Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў пра пагрозу «халоднай вайны 2.0″

Аўторак, Верасень 5, 2017 0

Міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль заявіў, што Германія знаходзіцца на лініі фронту новай халоднай вайны, а канцлер Ангела Меркель зрабіла сур’ёзную памылку, далучыўшыся да закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і стаўшы на шлях пераўзбраення. Такую думку кіраўнік МЗС ФРГ выказаў у інтэрв’ю Bild, паведамляе Reuters.

Па словах міністра, маючы справу з Трампам і прэзідэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным, Германія атрымала суседзяў з Усходу і Захаду, якія вераць «не ў сілу права, а права моцнага».

— Мы знаходзімся ў стане халоднай вайны 2.0. Проста ў цэнтры. Мы апынуліся перад новай фазай ядзернага ўзбраення на Усходзе і Захадзе, — сказаў міністр.

Ён таксама раскрытыкаваў рашэнне Меркель павялічыць вайсковыя выдаткі да $ 70 млрд.

— Я лічу, што гэта сур’ёзная памылка, — заявіў Габрыэль.

Германія і іншыя чальцы НАТА яшчэ да абрання Трампа паабяцалі павялічыць свае выдаткі на абарону да 2% ВУП. Нягледзячы на тое, што большасць з краін-удзельніц альянсу ўжо павялічылі свае вайсковыя выдаткі, толькі нямногія дасягнулі мэты ў 2%. І Германія пакуль не ўвайшла ў іх лік, дадае агенцтва.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *