Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскай і Лідскай гарадской арганізацый ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

Серада, Верасень 13, 2017 0

2 верасня 2017 г. на Лідскім бібліятэчным філіяле № 3 прайшлі справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскай і Лідскай гарадской арганізацый ТБМ.

На канферэнцыях прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх асноўных структур ТБМ Лідскага раёна, а таксама сябар ТБМ з Радуні Віталь Куплевіч.

зала3к

Асноўны даклад аб дзейнасці лідскіх арганізацый ТБМ рабіў старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, дадатковае паведамленне зрабіў старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка. Даклад зрабіў старшыня рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Міхась Бурачэўскі, паведамленне — рэвізор Лідскай арганізацыі ТБМ Юрась Дзяшук. Выступілі намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, старшыня Ёдкаўскай суполкі ТБМ Валер Мінец і інш.

У выніку дзейнасць Лідскай арганізацыі ТБМ і Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ была прызнана здавальняльнай. Даклады старшыні рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і паведамленне рэвізора Лідскай арганізацыі ТБМ прыняты да ведама.

Праведзены выбары кіраўніцтва лідскага ТБМ на новую кадэнцыю.

Рада Лідскай арганізацыі ТБМ абрана ў складзе.

  1. Анацка Лявон (г. Ліда), старшыня;
  2. Трафімчык Сяргей (в. Беліца), намеснік старшыні ;
  3. Суднік Станіслаў (г. Ліда);
  4. Мінец Валер (в. Шырокае);
  5. Дычок Сяргей (г. Бярозаўка).

Рэвізорам абраны Юрась Дзяшук (г. Бярозаўка).

Рада Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ абрана ў складзе:

1 Суднік Станіслаў, старшыня;

  1. Чарняк Сяргей, намеснік старшыні;
  2. Мальцава Ганна, намеснік старшыні;
  3. Лазоўскі Алег;
  4. Мельнік Міхась;
  5. Гузоўская Яніна.

Рэвізійная камісія Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ абрана ў сладзе:

  1. Бурачэўскі Міхась, старшыня;
  2. Круцікаў Уладзімір;
  3. Сідарэнка Сяргей.

Кіраўнікамі суполак ТБМ г. Ліды зацверджаны:

— Цэнтральная — Круцікаў Уладзімір;

— Слабадская — Сідарэнка Сяргей;

— Маладзёжная — Мельнік Міхась;

— Паўднёвая — Суднік Алена;

— Паўночная — Мальцава Ганна;

— “Белтэксоптык” і Раслякоўская — Гузоўская Яніна;

— Абутковай фабрыкі — Краўцоў Генадзь.

Абраны дэлегаты на з’езд ТБМ 29 кастрычніка:

сябры Рады _

  1. Суднік Станіслаў;
  2. Чарняк Сяргей;

ад Лідскай гарадской арганізацыі —

  1. Лазоўскі Алег;
  2. Мальцава Ганна;

ад Лідскай арганізацыі —

  1. Анацка Лявон;
  2. Дычок Сяргей;
  3. Дзяшук Юрась;

ад Ёдкаўскай суполкі —

  1. Мінец Валер.

Справаздачныя сходы Бярозаўскай і Ёдкаўскай суполак пройдуць у належныя для іх тэрміны.

Асаблівасцю канферэный можна лічыць, што ўпершыню была выказана падзяка Лідскаму выканкаму за падтрымку беларускай мовы. Падзяка была выказана і Лідскаму піўзаводу.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *