НАША СЛОВА № 37 (1344), 13 верасня 2017 г.

Аўторак, Верасень 19, 2017 0

Менску – 950

9 верасня Менск свят-каваў 950-годдзе. Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БелТА, запрасіў усіх мінчукоў прыняць удзел у мерапрыем-ствах, якія праводзяцца 9-10 верасня. Сам ён наведаў гран-дыёзнае шоў фантанаў у парку Перамогі, падняўся ў неба на адным з аэрастатаў — удзель-нікаў Міжнароднага фэсту паветраплавання, адкрыў фэст гістарычнай рэканструкцыі.

Велізарны торт «Менск-950″ прадставілі на Фэсце хлеба, які праходзіць ля Палаца спорту. Як распавяла намеснік генеральнага дырэк-тара па вытворчасці КУП «Менскхлебпрам» Таццяна Акулава, ідэя спячы вялікі са-лодкі падарунак у гонар юбі-лею з’явілася ў траўні, з гэтага часу сталічныя кандытары пра-цавалі над увасабленнем яе ў жыццё. Вага выраба перавы-шае 250 кг, яго дыяметр — каля 4 м. Паспрабаваць незвычайны пачастунак маглі ўсе ахвотнікі — яго, як запэўнівалі канды-тары, хапіла на 2 500 чалавек. Удзел у стварэнні торта прыня-лі лепшыя кандытары сталіч-нага хлебазавода № 3.

Быў прведзены цэлы шэраг іншых самых розных мерапрыемстваў.

БелТА.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў аварот паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Шаноўныя калегі!

Запрашаем да ўдзелу ў рабоце традыцыйнай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Купалаўскія чытанні».

З-за тэхнічнага збою электроннай пошты інфармацыя рассылаецца са спазненнем, таму тэрмін прыёму заявак прадоўжаны да 30 верасня.

З павагай,

Вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Варонава Галіна.

 

80 гадоў з дня нараджэння Ўладзіміра Содаля

Уладзімір Ільіч СО-ДАЛЬ (псеўданім: Уладзімір Мормальскі) — беларускі лі-таратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец.

Нарадзіўся 13 верасня 1937 года ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Інвалід па зроку з дзяцінства. У 1961 годзе ажа-ніўся з Кларай Барысаўнай Караткевіч, меў сына і дачку.

Скончыў Менскі педа-гагічны інстытут (1963). Пра-цаваў загадчыкам Мормаль-скага сельскага клуба, элект-рыкам Мурманскага карабле-рамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, на-стаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіця-чага сухотнага санаторыя, на-меснікам галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі», рэдактарам навукова-папуляр-ных і навучальных праграм. У 1967-2000 гадах працаваў на Беларускім тэлебачанні, у тым ліку быў рэдактарам асветніц-кіх перадач «Роднае слова» (1979-2000), «У кожнага была свая вайна».

Сябар Саюза беларус-кіх пісьменнікаў (1996), Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады «Тава-рыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», рэдка-легіі газеты «Наша слова» і «Та-варыства беларускай школы». Удзельнік Устаноўчых з’ездаў БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў ліста творчай інтэлігенцыі ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. Неадной-чы быў затрыманы або збіты за свае палітычныя погляды. Выступаў су-праць інтэграцыі Бела-русі з Расіяй і расійскай агрэсіі ва Ўкраіне.

Памёр 15 краса-віка 2015 года ў Менску ў Першым клінічным шпіталі ад інфаркту. Па-хаваны на могілках у Ас-трашыцкім гарадку ка-ля маці.

Першыя свае апавяданні апублікаваў у 1955 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Да-следаваў беларускую літаратуру і культуру ХІХ-ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багу-шэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурач-ка» (абедзве 1990), «Жупран-ская старонка» (1992), «Тут ба-чу свой край» (1994), «Свіран-скія крэскі» (1995), «Карпілаў-ка» (2001), «Умей слухаць» (2003), «Святы той куточак фа-льварак Свіраны» (2005), «Анекдоцік у роцік» (2008), «Блаславёныя Кушляны» (2009), «Народныя апавяданні» (2009). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэ-віч» (1986), «Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч» (1997). Укладальнік зборнікаў твораў Ф. Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Кніга «Волат з Мiгаўкі» (2007) прысвечана жыццю i дзейнасці Аляксандра Ўла-сава. Аўтар сцэнарыяў на-вучальных дыяфільмаў пра Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Мар-цінкевіча, К. Каліноўскага і інш.

За літаратурна-даслед-чую працу і змаганне за род-ную мову Камітэтам ушана-вання ганараваны ордэнам «Го-нар Айчыны» і імянным срэб-ным пярсцёнкам з выявай гер-ба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Бе-ларусь».

Вікіпедыя.

 

Праект

Парадак дня ХІІІ з’езду ТБМ

29 кастрычніка 2017 г.                                                                            г. Менск

 

9:00-10:25 — рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей.

10:30 — 17:00 — праца з’езду.

10:30-11:00 — выбары прэзідыуму, падліковай камісіі, сакратарыяту З’езду, мандатнай камісіі, рэдакцыйнай камісіі, віншаванні гасцей.

11:00-12:10 — справаздачны даклад старшыні ТБМ.

12:10-12:20 — справаздачны даклад рэвізійнай камісіі.

12:20-12:25 — выступ кіраўніка мандатнай камісіі.

12:25-14:00 — выбары новага кіраўніцтва ТБМ:

— старшыні, першага намесніка і намеснікаў;

— Рады ТБМ;

— рэвізійнай камісіі;

— ганаровага старшыні ТБМ.

14:00-15:00 — абед.

14:40-15:00 — новая Рада ТБМ абірае сакратарыят ТБМ (падчас абеду).

15:00-15:20 — зацвярджэнне рэдактара газеты «Наша слова» і складу рэдкалегіі газеты.

15:20-16:00 — прыняцце рэзалюцый і заяў ХІІІ з’езду ТБМ.

16:00-17:00 — выступы дэлегатаў з прапановамі па паляпшэнні дзейнасці ТБМ, наказы новаму кіраўніцтву.

 

Беларуская мова — неад’емны чыннік беларускай незалежнай дзяржавы

На працягу ХХ ст. у Еўропе і свеце адбываліся важ-ныя гістарычныя змены, якія і зараз, у пачатку ХХІ ст., ма-юць значны ўплыў на лёсы ўсіх еўрапейцаў і асабліва жыхароў Цэнтральнай і Ўсходняй Еў-ропы.

Сто гадоў таму ў 1918 г. скончылася І Сусветная вай-на, у выніку якой сканала нека-лькі вялізных імперый, і сярод іх: Германская, Аўстра-Вен-герская, Турэцкая (Атаман-ская) і Расійская.

Тры апошнія з іх былі шматнацыянальнымі і шмат-моўнымі, але моўная палітыка там была вельмі жорсткай. Ад-на дзяржаўная мова — руская, альбо турэцкая — і зацісканне ўсіх іншых. Толькі ў Аўстра-Венгерскай імперыі сітуацыя была крыху лепшай, бо там ак-рамя нямецкай мовы значную ролю адыгрывала і венгерская, а таксама былі школы на поль-скай, украінскай і іншых мовах шматлікіх народаў гэтай дзяр-жавы.

Расійская імперыя на-ват пасля рэвалюцыі 1905 г. праводзіла жорсткую русіфі-катарскую палітыку, асабліва ў сістэме адукацыі, дзе былі, у прыватнасці, забароненыя школы на беларускай мове, ня-гледзячы на дазвол існавання беларускіх газет і друкаванне кніг і іншай прадукцыі на бе-ларускай мове.

Пасля лютаўскай рэва-люцыі 1917 г. і абвяшчэння ў верасні таго ж года Расійскай Рэспублікі, моўнае пытанне ў дзяржаве і, найперш у галіне адукацыі, так і не было выра-шанае, бо ўсе рускія лібералы і сацыялісты заставаліся на ру-сіфікатарскіх пазіцыях.

У той час на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якую ў 1915 г. акупавалі войскі Гер-манскай і Аўстра-Венгерскай імперый, беларуская мова ўпе-ршыню пасля канца ХVІІ ст. атрымала статус адной з афі-цыйных моваў, і з 1916 г. было дазволена адкрыць беларуска-моўныя школы і некалькі семі-нарый.

Таму невыпадкова і ўрад БНР у 1918 г. абвясціў беларускую мову дзяржаўнай на сваёй тэрыторыі і паставіў пытанне пра стварэнне ў Мен-ску нацыянальнага ўніверсі-тэта.

Беларускія камуністы на чале з Цішкам Гартным (Жылуновічам) хацелі зрабіць беларускую мову дзяржаўнай і на тэрыторыі ССРБ, але гэтая дзяржава праіснавала толькі два месяцы і была пераўтво-рана ў ЛітБел, дзе беларуская і літоўская мовы практычна не выкарыстоўваліся. Падчас са-вецка-польскай вайны (1919-1920 гг.) польскія ўлады масава зачынялі беларускія школы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Крыху пашанцавала Віленш-чыне, дзе ў кастрычніку 1920 г. была абвешчана марыянет-кавая, але фармальна незалеж-ная, рэспубліка Сярэдняя Літ-ва, і дзе дзейнічала Віленская гімназія на беларускай мове ды школы ў шэрагу вёсак.

У адроджанай у 1920 г. БССР, што складалася з ша-сці паветаў былой Менскай гу-берні, пытанне дзяржаўнасці беларускай мовы паўстала з но-вай сілай і было замацавана ў сакавіку 1921 г. у Рызе, дзе з новай Польшчай заключылі мір на ўмовах, што беларускія школы і гімназіі на тэрыторыі Польшчы будуць існаваць. У тым жа годзе ў Менску быў ад-крыты нарэшце і ўніверсітэт.

У часы НЭПу, які так-сама пачаўся з 1921 г., на тэ-рыторыі Расіі і іншых савецкіх рэспублік, што ў 1922 г. былі аб’яднаныя ў СССР, актыўна праводзілася палітыка «карэні-зацыі» і развіцця моў і культур усіх народаў на тэрыторыі но-вай савецкай дзяржавы.

У 1927 г. БССР абвяс-ціла дзяржаўнымі мовамі чаты-ры: беларускую, польскую, рускую і ідзіш (упершыню ў свеце!). Але паколькі белару-саў было больш і яны былі адзінай карэннай «тытульнай» нацыяй, перавагу атрымала менавіта беларуская мова. Да 1929 г. большасць школ у БССР сталі беларускімі, на беларус-кую мову паступова перахо-дзілі і ВНУ. У той жа час у По-льшчы пасля дзяржаўнага пе-равароту 1926 г., калі да ўлады прыйшоў Юзаф Пілсудскі, да 1938 г. практычна ўсе беларус-кія школы і гімназіі, за выклю-чэннем Віленскай, былі зачы-неныя, а таксама забаранілі ТБШ.

У 1929 г. пасля канчат-ковай канцэнтрацыі ўсёй улады ў СССР у руках Сталіна палі-тыка НЭПу разам з «карэніза-цыяй» і культурным адраджэн-нем была згорнутая, пачалася адкрытая русіфікацыя і маса-выя рэпрэсіі супраць усіх на-цыянальных эліт, у тым ліку, і беларускай інтэлігенцыі.

ВНУ ў БССР перайшлі на рускую мову, беларуска-моўных выкладчыкаў рэпрэса-валі, на іх месца прыслалі рус-камоўных з розных куткоў СССР. Аднак вясковыя школы і часткова гарадскія засталіся беларускамоўнымі. Таму шко-лы на тэрыторыі Заходняй Бе-ларусі пасля 17 верасня 1939 г. таксама перавялі з польскай на беларускую мову навучан-ня.

Пасля 1944-1945 г. тэ-рыторыя БССР пасля перада-чы ПНР Беласточчыны скара-цілася, а школы там, яшчэ не паспеўшы стаць беларускімі, зноў сталі польскімі і толькі пазней, пасля 1956 г., у нека-торых з іх дазволілі вывучаць беларускую мову як асобны прадмет.

У пасляваеннай Бела-русі пасля 1959 г. пачалася но-вая хваля русіфікацыі, калі га-радскія школы былі да 1961 г. гвалтам пераведзеныя на рус-кую мову, а ў БДУ нават сту-дэнты філфака навучаліся то-лькі на рускай мове.

Але, дзякуючы бела-рускім пісьменнікам, якія ства-ралі магутную беларускамоў-ную літаратуру, якую масава перакладалі на рускую і ін-шую мовы, і вясковым шко-лам, беларуская мова ў краіне не загінула і зноў адрадзілася як дзяржаўная ў студзені 1990 г. адпаведным законам. Статус адзінай дзяржаўнай беларус-кай мовы быў замацаваны і ў першай Канстытуцыі Беларусі 15 сакавіка 1994 г.

Аднак у 1995 г. сілы, якія хацелі паступова далучыць Беларусь да суседняй дзяржа-вы, правялі рэферэндум аб на-данні статусу дзяржаўнай і ру-скай мове быццам бы на правах яе поўнага раўнапраўя з бела-рускай.

Але, як і прадказваў перад рэферэндумам Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, нія-кай роўнасці не сталася. Наад-варот, змены, унесеныя ў 1998 г. у Закон «Аб мовах у Рэс-публіцы Беларусь», дазваля-юць грамадзянам Беларусі зу-сім і нідзе не карыстацца бе-ларускай мовай, за невялікім выключэннем у пэўных вы-падках.

Прайшло 20 год, выра-сла новае пакаленне беларусаў, змянілася знешняя палітычная сітуацыя, аднак беларуская мова не знікла і заняла сталыя пазіцыі ў той сферы, дзе не ма-юць палітычнай сілы розныя русіфікатары — у інтэрнэце, дзе актыўна карыстаюцца дзвюма версіямі сучаснай беларускай мовы: «наркамаўкай», зацвер-джанай Законам 2008 г. і роз-нымі варыянтамі «тарашкеві-цы», што грунтуюцца на пра-вапісе, забароненым у БССР у 1933 г.

Вядома, за гэтыя 20 год беларуская мова фактычна страціла свае пазіцыі ў ВНУ і штогод сістэматычна выцясня-ецца, дзякуючы вялікім нама-ганням нашага Міністэрства адукацыі, са школьнай прагра-мы, сотнямі зачыняюцца ма-лыя школы з беларускай мо-вай навучання, а новыя бела-рускамоўныя класы, ужо не гаворачы пра школы, за нека-торым выключэннем, дзякую-чы вялізным намаганням баць-коў і структураў ТБМ, прын-цыпова не адчыняюцца.

Таму, калі мы хочам пазбегнуць чарговай акупацыі ці анэксіі і не стаць чарговай ахвярай так званага «русского мира», патрэбныя канкрэтныя змены ў адносінах да дзяржаў-най беларускай мовы. А мена-віта, змены ў дзейнае закана-даўства, дзяржаўныя экзамены на валоданне аднолькава добра абедзвюма дзяржаўнымі мова-мі для ўсіх дзяржаўных чыноў-нікаў без выключэння, ад-крыццё ва ўсіх каледжах і ВНУ краіны беларускамоўных плы-няў і студэнцкіх групаў, эліт-нага беларускамоўнага ўнівер-сітэта для падрыхтоўкі буду-чых кіруючых кадраў у неза-лежнай Рэспубліцы Беларусь.

Алег Трусаў,

старшыня ТБМ,

кандыдат гістарычных навук.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага

сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім

 

Статус Полацка: рэальнасць і перспектывы

Выступ падчас навукова-практычнай канферэнцыі «Полацкія чытанні — 2017 г.» у Дзень беларускага пісьменства ў Полацку 2 верасня 2017 г.

Набліжаецца свята 100-годдзя аднаўлення нашай дзяр-жаўнасці. Гэта значная падзея для Беларусі, як для ўсведам-лення гістарычнага і перспек-тыўнага развіцця краіны, так і ў плане міжнароднага іміджу. Гэта добрая нагода асэнсаваць набыткі і намеціць кірункі да-лейшага ўмацавання і росквіту нашай краіны.

Мы гаворым пра адна-ўленне, маючы на ўвазе, што пачатак беларускай дзяржаў-насці сягае ў глыбокую гісто-рыю. І першае дзяржаўнае ўтварэнне, пра якое мы маем бясспрэчныя летапісныя свед-чанні, гэта Полацкае княства. Пра яго існаванне і дзейнасць даследавана і напісана шмат, тым не менш, і сёння знахо-дзяцца і публікуюцца новыя матэрыялы, якія дазваляюць сцвярджаць, што гэта княства амаль на сотню гадоў старэй-шае, чым лічылі дагэтуль.

Для нашай краіны та-кія факты вельмі важныя, аса-бліва ў сённяшняй сітуацыі, калі мы стаім перад многімі вы-клікамі, якія ставяць пад па-грозу існаванне незалежнай Беларусі.

Адным з важных эле-ментаў любой дзяржавы з’яў-ляецца яе сталіца. На ўсім пра-цягу гісторыі беларускія землі ўваходзілі ў склад розных дзяр-жаўных утварэнняў, што адбі-валася і на тых паселішчах, якія выконвалі ролю сталічных га-радоў. Так, прынята лічыць, што мы маем ў Беларусі 5 гара-доў, якія ў розны час выконвалі (ці прэтэндавалі) гэтую фун-кцыю: Полацк, Наваградак, Гародня, Магілёў і Менск. Ко-жнае з гэтых месцаў мае сваю гісторыю і на сённяшні дзень — розны статус. Горад Менск на-быў свой сталічны статус не так даўно, ператварыўшыся з не-вялікага губернскага места па-чатку ХХ ст.  у горад еўрапей-скага выгляду і ўзроўню. Га-родня і Магілёў умацаваліся як абласныя цэнтры, Наваградак, засведчыўшы свой сталічны статус у даўнія часы, развіўся да ваяводскага цэнтра ў між-ваеннай Польшчы і не змог падняцца пакуль вышэй, чым раённы цэнтр у Беларусі.

А вось роля Полацка ў гісторыі развіцця нашай дзяр-жаўнасці і, асабліва яго пер-спектывы, на нашу думку, за-слугоўваюць асобнай увагі.

Пералічым асноўныя этапы яго гісторыі і значнасці.

У Х-ХІІІ стагоддзях Полацк быў цэнтрам Полацка-га княства. У 1307 годзе горад увайшоў у склад Вялікага Кня-ства Літоўскага.

У 1498 годзе Полацк атрымаў права на самакіра-ванне — Магдэбургскае права.

У 1504-1772 гг. горад быў цэнтрам Полацкага вая-водства ВКЛ.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай правабярэж-ная частка Полацка 25 ліпеня 1772 года ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Левабя-рэжная частка перайшла ў склад Расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспа-літай у 1792 годзе.

Да 1776 г. горад знахо-дзіўся ў Пскоўскай губерні. З 24 жніўня 1776 года Полацк быў адміністрацыйным цэнт-рам Полацкай губерні, а з 12 траўня 1778 года — Полацкага намесніцтва.

У 1839 годзе ў Пола-цку адбыўся царкоўны сабор, на якім грэка-каталіцкая (уні-яцкая) царква Расійскай імпе-рыі была ліквідаваная для поў-нага падпарадкавання Рускай праваслаўнай царкве. Ад гэта-га часу старадаўняя беларус-кая сталіца ператварылася ў звычайны ўезны горад Расій-скай імперыі.

З 1924 года Полацк знаходзіўся ў складзе БССР.

15 жніўня 1924 года  быў утвораны Полацкі раён.

З 20 верасня 1944  па 8 студзеня 1954 г. Полацк меў статус адміністрацыйнага цэн-тра Полацкай вобласці ў скла-дзе БССР.

У 1954 г. Полацкая во-бласць, якая праіснавала 10 га-доў, увайшла ў склад Віцебскай вобласці.

7 чэрвеня 1958 года быў убіты калок першай пала-ткі, і пачаў сваё жыццё Нава-полацк. Гэтая падзея і развіццё горада нафтахімікаў значна па-ўплывала на далейшы лёс г. Полацка, які, тым не менш, да 2013 г. меў статус горада аблас-нога падпарадкавання.

14 студзеня 2013 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нумарам 27 «Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў аб-ласнога падпарадкавання Рэс-публікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Полацк быў пазбаўлены статуса горада абласнога пад-парадкавання. Грамадскасць Беларусі ўспрыняла гэта ра-шэнне, як і самі палачане, без асаблівай радасці.

Згодна з гэтым рашэн-нем, на сённяшні дзень Полацк з’яўляецца раённым цэнтрам, што, на нашу думку, не адпавя-дае яго ролі ў сучасным і тым больш гістарычным развіцці. Жыхары гэтага ў многім зна-кавага беларускага места не пагаджаюцца з такім статусам і выказваюць жаданне змяніць гэтую сітуацыю. Наконт буду-чыні гэтага найстарадаўней-шага горада выказваліся і вя-домыя грамадскія і культур-ныя дзеячы, у тым ліку нара-джэнцы самога Полацка. Самай абмяркоўванай прапановай стала нечаканае выказванне Алега Трусава аб пераносе сталіцы з Менска ў Полацк, якое пакуль не перарасло ў практычныя дзеянні праз да-статкова вялікія фінансавыя затраты, што запатрабаваліся б для гэтага. (Вядома, і праз іншыя моманты, у якія не бу-дзем  сёння паглыбляцца).

З улікам усяго вышэй-сказанага рызыкну прапана-ваць наступнае. Зважаючы на месца і ролю Полацка ў ста-наўленні беларускай дзяржаў-насці, улічваючы яго магутны інтэлектуальны і культурны ўзровень у гістарычным міну-лым, а таксама назапашаны су-часны значны турыстычны імідж,  варта надаць яму асобны статус. Гэта можа быць статус першай беларускай сталіцы, ці месца нараджэння беларускай дзяржаўнасці. Пра гэта яшчэ варта параіцца, і найперш з самімі палачанамі. Але важна, акрэсліваючы новы статус, прадугледзець магчымасць для гарадскога самаразвіцця і са-макіравання, абазначыць пэў-ныя прывілеі, прыкладам, у выглядзе падатковай палёгкі для тых суб’ектаў гаспадаран-ня, якія будуць тут працаваць, у тым ліку з аб’ектамі гіста-рычна-культурнай каштоў-насці. Мадэль можа быць роз-най, але калі мы даем магчы-масць працаваць на нашай зямлі замежным інвестарам з далёкіх зямель на прывеліяваных умо-вах, то нашы палачане, якія шмат зрабілі за час існавання Полацка для развіцця, абаро-ны і ўмацавання Беларусі, тым больш маюць права на ўвагу і павагу з боку дзяржавы.  І без-умоўна, належнае месца павін-на заняць беларуская мова: у сістэме адукацыі, у візуальным афармленні горада, у рэкламе і штодзённай працы дзяржаў-ных органаў. Такое рашэнне — асобны статус — станоўча па-ўплывае не толькі на развіццё Полацка, але зробіць важкі ўнёсак у справу ўмацавання дзяржаўнасці і росквіту нашай незалежнай Беларусі.

На здымку: Алена Анісім і Алег Трусаў. Здымак зроблены ў Полацку на Дні беларускага пісьменства ў 2017 г.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Валатко (Дзмітрый) — вытвор з фармантам -ко ад антра-поніма Волат і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Волат-ко — Валатко. ФП: волат (‘асілак, велікан’) — Волат (мянушка, потым прозвішча) — Ва-латко.
  2. Валашчук (Васіль) — вы-твор з суфіксам -чук ад антрапоніма Валах і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валаш(х/ш)-чук. ФП: валах (‘той, хто кастрыруе (пакладае)’) — Валах (мянушка, потым прозвішча) — Валашчук.
  3. Валдайцаў (Дзяніс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Валдаец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валдаец-аў — Валдайцаў. ФП: Валдай (тапонім) — Валдаец (‘жыхар Валдая’) — Вал-дайцаў.
  4. Валковіч (Ірына) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад антрапоніма Волк (рус.) і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ Валк-овіч. ФП: волк (апелятыў, белар. воўк) — Волк (мянушка, потым прозвішча) — Вал-ковіч. Форму Валковіч можна квалі-фікаваць як вынік адмежавання ад апелятыва.
  5. Валовая (Таццяна) — фо-рма жан. роду ад Валовы — семан-тычны вытвор ад апелятыва валовы ‘які мае адносіны да вала’, ‘такі, як у вала’, а валовыя вочы — ‘вялікія, лу-патыя, невыразныя’.
  6. Валовіч (Астафій) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Вол і значэннем ‘наш-чадак названай асобы': Вол-авічВа-ловіч. ФП: вол (‘кастрыраваны самец буйнай рагатай жывёлы’) — Вол (мя-нушка, потым прозвішча) — Валовіч.
  7. Валошчык (Мікола) — вытвор з суфіксам -чык ад антра-поніма Валошка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валошч(к/ч)-ык. ФП: валошка (‘травяністая расліна сямей-ства складанакветных, якая расце ў жыце і іншых злаках і цвіце сінімі кветкамі; васілёк’) — Валошка (мяну-шка, потым прозвішча) — Валошчык. Або вытвор ад валах (ст. бел. ‘конь’ (Нас.)), батан. назва некалькіх раслін (Даль), ‘парсюк’ (Дабр.), ‘пакладаны баран’, ‘той, хто пакладае’ (Грынч.); -ад валашыць ‘пакладаць’ (Нас.) — Валах (мянушка, потым прозвішча) — Валаш (х/ш)-чыкВалошчык (для адмежа-вання ад апелятыва (валах)).
  8. Валчанкоў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам —оў ад антрапоніма Валчанок і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Вал-чанк-оў. ФП: волчонок (рус. ‘малады воўк, ваўчаня’) — Валчонак (мянушка, потым прозвішча) — Валчанкоў (<Вол-ченков).
  9. Валюшыцкі (Віктар) — вытвор з фармантам -ыцкі ад тапоніма Валюш / Валюшня і значэннем ‘на-родзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Валюш-ыцкі. ФП: валюш і валюшня (‘майстэрня, у якой валяць сукно, шэрсць’) — Валюш (тапонім) — Валюшыцкі.
  10. Вангін (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Ванга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ванг-ін. ФП: Ванга (імя) — Ванга (прозвішча) — Вангін.
  11. Ванькевіч (Наталля) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Ванька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ваньк-евіч. ФП: Іван (імя -ст.-яўр. iohanan ‘Бог мілуе’) — Ваня, Ванька (разм. да Іван) — Ванька (празванне, потым прозвішча) — Ванькевіч.
  12. Ванюкевіч (Яраслава) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Ванюк і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ванюк-евіч. ФП: Іван (ст.-яўр. iohа-nаn ‘Бог мілуе’) — Ваня — Ванюк — Ванюкевіч.
  13. Варанец (Віктар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва варанец ‘ядавітая травяністая расліна сямей-ства люцікавых з чырвонымі ці чор-нымі ягадамі’. Або ад тапоніма Вароны з націскным суфіксам -ец і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Варонец — Варанец. Ці ад антрапоніма Варона / Воран і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Варон-ец / Воранец — Варанец.
  14. Варонін (Рыгор) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Варона і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Варон-ін. ФП: варона (‘птушка сямейства крум-качовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем’) — варона (‘пра чалавека, які рэзка вылучаецца чым-н. сярод іншых’) — Варона (мянушка, потым прозвішча) — Варонін.
  15. Варывончык (Адам) — вытвор з суфіксам -чык ад антра-поніма Варывон і азначэннем ‘на-шчадак названай асобы': Варывон-чык. ФП: Іларыён (імя, з мовы грэкаў ‘вясёлы’) — Варывон (гут. форма) — Варывончык.
  16. Васілёк (Міхась) — се-мантычны вытвор ад апелятыва васі-лёк `травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце звычай-на ў азімых пасевах і цвіце сінімі квет-камі; валошка`. Або вытвор з суфік-сам -ёк ад імя Васіль: Васіл-ёк (пам.-ласк.).
  17. Васілёўкіна (Таццяна) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Васілёўка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Васілёўк-іна. ФП: Васіль (імя, з мовы грэкаў ‘цар’) — Васілеўка (‘Васілёва жонка’, фармант -оўка) — Васілёўка (мянушка, потым прозвішча) — Васілёўк-іна.
  18. Васілеўскі (Мікола) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Васілеўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Васілеў-скі — Васілеўскі.
  19. Васкабойнік (Валянці-на) — семантычны вытвор ад апеляты-ва васкабойнік ‘той, хто працуе на ва-скабойні — заводзе, майстэрні па вы-рабе воску і яго перапрацоўцы’.
  20. Васюкевіч (Раман) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Васюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Васюк-евіч. ФП: Васіль (імя, з мовы грэкаў basileus ‘цар’) — Васюк (народна-гутарк. форма) — Васюк (празванне, потым прозвішча) — Васюкевіч.
  21. Васюковіч (Васіль) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Васюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Васюк-овіч. ФП: Васіль (імя, з мовы грэкаў ‘цар’) — Вася (народна-гутарк. форма), Васюк (‘нашчадак Васі’, фармант -юк) — (прозвішча) — Васюковіч.
  22. Ваўкарэзавец (Андрэй) — вытвор з суфіксам -ец ад антрапо-німа Ваўкарэзаў і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ваўкарэзавец. ФП: ваўкарэз (‘вялікі паляўнічы сабака’) — Ваўкарэз (мянушка, потым прозвіш-ча) — Ваўкарэзаў (‘нашчадак Ваўка-рэза, фармант -аў‘) — Ваўкарэзавец.
  23. Вашко (Лявон) — варыянт імя Іван (<ст.-яўр. ‘Бог мілуе’), зана-таванае ў друку ў 1591 г.), які набыў ролю прозвішча (праз ступень пра-звання).
  24. Вашчук (Юрась) — друга-сная форма, першасная Івашчук, вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Івашка і значэннем `нашчадак назва-най асобы: `Івашч (к/ч) — ук`. ФП: Іван (імя ст.-яўр. ‘Бог мілуе’) — Іваш (гутарк. форма) Івашка (пам.-ласк.) — Івашчук. Намінант выступаў на Еўрабачанні пад найменнем Тэа / Тэо, якое ад грэц. Theos — ‘Бог’.
  25. Вежавец (Альфрэд) — трансфармаваны пад мужчынскі род антрапонім Вежавіца (з фінальнай часткай -ец на месцы -іца). Або вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Вежава і значэннем ‘народзінец, жы-хар названага паселішча': Вежав-ец.
  26. Вежавіца (Антаніна) — семантычны вытвор ад апелятыва ве-жавіца ‘аднагадовая травяністая рас-ліна сямейства крыжакветных з дроб-нымі жаўтаватымі кветкамі і струч-ковымі пладамі’.
  27. Века (Ала) — семантычны вытвор ад апелятыва века ‘верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.’.
  28. Венгураў (Павел) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Венгур і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Венгур-аў. ФП: венгур (-венгер, мн. венгры ‘на-род, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі’ або венгер ‘канавал’ рэг.)) — Венгур (мянушка) — Венгур (прозві-шча) — Венгураў. Форма з галоснай ‘у‘ замест ‘е‘ дзеля адмежавання ад апе-лятва.
  29. Верашчагін (Леанід) — другасная форма, першасная Вера-шчакін — вытвор з прыналежным су-фіксам -ін ад антрапоніма Верашчака і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Верашчак-ін. ФП: верашчака (‘рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і роз-нымі прыправамі’) — Верашчака (мяну-шка, потым прозвішча) — Верашчакін — Верашчагін.
  30. Верашчака (Надзея) — се-мантычны вытвор ад апелятыва вера-шчака ‘рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі’.
  31. Весялуха (Марына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва веся-луха ‘жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца’.
  32. Віславух (Кацярына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва вісла-вух `віславухая жывая істота (свой-ская — сабака, кот)`, перан. `чалавек з вялікімі, абвіслымі вушамі`. ФП: віс-лае вуха — віславухі — віславух — Віславух (мянушка) — Віславух.
  33. Вішкароў (Барыс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Вішкар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Вішкар-оў. ФП: вішка (‘вяха, тычка’ — Вялікі слоў-нік беларускай мовы Ф. Піскунова — вішкар (‘той, хто ставіць вяхі, ты-чкі’,суф. -ар) — Вішкар (мянушка) — Вішкар (прозвішча) — Вішкароў.
  34. Вішнеўская (Іна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Вішнеўка і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселі-шча': Вішнеў(к)-ская. ФП: вішня (‘са-дова-ягаднае дрэва сямейства ружа-кветных з цёмна-чырвонымі костачка-вымі пладамі’) — вішнеўка (‘зараснік вішнёвы’, а таксама ‘вішнёвая наліўка або настойка’) — Вішнеўка (тапонім) — Вішнеўская.
  35. Войцік (Марыя) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Войт і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Войц-ік. ФП: Войцех (імя, слав. ад асноў са значэннем вой ‘ваяўнік’ і цех ‘уцеха, пацеха’) — Войт (народны варыянт) — Войт (празванне, потым прозвішча) — Войцік.
  36. Волан (Андрэй) — акцэн-таваны семантычны вытвор ад апе-лятыва валан ‘лёгкі мячык з пер’ем або шырокім хвалістым абадком для гульні ў бадмінтон’, ‘прышыўная пало-ска лёгкай тканіны або карунак у вы-глядзе фальбоны ці брыжоў на сукен-цы’ (-фр. volant).
  37. Волах (Надзея) — семан-тычны вытвор ад апелятыва волах (рус. волох ‘юшка’, ‘накрыўка на па-судзіне (Мельн.)’) — Волах (мянушка) — Волах.
  38. Волік (Арцём) — семанты-чны вытвор ад апелятыва волік (пам.-ласк. ад вол) (Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі, 2013).
  39. Волчэк (Антон) — магчы-мы семантычны вытвор ад апелятыва волчэк (белар. воўчэк ‘рыба, падобная на ярша, але з таўсцейшай галавой, шырокім ротам і больш цёмнай афар-боўкай лускі’. Або з рас. волчок ‘асот’, ‘дзіцячая цацка'; трансфармацыя вол-чэк (-Воўчэк) — Волчок — Волчэк.
  40. Воўчанка (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) воўчанка — эквівалент ваўчанка ‘адзін з відаў туберкулёзу скуры’. Або ад Воўк (антрапонім) — вытвор з фар-мантам -анка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Воўч-анка. Ці ад Воўка (-Вова-Валадзімір) — Воўч(к/ч)-анка.
  41. Вугалец (Міхась) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Вугал / Вугаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Вугал-ец. ФП: вугал (‘геаметрычная фігура’, ‘частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут’, ‘прыстанак, месца, дзе жывуць’), вугаль (‘цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганіч-нага паходжання’, ‘рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэла-га дрэва’) — Вугал, Вугаль (мянушка, потым прозвішча) — Вугалец. Або ў выніку анімізацыі апелятыва-экспрэ-сіва вугалец ‘вугольчык’.
  42. Вуек (Уладзімір) — семан-тычны вытвор ад вуек — <польск. wujek — wuj ‘дзядзька, брат маці’.
  43. Выдрыцкі (Чэслаў) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Выдры, Выдрыкі і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Выдрык-скі — Выдрыцкі (Выдр-ыкскі — Выдрыцкі).
  44. Вырвіч (Пранціш) — вы-твор з суфіксам -іч ад антрапоніма Вырва і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Вырв-іч. ФП: вырваць (‘рэзкім рухам, рыўком выдаліць, дастаць, узяць’) — вырва (`той, хто вырывае` — нульсуфіксавае ўтварэнне) — Вырва (мянушка) — Вырва (прозвішча) — Вы-рвіч (бацькайменне) — Вырвіч.
  45. Вярсоцкі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Вярсоты / Вярсокі і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Вярсот-скі — Вярсоцкі, Вярсок-скі — Вярсоцкі.
  46. Вятрынскі (Міхась) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ветрына і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, пасе-лішча': Ветрын-скі — Вятрынскі.
  47. Габрук (Кірыл) — народ-на-гутарковая форма ад Габрыель (ст.-яўр. gabriel ‘мая сіла — Бог’) набыла ролю прозвішча.
  48. Гаварухін (Станіслаў) — вытвор з прыналежным суфіксам —ін ад антрапоніма Гаваруха і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гаварух-ін. ФП: гаваруха (жан. да гаварун ‘гаваркі чалавек’) — Гавар-ухаГава-руха (мянушка) — Гаваруха (прозві-шча) — Гаварухін.
  49. Гаеўскі (Андрэй) — вы-твор з фармантам -эўскі ад тапоніма Гай і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Гай-эўскі. ФП: гай (‘невялікі лес, пера-важна лісцёвы, дуброва’) — Гай (тапо-нім) — Гаеўскі.
  50. Гайдаш (Міхаіл) — се-мантычны вытвор ад апелятыва гай-даш ‘табуншчык’ (пастух статка коней, аленяў і пад.).
  51. Гайко (Андрэй) — форма ад імя Гай (<грэч. ‘народжаны зям-лёй’) з далучэннем фарманта -ко: Гайко (з 1540 г.). Або як другасная форма — ад першаснай гаёк (‘невялікі гай’) — Гаёк на ўзор браток > братко.
  52. Галаваты (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва галава-ты ‘з вялікай галавой’, ‘галавач’, ‘га-лавасты’, ‘разумны, здольны глыбока мысліць'; параўн. чуб-аты.
  53. Галавацкая (Святлана) — вытвор з фармантам -цкая (-ская) ад тапоніма Галавачы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Галавач-ская — Галавацкая. ФП: галавач (‘прэснавод-ная рыва сямейства карпавых з тоў-стай і шырокай галавой’, галавень) — Галавач (мянушка, потым прозвішча) — Галавачы (тапонім з прозвішчамі Галавач) — Галавацкая.
  54. Галавацкі (Ігнат) — вы-твор з суфіксам -цкі ад антрапоніма Галаваты. ФП: галаваты (‘з вялікай галавой’, ‘разумны, здольны глыбока мысліць; галавасты’) — Галаваты (мя-нушка, потым прозвішча) — Гала-вацкі.
  55. Галагуцкі (Антон) — се-мантычны вытвор ад апелятыва гала-гуцкі ‘галандскі’ (пра пароду курэй).
  56. Галенчанка (Георг) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Галёнка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галёнч (к/ч) — анка — Галенчанка. ФП: галёнка (‘частка нагі ад калена да ступні’) — Галёнка (мяну-шка, потым прозвішча) — Галёнчанка — Галенчанка.
  57. Галец (Вольга) — семан-тычны вытвор ад апелятыва галец ‘не-вялікая рачная рыбка сямейства кар-павых’, ‘марская рыба сямейства ласасёвых’.
  58. Галіч (Аляксей) — семан-тычны вытвор ад апелятыва галіч (ча-сцей галічанін) ‘з Галіцыі’. Або вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад антра-поніма Гала і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гал-іч. ФП: гала (‘голае месца, чыстая прастора’) — Гала (мянушка, потым прозвішча) — Галіч.
  59. Галкін (Павел) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Галка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галк-ін. ФП: галка (‘птушка сямейства крумкачовых з шэра-сіня-цёмным апярэннем’, а так-сама ‘тое, што і галушка’ (‘круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяк-кага’, страва ў выглядзе клёцак з дра-най бульбы або мукі, звараная на бу-льёне ці малацэ) — Галка (мянушка, потым прозвішча) — Галкін.

(Працяг у наступным ну-мары,)

 

«ЖЫЎ Я, НЕ СХІЛІЎШЫ ГАЛАВУ…»

Да 100-годдзя Пімена Панчанкі

Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага па-эта Беларусі, ганаровага ака-дэміка НАН Беларусі Пімена Панчанкі.

Нарадзіўся П. Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Таліне ў сям’і рабочага. У 1934-м закончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску, пасля — філалагічны факультэт Менскага настаўніцкага інстытута (1939). Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Працаваў настаўнікам, у рэдакцыях часопіса «Вожык», газеты «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман», 1954-1958), «Маладосць» (1958 — 1966), сакратаром праўлення СП БССР (1966 — 1971). У складзе дэлегацыі БССР у 1958 годзе прымаў удзел у рабоце ХІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957-1967), (1971-1975). Памёр 2 красавіка 1995 г.

Пімен Панчанка — адзін з буйнейшых беларускіх паэтаў XX ст. Яго творчасць прасяк-нута гарачлівымі мастакоўскімі шуканнямі, ненатольнымі эмо-цыямі і страсцямі, імкненнем да высокіх ідэалаў і сумненнямі ў іх, адчуваннем шматгалосся жыцця і яго вострых супярэч-насцей. Пра Панчанку смела можна сказаць, што ён — сын сваёй эпохі і адначасова яе апанент.

На працягу свайго жыцця паэт быў у неадназна-чных адносінах з дзяржаўнай уладай, але меў пачэснае званне Народнага паэта Беларусі (1973), з’яўляўся Ганаровым членам АН Беларусі (1994), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1981, за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок?»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1968, за збор-нік вершаў «Пры святле мала-нак»), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959, за паэму «Па-трыятычная песня»).

У першых вершах цяж-ка пазнаць будучага няўрым-слівага, палемічнага, філасоф-ска-публіцыстычнага П. Пан-чанку, якім ён стаў пазней. Паэт не выходзіць за межы трады-цыйнай паэтыкі. Аднак ужо ў некаторых даваенных рэчах («Пра смерць», «Беластоцкія вітрыны» і інш.) ён быццам бы хоча пашырыць абсягі манала-гічнасці, шукае шляхі да полі-фанічнасці стылю, што мог бы зблізіць з жыццём і яго супя-рэчнасцямі, з рознымі пунктамі гледжання.

У суровыя гады Вялі-кай Айчыннай вайны слова Панчанкі дасягнула высокага грамадзянскага ўздыму і ліры-чнай праніклівасці. У яго пера-жываннях арганічна спалу-чыліся любоў і нянавісць. Літа-ратурная прадукцыя паэта-франтавіка вельмі разнастай-ная: публіцыстычныя і сатыры-чныя вершы, фельетоны, вост-ра-надзённыя артыкулы, на-рысы. Многія з яго ваенных вершаў распаўсюджваліся на часова акупаванай ворагам Беларусі як лістоўкі. Іх і цяпер можна сустрэць у музеях Вя-лікай Айчыннай вайны. П. Пан-чанку давялося ваяваць на ча-тырох франтах: Заходнім, Бран-скім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, а Дзень Перамогі су-стракаць ажно ў Іране, куды ён нечакана трапіў разам са шта-бам арміі і рэдакцыяй франта-вой газеты, у якой служыў, на пачатку 1944 г. Усё гэта яск-рава адлюстравана ў яго твор-часці.

Пасляваенная паэзія П. Панчанкі вельмі разнастайная з тэматычнага боку: ён услаў-ляе стваральную дзейнасць са-вецкага народа, барацьбу за мір, выкрывае падпальшчыкаў новай вайны, імкнецца паказаць шматгранны вобраз Радзімы. У Панчанкі адна за другой выхо-дзяць кнігі «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950). Не жадаючы адстаць ад імклівага дня, паэт даволі аператыўна адгукаўся на розныя даты, юбілеі, але, імкнучыся адлю-страваць з’явы рэчаіснасці, не заўсёды мог улавіць глыбін-ную, шматгранную сувязь ча-су і чалавека, знайсці тое, што звязвае справу чалавека з яго душэўным самаадчуваннем, слова з учынкам, «грамадзян-скае» з «маральным», «інтым-ным». Тым не менш, у цэлым яго паэзія шмат у якіх момантах разышлася з праўдай жыцця і з тым «чалавечым вымярэн-нем», якое складае яго гума-ністычную сутнасць. У многіх вершах аўтар выдаваў жаданае за рэальнае.

Сярэдзіна 1950-х гг. адзначана спробай дэмакра-тычнага абнаўлення грамад-ства. Але ідэалагічная анга-жаванасць і вера ў камунізм не пахіснуліся. Ленінскія ідэі ў та-гачаснай творчасці Панчанкі былі спалучаны з традыцый-нымі каштоўнасцямі народнага быцця, і гэтую спалучанасць ён высока цаніў і правяраў ёю рэ-альны змест грамадскага жыц-ця. Паўставала аднак неадчэп-нае пытанне: хто ж вінаваты ў памылках і недахопах, у пару-шэннях так званай рэвалюцый-най законнасці? Ён і тады, і па-зней быў упэўнены, што ёсць сапраўдныя савецкія людзі, а побач «мноства абывацеляў, здзірцаў, якія дбаюць толькі аб чынах, пасадах, грошах, ма-шынах, дачах, уладзе ды са-лодкім жыцці…»

У 1960-х мастацкі свет паэта набывае плюралісты-чнасць, якой яму раней не ста-вала, — шматколернасць, свое-асаблівы паліфанізм, шматсэн-савасць. Па прычыне гэтай плюралістычнасці не ўсё, што выходзіла з-пад пяра, адразу трапляла ў друк. Яго тага-часная паэзія становіцца ўсё больш спавядальнай і аналі-тычнай. Філасафічнасць пры-йшла да Панчанкі з узростам — у 1967 г. ён адзначыў сваё пяцідзесяцігоддзе. Яго радок станавіцца больш і больш удумлівы: у вершах адбіваўся роздум над сэнсам жыцця і часам.

З біяграфіі творцы вя-дома, што яго дзяцінства пра-йшло на мілай сэрцу Бягомль-шчыне, на лясным улонні. Ад-сюль бярэ выток вобраз «сваёй баравіны», які ўзнікае ў яго паэзіі ў 1970-я гг. Пасля дзе-сяткаў твораў аб «малой радзі-ме» і дзяцінстве вершы Пан-чанкі захапляюць чытача но-вым пунктам гледжання, све-жым паваротам тэмы, выклі-каюць нечаканыя асацыяцыі. Перамога над прыродай, на ду-мку паэта, вядзе да адмаўлення жыцця, паэзіі, да іх знішчэння. Тэму гарманічнасці чалавека і прыроды, пераадолення адчу-жанасці ён развівае на многіх старонках сваіх паэтычных кніг 70 — 80-х гг. і ў дзённікавых за-пісах.

Творчая эвалюцыя Па-нчанкі — прыклад таго, як разам з часам развівалася творчая самастойнасць мастака, як ён усё глыбей авалодваў думкай пра неабходнасць сувязі ідэала з жыццём прагрэсу, з гуманіз-мам.

Што аднак не здрадж-вае паэту — гэта любоў да жыц-ця ва ўсіх яго праявах, да род-най прыроды і побыту. Адмет-нымі паэтычнымі з’явамі пачат-ку 1980-х гг. у гэтым сэнсе ста-лі зборнікі «Маўклівая маліт-ва» (1981), «Сіні ранак» (1984), у якіх ён падвойвае і патройвае свае намаганні прарвацца праз наслаенні ілжывасці, хлусні, казёншчыны, спажывецтва, прыстасавальніцтва і зноў да-лучыцца да першаснай і ўстой-лівай чалавечай прыроды.

Знешне яго вершава-ныя формы выглядаюць тра-дыцыйна, але гэта толькі на пе-ршы погляд. Асаблівасці мас-тацкай формы строга паднача-лены змястоўным за-дачам. Лірычнае дзе-янне падкрэсліваецца і ўзмацняецца срод-камі гнуткай, выраз-най і надзвычай ак-тыўнай паэтыкі. Не-звычайная моўная экспрэсіўнасць вы-клікана дынамікай ду-мкі і эмоцый, ледзь улоўнымі імгненнымі пераходамі аднаго па-чуцця ў другое, глы-бокім лірызмам. Пей-заж з уласцівымі для яго дэталямі дае ад-чуванне бязмежнасці жыцця, якое далёка выходзіць за рамкі вершаванага тэксту. Характэрная паэту ўнутраная палеміч-насць у гэты час не-чым аддалена напа-мінае Дастаеўскага.

З сярэдзіны 1980-х гг. пачаўся перыяд перабудовы. Кнігі Панчанкі  напаў-няюцца галасамі самога жыцця, да бясконцасці, як аказваецца, шматстайнага, складанага і зме-нлівага. Да перабудовы паэт паставіўся, як нам здаецца, шчыра, але, як гэта здаралася з ім часам і раней, надта паспе-шліва.

З апошніх кніг П. Пан-чанкі варта адзначыць «Высокі бераг» (1993) і «Зямля ў мяне адна» (1996). У іх таксама бур-ліць дух эпохі. На старонках гэтых кніг створаны тыповыя вобразы настрояў, перажыван-няў, якія ўрэшце і выяўляюць светаўспрыманне і светаад-чуванне сучасніка. Паэт як бы расцугляў словы і выпусціў іх на волю, з жахам зразумеўшы, што свет заблытаўся, што ўсе ідэі перажываюць дэвальва-цыю. Але адна ідэя не адпуска-ла яго да канца жыцця. Гэта — ідэя нацыянальнага адраджэн-ня, якая стукалася ў паэзію Па-нчанкі многімі тэмамі і матыва-мі яго творчасці, у тым ліку і тэмай духоўнай экалогіі, абаро-ны і захавання роднай мовы і культуры.

Надыходзіла старасць, жыццё няўмольна набліжалася да сваёй «апошняй вярсты», і такая перспектыва аптымізму не дабаўляла. Аднак сум выні-каў не толькі з прадчування «апошняй вярсты» — была яшчэ і другая крыніца для мінорнага настрою. У абліччы свабоды ён убачыў не толькі жыццядбай-ныя, шматабяцальныя рысы, але і жорсткасць, усёдазво-ленасць.

Спадчына, якую пакі-нуў пасля сябе П. Панчанка, нераўнацэнная ў ідэйна-мас-тацкіх адносінах. Нешта ўжо сёння ўспрымаецца як даку-мент свайго часу, аднак боль-шасць з твораў застанецца каш-тоўным духоўна-эстэтычным набыткам для будучых пака-ленняў — людзей XXI стагоддзя.

Уладзімір Гніламедаў,

акадэмік НАН Беларусі.

Мікола Мікуліч,

канд. філалагічных навук.

 

Святкаванні ў Полацку

Вялікая колькасць бе-ларусаў рознага ўзросту зма-гла асэнсаваць веліч  асветніц-кага подзвігу Францішка Ска-рыны праз удзел у Днях бела-рускага пісьменства і друку ў Полацку 2-3 верасня.

Па ўсім горадзе пра-йшло шмат літаратурных, му-зычных, мастацкіх, і тэатраль-ных мерапрыемстваў, прысве-чаных гісторыі Полацка, жыц-цю Ф. Скарыны і Е. Полацкай. Турыстычныя группы з роз-ных гарадоў краіны прыбылі ў Полацк.

Адну з такіх груп ўзна-чаліў гісторык і экскурсавод Іван Сацукевіч. Разам з ім ван-дроўнікі наведалі Сафійскі сабор, агледзелі найноўшы помнік «Полацк — калыска бела-рускай дзяржаўнасці», помнік самому Скарыну, а таксама пісьменніку, багаслову, кнігавыдаўцу Сімяёну Полацкаму, літары «Ў» і памятнаму знаку геагра-фічнага цэнтра Еўропы, першай жанчыне-святой усходніх славян Еўфра-сінні Полацкай, легендар-наму полацкаму князю Усяславу Чарадзею, а таксама героям вайны 1812 года, наведалі Пола-цкі музей беларускага кнігадрукавання.

На пытанне, чым для яго быў адметны год 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, гісто-рык Іван Сацукевіч адказаў:

— Мы правялі безліч вандровак па Беларусі. Мяне вельмі ўсцешвае сёлетняя вялі-кая рэкламная і выдавецкая кампанія, прысвечаная Фран-цішку Скарыну. Яна, безумоў-на, паслужыць уздыму патры-ятызму. Дзень беларускага пі-сьменства і друку ў Полацку — кульмінацыйная падзея юбі-лейнага года. Такая вялізарная ўвага да вычыну Скарыны на-зіралася ў 1990 годзе. Думаю, што імем Скарыны яшчэ бу-дуць названыя многія геагра-фічныя аб’екты ў нашай краіне. У Полацку ўжо дзесяць гадоў таму праспект К. Маркса быў перайменаваны ў праспект Скарыны. Для міжнароднага кангрэсу, які пройдзе  ў На-цыянальнай бібліятэцы ў вера-сні, я падрыхтаваў даклад па тэме: «Імя Скарыны — у тапа-німіцы гарадоў Беларусі».

Пакуль турысты агля-далі архітэктурныя помнікі, у цэнтры горада праходзілі вы-ступленні полацкіх паэтаў і празаікаў. З чытаннем сваіх твораў выступілі сябры Пола-цкага літаратурнага аб’яднання «Полоцкая галіна». Аляксандр Раткевіч чытаў свае вершы ў вобразе першадрукара. Для гасцей заспявалі Галіна Ліфа-нава і бард Зміцер Ветразь. На плошчы быў шырока  разгор-нуты  кнігапродаж, шапікі рэ-гіянальнага друку. У цэнтры горада дзейнічалі друкары, якія ў межах праекту «У пошу-ках страчанага» дэманстравалі ўсім ахвотным старажытную тэхніку кнігадрукавання. Су-працоўнікі музея кнігадрука-вання на працягу некалькіх дзён праводзілі экскурсіі для студэнтаў і школьнікаў, дэман-струючы скарынаўскую «Ма-лую падарожную кніжку» з калекцыі Белгазпромбанка і іншыя каштоўныя рарытэты.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і Радыё Рацыя.

  1. Гісторык Іван Сацу-кевіч;
  2. Паэт Алесь Раткевіч у вобразе першадрукара;
  3. “Наша слова” ў По-лацку.

 

Свабода, піва, музыка і мова на Lidbeer – 2017

120 тысяч чалавек, па звестках з Гарадзенскага УУС, прынялі ўдзел у піўным фес-тывалі ў Лідзе, які праводзіўся тут ужо трэці раз.

Lidbeer — 2017 зрабіў стаўку на якасную музыку і беларускую мову. Ну а пра лідскае піва можна не казаць, яно заўсёды якаснае.

Усе госці, як адзін, ад-значаюць таксама прыветлі-выя і добразычлівыя адно-сіны з боку лідскай міліцыі. Тая ў сваю чаргу заявіла пра ад-сутнасць падчас фэсту хоць якіх больш-менш значных пра-вапарушэнняў.

Якасную музыку забя-спечвалі “Акіян Эльзы”, “Кра-мбамбуля”, “Lumen”, “Петля пристрастия” і шэраг маладых гуртоў, а карцінка і гук былі такія, што хоць купляй білет, хоць так глядзі і слухай.

А ў панядзелак да 9.00 на месцы правядзення фесты-валю не засталося ўжо ні адной паперкі. Амаль Еўропа.

Наш кар.

 

Моладзь, якая прагла пераменаў

6 верасня святочнай вечарынай адзначыў 20-годдзе «Малады фронт». Арганізацыя аб’яднала некалькі пакаленняў маладзёнаў незалежнай бела-рускай дзяржавы.

Пра феномен уздыму дзейнасці «Маладога фронту» ў 90-тыя, 2000-ыя гады разва-жалі былыя сябры арганізацыі, а таксама грамадскія дзеячы і палітыкі. У тыя часы аргані-зацыю актыўна папаўняла мо-ладзь, якая спачувала нацыяна-льнаму руху. Моладзь ладзіла масавыя акцыі, культурніцкія мерапрыемствы, асветніцкія кампаніі, праводзіла шоў Бела-рушчыны ў школах і гімназіях. Дзейнасць арганізацыі грунта-валася на веры ў ідэалы і ў адданасць роднай зямлі.

Былыя актывісты арга-нізацыі сёння працуюць у неза-лежных СМІ (Вольга Анцыпо-віч, Барыс Гарэцкі, Юлія Дара-шкевіч, Алесь Кіркевіч), з’яў-ляюцца паспяховымі музычны-мі прадзюсарамі, турыстыч-нымі і культурніцкімі менеджа-рамі (Віталь Супрановіч, Змі-цер Каспяровіч, Алег Дзьяч-коў і інш), праваабаронцамі і палітыкамі (Уладзімір Лабко-віч, Аляксей Янукевіч), пісь-меннікамі (Аляксей Шэін і Па-вел Севярынец).

— Гэта быў свайго роду бунт дзяцей перабудовы, у якіх забралі краіну пасля рэферэн-думу 1995 года, — так ахарак-тэрызаваў з’яву юрыст і пра-ваабаронца Ўладзімір Лабко-віч, які ў канцы 90-тых гадоў ачольваў Свіслацкую раду Менскай арганізацыі, а зараз працуе ў праваабарончым цэн-тры » Вясна».

— Мы адчувалі, што ў тыя часы дзеці здабывалі сва-боду бацькам, — адзначыла жу-рналістка Лубоў Лунёва, якая пастаянна асвятляла падзеі, звязаныя з «Маладым фрон-там».

Прадстаўнікі старэй-шага пакалення арганізацыі па-жадалі маладым захоўваць на-шы нацыянальныя каштоўна-сці, верыць у свае сілы, заста-вацца сумленнымі, яднацца ў творчых суполках, скаўтскіх групах, пілігрымках, спарто-вых клубах.

Некаторыя з былых ма-ладафронтаўцаў распавялі пра сваю цяперашнюю дзейнасць. Сяржук Лісічонак атрымаў дзве магістарскія адукацыі ў Літве і ў ЗША па паліталогіі і дзяржаўным кіраванні, па-спрабаваў свае сілы, працую-чы ў ААН.

Зміцер Каспяровіч  у якасці турыстычнага менеджа-ра ў апошнія гады наведаў Мексіку, Непал, Эфіопію, Ін-дыю, Вялікабрытанію, марыць пабываць у Кеніі і Танзаніі. Змі-цер кажа, што яму давялося па-бачыць жыццё ў розных краі-нах і параўнаць стан эканомікі і свабодаў асобы ў розных дзяр-жавах, ён бачыў галечу і не-справядлівасць, прыгнеча-насць жанчын, і яшчэ больш палюбіў Беларусь, нягледзячы на яе праблемы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Галай Аркадзь — 10 р., г. Менск
  2. Гіль — 50 р., г. Менск
  3. Лагуціна Марына — 5 р., г Менск
  4. Сінкевіч Вольга — 5 р., г. Менск
  5. Ляпёшкін Андрэй — 10 р.,

в. Зара, Круглянскі р-н

  1. Казановіч Андрэй — 10 р., г. Менск
  2. Плакса Ўладзімір — 15 р., г. Менск
  3. Мянчанін — 10 р., г. Менск
  4. Анісім Алена — 100 р., г. Менск
  5. Касяк Кастусь — 10 р., г. Менск
  6. Краўчанка Л. — 70 р., г. Менск
  7. Петрашкевіч Міхась — 10 р., г. Іванава
  8. Панасюк А.П. — 10 р.,

п. Лясны, Менскі р-н

  1. Асіпцова Алена — 9 р., г. Магілёў
  2. Восіпава Аляксандра — 10 р., г Гомель
  3. Старыкевіч Б.У. — 20 р., г. Менск
  4. Чыгір Яўген — 10 р., г. Гародня
  5. Бойса І.Б. — 15 р., г. Ліда
  6. Карабач Віталь — 10 р., в. Пескі, Лідскі р-н
  7. Сцяцко Павел — 20 р., г. Гародня
  8. Кукавенка Іван — 15 р., г. Менск
  9. Мануленка Ўладзімір — 5 р., г. Берасце
  10. Лапацін Уладзімір — 30 р, Менскі р-н
  11. Шэвякова Святлана — 20 р., г. Менск
  12. Пятроў Іван — 10 р., г. Калінінград
  13. Арбузаў Анатоль — 10 р., г. Менск
  14. Рыбачонак А. — 30 р.,

в. Міханавічы, Менскі р-н

  1. Кот Валер — 5 р., г. Менск
  2. Гасанаў — 5 р., г. Менск
  3. Амяльковіч А.М. — 60 р., г. Менск
  4. Дзівак з-над Дзісны — 10 р.
  5. Жыдаль Дзяніс — 20 р., г. Менск
  6. Галаўнёў Мікола — 10 р., г. Менск
  7. Галкоўскі Віктар — 15 р., г. Баранавічы
  8. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  9. Бамбіза Мікола — 60 р., г. Менск
  10. Зылькоў С.П. — 40 р., г. Гародня
  11. Салавей Валянціна — 20 р., г. Менск
  12. Панасюк А.П. — 10 р., г. Менск
  13. Ахрамчук В.Г. — 10 р., г. Светлагорск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(VXV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

РАЗДЗЕЛ XVIII. ВКЛ У ХІV-ХV стст.

 

  1. Уладаранне Гедыміна.
  2. ВКЛ у часы Альгерда і Кейстута.
  3. Вялікі князь Вітаўт і яго княжанне.
  4. ВКЛ пад уладай Казіміра Ягелончыка.
  5. Уладаранне Гедыміна (1316-1341)

 

У часы Гедыміна ў ВКЛ увайшлі беларускія землі аж да Дняпра, прычым мірным шля-хам, праз дынастычныя саюзы. Гэта былі: Віцебскае княства (1320 г.), Менскае (1326 г.), а пазней Тураўскае і Пінскае. Актыўныя ваенныя дзеянні Гедымін вёў на захадзе з кры-жакамі. Напачатку княжання Гедыміна сталіцай ВКЛ заста-ваўся Наваградак.

На працягу XIII і ў па-чатку XIV стст. Наваградак заставаўся сталіцай ВКЛ яшчэ і таму, што ён не толькі асацы-яваўся з вялікакняжацкай ула-дай, але і быў абраны  рэзідэн-цыяй для літоўскага мітрапа-літа Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы, суфра-ганамі якога сталі тураўскі і полацкі епіскапы.

На 1323 г. у ВКЛ існа-валі толькі тры каталіцкія хра-мы — з іх два ў Вільні і адзін у Наваградку. Пасля стварэння ў 1316 г. Літоўскай мітраполіі Наваградак на два стагоддзі становіцца царкоўна-рэлігій-ным цэнтрам ВКЛ. Праваслаў-ны храм, асабліва ў часы Аль-герда, мог быць і ў Крэве, дзе жыло шмат славянскага насе-льніцтва.

Магчыма, праваслаў-ная капліца магла існаваць і ў Крэўскім замку гэтаксама, як і ў Лідскім.

Пра ролю Наваградка ў XIV ст. сведчыць таксама пабудова на тэрыторыі Нава-градскага замка мураванага палаца і праваслаўнай царквы. Некаторыя археолагі лічаць, што царква была пабудавана ў першай палове XIV ст., а двухпавярховы палац — у ся-рэдзіне ці другой палове XIV ст. Не выключана, што ініцыя-тарам гэтага будаўніцтва быў вялікі князь Альгерд, які спрыяў пашырэнню права-слаўя на тэрыторыі ВКЛ. Магчыма, што пасля пераносу сталіцы ВКЛ Гедымінам у 1323 г. у Вільню, Наваградак яшчэ доўга заставаўся другім ста-лічным горадам ВКЛ.

Даследчыкі называюць Вільню «старым крывіцкім го-радам», які ўзнік у XI-XII стст. Мікола Ермаловіч лічыў, што віленскі ўдзел Полацкага кня-ства быў створаны на пачатку XII ст. Першым вілеінскім кня-зем ён называе Давіла (магчы-ма, Давіда) і ад яго выводзіць радавод князёў ВКЛ Гердзеня, Віценя і Гедыміна.

Гісторык-даследчык ВКЛ Аляксандр Краўцэвіч лічыць, што перанос сталіцы ў Вільню быў стратэгічным раз-лікам Гедыміна, (бо адсюль было больш зручна кіраваць найважнейшым заходнім век- тарам замежнай палітыкі ВКЛ.

На былой Крывой га-ры Гедымін будуе Верхні му-раваны замак. У 1321 г. у Вільні былі касцёлы дамінікан-цаў і францысканаў, а таксама праваслаўная Міхайлаўская царква. Было тут і язычніцкае капішча, побач са свяшчэнным дубам (недалёка ад сённяшняй Вострай Брамы).

Гедымін таксама звяр-нуў сваю ўвагу на старажытнае паселішча Трокі (цяпер Тра-кай), якое знаходзіцца недалёка ад Вільні.Тут на беразе возера Гальве ён будуе мураваны за-мак, які стаў адной і вяліка-княжацкіх рэзідэнцый.

У другой палове XIV ст. тут ужо быў горад Старыя Трокі. Яшчэ адзін вялікі замак у 1323 г. Гедымін пачынае бу-даваць у Лідзе (за 90 км ад Вільні) побач са старажытным славянскім паселішчам ХІ-ХІІІ стст.

Дзякуючы Гедыміну на мяжы з Ордэнам узнікла лінія мураваных гатычных замкаў Трокі — Вільня — Меднікі — Крэ-ва — Ліда — Наваградак. Вялі-кую ролю ў змаганні з крыжа-камі адыграў сваяк Гедыміна налкаводзец Давід Гарадзенскі (1283-1326). Атрад Давіда не толькі адбіваў крыжацкія на-пады, але і рабіў глыбокія рэй-ды на варожую тэрыторыю. Падчас аднаго з такіх паходаў у нямецкую зямлю Брандэн-бург у 1326 г. ён быў па-здрад-ніцку забіты мазавецкім рыца-рам (паход адбываўся разам з войскам мазавецкага князя), падкупленым крыжакамі. Па-водле беларускага падання, ге-роя прывезлі на радзіму і ўра-чыста пахавалі каля Каложскай царквы ў Гародні. Сам Гедымін таксама загінуўу баі з крыжа-камі ў 1341 г. У часы Гедыміна старабеларуская мова і куль-тура канчаткова запанавалі ў ВКЛ. Па-беларуску працавала дзяржаўная канцылярыя, суды і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Таму невыпадкова гісторыкі называюць ВКЛ “Беларуска-літоўскім гаспадарствам”.

 

  1. ВКЛ у часы Альгерда і Кейстута

 

Сваім пераемнікам Ге-дымін прызначыў аднаго з ма-лодшых сыноў Яўнуція, але таго ў 1345 г. пазбавілі ўлады старэйшыя браты Альгерд і Кейстут. Фармальна вялікім князем стаў Альгерд (1345-1377), але фактычна ў краіне склалася двоеўладдзе. Аль-герд кіраваў усходняй часткай дзяржавы са сталіцай у Вільні, а Кейстут — заходняй, з рэзідэн-цыяй у Троках, дзе Кейстут збудаваў сабе новы замак на востраве пасярод возера Галь-ве. Тут стварылася новае пасе-лішча Новыя Трокі. Замак Ге-дыміна ў Старых Троках быў разбураны ў 1391 г.

Пасля таго як уладу ў ВКЛ падзялілі паміж сабою сыны Гедыміна Кейстут і Аль-герд, у ВКЛ, несумненна, існа-вала некалькі вялікакняжацкіх рэзідэнцый. У Кейстута гэта былі Трокі і Наваградак, у Аль-герда — Крэва (яго вялікакня-жацкі дамен) і Віцебск.

Дзякуючы Альгерду Крэўскі замак з адмысловай Княжацкай вежай, аздобленай фрэскавым роспісам, стаў ад-ным з самы» прадстаўнічых у ВКЛ — і таму сын Альгерда Ягайла выбраў для падпісання уніі з Польшчай не Вільню, якая магла спачуваць яго вора-гу Кейстуту, а менавіта Крэва, дамен яго бацькі Альгерда і яго спадчынны замак. Менаві-та Альгерд зрабіў Крэўскі за-мак сваёй рэзідэнцыяй і, маг-чыма, істотна яго перабудаваў Другой яго рэзідэнцыяй стаў пасля шлюбу з Віцебскай кня-гіняй горад Віцебск, дзе ён пабудаваў мураваны замак і палац. У часы Альгерда разбу-давалася і Вільня. Дзякуючы яго праваслаўнай жонцы ў сталіцы з’яўляюцца Прачы-сценская, Святадухаўская і Пятніцкая цэрквы, а таксама Траецкая царква на Верхнім замку Дзякуючы Альгерду да ВКЛ далучаецца Валынь (1362 г.), Браншчына (1355 г.) і частка Смаленшчыны (1357 г.). Вой-ска Альгерда ў бітве з татарамі на Сініх Водах у 1362 г. атры-мала перамогу, і ў склад ВКЛ увайшлі Кіеўшчына, Падолле і Чарнігава-Северская зямля. Такім чынам, 9/10 тэрыторыі ВКЛ сталі ўсходнеславянскімі, 4/5 насельніцтва былі права-слаўнымі беларусамі і ўкра-інцамі. У той час гэтыя землі называлі «рускімі», а насе-льніцтва — «руссю», а мову і алфавіт (кірыліцу) — таксама рускімі. Суседнюю краіну на ўсходзе тады называлі Маско-віяй, а яе жыхароў — «масквой», «маскалямі» або «маскавітамі».

Пасля смерці першай жонкі, віцебскай князёўны, Альгерд ажаніўся з Ульянай, дачкою цверскага князя, які тады быў галоўным ворагам маскоўскіх князёў. Каб дапа-магчы свайму цесцю, Альгерд здзейсніў тры паспяховыя па-ходы на Маскву ў 1368, 1370 і 1372 гг. Маскоўскі князь мусіў выканаць умовы Альгерда і спыніць напады на Цвер. Ус-ходняя мяжа ВКЛ была ўста-ноўлена каля Мажайска і Ка-ломны.

 

  1. Вялікі князь Вітаўт і яго княжанне

 

Пасля смерці Альгерда пачалася барацьба за ўладу. Альгерд пакінуў спадкаемцам не старэйшага сына ад першай жонкі Андрэя Полацкага, а сына ад другой жонкі, цверскай князёўны — Ягайлу. Гэта не спа-дабалася Кейстуту і ягонаму сыну Вітаўту. У 1382 г, Кей-стута на загад Ягайлы забілі, а з Вітаўтам барацьба ішла далей Часова перамог Ягайла, а Ві-таўт атрымаў толькі Берасце і Гародню. У гэты час напады крыжакоў на ВКЛ узмацніліся, і Ягайла пачаў шукаць сабе са-юзнікаў праз удалы шлюб. Ён меў два варыянты: або ажаніц-ца з польскай каралевай Ядзві-гай, або з дачкою маскоўскагп князя Дзмітрыя Данскога, чыё войска ў 1380 г. перамагло та-тараў на Куліковым полі. Ягай-ла выбраў саюз з Польшчай і далучыў ВКЛ да заходняй хрысціянскай цывілізацыі.

14 жніўня 1385 г. Яга-йла падпісаў Крэўскую ўнію, прыняў каталіцтва, загадаў ахрысціць у каталіцтва мяс-цовых балтаў, асабліва Жмудзь і ажаніўся з Ядзвігай. У 1387 г. ён даў значныя прывілеі ўсім феадалам-каталікам ВКЛ, а праваслаўных пакінуў на дру-гім месцы, хоць іх было значна болей. Яны выступілі супраць, і іх лідарам стаў Вітаўт.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Фестываль патрыятычнай песні і паэзіі пад Лідай “1514”

8 верасня 2017 г. на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі пад Лідай прайшоў 2-гі фестываль патрыятычнай пес-ні і паэзіі да Дня беларускай вайсковай славы “1514”.

Фэст арганізоўваўся арганізацыямі ТБМ Лідскага раёна і рэдакцыяй газеты “На-ша слова” з улікам леташняга такога ж фестывалю.

Адкрыў фестываль на-меснік старшыні Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ Ся-ргей Чарняк, які даў слова для віншавання старшыні аргані-зацыі падпалкоўніку запасу Станіславу Судніку. Наступ-ным на сцэну выйшаў маёр за-пасу бард Зміцер Захарэвіч, які патрыятычнымі песнямі задаў танальнасць усёй імпрэзе.

Далей пайшлі вершы ў выкананні акцёра Алега Лазоўскага і паэта Міхася Скоблы, які, карыстаю-чыся нагодай, прэзента-ваў новую кнігу “Гісто-рыя Сапегаў”, укладаль-нікам і рэдактарам якой ён з’яўляецца.

Прагучалі песні ў выкананні Таццяны Гры-невіч — Матафонавай, і на сцэну выйшаў Алесь Дзянісаў, кіраўнік гара-дзенскага гурта “Дзяцю-кі”, які не змог прабіцца на Lidbeer, ну то прыехаў у Пескі.

Зміцер Бартосік ужо традыцыйна выйшаў на сцэну з дачкой, якая прадэманстравала вы-ключныя вакальныя якасці.

Новым для 2017 года быў удзел у фестывалі гурта тутэйшых украінцаў “Смеры-чка”, які несумненна ўпры-гожыў дзею, дадаў каларыту, тым больш, што Ўкраіна не раз згадвалася ў вершах розных паэтаў.

Ну і прыйшла чарга Андрэя Мельнікава, які кожны год ездзіў на Крапівенскае по-ле, але ўжо другі год прыяз-джае пад Ліду.

Завяршыў выступлен-ні бардаў Алесь Мацкевіч, які спецыяльна на фестываль дабі-раўся ажно з Калінінграда.

Апошнюю песню, пры-свечаную 27 ліпеню і прыняц-цю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, на сло-вы Станіслава Судніка выканаў хор арганізатараў фэсту.

Калі глядзець на пад-бор выступоўцаў, то фесты-валь быў арганізаваны выдат-на. Адзін з арганізатараў Сяр-гей Пантус сказаў:

— Страх падумаць, што будзе ў наступным годзе, бо сё-лета дзея цягнулася пяць га-дзін, а калі будзе выканаўцаў з пятнаццаць.

Канешне, па колькасці гасцей з Lidbeer пакуль не зра-ўняцца і не наблізіцца нават, але варта зазначыць, што і адзін фестываль, і другі, і “Меч Лід-скага замка”, і фестываль лід-скага друку 15 верасня, і фес-тываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага, спланаваны на 24 верасня — гэта ўсё Лідчына, дзе ўжо сёння мо-жна бачыць тую Беларусь, якая будзе на ўсёй тэрыторыі краіны праз гадоў 10-15.

Так што, шаноўнае спа-дарства, калі ласка ў беларус-кую Ліду, каб адпачыць ду-шой і целам ды крышку да-крануцца да беларускасці.

Наш кар.  

Навіны Германіі

Немец і беларус напісалі манаграфію пра гісторыю Белавежскай пушчы

Беларусазнаўства ўсё актыўней развіваецца на Заха-дзе. У Германіі паступова афармляюцца важныя даслед-чыя цэнтры, якія цікавяцца Бе-ларуссю: у першую чаргу вы-лучаюцца ўніверсітэты Оль-дэнбурга і Гісена. Невыпадкова ў гэтай сувязі, што чарговая прэмія Кангрэсу даследнікаў Беларусі мае асобную наміна-цыю для нямецкамоўных прац, піша nn.by.

Неўзабаве выйдзе чар-говае даследаванне, прысве-чанае беларускай (дакладней — беларуска-польскай) тэматы-цы. Калектыўную манаграфію пра гісторыю Белавежскай пу-шчы Томас Бон, прафесар ус-ходнееўрапейскай гісторыі ва ўніверсітэце Гісена (Германія), прадставіў у красавіку ў мюн-хенскім Фондзе Сіменса.

Аўтары даследавання разглядаюць нацыянальны парк у яго гістарычным развіц-ці, як масток, які злучае два спосабы пісаць гісторыю — гіс-торыю рэгіёна і гісторыю нава-кольнага асяроддзя. Даслед-нікі, якія працавалі над кнігай — акрамя прафесара Бона гэта былі Аляксандр Даўгоўскі (гіс-торык з Менска) і Маркус Дробка (нямецкі даследнік, які вывучае Польшчу) — ставілі за мэту разгледзець узаемадзе-янне палітычных структур, сацыяльных груп і прыроднага асяроддзя.

Такая перспектыва да-зволіла прыўнесці ў кнігу шы-рокі спектр праблем. Гэта і звычайныя гістарычныя сю-жэты: змена палітычных сістэм і рэжымаў, уплыў распраца-ваных імі ідэнтычнасцяў і лая-льнасцяў. Гэта лакальныя пы-танні пра тое, як узаемадзей-нічалі мясцовыя жыхары, не-мясцовыя ўласнікі лесу ці пры-сланыя імі спецыялісты і за-межныя эколагі ды абаронцы прыроды. Сімвалічнае і прак-тычнае значэнне зубраў і, ула-сна, лесу, супрацоўніцтва паля-каў і беларусаў, умацаванне амерыканскай ідэі нацыяналь-нага парку, логіка нямецкай акупацыйнай улады былі сярод іншых тэм кнігі.

Цікава, што для рэкла-мы лекцыі арганізатары выка-рыстоўвалі імя дзейснага прэ-зідэнта Беларусі: «Якія адно-сіны да зубра мае Лукашэнка?» Гэта пытанне было пашыраны наступным чынам: «Наколькі лёс апошняга еўрапейскага ляснога запаведніка звязаны з палітыкай Лукашэнкі? Ці ўздзейнічае «адказны» турызм на беларускую аўтакратыю? І наколькі беларускае імкненне да большай самастойнасці ад Расіі і асцярожнае збліжэнне з Заходняй Еўропай адбіваецца на ўтрыманні парку, з яго  800-тамі дзікімі быкамі, якія жы-вуць на волі? І як складаецца польска-беларускае супрацоў-ніцтва ў адміністраванні па-рку?»

Уласна кніга ўяўляе са-бою «скразную» гісторыю Бе-лавежскай пушчы. У лекцыі, якая адбылася ў якасці прэзен-тацыі, значная ўвага надавалася таксама міфам, што ўзніклі ва-кол пушчы пераважна за апо-шнія 200 гадоў. Уваходжанне Белавежскай пушчы ў сучас-ную літаратуру адбылося дзя-куючы польскім рамантыкам (нажаль, у дакладзе аказаўся абыдзены ўвагай Мікола Гусо-ўскі). Для Міцкевіча пушча бы-ла сучасніцай польскага кара-ля, а зубр і іншыя жывёлы- ім-ператарамі першабытнага лесу.

Пушча функцыяна-вала як месца памяці, сімва-лічнае ўвасабленне сіл супра-ціву — як расійскім царам, так і нямецкім акупантам. У тым ліку па гэтай прычыне выявы зубраў сталі часткай помнікаў у Гайнаўцы і ў Камянцы.

Галоўнай задачай ка-лектыўнага даследчага праекту была «гістарызацыя» (г. зн. раз-гляд у гістарычным кантэксце) памежнага помніка экалогіі. Апошні ў 2004 годзе нечакана стаў мяжой паміж «вольным светам» і «апошняй дыктату-рай Еўропы». Аднак прафесар Бон разглядае такое ўспрыман-не як хібнае, бо парк з’яўляецца аб’ектам узаемадзеяння бела-рускіх і польскіх уладаў.

Значэнне Белавежскай пушчы выцякае першым чы-нам з таго, што гэта — апошні падобнага роду лясны масіў у Еўропе. Па гэтай прычыне ў 1979 годзе польская частка пу-шчы была ўключана ў сусве-тны спіс спадчыны ЮНЭСКА; у 1992 годзе туды ўключана і беларуская частка. У 2014 го-дзе, на падставе сумеснай заяў-кі беларускай і польскай адмі-ністрацый парку Белавежская пушча пачала разглядацца ў спісе як адзіны аб’ект.

На працягу сваёй гісто-рыі пушча «абрасла» шматлікі-мі культурнымі міфалогіямі, якія дынамічна змяняліся ў за-лежнасці ад палітычных рэжы-маў, меж, ідэнтычнасцяў. Пуш-ча служыла «пляцоўкай мен-тальных праекцый фантазій пра першабытны лес». Пэўны-мі прыкладамі такіх міфалогій з’яўляюцца выявы «імператара пушчы» (менавіта так Міцке-віч характарызаваў зубра), ці ўяўленне пра 600-гадовую гісторыю запаведніка.

Аб’ектам цікавасці да-следнікаў з’яўляюцца таксама адносіны, якія складваюцца па-між прыродай, жывёламі і чала-векам. Так, у канцы XIX ста-годдзя мясцовае насельніцтва выкарыстоўвала для самана-звы агульнараспаўсюджанае паняцце «тутэйшы». Пазней, з міжваеннай пары, распаўсю-джваецца саманазва «пушчан-цы» — як спосаб адмежавацца ад тых, хто жыве ў «полі».

У доўгай гісторыі пуш-чы, якая была і «літоўскім ле-сам» у культуры Рэчы Паспалі-тай, і «царскім лесам» у Ра-сійскай Імперыі, у XIX стагод-дзі адбываецца інтэрвенцыя ча-лавека ў прастору пушчы: цар-скі двор, які непасрэдна кіра-ваў лесам, разбудаваў тут у другой палове стагоддзя адпа-ведную інфраструктуру. У 1888 годзе пачалася нарых-тоўка драўніны.

У Першую сусветную вайну нямецкія акупацыйныя ўлады ставілі сваёй мэтай ства-рыць у пушчы «ўзорную гас-падарку», якая служыла б на-глядным прыкладам перавагі нямецкага парадку. Разбудоў-валася інфраструктура: на-прыклад, была пабудавана чы-гунка. Пасля гэтай спадчынай скарысталася Польшча, якая прадала канцэсію на нарых-тоўку лесу брытанскай фірме.

Асобны цікавы сюжэт — гісторыя папуляцыі зубраў, якая была знішчана ў 1919 го-дзе. У канцы 1920-х гадоў ідэя аднаўлення папуляцыі знайшла міжнародную падтрымку, пер-шым чынам у Германіі. У гэтай справе канкуравалі польскія і нямецкія наву-коўцы. Пасля 1945 года гэты кірунак набыў на нейкі час тыя ці іншыя тра-екторыі ў СССР і ў Польшчы. У гады лысенкаў-шчыны савецкія навукоўцы пра-водзілі экспе-рыменты са скрыжаваннем зубраў. Падчас дэсталінізацыі была дасягнута прынцыповая дамова паміж польскімі і са-вецкімі калегамі: у пушчу маглі ў далейшым дапу-скацца толькі расава чыстыя жывёліны.

Цікава, што некаторыя маскоўскія спецыялісты выказ-валі незадаволенасць канцэнт-рацыяй гадоўлі зубраў у Бела-вежскай пушчы. Успрымаючы зубра як знак савецкага патры-ятызму, яны прапанавалі пера-мясціць гэтую індустрыю блі-жэй да Масквы, у адмысловы парк.

У гады Другой сусвет-най вайны вялікую цікавасць да пушчы праяўляў Гебельс, які лічыў, што зубры сімвалі-зуюць лепшыя якасці арый-скай расы («характэрна герман-ская жывёла»). Па гэтай пры-чыне прадпрымаліся спробы стварэння ў пушчы «імперскай паляўнічай прасторы». Гэта ажыццяўлялася ў рамках расі-сцкага пераўпарадачання пра-сторы — нароўні са знішчэннем габрэяў і спальваннем вёсак.

Пасля вайны пушча была падзелена паміж Поль-шчай і СССР. Гэта была са-ступка Сталіна польскаму ўра-ду ў выгнанні, паколькі лінія Керзона ў 1919 годзе вызнача-ла, што на тэрыторыі пушчы і вакол яе пражываюць белару-сы і ўкраінцы, а не палякі. Бе-ларуская партыйная эліта спра-бавала пераканаць Маскву ў нямэтазгоднасці такога падзе-лу, але безвынікова.

Цікава змяняўся статус пушчы ў СССР пасля вайны. З аднаго боку Сталін гатовы быў дэманстраваць клопат пра ахо-ву прыроды ў пушчы. Гэта бы-ла свайго роду «кампенсаван-не» амбіцыйных праектаў умя-шання ў экалогію (паварот рэк, напрыклад). Пасля Хрушчоў паставіў мэтай грандыёзную праграму жыллёвага будаўніц-тва і імкнуўся скараціць астат-няе «марнатраўства». У выніку ў канцы 1950-х склаўся цікавы «падвойны» статус пушчы: як прыроднага запаведніка і як эксклюзіўных паляўнічых угоддзяў.

Абшары пушчы заста-валіся тым часам недаступныя для мясцовага насельніцтва, затое іх наведвалі кіраўнікі са-вецкай дзяржавы. Напрыклад, Хрушчоў сем разоў быў у  Бе-лавежы, Брэжнеў паляваў тут тройчы. Гэты эксклюзіўны ста-тус падпаў пад крытыку ў гады галоснасці.

У верасні 1991 года пушча набыла статус нацыяна-льнага парку, які фармальна ахопліваў увесь лясны масіў. Цікава, што сам канцэпт нацыя-нальнага парку быў запазыча-ны з Амерыкі. У ім закладзены два асноўныя моманты: абаро-на прыроднай спадчыны і эка-намічны фактар турызму.

У 1994 годзе пушча пе-райшла ў прамое кіраванне Ад-міністрацыі прэзідэнта. Яна фі-нансавалася дзяржавай толькі часткова, таму там павінна бы-ла развівацца бізнэс-актыў-насць. Гэта прывяло да канфлі-ктаў паміж рознымі групамі ін-тарэсаў: адміністрацыяй, наву-коўцамі, мясцовым насель-ніцтвам. Галасы незадаволеных заглушаліся шляхам звальнен-няў.

Паступова ўсё больш відавочным станавіўся сімва-лічны і турыстычны патэнцыял пушчы. З 2000-х гадоў у Бе-ларусі актыўна эксплуатуецца выява зубра, пасля такая тэн-дэнцыя назіраецца і ў Поль-шчы. Найболей яркім прыкла-дам, безумоўна, з’яўляецца Волат — талісман чэмпіянату па хакеі 2014 года.

Новы імпульс беларус-каму кіраванню пушчай быў нададзены юбілейнымі імпрэ-замі 2009 года. Лукашэнка абвясціў прыродны помнік на-цыянальнай святыняй. У адмі-ністрацыйнай практыцы гэта азначала рэактывацыю старога канцэпта «нацыянальнага пар-ку». У гэтым выявілася «ўлада дыскурсу», аддалены эфект экалагічнага павароту, які ад-быўся ў 1970-я гады.

Кніга «Wisent-Wildnis und Welterbe. Geschichte des polnisch-weissrussischen Natio-nalparks von Bialowieza» («Пу-шча зубраў і сусветная спад-чына. Гісторыя польска-бела-рускага нацыянальнага парку Белавежа») выйдзе ў верасні 2017 года, у выдавецтве «Bоhlau».

Хартыя-97, nn.by.

 

У Наваградку ўшанавалі філарэтаў і філаматаў

У доме-музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку адбы-лося ўшанаванне філарэтаў і філаматаў. Мерапрыемства прысвячалася 200-годдзю сту-дэнцкага таварыства філарэтаў і філаматаў, якое 1 кастрычніка 1817 года заснавалі Тамаш Зан  і Адам Міцкевіч, а таксама іх сябры. Тады і адбылося пер-шае паседжанне студэнцкага згуртавання.

Ушанаванне філарэтаў і філаматаў распачаў у доме-музеі Адама Міцкевіча яго ды-рэктар Мікола Гайба. Спадар Мікола пазнаёміў прысутных з невялікай выставай кніг з фон-даў музея, прысвечаных філа-матам і філарэтам. А таксама адзначыў, што сёння ў музеі знаходзіцца больш за 170 кніг, прысвечаных Адаму Міцке-вічу, і 18 кніг «Пана Тадэвуша» на розных мовах. Два тамы ў перакладзе на кітайскую мову паступілі ў музей нядаўна.

Бард Аляксей Жбанаў выканаў шэраг песень на сло-вы Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота. А Раіса Кры-вальцэвіч праспявала беларус-кую народную песню, якую любіла некалі спяваць Марыля Верашчака. Харэограф і му-зыка Алена Прохарава нагада-ла ўсім, як некалі праводзіўся баль і якія танцы тады танчыла моладзь.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак. Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *