Прэзентацыя “Гісторыі Сапегаў” у Лідзе

Серада, Верасень 27, 2017 0

8 верасня ў Дзень беларускай вайсковай славы ў Лідскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя ўнікальнага выдання — энцыклапедыі “Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы, маёнткі, фундацыі”. Укладальнік энцыклапедыі Яўстах Сапега. Кніга выйшла ў Менску ў выдавецтве Віктара Хурсіка.

Як зазначыў каардынатар і рэдактар беларускага выдання, паэт Міхась Скобла: сёння ў нас куды ні глянь, усюды ляжаць кнігі пра Радзівілаў, пра Нясвіж, пра Радзівілаўскую бібліятэку, а пра Сапегаў практычна нічога няма, то проста неабходна запаўняць гэты прабел, бо ўклад Сапегаў у нашую гісторыю нічуць не меншы, згадайма хаця б канцлера Льва Сапегу.

залак

Прэзентацыя ў Лідзе — адна з першых і не выпадкова. Кніга гэтая — у асноўным пераклады польскіх аўтараў. Перакладалі восем чалавек: Данута Бічэль, Ларыса Вікторка, Валянцін Дубатоўка, Міхась Скобла, Станіслаў Суднік, Наталля Вайніловіч, Юлія Шэдзько, Язэп Янушкевіч. Станіслаў Суднік з 584 старонак кнігі пераклаў недзе  90.  Такім чынам у выданні ёсць і лідскі ўнёсак.

Асноўную масу прысутных склалі работнікі лідскіх бібліятэк, што вельмі добра, бо каму, калі не ім, ведаць пра ўсе навінкі кнігавыдання, асабліва ў год 500-годдзя гэтай з’явы на Беларусі.

дырэктарк

Міхась Скобла падарыў асобнік кнігі бібліятэцы. А на завяршэнне выступіла знакамітая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава з выдатнымі беларускім песнямі.

Наш кар.  

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *