзенні дру-гой дзяржаўнай мовы — расей-скай — і забароне нацыянальных сімвалаў. Для мяне стала віда-вочным, што гэты рэферэндум прызначаны для знішчэння бе-ларускай мовы. У той перыяд мы зразумелі, што нам навязва-ецца наўмысна створаная моў-ная інваліднасць. Нас пазбаў-ляюць нармальнай жывой мо-вы і адукацыі на беларускай  мове. У школе беларуская мова існуе як рудымент, ад якога трэба пазбавіцца.

Любы прыстойны ча-лавек патрапляе ў сітуацыю ма-ральнага выбару. Або ты зга-джаешся, схіляеш галаву пад цяжарам ціску прамаскоўскіх уладаў, або падымаеш галаву і тырчыш, як цвік на дарозе. Ты вымушаны стаяць, але захоў-ваеш сваю годнасць як чалавек. У той перыяд я даў сябе абя-цанне, што калі я жыву ў Бела-русі, то павінен прызнаваць, што мова належыць да святых агульнанацыянальных каштоў-насцяў, такіх як зямля, памяць пра герояў, пра сімвалы, гіста-рычная памяць, наша цудоў-нейшая нацыянальная культу-ра. Мова — святая агульнанацы-янальная каштоўнасць. Калі я чалавек, я павінен за яе зма-гацца. Я прыняў рашэнне з 1995 года перайсці на выклад-чыцкую дзейнасць цалкам на беларускай мове. Калі цвёрда стаіш на сваіх пазіцыях, тлу-мачыш іх прычыны, то пасту-пова людзі пачынаюць разу-мець. Давялось убачыць здзіў-ленне ў вачах многіх маіх калег, пакуль яны не пачалі ўспры-маць гэта нормай.

— Як  успрынялі Ваша рашэнне студэнты?

— Вельмі проста. Мы беларусы? Усе мову ў школе вывучалі? — Усе. Цяпер вы ўбачыце, як гэта прыгожа і эле-ментарна калі вы слухаеце лек-цыі і выкладчык усё вам тлу-мачыць на беларускай мове. Адказваць можна, як хочаце. Вы робіце самі свой маральны выбар. Ацэньваць я буду веды па прадмеце. Я ведаю ўкраін-скую, польскую, беларускую і ангельскую, а вы можаце ад-казваць на любой мове, я буду высвятляць веды. Ніякіх кан-фліктаў у нас не было. Пасля першага і другога занятка ў групах былі спрэчкі, але потым ва ўсіх выпадках студэнцкая большаць згаджалася, што ўсё гэта нармальна, здорава, і Аст-роўскі мае рацыю. А той, хто прыехаў на нашу зямлю, паві-нен такія ўмовы  прыняць. Гэ-та зямля беларускага народа. Чалавек не абавязан губляць людскае аблічча.

Быў такі факт. Калі ў нас ў медуніверсітэце з’явіліся замежныя студэнты, паўстала пытанне аб выкладанні па-ан-гельску. Праблема была выра-шана за адзін год: была пад-рыхтавана праграма і выдадзе-ны адпаведныя падручнікі на ангельскай мове. Гэта свед-чыць, што пры жаданні вельмі лёгка было б перайсці на бела-рускую мову.

— Ці шмат у Вас адна-думцаў сярод выкладчыкаў універсітэтаў у Гародні?

— Ёсць у нас філолагі, гісторыкі, біёлагі, фізікі, матэ-матыкі, якія выкладаюць па- беларуску. На пачатку 90-тых гадоў, у часы Шушкевіча, па міністэрстве адукацыі быў зро-блены заклік да выкладчыкаў пераходзіць на беларускую мову. Чатыры чалавекі ў на-шым медуніверсітэце гэтым скарысталіся (Мікалай Стасе-віч, Сяргей Мальчык, Віктар Варанец і я). Асабліва гэтая перамена закранула Гарадзен-скі педагагічны ўніверсітэт імя Янкі Купалы,  і тады напачатку 90-тых на беларускую мову перайшлі дзесяткі выклад-чыкаў.

У 1996 годзе я аргані-заваў у Гародні Таварыства беларускай вышэйшай школы. Мы пісалі звароты ў Савет Мі-ністраў пра тое, што школьнікі маюць права адпаведна з кан-стытуцыяй далей вучыцца па-беларуску ў ВНУ. Больш за 70 выкладчыкаў падпісаліся пад такім зваротам. Мы звярталіся ў фонды, каб мець магчымасць заахвоціць выкладчыкаў, якія напісалі падручнікі на беларус-кай мове. Мы рабілі сацыя-лагічнае даследванне, як сту-дэнты ацэньваюць выкладчы-каў, якія чытаюць лекцыі на роднай мове. Лепшых з іх мы прэміравалі.

Дзякуючы такім лю-дзям як прафесар Міхась Тка-чоў, Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук, Ігар Кузьмініч і іншым было створана элітнае беларускамоўнае асяроддзе з выкладчыкаў ВНУ. Мы асабі-ста адзін аднага падтрымлівалі.

Выкладчыкі, якія зай-малі патрыятычныя пазіцыі, з часам падвяргаліся пэўным рэ-прэсіям. Колькасць людзей, якія выкладаюць па-беларуску зменшылася, але яны засталі-ся. У 2005 годзе суд праз пры-мусовую ліквідацыю зачыніў Таварыства вышэйшай бела-рускай школы.

Калі ў 1995 годзе 75 % першакласнікаў пачыналі ву-чыцца па-беларуску, то пасля рэферэндуму 1995 года пачаў-ся ціск, і ў Гародні не стала ніводнага школьніка, які б ву-чыўся па-беларуску! Сёння такіх школьнікаў больш за 50. У нас у горадзе дзве школы з прыхільнасцю ставяцца да род-най мовы: 32-ая і 34-тая, і дзве гімназіі — № 7 і № 10. Мае старэйшыя дзеці вучыліся ў 32-ой школе.

У 2013-2014 гадах з універсітэтаў у Гародні зво-льнілі шмат навукоўцаў. Рабі-лася гэта па тэхналогіі: выклад-чык не праходзіць па конкурсе на пасаду. Ніякіх прэтэнзіяў не было да якасці выкладання, выхавання і патрыятычнай працы — яна вялася на вышэй-шым узроўні! Такіх асобаў мы налічылі з Ігарам Кузьмінічам каля 20 чалавек, у асноўным — выкладчыкі педуніверсітэта імя Янкі Купалы. А я, у пры-ватнасці, быў звольнены з мед-універсітэта.

Дваццаць гадоў я вы-кладаў па-беларуску! Мае дзе-ці — школьнікі, жонка — навуко-вы супрацоўнік, як нам было пражыць у той момант? Мае сябры, якія вымушаны былі з’ехаць у эміграцыю ў Нямеч-чыну — Яўген Мурашка і Галіна Арцёменка, звярнуліся да пра-ваабаронцаў. Дапамогу аказала арганізацыя «Салідарнасць». І толькі сёлета, праз тры гады мне была прапанавана праца ў навуковым інстытуце.

Я паклаў уласную ка-р’еру, каб застацца чалавекам і мець чыстае сумленне. Не ўсе могуць прайсці праз барацьбу і не сагнуцца, але мы памятаем, што жылі людзі на Гарадзен-шчыне, якія маглі вытрываць і не зламацца: Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Алесь Белакоз і іншыя.

— Ці лёгка даецца вучоба Вашым дзецям?

— Дачка ідзе ў восьмы клас, сын — у сёмы, а малодшы — у чацвёрты клас. У 2010 годзе мы ўсёй сям’ёй выходзілі на плошчу, каб прабіць адраджэн-не беларускага школьніцтва. Нас усіх арыштавалі (у тым ліку, малых дзяцей), але бела-рускамоўнае школьніцтва мы прабілі. Мы павінны падтрым-ліваць і тых, хто выхоўвае мо-ладзь — менавіта выкладчыкаў!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота з архіва сям’і Аст-роўскіх:

  1. Прафесар А. Аст-роўскі;
  2. Алесь Аляксандра-віч, Аксана Барысаўна і дзеці;
  3. Сям’я Астроўскіх на акцыі ў 2010 годзе;
  4. Васіль, Ян і Святлана Астроўскія са школьнымі ўзна-гародамі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Благава (Ганна) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Благі і значэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Благава. ФП: благі — апелятыў з рознымі значэннямі: ‘які не мае станоўчых якасцяў, не адпавя-дае патрабаванням'; ‘дрэнны ў мара-льных адносінах'; ‘худы, хваравіты'; ‘непрыемны для іншых (пра манеры, характар)’ — Благі (мянушка) — Благі (прозвішча) — Благава.
  2. Блажко (Сяргей) — вы-твор з фармантам -ко ад антрапоніма Благі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Блаж(г/ж)-ко. ФП: благі (апелятыў мае шмат значэнняў не-станоўчага кірунку; нездаровы, хва-равіты, худы, агідны і пад.) — Благі (мянушка, потым прозвішча) — Бла-жко. Або народная форма ад Блажэй (імя, з мовы грэкаў ‘просты, грубы’) — Блажко.
  3. Блешчык (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва блешчык ‘блішчастая рэч’, ‘бляшня (блясна / ‘прылада для рыбы ў выгля-дзе бліскучай металічнай бляшкі’).
  4. Блоцкая (Ірына) — вы-твор з фармантам -цкая (-ская) ад та-поніма Блота (польск. bloto 1. ‘гразь, слота, хлюпата; халепа'; 2. ‘балота, багна, твань, дрыгва’) — Блота (тапо-нім) — Блоцкая.
  5. Блошка (Павел) — семан-тычны вытвор ад апелятыва блошка ‘невялікая блыха’, а таксама ‘насякомае сямейства жукоў-лістаедаў, шкоднік сельскагаспадарчых раслін’.
  6. Бобрыкаў (Аляксей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Бобрык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бобрык-аў. ФП: бабёр (‘жывёліна атрада гры-зуноў, якая жыве ў лесе каля рэк і ва-даёмаў і мае каштоўнае футра’) — Боб-рык (‘малады бабёр’) — бобрык (футра з бобрыка) — Бобрык (мянушка, по-тым прозвішча) — Бобрыкаў. Або ад апелятыва бобрык ‘від сукна з карот-кім стаячым ворсам’, які набыў ролю мянушкі, стаў прозвішчам, ад яго Бо-брыкаў.
  7. Бойка (Валерый) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бойка, які мае шмат значэнняў: 1) `пасудзіна для збівання вяршковага (з смятаны) масла`; 2) `церніца`; 3) `прэс для выціскання алею`; 4) `трамбоўка`; 5) `бойка`. (Тураўскі слоўнік).
  8. Бокша (Андрэй) — вары-янт імя Багуслаў (<слав. ад асноў са значэннем ‘Бог’, ‘багацце’ і ‘слава’) набыў ролю прозвішча.
  9. Болтрук (Андрэй) — дру-гасная форма, першасная БалтрукБарталамей (народны варыянт ара-мейскага імя Bar-Tolmai ‘сын Талмая’) ролю прозвішча набыла праз пра-званне (мянушку). Ад імя Бартала-мей (каталіцкае, правасл. Варфала-мей) узніклі прозвішчы Баўтрык, Бу-трым, Барташ, Бартко і інш.
  10. Болтрык (Андрэй) — на-родны варыянт ад Барталамей (арам. ‘сын Талмая’) набыў ролю прозвішча, бытуе і ў форме Боўтрык.
  11. Брага (Эліна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва брага ‘рош-чына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку’, ‘адыходы па-сля такой перагонкі ў выглядзе асад-ку’, ‘пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам’.
  12. Бранавец (Галіна) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Бранавы і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Бранавец. Або ад тапоніма Бранава і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцова-сці, паселішча': Бранавец. ФП: браны (вытвор з фармантам -ны ад браць (з шматлікімі значэннямі)) — Браны (мя-нушка, потым прозвішча) — Бранаў (‘нашчадак Брана‘, суфікс -аў) — Бра-нава (‘уладанне бранава’) — Бранавец.
  13. Бранішэўская (Святла-на) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Бранішэўка і значэннем ‘народзінка, жыхарка названага па-селішча': Бранішэў-ская. ФП: Брані-слаў (славянскае імя — ‘бараніць славу’, ахоўваць), Броніш і Бронісь (вары-янты імя) — Бранішэўка (‘мясцовасць з імёнамі (прозвішчамі)’ Бронісь / Броніш) — Бранішэўская.
  14. Бродскі (Ігар) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Броды і азначэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці, паселішча': Брод-скі. ФП: брод (апелятыў з значэннем ‘неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду’) — Брод (мянушка, потым прозвішча, якія ўзніклі шляхам семан-тычнага вытвору) — Броды (тапонім з прозвішчамі Брод) — Бродскі.
  15. Броска (Людміла) — дру-гасная форма, першасная Бросок (рус.) ‘кідок’ (кіданне). Або ад бро-ском (рус.) ‘кідком’ (прысл.) ці тран-сфармацыя броска (ад прыметніка броский) ‘ярка, яскрава, прыметна, прыкметна, кідка, рэзка’.
  16. Броўка (Пятрусь) — се-мантычны вытвор ад апелятыва броў-ка ‘лінія перагіну, выступ на краі чаго-небудзь (дарогі, кручы і пад.)’.
  17. Броўкін (Вячаслаў) — вы-твор з суфіксам прыналежнасці -ін ад антрапоніма Броўка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Броўк-ін. Гл. Броўка.
  18. Брылеўская (Ніна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Брылёўка і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Брылеў(к)-ская. ФП: брыль (‘казырок шапкі’, ‘капялюш (з паля-мі)’) — Брыль (мянушка, потым проз-вішча) — Брылі і Брылёўка (тапонім) — Брылеў-ская. Або шляхетнае найменне — варыянт прозвішча Брыль ці вытвор з значэннем ‘нашчадак асобы з про-звішчам Брыль‘.
  19. Брытанава (Сняжана) — другасная форма, першасная Брата-нава — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Братан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Братан-ава. ФП: братан (рэг.) ‘сын брата, плямян-нік’ — Братан (мянушка, потым проз-вішча) — Братанава — Брытанава.
  20. Бубновіч (Іна) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Бубен і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бубн-овіч. ФП: бубен (‘музычны інструмент’, (пе-ран.) ‘балбатун’ (ВСБМ) — Бубен (мя-нушка) — Бубен (прозвішча)) — Буб-новіч.
  21. Буева (Жанна) — вытвор з фармантам -ева ад антрапоніма Буй і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Буй-ева. ФП: буй (‘высокае адкрытае месца для ветру’, ‘сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.’) — Буй (мянушка, потым про-звішча) — Буева. Або ад рэг. буй ‘буян’, ‘скандаліст’ (Нас.).
  22. Бужан (Надзея) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бужан <польск. burzan ‘бур’ян’ (‘буйнасцяб-ловае пустазелле’).
  23. Буйко (Раман) — семанты-чны вытвор (з фармантам -ко) ад буй ‘буян, скандаліст’. Або другасная фо-рма ад буёк ‘сігнальны паплавок’, якая набыла значэнне прозвішча ў выніку пашыранай у беларускай народнай мове замены фіналі -ок (-ёк) на -ко для адмежавання прозвішча ад апеля-тыва: Кіёк — Кійко, Бажок — Бажко, Лясок — Ляско, Чарток — Чартко і пад. Мадэль заснавана на прыкладзе браток — братко (у ролі зваротка).
  24. Буйневіч (Дар’я) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Буйны і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Буйн-евіч. Утваральнае слова-апелятыў мае роз-ныя значэнні з гледзішча яго націску: буйны ‘неспакойны, дзёрзкі, сваво-льны’, а таксама ‘моцны парывісты’ (пра вецер), ‘багаты, раскошны’ (пра расліннасць; буйны ‘падкрэслена вялікі’ (сярод аднародных адзінак больш чым сярэдняга померу), а так-сама ‘вялікі і эканамічна магутны’, ‘выдатны па значэнні, уплыве’, ‘важны, сур’ёзны’, ‘багаты, шчодры’, ‘хуткі, ма-гутны’, ‘значны па выніках, важны па значэнні’). ФП: буйны (апелятыў) — Буйны (мянушка) — Буйны (прозвішча) — Буйневіч.
  25. Буйніч (Міхаіл) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Буйны і значэннем `нашчадак названай асобы`: Буйн-іч. ФП: буйны (‘неспакойны, дзёрзкі, свавольны, моцны, парывісты'; ‘багаты, раскошны’ (пра расліны). А таксама буйны (‘пад-крэслена вялікі’, ‘эканамічна магутны’, ‘важны па значэнні’, багаты, шчодры, хуткі, магутны, ‘значны па выніках’).
  26. Буланава (Святлана) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Буланы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Булан-ава. ФП: буланы (‘светла-жоўты з чорным хва-стом і чорнаю грываю (пра масць коней))’ — Буланы (мянушка, потым прозвішча) — Буланава.
  27. Булатовіч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Булат і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Булат-ова. ФП: булат (‘даўнейшая ўзорыс-тая сталь для клінкоў, а таксама клінок (меч, шабля, кінжал з яе)’) — Булат (мянушка, потым прозвішча) — Була-товіч.
  28. Бунчук (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва бунчук ‘дрэ-ўка з прывязаным конскім хвастом як сімвал улады (у казацкіх атаманаў, украінскіх і польскіх гетманаў)’ (ТСБЛМ, 2016, с. 123).
  29. Бунько (Наталія) — друга-сная форма, першасная Бунька — се-мантычны вытвор ад апелятыва бунь-ка ‘шкляная пасудзіна, слоік, гляк’, а таксама ‘бурбалка’ (Слоўнік Паўдн.-Зах. Беларусі). Форма з канцавым «О» дзеля абмежавання ад апелятыва.
  30. Буракоўскі (Міхаіл) — вытвор з фармантам шляхетнасці —оўскі ад антрапоніма Бурак: Бурак-оўскі. ФП: бурак (мн. буракі ‘двухга-довая агародная расліна сямейства лебядовых’ і ‘чырвоныя або белыя ка-раняплоды гэтай расліны, якія выка-рыстоўваюцца як корм, харч і сыра-віна, а таксама страва, прыгатаваная з іх’) — Бурак (мянушка, потым проз-вішча) — Буракоўскі. Або ад тапоніма Буракі з значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці’.
  31. Бурдзь (Васіль) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бурдзь / бурдзюк ‘мяшок з шкуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна і іншай ва-дкасці’ (з цюрк.моў).
  32. Буслюк (Дзмітрый) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Бусел і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бусл-юк. ФП: бусел (‘вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі нагамі’) — Бусел (мянушка, потым прозвішча) — Буслюк. Або семантычны вытвор ад апелятыва буслюк ‘малы бусел’. Ці памян.-ласк.-зневаж. ад Бусел — Бу-слюк.
  33. Бусько (Анатоль) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бу-сько ‘бусел’ (скарот ад буселко).
  34. Бутар (Ніна) — першаснае Бутэр (з нямецкай мовы: Butter (‘масла’ (сметанковае))) у выніку падпарадкавання беларускаму фане-тычнаму закону акання набыло фор-му Бутар (як лідар < лідэр). Параўн. бутарброт (‘масла’ і ‘хлеб’).
  35. Бутрым (Вікторыя) — на-родная форма кананічнага імя Бар-таламей набыла ролю прозвішча.
  36. Бутрымовіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Бутрым і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бутрым-овіч. ФП: Барталамей (імя, арамей-скае ‘сын Талмая’) — Бутрым (народ-нае) — Бутрым (мянушка, потым про-звішча) — Бутрымовіч.
  37. Бутылін (Міхась) — пры-метнікавая форма з суфіксам -ін ад антрапоніма Бутыль і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бутыл-ін. ФП: бутыль (рус. ‘бутля’) — Бутыль (мянушка, потым прозвішча) — Буты-лін.
  38. Бутэвіч (Анатоль) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Бут і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бут-эвіч. ФП: бут (‘будаўнічы камень у пад-мурку будовы’, ‘авадзень’ (Даль), укр. ‘маладая зялёная цыбуля’, ‘бот’, польск. ‘bot’ бот (абутак)) — Бут (мя-нушка, пазней прозвішча) — Бутэвіч.
  39. Буяк (Аліна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва буяк, які мае два значэнні: 1) ‘бугай’ (бык); 2) ‘начная балотная птушка сямейства чапляў’.
  40. Быстракова (Наталля) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Быстрак і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Быстрак-ова. ФП: быстры (‘які хутка цячэ, лётае, бегае’, ‘жывы, праніклівы’ (пра вочы, позірк і пад.)) — Быстрак (‘пра раку, птушку, асобу’ фармант -ак) — Быст-рак (мянушка, потым прозвішча) — Быстракова.
  41. Быстрымовіч (Марыя) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Быстрым і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Быстрым-овіч.
  42. Быстрыцкая (Леанора) — вытвор з фармантам -ская ад тапо-німа Быстрыца і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Быстрыц-скаяБыстры-цкая. ФП: быстры (‘які хутка цячэ, лётае, бегае’) — Быстрыца (тапонім) — Быстрыцкая. Або як прэстыжная фо-рма да антрапоніма Быстрая.
  43. Бысюк (Рыгор) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Бысь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Быс-юк. ФП: бысь (‘падзыўное слова да бычкоў («бысь! — бысь!»)’) — Бысь (мянушка) — Бысь (прозвішча) — Бы-сюк.
  44. Быхавец (Юзаф) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Быхаў і семантыкай ‘народзінец, жыхар на-званага паселішча': Быхав-ец.
  45. Бычко (Генадзь) — дру-гасная форма, першасная Бычок — семантычны вытвор ад апелятыва бы-чок, які мае шмат значэнняў 1) ‘мала-ды бык'; 2) ‘род дробнай марской ры-бы сямейства бычковых'; 3) ‘народная назва бугая — (начная балотная пту-шка)'; 4) ‘недакурак'; 5) ‘старажытны беларускі народны танец’. Мена фі-наляў -ок/-ко — нярэдкая з’ява ў антра-паніміі: Бажок — Бажко, Лясок — Ляско, Чарток — Чартко.
  46. Бязмен (Анатоль) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бяз-мен ‘ручная рычажная або спру-жынная вага’.
  47. Бязручка (Фёдар) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бяз-ручка ‘чалавек, жанчына, што не мае рукі (рук)’ і (перан.) ‘няспрытны ў рабоце, няўмека’.
  48. Бялугіна (Алёна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Бялуга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бялуг-іна. ФП: бялуга (‘каш-тоўная прамысловая рыба сямейства асятровых’) — Бялуга (мянушка, потым прозвішча) — Бялугіна.
  49. Бялькевіч (Іван) — вы-твор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Бялько з семантыкай ‘нашчадак назва-най асобы': Бяльк-евіч. ФП: Бялько (‘бландзін’) — Бялько (мянушка, потым прозвішча) — Бялькевіч.
  50. Бярозка (Георгій) — се-мантычны вытвор ад апелятыва бяро-зка, які мае два значэнні: 1) ‘невялікая бяроза'; 2) ‘травяністая расліна ся-мейства бярозкавых з белымі ці ружо-вымі кветкам і павойным сцяблом’.
  51. Бярозкін (Яўген) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Бярозка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бярозк-ін. Гл. Бярозка.
  52. Важнік (Сяргей) — семан-тычны вытвор ад апелятыва важнік ‘той, хто аболугоўвае вагі (прылада для ўзважвання)’ — Важ-нік.
  53. Вайніловіч (Эдвард) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Вайніла і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Вайніл-авіч — Вайні-ловіч. ФП: воін (‘той, хто змагаецца з ворагам, баец, вайсковец (высок.)’) — вайніла (пра воіна (пахв.)); параўн. рус. ветрило ‘ветразь’ (паэт. саст.) — Вайніла (мянушка, потым прозвішча) — Вайніловіч.
  54. Вайцешка (Андрэй) — вытвор з фармантам -ка ад антрапо-німа Войцех і значэннем ‘жонка на-званай асобы': Войцеш(х/ш)-ка — Вайцешка. ФП: Войцех (імя -слав. вой ‘ваяўнік’ і цех ‘уцеха, пацеха’) — Войцех (празванне, потым прозвішча) — Вай-цешка, нярэдка набывае форму з фі-нальным «о» — Вайцешко (для адмежа-вання ад наймення жаночай асобы).
  55. Вайцюшкевіч (Зміцер) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Вайцюшка і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Вайцюшк-евіч. ФП: Войцех (імя, ад асноў вой ‘ваяўнік’ і цех ‘уцеха, пацеха’) — Войцюх (варыянт імя, суфікс -юх: Войц-юх) — Вайцюшка (асоба жаночага полу, фармант -ка: Вайцюш(х/ш)-ка) — Вайцюшкевіч. Або вытвор ад апеля-тыва войт (-польск. wojt ‘начальнік гарадскога пасялення’ у сярэднявеч-най Польшчы, Украіне, Беларусі) ці ‘старшыня сельскай грамады ў Поль-шчы да 1950 г.’, які стаў мянушкай, потым прозвішчам — Вайцюха і Вай-цюшка (ацэнк. форма з фармантам —юха/-юшка) — Вайцюшка (празванне, потым прозвішча) — Вайцюшкевіч.
  56. Вакульчык (Валерый) — вытвор з суфіксам -чык ад антра-поніма Вакула і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Вакуль-чык. ФП: Вакула (імя; з мовы грэкаў ‘пастух’) — Вакула (прозвішча) — Вакульчык. Або як пам.-ласк. ад Вакула — Вакульчык.
  57. Валадось (Аркадзь) — народна-гутарковая форма (з фінал-лю -ось) ад Уладзімір (імя, слав. ад уладаць, валодаць і мір) набыла ролю прозвішча.

(Працяг у наст. нумары.)

Канферэнцыя Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

У суботу 12 жніўня, на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіны на вуліцы Сасновая, 5 адбыла-ся канферэнцыя Баранавіцкай арганізацыі Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны.

У парадку дня канфе-рэнцыі былі cпараваздача кі-раўніцтва Рады, справаздача рэвізійнай камісіі, выбары ста-ршыні Баранавіцкай рады ТБМ і яе склад, выбары дэле-гатаў на справаздачна-выбар-чы з’езд ТБМ.

Старшынём адзінага-лосна зноў быў абраны Міка-лай Падгайскі, дэлегатамі на з’езд ТБМ у Менск абраныя Таццяна Кісель і Аркадзь Не-сцярук.

На прыканцы сустрэ-чы дзейны і зноў абраны стар-шыня баранавіцкага ТБМ-а, Мікалай Падгайскі, сумна ад-значыў тое, што ў арганізацыі не хапае моладзі, а без маладых існаванне арганізацыі ў буду-чым знаходзіцца пад вялікім пытаннем.

Прэс служба Баранавіцкай рады

ТБМ.

Грушаўскі фестываль

У нядзелю 20 жніўня баранавіцкія сябры ТБМ наве-далі фестываль сучаснага мас-тацтва «ДАХ»-32, прысвечаны 275-й гадавіне з дня нара-джэння выбітнага вайсковага і палітычнага дзяяча Вялікага Княства Літоўскага Тадэвуша Рэйтана.

Мерапрыемства ўжо пяты год запар ладзіцца гра-мадскімі актывістамі на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Гру-шаўка Ляхавіцкага раёна Бера-сцейскай вобласці. Тут у ата-чэнні грушаўскіх муроў арга-нічна спалучыліся мінуўшчына і сучаснасць — фальклор і бардаўская ды рок-музыка, гіс-тарычныя чытанні і выставы работ мастакоў — нашых сучас-нікаў.

Адкрылі фестываль “ДАХ”-32 майстры шаблі Ва-дзім Карповіч і Вадзім Алейнік, правёўшы лекторый на тэму «Чым ёсць «крыжовая шабля» XVII-XVIII стагоддзяў», затым яны паказалі двубой. Для шма-тлікіх ахвочых яны правялі ма-йстар-класы па фехтаванні на шаблях, і рыцарскія забавы. Праз гэтыя майстар-класы і ры-царскія забавы гледачы пазнаё-міліся з тым, як у далёкія часы загартоўваліся шляхетныя ліц-віны-беларусы, чыім галоўным абавязкам было бараніць Ба-цькаўшчыну.

Акрамя таго ў Груша-ўцы наведвальнікам і гасцям фестывалю пашчасціла суст-рэцца і паслухаць папулярных сучасных выканаўцаў. Сярод якіх Віктар Сямашка, выка-наўца эксперыментальнага джазу, Аляксей Жбанаў, у яго выкнанні прыгожа гучалі «Спевы філаматаў», а Раман Яраш мілагучна спяваў у сты-лі журба-блюз. Прысутныя былі зачараваныя цудоўнымі бардаўскімі спевамі ў выканан-ні Таццяны Грыневіч, а Юлія Літвінава парадавала гасцей традыцыйнымі беларускімі на-роднымі спевамі.

У дадатак да ўсяго гэ-тага госці мастацкага фестыва-лю смакавалі смачную духмя-ную гарбату з разнастайных зёлак ад эка-сядзібы «Дайнаў-скі двор» і майстэрні «Eco-PRASTORA» Змітра Мура-шкі і Юліі Літвінавай, ды змаглі пагуляць ў настольную гульню «Полацкія археолагі».

Разынкай Грушаўскага мастацкага фестывалю «ДАХ»-32 стаў беларускі гурт «Rеlikt», які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры бела-рускамоўнага пост-металу.

Свята ў старажытнай Грушаўцы ўдалося і мы ўсе ў добрым настроі і гуморы вяр-таліся дамоў у Баранавічы.

Тадэвуш Рэйтан быў дэпутатам Сойму Рэчы Паспа-літай ад Новагародскага вая-водства ВКЛ. Ён актыўны ўдзельнік «падзельнага» сойму Рэчы Паспалітай, разам з не-шматлікімі іншымі пасламі ра-шуча супрацьдзейнічаў анексіі зямель дзяржавы. Менавіта яму належыць вядомае выказ-ванне-заклік: «Забіце мяне, за-тапчыце, але не забівайце Баць-каўшчыны!».

Уладзімір Гундар.

На фота: 1. Двубой Ва-дзіма Карповіча і Вадзіма Алей-ніка; 2. Гурт «Rеlikt».

 

Не стала Чалавека, Настаўніка, Творцы

Лідскай паэтэсы Алесі Бурак не стала на 87 годзе жыцця

Алеся Аляксандраўна Бурак, да за-мужжа Рудчанка, нарадзілася 17 снежня 1930 г. у вёсцы Варацец Хойніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыла Дукорскую СШ Пухавіцкага раёна і Менскі педінстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці выкладчыка псіхалогіі, логікі і педагогікі ў педвучэльні з правам выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школе. Выйшла замуж на 4-м курсе інстытута і першы год праца-вала на Лідчыне ў Красноўскай СШ Лідскага раёна, куды быў накіраваны муж Бурак Георгій Фёдаравіч. З 1955 года жыве ў Лідзе. Працавала ў асноўным у 8-й і 11-й гарадскіх школах. Пер-шыя тры гады пасля інстытута выкладала псіха-логію ў 9-х класах і логіку ў 10-х класах. На працягу працоўнай дзейнасці была піянерва-жатай і бібліятэкарам, выкладчыкам анатоміі і беларускай літаратуры, этыкі і эстэтыкі ў музву-чэльні, вяла ўрокі працы.

Была беспартыйнай. З-за халоднага і галоднага ваеннага дзяцінства і цяжкага пасля-ваеннага юнацтва (у сям’і былі чатыры дачкі, бацька загінуў на фронце ў 1941 годзе), часта хварэла і таму была ў няміласці ў партыйнай наменклатуры. Фізічныя і маральныя пакуты прывялі ў 1978 годзе да іваліднасці ІІ групы, з 2002 года — інвалід І групы.

Захаплялася ручной працай. Яе рэчы, зробленыя шыдэлкам, маюць многія лідзяне. Вершы пачала пісаць у школе. Друкавалася ў газетах «Уперад» («Лідскай газеце»), «Гро-дзенскай праўдзе», «Вечернем Минске», «ЛіМе», «Вместе», «Нашым слове», энцыклапедыі «Женщины Беларуси» (Том І, 2001) і ў часопісах «Лідскім летапісцы», «Ад лідскіх муроў».

Аўтар зборніка вершаў «Прастора да-брыні» (2008). З’яўлялася сябрам літаратурнага аб’яднання «Суквецце» з самага пачатку яго ўзнікнення. Рэдагавала вершы, давала парады як сталым так і маладым паэтам. Яна была знаёма з вядомымі творцамі Беларусі, у свой час пера-піску вяла з паэтам-песеннікам Адамам Русаком, знаёмай была з Авяр’янам Дзеружынскім, Іванам Мележам, прафесарам Марыяй Андрэеўнай Жыдовіч, Васілём Савічам Гарбацэвічам, Васі-лём Быкавым, нават пашанцавала і з Якубам Ко-ласам, мела сяброўскія зямляцкія адносіны і з Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам (намесні-кам міністра інфармацыі)  і з іншымі. Па-гэтаму лічылася самай старэйшай паэтэсай Лідчыны. Алеся Аляксандраўна была ў курсе ўсіх спраў, якія датычыліся літаратурнай дзейнасці Лідскага краю. Яна прымала ўдзел у шматлікіх літара-турных конкурсах, у якіх атрымлівала перамож-ныя месцы, выступала і на Лідскім радыё.

Нягледзячы на выпрабаванні лёсу, Алеся Аляксандраўна не страціла сваёй каляіны, была вернай сваёй прафесіі, захавала свае найлепшыя рысы характару, такія як шчырасць, шчодрасць, дабрыня, спагада, аптымізм, няўрымслівасць, якія можна замяніць трыма словамі: Чалавек, Настаўнік, Творца.

У літаратурным аддзеле Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея размяшчаецца стэнд і захоўваюцца матэрыялы Алесі Бурак пра яе жыццёвы і творчы лёс. Да апошняй хвіліны займалася творчай справай, дапамагала рэда-гаваць ўспаміны сведкаў ваенных падзей, сярод якіх была і яна сама.

Яе не забывалі лідскія літаратары. Яе яны і не забудуць… Была. Ёсць. Будзе.

24 жніўня на 87 годзе жыцця Алесі Аляксандраўны Бурак не стала.

Сябры  літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты».

 

Ніжэй змяшчаецца адзін з апошніх вер-шаў Алесі Бурак, які яна даслала ў газету «Наша слова» яшчэ пры жыцці.

 

Алеся БУРАК

Урок беларускай мовы

 

                            «Гэты верш без перакладу

                            Абмяркуем мы з табой…»

                                                      Марыя Масла.

 

Крочыць, лунае родная мова

У гутарках, жартах шматлікіх людзей,

У спевах, прамовах, на ўлонні гаёвым,

На хвалях надвор’я, на плынях падзей.

Прастора, палеткі, прысады, краіна.

Улада, грамадства, дзяржаўнасць, Айчына.

 

Узгорачак, сажалка, вёска, сядзіба,

Бяспека, адданасць, ахоўнасць, радзіма.

 

Сумленне, прыстойнасць, дасведчанасць, воля.

Квяцістасць, пялёсткі, хваінка, таполя.

 

Вяргіня, пралеска, язмін, канюшына,

Гарлачык, валошка, рамонак, шыпшына.

 

Узлесак, абабак, дрыгва, журавіны,

Цыбуля, кавун, гарбузы, садавіна,

 

Ажына, сланечнік, парэчкі, суніцы,

Крышталь, дыяменты, бурштын, завушніцы.

 

Апратка, спаднічка, сукенка, хусцінка.

Вандроўка, прыгоды, чыгунка, сцяжынка.

 

Альтанка, арэлі, буслянка, шпакоўня.

Паветра, блакітнасць, прасветленасць, поўня.

 

Вясёлка, сузор’е, прамень, бліскавіца,

Хмурынка, завея, сумёт, аканіцы.

 

Будынак, цаглінка, тынкоўка, фарбоўка,

Каморка, цабэрак, сякера, рыдлёўка.

 

Далонь, працаздольнасць, свядомасць, развага,

Агляд, перамога, удзячнасць, павага.

 

Кватэра, утульнасць, сурвэтка, скарынка.

Цырульня, парфума, гадзіннік, хвілінка.

 

Паштоўка, чытальня, натхненне, дасціпнасць,

Цнатлівасць, удзельніцтва,

кемлівасць, сціпласць.

 

Папера, аловак, аркуш, маляванне,

Падручнік, пытанне, адказ, хваляванне,

 

Выдатнік, адзнака, хвала, ўзнагарода,

Увага, цікавасць, падзяка, лагода.

 

Асвета, адказнасць, давер, выхаванне.

Світанак, жаўрук, калыханка, змярканне,

 

Спатканне, пачуцці, каханы, адзіны,

Пяшчота, вяселле, калыска, радзіны.

 

Вяндліна, цырата, відэлец, патэльня,

Нагода, частунак, сябры, прабачэнне.

 

Прыпеўкі, усмешкі, цукеркі, дарунак,

Спагада, надзея, абраз, паратунак.

 

Тусуюцца словы годнае мовы,

Патрапіць імкнуцца ў рытмічны слупок,

І кожнае з іх у нягоду, знямогу

Быццам з гаючай крыніцы глыток.

 

Аўтар спланаванага ўрока прыгожай беларускай мовы Алеся Бурак.

 

Сяргей Панізьнік

Сто гадоў мы вас чакалі,

Дзвесце — не забудзем!

І мае сляды гарэлі, што вялі з-над Свіцязі…

Словы знойдзеныя грэлі: — Praha, Pravda vitezi!

Жыць па праўдзе, па свабодзе — вырывацца з панцыра.

… І за мною ходзяць, ходзяць здані акупацыі.

А на здані, што прыджгалі, млувілі:

                                                     — Не спудзімся!

Сто гадоў мы вас чакалі, дзвесце — не забудземся.

 

У ноч на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» для патушэння «Пра-жскай вясны». Міlovice nad Labem, гарадок за 40 км ад Прагі стаў сталіцай Цэнтра-льнай групы войск, генералам якой падпарадкоўваліся 83 акупацыйныя гарнізоны па ўсёй Чэхаславакіі. Я служыў газетчыкам дывізіёнкі. На 20 гадоў раней за Гарбачова па-прасіў прабачэння ў чэхаў за маю нецывільную прысут-насць. Паспеў перакласці вер-шы тагачасных творцаў, а так-сама будзіцеляў нацыі, якія ра-тавалі супляменнікаў ад аня-мечвання-скалечвання. Пры-носілі радасць сустрэчы з За-бэйдам-Суміцкім, Вацлавам Жыдліцкім, амаль беларусам Мілаславам Зімам… Дзяліўся весткамі пра Скарыну ў ак-ружной газеце, дзе служыў за-гадчыкам рэдакцыі беларус Аркадзь Пінчук.

На здымках: 1. На танкавым палігоне каля гатыч-нага замка Бэздзез; 2. Людвік Свобада запальвае Вечны агонь у мілавіцкім мемарыяле; 3. Зямляк, падпалкоўнік Ар-кадзь Пінчук пераведзены служыць у ЦГВ з лагоднага для нас абодвух Львова; 4. Начальнік Палітупраўлення ЦГВ генерал-лейтэнант Зола-таў С. М. настаўляе правільна асвятляць падзеі групу пісь-меннікаў з Прагі. Сярод запро-шаных гасцей былі Іван Скала, Вацлаў Капліцкі, які распавёў мне пра наведанне Прагі Янкам Купалам.

Фота С. Панізьніка.

 

Філіял «МОСТААТРАД № 88″ запрашае на працу:

— бетоншчыкаў,

— цесляроў (плотнікаў),

— арматуршчыкаў

з досведам працы на будаўнічых пляцоўках.

Заработная плата ад 500 руб.

Тэлефон для даведак: 8(044)755-74-32, вэлкам; (017)345-86-72 (аддзел кадраў).

Адрас прадпрыемства: г. Мінск, вул. Прамысловая, д. 16

(аўт. № 66 ад станцыі метро «Магілёўская» да канчатковага прыпынку «Прамысловая»).

 

Навіны Германіі

Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў пра пагрозу «халоднай вайны 2.0″

Міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль заявіў, што Германія знахо-дзіцца на лініі фронту новай халоднай вайны, а канцлер Ангела Меркель зрабіла су-р’ёзную памылку, далучыў-шыся да закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і стаў-шы на шлях пераўзбраення. Такую думку кіраўнік МЗС ФРГ выказаў у інтэрв’ю Bild, паведамляе Reuters.

Па словах міністра, маючы справу з Трампам і прэзідэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным, Германія атрымала суседзяў з Усходу і Захаду, якія вераць «не ў сілу права, а права моцнага».

— Мы знаходзімся ў стане халоднай вайны 2.0. Про-ста ў цэнтры. Мы апынуліся перад новай фазай ядзернага ўзбраення на Усходзе і За-хадзе, — сказаў міністр.

Ён таксама раскрыты-каваў рашэнне Меркель павя-лічыць вайсковыя выдаткі да $ 70 млрд.

— Я лічу, што гэта су-р’ёзная памылка, — заявіў Габрыэль.

Германія і іншыя чаль-цы НАТА яшчэ да абрання Трампа паабяцалі павялічыць свае выдаткі на абарону да 2% ВУП. Нягледзячы на тое, што большасць з краін-удзельніц альянсу ўжо павялічылі свае вайсковыя выдаткі, толькі ня-многія дасягнулі мэты ў 2%. І Германія пакуль не ўвайшла ў іх лік, дадае агенцтва.

 

«Фіндус з’язджае»… у беларускія кнігарні!

Аматараў смешных гісто-рый шведскага пісьменніка і ма-стака Свэна Нур-дквіста пра дзя-дулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Се-рыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кні-газбор» папоўні-лася чарговай кні-гай, перакладзе-най на нашую мо-ву, як і папярэд-нія, Надзеяй Кан-друсевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознака-ляровы цуд даступны ў крамах Менска ды іншых гарадоў.

«Фіндус з’язджае» — шостая па ліку «абе-ларушчаная» кніга. У 1990 годзе Свэн Нурд-квіст напісаў для тэатра гісторыю, Стэфан Му-берг зрабіў драматургічную апрацоўку тэксту і паставіў спектакль у тэатры Resenаr у Стак-гольме. Выданне створана паводле гэтай п’есы.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваў-чага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

Прэзентацыя новага выдання заплана-ваная на пачатак верасня! Запрашаем дзетак і іх бацькоў! Сачыце за абвесткамі на сайце lit-bel.org.

 

Дзе шукаць Фіндуса, які з’ехаў:

Менск — «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19), «Акадэмкніга» (пр-т Не-залежнасці, 72), «Кнігі і кніжачкі» (пр-т Неза-лежнасці, 14), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Веды» (вул. К. Маркса, 36), «Галіяфы» (вул. Няміга 3, павільён 66), этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4), ІП А. Яўдаха (Knihar Knihiby), Алесь Дудар (Арэна-сіці), Павел Белавус (Pavel Belavus), Валеры Есіпёнак (Маскоўска-Венскі);

Гародня — «Праметэй» (вул. Савецкая, 10), «Цудоўня» (вул. Вялікая Траецкая, 16), «Бэбі-бук» (вул. Савецкая, 18, ГЦ «Нёманскі);

Берасце — «Іскра» (вул. Пушкінская, 4);

Гомель — «Буква У» (вул. Мазурава,117 г);

Наваполацк — «Дом кнігі» (вул. Мала-дзёжная, 145);

Бабруйск — «Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31);

Маладзечна — «Спадчына» (вул. Пры-тыцкага, 7).

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Венгрыя

 

З 1310 па 1382 г. Венг-рыяй кіравалі каралі Анжуй-скай дынастыі Карл Роберт (1310-1342) і яго сын Лаяш I Вялікі (1342-1382). У 1335 г. Венгрыя заключыла вайсковы і гандлёвы саюз з Чэхіяй і ІІоль-шчай. Была зроблена грашовая рэформа, уведзена залатая ма-нета — фларын, і падаткі з сялян пачалі браць грашыма. У XIV ст. сталіцай краіны стаў горад Буда на Дунаі. Развівалася жы-вёлагадоўля і вінаградарства. Па ўсёй краіне ўзніклі ганд-лёвыя вёскі-мястэчкі. Іх стала каля 800. Актыўна развівалася эканоміка Трансільваніі — ус- ходняй Венгрыі. Тут пасяліла-ся шмат немцаў-каланістаў з Саксоніі. Таксама пэўныя пры-вілеі атрымала і мясцовае насе-льніцтва — волахі (улахі), нягле-дзячы на тое, што яны былі пра-васлаўнымі. Каралі Анжуйскай дынастыі ліквідавалі незалеж-ныя ўладанні славацкіх магна-таў, бо праводзілі палітыку цэнтралізацыі. У ХІІІ-ХІV стст. у Славакію прыехала шмат ня-мецкіх каланістаў, а ў сярэдзіне XIV ст. узмацнілася феадаль-ная залежнасць славацкага ся-лянства. З 1387 па 1437 г. вен-герскім каралём быў Сігізмунд Люксембург, які ў 1411 г. ад-начасова стаў каралём Германіі, з 1433 г. — і імператарам Рым-скай імперыі. У 1421 г. ён вы-даў сваю дачку замуж за Аль-брэхта V Габсбурга: апошні з 1437 г. стаў каралём Венгрыі. У 1396 г. Сігізмунд пры пад-трымцы Венецыі ўзначаліў крыжовы паход супраць тур-каў. Але тыя разбілі яго войска ў тым жа годзе пад Нікапалем.

Новая вайна з туркамі пачалася ў 1443 г. Венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі пры падтрымцы Рымскага Па-пы і Венецыі сабраў новую крыжацкую армію (каля 30 тыс. чалавек) і выправіўся за Дунай. Туркі былі разбітыя, і Венгрыя падпісала з імі выгод-ную для сябе дамову. Аднак у лістападзе 1444 г. армія турэц-кага султана разбіла крыжано-сцаў пад Варнай і ўсталявала свой кантроль над Еўропай, на поўдзень ад Дуная. У 1456 г. войска Венгрыі на чале з Ху-ньядзі разбіла турэцкую ар-мію пад Бялградам, і Венг-рыя была на 70 гадоў пазбаў-лена ад турэцкай агрэсіі. У 1473 г. у Венгрыі ўзнік пар-ламент і Дзяржаўны сход, у які ўваходзілі бароны, святары і шляхта. З 1475 г. да іх дадаліся і прадстаўнікі гарадоў.

Чарговы росквіт Вен-грыі звязаны з каралём Маць-яшам I Корвінам (1458-1490). Гэта быў вельмі папулярны ў Венгрыі чалавек, народны ге-рой і персанаж шматлікіх казак і паданняў. Ён стварыў магу-тнае наёмнае войска, у склад якога ўваходзіла кавалерыя, пяхота, баявыя вазы, артыле-рыя і Дунайскі флот. Ён захапіў Маравію і Сілезію, у 1485 г. — Вену, якую зрабіў сваёй сталі-цай, і марыў стварыць неза- лежную Дунайскую імперыю. З 1490 г. каралём Венгрыі стаў Ласла II Ягелон, прадстаўнік новай дынастыі.

  1. Чэхія

 

У XIV ст. Чэхія была самай багатай і прамыслова развітай часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. З сярэдзіны XIV ст. у краіне назіраецца гас-падарчы ўздым. У краіне зда-бываюць шмат срэбра, з якога вырабляюць якасную срэб-ную манету, працуе шмат май-стэрняў па вырабе сукна і па-латна, актыўна развіваецца се-льская гаспадарка, і хутка рас-туць гарады. Прага са сваім універсітэтам стала буйней-шым, навуковым і рамесным цэнтрам Еўропы. Аднак у гэ-тыя часы ў Чэхію пераехала шмат немцаў, якія захапілі ўла-ду ў гарадах і праводзілі палі-тыку анямечвання мясцовага насельніцтва. Таксама ў краіну з Германіі перасялілася шмат нямецкіх каталіцкіх святароў і манахаў. Пражскі архібіскуп прызнаваў уладу толькі Рым-скага Папы. Сам ён меў ва ўла-снасці 900 вёсак і шмат гарадоў. Каталіцкая царква таксама ак-тыўна гандлявала індульген-цыямі.

У пачатку XV ст. у Чэ-хіі пачаўся масавы народны рух супраць засілля каталіцкай царквы начале з Янам Гусам (1370-1415). Апошні паходзіў з простай сялянскай сям’і з Паўднёвай Чэхіі. Будучы ве-льмі здольным, ён атрымаў цу-доўную адукацыю, скончыў Пражскі ўніверсітэт, стаў спа-чатку яго прафесарам, апотым і рэктарам, першым чэхам на такой высокай пасадзе. Ён часта выступаў з прамовамі, у якіх крытыкаваў духавенства, абу-раўся іх паводзінамі, асабліва рымскіх папаў, а потым прапа- наваў рэфармаваць царкву ў Чэхіі і падпарадкаваць яе не Папу, а каралю. Таксама ён прапанаваў забраць у царквы зямлю і іншую маёмасць і заба-раніць продаж індульгенцый. Гус змагаўся таксама за адра-джэнне чэшскай мовы і куль-туры, ён выступаў з казанямі на роднай мове, пісаў на ёй і пераклаў на чэшскую мову Бі-блію. Супраць яго выступілі ўлады імперыі. Яму забаранілі чытаць казані, яго пракляў пражскі арцыбіскуп і загадаў спаліць усе яго кнігі. Тады Гус выехаў з Прагі на сваю малую Радзіму і там далей прапаве-даваў сярод сялян. У 1414 г. яго выклікалі на царкоўны са-бор у горадзе Канстанцы, на поўдні Германіі, дзе абвіна-вацілі ў ерасі і 6 ліпеня 1415 г. спалілі на вогнішчы.

  1. Гусіцкія войны

 

Пасля пакарання Гуса яго прыхільнікі аб’ядналіся і пачалі называць сябе ў яго го-нар гусітамі. У 1419 г. яны па-ўсталі, захапілі Прагу, пасля паўстанне ахапіла ўсю Чэхію. Так пачаліся гусіцкія войны (1419-1434 гг.). Паўстанцы-гусіты падзяліліся на дзве ўплывовыя плыні. Першая плынь, да якой належалі феа-далы, рыцары і бюргеры, на-зываліся чашнікамі, або па-мяркоўнымі. Яны выступалі за змены ў каталіцкім абрадзе прычашчэння (эўхарыстыі), калі людзей прычашчалі толькі хлебам, а святароў — віном. Яны хацелі, каб усіх вернікаў пры-чашчалі і хлебам, і віном (з ад-ной чашы). Адсюль і іх назва. Чашнікі хацелі выгнаць з Чэхіі немцаў і забраць землі у ката-ліцкай царквы.

Другую плынь скла-далі радыкальныя элементы — сяляне, дробныя рамеснікі і глрадская бедната. Яны зрабілі свой умацаваны лагер на гары Табар на поўдні Чэхіі і пачалі называцца табарытамі.

Табарыты выступалі за стварэнне грамадства роўных, гэта значыць, за поўны пера-дзел ўласнасці, чаго не хацелі багатыя чэхі. У 1420 г. Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход супраць гусітаў (усяго крыжо-вых паходаў было пяць, з 1420 па 1431 гг.). У Чэхію ўварва-лася статысячнае войска, якое знішчала ўсё на сваім шляху. Аднак гусіты пад Прагай раз-білі крыжакоў. Паразай скон-чыліся і наступныя чатыры крыжовыя паходы. Галоўную вайсковую сілу паўстанцаў склалі табарыты на чале з бліс-кучым палкаводцнм Янам Жы-жкам. Ён стварыў практычна новы тып еўрапейскага войска: гэта была мабільная пяхота, якая хутка рухалася на баявых вазах. Баявы воз быў вайсковай адзінкай у колькасці 10 чала-век: гэта — вазніца, кіроўца ко-ньмі, чатыры чалавекі з бая-вымі цапамі, грознай збронй супраць рыцараў, і ваяры, уз-броеныя арбалетамі, лукамі і аркебузамі Таксама на вазах былі і невялікія гарматы, якія білі простай наводкай па ворагу на ўзроўні грудзіны каня.

Ян Жыжка прыдумаў новую сістэму абароны ваген-бург — умацаваннне з баявых вазоў у выглядзе чатурохкут-ніка, кола або паўкола, якое ма-гло дадаткова ўмацоўвацца ра-вамі ці іншымі перашкодамі Таму рыцарская нямецкая кон-ніца нічога не магла зрабіць з такімі ўмацаваннямі табарытаў. Пакуль табарыты паспяхова ваявалі, чашнікі захапілі ўладу ў гарадах, адабралі землі ў ката-ліцкай царкнм, пасля чаго яны вырашылі выступіць супраць табарытаў. У 1434 і адбылася бітва пры Ліпанах, у якой та-барыты пацярпелі паразу.

У выніку гусіцкіх вой-наў улада каталіцкай царквы была істотна абмежаваная: ёй перасталі плаціць дзесяціну, ад-быўся росквіт чэшскай куль-туры. Чэшская мова набыла статус дзяржаўнай разам з ня-мецкай.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Ганза — гандлёвы саюз паўночных гарадоў Свяшчэн-най Рымскай імперыі.

Гусіты — паслядоўнікі Яна Гуса.

Кантон — аўтаномная частка Швейцарыі.

Курфюрст — князь у Свяшчэннай Рымскай імперыі, кіраўнік вялікай аўтаномнай часткі краіны, феадал, які мог выбіраць імператара.

Памяркоўныя — частка гусітаў, да якой належалі чэш-скія феадалы і бюргеры.

Рэйхстаг — саслоўна-прадстаўнічая ўстанова, спе-цыяльны орган кіравання пры нямецкім імператары.

Табарыты — частка гусітаў, да якой належалі сяля-не і дробныя гарадскія рамес-нікі.

Царкоўны сабор — вы-шэйшы орган каталіцкай цар-квы.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1356 г. — зацвярджэнне «Залатой булы».

1410 г. — Грунвальдская бітва.

1370-1415 гг. — Ян Гус.

1414-1418 гг. — Канста-нцкі сабор.

1419 г. — паўстанне ў Празе.

1420 г. — першы крыжо-вы паход супраць гусітаў.

1434 г. — бітва пры Ліпанах.

1444 г. — параза крыжа-носцаў ад туркаў пад Варнай.

1448 г. — перамога тур-каў над венграмі на Косавым полі.

1499 г. — Базельскі мір паміж Швейцарыяй і Свяшчэн-най Рымскай імперыяй.

 

РАЗДЗЕЛ XVII.

ПОЛЬШЧА Ў ХІVV стст.

 

  1. Польшча ў часы Ўладзіслава Лакетка.
  2. Уладаранне Казіміра Вялікага.
  3. Людовік Венгерскі і яго дачка Ядзвіга.
  4. Польшча ў часы дынастыі Ягелонаў.

 

  1. Польшча ў часы Ўладзіслава Лакетка (1320-1333)

 

У першай палове XIV ст. у Польшчы пачаўся працэс аб’яднання розных асобных зем-ляў. Гэтаму спрыяла і экано-міка краіны, бо развіваліся се-льская гаспадарка, гандаль і рамёствы, а таксама раслі гара-ды. Лідарам аб’яднання краіны стаў вышэйзгаданы Ўладзіслаў Лакетак, які ў 1320 г. аднавіў каралеўскі тытул. Лакетак паві-нен быў увесь час ваяваць з су-седзямі: Брандэнбургам, Тэў-тонскім ордэнамм, а таксама з Янам Люксембургам, каралём Чэхіі. Крыжакі шмат разоў зай-малі Гданьскае Памор’е, Даб-жынскую зямлю і Куявію. Ян Люксембургскі падпарадкаваў сабе большасць сілезскіх кня-стваў. Аднак Лакетак разбіў крыжакоў у бітве пад Плоўца-мі (1331 г.), а потым наладзіў добрыя стасункі з Венгрыяй і ВКЛ.

У гэты ж час у Польш-чы пашыраецца адукацыя і ку-льтура. Пры кафедральных са-борах і кляштарах узнікае сетка парафіяльных школ. Актыўна дзейнічалі манахі з ордэнаў св. Францыска і св. Дамініка. Яны вучылі чытаць і пісаць на лацін-скай мове, а таксама навучалі граматыцы, рыторыцы, музы-цы і дыялектыцы. Ва ўдзель-ных польскіх княствах пашы-раецца канцылярская справа. У гэтыя часы была створана знакамітая «Багародзіца», сла-вутая царкоўная песня і адна-часова ваярскі рыцарскі гімн (першаўзор, хутчэй за ўсё, па-ходзіць з Беларусі). Кракаўскі біскуп Вінцэнт Кадлубак на-пісаў «Польскую хроніку» — своеасаблівы  летапісны твор.

 

  1. Уладаранне Казіміра Вялікага (1333-1370)

 

Кароль Казімір быў апошнім прадстаўніком дына-стыі Пястаў на каралеўскім троне Польшчы. Тая Польш-ча, якую ён атрымаў у спадчы-ну ад папярэдніка, была невялі-кай і складалася з дзвюх частак — Вялікапольшчы і Малаполь-шчы. Спачатку Казімір замі-рыўся з Янам Люксембург-скім, аддаў яму захопленыя ім сілезскія землі, а той у сваю ча-ргу, адмовіўся ад прэтэнзій на польскую карону. Казімір вы-меняў у Ордэна Куявію і Даб-жынскую зямлю на Гданьскае Памор’е. Асноўным напрамкам яго міжнароднай дзейнасці быў Усход. Вялікі князь Галіцка-Ўладзімірскі Баляслаў з дына-стыі мазавецкіх Пястаў адпісаў Казіміру сваю дзяржаву ў спа-дчыну.

Працяг у наст. нумары.)

Леанід Лаўрэш

Ксёндз Віктар Шутовіч і горад Ліда

Ксёндз Віктар Шуто-віч нарадзіўся ў вёсцы Шуто-вічы былой Смаргонскай вола-сці. Пачатковую адукацыю ат-рымаў у Смаргоні і потым па-ступіў Віленскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1913 г. пасля чаго быў высве-чаны на святара: «З духоўнай семінарыі я выйшаў мала да жыцця прыгатаваны. А да беларускага жыцця, дык та-ды я быў скарэй упярэджаны, чым з ім абзнаёмлены. Надта многа гаварылася тады аб літвінох, пра беларусаў такса-ма ўжо добра чувалася. Дзіў-ныя мне словы «літвоман», «бялорусоман» аб мае вушы абіваліся. … Старэйшыя ксян-дзы нас маладых гэтымі сло-вамі страшылі. … тады хапіла толькі малога падазрэння, што нехта з ксяндзоў мае на-хіл у літоўскі ці беларускі бок, каб яго за гэта кідаць як най-далей ад Вільні і ад людскіх бе-ларускіх ці літоўскіх асярод-каў» .

 

Святарскую працу ксёндз Віктар Шутовіч пачаў у Лідзе, і хоць працаваў тут не працяглы час, але лідскі пе-рыяд быў важным, вызначаль-ным і адбіўся на ўвесь далейшы жыццёвы шлях. Вось што пісаў а. Віктар у сваіх успамінах: «Я не жалеў Вільні і радасна пае-хаў на вікарага ў Ліду. Шчы-рым сэрцам там спаткалі мя-не: кс. дзекан Шкоп і двух яго-ных вікарых.

Сярод ксяндзоў я тры-маў польскі тон. На плябаніі і ў касцёле я гаварыў у Лідзе па-польску. Па дварох я езьдзіў на гарбаткі і адведвалі мы ў Лідзе чыноўнікаў, якія хоць цару слу-жылі, але ў часе з сабой яны гаварылі па-польскі. Мяне ўжо тады да гэтых сфераў лішне не цягнула. У такіх гасьцях я часта пазяхаў і дамоў рупіўся. Я спасьцярог вялікую розніцу паміж жыцьцём на плябаніі і жыцьцём парахвіянаў. Сатк-нуўся я з людзьмі ў спавядніцы і чуў, што ім памагчы трэба па-беларуску. Тады яшчэ я ня быў сьвядомым беларусам, але ўжо нешта падобнае ў мяне завязывалася. У Лідзе я спат-каўся з беларускім, хоць нясьвя-домым яшчэ сьветам. Як па-еду я на вёску, ды з людзьмі сваімі спаткаюся, тады я чую, што жыву і для людзей пра-цую. Хоць тады я не гаварыў так з людзьмі па-беларуску, як гэта раблю цяпер. Але я лю-дзям гэтым пяяў беларускія песьні і людзі мяне за гэта лю-білі. Гэна маё спатканне з лю-дзьмі было дужа натуральнае, а на’т і рамантычнае ў тым сэнсе, што ў маёй душы разві-валася нейкая шырокая любоў да ўсіх тых людзей, сярод якіх я працаваў. Я езьдзіў па калядзе ў самыя далейшыя вёскі. Любіў я тады хадзіць і езьдзіць па берагох Нёмна. Там я спаты-каўся з праваслаўнымі, але і да іх я ў душы сваёй ня тое чуў, што на маім месцы чуў другі ксёндз польскі. Расказвалі мне гэныя беларусы, як у іх перад гэтым быў кс. В., што права-слаўных сьвяціў вадой з Нёмна, а праваслаўныя яго баяліся і ад яго ўцякалі і жаліліся на яго свайму бацюшку. У гэных вёс-ках я начаваў, і пятухі мяне там раніцай будзілі. …

У Лідзе я любіў хадзіць у акружны суд і да прысягі лю-дзей даводзіць. І зноў з новым для сябе сьветам я спаткаўся там. Расейскі царскі суд выгля-даў дужа паважна. Яны на’т па рублю плацілі духавенству за кожную прысягу. На гэных судох засядалі прысяжныя, сьмятанка з тутэйшых лю-дзей у павеце. Раз гэтак на су-дзе я побач сядзеў са старэнь-кім бацюшкам, настаяцелем ў Лідзе (верагодна, а. Іосіф Ка-яловіч — Л.Л.). Ён, нахіліўшыся да мяне, далікатна мяне запы-таў, якой я народнасьці. У гэ-тым часе кожны ксёндз, калі гаварыў з бацюшкам, дык му-сіў яму сказаць, што ён паляк. У даным выпадку гэта і я зрабіў. А гэны на мяне ўталопіў свае вочы і пытаецца далей, дзе я ўроджаны. Тут я сказаў яму праўду, што з Ашмянска-га павету. Тады бацюшка на гэта ўсьміхнуўся, кіўнуў гала-вой і да мяне кажа: «Які з цябе паляк Ашмянскага ўезду?!» Гэны бацюшкаў сказ мне над-та глыбока залез у душу, я яго і сёння помню. Многа я ўжо і перад гэтым думаў, хто я та-кі? … Я ведаў добра што я не расеец і ў душы сваёй я поль-скасьці не прызнаваўся, бо я чуў там, што я не паляк. …

Але жыццё мяне па-пхнула ў шырэйшы свет. Па чатырох месяцах у Лідзе, мяне паклікалі на вікарага ў Вілен-скую катэдру» .

 

Хутка з Вільні кс. Вік-тар Шутовіч паступіў ў Пе-цярбургскую духоўную ака-дэмію. Скончыў два курсы ака-дэміі і не маючы грошай каб вучыцца далей, пакінуў вучо-бу  Аднак падчас вучобы кс. Віктар прыязджаў у Ліду: «Ка-лі я з Акадэміі на каляды прыех-аў у Ліду, ды за сталом засеў з ксяндзамі, ды горача павёў но-выя гутаркі аб беларускіх справах, мяне даўнія мае калегі і дэкан не пазналі. Сіла маіх аргумэнтаў іх здзівіла. Там за сталом быў і старшы мой ка-лега з Акадэміі кс. Шырокі, але ён маўчаў і не мяшаў мне ў маіх вывядах» .

 

У 1917 г. а. Віктар Шу-товіч прызначаны пробашчам ў касцёл вёскі Барадзенічы тагачаснага Браслаўскага па-вета, дзе прабыў да 1927 г. 10 гадоў ён па-беларуску рабіў казанні ў касцёле, арганізоўваў беларускія школы, збіраў фаль-клор. Але ў 1927 г. а Віктара прынудзілі пакінуць свой пры-ход, ён зноў быў пераведзены вікарыем ў Ліду.

«Беларуская Крыніца» ў 1927 г. пісала: «12 студня сёл. г. па загаду Я. Э. Віленскага Арцыбіскупа Ялбжыкоўскага вядомы беларускі народны дзе-яч Кс. В. Шутовіч пазбаўлены парафіі ў Барадзенічах, Бра-слаўск. пав., і назначаны на ві-карага ў Ліду. Дэлегацыя ад усей парафіі, просьбы з цэлым мноствам подпісаў, каб за-трымаць у Барадзенічах Кс. Шутовіча не памаглі нічога. Прычыны такой вялікай кары на Ксяндза-Беларуса, паданыя афіцыяльна Кс. Шутовічу Я. Э. Арцыбіскупам, зводзяцца да трох: ненавісьць народу, дрэн-ная слава ў паважных людзей, а асабліва ў суседніх ксяндзоў і ўрэшце дзейнасьць на шкоду Касьцёла ў Ёдах. …

Ненавісьці да Кс. Шу-товіча ў яго парафіян няма ані сьледу. Уся парафія нязвычай-на яго любіць і шануе. Маюць да  Кс. Ш. ненавісьць насланыя нам дзеля сеяньня польскай «культуры» розныя чужынцы, як сышчыкі, паліцыянты, ву-чыцялі. Людзі гэтыя з касьцё-лам пераважна ня маючыя ні-чога супольнага маюць сваёй мэтай нішчыць усе праявы бе-ларускага жыцьця. Ясна, што Ксёндз-Беларус, верна служа-чы свайму народу, не даваў спа-добны гэткім асобам. Як да-ведваемся, нават жменя так званай шляхты ў пар. Бара-дзеніцкай да Кс. Шутовіча ня мае ніякай ненавісьці, а толькі, дзеля сваей умысловай аграні-чанасьці, хацела-б, каб у кась-целе ў Барадзенічах ня было зусім мовы беларускай. А гэта нешта цалком іншае ад нена-вісьці да самога пробашча, як пастыра і чалавека.

А йшчэ дзіўней выгля-дае закід Кс. Шутовічу, што ён дзеля таго ня можа астац-ца ў парафіі, што быццам ут-раціў добрае імя ў паважных людзей, асабліва ў суседніх кся-ндзоў!

Праўда, добрага імя Кс. Шутовіч ня мае ў рознага роду сышчыкаў, праўда так-жа, што ня мае ён добрага імені і ў некаторых ксяндзоў суседніх, якія полёнізуюць праз Касьцёл беларускі народ і глу-мяць усялякія яго адраджэн-скія пачынаньні. Але паводле канонічнага права тады ёсьць утрата добрага імені, калі гэ-тае добрае імя пробашч са-праўды ўтраціў недастойным жыцьцём сваім, або сваякоў, з якімі жыве, або калі выявіўся які даўнейшы немаральны ўчынак пробашча. А гэтага ўсяго ніхто ня сьмее закінуць Кс. Шутовічу.

Урэшце трэці закід больш чым дзіўны. Зводзіцца ён да таго, як мы ўжо ўспом-нілі, што Кс. Ш. працаваў на шкоду Касьцёла, што быццам выявілася ў Ёдах. Аказваецца, што тут трэба разумець вось што. Група польскіх авантур-нікаў для полёнізатарскіх мэ-таў пастанавіла забраць на касьцёл праваслаўную царкву ў Ёдах. Рэч ясная. што да та-кой «работы» найлепш было б ужыць мяйсцовага пробаш-ча Кс. Шутовіча, але гэты на такую авантуру не пашоў. Здаецца, што калі-б хто з нас быў большым каталіком, як сам Папеж, дык усёж-дыкі ў гэтай справе прызнаў бы слушнасьць не каму іншаму як Кс. Шутовічу.

Гэткія закіды, аднак пастаўлены Кс. Шутовічу ўладай духоўнай афіцыяльна. Аснова іх, як бачым — прадусім палітычная.

Прыватна …  Арцы-пастыр падчорківае, што Кс. Шутовіч, як ксёндз і як чала-век, дужа добры, але што ён адначасна не тактычны і не разьбітны (nie roztropny) і што прадусім дзеля гэтага пазбаўляецца парафіі. Дапусь-цім, што так. Але адначасна дазволім запытацца, хто з лю-дзей, будучым на такім ці ін-шым грамадзкім становішчы, такіх «грахоў» не дапускаец-ца? Няхай кожнаму адкажа яго сумленьне» .

Арцыбіскуп паабяцаў вернікам, якія склалі да яго дэ-легацыю, што не будзе іх крыў-дзіць і «дасьць другога ксян-дза або Беларуса або ўмею-чага па беларуску». Але новы ксёндз Станіслаў Мажэйка не ўмеў ці не жадаў размаўляць па-беларуску «калі-ж адва-жыцца гэта рабіць, дык хіба толькі дзеля таго, каб абсьмя-яць беларускую мову» і  ніяк не спрыяў беларускай справе . У верасні 1928 г. былы парафі-янін а. Віктара пісаў, што кс. Мажэйка павінен быў пасля Шутовіча «… перарабіць нашу парахвію з беларускай на поль-скую. Вось ён працаваў над гэ-тым шчыра … Але, … у нашай парафіі беларускі дух не аслаб».

 

Пра свой другі, карот-кі, побыт у Лідзе а. Віктар піша ў мемуарах толькі адзін сказ: «Пасьля гэтага быў  я назна-чаны на вікара спярша ў Ліду …» .

Нехта з беларускіх дзе-ячаў наведаў а. Віктара ў Лідзе. Вось што ён напісаў у «Бела-рускай Крыніцы» пра гэты візіт: «Ліда. Будучы надоячы ў Лідзе, захацелася мне пазнаё-міцца з нашым новым вікарым кс. Шутовічам і выразіць яму свой жаль з прычыны таго гвалту, які ён церпіць ад сіль-ных гэтага сьвету.

Але не думайце, чыта-чы, што так лёгка ўбачыцца і пагаварыць з кс. Шутовічам, як гэта на першы пагляд зда-ецца. Каб дайсьці да яго, трэ-ба запасціся вялікай порцыяй нахальства, хітрасьці, а на’т подступу. Ведаючы аб гэтым, я пазваніў на плябанію. Адпёр дзверы нейкі ксёндз і запытаў-ся, чаго мне трэба. На мой адказ, што хацеў-бы відзецца з кс. Шутовічам, ён вельмі па-дазрона аглядзеў мяне з ног да галавы, стаў разпытвацца, хто я такі, скуль, чаго хачу ад кс. Шутовіча, што маю супо-льнага з ім і г.д. Калі я ў чы-стай польскай мове адказаў, што кс. Шутовіч ёсьць маім крэўным і школьным калегай, гэты ксёндз-дапрошчык віда-вочна ўспакоіўся і ненашоўшы нічога «антыпаньствовага» ў маіх словах і агульным выгля-дзе, казаў мне пачакаць у ган-ку, а сам пайшоў у пакой. Праз некалькі мінут выйшаў другі ксёндз невялікага росту, але вельмі тоўсты (верагодна — ксёндз-дэкан Баярунец — Л. Л.), і пачаў нанова рабіць дапрос. Вось тут то я і пазнаў, што маю дзела з старшым, бо ні адзін сышчык, ані сьледавацель мяне так не дапрашываў пад-рабязна, як гэты ксёндз. Хоць я моцна стараўся захаваць су-пакой і адказваць не заікаю-чыся, але гэты тоўсты да-прошчык відаць пазнаў мой подступ, з пагардай адвярнуў-ся ад мяне, нічога не сказаў, а толькі тыкнуў пальцам на схо-ды, што мела значыць — там жыве кс. Шутовіч, і пайшоў у пакой. Я паднімаючыся на сходах сумна разважаў над на-вукай Хрыстуса і паступкамі некаторых яго слуг, як пры-кладам гэты тоўсты ксёндз-дапрошчык. Кс. Шутовіча на-йшоў такім, якім яго знаў з газэт: энэргічным і ахвотным да далейшай працы на ніве ад-раджэння нашага народу. З далейшай гутаркі я пазнаў, што гэта чалавек жалезнай волі, што ніякая бура яго ня зломіць, ніякія гвалты, уціскі не заб’юць яго, што ён жыцьцё сваё сваё зложыць на аўтар адраджэньня нашай Бацькаў-шчыны. Дык памажы-ж яму, Божа, у яго працы і дай яму дачакаць лепшага заўтра!

С. Хлопскі.»

 

На пачатку 1928 г. «Бе-ларуская Крыніца» паведаміла што кс. Шутовіча будуць су-дзіць па арт. 129., частка 1., пу-нкты 3 — 6 К.К. за «падбурэнне адной часткі насельніцтва проці другой». Суд адбыўся ў Браславе ажно 15-га снежня і на падставе амністыі справа а. Віктара Шутовіча была скаса-вана .

У 1928 г. а. Віктар Шу-товіч быў пераведзены ў вёску Тшцяна (Trzciana) каля Лом-жы. З 1929 па 1932 г. служыў у ЗША.

У 1932 г. пераведзены вікарыем і прэфектам у Хора-шчы (Choroszcz) каля Беласто-ка. З вясны 1944 г. па 1945 г. служыў у Чырвоным касцёле Менска. 26 студзеня 1945 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, прысуджаны да 10 гадоў тур-мы. Выйшаў на волю 20 сака-віка 1955 г., з 1956 г. нелега-льна служыў у Барысаве, дзе і памёр 1 сакавіка 1960 г.

А. Віктар Шутовіч з’яўляецца складальнікам збо-рніка «Калядныя песьні», вы-дадзенага Нінай Абрамчык у Берліне і аўтарам драмы «950 гадоў хрысціянства на Бела-русі».

 

«Розум свеціць і ў цемры…»

(Думкі пасля прачытання кнігі)

Нядаўна выйшла з друку чар-говая кніга вядомага беларускага па-эта Яўгена Гучка. Яе своеасаблівасць не толькі ў інтрыгуючай назве «Маё пяцікніжжа», якая ў нейкай ступені асацыюецца з філасофскім пачаткам, а і ў тым, каму аўтар яе прысвячае: «Усім, сабе і нікому прысвячаецца». Апошняя фраза, на маю думку, не толькі зацікаўлівае чытача сваёй не-звычайнасцю, а яшчэ яна адначасова дае зразумець, што аўтар не навязвае свайго пункту гледжання на тую ці іншую праяву жыцця, а нібыта выму-шае чытача на дыскусію з самім сабою, з усімі, каб выкрышталізаваць з на-груваджаных зямных праблем дра-бінку нябеснай ісціны. Відаць, з гэтай нагоды ў паэта нарадзіліся наступныя радкі:

Даеш інфармацыю-факт,

А яны, няўдзячныя,

                  цёмныя, вінавацяць мяне,

Маўляў, сваю думку навязваю. (с. 475)

 

Паэтычна-філасофскае ад-ценне маюць і назвы кніг у «Пяці-кніжжы»: «Мая дама» (гэта Паэзія), «Сум аблокаў», «Не ўпісаўся ў пава-рот», «Законы неба не адмяняюцца», «Асарці». Аб глыбіні і шырыні раз-важанняў і думак паэта сведчаць і назвы раздзелаў у кнігах: «Законы Да-бра — уверх нагамі», «Бы перапёлка ў жыце», «Мы сягоння такія», «Краіна небазабыцця», «Маладзее чалавек пры справе», «Бойся каўтуна ў гала-ве» і інш.

У сваіх разважаннях аўтар кні-гі балансуе на мяжы духоўнага і ма-тэрыяльнага (нябеснага і зямнога), шукае сувязь і адасобленасць, залеж-насць і самастойнасць паміж гэтымі катэгорыямі-паняццямі.

Творчасць паэта ахоплівае ка-лі не ўсе, то бальшыню тых праблем, з якімі сутыкаецца кожны чалавек, а значыць і народ. Ды і наогул, уся па-эзія Я. Гучка арыгінальная: многія двух-, трох-, чатырохрадкоўі могуць служыць эпіграфамі, а то і тэмамі для артыкулаў і дыскусій філасофскага, патрыятычнага, грамадска-палітыч-нага, культурнага і інш. кірункаў.

Чалавек — багаты на словы,

А на справы, вядома —

Дух. (с. 776)

 

*   *    *

Народ не тады народ,

Калі да яго звяртаецца хтосьці;

Народ тады — ёсць народ,

Калі да сябе ён звяртаецца сам.

(с. 690)

 

Яны могуць успрымацца як аўтарскія афарызмы і прыказкі:

Трава вышэй калена,

А ці будзе з яе сена. (с. 203)

 

*   *   *

Не такі ён ўжо і леў,

Калі сам ідзе у хлеў. (с. 172)

 

*   *   *

Ад продкаў здрады

Заўжды нашчадкі маюць страты.

(с. 217)

 

У сваёй творчасці паэт-публі-цыст шырока асвятляе і выказвае сваё бачанне ўзаемаадносін, такіх няпро-стых і супярэчлівых, паміж асобай і грамадствам, а наступныя радкі нібы падводзяць рысу пад яго думкамі.

Я нікому нічога не вінен,

Як і ніхто нічога не вінен мне,

Але мы кожны — цэлага палавіна,

А без цэлага нічога не будзе, не.

Ні ў любові, ні ў працы, ні ў барацьбе…

Даўно гэта зверыў я сам на сабе.

(с. 25)

 

Аўтар, аналізуючы няпрос-тыя для беларускага народа гістары-чныя падзеі і рэаліі сучаснасці, не гу-бляе веру ў адраджэнне Бацькаўшчы-ны і аптымістычна заяўляе:

І ўсё ж Беларусь не знікне

                                     і не сатрэцца,

Нідзе ёй, крынічнай, не дзецца…

Хто сабой ахвяруе з ёю у сэрцы,

Усё гэта Творцу перадаецца. (с. 295)

 

Любоў да роднай мовы, не-прымірымасць з яе другарадным ста-тусам у дзяржаве, якая носіць яе на-зву — Беларусь, пошукі і выкрыццё адказных і вінаватых ва ўзнікненні і існаванні гэтай, так доўга невыра-шальнай праблемы, праходзіць чыр-вонай ніццю праз усю паэзію Яўгена Гучка.

…Але нідзе роднай мовы

Не адпраўляюць у смецце. (с. 303)

 

*   *   *

За мову зацята трымаюцца тыя,

Хто — нібыта са сталі,

Выракаюцца ж мовы тыя,

Што пластылінавымі сталі. (с. 306)

 

*   *   *

Калі вы здольныя і разумныя

Адмыслова,

Дык чаму ж не даецца вам

Беларускае слова?

 

Ёсць у кнізе і такія радкі, якія лёгка запамінаюцца:

Калі ўжо замест «Не бойся»

Будуць казаць беларусы: «Смялей!»? (с. 558)

Пытанне нібыта рытарычнае, але на яго трэба адказаць кожнаму з нас, адказаць самому сабе, адказаць перад усімі. Гэта і будзе рух у буду-чыню Беларусі.

З іроніяй піша аўтар і пра адмоўныя звычкі і рысы характару людзей (крывадушнасць, падхалім-ства, зайздрасць, баязлівасць, п’янства і інш.):

У яго заўжды турбота:

Незаўважаным быць за плотам.

(с. 175)

 

*   *   *

У кожнага хамелеона

На дзень па некалькі сезонаў. (с. 190)

 

*   *   *

Яго смеласць — то нахабства,

Праяўляецца ў прасторы рабства.

(с. 170)

 

Па-справядлівасці трэба ад-значыць, што паэзію Яўгена Гучка немагчыма прааналізаваць да канца, уставіць у нейкія рамкі — яна шмат-тэмная, рознапланавая. Чытач, безу-моўна, мае права пагаджацца ці супя-рэчыць аўтару, але, узяўшы ў рукі «Пяцікніжжа», абыякавым ён не за-станецца. Хочацца дадаць, што паэт улюблёны ў сваю малую радзіму — Слуцк, таму, відаць, на вокладцы мы бачым старажытную Слуцкую браму.

 

Віншуем аўтара, чытачоў, выдаўцоў (ІБГК) з выхадам кнігі. Па-жаданнем усім нам будуць радкі з кнігі:

Няхай супакаення нам не будзе,

Няхай трывожыць нас

І Беларусь нябесная таксама. (с. 451)

 

Надзея Сармант.

 

Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскай і Лідскай гарадской арганізацый Грамадскага аб’яднання ТБМ імя Ф. Скарыны пройдуць 2 верасня 2017 г. у 11.00 на 3-м бібліятэчным філіяле ў мікрараёне Маладзёжны г. Ліды.

Спіс дэлегатаў вызначаюць рады арганізацый, а таксама кіраўнікі суполак ТБМ.

 

Да ведама сяброў ТБМ г. Менска.

5 верасня ў 18.00 у сядзібе ТБМ

(г. Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца справаздачна-выбарчы сход сяброў Ленінскай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска.

 

У Зэльве прэзентавалі «Гісторыю Сапегаў» і прыгадалі Пятра Марціноўскага

У прыходскім доме Зэльвенскай Свята-Троіцкай царквы адбылася прэзентацыя кнігі «Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы. Маёнткі. Фундацыі», якую склаў Яўстах Сапега. Але перад пачаткам самой прэзентацыі, выступоўцы згадалі пра былога кіраўніка зэльвенскага раённага літаратурнага аб’яднання «Зоры над Зальвянкай» Пятра Марціноўскага (1932-2006).

Пятро Марціноўскі жыў у вёсцы Дзярэчын, працаваў настаўнікам у мясцовай школе. Яго хату ў Дзярэчыне творчая моладзь і пісьменнікі жартам называлі «Домам літаратараў». Там пабывалі і гасцілі дзесяткі пісьменнікаў, гісторыкаў, краязнаўцаў. Пётр Марціноўскі добра ведаў і сябраваў з Ларысай і Янкам Геніюшамі. У 2002 годзе ён выдаў у Слоніме кнігу ўспамінаў пра Ларысу Геніюш «Наша Лорка». Светлымі згадкамі пра Пятра Марціноўскамі падзяліліся Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын, Валянцін Дубатоўка, Юрка Голуб, дачка Таццяна. Сяргей Чыгрын прапанаваў выдаць кнігу ўспамінаў пра Пятра Марціноўскага.

Пасля згадкі пра Пятра Марціноўскага, Міхась Скобла прэзентаваў кнігу «Гісторыя Сапегаў». Бо менавіта ён з’яўляўся каардынатарам выдання і рэдактарам. А фінансавала кнігу кампанія Wargaming, якую ўзначальвае былы вучань Пятра Марціноўскага, выпускнік Дзярэчынскай СШ Уладзімір Кіслы, а дачка Пятра Марціноўскага ў гэтай кампаніі працуе галоўным бухгалтарам. Пра кнігу «Гісторыя Сапегаў» Міхась Скобла сказаў, што гэта своеасаблівая энцыклапедыя роду Сапегаў. На яе старонках публікуюцца 85 жыццяпісаў найбольш выдатных яго прадстаўнікоў, сярод якіх канцлер Леў, гетман Казімір Ян, генерал артылерыі і ўдзельнік паўстання 1794 года Францішак, мецэнат паўстання 1830 года Яўстах Каятан і іншыя. У кнізе таксама прапануюцца апісанні 72 сапегаўскіх маёнткаў і фундацый, нарысы па генеалогіі і геральдыцы Сапегаў, спісы пасадаў, займаных імі ў ВКЛ.

Аксана Фок,

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва. Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *