НАША СЛОВА № 36 (1343), 6 верасня 2017 г.

Аўторак, Верасень 12, 2017 0

Дні беларускага пісьменства

ў Полацку

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства пра-ходзілі ў Полацку з 1 да 3 ве-расня. У самым старажытным  горадзе Беларусі святкавалі адразу тры святы: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, Дзень пісьменства і 1155-год-дзе горада

Намеснік Прэм’ер-міні-стра Васіль Жарко зачытаў прывітанне гасцям Дня бела-рускага пісьменства, накіра-ванае Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Ад сябе асабіста віцэ-прэм’ер таксама звярнуўся да гасцей мерапрыемства, у тым ліку, каб павітаць тых, хто ад-мыслова прыбыў на святкаван-не з іншых дзяржаў.

Васіль Жарко, у пры-ватнасці, адзначыў, што Дзень беларускага пісьменства з’яў-ляецца амаль аднагодкам суве-рэннай і незалежнай Беларусі.

— Святкуючы Дзень бе-ларускага пісьменства, мы ад-даем даніну павагі ўсім тым, хто стварыў нашы дзяржаўнасць, культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мас-тацтва, — сказаў ён.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў сваю чаргу выказаў меркаванне, што цяперашняе свята — гэта падстава для таго, каб азірнуц-ца на гістарычнае мінулае бе-ларускага народа і падумаць, што было б, калі б не было свя-тых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, першадрукара Францішка Скарыны. «Цяжка сабе ўявіць, але гэта падстава для разважання», — лічыць іерарх. На яго думку, гэтыя людзі, якія ўнеслі гэтакі важкі ўклад у беларускую гісторыю і культуру, далі такі зарад эне-ргіі, які і дагэтуль натхняе ін-шых на вялікія творчыя спра-вы.

— Хачу сказаць, што літаральна некалькі тыдняў та-му яшчэ адзін выдатны плод быў прынесены Беларускай праваслаўнай царквой нашаму народу. Больш за 25 гадоў нашы навукоўцы, лінгвісты, славісты, перакладчыкі праца-валі над перакладам кніг Свя-тога Пісання Новага Запавету. І сёння ў Полацку мы прэзента-валі Новы Запавет на сучаснай беларускай мове. Хачу ска-заць, што гэта таксама гістары-чная падзея, яшчэ адзін крок для таго, каб нашы людзі спаз-навалі Бога, вучыліся любіць адзін аднаго, маглі бачыць жыц-цё ў міры, згодзе і аднадумстве, — перакананы мітрапаліт Павел.

Ганаровымі гасцямі сё-летняга Дня пісьменства былі старшыня ТБМ Алег Трусаў і першы намеснік Алена Анісім.

Адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска бе-ларускай дзяржаўнасці» ста-лася адной з самых важных свя-точных імпрэзаў 2 верасня. Скульптар Уладзімір Піпін.

Адразу пасля адкрыцця каля памятнага знака адбылася яшчэ адна ўрачыстасць — цырымонія ўганаравання лаўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Яна была заснаваная ў 1993-м годзе пісьменнікам Алесем Аркушам. Ёй уганароўваюцца аўтары беларускіх кніг, выдадзеных на працягу апошняга года. Селета лаўрэатам прэміі быў прызнаны Міхась Скобла.

БелТА, Радыё Свабода.

185 гадоў з дня нараджэння Людвіка Нарбута

Людвік Тэадор НАР-БУТ (7 верасня 1832, в. Шаў-ры, Лідскі павет — 4 траўня 1863, адзін з кіраўнікоў паў-стання 1863-64 на Беларусі і ў Літве.

Людвік Нарбут нара-дзіўся ў сям’і архітэктара, ін-жынера і вядомага гісторыка Літвы Тодара Нарбута. Вучы-ўся ў Лідскім павятовым ву-чылішчы, потым у Віленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 быў арыштаваны за спробу ства-рыць «общество патриотов с целью пронзвести восстание». У сакавіку 1851 публічна пака-раны розгамі і аддадзены ў салдаты.

Служыў на Каўказе, атрымаў званне афіцэра рус-кай арміі. З 1859 у адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербяні-шкі, недалёка ад Шаўроў.

Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з К. Ка-ліноўскім, бываў на канспіра-тыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Ад-ным з першых арганізаваў пар-тызанскі аддзел на Беларусі, з якім 3 месяцы (люты-красавік 1863) паспяхова вёў барацьбу супраць карнікаў. 13 лютага загадам Віленскага рэвалю-цыйнага камітэта быў прызна-чаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстан-цкіх улад меў званне палкоў-ніка. Загінуў у баі.

Вікіпедыя.

 

100 гадоў з дня нараджэння Язэпа Сажыча

Язэп САЖЫЧ (5 вера-сня 1917, в. Гарадзечна, сёння Наваградскі раён — 19 лістапада 2007, Эн-Арбар, штат Мічы-ган, ЗША) — беларускі грамад-ска-палітычны дзяяч, вайско-вец. Скончыў польскую гім-назію ў Наваградку, дагэтуль пэўны час навучаўся ў бела-рускай гімназіі. У 1938 мабі-лізаваны ў польскае войска, дзе быў пасланы навучацца ў шко-ле падхаружых у Торуні, якую скончыў у званні сяржанта.

Удзельнік нямецка-по-льскай вайны 1939 г. ад самага яе пачатку, камандзір звяза. 14 верасня быў цяжка паранены ды трапіў у нямецкі палон. Быў пераведзены ў шпіталь у Лодзі, адкуль праз Беласток і Бара-навічы вярнуўся ў Наваградак. Працаваў скарбнікам у сельпо, пасля паступіў на ўлікова-эка-намічны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. З нападам Герма-ніі на Савецкі Саюз быў мабі-лізаваны ў Чырвоную Армію, але дэзертыраваў і вярнуўся ў Львоў. Супрацоўнічаў з Арга-нізацыяй украінскіх нацыяна-лістаў, працаваў у харчовай краме.

Пазней вярнуўся ў На-ваградак, дзе ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вай-сковых адзінак. Служыў у Бе-ларускай дапаможнай паліцыі. Улетку 1942 прызначаны ка-мендантам падаафіцэрскай школы Беларускае народнае самапомачы.  Напачатку 1944 увайшоў у Беларускую краё-вую абарону, кіраваў ротай. У чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ахове Другога Ўсебеларускага кангрэсу, тады ж уступіў у Беларускую незалежніцкую партыю. Канец вайны сустрэў у Цюрынгіі, там і ажаніўся з Барбарай Мазурай. Пера-браўся з сям’ёй у Гесэн. Там у яго нарадзілася дачка Алена. Вывучаў медыцыну ў Мар-бургскім універсітэце, аднача-сова працаваў на сухотнай станцыі. У 1950 г. з дыпломам лекара выехаў у ЗША. Праца-ваў анестэзіёлагам. У 1961 г. у яго нарадзіўся сын Язэп. Стаў адным з заснавальнікаў аддзела Беларуска-амерыканскага за-дзіночання ў штаце Мічыган. У 1952 г. прызначаны палкоў-нікам беларускага войска. З 1953 г. — сябар Рады БНР. За-снаваў аддзел Згуртавання бе-ларускіх ветэранаў у Дэтрой-це, выконваў абавязкі сакрата-ра ў справах ветэранаў пры Радзе БНР. У 1982-1997 — стар-шыня Рады БНР. У сакавіку 1993 удзельнічаў у святкаванні 75-й гадавіны незалежнасці Беларусі ў Менску.

Вікіпедыя.

 

Пайшоў ад нас Беларус

Памяці Ўладзіміра Масакоўскага

Уладзімір Масакоўскі з самага пачатку перамен у Беларусі мроіў аб суверэнітэце сваёй дзяржавы. Будучы інжынерным работнікам, Уладзімір рабіў працоўныя справаздачы выключна на роднай мове, стаў адным з першых сяброў Беларускага Народнага Фронту, Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусі, сябрам ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Уладзімір пісаў вершы, збіраў матэрыялы па гісторыі роднага краю, збіраўся выдаць кнігу…

Светлая памяць аб гэтым чалавеку захаваецца ў сэрцах людзей, з якімі Ўладзімір працаваў на карысць нашай Бацькаўшчыны.

Сябры ТБМ Салігорска.

 

Няпросты шлях ТБМ

(Развагі напярэдадні з’езду)

Наша арганізацыя, за-снаваная з ініцыятывы Народ-нага паэта Беларусі Ніла Гіле-віча, была створана на піку са-вецкай перабудовы ў 1989 г. Падчас стварэння існавалі роз-ныя думкі наконт мэтаў і зада-чаў арганізацыі, але вызнача-льным стала тое, што ў яе маглі ўступіць любыя грамадзяне БССР і СССР, якія любілі і шанавалі беларускую мову не-залежна ад іх партыйнасці, кан-фесійнасці, нацыянальнасці і сталага месца жыхарства.

Неўзабаве былі абвеш-чаныя выбары ў ВС БССР у лютым-сакавіку 1990 г., і тады многія ацанілі ролю ТБМ у гэ-тым працэсе, бо гэтая арганіза-цыя атрымала права на вылу-чэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў і ў ВС БССР. Так сталася, што ў ВС БССР ХІІ склікання ад ТБМ трапіла 13 дэпутатаў, у тым ліку Зянон Пазьняк, Ніл Гілевіч і Алег Трусаў (аўтар гэтых радкоў). У мясцовыя саветы, асабліва ў Менскі гарадскі савет, прайш-ло некалькі сотняў дэпутатаў, якія прынцыпова гаварылі і працавалі на роднай беларус-кай мове.

Яшчэ перад выбарамі, у канцы 1989 г. і ў студзені 1990 г., сябры ТБМ падрыхтавалі важны заканадаўчы акт і па-спрыялі таму, што ВС БССР ХІ склікання прыняў вельмі неабходны закон «Аб мовах у БССР» і абвясціў беларускую мову дзяржаўнай на тэрыторыі БССР.

У 1991-1994 гг. назіра-ецца росквіт ТБМ. Арганіза-цыя мела свае структуры ў бо-льшасці раёнаў краіны, выпу-скала кнігі, брашуры і іншую друкаваную прадукцыю, нала-дзіла выпуск сваёй газеты «На-ша слова», якая фінансавалася ў асноўным з дзяржаўнага бюд-жэту, мела фінансавыя льготы ў розных сферах сваёй дзей-насці. Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. і, асабліва, пасля травеньскага рэферэн-думу 1995 г. для ТБМ надыш-лі цяжкія часіны. Арганізацыю пазбавілі ўсіх ільготаў, абклалі рознымі падаткамі, выставілі велізарныя рахункі за арэнду офіса ТБМ па вул. Румянцава ў Менску. На некалькі месяцаў спыніўся выпуск газеты «Наша слова», бо з-за адсутнасці гро-шай звольнілася ўся былая рэ-дакцыя газеты.

У самы цяжкі час, у 1997 г., кардынальна змянілася кіраўніцтва ТБМ, і на яго чале стаў вядомы беларускі паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бу-раўкін. Новаму кіраўніцтву ТБМ у неверагодна складаных умовах з дапамогай беларускай дыяспары ўдалося знайсці гро-шы, каб сплаціць даўгі, вяр-нуць апячатаны пусты офіс ТБМ, адкуль усю маёмасць за запазычанасць вывезлі ў нейкі падвал, або разабралі па хатах на захоўванне актывісты ТБМ.

У Лідзе, дзякуючы Станіславу Судніку, быў адно-ўлены выпуск газеты «Наша слова». Да 1999-2000 гг. былі адноўленыя і зноў зарэгістра-ваныя мясцовыя структуры ТБМ у колькасці ад 60 да 65 арганізацый.

У 1999 г. на чарговым з’ездзе Раду ТБМ узначаліў аўтар гэтых радкоў Алег Тру-саў. Больш падрабязна пра гісторыю дзейнасці ТБМ за апошнія 25 гадоў можна пра-чытаць у двух выданнях «Ле-тапіс ТБМ 1989-2009″ і «Ле-тапіс ТБМ 2009-2014 гг.»

Сёння ТБМ з’яўляецца заснавальнікам дзвюх газет «Наша слова» і «Новы час», ча-сопіса «Верасень», некаторых рэгіянальных выданняў, мае свой сайт, офіс у цэнтры Мен-ска, дзе штодня па буднях ад-бываюцца розныя мерапры-емствы і выставы, выдае паш-тоўкі, буклеты, календары, зборнікі навуковых канферэн-цый, здымае відэа-фільмы і, галоўнае, ужо год як у бела-рускім парламенце ёсць наш прадстаўнік Алена Анісім.

Пасля праведзенай у апошнія гады перарэгістрацыі ўсіх сяброў ТБМ у базе дадзе-ных зарэгістравана больш за шэсць тысяч сяброў, значная частка якіх мае пасведчанне сябра ТБМ. Ва ўсіх абласцях Беларусі актыўна дзейнічаюць нашыя арганізацыі і суполкі.

І можна падумаць, што ўсё бясхмарна, але ёсць вельмі вялікія праблемы, пра якія я хачу распавесці.

Першая праблема — гэта праблема пакаленняў. У апош-нія гады адышлі ў лепшы свет дзясяткі актыўных сяброў і за-снавальнікаў ТБМ, сярод іх два першыя кіраўнікі нашай арганізацыі Ніл Гілевіч і Ге-надзь Бураўкін. Значная частка кіраўнічага органа, Рады ТБМ, якая зараз налічвае 54 чалавекі, гэта людзі пенсійнага ўзросту, прытым некаторыя ўжо пера-адолелі восьмы дзясятак свай-го няпростага жыцця. Тая ж праблема і ў рэгіёнах. Таму нам трэба ўжо на гэтым з’ездзе пра-весці ратацыю кіраўнічых кад-раў і абраць у нашую Раду лю-дзей энергічных і значна мала-дзейшых.

Другая, яшчэ большая праблема — гэта вялікая пасіў-насць нашага грамадства, дзя-куючы шматгадовым намаган-ням дзейнай улады. З шасці ты-сяч сяброў ТБМ актыўных людзей толькі некалькі сотняў. Астатнія жывуць сваім што-дзённым жыццём, не спяша-юцца выпісваць нашыя газеты, каб іх чытаць і адначасова падтрымаць, не імкнуцца пла-ціць сяброўскія складкі, ужо не кажучы пра ахвяраванні. Аднак ад сяброўства ў ТБМ яны не адмаўляюцца, перыя-дычна наведваюць нашыя ме-рапрыемствы, актыўна ставяць свае подпісы пад нашымі зва-ротамі, распаўсюджваюць ся-род знаёмых нашыя ўлёткі і газеты, што таксама нядрэнна, але ў лепшым выпадку толькі для новых сяброў арганізацыі, а не для сталых яе чальцоў.

У адрозненні ад іншых партый і грамадскіх арганіза-цый, якія ўжо даўно маюць ты-сячу сяброў толькі на паперы, больш за тры-чатыры тысячы сяброў ТБМ існуюць рэальна і працягваюць з’яўляцца сяб-рамі арганізацыі (паколькі база вялікая і звесткі на некаторых сяброў былі пададзены няпоў-ныя, то не з усімі сябрамі можна звязацца і спраўдзіць іх статус у арганізацыі). З гэтымі людзь-мі трэба працаваць, шукаючы новыя формы грамадскай ра-боты, магчыма, больш актыўна выкарыстоўваючы сацыяль-ныя сеткі.

Паколькі я ўжо даўно аб’явіў аб сваім сыходзе з па-сады старшыні ТБМ, я заклі-каю вас прыняць актыўны ўдзел у чарговым з’ездзе ТБМ, вылучаць для ўдзелу ў ім ак-тыўных і разумных дэлегатаў і абраць новае кіраўніцтва, якое здолее не толькі захаваць тыя здабыткі, якія даўно мае наша арганізацыя, але і пашырыць наш уплыў у грамадстве, асаб-ліва ў рэгіёнах.

Для правядзення з’ез-ду патрэбныя грошы, а гэта як мінімум дзве-тры тысячы но-вых беларускіх рублёў. Калі хоць палова нашых сяброў да-шле на нашыя рахункі ў вера-сні па адным рублі ахвяра-ванняў (падкрэсліваю, толькі па адным рублі), ці заплоціць сяброўскія складкі за гэты год (хто не паспеў гэта зрабіць), мы зможам правесці наш з’езд на добрым, прафесійным узроўні.

Я спадзяюся на вашую актыўнасць, дасведчанасць і руплівасць.

З вялікай павагай і па-шанай да вас,

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў.

 

Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскай і Лідскай гарадской арганізацый ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

2 верасня 2017 г. на Лідскім бібліятэчным філіяле № 3 прайшлі справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лід-скай і Лідскай гарадской арга-нізацый ТБМ.

На канферэнцыях пры-сутнічалі прадстаўнікі ўсіх асноўных структур ТБМ Лід-скага раёна, а таксама сябар ТБМ з Радуні Віталь Купле-віч.

Асноўны даклад аб дзе-йнасці лідскіх арганізацый ТБМ рабіў старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, дадатковае паведамленне зрабіў старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Ля-вон Анацка. Даклад зрабіў старшыня рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Міхась Бурачэўскі, паве-дамленне — рэвізор Лідскай арганізацыі ТБМ Юрась Дзя-шук. Выступілі намеснік стар-шыні Лідскай гарадской аргані-зацыі ТБМ Сяргей Чарняк, старшыня Ёдкаўскай суполкі ТБМ Валер Мінец і інш.

У выніку дзейнасць Лідскай арганізацыі ТБМ і Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ была прызнана здаваль-няльнай. Даклады старшыні рэвізійнай камісіі Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ і па-ведамленне рэвізора Лідскай арганізацыі ТБМ прыняты да ведама.

Праведзены выбары кі-раўніцтва лідскага ТБМ на но-вую кадэнцыю.

Рада Лідскай арганіза-цыі ТБМ абрана ў складзе.

  1. Анацка Лявон (г. Ліда), ста-ршыня;
  2. Трафімчык Сяргей (в. Бе-ліца), намеснік старшыні ;
  3. Суднік Станіслаў (г. Ліда);
  4. Мінец Валер (в. Шырокае);
  5. Дычок Сяргей (г. Бярозаў-ка).

Рэвізорам абраны Юрась Дзяшук (г. Бярозаўка).

Рада Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ абрана ў складзе:

1 Суднік Станіслаў, старшыня;

  1. Чарняк Сяргей, намеснік старшыні;
  2. Мальцава Ганна, намеснік старшыні;
  3. Лазоўскі Алег;
  4. Мельнік Міхась;
  5. Гузоўская Яніна.

Рэвізійная камісія Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ абрана ў сладзе:

  1. Бурачэўскі Міхась, стар-шыня;
  2. Круцікаў Уладзімір;
  3. Сідарэнка Сяргей.

Кіраўнікамі суполак ТБМ г. Ліды зацверджаны:

— Цэнтральная — Кру-цікаў Уладзімір;

— Слабадская — Сіда-рэнка Сяргей;

— Маладзёжная — Мель-нік Міхась;

— Паўднёвая — Суднік Алена;

— Паўночная — Маль-цава Ганна;

— “Белтэксоптык” і Рас-лякоўская — Гузоўская Яніна;

— Абутковай фабрыкі — Краўцоў Генадзь.

Абраны дэлегаты на з’езд ТБМ 29 кастрычніка:

сябры Рады _

  1. Суднік Станіслаў;
  2. Чарняк Сяргей;

ад Лідскай гарадской арганізацыі —

  1. Лазоўскі Алег;
  2. Мальцава Ганна;

ад Лідскай арганіза- цыі —

  1. Анацка Лявон;
  2. Дычок Сяргей;
  3. Дзяшук Юрась;

ад Ёдкаўскай суполкі —

  1. Мінец Валер.

Справаздачныя сходы Бярозаўскай і Ёдкаўскай су-полак пройдуць у належныя для іх тэрміны.

Асаблівасцю канфе-рэный можна лічыць, што ўпе-ршыню была выказана падзяка Лідскаму выканкаму за пад-трымку беларускай мовы. Па-дзяка была выказана і Лідска-му піўзаводу.

Наш кар.

Справаздача

Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” за 2014-2017 гады

2 верасня 2017 г.             г. Ліда

Папярэдняя канферэнцыя ад-былася 18 верасня 2014 года.

Колькасць сяброў, якія стаялі на ўліку ў Лідскай гарадской арга-нізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” мянялася ад 50 чалавек да 100. Агу-льная база сяброў ТБМ па Лідзе ўклю-чае каля 500 чалавек, намеснік стар-шыні Сяргей Чарняк узяў яе ў рабо-ту, каб вярнуць да актыўнай дзейнасці хаця б частку сяброў.

У гарадской арганізацыі дзей-нічалі суполкі:

— Паўднёвая (6 чал.);

— Цэнтральная (30 чал.);

— Слабадская (5 чал.);

— Паўночная (5 чал.);

— Раслякоўская (3 чал.);

— Маладзёжная (3 чал.);

— “Белтэксоптык” (5 чал.);

— Абуткотвая фабрыка (12 чал.).

Нам не ўдалося аднавіць дзей-насць ТБМ у Лідскім каледжы. Праца з кіраўніцтвам каледжа па арганізацыі далейшай дзейнасці ТБМ у каледжы поспеху не мела. Усе абяцанні адмі-ністрацыі засталіся  абяцаннямі. Пара-даксальна, але там няма ні аднаго вы-кладчыка беларускай мовы, які прая-віў бы ініцыятыву і ўзначаліў ТБМ каледжа. Тым не менш па Лідскім каледжы мы рукі не апускаем. Будзем спрабаваць аднавіць арганізацыю. Працягваюцца і мерапрыемствы ў каледжы: ідуць агульннанацыяна-льныя дыктоўкі, праводзяцца літара-турныя сустрэчы, студэнты каледжа запрашаюцца на мерапрыемствы ў бібліятэку. Абазначылася магчымасць аднавіць дзейнасць ТБМ у Музыч-ным каледжы.

Стараннямі Лявона Анацкі была створана суполка ТБМ на Абут-ковай фабрыцы.

У 2011-2014 гадах Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўзаемадзейнічала з Бярозаўскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” (старшы-ня Сяргей Дычок). Вынікам гэтага ўзаемадзеяненя стала аднаўленне дзейнасці Ёдкаўскай суполкі ТБМ (стаіць на ўліку ў выканкаме). Стар-шынём суполкі абраны Валер Мінец. Суполка вядзе вельмі актыўную дзейнасць.

Пра ўзаемадзеянне з Лідскай арганізацыяй (старшыня Лявон Ана-цка) мы не гаворым, паколькі стру-ктурна мы частка гэтай арганізацыі.

Арганізацыя знайходзілася ў рэжыме дыялогу з органамі ўлады, у першую чаргу з аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аддзе-лам адукацыі, а таксама з іншымі ўладнымі структурамі. Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўваходзіць у склад Каардынацыйнай рады палі-тычных партый і грамадскіх аргані-зацый пры Лідскім райвыканкаме.

У справаздачны перыяд уста-ляваліся самыя цесныя адносіны з Лід-скай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы, Лідскім цэнтрам ку-льтуры і народнай творчасці, Лідскім дабрачыннем Беларускай праваслаў-най царквы. Захаваліся цесныя ста-сункі з Лідскім музеем і асабліва з лі-таратурным філіялам. З грамадскіх арганізацый найбольш цеснае су-працоўніцтва было з літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры “Лід-скай газеце”, Таварыствам польскай культуры, рухам “За свабоду”, ГА БНФ “Адраджэнне”.

Па асобных мерапрыемствах адбывалася супрацоўніцтва з іншымі структурамі.

 

Асноўнай задачай, якую вы-рашала арганізацыя — гэта забеспя-чэнне выдання газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”. І хоць фа-рмальна газету і “Лідскі летапісец” выдае Установа інфармацыі “Выда-вецкі дом ТБМ”, гарадская аргані-зацыя вырашае ў гэтым працэсе свае задачы, а менавіта, развязвае нека-торыя пытанні фінансавання.

Паколькі папярэдняя канфе-рэнцыя праходзіла 18 верасня 2014 года, то за гэты перыяд выйшла 154 нумары “Нашага слова”. Выйшла 12 нумароў “Лідскага летапісца”. У 2017 годзе выйшаў 1000-ны нумар “На-шага слова” ў Лідзе. Мы выправілі сітуацыю з “Лідскім летапісцам”, лік-відавалі адставанне, якое вісела над часопісам. Зараз фармальнае адста-ванне адзін нумар.

Актыўна абнаўляўся сайт га-зеты “Наша слова” naszaslowa.by, дзе размяшчаецца таксама і “Лідскі ле-тапісец”.

Выйшаў 8-мы нумар літара-турна-мастацкага альманаха “Ад лідскіх муроў”.

Акрамя таго сябры аргані-зацыі выдалі шэраг кніг

У Лідзе рыхтаваліся края-знаўчыя календары на матэрыяле Га-радзеншчыне на 2015, 2016 і на 2017 гады. Укладальнік А. Пяткевіч, рэдак-тар С. Суднік. Рыхтуецца каляндар на 2018 год. Выдадзены насценны каляндар на 2017 г., прысвечаны гісторыі “Нашага слова”.

Па замове цэнтральнай ся-дзібы ТБМ у Лідзе былі выдадзены:

“Летапіс дзейнасці грамад-скага аб’яднання “Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Ска-рыны”, 2009 — 2014”;

“Моўныя правы і іх абарона”, матэрыялы Міжнароднай канферэн-цыі 28 сакавіка 2015 г. Т. 1 і 2.

Мелі месца іншыя выданні.

 

Асноўным партнёрам Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны была Лідская біб-ліятэчная сістэма: Лідская раён-ная бібліятэка і філіялы.

У справаздачны перыяд ішлі Лідскія чытанні:

— 15 красавіка 2015 г. у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пра-йшлі ІІІ Лідскія чытанні, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння бацькі беларускай нацыі Францішка Багу-шэвіча. У чытаннях прынялі ўдзел прадстаўнікі Лідскай гарадской ар-ганізацыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»; навуковыя супрацоўнікі  ДУ «Лідскі гістарычна-мастацкі музей»; біблія-тэкары ДУК «Лідская раённая біблія-тэка імя Янкі Купалы»; школьныя краязнаўцы Лідскага раёна; настаўнікі гісторыі школ г. Ліды.

— «Афіцыйнай беларускай школе на Лідчыне — 100 год» — менавіта так гучала тэма навукова-практычнай канферэнцыі «IV Лідскія чытанні», якая адбылася 27 красавіка 2016 г. у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы, і на якую былі запрошаны гісторыкі, краязнаўцы, музейныя ра-ботнікі, настаўнікі, метадысты, наву-чэнцы. На працягу трох гадзін га-ворка вялася не толькі аб гісторыі беларускай школы ў нашым рэгіёне, але і ўвогуле аб гісторыі ўстаноў адукацыі на Лідчыне.

Да 500-годдзя ад пачатку бе-ларускага кнігадрукавання была прымеркавана навуковая канферэн-цыя «Пятыя лідскія чытанні», якая адбылася 19 красавіка ў Лідскай раён-най бібліятэцы імя Янкі Купалы. На мерапрыемства былі запрошаны ра-ботнікі бібліятэк, мясцовыя края-знаўцы, а таксама краязнаўцы са Слоніма і Дзятлава. Падчас работы навуковай канферэнцыі ў канферэнц-зале бібліятэкі дзейнічала кніжная вы-става «Узрасло буйным коласам зерне Скарыны», прысвечаная гісторыі друкаванай кнігі на Беларусі.

 

Быў заснаваны літаратур-ны конкурс імя Веры Навіцкай “Да-рослыя дзецям”. Прайшлі два эта-пы:

— 17 снежня 2014 г. у кан-ферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося падвядзенне вы-нікаў 1-га конкурсу. Кампетэнтнае жу-ры вырашыла, што ў конкурсе бу-дуць вызначаны два пераможцы. Імі сталі Ўладзімір Васько і Станіслаў Суднік. Акрамя дыпломаў, перамо-жцам былі ўручаны і сапраўдныя прэміі. Астатнія ўдзельнікі конкурсу былі заахвочаныя дыпломамі за ўдзел, а Ірына Сліўко атрымала спецыяльны дыплом за папулярызацыю творчасці Смарагда Сліўко. 1-я прэмія сёлета не ўручалася.

— 21 снежня 2016 г. у раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае пад-вядзенне вынікаў 2-га літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Да-рослыя дзецям”, на якое былі запро-шаны яго ўдзельнікі.  Прэміяй III сту-пені быў узнагарожданы Ўладзімір Васько, які даслаў на конкурс фанта-стычнае апавяданне «На залатой пла-неце» пра касмічныя прыгоды двух школьнікаў, прэміяй II ступені — Ганна Рэлікоўская (вершы пераважна на школьную тэматыку), прэміяй I сту-пені — Святлана Цішук (вершы і п’еса «Каток-футбаліст»). Пераможцам конкурсу, акрамя дыпломаў, былі ўручаны грашовыя прэміі.

Адзін з арганізатараў конку-рсу імя Веры Навіцкай, лідскі паэт, краязнавец, рэдактар часопіса «Лід-скі летапісец» Станіслаў Суднік пера-клаў на беларускую мову адну з кніг Веры Навіцкай — «Добра жыць на свеце» (напэўна, гэта першы выпадак перакладу твораў Навіцкай на бела-рускую мову). Пакуль што адзіны асобнік гэтай перакладзенай кнігі ён перадаў у фонд Лідскай раённай бібліятэкі.

Дыпломы ўдзельнікаў атры-малі Валянціна Троцкая, Валянцін Бярэсціч, Ала Мась, Аляксандр Бой-ка, Уладзімір Руль. Апошні — жыхар Воранаўскага раёна (нагадаем, што конкурс адкрыты).

 

15 верасня ў Беларусі адзна-чаецца Дзень бібліятэк. Да гэтага дня ў рамках фестывалю “Ад мінулага ў сёння і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова”, які праводзіла Лідская цэнтральная раённая біблі-ятэка ў 2016 г.  пры падтрымцы Лід-скай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” на тарцавой сцяне бібліятэкі размешчаны банер з па-знакай “500 год ад пачатку беларус-кага кнігадрукавання”.

15 верасня 2016 г. фестываль лідскай прэсы і кнігі «Ад мінулага ў сёння і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова» пры вялікім зборы народу правяла Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы пры падтрымцы Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Ска-рыны” на ганку бібліятэкі.

15 верасня 2016 г. у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках фестывалю прайшла першая прэзентацыя новай кнігі слыннага беларускага пісьмен-ніка, вядомага паэта і журналіста Мі-хася Скоблы. Зборнік «Саркафагі страху» стаўся 84-м выпускам Біблі-ятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

15 верасня 2016 г. падчас фестывалю ў чытальнай зале біблія-тэкі была адкрыта партрэтная галерэя супрацоўнікаў даваеннай рэдакцыі газеты “Ziemia Lidzka” — Уладзіслава Абрамовіча, Міхала Шымялевіча, Аляксандра Снежкі, Антона Грымай-ла-Прыбыткі. Выстаўлены рэпрадук-цыі малюнкаў лідскага мастака Ва-дзіма Вераб’ёва.

 

Бібліятэчная сістэма брала актыўны ўдзел у Агульнанацыя-нальных дыктоўках і святкаванні Мі-жнароднага дня роднай мовы,

Па прыкладу Лідскай біблія-тэчнай сістэмы мы выйшлі крыху за межы нашай тэрыторыі і наладзілі стасункі з Наваградскай бібліятэкай і Нясвіжскай бібліятэкай імя Паўлюка Пранузы. Там сёлета прайшлі Агуль-нанацыянальныя дыктоўкі, прычым у Нясвіжскім раёне яны прайшлі ў некалькіх бібліятэках раёна.

Чаму бібліятэкі найбольш удзячнае поле дзейнасці, бо туды год за годам ідуць выпускнікі самага беларускага ўніверсітэта Беларусі — Універсітэта культуры і мастацтваў.

 

Развіваліся адносіны з Лід-скім цэнтрам культуры і народнай творчасці. Мы выступалі спонсарам першага конкурсу касцоў. Зараз уза-емадзейнічаем па арганізацыі фес-тывалю песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага ў Мажэйкаве. “Наша слова” вельмі актыўна асвят-ляе працу гэтай установы. За тры гады прайшло пад 30 публікацый.

 

На новы этап выйшла ўзае-мадзеянне з Аддзелам адукацыі, спорту і турызму.

Асабліва нас хвалявалі бела-рускія класы. Што-небудзь зрабіць ТБМ не магло. Нават ідэя пра збор подпісаў за беларускую гімназію завісла. І прычына не ў ляноце. Атмасфера ў краіне вакол гімназій дрэнная. Будзе пустая праца, пакуль усё не стабілізуецца. Некаму гэтыя элітныя навучальныя ўстановы не даюць спакою. Каму?

У 2015 годзе беларускія кла-сы адкрыліся ў лідскіх СШ № 14 і № 16. У класах адпаведна 7 і 8 чалавек.

У 2016 годзе беларускі клас адкрыўся ў СШ № 16.

Сёлета мы маем інфармацыю пакуль што пра клас у СШ № 16. І мы маем тут ужо беларускамоўную па-ралель. Ужо з 1-га па 6-ты клас сёлета дзеці будуць вучыцца тут па-бела-руску. Класы былі спачатку невя-лікія, але сёлета ёсць ужо 10 чалавек, а мо за апошнія дні і больш.

На лідскія школы сістэма-тычна арганізоўваецца падпіска газеты “Наша слова”. Газета падпісваецца і на абодва каледжы. Мы правялі не адзін дзесятак розных імпрэзаў у шко-лах, у асноўным вясковых, але гэтага катастрафічна мала.

26 лютага 2015 г. старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік узяў удзел у раён-ным педсавеце, праведзеным аддзе-лам адукацыі з мэтай узнагароджання настаўнікаў, якія падрыхтавалі пера-можцаў абласных прадметных алім-піяд. Дарэчы па гэтым паказчыку Лідскі раён у чарговы раз стаў леп-шым у вобласці.

Станіслаў Суднік ад імя Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ узнагародзіў настаўніцу беларускай мовы Лідскай гімназіі № 1 Пільчук Таццяну Канстанцінаўну, якая ў рускамоўнай гімназіі падрыхтавала трох пераможцаў абласной алімпіяды па беларускай мове, а адна з  гім-назістак стала абсалютным пера-можцам. ТБМ удзельнічала ў такім мерапрыемстве ўпершыню.

У 2016 годзе мы вырашалі пытанне з адкрыццём беларуска-моўнай змены ў летніку “Эрудыт” для асабліва адораных дзяцей. За тры дні да пачатку змены адкрыццё яе было адменена.

Былі сарваны тры турыстыч-ныя летнікі, якія мы спрабавалі пра-весці сёлета. Арганізоўваў летнікі сябар Лідскай арганізацыі ТБМ Сяр-гей Трафімчык. У выніку турысты-чны летнік прайшоў на возеры Сві-цязь у Наваградскім раёне.

Тым не менш аддзел адукацыі запрасіў ад нас прапановы па арга-нізацыі беларускамоўнага лінгвісты-чнага летніка ў 2018 г.

Сёлета мы выйшлі з прапа-новай аб арганізацыі конных спабор-ніцтваў на кубак барона фон Эксе (унука ўладальніка Тарнова графа Маўраса і ўдзельніка 5-х Алімпійскіх гульняў у 1912 г., неаднаразовага пераможцы Кубка караля Эдуарда ў Англіі).

 

Арганізацыі ТБМ вялі за-цятае змаганне за вяртанне бела-рускай мовы на ўпакоўкі беларус-кіх тавараў. Тут рэй мела Лідская арганізацыя ТБМ.

28 жніўня 2015 г. у Лідзе адбылося судовае паседжанне па позве старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Лявона Анацкі да ААТ “Лідскае піва” з нагоды негатыўнага стаўлення на прадпрыемстве да беларускай мовы. Прайшлі касацыйныя суды ў Гародні.

І вось 24 студзеня 2017 г. ААТ “Лідскае піва” перавяло свой сайт на беларускую мову і абвесціла аб пераходзе ўсёй  дзейнасці на бела-рускую мову.  ААТ “Лідскае піва” выпусціла тры гатункі піва “Мен-скае”, у тым ліку да 100-годдзя БНР. 24 чэрвеня 2017 г. ААТ “Лідскае піва” правяло ў Менску дыктоўку па бела-рускай мове. Па-беларуску ідзе рэ-клама сёлетнега піўнога фэсту

У лютым 2017 г. старшыня Ёдкаўскай суполкі ТБМ Валер Мінец пачаў кампанію па беларусізацыі “Твайго радыё”.

Вясной 2017 г. сябры ТБМ пачалі кампанію па беларусізацыі Лідскага малочна-кансервавага кам-біната…

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага і  напісанне Агу-льнанацыянальных дыктовак на-былі на Лідчыне непараўнальны ні з чым размах.

2015 год.

Першы тыдзень роднай мовы 2015 года на Лідчыне пачаўся 18 лютага. Менавіта першы тыдзень, бо лідзяне ў адзін тыдзень укласціся не змаглі. У гэты дзень адбылася імпрэза ў Бярозаўскай гімназіі. У ёй узяў удзел намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар рэспубліканскай Рады ТБМ, бард Сяржук Чарняк.

20 лютага імпрэза адбылася ў Ходараўскай школе Лідскага раёна. У Ходараўцы прыехалі старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і яго намеснік Сяр-жук Чарняк.

21 лютага 8-ю Агульнана-цыянальную дыктоўку пісалі ў Бя-розаўскай гарадской бібліятэцы. На дыктоўку прыйшло 8 чалавек. Прад-мову да “Дудкі беларускай” Ф.  Багу-шэвіча чытаў старшыня Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

21 лютага літаратурная імп-рэза да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася ў Лідскай СШ № 14. Удзел у імпрэзе браў сябар Лідскай гарадской рады ТБМ, першы стар-шыня Лідскага ТБМ, паэт Міхась Ме-льнік.

22 лютага 8-ю Агульнана-цыянальную дыктоўку пісалі ў Лід-скай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На дыктоўку сабра-лася каля 20 чалавек. Чытаў прад-мову да “Дудкі беларускай” Ф. Ба-гушэвіча кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, сябар Лід-скай рады ТБМ  Алесь Хітрун. З мас-тацкім словам па творах Янкі Купалы і Францішка Багушэвіча выступіў актор народнага тэатра Алег Лазоўскі

21 лютага навучэнцы Лід-скага каледжа актыўна прынялі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. У  сувязі з гэтым, у ка-леджы ўжо не першы год была пра-ведзена Усебеларуская дыктоўка.

25 лютага чарговае мера-прыемства прайшло ў Лідскай цэнт-ральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Тут адбылося ўрачыстае ад-крыццё бюста Янкі Купалы, які зрабіў бярозаўскі скульптар Яўген Лукашэ-віч. Трэба адзначыць актыўную ролю ў гэтым Бярозаўскай арганізацыі ТБМ, бо бюст выкананы на дабра-чыннай аснове і падараваны Лідскай бібліятэцы.

На імпрэзе прысутнічалі ву-чні трох 8-х класаў СШ № 1 г. Ліды. Актыўны ўдзел у імпрэзе бралі ся-бры Лідскай гарадской арганізацыі. Пра повязь Купалы з Лідай распавя-даў старшыня арганізацыі Станіслаў Суднік, песні на словы Я. Купалы спяваў намеснік старшыні Сяржук Чарняк.

А вечарам 25 лютага ўжо сам Лідскі музычны каледж уласнымі сіламі зладзіў вялікі канцэрт з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Увесь канцэрт прайшоў па-белару-ску.

У выніку за два тыдні ў мера-прыемствах з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы на Лідчыне ўзялі ўдзел 8-10 тысяч чалавек.

 

2016 год.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў 2016 г. у Лідзе ўстаноўлены тры білборды ў пад-трымку беларускай мовы. Два пано ўстаноўлены па праспекце Перамогі — каля кнігарні і “архітэктуры”. Трэцяе пано ўстаноўлена ў пачатку вуліцы Камуністычнай адразу за мостам на Слабаду.

Да Міжнароднага дня роднай мовы 2016 г. Лідская гарадская арга-нізацыя ТБМ выпусціла камплект паштовак пад адзіным заклікам: “Не забывайма беларускія словы”. Агу-льны наклад — чатыры тысячы асо-бнікаў.

У 2016 г. на Лідчыне Агуль-нанацыянальную дыктоўку пісалі ў новым фармаце. У пачатку лютага Лідскі райвыканкам накіраваў ліст ва ўстановаы культуры і адукацыі, у якім рэкамедаваў усім установам правесці 9-ю Агульнанацыянальную дыктоўку. З 19 лютага дыктоўка пайшла па Лідчыне. Мерапрыествы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы цягнуліся два тыдні. У ім узялі ўдзел большасць бібліятэк Лідчыны і грамадскаія арганізацыі, у першую чаргу структуры ТБМ.

Моцны клічнік у лідскім ма-рафоне з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы паставілі ўстановы адукацыі Лідскага раёна. Быў праве-дзены цэлы шэраг мерапрыемстваў у кааледжах, гімназіях, ліцэях і школах. Такім чынам у выніку магутнай пад-трымкі аддзела адукацыі 9-ю Агу-льнанацыянальную дыктоўку на Лідчыне пісалі больш за 5,5 тысяч чалавек у каля 20 населеных пунктах Лідчыны. Гэта яшчэ не поўны ахоп раёна, але лік ужо пайшоў на тысячы, і рэзервы таксама яшчэ ёсць.

 

2017 год.

Х Агульнанацыянальная ды-ктоўка на Лідчыне арганізоўвалася на дзяржаўна-грамадскім узроўні. Пр-аводзілі яе ўстановы адукацыі, куль-туры, грамадскія структуры. Усяго ў дыктоўцы прынялі ўдзел каля 6 000 чалавек. Асноўную масу (5008 ча-лавек) далі ўстановы агульнай ся-рэдняй адукацыі.

Дыктоўку на Лідчыне распа-чала 18 лютага 2017 г. Мінойтаўская бібліятэка. Сюды прыйшлі вучні суседняй Мінойтаўскай СШ.

Дыктоўкі прайшлі ў 33 уста-новах адукацыі раёна. Некаторыя школы ўдзельнічалі ў дыктоўцы трэці раз (Ходараўцы), а асноўная маса — у другі.

Найбольш масавыя дыктоўкі прайшлі ў СШ № 17 — пісалі 585 чалавек; у СШ № 12 — пісалі 529 чалавек; СШ № 1 — пісалі 405 чалавек; СШ № 15 — пісалі 342 чалавекі; СШ № 9 — пісалі 336 чалавек і г.д.

У гімназіі № 1 г. Бярозаўкі, бярозаўскіх СШ № 2 і СШ № 3 у дыктоўцы ўдзел узяла прыкладна роўная колькасць вучняў: 127, 118 і 121 чалавек адпаведна.

Сярод сельскіх школ 181 чалавек пісаў дыктоўку ў Перша-майскай СШ, 179 чалавек — у Дзіт-вянскай СШ, 101 чалавек — у Ёдкаў-скай СШ; 92 чалавекі — у Ваверскай СШ і г.д. Дыктоўкі праводзіліся па класах, магчыма недзе ў сельскіх школах класы аб’ядноўвалі, але ў цэлым у школах прайшло ка каля 240 дыктовак.

У Лідскім каледжы дыктоўку пісалі 280 чалавек. Пісалі дыктоўку ў Лідскім ліцэі (завод “Оптык”).

Дыктоўкі былі праведзены ў 20 населеных пунктах на 47 пля-цоўках. Усяго напісана прыблізна 270 дыктовак. 270 разоў перад аўдыто-рыямі рознага ўзросту выходзілі настаўнікі, літаратары, сябры ТБМ. 270 разоў гучалі беларускія тэксты. Самыя юныя ўдзельнікі дыктовак — вучні 2-іх класаў, самыя сталыя — дзеці вайны, людзі якія нарадзіліся ў 30-я гады 20-га стагоддзя.

Такая масавая дыктоўка пра-водзіцца на Лідчыне ўжо ў другі раз. У адрозненне ад леташняга года сёлета дыктоўка ішла ў рамках праекту Лід-скага райвыканкама “Беларусь — мая мова і песня”.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у малой зале Палаца культуры горада Ліды ад-быўся творчы вечар лідскага барда і кампазітара, намесніка старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Сяргея Чарняка «Пявучае роднае слова».

 

У справаздачны перыяд Лідская гарадская арганізацыя ТБМ мэтанакіравана займалася пытаннямі захавання гістарычнай спадчыны і гістарычнай памяці.

— 28 лістапада 2014 г. у Лідзе прайшла навуковая канферэнцыя да 230-годдзя з дня нараджэння «Бацькі беларускіх гісторыкаў» Тодара Нар-бута (нарадзіўся 8 лістапада 1784 года). Канферэнцыю арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей пры падтрымцы Лідскай гарадской арга-нізацыі ТБМ.

— 13 снежня 2014 года ў чы-тальнай зале Лідскай бібліятэкі-фі-ліяла № 3 на ўрачыстае паседжанне з нагоды 25-годдзя Лідскага ТБМ сабраліся дзве лідскія і Бярозаўская рада ТБМ, а таксама ветэраны ТБМ і госці. Сярод гасцей — старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік стар-шыні ТБМ Алена Анісім і інш.

— 17 сакавіка 2015 г. у Лідскім бібліятэчным філіяле № 3 была адкрыта мінівыстава да 25-годдзя «Нашага слова». Чыста музейных экспанатаў там не шмат: пячатка рэда-кцыі газеты «Наша слова» 1990-х гадоў, вуглавы штамп рэдакцыі газеты «Наша слова» тых жа гадоў, копія першага Пасведчання аб рэгістрацыіі газеты «Наша слова», друкарская машынка тых часоў, некалькі нумароў “Нашага слова” за 1993-94 гг.

Але асноўнае, што зроблена — тут на пастаянна размешчана поўная падшыўка «Нашага слова» лідскага перыяду выдання: з лістапада 1997 года па канец 2014 года. 17 гадавых падборак. Гадавыя падшыўкі амаль поўныя, не хапае некалькіх нумароў (недзе 3-4 за 17 гадоў).  Аднак трэба спадзявацца, што падшыўкі будуць дапоўнены хоць бы ксеракопіямі стра-чаных асобнікаў. Другая такая ж падшыўка размешчана ў Лідскім літаратурным музеі.

Такім чынам у Лідзе ёсць два месцы, дзе можна будзе пачытаць любы лідскі нумар «Нашага слова».

Акрамя “Нашага слова” зро-блены падшыўкі двух перыядаў вы-дання (2001 — 02 гг. і 2004 — 05 гг.) лідскай газеты “Тэлескоп”, якая такса-ма выдавалася Лідскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Ска-рыны”, але банальна не вытрымала канкурэнцыі з дзвюмя іншымі лід-скімі газетамі (дзяржаўнай і не-дзяржаўнай) і мусіла закрыцца.

— Да верасня 2015 г. сябар ТБМ з Бярозаўкі Яўген Лукашэвіч зрабіў макет Лідскай ратушы да 425-годдзя з дня атрымання г. Лідай Магдэбургскага права (17 верасня 1590 г.). Быў распрацаваны і вы-дадзены ў Лідскай друкарні мастацкі буклет, прысвечаны ўгодкам Магдэ-бургскага права, у тым ліку адну старонку займае Лідскі каляндар на 2016 год з шэрагам датаў лідскай гісторыі.

Былі распрацаваны, выкананы і ўстаноўлены два банеры, на якіх пададзены макет Лідскай ратушы, упісаны у пейзаж горада, на тое месца, дзе грамадскасць мае планы дабіцца яе аднаўлення (арганізатар сябар ТБМ Сяргей Трафімчык).

“Белпошта” з ініцыятывы ТБМ выдала мастацкі канверт да 425-х угодкаў надання гораду Лідзе Маг-дэбургскага права.

Навуковая канферэнцыя ў Лідскім музеі была сарваная.

— 3 кастрычніка 2015 г. на этнаграфічнай сядзібе “Пескі” пад Лідай прайшоў краязнаўчы “круглы стол”, прысвечаны 425-м угодкам надання г. Лідзе Магдэбургскага права. Сабраліся краязнаўцы з Ліды, Бярозаўкі, Ёдак, Дворышчаў. З Менска прыехаў малады гісторык Кірыл Сыцько. Арганізоўвала імп-рэзу Лідская гарадская арганізацыя ТБМ.

— 27 лютага 2016 г. у актавай зале СШ № 2 г. Бярозаўкі прайшла Гістарычна-краязнаўчая канфе-рэнцыя  «Гэта мой горад!» (г. Бяро-заўка, Лідскі р-н). На канферэнцыю было падрыхтавана 11 дакладаў.

31 ліпеня 2016 г. адбыўся патрыятычны фэст на аграсядзібе “Гасціна”, што ў вёсцы Пескі, непа-далёк ад Ліды. Гаспадар сядзібы, сябар Ёдкаўскай суполкі ТБМ Лід-скай арганізацыі Віталь Карабач добра папрацаваў, каб прыдаць усёй мясціне яскравы нацыянальны вы-гляд.

— 9 верасня 2016 г. на агра-сядзібе «Гасціна» пад Лідай прайшоў фэст патрыятычнай беларускай песні. Такім чынам лідзяне і госці фесты-валю адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы.

— 18 студзеня 2017 г. у актавай зале Лідскай раённай бібліятэкі была прачытана адукацыйна-пазнавальная лекцыя “Крыніцы па генеалогіі (на прыкладзе Лідчыны)”.

— 22 красавіка 2017 г. сябры Таварыства беларускай мовы з Ліды і Бярозаўкі зладзілі суботнік у вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна на сядзібе Зянона Пазьняка.

Арганізацыя рэгулярна ад-значала даты 25 сакавіка і 27 ліпеня.

Арганізацыя займалася пы-таннямі гістарычна-краязнаўчай аду-кацыі. У сваіх выданнях мы пу-блікуем масу гістарычных і края-знаўчых артыкулаў. Найбольш ак-тыўныя аўтары Леанід Лаўрэш.

Краязнаўчая праца арганіза-цыі канцэнтруецца вакол часопіса “Лідскі летапісец”.

Арганізацыя вяла працу па наданні лідскім вуліцам беларускіх назваў. Не дабіліся тут нічога, хаця, здаецца, што ўсе чыноўнікі згодныя з наданнем імя Янкі Купалы праезду паміж выканкамам і касцёлам у бок Раслякоў.

 

Палітыка.

У 2016 годзе ўсё ТБМ пры-няло ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Ад лідскіх арганізацый былі вылучаны 6 кандыдатаў. Гэта:

Мінец Валер Уладзіміравіч, старшыня Ёдкаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кандыдат у дэпутаты па Гарадзен-скай-Занёманскай выбарчай акрузе № 49.

Бурачэўскі Міхаіл Уладзімі-равіч, старшыня рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кандыдат у дэпу-таты па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54.

Суднік Станіслаў Вацлававіч, сябар Рады ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кандыдат у дэпутаты па Лідскай выбарчай акрузе № 55.

Ашурак Вітольд Міхайлавіч, сябар Бярозаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кандыдат у дэпутаты па Дзятлаўскай выбарчай акрузе № 56.

Круцікаў Уладзімір Уладзі-міравіч, старшыня Цэнтральнай суполкі Лідскай гарадской аргані-зацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кан-дыдат у дэпутаты па Наваградскай выбарчай акрузе № 57.

Трафімчык Сяргей Аляк-сандравіч, сябар Бярозаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кандыдат у дэпутаты па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60.

Мы закрылі палову вобласці. І хоць ніхто з нас не перамог і блізка, але беларушчыны стала больш. Усе кампаніі ішлі па-беларуску. Ну і фактычна мы стварылі тую кры-тычную масу, з якой улады мусілі былі прапусціць хоць аднаго кан-дыдата ад ТБМ.

 

Дзейнасць у літаратурным асяроддзі і праца з літаратарамі была значнай дзялянкай у дзей-насці арганізацыі.

Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры “Лідскай газеце” ўзначальвае сябар ТБМ Алесь Хіт-рун. “Суквецце” аб’ядноўвае каля пяці дзесяткаў літаратараў, прынамсі за пяць гадоў у “Лідскай газеце” былі апублікаваны творы 101 аўтара.

Быў праведзены цэлы шэраг літаратурных сустрэч. Паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін аб’ехалі ўсе вясковыя школы Лідчы-ны. Шмат разоў выступалі на Лідчыне Міхась Скобла і Таццяна Грыневіч- Матафонава.

 

Новыя ініцыятывы.

У 2017 г. Лявон Анацка панёс беларускую мову па ўсім свеце. Ён пачаў актыўна ўдзельнічаць у мара-фонах.

1 ліпеня 2017 г. сябры ТБМ з Бярозаўкі, Ліды і Ёдкаўскай суполкі ўстанавілі ТБМ-аўскую альтанку на Замкавым гасцінцы і паспяхова яе трымаюць.

 

У справаздачны перыяд Ста-ніслаў Суднік і Сяргей Чарняк былі сябрамі рэспубліканскай Рады ТБМ і рэгулярна ўдзельнічалі ў паседжан-нях Рады. Станіслаў Суднік удзель-нічаў ва ўсіх паседжаннях. Сяргей Чарняк прапусціў адно паседжанне.

Лявон Анацка 11 чэрвеня 2017 года абраны ў склад Гарадзен-скай абласной рады ТБМ і ўжо актыўна там працуе.

Сябры ТБМ удзельнічалі таксама ў многіх мерапрыемствах рэгіянальнага і агульнанацыяналь-нага характару.

(Надрукавана ў скарочаным варыянце. Поўны варыянт гл. на сайце naszaslowa.by і партале ТБМ siadziba.gmail.com.)

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Агееў Алесь Рыгоравіч

Анацка Лявон Яўгенавіч

Анісім Алена Мікалаеўна

Анішчанка М.І.

Арэх Мікалай Уладзіміравіч

Асіпенка Аляксандр Георг.

Асіпцова Яніна Аляксандр.

Багдановіч Алена Іванаўна

Барада Людміла

Барадаўкіна Ірына Сяргееўна

Баран Павел

Баршчун Валянціна Дзмітр.

Баршчэўская Алеся

Барысенка Аляксандр Анат.

Барэйка Юры Мікалаевіч

Батура Людміла Віктараўна

Баярэвіч Ксенія Аляксандр.

Бізгень Людміла

Бондар Юлія Сяргееўна

Бубновіч Ніна

Булатава Зоя Міхайлаўна

Булаўская Марына

Булыга Анастасія

Ваніслаўчык Дзмітры

Варанец Міхаіл Адамавіч

Варановіч Крысціна

Васілевіч Дарына Аляксандр.

Васілеўскі Валянцін

Васільева Вераніка Міхайл.

Васільева Галіна Іванаўна

Васілючак Міхаіл Вікенцев.

Вінакурава Кацярына

Віняцкі Ягор Змітравіч

Войніч Вікторыя Іосіфаўна

Волкаў Міхаіл Уладзіміравіч

Вочка Ірына Пятроўна

Высоцкая Таццяна Валянцін.

Вяргей Валянціна Сяргееўна

Вярцінская Вольга Ўладзім.

Гадзюка Юрась Аляксандр.

Гайдучэнка Алег Сяргеевіч

Галоцік Ганна Дзмітрыеўна

Галубовіч Зміцер

Галянкова Альбіна Валер.

Ганчар Марыя Іосіфаўна

Гарбузова Аліна Канстанцін.

Гідлеўская Людміла Канстан.

Гнётаў Віталь Мікалаевіч

Гойшык Аляксандр Рыгор.

Грыб Мечыслаў Іванавіч

Грынько Вольга Ігараўна

Гуркоў Алесь Уладзіміравіч

Данілюк Алег Іванавіч

Даўгашэй Франц

Дзежыц Аляксандр Альфрэд.

Дземідовіч Андрэй

Дземянцей Наталля Ермал.

Дзмітрыева Зося

Дзягілеў Лявон

Дзям’янка Ванда Баляслав.

Дранец Алена

Дробыш Алёна Сяргееўна

Дрык Юлія

Дубоўская Кацярына

Дуганаў Алег Міхайлавіч

Дымкоў Сяргей Анатольевіч

Дэц Аксана Аляксандраўна

Ермаловіч Людміла Іванаўна

Еўстратоўскі Ўладзімір Пар.

Ехілеўская Кацярына Леанід.

Жбанкова-Стрыганкова В. Г.

Жолудзеў Анатоль Пятровіч

Жук Мікалай Мікалаевіч

Жукоўскі Барыс

Жыгалка Ўладзіслаў Сярг.

Жышкевіч Людміла

Заверуга Вольга Яраславаўна

Зайка Антаніна Іванаўна

Занкевіч Зміцер Сяргеевіч

Збірэнка Алена

Зелянкевіч Аляксандра Ігар.

Зелянкевіч Павел Ігаравіч

Зімін Мікалай Васільевіч

Зяльвовіч Алена Аляксандр.

Зяновіч Ганна Аляксандраўна

Іванова Вольга Аляксандр.

Івашка Ірына Алегаўна

Ісаевіч Наталля Анатольеўна

Ісенава Марыя

Ісмаілава Тамара Якаўлеўна

Кабушка Уладзіслава Ўладз.

Кавалевіч Алена Сцяпанаўна

Казак Мікалай Мікалаевіч

Казакевіч Дзяніс Валер’еыіч

Казлоўская Іна Іосіфаўна

Каладынская Вольга Эдвар.

Калашнікаў Уладзімір Іван.

Калбасіна Ірына

Канабраткіна Таццяна Васіл.

Канановіч Алена

Канановіч Віталь Антонавіч

Кандраценка Артур Сяргеев.

Кануннікаў Дзмітры Сяргеев.

Капусціна Святлана Валянц.

Карпека Андрэй Валер’евіч

Карповіч Сямён Іванавіч

Карценька Алена

Карэнька Зінаіда Іванаўна

Касцевіч Ніна Аляксееўна

Касцян Кастусь Дзянісавіч

Каўшырка Наталля Паўлаўна

Качук Уладзіслаў Ігаравіч

Кашчэеў Алесь

Квандзель Таццяна Ўладзім.

Кіенка Генадзь

Кліменцьева Марыя Андр.

Кляўцэвіч Іван Віктаравіч

Колас Уладзімір Георгіевіч

Корбут Віктар Андрэевіч

Котчанка Ўладзімір

Коўзель Ян Уладзіміравіч

Кошчанка Ўладзімір Алякс.

Крамко Ганна Іосіфаўна

Краснагір Аляксей Рыгор.

Краўцоў Андрэй

Краўцэвіч Аляксандр Канст.

Краўчанка Ала

Крот Кацярына Міхайлаўна

Круглік Юлія Віктараўна

Крэнць Максім

Кудзелька Віктар Яўхімавіч

Кузьміна Галіна

Кузьміч Вольга Аляксандр.

Купчык Мікола

Курган Дзяніс Аляксандравіч

Курдзя Антаніна Юр’еўна

Курдо Антон Васільевіч

Лагун Таццяна

Лазко Любоў Іванаўна

Лапато Валянціна Уладзімір.

Лапухова Часлава Чаславаўна

Лапцік Валянціна

Лізуноў Андрэй Іванавіч

Ліпскі Міхаіл Аляксандравіч

Лісай Уладзімер Аляксеевіч

Літвін Уладзімір

Ліхашэрст Макар Васільевіч

Ліцвінчук Алена

Лобан Ірына Фёдараўна

Лужкоўская Юлія Юр’еўна

Лукашэнка Любоў Яўгенаўна

Лунёва Настасся

Лызо Дмітрый Сяргеевіч

Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч

Майсюк Вольга Мікалаеўна

Малец Надзея Генадзеўна

Малочка Таццяна

Маляўка Андрэй Фёдаравіч

Мандрык Канстанцін Алякс.

Марзалюк Ігар Аляксандр.

Маркелава Марыя Дзмітр.

Маркелаў Валер Анатольевіч

Маркушэўскі Ігар

Марозаў Валер Уладзімір.

Марук Мікалай Анатольевіч

Марцінкевіч Ганна

Масла Марыя

Мацкевіч Васіль Васільевіч

Мацулёў Мікалай Пракоп.

Мезяк Віктар Віктаравіч

Мельнікава Зоя Пятроўна

Мельнікаў Мікалай Алякс.

Міхайлоўская Вікторыя Люд.

Міхалоўская Вольга

Міхалькова Алена

Мудрова Таццяна

Мудроў Вінцэсь Леанідавіч

Мурашка Надзея

Мусік Святлана Валянцін.

Мухін Ігар Алегавіч

Мухіна Алена Аляксандр.

Мяцельская Наталля Іван.

Навумік Зінаіда

Наздрына Ларыса Паўлаўна

Новік Дзіяна

Новік Марыя Іванаўна

Пабірушка Таццяна Валер.

Панкрат Пётр Аляксеевіч

Папова Марыя

Парфёненка Віктар (Вітаўт)

Паўлініч Ліза

Паўловіч Наталля Юр’еўна

Паўлоўская Ганна Генрых.

Паўлоўская Марыя Ігараўна

Пацялежка Андрэй

Петрыкевіч Валеры Міхайл.

Петрычэнка Аніта Аляксанд.

Півавар Кацярына Сяргееўна

Піваварчык Ірына Вайцех.

Пінчук Мікалай Фёдаравіч

Піткевіч Алесь

Пранікава Тамара

Прасольная Вольга Анатол.

Прывалаў Васіль Уладзімір.

Прыстаўка Яніна Ігараўна

Птушка Алена Міхайлаўна

Пузанкевіч Вікенцій

Пянкрат Пётр Аляксеевіч

Пяткевіч Тамара Сымонаўна

Пятровіч Карней Ізідоравіч

Пятроў Дзяніс Валер’евіч

Пятроў Іван Сяргеевіч

Рабкоўскі Валянцін

Разжалавец Ніна

Рамашэўскі Барыс Іванавіч

Савостава Наталля Юр’еўна

Салавей Лія Мацвееўна

Саламевіч Кацярына Аляксан.

Салдатава Аліса Сяргееўна

Сармант Надзея Сцяпанаўна

Сарока Надзея

Саскавец Ала Мікалаеўна

Свяколкін Антон Віктаравіч

Севярынец Канстанцін Паўл.

Севярынец Таццяна Яўгенаўна

Сенчанка Наталля

Сідар Павел

Сідарчук Яўгенія

Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч

Случак Таццяна Ўладзімір.

Сметаненка Александр

Смольнік Вольга Георгіеўна

Станілевіч Б.А.

Станкевіч Вячка

Суднік Алена Вячаславаўна

Суднік Арцём Станіслававіч

Сусла Мікалай Валянцінавіч

Сухаверхая Кацярына Мінаўна

Сцяжко Канстанцін Ігаравіч

Сцяцэнка Яўгенія Валер’еўна

Сяльверстава Святлана Яўг.

Таніня Наталля Мікалаеўна

Тарасевіч Пётр Пятровіч

Таратута Аляксей Мікалаевіч

Ткачоў Максім

Трапашка Аляксей

Тычына Андрэй Уладзіміравіч

Уласюк Юры

Уліцкая Ганна Ўладзіміраўна

Усеня Ўладзімір Мікалаевіч

Усцімчук Мікалай Мікалаевіч

Усціновіч Васіль Віктаравіч

Фёдарава Ірына Пятроўна

Флярко Сяргей Аляксандравіч

Хляба Ігар Вітальевіч

Цімохаў Сяргей

Цыбулька Аляксандр Георг.

Чабатарэўскі Андрэй Барыс.

Чайкова Ірына Аляксандраўна

Чаркасаў Л.І.

Чарнавус Мікалай Дзмітр.

Чарноў Павел Фёдаравіч

Чырвонцаў Леў Раманавіч

Чэчат Лілея Пятроўна

Шабар Маргарыта Сяргееўна

Шпірыч Раіса Сяргееўна

Штанюк Наталля Аляксандр.

Шульчанка Вольга Анатол.

Шутаў Аляксандр Эдуардавіч

Шыбкоўскі Сяргей Георгіевіч

Шэметава Вікторыя

Якавец Т. Я.

Якіменка Кацярына Мікал.

Янкоў Дзмітры Ўладзіслававіч

Ярмушчык Антаніна

Яфрэмаў Алег Анатольевіч

Яшкін Уладзімір Уладзіміравіч

 

1-е верасня на радзіме Цёткі

Пашкевіч (Цёткі), у Астрынскай СШ Шчучынскага раёна, як і па ўсёй Беларусі, па-чаўся новы навучальны год.

Пасля афіцыйнай лі-нейкі каля пормніка Цётцы ад-быўся тэатралізаваны экскурс у гісторыю Шчучынскага ра-ёна. Дарэчы, сёлета споўніла-ся 60 гадоў з дня надання школе імя Цёткі.

На ганак школы па чарзе выходзілі то Сцыпіён дэ Кампа, то Станіслаў Баніфацый Юндзіл, то князь Друцкі-Лю-бецкі, то Ігнат Дамейка, іншыя героі гісторыі Шчучыншчы-ны. Вяла ж імпрэзу, канешне, сама Цётка.

Пасля імпрэзы на ган-ку адбылася літаратурная сустрэча ў актавай зале. На сустрэчу прыехалі сябры літа-ратурнага аб’яднання “Сук-вецце” і ТБМ з Ліды Алесь Хітрун і Станіслаў Суднік. Лідзяне нагадалі тубыльцам, што Астрына — гэта таксама ко-лішні Лідскі павет, і што яны не робяць вялікай розніцы паміж школамі Лідскага і Шчу-чынскага раёнаў. Алесь Хіт-рун прачытаў некалькі сваіх твораў і распавёў пра праект “У школу да Цёткі”, які рэалі-зуецца ў Лідскім літаратур-ным музеі, і перадаў распра-цоўкі ў музей Цёткі, што пра-цуе ў школе. Станіслаў Суднік прачытаў “Баладу пра бела-рускую школу”, прысвечаную Цётцы, а таксама іншыя вер-шы. Застаецца адзначыць гас-ціннасць гаспадароў і выказаць спадзяванне, што лідзяне тут не апошні раз.

Наш кар. 

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(V — XV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Пасля яго смерці Казі-мір захапіў Львоў і разам з вен-грамі заняў Перамышльскую і Саноцкую землі. У 1349 г. ён заняў і ўсю Галіцкую Русь. Але тут узнікла спрэчка за Ва-лынь з ВКЛ. У выніку некалі вялікую дзяржаву падзялілі. ВКЛ атрымала Валынь і Пад-ляссе (сённяшняя Беласточчы-на), а астатняя тэрыторыя ады-шла да Польшчы.

У 1351 г. Казімір далу-чыў да сваіх земляў некалькі суседніх незалежных польскіх княстнаў, а Мазовія стала яго васалам. Казімір прыняў асоб-ныя судовыя законы (статуты) для Малой і Вялікай Польш-чы, якія зрабілі шляхту асоб-ным станам. Пры Казіміры ў польскіх гарадах з Германіі пасяліліся яўрэі, якія атрымалі асобныя прывілеі. Ён заснаваў шмат новых гарадоў, надаў ім Магдэбургскае права. Старыя гарады ён умацаваў мурамі, а таксама збудаваў шмат мура-ваных замкаў, касцёлаў і жылых дамоў у гарадах Ён стварыў дзяржаўнае казначэйства («скарб»), куды ішлі падаткі ад дзейнасці саляных копій і яго асабістых земляў, а таксама мы-тныя зборы і зямельныя падат-кі. Пры ім актыўна дзейнічаў транзітны і гандлёвы шлях Уроцлаў — Кракаў — Львоў — Чо-рнае мора, а таксама шлях з Венгрыі праз Кракаў у Гданьск. У Кракаве кароль у 1364 г. заснаваў Кракаўскую акадэмію — другую пасля Прагі вышэйшую навучальную ўстанову на славянскіх землях. У часы Казіміра ў Польшчы за-панавала готыка. Будаваліся высокія трохнефавыя касцёлы з вялікімі вокнамі, аздобленыя вітражамі. Пры касцёлах існа-вала шмат парафіяльных шко-лаў.

 

  1. Людовік Венгерскі і яго дачка Ядзвіга

 

Пасля смерці апошняга Пяста ў Польшчы пачала кіра-ваць Анжуйская дынастыя (1370-1386 гг.). Першым кара-лём гэтай дынастыі стаў унук Лакетка — кароль Людовік Вен-герскі (1370-1382). Паколькі Казімір не пакінуў прамых на-шчадкаў, каб стаць каралём, Людовік ныў павінен атрымаць згоду польскай шляхты, пага-тоў сыноў у яго ме было. У 1374 г. Людовік дамовіўся са шляхтай, што польскі трон пя-ройдзе яго дочкам. За гэта шля-хта атрымала ад яго Кошыцкі прывілей, які амаль што вы-зваляў шляхту ад падаткаў. Но-выя падаткі кароль таксама быў павінен узгадняць са шля-хтай. Шляхта, каб абараняць Польшчу ад ворагаў, павінна была ўдзельнічаць у паспалі-тым рушэнні (народным апал-чэнні). Большую частку свайго ўладарання Людовік жыў у Ве-нгрыі і польскімі справамі зай-маўся мала. З гэтай пайперш прычыны Польшча страціла Галіцкую Русь і некалькі па- межных замкаў у Вялікаполь-шчы. У 1384 г. пасля смерці Людовіка польскія феадалы аб-ралі каралевай (а афіцыйна — «каралём Польшчы»!) яго ма-лагадовую дачку Ядзвігу. Каб умацаваць пазіцыі Польшчы ў змаганні з крыжакамі, польскія магнаты вырашылі аддаць Ядзвігу за вялікага князя лі-тоўскага Ягайлу і, такім чынам, аб’яднаць войскі абедзвюх кра-ін. Ягайла вельмі хацеў атры-маць польскую карону, таму пагадзіўся з польскімі ўмовамі шлюбу, падпісаў у Крэўскім замку (1385 г.) адпаведную унію і ў 1386 г. ажаніўся з Ядз-вігай, прыняў каталіцтва і стаў каралём Уладзіславам II.

Аднак і пасля гэтага Ядзвіга захавала свае каралеў-скія правы і палітычны статус. Яе двор стаў вялікім рэлігій-ным і культурным цэнтрам. Ядзвіга імкнулася вярнуць Га-ліцыю з Венгрыі ў Польшчу.

У 1390 г. яна аднаўляе Кракаўскую акадэмію і пера-дае ёй значную частку сваёй маёмасці. Але ў 1399 г. кара-лева заўчасна памірае.

 

  1. Польшча ў часы дынастыі Ягелонаў

 

Дынастыя Ягелонаў, якая мела літоўска-беларускае паходжанне, кіравала Польш-чай на працягу двух стагод-дзяў. У XV ст. Ягелоны адна-часова займалі венгерскі і чэш-скі троны. Парадніўшыся са шматлікімі еўрапейскімі ма-нархамі, Ягелоны сталі разам з Габсбургамі адной з наймагут-нейшых каралеўскіх дынастый у Еўропе.

Уладзіслаў II Ягайла (1336-1434). Узамен за атры-манне права стаць польскім каралём Ягайла ў Крэве паабя-цаў палякам ахрысціць усіх сваіх падданых на тэрыторыі ВКЛ, далучыць ВКЛ да Поль-шчы і вярнуць Польшчы стра-чаныя землі (Памор’е і Сіле-зію). Аднак магнаты ВКЛ не захацелі далучацца да Польш-чы і зрабілі сваім кіраўніком стрыечнага брата Ягайлы — Ві-таўта. Пасля розных канфлік-таў паміж сабою Ягайла і Вітаўт у 1401 г. падпісалі Віленска- Радамскую унію. Паводле яе Вітаўт пажыццёва кіраваў ВКЛ, ён даваў Ягайлу васаль-ную прысягу як вялікаму кня-зю. Пасля смерці Вітаўта Ягай-ла зноў атрымліваў ВКЛ пад непасрэднае ўладаранне. Гэта задаволіла абодвух, і яны разам пачалі рыхтавацца да Вялікай вайны з Ордэнам, якую паспя-хова выйгралі. Але Польшча ў выніку атрымала мала — факты-чна толькі Дабжынскую зям-лю. Некалькі наступных вой-наў з крыжакамі на працягу 1414-1432 гг. поспехаў не пры-неслі.

У 1413 г. Ягайла і Ві-таўт падпісалі чарговую, Гара-дзельскую унію, якая ўвяла асобны інстытут вялікага князя для ВКЛ, але выбірацца ён па-вінен быў пры ўдзеле польскіх магнатаў. У ВКЛ на польскі ўзoр з’явіліся ваяводствы, а 47 самых буйных баярскіх родаў ВКЛ былі далучаныя да поль-скіх гербаў і атрымалі прывілеі, як у польскай шляхты.

Да Люблінскай уніі Га-радзельская унія была юры-дычнай падставай афіцыйных зносін ВКЛ і Польшчы. Ягайла дапамагаў Вітаўту ў атрыманні каралеўскай кароны, каб по-тым перадаць трон у спадчыну сваім сынам. Аднак Вітаўт ка-ралём так і не стаў.

Ягайла падчас свайго ўладарання здолеў павялічыць тэрыторыю Польшчы. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. ён за-браў у ВКЛ частку Падолля і разам з горадам Камянцом-Падольскім перадаў яе Польш-чы як каронны лен. У 1432 г. быў далучаны да краіны і Спіш на мяжы і Аўстрыяй. Ягайла не шкадаваў грошай на дзей-насць Кракаўскай акадэміі, якая ў пазнейшыя часы атры-мала назву Ягелонскага ўнівер-сітэта. Разам з Ягайлам з Бела-русі і Ўкраіны прыехала шмат вядомых майстроў і мастакоў. Дарэчы, двор Ягайлы, і сам ён зносіліся на старабеларускай мове, якая была адзінай дзяр-жаўнай мовай у ВКЛ. У той час двор Ядзвігі размаўляў на ла-тыні або на нямецкай мове, а польская мова ў пашане не бы-ла. Калі польская шляхта пачу-ла вельмі зразумелую для іх мову Ягайлы і яго атачэння, то сярод іх узняўся польскі па-трыятызм, і пры Ягелонах рас-квітнела мова і культура, мена-віта польская, і практыка аня-мечвання польскай шляхты, якая ажыццяўлялася з часоў Казіміра, спынілася.

Уплыў усходнеславян-скай культуры павялічыўся, калі Ягайла чарговы раз ажа-ніўся, гэтым разам з маладой беларускай князёўнай, пля-менніцай Вітаўта, Соф’яй (Со-нькай) Гальшанскай, якая на-радзіла яму двух сыноў, Ула-дзіслава і Казіміра. У 1418 г. на загад Ягайлы майстрамі, прывезенымі з ВКЛ, была рас-пісана фрэскамі капліца Св. Тройцы ў Люблінскім замку. Фрэскавы роспіс даволі добра захаваўся, і мы можам тут уба-чыць выяву самога Ягайлы ў вобразе ваяра на белым кані. Дзякуючы Ягайлу шмат гаты-чных польскіх касцёлаў былі  аздобленыя фрэскамі ў візан-тыйскім стылі. Да нашых дзён дайшлі іх фрагменты ў касцёле св. Марыі ў Вісліцы, у касцёле св. Марыі ў Сандаміры і ў ка-пліцы Святпога Крыжа ка-федральнага касцёла на Ваве-льскім замку ў Кракаве. Кра-каўскія фрэскі адносяць да пе-рыяду ўладарання сына Ягай-лы Казіміра (каля 1470 г.).

Пахаваны Ягайла ў крыпце Вавельскага касцёла. На яго надмагіллі высечана са-мая старажытная з вядомых нам выява герба ВКЛ “Паго-ні”.

Прычым, на шчыце ве-ршніка змешчана выява «пат-рыяршага крыжа («крыжа Еў-фрасінні Полацкай»), што яш-чэ раз сведчыць аб беларускім паходжанні дынастыі Ягело-наў. Дарэчы, менавіта гэтая вы-ява «Пагоні» лягла ў аснову пе-ршага дзяржаўнага герба Рэс-публікі Беларусь, прынятага 19 верасня 1991 г.

Уладзіслаў III Варне-нчык (1434-1444). Старэйшы сын Ягайнм і яго беларускай жонкі Соф’і Гальшанскай стаў каралём у 9 гадоў. Яго вылу-чылі на польскі трон магнаты Малапольшчы на чале з кра-каўскім біскупам і кардыналам Збігневам Алясніцкім, які і кіраваў краінай ад імя непаў-нагадовага караля. Пасля сме-рці венгерскага караля Альб-рэхта II у 1440 г. Уладзіслаў адначасова становіцца таксама венгерскім каралём і актыўна займаецца венгерскімі справа-мі. У 1443 г. ён з дапамогай Ры-мскага Папы арганізаваў кры-жовы паход супраць Турцыі. У яго войска ўваходзілі венгры і польскія добраахвотнікі. У Сербіі кароль атрымаў пера-могу і нават заняў Сафію. Ад-нак другі паход, падтрыманы Рымскім Папам і венецыянскімі купцамі, скончыўся яго поўнай паразай. 10 верасня 1441 г. у бітве пад Варнай туркі разбілі хрысціян, а кароль загінуў, ат-рымаўшы пасмяротную мяну-шку «Варненчык».

Казімір IV Ягелончык (1447-1492). Малодшы сын Ягайлы Казімір у 1440 г. стаў вялікім літоўскім князем. У 1447 г. пасля смерці брата ён пагадзіўся стаць адначасова і польскім каралём, але пры ўмове раўнапраўя абедзвюх краін. Ён ажаніўся з Альж-бетай, дачкою Альбрэхта II Габсбурга, і меў з ёю шэсць сыноў, прычым чацвёра з іх сталі каралямі Венгрыі, Чэхіі і Польшчы. Малодшыя сыны сталі духоўнымі асобамі. Казі-мір стаў духоўным патронам Літвы, а Фрыдэрык — карды-налам і прымасам Польшчы. У 1454 г. Казімір IV уключае ў склад Польшчы Прусію і аб-вяшчае вайну Ордэну. У 1457 г. польскія войскі захапілі Ма-льбарк. Вайна доўжылася 13 гадоў і закончылася перамогай Польшчы. У 1466 г. падпісаны другі Торуньскі мір. Польшча забрала Гданьскае Памор’е, Мальбарк, Эльбланг і іншыя тэрыторыі. Гэтая былая частка Ордэна атрымала назву: Кара-леўская Прусія. Вармінскае біскупства стала польскім дамініёнам. Рэшткі Ордэна са сталіцай у Круляўцы (Кёнігс-бергу) зрабіліся васалам Поль-шчы.

У 1456 г. Казімір купіў Асвенцімскае княства, а по-тым далучыў да Польшчы ча-стку Мазовіі. У 1485 г. малдаў-скі гаспадар Стафан III Вялікі стаў польскім васалам, і Польш-ча атрымала выхад у Чорнае мора. Аднак у 1476 г. туркі захапілі ў Крыме генуэзскую  калонію Кафа, што была пад пратэктаратам Казіміра, а так-сама падпарадкавалі сабе Кры-мскае ханства. З гэтых часоў пачалося шматвекавое змаган-не Польшчы і Асманскай імпе-рыі.

У часы Казіміра актыў-на развіваецца польская наву-ка, літаратура і мастацтва. Вя-лікі ўнёсак у польскую гіста-рычную навуку зрабіў Ян Длугаш, выпускнік Кракаў-скага ўніверсітэта, які напісаў «Гісторыю Польшчы да 1480 года». Ён быў першым еўра-пейскім гісторыкам, які падра-бязна апісаў Грунвальдскую бітву. Пасля з’яўлення ў Еў-ропе друкаванай кнігі (каля 1455 г.) яна неўзабаве (1473 г.) з’явілася і ў Польшчы. Пачала друкавацца мастацкая літара-тура на польскай мове. У Поль-шчы ў XV ст. працавала шмат замежных майстроў.

У Польшчы разьбяр Віт Ствош з Нюрберга ў Кра-каўскім касцёле Дзевы Марыі стварыў унікальны рухомы ра-зьблёны алтар.

Ян I Ольбрахт (1492-1501). У яго часы канчаткова склаўся польскі сейм, дзе по-руч з Сенатам з’явілася дэпу-тацкая палата — Пасольская ізба. Новы кароль рабіў стаўку на падтрымку гарадоў.

У 1495 г. пасля смерці бяздзетнага князя да Польшчы далучылі Плоцкае княства. Ян Ольбрахт арганізаваў ваенны паход супраць Малдовы, якая перад тым перайшла на турэц-кі бок. Аднак сталіцу Малдо-вы, горад Сучаву, палякі ўзяць не змаглі, а ў 1497 г. былі раз-бітыя пад Козьмінам на Бука-віне. У 1499 г. у Вільні падпісалі чарговую унію з ВКЛ, у якой абяцалі падтрымліваць супра-цоўніцтва у барацьбе са знеш-німі ворагамі. Каб умацаваць сваю пазіцыю ў краіне, Ян Оль-брахт раздаў частку каралеў-скай маёмасці магнатам. Праз гэта яны маглі аказваць вельмі значны ўплыў на ўладу ў кра-іне.

 

АСНОЎНЬТЯ ТЭРМІНЫ

 

Вялікая вайна — вайна Польшчы і ВКЛ супраць Тэў-тонскага ордэна 1409-1411 гг.

Ваяводства — буйная адміністрацыйна-тэрытарыя-льная адзінка ў Польшчы і ВКЛ.

Гетман — кіраўнік вой-ска ў Польшчы і ВКЛ.

Кашталян — камендант замка.

Талер — срэбная манета (першапачаткова чаканілася ў Нямеччыне як «ёахімсталер»); у ХІІ-ХУІІ стст. была срэбным грашовым станднртам у Еўро-пе.

 

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

 

1300 г. — каранацыя ў Гнезне Ўладзіслава Лакетка.

1333-1370 гг. — гады ўладарання Казіміра I Вялікага.

1366 г. — Казімір Вялікі захапіў Валынь і Падолію.

1364 г. — заснаванне Кракаўскага ўніверсітэта.

1370 г. — канец дынастыі Пястаў.

1370-1382 гг. — поль-ская карона перайшла да Лю-довіка Венгерскага.

1384 г. — каранацыя Ядзвігі ў Кракаве.

1385 г. — Крэўская унія.

1386 г. — шлюб Ядзвігі і Ягайлы — вялікага князя ВКЛ; пачатак дынастыі Ягелонаў.

1410 г. — бітва пад Грун-вальдам.

1413 г. — Гарадзельская унія.

1444 г. — бітва з туркамі пад Варнай, у якой загінуў кароль Польшчы і Венгрыі Ўладзіслаў Варненчык.

1447-1492 гг. — ула-даранне Казіміра Ягелончыка.

1460 г. — другі Тору-ньскі мір. Вяртанне Польшчы Гданьскага памор’я.

1473 г. — узнікненне пе-ршай друкарні ў Кракаве.

1492-1501 гг. — ула-даранне караля Яна Ольбра-хта.

(Працяг у наст. нумары.)

Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Леанід Лаўрэш

«Абрусіцелі» і дзяцінства генерала Кіпрыяна Кандратовіча

Кiпрыян (Цыпрыян) Антонавiч Кандратовiч нара-дзiўся 28 красавiка 1859 г. у маёнтку Зiневiчы (Лiдскi раён, каля в. Ваверка). Паводле ся-мейнага падання, ён быў наро-джаны па­за шлюбам — сын гра-фа Юрыя Трубяцкога, якi зай-маў розныя пасады, звязаныя з юрыспрудэнцыяй, на Лiдчы-не. Мацi — Зiнаiда Залеская, дачка абшарнiка, трымаўшага маёнтак Мiсевiчы каля Зiневi-чаў. Мацi выйшла замуж за шляхцiца Кандратовiча, чыё прозвiшча i iмя па бацьку Кiп-рыян атрымаў.

Род Залескiх герба «Любiч» — уладальнiкаў ма-ёнтка Зiневiчы — ёсць у спiсах лiдскай шляхты. У 1834 г. гас-падаром Зiневiчаў быў Маў-рысi Залескi — сын Андрэя, меў 55 прыгонных сялянаў муж-чынскага полу. У 1844 г. ма-ёнтак (51 душа мужчынская, 52 душы жаночыя, 460 дзеся-цiн зямлi) належаў падпалкоў-нiку Юзафу Залескаму, сыну Маўрысiя, якi i быў дзедам бу-дучага генерала «па кудзелi».

Кандратовiчы — стара-жытны род герба — «Сыраком-ля», што паходзiць ад Кандрата, якому ў XV ст. былi падараваны некалькi маёнткаў. Род Кандра-товiчаў падзялiўся на 7 галiн, унесеных у 1­ю i 6­ю часткі ра-даводных кнiг Вiленскай, Вi-цебскай, Ковенскай, Менскай i Магiлёўскай губерняў. Канд-ратовiчы ёсць i ў спiсах шляхты Лiдскага павета.

Трубяцкiя — княжацкi род, лiнiя Гедзiмiнавiчаў, пахо-дзяць ад князя Змiцера Аль-гердавiча, унука Гедзiмiна. Ты-тулавалiся князямi ад горада Трубчэўска — часткi былога Чарнiгаўскага княства. Тру-бяцкое княства захоплена ў 1566 г. Вялiкiм Княствам Мас-коўскiм, тады ж князi Трубя-цкiя падпарадкавалiся маскоў-скаму князю Iвану Васiлевiчу. Трубяцкое княства вернутае ў склад ВКЛ паводле Дэўлiнска-га перамiр’я 1618 г., страчанае ў вынiку вайны Расіi з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 гг. Князь Юры Мiкiтавiч Трубяцкi ат-рымаў частку Трубчэўска ў 1621 г. (ад яго працягваецца род Трубяцкiх), ягоны ўнук князь Юрый Пятровiч Трубя-цкi, выехаў у Расію ў 1657 г. З XVII ст. — гэта магутны i разга-лiнаваны дваранскi род Расiй-скай iмперыi.

Сямейную гiсторыю аб Юрыi Трубяцкiм як бацьку бу-дучага генерала мне паведамiў унук Кандратовiча — Джон Рэй-нi, пажылы чалавек, якi жыве цяпер у Ангельшчыне. Разд-рукоўкi ягоных е­мэйлаў я за-хоўваю вось ужо шмат гадоў. Джон Рэйнi паведамiў, што ба-цькам Юрыя Трубяцкога быў Мiкалай Мiкалаевiч Трубяцкi. Гэта i дало мне магчымасць зрабiць спробу прасачыць ра-давод генерала па лiнii Трубяц-кiх.

Памяць аб гэтай гiсто-рыi захавалi не толькi ўнукi ў Англii. Я чуў гэтую рамантыч-ную гiсторыю пра каханне лiд-скай паненкi з рускiм князем i iхняга сына — генерала — ад жан-чыны (1929 г. н.), чыя бабуля (прыкладна 1880 г. н.) была з роду Залескiх.

Адзiным Мiкалаем Мi-калаевiчам Трубяцкiм, якi мог быць «дзедам» Кандратовiча, быў Мiкалай Мiкалаевiч Тру-бяцкi (1804 — 1879), жанаты з Лiзаветай Аляксандраўнай Ла-пухiной. Князь Трубяцкі меў свецкую мянушку «Эол» якая выдатна характарызавала яго характар (Эол  — персанаж ста-ражытнагрэцкай міфалогіі, Зеўс зрабіў яго гаспадаром над вятрамі. Імя «Эол» знаходзіцца ў цеснай сувязі з паняццем ру-хомасці, якое характарызуе па-ветраную стыхію). У лісце На-дзеі Восіпаўны Пушкінай да дачкі Вольгі Сяргееўны ад 17 красавiка 1833 г. паведамля-ецца: «… Эол Трубяцкі ажэніц-ца з дзяўчынай Лапухіной, маладой, прыгожай, ветлівай, за яе даюць 5 соцень сялян, у бацькі яе іх тры тысячы, а ў жаніха, здаецца, амаль што нічога …».

Расейскі афіцэр Іван Любарскі напісаў пры канцы XIX ст. дастаткова блытаныя мемуары пра службу ў расей-скім войску ў Лідзе ў 1861-62 гг., перад самым паўстаннем. Ён прыводзіць размову са сваім знаёмым, якога ён называе «ка-пітан З-скі». Нягледзячы на некаторыя недакладнасці (на-прыклад; «капітан» замест «падпалкоўнік»), гэты самы «капітан З-скі» можа быць Юзафам Залескім, дзедам бу-дучага міністра абароны БНР Кіпрыяна Кандратавіча, Лю-барскі пісаў: «За некалькі вёр-стаў ад горада жыў у сваёй сядзібе адстаўны капітан З-скі, ён быў тутэйшым, я ака-заў яму некаторыя паслугі і праз гэта зблізіўся з ім. Пад-час службы ў адной з унут-раных губерняў ён ажаніўся па каханні з рускай дзяўчынай, а па выхадзе ў адстаўку засеў гаспадарыць у маленькім сва-ім фальварку. Ён не перашка-джаў жонцы выхоўваць дзяцей у духу праваслаўнай веры, у палітыку не ўмешваўся і таму не меў сяброў сярод сваіх «ро-дакаў»» . Калі «капітан З-скі» — гэта Юзаф Залескі, зразумела, чаму маці Кіпрыяна мела пра-васлаўнае імя і, верагодна, юныя Зінаіда і Юры пазнаё-міліся падчас службы Юзафа Залескага ў Расіі. Дарэчы, Лю-барскі піша, што  калі «ўспых-нуў мяцеж, але яшчэ не распаў-сюдзіўся на Літву, З-скі … з’е-хаў з сямействам да родных жонкі ў Цвярскую губерню».

 

Пасля задушэння паў-стання, у наш край панаехалі рускія чыноўнікі, якія ў вядо-мым рамане Надзеі Ланской атрымалі трапную мянушку «Абрусіцелі». Адным з іх быў і міравы пасярэднік  Юры Тру-бяцкі, які прыехаў на Лiдчыну ва ўзросце 23 гады пасля закан-чэння Маскоўскага ўнiверсi-тэта (курс навучання — 4 гады). Як бачна з вышэй напісанага, бацька маладога князя не быў багатым чалавекам.

Па Віленскіх памятных кніжках можна прасачыць слу-жбовы шлях Юрыя Трубяцко-га на Лідчыне. Цывільную слу-жбу губернскі сакратар, князь Юры Мікалаевіч Трубяцкі, пачаў у 1864 г.  У 1866 г. ён яшчэ не мае ўзнагародаў, а ў 1867 г. ужо фігуруе з ордэнам св. Станicлава 3­й ступені i медным медалём у памяць аб ўцiхамiрваннi «польскага меця-жу» 1863-1864 гг., заўважу, што гэты медаль ён атрымаў праз некалькі год пасля заду-шэння паўстання.

Вырашальным для Трубяцкога стаў 1869 г.  Ён стаў тытулярным дарадцам, ат-рымаў другі ордэн — св. Станi-cлава 2­й ступені, 9 ліпеня 1869 г. быў прызначаны на пасаду старшыні міравога з’езду. У тым жа 1869 г. Юры Трубяцкі выгадна купляе рэквізаваны ў паўстанца маёнтак Родзевічы на Лідчыне (зараз Шчучынскі р-н, 320 дзесяцін, кошт — 5 412 руб.)  і з 1870 г. знікае са спісаў чыноўнікаў Віленскай губерні.

Тое, што сталiчны князь з унiверсiтэцкай адука-цыяй прыехаў у чужую i не-дружалюбную для расійца правiнцыю, можа сведчыць пра сапраўднасць кахання. Але, як бачым, не толькі каханне пры-вяло яго ў наш край. Юры Тру-бяцкі за некалькі гадоў стаў аб-шарнікам, узняўся ў чыне, ат-рымаў узнагароды, як кажуць — выйшаў у людзі. Нездарма, пасля яго, з 1 сакавіка 1872 г. на пасадзе «товаришча проку-рора» ў г. Дзісна мы бачым ма-лодшага брата — князя Дзміт-рыя Мікалаевіча Трубяцкога.

Юры Трубяцкі быў аматарам музыкі і нават рэ-гентам лідскага царкоўнага хо-ру. У «Веснiку Заходняй Расii» за 1867 г. я знайшоў iнфарма-цыю пра лiдскага міравога па-сярэдніка: «Нельга не зга-даць… што пры асвячэннi абедзвюх цэркваў (у Дакудаве і Орлі — Л.Л.), на левым клiрасе, да вялiкага суцяшэння бацькоў i знаёмых, спяваў хор сялянскiх хлопчыкаў, арганiзаваны ў Лi-дзе i добра навучаны спеву шаноўным «мировым посред-ником» князем Трубяцкiм, гэ-ты хор стройна спявае цар-коўную службу ў лiдскай цар-кве, яго яснавяльможнасць рэ-гент лiчыць за… гонар, каб гэ-ты хор спяваў… пры асвячэннi дакудаўскай i арлянскай цэр-кваў». Магчыма, што i малы Кi-прыян таксама спяваў у цар-кве. З ніжэй напісанага будзе бачна, што Юры Трубяцкі так-сама быў і аматарам тэатра.

Адзін з «абрусіцеляў», брат лідскага вайсковага нача-льніка Васіля дэ Лазары, і чала-век ўваходзіўшы у кола лідскіх прыяцеляў Юрыя Трубяцко-га, Мікалай дэ Лазары, пакінуў цікавыя мемуары, з якіх бачна, чаму бравы пецярбургскі гва-рдзеец патрапіў служыць у Лі-ду. Гэтыя мемуары — покуль адзіны знойдзены мной тэкст, які можа даць уяўленне пра побыт царскіх чыноўнікаў у нашым горадзе таго часу. Таму я дазволю сабе вялікія цытаты з успамінаў Мікалая дэ Лаза-ры: «З усіх афіцэраў нашага Фінляндскага палка я быў адзін з самых бедных і не мог існаваць толькі на заробак. Перахопліваючы ў аднаго, ці ў другога з таварышаў па 15, 10 і 5 рублёў, я завінаваціў та-кім чынам рублёў 200. Па па-радзе аднаго таварыша, пад-палкоўніка барона Штакель-берга, я звярнуўся да ліхвяра, … і ўзяў у яго 400 руб. на 10% у месяц. Атрымаўшы гэтыя грошы і расплаціўшыся з та-варышамі, выправіў сабе мун-дзірны сурдут і набыў некато-рыя неабходныя рэчы. Што-месяц я плаціў адных працэн-таў 40 руб., і можна сказаць, што жалаванне амаль не ат-рымліваў, таму што ўсё ішло на выплату працэнтаў. Так цягнулася на працягу 6 — 7 ме-сяцаў, і настаў такі сумны для мяне час, што не толькі ка-пітал (400 руб.), але і працэн-ты плаціць не было з чаго. За-ставалася адно: падаць ра-парт аб хваробе і сядзець дома, нікуды не выходзіць. Пасля пе-ршага ж месяца маёй неплаце-жаздольнасці … ліхвяр падаў вэксаль да спагнання.  […]

Пры такім цяжкім матэрыяльным становішчы працягваць службу ў гвардыі я больш не мог і пасля доўгіх разважанняў прыйшоў да вы-сновы, што мне неабходна па-ехаць да брата ў г. Ліду і шу-каць сабе якую-небудзь іншую службу.

Забраўшы ўсе свае нік-чэмныя пажыткі, у сакавіку месяцы 1866 г. я выехаў з Пе-цярбурга ў Ліду і, прыбыўшы да брата Васіля, расказаў яму ўсю сутнасць справы. 27 сака-віка я стаў падпаручнікам. Пражыў у брата дзён 20 і адправіўся ў Вільню да там-тэйшага губернатара С. Ф. Панюціна з просьбай аб пра-дастаўленні мне якой-небудзь службы.  Панюцін прапанаваў мне пасаду кандыдата ў міра-выя пасярэднікі ў г. Ліда, … і я падаў дакладную запіску. … Ня-гледзячы на ўсю паспешнасць у атрыманні гэтай пасады, мне прыйшлося пражыць у Вільні і ў брата ў Лідзе 4-ры месяца, 4 чэрвеня я быў заліча-ны кандыдатам 7-га ўчастка да пасярэдніка паручніка Ўша-кова» .

Пасля жабрацкага жыцця ў Пецярбургу, канды-дат у міравыя пасярэднікі ра-зам з жонкай вельмі не дрэнна ўладкаваўся ў Лідзе: «Кватэра наша ў Лідзе складалася з асобнага дома ў 8 пакояў з прыслугай: кухаркай, яе дач-кой Анетай — пакаёўкай і лё-каем. Абстаноўка кватэры была набыта ў брата Васіля, які з’яўляўся ваенным началь-нікам ў Лідскім павеце … . Зра-біўшы ўсе чыста і ахайна, пры навізне ўсіх рэчаў, зажылі мы ўдваіх мірным, ціхім і ўтуль-ным жыццём, з’явілася нека-лькі блізкіх знаёмых, у ліку якіх самымі блізкімі былі Ўшаковы, — муж з жонкай, а самай пры-вабнай — Кацярына Іванаўна Маўрас, якая любіла нас як родных, а таму яе сяброўства было для нас самым радасным. Недалёка ад Ліды быў маён-так Маўраса «Тарноўшчына», мы часта ездзілі туды і бавілі там па некалькі дзён у ася-роддзі яе сям’і. Але нам дзіўна было бачыць, што яе дзеці былі амаль што ўсе вельмі непры-гожымі, нягледзячы на пры-гажосць і прывабнасць самой Кацярыны Іванаўны.

Акрамя згаданых асоб, часта бывалі ў нас Белажэў-скія, муж з жонкай, якія пасля вельмі сышліся з намі, … по-тым князь Трубяцкі, Грос, Празароўскі і Вінаградаў …

… сваё жыццё ў мале-нькім горадзе Ліда, я магу на-зваць … падмуркам майго шчаслівага шлюбнага, сямей-нага жыцця, і часта я ўспамі-наю гэты перыяд. Як добра, як ўтульна і ўцешна жылося нам там! Упіваючыся гэтай асалодай, ні на хвіліну не па-кідаў маю дарагую жонку, па-тураў ёй …, лічачы шчаслівыя моманты, калі мы былі толькі ўдваіх, не жадалі большага атачэння … . Усе навакольныя добра ставіліся да нас, і ўсе знаёмыя шукалі нашага сяб-роўства.

Белажэўскі быў вялікім аматарам сцэны, і па яго іні-цыятыве і пры ўдзеле князя Трубяцкога мы ставілі ў нас спектаклі …» .

Думаю трэба сказаць некалькі слоў пра найбольш уплывовага і багатага «абрусі-целя» на Лідчыне генерала Дзмітрыя Маўраса. Маёнтак Тарнова генерал Маўрас на-быў у 1866 г. у паўстанца Кан-станціна Кашыца. Прадаць свой маёнтак Кашыц павінен быў па царскім указе хутка і танна. Гэтак жа танна ў паў-станца Маўрас купіў дом у цэнтры Вільні, на Георгіеўскім праспекце (цяпер праспект Ге-дыміна). Акрамя Тарнова ге-нерал купіў суседнія вёскі Мы-то, Дзітву Тарноўскую, Папе-рню, Нявішу, Ярэмічы, Жуко-ўшчыну і Лебяду. Уся гаспада-рка разам мела 15 000 дзесяцін ці 150 квадратных кіламетраў. У тарноўскім палацы знаходзі-лася вялікая бібліятэка, каш-тоўная калекцыя карцін, мас-тацкіх вырабаў з золата, бро-нзы, парцаляны, старадаўняя зброя, рэдкія ракавіны, чуча-лы туземных жывёл. Верагод-на, карціны дасталіся Маўрасу ад былых уладальнікаў-паў-станцаў: былі куплены разам з маёнткам і домам у Вільні. Яны не былі вынікам працяглых по-шукаў, таму генерала цяжка назваць калекцыянерам, хут-чэй, яго можна лічыць выпад-ковым чалавекам, якому за бясцэнак дасталіся каштоўныя рэчы. Добра што не мара-дзёрам.

Мікалай дэ Лазары не працяглы час жыў у Лідзе бо «бачачы ўдалую і забяспеча-ную ў матэрыяльным сэнсе службу брата Васіля ў корпусе жандараў, я праз дапамогу Дзмітрыя Маўраса, які лічыў-ся тады пры шэфу жандараў, стаў прасіць аб залічэнні мяне на службу ў корпус. Клопаты гэтыя праз непрацяглы тэр-мін ўвянчаліся поспехам, і ў жніўні месяцы 1867 г., прадаў-шы ўсю сваю маёмасць, я з жо-нкай пераехаў у Пецярбург і быў прыкамандзіраваны да штаба. … Хутка і м-м Маўрас з дзецьмі пераехала ў Пецяр-бург і я адшукаў ім кватэру ў тым жа доме Ліпса і на тым жа паверсе, дзверы ў дзверы. Дзякуючы жонцы Маўраса генерал Мезенцаў выдаў мне грашовую дапамога ў памеры 250 руб. Гэта нам добра дапа-магло …» .

Як тут не ўспомніць А. Цвікевіча: «Панаехала гэтых «дзеячоў» … надзвычайнае мноства, … работы для іх у самой Вільні не хапала і шмат каго пасылалі па мясцох про-ста бяз пэўнага назначэньня … . Імкненне гэтых паноў да службы было вялізарнае — ко-жны ехаў сюды ці для таго, каб пралажыць дарогу па слу-жбе, ці то для таго, каб па-правіць папярэднія памылкі і няўдачы. На правінцыі, расьця-рушыўшыся па глухіх кутох Беларусі, уся гэтая чыноўная сіла сапраўды адчувала сябе не надта добра — мусіла жыць у варожым акружэнні і ад нуды … «піла горкую і гуляла ў кар-ты». Наплыўшы з Расіі адно з мэтай напхаць сабе кішэню і ня маючы нічога стрымліва-ючага, уся гэтая арава чыноў-нікаў, паліцэйскіх, пасярэдні-каў, настаўнікаў, а то і проста афіцэраў … унесла ў край над-звычайны маральны распад, збэсціла і спростытуявала грамадскае жыцьцё ў самых асновах» .

 

Будучы генерал ад інфантэрыі і міністр абароны БНР Кіпрыян Антонавіч Канд-ратовіч пачаў сваю адукацыю ў канцы 1860-х — пачатку 1870-х гг. у Лідскай павятовай вучэ-льні. Вучань вучэльні Караль Ёдка заўважаў, што мiнiмальнай адукацыяй для атрымання пе-ршага дзяржаўнага чыну — ка-лежскага рэгiстратара была якраз двухкласная павятовая школа: «Хто меў пасведчанне аб заканчэннi такой школы, мог смела лiчыць, што носiць у ранцы маршальскую булаву».

З адрас-календара Ві-ленскага генерал-губернатара на 1868 г. мы даведваемся пра настаўнікаў і навукі, якія Канд-ратовіч вывучаў у Лідзе. Гана-ровым наглядчыкам павято-вага вучылішча быў граф фон Гутэн-Чапскі. У вучылішчы працавалі наступныя выклад-чыкі: штатны наглядчык (ды-рэктар) і выкладчык рускай мовы Пратасевіч Ілья Усціна-віч (скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, праваслаўнага ве-равызнання, на пасадзе з 1867 года, жалаванне — 750 рублёў і казённая кватэра); протаіерэй Каяловіч Іосіф Восіпавіч, на-стаўнік праваслаўнага веравы-знання (скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, жала-ванне — 225 рублёў); ксёндз Вікенці Раецкі, настаўнік ката-ліцкага веравызнання (скон-чыў Рыма-каталіцкую семіна-рыю, жалаванне — 190 рублёў); настаўнік матэматыкі Голуб Ніканор Данілавіч, калежскі са-кратар (скончыў Пецярбург-скі ўніверсітэт, жалаванне — 575 рублёў); настаўнік малявання і чыстапісання Пятроў Аляк-сей Пятровіч (скончыў Стро-ганаўскую школу малявання, жалаванне — 510 рублёў). Ме-навіта гэтыя людзі былі пер-шымі настаўнікамі юнага Кіп-рыяна.

Унук генерала, Джон Рэйнi, паведамiў мне, што ме-навiта Трубяцкiя дапамагалi выхоўваць малога Кiпрыяна, далi магчымасць атрымаць адукацыю i пачаць вайсковую кар’еру. На вайсковую службу будучы генерал паступiў 7 траўня 1875 г.  вольнаапрадзя-ляюшчымся ў 105-ты пяхотны Арэнбургскі полк, які тады дыслакаваўся ў Вільні. У тым жа 1875 г. паступіў і ў 1878 г. закончыў адну з найлепшых вайсковых вучэльняў Расіi — 2­ю вайсковую Канстанцiнаў-скую вучэльню ў Пецярбургу. Юнкеры тут атрымоўвалi вы-датную адукацыю, грунтоўна вывучаючы дакладныя навукi: матэматыку, аналiтычную геа-метрыю, дыферэнцыяльнае i пачатак iнтэгральнага лiчэння, фiзiку, хiмiю, механiку, чарчэн-не. Акрамя агульнаадукацый-ных i адмысловых вайсковых навук юнкеры навучалiся пе-шаму i коннаму шыхту, стату-там, гiмнастыцы, верхавой яз-дзе i фехтаванню. У лагерах праходзiлi практычны курс стральбы i тапаграфii з выра-шэннем тактычных задач.

16 красавiка 1878 г. Кандратовiч быў выпушчаны падпаручнiкам i прыпiсаны да лейб­гвардзейскага Егерскага палка. Затым пераведзены ў лейб­гвардзейскi Iзмайлаўскi полк з панiжэннем у чыне — пра-паршчыкам (справа ў тым, што чын у армii лiчыўся на ступень меншым за чын у гвардыi) .

Так пачыналася жыццё будучага міністра абароны БНР

 

Навіны Германіі

У Германіі пабудавалі самы высокі ў свеце пясочны замак

У нямецкім горадзе Дуйсбургу з’явіўся самы вы-сокі пяшчаны замак у свеце. Яго вышыня складае каля 16,7 метра. 1 верасня рэкорд пры-знала камісія Кнігі рэкордаў Гінэса.

Будаўніцтва замка за-няло каля трох тыдняў і запа-трабавала парадку 3,5 тысячы тон пяску. Самы высокі замак у свеце можна ўбачыць у Дуй-сбургу да 24 верасня.

Над замкам у Германіі працавалі скульптары 10 на-цыянальнасцяў, таму на ім мо-жна заўважыць архітэктурныя элементы і выбітнасці з усяго свету: Пізанскую вежу, пару, якая танцуе фламенка, ганда-льера з Венецыі, знакаміты храм Святой Сям’і (Саграда Фамілія) у Барселоне, нават Буду. І, вядома, як можна было абыйсціся без егіпецкіх пірамід і Сфінкса?

Дарэчы, пры будаўніц-тве замка не выкарыстоўва-лася нічога, акрамя пяску і вады.

Паводле СМІ.

 

Пешаходная літаратурная экскурсія

Пешаходную літара-турную экскурсію па гістары-чным цэнтры Магілёва зладзі-ла суполка магілёўскага Тава-рыства беларускай мовы ў па-нядзелак 21 жніўня. «Нашчадкі Францішка Скарыны» — такая была тэма гістарычнага пада-рожжа па старых вулачках го-рада, якое правёў старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магі-лёва Алег Дзьячкоў.

Акрамя галоўнага экс-курсавода, удзельнікі края-знаўчай вандроўкі паслухалі цікавыя расповеды яшчэ нека-лькіх спікераў, якія падрыхта-валі паведамленні пра розных вядомых дзеячоў і гістарычныя падзеі, так ці інакш звязаныя з Магілёвам, выдавецкімі спра-вамі і літаратурай. Магілёўцы пачулі і даведаліся пра шмат-лікіх вядомых і малавядомых паэтаў і пісьменнікаў, якія жылі ў нашым горадзе або бывалі тут у гасцях, прысвяцілі Магі-лёву свае творы.

— Сёлета юбілей — пя-цісотгоддзе з часу выдання бе-ларускай бібліі Францішкам Скарыном, і хто, як не ТБМ імя Скарыны павінна ўзгадаць гэтага чалавека і яго дзейнасць. Скарына ў нас не быў у Магі-лёве, таму мы вырашылі праве-сці літаратурна-гістарычную экскурсію з акцэнтам на бе-ларускіх пісьменніках, паэтах, публіцыстах, якія жылі ў Магі-лёве, альбо прысвяцілі свае творы нашаму гораду, якія па-кінулі свой след у гісторыі го-рада, — патлумачыў ідэю акцыі старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў.

Магілёўскае Тавары-ства беларускай мовы не ўпер-шыню праводзіць падобныя вялікія тэматычныя экскурсіі, пад час якіх гідамі становяцца адразу некалькі цікавых лю-дзей. Напрыклад, два гады таму падобная імпрэза была прымеркавана да міжнарод-нага Дня нацыянальных моў, а ў якасці экскурсаводаў высту-палі прадстаўнікі розных нацы-янальных дыяспар Магілёва, прычым менавіта на мовах сва-іх народаў — украінскай, по-льскай, габрэйскай і яшчэ не-каторых. Рэгулярна право-дзяцца і звычайныя краязнаў-чыя экскурсіі і падарожжы, на якія запрашаюцца самыя роз-ныя людзі — літаратары, маста-кі, навукоўцы і гісторыкі, бо яны заўсёды надзвычай цікава могуць распавесці пра нейкія малавядомыя падзеі ці выбіт-ных дзеячоў, што звязаныя з родам іх дзейнасці. Можна ска-заць, што, не ў малой ступені,  дзякуючы такім вось нама-ганням ТБМ, захоўваецца і пашыраецца цікаўнасць людзей да сваёй гісторыі, культуры і мовы.

Алесь Сабалеўскі, Магілёў. Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *