НАША СЛОВА № 38 (1345), 20 верасня 2017 г.

Панядзелак, Верасень 25, 2017 0

Міжнародны кангрэс  і выстава «Францыск Скарына і яго эпоха»

Кульмінацыйным мо-мантам святкавання 500-год-дзя беларускага кнігадрука-вання стала правядзенне 14-15 верасня Міжнароднага кангрэсу ў Нацыянальнай біб-ліятэцы.

Ён быў арганізаваны Міністэрствам культуры і На-цыянальнай бібліятэкай  Бела-русі і праходзіў пад патра-натам ЮНЭСКА. У Менск прыехалі вядучыя спецыялі-сты бібліятэк, музеяў, архіваў, выдавецтваў, адукацыйных і навукова-даследчых устано-ваў з 24 краін. Цікавасць да мерапрыемства выказалі пісь-меннікі і кнігавыдаўцы, біб-ліёграфы і бібліятэкары, мас-такі і журналісты, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

Ва ўступным слове вы-давецкую дзейнасць Франці-шка Скарыны ў еўрапейскім, славянскім і беларускім кан-тэксце прааналізаваў доктар філалагічных навук, член -ка-рэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец. «Бела-рускае пісьменства мае працяг-лую традыцыю, а беларуская літаратурна-пісьмовая спад-чына — важная частка сусветнай культуры», — адзначыў ён.

15 верасня, у Дзень бі-бліятэк, святкавалася 95-год-дзе галоўнага кнігасховішча і скарбніцы ведаў — Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі. У ХХI стагоддзі яна ператварылася ў буйнейшы навукова-даследчы цэнтр і ўдзельнічае ў стварэнні адзінай інфармацыйнай пра-сторы.

Даследчыкі Скарына-вай спадчыны з Польшчы, Чэхіі, Расіі, Беларусі, Латвіі на паседжаннях у секцыях па-знаёмілі са сваімі апошнімі зна-ходкамі, абмяркавалі спрэчныя пытанні. Пра свае манаграфіі і даследванні распавялі канды-дат культуралогіі Алесь Суша і доктар гістарычных навук Ге-оргій Галенчанка з Менска, доктар філалагічных навук Юры Лабынцаў і кандыдат філалагічных навук Ларыса Шчавінская з Масквы, Зоя Ярашэвіч з Ольштына і іншыя навукоўцы.

«Францыск Скарына паўстае перад сучаснікамі як велічная асоба праз творы ма-стацтва: скульптуру, графіку, жывапіс. Ён звязвае беларус-кую культуру з заходне-еўра-пейскай традыцыяй», — нага-даў  А. А. Суша.

«Асобу першадрукара да гэтага часу акружаюць гіпотэзы, загадкі, легенды. Не пацвержаныя дакументамі факты часам прызнаюцца за ісціну», — адзначыў  Ігар Котаў з Чэхіі.

«Чалавек кніжнай ку-льтуры, доктар лекарскіх на-вук, багаслоў і філосаф, садоў-нік і батанік з’яднаныя ў асобе Францішка Скарыны. Але для хрысціянаў ён, у першую чаргу, перакладчык і выдавец Бібліі», — падкрэсліў пастар царквы «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун.

У межах дыскусіі да-цэнт БДУ Іван Пляхімовіч за-сяродзіў увагу на тым, што 7 траўня 2005 года праспект Скарыны ў Менску страціў імя першадрукара, і што толь-кі 13 % школьнікаў вучацца па-беларуску, і зусім невялічкі адсотак студэнтаў, атрымлівае веды пра асветніка на роднай мове, а астатнія — па-расейску.

 

14 верасня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына і яго эпо-ха», на якую запрасіў гасцей дырэктар Нацыянальнай біб-ліятэкі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Мату-льскі. Выставу наведалі  прад-стаўнікі дыпламатычнага кор-пуса, ганаровыя госці, прад-стаўнікі духавенства, даслед-чыкі і навукоўцы, пастаянныя чытачы бібліятэкі.

У светлым прастор-ным памяшканні на шкляных паліцах размешчана 61 кніга, якая выйшла са скарынаўскіх варштатаў у Празе і Вільні. Іх перадалі для часовага экспа-навання архівы і бібліятэкі з Расіі, Польшчы, Германіі і ін-шых краін.

У экспазіцыі прадстаў-лены таксама еўрапейскія біб-лійныя выданні з Германіі, Іта-ліі, старадрукі з Францыі і Швейцарыі канца 15-га стагод-дзя — папярэднікі скарынавых кніг. Центральнае места на вы-ставе займае менавіта Біблія, выдадзеная ў Празе ў 1517 го-дзе. Наведвальнікі выставы агледзелі друкарскае абсталя-ванне тых часоў і змаглі адціс-нуць некалькі аркушоў з тэк-стамі і гравюрамі, пабачылі сучасную паліграфічную тэх-ніку.

Падводзячы вынікі працы кангрэсу, Алесь Суша адзначыў: «Найбольш плённы-мі былі тры паседжанні сек-цыі «Францыск Скарына: асо-ба, дзейнасць, спадчына», на якіх прагучалі разнастайныя выступленні спецыялістаў. Да-следчыкі агучвалі найважней-шыя праблемы скарыназнаў-ства. Глыбокія навуковыя да-клады прагучалі пра захаванне скарынаўскіх збораў у Расіі, Украіне, Чэхіі. Разглядаючы дзейнасць на перспектыву, ўдзельнікамі было выкладзена 7 аркушаў прапановаў. Ёсць прапановы, звязаныя з мема-рыялізацыяй Францыска Ска-рыны і яго паслядоўнікаў, ёсць шэраг выдавецкіх ініцыятыў, што варта выдаць і ў якім выглядзе. Прапановы будуць сабраныя ў выніковы даку-мент.»

Мерапрыемства стала святам, скіраваным на памна-жэнне духоўнага багацця, каб беларуская кніга была шырэй ва ўжытку ў грамадстве.

Эла Дзвінская.

 

На фота аўтара: на між-народнай выставе «Францыск Скарына і яго эпоха”.

 

105 гадоў з дня нараджэння Макасіма Танка

Максім ТАНК, сапр.: Яўген Іванавіч Скурко (17 верасня 1912, в. Пількаўшчы-на, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Мядзельскі раён, Бела-русь — 7 жніўня 1995, Менск, Беларусь; іншыя псеўданімы: Аўгень Бура; А. Граніт) — бе-ларускі і савецкі паэт, пера-кладчык, грамадскі дзеяч. Кла-сік беларускай літаратуры.

Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы гра-мадзянін г. Менска (1987), г. п. Радашковічы (1992). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1978, за кні-гу паэзіі «Нарачанскія сосны»), Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, за зборнік «Каб ведалі»), літаратурнай прэміі імя Я. Ку-палы (1959, за зборнік «След бліскавіцы»), Дзяржаўнай прэ-міі Беларусі імя Я. Купалы (1966, за зборнік «Мой хлеб надзённы»), літаратурнай прэ-міі імя А. Фадзеева (1980, за кнігу «Прайсці праз вер-насць»). Член СП Беларусі з 1940 г.

Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) нарадзіўся 17 верасня 1912 года у вёсцы Пі-лькаўшчына Мядзельскага ра-ёна Менскай вобласці. У 1914 годзе Домна Іванаўна з двух-гадовым сынам Жэнем на ру-ках далучылася да бежанцаў, якія былі вымушаны ўцякаць у глыб Расіі. На Дзвінскім вак-зале бацька выпадкова сустрэў Яўгена. Салдаты знайшлі для іх месца ў адным з эшалонаў, і сям’я на цягніку эвакуявалася ў Маскву, дзе ён пазней пай-шоў у школу. У Маскве сям’я пражыла з 1914 па 1922 год. Маці падрабляла прыбіральш-чыцай у доме палкоўніка, затым — святара, пазней перайшла на працу на ваенны завод.

У 1922 годзе сям’я падалася на радзіму. Школа, у якой яму трэба было вучыцца, была польскай, але з нагоды таго, што польскай мовы хлоп-чык не ведаў, гэты год яму да-вялося сядзець дома. У воль-ную часіну бацька вучыў сына чытаць па-польску. У 1923 годзе Жэня пайшоў у Шкле-нікоўскую пачатковую школу. Не гледзячы на тое, што наву-чанне вялося па-по-льску, хлопчык па-чаў лічыцца лепшым вучнем, атрымліваў выдатныя адзнакі, стараўся браць ці-кавыя кніжкі са шко-льнай бібліятэкі. Зі-мой вучыўся, а ле-там пасвіў кароў.

Увосень 1925 года бацька яго перавёў у Сват-коўскую школу. У 1926 годзе Яўген Скурко скончыў па-чатковую школу, і жадаў вучыцца да-лей. Пасвячы кароў, усё лета рыхтаваўся да экза-менаў і ў 1926 годзе паступіў у 3 клас рускай прыватнай гім-назіі ў Вілейцы. У 1928 годзе Вілейская гімназія была за-крыта польскімі ўладамі, і Яў-гену Скурку давялося ехаць у Радашковічы, дзе ён працяг-нуў навучанне. У Радашковіц-кай беларускай гімназіі юнак упершыню пазнаёміўся з пад-польнай камсамольскай аргані-зацыяй, у якую неўзабаве ўступіў.

У новай гімназіі Яўген Скурко прыняў удзел у адной з вучнёўскіх забастовак, накі-раванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім ура-дам. Пасля гэтага выступу з Радашковіцкай гімназіі было выключана некалькі гімназі-стаў, у ліку якіх апынуўся і ён. Яўген Скурко, таксама як і шмат хто з выключаных вуч-няў, у 1929 годзе накіраваўся ў Вільню. У пачатку 1929 года хлопец паступіў у Віленскую рускую гімназію імя А. Пуш-кіна. Але і тут ён затрымаўся ненадоўга: Яўген прыняў новы ўдзел у забастоўцы. Мясцовыя ўлады расправіліся з рэвалю-цыйна настроенай моладдзю і актыўнымі камсамольцамі, якіх чакала выдаленне. Адзінае, што заставалася юнаку — вяртацца ў родную Пількаўшчыну. До-ма Яўген Скурко правёў вясну і лета, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, шмат чытаў і пісаў. І ўвесь час марыў працягнуць вучобу.

У 1932-33 гадах праца-ваў інструктарам ЦК камса-молу Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. Неаднаразова затрымліваўся польскімі ўнутранымі орга-намі. У турмах Яўген Скурко правёў з перапынкамі каля двух гадоў. У 1936 годзе быў прыняты ў КПЗБ.

Напачатку Вялікай Ай-чыннай вайны Яўген Скурко эвакуяваўся ў Саратаў, дзе ўступіў у народнае апалчэнне. Крыху пазней быў накіраваны на Бранскі фронт, у газету «За Савецкую Беларусь».

Яшчэ са сталінскіх ча-соў не любіў сацыялістычны рэалізм. З 1967 па 1990 з’яў-ляўся старшынём праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1966 па 1986 — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, з 1958 па 1991 — стар-шыня Рэспубліканскага камі-тэта савецка-польскай дружбы, з 1991 — старшыня таварыства «Беларусь — Польшча». З 1990 — член Рады СП Беларусі. З 1961 па 1966 — кандыдат у члены ЦК КПБ, з 1966 па 1990 — член ЦК КПБ. З 1947 па 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, з 1969 па 1989 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. З 1963 па 1971 — старшыня Вяр-хоўнага Савета БССР.

За часам незалежнасці М. Танк не цураўся бел-чыр-вона-белага сцяга. Перад сме-рцю падтрымліваў мову і на-цыянальную сімволіку, высту-піў супраць вынікаў рэферэн-думу 1995 года.

Вікіпедыя.

(Працяг тэмы на ст. 2-3).

 

Да ведама сяброў ТБМ г. Менска

24 верасня аб 11 гадзіне ў сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца справаздачна-выбарчы сход сяброў Менскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Удзельнікаў накіроўваюць раённыя арганізацыі г. Менска.

 

ПРАЙСЦІ ПРАЗ ВЕРНАСЦЬ…

Максіму Танку — 105 год

17 верасня споўнілася 105 га-доў з дня нараджэння выдатнага бе-ларускага паэта, дзяржаўнага і гра-мадскага дзеяча, акадэміка НАН Бела-русі Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).

Гэта была ўнікальная асоба ў грамадска-культурным развіцці Бе-ларусі. Дадзеную вялікую асобасную ўнікальнасць утвараў сінтэз, калі мо-жна так сказаць, унікальнасцей пры-ватных. Я маю на ўвазе ўнікальнасць жыццёвай біяграфіі Яўгена Іванавіча, унікальнасць чалавечага характару, ну, і, вядома, унікальнасць самога мастацкага таленту, уласна творчай дзейнасці.

Жыццёвая біяграфія — гэта творчы лёс пісьменніка, ва ўсякім вы-падку паэта. Яна мае вызначальную ролю ў станаўленні і развіцці яго ма-стацкай індывідуальнасці. Максіму Танку, як нікому іншаму з беларускіх пісьменнікаў, давялося жыць у пяці краінах. Нарадзіўся ён 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Ві-лейскага павета Віленскай губерні, у царскай Расіі. Рушыўшы разам з ба-цькамі падчас Першай сусветнай вайны ў бежанства, ён з 1917 па 1922 год жыў у Савецкай Расіі, у Маскве. Вярнуўшыся на Радзіму, апынуўся ў Польшчы, паколькі яго родныя мяс-ціны знаходзіліся ў складзе Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскага мір-нага дагавору 1921 года адышла да гэтай дзяржавы. Пасля ўз’яднання Бе-ларусі ў 1939 годзе Танк жыў у Са-вецкім Саюзе, а памёр 7 жніўня 1995 г. ужо ў незалежнай Рэспубліцы Бе-ларусь.

Цікава, што чытаць і пісаць  будучы выдатны беларускі паэт наву-чыўся спачатку па-руску, затым па-польску і толькі пасля на роднай мо-ве. У пачатковую рускую школу ён пайшоў у Маскве. Вярнуўшыся з уцякацтва, працягнуў вучобу ў поль-скіх пачатковых школах: спачатку ў Шкленікава, пасля ў Сватках. Дарэчы, з Масквы ён прывёз некалькі сшы-ткаў вершаў рускіх паэтаў, адмыслова перапісаных з розных маскоўскіх выданняў.

Беларуская кніга ўпершыню трапіла ў рукі Яўгена Скурко толькі ў 1925 годзе. Гэта быў беларускі ка-ляндар, у якім увагу дапытлівага пад-летка прыцягнулі сацыяльна і пат-рыятычна заангажаваныя вершы Янкі Купалы.

Маладому Яўгену Скурко да-вялося вучыцца ў чатырох гімназіях, аднак ніводнай з іх ён не закончыў: Вілейскую рускую, якая знаходзіла-ся ля самай мяжы з Савецкім Саюзам, з-за нарастання ў ёй падпольнага руху закрылі польскія ўлады, з Радашко-віцкай беларускай і Віленскай бела-рускай пачынаючы паэт быў адлічаны за непадпарадкаванне адміністрацыі і ўдзел у забастовачным руху пратэ-сту, а падчас навучання ў Віленскай рускай яго непасрэдна ў класе ары-штавала польская паліцыя і кінула ў турму на Лукішкі.

Малады М. Танк працаваў ін-структарам ЦК камсамолу Заходняй Беларусі, у легальных і нелегальных перыядычных выданнях, неаднаразо-ва арыштоўваўся польскай дэфен-зівай і знявольваўся ў турму. Усяго паэт адсядзеў на Лукішках каля трох гадоў. У перыяд вайны ён служыў у франтавым друку, паскорана адапта-ваўся да новых для яго савецкіх гра-мадска-сацыяльных умоў і парадкаў. У пасляваенны перыяд працаваў на адказных дзяржаўных пасадах. На працягу 18 гадоў (з 1948 па 1966) паэт кіраваў вядучым беларускім літара-турна-мастацкім часопісам «Полымя», на працягу 24 гадоў (з 1966 па 1990) узначальваў на той час вельмі аўтары-тэтную, сацыяльна значную і ўплыво-вую арганізацыю — Саюз пісьменнікаў Беларусі. 24 гады (з 1947 па 1971) ён з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Са-вета БССР, 20 гадоў (з 1969 па 1989) — дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. М. Танк працаваў старшынём Вяр-хоўнага Савета БССР VІ і VІІ склікан-няў (1963 — 1971).

Гады, калі старшынём праў-лення Саюза пісьменнікаў працаваў М. Танк, былі залатым часам у гісто-рыі беларускай літаратуры. Тады шырока заявілі пра сябе А. Куляшоў, П. Панчанка, В. Быкаў, І. Шамякін, А. Макаёнак, актыўна самасцвярджа-ліся маладыя пакаленні таленавітых аўтараў — Р. Барадулін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Разанаў, Я. Янішчыц, Р. Ба-равікова, М. Мятліцкі, А. Сыс і інш. Вялікімі тыражамі выдаваліся кнігі на беларускай мове, адбываліся сустрэ-чы літаратараў з вучнёўскай, студэн-цкай, працоўнай моладдзю. Пісьмен-нікі і ў цэлым літаратура  былі запа-трабаваны ў грамадска-культурных працэсах.

Мала хто ведае, што М. Танк быў народным паэтам БССР, стар-шынём праўлення Саюза пісьменні-каў, старшынём Вярхоўнага Савета БССР, акадэмікам НАН Беларусі, аднак не толькі не меў вышэйшай аду-кацыі, але і закончанай сярэдняй.

Такой насычанай жыццёвай біяграфіі не мае ніводзін пісьменнік у гісторыі беларускай літаратуры.

Мне даводзілася шмат суст-ракацца з Максімам Танкам: і ў яго на працы, і дома, і на лецішчы. Гэта быў на рэдкасць спакойны, мяккі, шчыры, сумленны, непрэтэнцыёзны, вельмі сціплы і нават сарамлівы ча-лавек. Дадзеныя якасці далі падставы некаторым пісьменнікам, напрыклад, А. Карпюку, Я. Брылю, Л. Арабей, папракаць яго за нерашучасць у ад-стойванні сваіх жа інтарэсаў старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў.

Сёння добра вядома, што М. Танк адмаўляўся ад усіх пасад, якія яму прапаноўвалі: і ад пасады стар-шыні праўлення Саюза пісьменнікаў, і ад пасады старшыні Вярхоўнага Савета БССР, і ад пасады віцэ-прэ-зідэнта Акадэміі навук. Адмаўляўся таму, што хацеў засяродзіцца на твор-чай працы, якая прыносіла яму вялі-кае маральнае задавальненне.

Уявіце сабе, ён саромеўся насіць свае дзяржаўныя ўзнагароды, саромеўся таго, што іх у яго шмат. Ніхто ніколі не чуў ад М. Танка, што ён з’яўляецца Героем Сацыялістычнай Працы, акадэмікам Акадэміі навук Беларусі. «Ён быў такі, — прызнаваў-ся падчас адной з нашых сустрэч і гу-тарак сын народнага паэта Максім Яўгенавіч, — што ніколі ўперад не палезе, ніколі сам дзесьці ў прэзіды-уме не сядзе. Гэта толькі калі абста-віны вымагаюць, калі пранумарава-ныя месцы, з указаннем прозвішчаў канкрэтных асоб…»

Сёння ў гэта цяжка паверыць, але, аказваецца, М. Танк, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР і старшыня Вярхоўнага Савета БССР, плаціў свайму шафёру за кожную па-ездку на лецішча…

Максім Танк неаднойчы раіў мне пісаць не так пра яго, як пра нека-торых іншых літаратараў Заходняй Беларусі, у прыватнасці, пра Валян-ціна Таўлая, Сяргея Крыўца, Ганну Новік, якіх, на думку паэта, неспра-вядліва забылі, пра ўдзельнікаў на-родна-вызваленчага руху, людзей та-ленавітых, сумленных і ахвярных. Яўген Іванавіч вельмі клапаціўся пра тых, з кім некалі разам уваходзіў у літаратуру, з кім плячо ў плячо праца-ваў у камуністычным падполлі. Пра заходнебеларускіх падпольшчыкаў М. Танк заўжды гаварыў цёпла, пра-чула, нават сентыментальна. Было бачна (ды ён і не скрываў гэтага), што яны для паэта — дужа дарагія людзі. Ён усяляк дапамагаў ім у атрыманні пенсій, паляпшэнні жыллёвых умоў, выданні кніг і г.д.

Дарэчы, у Беларускім дзяр-жаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца сотні пісем да М. Танка ад жыхароў Беларусі (і не толькі) з просьбамі дапамагчы, засту-піцца, абараніць і г. д. І фактычна ні адно з іх не засталося без адказу. Пра-фесар Пётр Кузюковіч у сваіх успа-мінах «Проста добры чалавек» пад-крэслівае: «Захапляла надзвычайная прастата і дабрыня славутага паэта, што дазваляла многім людзям з розных раёнаў Беларусі звяртацца да яго асабіста і пісьмова з просьбамі аб дапамозе і абароне. І я не ведаю выпадку, калі б ён каму адмовіў у гэ-тым». М. Танк не дзяліў людзей на добрых і кепскіх і памагаў усім, хто да яго звяртаўся.

У 1936 годзе выйшаў першы зборнік вершаў М. Танка «На этапах» (адразу канфіскаваны паліцыяй), які сведчыў, што малады аўтар выхоўваў сябе на трывалых народных духоўна-сацыяльных каштоўнасцях. Творчасць паэта характарызавалі высокая сту-пень нацыянальна-патрыятычнай свя-домасці і грамадзянскай адказнасці лірычнага героя, яго арыентацыя на адвечныя маральна-этычныя прын-цыпы і нормы жыцця працоўнага ася-роддзя, багатыя залежы калектыўнага вопыту і традыцый. Абапіраючыся на ідэйна-эстэтычныя набыткі і дасяг-ненні сваіх папярэднікаў, найперш Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча, ён імкнуўся асэнсоўваць з’явы і пра-цэсы заходнебеларускай рэчаіснасці ў іх анталагічным змесце, бачыць іх духоўна-сацыяльную прыроду, асно-ватворную сутнасць і напоўненасць, перспектывы далейшага развіцця. Духоўна-мастацкая свядомасць М. Танка актывізавалася балючай дум-кай пра зняволены родны край, спа-кутаваную зямлю, прыгнечаны і за-нядбаны народ, пра кінутых у турэм-ныя засценкі  братоў па змагарным руху і падпольніцкай дзейнасці.

Паэзія Максіма Танка вызна-чалася экспрэсіўнасцю светаадчуван-ня, свежасцю і вастрынёй мыслення, рамантызаваным выяўленнем суро-вага рэалізму часу:

Нарач, як мора, шуміць

               і на бераг круты наступае,

Дыміць над выгарамі

                             і над палямі туман.

З ветрам узняўшыся,

                   кружыцца вывадак чаек,

Спуджаных скрыпам абозаў

                                  і звонам кайдан.

 

І чуваць, па-над намі

   лятуць недзе гусі у вырай.

Развітальны іх крык патанае

                               ў глухой лебядзе.

Ды балюча скрыпяць

              і галосяць калёсы па жвіры,

Па мядзельскім тракту

            бясконцы этап наш брыдзе…

 

Танкаўскія вершы «Нарач, як мора…» і «Спатканне» я заўсёды чы-таю з даўкім камяком у горле, нейкім асаблівым душэўным утрапеннем, якое не праходзіць з гадамі. Успамі-наецца тужлівы расказ паэта пра тое, як плакала маці Домна Іванаўна, калі яго, юнага падпольшчыка, забірала з роднага пількаўскага хутара польская паліцыя. Здзіўлялася, што яе сын-пад-летак такі небяспечны для дзяржавы, плакала, спрабавала пацалаваць руку паліцыянта і прасіла не біць яго…

Даволі характэрным і паказа-льным для пошукаў М.Танка 1930-х гадоў з’яўляецца верш «Аловак ада-бралі…»:

Аловак адабралі —

Пішу скупым промнем сонца,

                                                                 што прабіўся праз краты;

Паперы няма —

Пішу на стаптаным

                          паліцэйскімі ботамі,

Акрываўленым лісце сваёй памяці;

Маркі няма —

Наклейваю на грыпс

Надзею сваю…

 

За сюжэтна-кампазіцыйнай раскаванасцю твора, стылістычнай несабранасцю паэтычнага радка, на-ват у нейкай ступені вяласцю аўта-рскага прамаўлення прыхаваны глы-бока змястоўнае жыццё, напружаны роздум і перажыванне лірычнага героя, дынаміка якога разгортваецца скрозь па ўзрастаючай. За кожным інфармацыйным тэзісам-канстата-цыяй у цэлым нейтральнага плану ідзе сцвярджэнне выбуховае па свайму зместу, спакой, засяроджаная развага аўтара змяняюцца адмабілізаванай га-рачкаватасцю.

Верш пабудаваны такім чы-нам, што адна метафара ў ім суседнічае з другою, своеасабліва наслойваецца на яе, канкрэтызуе значэнне, узмац-няе зместавую сілу. Лірычны герой піша не проста «промнем сонца», а «скупым промнем сонца», які пра-біўся не інакш як «праз краты». Воб-раз кратаў надае матэрыялу дадатко-вую ідэйна-сэнсавую падсветку. Ён піша на «лісце сваёй памяці», але гэты ліст памяці да таго ж «стаптаны па-ліцэйскімі ботамі» і «акрываўлены».

Абстрактнае спалучаецца ў метафорыцы паэта з канкрэтным, духоўна-ідэальнае — з плоцевым, ма-тэрыяльна-рэчыўным, высокае — з нізкім, малое — з вялікім і г.д. Такім падкрэслена канцэнтраваным мас-тацкім пісьмом, у якім сінтэзаваліся аб’ектывізавана-рэалістычнае адлюст-раванне рэчаіснасці і рамантычна-ўзвышанае выяўленне складаных жыццёвых працэсаў, праблемна-тэма-тычная нагружанасць, глыбіня філа-софска-аналітычнага зместу твора і вогніва грамадзянска-публіцыстыч-нага пафасу, заключанага ў ім, аса-цыятыўная шырыня і прасторнасць і ўвага да канкрэтаў прыватнага свету асобы, пластычная зрокавасць малюн-каў, малады М. Танк запачаткоўваў якасна новы накірунак у развіцці  лі-таратуры Заходняй Беларусі.

Пазнанне рэчаіснасці ў ма-ладога М. Танка было прасякнута ра-мантычнай чысцінёй духу лірычнага героя, даверлівай шчырасцю ўспры-няцця з’яў і прадметаў, глыбокім пра-нікненнем у іх духоўна-маральны змест. Яно грунтавалася на акце здзі-ўлення, працэсе адкрыцця і, як вынік, — душэўнай узрушанасці. Мастацка-вобразныя структуры паэта вызна-чаліся такімі асаблівасцямі, як неча-канасць супастаўленняў, суаднясенне розных па сваім характары і маштабе фактаў і працэсаў, кантрастнасць ко-лераў і адценняў, перапад  рытміка-інтанацыйнага гучання: «на вясеннім бруку мокнуць Ад ліхтароў жывыя плямы» («Вільня»), «Хутка пойдуць дзяўчаты грамадою вясёлай, Каб з крыніцы сцюдзёнай чэрпаць вёдрамі золак» («Ой, калышацца вецер»), «Рассыплюць хмары з сініх хустак Дажджоў сцюдзёную жарству…»,  «восень агонь распаліла З асенняга лісця…» («Каля мора») і інш.

Натуральна, М. Танк звяр-таўся да трывала ўгнездаваных у ма-стацкай практыцы паэтаў-рамантыкаў вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару і інш. Яго ўмоўна-рамантыч-ныя, сімволіка-алегарычныя вобразы і малюнкі неслі сацыяльную праўду жыцця, насычаліся цяжкімі пластамі заходнебеларускай рэчаіснасці, фак-тамі падпольніцкай дзейнасці лірыч-нага героя, грунтаваліся на ідэі непры-няцця прыгнёту і несправядлівасці. Яны падпарадкоўваліся высокаму духоўна-маральнаму ідэалу паэта, асаблівасцям яго вострага асацыя-тыўна-метафарычнага светабачання, раскаванасці мастацкага мыслення, разняволенасці і нязмушанасці вер-шаванага радка: «Цягнуцца думы ба-рознамі, Чорны змываючы пот…» («Палавічнік»), «Змоўкла песня, то-лькі звоняць недзе слёзы На палетках за скрыпучаю сахой» («Сказ пра Вя-ля»), «Думы, як пояс сівых журавоў» («Ноччу») і інш.

Творчасць М. Танка 1930-х гадоў вызначалася маштабнасцю гіс-тарычнага мыслення, шырынёй ду-хоўна-мастацкіх даляглядаў аўтара. Вялікую папулярнасць у чытача на-былі яго вершы «Спатканне», «Песня кулікоў», «Чорныя скібы», «Да дня», «Акт першы», «Тры песні», «Паслу-хайце, вясна ідзе…», «Раманс», «На пе-роне» і інш. Лірычны герой паэта пры-вабліваў паўнакроўнасцю ўспрыняц-ця жыцця, натуральнасцю і нязму-шанасцю сваіх паводзін і ўчынкаў, не-падробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасці, жыццесцвярджальныя сілы грамад-ства. Ён засяродзіўся на пошуках ад-казаў на самыя балючыя пытанні часу, на асэнсаванні актуальных грамадска-патрыятычных і сацыяльных праблем рэчаіснасці, глыбокім выяўленні ду-шэўна-псіхалагічнага свету свайго сучасніка. Філасофская лірыка сусед-нічала ў паэта з сатырычнымі творамі, пейзажныя матывы і вобразы пера-пляталіся з выяўленнем асаблівасцей інтымнага свету героя, традыцый-ныя, сілаба-танічныя вершы змянялі-ся дольнікамі і верлібрамі і інш. І ўсе ці амаль усе яны хораша ўражвалі багаццем і разнастайнасцю моўна-выяўленчых, мастацка-стылістычных сродкаў.

Кнігі М. Танка «На этапах», «Журавінавы цвет» (1937), «Нарач» (1937) і «Пад мачтай» (1938), вершы і паэмы, сталіся лепшымі ў заходне-беларускай літаратуры. Творчасць паэта сведчыла жыццястойкасць бе-ларускай нацыі, яна сцвярджала моц і сілу народа, які жыў  ідэямі аб’яд-нання, сацыяльнай і нацыянальнай волі, годнага ўпарадкавання сваёй Радзімы, раскрывала прыгажосць яго высакароднай душы.

Адзначаныя і многія іншыя якасці і асаблівасці творчай інды-відуальнасці М. Танка напоўніцу рас-крыліся ў пасляваенны перыяд ду-хоўна-эстэтычных пошукаў і зда-быткаў паэта. Зборнікі вершаў «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапіска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсці праз вернасць» (1979), «За маім ста-лом» (1982) і іншыя вызначаюцца арганічным спалучэннем маштабнасці гістарычнага мыслення, шырыні духоўна-сацыяльных даляглядаў і пластыкі прадметнага аналізу, пры-ватнай канкрэтыкі з’яў і рэчаў. У іх філасофска-аналітычная медытацыя суседнічае з грамадзянска-патрыя-тычным характарам мастацкага ды-скурсу, прамоўніцка-публіцыстычны пафас дапаўняецца тонкай іроніяй і знішчальнай сатырай.

Зборнік вершаў паэта «Каб ведалі» быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1948), зборнік «Мой хлеб надзённы» — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы (1966), а кніга паэзіі ў перакладзе на рускую мову «Нарочанские сосны» (Масква, 1977) — Ленінскай прэміяй (1978).

Творчасць М. Танка аказала і аказвае вялікі ўплыў на развіццё бе-ларускай літаратуры, у прыватнасці, паэзіі. Пад яе дабратворным уздзеян-нем узрасло імкненне нашай лірыкі пасляваеннага перыяду да шырыні і яркасці мастацкага мыслення, пла-стычнай выяўленчасці і прасторнасці. Гэта засведчылі ідэйна-эстэтычныя пошукі А. Вялюгіна, М. Аўрамчыка, некаторых іншых паэтаў. У 1960-я гады пераемнікамі традыцый выда-тнага мастака выступілі прадстаўнікі «філалагічнага» пакалення, блізкія да яго характарам лірычнага «я», мастац-ка-стылявымі асновамі творчасці. Насычаная малюнкавасць, раманты-чна-экспрэсіўная вобразнасць, гіста-рызм мыслення аб’ядноўваюць з Тан-кавымі раннія творы У. Караткевіча, пластычнай выразнасцю, «зрокавай кранальнасцю рэчаў», шматузроў-невым суаднясеннем з’яў тыпалагічна набліжаны да М. Танка Р. Барадулін, Я. Сіпакоў, П. Макаль і інш. Паэзія М. Танка, у прыватнасці, форматвор-часць мастака, стылістычныя адкрыц-ці аказалі значны ўплыў на пошукі бе-ларускай лірыкі ў галіне паэтыкі, на характар архітэктонікі, распрацоўку неметрычных памераў. Прыкладна па-чынаючы з 1960-х гадоў у ёй разві-ваюцца тэндэнцыі, звязаныя з імкнен-нем да размоўнасці інтанацыі, «раска-ванасці рытмарада», разняволення па-этычнай формы. Канвенцыйны верш дапаўняецца дольнікам, тактавіком, рознымі мадыфікацыямі верлібра, кожная з якіх, будучы тыпалагічна на-бліжанай да танкаўскай, у той жа час сведчыць пра своеадметнасць по-шукаў аўтара.

Многія беларускія паэты ўспрымаюць М. Танка як заканадаў-цу ў плане сацыяльна-светапогляд-нага, філасофскага асэнсавання пра-цэсаў рэчаіснасці. Абапіраючыся на вопыт выдатнага мастака, аб чым свед-чыць пераклічка канкрэтных вершаў, яны вядуць актыўныя пошукі ў на-прамку пашырэння інтэлектуальных даляглядаў творчасці, развіцця шмат-мернай умоўнасці, гістарызму мы-слення і інш. Падкрэсленая лагізава-насць светаадчування, грамадзянская іншасказальнасць, падтэкставая на-сычанасць, тыпалагічна блізкія да танкаўскага ўспрыняцця жыцця, вы-значаюць творы А. Вярцінскага, А. Разанава, А. Сыса. Творчасць М. Та-нка разглядаецца многімі нашымі па-этамі як арыенцір у пошуку адказаў на пытанні, якія ставяць час, яго ду-хоўна-гуманістычныя супярэчнасці, абумоўленыя грамадска-сацыяль-нымі зменамі і зрухамі. Са зваротам да танкаўскага вопыту шмат у чым звязана ўзмацненне ў беларускай паэзіі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. гу-маністычнага пачатку, грамадзян-скасці і патрыятызму, імкнення да па-глыбленага асэнсавання духоўных каштоўнасцяў чалавека, паэтызацыі народнай самасвядомасці, зямных першаасноў і інш.

Незвычайныя ўражанні заста-ліся ад нашых сустрэч і гутарак. Мак-сім Танк, здаецца, ніякіх ідэйных і жыццёвых прынцыпаў не раскрываў і не бараніў, ні на чым асабліва не на-стойваў, нікога надта не хваліў, але нікога моцна і не ганіў. Ён не імкнуўся зрабіць уражанне, не імкнуўся здзі-віць мяне ні веданнем рэдкіх падзей і фактаў, ні глыбінёй і арыгінальнасцю аналізу грамадска-культурных пра-цэсаў, ні дакладнасцю і трапнасцю іх характарыстык і ацэнак. Памятаецца, Яўген Іванавіч ні на што не скардзіўся, ні аб чым не шкадаваў і нікога ні аб чым не прасіў. А былі ж гэта над-звычай складаныя 1990-я гады… Усё, пра што ён расказваў, грунтава-лася на нейкай адмысловай дыялек-тыцы супрыроднасці і было скіравана не на адасобленасць, а на аб’яднанне. Яно несла магнетычную энергетыку цяпла, дабра і мудрасці і засталося ў маёй душы назаўсёды. Гэта быў роз-дум чалавека, які прайшоў «праз агонь, І воды, І медныя трубы…» (верш «Я спытаў чалавека…»). К таму часу паэт ужо страціў сястру Людмі-лу Іванаўну, дачку Веру і жонку Любоў Андрэеўну, а таксама ўсіх сваіх асноўных сяброў і таварышаў. Ад яго веяла спакоем і самадастатковасцю, жыццёвай трываласцю і надзейнасцю, веліччу народнага духу і волі.

М. Танк як паэт, асоба, не-сумненна, з’яўляўся дзяржаўным ча-лавекам. Але яго мастацкі талент быў настолькі магутны, яркі і шматгран-ны, што не ўкладваўся ў тагачасную дзяржаўна-ідэалагічную сістэму і па-літыку. Ён не вельмі паддаваўся аб-межаванням, рэгламентацыі і ўніфі-кацыі, бо з самага пачатку развіваўся пад кутом высокай духоўнасці і ма-ралі, дабрыні і чалавечнасці, праўды і справядлівасці, красы і гармоніі. М. Танк хоць і з’яўляўся шчырым каму-ністам, членам ЦК КПБ, аднак не дужа імкнуўся да сцвярджэння і рэалізацыі камуністычных ідэалагем, прынцыпаў і норм жыццядзейнасці, не столькі паэтызаваў іх, колькі маніфеставаў ці канстатаваў. Камуністычныя ідэі і перакананні арганічна спалучаліся ў яго духоўнай свядомасці з нацыяна-льна-патрыятычнымі, больш за тое — грунтаваліся на апошніх. Можна смела адзначыць: М. Танк найперш быў беларусам, а пасля камуністам, ён, як ніхто іншы, выдатна ведаў цану народна-патрыятычным традыцыям і каштоўнасцям. Падчас адной з нашых гутарак паэт разважаў: «Ідэя бела-рушчыны… Я хачу ўкрапіць яе ў свае творы, каб яна была як вітаміны ў ежы: не так вылазіла са сваімі вуша-мі, але каб дзейнічала… Раней пісалі якія-небудзь слабенькія вершы, але, калі ў канцы ўспаміналі Сталіна, яны ішлі на першых старонках. Вось што самае небяспечнае — каб мы нашае святое слова не зацёрлі… Я баюся, каб не стала разменным тое, за што змагаемся. Ад частага ўжывання, бяздумнага, лёгкага. Ужо калі ўспо-мніў, то ўспомні, каб яно засталося ў памяці не толькі тваёй…».

Што тут дадасі ці ўдаклад-ніш…

Творчасць Максіма Танка — выдатная з’ява ў свеце сучаснай еў-рапейскай літаратуры. Па меркаванні Ўладзіміра Конана, паводле свайго мастацкага таленту народны паэт Бе-ларусі — «на ўзроўні сучасных лаў-рэатаў Нобелеўскай прэміі, калі не вышэй некаторых з іх». Напоўненыя глыбокім філасофска-аналітычным асэнсаваннем жыцця і чалавека, высо-кім гуманістычным зместам і грама-дзянска-патрыятычным пафасам, яго творы шырока раскрылі асаблівасці нацыянальнага характару, гістарыч-нага шляху і лёсу беларускага народа, выявілі багацце і шматстайнасць яго гісторыі і культуры, вялікія патэнцы-яльныя магчымасці мовы, перака-наўча абгрунтавалі паўнапраўнае месца беларусаў у еўрапейскай супо-льнасці.

Мікола Мікуліч,

кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Галоўчанка (Іван) — вы-твор з фармантам -анка ад антра-поніма Галоўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галоўч(к/ч)-анка. ФП: галоўка (памянш.-ласк. да гала-ва, а таксама ‘шарападобны плод, шарападобнае суквецце (або прадаў-гаватае ў некаторых раслін; пра клу-бень цыбулі, качан капусты, пярэдняя частка саняў, ботаў і інш.) — Галоўка (мянушка) — Галоўка (прозвішча) — Галоўчанка.
  2. Галубовіч (Яўгенія) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Голуб і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Голуб-овіч — Галубовіч. ФП: голуб (‘птушка пера-важна з шэравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам’) — Голуб (мянушка, потым прозвішча) — Галу-бовіч.
  3. Галуза (Ала) — семанты-чны вытвор ад апелятыва галуза ‘га-рэза, свавольнік (Нас.); дурны, не-разумны (Нас.)’, ‘бедны, але фарсісты чалавек (КСЧ)’. Або ад укр. галуза ‘галіна’ (утварэнне з фармантам -уза).
  4. Галушка (Ала) — семан-тычны вытвор ад апелятыва галушка ‘круглы камяк, шарык, скачаны з ча-го-небудзь мяккага’, ‘страва ў выгля-дзе клёцак (з варанай бульбы або мукі), звараная на булёне ці на малацэ’.
  5. Гамеза (Валерый) — ма-жліва, пераробленае з Гамза, якое ад апелятыва гамза — ўтварэння ад гам-заць ‘гаварыць у нос, гугнявіць’. ФП: гамзаць — гамза — Гамза — Гамеза.
  6. Ганаровіч (Ігар) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад антрапоніма Ганор і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ганор-авіч — Ганаровіч. ФП: Ганор (імя <лац. honor ‘гонар, павага’) — Гонар (про-звішча) — Ганаровіч.
  7. Ганебны (Мікалай) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ганебны ‘варты асуджэння, ганьба-вання’.
  8. Ганецкая (Ірына) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Ганец / Ганцы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, пасе-лішча': Ганец-ская — Ганецкая.
  9. Ганусевіч (Наталля) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Гануся і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ганус-евіч. ФП: Ганна (імя <ст.-яўр. ‘міласць’) — Гануся (разм. форма) — Гануся (мяну-шка, потым прозвішча) — Ганусевіч.
  10. Ганчарык (Аляксей) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Ганчар і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ганчар-ык. ФП: ган-чар (‘майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны посуд і іншыя рэчы’) — Ганчар (мянушка) — Ганчар (прозвішча) — Ганчарык. Або як пам.-ласк. ад ган-чар (суф. -ык) і значэннем ‘памочнік ганчара’.
  11. Гапонік (Юлія) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Гапон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гапон-ік. Параўн. Лукаш-ык. ФП: Агафон (імя <грэч. ‘дабро’) — Гапон (народна-гутарк. форма) — Гапон (празванне, потым прозвішча) — Гапо-нік.
  12. Гаральчык (Іван) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Гараль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гараль-чык. ФП: гараль (‘го-рац, гураль’ польск. ‘goral ‘горац’) — Гараль (мянушка) — Гараль (прозві-шча) — Гаральчык. Або памянш.-ласк. гаральчык, якое набыло ролю про-звішча (праз ступень мянушкі).
  13. Гарановіч (Сяргей) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Горан і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Горан-авічГаран-овіч. ФП: горан (‘кавальская печ’, а таксама ‘спецыяльная печ для абпальвання керамічных вырабаў’, ‘ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва’) — Горан (мянушка, по-тым прозвішча) — Горанавіч (бацька-йменне) — Гарановіч.
  14. Гарбуз (Алег) — семанты-чны вытвор ад апелятыва гарбуз ‘рас-ліна сямейства гарбузовых з вялікімі шарападобнымі пладамі’, ‘плод гэтай расліны, страва з яе’, а таксама (перан., зневаж.) ‘Пра малога і недарослага’ (СНМЗ).
  15. Гаргун (Дзяніс) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гаргун ‘той, хто гаргае (індык, гусак)'; утва-рэнне: гарг-ун; параўн. крык-ун.
  16. Гарнастай (Тамара) — се-мантычны вытвор ад апелятыва гар-настай ‘пушны драпежны звярок ся-мейства куніцавых, зімой белы з чор-ным кончыкам хваста’, а таксама ‘фу-тра гэтага звярка’.
  17. Гарошка (Васіль) — дру-гасная форма, першасная Гарошак — семантычны вытвор ад апелятыва га-рошак 1) утварэнне з суфіксам -ак ад гарох ‘расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках і само яго круглае насенне; зерні;’ 2) назва некаторых травяністых раслін сямейства бабо-вых; 3) ‘круглыя кружочкі на тканіне’. Змена сегмента ок (ак) на -ка на ўзор браток — братка.
  18. Гарчакова (Ганна) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Гарчак і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Гарчак-ова. ФП: гар-чак (‘рыба сямейства карпавых'; 2) ‘травяністая расліна сямейства скла-данакветкавых, засухаўстойлівае яда-вітае пустазелле’) — Гарчак (мянушка, потым прозвішча) — Гарчакова.
  19. Гарын (Эраст) — форма мужчынскага роду ад жан. імя Га-рына (-рус. Горина) набыла ролю прозвішча.
  20. Гаўрыленка (Антон) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Гаўрыла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гаўрыл-енка. ФП: Гаўрыла (імя, ст.-яўр. gabriel ‘мая сіла — Бог’) — Гаўрыла (мянушка, потым прозвішча) — Гаўрыленка.
  21. Гаўрыцкі (Іван) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Гаўрыкі і значэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясцовасці': Гаврык-скГаў-рыцкі (кс<ц). ФП: Гаўрыіл (Гаўрыла) < ст.-яўр. ‘божы чалавек’ — Гаўрык (Гаўр-ык)) — Гаўрык (імя) — Гаўрык (прозвішча) — Гаўрыкі (‘паселішча з прозвішчамі Гаўрык‘) — Гаўрыцкі.
  22. Гаўрыш (Алег) — народ-ны варыянт імя Гаўрыла (<ст.-яўр. gabriel ‘мая сіла — Бог’) набыў ролю прозвішча. Як і аднакаранёвыя Гаў-раш, Гаўруш, Гаўрусь і інш.
  23. Гваздоўскі (Іван) — вы-твор з суфіксам прэстыжнасці -оўскі ад антрапоніма Гвозд і значэннем ‘нашчадак названай асобы’. Ад апе-лятыва гвозд ‘металічны або драў-ляны завостраны шпень для забівання ў што-небудзь, для замацавання чаго-небудзь у што-небудзь’.
  24. Гвоздзева (Тамара) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Гвоздзь і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Гвоздз-ева. ФП: гвоздзь (рэг.) ‘гвозд — металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., замацавання чаго-н. з чым-н.’ — Гвоздзь / Гвозд (мянуш-ка, потым прозвішча) — Гвоздзева.
  25. Гедзіч (Аркадзій) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Геда і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Гедз-іч. ФП: геда (літ. geda ‘сарамлівасць’) — Геда (мя-нушка, потым прозвішча) — Гедзіч.
  26. Гемза (Таццяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гемза ‘дзікая каза’, ‘шкура дзікай казы’ (польск.); параўн.: гемзовы ‘шаўровы’ (СПЗБ).
  27. Гендзюк (Кацярына) — другасная форма, першасная Гена-дзюк — вытвор з суфіксам -юк ад антра-поніма Генадзь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Генадз-юк. ФП: Ге-надзь (імя, <грэч. ‘высакародны, прыстойны’) — Генадзь (прозвішча) — Генадзюк — Гендзюк (скарот.).
  28. Герашчанка (Аксана) — вытвор з фармантам -анка ад антра-поніма Гераська і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Герашч(ск/шч)-анка. ФП: Герасім (імя, з мовы грэкаў ‘пава-жаны’) — Герась і Гераська (народны варыянт) — Гераська (празванне, по-тым прозвішча) — Герашчанка.
  29. Герус (Сямён) — народна-гутарк. форма ад кананічнага Герасім набыла ролю прозвішча. Або вытвор з фармантам -ус ад імя Гера (‘асоба мужчынскага полу’). Не выключаны і ўплыў літоўскай мовы (фінальнае —ус; параўн. песта (‘пястун’) і Песціс (прозвішча ад апелятыва песта)).
  30. Гецэвіч (Юрась) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Гец і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Гец-эвіч. ФП: гец (укр. геть ‘далоў, прэч'; або (рэг.) гэц ‘скок, гоц’ (СНМЗ) — Гец (мянуш-ка, потым прозвішча)) — Гецэвіч.
  31. Гіжук (Таццяна) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Гіж і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гіж-ук. ФП: гіжаць (рэг. СНМЗ) эк-вівалент слова кішэць ‘мітусліва ру-хацца ў розных напрамках’ (‘пра мно-ства жывёлін, людзей’, а таксама ‘быць перапоўненым мноствам жывых руха-вых істот’) — гіж (‘істота, асоба, што гіжэе (кішэе)’) — Гіж (мянушка, потым прозвішча) — Гіжук.
  32. Гізун (Макей) — семанты-чны вытвор ад апелятыва гізун ‘той, хто гізуе’ — уцякае, ратуецца ад укусу гіза (‘вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы, а самец — сокам рас-ліны’).
  33. Гікала (Ігнат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гікала ‘той, хто абзываецца прарэзлівымі адрывістымі гукамі’ (утварэнне з фар-мантам -ла ад гікаць: гіка-ла).
  34. Гінько (Алёна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва гінько (утварэнне з фармантам -ко ад гінуць ‘знікаць, прападаць, спыняць існаван-не’, ‘паміраць’) ‘той, хто гіне, знікае, спыняе існаваць’.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

VII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

17 верасня завяршыў сваю працу сёмы Кангрэс да-следчыкаў Беларусі.

Кангрэс арганізаваны ў паразуменні беларускіх, по-льскіх і літоўскіх інстытутаў і навуковых асяродкаў. Мера-прыемства праходзіла пад гана-ровым патранатам прэзідэнта Варшавы. Старшыня аргкамі-тэта Кангрэсу даследчыкаў Бе-ларусі Андрэй Казакевіч рас-павёў, што ў сувязі з вялікім Скарынаўскім юбілеем асаблі-вая ўвага была ўдзелена бела-рускай гісторыі і культуры.

Гэтым разам Кангрэс праходзіў не ў Коўне, як звы-чайна, а ў Варшаве. Арганіза-тары такім чынам разлічваюць прыцягнуць новых удзельні-каў з заходніх краін і прасу-нуць ідэі Кангрэсу ў новых акадэмічных асяродках. Але размова не ідзе пра пераезд у польскую сталіцу назаўсёды.

Традыцыйна прайшлі дыскусіі і прэзентацыі, а так-сама наданне прэміі за найлеп-шыя навуковыя публікацыі па выніках 2015-га і 2016-га гадоў. Сярод тэмаў, што  абмяркова-ліся, ёсць «Беларусь і рэгіён у кантэксце посткаланіяльных даследаванняў», «Прапаганда, дэзінфармацыя і расійская «мяккая сіла» у Еўропе». Сярод гістарычных тэмаў былі заяў-леныя Вялікае Княства Літоў-скае, войны і паўстанні ў Бела-русі ў ХІХ стагоддзі. Літара-туразнаўцы сярод іншага гава-рылі пра феміністычную плынь у беларускай літа-ратуры. Перакладчыкі — пра 500-годдзе беларус-кага кнігадруку. Усяго працавалі 17 секцый.

Таксама ў прагра-ме Кангрэсу адбылася ды-скусія наконт адносінаў паміж дзяржавай і грама-дзянскай супольнасцю на фоне веснавых пратэстаў і масавых рэпрэсіяў. Апроч гэтага, навукоўцы  гавары-лі пра эканамічнае развіццё і бяспеку ў нашым рэгіёне. На Кангрэсе выступіла і вядомая паэтка, якая піша ве-ршы на беларускай мове, іс-панка Анхела Эспіноса. Выступ паэткі адбыўся ў заключны дзень Кангрэсу, 17-га верасня.

Сярод навуковых сек-цый і панэляў абмяркоўваліся таксама эканоміка, палітыка і бяспека. Гаворыць Аляксандр Пагарэлы з інстытута славіс-тыкі Польскай Акадэміі навук:

— Кангрэс ператвары-ўся ў добры сацыяльны інсты-тут, які гуртуе вакол сябе лю-дзей з вельмі рознымі погля-дамі на розныя праблемы. Да-зваляе сустрэцца, абмяняцца думкамі. Гэта дае магчымасць лепш зразумець і свет вакол Беларусі, і што ў ёй самой адбываецца.

Дзяніс Лаўрухін, прад-стаўнік секцыі «Акадэмія і па-літыка», зазначыў, што «пера-езд» Кангрэсу з Коўні ў Вар-шаву аказаўся спрыяльным. Прафесар Варшаўскага ўні-версітэта Ніна Баршчэўская распавяла, што навукоўцы прааналізавалі становішча бе-ларускай мовы ў Беларусі, а таксама сітуацыю з яе выкла-даннем ў замежжы.

Тэолаг Наталля Васіле-віч кіравала багаслоўскай сек-цыяй. На секцыі разважалі над магчымасцю зменаў у Пра-васлаўнай Царкве.

Андрэй Казакевіч пад-сумаваў вынікі кангрэсу. Удзе-льнікі выказалі свае прапановы і заўвагі. Сёлета шмат удзель-нікаў не змагло даехаць, у тым ліку праз слабое фінансаванне Кангрэсу. Нягледзячы на гэта, рэкорд і так быў пабіты — па-водле папярэдніх дадзеных, у мерапрыемстве ўзяло ўдзел каля 600 чалавек.

Радыё Свабода.

 

БЯСПЛАТНЫЯ ЗАНЯТКІ ПА УКРАІНСКАЙ МОВЕ

Хочаце размаўляць на адной з найпрыгажэйшых моў свету? Хочаце чытаць у ары-гінале творы выбітных украін-скіх пісьменнікаў? Хочаце падчас падарожжаў па Украіне здзіўляць усіх сваёй прыгожай украінскай мовай? Прыходзьце на БЯСПЛАТНЫЯ заняткі па УКРАІНСКАЙ МОВЕ!

Курсы арганізуе Пасо-льства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы ТБМ імя Францішка Скарыны.

Арганізацыйны сход, на якім можна будзе запісацца на курсы, адбудзецца 26 верасня (аўторак), а 18-й гадзіне ў офісе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13).

Заняткі будуць прахо-дзіць з 6 кастрычніка штопят-ніцы (18.00-19.30) па адрасе: Менск, вул. Румянцава, 13.

Запісацца на заняткі і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэле-фоне +375296055635 ды ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/jahordziobik

https://vk.com/jahor_dziobik

 

Прэзентацыя “Гісторыі Сапегаў” у Лідзе

8 верасня ў Дзень бела-рускай вайсковай славы ў Лідскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя ўнікаль-нага выдання — энцыклапедыі “Гісторыя Сапегаў. Жыццяпі-сы, маёнткі, фундацыі”. Укла-дальнік энцыклапедыі Яўстах Сапега. Кніга выйшла ў Мен-ску ў выдавецтве Віктара Хур-сіка.

Як зазначыў каардына-тар і рэдактар беларускага выдання, паэт Міхась Скобла: сёння ў нас куды ні глянь, усю-ды ляжаць кнігі пра Радзівілаў, пра Нясвіж, пра Радзівілаў-скую бібліятэку, а пра Сапегаў практычна нічога няма, то про-ста неабходна запаўняць гэты прабел, бо ўклад Сапегаў у нашую гісторыю нічуць не меншы, згадайма хаця б канц-лера Льва Сапегу.

Прэзентацыя ў Лідзе — адна з першых і не выпадкова. Кніга гэтая — у асноўным пера-клады польскіх аўтараў. Пера-кладалі восем чалавек: Данута Бічэль, Ларыса Вікторка, Ва-лянцін Дубатоўка, Міхась Ско-бла, Станіслаў Суднік, Наталля Вайніловіч, Юлія Шэдзько, Язэп Янушкевіч. Станіслаў Суднік з 584 старонак кнігі пе-раклаў недзе  90.  Такім чынам у выданні ёсць і лідскі ўнёсак.

Асноўную масу пры-сутных склалі работнікі лідскіх бібліятэк, што вельмі добра, бо каму, калі не ім, ведаць пра ўсе навінкі кнігавыдання, асабліва ў год 500-годдзя гэтай з’явы на Беларусі.

Міхась Скобла пада-рыў асобнік кнігі бібліятэцы. А на завяршэнне выступіла знакамітая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава з выда-тнымі беларускім песнямі.

Наш кар.  

 

Літаратурная сустрэча ў Беліцы

17 верасня ў Беліцкай СШ Лідскага раёна адбылася літаратурная сустрэча, пры-меркаваная да Еўрапейскага дня моваў, які адзначаецца 26 верасня. На Лідчыне ў сувязі з гэтым днём асаблівая ўвага ўдзяляецца перакладной літа-ратуры як з беларускай мовы, так і на беларускую. Таму не выпадкова на сустрэчу былі запрошаны ўкладальнік анта-логіі перакладаў на беларус-кую мову “Галасы з-за неба-краю” Міхась Скобла і спя-вачка Таццяна Грыневіч-Мата-фонава.

Сустрэча была арганізаваная Лідскай арганіза-цыяй ТБМ і пра-йшла ў цёплай ду-шэўнай абстаноў-цы. Беліца знахо-дзіцца за 30 кіла-метраў ад Ліды, але не закінутая і не забытая, пра што сведчыць і згаданая імпрэза.

Наш кар.

 

Юбілей сталіцы быў адзначаны навуковай канферэнцыяй

7-8 верасня ў Менску праходзіла навуковая канфе-рэнцыя, прысвечаная 950-год-дзю сталіцы. Праца вялася ў секцыях: «Сацыяльныя струк-туры і эканоміка», » Грамадска-палітычнае жыццё», «Крыніцы па гісторыі горада», «Сувязь пакаленняў». Са змястоўнымі дакладамі выступілі доктар гіс-тарычных навук Леанід Лыч, доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ, кандыдат гіс-тарычных навук Валянцін Ма-зец, гісторык-тапаніміст, спецы-яліст у вобласці менскага края-знаўства Іван Сацукевіч і ін-шыя.

Да ўдзелу ў канферэн-цыі далучыліся вучні школ і гімназій горада. Яны даслед-валі тэмы: «Караль Чапскі — мецэнат і рэфарматар Мен-ска», «Менскае гета: жыццё і смерць», «Памяць і боль: пра вязняў канцлагера Дразды»,                      «Дзейнасць Менскага падполля на ЦЭЦ-2″,  » Падземныя хады Менска» і іншыя.

Доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Іофэ распавёў пра выбітных габ-рэйскіх дзеячаў навукі, меды-цыны і культуры, якія нара-дзіліся ў Менску: пра Якава Зяльдовіча, Майсея Шапіру, Ісаака Брука, Эдзю Агняцвет, Мая Данцыга, Валерыя Рубін-чыка, Марыю Фрумкіну і ін-шых. Прафесар Леанід Міхай-лавіч Лыч прысвяціў сваё вы-ступленне працэсу трансфар-мацыі Менска ў нацыянальную сталіцу Рэспублікі Беларусь ў 1990-1994 гадах.

Э. Оліна.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на чацвёрты квартал 2017 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 67. Цана змянілася нязначна. У 2017 годзе мы працягваем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

У памяці даследчыка — больш паўстагоддзя жыцця Менска

З  дзевяці з паловай ста-годдзяў гісторыі сталіцы больш паўстагоддзя пастаянна жыве ў Менску доктар гіста-рычных навук, прафесар Эма-нуіл Рыгоравіч Іофэ. Ён на-радзіўся ў 1939 годзе ў Бера-зіне. У 1946 годзе Эмануіл па-чаў вучыцца ў Бярэзінскай сярэдняй школе № 2. Скон-чыўшы яе летам 1956 года з дзвюмя чацвёркамі і астатнімі выдатнымі адзнакамі, ён па-ступіў на гістарычны факу-льтэт БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта Э. Іофэ быў накі-раваны працаваць гісторыкам у школе ў Старадарожскім раёне. Некалькі гадоў адпраца-ваўшы ў Навапольскім сель-скагаспадарчым тэхнікуме, ён пераехаў на сталае жыхарства ў Менск у 1967 годзе.

У 1969 годзе, право-дзячы заняткі ў школе, ён па-ступіў у завочную аспіран-туру Інстытута гісторыі Ака-дэміі навук БССР. У 1975 годзе Э. Іофэ абараніў кандыдацкую дысертацыю, а 30 жні ўня 1978 года быў прыняты на штатную працу асістэнтам кафедры ў Менскі педагігічны інстытут імя М. Горкага (БДПУ імя М. Танка). У 1983 годзе Эмануіл Рыгоравіч стаў дацэнтам. У красавіку 1993 года ён абара-ніў доктарскую дысертацыю і з таго часу працуе  прафесарам кафедры паліталогіі і права БДПУ імя М.Танка.

На працягу дваццаці гадоў прафесар выкладаў на філфаку БДПУ імя Танка, кі-раваў праблемнай групай «Ро-ля дзеячоў беларускай культу-ры ў фарміраванні грамадска-палітычнай думкі», і вёў лекцыі на роднай мове. Студэнты лі-чаць яго майстрам дыспуту. Э.Р. Іофэ з’яўляецца аўтарам 48 манаграфій, мае каля 2000 друкаваных прац і лічыцца адным з буйных спецыялістаў па праблеме Халакосту. У 2008 годзе прафесар напісаў кнігу пра нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі (Аарона Клуга, Жарэса Алфёрава, Ме-нахема Бегіна, Шымона Перэса і іншых).

— Каля 20-ці Вашых родных загінулі падчас  Хала-косту.  Як Вашай сям’і ўдалося выжыць?

— Бацька быў у каман-дзіроўцы, калі пачалася вайна. Мама была цяжарная трэццім дзіцём, і чырвонаармейцы ўла-дкавалі нас з ёй у машыну, якая ад’язджала ў эвакуацыю. Мы знаходзіліся два гады ў Сыр-дар’інскім раёне ў Казахстане, жылі ў калгасе «Першае мая».  Непісьменны казах пытаў: «А ці Масква такая ж вялікая, як наш калгас?»  Там я перахварэў малярыяй. У Менску мая ба-буля і шмат сваякоў загінулі. Потым мы знайшлі на вуліцы Інтэрнацыянальнай сведчанні пра іх. Пра лёс родных я даў артыкул у кнігу «Вайна вядо-мая і невядомая» настаўніцы з Асіповічаў Неанілы Цыганок, запісаў успаміны 100 вязняў Менскага гета. Некаторыя з іх пакуль ненадрукаваныя. Вы-вучаю генеалогію ад пака-лення да пака-лення, напісаў кніжку пра Бера-зіно.

— Эмануіл Рыгоравіч, рас-кажыце, калі ла-ска, дзе Вам да-вялося квата-раваць з 50-тых гадоў?

— У сту-дэнцкія гады я жыў на прыват-най кватэры на вул. Цнянскай, потым — на трэцім курсе — мне далі інтэрнат на вул. Свярдлова, 21 год я пражыў у Зялёным Лузе і 28 гадоў — на плошчы Перамогі, дзе былі размешчаны рэдакцыі літара-турных часопісаў «Нёман» і » Маладосць». У гэты доме ка-лісьці жыла Эдзі Агняцвет.

— Вы былі гісторыкам і завучам 13-тай менскай школы. Які Ваш выкладчыцкі сакрэт?

— Я імкнуся зацікавіць вучняў і студэнтаў, ніколі на іх не крычу, ніколі не іду на кан-флікт. Я не бываю занадта стро-гім са студэнтамі, бо сам я калі-сьці 10 разоў паступаў у аспі-рантуру, і мне адмаўлялі з пры-чыны 5-тай графы. (Я адчуў на сябе ўвесь цяжар палітыкі дзя-ржаўнага антысемітызму). Але я і не вельмі паблажлівы. Семі-нарскія заняткі я праводжу ў выглядзе дыспутаў, прыношу артыкулы, нарысы па гісторыі культуры, і мы са студэнтамі абмяркоўваем думкі розных пісьменнікаў, паэтаў. Журна-лісты Ціхан Чарнякевіч, Тац-цяна Сівец наведвалі маю пра-блемную групу.

Я быў асабіста знаёмы з многімі пісьменнікамі. У 1971 годзе я пачаў пісаць даслед-ванні пра Максіма і Гаўрылу Гарэцкіх, быў знаёмы з Лары-сай Восіпаўнай Гарэцкай. Да 100-годдзя Гаўрылы Іванавіча я прааналізаваў аўтографы на кнігах, якія яму дарылі, і пры-свяціў цэлы артыкул гэтай тэ-ме, выступаў на Гарэцкіх чы-таннях.

— Якія былі Вашыя ўлю-бёныя тэмы ў савецкія часы і зараз?

— Тады мяне цікавілі рэ-валюцыянеры, савецкія і пар-тыйныя дзеячы, а сёння  ціка-вяць дзеячы нацыянальнага Адраджэння. У свой час я пісаў пра Свярдлова, Фрунзе і Калі-ніна. Цяпер займаюся малавя-домымі старонкамі жыцця на-вукоўцаў, літаратараў, маста-коў, аднаўляю іх. Пішу пра многіх землякоў — пра пісьмен-ніка Рыгора Няхая, пра саты-рыка Міхася Скрыпку, заслу-жанага артыста Барыса Бары-сёнка.

Я пачынаў з даслед-вання дзейнасці акадэміка Ула-дзіміра Пічэты, якому прысвя-ціў кандыдацкую дысерта-цыю, ездзіў у Маскву, сустра-каўся з яго жонкай. Асобнае да-следванне я напісаў пра сяб-роўства Уладзіміра Пічэты і Якуба Коласа падчас іх зна-ходжання ў Ташкенце. У «Нё-мане» я надрукаваў артыкул «Уладзімір Пічэта і Якуб Ко-лас». Асобны артыкул напісаў, пра тое, як органы ўлады і ГПУ сачылі за кожным крокам Янкі Купалы і Якуба Коласа. Я да-следваў узаемны уплыў сла-вянскіх і яўрэйскай моў і літа-ратур, і выступаў па гэтай тэме ў Інстытуце мовазнаўства.

З Рыгорам Рэлесам мы падрыхтавалі дзве вялікія кнігі ў выдавецтве «Ураджай» — ка-зкі, загадкі, пажаданні, яўрэйскі фальклор. Мае бацькі гавары-лі на ідыш, Рыгор Рэлес потым прыгадаў некаторыя словы. Мне прыходзіцца вяртацца да многіх рэчаў, многае забываец-ца. Сёння моладзь вывучае, у асноўным, іўрыт, ідыш мала хто памятае. У 90-тыя гады  ў нас існаваў фонд «Захаванне і развіццё яўрэйскай духоўнай спадчыны», я быў старышынём гістарычнай камісіі гэтага фон-ду. Таксама  існавала Міжна-родная Акадэмія вывучэння нацыянальных меншасцяў. Я быў членам прэзідыюма гэтай Акадэміі.

— Што Вас цікавіць апошнім часам?

— Я напісаў кніжку пра Беразіно і падрыхтаваў арты-кулы на тэму «Культурная Бя-рэзеншчына» для часопіса «Ро-днае слова». За 2015-2016 год я надрукаваў 26 навуковых прац і выступіў на 18-ці кан-ферэнцыях. Напісаў пра сябра Якуба Коласа прафесара хіміі Барыса Біркінгейма. Яму Ко-лас перадаў на захаванне рука-піс паэмы «Сымон-музыка», бо асцерагаўся вобшуку. Пасля смерці прафесара Біркінгейма ў 1959 годзе яго родныя аддалі рукапіс у літаратурны музей Я. Коласа.

— Ці пайшоў нехта з Вашых дзяцей па Вашых сля-дах?

— Мая старэйшая да-чка Жана — кандыдат біялагіч-ных навук і працуе таксама ў БДПУ, мае трох дачок, малод-шая — Галіна жыве ў штаце Нью-Джэрсі і выхоўвае і траіх дзяцей.

— Вялікі дзякуй, жа-даем Вам добрага здароўя і новых плённых даследванняў!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Алег Трусаў

Гісторыя сярэднявечнай Еўропы

(VXV стагоддзі)

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Пасля трохгадовага змагання бакі ў 1392 г. пад-пісалі Востраўскае пагаднен-не, згодна з якім Вітаўт атры-маў уладу ў ВКЛ, але фарма-льна лічыўся васалам Ягайлы. Каб умацаваць сваю ўладу Вітаўт пасяліў у Лідзе збеглага хана Залатой Арды Тахтамы-ша і ў 1398 г. заключыў саюз з Ордэнам. Аднак у 1399 г. вой-ска Вітаўта ў бітве на рацэ Ворскле (на тэрыторыі сённяш-няй Украіны) ушчэнт разбілі татары, а ён ледзь уцёк з поля бітвы. Яго ўлада ў краіне істо-тна аслабела.

Тады ён у 1401 г. за-ключыў унію з Ягайлам (Ві-ленска — Радамскую) і падпісаў такую ўмову, што пасля яго смерці ўлада ў ВКЛ пяройдзе да Ягайлы ці яго нашчадкаў. Галоўным пунктам уніі стаў ва-йсковы саюз дзвюх краін су-праць крыжакоў. Саюзнікі вы-йгралі Вялікую вайну 1409-1411 гг. супраць Ордэна і раз-білі яго асноўныя сілы 15 ліпеня 1410 г. на Грунвальдскім полі.

Вітаўт атрымаў ва ўла-ду Жмудзь і выхад да Балтый-скага мора. Тэрыторыя ВКЛ пад яго кіраўніцтвам склала ка-ля 960 тыс. кв. км. Але Ягайла рабіў захады да аднаўлення уніі з ВКЛ. У кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку над Бу-гам польскія феадалы і ката-лікі-феадалы ВКЛ падпісалі новую дамову, якая складала-ся з трох асноўных частак: 1) Асноўныя пасады ў ВКЛ маглі займаць толькі каталікі. 2) Каб зблізіць магнатаў Польшчы і ВКЛ, польская шляхта дазволі-ла 47 феадалам ВКЛ кары-стацца іх гербамі. 3) Права-слаўная шляхта ВКЛ, якая складала большасць у краіне, ніякіх прывілеяў не атрымала.

Каб падтрымаць пра-васлаўных, Вітаўт у 1415 г. стварае самастойную права-слаўную мітраполію ў Нава-градку, а таксама прапануе за-ключыць у ВКЛ унію паміж каталікамі і праваслаўнммі. У 20-я гады XV ст. Вітаўт стаў палітычным лідарам Усходняй Еўропы. Ён меў моцны ўплыў у Залатой Ардзе, а праз яе — і ў Маскоўскім княстве. У пачатку XV ст. ён канчаткова далучыў да ВКЛ Смаленскае княства і паставіў у Смаленску свайго намесніка. Больш за тое, ён да-мовіўся з Рымскім Папам аб сваёй каранацыі, але гэтым пла-нам перашкодзіла яго смерць.

У канцы XIV — пачатку XV стст. Вітаўт ліквідаваў вя-лікія ўдзельныя княствы ў ВКЛ і паставіў у Полацку, Ві-цебску, Кіеве і Наваградку сва-іх намеснікаў. На працягу XV ст. намесніцтвы пачалі назы-вацца староствамі ці павета-мі. У 1413 г. узніклі і два ва-яводствы — Віленскае і Трок-скае. Дзякуючы Ягайлу і Ві-таўту ў гарады ВКЛ з Германіі прыйшло Магдэбургскае пра-ва. Як ужо казалася, першым горадам у ВКЛ з такім правам стала ў 1387 г. Вільня, а потым Берасце (1390). Таксама Вітаўт запрасіў у ВКЛ на вечнае па-сяленне яўрэяў і татараў. Першыя яўрэйскія грамадм (кагалы) з’явіліся ў Гародні і Берасці, а потым пашырыліся па ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Тата-ры былі запрошаныя для ня-сення вайсковай службы і па-сяліліся ў заходняй і цэнтра-льнай частцы ВКЛ у невялікіх гарадах і мястэчках.

Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. магнаты ў Вільні абралі вялікім князем малодшага бра-та Ягайлы — Свідрыгайлу, які зрабіў стаўку на праваслаў-ную шляхту. Гэта не спадаба-лася каталіцкім феадалам, і яны 1 верасня 1432 г. вырашылі за-біць Свідрыгайлу, аднак той здолеў уцячы ў Полацк. Змоў-шчыкі ў Вільні абралі новага князя, брата Вітаўта — Жыгі-монта, якога прызналі ў нека-торых землях ВКЛ. Пачалася грамадзянская вайна, якая доўжылася з 1432 па 1436.г. Жыгімонт у 1432 і 1434 г. выдаў два прывілеі, у якіх праваслаў-ная шляхта атрымала адноль-кавыя правы з каталіцкай,  ак-рамя сяброўства ў вялікакня-скай Радзе. Пасля гэтага частка праваслаўных баяр перайшла ў лагер Жыгімонта, і ў верасні 1435 г. Свідрыгайла быў разбі-ты пад Вількамірам і ўцёк на Валынь. Аднак і Жыгімонт ня-доўга пакіраваў ВКЛ. Падчас змовы яго ў сакавіку 1440 г. забілі ў Трокскім замку.

 

  1. ВКЛ пад уладай Казіміра Ягелончыка (1440-1492)

 

У 1440 г. вялікім кня-зем ВКЛ стаў малодшы сын Ягайлы Казімір. У 1447 г. па-сля смерці старэйшага брата яго абралі таксама каралём  По-льшчы. У 1447 г. ён выдаў прывілей, які замацаваў суве-рэнітэт ВКЛ, бо дзяржаўныя пасады і землі маглі займаць і атрымліваць толькі ўраджэн-цы ВКЛ. Казімір садзейнічаў будаўніцтву праваслаўных хра-маў і манастыроў. Дзякуючы яму ў 1458 г. праваслаўная ца-рква ў краіне канчаткова вы-звалілася ад ўлады маскоўскага мітрапаліта і падпарадкавалася непасрэдна канстанцінопаль-скаму патрыярху.

У 1468 г. на старабе-ларускай мове з’явіўся першы крымінальны кодэкс у ВКЛ — «Судзебнік 1468 г.» Аднак Казімір хацеў перадаць Поль-шчы Падолле і Валынь, што выклікала змову супраць яго ў 1481 г. сярод праваслаўных феадалаў. Змова, аднак, была выкрытая, а яе ўдзельнікаў па-каралі смерцю. Заняты войнамі з крыжакамі, Казімір не право-дзіў на Ўсходзе актыўнай палі-тыкі, што прывяло да ўзмац-нення Вялікага Княства Мас-коўскага, якое здолела заха-піць двух асноўных саюзнікаў ВКЛ на Ўсходзе — Цвер і Ноў-гарад. У 1492 г. да ўлады ў кра-іне прыйшоў сын Казіміра Аляксандр (1492-1506). Ён выдаў прывілей, паводле якога правы вялікага князя абмя-жоўваліся і павялічваліся пра-вы дарадчага органа пры вялі-кім князі — Паноў-рады. Больш за тое, пастановы, прынятыя Панамі-радай большасцю гала-соў, павінны былі выконвацца вялікім князем. Таксама ў XV ст. пачаў у ВКЛ збірацца і валь-ны сойм — орган саслоўна-прад-стаўнічай дэмакратыі.

У XV ст. істотна пагор-шылася становішча сялян. Зго-дна з «Судзебнікам 1468 г.», іх пазбавілі права вольна перахо-дзіць ад аднаго феадала да дру-гога, а феадалам яшчэ ў 1447 г. было забаронена прымаць «чу-жых» (збеглых) сялян. У самым канцы XV ст. Вялікае Княства Маскоўскае пачало рэгулярна захопліваць землі ВКЛ на Ўс-ходзе. Спачатку яно захапіла Вязьму і Дарагабуж, а ў 1500 г. — вяліы горад Бранск. Мала-лікае войска ВКЛ не здолела супрацьстаяць вялізнай мас-коўскай арміі. Па ўсёй краіне пачалі будаваць новыя і раман-таваць старыя ўмацаванні. У 1498 г. пачалі ставіць муры так-сама вакол Вільні. Спачатку збудавалі 5 мураваных вежаў-брамаў, праз якія можна было трапіць у горад, а крыху паз-ней — яшчэ пяць. У 1517 г. Ві-льня дасягнула памераў Крака-ва. У 1492 г. тут былі заснава-ныя Віленскі манетны двор і першая аптэка (зельня).

 

АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ

 

Баяры (шляхта) — вай-скова-службовыя людзі ў ВКЛ.

Гвалты — пільныя, не-адкладныя работы, выкліка-ныя стыхійнымі бедствамі, па-жарамі, войнамі, паводкамі і г.д.

Магнаты (паны) — прадстаўнікі радавітай арыста-кратыі, якія мелі княжацкія ты-тулы.

«Места» — назва гора-да ў ВКЛ.

«Месцічы», мяшчане — жыхары гарадоў і мястэчак.

Мула (імам) — духоўны кіраўнік у татараў у ВКЛ.

Муэдзін — памочнік мулы, чалавек, які заклікае му-сульман да малітны (намазу).

Мястэчка — невялікае паселішча гарадскога тыпу.

Кагал — яўрэйская гра-мада.

Паны-рада — Рада ВКЛ — дарадчы орган пры вялікім князі.

Равін — духоўны кіраў-нік у габрэйскай грамадзе, яко-га выбіраў кагал.

Староствы — дзяр-жаўныя маёнткі ў ВКЛ, якія вя-лікі князь даваў феадалам у ча-совае карыстанне за службу.

Шарваркі — работы па рамонце і будаўніцтве дарог і мастоў.

 

НАЙВАЖНЕЙШЬІЯ ПАДЗЕІ

 

1323 г. — перанос Ге-дымінам сталіцы ВКЛ у Віль-ню.

1362 г. — перамога вя-лікага князя Альгерда над тата-рамі ў бітве на Сініх водах.

1368, 1370 і 1372 гг. — паспяховыя паходы Альгерда на Маскву.

1382 г. — забойства вя-лікага князя Кейстута на загад Ягайлы.

1392 г. — Востраўскае пагадненне Ягайлы і Вітаўта.

І399 г. — параза войскаў Вітаўта ў бітве на Ворскле.

1401 г. — Віленска-Ра-дамская унія Ягайлы і Вітаўта.

1410 г. — актыўны ўдзел харугваў ВКЛ на чале з Вітаў-там у Грунвальдскай бітве.

1415 г. — заснаванне Вітаўтам праваслаўнай мітра-поліі ў Наваградку.

1430 г. — смерць вя-лікага князя Вітаўта.

1432-1436 гг. — грама-дзянская вайна ў ВКЛ.

1440-1492 гг. — ула-даранне ў ВКЛ Казіміра Яге-лончыка.

1468 г. — «Судзебнік Казіміра Ягелончыка».

1492 г. — першая вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ.

1492-1506 гг. — улада-ранне ў ВКЛ Аляксандра Яге-лончыка.

 

РАЗДЗЕЛ XIX.

ЗАЛАТАЯ АРДА. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА МАСКОЎСКАЕ — УЛУС ЗАЛАТОЙ АРДЫ

 

  1. Залатая Арда ў ХІV-ХV стст.
  2. Узнікненне Масквы. Палітыка маскоўскага князя Івана I (Каліты).
  3. Вялікае княства Маскоўскае ў другой палове XIV — першай палове XV стст.
  4. Вызваленне ад улады Залатой Арды. Палітыка князя Івана III.

 

  1. Залатая Арда ў XIV-XV стст.

 

У першай палове XIV ст. назіраецца росквіт Залатой Арды, асабліва падчас улада-рання ў ёй хана Узбека (1313-1341) і яго сына Джанібека (1342-1357). У пачатку 1320-х гадоў Узбек абвясціў іслам адзінай дзяржаўнай рэлігіяй у краіне. Прыхільнікаў язычніц-тва ён жорстка караў і быў ве-льмі жорсткім кіраўніком. Мас-коўскія і цверскія князі, якія мусілі прасіць у яго права на кіраванне сваімі княствамі, вельмі яго баяліся і перад па-ездкамі ў сталіцу Арды пакіда-лі духоўніцы (духоўныя тэста-манты) і наказы сваім дзецям, на выпадак сваёй смерці, што і здаралася час ад часу. Хан Уз-бек збудаваў новы горад-ста-ліцу Сарай аль-Джэдзід («Но-вы палац», непадалёк ад сучас-нага Валгаграда) і шмат увагі прысвячаў караваннаму ганд-лю. Арда актыўна гандлявала з краінамі Заходняй Еўропы, Малой Азіі, Егіптам, Індыяй і Кітаем.

У пачатку XIV ст. Уз-бек зрабіў у краіне адміністра-тыўна — тэрытарыяльную рэ-форму. Былі створаны чатыры вялікія ўлусы Сарай, Харэзм, Крым і Дэшт-і-Кыпчак. Начале іх хан паставіў эміраў (улус-бекаў). Галоўнага ўлусбека, намесніка хана, называлі бек-лярбекам. Наступным паводле пасады быў візір. Чатыры зга-даныя ўлусы дзяліліся на 70 дробных уладанняў (туменаў) на чале з цемнікамі (тумэн-башы). Пасля цемніка ішлі пасады тысячніка, сотніка і дзясятніка. Як ужо казалася, у часы Батыя сталіцай Арды быў горад Сарай-Бату пазней — Сарай-Берке. Наогул жа, у Залатой Ардзе было шмат га-радоў: іх колькасць дасягала 150. Самымі вялікімі былі Са-рай-Бату, Сарай-Берке, Бул-гар, Казань, Азык (Азоў), Ур-генч і інш.

Для міжнароднага га-ндлю Арда выкарыстоўвала гандлёвыя калоніі генуэзцаў у Крыме і вусці Дона. Гандлявалі сукном, рознымі тканінамі, зброяй, ювелірнымі аздобамі, каштоўнымі камянямі, футрам, скурай, мёдам, воскам, соллю, збожжам, лесам, рыбай, аліў-кавым алеем і рабамі. Галоўнай гандлёвай ракой была Волга. Залатая Арда выпускала свае манеты, срэбныя дырхемы і медныя пулы і сумы.

Арда мела вялікае вой-ска, у асноўным гэта былі вер-шнікі. Ардынцы вельмі добра валодалі шабляй і добра стра-лялі з лукаў. З XIV ст. яны на-сілі кальчугі і даспехі з кольцаў і пласцін. У канцы XIV ст. у войску з’явіліся арбалеты і га-рматы. Значную частку насе-льніцтва Арды складалі шмат-лікія цюркскія народы, у ас-ноўным качэўнікі. Таксама тут жылі славяне, фіна-ўгорскія і паўночна-каўказскія народы. У канцы XIV — пачатку XV стст. качэўнікі Залатой Арды атры-малі агульную назву (этнонім) татары. Менавіта з іх выдзе-ліліся ў XV ст. волжскія і сі-бірскія татары. Ад народаў ус-ходняй часткі залатой Арды паходзяць і сучасныя казахі, каракалпакі і нагайцы.

Асаблівыя адносіны склаліся ў ханаў Залатой Арды з заваяванымі імі ў XIII ст. ус-ходнеславянскімі княствамі. Самыя вялікія з іх, Уладзіміра-Суздальская, Мурамская, Ра-занская землі, прызналі ўладу вялікага хана Залатой Арды і зрабіліся яго васаламі. Яны мусілі прасіць у яго ярлык на кіраванне сваімі тэрыторыямі.

Заваёўнікі перапісалі ўсё насельніцтва ў гэтых кня-ствах і абклалі яго грашовым падаткам «выхадам» у памеры паловы грыўні з кожнай сахі. Спачатку ў складзе сахі было двое мужчын-аратых, а пазней сахой пачалі называць пэўную колькасць ворнай зямлі, з якой і плацілі «пасошны падатак”. Акрамя «выхаду», або «цар-скай даніны», было і шмат ін-шых пабораў. Напрыклад, «ям» і «падводы» — удзел у перавозках і паштовай службе, «мыт» і «тамга» — гандлёвыя зборы; «корм» — для прыез-джых ардынцаў і г. д.

(Працяг у наступным  нумары.)

 

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

«Я родам з Адраджэння, і цяпер усім часам, прасторам я належу»

Кніжныя выставы, песні, тан-цы і многае іншае, і ўсё гэта — проста ў скверы, пад адкрытым небам, на вачах у соцень мінакоў… Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і да Дня бібліятэк быў прымеркаваны фесты-валь лідскай кнігі і друку «Зоркі лідскіх небасхілаў», які адбыўся ў мінулую пятніцу каля помніка Фран-цішку Скарыну. Зразумела, што арганізатарам гэтага свята кнігі вы-ступіла Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы — галоўны лідскі дом кніг.

Яшчэ перад пачаткам мера-прыемства ля помніка беларускаму першадрукару гучала сярэднявечная музыка ў выкананні гурта «Скудрын-ка» — музыканты як бы заклікалі мі-накоў не праходзіць міма, спыніцца, папрысутнічаць на свяце, пранікнуцца духам даўніны. А яшчэ — ушанаваць памяць беларускага асветніка, які пяць стагоддзяў назад выданнем дру-каваных кніг Бібліі паспрыяў увя-дзенню Беларусі ў «сям’ю» перадавых еўрапейскіх краін.

Нягледзячы на хмарнае, ветра-нае надвор’е, людзей на фестываль пад адкрытым небам сабралася шмат. Прыемна адзначыць, што вялікую ча-стку прысутных складалі школьнікі, навучэнцы, — значыць, памяць пра Скарыну і яго справу жыве і ў малод-шых пакаленнях сучаснікаў.

Са святам прысутных, у пер-шую чаргу работнікаў бібліятэк і тых, хто мае дачыненне да друкарскай і выдавецкай справы, павіншаваў намеснік старшыні Лідскага райвы-канкама Віктар Пранюк. Гаворачы пра Францішка Скарыну, Віктар Францавіч адзначыў, што на працягу стагоддзяў асоба першадрукара з’яў-ляецца пуцяводнай зоркай для бела-русаў, у тым ліку для лідзян, а заклік, высечаны на помніку Скарыну ў Лі-дзе: «Бярыце і чытайце» — важны для маладога пакалення лідзян.

Аб вялікім выхаваўчым зна-чэнні Бібліі і ўвогуле кніг гаварылі прадстаўнікі праваслаўнага і ката-ліцкага духавенства — сакратар Лід-скай епархіі протаіерэй Максім Цы-гель і ксёндз Фарнага касцёла Узві-жання Святога Крыжа Віталь Сідор-ка. З гісторыяй друкарскай справы на Лідчыне і з днём сённяшнім мяс-цовага кнігадрукавання азнаёміў прысутных дырэктар Лідскай дру-карні Мікалай Пякарскі. У ролі Францішка Скарыны выступіў мас-так-пастаноўшчык і акцёр народнага драматычнага тэатра Палаца куль-туры горада Ліды, сябар Лідскай га-радской рады ТБМ Алег Лазоўскі. Падчас выступаў неаднаразова згад-ваўся і важкі ўнёсак у культуру Лід-чыны газеты “Наша слова”, часопіса “Лідскі летапісец”, альманаха “Ад  лід-скіх муроў”.

Былі ў праграме фестывалю выступленне мясцовых рыцараў, ся-рэднявечы танец, патрыятычныя пес-ні (апошнія — у выкананні салістаў Лідскага эстраднага аркестра). Верш пра беларускую мову зачытала перад публікай лідская паэтэса Ганна Рэлі-коўская. Наведалі фестываль і Міхась Скобла ды Таццяна Грыневіч-Мата-фонава з Менска.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з імправіза-ванымі выставамі кніг і іншай дру-каванай прадукцыі, прыняць удзел у майстар-класе па пісьме пер’евай ру-чкай (у апошнім асабліва актыўна ўдзельнічалі дзеці; свой аўтограф за-бытай пер’евай ручкай пакінуў і га-лоўны герой урачыстасці — Франці-шак Скарына, ролю якога, як ужо адзначалася, бліскуча сыграў Алег Лазоўскі).

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Леанід Лаўрэш

Алена Скінадар з Іваноўскіх

У 1911 г. намаганнямі Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і У. Станкевіч-Лу-цэвіч (будучая жонка Янкі Купалы) былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні.

Пачалася Першая сусветная вайна.

Немцы занялі Ліду 22 верасня 1915 г.

Першая беларуская школа ў зоне Обер-Ост была адкрыта 13 ліста-пада 1915 года ў Вільні на Юр’еўскай вуліцы дзякуючы намаганням нашай зямлячкі А. Пашкевіч (Цёткі) і Б. Па-чобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай.

Ужо ў лістападзе 1915 г. у мяс-тэчку Васілішкі Лідскага павета бела-рускую пачатковую школу адчыніла Алена Іваноўская, сястра Вацлава Іваноўскага. Але школа доўгі час не магла распачаць заняткі з-за супраць-дзеяння мясцовага «абыватэльскага» камітэта ў якім панавалі польскія аб-шарнікі .

Вось што вядома пра Алену (Гелену) Скіндар з Іваноўскіх (1885(6) — 1973).

Дачка Леанарда і Ядвігі (з фон Райхеляў) Іваноўскіх выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка на Лідчыне.

Каля 1905 г. Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў каледж Нью Нам Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток сту-дэнтаў пераважна з англійскай ары-стакратыі, якую даследчык Гай Піка-рда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, бія-хімікі Мюрыэл Уэлдэйл, Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна ці-кавіліся беларускім фальклорам, ся-броўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 г. некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы.

Алена пісала гаспадарчыя па-рады для земляробаў па-беларуску, а ў 1914 г., карыстаючыся са сваіх знаёмстваў, завязаных падчас вучобы ў Кембрыджы, змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» тэксты пятнацца-ці беларускіх песень з нотамі, запі-саных у ваколіцы Лябёдкі. Публіка-цыя суправаджалася вялікім усту-пам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упер-шыню ў ангельскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «WhiteRuthenia» замест «WhiteRus-sia». Новы назоў дапаўняўся знамяна-льным тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply tha the was Russian». («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ёнрасеец« — анг.) .

З пачаткам Першай сусветнай вайны Кембрыджская суполка пера-стала існаваць. Алена Іваноўская з’еха-ла на радзіму і ў 1915 г. патрапіла пад нямецкую акупацыю .

Пра важную асобу ў нашай гісторыі — Алену Іваноўскую — вядома не шмат, покуль я знайшоў толькі два ўзгадванні пра яе ў 1920-30-я гг. у мемуарах лідскіх абшарнікаў.

Сын архітэктара Тадэвуша Раствароўскага Андрэй пісаў: «Яшчэ бліжэй да Васілішак была Лябёдка пані Скіндар з Іваноўскіх — вялікай спартсменкі, якая гадавала прыго-жых коней чыстай крыві. Яе муж, так званы «Казюньця» дапамагаў ёй у гадоўлі коней і сабак-хартоў, а так-сама ўгаворваў яе супакоіць запал на-езніцы, бо яна шмат разоў падала з каня» .

Трохі больш, але пра тое ж напісаў уладальнік Малога Мажэйка-ва Андрэй Брахоцкі. У толькі што здабытым мною ў Бібліятэцы Асалін-скіх рукапісе яго ўспамінаў чытаем «Недалёка ад Касцянёва быў маён-так Лябёдка пана Іваноўскага, які ў свой час ажаніўся з паннай Рэйхель. Уладальніка Лябёдкі называлі «гене-ралам» бо ён калісьці служыў у Пецяр-бургу і меў чын «тайного советни-ка», быў дырэктарам дэпартамента гандлю і прамысловасці, што ў той час лічылася вельмі высокай пасадай у іерархіі царскага чынавенства ў Пе-цярбургу. Купіў ці быў дзедзічам Ля-бёдкі, маёнтка ў чатырыста гекта-раў, якія асушыў, пабудаваў новыя добрыя будынкі і завёў чатыры ты-сячы пладовых дрэў. Меў чатырох сыноў і адну дачку. Два сыны лічылі сябе палякамі, адзін быў беларусам, а адзін — летувісам. Дачка выхоўвала-ся ў Англіі …  і мела вялікую сімпатыю да гэтай дзяржавы. Тая сімпатыя выражалася ў тым, што яна ўсё жыццё падтрымлівала стасункі з сябрамі з Англіі, гадавала коней і сабак — спачатку англійскіх гончых, а потым хартоў. Аднак яе галоўным захапленнем былі коні. Яны лічыла, што конь мае душу, спрабавала пры-шчапіць англійскія звычаі на беларус-кую тэрыторыю, нават арганізоўва-ла паляванне з гончымі і хартамі ў чырвоных фраках, што ў нашых ва-рунках неяк не вельмі пасавала да ліцвінскага пейзажу і таму не надта і атрымлівалася, а мясцовым сяля-нам выразна не спадабалася. Ездзіла конна, нават да шлюбу паехала конна з сваім нарачоным панам Казімірам Скіндарам. Нарэшце на скачках у Ло-дзі ўпала разам з канём, конь яе пры-душыў, і яна доўгі час змагалася за жыццё ў шпіталі. Гэты выпадак не ахаладзіў яе захапленне коньмі, хоць і перастала выступаць на спаборніц-твах і больш не спрабавала арганізоў-ваць паляванне на лісаў. У цяжкія пасляваенныя гады (маецца на ўвазе Першая сусветная вайна — Л. Л.) коль-касць коней значна паменшылася, але хартоў была поўная хата, і калі я прыязджаў у Лябёдку, дык яны пана-валі ў салоне, займалі лепшыя фатэлі і рыкалі на таго, хто хацеў іх з фа-тэля сагнаць».

Брахоцкі не ведае, спадчын-ным ці купленым маёнткам была для Іваноўскіх Лябёдка, таму ўдакладню, што яшчэ ў 1910 г. «Кур’ер Літоўскі» пісаў, што «Лябёдка 400 гадоў знахо-дзіцца ў руках Іваноўскіх …».

У канцы 1930-х гг. гэты маён-так як раз і быў запісаны на Алену Скіндар з Іваноўскіх. Да 1939 г. яна займалася любімай справай — конега-доўляй. Супрацоўнічала з земляроб-чым беларускім часопісам «Саха», пі-сала гаспадарчыя парады для земля-робаў-беларусаў. З прыходам савец-кай улады выехала з Лябёдкі ў Віль-ню, адкуль у 1944 г. перабралася ў Варшаву, і далей працавала пераклад-чыцай для місіі англійскіх квакераў.

 

Навіны Германіі

Фінансаванне і прасоўванне зялёнай эканомікі: семінар у Гародні

29-30 жніўня Берлін-ская школа сацыяльных інава-цый «Усходняе партнёрства» і АДБ Брусель арганізавалі ў Гародні інтэнсіў па зялёнай эканоміцы і сацыяльных іна-вацыях. На мерапрыемстве са-бралася больш за 30 удзельні-каў з усёй краіны. Гэта людзі, якія працуюць у кірунку раз-віцця зялёнай эканомікі ў Бе-ларусі: стварэнне і размнажэн-не біягумусу, папулярызацыя Эм-прэпаратаў (якія ўтрымоў-ваюць эфектыўныя мікраарга-нізмы), аднаўленне глебавых урадлівых земляў, стварэнне ў краіне першага ландшафтнага парку, журналісты зялёнага партала.

Удзельнікі і ўдзельні-цы, эксперты семінару сустрэ-ліся ў памяшканні Гарадзен-скага філіяла Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Затым выступы беларускіх і нямецкіх экспертаў праходзіла на агроусадьбе «Хатні агмень» за 10 км ад Гародні (в. Жуко-вічы). Сяргей Мядзведзеў, кі-раўнік Берлінскай школы са-цыяльных інавацый распавёў удзельнікам семінару пра дзей-насць сваёй арганізацыі і запра-сіў падаць заяўкі на ўдзел у прад-акселератары Soin і Во-сеньскай школе ў Германіі (Дортмунд-Берлін).

Выступы экспертаў па-чаў Сяргей Тарасюк, дырэк-тар міжнароднага фонду раз-віцця сельскіх тэрыторый. Больш за 10 гадоў ён займаецца праграмамі рэгіянальнага раз-віцця, цесна супрацоўнічаючы з Германіяй і еўрапейскімі ін-стытутамі. Апошнія некалькі гадоў фонд сканцэнтраваў пра-цу ў некалькіх  пунктах, адна з іх — Гомельская вобласць.

— Мы спрабуем з мяс-цовымі партнёрамі працаваць на працягу працяглага часу, мінаючы ўзлёты і падзенні. Гэ-та дазваляе зразумець: а што менавіта адбываецца, бо любы добры праект заўсёды сканча-ецца не адным, а некалькімі праектамі, і ў гэтым складаецца развіццё.

Цяпер з фондам узае-мадзейнічае пяць раёнаў Го-мельскай вобласці. На працягу апошніх трох гадоў пяць ра-ёнаў, зыходзячы з досведу пра-цы пры садзейнічанні фонду, маюць зносіны разам. Сітуа-цыя ў гэтых раёнах стандартная — эканоміка слабая, адток на-сельніцтва, утрыманства, рост сацыяльнай нагрузкі на бю-джэт, абвастрэнне экалагічных выклікаў, абмежаванне мясцо-вых рэсурсаў на развіццё.

Сяргей Тарасюк па-дзяліўся з удзельнікамі семі-нару паспяховымі кейсамі. Ён распавёў пра тое, што з чэрве-ня 2014 гады на тэрыторыях Брагінскага і Краснапольскага раёнаў рэалізуецца міжрэгія-нальны праект «Зялёная эка-номіка саду для адраджэння вёскі (дрэвы супраць беднаты і дэградацыі зямлі)». Асноўнай мэтай праекту з’яўляецца ўка-раненне падыходаў зялёнай эка-номікі для паляпшэння дабра-быту малазабяспечаных сем’яў двух раёнаў Беларусі, пацярпе-лых пасля аварыі на Чарнобы-льскай АЭС. Эканамічная ма-дэль складаецца ў тым, што пры сельскай школе заклалі гада-вальнік, які прадае высадкі. Размеркаванне прыбыткаў вы-глядае так: 15% грошай сыхо-дзіць на запатрабаванні школ, 55 — на падтрыманне бізнэс-патэнцыялу цэнтра, 20% — на высадкі, якія адпраўляюць у шматдзетныя і цяжкія сем’і (ка-лі яны садзяць дрэвы самі, то ставяцца да іх добрасумленна за кошт чаго дасягаецца сацыя-льны эфект) 25% — падтрымка мясцовых праектаў. Укладзена ў праграму каля 50 000$, пра-цэс ідзе, і сёння механізм ужо распаўсюджваецца на іншыя раёны.

 

Першы старшыня Га-радзенскага абласнога аб’яд-нання «Клуб прадпрымаль-нікаў» і каардынатар Прагра-мы падтрымкі Беларусі Федэ-ральнага ўрада Германіі па Га-радзенскай вобласці Франц Мамуль распавёў удзельнікам і ўдзельніцам семінара пра развіццё зялёнай эканомікі ў сябе ў рэгіёне.

— Сёння праграма пад-трымкі Беларусі Федэраль-нага ўрада Германіі працуе ў сацыяльным кірунку і кірун-ку ўстойлівага развіцця. Даво-дзіцца займацца пытаннямі пад-рыхтоўкі заявак на фінанса-ванне, удзельнічаць у конкур-сах, падаваць грамадзянам і грамадскім фармаванням пад-трымку. Мэта ў рамках устой-лівага развіцця — навучыць лю-дзей думаць прагматычна і ве-даць, што толькі ад іх асабістай пазіцыі залежыць іх далейшая будучыня. Людзі прывыклі ісці на створаныя дзяржавай працоўныя месцы, але асноў-ная задача праграмы — наву-чыць думаць, каб яны разуме-лі: трэба нарадзіць ідэю, ства-рыць працоўнае месца сабе і суседу. Дзякуючы працы шматлікіх фон-даў, ПРАААН, Еўразія, усе праекты ЕС, пра-грамы падтрымкі ў многіх выпадках ўдалося перанала-дзіць людзей.

Гэтыя словы пацвяр-джаюцца і на семінары, дзе сабраліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў, каб паслухаць, ула-віць і навучыцца рэалізоўваць сваю ідэю, напоўніць яе яшчэ большым зместам. У Гарадзен-скай вобласці актыўна ствара-ецца рэгіянальная партнёрская сетка ўстойлівага развіцця. Ужо падпісана дамоўленасць паміж 20 удзельнікамі сеткі, у будучыні будзе павінна дарасці да 50 — у рэгіёне шмат НДА, адкрываюцца новыя грамад-скія фармаванні.

— Зялёная эканоміка з’яўляецца залежным кампа-нентам прыродны асяроддзі. — разважае Франц Мамуль. — У межах гэтага асяроддзя яна існуе і з’яўляецца яе часткай. Каб перавесці эканоміку на зя-лёныя рэйкі, важна працаваць у розных кірунках. У цэлым па Беларусі каля 2 000 ферме-раў, у Гарадзенскай вобласці каля двухсот. Сялянска-фер-мерскія гаспадаркі — гэта звяно, якое можа выцягнуць сель-скую мясцовасць, гэта магчы-масць  ствараць працоўныя месцы. Арганічная сельская гаспадарка развіваецца актыў-на ў супрацоўніцтве Гарадзен-скай і Менскай абласцей. Пра-дэклараваць і атрымаць серты-фікацыю зямлі не складана, і працэс афармлення дакументаў доўжыцца тры гады. Але скла-даней вырабляць прадукцыю ўвесь час і забяспечыць са-праўды арганічную сельскую гаспадарку: адсутнасць ужы-вання пестыцыдаў, не выкары-стоўваць мінеральныя ўгнаен-ні, забяспечыць паразуменне з прыродай.

Віктар Велясніцкі, ды-рэктар Цэнтра сельскага раз-віцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна, заснаваль-нік прадпрыемства «Сельская Столинщина» падзяліўся сваім досведам працы ў гэтым кіру-нку. Таксама Віктар з’яўляецца дырэктарам некамерцыйнай арганізацыі «Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпры-мальніцтва Столінскага раёна», якой ужо 11 гадоў. Ас-ноўная місія арганізацыі — дапамагаць жыхарам у рэалізацыі ініцыятыў і чырвонай ніткай прахо-дзіць менавіта дапамога і пад-трымка агароднікаў. Штогод у гэтым раёне рэалізуецца гародніны на 50 млн даляраў, але лічба гэта не трапляе ў статы-стыку па раёне, бо гавор-ка ідзе пра фізічныя асо-бы.

— Пасля плёнкі, распавядае Віктар, — мы падключылі насенне і ўгнаенні. Пачыналі ў 2011 годзе ў мінусе, потым выйшлі ў нуль, толькі з 2015 года пачалі атрымліваць прыбытак, а ўсю дзейнасць субсідуе продаж новай плёнкі. Прыбыткі  інвеставалі ў гадоўлю пяці гектараў буінаў. Сёлета ўжо са-бралі ўраджай, так што ў наступным годзе пла-нуем рэалізацыю буінаў.

 

Замежным госцем семі-нару быў эксперт з Германіі Крысціян Хейман. Ён фермер і чалец сеткі салідарнай сель-скай гаспадаркі SOLAWI. Кры-сціян распавёў пра ферму Speisegut, якая знаходзіцца пад Берлінам. Кліенты могуць афо-рміць удзел у прадпрыемстве і за адпаведую плату кожны месяц, раз у тыдзень, атрымлі-ваць кошык фермерскай арга-нічнай гародніны і зелені. Ак-рамя абавязковых унёскаў кож-ны ўдзельнік фермы павінен 1-3 разы ў год абавязкова браць удзел у доглядзе ўраджаю.

 

У другі дзень семінару Іван Вядзенін, крэатыўны ды-рэктар краўд-платформы talaka.by, правёў з удзельнікамі воркшоп па тэме Business-model-canvas: як раскласці свой праект ад ідэі да бізнэс-канцэпцыі. Каардынатар пра-грам АДБ Брусель Беларусі Максім Падбярозкін дапамог удзельнікам вызначыцца з фі-нансавымі прыладамі сацыяль-нага развіцця прадпрыемстваў. У заключэнні другога дня ўсе абмяняліся кантактамі ў надзеі на будучае ўзаемавыгаднае су-працоўніцтва па развіцці зя-лёнай эканомікі і сацыяльнага прадпрымальніцтва ў сваіх рэ-гіёнах.

Тэкст і фота:

Валера Мікалайчык.

 АДБ Брусель.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *